Навіны Германіі. Нямецкі міністар заклікаў прызнаць доступ да інтэрнэту асноўным правам чалавека

Аўторак, Снежань 10, 2019 0

Свабодны доступ да інтэрнэту павінен стаць адным з асноўных правоў чалавека. Такое меркаванне выказаў у нядзелю, 24 лістапада, міністр эканомікі і энэргетыкі Германіі Петэр Альтмайер, паведамляе Deutsche Welle.

Свабодны доступ да інтэрнэту «павінен быць фундаментальным правам, што тычацца людзей ва ўсім свеце», — падкрэсліў Альтмайер. Ён прыраўняў права на вольны доступ да інтэрнэту з правамі на адукацыю і медыцынскае абслугоўваньне. На думку Альтмайера, інтэрнэт павінен заставацца «глабальным і свабодным» у тым ліку і для развіваных краінаў, і гэта тычыцца не толькі ўраду, але і няўрадавага сектару. У Берліне 25 лістапада адкрыецца форум па кіраванні інтэрнэтам.

Беларусь знаходзіцца ў спісе краінаў «з несвабодным інтэрнэтам» паводле рэйтынгу «Свабода ў сетках — 2019″ праваабарончай арганізацыі Freedom House. Кыргызстан і Украіна прызнаны «часткова свабоднымі», цалкам «свабоднымі» — Арменія і Грузія, у той жа час Азербайджан, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Расея былі прызнаныя «несвабоднымі».

Радыё Свабода.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *