Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі: “Еўропа без ЗША не здолее сябе абараніць”

Панядзелак, Снежань 2, 2019 0

Міністар замежных справаў Германіі Гайка Маас лічыць, што без ЗША Еўропа і Германія не здолеюць сябе эфектыўна абараняць, таму супрацоўніцтва ў рамках NATO вельмі важнае.

— Для Германіі відавочна: было б памылкай падрываць аўтарытэт NATO. Без ЗША ні Германіяа, ні Еўропа будуць не ў стане эфектыўна сябе абараніць. Нядаўняе парушэнне Расеяй дамовы аб РСМД зрабіла гэта відавочным, — напісаў міністр у артыкуле для тыднёвіка «Шпігель».

Паводле Мааса, еўрапейская палітыка без Вашынгтона была б прыкладам безадказнасці.

— Мы будзем мець патрэбу ў NATO на працягу многіх гадоў. Альянс адказвае за размеркаванне нагрузак, за міжнароднае супрацоўніцтва, за шматграннасць, — лічыць міністр.

Паводле яго, нават калі Еўропа аднойчы зможа абараніць сябе самастойна, Паўночнаатлантычны альянс усяроўна будзе неабходны.

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *