НАША СЛОВА № 2 (1465), 8 студзеня 2020 г.

Аўторак, Студзень 21, 2020 0

Да юбілею Вольгі Іпатавай

У ТВОРЧЫМ СВАЯЦТВЕ

(Водбліскі сустрэчаў)

Волечка нарадзілася ў навагоднюю ноч у шпіталі каля сцяны старажытнага Мірскага замка. Дзесяць гадоў праву-чылася ў Наваградскай сярэд-няй школе. Дарэчы, там на га-радскіх могілках пахавана яе мама.

Таму Наваградчына для Вольгі Міхайлаўны Іпата-вай больш, чым «мой родны кут». Радаводныя сувязі моц-ныя зваротнай любоўю. І мы, госці Менска, бачылі ў сакаві-ку 1983 года, як любяць у На-ваградку сваю зямлячку, як шануюць яе пісьменніцкую ра-боту. Вось чаму творчы вечар Вольгі Іпатавай ператварыўся там у сапраўднае свята маста-цтва.

З выступленнямі сак-ратара праўлення Саюза пісь-меннікаў Івана Чыгрынава, на-месніка дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Уладзіміра Гні-ламёдава, паэта Алеся Ставера суседнічалі цікавыя нумары танцавальнага ансамбля «Сві-цязь», а таксама песні, якія прывезлі з сабою з Менска ка-мпазітар Алег Чыркун і арты-стка Зоя Мордус.

Ці не тады ўзніклі ў ма-ім блакноціку першыя радкі верша «Ля вежаў Наваградка» з эпіграфам радкоў Вольгі Іпа-тавай: «Самы маленечкі гарадок // Да тоўстай кнігі падобны».

Было ўсцешна да 40-годдзя ўжо знакамітай на ўсе мерыдыяны і паралелі паэтэсы ўручыць ёй кнігу лірыкі  «Ма-цярык» (1985) з вершам, які пачынаўся так:

Адкуль ідзём? Ад баразны,

з малога каліва…

Няма  наваградскай сцяны,

і замак спалены?

Затое мы — саюз вякоў

жывучай спадчыны…

Наваградак — ты меч бацькоў,

ты — песня матчына.

 

Я часта адгукаўся на з’яўленне новых творчых зда-быткаў Вольгі. На выдадзеную ёю ў 2002 г. кнігу «Альгердава дзіда» вось такім эх-спромтам «успыхнуў», адрасуючы яго чытачам трылогіі:

Ці ты грабар з лапатаю,

ці інцель з пысай гербавай, —

папсу не слухай з квартаю…

Чытай, упыр, Іпатаву:

яна з душой упартаю

і з дзідаю Альгердавай.

А вось услаўлены Во-льгаю так званы Альгердаў Шлях я «перавёў» у свой верш «Пачула Неба…» З прысвя-чэннем ёй верш быў змешчаны ў маім зборніку «Нас — многа» (2012). А пачынаецца  твор такімі радкамі:

Вісіць над намі

            вечны Млечны Шлях.

Альгердаў Шлях

                нас калаціў і песціў.

Шлях з Грэкаў у Варагі —

                                    у вірах.

А ён жа азалочваў і нявесціў…

 

х   х  х

 

У 1960 годзе 15-гадо-вая піянерка Волечка была за-прошана ў Дом творчасці «Ка-ралішчавічы», дзе праходзіла ўрачыстая сустрэча знакамі-тых пісьменнікаў. На здымку відаць, як лаго-дна прытуліў юную паэтку Янка Маўр. Амаль праз 40 гадоў Вольга Іпатава зноў аказалася ў Ка-ралішчавічах, дзе яшчэ захоў-валася шыльда  з надпісам: » У гэтым доме жыў і працаваў у 1950-56 г.г. народны паэт БССР Якуб Колас».

У снежні 1984 г. ля До-ма творчасці фатаграфаваліся  Вольга Іпатава (на здымку справа), на прыступку вышэй — Васіль Макарэвіч, Авяр’ян Дзеружынскі, Віталь Зэйдэль-Вольскі, Валянціна Аркадзе-ўна Куляшова з дачкою і я.

Думы з зямлёй злучалі

   тут — калі яшчэ! — крывічы.

Веча абветранага адчаю —

          К а р а л і ш ч а в і ч ы.

 

Прыгадаўся  ўрывак з верша «Каралішчавічы» з кнігі лірыкі «Мацярык» (1985).

Мой каляндар-чысь-леннік пільнуе даты нашага творчага пабрацімства-свая-цтва. У 1986 г. на стол маёй  сямейкі трапіла кніжка Вольгі Міхайлаўны «Узелок Свято-гора» з такім дарчым надпісам: «Сяргею і Людміле Панізні-кам.

Гады ляцяць

               на плечы лістападам.

Даўно вяду сумежную раллю.

Як перадаць мне ціхую спагаду

Да Вас, якіх шаную і люблю?!

Вольга. 28.ІУ. 86 г.»

 

У 1985-1989 гадах Во-льга Міхайлаўна працавала галоўным рэдактарам літара-турна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. А ў 1979 — 1982 гадах я сам быў рэдактарам дзяржтэлерадыё БССР. І таму стасункі  з падна-чаленай Генадзя Бураўкіна былі ў мяне актыўна-творчыя.  Прыгадваюцца падзеі ў Львове восенню 1987 г. Там праходзіў так званы “круглы стол” укра-інскіх і беларускіх пісьмен-нікаў-перакладчыкаў: «Века-выя традыцыі міжнацыяналь-ных зносін нашых народаў». Вядоўцамі былі Вольга Іпатава і Раман Лубкіўскі. Выступалі і Валянціна Коўтун, і я…

Але самым вялікім клопатам у тыя дні была пад-рыхтоўка для БТ трох перадач: «Рваць ланцуг цемнаты» — пра Цётку, «Подзвіг Скарыны», а таксама  пра дзейнасць Ілары-ёна Свянціцкага — заснавальніка Беларускага аддзела ў львоў-скім музеі.

1987 год зафіксаваны і аўтографам Вольгі Іпатавай на запрашальным білеце на яе аўтарскі вечар, які адбыўся 20 сакавіка ў Смаргонскім раён-ным доме культуры:

Ізноў у дарозе

           мы з табой, Сяргейка.

На гэты раз —

      смаргонская «батлейка».

 

Той 1987 год  зафікса-ваны і на маіх  фотаздымках . Бало такое пры Саюзе пісьмен-нікаў «Бюро прапаганды маста-цкай літаратуры». І вось ідуць на сустрэчу з чытачамі-слуха-чамі Вольга Іпатава, Анатоль Кудравец, Лола Званарова, Генадзь Пашкоў… Ладзілі та-кія падарожжы Алесь Ставер, Пятро Ліпай.

Восень 1987 г. была аз-доблена юбілеем Зоські Верас. У так званай «Лясной хатцы» пад Вільняй 27-28 верасня ад-значалі 95-годдзе Людвікі Ан-тонаўны Сівіцкай (Войцік). Зоську Верас ведалі як пісь-менніцу, фалькларыстку, вы-даўца, рэдактара, аўтара мему-араў — у тым ліку і пра Максіма Багдановіча. Канешне, кінаапе-ратары па просьбе Вольгі Іпа-тавай працавалі як мае быць. І мне, сціпламу фатографу, уда-лося зафіксаваць некаторыя моманты той святочнай падзеі. Вось на здымку злева направа абмяркоўваюць захаваныя ра-рытэты дачка Зоські Верас Галіна Войцік, яе муж Лявон Луцкевіч, кіношніца Ала Чор-ная, Вольга і сама Зоська Верас, Уладзімір Содаль. Спадчына веку — у альбомах. Варта толькі прыгледзецца і паслухаць све-дку…

х   х   х

 

У ліпені 2003 г. Вольга Іпатава запрасіла мяне  на ці-кавае мерапрыемства ў Бра-слаў. Захаваліся здымкі з тых часоў. Мы ў бібліятэцы: за ста-лом — Вольга Іпатава побач гас-падыні, наўкруг стаяць муж Вольгі  — Ягор Фядзюшын, Алесь Рыбак, Алесь Жамой-цін… І я аказаўся ў кадры на той цікавай сустрэчы. Потым была праходка па старажыт-ным горадзе. І яшчэ адзін зды-мак — каля возера. Устойлівымі аказаліся Волечка, Алесь Ры-бак, Франц Сіўко… А я «пры-зямліўся» да мацерыка знака-мітых продкаў.

Натхнёны Браславам, я запрасіў Вольгу і яе мужа ў па-дарожжа на маё роднае Пры-дзвінне. Вось і мястэчка Лявон-паль, дзе 26.11.1999 г. я засна-ваў Музей Радзімазнаўства. Агледзеўшы экспанаты, загля-нуўшы ў Хату бабкі Ядзвінні, мы накіраваліся  на правы бе-раг Дзвіны. Там у вёсцы Цін-каўцы, недалёка ад Бігосава і Верхнядзвінска,  у 1979 г. быў створаны мною літаратурна-краязнаўчы музей «Хата бабкі Параскі на Шляху з Грэкаў у Варагі».

Госці былі ўсцешаны набыткамі маёй творчай ся-дзібы. У той дзень з’явіліся на паперы першыя радкі  прысвя-чэння Вользе:

Усё аглядала ў Прыдзвінні,

у жменьку ўбіраючы краскі:

і зёлкі бабулі Ядзвінні,

і скарбы бабулі Параскі.

Музей той Радзімазнаўства

увесь у прывабе прыволля…

Багатае стала сваяцтва

з табою, гуклівая Воля!

І продкі з жытнёвай кудзелі

узносяцца зноў над вякамі…

Сяйво з тваіх жменек надзеі

у вершах жыве між радкамі.

 Дзвіна не згубіла раздолля,

бо там ля стырна стала Воля,

а Крывія — пад жаўрукамі!

 10.07.2003, 17.03.2017.

Той 2003 год  занітава-ўся ў памяці, бо на Каляды перад новым, 2004-м — годам Малпачкі — з аблачыны перада мною раскрыліліся такія радкі:

Насмешлівай Малпачкі год

Усё абяцае: падманы,

І боль, і душэўныя раны,

Працяг беларускіх нягод…

Ды сцежка ж упарта вяла, —

І мы не абдзелены клёкам!

Так, як у юнацтве далёкім, —

Змагаймася, воі святла!

 В. Іпатава. 22.12.03 г.

 х  х  х

 

Ох, гэтыя аўто-графы! Але як слаўна гучыць: «Дарчыя над-пісы»! Ім я прысвяціў кнігу-альбом: «Аўтогра-фы з кніжніцы Сяргея Панізьніка (1960-2011)». Вось на старонцы 75 чытаю:  «Сяргею, не на памяць — на ўспамін аб добрых днях, гадзінах, калі мы — разам — збіра-ліся, спрачаліся — калі мы былі маладымі, з’ядна-нымі — мы, цяпер чара-ціны — але няхай і са-праўды «толькі твор-часць апраўдвае нас пе-рад Богам».

Гэты аўтограф  на зборніку лірыкі «Пара-сткі» (1976). А побач  праяўляецца надпіс на кнізе «Грамадзянін све-ту» (Да 95-годдзя Барыса Уладзіміравіча Кіта) ад сябра рэдкалегіі гэтага выдання Вольгі Іпатавай:

«Сяргею Панізніку на прэзентацыі яго «Пры сьвя-чэньні…» (маецца на ўвазе мой зборнік вершаў, выдадзены ў 2004 г.)

Я яму пакланіцца нізенька

Не саромеюся, а ганаруся,

Бо сардэчна люблю Панізніка-

Дон Кіхота маёй Беларусі.

 В. Іпатава. 21.01.2005 г.”

На на-ступнай ста-ронцы кнігі-альбома прадстаўлена кніга Вольгі Іпатавай «Свабода да апошняга ды-хання (Апо-веды пра пада-рожжы)» з та-кім дарчым надпісам:

«Сяр-гею Паніз-ніку. Дараго-му сябру і пап-лечніку па лі-таратуры і змаганню — з даўняй лю-боўю.       

В. Іпа-тава. 2.11.07 г.»

 

А праз дзесяць гадоў я атрымаў віншаванні і сардэч-ныя зычэнні не толькі ад Вольгі Міхайлаўны, але і ад яе сына Руслана Качаткова, мужа Яго-ра Фядзюшына:

Дзень тваіх народзінаў

Не адно, што нас усіх звяло:

Як не змоўкне звонкая

                                «Пагоня»,

Хай не згасне і тваё чало.

Хай гучаць і вершы, і санеты,

Што душа шукае «ў небесі…»

Місію высокую паэта

Доўга-доўга, сябра наш, нясі!

10.05.2017.

Іду напярэймы шчы-рых пажаданняў, узбагачаю-чыся ласкай дружалюбных людзей. І не толькі з нагоды ўзнёслага юбілею Волечкі ла-годжу імя даўняй сяброўкі, дачкі Міхайла. Ого! Як не га-нарыцца паэтам, перакладчы-кам, празаікам гістарычнага жанру з героямі Да-выдам Гарадзен-скім, Прадысла-вай..! Творы лаўрэ-аткі многіх прэмій перакладзены на рускую, англійс-кую, нямецкую, уз-бекскую, балгар-скую, польскую, славацкую, чэш-скую мову і мову хіндзі. А сама Воль-га перакладала на беларускую  мову творы рускіх, літо-ўскіх, украінскіх, узбекскіх, армян-скіх пісьменнікаў. Як не ўсцешыцца асобай, узнагаро-джанай ордэнам «Знак пашаны», ме-далём Ф. Скарыны, удастоеннай звання Ганаровага ака-дэміка Міжнарод-най акадэміі навук «Еўразія»!

А мае зы-чэнні добрай-мілай Вользе Міхайлаўне на наступныя зі-мы-вёсны-леты такія: давесці распачатыя творчыя пошукі фантастычнай Гіпербарэі, бо

для сустрэч не трэба трон;

для натхненння, для спатолі

веру: ёсць на полі Долі

Цэнтр — Гіпербарэі схрон.

Праца,  у абдымкі Волі!

 Сяргей Панізьнік

саюзнік Вольгі па  з’яўленні

ў перыёдыцы (1959),

падначалены старшыні Саюза беларускіх пісьменнкаў, і на той час —

удзячны лаўрэат  Літаратурнай прэміі

імя У. Калесніка (2000).

 

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У студзені мы атрымалі невялікую прыбаўку ў падпісцы. па ўсіх абласцях. Але прыбаўка вельмі нязначная, пры тым, што першы квартал найбольш аптымальны. Новага прытоку чытачоў, на жаль, не адбылося. Тым не менш, газета прадаўжае выходзіць, і ніякіх песняў жальбы не будзе. Мы былі, ёсць і мусім быць. Мы прадоўжым асвятляць дзейнасць арганізацый ТБМ па ўсёй краіне і друкаваць самыя розныя беларусацэнтрычныя матэрыялы.

Кастрычнік Студзень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       12    13

Бяроза р.в.                8      8

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             7      7

Ганцавічы р.в.          1      1

Драгічын р.в.           —        —

Жабінка р.в.             —        —

Іванава р.в                —       —

Івацэвічы р. в.          2       2

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       1

Лунінец гор.             1       2

Ляхавічы р.в.            1       —

Маларыта р.в.          —       —

Пінск  гор.                4       6

Пружаны р.в.           4       4

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     43      45

 

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       —

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            19     16

Верхнедзвінск р.в.    4      4

Глыбокае р.в.            5      6

Гарадок р.в.              —      2

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           1      1

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     18     18

Орша гор.                 5      5

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             4       4

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               3       3

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  5       6

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    78      80

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             3       3

Барысаў гор.            3       3

Вілейка гор.              1       1

Валожын гор.           6       7

Дзяржынск р.в.        7       5

Клецк р.в.                 —       —

Крупкі р.в.               2       2

Капыль р.в.              1       1

Лагойск                     6       6

Любань р.в.              1       1

Менск гор.           168    167

Менск РВПС          11     10

Маладзечна гор.      8       9

Мядзель р.в.            2       2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.              7      25

Смалявічы р.в.        4       4

Слуцк гор.               5     44

Салігорск гор.         3       3

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            3       4

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             2       1

Усяго:                   248    303

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          2       3

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —        —

Гомель гор.             15     15

Добруш р.в.              1      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       11     13

Жлобін гор.               —      —

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               1       1

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       —

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     41      43

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                2       2

Ваўкавыск гор.         3       5

Воранава р.в.            2       2

Гародня гор.           28     25

Гародня РВПС        14    14

Дзятлава р.в.             7      8

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       2       3

Карэлічы р.в.            1       1

Масты р.в.                1       1

Наваградак гор.       1       3

Астравец р.в.            2       2

Ашмяны р.в.             3       3

Смаргонь гор.           7      5

Слонім гор.               7       9

Свіслач р.в.               4       4

Шчучын р.в.             1       1

Ліда                            8     46

Усяго:                      94   135

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  1      —

Горкі гор.                  1      1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2      2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            2       2

Магілёў гор.            17     20

Асіповічы гор.          7       8

Слаўгарад р.в.          1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             2       1

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                1       1

Усяго                       36     39

Усяго на краіне:  540   645

 

Настаўніца, маці, руплівіца ТБМ

2 студзеня адзначыла 80-гадовы юбілей актывістка ТБМ, шматгадовая супрацоўніца мен-скай сядзібы Надзея Якаўлеўна Малаковіч.

Юбілярку сардэчна павін-шавалі старшыня ТБМ імя Ф. Ска-рыны Алена Мікалаеўна Анісім ды ганаровы старшыня арганіза-цыі Алег Анатольевіч Трусаў, і па-дзякавалі ёй за шматгадовую доб-расумленную працу па праганда-ванні беларускай мовы, дапамогу ў правядзенні вечарын і выстаў на сядзібе, па падтрымцы парадку пры правядзенні навучальных курсаў.

Спадарыня Надзея (у дзя-воцтве — Бірук) нарадзілася на хутары Лазавічы Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці ў шмат-дзетнай сям’і. Яна была апошнім, шостым дзіцём у Ганны Фёда-раўны Лазукі і Якава Мікалаевіч Бірука.

Шмат жахлівых момантаў засталося ў памяці маленькай дзяўчынкі за часы вайны. Бацька Надзеі Якаўлеўны, які ўдзельнічаў у партызанскіх аперацыях, спілоў-ваючы тэлеграфныя слупы, загі-нуў ад рук фашысцкіх карнікаў. Пакуль сям’я аплаквала і хавала ня-божчыка, хутар быў акружаны аў-таматчыкамі ў белых халатах…

У мамы быў парок сэрца і яна пражыла нядоўга. Гадавала Надзею старэйшая сястра.У 1951 годзе хутаран прымусілі ўступіць у калгас, шмат чаго з уласнай гас-падаркі давялося аддаць. У пер-шым класе дзеці вучыліся ў мале-нькім дамку польскага настаў-ніка…

 

У 1954 годзе Надзея скон-чыла Кунцаўскую сямігодку Клец-кага раёна, Баранавіцкай вобласці, а потым вучылася ў сярэдняй шко-ле (з 8 па 10 клас) ў мястэчку За-астравечча, дзе праходзілі падзеі Слуцкага збройнага чыну.

Яна ўладкавалася піянер-важатай у вёску Забалацце, дзе ад-працавала 3 гады.  Пасля двух га-доў працы, у 1960-тым годзе, На-дзея паступіла на завочнае аддзя-ленне філфака БДУ і скончыла вучобу ў 1966 годзе. Яе дыпло-мную працу, якая мела назву «Ян-ка Купала і беларуская народная песня» курыраваў Ніл Сымонавіч Гілевіч, а рэцензентам быў Алег Лойка.

Потым спадарыня Надзея перавялася ў Клецкі раён настаў-ніцай пачатковых класаў у Кумле-ўскую школу. У тыя гады яна шмат часу ўдзяляла творам любімых пісьменнікаў — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Кузьмы Чорнага і іншых.

У 1963 годзе спадарыня Надзея пабралася шлюбам з Леа-нідам Сцяпанавічам Малаковічам, нарадзіла дачушку Святлану ў 1964 годзе і сына Аляксандра ў 1967 годзе. У 1963 годзе Надзея Якаў-леўна працавала ў вёсцы Ляплёў-ка на мяжы з Польшчай (Берас-цейшчына). З 1964  па 1965 гг. працавала ў Вялікагадскай школе  Бярозаўскага раёна, з 1965 па 1966 гг. настаўнічала ў школе рабочай моладзі ў г. Івацэвічы.

Каб стаж не перарваўся, значны час Надзея Якаўлеўна адпрацавала ў школе-інтэрнаце, а потым перайшла выхавацелькай у дзіцячы садок на вул. Берасцян-скай у Менску. Надзея Якаўлеўна Малаковіч працавала ў  106. 102, 112 і 137, 55 сярэдніх школах г. Менска, а таксама ў школе з бела-рускай мовай навучання  № 143.

У 2001 годзе шаноўная на-стаўніца скончыла сваю педага-гічную дзейнасць, і ў 2009 годзе яна стала валанцёрам ТБМ ды ак-тыўным рупліўцам арганізацыі.

Больш за дзесяць гадоў спа-дарыня Надзея штодзённа суст-ракала з наведвальнікаў сядзібы, прапануючы газеты, часопісы і мастацкую літаратуру, паведам-ляла аб навінах менскай арганіза-цыі ТБМ.

Мілая ветлівая спадарыня Надзея ахвотна заводзіла гаворкі нават з выпадковымі гасцямі сядзі-бы, пераконваючы іх карыстацца мовай роднай зямлі, чытаць бела-рускую перыёдыку, выпісваць па-пулярныя гістарычныя часопісы, цікавіцца кніжнымі навінкамі, мець у хаце беларускія каляндары. Яе густоўныя вязаныя сукенкі ра-давалі вока. Яна ўпрыгожвала сядзібу букетамі кветак і стварала пазітыўны настрой у грамадскім памяшканні.

З гонарам брала ўдзел спа-дарыня Надзея ва ўрачыстасцях, прысвечаных 500-годдзю беларус-кага кнігадрукавання ў 2017 годзе. Заўсёды яна праяўляе цікавасць да літаратурных вечарын з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў, гісторыкаў і краязнаўцаў  і дапа-магае ў правядзенні такіх імпрэз. Сябры клуба «Прамова» ўдзячныя ёй за няспынны клопат.

Не аднойчы Н.Я. Малаковіч адпраўлялася ў вандроўкі па Бела-русі і ў замежжа разам з моладдзю. Зараз Надзея Якаўлеўна ўдзяляе час уласнаму здароўю і адпачы-нку. Шаноўная настаўніца і руплі-віца беларушчыны мае двух уну-каў: Кірыла і Уладзіслава.

«Якая ў нас сёння падзея

Святкуе радзіны Надзея,

Прышлі мы, сябры ТБМ,

Віншуем і зычым здароўя,

Паўсюль мы яе пазнаем.

На офісе — першай персонай

Усіх сустракае зрання,

На шэсцях — у першых калонах,

Паўсюль паспявае яна.

За вашу сумленную працу,

Адказнасць, адданасць і плён,

Ад усіх нас вам шчыры дзякуй

І нізкі сардэчны паклон!»-

напісала ў сваім вінша-вальным вершы, прысвечаным юбілярцы Наталля Качаноўская.

Э. Дзвінская,

 фота аўтара

і з архіва

Н.Я. Малаковіч.

 

Гародня. ТБМ. Каляды.

На паседжанні апошняй абласной і гарадской Радаў ТБМ, па прапанове спадарыні Наталлі Карповіч, куратара беларускамоўных груп у трох дзіцячых садках Гародні (у 2019 годзе нас стала больш, да беларускіх груп д/с № 45 і № 65 далучылася беларуская група садка № 83 паблізу СШ № 32), віншаванні дзяцей перанеслі на Дзень роднай мовы — 21 лютага, а віншаванні бела-рускамоўных дзяцей у пачатковых класах пакінулі на пачатак Калядаў. Колькасць і якасць падарункаў для дзяцей звычайна вызначаецца ад сумы ахвяраванняў гарадзенцаў. За 2 тыдні сабралі 75 рублёў і на іх набылі ў беларускай краме «Адметнасць» на вуліцы Кірава каляндарыкі з малюнкамі і словамі на кожны дзень «Не маўчы па-беларуску» для кожнага беларускага класа пачатковых школ СШ № 32 і СШ № 34, канцылярскія тавары, тры вялікія тарты для першага беларускага класа СШ № 32.

Традыцыйна на Каляды дзеці рыхтуюць беларускія вершы, таму кожны атрымаў цукеркі фабрыкі «Камунарка», а нехта і два разы. На жаль, у Гародні выбар цукерак з надпісамі па-беларуску з «Камунаркі» і «Спартака» вельмі абмежаваны. Двое дзетак адсутнічалі на сустрэчы з ТБМ, але пасля выздараўлення яны атрымаюць ад класнага кіраўніка падарункі таксама. Сёлета гэта самы вялікі беларускі клас у СШ №32 за апошнія 10 гадоў — 13 чалавек.

Дзяцей у першым класе магло быць 15, каб адна матуля сваіх блізняшак не перавяла ў вёску Путрышкі (побач з Гародняй), дзе для іх адмыслова адкрылі беларускі клас. Але няма ліха без дабра — адкрыліся два беларускія класы. Найбольшыя ахвяраванні ў гэтым годзе для беларускамоўных дзяцей Гародні зрабілі — Даніла Жукоўскі (50руб.) і Уладзімір Хільмановіч — набыў два тарты для дзецей, а крама «Адметнасць» разам з «Цэнтрам гарадскога жыцця» падарыла 30 прыгожых калядных беларускамоўных налепак для малых дзетак. Зараз збіраем новыя беларускія кнігі для студзеньскай абласной алімпіялы па беларускай мове і літаратуры, якую гарадзенскае кіраўніцтва адукацыі перанесла з Гародні ў Скідзель.

 

З Калядамі і Новым 2020 годам, шаноўныя сябры!

Няхай усё дрэннае застанецца ў мінулым і не перойдзе ў наступны год, а ўсё, створанае з любоўю, пашыраецца!

Адукацыйны моўна-культурны падмурак, на якім трымаецца канструкцыя «дома-дзяржавы» не пабудаваны самой дзяржавай, і ўсе ведаем чаму.

Але ўсе разам і паасобку, мы можам дапамагчы і штодня падштур-хоўваць дзяржаўныя ўстановы (адэкватных чыноўнікаў), сваіх сяброў і знаёмых, найперш праз любоў да беларускамоўнай адукацыі, гісторыі і культуры гэты падмурак выбудоўваць, робячы немагчымае, робячы —  як не бывае, робячы — як не робіць ніхто…

Шкада, што нехта з былых сяброў стаміўся і пачаў жыць толькі матэрыяльнымі каштоўнасцямі, нехта вельмі хутка набіў мазалі, нехта страціў здароўе, у некага не хапіла духу і цярпення, бо хацеў усё адразу, нехта здрадзіў і збочыў на чужую хуткасную шашу, але значная частка засталася і працягвае ісці нялёгкай дарогай сваіх папярэднікаў, закладаючы цагліны ў паўразбураны беларускі культурны падмурак…

Дык, шукайма ўласную матывацыю на 2020 і наступныя гады, як гэта некалі рабілі чэхі і фіны, габрэі і палякі, а сёння — украінцы і казахі, татары і якуты.

Са Святамі!

Намеснік старшыні Гарадзенскай абласной Рады ТБМ

Алесь Крой.

 

Пра беларускую мову…

Вытрымка з гутаркі карэспандэнта “Нашай Нівы” Арцёма Гарбацэвіча з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам

“Наша Ніва” ўзяла інтэ-рв’ю ў міністра адукацыі Ігара Карпенкі. “Наша слова” друкуе вытрымку з другой часткі, якая датычыць беларускай мовы.

 

«Наша Ніва»: “Скажыце, чаму на некаторыя лісты, адра-саваныя вам, па-хамску адказвае ваш супрацоўнік Андрэй Лазут-кін?”

Ігар Карпенка: “Гэта вы пра «Пахне чабор»? Ну тады накі-нуліся: «Не паставілі ў праграму!» Аказваецца, паставілі, але ў іншы клас. А тут лісты публічныя да мі-ністра — я сёння адкрыты, калі мне прыходзіць ліст ад настаўніка ці прафесара, то я яму адказваю. Але чалавек не бяжыць у СМІ: «Я тут ліст міністру напісаў!» А я, як па-лічыў патрэбным, так і адказаў.

Вырашылі паштурхаць мі-ністра, а міністр адбрыкнуўся. Я ж не магу забараніць карэспандэ-нту Лазуткіну пісаць у нейкіх сваіх фармулёўках. Гэта нейкая форма ідэалагічнага супрацьстаяння.

Але ведаеце, мяне заўсёды публічна папракалі ў тым, што я ненавіджу ўсё беларускае, што мне гэта чужое, што зараз Карпен-ка закапае ўсю беларушчыну.

Але я нідзе ніколі не выка-зваўся на гэтую тэму! Ніхто не прывядзе цытату, каб я сказаў: «Давайце забаронім беларускую мову» ці яшчэ нешта.

Вось на мяне Лемцюгова за беларускую лацінку на вуліцах апалчылася, ні разу са мной не гаварыла асабіста! Хаця я да яе вельмі добра стаўлюся, светлая ёй памяць.

Пытанне ў чым было? Ні-хто не ўдакладніў у мяне, што я там канкрэтна пытаў на той тапа-німічнай камісіі. А было як? Я за-даў два пытанні: чаму мы транс-літарацыю робім не англійскім гукавым шэрагам, гук «Ч» не як ch, а як с?

Чаму мы ў «Плошчы Пера-могі» транслітаруем яшчэ і «плош-чу», а не пішам square? Кітаец, японец, іспанец вучылі англій-скую мову, прыехалі — не разу-меюць нічога.

Вось у чым былі пытанні! Я абсалютна згодны, што ў нас усе тапонімы павінны быць на беларускай мове, у нас беларус-кая нацыянальная дзяржава!

Я вельмі паважліва да гэта-га стаўлюся, нягледзячы на тое, што я нарадзіўся дзесьці там у Расіі. Дзякуй богу, я тут з 1974 года жыву, школу тут скончыў”.

«Наша Ніва»: “Дык вы беларус ужо ці яшчэ рускі? Як вы сябе адчуваеце?”

Ігар Карпенка: “Я грама-дзянін Рэспублікі Беларусь”.

 «Наша Ніва»: “Гэта ясна, гэта па пашпарце. А адчуваеце як?”

Ігар Карпенка: “Ведаеце, калі я прыязджаю на радзіму ў Но-вакузнецк ці нават у Маскву, мне здаецца, што я гавару па-руску, але мне кажуць, што я ўжо не па-руску размаўляю: акцэнт, недзе прарываюцца беларускія словы.

Калі ўжо разважаць, то жы-ву я ў гэтым асяродку, калі адкры-ваю «Нашу Ніву», чытаю яе па-беларуску, хаця ёсць рускамоўная версія.

Дакументы ў мяне на роз-ных мовах: па-беларуску, па-анг-лійску бывае. Украінцы выключна па-ўкраінску дасылаюць, вось.

Ніколі, ні ў школе, ні ва ўні-версітэце, я не выказваўся супраць беларускай культуры ці мовы.

Традыцыі ў сям’і нашай — беларускія традыцыі. У жонкі по-льскія карані, у мяне рускія, сын у нас — беларус”.

«Наша Ніва»: “Дык што рабіць з выкладаннем беларускай мовы? Тут некалькі праблем: Бе-ларусь — гэта адзіная славянская краіна, дзе навучанне не вядзецца на нацыянальнай мове. А другое — школьнікі, хаця і неяк вучаць мову, але гаварыць не ўмеюць, яны там разбіраюцца, якой рыскай пад-крэсліваць дзеепрыслоўі. Я вось дагэтуль не ведаю, як правільна, гэта няважна”.

Ігар Карпенка: “Я нядаўна быў у Татарстане. І даведаўся, што яны прыбіраюць з абавязковай праграмы вывучэнне татарскай мовы. Гаварыў з высокімі чыноў-нікамі і рэзюмаваў: гэта няправі-льнае рашэнне.

Так, нам цяжэй, мы і рус-кую, і беларускую ў школе вучым, больш часу трацім, плюс замеж-ную мову, але так павінна быць, іншага быць не можа! Я абсалют-на згодны з Макеем, што калі мы хочам захаваць нацыю, то трэба больш увагі надаваць беларускай мове.

Калі недзе былі канфліктныя сітуацыі, што не хочуць ствараць беларускамоўную групу ці клас, то міністэрства ўмешвалася ў гэта. Пакуль што беларускамоўная аду-кацыя залежыць ад патрэбаў вуч-няў і іх бацькоў, трэба спакойна вырашаць гэтыя пытанні.

Так, ёсць пытанні з выкла-даннем на беларускай мове ў ВНУ.

Мы пачалі і рэформу гума-нітарнага блоку, таксама няпрос-тая работа. Гэта ўсё ж з нагрузкай звязана, а тут з’явіліся модулі філа-софіі і педагогікі, напрыклад: у школе скончылі курс гісторыі Бе-ларусі, ва ўніверсітэце зноў ву-чыць, губляць час.

«Ну дык там на павыша-ным узроўні», — кажуць. Ну добра, на павышаным узроўні для гісто-рыка, а інжынеру трэба? З улікам таго, што перайшлі на чатырохга-довую адукацыю?

Але заўважце, мы моўную падрыхтоўку не ўзялі ў гэты блок. У нас засталася «Беларуская мова, прафесійная лексіка», хаця такса-ма можна было задаць пытанне: «Ну ў школе ж вучылі, навошта яшчэ раз?».

Ва ўніверсітэтах трэба ства-раць моўны асяродак. Мае аднаку-рснікі не дадуць схлусіць: у нас быў клуб «Нашчадкі» на гістарыч-ным факультэце, вывучалі абра-ды, традыцыі, гукалі вясну, каля-давалі і хадзілі ў зорныя паходы.

Я з гэтага клуба больш вы-нес, чым вывучаючы ва ўніверсі-тэце! У школе ж я не вучыў мову, а літаратуру вучыў.

І я, як міністр, падтрым-ліваю адукацыю на беларускай мове, але я супраць гвалтоўных метадаў, супраць даплачвання вы-кладчыкам за выкладанне на бела-рускай мове, напрыклад, трэба іншыя метады заахвочвання шу-каць.

Раней вось нават у белару-скамоўных школах дапаможны матэрыял быў па-руску. Мы праб-лему вырашылі: дадрукавалі мета-дычныя матэрыялы на беларускай мове. «Настаўніцкая газета» па-беларуску выходзіць”.

«Наша Ніва»: “Але пера-вод выкладання гісторыі Белару-сі і геаграфіі з нацыянальнай мо-вы на рускую адбыўся гвалтоўна. Што рабіць, як адкручваць?”

Ігар Карпенка: “Ёсць рэ-камендацыя міністэрства аб тым, каб выкладаць іх па-беларуску.

«Наша Ніва»: “Сэнс у та-кіх рэкамендацях, калі яны не вы-конваюцца? Мо варта адкру-ціць, вярнуць, як было, прыму-сова?”

Ігар Карпенка: “Зноў бу-дуць крытыкаваць”.

«Наша Ніва»: “Але вы ж не пераймаецеся крытыкай, як сказалі напачатку. Выкладанне гісторыі Беларусі па-беларуску пры Карпенку — магчыма такое?”

Ігар Карпенка: “Я пад-трымліваю, гэта не нешта з шэрагу вон. Трэба падумаць, як гэта санк-цыянаваць. Я згодны, што пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці не то-лькі для Беларусі вострае. Сама Еўропа кажа: ёсць праблема заха-вання ідэнтычнасці. І трэба пад-трымліваць сёння і мову, і культу-ру. Але гэта не толькі ад адукацыі залежыць. Сёння паўсюль англа-саксонская дамінацыя, у Дорт-мундзе ўжо ўсе англійскую мову ведаюць!”

Фота Надзеі Бужан.

 

Я так хачу, каб ты не сумавала!

Усю моц і веліч кахання да жонкі Вольгі ўклаў у паэтычныя радкі незвычайнай энергетыкі паэт Уладзімір Някляеў. Ёй ён прысвяціў шэраг вершаў і паэму «Калі мяне не стане». Маленькая, далікатная Вольга стала бясстрашнай гераіняй у снежні 2010 года, адстойваючы свабоду паэта і ўсіх закратаваных.

У каляднай абстаноўцы паэт прэзентаваў сваю новую кнігу «Знічы кахання» ў кавярні «Грай» на 209-х занятках курсаў » Мова Нанова».

На вечарыне выступілі ўкладальніца кнігі Таццяна Процька і мастак-ілюстратар Уладзімір Вішнеўскі. Паэт падзяліўся таямніцай творчых адкрыццяў, роздумам пра паэзію Янкі Купалы, да якога ён звяртаўся ў думках, ствараючы раман пра Купалу.

Улетку Уладзімір Пракопавіч знаходзіўся ў шведскім універсі-тэцкім горадзе Лунд, знаёміўся з краінай, выступаў з чытаннем сваіх вершаў для шведскіх слухачоў. У снежні паэт удзельнічаў ў Менску ў акцыі пратэсту супраць паглыбленнай інтэграцыі з Расіяй.

Апошняя сустрэча ў гэтым годзе для  наведвальнікаў курсаў была вельмі насычанай. На ёй таксама выступіў з кароткім словам акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі. Завадатар і паспяховы вядоўца курсаў Глеб Лабадзенка заклікаў да збору сродкаў на кнігу ўспамінаў шаноўнага акадэміка.

— Для нас будзе гонарам выдаць такую кнігу! — падкрэсліў Глеб Лабадзенка.

На вечарыне з каляднымі спевамі выступіў гурт «Астроўна», для гасцей зайграў Яраш Малішэўскі. Зычэнні шчасця, дабрабыту ў Новым годзе , радасці і святла ў душах прагучалі з вуснаў выканаўцаў і вядоўцаў курсаў.

Эла Дзвінская.

На фота аўтара:

  1. Глеб Лабадзенка і Уладзімір Някляеў;
  2. У. Някляеў і Т. Процька;
  3. Паэт і мастак-ілюстратар Уладзімір Вішнеўскі.

 

ТБМ  — каледжу

19 снежня 2019 г. у чар-говы раз мяне запрасілі ў Ма-гілёўскі дзяржаўны тэхналагіч-ны каледж прачытаць лекцыю па гісторыі Магілёва. Паколькі добрая палова навучэнцаў установы не з нашага горада, а з мястэчак Магілёўшчыны і Беларусі, то нашу размову я пачаў з таго, што запытаў, хто адкуль прыехаў у Магілёў. І па кожным гарадку прывёў нека-лькі цікавых гістарычных фактаў, каб шкаляры ведалі і ганарыліся сваімі мясцінамі! Дзяўчына з Баранавіч сказала, што самае цікавае ў іх гэта помнік вераб’ю. Я распавёў пра Пакроўскую царкву пачатку 20 стагоддзя, дзе ёсць 7 мазаік, зробленых па эскізах Васняцова. Хлопцу з Рагачова звярнуў увагу на тое, што, акрамя славутай гісторыі гэтага горада, гэта яшчэ і мясціны славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча…

Калі распавядаў ужо пра сам Магілёў, то ў мяне бы-ла невялікая падборка фотаздымкаў,  якія яскрава і цікава прэзентуюць помнікі архітэктуры і вядомых дзеячаў. Паэма Купалы «Магіла льва» і Машэка, Багаяўленскі манастыр і Спірыдон Собаль, Стэфан Баторый і ратуша, праваслаўная духоўная семінарыя і яе выпускнікі: І. Насовіч, У. Ігнатоўскі, А. Мрый, В. Шашалевіч, І. Грыгаровіч, К. Палікарповіч, Я. Багданоўскі… А паколькі каледж знаходзіца ў Задняпроўі, то прыйшлося зрабіць экскурс і па Траецкім ды Лупалаў-скім прадмесцях, дзе была Петрапаўлаўская і Траецкая царква, Чарнігаўскі тракт з брамай і мост Мікалая Ястржэм-бскага. Па шчырасці сказаць, для дзвюх соцень чалавек цяжкавата чытаць лекцыю, бо замест дзвюх прывялі сем груп навучэнцаў. Але, як кажуць,  «не прападзе наш скорбны труд…»

 Алег Дзьячкоў, Магілёў.

 

Дарагія сябры!

Рэктарат універсітэта імя Ніла Гілевіча віншуе ўсіх з Ка-лядамі і Новым 2020-м годам і выказвае шчырую падзяку сп. Генадзю Лойку з Менска, сп. Леаніду Ралько з Баранавічаў, сп. Міколу Савулічу з м. Падсвілле, спн. Патрыётцы Беларусі з за-межжа, сп. Паўловіч, спн. В.А. Крачкоўскай, сп. Паўлу Кізіку, якія ў снежні даслалі нам свае ахвяраванні. Таксама выказваем вялікую падзяку грамадзянам, якія ахвяравалі ў нашую бібліятэку разнастайную неабходную для ўніверсітэта літаратуру.

Ахвяраваць на працу ўніверсітэта можна пералічыўшы сродкі на наступныя рахункі:

ААТ «Белінвестбанк» BLBBBY2X (BIC) на Універсітэт імя Ніла Гілевіча УНП: 193050167. Асноўны рахунак: BY49BLBB30150193050167001001. Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: BY56BLBB31350193050167001001.

Таксама падтрымаць універсітэт можна праз сістэмы АРІП (Разлік), інструкцыя ёсць па гэтай спасылцы https://tbm-mova.by/news_2214.html. Любыя пытанні задавайце праз пошту nhuniversitet@gmail.com.

Вашыя грошы, у першую чаргу, пойдуць на аплату арэнды офіса ўніверсітэта і закупку падручнікаў для будучых студэнтаў.

З павагай і ўдзячнасцю,

в.а. рэктара Алег Трусаў.

 

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў студзені

Аверына Іна Віктараўна

Адаська Віктар

Акулін Эдуард

Акуліч Аляксандр

Алейнікаў Мікалай Сідаравіч

Алесіна Ганна Міхайлаўна

Аліева Марыя Рыгораўна

Аляхновіч Мікалай Мікал.

Андрасовіч Наталля Валянцін.

Андрыш Андрэй Антонавіч

Антаноўскі Мікалай

Антанюк Ян Ігнатавіч

Анціпенка Лявон Міхайлавіч

Апейка Марыя Фёдараўна

Аскірка Валянцін Фёдаравіч

Ашкінадзэ Аляксандра Аляк.

Ашуева Вера Яўгенаўна

Бабровіч Вера Грыгор’еўна

Баброў Яўген Ігаравіч

Багданкевіч Святлана Мікал.

Багданчык Таццяна

Бакіноўскі Валянцін

Баркоўская Настасся

Баркун Любоў Сяргееўна

Барткевіч Таццяна Фёдараўна

Барысаў Лявон Аляксеевіч

Барысевіч Аляксандр Вітольд.

Батуеў Павел

Батура Вольга Іванаўна

Бахір Алена

Белы Павел Аляксандравіч

Бернат Міхась Язэпавіч

Благачынны Фларыян Мікал.

Болбас Данута Вацлаваўна

Бохан Аліна Аляксандраўна

Булыга Міхаіл

Бурбоўская Алена Уладзімір.

Бяліцкая Ганна Сцяпанаўна

Бяльковіч Алена Тадэвушаўна

Бяляева Кацярына Уладзімір.

Вагапаў Цімур Фанузавіч

Варанцоў Міхаіл Ананіевіч

Варатынская Галіна Аляксан.

Варонька Ніна Адэльфонас.

Васілевіч Алена Канстанцін.

Віданава Ірына Аляксеўна

Вінаградаў Віталь

Вісловіч Эдуард Андрэевіч

Водзіч Таццяна

Водчыц Таццяна Мікалаеўна

Выбарнаў Аляксей Анатольев.

Вярбоўская Надзея

Гайдук Марыя

Галавач Яўген

Галай Вераніка Вячаславаўна

Галушко Сяргей Анатольевіч

Гапеева Вальжына Міхайлаўна

Гаравы Марат

Гарадко Галіна Станіславаўна

Гарачанкова Юлія Аляксанд.

Гарбачова Тамара Валер’еўна

Гардзіенка Ала Андрэеўна

Гасціловіч Уладзімір Всільевіч

Гацак Максім Віктаравіч

Гедроіць Аляксандр Генадзев.

Герасёва Таццяна Андрэеўна

Герман Таццяна Арсенцьеўна

Гільвей Валянціна

Грышкевіч Лявон Іосіфавіч

Грэбень Раіса

Грэбянко Аляксей Уладзімір.

Гундзер Мацвей Уладзімір.

Гурков Каміла Мсціслава Ал.

Гурская Людміла

Гусарэвіч Максім Фёдаравіч

Данільчык Валянцін Максім.

Дашкевіч Віктар Мікалаевіч

Дварэцкі Аляксей Вадзімавіч

Дварэцкі Андрэй Вадзімавіч

Дзям’янаў Аляксандр Уладзім.

Дзям’яненка Юлія Яўгенаўна

Доўнар Павел Віктаравіч

Драздоў Уладзімір

Дранжкевіч Марыя

Дробаў Іван Міхайлавіч

Дубовік Ганна Уладзіміраўна

Дуброўская Наталля

Дудзянкоў Міхаіл Валер’евіч

Дунецкі Анатоль Пятровіч

Дычок Рэгіна Янаўна

Езавіт Т. В.

Елісееў Андрэй

Ефімовіч Аляксандр Вячасл.

Ефімоўская Дана

Жарнасек Ірэна Францаўна

Жук Аляксандр Мікалаевіч

Жылінская Святлана

Жынь Канстанцін Уладзімір.

Заіка Зоя Міхайлаўна

Закрэўская Ніна

Зарубава Ганна Уладзіміраўна

Захарава Кацярына Алякс.

Збароўскі Эдуард Іосіфавіч

Здановіч Ніна Іванаўна

Землякова Ала Максімаўна

Зімніцкая Ганна Ігараўна

Зімніцкі Леанід

Зорына Любоў Міхайлаўна

Зубар Марына Уладзіміраўна

Зылеў Уладзіслаў Дзянісавіч

Іванковіч Уладзімір Уладзімір.

Івановіч Кацярына Анатол.

Іваноў Віталь Юр’евіч

Ігнатчык Алег Уладзіміравіч

Іпатава Вольга Міхайлаўна

Кабышаў Зміцер

Кавальчук Таццяна Юр’еўна

Казак Валянціна

Казак Галіна Сцяпанаўна

Казак Міхась Мікалаевіч

Казак Сяргей Іванавіч

Казлоўскі Алег Феліксавіч

Калесніковіч Максім

Калінка Святлана Міхайлаўна

Каліноўская Марыя

Калоднікава Алена Валянцін.

Калядка Іна

Канопкіна Таццяна Станіслав.

Канус Марыя Іванаўна

Капарыха Мікалай Уладзімір.

Капуста Алена Міхайлаўна

Карабан Станіслаў Вацлавіч

Каралёнак Мікалай Мікалаев.

Каратчэня Іван Адамавіч

Карней Ігар Пятровіч

Кароль Вольга Мікалаеўна

Карповіч Уладзімір Леанідавіч

Картузава Яўгенія Юр’еўна

Карэнька Людміла Мікалаеўна

Каспяровіч Ілля Алегавіч

Касцееў Антон Сяргеевіч

Касьян Марыя Віктараўна

Кашнікава Кацярына Сярг.

Кашчэева Людміла

Каяла Уладзімір Іванавіч

Кізееў Ігар

Кісель Таццяна Аляксандр.

Клімашонак Віталь Алегавіч

Кліменценка Святлана Ульян.

Клімуць Яраслаў Іванавіч

Клямята Уладзімір Антонавіч

Кніга Галіна

Кожан Кліменцій Арсенавіч

Козел Алена Аляксандраўна

Коласава Алена Аляксандр.

Корнеў Павел Іванавіч

Котаў Павел Аляксандравіч

Красоўская Таццяна Мікал.

Красоўскі Лявон Мікалаевіч

Красоцкі Ян

Краўчук Ала

Крол Вера Сяргееўна

Крывальцэвіч Мікола

Крывой Яраслаў Віктаравіч

Крыж Сяргей Аляксандравіч

Кузьмянкоў Генадзь Адамавіч

Кулік Анатоль Міхайлавіч

Кулінковіч Алена Анатольеўна

Курцова Вераніка Мікалаеўна

Курчанава Ларыса Вітальеўна

Куцэпаленка Яўген

Лабанава Наталля Андрэеўна

Лабоха Канстанцін Валянцін.

Лагвінец Аляксандр Іванавіч

Лаеўскі Дзяніс Уладзіміравіч

Лазарэнкаў Валянцін Дзмітр.

Лазюк Аляксандр

Лакішык Аляксей Рыгоравіч

Ларычаў Алег Васільевіч

Лашук Алег Пятровіч

Ліпскі Канстанцін Аляксеевіч

Лісоўскі Дзмітры

Ліцкевіч Наталля

Ліцьвінчук Анатоль

Лобан Павел Міхайлавіч

Лобец Алесь Паўлавіч

Лукашэнка Антон Уладзімір.

Луцэвіч Аляксандр Сяргеевіч

Лысенак Р.В.

Лысы Аляксандр Уладзімір.

Люліна Алена Канстанцінаўна

Лявончык Алена Рыгораўна

Магалінскі Ігар Уладзіміравіч

Магучава Таццяна Васільеўна

Магучая Галіна

Малаковіч Надзея Якаўлеўна

Маліноўскі Лявон Яўгенавіч

Малышава Людміла Яўгенаўна

Малышка Іпаліт Міхайлавіч

Малышчыц Ларыса Канстанц.

Малюк Марына Мікалаеўна

Маляўка Марыя

Маркоўская Кацярына Мікал.

Мароз Аксана Пятроўна

Мароз Таццяна Леанідаўна

Марцынкевіч Марыя

Масакоўскі Генадзь Уладзім.

Масакоўскі Уладзімір Генадз.

Мацюшава Яна Аляксандр.

Мельнікаў Юры Леанідавіч

Мільнова Таццяна Мікалаеўна

Мінько Марына

Місілевіч Ксенія Аляксандр.

Міхалёва Варвара

Міхалькевіч Людміла Мікал.

Міханчык Нэлі

Міхно Іна Станіславаўна

Міцкевіч Людміла Сямёнаўна

Мішкель Станіслаў

Мішкоў Яўген

Музычэнка Андрэй Мікал.

Муша Уладзімір Мікалаевіч

Мялешка Віктар Александр.

Навагродскі Мечыслаў Аляк.

Навахрост Кацярына

Навуменка Валянціна Мікал.

Нагорны Юры Аляксандравіч

Нашчынец Канстанцін Мікал.

Нікалаеў Аляксандр Яўгенавіч

Нікіцін Аляксандр Аркадз.

Новік Міхась Фаміч

Норка Алеся

Падабед Аляксандр

Падгайская Галіна Сяргееўна

Палубінская З. Г.

Панкратава Наталля Сярг.

Панчук Арцём Аляксандравіч

Паплеўка Юлія Юр’еўна

Патаранскі Сяргей Сяргеевіч

Паўлючук Антон

Пашкевіч Ілона Іосіфаўна

Пісарэнка Аляксандр Васіл.

Пляхневіч Тамара

Пракаповіч Наталля Фёдар.

Пракурат Яўген Андрэевіч

Пратасаў Мікалай

Пратасеня Юры Аляксандр.

Прымака Васіль Дзмітрыевіч

Прыхач Віталь Іванавіч

Прышчыц Валянціна Сцяпан.

Псурцава Галіна Аляксандр.

Пясецкі Генадзь Леанідавіч

Пячкоўскі Франц Уладзімір.

Рабянок Дзяніс

Радзюк Міхаіл Міхайлавіч

Раковіч Аксана Уладзіміраўна

Рамановіч Вераніка

Ролік Анісій Нікадзімавіч

Роўкач Андрэй

Рудзіч Алена

Руцкая Алена Вітальеўна

Рымша Сяргей

Сабініна Лілія Іванаўна

Савельеў Зміцер Віктаравіч

Савуліч Мікалай

Самонаў Алесь Іванавіч

Самуйлік Яўген Рыгравіч

Сарокін Андрэй Віктаравіч

Саскевіч Алена Мікалаеўна

Саханчук Сцяпан Савельевіч

Свентахоўская Валянціна Міх.

Свістунова Алеся Аляксандр.

Семянчук Альбіна

Сівіцкі Уладзімір Уладзімір.

Сіповіч Святаслаў Іосіфавіч

Сірота Вінцэнт Уладзіміравіч

Сітніца Рыгор

Скамейка Сяргей Кузьміч

Скрабатун Уладзімір Іванавіч

Скрыпко М.А.

Снітко Вера

Снітко Тамара

Стагначоў Уладзімір Фёдар.

Судак Вікторыя

Суша Тамара Мікалаеўна

Сушчэня Анатоль

Сцепанчук Надзея Уладзімір.

Сытая Таццяна

Сяргейчык Аляксей Мікал.

Тамашоў Мікалай Васільевіч

Тамашэвіч Аляксандр Уладз.

Тамашэвіч Тамаш Іосіфавіч

Тарасевіч Тамара Сафронаўна

Трухін Уладзімір Фёдаравіч

Украінка Сяргей Сяргеевіч

Фёдарава Вольга Дзмітрыеўна

Фёдарава Лілія

Федаровіч Святлана Міхайл.

Федзюшка Надзея

Фядотаў Феакціст Фёдаравіч

Хадановіч Маргарыта Міх.

Хадоркін Мікола Фёдаравіч

Хамайда Барыс Ханонавіч

Хамец Міхась Дзмітрыевіч

Харкова Аляксандра Дзмітр.

Харытончык Надзея Іванаўна

Хмараў Сяргей Рыгоравіч

Хомка Вячаслаў Міхайлавіч

Храпавіцкі Станіслаў Іванавіч

Царкова Ніна Канстанцінаўна

Цітоў Ігар Віктаравіч

Ціхачова Ганна Андрэеўна

Цыбульская Людміла Віктар.

Цяцеркін Мікалай Яўгенавіч

Чайка Сяргей

Чаркасава Любоў Восіпаўна

Чарных Наталля

Чарнякова Вольга

Чачотка Анатоль Ільіч

Чцепанчук Міхаіл Уладзімір.

Чырэка Алесь

Шаклач Таццяна

Шафарэнка Мікалай Мікал.

Швец Алена

Шкель Аліса Ігараўна

Шунько Наталля Фёдараўна

Шыбека Аляксандр Сяргеевіч

Шыдлоўская Ніна Анатол.

Шыман Дзмітры Валянцін.

Шыманец Алена

Шышко Вадзім Аляксандравіч

Юранкова Марыя Віктараўна

Юхневіч Яўген Аляксандравіч

Юхнель Мікалай Мікалаевіч

Якавенка Яўген Яўгенавіч

Якалцэвіч Марыя Антонаўна

Якушава Аліна Мікалаеўна

Янушкевіч Леанід

Ярашук Глеб Алегавіч

Ярашэвіч Галіна Андрэеўна

Яўмененка Мікалай Алякс.

Яўсеенка Жана

Яцкевіч Уладзімір Антонавіч

 

Івану Чыгрынаву — 85 год !!!

17 снежня 2019 г. у абласной бібліятэцы г. Магілёва адбыўся літаратурны экскурс «З Вялікага Бора — у вялікае жыццё» да 85-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Івана Чыгрынава, ураджэнца Магілёўшчыны.

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцю-ковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля чарнобыльскай трагедыі яго родная вёска апы-нулася ў зоне радыёактыўнага забруджвання і перастала існаваць.

Выхоўваўся хлопчык у простай сялян-скай сям’і: яго бацька працаваў старшынём сельсавета, маці — звычайная калгасніца. У сям’і было восем дзяцей, і ўвесь цяжар па выхаванні дзяцей лёг менавіта на плечы маці. Бацька больш займаўся грамадскімі справамі. З набліжэннем гітлераўцаў падаўся за лінію фронту. Ваеннае ліхалецце перажыў, але да сям’і не вярнуўся.

Іван Чыгрынаў належыць да пакалення, у якога вайна прайшлася па самай светлай і ра-даснай пары жыцця —  дзяцінстве. У сваіх творах «Бульба», «За сто кіламетраў на абед», «Ішоў на вайну чалавек», «У ціхім тумане», «Плач пера-пёлкі», «Апраўданне крыві» Чыгрынаў імкнуўся паказаць праўду таго суровага і гераічнага часу, праўду, якая адкрылася яго пакаленню, узгада-ванаму вайной і балючай памяццю пра яе. Іван Чыгрынаў перадаваў сваё дзіцячае ўспрыняцце вайны, той жах, калі ты шмат чаго не ведаеш, і знаходзішся ў прыгалом-шаным стане, адчуваючы, што ў лю-бую секунду можаш ні за што загінуць сам.

У 1940 годзе хлапчук пайшоў у першы клас Велікаборскай семігодкі. Фашысцкая акупацыя перапыніла ву-чобу, але пасля вызвалення Магілёў-скай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будучы літаратар зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе па-спяхова скончыў сямігодку. Далей Іван Чыгрынаў пайшоў вучыцца ў Саматэвіцкую сярэднюю школу, якую закончыў значна раней другі народны пісьменнік Беларусі — Аркадзь Куляшоў.  Хлопец вельмі адказна ставіўся да вучобы. А як жа інакш, калі ў гэтай школе вучыўся сам аўтар паэмы «Сцяг брыгады».

Яшчэ ў школе юнак захапіўся літара-турай, сам пачаў спрабаваць пісаць вершы. Па-сля заканчэння сярэдняй школы Іван Чыгрынаў паступіў на адзяленне журналістыкі філфака БДУ.

Вялікі пласт творчай працы Івана Гаў-рылавіча — яго драматургія, якая вызначаецца драматычнай напружанасцю. Ён аўтар п’ес «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», «Следчая справа Вашчылы», «Чалавек з мядзведжым тварам», «Звон — не малітва», «Толькі мёртвыя не вярта-юцца», «Прымак». Ствараў Чыгрынаў п’есы і па сваіх раманах «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы». Таксама ён пера-кладчык «Слова пра паход Ігаравы», п’ес «На дне» Максіма Горкага і «Аптымістычная тра-гедыя» Усевалада Вішнеўскага. Прымаў пісь-меннік удзел і ў стварэнні сцэнарыя шматсе-рыйнага тэлефільма «Руіны страляюць», па-стаўленага ў 1973 годзе. За працу над гэтым сцэнарыем ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Праз дваццаць гадоў за дасягненні ў літаратуры Іван Чыгрынаў удастоены звання Народнага пісьменніка Беларусі.

Доля адмерала яму толькі 61 год і 15 дзён зямнога жыцця. Па сённяшніх мерках гэта ўвогуле не багата. Памёр ад хваробы. У літа-ратуры ён актыўна працаваў тры з паловай дзе-сяцігоддзі і здабыў шырокае сусветнае пры-знанне. Гэты адметны празаік, які стварыў сваю, ні на чыю не падобную прозу пра вайну.

Імя Івана Чыгрынава прысвоена вуліцы ў Магілёве, Касцюковіцкай раённай бібліятэцы. У Мінску на доме №29 па вуліцы Пуліхава, у якім жыў народны пісьменнік, і ў Магілёве на будынку сярэдняй школы №6 па вуліцы Івана Чыгрынава ўсталяваны мемарыяльныя дошкі.

На літаратурнай імпрэзе супрацоўнікі абласной бібліятэкі цікава і грунтоўна распа-вялі пра творчы і жыццёвы лёс Івана Чыгрынава. Падрыхтавалі змястоўную фота- і відэапрэзен-тацыю. Аддзел беларускай і краязнаўчай літа-ратуры арганізаваў выставу кніг пісьменніка. Святлана Клімава з удзельнікамі імпрэзы падзя-лілася сваімі ўспамінамі аб сустрэчы ў Кас-цюковічах з Іванам Гаўрылавічам і паказала сваю ўласную кнігу з аўтографам празаіка. Напрыканцы мерапрыемства старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва Алег Дзьячкоў ад імя дачкі пісьменніка Алены Чыгрынавай падараваў прыгожую кнігу для фондаў біблі-ятэкі. Варта таксама адзначыць, што ў красавіку гэтага года сябры нашай арганізацыі зладзілі краязнаўчую вандроўку на радзіму Народнага паэта Аркадзя Куляшова і Народнага пісь-менніка Івана Чыгрынава ў Саматэвічы і Вялікі Бор. Вялікі дзякуй супрацоўнікам абласной бібліятэкі за літаратурную вечарыну.

Наталля Шэмянкова,

Магілёў.

 

Беларускія энцыклапедыі — сведчанне спеласці нацыі

Многія народы існавалі і існуюць у свеце, але не ўсе з іх дайшлі да высокай ступені нацыянальнай свядомасці і фарміравання ўласнай ідэнтычнасці, свайго светабачання, якое ў сістэматызаваным выглядзе паўстае праз універсальную энцыклапедыю.

І беларусы такі погляд маюць, ім ёсць за што змагацца і што бараніць. Яны могуць га-нарыцца сваімі інтэлектуальнымі здабыткамі, адлюстраванымі ў энцыклапедыях.

Пра гэтыя кнігі можна даведацца на выставе  «Энцыклапедыя. Нацыянальны пра-ект», прысвечанай 50-годдзю стварэння першай беларускай універсальнай энцыклапедыі, у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі.

 

— Максім Танк сказаў: «Дзяржаўным народам можа лічыцца той народ, які мае свае герб, гімн, сцяг, буквар і энцыклапедыю. Уні-фікаваныя, структураваныя звесткі пра ўвесь свет, сабраныя ў энцыклапедыі, пра краіны, народы і гарады, важны для грамадскіх і наву-ковых працэсаў. Здольнасць народа асэнсаваць свае месца і ролю ў свеце і свет вакол сябе, і ёсць разуменнем сваёй нацыянальнай вартасці і сталасці, — адзначыў, адкрываючы выставу, А.А. Суша.

Супрацоўніцы навукова-даследчага адзела кнігазнаўства Ксенія Суша і Таццяна Захарава распавялі гасцям пра прад-стаўленыя на выставе старажытныя энцыклапедыі ад антычных часоў да сучаснасці, пачынаючы з «Натура-льнай гісторыі» Плінія ў Ліёнскім выданні ХVI cтагоддзя, прадэман-стравалі кніжны шэдэўр эпохі асвет-ніцтва — французскую «Энцыкла-педыю, ці Тлумачальны слоўнік мастацтваў і рамёстваў» Дэні Дзідро (1751 -1780), самую аўтарытэтную энцыклапедыю на англійскай мове «Брытаніку» (1875-1888 гадоў), ня-мецкую «Энцыклапедыю Бракгаўза» (Германія, 1882- 1887 гадоў), уні-версальныя энцыклапедыі Польш-чы, Чэхіі, Расіі, Літвы і іншыя.

Гледачы з цікавасцю пачулі пра першыя спробы стварэння бе-ларускай энцыклапедыі ў 20-30-я і ў 50-тыя гады.  Па дакументах, фота-здымках, творчых і працоўных ма-тэрыялах яны даведаліся пра працу калектыва беларускіх энцыклапе-дыстаў пад кіраўніцтвам рэдактара Пятра Усцінавіча Броўкі над выдан-нем юбілейнай, першай у гісторыі Беларусі  «Беларускай Савецкай Эн-цыклапедыі» (1969 — 1975 гадоў) і нацыянальнай універсальнай энцы-клапедыі суверэннай дзяржавы «Бе-ларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах (1999 — 2004 гадоў.)

Успамінамі падзялілася адна са старэй-шых супрацоўніц выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Соф’я Пятроўна Самуэль:

— Я прыйшла ў рэдакцыю Беларускай Савецкай Энцыклапедыі ў 1969 годзе, калі ішла праца над першым томам. Сталая праца была добра арганізавана адукаваным калектывам на чале з Пятром Усцінавічам Броўкам. Ён быў добрым кіраўніком, умеў весці рэдакцыйны карабель са 150 чалавек, клапаціўся не толькі пра коскі і кропкі, але і пра дабрабыт супра-цоўнікаў, пабудаваў для ўсіх нас пяціпавярховы дом.

Працаваць над артыкуламі і складаць слоўнікі было вельмі нялёгка! Дзяржава дала грошы на першыя тамы, а потым мы навучыліся зарабляць на навукова-папулярнай літаратуры, — успамінае С.П. Самуэль.

 

Мы звярнуліся да спецыяліста, які сён-ня займаецца вывучэннем шматлікіх даведачных тамоў.

— Па беларускіх універсальных энцы-клапедыях я пішу кандыдацкую дысертацыю, -распавяла Ксенія Суша. — Энцыклапедыя ўспрымаецца як тэкст культуры, вывучаецца, як культура адлюстравалася ў гэтым тэксце,  і як пасля энцыклапедыя ўплывала на культуру. Я разглядаю нацыянальны, ідэалагічны і каш-тоўнасны аспекты. Стараюся прасачыць, каб тэкст успрымаўся не толькі даведнікам, але і крыніцай светапогляду, які навукоўцы транс-ліравалі ў масы.

— Ксенія Віктараўна, скажыце, калі ласка, як праз дзейнасць бібліятэкі Вы папу-лярызуеце карыстанне энцыклапедыямі сярод старэйшых школьнікаў, студэнтаў, аспі-рантаў?

— Калі я толькі пачынала працаваць у аддзеле рэдкай кнігі і старадрукаў, мяне вучылі, калі прыходзіць чытач з запытам па пэўнай тэме, то трэба звярнуцца ў першую чаргу да энцы-клапедыі. Энцыклапедыі карыстаюцца попытам, у наш век інтэрнэту яны не згубілі сваёй акту-альнасці, але надышла пара нашы ўніверсальныя энцыклапедыі — савецкую і беларускую — адліч-баваць і выкласці ў інтэрнэт у зручным вы-глядзе.

— Вы ўдзельнічаеце ў выданні зборніка «Здабыткі: дакументальныя помнікі Бела-русі»?

— Гэты зборнік прысвечаны кніжнай культуры Беларусі, і мы запрашаем аўтараў удзельнічаць, адкрываць нявядомыя старонкі нашай культуры і з вялікім задавальненнем публікуем цікавыя матэрыялы. Штогод мы праводзім Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, друкуем матэрыялы канферэнцыі.Там бывае шмат цікавых выступленняў і новых  знаходак!

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: 1. Соф’я Пятроўна Самуэль. 2. Ксенія Суша.

 

Юбіленыя і памятныя даты 2020 года

Студзень

 

1 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэнн Вольгі Іпатавай (1945), беларускай пісьменніцы, пераклад-чыцы.

1 студзеня — 90 гадоў з дня нараджэння Лявона Шырына (1930, Слуцкі р-н), паэта.

10 студзеня — 90 гадоў з дня нараджэння Фёдара Капуцкага (Ма-ладзечанскі р-н), вучонага-хіміка, ака-дэміка НАН Беларусі, Заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

14 студзеня — 100  гадоў з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка  (1920-2017), паэта, празаіка, пера-кладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі.

14 студзеня — 70 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Спрынчана (1950), беларускага паэта, пераклад-чыка.

15 студзеня  — 100 гадоў з дня нараджэння Георгія Пакроўскага, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Менскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза.

20 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэння Галіны Бальчэўскай (Мядзельскі р-н), актрысы, Заслу-жанай артысткі Беларусі.

21 студзеня — 75 гадоў з дня нараджэння) Юрыя Станкевiча (Барысаў), пісьменніка.

26 студзеня — 30 гадоў таму Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб мовах Беларускай ССР».

28 студзеня — 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дайнэкі (1940-2019), беларускага пісьменніка.

30 студзеня — 125 гадоў з дня нараджэння Кірылы Арлоўскага (1896-1968), Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы.

 

Люты 

 

1 лютага — 100 гадоў з дня нараджэння Фелікса Марцінкевіча (1920 -1992), эканаміста, акадэміка АН БССР.

3 лютага — 75 гадоў з дня нараджэння Арнольда Ранцанца, артыста аперэты, спявака, Заслужа-нага артыста Беларусi i Украiны, лаў-рэата прэмii iмя Л. Александроўскай.

5 лютага  — 90 гадоў з дня нараджэння Расцiслава Янкоўскага, акцёра, народнага артыста Беларусi i СССР, акадэмiка Мiжнароднай ака-дэмii тэатра.

8 лютага —  210 гадоў з дня нараджэння Івана Хруцкага (1810-1885), беларускага жывапісца, ака-дэміка жывапісу, прызнанага майстра нацюрморту, партрэтыста, аўтара пейзажаў, алтарных карцін, абразоў.

9 лютага — 90 гадоў з дня на-раджэння Валянцiна Тараса, бела-рускага пiсьменнiка.

14 лютага —  220 гадоў з дня нараджэння) Валенція Вільгельма Ваньковіча (Бярэзінскі р-н), жыва-пісца, аднаго з найбольш значных беларускіх мастакоў XIX ст.

15 лютага — 75 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сахуты (Стаўб-цоўскі р-н), мастацтвазнаўца, лаўрэа-та Дзяржаўнай прэмii Беларусi i прэмii Мiнiстэрства культуры Бе-ларусi

16 лютага — 125 гадоў з дня нараджэння Франца Кушаля (1895 — 1968), беларускага ваеннага і  палі-тычнага дзеяча.

19 лютага — 75 гадоў з дня на-раджэння  Юрыя Антонава, спявака, кампазiтара, творчая дзейнасць якога пачыналася на Беларусi, Заслужанага дзеяча мастацтваў Расii.

20 лютага — 75 гадоў з дня на-раджэння Таiсы Бондар (г.п. Ру-дзенск), пiсьменнiцы, перакладчыцы.

24 лютага — 85 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна 1935-2014), Народнага паэта Бе-ларусі.

25 лютага — 85 гадоў з дня нараджэння  Генадзя Лыча (Уздзен-скі р-н), вучонага ў галіне эканомікі, акадэміка НАН Беларусі, Заслужа-нага дзеяча навукі Беларусі

25 лютага — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Прыходзькі, беларускага паэта.

26 лютага — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пузыні (1940 — 2012), музыкі, майстра народных музычных інструметаў.

 

Сакавік

 

1 сакавіка — 75 гадоў з дня за-снавання Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

3 сакавіка — 140 гадоў з дня нараджэння Льва Шчэрбы, мовазна-ўца.

4 сакавіка — 130  гадоў з дня нараджэння  Вінцука Адважнага, паэта.

5 сакавіка — 125 гадоў з дня нараджэння Аляксандр Кавалені, вучонага-археолага Беларусi.

7 сакавіка — 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Раінчыка (1950), кампазітара, піяніста, музычнага і грамадскага дзеяча, народнага арты-ста Беларусі.

 8 сакавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Яраслава Пархуты (1930-1996), беларускага пісьмен-ніка.

10 сакавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Аляксея Марачкіна, мастака, жывапісца.

11 сакавіка — 245 гадоў з дня нараджэння Васiля Анастасевiча, бiблiёграфа, перакладчыка, выдаўца, якi ажыццявiў навуковае выданне Статута ВКЛ 1588 г.

14 сакавіка — 125 гадоў з дня нараджэння Iвана Валадзько (Мен-скі р-н), архiтэктара.

15 сакавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Жарэса Алфёрава, ву-чонага-фiзiка, акадэмiка АН Расii, замежнага члена НАН Беларусi, АН  Германii, Польскай АН, Нацыяналь-най iнжынернай АН ЗША, Нацыяна-льнай АН ЗША, лаўрэата Нобелеў-скай прэмii.

15 сакавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Ірыны Шыкуновай (Любанскі р-н), артысткі оперы, пе-дагога, Народнай артысткі Беларусі, акадэміка Міжнароднай АН Еўразіі

17 сакавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Хведара Ільяшэвіча, паэта.

17 сакавіка — 30 гадоў ад пачатку выхаду газеты ТБМ “Наша слова”.

21 сакавіка — 180  гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840-1900), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальні-каў новай беларускай літаратуры.

22 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пысіна, бела-рускага паэта.

22 сакавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Кухарчыка (Кле-цкі р-н), вучонага ў галiне радыёфi-зiкi, члена-карэспандэнта НАН Бела-русi.

23 сакавіка —  155 гадоў з дня нараджэння Старога Уласа (сапр. Сiвы-Сiвiцкi Уладзiслаў Пятровiч, Валожын), паэта, фалькларыста.

23 сакавіка —  125 гадоў з дня нараджэння Васiля Сташэўскага (Капыльскі р-н), пiсьменнiка, грамад-скага дзеяча.

23 сакавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Бурака (Вілей-скі р-н), мовазнаўца, Заслужанага работніка адукацыі Беларусі.

26 сакавіка — 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Шніпа (Вало-жынскі раён) — беларускага паэта, празаіка, перакладчыка.

28 сакавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мархеля (1940 -2013), літаратуразнаўца, пе-ракладчыка.

30 сакавіка — 120 гадоў з дня раджэння Уладзіміра Вашкевіча (1900 — 1970), генерал-палкоўніка.

 

Красавік

 

1 красавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Басалыгі, мастака.

2 красавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Сяргея Гусака, кры-тыка, лiтаратуразнаўца.

4 красавіка — 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Карзюка (Вало-жынскі р-н), вучонага-матэматыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, Заслужанага работніка адукацыі Бела-русі

6 красавіка — 65 гадоў з па-чатку выдання «Голаса Радзiмы», штотыднёвай газеты для суайчын-нiкаў за межамi Беларусi.

7 красавіка — 270 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Тадэвуша Гедройца (1750-1824), генерал-маёра ВКЛ, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 г.

7 красавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Протчанкі, док-тара педагагічных навук.

14 красавіка —  140 гадоў з дня нараджэння Язэпа Дылы (Слуцк), пісьменніка, тэатразнаўца, грамадскага дзеяча.

14 красавіка —  135 гадоў з дня нараджэння Сымона Рак-Мі-хайлоўскага (Маладзечанскі р-н), грамадска-палітычнага дзеяча, пуб-ліцыста, педагога.

14 красавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Карпюка (1920-1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, удзе-льніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну —

15 красавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Расціслава Платонава (Слуцк), гісторыка, археографа, пуб-ліцыста.

18  красавіка —  80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Ханка, кампа-зітара.

23 красавіка — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Казько (1940), пісьменніка, кінасцэнарыста.

25 красавіка — 100 гадоў таму пачалася савецка-польская вайна, якая доўжылася да 12 кастрычніка 1920 г.

27 красавіка — 90 гадоў з дня нараджэння Мая Данцыга, жывапi-сца, народнага мастака Беларусi, За-служанага дзеяча мастацтваў Бела-русі.

27 красавіка — 75 гадоў з часу ўступлення Беларусi ў склад Арганi-зацыi Аб’яднаных Нацый

28 красавіка — 145 гадоў з дня нараджэння Эдварда Малiшэўска-га, польскага гiсторыка, бiблiёграфа, аўтара краязнаўчых прац, у тым ліку даведнiкаў па Гарадзенскай, Менскай i Вiленскай губернях

 

Травень

 

1 траўня — 435 гадоў з дня нараджэння Соф’і Слуцкай (Слуцк), рэлігійнай дзяячкі, асветніцы, бела-рускай праваслаўнай святой.

1 траўня — 90 гадоў з дня на-раджэння Алеся Петрашкевiча, драматурга, пiсьменнiка, публiцыста, заслужанага работнiка культуры Бе-ларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi.

5 траўня — 90 гадоў з дня на-раджэння Апанаса Пятровіча Цы-хуна, Заслужанага настаўніка Бела-русі.

6 траўня — 80 гадоў з дня на-раджэння Уладзіміра Ліпскага (1940), беларускага пісьменніка, іні-цыятара правядзення і старшыні жу-ры Усебеларускага фестывалю на-роднага гумару ў Аўцюках, Заслужа-нага дзеяча культуры Беларусі.

6 траўня -70  гадоў з дня на-раджэння Міхаіла Уладзіміра Мяс-ніковіча, дзяржаўнага дзеяча Бела-русі.

8 траўня — 75 гадоў з дня на-раджэння Уладзiслава Мiсевiча, бе-ларускага эстраднага музыканта, удзельніка ВІА «Песняры»; аднаго з заснавальнікаў і ўдзельнікаў ВІА «Беларускія песняры».

8 траўня — 35 гадоў з часу ад-крыцця  архітэктурна-скульптурна-га комплексу «Мінск — горад-герой».

9 траўняДзень Перамогі, 75 гадоў з часу заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.

9 траўня — 10 гадоў з дня ад-крыцця экспазіцыі першага Музея гісторыі Першай сусветнай вайны ў в. Заброддзе Вілейскага раёна.

9 траўня — 90 гадоў з дня на-раджэння Мiхаiла Цэдрыка (Бярэ-зiнскі р-н), вучонага-фiзiка i педагога, заслужанага работнiка вышэйшай школы Беларусi.

13 траўня — 115 гадоў з дня нараджэння) Стэфанiі Станюты, актрысы, народнай артысткі Белару-сi, акадэмiка Мiжнароднай акадэмii тэатра, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi

18 траўня — 80 гадоў з дня на-раджэння Яна Арцёмавіча Чыкві-на, паэта, філолага.

22 траўня —  550 гадоў з дня нараджэння Міколы Гусоўскага, аўтара паэмы «Песня пра зубра».

27 траўня — 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі (1900-1933), беларускага паэта.

28 траўня60 гадоў з дня нараджэння Алеся Аркуша, (г. Жо-дзіна) — беларускага паэта, эсэіста, выдаўца.

30 траўня — 110 гадоў з дня нараджэння Анатоля Труса (Уздзен-скі р-н), акцёра, Народнага артыста Беларусі.

 

Чэрвень

 

2 чэрвеня — 210  гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Бары-чэўскага, гісторыка.

3 чэрвеня — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Зуёнака (Круп-скі р-н), паэта, крытыка, лiтаратура-знаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкі Купалы.

6 чэрвеня — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Дударава (1950), беларускага драматурга, сцэ-нарыста, тэатральнага дзеяча, заслу-жанага дзеяча мастацтваў Беларусі.

7 чэрвеня — 140 гадоў з дня нараджэння Вацлава Леанардавіча Іваноўскага, палітычнага і грамад-скага дзеяча, доктара тэхнічных на-вук.

7 чэрвеня — 25 гадоў з часу зацвярджэння Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, сімвала дзяр-жаўнага суверэнітэту Рэспублікі Бе-ларусь.

8 чэрвеня — 125 гадоў з дня нараджэння Iгната Дварчанiна (1895 -1937), лiтаратуразнаўца, паэта.

9 чэрвеня — 425 гадоў з дня нараджэння Уладзiслава IV Вазы, ка-раля польскага і вялікага князя літоў-скага.

9 чэрвеня — 60 гадоў з часу стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і маста-цтва.

12 чэрвеня — 125 гадоў з дня нараджэння Леапольда Родзевіча (1895 — 1938, Лагойскі р-н), пісьмен-ніка, драматурга, публіцыста, палі-тычнага і грамадскага дзеяча.

21 чэрвеня — 90 гадоў з часу заснавання ў Гомелі Ляснога інсты-тута (цяпер Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя С. М. Кірава ў Менску).

24 чэрвеня — 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (сапр. Раманоўскі Мікалай, 1900-1944), беларускага пісьменніка, пераклад-чыка.

25 чэрвеня — 90 гадоў з часу заснаваня Гомельскага дзяржаў-нага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

30 чэрвеня — 75  гадоў з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Ракуця, выдатніка асветы СССР,

 

Ліпень

 

1ліпеня — 20 гадоў таму ад-крыўся Палац Рэспублікі ў Менску.

3 ліпеня — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Арахоўскага, беларускага пісьменніка.

3 ліпеняДзень горада ад-значаюць Барысаў, Беразіно, Ва-ложын, Дзяржынск, Капыль, Мала-дзечна, Нясвіж.

6 ліпеня — 120 гадоў з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Лу-піновіча, глебазнаўца, акадэміка АН БССР.

9 ліпеня  — 40 гадоў з часу за-снавання Літаратурнага музея Пят-руся Броўкі.

10 ліпеня — 120 гадоў з дня нараджэння) Пётры Сергіевіча, бе-ларускага жывапісца, графіка, мас-така-манументаліста.

11 ліпеня — (90 гадоў з дня нараджэння) Івана Рэя, жывапiсца, заслужанага дзеяча мастацтваў Бела-русi.

14 ліпеня — 100 гадоў з дня нараджэння Алеся Астапенкі (в. Сырская Буда, Рагачоўскі павет) — беларускага паэта, літаратуразнаўца.

15 ліпеня — 610 гадоў з часу пераможнай бітвы войскаў ВКЛ і Польшчы пад Грунвальдам.

15 ліпеня — 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі, беларускага паэта, празаіка, пера-кладчыка, крытыка.

20 ліпеня — 140 гадоў з дня нараджэння Гальяша Леўчыка, бе-ларусазнаўца, паэта, публіцыста, пе-ракладчыка, музыкі.

22 ліпеня — 125 гадоў з дня нараджэння Сухога Паўла Восіпа-віча (1895 — 1975), авіяканстуктара.

24 ліпеня — 70 гадоў з дня нараджэння Генадзя Уладзіміравіча Грушавога, вучонага, грамадскага дзеяча.

27 ліпеня — 30 гадоў з часу прыняцця Вярхоўным Савета БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэ-нітэце Беларускай ССР.

31 ліпеня —  100  гадоў таму прынята Дэкларацыя аб незалеж-насці ССР Беларусі на сумесным пасяджэнні Менскага губернскага ВРК (Ваенна-рэвалюцыйнага камітэ-та) з шэрагам палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Менскай губерні. У ёй не былі зафіксаваны патрабаванні аб уключэнні ў склад Беларусі Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губерняў, аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай, аб стварэнні самастойнага беларускага войска і інш.

 

Жнівень 

 

4 жніўня — 75 гадоў з часу за-снавання Літаратурнага музея ў Вя-зынцы, філіяла Дзяржаўнага літара-турнага музея Янкі Купалы (Мала-дзечанскі р-н)

4 жніўня —  75 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея ў Ляўках, фiлiяла Дзяржаўнага лiта-ратурнага музея Янкi Купалы

6 жніўня — 180 гадоў з дня нараджэння Альгерда Абуховіча, беларускага паэта, мемуарыста, пера-кладчыка.

7 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэння Генадзя Цітовіча, бела-рускага этнамузыкаведа, дзеяча хара-вога мастацтва, дырыжора.

9 жніўня —  110  гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910-1983), паэткі, дзеяча беларускага адраджэння.

10 жніўня — 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вераб’я, бела-рускага крытыка, літаратуразнаўца.

10 жніўня — 100 гадоў таму ў Менску пачала дзейнічаць тэатраль-ная група Уладзіслава Галубка.

11 жніўня — 150 гадоў таму (1870 г.) быў выдадзены «Слоўнік беларускай мовы» Івана Насовіча.

12 жніўня — 70 гадоў з дня на-раджэння Леаніда Галубовіча (Кле-цкі р-н), беларускага паэта.

13 жніўня — 70 гадоў з дня на-раджэння Пятра Кузьміча Краў-чанкі, грамадскага дзеяча, гісторыка, актывіста Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

14 жніўня —  95 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхальчука (Капыльскі р-н), беларускага празаі-ка, перакладчыка.

19 жніўня — 110  гадоў з дня нараджэння Алеся Жаўрука (сапр. Сінічкін Аляксандр) (1910—1942), беларускага паэта.

25 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана, бе-ларускага паэта, сатырыка, празаіка.

27 жніўня —  70 гадоў з дня нараджэння Галіны Каржанеўскай (Слуцкі р-н), беларускай паэтэсы, драматурга.

29 жніўня — Дзень горада ў Заслаўі.

27 жніўня —  220 гадоў з дня нараджэння Дамініка Ходзькі, літа-ратара, этнографа.

30 жніўня —  Дзень горада ў Салігорску.

 

Верасень 

 

1 верасня — 120 гадоў з дня нараджэння) Сымона Баранавых (Уздзенскі р-н), беларускага дзіця-чага пісьменніка, празаіка.

2 верасня — 90 гадоў з дня нараджэння) Анатоля Шаўні, бела-рускага паэта, крытыка.

2 верасня —  75 гадоў з часу заканчэння Другой Сусветнай вай-ны.

8 верасня — 180 гадоў з дня адкрыцця Горы-Горацкай земляроб-чай школы (цяпер Беларуская сель-скагаспадарчая акадэмія).

11 верасня — 165 гадоў з дня нараджэння Еўдакіма Раманава, бе-ларускага археолага, фалькларыста, этнографа, педагога.

12 верасня — 250  гадоў  з дня нараджэння Аляксандра Міхала Сапегі (1730-1793), гетмана поль-нага, генерал-маёра ВКЛ.

12 верасня — 75 гадоў з дня нараджэння Рыгора Семашкевіча (Маладзечанскі р-н), беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца.

12 верасня — Дзень горада ў Менску. (Дата для 2020 года).

12 верасня — Дзень горада ў Смалявічах. (Дата для 2020 года)

14 верасня — 100 гадоў з часу заснавання Нацыянальнага акадэміч-нага тэатра імя Янкі Купалы

15 верасня — 235 гадоў з часу заснавання Менскай вышэйшай ду-хоўнай семінарыі, вышэйшай наву-чальнай установы Беларускай права-слаўнай царквы (Слуцк, 1785 г., зараз в. Жыровічы Слонімскага р-на)

15 верасняДзень бібліятэк Беларусі.

15 верасня — 190 гадоў з часу заснавання Гарадзенскай абласной бiблiятэкі iмя Я.Ф. Карскага.

17 верасня — Дзень горада ў Лідзе. (Апорная дата, рэальныя ва-р’іруюцца па гадах.)

19 верасня — 130 гадоў з дня нараджэння Сяргея Палуяна (1890-1910), беларускага пісьменніка, пуб-ліцыста, літаратуразнаўца.

24 верасня — 100 гадоў таму адбыўся І з’езд КСМБ.

25 верасня — 255 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агін-скага (1765-1833), беларускага дзяр-жаўнага дзеяча,  кампазітара.

28 верасня — 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Дайліда (Слуц-кі р-н), беларускага празаіка.

29 верасня -140  гадоў  з дня нараджэння Сяргея Пятровіча  Са-харава, этногафа, фалькларыста.

 

Кастрычнік

 

10  кастрычніка — 80 гадоў з дня нараджэння Кастуся Тарасава, пісьменніка, гісторыка.

11 кастрычніка —  150 гадоў з дня нараджэння  Пятра Гаўрылаві-ча Яцыны, скульптара.

12 кастрычніка — 80 гадоў таму ў Беларусі праведзены падзел раёнаў на сельсаветы.

13 кастрычнікаДзень ра-ботнікаў культуры Беларусі

14 кастрычніка Дзень маці ў Беларусі

15 кастрычнікаМіжна-родны дзень сельскіх жанчын (International Day of Rural Women)

16 кастрычніка — 80 гадоў з дня нараджэння Алеся Сяргеевіча Шатэрніка, скульптара.

20 кастрычніка -135 гадоў з дня нараджэння Алеся Бурбіса, па-літычнага і тэатральнага дзеяча.

21 кастрычніка — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Фяцісава, жывапісца, Заслужанага работніка культуры Беларусі.

24 кастрычніка — 225 гадоў таму Расія, Прусія і Аўстрыя канчат-кова падзялілі Рэч Паспалітую.

24 кастрычніка — Дзень Ар-ганізацыі Аб’яднаных Нацый (United Nations Day)

25 кастрычніка — 90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дударэнкі (Маладзечна), жывапісца, Заслужана-га дзеяча мастацтваў Беларусі.

25 кастрычніка — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўла-ва, беларускага пісьменніка.

26 кастрычнікаМіжна-родны дзень школьных бібліятэк (International School Library Day). (Дата для 2020 года)

30 кастрычніка — 135 гадоў з дня нараджэння Альбрэхта Антонія Вільгельма Радзівіла,  XVI, перад-апошняга ардыната Нясвіжа.

31 кастрычніка — 90 гадоў з дня нараджэння Льва Гумілеўскага, скульптара, Заслужанага дзеяча мас-тацтваў Беларусі, Народнага мастака Беларусі.

 

Лістапад  

 

1 лістапада — 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Крыловіча (Дзяржынскі р-н), беларускага акцё-ра, аднаго з заснавальнікаў беларус-кага тэатра, Заслужанага артыста Бела-русі.

1 лістапада — 95 гадоў з дня нараджэння  Міхася Кавыля, паэта.

2 лістапада — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Баршчэў-скага (Алесь Барскі), беларускага паэта, літаратуразнаўца. Жыве ў По-льшчы.

6 лістапада — 220 гадоў з дня нараджэння Леанарда Ходзькі (Ма-ладзечанскі р-н), беларускага  гісто-рыка, публіцыста, выдаўца.

8 лістапада —  130 гадоў з дня нараджэння  Янкі Пачопкі , літарата-ра, фалькларыста.

11 лістапада — 145 гадоў з дня нараджэння Альберта Паўловіча, беларускага паэта-гумарыста, дра-матурга.

12 лістапада — 100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка, На-роднага пісьменніка Беларусі, дра-матурга.

14 лістапада —  115 гадоў з дня нараджэння) Міхася Васілька, беларускага паэта.

14 лістапада —  120 гадоў з дня нараджэння Нічыпара Чарну-шэвіча (Капыль), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга.

16 лістапада — 115 гадоў з дня нараджэння Яна Скрыгана (Капыль-скі р-н), беларускага празаіка, паэта.

16 лістапада — 95  гадоў з дня нараджэння Кастуся Акулы, пісь-менніка.

16 лістапада — 75 гадоў з дня нараджэння Алега Паўлавіча Бела-вусава (Слуцк), мастацтвазнаўца, кінасцэнарыста.

25 лістапада — 215 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Янушкевіча (Салігорскі р-н), кнігавыдаўца, публі-цыста, мемуарыста, аднаго з арганіза-тараў паўстання 1830-1831 гг. на тэ-рыторыі Беларусі

25 лістапада — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзі-слававіча Казуліна, грамадскага дзеяча, доктара педагагічных навук.

26 лістапада — 95 гадоў з дня нараджэння) Юрыя Семянякі, кам-пазітара, Народнага артыста Бела-русі.

26 лістапада — 90 гадоў з дня нараджэння) Уладзіміра Каратке-віча, беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, пераклад-чыка, кінасцэнарыста.

27 лістапада — 120 гадоў з дня нараджэння Рыгора Пуксты, кампа-зітара.

27 лістапада — 100 гадоў ад пачатку Слуцкага збройнага чыну. Спынены ваенныя дзеянні 31 снежня.

28 лістапада — 70 гадоў з дня нараджэння Міколы Пятровіча Ку-зьміча, берасцейскага ювеліра.

29 лістапада — 190 гадоў ад пачатку паўстання ў Польшчы, Бела-русі і Літве. (Лістападаўскае паў-станне 1830-31 гг.)

Снежань 

 

6 снежня — 500 гадоў з дня нараджэння Барбары Радзівіл, кара-левы Польшчы і вялікай княгіні ВКЛ.

10 снежня —  90 гадоў з дня нараджэння Міколы Арочкі, бела-рускага паэта, празаіка, перакладчы-ка, літаратуразнаўца, крытыка.

10 снежня —  150 гадоў з дня нараджэння  Фердынанда Рушчыца (1870 — 1936), жывапісца, графіка.

17 снежня — 70 гадоў з дня адкрыцця Барысаўскага краязнаў-чага музея.

19 снежня — 85 гадоў з дня нараджэння Валянціны Пятроўны Лямцюговай, мовазнаўцы, даслед-чыцы тапанімікі і  анамастыкі.

21 снежня — 130 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аладава, бела-рускага кампазітара, педагога, Народ-нага артыста Беларусі

20 снежня — 75 гадоў з часу першага выхаду ў свет «Настаўніц-кай газеты», выдання асветнікаў Рэспублікі Беларусь.

25 снежня —  120 гадоў з дня адкрыцця Менскай абласной біблі-ятэкі імя А. С. Пушкіна

30 снежня— 20 гадоў з дня адкрыцця новага чыгуначнага вак-зала ў Менску.

31снежня — 55 гадоў пасёлку Новалукомль Бешанковіцкага раёна.

 

Юбілейныя даты 2020 года

 

Горад Тураў — 1040 гадоў з часу першага ўпамiнання ў «Аповесцi мiнулых гадоў».

Кірыла Тураўскі (каля 1130 — каля 1182 ці пасля 1190) —  890 гадоў з дня нараджэння,  беларускага цар-коўнага дзеяча, пісьменніка-прапа-ведніка, беларускага  святога.

Гедзімін, Гедымін, вялікі князь літоўскі — 745 гадоў з дня нараджэння.

Будны Сымон (каля 1530 — 1593) —  490 гадоў з дня нараджэння, дзеяча беларускай культуры, гума-ніста, філосафа, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філолага, паэта.

Агінскі Міхал Казімір (1790 — 1800), дзяржаўны дзеяч, кампазітар, паэт, мецэнат — 290 гадоў з дня нара-джэння.

Бярэзiнскi бiясферны запа-веднiк — 95 гадоў з часу заснавання.

Беларускi тэхналагiчны ўнiверсiтэт90 гадоў з часу засна-вання.

Беларуская акадэмiя мас-тацтваў 75 гадоў з часу заснавання.

Беларускi дзяржаўны ўнi-версiтэт культуры 45 гадоў з часу заснавання).

Вадасховішча «Крынiца»40 гадоў з часу стварэння.

Падрыхтаваў

Сымон Барыс.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *