НАША СЛОВА № 1 (1464), 3 студзеня 2020 г.

Серада, Студзень 8, 2020 0

З Калядамі, шаноўныя беларусы!

Выйшаў «Верасень» № 21

Выйшаў з друку чарговы, 21 па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень».

Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Яўгеніі Кабяк, Насты Дадонавай, Бажэны Мацюк, Рагнеда Малахоўскага, Людмілы Сіманёнак, Паўла Змітрука і Уладзіміра Някляева.

Раздзел  «Проза» складаюць апа-вяданні Ульяны Зяткінай, Вольгі Ліха-дзіеўскай, Надзеі Філон, Наталлі Саў-рыцкай, Ганны Навасельцавай і Міколы Адама.

У раздзеле «Пераклады» друку-юцца вершы маладой нямецкай паэткі Андры Шварц і фантастычнае апавя-данне амерыканскага празаіка Айзека Азімава.

Раздзел крытыка пачынаецца ар-тыкулам Аляксея Марачкіна «…А жыта сей..», прысвечаным 60-годдзю паэта Анатоля Сыса. Аб ролі паэзіі  ў жыцці мастака, а таксама аб сяброўстве з Ана-толем Сысом — гутарка Эдуарда Акуліна з мастаком Алесем Квяткоўскім. Пра «залатыя дні» двух класікаў беларускай паэзіі — публікацыя Алеся Бяляцкага. «Шта-тнымі нататкамі» аб сваёй паездцы ў Новы свет працягвае дзяліцца з чытачамі Ула-дзімір Сіўчыкаў. «Мае дні» пад такой назвай друкуюцца дзённікавыя запісы Раісы Кры-вальцэвіч. Аб ролі жанчын у творчым і жыц-цёвым лёсе Тодара Лебяды — артыкул Сяргея Чыгрына. У рэцэнзіі на сенсацыйную кнігу «Берагі майго юнацтва» Эдуард Дубянецкі  прасочвае  паэтычную эвалюцыю Анатоля Сыса. Заканчваецца часопіс рэцэнзіяй Ана-толя Трафімчыка на кнігу Вадзіма Салеева «Нобель для Беларусі»…

Мастацкае афармленне нумара пад-рыхтавалі Дар’я Бунеева і Валерыя Пра-слава. Ілюстрацыі Алеся Квяткоўскага з жывапіснага цыклу «Ён вярнуўся!»

Пытайце «Верасень» № 21 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце «Верасень» на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў «Верасень» на адрас: verasenchas@gmail.com

На  вігілію Божага Нараджэння — да Адама Міцкевіча

Па традыцыі 24 снежня, святары і верні-кі касцёла св. Сымона і Алены прадстаўнікі літа-ратурнай супольнасці, супрацоўнікі Інстытута польскага ў Менску, прадстаўнікі еўрапейскіх амбасад сабраліся на імпрэзу, прысвечаную памяці вялікага беларускага польскамоўнага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча ля помніка яму.

— У вігілійны дзень мы яднаемся з Ада-мам Міцкевічам, які святкаваў свой дзень наро-дзінаў разам з усім касцёлам перад Божым Нара-джэннем, iшоў разам з бацькамі на пастэрку — святую імшу пастыраў, — прамовіў кс. Ула-дзіслаў Завальнюк. — Ён натхняўся велічным духам Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Па-спалітай, яго паэмы называлі энцыклапедыямі шляхецкага ладу жыцця. Няхай яго паэзія і ду-хоўная культура таксама абуджае наш народ, каб і мы праз паэтаў і духоўных лідараў стана-віліся народам веры і культуры, каб людзі свят-лелі душой! Няхай добры Бог дабраславіць наш народ, кожны дом, кожную сям’ю, асабліва цер-пячых і цяжка хворых. Няхай любоў дакранецца да іх! — пажадаў ксёндз-пробашч.

 

«З’яві свой цуд,

каб зноў сустрэцца з родным краем,

Дазволь душы маёй, ахопленай адчаем,

Пераляцець туды, дзе поясам блакіту,

Над Нёманам лясныя ўзгоркі апавіты,

Дзе прозеленню жыта ў поле серабрыцца,

І залаціцца поўным коласам пшаніца…,

— пісаў Адам Міцкевіч ў паэме «Пан Тадэвуш».

 

Ля помніка выступілі з чытаннем вершаў і баладаў Адама Міцкевіча вучні катэхетычнай школы Чырвонага касцёла і навучэнцы сярэдняй школы пры польскай амбасадзе ў Менску. Пра-гучалі творы на польскай і беларускай мовах. Для гасцей заспяваў калядкі хор «Голас душы».

На пярэдадні свята ў Чырвоны касцёл даставілі Віфлеемскі агонь  беларускія скаўты, якія дзейнічаюць пры парафіях. Такая трады-цыя была запачаткавана ў 1982 годзе. Цяпер ліхтар са святлом скаўты завозяць ў 112 парафій краіны. Моладзь праехала больш 6000 кіла-метраў, развозячы святы агонь па ўсіх кутках Беларусі.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Помняць у Лідзе Адама…

24 снежня ў 29-ты раз сабралася грамад-скасць Ліды на аплатку да помніка Адаму Міц-кевічу на вуліцы Адама Міцкевіча. У асноўным гэта былі сябры Таварыства польскай культуры на Лідчыне на чале з Аляксандрам Колышкам, але на гэты раз прысутнічаў і старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, і ксёндз, таксама Станіслаў.

Прагучалі цёплыя словы пра Адама Міцкевіча. Ксенія Райко прачытала па-польску адрывак з “Пана Тадэвуша”, а Станіслаў Суднік па-беларуску — свой верш “Заполле” пра навед-ванне Адамам Міцкевічам свайго сябра Ігната Дамейкі ў Заполлі на Лідчыне.

Пасля паэтычнай часткі ўсе дваццаць чалавек падзяліліся паміж сабой каляднымі аплаткамі і выказалі добрыя пажаданні.

Яраслаў Грынкевіч.

 

Раіса Крывальцэвіч

Культывуючы любасць…

Невялікі водгук на вялікую кнігу

Пачаць свае нататкі мне ха-целася б са звароту да аўтараў.

«Даражэнькія Зміцер і Юрась! Кожны знаходзіць сваё ў кнізе ўспамінаў іншага. Адгу-каецца сэрца. Я вам удзячная за любоў, за шчырасць, за цяпло душы, якімі праменіцца вашая кніга. За слёзы… Вашыя — ад азярыцкіх песняў, і свае.

Прысвяціла вечар яе чы-танню — чытала «Азярыцкую га-ворку». Назаўтра мелася ехаць у свае Слухавічы. Адарвалася ад кнігі — думка мільганула: «Гэто ж бацьке ўдома чакаюць!» І за-плакала, бо — падалося!

Вярнулі Вы мне дзівоснае адчуванне, што бацьке мае — тут… Няхай на момант. Але ён памятаецца як рэакцыя на вашую кнігу…»

 

* * *

 

Калі б мы сустрэліся са спа-даром Змітром у дзяцінстве, я б яго падражніла: «Цабуля!» А ён мяне за гэта, можа, «райдункай» назваў бы. Некультурнай, значыць. І меў бы рацыю. Бо хіба смяюцца з мовы? У разнастайнасці яе гу-чання — багацце нашае.

Але мы хутка пасябравалі б. Аднолькава ж кажам — што ў маіх Слухавічах пад Наваградкам, што ў Азярычыне пад Рудзенскам: «братэ, катэ, нажэ…» І мая слу-хавіцкая баба Аўдоля казала гэдак жа, як азярыке (так называюць сябе жыхары вёскі Азярычына): «проўда», а не «праўда», «броў», а не «браў», «настоўнік», а не «настаўнік»

Некалькі гадоў таму Зміцер Санько рэдагаваў маю кнігу «Блі-зкі свет. Хатні слоўнік-успамін». Супольная праца з рукапісам гэ-тай кнігі, як і наша пазнейшая су-праца, стала для мяне радасным урокам — моўным, і не толькі. Над-та хораша пачувалася — як гэта мо-жа быць ля цярплівага, разважлі-вага, мудрага настаўніка, якога хочацца слухаць і слухаць…

«Бацьке, рукавэ, сьлядэ»… Была моцна ўражаная, калі мой рэдактар, чытаючы «Блізкі свет», сказаў прыблізна так: «Няхай бы гэтае «э» было ў нашай літа-ратурнай мове. Дадало б ёй ад-метнасці…»

Няўжо нехта больш за мяне любіць мне дарагое?

Ды нездарма кажуць: каб любіць — трэба добра ведаць. Раз-гадка была ў тым, што для спадара Змітра маё «кустэ, сватэ» такое ж роднае, як і для мяне. Толькі даведалася гэта праз некалькі гадоў, з выхадам кнігі: Зьміцер Санько, Юрась Санько. Слаўнае сяло Азярычына: Свет нашых продкаў (Мінск, «Тэхналогія», 2019. — 352 с., [16] арк. іл.)

 

Кніга пра Азярычына ўра-жвае — і вонкава, і зместам. Яна сапраўды ўзорная — аўтары не ха-ваюць, што хацелі зрабіць яе такою. І зрабілі! Ці шмат у нас апісанняў роднай вёскі, якія змяшчалі б і археалогію, і гісторыю, і «рэвізскія сказкі» XIX стагоддзя, дзе можна прасачыць многія пакаленні свай-го роду, і даўнейшыя песні з нота-мі, і мікратапанімію з падрабязнай картай-схемай, і выдатна рас-працаваны слоўнік мясцовай га-воркі, і мартыралог — спіс ахвяраў таталітарных рэжымаў XX стагод-дзя, і «жывую гісторыю» — запісы людскіх успамінаў, і асабістыя ўспаміны пра дзяцінства, і здымак вёскі з космасу, і паўтары сотні фотаздымкаў аднавяскоўцаў? І нават багаты слоўнік даўнейшых жаночых і мужчынскіх імёнаў — бярыце, называйце сваіх дзетак, працягвайце традыцыю!

У кнізе знайшлося месца і для фотаздымкаў надмагілляў з азярыцкага кладоўніка як сведчан-не вернасці беларушчыне. Аўта-ры заклікаюць тых, хто ў жыцці не мог карыстацца роднай мовай, хоць пад канец жыцця вярнуцца да свайго страчанага: папрасіць дзяцей аб апошнім надпісе на ма-гільным камені па-беларуску. «Ніхто за гэта смяяцца з вас не будзе. Будуць толькі паважаць, што вы, як і ўсе людзі ў свеце, ша-нуеце мову сваіх продкаў — сваю родную мову».

Тое, што аўтары не разгля-даюць сваю кнігу адно як помнік роднай вёсцы, таксама ўражвае. Гэтая кніга заклікае да дзеяння! Аўтары хацелі б, каб яна ўдыхнула новае жыццё ў родныя мясціны, каб вёска стала месцам паломні-цтва для шматлікіх турыстаў. І для гэтага прапануюць план аднаў-лення і стварэння аб’ектаў, якія бу-дуць мець турыстычную ціка-васць. Першы пункт плана ўжо выконваецца: Азярычына, упер-шыню згаданае ў пісьмовых кры-ніцах у 1447 годзе, будзе мець па-мятны камень з традыцыйным чатырохканцовым крыжам і адпа-ведным надпісам.

Аўтары падкрэсліваюць, што, ствараючы сваю кнігу, думалі не толькі пра аднавяскоўцаў, але і пра тых шматлікіх нашых суай-чыннікаў, хто шчыра жадае паслу-жыць Бацькаўшчыне, але не ведае, як гэта зрабіць. «Вось той абсяг, дзе можна прыкласці сілы, розум і веды!» І заклікаюць іншых пайсці гэтай сцежкаю — збіраць сваё. На-прыклад, назвы мясцін — палёў, паплавоў, крыніц, лясоў, балот, па-шаў, ручаёў, пагоркаў — усё тое, што завецца мікратапаніміяй. І сваім прыкладам паказваюць, што гэта яшчэ не позна… Нашая ж зя-мелька ўся была абазначаная люд-скою, сялянскай працаю. Няхай бы жылі гэтыя назвы зямлі. Каб не стала яна безыменнай. Дзеля на-ступных пакаленняў.

У кнізе пра Азярычына столькі светлага, як і ў азёрнай на-зве самой вёскі. Адчуваеш тут ду-шу аўтараў на кожным кроку. І, на жаль, як і пра кожную вёску на нашай зямлі — шмат балючага. Але ж гісторыю не перайначыш… Ура-зіў лёс Вольгі Лук’янчык (Андрэй-чыкавай), пакутніцы за веру, рас-стралянай у 1937-м. Як небяспеч-на было адкрыта, не хаваючыся, любіць Бога! Жанчына заплаціла за гэта жыццём, пакінуўшы сіро-тамі трох малых сыночкаў. «Сонца і там сьвеціць!» — смела адказала яна мясцоваму камуністу, што па-гражаў ёй караю.

Азярычына — вёска, якую спалілі ў вайну, а перад тым сем разоў бамбілі… «Дзеці крычалі: «Рама! Рама ляціць!» Разьбяга-ліся, хаваліся хто дзе — у бульбу, у кустэ. Етых самалётаў я вельма баялася. Так баялася! Спачатку бомбы кідая, а тады крыло апусь-ціць і с кулямёта пачыная стра-чыць. Дзе ні схаваясься, здаецца, што ён цібе бачыць! Закрыяш твар рукамі і калоцісься» (Вольга Балуненка, 1930 г. н.). Гэтыя ўспа-міны старых людзей, якія тады былі дзецьмі, выклікаюць у сэрцы адно: «Хай Бог сцеражэ!» «Хай Бог аб-носіць!» Мама некалі так казала…

Ёсць у кнізе згадкі азярыкоў і пра больш даўнія падзеі: пра па-ход Напалеона (дагэтуль колішняя дарога з Дудзічаў, па якой ішоў 5-ты корпус Язэпа Панятоўскага, за-вецца Французскай грэбелькай); пра Першую сусветную вайну (як немцы частавалі азярыцкіх дзяўчат каваю). Ёсць легенды і паданні. Два з іх прапаную ўвазе чытачоў, бо гэта і выдатныя ўзоры трады-цыйнай азярыцкай гаворкі:

«А як грошай шмат пры-сьніцца чалавеку: ідзі там і там, бяры. Прыйдзя ён, калі ні пабай-іцца, там будзя хоць зьвер які, хоць што будзя, але ні грошы будуць ляжаць. Ськідай усё сь сібе — і церазь яго… Быў тут, мама казала, у Яўсея ці ў каго, стары сьляпы дзет. І яму колькі разоў сьнілася: ідзі там і там, ідзі бяры. Ён, кажа, папросіць, кап хто яго павёў — там ужо німа. А каб ён, кажа, сам туды пай-шоў…» (Марына Моўчан, 1911 г.н.)

«Адзін чалавек, ета ста-рыя казалі, прыпілнавоў у лесі воўчы вывадак. І ўзёў аттуль ваўчанё, прынёс дамоў. Ну й вы-гадаваў ек сабаку. А ета была ваўчыца. Падрасла яна і аннаго разу на міжыкалядзь зьбегла ў лес. Німа яе й німа. А тады ба-чыць гаспадар: прывяла с сабой цэлаю гайню. Забеглі яны ў хлеў ці куды там ішчэ, а ён рас — і за-шчапіў дзьверы. Тады ўзёў стрэ-льбу, палес на вышкі і аттуль пабіў усіх. Анно гадаванку сваю пакінаў. Дак етая ваўчыца, ек выпусьціў яе, дак і ўцякла. Колькі там дзён прамінула, знайшлі та-го гаспадара сь перагрызяным горлам. Во як было, старыя каза-лі» (Вольга Ганчарык, 1933 г.н.)

Фотаздымкі з мінулага ста-годдзя. Гэтыя жанчыны ў хустач-ках… Змучаныя, дачасна састарэ-лыя твары… Беларусь нашая, па-кутная і цярплівая… Надта ж шмат лягло на жаночыя плечы… Тва-рыкі вясковых дзетак на здымку з далёкіх 30-х… А вось Змітрок і Юрка з бабуляй Ганнаю ў 1951 го-дзе. Гэта ж будучыя аўтары нашай кнігі! Толькі яшчэ ніхто пра гэта не ведае — нават яны самі…

Маладыя мужчыны на агу-льным здымку… Адзін з іх да ба-цькі майго падобны — у такой самай шапцы-вушанцы; тата зімою ў войску гэтак быў сфатаграфа-ваны. Ізноў баліць — сваё…

Картачка вучняў 6-га класа. Дзяўчаткі ў стракатых летніх суке-начках — справілі мацярке, хлопцы апранутыя строга, у цёмных кас-цюміках. Малады настаўнік у мод-ным па тым часе гарнітуры з шы-рокімі кляпамі. На бярвенні неша-ляванай сцяны выведзена — 1960. Год майго нараджэння…

Вёска таго часу знаёмая мне па стуку брыгадзіркі ў вакно: «Цётко Марылё!» — і баба бяжыць на 16-капейкавы працоўны дзень; па «нагрузцы» ў вясковым мага-зіне: хочаш хлеба — купі разлезлай камсы ў газетным мяшэчку; па «марозіку» — прыгожай, быццам зімовы ўзор на вакне, тканіне на сукенку: «Марозіку набрала!» А яшчэ — дзед Юзік кідае кату на ца-гляную падлогу кухні лусту хлеба і злуецца: «Але й катэ ціпер пашлі — хлеба ні ядуць!»

Дзе ты, Час?..

 

Слоўнік азярыцкай гаворкі, або Смак мовы

 

…Гэта як ты нясеш суседцы свае грушы — вялікія, салодкія, дух-мяныя, а яна табе наўзамен, у па-дзяку — свой вінаград — таксама са-лодкі, духмяны…

Так і са словамі. Розныя яны на рознай зямлі. Але цешаць і свае, і суседскія. Калі любіш…

Азярыцкая гаворка вельмі адметная! Ну, дзе вы знойдзеце, каб на тварог атварох казалі? А гэтае азярыцкае паўсюднае «ек», «еґ» (як)! «Ек была яшчэ тая вайна…» «Да тады еґ завінуліся, ек усхадзіліся, да ўжо пелі-пелі, пелі-пелі!»

Словы ў кнізе пададзеныя так, як яны гучаць у людскіх вуснах — нават часам не адразу пазнаеш па напісанні: ньні (дні), ронны (родны), ранно (радно), рэцька (рэдзька). Аўтары-ўкладальнікі тлумачаць, што гэта зроблена «каб той, хто будзе чытаць, напоўніцу адчуў смак мовы… Вядомы ўсім прынцып «як чуецца, так і пішацца» даведзены тут да свайго абсалюту». І сапраўды — боп (боб), адж жывата (ад жыва-та) — быццам чуем…

 

Адзначу вельмі ўважлівае, чуйнае стаўленне да мовы. Здаец-ца, ніводнае слоўца тут не прапу-шчанае — толькі на першы пагляд яно выглядае звычайным, але ж да яго прыклады — ці то з гаворкі, ці то з прыказкі-прыгаворкі, ці то з песні азярыцкай узятыя, што з’яў-ляецца прыгожай адметнасцю слоўніка — цудоўныя, жывыя, са-мабытныя.

Дзевачка ж. Памянш. да дзеўка. Не жаніся ў бунны дзень, да ў нядзелячку, не бяры ўдавы, бяры дзевачку (з песні). Дзевачкі-бялявачкі, дзе вы пабяліліся? — Мы каровачку даілі, малачком памы-ліся (прыпеўка).

Скрыня ж. 1. Вялікая драў-ляная прастакутная пасудзіна для захоўвання сыпкіх прадуктаў. Ек мукі скрыня, то й сьвіньня — гас-падыня (прыказка). 2. Куфар. Ой, пайшоў наш Сямёнка да дубовае скрыні — німа срэбра, німа злота, німа жонкі Кацярыны (з песні). 3. Аўтамабільны кузаў. Мой швагір, Валодзя Казімірскі, дайшоў да Берліна. І там, як ехалі на машыні ў скрыні, ек паварочвалі з-за дома, йіх зьнялі [на кінакамеру] (В.Р.). А во нейкі дзяцька [на фо-таздымку] сядзіць у скрыні, і за рулём во нейкі (В.Р.).

Чытаючы, часта лавіла сябе на думцы: і ў нас так кажуць, а вось жа прапусціла, не ацаніла — звычайнымі словы здаваліся… А хіба не Любоў знаходзіць, бачыць незвычайнае ў звычайным?

Знойдзем у слоўніку нават, як да малога дзіцяці казалі (ка-жуць): вова — на ваўка, зюзя — на холад, мароз; жыжа — на агонь; буба — на што-небудзь кругленькае, хоць на якую ягаду; кока — на яйка; папа — на хлеб. «Даць табе папы?» Ну, як я магла забыцца! Гэта ж ад мамы чула гэтае слоўца, калі га-давала сваіх дзяцей, яе ўнучкаў. Але ўжо не прымала, пасміхалася — толькі дзівілася са слова…

А цяпер мне як бабулі ма-лога ўнука найбліжэй, мусіць, дзі-цячая прыгаворка-лічылка: «Раз, два — булава; тры, чатыры — прычапілі; пяць, шэсьць — кашу есьць; сем, восім — сена косім; дзе-вяць, дзесяць — торбы вешаць».

Ведаеце, што такое імпат (у слоўніку дакладна перададзена гучанне — йімпат), крышанэ, крэ-сла (не, не з мэблі), пайма, па-роцька, селядоршы і, урэшце, суравешка?! А мы з аўтарамі кнігі дык ведаем. Ніяк не надзіўлюся: гэта ж якая адлегласць раздзяляе нашыя вёскі! Адна — на Менш-чыне, другая — на Гарадзеншчыне. А такія блізкія моўна…

Імпат — мама адчувала яго, калі на свінарніку працавала, нам пра гэта казала. І пра крышанэ ад яе чула, калі яна крышыла бульбу ў суп. Пра крэсла казала, бялізну, адзенне мыючы. І пра пайму, вала-сы заплятаючы, — у мяне ад нара-джэння адна сівая была. Ну, а ўжо пароцькам — сама хуткая ў рухах — бацьку магла ўпікнуць (па-азяры-цку — вайцяць). Тата ў даўгу не за-ставаўся. Ад яго можна было па-чуць: «Зьбіраецца, як маладая да вянца» або «Зьбіраецца, як з козамі на торг». Суравешкі — гры-бы, што ў лесе растуць (мы і праў-да спрабавалі іх есці сырымі), — мама прынесла ў наш хатні слоў-нік са свае грыбное вёскі…

У дзяцінстве бывала, што мы аб’ядноўвалі на нейкі час свае калекцыі — каштоўныя зборы з ка-ляровых бутэлькавых і небутэль-кавых шкельцаў. Сядалі і глядзелі праз іх на сонца. Перадавалі з рук у рукі. Як прыгожа глядзіцца Сонейко праз сіняе шкло! А праз чырвонае! І праз цёмна-зялёнае — таксама…

Мы з аўтарамі кнігі маглі б і цяпер так абменьвацца, толькі ўжо па-даросламу — сабранымі скарбамі слоў. Сядзелі б і цешы-ліся, дастаючы са скарбонкі кожны сваё. Давалі б адно аднаму — на сонейка праз яго паглядзець. На сонейка мовы нашай… Здзіўля-ліся б — надта шмат новых слоў, непрывычных, нячутых…

Размаўлялі б пра падабен-ства і рознасць гучання, адроз-ненне ў значэнні адных і тых жа словаў… О, гэтае шчаслівае ўспа-мінанне Свайго!

Сп. Зміцер згадвае ў прад-мове, як яшчэ дзіцем пачуў у пе-раказе нейкай гутаркі аднаго з бацькавых пацыентаў надзіва ка-роткія формы: «Ён мне ка (г. зн. кажа)… А я яму ку (г. зн. ка-жу)…» А мне ўспо-мнілася, як дзед Язэп, гасцюючы ў нас, ка-заў свайму зяцю, тату майму, за бяседным сталом: «До-до, Гені-чак, до…» Досыць, значыць. І памятаю дзедава працяглае сцвярджальнае: «Та — а (так)…»

Некаторыя словы з азяры-цкай гаворкі падказвалі мне раз-гадку свайго. Напрыклад, абап-нуцца (захінуцца). Адразу ўспом-нілася нашае слухавіцкае абапе-няц (кароткае, не па росце адзен-не). Або — абячайка (брыво). Ця-пер зразумела, чаму тата сценкі рэшата абечкам называў — закру-гленыя, як бровы.

Люблю словы з сялянскай гаспадаркі — прывыкла чуць ад ба-цькоў. Прачытаеш, і неяк лягчэй дыхаецца — сыходзіш з шэрага га-радскога асфальту на зялёную тра-ву, вяртаешся ў маленства, у якім бацькі — маладыя і заклапочаныя — як птушкі, што гадуюць увесну сваіх птушанят…

Цікава было даведацца, што за гаспадарчая лексіка ў Азяры-чыне гучала. Цалкам нешта новае! Ну, напрыклад, аблетак — дровы, што высахлі за лета; акалот — аб-малочаныя снапы жыта; апоўзлі-ны — звязаныя канцамі лазовыя галіны на верхаўі стога… Або вы-пустак — цяля, якое перазі-мавала. Цікава: грыжан — недавараная сярэдзіна ў бульбе. Бяры і грызі?

Валодаючы слоўні-камі — кожны сваім — маглі б перакідвацца з аўтарамі гэтай кнігі словамі, як мя-чыкам — без яго не ўяўляю свайго дзяцінства… Ла-віце!

На ставэ (прыста-сова для пілавання дроў) адказала б сталюгамі, на смаголь (галавешка) — куд-лавешкаю, на патапцы (страва, прыгатаваная з кавалачкаў хлеба на мала-цэ) — кармушкаю, на павід-лівы (прагны да ежы) — лап-шывы, на пупок (лучок на кассі) — кулька.

У кнізе шмат блізкага, па-знавальнага. Драпачык — драпцы, дромны — мамінае дромненькі прыгадваецца, дыба — бацькавае дыбака. Праўда, у азярыкоў жмі-нда — пляткар, а ў нас жмінда — скупеча. У азярыцкай гаворцы зьмітрэжыцца — падысці да апо-шняй мяжы, безнадзейна заняпа-сці, а ў нас мітрэжыцца — хваля-вацца, мяняцца (пра чалавека і пра надвор’е).

Багата цікавых дзеясловаў. Напрыклад, аслупець — знеру-хомець ад нечаканасці, аслупя-нець; зіпаць — бліскаць, мігцець; уробіцца — забрудзіцца, зама-зацца; разьмяняцца — скасаваць абмен; правашчыць — змарнаваць (пра час); прыдзіраць — дадаваць што-н. у цеста, здрабняючы на тарцы; патталаніцца — пашан-цаваць; зьбізаваць — моцна адхва-стаць, адлупцаваць.

Захацелася запомніць дзея-словы жураць (цямнець ад гара-чыні) і жжураць (пажоўкнуць, зрыжэць каля агню). Бо бывае ў мяне гэта з адзеннем, калі прыеду ў сваю родную хату і моцна печ напалю…

І зноў кліча слоўная гульня. Ізноў «адбіваю мячык»: драбіна — драбіны; днушка — днюшчо; букі (лёгкае сутыкненне лбамі, у гавор-цы з дзіцем) — букіш; збаёдаць (згу-біць, запраторыць) — зьбіёдаць; дзыгаты (даўганогі, цыбаты) — дзыгало; брыжэ (фальбоны) — брыжы; буцяць (падгніваць) — бутляць (парахнець); закажане-лы (недагледжаны, закарэлы, пра жывёлу) — закажэняны (і пра дзе-так малых). У Азярычыне «карто-пля ўжо храстке пусьціла», а ў нас вясною «картошка хросьлі пускае». Азярыкі божую кароўку андрэйкай клічуць, а ў Слухавічах яна ядзерка. У Азярычыне гляў-кач — недапечаны, глёўкі хлеб, а ў нас сказалі б ацьцесліваты. Дзю-жок там — палоска зямлі, а ў нас невялікі кавалак зямлі з краю за-вецца канчар.

Звычайныя словы ў Азя-рычыне не абавязкова маюць звы-клае для мяне значэнне. Напры-клад, гушкалкі — гэта па-азярыцку дрыгва. А гук — галіна дрэва (у нас жа, у Слухавічах, гук — гэта кныр).

А ёсць такія словы, што, калі не жыў у гэтай вёсцы, дык, можа, ніколі і не пачуеш. Адно палюбуешся на іх здалёк. Напры-клад: аброжа — твар, быток — не-вялікая мясціна пры лузе; буй — адкрытае ўзвышанае месца, якое прадзімаецца ветрам; вішар — ста-рая няскошаная трава; лгіня — ашу-канка; паманка — мянушка; брані-цы — мужчынскія асобіны кана-пель; гурбячок — выступ на якой-н. паверхні, бугарок.

Сустракаюцца сярод сло-ваў і паэтычныя, прыўкрасныя. Іх хочацца мець хоць у «пасіўным слоўніку» — занатаваць. Усцешылі мяне тут бялазоры (светлавокі); зарэць (світаць, займацца на зару); шарэш (замерзлы пасля адлігі снег, шарпак). А як хораша гучыць міжыкалядзь — прамежак часу ад свята Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча…

Вось так і грэлася душою, чытаючы старонкі азярыцкай га-воркі. Згадвалася сваё. Адчувала замілаванне і хваляванне — ад су-стрэчы з далёкім, але блізкім і да-рагім.

А наагул кніга «Слаўнае ся-ло Азярычына» стала для мяне працягам шчаслівага знаёмства са сп. Змітром (і завочным знаём-ствам з Юрасём). Заўсёды хочац-ца ведаць, адкуль бяруцца людзі цудоўныя… Скуль яны тут? Знай-шла — няхай сабе просты — адказ на сваё пытанне ў іх гутарцы з азя-рыкамі: «Чые вы? Дохтаравы? О-о-о, ета быў дохтар!»

Сваю працу браты Зміцер і Юрась прысвяцілі сваім дарагім, незабыўным бацькам — Зоні Кір-шчэні і Хведару Санько.

А мне падалося, што і маім бацькам — таксама. І ўсёй Бела-русі…

 

На фота:

  1. Вокладка кнігі.
  2. Каменныя сякеры з вако-ліц Азярычына. Захоўваюцца ў Дзяржаўным археалагічным музеі ў Варшаве.
  3. Азярыцкая царква-кап-ліца св. Кузьмы і Дзям’яна, пабу-даваная ў 1813 годзе. Фота 1910 года.
  4. Азярыкі ў Злучаных Штатах Амерыкі. Канец 1910-х — пачатак 1920-х гадоў.
  5. Вучні Азярыцкай пачат-ковай школы з сваёй настаўніцай Лідзіяй Рабцэвіч. Пачатак 1930-х гадоў.
  6. У сібірскім выгнанні. Азярыцкі настаўнік Аляксандр Кучынскі (злева) і паэт Юлі Таў-бін. Цюмень, 18 сакавіка 1935 года.
  7. Адзін з першых пава-енных здымкаў. Сярэдзіна 1940-х гадоў.
  8. Азярыцкія жанчыны. 1960-я гады.
  9. Праект помніка, пры-свечанага першаму згадванню Азярычына ў пісьмовых кры-ніцах.

Справаздача

аб дзейнасці Шклоўскай раённай арганізацыі 

ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” ў 2019 годзе

У 2019 годзе праведзена наступная работа:

  1. 23 студзеня ў грамадскім цэнтры «Мост» адбылося сумес-нае пасяджэнне раённай арганіза-цыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» і грама-дзянскай ініцыятывы «Шклоўскі магістрат». На пачатку пасяджэн-ня адбылася справаздача аб дзей-насці Шклоўскай раённай аргані-зацыі ТБМ за 2018 год, з якой вы-ступіў старшыня Шклоўскай раён-най арганізацыі ТБМ Аляксандр Грудзіна. Таксама перад удзельні-камі пасяджэння выступіў стар-шыня Магілёўскай абласной рады Таварыства беларускай мовы, пі-сьменнік Міхась Булавацкі. Пры-сутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні выступоўцам. По-тым удзельнікі пасяджэння абмя-няліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі па дзейнасці мясцо-вага аб’яднання «Таварыства бела-рускай мовы імя Ф. Скарыны» і Магілёўскага абласнога аддзялен-ня грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў». На пася-джэнні таксама адбылося абмер-каванне далейшых планаў дзейна-сці арганізацыі ў новым 2019 го-дзе. Сярод іншых накірункаў пра-цы вы-рашана зноў вярнуцца да пытання ўвекавечання ў горадзе Шклове памяці пісьменніка Міха-ся Зарэцкага.
  2. 16 лютага ў грамадскім цэнтры «Мост» адбылося сумес-нае пасяджэнне грамадзянскай ініцыятывы «Шклоўскі магістрат» і мясцовых структур: раённай ар-ганізацыі ГА «Таварыства бела-рускай мовы імя Ф. Скарыны», партыі БНФ, Руху «За Свабоду». На пачатку пасяджэння адбыўся прагляд фільма «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», які прэзентавалі Паліна Сцепанен-ка, літаратар і актывіст кампаніі «Праваабаронцы супраць смярот-нага пакарання» і рэжысёр фільма Віктар Траццякоў. Пасля прагляду фільма прысутныя мелі магчы-масць задаць свае пытанні аўтарм прэзентацыі фільма. Адбылася дыскусія, абмен думкамі і мерка-ваннямі. Другім пытаннем, якое было абмеркавана на пасяджэнні, стала стварэнне пры пры раённай арганізацыі ГА «Таварыства бела-рускай мовы імя Ф. Скарыны» аматарскага «Літаратурнага сало-на». З паведамленнямі выступілі Аляксандр Грудзіна, старшыня Шклоўскай суполкі ТБМ і грамад-скія актывісты, аматары літаратур-най творчасці Пётр Мігурскі і Аляксандр Новікаў. Таксама з па-ведамленнямі выступілі прысут-ныя госці: Юры Нагорны, стар-шыня Аршанскай арганізацыі ТБМ, Леанід Падбярэцкі, сябар Руху «За Свабоду», Вольга Быкоў-ская, сябра Рады Руху «За свабо-ду», Людміла Драпеза, філолаг. Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапано-вамі. Вырашана стварыць аматар-скі «Літаратурны салон» пры Шклоўскай арганізацыі ТБМ, які павінен насіць імя Міхася Зарэц-кага, беларускага пісьменніка, чыё дзяцінства прайшло ў Зарэчным Шклове.
  3. 20 сакавіка сябар Тавары-ства Аляксандр Грудзіна прыняў удзел у раённых «Краязнаўчых чы-таннях імя Міхаіла Ільюшэнкі», якія мелі назву «Памяць мацней часу» і былі прысвечаны 75-годдзю вы-звалення Шклоўскага раёна, дзе выступіў з паведамленнем «Хала-кост Шклова».
  4. 18 красавіка сябар Тава-рыства Аляксандр Грудзіна пры-няў удзел у Міжнароднай навуко-вай канферэнцыі «Куляшоўскія чытанні», дзе выступіў з паведам-леннем «Зарэчны Шклоў (погляд ў мінулае)».
  5. 24 сакавіка сябры Тава-рыства прынялі ўдзел у святка-ванні Дня Волі. Была зроблена экскурсія па знакавых для Шклова мясцінах. Потым у грамадскім цэнтры «Мост» на гістарычныя тэ-мы і пра сучасныя падзеі выступілі грамадскія і палітычныя акты-вісты.
  6. 23 траўня дэлегацыя Шклоўскай ТБМ наведала горад Оршу, дзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ГА «Саюз бела-рускіх пісьменнікаў».
  7. 22 чэрвеня дэлегацыя Шклоўскай ТБМ здзейсніла ванд-роўку на радзіму пісьменніка Ва-сіля Быкава ў вёску Бычкі на Ві-цебшчыне.
  8. 28 жніўня дэлегацыя Шклоўскай ТБМ здзейсніла ванд-роўку ў вёску Пагосцішчы Лёзне-нскага раёна на Віцебшчыне, дзе прыняла ўдзел у адкрыцці помніка Ігнату Будзіловічу, удзельніку паў-стання 1863 года.
  9. 30 кастрычніка сябар Та-варыства Аляксандр Грудзіна прыняў удзел у раённых «Края-знаўчых чытаннях імя Міхаіла Іль-юшэнкі», дзе выступіў з паведам-леннем «З гісторыі каталіцкіх свя-тынь Шклова».
  10. 8 снежня ў грамадскім цэнтры «Мост» адбылося пася-джэнне літаратурна-мастацкага салона імя Міхася Зарэцкага. З паведамленнямі і асабістымі літа-ратурна-мастацкімі творамі вы-ступілі Рыгор Кастусёў, Пётр Мі-гурскі, Аляксандр Грудзіна, Леанід Осіпаў, Міхаіл Кучарэнка, Аляк-сандр Новікаў, Людміла Азарэвіч. Таксама на пасяджэнні выступілі госці з Менска, Магілёва і Оршы. Кульмінацыяй літаратурнага свята стаў выступ Сяржука Доўгушава — спевака, папулярызатара белару-скага фальклору, лідара этна-гур-та Vuraj. Ён праспяваў песні на ве-ршы Уладзіміра Караткевіча. Граў на гітары, дудцы, ліры.
  11. Сябрамі таварыства праведзены некалькі экскурсій і сустрэч з навучэнцамі школ раё-на, вернікамі касцёла Пятра і Паў-ла і гасцямі горада па гістарычна-краязнаўчай тэматыцы.
  12. Асобныя матэрыялы сяброў таварыства: Л. Анціпенкі, А. Грудзіны, Р. Кастусёва, П. Мігу-рскага грамадска-палітычнага, лі-таратурнага і гістарычна-края-знаўчага накірункаў друкаваліся ў газеце ГА «Таварыства бела-рускай мовы імя Ф. Скарыны» «Наша слова», а таксама ў выдан-нях: раённай газеце «Ударны фронт», часопісе «Наша гісто-рыя», рэгіянальным інтэрнэт-пар-тале www.6tv.by «Магілёўскі рэгі-ён» і іншых беларускіх інтэрнэт-выданнях.
  13. Сабраны і пералічаны фінансавыя ахвяраванні на дзей-насць ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны».
  14. У бягучым годзе раён-ная арганізацыя ТБМ панесла страты. У лютым гэтага года ады-шоў у іншы свет сябар Таварыства з моманту ўтварэння адпаведнай структуры ў Шклоўскім раёне жу-рналіст, літаратар, краязнаўца Ля-вон Міхайлавіч Анціпенка. Літара-турную дзейнасць ён пачаў яшчэ вучнем школы. Яго байкі, вершы, пародыі, апавяданні друкаваліся ў газетах «Магілёўская праўда», «Звязда», «ЛіМ», «Чырвоная зме-на», у часопісах «Вожык», «Полы-мя» і іншых выданнях. Лявон Мі-хайлавіч выдаў некалькі зборнікаў вершаў, прозы, эпіграм і пародый. Гэты быў цікавы і добразычлівы чалавек, які валодаў вельмі глыбо-кімі і разнастайнымі ведамі. Быў ён заўсёды неабыякавы да шмат-лікіх падзей, якія адбываліся ў жыцці сучанага грамадства. Яго ведалі і паважалі многія жыхары Шклова.

Старшыня Шклоўскай раённай арганізацыі ТБМ

А. Грудзіна.

ТБМ — у школу

Адзін з асноўных накірункаў дзейнасці ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва — гэта праца з навучальнымі ўстановамі. Бо, як вядома,  дзеці — наша будучыня, а таму сябры нашай арганізацыі частыя госці ў школах, садках і ВНУ. Вось і мне 9 снежня прыйшлося наведаць Камінтэрнаўскую сярэднюю школу ў мястэчку Палыкавічы Магілёўскага раёна. Распавёў вучням спачатку пра цікавосткі менавіта іх мястэчка Палыкавічы, пра старажытнае гарадзішча Барсукова горка, якое даследаваў археолаг Васіль Тарасенка ў 1930-х гадах, пра князёў Ладамірскіх, маёнтак якіх быў яшчэ на пачатку 20-га стагоддзя, пра Палыкавіцкую крыніцу і старажытны дуб, у дупло якога памяшчалася 6 дарослых чалавек! Шкада, але дуб спілавалі пры «добраўпарадкаванні» на пачатку 2000-х, зруйнавалі старажытную капліцу ад дарэвалюцыйнага манастыра…

Пасля кароткага экскурсу па гісторыі малой радзімы шкалярам з дапамогай фотапрэзентацыі распавёў гісторыю роднага горада Магілёва. Калісьці наш горад быў самым заможным на тэрыторыі Беларусі, і мне заўсёды ёсць пра што весці размову. Калі паказваў фотаздымкі велічных храмаў і палацаў, распавядаў пра знакамітых магілёўскіх дзеячаў, то вучні дужа здзіўляліся таму, што наш горад быў калісьці такі незвычайны і прыгожы.

… Напрыканцы нашай сустрэчы паказаў гістарычны мультфільм «Аповесць мінулых часоў» пра паходжанне гербаў абласных гарадоў нашай краіны.

Алег Дзьячкоў. Магілёў.

 

“Купалаўскі”

У снежні пазнаёміўся з пер-шым нумарам тэатральнага часопіса з такой назвай. Яго наклад 100 асоб-нікаў. Асабіста мяне ўразіла машта-бная пяшчотная панарама дынастыі, а таксама смелая гісторыя выбару свайго шляху, якая паўстае з аповяду зоркі Купалаўскага тэатра сп. Зоі Бе-лахвосцік. Цікава было пачытаць байку славутага народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава… Загад-чыца літаратурна-драматычнай часткі сп. Вольга Бабкова распавядае пра гісторыю тэатра і будынка, а вось  генеральны  дырэктар тэатра сп. Па-вел Латушка расказвае пра тое, як кіраваць такой махінай і як яму пра-цуецца з шалёнымі купалаўцамі…

Захавальніца архіва сп Ірына Сцяклова дастала з тэчак далікатныя і вінтажныя эскізы дэкарацый і кас-цюмаў…

Абавязкова раю праглядваць неверагодныя здымкі з прэм’еры спе-ктакля  «Шляхціц Завальня, або Бела-русь у фантастычных апавяданнях». Каб зразумець, адкуль уся фантас-тычнасць  бярэцца, аўтары  пагута-рылі з пастановачнай  камандай, якая з радасцю прадставіла плён сваёй працы і яго закуліссе.

Алена  Ганум кажа слова пра долю рэжысёра, Сяргей  Кавалёў рас-павёў пра суплёт кодаў Яна Баршчэў-скага і працу над інсцэніроўкай, а мастакі Кацярана Шамановіч і Сяргей Ашука адказваюць за візуальны бок спектакля, а ў фінальным супраць-стаянні зышліся выканаўцы галоўных роляў Іван Кушнярук і Іван Трус.

Кіраўніком праекта «Купа-лаўскі» з’яўляецца Вольга Кулікоў-ская, а аглядальнікамі працуюць нас-тупныя асобы: Надзея Аўхукова, Во-льга Бабкова, Валерыя Міхалевіч, Вераніка Молакава, Марыя Пушкіна, Ірына Сцяклова…

Вёрстку і ілюстрацыі тале-навіта зрабілі: Наста Камінская і Ар-цём Цімашэнка. Часопіс зроблены з вялікім густам і каштуе 5 рублёў.  Яго мажліва набыць у касе тэатра.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

 

«БЕЛЫЯ ВАРОНЫ»

з Каханавічаў

«БЕЛЫЯ ВАРОНЫ» гняздуюцца ў Каханавічах ужо больш за 30 гадоў і юбі-лейнай даце была прысве-чана ўрачыстая вечарыны ў мясцовым клубе, на якую сабралася не толькі «варан-нё»,  але  і «сарокі» з «вера-бейкамі». Бо за столькі год свайго існавання клуб «Бе-лыя вароны»  папоўніў сваю птушыную зграю «бабуль-камі-сарокамі» і «птушаня-тамі-верабейкамі», якія і зляцеліся на віншавальную сустрэчу, запрасіўшы на яе месцічаў, сяброў з Верхня-дзвінска, кіраўніцтва аддзе-ла  культуры і раённай біблі-ятэкі, мясцовую ўладу.

— А пачыналася ўсё нават крыху раней, чым 30 год назад, —кажа  кіраўнік клуба Пётра Квяцінскі, і сам  здзіўляецца  таму, колькі год праля-цела. — На самай справе я займаюся гэтым ўжо 40 год: спачатку быў «вузкі профіль»- ровар, потым з’яілася ці-кавасць да краязнаўства.

Мы «круцілі педалі» не то-лькі па Беларусі, даехалі да Адэсы і Карпатаў, былі ў многіх куточках Ра-сіі і Прыбалтыкі, наведвалі нават По-льшчу. Аб’ехалі амаль ўсе каталіцкія і праваслаўныя храмы Віцебшчыны.

Галоўная місія нашага клуба-здаровы лад, і таму праз некаторы час мы, першыя ў раёне, распачалі  маржаванне ў мясцовай сажалцы, і да нас пачалі з’язджацца нашы прыхі-льнікі нават з горада і многія зараз з’яўляюцца ганаровымі сябрамі клу-ба, нават пакінуўшы межы нашага раёна. Але гэта не замінае нам суст-ракацца, — распавядаў на вечарыне Пётра Квяцінскі.

Краязнаўчы накірунак ў пра-цы клуба даў магчымасць больш да-ведацца пра знакамітага земляка, па-ходжаннем з Каханавіч, вядомага паэ-та, этнографа Ігната Храпавіцкага, якому была прысвечана адна з міжна-родных канферэнцый,  што прайшла на яго радзіме яшчэ ў савецкія часы, і зараз гэта традыцыя адноўлена, калі вядомыя навукоўцы з Полацка, Віце-бска і Менска прыязджаюць у Каха-навічы. Мясцовая ўлада распачала добраўпарадкаванне парку, якому нададзена імя Храпавіцкага, працу ў якім грамадскія актывісты раёна рас-пачыналі яшчэ тады, каля Пётра Квяцінскі  быў дэпутатам мясцовага Савета і нарадзілася ідэя стварэння Камітэта грамадскага самакіравання пад патранажам абласной філіі  «Фон-ду імя Л. Сапегі». Пра што сведчыць адзін з архіўных  бюлетэняў філіі.

Клуб стаў месцам сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, а С. Панізнік прысвяціў клубу такія радкі:

Людзі тут жывуць

Нябедныя,

Бо й вароны нашы —

Белыя.

Для прыдзвінскае кароны

 Перлы — «Белыя вароны»

і падарыў клубу адмысловую шыльду для клубнага музея, па якой можна зразумець, што «вароны» сталі на крыло, і што надалей яны заста-нуцца «ненажэрнымі» ў добрых спра-вах і пачынаннях.

Так «нарадзіўся» клуб «Са-рокі», што сабраў мясцовых актыўных жанчынак, якія не толькі бавяць час у клубе з «варонамі», але  далучаюцца да агульных добрых справаў. Варта ўзгадаць «Вечары на балконе», калі не толькі мясцовыя артысты, але і грамадскія актывісты з Цэнтра пад-трымкі грамадскіх арганізацый «Ру-бон» прыязджалі з канцэртамі ў Каха-навічы. Але спачатку — нейкая добрая справа, як напрыклад, добраўпа-радкаванне мясцовага парку, які зараз набывает абрысы ўтульнага куточка для адпачынку сяльчан, а потым — кан-цэртная праграма.

Далучэнне моладзі да здаро-вага ладу жыцця пра карысныя спра-вы і інфармацыйную працу пра шко-ду алкаголю і курэння, і вось нара-джаецца  новая ініцыятыва — праехаць па найбольш буйных населеных пун-ктах раёна з асобнай праграмай, у якой — спартыўныя спаборніцтвы, ровара-заезды, віктарыны. Так «нарадзіліся «Верабейчыкі»- клуб для падлеткаў. Праўда, такія мерапрыемствы  зараз ўжо ў архіве «Белых варон» і цэнтра «Рубон». Шкада.

На святочнай вечарыне гучалі словы віншаванняў ад раённай і мяс-цовай улады, сяброў па клубе, а так-сама гасцей, якія прыехалі з Дрысы з пажаданнямі клубу, яго кіраўніку Пятру Квяцінскаму папаўнення ў шэ-рагах «птушынай зграі» і плёну ў  ка-рысных справах для грамадскасці.

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск, ТБМ.

 

Ад Лідскага ТБМ — Слуцкаму ТБМ

23 снежня ў Слуцкім тава-рыстве беларускай мовы выступіў бард з Ліды, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк.

Мерапрыемства было пры-свечана 30-годдзю заснавання ТБМ імя Ф. Скарыны. У пачатку імпрэзы старшыня Слуцкага ТБМ Зінаіда Ці-мошак выступіла з уступным словам, у якім распавяла пра нялёгкія ўмовы, у якіх прыходзіцца займацца папуля-рызацыяй беларускай мовы ў Слуцку.

На вечарыне прысутнічаў 21 чалавек. Случчанам вельмі спада-баўся выступ лідскага барда Сяргея Чарняка, які валодае выдатным гола-сам. Да таго ж ён вельмі пазітыўны выступоўца і ўмее развесяліць пуб-ліку. Сваімі чароўнымі песнямі і жар-тамі Сяргей Чарняк стварыў атма-сферу свята і падняў настрой перад Калядамі і Новым годам.

Лічу, што цудоўнае выкананне сваіх песень Сяргеем Чарняком, пе-сень на словы Багдановіча, з рэпер-туару Лявона Вольскага і Вайцюш-кевіча надоўга запомніцца жыхарам Слуцка. Сапраўдны артыст, ён добра ўмее заводзіць аўдыторыю. Случакі спявалі разам з ім і калядныя песні, і Пагоню. «Пагоню» спявалі стоячы.

Удзельнікі гумарыстычнага гуртка пры Слуцкім ТБМ паказалі сцэнкі пра адпачынак даяркі і «выхад кіраўніка краіны ў народ». Случчане разышліся ў добрым настроі пасля агульнага здымка.

Зінаіда Цімошак,

старшыня Слуцкага ТБМ.

 

Вечарына памяці Анатоля Белага

10 — га снежня 2019 года Анатолю Беламу, беларускаму грамадска-культурнаму дзеячу, вучонаму, мастацтвазнаўцу споў-нiлася б 80 гадоў. Ён нарадзiўcя ў 1939 годзе ў Старых Дарогах Мен-скай вобласцi. Як бачым, яго дзя-цiнства з дня нараджэння прыпа-дае на Другую сусветную вайну. Магчыма, яго першымi цацкамi былi cтрэляныя гiльзы вiнтовачных патронаў. Пасля вайны з 1947 па 1957 год вучыўся ў школе. Пасля школы паступiў y Выбаргскае авi-яцыйна-тэхнiчнае вучылiшча. Пас-ля вучобы лёс закiнуў яго на служ-бу ў далёкую Якуцiю. Вiдаць, ён не збipaўcя свой лёс надоўга звя-зваць з авiяцыяй, таму змянiў вiд сваёй дзейнасцi i паступiў y Якуцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Праз нейкi час вярнуўся ў Менск i прадоў-жыў вучобу ў БДУ, якi закончыў у 1967 годзе. З гэтага моманту пача-ла стварацца, выбудоўвацца яго багатая, адметная, насычаная бiя-графiя.

Кола яго дзейнасцi acэнса-ваць немагчыма. Пасля заканчэн-ня БДУ Анатоль Белы працаваў вучоным сакратаром музея Вялi-кaй Айчыннай вайны, быў пер-шым дырэктарам мемарыяла Ха-тынь i Курган Славы. Акрамя ас-ноўнай працы ён займаўся калек-цыянaваннем мастацкix вырабаў i гiстарычных экспанатаў, датыч-ных да гicторыi Беларусi. Яго ка-лекцыя была даступна для ўсix людзей. Сам ён ладзiў тэматычныя выставы, прысвечаныя гiстарыч-ным падзеям у Беларусi. Шмат эк-спанатаў сваёй калекцыi ён пера-даў iншым музеям Беларусi. У яго калекцыi назапасiлася больш за тры тысячы мастацкix эартэфак-таў, таму прышлося ставараць му-зей. На яго стварэнне патрабава-лася некалькi гадоў. Урачыстае ад-крыццё музея ў Старых Дарогах адбылося ў лicтападзе 1999 года.

Анатоль Белы з’яўляецца iнiцыятарам i заснавальнiкaм шэ-рагу часопicaў, адзiн з ix беларус-ка-амерыканскi часопic «Пола-цак», ганаровым сябрам рэдакцыi якога ён з’яўляўся. З удзелам Ана-толя Белага i па яго iнiцыятыве вы-давалicя гiстарычныя альманахi, тэматычныя календары, прысве-чаныя Беларусi. Ён аўтар звыш 150 артыкулаў пра беларускае мастац-тва i яго гiсторыю.

Анатоль Белы браўся за любую справу, яго не палохалi ця-жкасцi. Ён з’яўляецца iнiцыятарам i арганiзатарам усталявання пом-нiкa Maкciму Багдановiчу ў расiй-скiм горадзе Яраслаўлi. У горадзе Зэльва Гарадзенскай вобласцi ўсталяваны помнiк Ларысе Генi-юш. У знакамiтым дворыку БДУ я ўпершыню пабываў у снежнi 2014 года. Мы, некалькi cяброў клуба Спадчына наведалicя туды ў дзень 75-годдзя Анатоля Белага. Тое, што я там убачыў, мяне вельмi ўразiла. Гэтыя помнiкi, якiя там устаноўлены намаганнямi Анато-ля Белага, могуць увекавечыць, ды яны i ўвекавечылi яго iмя. У пом-нiкax тут сабраны разам шэраг знакамiтых гiстарычных асоб Бела-русi. Перш-наперш кiдаецца ў во-чы велiчны помнiк Eфрасiннi По-лацкай. Тут жа помнiкi Kipылу Ту-раўскаму, Францішку Скарыну, Мiкoлу Гусоўскаму, групавы по-мнiк C. Буднаму i В. Цяпiнскаму. Анатоль Белы датычны i да ўста-лявання помнiкaў y iншых гарадах i мясцiнах Беларусi. Вялiкi дзякуй усiм тым скульптарам, якiя ства-рылi гэтыя шэдэўры.

Галоўным для яго тварэн-нем, на маю думку, быў грамад-ска-асветнiцкi клуб “Спадчына”. Ён быў заснавальнiкaм клуба (1984) i яго старшынём. Анатоль Белы карыстаўся вялiкiм аўтары-тэтам i даверам. Сябрамi клуба “Спадчына” былi знакамiтыя асо-бы Беларусi, такiя як Анатоль Грыцкевiч, Адам Мальдзic, Васiль Быкаў, Рыгор Барадулiн, Мiкoла Савiцкi, Георг Штыхаў, Мixacь Ка-рпук, Леанiд Лыч, Аляксей Сала-монаў, Мiкoла Ермаловiч, Мiкaлай Несцярэўскi, Уладзiмip Coдаль, Анатоль Валахановiч, Яўген Гу-чок, Надзея Сармант ды iншыя. Cябрамi клуба з’яўляюцца жонка Анатоля Белага Ала Белая i дачка Святлана Белая. Гэта гаворыць аб тым, што сям’я падтрымлiвала яго i працягвае яго справу.

Ён з’яўляўся сябрам Саюза мастакоў з 1995 г. i сябрам Саюза беларускix пicьменнiкaў з 1999 г.

Гэта далёка не поўны пера-лiк таго, што паспеў зрабiць Ана-толь Белы.

6-га снежня 2019 года сваякi i cябры Анатоля Белага, сябры клуба “Спадчына” сабралicя ў ся-дзiбе ТБМ iмя Францiшка Скары-ны, каб адзначыць яго 80-годдзе з Дня народзiнаў. Сярод прысутных былi Леанiд Лыч, Мiкoла Савiцкi, Cымон Барыс, Вiктар Хурсiк, Алесь Цыркуноў, Надзея Сармант, Яўген Гучок, Мiкoла Лавiцкi, Ула-дзiмip Paманоўскi, Аляксей Будзя-нок ды iншыя. З уступным словам выступiла Алена Анiciм, старшы-ня ТБМ iмя Францiшка Скарыны. Кожнаму з прысутных хацелася выступiць, штосцi ўспомнiць, ска-заць добрыя словы пра Анатоля Белага. Мiкoла Лавiцкi i Уладзiмip Paманоўскi паказалi пра яго вiдэа-фiльмы са сваix apxiваў. Яўген Гучок выдаў кнiгу «Трыяда Ана-толя Белага», якую атрымалi ўce пpысутныя.

Вечарыну, прысвечаную Анатолю Беламу, падрыхтавалi Ала Белая i Святлана Белая.

Матэрыял падрыхтаваў

Iлля Копыл,

сябар клуба “Спадчына”,

сталы падпicчык

газеты “Наша слова”.

 

Беларускі народны каляндар на 2020 год

Народны каляндар — гэта фальклорны каляндар: ён складзены на аснове хранонімаў, якія зафік-саваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў і ўключае традыцыйныя арыенціры на сельскагаспадарчыя работы і адпачынкі ў гадавым, се-зонным, месячным і іншых цыклах-рытмах.

Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з веліко-дна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўна-сці апісваюць традыцыйныя прысвя-ткі і святы, у тым ліку  тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі/Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэў-рам і фенаменальнай з’явай сусвет-най нематэрыяльнай культуры.

У народным календары на 2020 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлу-мачэннямі, прыкметамі, прымаўка-мі, урыўкамі з валачобных песень і г. д. Дні (хранонімы),  якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены кур-сівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы «рухомай» царкоўнай пасхаліі.

У наступным, 2021, годзе па каталіцкай пасхаліі Вялікдзень (Пас-ха) 4 красавіка і па праваслаўнай — 2 мая.

Умоўныя абазначэнні: п — па-нядзелак, а — аўторак, с — серада, ч — чацвер, пт — пятніца, сб — субота, н — нядзеля. Больш падрабязна пра зна-чэнне хранонімаў календара можна прачытаць у нашых кнігах «Беларускі народны каляндар» (Мінск, 1993, 2002) і інш.

 

Студзень

 

  1. с. Новы год. ВКЛ перайшло на студзеньскі стыль у 1550 г., Расія — з 1700 г.
  2. п. Першая, Посная куцця. Перадкалядная вячэра. Які дзень, такі і год. Богаз’яўленне, Тры Кара-лі. Католікі праводзілі маскаваны аб-рад «Тры каралі», або «Гэроды».
  3. а. Раство Хрыстова. Па-чатак Каляд. «Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі…». Калядавалі. Насілі «звя-зду». Паказвалі батлейку. На Каляды праводзілі ігрышчы («вадзілі казу», «жанілі Цярэшку», «пяклі ката», гу-лялі ў «Яшчура» і інш.).
  4. ч. Сцяпан. Дзень найму слуг, батракоў у мінулым. «На свя-тога Сцяпана вышэй слуга за пана».
  5. п. Шчодрая куцця. Па-чатак Шчодрага тыдня. «Мароз, хадзі куццю есці».
  6. а. Васілле. Новы год па правасл. календары. «Сею, сею па-сяваю, з Новым годам вас вітаю».
  7. сб. Трэцяя, Галодная, Вадапосная куцця. Апошнія дні Ка-ляд. «Каляда ад’язджае».
  8. н. Вадохрышча (Кшчэн-не). «Святое Кшчэнне ваду ксціла…, свет ачысціла і ваду наверх пусціла», «На Вадохрышча завіруха — на Вялік-дзень таксама».
  9. п. Прывадохрышча — заканчэнне Каляд. Пачатак Малой вясельніцы (да посту).
  10. пт. Аксіння. «Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце». Фядос. «На Фядоса цёпла».
  11. сб. Таццяна. Свята студэ-нтаў. Павел. «Вее вецер — будзе вайна».
  12. пт. Апанас, Гусінае свя-та. Свята свойскай жывёлы. «Хавай нос у апанасаўскі мароз».

 

Люты

 

  1. сб. Ігнат. «На Святога Ігната зіма багата».
  2. н. Грамніцы, Стрэчанне. «Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол тра-віцы», «Грамніца — хлебу палавіца».
  3. с. Агата. Каровіна свята. «Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты».
  4. ч. Дарота. «Па Дароце высахнуць хусты на плоце». Паўзімі-ца Аксіння. «На Аксіні мяце».
  5. п. Пачатак Памінальна-га, Дзедавага тыдня.
  6. а. Ігнат. «Ігнат Грамні-цам рад».
  7. пт. *Дзедава пятніца. Валянцін. Свята закаханых. Трыфан. «На Трыфана зорна — вясна позняя».
  8. сб. *Стрэчаньскія Дзя-ды. Грамніцы, Стрэчанне. «Зіма з летам сустракалася, пра здароўейка пыталася». «На Грамніцы палавіна зіміцы».
  9. а. Агата. Каровіна свята.
  10. сб. *Памінальніца. Ка-нец Памінальнага тыдня. Калі «вея» ў нядзелю, то авёс трэба сеяць на 9-м тыдні, калі ў панядзелак — то на 8-м, калі ў сераду ці чацвер — то пакідалі «дзесяцінкі дзве».
  11. п. *Рабы тыдзень, Вясе-льніца, Развітальны, Сырапусны, Масленічны тыдзень. Тыдзень пе-рад Масленіцай. Які добры дзень на Масленым тыдні, у той дзень ад Іллі сеялі лён. Дзяўчаты вешалі «калодкі» нежанатым хлопцам. *Дзень сустрэ-чы на Масленым тыдні. Мацей. «На Мацея дарога пацее», «На Мацея адліга — будзе мароз». Улассе. Свята жывёлы. «Аўлас на сыры лас».
  12. а. *Заляцанне на Масле-ным тыдні.
  13. с. *Серада Папяльцовая (пач. Вялікага посту ў католікаў, да 11.04). *Лысая серада. Праталіны-залысіны. Фаціння. Заступніца ад хвароб (ліхаманак, трасцы і інш.).
  14. ч. *Блакітны чацвер. Тумановы дзень. *Крывы, Тлусты чацвер, Валосы, Валосся. Свята жывёлы. «На Валосага бліны пяклі ці аладкі, каб былі валы гладкі».
  15. пт. *Цешчыны вечары.
  16. сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). «Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі». *Залвіцыны вячоркі.

 

Сакавік

 

  1. н. *Масленіца. «Масленіца ў «вятху» (пасля поўні) — дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку». *Развітальны, або Дараваны дзень. *Гуканне вясны. «Блаславі, божа, зіму замыкаці, вясну загукаці». На Палессі вадзілі карагоды, «спявалі чырачку», насілі ёлку з вянком.
  2. п. *Паласказуб. Першы дзень Вялікага посту (да 18.04). Пала-скалі зубы гарэлкаю.
  3. с. *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці кала-ўроты, хадзілі ў карчму і пераскак-валі цераз пень. Казімір. «Святы Казімір дровы сякець і ў клад кла-дзець».
  4. сб. *Зборава субота. Абрад «споведзі дзежкі».
  5. н. *Зборніца, Ізбор. Адзін з варыянтаў Новага года/лета ў час прыняцця юліянскага летазлічэння. «Святы Ізбор упярод ступіць». Па-чатак збору ў поле.
  6. п. Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на другі бок.
  7. ч. Рыгор. «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора».
  8. пт. Васіль Капальнік. Са стрэх капае.
  9. сб. Аўдоцця Вясноўка. Гуканне вясны. «На Аўдокі голы бокі». (1.03 Новы год (Новае лета) у мінулым, сакавіцкі каляндарны стыль). «Святы Еўдакей … пераступ года».
  10. н. Хвядот. «На Хвядота занос — усё сена знясе».
  11. а. Герасім Гракоўнік. «Герасім гракоў прыгнаў».
  12. ч. Язэп. «Святы Язэп ся-род посту шлюб дае прахвосту» (забарона на шлюб). «На Язэпа па-года — год ураджайны».
  13. пт. Веснавое раўнадзен-ства ў 03.50 г.
  14. н. Саракі. Было Новым годам/летам. Свята вясновага раўна-дзенства. «Дзень з ноччу мераецца». «Святыя Саракі наперад пайшлі». Свята птушак. Прылятае 40 выраяў. «Святыя Саракі ў поле саху валаклі». Пліска. «На святога Пліска праб’ець лёд і пліска».
  15. п. *Пачатак Храстовага тыдня. Пяклі «храсты». Засеўкі. Аб-рад «жаніцьбы коміна».
  16. с. *Серадапосце. Выпяка-лі «храстцы». Дабравешчанне, Зве-ставанне. «І птушка гнязда не кладзе». Прылёт бусла. Гуканне вяс-ны. Было Новым годам/летам. «Пер-ша свята — нова летца, Благавешчан зямлю сушыць». Рыгор. «На Рыгора зіма ідзе ў мора».
  17. ч. Міжблагавешчыны (да 7 красавіка). Забарона на «запас-ванне» кароў.
  18. п. Пачатак *Пахвальнага тыдня. «Дзікая качка яйцом пахва-ліцца». Аляксей Цёплы. Дзень ры-балова. «На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою».

 

Красавік

 

  1. с. Дар’я Вясенняя. Адбе-львалі палотны.
  2. пт. *Пахвальная пятніца. Мыццё дзежак.
  3. сб. *Пахвальная субота. Не грымелі кроснамі, каб гром не грымеў.
  4. н. * Пальмова нядзеля. «Вярба б’е, не я б’ю». Арына. «На Арыну сей капусту ў расадніках».
  5. п. Камаедзіца. Свята мядзведзя. Благавеснік. Пяклі пірагі «буславы лапы».
  6. а. Дабравешчанне. «Даб-равешчанне без ластавак — халоднае лета». Абрад «Страла».
  7. с. Благуста. «На Благусту сей капусту».
  8. ч. Матрона. «На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае».
  9. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ у ка-толікаў. *Вербніца.
  10. п. Пачатак *Белага, Вялі-кага, тыдня. *Чысты панядзелак. Бялілі і мылі ў хаце.
  11. а. *Чысты аўторак. Каб на людзей і «гаўядо» не напала «пар-ша», трэба ўсё мыць. Прабуджэнне хатніка. У гэты дзень хлусілі, каб заблытаць хатніка. «Апрэль — нікому не вер». Мар’я. Калі ў ясную ноч прыбывала вада, то суха будзе ў жніво на хлебнай ніве.
  12. с. *Дравяная страсць. Мыюць усё драўлянае. Палікарп. «Пачатак бясхлебіцы».
  13. ч. *Чысты чацвер. Ідуць у лазню. Абрад мыцця дзежкі. Мікі-та. «Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбаловам».
  14. пт. *Чырвоная, Велі-кодная, пятніца. Сеялі гарох.
  15. сб. *Вялікая, Чырвоная, субота. Фарбавалі яйкі. Канец Вялі-кага посту.
  16. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ. «Хры-стос уваскрос! — Сапраўды ўва-скрос!«. Быў Новым годам. «Першае свята — свята Вялікадня».
  17. п. Працяг *Велікоднага тыдня. «Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні пагуляюць, а апошні дзень выпраўляюць».
  18. а. Руф. Руф рушыць снягі.
  19. с. *Градавая серада. Пра-водны, Мёртвы, тыдзень. «Па-йшла зіма да Кіева, а лета нам пакі-нула».
  20. ч. *Людавы дзень. Раней у Віленскай губерні білі і качалі яйкі з лубкоў, гушкаліся на арэлях. *Вялікадне мёртвых (Наўскі Вя-лікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўскі чацвер). Дзень памінання на могілках. Хлопцы і дзяўчаты абліва-ліся вадою. Юры. (Новы год па зады-яку). «Першае святца — святы Юр’я», «Як зязюля закукуе за 12 дзён да Юр’я на «голы» лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла». Войцах. «Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху».
  21. пт. *Прашчэнне. Абліва-ліся вадою. Анціп — ахоўнік зубоў.
  22. сб. Марк. «Дождж на Марка, дык зямля як шкварка».
  23. н. *Праводная нядзеля. «Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла».
  24. п. *Радаўнічныя Дзяды.
  25. а. *Радаўніца. «На Рада-ўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а к вечару скачуць». Пуд. «Пуд снег пугне».
  26. с. Арына. «На Арыну сей капусту на расаду».
  27. ч. Зосім — ахоўнік пчол. Андрыянава ноч, Андрэй. Ноч дзя-вочай варажбы і чараўніцтва.

 

Травень

 

  1. пт. Кузьма. «Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком».
  2. н. *Міраносцы. «На Міра-носця п’яныі бабы цігаюць адна адну за валосця».
  3. п. Пачатак *Пераплаўнага, Чарвівага, тыдня. Не трэба садзіць, бо заядуць чэрві.
  4. а. Ляльнік. Свята Лялі — дачкі Лады. «Благаславі, маці,/ Ой, Лада, маці!/Вясну заклікаці».
  5. с. *Градавая, Перапла-ўная, серада. Засцярогі ад граду і дажджу. Юр’е. Свята жывёлы. «Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дур-ня». Абрад «Страла».
  6. ч. Алісей. «Прыйшоў Алі-сей — авёс пасей». Бабскія розбрыкі. Скокі жанчын і качанне па зямлі дзеля ўрадлівасці.
  7. пт. Станіслаў. «Сей лён на Станіслава — вырасце як лава». Марк. «Дождж на святога Марка — дык зямля, як шкварка». Ярылавіца. Свята Ярылы.
  8. с. Якуб. «На Якуба грэе люба».
  9. ч. Макарэй. Абрады ля вады.
  10. пт. *Градабойцы, Леда-віты дзень (Віленская губ.). Барыс. Апякун поля і жывёлы.
  11. п. Арына Расадніца. Дзень высаджвання расады ў Паазер’і.
  12. с. Антоній. «На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца, дык і прадасца».
  13. ч. *Ушэсце. Унебаўшэсце пана Езуса. Свята агляду жыта. Іван Веснавы. Апякун земляроба. «На Івана каласок, а на Пятра піражок».
  14. пт. Мікола Веснавы. Свята пастухоў. Алёна. «Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена».
  15. сб. Зілот. «Сей пшаніцу на Зілота, і яна будзе як злота».
  16. н. Макей. «Мокра на Макея — і лета не прасушыць». Кіры-ла і Мяфод. Калі дзень мокры, і лета будзе мокра.
  17. п. Епіфан. «На Епіфана раніца ў чырвоным каптане, неба з барваю — гарачае лета».
  18. с. Сідары. «Прыйшлі Сідары — прыйшлі і сіверы».
  19. ч. *Ушэсце. Абрад «Стра-ла». Пахом. «Святы Пахом павее цяплом». «Сей агуркі на Пахом — будзеш насіць мяхом».
  20. пт. Магдалена. «Зязюльку прысылае».
  21. н. *Сёмуха, Зялёныя свя-ткі, Святы Дух. Свята зелені. «На Духа будзе цёпла і суха». Шэсць дзеў. «Лён сей позні». Канапелька Матру-на. «У зямлю махнула». Фядот. «Як на дубе апушка — у Фядота поўна аўсу кадушка».

 

Чэрвень

 

  1. а. Тры пакутнікі. «Няма лета, але пасля іх не бывае зімы».
  2. с. *Градавая серада. Алё-на, Ульяна. Дзень ільну.
  3. ч. Васіліск. «Ад Васіліска і салавей блізка».
  4. пт. *Сёмушныя Дзяды. Дзень Ефрасінні Полацкай. Хадзілі ў Полацк пакланіцца і абракацца.
  5. сб. *Духавая субота, Зя-лёная субота.
  6. н. *Сёмуха, Тройца. Культ продкаў і расліннасці. «Павядзём Куста пад гай зялёненькі…». Ян. «Рой перад Янам — пчаляр будзе панам».
  7. п. *Русальніца, Іван ды Мар’я. Праводзіны вясны. «На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі…».
  8. а. *Конскі Вялікдзень. Свята коней.
  9. с. *Градабой, Серада Русаль. Здабывалі з ясеня святы агонь.
  10. ч. * Божае цела. *Наў-ская Тройца, Абліваха. Памінанне.
  11. сб. Ерамей. Антоні. «Антоні, аддай коні».
  12. н. *Русальчыны розыг-ры. Засцерагаліся рос. *Пятроўскія запускі. Развівалі вянкі. Юстын і Харытон. «Юстын цягне ўверх ка-ноплі, а Харытон — лён».
  13. п. *Пятроўка (Петраві-ца) Пятроўскі пост да 11 ліп. “Пят-роўка-галадоўка”.
  14. а. Лук’ян. Паўднёвы ве-цер на Лук’яна — на добры ўраджай яравых.
  15. ч. *Дзявятнік. Перавод уніятаў у праваслаўе. «Дзеўяць яго-дзін на ветцы».
  16. пт. *Дзевятуха. Дзень за-сцеражэння ад навальніцы.
  17. сб. Летняе сонцастаянне ў 21.44 г.
  18. н. Тодар. «На Тодара раса — канапель паласа».
  19. п. Кірыла. Пачыналі касавіцу ў Паазер’і.
  20. а. Купала. У старажытн. — Новы год/лета.
  21. с. Ян Купальны. «Сонца грае».
  22. ч. *Дзясятнік. «Дзесят-нік гнаі возіць». Анапрэй. «Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ».
  23. пт. *Дзясятка. «Косы точыць». «Жыта паспявае». Аку-ліна Грачышніца. Сеялі грэчку. За-дзярыхвост. Каровы «зыкуюць».
  24. н. Амос. «Прыйшоў Амос — цягне ўгору авёс».
  25. п. Ціхан. «Пеўчыя птушкі заціхаюць». Пятрок. «Да Пятра зязюльцы кукаваці». «Прыйшоў Пят-рок — апаў лісток, прыйдзе Ілья — апа-дуць і два».

 

Ліпень

 

  1. п. Купалле. Свята Сонца і кахання. «Дзень адбаўленне, ночы прыбаўленне».
  2. а. Іван Купала. «Учора была Купала, а сёння Іван».
  3. с. Данат. «Святы Данат коскі точыць».
  4. пт. Самсон. «На Самсона дождж — сем тыдняў то ж». Сем братоў. «Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды».
  5. н. Пятро. Свята закан-чэння Купалля.
  6. п. Паўпятро. Дзень тала-кі. Сымон і Юда. «На Сымана й Юды конь баіцца груды».
  7. а. Кузьма і Дзям’ян. Свя-та кавалёў. «Святы Пятро жыта спеліць, св. Кузьма сярпы робіць, а св. Дзям’ян сена грабе».
  8. пт. Андрэй. «Авёс у світ-цы, а на грэчцы і кашулі няма». «Андрэй усіх мудрэй».
  9. сб. Свята Месяца. «Ме-сяц гуляе».
  10. а. Казанская, Градавы дзень. Засцераганне ад нябесных стыхій, ад хвароб вачэй і галавы. Пра-коп. “Пракоп бок прыпёк”.
  11. сб. Якуб. «На Якуба хлеба поўна губа». Прокл. Засцерагаліся вялікіх рос.
  12. н. Ганна. Снапы кладзе. Гаўрылей. Засцеражэнне ад граду.
  13. с. Афінаген. Заціхаюць птушкі.
  14. пт. Серпавіца, Шыпілін-ка (пятніца перад Іллёю). Дзень «зазубрывання» сярпоў перад жні-вом.

 

Жнівень

 

  1. сб. Макрыны. «Глядзі восень па Макрыні».
  2. н. Ілля. Свята дажджоў і навальніц. «Ілля нарабіў гнілля». «Укінуў у ваду кусок ільду».
  3. а. Мар’я. «Магдалена — вады па калена».
  4. ч. Барыс Палікоп. «Барыс і Глеб — паспеў хлеб».
  5. пт. Ганны. «Святы Ганны бабкі стаўляюць».
  6. н. Палікоп. Паліць копы. Панцеляймон. Сцаляў ад хвароб галавы.
  7. п. Лаўрын. «На Лаўрына спяшай да млына».
  8. с. Сіла. Жыта сей.
  9. пт. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 27 жніўня.
  10. сб. Прачыстая, Зельная. «Прыйшла Прачыста — стала поле чыста». Базыль. «Базыль авечкам воўну дае».
  11. н. Антоны Віхравеі. Рох. «Кірмаш на паненак» — дзень вы-глядання нявест.
  12. п. Еўдакія. Агуркі збірае.
  13. с. Яблычны Спас. Свята садавіны.
  14. н. Лаўрэн — свята млы-нара. «Баўтрамей і Лаўрын паказ-ваюць, якая прыйдзе восень».
  15. п. Баўтрамей. «Св. Баўт-рамей высылае буслоў па дзяцей». «Прыйшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей».
  16. ч. Міхей. Выспяваюць брусніцы.
  17. пт. Прачыстая, Зельная. Свята ўраджаю.
  18. сб. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. «Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў».
  19. н. Міроны Ветрагоны. «Пыл па дарозе гоняць, па прыго-жым леце стогнуць».
  20. п. Флор і Лаўр. Свята коней. Арабінавыя дзень і ноч. Сухая навальніца, або дождж.

 

Верасень

 

  1. сб. Лупа. «Сей на Лупа — будзе жыта купа».
  2. п. Баўтрамей. «Жыта на зіму сей».
  3. а. Другая Прачыстая. «Меншая Прачыста — канчай сеяць начыста».
  4. ч. Мацей. Абаронца ад п’янства.
  5. пт. Калінавік, Іван Кры-ваўнік. «Да Яна прасіце, дзеткі, дажджу, а па Яне я й сам упрашу».
  6. н. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.
  7. п. Узвіжанне. Закрыванне зямлі. Сымон. Абрад «жаніцьбы ко-міна». (Асенняе Навалецце/Навагод-дзе з 1493 г.). Бабіна лета.
  8. сб. Цуды, Міхал. «Міхал з поля спіхаў».
  9. п. Багач, Нараджэнне Бо-жае Маці. Свята заканчэння ўборкі зерневых. Засідкі.
  10. а. Асенняе раўнадзен-ства ў 13.31г.
  11. ч. Тадора. «На Тадору ўсякае лета заканчваецца».
  12. сб. Стаўроўскія Дзяды.
  13. н. Звіжанне. Свята за-крывання зямлі на зіму. Гадзюкі — у кучу.
  14. а. Міхал. «Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор’е надзеі». Сіцыян. «Святы Сацыян ды ляны пасцілаў».

 

Кастрычнік

 

  1. пт. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца — мароз на Па-кровы ўдарыць.
  2. сб. Астап, Астаф’я. Пры-кметы па ветру.
  3. н. Пранцішак, Франці-шак. «На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка».
  4. ч. Сяргей. «З Сяргея па-чынаецца зіма». Жалезны тыдзень. Чысцілі жалезныя рэчы.
  5. пт. Іван Шаптун, Іван Кураед, Багаслоў. Шапталіся свахі пра нявест. «Іван Багаслоў дружкі разаслаў, а на Пакрова дзеўка га-това».
  6. с. Пакровы, Трэцяя Пра-чыстая. Вясельная пара. «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточ-кам, а галоўку — вяночкам». «Пакро-вы — зарыкалі каровы». Дзявоцкае лета (па 21.10). Прымалі «ў дзеўкі» сябровак.
  7. с. Трыфан, Палагея. «Золкім ветрам вее». Зміцер. «Да Змітра баба хітра».
  8. н. Марцін — свята млы-нароў. Частаваліся гусяцінай на млынавым крузе. «Марцін святы — любіцель гагаты».
  9. с. Сымон і Юда. «Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць». Параскева Пятніцкая. Забарона на прадзенне.
  10. ч. Лонгін. Збавіцель ад хвароб вачэй.
  11. пт. Паклоны. Дзень ад-бівання паклонаў.
  12. сб. Лука. «Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі». Дзень іканапісцаў. Юльян — ахоўнік дзяцей.

 

Лістапад

 

  1. н. Усе святыя.
  2. п. Задушны дзень. Дзяды. Памінальны дзень.
  3. с. Казанская. «Да Казан-скай — не зіма, а пасля — не восень; зранку дождж, з вечара — снег. Выязджай на Казанскую на калёсах, а палазы з сабой прыхапі».
  4. сб. Асяніны, Змітраўскія Дзяды. «Святыя дзяды, завём вас…».
  5. н. Зміцер. «Да Змітра дзеўка хітра». Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе.
  6. п. Тодар. «На Тадора поўна камора».
  7. а. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля.
  8. с. Настуся. Настуся стрыжэ авечкі. Марцін. «Мядзведзь кладзецца ў бярлогу».
  9. ч. Артошка. Пачатак прадзення.
  10. сб. Кузьма-Дзям’ян. Апякун земляробства, кавалёў і вя-селля.
  11. сб. Міхайлаў дзень. Абаронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку.
  12. н. Матрона. «З Матро-ны становіцца зіма».
  13. а. Хвёдар Студзянец. «Хвёдаравы вятры галоднымі ваў-камі скуголяць».
  14. с. Кацярыны. «Каця-рына забрала лета». Іван Міла-сцівы. Дзень падарункаў.
  15. пт. Юстыніян. Апякун плоднасці і дзяцінства. Піліп. Пярэ-дадзень Піліпаўскага посту (да 7 сту-дзеня).
  16. сб. Піліпаўка — перад-калядны пост (да 06.01).
  17. н. Адвент. Перадкаляд-ны пост. Мацей. «На Мацея зіма пацее».
  18. п. Андрэйкі. Дзявочае свята.

 

Снежань

 

  1. пт. Барбара. «Барбара ноч урвала, а дзень надтачыла». Увя-дзенне. Водзяцца ваўкі.
  2. сб. Пракоп. Савы. «Барба-ра мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае».
  3. н. Мікола. «Хвалі зіму па Міколе». Матрыхваны. Не пралі.
  4. п. Кацярыны. «Забрала край лета».
  5. с. Юр’е Зімовы. Юра мос-ціць. Ганны. «Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні».
  6. н. Андросы, Андрэйкі. Варажылі.
  7. п. Навум. «Наставіць на вум». Пачыналі вучыць дзяцей гра-маце.
  8. ч. Варвары. «Мікола і Варвара ноч урвалі».
  9. пт. Савы, Міколін баць-ка. «Сава мосце, а Мікола гвоздзе».
  10. сб. Мікола Зімовы. «Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета». «Мікола марозам гвоздзіць».
  11. п. Зімовае сонцастаянне ў 10.02 г.
  12. а. Ганны. «Ганны — пры-бавіцца багата дня». «Ганкі — палі-чаны дзянькі».
  13. ч. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студз.).
  14. пт. Божае Нараджэнне. Было Новым годам. «Свята Ража-ство упярод пашло, новы гадок павёў радок». Спірыдон Сонцаварот.
  15. сб. Сцяпан. Дзень найму парабкоў у мінулым. «Кожны сабе пан».
  16. ч. Багатая куцця. Сіль-вестр. Варажылі дзяўчаты. Марк. «Марка да Варка — няхай будзе парка».

Алесь ЛОЗКА,

фалькларыст.

Светлыя краявіды тонкага і інтэлігентнага мастака

Творчасць свайго бацькі, выдатнага майстра краявідаў, бе-ларускага жывапісца другой пало-вы ХХ стагоддзя Пятра Пятровіча Шарыпы (1942-2013) папулярызуе  яго дачка Алена Шарыпа. Тыя, хто прыйшоў на яго выставу «Святло і паветра» ў галерэю «Атрыўм», адразу ўзгадалі  лепшыя моманты дзяцінства: далягляды, якія напаў-нялі душу радасцю, блуканні па лясных сцяжынках з кошыкам, незабыўны блакіт азёр і рэчак.

На працягу амаль саракага-довага творчага шляху Пётр Ша-рыпа стварыў шэраг палотнаў у розных жанрах жывапісу: партрэт, тэматычная карціна, нацюрморт, пейзаж, але самымі эмацыяналь-нымі і запамінальнымі яго палот-намі сталі менавіта пейзажы.

Рамантычны краявід — най-больш выразны накірунак у твор-часці Пятра Шарыпы. Ён працяг-ваў традыцыі беларускіх пейза-жыстаў, якія развівалі Фердынад Рушчыц, Вітольд Бялыніцкі-Бі-руля, Станіслаў Жукоўскі.

Дзіця вайны, якое маці ха-вала ў лесе ад карнікаў, прыкры-ваючы кустамі, зведала жыццё ў зямлянцы і голад, узрасло ўраж-лівым, прагным да ведаў. Вучань Арашкаўскай школы Віцебскай вобласці сямігадовы Пятрок заха-піўся каляровымі рэпрадукцыямі Куінджы і Левітана на вокладках першых пасляваенных падручні-каў і імкнуўся навучыцца маля-ваць.

У 1960-тым годзе ў Віце-бску ён паступіў на мастацка-гра-фічны факультэт педынстытута, некаторы час працаваў настаўні-кам на вёсцы. Працягнуўшы на-вучанне ў Менску ў тэатральна-мастацкім інстытуце  ў такіх на-стаўнікаў, як Хаім Ліўшыц, Май Данцыг, Натан Воранаў, ён выву-чаў сродкі выразнасці і выпрацоў-ваў свой жывапісны стыль.

Выезды на пленэры ў роз-ныя куткі Беларусі, шматгадзін-ныя назіранні за зменамі ў пры-родзе — за свячэннем паверхні возера і дыханнем паветра, за фарбамі і пахам кветак — наталялі душу і прыносілі авалоданне са-крэтамі майстэрства.

Чулы педагог, Пётр Пятро-віч Шарыпа шмат гадоў выкладаў у Рэспубліканскім каледжы мас-тацтваў імя І. Ахрэмчыка і далучаў сваіх выхаванцаў да рэалістычных традыцый мастакоў мінулага, такіх, як І. Шышкін, І. Левітан, К. Каровін. Шмат таленавітых дзяцей прайшло праз яго майстэрню, сваю манеру пісьма і свой шлях знайшлі яго вучні Алесь Пушкін, Ларыса Журавовіч, Аляксандр Сільвановіч і іншыя.

У галерэі «Атрыўм» у На-цыянальнай бібліятэцы мы суст-рэліся з дачкой мастака Аленай Пятроўнай Шарыпай. Спадарыня Алена — таксама жывапісец. Свае першыя малюнкі яна пачала ра-біць, назіраючы за татам на вёсцы ў бабулі на Віцебшчыне. З 14-ці гадоў сумесныя падарожжы на Аршаншчыну, у Крэва, Браслаў, Слабодку прывілі ёй любоў да беларускага архітэктурнага края-віду, таму яе дыпломная праца па заканчэнні Беларускай акадэміі мастацтваў была прысвечана ар-хітэктуры старажытнага мястэчка Гальшаны.

Выстава «Святло і паветра», прысвечаная Году малой радзімы, была арганізавана праз супрацоў-ніцтва Алены Шарыпы з выста-вачным аддзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і будзе доў-жыцца да лютага 2020 года.

— Спадарыня Алена, ці не ўзгадаеце, хто надаў Пятру Пятровічу імпульс як будучаму мастаку?

— У дзяцінстве тата жыў у цётцы Матроны і дзядзькі Віктара ў Арэхаўску і вучыўся ў сярэдняй школе. Яго настаўніца па маляванні Ніна Дзям’янаўна Афанассева, якая паходзіла са старажытнага дваранскага роду, пазнаёміла з дарэвалюцыйнымі кнігамі з рэпрадукцыямі мастакоў.

— Каго з жывапісцаў ён больш любіў?

— Карціны Ісака Левітана «Залатая восень» і Архіпа Куінджы «Бярозавы гай» выклікалі ў яго неверагоднае захапленне! У ста-рэйшых класах разам са сваім сяб-рам Васілём Аланццевым ён за-няўся капіраваннем алейнымі фа-рбамі рэпрадукцый з часопіса «Огонёк». Выпускнік Віцебскага мастацкага вучылішча Мікалай Кісялёў параіў яму паступіць на мастацка-графічны факультэт у педынстытут у Віцебск. Там ён па-чаў пісаць першыя акварэльныя працы. Жывапісная культура сфа-рміравалася ў яго дзякуючы Пятру Крохалеву, Натану Воранаву і Маю Данцыгу  ў тэатральна-мастацкім інстытуце. Кожны мастак — непаў-торная індывідуальнасць, цэлы свет.

— Якія карціны Вам най-больш дарагія?

— Яго ранейшыя працы стылёва адрозніваюцца. Ім хара-ктэрны шырокі пастозны мазок як у Канстанціна Каровіна і Ленарда Туржанскага.

З ранейшых мае любімыя карціны — «Вясновае срэбра», «У блакіце», «Адліга». Потым ён па-чаў пісаць больш тонкіх эцюдаў.

Пазнейшыя яго працы, та-кія, як «Касцёл францысканцаў», больш дэталёва прапісаныя. Былі ў яго кампазіцыі на тэму вайны, такія, як «Вяртанне з роднай вёскі».

— На палотнах мы бачым выявы Вашай матулі, жонкі мастака Людмілы. Дзе тата сустрэў сваю абранніцу?

—  У менскім тра-лейбусе. Ёй быў 21, а яму — каля трыццаці. Увечары яна вярталася з курсаў ма-шыністак, а ён — з заняткаў у інстытуце. Яе вельмі ўра-зіла, што ён жыве светам мастацтва.

Хаця яна паходзіла з простай сям’і, сярод  яе сваякоў па дзеду быў вы-кладчык беларускай мо-вы і літаратуры, у далей-шым — прафесар і акадэ-мік Міхась Лазарук.

— Пётр Пятровіч удзяляў шмат часу сваім выхаванцам?

— Яны з вучнямі ча-ста ездзілі ў Полацк, Кіеў, Маскву. У праграму навучання ўключаліся экскурсійныя праграмы, выву-чэнне архітэктуры, наведванне музеяў.

Калі мне споўнілася 13 га-доў, пасля летніх вакацый, ён заў-важыў, што ў мяне пачалі атры-млівацца ўдалыя працы. Я вучы-лася ў мастацкай школе, потым — у Рэспубліканскім кале-джы па музыцы і выяўленчым мастацтве, дзе выкладаў тата, і ў Акадэміі мастацтваў.

— Пётр Пятровіч Шары-па быў вельмі сціплым, інтэлі-гентным і не эпатажным мас-таком, чалавекам высокай ку-льтуры і светлай душы.

— Ён вельмі любіў прыроду Аршаншчыны. Часта хадзіў у лес на дзялянку з эцюднікам, перадо-льваючы пешшу многія кіламет-ры. У прыродзе ён знаходзіў спакой і суцяшэнне ад многіх тур-ботаў і хваляванняў.

— Ці знайшоў ён сапраўд-нае шчасце ў жыцці?

— У творчасці ён быў шча-слівым! Яго працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, гістарычна-культурным запавед-ніку «Заслаўе», Аршанскай кар-ціннай галерэі В. Грамыкі, музеі Вялікай Айчыннай вайны і ў яго майстэрні. Мне хацелася б зрабіць вялікую выставу да  яго 80-годдзя ў 2022 годзе, каб творы яго былі годна ацэнены.

Гутарыла Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *