З-пад гары Міндоўга на Лідчыну

Серада, Снежань 18, 2019 0

26 лістапада на Лідчыне прайшоў чарговы цыкл літаратурна-музычных сустрэч. На гэты раз імпрэзы пад агульным тытлам “З-пад гары Міндоўга” прайшлі ў Бярозаўскай СШ № 2, у Мінойтаўскай СШ і ў канферэнц-зале Лідскага замка.

Зыходзячы з назвы, не цяжка здагадацца, што на гэты раз Лідчыну наведалі літаратары з Наваградка, а менавіта дырэктар музея Адама Міцкевіча Мікола Гайба і пісьменнік ды бард Міхась Зізюк.

Мікола Гайба на сустрэчах распавядаў пра музей Адама Міцкевіча, а таксама пра краіну замкаў — Беларусь, ну, вядома, у першую чаргу пра Наваградскі, а таксама Любчанскі замак.

залак

Міхась Зізюк сярод іншага прэзентаваў сваю новую кнігу для дзяцей “Таямніца гары Міндоўга”. Гучалі і беларускія песні, нагадваючы, што ў нас працягваецца “Год малой радзімы”.

Сустрэчы ў школах арганізоўваліся аддзелам адукацыі сумесна з Лідскай арганізацыяй ТБМ, а ў замку сустрэча прайшла ў рамках літаратурна-музычнага салона аддзела культуры і Лідскага музея “Над Лідзейкай”.

зізюкк

Такім чынам сёлета ў салоне адбыліся чатыры сустрэчы. Цяпер застаецца прааналізаваць станоўчае і недахопы, каб у наступным 2020 годзе зрабіць гэтую форму папулярызацыі літаратуры яшчэ больш эфектыўнай.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *