Помняць у Лідзе Адама…

Серада, Студзень 8, 2020 0

24 снежня ў 29-ты раз сабралася грамадскасць Ліды на аплатку да помніка Адаму Міцкевічу на вуліцы Адама Міцкевіча. У асноўным гэта былі сябры Таварыства польскай культуры на Лідчыне на чале з Аляксандрам Колышкам, але на гэты раз прысутнічаў і старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, і ксёндз, таксама Станіслаў.

Прагучалі цёплыя словы пра Адама Міцкевіча. Ксенія Райко прачытала па-польску адрывак з “Пана Тадэвуша”, а Станіслаў Суднік па-беларуску — свой верш “Заполле” пра наведванне Адамам Міцкевічам свайго сябра Ігната Дамейкі ў Заполлі на Лідчыне.

ксеніяк

Пасля паэтычнай часткі ўсе дваццаць чалавек падзяліліся паміж сабой каляднымі аплаткамі і выказалі добрыя пажаданні.

Яраслаў Грынкевіч. 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *