Навіны Германіі. Германія адмяняе «ўзнос салідарнасці» з усходнімі землямі

Панядзелак, Снежань 2, 2019 0

З 2021 года пераважная большасць жыхароў ФРГ будуць вызваленыя ад выплаты «ўзносу салідарнасці з новымі федэральнымі землямі» (Solidaritаtszuschlag). Такое рашэнне прыняў у чацвер, 14 лістапада, нямецкі бундэстаг, паведамляе Нямецкая хваля. Фактычная адмова ад падатку стала магчымай таму, што нямецкае адзінства прасунулася далёка наперад, заявіў міністр фінансаў краіны Олаф Шольц. Значнае скарачэнне «з’яўляецца таксама знакам поспеху ўз’яднання Германіі», — цытуе Шольца агенцтва dpa.

Ад выплаты ўзносу вызваляць прыкладна 90 адсоткаў падаткаплацельшчыкаў. 3,5 адсоткі будуць па-ранейшаму плаціць яго ў поўным аб’ёме, яшчэ 6,5 працэнта — часткова, у залежнасці ад іх даходу.

“Узнос салідарнасці” быў асаблівым падаткам, уведзеным пасля ўз’яднання Германіі ў мэтах аднаўлення новых федэральных зямель, тэрыторыі былой ГДР. Ён складаў 5,5 працэнта ад карпаратыўнага і падаходнага падатку і толькі ў 2018 годзе прынёс у нямецкі бюджэт 18,9 млрд еўра.

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *