НАША СЛОВА № 4 (1467), 22 студзеня 2020 г.

Аўторак, Люты 4, 2020 0

ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва і Магілёўскай вобласці — 30 год!

12 студзеня магілёўскія га-радская і абласная арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны ўрачыста адзначалі 30-годдзе. Юбілейная вечарына супала з святкаваннем Новага года, якое шмат год ладзіць наша суполка.

Каля сотні прыхільнікаў беларушчыны прыйшлі ў тайм-кафэ «Неба», каб адзначыць 30-ю гадавіну дзейнасці Магілёўскіх абласной і гарадской арганізацый Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На імпрэзу прыехалі старшыня ТБМ Алена Анісім і ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў. Таксама былі запро-шаны вядомыя і паважаныя асобы, якія стаялі ля вытокаў стварэння Таварыства беларускай мовы, кі-равалі абласнымі і гарадскімі ар-ганізацыямі ТБМ.

Як адзначыў кіраўнік га-радской арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў, які быў вядоўцам на святкаванні, 30 гадоў магілёўскай суполцы споўнілася ў снежні 2019 года. Паводле філолага, былога старшыні абласной арганізацыі Яраслава Клімуця (жывая легенда філфака Магілёўскага дзяржаўна-га ўніверсітэта, літаратуразнаўца, сябра Саюза беларускіх пісьменні-каў), 19 снежня 1989 года адбылася ўстноўчая канферэнцыя рэгія-нальнай арганізацыі, якую ён ра-зам з іншымі рупліўцамі белару-шчыны ладзіў ужо як сябра арг-камітэта па стварэнні ТБМ.

— Тады прыходзілася пера-адольваць многа перашкод. Асно-ўнае — што нельга было дамовіцца з месцам правядзення сходу. Па-куль не прыйшоў ліст з ЦК кампа-ртыі, што трэба не стрымліваць, а садзейнічаць. Пра гэта нашым ка-муністам напомнілі маскоўскія камуністы. Тады мы ўжо здолелі і правесці канферэнцыю, — успо-мніў былы старшыня.

Цяперашні старшыня аб-ласной арганізацыі Міхась Була-вацкі нагадаў, што намаганнямі ТБМ-аўцаў у Магілёве штогод праходзіць «Беларускае пяцібор-ства» — інтэлектуальнае спаборніц-тва па пяці дысцыплінах. Сёлета яно мае адбыцца ўжо 18-ы раз.

Пра тое, што менавіта мова ёсць вельмі важным чыннікам у існванні нацыянальнай дзяржавы, казаў і былы старшыня ТБМ Алег Трусаў — гісторык, які родам з Мсціслава.

— Магілёўцы і мсціслаўцы ніколі не паміралі на сваёй лаўцы. Мы заўсёды былі фарпостам су-праць Залатой арды і спадкаемцаў Залатой арды, якія не раз хадзілі на нашу зямлю і зноў хочуць пры-йсці, — казаў навуковец і грамадскі дзеяч.

Ён узгадаў, што некалькі гадоў таму ў Мсціславе знайшлі парэшткі рыцара, які абараняў Мсціслаў у самым пачатку 16-га стагоддзя.

— Адкрылі ўрачыста помнік. Але там быў яшчэ меч. І гэты меч чорныя капальнікі скралі, вывезлі ў Расію, але магілёўцы выкупілі гэты меч, і ён зноў вернецца ў Ма-гілёў, — паведаміў Трусаў удзель-нікам сустрэчы. Дарэчы, прэзен-тацыя мяча адбылася ў Музеі гісторыі Магілёва 15 студзеня.

Шчырыя словы ў адрас Магілёўскай аргані-зацыі ТБМ казалі шматлік-ія госці. Сярод тых, хто прыйшоў павіншаваць магілёў-скую арганізацыю з юбілеем, былі прадстаўнікі ўкраінскай і яўрэйс-кай дыяспары. Генадзь Гузій ад украінцаў Магілёва падараваў ТБМ-аўцам некалькі кніг, адзначы-ўшы, што мова — гэта сэрца нацыі, а Аляксей Каплан ад Магілёўскай яўрэйскай грамады — насценны дыванок з выявай Марка Шагала. У сваім віншавальным слове Кап-лан нагадаў прысутным пра іўрыт, які доўгі час быў кніжнай мовай, але намаганнямі такіх рупліўцаў як Эліэзэр Бэн-Егуда, які нара-дзіўся ў 1858 годзе ў Беларусі, мае цяпер трывалыя пазіцыі сярод на-шых сучаснікаў.

Старшыня ТБМ імя Ф. Ска-рыны Алена Анісім, віншуючы магілёўцаў, адзначыла:

— Тое, што ў ТБМ-аўскай хаце ідзе парадак, відаць па ўсім. А тое, што ў магілёўскай арганіза-цыі ёсць парадак, відаць кожнаму, хто мае вочы. Бо дастаткова толькі зазірнуць у Вайбер і адразу даве-даешся пра ўсе справы, ініцыяты-вы, праекты, ідэі і г.д.

Паводле Анісім, магілёў-ская арганізацыя жывая, жвавая, энергічная і не жыве толькі тымі здзяйсненнямі, што ад-бываліся на працягу 30 год, але і вылучае новыя ідэі.

— Не забывайма, што справа нашай незалежнасці застаецца ў нашых руках. І нездарма мы ездзілі ўсе разам з розных гарадоў Бела-русі на перапахаванне Кастуся Ка-ліноўскага. Дзяржава нас туды не пасылала, але мы ведаем, дзе нам трэба быць і без розных там кіраў-нікоў, — сказала госця з Менска.

Яна пажадала, каб «наша ўлада была нашай не толькі па крыві, па месцы нараджэння, але нашай па духу». Алена Анісім нагадала пра Кангрэс за незалеж-насць, што мае адбыцца 15 сакаві-ка, якое ў дзяржаўным календары святаў пазначана як Дзень Кан-стытуцыі.

Падчас віншаванняў Алег Дзьячкоў уручыў граматы шэра-гу актывістаў. Былі адзначаны га-наровымі Падзякамі ад імя Тава-рыства і тыя магілёўцы, якія спры-яюць пашырэнню беларускай мо-вы і культуры ў горадзе.

Завіталі на ўрачыстую імп-рэзу і калядоўшчыкі з невялікай традыцыйнай праграмай, — зы-чанні-віншаванні і невялікая ін-тэрмедыя. Калядоўшчыкаў узна-гародзілі ў традыцыйным каляд-ным эквіваленце — цукеркамі, каў-басой і тортам. Задаволеныя былі ўсе: і Дзед з Казою, Механоша і Зораноша, Цыганка з Мядзведзем, Музыка і нават эксклюзiўны ка-лядны персанаж — патрабавальны і афіцыёзны Перапiсчык насельнi-цтва!

Гурт каляднікаў прыдаў урачыстай імпрэзе калядны наст-рой і пачалася музычна-забаў-ляльная частка. Прагучалі песні, быў арганізаваны святочны стол, а таксама танцы. Танчылі сваё — беларускія народныя танцы, як заўсёды весела і бадзёра.

Грамадскаму аб’яднанню ў гэтыя дні споўнілася 30 год, і, ня-гледзячы на ўсе намаганні і пры-нятую абласную праграму папу-лярызацыі беларускай мовы, сфе-ры ўжытку роднай мовы пашыра-юцца з цяжкасцю, як і грамадскія працэсы ў гэтым накірунку. Але пакуль ёсць такія энтузіясты, як Алег Дзьячкоў, які прарывае пла-ціну абыякавасці, імкнецца да іс-ціны і ўвесь час турбуе ўлады сва-імі пытаннямі і ініцыятывамі, не знікае ўпэўненасць, што родная мова абавязкова вернецца да магі-лёўцаў!

Наталля Шамянкова.

Фота: Васіль Навічонак.

Сумесная беларуска-брытанская канферэнцыя

15 студзеня ў Менску ў Цэнтральнай навуковай бібліятэ-цы НАН Беларусі прайшла канфе-рэнцыя «Праблемы і выклікі дзяр-жаўнага двухмоўя ў Беларусі і Вялікабрытаніі». Яна была аргані-завана Брытанскім інстытутам міжнароднага і параўнальнага права пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі сумесна з Інсты-тутам мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі.

У канферэнцыі  ўзяў удзел супрацоўнік Кэмбрыджскага Уні-версітэта прафесар Колін Уільямс. З беларускага боку з дакладамі вы-ступілі дэпутат Палаты прадстаў-нікоў Нацыянальнага сходу Вале-рый Варанецкі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Лу-кашанец, дырэктар Інстытута мо-вазнаўства імя Я. Коласа  Ігар Ка-пылоў, прафесар кафедры бела-рускага мовазнаўства Ганна Ку-леш, старшыня ТБМ імя Ф. Ска-рыны Алена Анісім, намеснік ды-рэктара нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, Валянціна Мароз, Вадзім Самарын, Аляксандр Дані-левіч і іншыя. Для спецыялістаў важным было параўнаць умовы функцыянавання двухмоўя ў Бе-ларусі і Вялікабрытаніі.

Прафесар Колін Уільямс зрабіў агляд статусу карэнных мо-ваў Вялікабрытаніі ў Паўночнай Ірландыі, Шатландыі, Уэльсе і ступеняў афіцыйнага дзвюхмоўя.

— Шлях да афіцыйнага пры-знання і нармалізацыі мовы валі-йскай меншасці, на якой гавораць каля  620 000 чалавек з трохміль-ённага насельніцтва Уэльса, быў пракладзены праз пратэсты, кам-паніі з бацькоўскімі патрабаван-нямі да двухмоўнай адукацыі і ак-тыўнай пазіцыі грамадзянскай супольнасці. У адказ урад Вялі-кабрытаніі і ўрад Уэльса прынялі шэраг прававых мер, якія пасту-пова пашыраюць і паглыбляюць двухмоўе ў грамадстве. Носьбіты валійскай мовы складаюць 23,3 адсоткі ад тых, хто нарадзіўся ў Уэльсе і прыблізна 6% з 65, 5 мільёнаў насельнцтва Вялікабры-таніі. Іх прэтэнзіі да прызнання, прадстаўніцтва і рэсурсаў адлю-строўваюць барацьбу  меншасці за выжыванне і ўдзел у сучаснай дзяржаве.

Пасля рэферэндуму ў 2011 годзе нацыянальны сход Уэльса атрымаў першасныя законатвор-чыя паўнамоцтвы ў дачыненні да канкрэтных суб’ектаў без удзелу Вестмінстэра або Уайтхола. Пасля пераўтварэння Нацыянальнай асамблеі Уэльса  з другаснага ў асноўны заканадаўчы орган, ён прыняў Закон аб валійскай мове Уэльса. Закон аб дабрабыце буду-чых пакаленняў Уэльса 2015 года зрабіў інтарэсы валійскай мовы асноўным фокусам усіх дзяржаў-ных праграм, дапаўняючы Закон аб Валійскай адукацыі  (2011), які імкнуўся замацаваць статус валій-скай мовы ў адукацыі. Дзейная стратэгія валійскай мовы (2017) прадугледжвае стварыць мільён носьбітаў валійскай мовы да 2050 года.

 

Абмяркоўваліся на кан-ферэнцыі пытанні выкарыстання двухмоўя  ў судовых установах Уэльса і Беларусі.

Старшыня ТБМ імя Ф. Ска-рыны Алена Мікалаеўна Анісім выступіла з дакладам:  “Дзейнасць грамадскіх арганізацый па забес-пячэнні правоў беларускамоўных грамадзян ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму”.

А. М. Анісім канстатавала факт звужэння беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы ў перы-яд пасля рэферэндуму 1995 года, страту пазіцый роднай мовы ў сферы адукацыі, сыход яе з зака-натворчай дзейнасці.

 

Валянціна Мароз, якая вы-кладала беларускую мову ў роз-ных ВНУ краіны, а зараз выкладае ў Акадэміі МУС, засведчыла, што да 1995 года многія кафедры ўні-версітэтаў па выкладанні даклад-ных прадметаў ( фізікі, хіміі, біяло-гіі) перайшлі не толькі на вусныя лекцыі па-беларуску, але і мелі ўсе неабходныя друкаваныя матэры-ялы, метадычныя комплексы і пад-ручнікі.

— Наша арганізацыя распра-цавала Стратэгію дзейнасці ў 21-ым стагоддзі. ТБМ запачаткавала стварэнне спадарожнікавага ка-нала з вяшчаннем на беларускай мове, выдала некалькі размоўні-каў, ініцыявала пераклад Правілаў дарожнага руху на беларускую мову, быў распрацаваны курс «Беларуская мова як замежная». 15 сакавіка 2018 года быў зарэ-гістраваны Універсітэт імя Н. Гіле-віча як прыватная ўстанова вы-шэйшай адукацыі з навучаннем на беларускай мове.

 

Пра юрыдычныя аспекты двухмоўя ў Беларусі распавёў дацэнт кафедры між-народнага прыватнага і еўрапейскага права БДУ Аляксандр Дані-левіч.

 

Група экспер-таў з брытанскага бо-ку, арганізатараў кан-ферэнцыі,  выпраца-вала праект рэка-мендацый. Сярод іх ёсць такія прапановы, як прыняцце закона аб парытэце дзяржаўных моў. Такая мадэль  ужо выкарыстоўваецца ва Уэльсе для падтрымкі валійскай мовы і мо-жа стаць прыкладам для Беларусі. Ва Уэ-льсе ў моўным законе замацавалі канкрэтныя стандарты выкарыстання валійскай мовы ў пяці сферах: распрацоўка дзяр-жаўнай палітыкі, аказанне дзяр-жаўных паслуг, выкарыстанне мо-вы ўнутры дзяржаўных устаноў, вядзенне статыстычнага ўліку па выкарыстанні валійскай мовы ў дзяржаўных установах, папуляры-зацыя мовы. За распрацоўку ме-ханізмаў адказвае камісар па ва-лійскай мове, які распрацоўвае стандарты выкарыстання мовы, сочыць за выкананнем моўнага заканадаўства, разглядае скаргі грамадзян і кантралюе выкры-станне мовы дзяржаўнымі орга-намі.

“Для захавання і развіцця беларускай мовы патрэбны канк-рэтныя дасягальныя мэты, ак-рэсленыя ў нацыянальнай стра-тэгіі. Па прыкладзе Уэльса, для большай эфектыўнасці працы пры распрацоўцы стратэгіі раз-віцця беларускай мовы беларус-кім уладам варта запрашаць усе зацікаўленыя бакі. Нацыянальная стратэгія мусіць адлюстроў-вацца ў сектаральных дзяржаў-ных праграмах, напрыклад, для дзяржаўнага сектара, IT-секта-ра, медыя, сярэдняй і вышэйшай адукацыі і г.д. Дэтальная распра-цоўка доўгатэрміновай стратэ-гіі і яе адлюстраванне ў адпа-ведных дзяржаўных праграмах з пазнакай адказных за іх імпле-ментацыю суб’ектаў дазволіць рухацца ў кірунку парытэту дзя-ржаўных моў”,  — адзначана ў рэкамендацыях.

 

— У кожнай з тых сфераў, пра якія мы сёння  размаўлялі: пра-вавая сфера, бібліятэкарская спра-ва, ІТ-сфера ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння карыстання бе-ларускай мовай. Гэта канферэн-цыя сведчыць, што мова паступо-ва дэпалітызуецца, і сёння мы са-бралі разам прадстаўнікоў дзяр-жаўных органаў, навуковых колаў, прадстаўнікоў недзяржаўных ар-ганізацый, палітыкаў розных пера-кананняў — гэта сведчыць пра тое, што мова вельмі важна для існа-вання народа.

Пытанне заключаецца ў тым, каб у практычную сферу ім-плементаваць карыстанне бела-рускай мовай, — падвёў вынікі канферэнцыі старэйшы навуковы супрацоўнік Брытанскага інсты-тута міжнароднага і параўнальнага права Яраслаў Крывой.

— Культурная ідэнтычнасць узмацняецца не толькі школьнай адукацыяй, але і сем’ямі, тымі гру-памі, да якіх належаць людзі, усім грамадствам.

Адстойваце вашу годнасць, ідэнтычнасць, моўныя правы з ус-мешкай на вуснах! — пажадаў на завяршэнне брытанскі госць пра-фесар Колін Уільямс.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

 

Алена Анісім, Мінск

Дзейнасць грамадскіх арганізацый па забеспячэнні правоў беларускамоўных грамадзян ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму

Выступ на Міжнароднай канферэнцыі «Праблемы і выклікі дзяржаўнага двухмоўя ў Беларусі і Вялікабрытаніі» 15 студзеня 2020 г.

На пачатку дзейнасці незалежнай краіны Рэспубліка Беларусь у 1991 г. быў прыняты Закон аб мовах, у якім беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай мо-вай, адпаведны статус быў замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. У сферы адукацыі ў гэты перыяд большасць школ мелі статус устаноў адукацыі з бела-рускай мовай навучання. І калі б гэты стан захоўваўся, то сёння сітуацыя з беларускай мовай у нас была б такая ж, як у Польшчы з польскай, у Францыі з французскай, у Ра-сіі з рускай. Аднак пасля рэферэндуму 1995 г. у краіне былі абвешчаны дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Нягледзячы на юрыдычны аспект роўнасці моў, на прак-тыцы гэта ператварылася ў дыскрыміна-цыйны стан беларускай мовы. Родная мова шматлікіх пакаленняў беларусаў знікла з інфармацыйнай прасторы, імкліва губляла свае пазіцыі ў сферы адукацыі, паступова сыходзіла з заканатворчай дзейнасці.

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» па ходзе сваёй штодзённай дзейнасці адчула незадаволенасць такой сітуацыяй па шмат-лікіх зваротах не толькі сваіх сяброў, але і ін-шых грамадзян. Так, у сувязі з тым, што ў Беларусі адсутнічалі (і адсутнічаюць да-сюль) установы вышэйшай адукацыі на беларускай мове навучання, быў ініцыява-ны збор подпісаў грамадзян з патрабаван-нем адчыніць універсітэт з беларускай мо-вай навучання. Пад гэтай ініцыятывай у канцы 90-х г. мінулага стагоддзя падпісалася звыш 55 тысяч чалавек. Аднак ніякіх захадаў у гэтым накірунку з боку дзяржавы зробле-на не было. Права на адукацыю на роднай мове для сваіх дзяцей бацькі павінны пад-мацоўваць спецыяльнымі захадамі: пісаць адмысловую заяву, падбіраць школу, пісаць адпаведныя абвесткі і шукаць бацькоў-аднадумцаў для таго, каб забяспечыць на-паўняльнасць у класе. Зразумела, што такі стан рэчаў зусім не адпавядае духу дзяржаў-нага двухмоўя. Сябры нашай арганізацыі час ад часу на сваіх мерапрыемствах — кру-глых сталах, канферэнцыях — абмяркоўвалі канкрэтныя сітуацыі і канстатавалі пагар-шэнне стану дзяржаўнасці беларускай мо-вы ў многіх сферах грамадскага жыцця. Асаблівую занепакоенасць выклікала сіту-ацыя ў адукацыі, інфармацыйнай прасторы і заканадаўстве. У сувязі з гэтым, наша ар-ганізацыя распрацавала Стратэгію дзей-насці ў 21-м стагоддзі. Так, згодна з гэтым дакументам Таварыства беларускай мовы запачаткавала стварэнне спадарожнікавага канала з вяшчаннем на беларускай мове, выдала некалькі размоўнікаў (беларуска-англійскі/англійска-беларускі, беларуска-шведскі/шведска-беларускі), ініцыявала пераклад Правілаў дарожнага руху на бела-рускую мову. Дзякуючы гэтаму, кожны ах-вотны сёння мае магчымасць вывучаць ПДР і рабіць праверку іх ведання на бела-рускай мове.  Пакуль што, праўда, няма маг-чымасці здаваць экзамен па ПДР на бела-рускай мове ў ДАІ, але ў прынцыпе для гэтага ўсё ёсць.

Асобнай увагі заслугоўвае ініцыя-тыва па ажыццяўленні праекта па распра-цоўцы курса «Беларуская мова як замеж-ная». Невялікім калектывам на працягу года былі распрацаваны і выдадзены 6 кніг тэстаў для ацэнкі валодання беларускай мовай.

Гэтыя кнігі запатрабаваны многімі выкладчыкамі, якія працуюць са студэнтамі, што маюць намер вывучаць беларускую мову як замежную. Сёння ўжо цалкам рэа-льна стварыць цэнтр для таго, каб выдаваць сертыфікат на веданне беларускай мовы.

Ужо звыш пятнаццаці гадоў 21 лю-тага ў нашай краіне адзначаецца Міжна-родны дзень роднай мовы, які заснаваны па рашэнні ЮНЕСКА. Адной з трады-цыйных формаў для нашай арганізацыі з’яўляецца правядзенне ў гэты дзень Агуль-нанацыянальнай дыктоўкі. Яна можа пра-ходзіць у некалькі этапаў. Многія нашы структурныя арганізацыі (як, прыкладам, у Лідзе і Магілёве) праводзяць іх сумесна з мясцовымі органамі ўлады. Таму ўдзел у іх бяруць дзясяткі тысяч чалавек.

Не магу не спыніцца і на ідэі ства-рэння беларускамоўнага ўніверсітэта. Як я ўжо казала вышэй, пад гэтай ініцыятывай паставілі свой подпіс 55 тысяч чалавек. 15 сакавіка 2018 г. па рашэнні Рады ТБМ быў зарэгістраваны Універсітэт імя Ніла Гілевіча як прыватная ўстанова  вышэйшай адукацыі з навучаннем на беларускай мове. На сён-няшні дзень дзейнасць універсітэта ажыц-цяўляецца па некалькіх накірунках: правя-дзенне курсаў па асобных прадметах, рас-працоўка і выданне падручнікаў, а таксама вучэбна-метадычных комплексаў. Ужо пададзены дакументы на атрыманне ліцэн-зіі для ажыццяўлення набору студэнтаў на асобныя спецыяльнасці для далейшага на-вучання на беларускай мове. Можна шмат яшчэ распавядаць пра разнастайныя ініцы-ятывы і праекты, якія ажыццяўляюць роз-ныя грамадскія арганізацыі, а таксама асо-бныя актывісты: гэта і дзейнасць курсаў для дзетак, распрацоўка і выданне разнастай-ных дыскаў з музычнымі творамі белару-скамоўных аўтараў, кніг, у тым ліку пера-кладзеных з іншых моў. З пашырэннем ІТ-тэхналогій з’явілася шмат людзей, якія ства-раюць праграмныя прадукты, або пера-кла-даюць іх на беларускую мову. Складана ўсё пералічыць у адным выступе. Тым больш, што кожны дзень з’яўляюцца новыя ідэі і ініцыятывы. Аднак, мы мусім зазначыць наступнае.

Адсутнасць у дзяржаўнай палітыцы рэальных планаў па выпраўленні сітуацыі з выкарыстаннем беларускай мовы не спры-яе яе пашырэнню. Наадварот, сёння мы му-сім зазначыць, што гэты дысбаланс  прама адбіваецца на дзяржаўным сувернітэце. Як бы нам ні хацелася, намаганнямі толькі грамадзянскай супольнасці наўрад ці ўда-сца вярнуць беларускую мову ў сферу афі-цыйнага ўжытку і забяспечыць ёй поўна-функцыянальны статус. Толькі канкрэтныя меры на самым высокім дзяржаўным уз-роўні могуць вярнуць мове тытульнай на-цыі нашай краіны яе натуральнае выка-рыстанне ў штодзённым жыцці.

рыццаць пераможцаў гарадзенскай абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод школьнікаў

За дваццаць пяць кі-ламетраў ад Гародні завяр-шылася дзясятая па ліку абласная алімпіяда па бе-ларускай мове і літаратуры сярод сярэдніх навучальных устаноў. І ўжо два гады ўдзельнікаў гэтага, трэцяга тура агульнанацыянальнай алімпіяды прымае Скідзе-льскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй.

Раней абласную алі-мпіяду па беларускай мове і літаратуры сярод школь-нікаў праводзілі ў памяш-канні электра-тэхнічнага каледжа.

Хто ж яны перамо-жцы трэцяга туру агульна-нацыянальнай алімпіяды? Бо неўзабаве пройдзе чац-вёрты і заключны тур, які завершыцца ўганараван-нем лепшых знаўцаў бела-рускага слова сярод школь-нікаў. Ад больш як шасці дзясяткаў удзельнікаў ды-пломы пераможцаў ад трэ-цяга да першага месцаў да-сталіся трыццаці школь-нікам з дзесяці раёнаў Гара-дзеншчыны. Яшчэ дзевя-цёра атрымалі граматы ўдзельнікаў.

Як заўважыла арга-нізатар алімпіяды Святлана Гузава з інстытута ўдаска-налення настаўнікаў, гэтая алімпіяда выявіла «прарыў года» — выдатную падрых-тоўку дзевяцікласніка з сярэдняй школы № 15 гора-да Ліды Максіма Калясін-скага. Ён зарабіў падчас выпрабаванняў алімпіяды 88,55 бала са 100, і атрымаў дыплом першай ступені сярод дзевяцікласнікаў. З невялікім адставаннем ад яго выйшла вучаніца сярэдняй школы № 9 горада Слоніма Дар’я Трахімовіч, якая зарабіла 81,45 бала. Яна таксама была ўзнагаро-джана дыпломам першай ступені. Другое месца зарабілі дзевяцікласнікі Марыя Ло-пан, Аліна Сурконт (абедзве з Ліды), Алеся Гапонік з сярэдняй школы № 13 Гародні. Трэція месцы заваявалі Ульяна Астрамовіч з Ашмянаў, Анжаліка Сцефановіч ды Ілья Кукаловіч з Гародні, Дзіяна Місейка ды Віялета Русялевіч з Воранаўшчыны, а так-сама Анастасся Радзюк з Лідчыны.

Дзясятыя класы выявілі дзевяць пера-можцаў вобласці. Марта Пілецкая з Гародні і Вікторыя Капыш са Смаргонскага раёна атрымалі першыя дыпломы алімпіяды ся-род гэтай ўзроставай групы. Тры дзесяці-класніцы: Марыя Статкевіч з Гародні, Рэ-ната Гурына са Скідзеля ды Юлія Лісіца з Наваградскага раёна заваявалі другія мес-цы. І дыпломы трэцяга месца атрымалі Паўліна Русюкевіч з Ліды, Маргарыта Сце-пановіч са Скідзеля, Эльвіра Скрыпко з Аст-равеччыны ды Анастасся Журневіч з Гародні.

Атмасфера і арганізацыя мерапры-емства ўзнагароды гарманічна адпавядалі духу беларускага свята. У перапынках па-між выступоўцамі і ўзнагародамі на сцэне з’яўляліся дзіцячыя вакальныя групы і са-лісты з сярэдняй школы № 3 Скідзеля, а за-вяршыў імпрэзу гурт малых чарлідэрак.

І апошнія, але найважнейшыя ў шэрагу пераможцаў сталі адзінаццатыя кла-сы — выпускныя ў гэтым навучальным годзе.З іх Юлія Казінская з Ліды і Ганна Лабоцкая з Гародні павезлі дадому дып-ломы першай ступені. Другія месцы сярод «адзінаццатых»  атрымалі Маргарыта Пят-рова з Гародні, Анастасся Навасельская з Ашмянаў, а таксама Анастасся Кузьміч з Карэлічаў. Трэція па вартасці пераможцаў дыпломы зарабілі Анастасся Аўраенка ды Марыя Юрша з Ліды, Лілея Казак ды Ка-цярына Язэпчык з Гародні, а таксама Ліза-вета Лабкова са Смаргоні.

Абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы традыцыйна ўдзельнічае ва ўрачыстасцях па ўзнагароджанні пера-можцаў. Тры дзясяткі кніжак беларускіх аўтараў на літаратурную ці гістарычную тэматыку атрымалі дзеці ў дадатак да дып-лома пераможцы.  Уступнае слова было да-дзена на пачатку імпрэзы старшыні абла-сной Рады ТБМ Віктару Парфёненку. Пры-сутнічалі ў зале сельскагаспадарчага пра-фесійнага ліцэя таксама сябры Скідзе-льскай раённай арганізацыі.

Наш кар.

 

 

Валянціне Раманцэвіч – 85

Сябры Фрунзенскай арганізацыі ТБМ г. Менска, а таксама Сакратарыят ТБМ і рэдакцыя газеты «Наша слова»  віншуюць шаноўную Валянціну Карлаўну, нястомную руплівіцу Таварыства беларускай мовы, з юбілеем!

Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цудоўнага настрою. Няхай кожны дзень будзе ў радасць!

 

Валянціна Карлаўна РА-МАНЦЭВІЧ і сёння — адзін з самых дзейных і актыўных сяброў ТБМ. Сваё жыццё яна прысвяціла нялёг-кай настаўніцкай працы, роднай мове. Была настаўніцай пачатко-вых класаў, беларускай мовы і літаратуры, метадыстам, загадчы-кам кабінета беларускай мовы і літаратуры Менскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаў-нікаў, выкладчыкам сучаснай бе-ларускай мовы і методыкі мовы ў педкаледжы № 1. Яна сябар рэспу-бліканскай Рады ТБМ імя Ф. Ска-рыны з 1989 года.

Нарадзілася В.К. Раман-цэвіч (Лінкевіч) 3 лютага 1935 года ў в. Лышча, што на Піншчыне. Вё-ска месцілася на берагах прыго-жай рэчкі Вісліца. Першыя ўра-жанні дзяцінства былі звязаны з гэтай рачулкай, прыгожымі па-лескімі краявідамі і жыхарамі вёс-кі. У вайну вёска была спалена фа-шыстамі. У пасляваенны час Лін-кевічы пабудаваліся ў суседняй вёсцы Востраў каля Пагосцкага возера.

Бацька Кароль Адамавіч і мама Алена Фёдараўна аказалі на сваіх дзяцей Валянціну, Зіновія і Лілею вялікі ўплыў, выхавалі іх у павазе да Бога і людзей.

Вучыцца ўжо давялося па-сля вайны. У Пагост-Загародскую школу пайшла ў верасні 1944 года. Вучылася лёгка, з ахвотаю. Была ў захапленні ад многіх сваіх наста-ўнікаў, таму і вырашыла звязаць свой лёс са школай — стаць на-стаўніцай.

У 1954 годзе пачынаецца яе 50-гадовы педагагічны шлях.

З 1954 па 1959 год яна пра-цуе спачатку важатай, а потым на-стаўніцай Сташанскай СШ Лагі-шынскага раёна Берасцейскай вобласці, затым у Навадворскай сямігодцы гэтага ж раёна.

З 1959 па 1961 год вучыцца ў Пінскім педагагічным вучылі-шчы імя А.С. Пушкіна па спецыя-льнасці настаўнік пачатковых кла-саў. Актыўна ўдзельнічае ў гра-мадскім жыцці і мастацкай сама-дзейнасці. Вучылішча заканчвае з адзнакай.

З 1963 года Валянціна Кар-лаўна жыве і працуе ў Менску, ку-ды пераехала па месцы працы му-жа Івана Канстанцінавіча. У Мен-ску да яе прыйшла педагагічная вядомасць. У СШ № 72 Заводскага раёна горада яна выкладае да 1969 года ў пачатковых класах, потым яшчэ шэсць гадоў (1969-1975) на-вучае дзяцей гэтай жа школы род-най мове і літаратуры. Адначасова (1967-1972) завочна вучыцца на беларускім аддзяленні філала-гічнага факультэта Менскага педа-гагічнага інстытута імя Максіма Горкага. Вучылася лёгка, бо мела ўжо значны педагагічны досвед.

Гарадскі аддзел адукацыі заўважыў здольную, таленавітую настаўніцу і прапанаваў ёй узна-чаліць кабінет беларускай мовы і літаратуры Менскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаў-нікаў. Тут Валянціна Карлаўна адпрацавала 17 гадоў (1975-1992) да самага выхаду на пенсію. Ёй падабалася працаваць з людзьмі, настаўнікі яе вельмі паважалі за шчырасць, добразычлівасць, ка-мунікабельнасць, многія з іх і за-раз згадваюць яе добрым словам.

1985 годзе Міністэрства асветы прысвоіла ёй званне «Вы-датнік народнай асветы БССР». У 80-90-ыя гады Валянціна Карлаўна шмат друкуецца на старонках бе-ларускіх педагагічных выданняў: папулярызуе перадавы педагагіч-ны досвед настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г. Менска, пуб-лікуе свае ўласныя распрацоўкі мерапрыемстваў, прысвечаныя 500-годдзю Францішка Скарыны, 150-годдзю Кастуся Каліноўскага.

З канца 80-х гадоў у Бела-русі пачынаецца новы ўздым на-цыянальнага адраджэння, Валян-ціна Карлаўна шчыра і захоплена падтрымала яго. Яна шмат зрабіла для таго, каб у Менску ўзніклі спа-чатку беларускамоўныя класы, а пасля і школы. Першай такой шко-лай стала СШ № 108.

Пра ўклад Валянціны Ра-манцэвіч у методыку выкладання роднай мовы сведчыць дапамож-нік «Алімпіяды па беларускай мове» (у суаўтарстве з Я. Лаў-рэлем і Ж. Прыймак), выпушчаны ў 1987 годзе ў выдавецтве «На-родная асвета».

Разам з лепшымі дочкамі і сынамі Беларусі яна была ля вы-токаў нашай арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны, удзельні-чала ў яго I з’ездзе і ва ўсіх астатніх з’ездах, пастаянна ўваходзіць у рэспубліканскую Раду ТБМ. Яна практычна рухала справу белару-сізацыі: распрацавала спецыяль-ную праграму і па ёй арганізоў-вала і вяла курсы беларускай мовы з настаўнікамі, вайскоўцамі.

У 1993 годзе ТБМ імя Ф. Скарыны выдала яе кніжку «Пача-ткі роднай мовы» — дапаможнік для ўсіх тых, хто захацеў вывучаць беларускую мову і размаўляць на ёй. Тады, на пачатку 90-х, сістэма курсаў ТБМ па вывучэнні бела-рускай мовы даволі плённа праца-вала не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. На курсы ішлі настаўнікі розных профіляў, інжы-нерна-тэхнічныя работнікі, супра-цоўнікі КДБ, міліцыі, арміі. У да-памогу ім у 1991-1992 гадах газета «Наша слова» амаль паўгода з ну-мара ў нумар друкавала пачат-ковы курс вочна-завочнай школы Валянціны Раманцэвіч. Гэтыя пу-блікацыі і ляглі ў аснову цудоўнага дапаможніка «Пачаткі роднай мовы». Наклад кнігі ў 20 000 асо-бнікаў вельмі хутка разышоўся.

Тады ж, у 1993 годзе ў суаўтарстве з У. Танана, Валянціна Карлаўна падрыхтавала і выдала «Беларускую мову: Дапаможнік для вайскоўцаў». Курс быў разлі-чаны на 26 заняткаў. Водгукі на гэ-тую кнігу былі самыя найлепшыя.

А ў 1996 годзе выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» вы-пускае яшчэ адну кнігу В.К. Ра-манцэвіч «Русско-белорусский словарь для военных» (у сааўтар-стве з М. Крыўко, В. Пулко і С. Танана).

У снежні 1992 года Валян-ціну Карлаўну запрасілі працаваць выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры ў педагагічнае вучылі-шча № 2 (з 1994 года — педагагічны каледж № 1). Тут яшчэ больш рас-квітнеў яе педагагічны талент. У гэты час навучанне ў каледжы вя-лося на беларускай мове. У 1994 годзе было адкрыта новае аддзя-ленне, якое на базе сярэдняй шко-лы рыхтавала настаўнікаў беларус-кай мовы і літаратуры. Валянціна Карлаўна стала вядучым спецыя-лістам на гэтым аддзяленні: на ас-нове ўласнага досведу распра-цавала праграму па методыках выкладання беларускай мовы, літаратуры, лексічным аналізе тэк-сту, сучаснай беларускай мове, тэорыі літаратуры.

Нам пашчасціла 10 гадоў працаваць побач з Валянцінай Ка-рлаўнай, быць куратарамі ў пара-лельных групах на беларускім ад-дзяленні, зрабіць за гэты час тры выпускі навучэнцаў. Давялося амаль штодзень бачыцца з ёю, ву-чыцца жыццёвай і педагагічнай мудрасці. На ўроках і ў пазакла-снай рабоце яна імкнулася фарма-ваць у будучых настаўнікаў род-най мовы і літаратуры глыбокую павагу да прафесіі, любоў да Баць-каўшчыны, яе гісторыі і культуры, да народных звычаяў і абрадаў, да вывучэння сваіх каранёў. Вялікай арганізацыйнай удачай Валянціны Карлаўны было стварэнне ў кале-джы літаратурнага аб’яднання «Маладзічок». Лепшыя творы ма-ладых літаратараў друкаваліся ў «Родным слове», «Першацвеце», «Маладосці», «Вясёлцы», «Рані-цы» і іншых выданнях. Рэгулярна выпускаліся альманахі «Маладзі-чка»  —  усяго іх выйшла 17.

Стараннямі Валянціны Кар-лаўны вясной 1996 года ў каледжы была створана суполка ТБМ, у якую на той час уваходзіла звыш 180 сяброў з ліку навучэнцаў і вы-кладчыкаў. Гэта была самая ма-савая арганізацыя ТБМ Фрунзен-скага раёна горада Менска.

Звыш 20 гадоў яна была ся-брам рэдкалегіі часопіса «Роднае слова», прымала актыўны ўдзел у яе паседжаннях, часта друкавалася на старонках гэтага выдання, дзе-лячыся сваім багатым педагагіч-ным досведам з настаўнікамі-бе-ларусаведамі рэспублікі.

Навукова-метадычны цэнтр вучэбнай кнігі і сродкаў на-вучання часта запрашаў яе ў яка-сці эксперта падручнікаў і наву-чальных дапаможнікаў для школ. Яна рэцэнзавала многія падруч-нікі і дапаможнікі па беларускай мове і літаратуры.

За час працы ў каледжы з яе ўдзелам прайшлі шматлікія су-стрэчы навучэнцаў і выкладчыкаў з пісьменнікамі, навукоўцамі. У нас бывалі Сяргей Грахоўскі, Ніл Гілевіч, Генадзь Бураўкін, Ана-толь Вярцінскі, Кастусь Цвірка, Эрнест Ялугін, Уладзімір Ліпскі, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Со-даль, Мікола Маляўка, Уладзімір Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Алесь Масарэнка, Леанід Пранчак, Алесь Бадак, Іван Курбека, Ала Канапелька, арты-стка Галіна Дзягілева, народны майстар і музыка Уладзімір Пузы-ня, бард Зміцер Бартосік і многія-многія іншыя творцы. Навучэнцы рэгулярна наведвалі Дом літара-тара, Дом дружбы з замежнымі краінамі, літаратурныя музеі Мен-ска, пры гэтым яны часта прымалі актыўны удзел у вечарынах, вы-ступалі з чытаннем твораў.

А якія цікавыя экскурсіі па гістарычных і літаратурных мясці-нах Беларусі праводзіліся з яе ўдзе-лам: Строчыцы, Ракуцёўшчына, Акопы, Карпілаўка, Вязынка, Акінчыцы, Смольня, Кушляны, Дудуткі, Полацк, Мір, Нясвіж! А потым пра ўбачанае і пачутае ў гэтых паездках нашы навучэнцы расказвалі на старонках шматты-ражнай газеты «Веснік педкале-джа», альманахаў «Маладзічок», «Гісторыя і мы», рэспубліканскіх газет.

З 2004 па 2008 год Валян-ціна Карлаўна працавала рэдак-тарам і перакладчыкам у выда-вецтве «Народная асвета». За гэты час пераклала на беларускую мо-ву і адрэдагавала больш за 20 пад-ручнікаў па матэматыцы, фізіцы, хіміі, гісторыі, геаграфіі.

З гэтага ж 2004 года яна актыўна супрацоўнічае з выда-вецкім цэнтрам касцёла св. Сы-мона і св. Алены, якім кіруе ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Яна рэда-гуе і карэкціруе многія рэлігійныя выданні. Гэтая работа вельмі кар-патлівая і адказная. З яе ўдзелам выйшлі «Евангелле», кніга У. Зава-льнюка «Родная мова ў духоўным жыцці Беларусі».

У 2008 годзе з’явіўся біблі-яграфічны паказальнік «Беларус-кія пісьменнікі на старонках часо-піса «Роднае слова» (у сааўтарстве з А. Высоцкай, У. Куліковічам, А. Чэчатам). У гэтай кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў пра 479 беларускіх пісьменнікаў, звесткі пра якіх друкаваліся ў часопісе з 1988 па 2007 год.

 

Напярэдадні Калядаў 2009 года ў выдавецтве «Народная ас-вета» пабачыў свет яе «Слоўнік  сучаснай  беларускай мовы», пад-рыхтаваны ў  суаўтарстве  з У.М. Завальнюком і М.Р. Прыгодзічам. Гэтая кніга складзена з улікам но-вых «Правіл беларускай арфагра-фіі і пунктуацыі», прынятых 24 чэрвеня 2008 года. У рэестравую частку слоўніка ўключана звыш 20 тысяч слоў.

У 2013 годзе ў выдавецтве Граўцова выйшаў «Энцыклапе-дычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы» (аўтары У.М. Завальнюк, М.Р. Прыгодзіч, В.К. Раманцэвіч). Гэты слоўнік з’яўля-ецца першым у нашай гісторыі ўніверсальным даведнікам па розных кірунках рэлігійнага жыц-ця Рэспублікі Беларусь. У ім 1649 слоўнікавых артыкулаў.

Валянціна Карлаўна і зараз у актыўным творчым пошуку: яна бадзёрая і жыццярадасная. Раду-ецца, што яе досвед і веды запа-трабаваныя, што можа прыносіць карысць беларускай справе і род-най мове. Яна цвёрда пераканана, што наша краіна будзе еўрапей-скай дзяржавай, у якой беларуская мова, нарэшце, стане поўнаўлад-най гаспадыняй. У яе цвёрдыя жыццёвыя прынцыпы і глыбокая вера ў Бога.

Пражыўшы амаль паўвеку ў сталіцы, яна ў душы засталася ўсё той жа пінчанкай-паляшучкай — мудрай, памяркоўнай, аптымі-стычна-жыццярадаснай.

 

Моцнага Вам здароўя, шчасця, новых творчых поспехаў, дарагая Валянціна Карлаўна!

Лілея Чэчат,

Алесь Чэчат.

Леанід Дайнека вачыма яго родных

28 студзеня будзе адзначацца 80-годдзе майстра гістарычнай про-зы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і літаратурнай прэміі імя Ме-лежа Леаніда Марцінавіча Дайне-кі. Душэўную сустрэчу з яго родны-мі арганізавала ў аддзеле беларускай літаратуры даследчыца творчасці пі-сьменніка, супрацоўніцай інфарма-цыйна-даследчага аддзела  Нацыяна-льнай бібліятэкі Таццяна Анатольеў-на Лаўрык.

Зінаіда Міхайлаўна Дайнека, яе сыны Сяргей, Зміцер і Сцяпан узга-далі яркія моманты, якія яны перажылі разам з рознабакова адоранай асобай, добрым сем’янінам і бацькам.Таццяна Дайнека (Беланогая) мае намер запі-саць дыск, у які ўвойдуць запісы пе-сень на яго вершы.

 

Паступаў  у мораходную вучэльню,  жыў  з марай пра мора

Будучы пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы Змітраўка Другая Клічаўскага раёна ў 1940 годзе. У дзяцінстве Леа-нід шмат займаўся спортам, любіў фу-тбол, у школе цікавіўся гісторыяй і геаграфіяй, вывучаў карты.

Пасля школы ён паступаў у Клайпедскую мораходную вучэль-ню, але не прайшоў па зроку. Юнак вельмі разгубіўся і напісаў: «Зачем слабее вижу я, зачем разбита жизнь моя! Я не увижу больше моря, о горе мне, большое горе, а в сердце пусто и темно…».  Першыя вершы Леанід Дайнека пісаў на рускай мове.  Леанід працаваў на будоўлях Калінінграда і ў Свярдлоўскай вобласці, пасля за-канчэння Ніжнетагільскага тэхнічнага  вучылішча быў электрыкам на мета-лургічным камбінаце. Пасля службы ў войску на Урале, ён паступіў на ад-дзяленне журналістыкі філфака БДУ, быў выніковым галкіперам футболь-най каманды » Штык».

 

Выпускаў праграмы і песні  ў эфір

Пасля заканчэння БДУ яго на-кіравалі ў Віцебск на абласное тэле-бачанне рэдактарам студыі дзіцячых перадач. Здымаючы часовую кватэру на вуліцы Новатрактарнай з жонкай і першым сынам Сяргеем, ён меў ка-мандыроўкі, ненармаваны працоўны дзень.

На тэлестудыі працавалі людзі творчыя і незвычайныя. Сярод іх былі дзіцячая пісьменніца Марына Бабарыка, выкладчык музычнай ву-чэльні, кампазітар Аркадзь  Гоман. Леанід пісаў вершы, Аркадзь ствараў музыку, і ў эфір ішлі выдатныя песні. У Віцебску нарадзіўся сын Зміцер, сям’і выдзелілі двухпакаёвую ква-тэру.

У 1972 годзе Леанід Марціна-віч стаў адказным сакратаром часопіса «Маладосць». Ён ездзіў у каманды-роўкі ад рэдакцыі часопіса, выспупаў ад Бюро прапаганды ў абласных цэнт-рах у бібліятэках, працоўных калек-тывах, школах. Калі аднойчы ён, пад-час такой вечарыны, чытаў паэму «Святло тваіх далёкіх вокнаў», пры-свечаную маці, усе плакалі.

У Менску сям’я жыла на вул. Сямёнава, потым — двацаць гадоў на Каліноўскага, пазней перасялілася на вуліцу Заслаўскую. Зінаіда Міхайлаў-на, біёлаг па-спецыяльнасці, працава-ла ў выдавецтве «Народная асвета».

— Раніцай перад працай Леанід выву-чаў гістарычную літаратуру, -успамінае яна.- Увечары сядзеў за сталом, пакуль за вокнамі не спыняўся рух тра-лейбусаў. Раманы » Запомніць сябе маладым», «Людзі і маланкі» пі-саліся ад рукі, два далейшыя былі надрукаваныя на машынцы, апошнія ён набіраў на камп’ютары. Леанід Марцінавіч меў шчырыя сяброўскія стасункі з Анатолем Кудраўцом, Ген-рыхам Далідовічам, Антолем Грачані-кавым, Уладзімірам Гніламёдавым, Сяргеем Панізнікам і іншымі сябрамі па творчым цэху.

Аднойчы Анатоль Вялюгін прыйшоў у госці і запытаў: «Лёня, ча-му тваіх дзяцей нячутна?” «Сапраўды, яны не бегалі з пісталетамі і не шумелі. Мы куплялі ім контурныя карты,  яны іх расфарбоўвалі, малявалі ча-лавечкаў, ваяроў, гулялі ў вайну і іншыя настольныя гульні, якія пры-думвалі. Калі дзеці пайшлі ў школу, яны бегла чыталі, таму вучыліся на выдатна. Сяргей скончыў школу з залатым медалём, паступіў у Вышэй-шую зянітна-ракетную вучэльню. Зміцер атрымаў сярэбраны медаль і далучыўся да брата. Сцяпан закончыў спецыялізаваную фізіка-матэматыч-ную школу.

 

Называў персанажаў імёнамі блізкіх людзей

Пачынаючы з першых рама-наў Леанід Дайнека ўводзіў  у тэксты імёны родзічаў і ўсіх людзей, да каго добра ставіўся і памятваў. Дзяўчына са Змітраўкі са здзіўленнем знаходзіла свае прозвішча ў гістарычным рамане і пісала лісты ўдзячнасці аўтару. Зем-лякі адносіліся да яго з павагай.

Шукаў ён, як лепш выкары-стаць сваё ўласнае прозвішча, зрабіць нешта лепшае  з «Дайнекі». Сын  параіў  змяніць усяго адну літарку — у выніку ў рамане з’явіўся ардынарац Канстан-ціна Астрожскага — Зміцер Дайнеба. Унучцы ён даў імя сваёй матулі -Тэк-ля, што ў перакладзе з грэчаскай азна-чае «Слаўная».

 

Грунтоўна ставіўся да дэталяў раманаў

Пры апісанні адзення, інтэ-р’ераў, вайсковай вопраткі пісьменнік адшукваў звесткі ў кнігах і энцыкла-педыях, якія знаходзіліся ў хатняй бібліятэцы, выдатна памятаў гіста-рычныя даты, імкнуўся перадаць да-кладна, як называліся ў ХІ -ХVI ста-годдзях спажывецкія рэчы, зброя.

Спадар Леанід арганізаваў для сваёй сям’і паездку на Святую зямлю, адправіўся туды разам з сынамі, на-ведаў святыя месцы, дакранаўся да месца Труны Гасподняй. Цікавілі яго гістарычныя мясціны, ён наведваў Грэцыю, Кіпр, Крыт, Родас, Патмас. На востраве Патмас ён стаяў у паў-змроку пячоры, дзе калісьці Ян Ба-гаслоў пісаў  «Апакаліпсіс».

У 2004 годзе ксёндз Улады-слаў Завальнюк удзяліў сакрамант хросту Леаніду і Зінаідзе Дайнекам ў Чырвоным касцёле. Цягам месяца яны рыхтаваліся, шмат чыталі, вывучалі асновы  веры. За імі далучыўся да кас-цёла Сяргей з яго сынамі Аляксан-драм, Міхаілам і Львом, сын Зціцер з яго дочкамі, а малодшы Сцяпан пры-няў праваслаўную веру жонкі.

 

«Мы ўдзячныя  Богу за бацьку»

— Ён быў чалавекам  супакою і гармоніі, — узгадвае сярэдні сын Сця-пан.- Яго парады, датычныя жыцця, працы, бізнесу, былі слушныя і важ-кія, у сям’і ён быў добрым аўтары-тэтам.

Леанід Марцінавіч стварыў  з сынамі хатні гурт «Батавія-82″, іграў на гітары, сыны дадалі ўдарных і шу-мавых інструментаў, бацька спяваў  «Брыгантыну»  і  песні з марскога рэ-пертуару. На магнітафон ён запісаў жонцы на восьмае сакавіка песню на верш: «А ты адна, як на вадзе лілея».

— Ён быў сапраўдням сябрам, з якім было вельмі цікава! — успамінае сын Зміцер.- Мы праводзілі з ім шмат часу, ладзілі лыжныя паходы і прабеж-кі ў лес. На лецішчы, на Узгор’і-2 кожнаму дрэву ён даў сваё імя. Ад свайго бацькі Марціна ён навучыўся рабіць прышчэпкі, быў добрым сада-водам, любіў дрэвы. Каштану я даў яго імя — Леанід.

— Мы мелі дома поўную ка-лекцыю Жуля Верна, Роберта Сты-венсана, Марка Твэна, Майна Рыда, Джэка Лондана. Карцела ўвечары зайсці ў яго кабінет і паглядзець, над чым бацька працуе па начах. Памятую яго першую друкарскую машынку…   Потым я зачытваўся яго гістарычным цыклам » Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды». За-хапляў ягоны фантастычны раман  «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», уражвалі батальныя сцэны рамана «Назаві сына Канстанцінам».

Калі з’явілася магчымасць рэ-альна паехаць за мяжу, мы з бацькам у першае падарожжа паехалі ў Грэ-цыю і на Кіпр.  У раман » Ілоты» ён перанёс частку з гісторыі Грэцыі. Ён любіў спорт, памятаю нашы вылазкі на лыжах у лес у снежныя зімы.

Ён любіў вывучаць розныя мовы ( англійскую, грэчаскую)  і вы-карыстовыў словы ў побыце. Ён імк-нуўся жыць у сёняшняй рэальнасці, хутка ўзяў на ўзбраенне новыя тэхна-логіі, карыстаўся Фэйсбукам, вайбе-рам, смартфонам, быў распрацаваны ягоны сайт.»

 

Перамяшчаў герояў  у  прасторы і часе

Фантастычны раман Леаніда Дайнекі «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»  не саступае  творам  папуляр-нага выхадца са Смаленшчыны, су-светна вядомага Айзека Азімава.

Яго Гай Дубровіч, жыхар Ін-даеўрапейскай канфедэрацыі 223 Вялікай Эры Плюралізму (ВЭП) праз пачцівыя рукі робатаў Дома пе-раўтварэнняў ператвараецца ў пчалу — Аpis mellifera — каб адчуць еднасць з усім жывым, аcэнсаваць вечную зме-ну хваль-пакаленняў кветак, пчол, стракоз, людзей. Сын Гая — Клён Дуб-ровіч вядзе барацьбу са злымі сіламі з планеты Сіняя Зорка, дзе валада-раць робаты і плазмоіды…

У часе і прасторы падарожні-чаюць героі рамана «Назаві сына Канстанцінам» Марцін Жабыка-Жэ-мба і Зося Еўрапейка, трапляюць спа-чатку ў часы імператара Канстанціна Вялікага, заснавальніка Канстанціно-паля. Потым — у эпоху апошняга Візан-тыйскага імператара, які бараніў хры-сціянскія святыні ад мусульманскіх полчышчаў — Канстанціна Палеалога. І нарэшце, яны пераносяцца ў пачатак ХVII cтагоддзя  і спяшаюцца на пад-могу гетману Канстанціну Астрож-скаму, і прыкрываюць яго ўцёкі, каб захаваць жыццё і баяздольнасць адна-му з лепшых вайсковых дзеячаў ВКЛ…

«Інтэлектлёты» ўзнімаюць над зямлёй і пераносяць  з месца на месца сына Ільва і дачку Зеўса Зінаіду ў апо-шнім, аўтабіяграфічным рамане пісь-менніка…

Леанід Марцінавіч меў чаты-рох ўнукаў і тры ўнучкі. Сыход яго быў нечаканым, бо для яго ўзорным рубяжом былі 83 пражытыя гады яго бацькі. Пісьменнік меркаваў сустрэць свае 80-годдзе. І вось яно надышло, важнае для яго сямейнікаў, землякоў, чытачоў, герояў.

Выслухаўшы аповеды  Зінаіды Міхайлаўны, спадароў Сяргея, Змітра і Сцяпана, я падзякавала  родным пісь-менніка за ўспаміны пра дарагога ім чалавека.  І са здзіўленнем адзначыла, што жыла ў суседнім двары па вуліцы Каліноўскага з гэтай дружнай сям’ёй, хадзіла ў адныя і тыя ж 121-ую і 137-ую сярэднія школы са Сцяпанам і Змі-тром, выбіралася ў той самы лес на лыжныя вылазкі і па грыбы ўлетку.

На пачатку 21 стагоддзя ад-ным з самых маіх любімых твораў бе-ларускай літаратуры стаў раман » На-заві сына Канстанцінам». Бясконца захаплялася сілай духу князя Астрож-скага, калі пасля ўцёкаў з сямігадовага Маскоўскага палону ён вярнуўся на радзіму, і праз пэўны час і згуртаваў  ліцвінскія войскі на бітву пад Оршай. Калісьці  я назвала сына Канстанцінам,  а ён, як гетман Канстанцін Іванавіч Астрожскі даў такое ж імя свайму сыну.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

  1. Леанід Дайнека, яго сын Зміцер і ўнучка Тэкля;

2-4. Родныя пісьменніка ля кніжнай выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА КСЯНДЗА АНТОНІЯ ЛЯШЧЭВІЧА

(30.09.1890-17.02.1943)

Ворагам холадна. Ворагі паляць

Хаты і Храмы, старых і дзяцей.

Паляць усё, ды не спаліцца памяць,

Памяць любога агню наймацней.

 

Молішся ты і малітваю шчырай

Душы ратуеш, што ў неба, бы ў вырай,

Следам за дымам лятуць і лятуць,

Потым у небе ў начы зацвітуць

Зорамі шчырымі, быццам бы слёзы,

Зорамі светлымі, быццам бярозы,

Нашы бярозы, што ў весну заплачуць,

Бо ўжо цябе ля касцёла не ўбачаць

І не пачуюць малітвы тваёй

Толькі пабачаць цябе над зямлёй

У аблачынцы, якая сумуе….

Мог ты застацца пажыць, не схацеў,

Бо адзін Бог нам жыццё ўсім даруе,

А не чужынец, які азвярэў.

 

Ворагам горача — ворагі паляць

Хаты і Храмы, старых і дзяцей.

Паляць Айчыну, не спаліцца ж памяць,

Памяць любога агню наймацней.

13.05.2009 г.

 

БАЛАДА СЯРГЕЯ ПАЛУЯНА

(19.10.1890-24.04.1910)

Змяёй сціскае горла адзінота

І кожны дзень усё мацней, мацней

І так, што жыць на свеце не ахвота

Сярод самотных, як крыжы, людзей

У родным краі, што не мае волі.

Без волі знікне мова і народ,

Як і без мовы родны край ніколі

Краінаю не будзе… Чорны лёд

Пад сонцам растае, вадой сцякае

Па вуліцы, кудой дамоў ідзеш.

І прад табой вада, як залатая,

І, як са срэбра, прад табой капеж

Усё танчэйшы з кожным днём вясновым,

Нібы вяроўка, на якой вісіць

Тваё жыццё. І ў творы ткуцца словы

Твае, якім і без цябе тут жыць

І дачакацца часу залатога

У Беларусі, для якой і ты

Праз сум да волі пракладаў дарогу,

Застаўшыся ў самоце маладым.

13.06.2010 г.

 

БАЛАДА ЯЗЭПА ВАРОНКІ

(17.04.1891-4.06.1952)

Ад беларускіх ніў, ад роднай хаты

З’язджаеш у Амерыку і ты,

Але не для таго, каб стаць багатым,

Каб беларусам быць на ўсе гады,

Што Бог яшчэ пражыць табе даруе

І каб у беларусах абуджаць

Любоў да Беларусі, што гаруе,

Ніяк не можа незалежнай стаць

І сэрцам быць Еўропы назаўсёды.

 

Плыве праз акіяны параход,

Дзе айсбергі, нібыта параходы,

Дзе людзі схаладалыя, як лёд,

Плывуць абы далей ад роднай хаты.

А ты плывеш, нібы сляза плыве

З вачэй Айчыны, быццам вінаватай,

Што ты не так, як жыць хацеў, жывеш.

 

І сыдзеш ты, нібыта на Галгофу,

На бераг незнаёмы і чужы,

Каб помніць пра пакутную Еўропу

І беларускай Беларуссю жыць…

11.06.2010 г.

 

БАЛАДА МАКАРА КРАЎЦОВА

(18.08.1891-1939)

Еўропу снегам замятае

Нееўрапейская зіма.

Тваю душу ў кулак сціскае

Сырая польская турма,

Па-за якою скрыпка грае,

Як у дзяцінстве, у якім

Дарога ў небе залатая,

Нібыта ў Іерусалім,

У Вільню, да якой ты прыйдзеш

Не каву піць і не ўздыхаць,

Што беларусаў моцна крыўдзяць,

Змагацца будзеш заклікаць…

 

І ўжо Еўропу прадзімаюць

Нееўрапейскія вятры.

Бальшавікі ў турме трымаюць

Цябе, лютуюць, як звяры.

Табе ж пра волю скрыпка грае,

Спявае, плача, жыць заве

І за табою паўтарае

Ажыўлены крывёю верш:

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі

На вольны родны наш прастор.

Хай воля вечна будзе з намі,

А гвалту мы дамо адпор!..»

 

І ў вёску вестка заспяшае,

Што жыў ты годна і ў журбе

І хай ніхто больш не чакае

Цябе…

14-16.06.2010 г.

 

БАЛАДА АРКАДЗЯ СМОЛІЧА

(29.09.1891-17.06.1938)

…Ну а заўтра цябе расстраляюць

І ніхто страшны стрэл не пачуе.

Твае зоры з нябёс паўпадаюць,

Тваё сонца ў табе адначуе,

І зноў будзе яно за лясамі,

Над зямлёй, дзе сівее курганне,

Дзе азёры, палі з валунамі,

Дзе яшчэ рута-мята не вяне,

Дзе зубры Белавежу вартуюць

І дзе лён, як тутэйшае мора,

Праз якое сцяжыны прастуюць

Нам яднаючы заўтра і ўчора.

І ты верыш, што прыйдзе той час —

Беларусь перастане быць краем

Невядомым і бедным для нас,

Праз свой край мы Еўропу спазнаем.

Але заўтра цябе расстраляюць,

Нібы выб’юць з падмурка цагліну

Храма белага, дзе ўжо спяваюць

Пра свабодную нашу Айчыну.

8.10.2008 г.

 

БАЛАДА ВЯРТАННЯ БАГДАНОВІЧА

(9.12.1891-25.05.1917)

                       

1.

 

Далёка-далёка ля сіняга мора

Душа не знаходзіць спакою зямнога.

І чайкай лятае над сумным прасторам,

І просіць спагады — не вечнасці — ў Бога.

 

Душа на радзіму даўно б паляцела,

Ды кінуць не можа паэтава цела,

Якое зямлёю ўжо стала сырою,

Даўно адшумеўшы самотнай травою.

Нялёгка знайсці да магілы сцяжыну —

Далёка-далёка, як сонца, Айчына,

Дзе разам змяшалася шчасце і гора

І воран крыляе над пыльным прасторам,

А ў пыле смяротная дрэмле атрута.

 

У Храмы заходзіць сучасны Іуда

І моліцца Богу, не любячы Бога,

І ведаць не хоча нікога, нікога,

Тым болей паэта, які на чужыне

Быў верным гаротнай,

нявольнай Айчыне.

 

Ды ёсць яшчэ людзі,

што мараць пра волю

І помняць паэта, ягоную долю,

І хочуць вярнуць на радзіму Максіма

З чужога, далёкага, тлумнага Крыма…

 

…Душа на радзіму даўно б паляцела,

Ды кінуць не можа паэтава цела,

Што стала зямлёю

Чужой і маёю…

 

2.

 

Максім Багдановіч… Максім,

Самотны, нібы пілігрым,

Які хоць вярнуўся дамоў,

Ды толькі свой дом не знайшоў,

Як нельга магіл адшукаць,

Дзе рыцары нашы ляжаць…

Максім Багдановіч… Максім,

Мы разам з табою ляцім

Да зорак, што светла гараць

У небе, куды не глядзяць

Самотныя людзі з вакон,

Счарнелых, нібыта ікон…

Максім Багдановіч… Максім,

Жыццё сёння наша, як дым,

З якога не бачна жыцця,

Нібыта не бачна лісця

На дрэвах, што ссохлі вясной,

Калі развітацца з табой

Нам дадзена лёсам было…

Але не прапала святло,

Якое ты нам запаліў

На гэтай прыгожай зямлі,

Дзе мы тут спрадвеку былі

І будзем, як гэты прастор,

Як гэта імкненне да зор…

Максім Багдановіч… Максім…

15.08.1991 г.; 25.05.2001 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Украінская адысея  беларускага даследчыка

Адметна, цікава, па-пісь-менніцку адмыслова адзначыў мінулы год вядомы беларускі  пі-сьменнік, перакладчык і даслед-чык гісторыі Юры Кур’яновіч. На радзіме, а гэтаксама ў Літве і Ук-раіне ён прэзентаваў  адразу тры свае новыя  кнігі: «Старасвецкая Лошыца», «Тураў. Старажытны і сучасны» і  «Пятро Франко. Аві-ятар, хімік, літаратар». Пляцоўкамі іх зацікаўленага, грунтоўнага, пазнавальна-павучальнага, ду-шэўнага абмеракавання сталі Дзя-ржаўны музей гісторыі беларус-кай літаратуры,  VIII Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Вільні, Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік «Нагуеві-чы» ў Драгобыцкім раёне Львоў-скай  вобласці, Львоўскі нацыяна-льны літаратурна-мемарыяльны музей Івана Франко і літаратурна-мемарыяльны музей І. Франко ў сяле Крыварыўня Верхавінскага  раёна Івана-Франкоўскай воб-ласці.

ЗНАЧНАЙ падзеяй у фран-казнаўстве, якая безумоўна будзе спрыяць узмацненню ўкраінска-беларускіх культурных сувязяў, з’я-вілася кніга  «Пятро Франко. Авія-тар, хімік, літаратар». Гэта першае беларускамоўнае выданне пра аднаго з выдатных прадстаўнікоў галіцкай інтэлігенцыі, адданага сына ўкраінскага народа Пятра Франко (1890 — 1941) — нашчадка  вялікага літаратара Івана Франко (1856 — 1916). Акрамя нарыса  пра  жыццё і дзейнасць  героя выдання ў ім  змешчаны асобныя літарату-рныя творы Франко-малодшага, у тым ліку яго ўспаміны пра бацьку «Іван Франко зблізу». Цалкам па-беларуску яны друкуюцца ўпер-шыню. Пераклад з украінскай зрабіў сам аўтар, які з’яўляецца першым перакладчыкам твораў П. Франко на нашу мову. Гэтая ды іншыя акалічнасці атрымалі ў знакавых для  ўсходняй краіны-суседкі музейных комплексах вы-сокую адзнаку дзеячаў культуры.

Што тычыцца непасрэдна самога выдання, то яно прысве-чана светлай памяці Надзеі Франко — праўнучкі вялікага Каменяра і ўнучкі яго сына Пятра.

— Са спадарыняй Надзеяй Франко мы, як кажуць, сябравалі сем’ямі, —  распавядае Юры. — Дый цяпер пан Андрэй, яе муж, — мой лепшы сябар. Пачатак сяброўства —  асобная гісторыя. Украіну, і ме-навіта Заходнюю, я ведаю са шко-лы. І тады ў нас там былі вельмі блізкія людзі-сябры. Я планаваў нават паступаць у Чарнавіцкі дзяржуніверсітэт.

Між  іншым, Юры Кур’яно-віч — сёння адзіны ў Беларусі пісьменнік, які падтрымлівае цес-ныя сувязі з нашчадкамі Пятра Франко, твор якога ўпершыню ў перакладзе нашага даследчыка  з’явіўся ў «Літаратурнай Беларусі» (дадатак да газеты «Новы час») 29 чэрвеня 2012 года. Гэта было пе-раўстварэнне апавядання «Руды пацук»   («Рудий щур»). А неўза-баве нарадзіўся зборнік перакла-даў  «Цвітуць сланечнікі». У яго ўвайшлі  згаданы твор,  а таксама пераклады (падкрэслю, упершы-ню) заходнеўкраінскіх аўтараў Івана Грэкуляка і Наталлі Радыш. Дарэчы, пераўстварэнні часткі згаданых вышэй успамінаў П. Франко пра бацьку друкаваліся ў 2017-м у часопісе «Верасень»  і  га-зеце «Звязда».

 

Добра ведаю, што цягам доўгіх гадоў Юрась падтрымлівае цесныя сувязі з літаратурна-ме-марыяльным музеем класіка ўкра-інскай літаратуры Марка Чарам-шыны ў Снятыне  і літаратурна-мемарыяльным музеем  І. Франко ў Крыварыўні.  Да нядаўняга зусім часу беларускі пісьменнік сябра-ваў з дырэктарам музея ў Сныты-не Русланай Кірэевай, якая па-мерла ў мінулым годзе,  і  колішнім дырэктарам вядомай культурнай установы ў Крыварыўні Міколам Дзуракам, які пакінуў гэты свет у 2014-м. З імі беларус не толькі пе-рапісваўся, але па-мажлівасці папаўняў калекцыю фондаў гэтых музейных устаноў.

У 2008-м  у Снятыне нават была арганізавана часовая экспа-зіцыя, на якой былі прадстаўлены асабістая перапіска Кур’яновіча з музеем, яго падарункі (кнігі бела-рускіх аўтараў), беларускія суве-ніры.  Сярод іх — «Апавяданні» М. Чарамшыны ў перекладзе Валян-ціна Рабкевіча. Гэта першае і адзі-нае пакуль выданне твораў укра-інца ў Беларусі, якое перадаў па просьбе Юрася яго першы на-стаўнік у літаратуры, знаны бела-рускі перакладчык Васіль Сёмуха, які пайшоў з жыцця ў мінулым годзе. Кніга, дарэчы, з дарчым подпісам Рабкевіча Сёмуху.

 

МЕСЦА для першай прэ-зентацыі кнігі пра Пятра Франко было абрана зусім не выпадкова. Ён быў трэцім, малодшым сынам вялікага Івана Франко і адзіным з яго дзяцей, хто нарадзіўся там, дзе і бацька, — у вёсцы Нагуевічы Драгобыцкага павета на Львоўш-чыне. На імпрэзе прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады і вядомыя грамадска-культурныя дзеячы. У іх ліку — перакладчык беларускай паэзіі, паэт і літара-туразнаўца Міхайла Шалата  — ся-бра Нацыянальнага саюза пісь-меннікаў Украіны, прафесар ка-федры ўкраінскай літаратуры і тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Драгобыцкага дзяр-жаўнага педагагічнага ўніверсі-тэта імя Івана Франко, публіцыст, паэт, краязнаўца, літаратуразнаў-ца, сябра саюза пісьменнікаў  Ра-ман Пастух,  дэкан гістфака згада-нага  ўніверсітэта прафесар Леанід Тымашэнка, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сусвет-най літаратуры і славістыкі філ-фака той жа навучальнай устано-вы Галіна Сабат, дырэктар уніве-рсітэцкай  бібліятэкі Ігар Разлуцкі,  грамадская дзяячка, ідэйная натх-няльніца кніжна-літаратурнага фестывалю «Трускавецкі Літ-фэст» Ганна Літвін.

 

ШМАТЛІКІЯ прадстаўнікі львоўскай інтэлігенцыі разам з  нашчадкамі Пятра Франко пры-сутнічалі на прэзентацыі кнігі ў Львоўскім нацыянальным літара-турна-мемарыяльным музеі Івана Франко. Мерапрыемства адбыло-ся напрыканцы мінулага года. Нашага творцу прадстаўляла вя-домы львоўскі навуковец, франка-знавец Наталля Тыхалоз. Яна пад-крэсліла важнасць выдання пра Пятра Франка беларускай мовай, у прыватнасці, спынілася на наву-ковай каштоўнасці публікацыі. Адзначыла, што ўпершыню (і не толькі ў Беларусі!)  надрукаваны ўспаміны праўначкі Івана Франко і ўнучкі яго сына Пятра — Іванкі Міліянчук пра сваю сястру На-дзею Франко.  А сам аўтар  з’яўля-ецца да таго ж яшчэ і мастаком. Яго карціна «Невыказнае»  знахо-дзіцца ў фондах музея.

Варта адзначыць, што ўпе-ршыню творы Пятра Франко ўба-чылі свет, дзякуючы намаганням Пятра Міхайлавіча Франко — гана-ровага старшыні Усеўкраінскага Таварыства палітычных вязняў і рэпрэсаваных,  даследчыка, пісь-менніка, грамадскага дзеяча. У гэтым ёсць свая знакавасць — шы-рокай грамадскай папулярыза-цыяй Пятра Франко заняўся яго аднафамілец — другі Пятро Франко. Ён з’яўляецца складальнікам і рэ-дактарам двухтомніка  выбраных твораў П. Франка «Доробок». Прэзентацыя першага тома, які склалі літаратурныя творы, адбы-лася ў 2010 годзе ў  Палацы маста-цтваў Львова з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння Пятра Франко. Другі том  (навуковыя і навукова-папулярныя творы) пабачыў свет у 2017-м. Пятро Міхайлавіч Фра-нко не змог прысутнічаць на прэ-зентацыі — хварэў, але потым суст-рэўся з аўтарам і падпісаў яму свае кнігі. На адной з іх  з удзячнасцю за кнігу пра сына вялікага Камя-няра напісаў: «Славному синові Білоруської нації Юрію Кур’яно-вичу дарує автор».

 

У КРЫВАРЫЎНІ прэзента-цыю ў выставачнай зале вяла ды-рэктар літаратурна-мемарыяль-нага музея Івана Франко Ганна Луцюк. І дарослая аўдыторыя, і старшакласнікі агульнаадукацый-най школы імя М. Грушэўскага мелі магчымасць даведацца пра малавядомыя старонкі біяграфіі Пятра Франка і атрымалі  асалоду ад мілагучнай беларускай мовы беларускага госця.

Ганна Луцюк расказала пра даўняе сяброўства Юрыя Ула-дзіміравіча з музеем і яго колішнім дырэктарам Міколам Дзуракам. Яна адзначыла, што ў беларускім часопісе «Верасень» у 2017 годзе былі надрукаваны ўспаміны Юрыя Кур’яновіча пра Крыва-рыўню і Міколу Дзурака. Кур’я-новіч неаднаразова адпачываў у Крыварыўні. Для яго, як і для вялі-кага Івана Франко, гэта сяло, мож-на сказаць, стала ўлюбёным. Вя-доўца прадэмантсравала ўсім фо-таработу Кур’яновіча з серыі «По-дых Карпат», якую ён  прывёз на прэзентацыю ў якасці падарунка музею.

Варта адзначыць, што ме-навіта ў Крыварыўне Юрась па-знаёміўся ў жніўні 2009 года з унучкай Пятра Франко спадары-няй Надзеяй і яе мужам Андрэем, калі разам адпачывалі ў прысёлку Зарэчча (гэта частка Крыварыўні) у сям’і Васіля і Васіліны Зелен-чукоў, якія таксама прысутнічалі на мерапрыемстве. Менавіта гэтая сустрэча стала, відавочна, своеа-саблівым штуршком для  глыбей-шага  даследавання творчасці  і лёсу Пятра Франко. Пацвярджэнне таму —  і дарчы надпіс на кнізе, якую аўтар падараваў  музею: «…З любов’ю до України і Криворівні, де почався мій шлях до пізнання особистості сина великого Ка-меняра… Юры Кур’яновіч».

 

ДЫРЭТАР Крыварыўнян-скай школы Міхайла Федарчак назваў Кур’яновіча за яго асветні-цкую дзейнасць Героем Крывары-ўні. Для прадстаўнікоў украінскай культуры стала вялікім задаваль-неннем тое, што імёны іх вядомых дзеячаў знаходзяць сваю павагу ў краіне, якая ўзбагаціла літаратуру імёнамі Янкі Купалы, Якуба Кола-са і Максіма Багдановіча. І сёння адным з яскравых папулярыза-тараў украінскай літаратуры, яе здабыткаў у Беларусі з’яўляецца Юры Кур’яновіч.

   Уладзімір Барысенка.

 

 

Вітайце каралёў

У Лідскім раёне праводзяць старадаўні абрад, які мае ўсе перадумовы трапіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі

6 студзеня, калі праваслаўныя вернікі перажываюць Куццю, като-лікі адзначаюць свята Тры каралі. І вось ужо чацвёрты год запар менавіта ў гэты дзень работнікі Ваверскага До-ма культуры і мясцовыя жыхары ла-дзяць аднайменны старадаўні абрад калядавання «Тры каралі», які быта-ваў тут больш за паўвека таму.

Вёска Мэйры знаходзіцца за чатыры кіламетры ад аграгарадка. У мінулым стагоддзі калядоўшчыкі да-біраліся туды, мабыць, пешшу аль-бо на кані, але мы едзем на камфар-табельным аўтобусе. Аднак толькі да першай хаты, далей — выключна сваім ходам. І нягледзячы на тое, што ў спісе ўсяго чатыры дамы, знаходзяцца яны ў розных кутках вёскі. Таму «пада-рожжа» па Мэйрах ледзь укладваец-ца ў паўтары гадзіны. Ніхто не гоніць, але хочаш ці не, часу прытрым-лівацца трэба: калядоўшчыкаў у прызначаны час яшчэ чакаюць не-пасрэдна ў Ваверцы.

І вось мы ідзём за дзіўнымі ка-ралямі — Касперам, Бальтазарам і Ме-льхіёрам, якія пад гармонік упэўнена маршыруюць па каларытнай вясковай вуліцы. Мімаволі адчуваеш, што гэты абрад — не проста прыгожы тэатраліза-ваны перфоманс, але вяртанне да вы-токаў (рытуал цалкам адноўлены па запісах і ўспамінах старажылаў Ва-веркі, якія расказвалі, як менавіта 6 студзеня па вёсцы хадзілі каралі. Яны былі не тутэйшыя, а прыезджыя: з Ліды альбо нават з суседніх Літвы альбо Польшчы).

…»Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем дзіўная навіна: Марыя Пан-на, Марыя Панна нарадзіла Сына!» — першай хатай, у якую з гэтай песняй зазірнулі калядоўшчыкі, належыла Антону і Ірыне Роўба, бацькам ксян-дза Ваверскай каталіцкай парафіі Андрэя Роўбы.

— Родам я з Радзівілаўцаў і добра памятаю, як у дзяцінстве па вёсцы хадзілі тры каралі, праўда, гэта было не кожны год, — распавёў жур-налісту «Лідскай газеты» Антон Пят-ровіч. — Разам з імі завітвалі і іншыя калядоўшчыкі, напрыклад, Святы Мікалай.  Яны былі не ад касцёла, бо ў тыя гады ксяндза ў парафіі не было. Але дзверы святыні ніколі не зачы-няліся для вернікаў, людзі ўсё роўна прыходзілі да алтара, маліліся… Апошнія гадоў 30 пражываю разам з жонкаю ў Мэйрах, дык вось тут такой традыцыі не было, наколькі мне вядома. І як добра, што знайшліся энтузіясты, якія ўзяліся адрадзіць гэты абрад.

— Абрад хоць і старадаўні, але, што цікава, ладзіўся ён далёка не ва ўсіх вёсках сучаснага сельсавета, — патлумачыла загадчыца Ваверскага Дома культуры Рыта Вадэйка. — Пра гэта мы даведаліся пад час адной з экспедыцый у рамках этнапраекта «Абрады маёй краіны», які ў 2016 годзе рэалізоўваў Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Асо-бныя ваверцы згадвалі калядаванне менавіта на каталіцкае свята Тры ка-ралі, а не на Божае Нараджэнне. Нас гэта зацікавіла і мы пачылі «капаць» глыбей. Дзякуй Богу, у нашай мясцо-васці яшчэ жывуць людзі, якія ў дзя-цінстве бачылі рытуал на свае вочы: Тарэза Ясюкайціс, Вальдэмар Аксі-новіч і Мечыслаў Трусіла — менавіта па іх успамінах і адраджалася забытая гісторыя. Канешне, нам было цікава, ці ёсць розніца паміж калядкамі не-пасрэдна на Божае Нараджэнне і на Тры каралі. З гэтым пытаннем мы звярнуліся да нашага ксяндза, про-башча парафіі Перамянення Пана — Андрэя Роўбы. Той адказаў, што істо-тных адрозненняў няма, хіба што дзей-ныя асобы іншыя. У абодвух выпад-ках калядоўшчыкі ходзяць па дамах, віншуюць гаспадароў са святам, спя-ваюць касцельныя калядныя песні, паказваюць невялікі спектакль, пасля чаго атрымлівалі пачастункі.

Прынамсі, калі пайшла гутар-ка аб адраджэнні абраду, ваверскія культработнікі яшчэ раз звярнуліся да ксяндза, але ўжо з іншым пытаннем: «Ці патрэбна гэтая справа?» Той ад-казаў станоўча, дабавіўшы, што аб-раны шлях — правільны. Святар, а таксама сёстры законныя аказалі нават усялякае садзейнічанне. Напрыклад, прапанавалі міністрантаў, якія пры-служвалі ў касцёле і ведалі калядныя песні. . І першыя тры гады, з 2017 па 2019-ы, тыя спраўна прыбіраліся 6 студзеня ў трох каралёў і хадзілі па Ваверцы, віншуючы лю-дзей. Аднак летам мінулага года хлопцы паступілі ў навучальныя ўстановы і з’ехалі з аграгарадка. Таму сёлета гэтая важная місія была ўскла-дзена ўжо на дарослых вернікаў кас-цёла, якія з радасцю пагадзіліся па-быць у ролі каралёў. Дарэчы, у гэтым годзе абрад калядавання на Тры ка-ралі ўпершыню «выйшаў» за межы Ва-веркі і крочыў па суседніх вёсках.

— Мы сапраўды хочам не про-ста пазнаёміць вяскоўцаў з гэтым рытуалам, але зацікавіць людзей пе-раняць і працягнуць гэтую трады-цыю, каб яна жыла, аб’ядноўвала і была вядома далёка за межамі нашай мясцовасці», — у канцы сустрэчы дадала культарганізатар Ваверскага Дома культуры Ганна Табала.

… — У нас каралі хадзілі, хо-дзяць і будуць хадзіць, — натхнёна запэўнівалі ўсіх, хто пытаўся пра бу-дучыню абраду, ваверскія старажы-лы.

А ўсе перадумовы да гэтага ёсць. Лідскія спецыялісты рыхтуюць пакет дакументаў для ўключэння ўні-кальнага абраду ў пералік «жывога здабытку Беларусі» — у спіс нема-тэрыяльнай культурнай спадчыны. Калі ўсё атрымаецца, ваверскае каля-даванне на Тры каралі стане другім у Лідскім раёне (пасля традыцыйнага белаўзорыстага ткацтва), якое мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Вікторыя Пазняк,

ЛГ.

 

НАВАГОДНЯЕ СВЯТА У ПРУЖАНАХ

10 студзеня ўжо ў 12-ты раз у Пружанскім Палацыку адбылася На-вагодняя казка. Свята для школьні-каў як заўжды рыхтавалі Пружан-ская арганізацыя ТБМ і супрацоўнікі Палацыка. Але адметным было тое, што на гэты раз на свята запрасілі вуч-няў старэйшых класаў школ горада, якія з’яўляюцца выдатнікамі па бела-рускай мове і літаратуры, перамож-цаў алімпіяды па мове. Прыйшлі 30 дзяўчат і хлопцаў з 48 запрошаных, але тыя, хто прыйшоў, былі моцна ўра-жаныя цудоўным балем.

У зале гучала толькі беларус-кая мова за выключэннем у канцы ме-рапрыемства песняў на ангельскай.

Пасля віншавання са святам ад старшыні Рады ТБМ і дырэктара Палацыка баль распачаўся паланэзам, далей праграму вёў  Зюзя, ён жарта-ваў, арганізоўваў гульні і нават кара-год. Перад  прысутнымі выступіў мя-сцовы бард Юры Казей з уласнай песняй «Каралева Бона».

Пасля жартаў, танцаў, песняў вялікім сюрпрызам стаў выступ Сяр-жука Доўгушава. Музыка не толькі сам спяваў беларускія калядныя песні, але падключыў да спеву ўсю залу, усіх прысутных.

Пасля Сяржука яшчэ высту-пілі хлопцы-музыкі са штата Агайя ЗША. Нашыя дзяўчаты былі моцна ўражаныя. А пры самым заканчэнні Свята ўдзельнікі атрымалі віншаван-не ад Святога Мікалая і салодкія падарункі.

Тарэса Жэгалава,

старшыня Рады ТБМ г. Пружаны.

 

Калядкі ў Баранавічах

Чарговыя калядкі прайшлі ў Баранавічах. Ужо не першы год іх пра-водзіць Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы. Касцюміраванае святкаванне падабаецца гараджанам. Многія чакаюць калядоўшчыкаў, з задавальненнем адчыняюць дзверы сваіх дамоў, кажа старшыня Тавары-ства  Таццяна Кісель:

— Калядоўшчыкі прыходзяць да людзей у хаты, каб прынесці ім но-выя ўражанні, радасць, дабро і забраць з хаты ўсё злое, нядобрае. Людзі гэта адчува-юць, калі мы прыходзім да іх у хату. Яны хочуць нас бачыць, яны нас па-мятаюць. І часам нават адчыняюць веснічкі, выбягаюць і запрашаюць да сябе.

Паводле  Таццяны Кісель, та-кім чынам яны вяртаюць народу даў-нія традыцыі і беларускае слова. У гэтым годзе калядоўшчыкі раздзялі-ліся на дзве групы, каб ахапіць як мага большую тэрыторыю.

Беларускае Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *