НАША СЛОВА № 3 (1466), 15 студзеня 2020 г.

Чацвер, Студзень 30, 2020 0

Паважаныя сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны!

Распачаўся новы 2020 год. Традыцыйна напачатку года мы праводзім паседжанне Рады.

Сёлета мы прызначылі яго на 26 студзеня. Падчас паседжання мы абмяркуем і зацвердзім план нашай дзейнасці на 2020 г., а таксама пагутарым аб чарговым з’ездзе нашай арганізацыі.

Для таго, каб да з’езда мы падышлі арганізавана, неабходна правесці ў нашых структурах справаздачна-выбарныя сходы, вызна-чыць прадстаўнікоў на з’езд, а таксама выказацца па  кандыдатуры будучага кіраўніка ТБМ і складзе нашай Рады.

Некаторыя  з кіраўнікоў абласных структур і асобных суполак ужо пачалі рабіць гэтую справу. Таму ў «Нашым слове» друкаваліся адпаведныя справаздачы. Папрашу ўсіх актывізаваць гэтую дзейнасць.

Акрамя таго, звяртаю вашу ўвагу на той факт, што з 2020 г. змяніўся памер сяброўскіх складак. Для працоўных ён складае 20 руб. у год (у 2019 г. было 15).

Было б добра, каб усе нашы арганізацыі не ўпусцілі гэты момант нашай дзейнасці. Бо хачу нагадаць, што ўсе нашы мерапрыемствы, у тым ліку літаратурныя сустрэчы, а таксама курсы праводзяцца ў нашай сядзібе, аплату за якую мы праводзім дзякуючы сяброўскім складкам і ахвяраванням. Спісы ахвярадаўцаў мы рэгулярна друкуем у «Нашым слове» і размяшчаем на партале ТБМ.

Мы атрымліваем шмат прапаноў і ідэй для будучай дзейнасці. Спадзяюся, што нам удасца шмат што зрабіць і ў гэтым годзе.

Старшыня ТБМ Алена Анісім.

 

Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар

на 2020 год

У канцы 2019 года выйшаў з друку “Беларускі настоль-ны перакідны краяз-наўчы каляндар на 2020 год (па матэры-яле Гарадзеншчыны)

Гэты каляндар — адзінаццаты вы-пуск  Гарадзенскага абласнога краязнаў-чага календара. У ка-лендары пададзена каля паўтысячы важ-ных і цікавых датаў з гісторыі Гарадзен-шчыны, што яшчэ раз пацвярджае яе багацце і напоўне-насць падзеямі і асо-бамі праз гады і ста-годдзі.

Новы выпуск календара праілюстраваны выява-мі помнікаў гістарычным дзеячам Беларусі, пастаўленых на тэрыто-рыі Гарадзенскай вобласці, пачы-наючы ад помніка Францішку Скарыну ў Лідзе на тытульным аркушы. Як ні як, выданне ТБМ. Укладальнік стар-шыня Гарадзенскай га-радской арганізацыі ТБМ А. Пяткевіч, рэдактар С. Суднік.

Карыстайцеся.

Наш кар.

 

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на 2020 Пастырскі год, прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ

Старшыня Канферэнцыі Ката-ліцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, скіроўвае Пас-тырскае пасланне на 2020 Пастырскі год, які ў Касцёле на Беларусі прысве-чаны святому Яну Паўла ІІ з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння і праходзіць пад дэвізам «Адчыніце дзверы Хрысту».

У Пасланні ў прыватнасці гаворыцца:

“1. Год 2020, які мы нядаўна распачалі, з’яўляецца выключным не толькі таму, што ён высакосны і алімпійскі, але таксама і таму, што сёлета мы адзначаем юбілей 100-годдзя з дня нараджэння аднаго з самых вядомых людзей нашага часу — святога Яна Паўла ІІ.

Будучы Пантыфік нарадзіўся 18 мая 1920 года ў Польшчы, у гора-дзе Вадавіцы непадалёк ад Кракава ў сям’і глыбока рэлігійных бацькоў: афіцэра Караля і гаспадыні дому Эміліі Вайтылаў. У 1928 годзе паме-рла яго мама, а тры гады пазней брат Эдмунд, які быў доктарам і, лечачы інфекцыйна хворых, сам за-разіўся…

  1. Пантыфікат Яна Паўла ІІ стаў трэцім па працягласці ў гісто-рыі Касцёла. Папа Вайтыла спрыяў падзенню атэістычнага рэжыму ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Бела-русі, шмат намаганняў прыклаў у справе захавання міру, бараніў Богам устаноўлены інстытут сям’і, наро-джанае і ненароджанае жыццё, кла-паціўся пра ўбогіх і хворых, ініцыя-ваў Сусветныя дні моладзі, абвясціў новы Кодэкс Кананічнага Права і но-вы Катехізіс Каталіцкага Касцё-ла…”

Святарам належыць прачы-таць гэтае Пасланне вернікам у ня-дзелю 19 студзеня 2020 г.

Поўны тэкст на Catholic.by.

 

Кангрэс за незалежнасць Беларусі прызначылі на 15 сакавіка

Усебеларускі кангрэс за не-залежнасць плануецца правесці 15 са-кавіка 2020 года, у дзень прыняцця Канстытуцыі 1994 года, паведамля-ецца ў прэс-рэлізе аргкамітэта.

“Арганізатары бачаць Кан-грэс сапраўды ўсебеларускім фору-мам, які прадставіць інтарэсы дэма-кратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці. Таму гэта будзе не сто-лькі з’езд палітычных партый, колькі вялікі сход прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага народа”, — гаво-рыцца ў прэс-рэлізе.

Паводле арганізатараў, на кан-грэсе не плануецца намінацыя прэ-тэндэнтаў на ўдзел у «прэзідэнцкай кампаніі». Аднак прапануецца выка-заць на ім стаўленне да выбарчага за-канадаўства і «выбараў» у Беларусі.

На пленарным паседжанні плануюцца выступы экс-старшыні Вярхоўнага Савета Мечыслава Гры-ба, былога суддзі Канстытуцыйнага суда Міхаіла Пастухова і іншых вядо-мых спікераў.

Пад час працы тэматычных се-кцый будуць абмеркаваныя розныя аспекты абароны незалежнасці. Такса-ма плануецца абраць новы склад рады кангрэсу, у які ўвойдуць каля 30 вя-домых грамадскіх і палітычных дзе-ячаў. Паводле арганізатараў, агу-льная колькасць удзельнікаў будзе большай, чым на папярэднім кангрэсе ў 2014 годзе — тады ўзялі ўдзел 63 дэ-легаты.

У сувязі з працягам рэпрэсій супраць абаронцаў незалежнасці вы-рашана выбраць пяць сустаршыняў аргкамітэта. Сярод іх Алена Анісім, Міхаіл Пастухоў, Ігар Рынкевіч і Па-вел Севярынец. Пятую пасаду пакі-нулі вакантнай, бо чакаецца далучэнне яшчэ некалькіх партый і буйных гра-мадскіх арганізацый, і ад адной з іх будзе абраны яшчэ адзін сустаршы-ня аргкамітэта.

Міжнародным сакратаром аргкамітэта кангрэсу абрана Алена Крушэўская.

Акрамя ўдзелу ў кангрэсе прадстаўнікоў беларускай дыяспары з шэрагу краін, будуць запрошаны замежныя партнёры з Расеі, Украіны, іншых краін-суседзяў. Прысутнічаць на кангрэсе «выказалі цікавасць ам-басадары розных краін, у тым ліку з краін Еўразвязу і краін-гарантаў бе-ларускага суверэнітэту па Будапеш-цкім мемарандуме».

Аргкамітэт правядзе сваё на-ступнае паседжанне 17 студзеня.

Алесь Дашчынскі,

Радыё Свабода.

 

Добры падарунак да юбілею ТБМ

У 2019 годзе ТБМ імя Фран-цішка Скарыны годна адзначала свой 30-гадовы юбілей. Своеасаб-лівым падарункам да яго з’яўляец-ца кніга ксяндза-каноніка Уладзі-слава Завальнюка, сябра Рады ТБМ «Да Бога — на роднай мове».

У гэтай кнізе аўтар разгля-дае тысячагадовую гісторыю бе-ларускай мовы і яе прыход ў ка-таліцкую царкву як мову наба-жэнстваў, мову святароў і верні-каў, што звяртаюцца да Бога на роднай мове ў сваіх святынях.

Не адразу нацыянальныя мовы атрымалі такія правы ў ката-ліцкай царкве, як афіцыйная мова набажэнстваў латынь. Канчаткова гэтае пытанне вырашыў Другі Ва-тыканскі Сабор, які праходзіў з ка-стрычніка 1962 г. па 7 снежня 1965 г. Было канчаткова вырашана, што ў набажэнствах могуць выкары-стоўвацца акрамя латыні і нацыя-нальныя мовы, у тым ліку і бела-руская.

Вытокі сучаснай беларус-кай мовы, на думку аўтара кнігі, сягаюць у 7 ст. н.э., калі прасла-вянская мова існавала як асобнае моўнае адзінства са сваімі дыя-лектамі.

У час вялікага перасялення народаў славяне занялі значную частку Цэнтральнай і Усходняй Еў-ропы, і таму ў 7-8 стст. н.э. пра-славянская мова распадаецца на блізкія, але самастойныя славян-скія мовы. Вялікую ролю ў жыцці ўсходніх славян, у тым ліку і бела-русаў, адыграў водны шлях «з ва-рагаў у грэкі», які паскорыў ства-рэнне першай беларускай дзяр-жавы Полацкага княства, што ме-ла складаныя дачыненні са сваім супернікам і канкурэнтам Кіеў-скай дзяржавай, якая канчаткова распалася на асобныя дзяржавы-княствы ў пачатку ХІІ ст.

Аўтар слушна адмаўляе іс-наванне ў ІХ-ХІІ ст. агульнай для усходніх славянаў старажытна-рускай народнасці, якую прыду-малі з палітычнымі мэтамі сталін-скія гісторыкі ў сярэдзіне ХХ ст. Вядома, што і адзінай «старажыт-нарускай мовы» таксама не было.

Аднак славянскае пісьмен-ства існавала задоўга да Кіеўскай дзяржавы і ўзнікла ў 863 г. н.э., дзякуючы Кірылу і Мефодзію, якія стварылі славянскую азбуку. Пер-шымі яе засвоілі заходнія славяне — маравы, а потым і паўднёвыя — балгары. Рымскі папа Андрыян ІІ у 868 г. дазволіў карыстацца сла-венскай мовай у храмах падчас на-бажэнства разам з яўрэйскай, грэ-часкай і лацінскай. Таму Кірыл і Мяфодзій пераклалі грэчаскія богаслужэбныя кнігі на старасла-вянскую або старабалгарскую мо-ву, якая, як і латынь — мёртвая мо-ва, але мова, якая ўжываецца ў праваслаўных храмах.

Ва ўсходніх славян гэтая мова стала царкоўнаславянскай мовай, альбо ўсходнім варыянтам стараславянскай мовы.

Каштоўным помнікам ус-ходнеславянскага пісьменства з’яўляецца Крыж Ефрасінні Пола-цкай, які па стылістыцы ёсць пом-нікам побытавай мовы палачанаў ХІІ ст. з асобнымі беларускімі сло-вамі, што ўвасоблена ў надпісах на яго пазалочаных пласцінах. Ак-рамя Ефрасінні Полацкай другім знаным старажытнабеларускім дзеячом Хрысціянскай царквы з’яўляецца Кірыла Тураўскі, які стварыў самабытны стыль урачы-стага царкоўнага красамоўства на царкоўнаславянскай мове, што легла ў аснову сучаснай беларус-кай мовы.

У выглядзе старабе-ларускай мовы існавала дзяржаўная мова новай бе-ларускай дзяржавы ВКЛ на працягу ХІV- XVІІ стст. У канцы ХV ст. адбылося раз-межаваннне заходнерускай дзелавой мовы (старабела-рускай, русінскай) і вяліка-рускай (маскоўскай) мовы.

Асобны варыянт (беларускі звод) царкоўна-славянскай мовы распра-цаваў у ХVІ ст. Францішак Скарына. Пра гэта сведчаць яго выданні, насычаныя беларусізмамі. Аўтар кнігі лічыць, што ўвядзенне Ска-рынам у Святое Пісанне элементаў і формаў жывой беларускай мовы вельмі паўплывала на далейшы лёс рэлігійнай літаратуры ў Беларусі. Усё гэта праяві-лася ў творах Сымона Буд-нага і Васіля Цяпінскага. Дзякуючы Скарыну бела-русы сталі другім (пасля чэхаў) славянскім народам, які атрымаў друкаваную Біблію на роднай мове.

Вялікую ролю ў развіцці беларускай мовы ў ХVІ ст. ады-гралі тры Статуты ВКЛ. Былі рас-працаваны, дзякуючы ім, юры-дычная лексіка, тэрміналогія і ад-паведны літаратурны стыль.

У ХVІ ст. амаль усе вышэй-шыя пасады ў Каталіцкім касцёле ВКЛ займалі пераважна беларусы і літоўцы. З ХІV да ХVІІ стст. усіх каталіцкіх біскупаў у ВКЛ было 18 чалавек, з іх толькі 3 палякі, а ас-татнія — беларусы і літоўцы. Таму каталіцкае духавенства, якое пра-водзіла набажэнствы на латыні, ва ўрадавай і прыватнай перапісцы актыўна карысталася беларускай мовай. Пра гэта сведчыць і кара-леўскі прывілей 1567 г. дадзены па-беларуску Віленскай Капітуле.

У другой палове ХVІ ст. шмат кніжак на беларускай мове выдалі пратэстанты, асабліва каль-віністы. Беларускую мову разам з царкоўнаславянскай вывучалі ў ХVІ- ХVІІ стст. у праваслаўных брацкіх школах. Пасля Уніі 1596 г. каталіцкі касцёл станавіўся поль-скім, а праваслаўная царква ра-сейскай. Аднак менавіта ўніяты захавалі беларускую мову ў сваіх школах і гаварылі казанні ў цэрквах па-беларуску.

Пад уплывам спаланізава-най шляхты ў 1696 г. дзяржаўнай мовай у ВКЛ стала польская і з гэтага часу да 30-х гадоў ХІХ ст., як слушна піша аўтар, польская мова стала асноўнай у грамадскім і культурным жыцці ў Беларусі. У 1839 г. паўтара мільёны белару-саў-уніятаў запісалі ў рускае пра-васлаўе, прычым усе запісы ў Кас-цёле пачалі весці толькі на рускай мове. Расійскі ўрад каля мільёна беларусаў католікаў запісаў у па-лякі, што яшчэ больш пашырала выкарыстанне ў Касцёле польскай мовы.

Пасля паўстання Каліноў-скага ў 1869 урад дазволіў кары-стацца ў касцёле рускай мовай і, здавалася, для беларускай мовы паратунку няма.

Аднак з 30-х гадоў ХІХ ст. пачала фармавацца новая бела-руская літаратурная мова на базе сялянскіх гаворак і дыялектаў. Ка-стусь Каліноўскі пачаў выдаваць нелегальную беларускую газету «Мужыцкая праўда». Яго справу ў канцы ХІХ ст. прадоўжыў Фран-цішак Багушэвіч, і пачалося бела-рускае адраджэнне, якое ўзмацні-лася пасля расійскай рэвалюцыі 1905 г. З’явіліся каталіцкія святары, якія пачалі спрыяць вяртанню бе-ларускай мовы ў Касцёл. Гэта біс-куп Стэфан Дзенісевіч з Магілёў-шчыны, ксёндз Францішак Будзь-ка, ксёндз і беларускі паэт Аляк-сандр Абрамовіч (А. Зязюля), біс-куп Эдвард Роп, біскуп Юры Ма-тулевіч, Казімір Сваяк і іншыя.

Пасля раздзелу Беларусі ў Рызе ў 1921 г. на польскую і са-вецкую часткі сітуацыя ў Касцёле кардынальна змянілася.

У другой Рэчы Паспалітай, дзе фармальна ўсе канфесіі былі роўныя, ролю дзяржаўнай рэлігіі адыгрываў польскі Касцёл, менаві-та польскі, а не беларускі. Але ў Вільні і іншых мясцовасцях За-ходняй Беларусі існавала беларус-кая мова ў рэлігійным жыцці бела-русаў. Адным з лідараў у пашы-рэнні беларускай мовы сярод ка-толікаў быў Адам Станкевіч (1892-1949). Ён з 1919 г. вёў у Вільні душ-пастарскую дзейнасць і ўзначаль-ваў партыю «Беларуская Хрысці-янская дэмакратыя». З 1922 па 1928 г. быў паслом польскага Сейма, выдаваў газету «Беларуская кры-ніца», часопіс «Хрысціянская ду-мка», напісаў шмат кніг і навуко-вых артыкулаў, быў перш-наперш беларускім святаром.

Таксама ў кнізе Завальню-ка ёсць падрабязныя звесткі пра дзейнасць на беларускай глебе Фабіяна Абрантовіча, Андрэя Цікоты і айцоў-марыянаў.

У БССР дзейнасць каталіцкага касцёла ад-разу была абмежавана, а ў 30-х гадах ХХ ст. прак-тычна забаронена. Тым не менш да 1932 г. дзейнічаў Чырвоны касцёл, касцёл на Залатой горцы і іншыя храмы, былі і беларуска-моўныя святары. Так, адзін з іх Адам Пучкар-Хмялеўскі ў 1926 г. на з’ез-дзе каталіцкіх святароў прапанаваў стварыць у Беларусі каталіцкую дыя-цэзію на чале з беларус-кім біскупам, падпарад-каванай непасрэдна Ваты-кану. Але гэтую ідэю не падтрымалі. Большасць святароў былі рэпрэсіра-ваны і загінулі ў канцы 30-х гадоў ХХ стст.

Шмат выпрабаван-няў вытрымаў беларускі касцёл у гады Другой су-светнай вайны. Да верасня 1939 г. на тэрыторыі Заходняй Бе-ларусі было 617 ксяндзоў, 606 праваслаўных святароў і 293 раві-ны. Пасля 17 верасня і да чэрвеня 1941 г. новая савецкая ўлада пачала іх арыштоўваць і зачыняць храмы.

Нямецкія акупанты спачат-ку прыхільна ставіліся да каталіц-кага духавенства і дазвалялі яго дзейнасць. Але ў 1942 г. адносіны да Касцёла, які падтрымліваў дзейнасць Арміі Краёвай на тэры-торыі Заходняй Беларусі змянілі-ся. Усіх ксяндзоў узялі на ўлік і на-ват забаранілі казанні на польскай мове. Таксама акупанты не ўхва-лялі аднаўленне дзейнасці Касцёла і ва Усходняй Беларусі. Ксяндзоў арыштоўвалі і шмат каго расстра-лялі. Трагічны лёс напаткаў і кся-ндза Вінцэнта Гадлеўскага, які ад-седзеў два гады ў польскай турме (1927-1929) у Варшаве за сваю беларускую дзейнасць. У 1941 г. ён з Вільні прыехаў у Менск, дзе з верасня стаў галоўным школьным інспектарам у генеральным камі-сарыяце і адначасова служыў у Чырвоным касцёле, а таксама ў Кафедральным касцёле Менска. У снежні 1942 года ён быў арышта-ваны фашыстамі і 24 снежня за-біты ў Трасцянцы.

Пасля выгнання фашыстаў з Менска касцёлы некаторы час там дзейнічалі, але неўзабаве былі зачынены, а святары альбо арыш-таваны, альбо пакінулі Беларусь.

Аднак беларускі касцёл не загінуў і пачаў актыўна дзейні-чаць у эміграцыі, найперш у Лон-дане і Ватыкане.

Асобны раздзел кнігі (16) прысвечаны дзейнасці беларускіх айцоў-марыянаў у Лондане. Гэта Язэп Германовіч, Леў Гарошка, Часлаў Сіновіч і Аляксандр Над-сан. Менавіта айцец Надсан ства-рыў у Лондане беларускую біблія-тэку і музей імя Францішка Ска-рыны, Згуртаванне беларусаў Вя-лікай Брытаніі і Англа-беларускае навуковае таварыства. Менавіта ён фактычна адрадзіў беларускую ўніяцкую царкву і пераклаў на родную мову больш за 40 літур-гічных службаў. У 1989 г. у Чыр-воным касцёле ён адправіў свя-тую Літургію за Беларусь, пер-шую ў Менску каталіцкую служ-бу ўсходняга абраду на беларус-кай мове.

Акрамя таго на тэрыторыі БССР жыў і дзейнічаў беларуска-моўны святар, адзін з заснаваль-нікаў ТБМ айцец Уладзіслаў Чар-няўскі, які з кастрычніка 1953 г. стаў пробашчам парафіі ў в. Віш-нева Валожынскага раёна. Шмат год, пачынаючы з 1968 г., ён пе-ракладаў на беларускую мову Біб-лію і зрабіў касцёл у Вішневе ася-родкам беларушчыны.

У канцы 1980 г. у Менску адкрыўся першы касцёл Узвы-шэння Святога Храма на Кальва-рыйскіх могілках. Першае наба-жэнства адбылося тут 25 снежня.

У 1988 г. у СССР змянілася рэлігійная палітыка і змаганне з рэлігіяй скончылася. Вернікам пачалі вяртаць забраныя храмы і дазволілі будаваць новыя. Так, у 1990 г. вернікам спачатку ў Мен-ску вярнулі Чырвоны касцёл, а ў 1993 г. — Кафедральны касцёл Най-свяцейшай Дзевы Марыі. У 1990 г. у Гродне адкрылі каталіцкую семінарыю, а ў 1994 г. усталявалі дыпламатычныя зносіны з Ваты-канам.

Зараз каталіцкі касцёл ады-грывае істотную ролю ў рэлігій-ным жыцці Беларусі і з’яўляецца другой па колькасці вернікаў кан-фесіяй. Таксама ў нашай краіне дзейнічае і грэка-каталіцкая царк-ва, якая ўсе набажэнствы вядзе на беларускай мове.

Пра сучасную дзейнасць каталіцкага касцёла на Беларусі распавядаюць апошнія раздзелы кнігі айца Завальнюка, якую я раю прачытаць усім прыхільнікам бе-ларушчыны ў нашай краіне і за яе межамі.

Алег Трусаў,

канд. гіст. навук,

ганаровы старшыня ТБМ.

 

Артыст нагадаў пра юбілейны год Уладзіміра Караткевіча

Святочны калядны канцэрт  паспяхова адыграў 7 студзеня  ў менскім Палацы Культуры імя Шарко Зміцер Вайцюшкевіч.

Неверагодна моцнай энер-гетыкай спявак і яго «WZ-Orkie-stra» натхнілі сваіх слухачоў на цэлы год! У праграме прагучалі папулярныя хіты на словы А. Ка-моцкага, Р. Барадуліна, У. Няк-ляева.

Дзеці, якім было дазволена апынуцца ў цэнтры аркестра, у моры гукаў і светлавых эфектаў, патрымаць у руках мікрафон, пе-раканаліся, што «на Каляды дзіва спраўдзіцца любое»! Яны запом-нілі акрамя калядных спеваў важ-ныя словы: «Моцны той, хто сябра мае!»

Зміцер Вайцюшкевіч за-вершыў канцэрт песняй «Дзе мой край», нагадваючы пра 90-гадовы юбілей з дня народзінаў Уладзі-міра Караткевіча, які будзе ад-значацца ў гэтым годзе.

Напярэдадні артыст вы-пусціў новы дыск «На каляды», у які ўвайшлі новыя кампазіцыі «Валёначак», «Калядка», і ўжо вядомыя традыцыйныя спевы «Шчодры вечар», «Добрым лю-дзям».

Гастрольная дзейнасць ар-тыста была ў мінулым годзе вельмі насычанай і паспяховай. Канец года быў адметны вялікім кан-цэртам у менскім Палацы куль-туры МАЗа, прысвечаным                                                     У. Караткевічу. Выступленні артыста прайшлі ў Берасцейскай філармоніі, у Віцебску, у Менску, у Лондане і Кракаве.  Улетку, пад-час выступлення на Купалле ў Вялікабрытаніі, артыст быў узна-гароджаны медалём да 100-годдзя БНР.

 

У снежні спявак выступіў перад дзіцячай аўдыторыяй у Клубе кніжных прафесараў у На-цыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Ён распавядаў юным на-ведвальнікам бібліятэкі пра пры-годы дзяцінства, любімыя кніжкі, захапленні духавымі інструмен-тамі, расказваў пра тое, як свят-каваў Божае Нараджэнне разам з бабуляй у Бярозаўцы, пра макелкі, якія гатавалі на свята, развучваў з дзецьмі песні «Ямін, яміна», «На Каляды», «Я нарадзіўся тут». Яго-ныя дзеці Язэп і Стэфанія змаглі пазнаёміцца з цікавымі кнігамі і энцыклапедыямі ў музее кнігі.

 

Жонка артыста Галіна Казі-міроўская таксама развівала сваю музычную дзейнасць, праводзячы ў снежні спеўную праграму «Абу-джэнне» ў культурнай прасторы ОК-16, выступала са сваім калек-тывам «Сoncordia-Chor» у менскім Чырвоным касцёле.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Аліна Нагорная і Ігар Случак падаравалі слуцкім дзецям «Кошык вожыка»

300 экзэм-пляраў цудоўных беларускамоўных кніжак «Кошык Вожыка» з вер-шамі і малюнкамі Лізы Шмідт занялі сваё месца на кніжных палічках слуцкіх дзіцячых садкоў, а таксама сацыяльнага цэн-тра і дома дзіцяці.

Карэспан-дэнт НЧ разам з папулярызатара-мі беларускай мовы Алінай На-горнай і Ігарам Случаком 9 сту-дзеня паўдзельнічала ў перадачы кніг кіраўнікам дзіцячых устаноў. Прыемна было назіраць, як кіраў-нікі садкоў ахвотна прымалі пры-гожа аздобленыя беларускамоў-ныя кніжкі і дзякавалі за падарункі.

Пасля ўручэння Аліна На-горная распавяла НЧ, якім чынам ёй і Ігару Случаку ўдалося ажыц-цявіць выданне такіх запатра-баваных беларускамоўных дзіця-чых кніг.

— Дзеці — будучыня Бела-русі. А якая можа быць Беларусь без беларускай мовы? — кажа Алі-на. — Падчас навучання ва ўнівер-сітэце я праходзіла практыку ў дзіцячых садках і заўважыла, што там не хапае беларускамоўнай лі-таратуры. Разам з Лізай Шмідт (маёй маці) вырашылі выдаць яе кнігу на беларускай мове і пада-раваць дзіцячым установам Случ-чыны.

— Хто прафінансаваў вы-данне?

— Сродкі на выданне кнігі збіраліся праз пляцоўку ахвяра-ванняў «Талака». Удзел у яе фіна-нсаванні прынялі каля 200 чалавек. Гэта былі людзі з усіх рэгіёнаў Бе-ларусі, а таксама з ЗША, Канады, Нямеччыны, Украіны, Расіі. Кож-ны, хто падтрымаў праект, атры-маў асобнік. Астатні наклад рас-паўсюджваецца ў Слуцку і Слуц-кім раёне.

— Чаму для распаўсюду быў абраны менавіта горад Слуцк?

— Слуцк — радзіма аўтара Лізы Шмідт, з гэтым горадам звя-заны яе дзіцячыя ўспаміны.

— Я пачытала вершы і мне яны вельмі спадабаліся, нягле-дзячы на тое, што я дарослы чалавек. Думаю, што любое дзіця не было б супраць іх паслу-хаць і пагартаць цудоўна афор-мленыя старонкі з улюбёнымі героямі. А ці можна іх дзе-небудзь набыць?

— Не. Але магчымасць па-гартаць кнігу будзе ў кожнага слу-цкага дзіцяці, бо мы перадалі нека-лькі асобнікаў таксама і ў дзіцячую бібліятэку. Кнігу можна будзе зна-йсці на палічках буккросінгу — у Слуцку іх некалькі. У бліжэйшай будучыні збіраемся прадоўжыць распаўсюд дзіцячай кніжкі ў 30 вясковых садках Слуцкага раёна.

Зінаіда Цімошак,

старшыня Слуцкай раённай арганізацыі ТБМ.

 

 

Да 40-годдзя ўводу савецкіх войскаў у Афганістан

і з нагоды пратэстаў супраць інтэграцыі

Міхась Варанец:

Было ўзрушэнне — не на нас напалі, а мы…

29 снежня 2019 года — 40 год з дня ўводу Савецкай Арміі ў Аф-ганістан. Рэдакцыя «Нашага сло-ва» звярнулася да ўдзельніка вай-ны ў Афганістане  Міхася Варанца з просьбай распавесці, як гэтая навіна была ўспрынята савецкімі вайскоўцамі, увогуле пра атма-сферу тых часоў у Савецкім Са-юзе.

 

Даведка: Міхась Варанец нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Мікулічы Брагінскага раёна Го-мельскай вобласці. У 1979 годзе закончыў Данецкае ваенна-палі-тычнае вучылішча інжынерных войскаў. У 1982-1984 гадах  слу-жыў у Афганістане намеснікам камандзіра мотастралковай ро-ты па палітычнай частцы. Узна-гароджаны медалём «За адвагу». Маёр запасу. З 1993 года, пасля выхаду на пенсію, жыве ў Сло-німе.                                              

 

— Цяпер агульнавядома, што 27 снежня 1979 года савецкія вай-сковыя спецгрупы штурмам за-хапілі ўрадавую рэзідэнцыю Тадж-Бек у Кабуле і забілі кіраўніка Дэмакратычнай Рэспублікі Афга-ністан Хафізулу Аміна. Рашэнне пра ўвод савецкіх войскаў у ДРА Палітбюро ЦК КПСС прыняло яшчэ раней — 12 снежня.

Я ж, як і ўсе савецкія людзі, даведаўся пра ўвод 29 снежня. Не скажу, што шок, але гэта была не-чаканасць для мяне і, думаю, для пераважнай большасці савецкіх грамадзянаў. СССР жа за мір ва ўсім свеце! Савецкі Саюз — аплот міру і сацыялізму! І песні былі адпаведныя, кшталту, «хотят ли русские войны, спросите вы у ти-шины…». А тут ўвялі войскі ў су-седнюю дзяржаву, з якой мы былі ў сяброўскіх адносінах і якую пры-лічалі да «краінаў сацыялістычнай арыентацыі»?! Потым радыё, тэ-лебачанне, газеты, партыйныя лек-тары растлумачылі, што да чаго, і ўсё тая ж пераважная большасць савецкіх грамадзянаў, у тым ліку і я, паверылі, што ў Афганістане мы «абараняем паўднёвыя рубяжы нашай Радзімы». Але напачатку было ўзрушэнне,  гэта была не-звычайная падзея — не на нас напалі, а мы… .

— Што ведаў пра падзеі ў Афганістане да таго, як сам туды трапіў?

— Роўна праз год пасля ўва-ходу Савецкай Арміі ў Афганістан, мяне перавялі з Байканура, дзе па-чынаў афіцэрскую службу, у го-рад Ашхабад Туркестанскай вай-сковай акругі, намеснікам каман-дзіра вучэбнай мотастралковай роты па палітычнай частцы. Рота рыхтавала сяржантаў — камандзі-раў аддзяленняў для службы ў складзе АКСВА (Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане — рэд.). У акружной газеце ўжо тады былі публікацыі пра баявую падрыхтоўку, вучэнні  ў падраздзяленнях АКСВ. У гэтых публікацыях слова “бой” бралася ў двукоссе, маўляў, вучэбны бой. А з расказаў афіцэраў, якія там па-бывалі, было вядома, што ў Афга-ністане пакрысе разгортваецца сапраўдная вайна.

Найбольш уразіла наступ-нае. У студзені 1982 года мяне ад-камандзіравалі ў ашхабадскі вайс-ковы шпіталь. Там ляжалі сотні хворых на гепатыт (па-простаму — жаўтуха) салдат і сяржантаў  з Аф-ганістана, якіх адправілі сюды на лячэнне. Месцаў не хапала, і яны жылі ў палатках у спартанскіх умо-вах. Лячэнне абы-якое, кантролю амаль аніякага, бо вайсковыя ме-дыкі былі перагружаны сваімі не-пасрэднымі абавязкамі. І народ пачаў разбягацца. Хтосьці па дзеў-ках, хтосьці тут жа, у Ашхабадзе, уладкаваўся працаваць на нейкае прадпрыемства ці на шабашку. Самыя смелыя паехалі на пабыўку дахаты. Гэта ў асноўным выхадцы з Сярэдняй Азіі і Каўказа. Той жа беларус так не зробіць, бо што ён дома скажа?! Гэта ж фактычна ды-зертырства. Вышэйшае началь-ства адкамандзіравала ў шпіталь некалькі афіцэраў, каб элементар-на палічыць гэтых хворых, сабраць паразбягаўшыхся. Устаноўка бы-ла такая: хто вяртаецца ў шпіталь, таму нічога не будзе. Так яно і было.

— Пэўна, такія пра-блемы былі звязаны з тым, што нехта там наверсе нешта не дадумаў, не прад-бачыў такую колькасць хворых?

— З аднаго боку, так. Але і пазней было тое самае. Падчас службы ў Афгані-стане салдаты і сяржанты маёй роты лячыліся ад гэтай жа жаўтухі ва ўзбекскім го-радзе Тэрмезе, што ля самай савецка-афганскай мяжы, таксама у палатках, і там было тое самае — бардак і абы-якое лячэнне. Ужо паз-ней я зразумеў, што гэта такая савецкая рэчаіснасць, а не аб’ектыўныя цяжкасці на шляху пабудовы камуніс-тычнага грамадства. Ну, на-прыклад, 1979 год, мірны час, Байканур. Космас — самае пе-радавое ў Савецкім Саюзе!

«Зато мы делаем ракеты

И перекрыли Енисей,

А также в области балета

Мы впереди планеты всей».

 

Па праўдзе, тады не ведаў гэтую песню, хоць напісана яна ў 1964 годзе. І вось у 1979-1980 гадах у сталіцы Байканура горадзе Лені-нску (70 тысяч жыхароў на той час) увесь гарадскі стадыён быў радамі-вуліцамі застаўлены жале-знымі вагончыкамі на дзве сям’і без аніякіх бытавых зручнасцяў. Жыхары Ленінска (вайскоўцы і іх сем’і, службоўцы Савецкай Арміі) стадыён называлі «Санцьяга» — па аналогіі са стадыёнам у сталіцы Чылі, дзе ў 1973 годзе цягам двух месяцаў быў канцлагер для інтэр-ніраваных праціўнікаў ваеннага рэжыму Аугуста Піначэта. Зімой яшчэ так-сяк. А летам! Вагончыкі былі аднаслойныя. Жалеза так на-гравалася, што ўнутры была про-ста душагубка, у малых дзетак скура на твары лопалася ад пера-гравання. Такая была завядзёнка ў СССР. Найперш дбалі пра ракеты, а потым пра людзей.

— Ты трапіў у Афганістан добраахвотна, па ўласным жа-данні?

— Мне сказалі, што адпраў-ляюць у Афганістан. Загад ёсць загад. Атрымаў абхадны лісток, разлічыўся з усімі службамі, і тады намеснік камандзіра палка па па-літычнай частцы папрасіў напі-саць рапарт, што я хачу служыць ў Афганістане. Мне гэта не спада-балася. Нейкая няшчырасць, дву-душнасць. Служыць там, куды па-шлюць, гэта абавязак афіцэра, урэшце, работа наша такая. На-вошта рапарт?! Ну, і жыцейскае разважанне было, забабон такі. Вернешся калекам? І што! Сваёй рукой на сябе бяду наклікаў… . Спачатку адмовіўся. Потым на-пісаў рапарт, бо нампаліт палка пажаліўся на сваю цяжкую долю, маўляў, напішаш рапарт ці не, усяроўна паедзеш у Афганістан, а мне непрыемнасці з-за цябе бу-дуць.

Безумоўна, былі і тыя, хто па ўласнай ініцыятыве пісаў рапа-рты аб накіраванні ў Афганістан. Нехта з-за складу характару, а боль-шасць такіх добраахвотнікаў былі сапраўдныя савецкія патрыёты ў харошым значэнні гэтага паняцця.

— Ці можна сказаць, што ты ўжо быў не зусім савецкім…?

— Не. На той час я быў са-вецкі чалавек і прававерны каму-ніст. Свядомым антысаветчыкам, назавём гэта так, я стаў пазней. На-гледзеўся так шмат адмоўнага ў Савецкай Арміі, ды і ўвогуле ў грамадстве, што ўрэшце да мяне дайшло: убачанае зло ёсць сутна-сцю першай у свеце краіны Саве-таў, сутнасцю ленінскай камуніс-тычнай партыі, а не асобныя неда-хопы савецкага сацыялістычнага ладу жыцця. Прывяду прыклад якраз па тэме нашай гутаркі. У другой палове 1981 года 14 ча-лавек з маёй роты ўвесь наву-чальны перыяд працавалі ў Аш-хабадзе на фабрыцы замест таго, каб у адпаведнасці з самым па-пулярным у Савецкай Арміі ло-зунгам У.І. Леніна «учиться воен-ному делу настоящим образом». Гэта дзікунства, злачын-ства — адпраўляць на вайну непадрыхтаваных юнакоў. Мне гэта вярэ-дзіла душу, псіхалагічна прыгнятала. Разумеў, што гэты бізнес «кры-шуе» камандаванне пал-ка. У канцы навучаль-нага перыяду камандзір роты вылічыў з месяч-нага грашовага забес-пячэння курсантаў і ся-ржантаў пэўную суму на бытавыя прыналеж-насці, а закупіў на мен-шую суму, прысабе-чыў 130 рублёў. Тут ужо я не вагаўся, што і як рабіць. Але «крыша» злачыннага бізнэсу была яшчэ вышэй. Замест разбору са злачынцамі і злодзеямі, мяне адка-мандзіравалі ў шпіталь, а праз два месяцы я быў у Афганістане.

30 год мне было, калі я, вобразна кажучы, за дрэ-вамі ўбачыў лес, уцяміў, што гэта сістэма такая, што сама савецкая ўлада злачынная.

— Якія клопаты і якія ра-дасці жыцця сёння ў вайсковага пенсіянера, «афганца» Міхася Варанца?

— Турбуе сацыяльная і пра-вавая неабароненасць нашых лю-дзей…

— Радуе, што сёння Бела-русь незалежная дзяржава?

— Абодва мае дзяды ў скла-дзе Рускай імператарскай арміі ваявалі ў Першую сусветную вай-ну «за Веру, Царя и Отечество». Тата ў складзе Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ваяваў у Другую сусветную вайну. Я ў складзе Са-вецкай Арміі выконваў «інтэрна-цыянальны» абавязак у Афгані-стане, а ў 1989 годзе адмовіўся ат-рымліваць медаль «Ад удзячнага Афганскага народа».

 

У 1991 годзе здзейснілася мара-заклік Максіма Багдановіча (1915 год):

«Досі ўжо, браты,

               чужынцам мы служылі,

Досі ўжо пашаны ім прыдбалі;

Не сваю — чужую долю баранілі,

Пад чужымі сцягамі ўміралі.»

 

Ужо 28 год Беларусь — неза-лежная дзяржава. Дзякуючы гэта-му мой сын быў прызваны на тэр-міновую службу ў беларускую армію, прысягнуў на вернасць бе-ларускаму народу і служыў у Бе-ларусі! Так мусіць быць і надалей. Таму 7 снежня мінулага года ў Менску я пратэставаў супраць аб’яднання Беларусі і Расіі ў адну краіну.

Гутарыў

Станіслаў Суднік.

 

Вечарына Міколы Аўрамчыка ў Брылях

У Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна прайшла літаратурная гадзіна «Саюз часу, мудрасці і майстэрства», прысвечаная вядомаму беларускаму паэту і пісьменніку Міколу Аўрамчыку. Бібліятэ-кар Юлія Яцкова расказала пра яго жыц-цёвы шлях, які пачаўся 14 студзеня 1920 года ў вёсцы Плёсы на Бабруйшчыне. Мікола Аўрамчык пражыў доўгае жыццё, у якім былі і знаёмства з Янкам Купалам, і ваеннае ліхалецце, і пасляваеннае ўзнаўленне род-най краіны, і вялікая праца ў літаратуры. На працягу амаль трыццаці гадоў Мікола Якаў-левіч загадваў аддзелам паэзіі часопіса «Ма-ладосць» — і шмат пакаленняў маладых пісь-меннікаў увайшлі ў беларускую літаратуру пад ягонай бацькоўскай апекай. Прысут-ныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, якую ўпрыгожыў часопіс «Мала-досць» за 1954 год з нізкай вершаў Міколы Аўрамчыка. У выкананні чытачоў бібліятэкі Аліны Кавал            ёвай, Валерыі Мураўёвай, Да-нііла Зайцава, Вікторыі Крэсавай і Андрэя Шыпіцына прагучалі вершы юбіляра. Дырэ-ктар Брылёўскага сельскага Дома культуры пісьменнік Мікалай Яцкоў распавёў пра даваенны перыяд жыцця Міколы Аўрамчы-ка, калі ён толькі рабіў першыя крокі ў літа-ратуры. Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд дакументальных відэафільмаў, пры-свечаных творчасці патрыярха беларускай літаратуры, які, на жаль, не дажыў да свайго 100-годдзя толькі 2 гады, 8 месяцаў і 6 дзён.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

Магілёўскі раён. Фота аўтара.

 

«Кніга могілак» і «Кніга некралогаў»

Пад патранатам Беларускага інс-тытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) рыхтуецца да выдання ўнікальны двух-томнік, прысвечаны мемарыяльна куль-туры беларусаў на Захадзе.

Першы том будзе ўяўляць сабою альбом-даведнік «Кніга могілак: Бела-рускія магілы на Захадзе», у якім будуць утрымлівацца звесткі пра беларускія могільнікі і паасобныя пахаванні ў 12 краінах свету (Аўстралія, Бельгія, Вялі-кабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, ЗША, Італія, Канада, Францыя, Чэхія, Швецыя). У альбоме будуць прадстаўле-ны вядомыя сёння месцы пахавання бе-ларускіх эмігрантаў ад пачатку ХХ ст., пададзены звесткі як пра цэлыя бела-рускія могільнікі, гэтак і пра раскіданыя па агульных могільніках беларускія магі-лы. Выданне будзе складацца з больш як тысячы фотаздымкаў пахаванняў і вы-яваў асобаў, а таксама біяграфічных зве-стак пра пахаваных.

Другі том «Кніга некралогаў» бу-дзе складацца з публікацый з нагоды смерці розных асобаў, што з’яўляліся на старонках двух найбольш значных беларускіх газет на Захадзе: «Бацькаўшчына» (Мюнхен, 1947-1966) і «Беларус» (Нью-Ёрк, ад 1950 г.). У выданні будуць пададзеныя некралогі як суродзічаў-эмігрантаў, гэтак і вядомых ку-льтурных ці палітычных дзеячаў метраполіі, а таксама знакавых для беларусаў замежні-каў. Гэтыя тэксты адлюстроўваюць свое-асаблівую сістэму каштоўнасцяў беларусаў на Захадзе, іх ўяўленняў пра «сваіх» і «чу-жых». Асобны раздзел кнігі будзе прысве-чаны таксама памятным карткам — спецы-фічнаму элементу пахавальнай культуры беларускіх эмігрантаў.

Планаванае выданне з’яўляецца плё-нам некалькіх дзесяцігоддзяў збіральніцкай працы розных асобаў. Укладальнікамі двух-томніка выступаюць даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Плану-ецца, што абодва тамы пабачаць свет у 2021 годзе. Больш падрабязную інфармацыю пра выданні можна атрымаць праз электрон-ную пошту: nhardzijenka@gmail.com.

Наш кар.

 

На полацкім вакзале не павесілі беларускую шыльду, каб «не крыўдзіць замежнікаў»

На полацкім чыгуначным вакзале адмовіліся мяняць шыльду на беларуска-моўную — каб усё было зразумела замеж-ным турыстам, піша «Еўрарадыё».

Пра гэта гаворыцца ў адказе кіраў-ніцтва Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў адказ на зварот Зоі Долі. Жан-чына апублікавала афіцыйны адказ у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

«Я дасылала зварот у Віцебскае аддзяленне БЧ, каб змянілі шыльду Полац-кага чыгуначнага вакзала на беларуска-моўную, вось пачытайце, які даслалі ад-каз, нешта наплялі пра турызм, каб шыльду не мяняць», — пракаментавала яна.

У адказе чыноўнікі традыцыйна спа-сылаюцца на тое, што дзяржаўнымі ў на-шай краіне з’яўляюцца дзве мовы. Пасля гэ-тага дадаюць: «Безумоўна, беларуская мова з’яўляецца для жыхароў нашай краіны роднай мовай, аднак у сувязі з актыўным развіццём у Рэспубліцы Беларусь турызму і наведваннем краіны і горада Полацка вялікім лікам замежных грамадзян уся ін-фармацыя на вакзале павінна быць зра-зумелая і даступная дадзенай катэгорыі грамадзян, незалежна ад ведання бела-рускай мовы».

Пры гэтым падкрэсліваецца, што аўдыяінфармацыя на вакзале даецца па-беларуску і па-руску, а стэнды і паказальнікі зробленыя па-беларуску з піктаграмамі.

Прапанову Зоі Долі пра беларуска-моўную шыльду абяцаюць улічыць «пры правядзенні капітальнага рамонту будын-ка вакзала альбо ў рамках яго рэканст-рукцыі ў далейшым».

“Новы час”.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДНЫ МАНАЛОГ АЛЕСЯ ГАРУНА

(11.03.1887-28.07.1920)

Пэўна ў гэтай краіне памру, як сабака,

Толькі гэта краіна адвеку мая,

І век буду я з ёю смяяцца і плакаць,

І зраблюся сабакам, як здраджу ёй я.

 

Пэўна ў гэтай краіне мне славы не ведаць.

Але што тая слава? Узвеяны пыл!

І я буду да скону тутэйшым паэтам

Старасвецкіх дарог і забытых магіл…

 

Толькі ў гэтай краіне, у роднай краіне

Я памру, як сабака, спазнаўшы нястачу,

Ды й прад смерцю мяне

тут любоў не пакіне

Да краіны, дзе я весялюся і плачу…

19.10.1996 г.

 

БАЛАДА МАРКА ШАГАЛА

(7.07.1887-28.03.1985)

Табе прысніўся бэзавы Парыж,

Дзе Нотэрдама адзінокі крыж

У небе веснавым свяціўся сумна.

 

Быў крыж вялікім, як у Віцебск шлях

І ў неба, і на ім сівы манах,

Нібы крумкач стары, сядзеў задумна.

 

І ты прачнуўся. За вакном Парыж

І Нотэрдам без крыжа. Чорны крыж

Ляжаў, нібыта меч, на Млечным шляху.

 

А па-над горадам матыль ляцеў

І ты за ім, як цень, ляцець хацеў,

І сеў матыль на поўню, як на плаху.

12.03.2017 г.

 

БАЛАДА ЦІШКІ ГАРТНАГА

(4.11.1887—11.04.1937)

 

Усё ў былым — і слава, і пашана,

І ўжо дарогі больш няма назад.

Ды выбар ёсць яшчэ —

быць расстраляным

Ці раптам звар’яцець… І ты — вар’ят,

Але і ў гэтым доме ў вокнах краты,

Як павукі, што ткуць самоту й смерць.

І лекары крычаць, крычаць вар’яты

І можна тут сапраўдна звар’яцець.

А за сцяной вясна ды жыць не хочаш,

Бо немагчыма ў вар’ятоўні жыць,

І ўжо не поўню ў небе бачаць вочы,

Пятлю, якая кліча і гарыць,

Як бальшавіцкі сцяг служыў якому

І пад якім людзей катуе кат.

Не здрадзіў ты Айчыне і нікому

Не здрадзіш. Ты — змагар, а не вар’ят.

І заўтра, як сабаку, закапаюць

Цябе на ўскрайку парку, ды і там

Твой чэрап беларускі адшукаем,

Нібы ў начы — бялюткі Храм…

26.12.2007 г.

 

БАЛАДА ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА

(13.10.1888-15.08.1954)

Па Беларусі ў світцы белай,

У пыле зорак і дарог

Ідзе, задумны, пасівелы,

Вандроўнік-мудрых фарбаў Бог.

Чароўны кій вядзе па свеце.

А родны край як родны дом.

 

— Дзівак! — з яго смяецца вецер. —

Усё што зробіш — стане тлом!

Сядзеў бы дома і партрэты

Жанкам вясковым маляваў,

Меў торбу б грошай ты за гэта,

І не балела б галава

За мову мужыкоў тутэйшых.

Дзівак! Ты верыш у Сусвет!

Хапала ў свеце разумнейшых.

Ды дзе яны? Усе ў траве.

Чужых дзяцей любіць — прыгожа.

А дзе свае? Маўчыш, стары?

Павалішся — а хто ж паможа

Устаць? Загінеш без пары!

Не слухаеш — то не разумна!

Хаця ідзі, раз выбраў шлях.

Твой шлях зямны — цяжкі і сумны,

Твой лёс — як поле ў камянях…

 

А ён, рукой махнуўшы, смела

Свой кінуў цень на крыж дарог

І ў люд пайшоў па Русі Белай,

Вястун, паэт, мастацтва Бог.

21.11.1988 г.

 

БАЛАДА КСЯНДЗА ВІНЦЭНТА ГАДЛЕЎСКАГА

(16.11.1888-24.12.1942)

Менску не спіцца —

у ім акупанты-фашысты.

Горад патрэбен ім ціхі, як мёртвы, і чысты

Ад бальшавіцкай заразы, якая жывая,

Тая, якая й сваіх кожны дзень забівае.

Сыплецца снег,

як парваныя пісьмы да Бога.

Сыплецца снег на цябе, канваіраў, дарогу.

І аніколі, ніколі

не вернешся ты ўжо дадому,

І ўжо грахоў

не адпусціш ты болей нікому,

І ўжо не скажаш,

што вораг не злым не бывае,

Вораг заўсёды чужы, і чужых ён знішчае,

Хоць ён з усходу

ці з захаду прыйдзе і скажа,

Што ён прыйшоў,

каб Айчына зрабілася наша

Вольнай і самай багатай краінай у свеце.

Штык у спіну табе коле,

а ў грудзі б’е вецер.

І ўжо малітва твая, нібы сцяг, над табою

І па-над Менскам

і над Беларуссю жывою,

Што не здаецца чужынцам,

не здасца ніколі,

Бо Беларусь —

гэта шлях наш да Бога і волі…

12.06.2010 г.

БАЛАДА КСЯНДЗА КАЗІМІРА СВАЯКА

(12.02.1890- 6.05.1926)

Да родных ніў, да роднага касцёла

Вяртаешся, самотны, з Закапанэ.

Грукочуць цягнікі, і плачуць колы,

І прыбліжаюць твой апошні ранак

І Вільню, у якой у цішы Росаў

Ты назаўсёды застанешся сэрцам,

Дзе нашыя крыжы і ў травах слёзы,

Куды з нас кожны, як у Рым, імкнецца.

 

І, быццам маладыя пчолы, вершы,

Што ты стварыў, лятаюць над табою.

І ты ў народ свой, як і ў Бога, верыш,

Жагнаешся, нібы крылом, рукою

І аддаешся найвышэйшай волі,

Як быў адданы кожную хвіліну

Касцёлу й Слову, каб яны ніколі

Не зніклі, бераглі, як Бог, Айчыну.

27.01.2018 г.

 

БАЛАДА ЯНКІ НЁМАНСКАГА

(31.03.1890-30.10.1937)

Вясной святло рассыпанае ў полі,

Якое стала кветкамі ў траве,

Ты не стушыў і пра цябе ніколі

Ніхто не скажа больш: «Не так жыве,

Як трэба жыць у гэтым сумным свеце…»

А гэты свет не створаны, каб мы

Ляцелі праз яго, як весні вецер

Ляціць, нібыта ўцёкшы з Калымы.

І знаеш ты цяпер, што ўсе дарогі

Вядуць у неба, дзе жыве святло,

Якое праліваецца не многім

У сэрца, каб жыццё жыццём было.

І новы дзень глядзіць у нашы вочы,

І мы глядзім спакойна ў новы дзень.

Ад суму хочацца завыць па-воўчы,

Але смяешся ты, бо ты ўжо цень,

Якому не баліць цяпер нічога.

І ты ідзеш па восеньскай траве,

І свеціцца ў табе ўвесь шлях да Бога,

Нібыта зорка, куля ў галаве…

1.05.2016 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Справы іосіфінізму ў Літве

Іосіфінізм быў адным з накірункаў навуковай думкі ў нашым краі. Але ці наогул існаваў іосіфінізм? Перш чым адказаць на гэтае пытанне, трэба паведаміць чытачам, што азначае гэты тэрмін. Тэрмін утвораны ад імя імпера-тара Свяшчэннай Рымскай імпе-рыі Іосіфа II (1765-1790) і азначае царкоўна-палітычную сістэму, якая зрабіла залежным каталіцкі касцёл ад дзяржавы1. Сэнсам іосіфінізму было ўмяшанне дзяр-жавы ў чыста касцельныя справы, іх бюракратычнае трактаванне і выкарыстанне свецкай улады для аслаблення манархічнага падмур-ка касцёла — улады папы Рымскага.

Свае паўнамоцтвы Іосіф II прасунуў гэтак далёка, што браўся вырашаць, напрыклад, тое, колькі свечак павінна гарэць на алтары ў касцёле падчас набажэнства і г. д. Таму імператар застаўся ў памяці нашчадкаў пад мянушкай брат-сакрыстыян (brudersakristian), якую накінуў на яго Фрыдрых Вя-лікі.

Бадай першым напісаў аб прадмеце нашага артыкула Бялін-скі ў 3-м томе свайго «Віленскага ўніверсітэта». Падаючы жыццяпіс прафесара Клангевіча2, які выкла-даў маральную тэалогію, гісторык асветы піша пра яго наступнае (на с.  222-223):

«Трэба праясніць адну акалічнасць — ці праўда тое, пра што пішуць Сямашка, Плацыд Янкоўскі, Галубовіч, Малішэўскі і іншыя выхаванцы Галоўнай се-мінарыі, а потым вучні Кланге-віча, ці праўда, што гэта ён сва-ім выкладаннем схіліў іх да ска-савання уніі і прыняцця права-слаўя. Што Клангевіч выступаў супраць злоўжыванняў папскай улады і рабіў гэта свядома і руп-ліва, працуючы з крыніцамі, каб на падставе новых дадзеных дапоўніць Клюпфеля (Engelbert Klupfel, тэолаг — Л.Л.), які як іосіфініст, не прызнаваў вяршэн-ства папы. Часткова гэта павін-на быць праўдай, бо біскупы Лі-коўскі і Сымон цытавалі ў сваіх працах адпаведныя кавалкі з тэкстаў Сямашкі і Зубко, ніяк іх не каментавалі, што азначае зго-ду з тым, што Клангевіч у сваіх меркаваннях пра ўладу папы па-йшоў далей нават за іосіфіні-стаў. Асабіста для мяне мерка-ванне біскупа Сымона з’яўляецца вельмі важкім, бо архіў былога тэалагічнага факультэта зна-ходзіўся ў Пецярбургу, у духоўнай рыма-каталіцкай акадэміі, і біс-куп пісаў свае каштоўныя мана-графіі, грунтуючыся на гэтых архівах. Таму ён мусіў мець ясныя довады аб тым, што Клангевіч вінаваты, а вышэй названыя паны — Сямашка і Зубко пісалі пра свайго прафесара праўду. Не спыняючыся на вядомым, зверне-мся з катэгарычным пытаннем да вучняў Клангевіча — неўніятаў. Нядаўна памёршы ў Вільні біскуп Людвік Здановіч, запэўніў мяне, што ўсё, што пішуць пра Кланге-віча, ёсць абсалютнай фальшу, насамрэч Клангевіч, маючы таго жа Клюпфеля і Даненмайра (Dan-nemayer, тэолаг — Л. Л.) за настаў-нікаў, не толькі не шукаў новых аргументаў, каб пацвердзіць ан-тыкаталіцкія думкі Клюпфеля, а наадварот, звяртаў увагу сваіх вучняў на вынікі, да якіх можа да-весці гэтае вучэнне, калі ў Божую навуку ўводзяць свецкія думкі і часовыя інтарэсы. Біскуп Здано-віч, якога нельга абвінаваціць у тым, што ён забыўся аб тым, што ўсялякая ўлада ад Бога, цвердзіў — Клангевіч быў сапраўд-ным католікам, а ўсялякія ўспа-міны пра яго лекцыі з’явіліся пас-ля смерці прафесара. Пры тым мемуарысты, абапіраючыся на сваё становішча, былі ўпэўненыя ў тым, што ніхто не адважыцца крытыкаваць іхнія погляды, бо ведалі, што гэткая крытыка будзе лічыцца дзяржаўным зла-чынствам».

Далей, на старонках 224-225 працы Бялінскага чытаем: «Візі-татары … вельмі паважалі Кла-нгевіча, і таму ён не мог быць на-ват патаемным іосіфіністам і паціху, на-вуха, выкладаць унія-там, будучым архірэям-мемуары-стам, асновы іосіфінізму, а ўго-лас для большасці студэнтаў ка-заць іншае і лічыцца ультраман-таністам3. Бо мэтай візітата-раў было сачэнне за тым, каб тэ-алогія выкладалася ў поўнай чыс-ціні. Адзінае, што кажа супраць Клангевіча, гэта падручнікі, якія ён выкарыстоўваў. Клюпфель, на-прыклад, ставіць новых тэарэ-тыкаў-тэолагаў другой паловы XVIII ст. вышэй, чым Альберта Вялікага, Тамаша Аквінскага ці Банаветуру — гэтых Клюпфель не лічыць паважанымі крыніцамі, адкуль малады тэолаг можа чэр-паць сваю навуку. У Даненмайра, напрыклад, знаходзім тэксты па гісторыі касцёла ў Сярэднявеччы і гісторыі папства, якія цалкам ідэнтычныя з поглядамі пратэ-стантаў і таму не могуць знахо-дзіцца ў каталіцкіх падручніках. Для гісторыка, які вывучае вілен-скі тэалагічны факультэт, наяў-насць гэтакіх падручнікаў з’яўля-лася абуральным. Не будзе ён раз-бірацца ў тым, што пісаў Сяма-шка, а што казаў біскуп Здановіч, але зробіць адпаведныя высновы супраць Клангевіча. Для гісто-рыка гэтых фактаў дастаткова — гэткія падручнікі не маглі вы-карыстоўвацца ў справе выха-вання сапраўдных каталіцкіх пе-ракананняў у студэнцкай моладзі і таму Клангевіч вінаваты. Так вырашыць гісторык. Я не гісто-рык і таму магу мець іншыя мер-каванні. Па-першае, чаму лекцыі Клангевіча звялі з прамой дарогі толькі некалькі ўніятаў, а пера-важная рэшта слухачоў застала-ся вернай касцёлу? Натуральна, што выкладчык, маючы ў сябе агідныя падручнікі, звяртаў ўвагу студэнтаў на гэтыя памылкі ў іх, пра што і казаў біскуп Здановіч, а ўвесь курс лекцый, які склаў сам і які потым перайшоў да насту-пнага выкладчыка з яго кафедры Фялкоўскага, быў цалкам каталі-цкім. Дастаткова гэты курс пра-чытаць (пэўна захоўваецца ён у Пецярбургскай духоўнай акадэ-міі), і праўдзівасць маіх вывадаў будзе пацверджана».

Адначасова з Клангевічам выкладаў Капэлі (Capelli, юрыст, тэолаг — Л. Л.), юрыст родам з Фла-рэнцыі. Бялінскі пісаў пра яго на старонцы 130: «Універсітэцкай моладзі падабаўся ліберальны накірунак яго лекцый. Адзін з яго вучняў, Сямашка, захапляўся пра-фесарам, бо той саркастычна расказваў пра злоўжыванні рым-скага духавенства. Пра гэтыя злоўжыванні ён расказваў не па-божна, а саркастычна ці з абу-рэннем. Таму не зразумела, чым захапляўся Сямашка. Архіепіскап Зубко, таксама вучань Капэлі, быў упэўнены, што адкрыў Аме-рыку, калі пішучы пра гэтага вы-кладчыка ў сваіх успамінах (Рус-ский Вестник, 1864. С. 300.), па-ведаміў, што Капэлі першым рас-тлумачыў справу фальшавання дэкрэтаў Ісідора. Але сам Капелі, публічна перад вялікай колька-сцю прафесараў расказваў пра гэтую справу на сваёй першай лекцыі — пачынаючы з XV ст. ні для каго не было таямніцай фа-льшаванне некаторых з дэкрэтаў Ісідора»  4.

Прафесар Галанскі, згодна з Бялінскім (с. 180.) «не дазваляў біскупам умешвацца ў справы Галоўнай семінарыі, бо лічыў, што тэалагічны факультэт ка-рыстаецца прывілеямі папы Ры-гора XIII, які не дазваляе біскупам рабіць гэта. Такое тлумачэнне з’яўляецца сілком прыцягнутае да справы, бо віленскі тэалагічны факультэт ніколі не быў незале-жным і першыя дзвесце гадоў на-ўпрост залежаў ад генерала ордэна езуітаў».

Пра прафесара Гусарэў-скага (с. 202.) ведаем тое, што ён быў ворагам метадаў схаластыкі што ў той час лічылася вялікім лі-бералізмам. Гэты прафесар напі-саў шэраг крытычных прац, якія спаліў за некалькі гадзін да смерці. Студэнтаў прыахвочваў да сама-стойных даследаванняў, і гэта мо-жа быць зразумела і так, і гэтак.

З вышэй пададзеных цытат бачна, што Бялінскі не толькі падае крыніцы, але таксама спрабуе зра-біць высновы, датычныя іосіфіні-зму. Вартай справай з’яўляецца су-пастаўленне меркаванняў нашага гісторыка навукі з высновамі кс. Курчэўскага, які пісаў свае апош-нія гістарычныя працы пазней і та-му мог ахапіць больш інфармацыі для сінтэзу. Ён непрафесійны гіс-торык і вельмі паблажлівы суддзя гістарычных постацяў, але ў гэтай справе, як убачым, выказваўся дакладна і востра.

У кнізе «Віленскае біскуп-ства» на старонках 350 і 352 ён наступнымі словамі характарызуе тэалагічны факультэт віленскага ўніверсітэта:

«Акрамя прыродных здо-льнасцяў, таленту і ведаў, на тэ-алагічным факультэце ў выбіт-ных прафесараў універсітэта з’явіўся ліберальны дух і накіру-нак супрацьлеглы асновам і даг-матам каталіцкага касцёла. Мі-хал Баброўскі, як прафесар св. пісання больш дбаў пра літару тэксту і этымалагічнае тлума-чэнне, чым пра дух і меркаванні айцоў і экзэгетаў касцёла. Клан-гевіч, як прафесар дагматыкі, тлумачыў Клюпфеля, які быў пра-нікнуты духам рацыянальна-іосі-фініскім і лічыў св. Тамаша, Аль-берта Вялікага і іншых схала-стаў, аўтарамі варварскай тэа-логіі 5. У сваіх лекцыях сцісла па-даваў асновы каталіцызму і больш увагі прысвячаў агульна-хрысціянскай тэалогіі. Як гісто-рык, трымаўся яшчэ горшага накірунку Даненмайра, які напа-даў на адвечныя асновы касцёла, адкідваў павагу да айцоў касцёла і аспрэчваў прымат папы. Хоць Клангевіч і стараўся прыбраць крайнія высновы сваіх папярэд-нікаў, аднак вучні, пранікнутыя вальтэрыянска-іосіфініскім ду-хам, у сваім разуменні прасоўва-ліся яшчэ далей, чым таго жадаў сам прафесар. Таксама звернем увагу на прафесара кананічнага і цывільнага права Капэлі, чала-века свецкага, здольнага, знаўцу моваў і добрага юрыста, але на-скрозь пранікнутага гальскім духам вольнасці і іосіфінізму. Калі звернем увагу на тое, як гэты чалавек вострымі выразамі вы-смейваў павагу да папы, біскупаў і сабораў, паўтараў трызненні ворагаў касцёла і пры гэтым ву-чыў духавенства, дык зразумеем, што факультэт тэалогіі зрабіў фатальны ўплыў на сваіх студэн-таў: не будзе нас дзівіць гісторыя Сямашкі і Зубко6, уніяцкіх епіс-капаў, якія адпалі ад сваёй царк-вы. Капэлі атачала захапленне, і ён пасля трыццацігадовай пра-цы, ушанаваны ордэнамі і з поў-нымі кішэнямі грошай, вярнуўся ў Італію. На яго партрэце слуха-чы напісалі: «Viro eximio, praece-ptori optimo!» (лац. «Чалавек незвычайных дасягненняў, лепшы настаўнік». — Л. Л.)

Прафесараў гэтых слухалі не толькі студэнты тэалагіч-нага факультэта, але і галоўнай семінарыі. Мы разумеем вынікі гэтай працы, але для ўсіх яны сталі відочнымі пазней.

Пад канец дзейнасці тэа-лагічнага факультэта паміж факультэтам і міністрам з’яві-лася праблема ў справе падруч-нікаў для катэхізацыі. Факуль-тэт, як найвышэйшая інстыту-цыя ў краі, павінен быў назіраць за выкладаннем рэлігіі ва ўсіх школах, але выкладанне рэлігіі вялося без ніякіх праграм. Сест-ранцэвіч7 разам з міністрам пра-панавалі ўніверсітэту скласці падручнікі на ўзор аўстрыйскіх. Складанне дагматычнага катэ-хізіса было даручана прафесару Баброўскаму, а звычайнага (ас-кетычнага) катэхізіса — Скідэ-лю. Катэхізіс Скідэля ў 1829 г. быў зацверджаны, а падручнік Баброўскага міністр адхіліў, бо той утрымліваў небяспечныя ці непатрэбныя, па яго разуменні, дагматы, напрыклад: аб паданні, аб папе, аб клятвах, аб ерэ-тыках, аб параўнанні блюзнераў з яўрэямі, што ўкрыжавалі Хры-ста і г.д. Было загадана пад-ручнік скараціць, і Баброўскі ска-раціў, на колькі мог, сваю працу, пакінуўшы ў ёй толькі шкілет і ў такім выглядзе прадставіў для апрабацыі … Аднак усё скон-чылася нічым, бо ў 1832 г. уні-версітэт быў зачынены».

Пасля скасавання вілен-скага ўніверсітэта месца тэалагіч-нага факультэта заняла Духоўная акадэмія, дзе працягваў выкла-даць іосіфініст Капэлі і яго калегі. Кс. Курчэўскі піша пра гэта: «Змена назвы і часткова асобаў, не памяняла ліберальны дух і на-кірунак, які дажыў ажно да за-крыцця Акадэміі». У жніўні 1842 г. Акадэмія была перанесеная ў Пецярбург.

Уплыў іосіфінізму на погля-ды Клангевіча адчуваўся і потым, калі былы прафесар заняў біскуп-скую кафедру.  Пра яго кіраванне Курчэўскі з асцярогай піша на ста-ронцы 67: «Калі ў некаторых адозвах бачым разыходжанне з фундаментальнымі прынцыпамі кананічнага права, дык гэта часткова можна растлумачыць пануючымі ў той час акалічна-сцямі, часткова, ратаваннем таго, што яшчэ можна было ўратаваць».

Курчэўскі меў на руках акт аб перадачы рускім уладам кас-цёла св. Казіміра ў Вільні8. Цяжка сабе ўявіць, што адчуваў Клан-гевіч, падпісваючы гэты акт, але прыкра бачыць што ў допісе біс-купа на акце, адсутнічае нават са-мы малы пратэст.

Кс. Курчэўскі пра абарон-цу Клангевіча, яго вучня біскупа Здановіча кажа, што «быў гэта шырока вядомы муж вялікага ро-зуму і сапраўднай цноты, але ня-ўстойлівага характару. Гэта няўстойлівасць у рашучыя хвілі-ны, памяншала яго постаць у шэ-рагу заслужаных мужоў» (с. 74.)

Аўтар вельмі цікавых ната-так пра віленскую дыяцэзію пасля 1863 г., якія яшчэ знаходзяцца ў рукапісе, цвердзіць, што сучасная капітула ў Вільні, за выняткам пра-лата Казлоўскага (пазнейшага ар-цыбіскупа), складалася з людзей вучоных, шляхетных і добрай волі, але на жаль, выхаваных у іосіфіні-зме. З гэтай жа крыніцы даведва-емся, што Здановіч, як прафесар семінарыі, без ахвоты, але выкон-ваў пажаданні ўрада.

Іосіфінізм, які панаваў у першай палове XIX ст. на ўні-версітэцкай кафедры, а потым у Духоўнай акадэміі, з’яўляецца тым гістарычным чыннікам, без якога нельга зразумець сумныя падзеі мінулага стагоддзя, якія як ў лацінскім гэтак і ва ўніяцкім абрадах адбываліся ў каталіцкай царкве Літвы і Беларусі. …

Апошнія іосіфіністы Літвы і Беларусі пайшлі з гэтага свету ў апошнія дзесяць гадоў9.

Latovicus. (Міхал Ромер).

Z dziejow jozefinizmu w Litwie // Preglad Wilewski. № 5-6, 11 lutego 1922. S. 7.

Пераклад Леаніда Лаў-рэша.

1 Іосіфінізм — гэтак называлася ўнутраная палітыка, якая праводзілася імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Іосіфам II у дачыненні да Рымска-каталіцкай царквы і яе ўплыву ў аўстра-венгерскім грамадстве. Іосіф II, праводзячы пэўныя рэформы, выдаваў адмысловыя заканадаўчыя акты, якія падпарадкоўвалі Рымска-Каталіцкую царкву свецкім уладам і вызначалі царкоўную структуру Каталіцкай царквы як адзін з элементаў дзяржавы. Паводле гэтых законаў каталіцкія святары рабіліся дзяржаўнымі службоўцамі і былі абавязаны цалкам падпарадкоўвацца заканадаўству дзяржавы. — Л. Л.

2 Андрэй Клангевіч (1767-1841), прафесар універсітэта а потым віленскі і берасцейскі біскуп.

3 Ультрамантанства (ад выраза іт. Papa ultramontano — «папа з-за гор») — у XIX ст. плынь у рымска-каталіцкай царкве, прадстаўнікі якой выступалі за падпарадкаванне нацыянальных каталіцкіх цэркваў папе рымскаму, а таксама баранілі вярхоўную свецкую ўладу папы ад свецкіх гаспадароў Еўропы. Пазней гэтым словам як мянушкай, пачалі абзываць  практычна ўсіх нармальных католікаў. — Л. Л.

4 Ісідор Севільскі (лац.: Isidorus Hispalensis, каля 560, Новы Карфаген, Візантыйская Іспанія — 4 красавіка 636, Севілья) — архібіскуп Севільі ў вестготскай Іспаніі, апошні лацінскі айцец Царквы і заснавальнік сярэднявечнага энцыклапедызму. Кампілятар масарабскага богаслужбовага абраду. У 1598 г. быў кананізаваны Рымскай каталіцкай царквой. Ісідар  часта не зусім дакладна выкарыстоўваў урыўкі з Бібліі, але яго велізарны аўтарытэт пазней зрабіў магчымай для іншых неакуратна выкарыстоўваць Пісанне ва ўласных мэтах, што адыграла негатыўную ролю ў гісторыі сярэднявечнай царквы. Сфабрыкаваныя ў IX стагоддзі «дэкрэталіі» былі таксама прыпісаны Ісідору Севільскаму. — Л. Л.

5 Новае адкрыццё і прачытанне св. Тамаша Аквінскага і іншых вялікіх сярэднявечных тэолагаў адбылося ў XX ст. — Л. Л.

6 Думаю, што тэарэтычныя меркаванні для гэтых людзей былі другаснымі, неабходнымі толькі, каб схаваць і прыхарошыць сваю прагу да ўлады. — Л. Л.

7 Каталіцкі біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцевіч (1731-1726). — Л. Л.

 

8 У 1832 г. гэты касцёл быў зачынены і перароблены пад права-слаўную царкву. — Л. Л.

9 Маецца на ўвазе у 1920-30-я гг. — Л. Л.

«НЕ МАЙ СТО РУБЛЁЎ, А МАЙ СТО СЯБРОЎ» –

і тады тваё жыццё будзе напоўне-на багатым і насычаным зместам, цікавымі сустрэчамі, важнымі па-дзеямі грамадскага і асабістага жыцця, да якіх ты маеш  магчым-асць спрычыніцца праз сяброў-ства  з аднадумцамі.

Кіраўнічка «народнага» клуба «Сучаснік» Зінаіда Уладзі-міраўна Жырава, каб разнастаіць жыццё клуба, пазнаёміцца з тымі,  хто не хоча «закісаць» на пенсіі ў чатырох сценах, прапанавала пае-хаць да бліжэйшых суседзяў — у жаночы клуб «Бажэна», які   з 2002 года існуе пры Міёрскай раённай бібліятэцы.

— Як  гэта так? Жывём побач, а ні разу так і не сустрэліся? Едзем?  — пыталася яна ў нас.

Ідэя нам прыйшлася па ду-шы. Ды і цікава ж паглядзець і параўнаць: а што там,  у іх?

«Бабушкі-старушкі» з «Ба-жэны», як гулліва назвалі сябе ся-броўкі клуба, адразу здзвівілі сваім вітаннем: аднекуль з-за бібліятэч-ных сцелажоў, пад гукі вышэй на-званай песні, высыпала дзесяткі два прыгожых жанчын з вясёлымі прыпеўкамі, што адразу ўзнялі на-строй на самую высокую ноту якую трымалі ўсе дзве гадзіны су-стрэчы.

Ірына Гушча, кіраўнічка клуба «Бажэна»,  прызнаны май-стра  незвычайных тэатралізаваных  цікавінак, знайшла  дарогу да сэр-ца кожнага госця. Нязмушанасць і сардэчнасць, цікавыя аповеды пра працу клуба і сустрэчы, удзел ў розных  раённых ме-рапрыемствах, і нават у святах у суседзяў у Латвіі, кон-курсах і віктарынах, спартовых спа-борніцтвах, народных святах — жан-чыны клуба «Бажэна» вышэй уся-лякіх пахвал. А вядоўца мультыме-дыйнай прэзентацыі пра дзей-насць клуба апранулася ў адмы-словы народны строй, каб пад-крэсліць  багацце роднага куточка.

А калі ў  залу зайшоў «ду-эт»- «бабуля-траўніца» і яе сяб-роўка з «лекавым» напоем «Бажэ-наўка», ды  і з вершаванымі лека-вымі прыгаворамі-замовамі ў ад-рас кожнага госця, то гэтая частка сустрэчы прайшла, як  цудоўнае тэатралізаванае прадстаўленне. Ну, а мы ж госці таксама, як ка-жуць, не белымі ніткамі шыты: Антон Бубала, сябра ТБМ, уру-чыў гасцям дзве свае кніжкі і пра-чытаў гумарэску «Дзед і інтэр-нэт», якая прыйшлася  даспадобы міёрцам.

Жанчынкі з «Бажэны», а гэ-та настаўнікі, урачы, выхавацелькі  дзіцячых садкоў, чыталі вершы, расказвалі пра цікавыя гісторыі свайго жыцця, пра мерапрыем-ствы, якія ладзіць клуб,  пра сваіх  знакамітых землякоў, праспявалі гімн Міёрам, які напісаў іх зямляк М. Даргель, дэманстравалі сваё «хобі» — вязаныя карункі, торбач-кі,  пашытыя з разламаных пара-сонаў, якія хоць у буцікі выста-ўляй, з такім густам і майстэрст-вам яны зроблены, дэкаратыўныя шары, вытанчана аплеценыя роз-накаляровымі ніткамі з такім складаным узорам, што цяжка ўцяміць, як гэта магла майстрыца зрабіць.

І ледзь не парваў мяхі гар-моніка Міхайлавіч, музыка-сама-вучка, калі пачалася музычная ча-стка імпрэзы.

Усё падчас гэтай сустрэчы было да мес-ца: і творыя справаздачы для ся-броў і вітанні-віншаванні, калі уз-гадалі пра юбіляраў і імяніннікаў з абодвух клубаў, падарункі на па-мяць і абмен думкамі, што могуць зрабіць людзі нават у такім шано-ўным ўзросце не толькі для сябе, але і для мясцовай супольнасці.

Развітваліся з цвёрдым на-мерам сустракацца часцей, дзя-ліцца набыткамі, і першае, што зрабіць на наступны дзень — знай-сці сябе на старонках Аднаклас-нікаў.

А мы, канешне, запрасілі «бажэнавак» да сябе  ў госці.

Вам цікава, што азначае назва клуба «Бажэна»? І мне было цікава, і, крыху апярэдзіўшы вя-доўцу, я запытала пра гэта.

— У назве «БА-ЖЭНА» два складнікі,   «БА»,- першы склад ад слова «бабуля», другі склад — «ЖЭНА»,  тут ўсе зразумела, -тлумачыць Ірына Гушча.

Вось так аб’ядналі два важ-кія  словы ў адной назве: бабулі і жонкі.

Валянціна  Болбат,

Верхнядзвінск.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *