Навіны Германіі. Ангела Меркель: “NATO для Германіі важнейшае, чым у часы халоднай вайны”

Серада, Снежань 18, 2019 0

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што захаванне звязу NATO з’яўляецца найважнейшым прыярытэтам для краіны.

 

Як заявіла Меркель, выступаючы ў Бундэстагу, захаванне NATO зараз нават больш важнае для Германіі, чым падчас халоднай вайны, — ці, ва ўсякім разе, так жа важна. Канцлер прызнала, што Еўропа ў адзіночку, без Злучаных Штатаў, не здольная абараніць сябе ад усіх пагрозаў.

Канцлер таксама сказала, што Германія паступова павышае ваенныя выдаткі і гатовая давесці іх да 2 працэнтаў ВУП, аднак не раней чым праз 10 гадоў.

Заява Меркель зроблена на фоне палемікі аб сучаснасці і будучыні Паўночнаатлантычнага звязу, якую пачаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Ён заявіў, што NATO «адчувае смерць мозгу», прывёўшы ў якасці прыкладу адсутнасць адзінай пазіцыі саюзнікаў у адносінах да аперацыі Турцыі на поўначы Сірыі. Шэраг прадстаўнікоў NATO і лідараў еўрапейскіх дзяржаў не пагадзіўся з Макронам. Напярэдадні пра сваю нязгоду заявіў і кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заклікаў саюзнікаў ЗША па NATO павялічыць ваенныя выдаткі і давесці іх хоць бы да 2 працэнтаў ВУП у кожнай з краін. Крытыкі Трампа абвінавачваюць яго ў тым, што ён хоча разбурыць NATO, высоўваючы саюзнікам невыканальныя ўмовы.

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *