НАША СЛОВА № 5 (1468), 29 студзеня 2020 г.

Серада, Люты 5, 2020 0

26 студзеня 1990 года ў Беларусі быў адноўлены статус беларускай мовы, як дзяржаўнай

Беларуская мова — гарант нашай незалежнасці

26 студзеня 1990 г. ВС БССР 11 склі-кання апошнім у СССР прыняў Закон «Аб мовах у БССР» у адпаведнасці з якім пасля доўгага перапынку ад 1927 г. беларуская мо-ва зноў стала дзяржаўнай.

Сітуацыя ў краіне на той час была вельмі складанай. Усе ВНУ рэспублікі яшчэ ў 30-х гадах ХХ ст. гвалтоўна зрабілі руска-моўнымі, пры гэтым рэпрэсавалі беларус-камоўных выкладчыкаў і студэнтаў.

У 1959 г. закрылі ўсе беларускія шко-лы ў гарадах, пакінуўшы родную мову толь-кі ў вясковых школах. Некаторым катэго-рыям жыхароў Беларусі дазвалялі вызва-ляць сваіх дзяцей ад вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў рускамоўных школах.

Асабліва пацярпелі маладыя бела-рускія хлопцы, з якіх літаральна выбівалі беларускую мову ў савецкім войску і мі-ліцыі.

Тым не менш народ не хацеў памі-раць і канчаткова русіфікавацца. Закон «Аб мовах» планаваў вярнуць родную мову ў штодзённы ўжытак на працягу 10 гадоў. І справа пайшла, асабліва калі Беларусь стала незалежнай краінай. У 1994-95 гг. больш за палову вучняў у першых класах вучылася па-беларуску. Беларуская мова паступова вярталася ў ВНУ, справаводства, на радыё і БТ.

Аднак майскі рэферэндум 1995 г., які праводзіўся са шматлікімі парушэннямі, спыніў гэты працэс, і абвешчанае ім двух-моўе за пару гадоў ліквідавала ўсе дасяг-ненні, зробленыя ў моўнай сферы, а ў 1998 г. унеслі такія змены ў Закон «Аб мовах», што ён практычна перастаў дзейнічаць.

Адначасова з гэтым на палітычную сцэну выйшла дамова аб стварэнні так званай «саюзнай дзяржавы», якая прадугле-джвала паступовую анексію Беларусі і ператварэнне яе ў «Северо-Западный край», дзе нічога беларускага ўжо не будзе.

Дзякуючы шматтысячным дэманст-рацыям і мітынгам беларускіх патрыётаў асноўныя палажэнні, запісаныя ў «саюзнай дамове», беларуская ўлада паклала пад су-кно, мяняючы пры гэтым беларускую мову і культуру на танную нафту і газ. Захаванне беларускай мовы легла на плечы грамад-скасці, і яна зрабіла немагчымае, пера-тварыла імідж беларускай мовы з сялян-скай, адсталай і калгаснай у мову гарадской эліты, інтэрнэта, камп’ютараў, Вікіпедыі, Касцёла і Уніяцкай царквы. Гэтая з’ява ў апошнія гады атрымала назву «мяккая бе-ларусізацыя» і вельмі занепакоіла маскоў-скіх імперыялістаў. Таму яны выцягнулі з пыльнай тэчкі старую «саюзную дамову» і год таму прад’явілі нам ультыматум, каб мы пагадзіліся дабраахвотна, «шасцю губе-рнямі» стаць чарговай ахвярай «русского мира».

Лепшыя прадстаўнікі нашага народа адказалі на гэта масавымі дэманстрацыямі і мітынгамі падчас святкавання сотай і сто-першай гадавіны БНР, удзелам у перапаха-ванні ў лістападзе мінулага года ў Вільні Кастуся Каліноўскага і пратэстамі ў Менску і іншых гарадах супраць т.зв. інтэграцыі ў снежні 2019 г.

Аднак усходняя пагроза нікуды не дзелася і «дамоклаў меч» «русского мира» як і раней вісіць над нашымі галовамі.

Суайчыннікі! Нашыя грамадзяне розных палітычных поглядаў і веравы-знанняў! Калі Вы хочаце і далей жыць у незалежнай краіне і карыстацца ўсімі яе пе-равагамі — ужывайце беларускую мову ў сваім жыцці і зрабіце ўсё неабходнае, каб яе захаваць для нашчадкаў.

За апошнія 50 гадоў наша краіна з сялянскай дзяржавы, дзе беларусы пера-важна жылі ў вёсках і менавіта там захавалі родную мову, ператварыліся ў трэцюю кра-іну Еўропы пасля Вялікабрытаніі і Бельгіі, дзе пераважае гарадское насельніцтва.

Упершыню за апошнія 200 год наш горад, які не гаварыў па-беларуску, бо бела-русаў там было менш за палову, стаў бела-рускім. Асабліва гэта датычыцца нашай ста-ліцы, дзе ў 2-х мільёнах насельніцтва бела-русы складаюць значную большасць.

Вясковае насельніцтва вельмі хутка знікае, і разам з ім знікаюць шматлікія бела-рускія дыялекты і носьбіты нашай мовы. Таму малыя дзеці нашах гараджанаў ужо не маюць беларускамоўных дзядуль і ба-буль, не чуюць беларускіх казак, песень і калыханак.

Таму менавіта мы, асабліва жыхары Менска і вялікіх гарадоў павінны захаваць сваю мову, навучыць гаварыць на ёй нашых дзяцей і ўнукаў, бо рускамоўная школа гэ-тага зрабіць не ў стане.

Таму я заклікаю Вас вярнуцца да родных беларускіх каранёў і не саромецца карыстацца беларускай мовай перш-на-перш дома, а таксама ў стасунках з уладамі ўсіх узроўняў, каб яны не забываліся, у якой краіне жывуць.

Будзе паўсюль гучаць беларуская мова, і аматары аншлюсу адмовяцца ад сваіх планаў і імперскіх амбіцый.

Ганаровы старшыня ТБМ,

кандыдат гістарычных навук

Алег Трусаў.

Рэспубліканская Рада ТБМ

26 студзеня, акурат у дзень 30-годдзя прыняцця закона “Аб мовах у БССР” 1990 года, у Менску прайшло планавае паседжанне Рады ТБМ. На Раду былі вынесены наступныя пытанні:

  1. Справаздача старшыні ТБМ аб дзейнасці арганізацыі ў 2019 г.
  2. Справаздачы намеснікаў старшыні ТБМ — У. Коласа, С. Судніка, А. Давідовіча, Д. Тушынскага.
  3. Прыняцце плана дзейнасці ТБМ на 2020 год.
  4. Аб правядзенні чарговага з’езда ТБМ.
  5. Прыняццё Зварота «Беларуская мова — галоўны чыннік абароны незалежнасці краіны».
  6. Аб складзе сакратарыята.
  7. Рознае.

 

Былі заслуханы даклады старшыні ТБМ (публікуецца на ст. 2) і намеснікаў, у якіх былі прадстаўлены самыя розныя бакі дзейнасці ТБМ у 2019 годзе, а гэта і ўнівер-сітэт, і 30-годдзе ТБМ, і ўдзел у выбарах, і Агульнанацыянальныя дыктоўкі, і ўдзел у перапахаванні паўстанцаў Кастуся Каліноў-скага, і шмат чаго іншага.

Станіслаў Суднік прадставіў Радзе “Летапіс ТБМ. 2014 — 2019”. У кнізе 156 старонак, на якіх у сціслай форме пададзена дзейнасць Таварыства за пяць гадоў. І ў першую чаргу ў “Летапісе” паказаны падзеі, што на працягу пяцігодкі знайшлі адлюстраванне на старонках газеты “Наша слова”, якому, дарэчы, 17 скавіка гэтага года таксама спаўняецца 30 гадоў.

Быў прыняты план дзейнасці на 2020 года. Прынялі пастанову і вызначылі дату чарговага XIV з’езда ТБМ — 18 кастрычніка 2020 года.

Рада прыняла зварот “Беларуская мова — галоўны чыннік абароны незалеж-насці краіны” і абмеркавала ўдзел ТБМ у Кангрэсе за незалежнасць. Рада пацвердзіла права ТБМ скарыстаць сваю квоту ў 40 чалавек, калі падрыхтоўка кангрэса будзе ісці ў нацыянальным рэчышчы і пытанні мовы будуць годна і шырока паднятыя.

Рада ТБМ разгледзела ва-рыянты тэкстаў, якія могуць быць рэкамендаваны ТБМ для 13-й Агу-льнанацыянальнай дыктоўкі. Бу-дуць прапанаваны тэксты, звяза-ныя з 75-годдзем Перамогі, са 100-год-дзем Слуцкага збройнага чы-ну і з юбілеем У. Караткевіча. Зрэ-шты, кожная арганізацыя вольная зрабіць свой уласны выбар тэкста для дыктоўкі.

У чарговы раз была падня-та тэма фестывалю беларускай мовы.

У сувязі з правядзенне Кан-грэса за незалежнасць 15 сакавіка ў Менску, шырокага святкавання 30-годдзя (17 сакавіка) “Нашага слова” ў Менску пакуль не плану-ецца. Юбілей газеты ТБМ хутчэй за ўсё будзе адзначаны ў Лідзе, хаця ёсць яшчэ час, каб падумаць.

ГА “Таварыства белару-скай мовы імя Ф. Скарыны” ў 2020 годзе зноў чакае велізарны аб’ём працы па адстойванні асноўнага чынніка нашай незалежнасці — беларускай мовы.

Яраслаў Грынкевіч.

Справаздача старшыні ТБМ Алены Анісім

на паседжанні Рады ТБМ 26 студзеня 2020 г.

У 2019 г. наша арганізацыя як і раней працавала па ўзгод-неным плане.

У пачатку 2019 г. Асамблея НДА ўзнагародзіла нашу аргані-зацыю за распачатую ініцыятыву — заснаванне Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Узнагароду прыняў гана-ровы старшыня ТБМ, в.а. рэктара Алег Трусаў. Мерапрыемства прайшло ў студзені 2019 г.

Традыцыйныя Агульна-нацыянальныя дыктоўкі, якія ад-бываюцца пад эгідай Міжнарод-нага дня роднай мовы, пашыра-юць месцы свайго правядзення і прыцягваюць усё большую коль-касць удзельнікаў. У сувязі з гэтым трэба адзначыць найперш нашы арганізацыі ў Лідзе, Магілёве, дзе мерапрыемствы праводзяцца пад патранатам і пры непасрэдным удзеле дзяржаўных органаў улады.

Адной з важных падзей стаў удзел старшыні ТБМ Алены Анісім і ганаровага старшыні Але-га Трусава ў Вялікай размове 1 сакавіка 2019 г. Падчас гэтага мерапрыемства, калі з’явілася маг-чымасць звярнуцца да кіраўніка краіны, Алег Трусаў падняў пы-танне пра адсутнасць беларускай мовы ў судах. На практыцы гэта прыводзіць да таго, што ўзнікае да-датковая неабходнасць для суддзяў за дзяржаўныя грошы наймаць перакладчыкаў з рускай мовы. Выказванне мела далейшыя на-ступствы: Алегу Трусаву прапа-навалі прывесці канкрэтныя пры-клады такіх сітуацый і назваць про-звішчы суддзяў. Да гэтай справы падключыліся розныя людзі, най-перш  нашы актывісты, такія як Генік Лойка, Валянцін Стэфановіч і інш. У выніку некалькіх сустрэч на самым высокім дзяржаўным узроўні пры Нацыянальным цэн-тры прававой інфармацыі быў створаны экспертны савет. Кам-петэнцыяй гэтага органа з’яўляец-ца арганізацыя і зацвярджэнне пе-ракладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. Так, з ліпеня па снежань ужо перакладзены Кодэкс аб шлюбе і сям’і, некалькі частак Грамадзянскага кодэкса, а таксама Выбарчы кодэкс. У 2020 г. гэта справа будзе працягвацца, план быў прыняты напрыканцы 2019 г.

Важным мерапрыемствам 2019 г. стала таксама святкаванне 101-й гадавіны БНР, у якім бралі ўдзел акрамя іншых нашых сяброў Алена Анісім і Алег Трусаў. У су-вязі з гэтым, хочам прыгадаць, што шэраг нашых сяброў быў узна-гароджаны медалём «100 год БНР» менавіта ў 2019 г.

Як вы ўсе ведаеце, у 2019 г. ТБМ сустрэла свой 30-гадовы юбілей. Многія нашы арганізацыі годна адзначылі (а некаторыя працягваюць адзначаць) гэтую да-ту. Так, у Менску ў чэрвені, у дзень, калі адбыўся Устаноўчы сход, мы правялі прэс-канферэн-цыю. У верасні, калі наша аргані-зацыя была афіцыйна зарэгістра-вана ў сталіцы ў гатэлі «Манасты-рскі» прайшла вельмі грунтоў-ная канферэнцыя, а таксама ўрачысты прыём з нагоды юбілею. Асноўная заслуга ў правядзенні канферэнцыі на-лежыць, безумоўна, намесні-ку старшыні ТБМ Дзянісу Ту-шынскаму, а таксама сябрам сакратарыята.

У мінулым годзе былі праведзены па паскоранай праграме выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Згодна з нашым агульным рашэн-нем сябры ТБМ бралі ўдзел у гэ-тай палітычнай кампаніі. Аднак ніводнага прадстаўніка дэмакра-тычнай грамадскасці на гэты раз у Палату прадстаўнікоў не прапу-сцілі. Так, добрасумленна сабра-ныя подпісы за вылучэнне стар-шыні ТБМ Алены Анісім былі скасаваныя, абскарджанне плёну не дало. Намеснік старшыні ТБМ Дзяніс Тушынскі, які вылучаўся ад партыі зялёных, быў зарэгістра-ваны і правёў сваю кампанію вель-мі актыўна. Тым не менш, дэпу-татам па яго акрузе стаў не народ-ны абраннік, а чалавек ад улады.

Згадваючы пра 2019 г., вар-та ўспомніць пра свята беларус-кага пісьменства, якое адбывалася ў верасні ў Слоніме. Знакавай па-дзеяй на гэтым свяце стала ад-крыццё помніка Льву Сапегу. Сцяг ТБМ таксама лунаў у гэты дзень у Слоніме, дзякуючы таму, што яго дэманстравалі гарадзенцы, былі таксама і нашы магілёўскія сябры.

Напрыканцы года 22 ліс-тапада ў Вільні адбылася гіста-рычная падзея — перазахаванне парэшткаў удзельнікаў паўстання 1863 г. на чале з нашым нацыяна-льным героем Кастусём Каліноў-скім. Сябра нашага сакратарыяту Алесь Лагвінец прыклаў шмат на-маганняў і не толькі дапамог мно-гім зрабіць візы ў кароткі час, але і арганізаваў транспарт, парупіўся пра начлег і забяспечыў візуаль-ныя рэчы — сцягі і інш. Безумоўна, ён заслугоўвае вялікай падзякі і па-шаны.

Па ініцыятыве Віталя Ста-нішэўскага разам з намеснікам старшыні Дзянісам Тушынскім мы правялі маніторынг наяўнасці беларускамоўных школ і класаў, груп у садках па ўсёй Беларусі. Вынікі яшчэ чакаюць сваёй апра-цоўкі. Спадзяюся, што разам з жу-рналістамі мы падрыхтуем інфа-графіку па гэтай тэме.

Займаліся мы ў мінулым годзе і арганізацыйна-бюракра-тычнымі справамі. Так, мы падпі-салі чарговую дамову на працяг арэнды нашага офіса па вул. Румя-нцава, 13. Калі ўсё будзе добра, то мы маем час да 2023 г. Галоўнае, своечасова знаходзіць грошы і аплачваць камунальныя паслугі і арэнду.

Як і раней, у нас дзейні-чаюць курсы польскай, украін-скай мовы. Штосераду ў нас ад-бываюцца паседжанні клуба Пра-мова. Суботу і нядзелю працуюць курсы пры Універсітэце імя Ніла Гілевіча.

Гэта толькі кароткі пералік тых мерапрыемстваў, што пра-йшлі ў мінулым годзе. Спадзяюся, што мяне дапоўняць сябры Рады, бо немагчыма ў адным дакладзе назваць усё, што рабілі нашы ся-бры па ўсіх раёнах Беларусі. Тым не менш, хацела б адзначыць ак-тыўную дзейнасць Лідскай, Магі-лёўскай, Баранавіцкай, Аршан-скай, Віцебскай, Менскай аргані-зацый. Пакуль яшчэ маем пытанні з дзейнасцю нашай арганізацыі Менскай абласной, дзе праяўля-юць актыўнасць Нясвіжская і Га-радзейская арганізацыі, Слуцкая, але не відаць дзеянняў на аблас-ным узроўні. Нас непакоіць так-сама сітуацыя ў Гомельскай воб-ласці. Кіраўнікі арганізацыі і га-радской, і абласной мала выхо-дзяць на сувязь. Фактычна ігнару-юць правядзенне Радаў. У сувязі з правядзеннем у 2020 г. чарговага з’езда ТБМ мы павінны будзем канкрэтна рэагаваць на гэтыя факты.

Шаноўныя сябры! Нягле-дзячы на ўсю складанасць, а часам і недарэчнасць сітуацыі ў нашай краіне з дзяржаўнай беларускай мовай, мы не можам упадаць у адчай. Сёння з’яўляюцца дадатко-выя магчымасці для пашырэння ўжывання беларускай мовы праз новыя ІТ-тэхналогіі. Так, ёсць асобныя энтузіясты, якія гатовы часам зусім бясплатна перакла-даць розныя камп’ютарныя пра-грамы і платформы на беларус-кую мову. Гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць пашырыць бе-ларускую мову для навучання і ў нашай краіне, і для замежнікаў. Пытанне за тым, каб пры ТБМ фа-рмаваць каманду аднадумцаў, якія будуць працаваць у гэтай сферы.

Нас чакае як заўсёды ня-просты год. Шматлікія інтэгратары з усходняга боку зусім не хаваюць сваіх намераў паглынуць Бела-русь. Зразумела, што пры такім развіцці падзей нічога добрага не чакае ні беларускую мову, ні са-праўдных патрыётаў. Наша ж улада працуе зусім не на свой народ. Але мы не маем права здавацца. Нашу працу ніхто за нас не зро-біць. Таму будзем гуртаваць сваіх паплечнікаў, прасоўваць свае ідэі. І на сваім чарговым з’ездзе падвя-дзём вынікі сваёй няспыннай мэ-таскіраванай працы.

 

Рэспубліканская Рада ТБМ

Пастанова Рады ТБМ аб правядзенні XIV з’езда ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”

 

  1. Чарговы з’езд ТБМ правесці 18 кастрычніка 2020 г.
  2. Вылучыць рэгіянальным арганізацыям на З’езд дэлегатаў, якія стаяць на ўліку ў мясцовых органах улады па наступных квотах:

Мінская гарадская арганізацыя — 30 чалавек.

Абласныя арганізацыі — па 5 чалавек;

ад кожнай гарадской і раённай арганізацыі:

— да 50 чалавек — 1 дэлегат;

— ад 51 да 100 чалавек  — 2 дэлегаты;

— ад 101 чалавека і болей — 3 дэлегаты.

  1. Суполкі і арганізацыі, якія не стаяць на ўліку ў мясцовых органах улады, могуць вылучаць па адным паўнамоцным прадстаўніку з правам дарадчага голасу.
  2. Сябры Рады ТБМ і рэвізійная камісія прысутнічаюць на з’ездзе ў якасці дэлегатаў аўтаматычна.
  3. Пратаколы даслаць да 15 верасня.

26 студзеня 2020 г.

 

Зварот Рады ТБМ да грамадзян Беларусі

 

Беларуская мова — галоўны чыннік абароны незалежнасці краіны

 

Паважаныя сябры!

26 студзеня 1990 г. у Беларусі адбылася гістарычная падзея — была адноўлена дзяржаўнасць беларускай мовы. Наша мова была абве-шчаная адзінай дзяржаўнай мовай і паступова пачала пашырацца ва ўсіх сферах грамадскага і палітычнага жыцця.

Мы атрымалі выдатную магчымасць не толькі захаваць сваю мову для нашчадкаў, але і зрабіць яе адной з паўнапраўных моў аб’яднанай Еўропы. На жаль, за апошнія два дзесяцігоддзі ўлада зрабіла ўсё, каб прыбраць родную мову беларусаў з экранаў тэлебачання, з заканадаўчай сферы і самае страшнае — яна выгнала мову тытульнай нацыі з садкоў і школ, не дала ёй запанаваць у вышэйшай адукацыі. Набіраюць сілу галасы розных «інтэгратараў», якім карціць пазбавіць нас незалежнасці і  зноў загнаць нас у імперыю.Усё больш трывожна гучыць  засцярога Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

Шаноўныя беларусы! Беларуская мова ёсць і будзе заўсёды дзяржаўнай. Не цурайцеся карыстацца ёю ў штодзённым жыцці. Запаўняйце на ёй афіцыйныя паперы, анкеты, іншыя дакументы. Звяртайцеся па-беларуску да дзяржаўных асобаў, ва ўстановы. Паўсюль размаўляйце па-беларуску: годна, упэўнена, ветліва. Пачувайцеся гаспадарамі на сваёй зямлі, думайце і разважайце па-гаспадарску. І нікому не давайце ўсумніцца ў тым, што на Беларусі гучала, гучыць, і будзе гучаць наша спрадвечная беларуская мова.

26 студзеня 2020 г.

 

 

Склад сакратарыята ТБМ

  1. А. Анісім
  2. А. Трусаў
  3. С. Кручкоў
  4. Э. Акулін
  5. А. Давідовіч
  6. Д. Тушынскі
  7. Л. Мухіна
  8. У. Азёма
  9. У. Колас
  10. А. Чэчат

 

ПЕРШАЯ ЛАСТАЎКА ЁСЦЬ, БУДУЦЬ І НАСТУПНЫЯ

Рэцэнзія на кнігу «Уводзіны ў філасофію.  Нарысы. Тэксты»

Мінск. Выдавец Зміцер Колас, 2019 г.

Пад агульнай рэдакцыяй

Паўла Баркоўскага, дацэнта, кандыдата філасофскіх навук.

Укладанне Паўла Баркоўскага, Лявона Баршчэўскага, Анатоля Сідарэвіча.

Рэцэнзенты:

Уладзімір Конан, доктар філасофскіх навук,

Ядвіга Яскевіч, доктар філасофскіх навук,

Ігар Бабкоў, кандыдат філасофскіх навук.

Аўтары ўступных артыкулаў:

дацэнты, кандыдаты філасофскіх навук Рыгор Грудніцкі, Павел Баркоўскі.

 

Сучасны навукова — тэхніч-ны прагрэс усім сваім існаваннем не  ў  стане адмовіць традыцый-ныя і адначасова  новыя пытанні аб сутнасці быцця, у тым ліку ча-лавечага жыцця, аб пошуках ісці-ны, аб магчымасцях чалавечага пазнання. У рэчышчы філасофіі на гэтыя, ды ім падобныя пытанні, і на сённяшні дзень існуе вялікая колькасць адказаў, ці вялікая ко-лькасць філасофій. Паводле са-вецкага і расійскага філосафа Тэа-дора Айзермана, «існаванне мно-ства несумяшчальных адна з дру-гой філасофій вельмі ўскладняе адказ на пытанне «што такое фі-ласофія? Але гэтыя абставіны сведчаць аб тым, што цяжка-сцей адказу на такое пытанне тым больш, чым больш факты-чных дадзеных для яго развяз-вання»  (Ойзерман, Т.И. Метафи-лософия. Теория историко — философского процесса. М.: КАНОН, 2009.  С. 61.)

 

  1. Філасофія: яе сэнс, прызначэне. Пра катэгорыі філасофіі

 

У першым раздзеле   (стар. 5 — 54) змешчаны  тэксты, якія па-вінны дапамагчы студэнту  ў рас-крыцці пытання «што такое філа-софія».  Ва ўступе аўтары — склада-льнікі робяць тлумачэнні, што ад-каз на пытанне, што такое філа-софія, палягае ў рэчышчы  разу-мення светапогляду, які праяўля-ецца гістарычна і які  «абумоўлены мэтамі эпохі, яе каштоўнасцямі, уласцівым ёй тыпам культуры».  Азначэнне філасофіі  дасягаецца  праз аналіз суадносін філасофіі і міфалогіі; філасофіі і рэлігіі. Ро-біцца выснова: філасофія  «ўзнікае як спосаб рацыянальна — крытыч-нага пераадолення міфа, як тэа-рэтычны спосаб асэнсавання свету і чалавека, незалежны ад рэлігійна — міфалагічнай фанта-зіі» (с. 9).

 

Хрэстаматыйныя тэксты    першага раздзела стартуюць са спадчыны Платона  (ва ўступным слове тлумачыцца  прычына  тако-га падыходу, с. 5), хоць  пачына-льнікам філасофіі ў еўрапейскай традыцыі лічыцца Піфагор з яго-най містыфікацыяй лікаў, якому і прыпісваецца аўтарства слова «фі-ласофія». Затым  наступае  перы-яд натурфіласофіі:  мілецкай (іяні-йскай), элейскай,  філасофіі атамі-стыкі, што і складае неразрыўны ланцуг антычнай філасофіі. У V ст. да н. э. складваецца школа сафіс-таў, якія ў адрозненні ад натур-філосафаў ужо мелі справу не з прыроднымі прадметамі, а толькі з чалавечымі абстракцыямі. Сафі-сты былі першымі платнымі на-стаўнікамі мудрасці, якія ўзмацнілі    спеклятыўнасць (абстрактнасць)  філасофіі. Пад мудрасцю сафісты разумелі не пошукі ісціны, а толькі ўменне любымі прыёмамі даказ-ваць ці абвяргаць ісцінасць ці іл-жывасць чалавечых думак.  Мена-віта з крытычнасці гэтых сафісты-чных практыкаванняў прайшоў-шы праз спадчыну Сакрата / Пла-тона, закладваліся асновы фарма-льнай логікі, якая  строга і завер-шана паўстала ў філасофіі вялікага стагірыта  — Арыстоцеля.

 

Платон / Сакрат — вяршыня у равіцці антычнай філасофіі (складальнікі і пачынаюць сваю хрэстаматыю  менавіта з яго). Для таго, каб зразумець філасофію Платона неабходна спачатку ўве-даць спадчыну Сакрата як ягона-га настаўніка ад якога не засталося ніякай пісьмовай памяці.Сакрат узгадваецца толькі ў філасофскіх трактатах ягонага вучня —   Плато-на,  у якіх ён выступае галоўным персанажам.   Сакрат прынцыпова не прызнаваў пісьма як такога: для яго слова напісанае — гэта слова мёртвае, а ісціну можна адшук-ваць толькі праз слова жывое, сло-ва агучанае.

Аўтарам  удалося дбайна і сцісла пераказаць дыялагічнасць філасофіі Платона/Сакрата, выка-рыстоўваючы для гэтага, у пры-ватнасці, выбраныя дыялогі  Пла-тона ў беларускіх перакладах Яна Пятроўскага  (1905 г., Слуцк — 2002 г., Гэйсэнвіль, ЗША). Ян Пятро-ўскі   папулярызатар філасофскай спадчыны Платона і  перакладчык   яе  са старажытнагрэцкай мовы  на беларускую.   Паводле Я. Пятроў-скага,  «пераклады, для прыкладу, дыялёгаў Плятона, нясуць з сабою слоўнік новых філязафічных тэр-мінаў, выражэньняў, стылю і кан-цэпцыяў дагэтуль нячуваных у нас, новыя дэфініцыі. Бо і ў грунце рэчы, бяз гэтых канцэпцыяў, бяз гэтых паняцьцяў і дэфініцыяў, бяз разумных нормаў і прынцыпаў, гэтак старажытны свет, як і сучасны, не могуць абыйсьціся на шляху людзскасьці да новых га-рызонтаў».  Пятроўскі, Ян. Ста-ражытная грэцкая  клясыка (у межах нашае супольнасьці).  Ga-inesville, Florida USA. 1979. с. 9.

Пераклаўшы тэкст дыялёгу «Крытон», Я. Пятроўскі адзначаў, што «ён выдаўся мне вельмі бе-ларускім. У ім закраналіся ўсе тыя аспекты пытаньняў, якімі займаюцца ў сваім жыцьці ўсе дочкі і сыны беларускага наро-да». Пятроўскі, Ян. На васьмі-дзесятыя ўгодкі (фрагмэнты). Gainesville. Florida USA. 1985. с. 8. 

Пераклады дыялогаў Пла-тона, выкананыя Янам Пятроў-скім, наступныя: «Сімпозыён Іён», «Горгіяс», «Протагорас Гіппіяс Вя-лікшы», «Пармэнідэс  Мэнон».

Не толькі сэнс філасофіі як спецыфічнага феномена, але і бо-льшая частка яе зместу будуць не-дастаткова зразумелымі, калі яе выкладаць па аналогіі з прырода-знаўчымі дысцыплінамі безадно-сна гісторыка-нацыянальнага кан-тэксту і экскурсу ў гісторыю філа-софіі. Што тычыцца такіх навук «без прынцыпаў» як фізіка, хімія, біялогія, то іх вельмі мала цікавяць сацыяльныя ўмовы, эканамічны стан, палітычная сістэма грамад-ства ў дачыненні да тых ці іншых думак, канцэпцый, адкрыццяў законаў, у якіх гэтыя навукі афарм-ляліся. А вось з філасофіяй сітуа-цыя зусім іншая менавіта таму, што яна перад усім — светапогляд нейкай канкрэтнай гістарычнай эпохі і чалавека. Напрыклад,  выка-рыстанне закона зберажэння і пе-ратварэння энергіі ў межах фізіч-най навукі не цягне за сабою аўта-матычнага звароту да асэнсавання светапоглядных абставін, у якіх  ён быў сфармуляваны. Філасофскае асэнсаванне гэтага закона  патра-буе не толькі паняційнага тлума-чэння, але і аналізу эвалюцыі лінг-вістычнага разгляду тэрмінаў  «энергія», «ператварэнне», «збе-ражэнне»  і г.д.

У першы раздзел рэцэнза-ванай кнігі «Уводзіны ў філасо-фію» ўключаны аўтэнтычныя тэк-сты з твораў 25 аўтараў самых розных   філасофскіх напрамкаў, эпох, традыцый. На працягу доў-гай дарогі свайго развіцця, уклю-чаючы і сённяшні дзень, перад філасофіяй паўстае пытанне, што такое філасофія, яе  функцыяна-льнасць у чалавечым грамадстве?  Рэнэ Дэкарт, французскі філосаф, матэматык ХVII ст. у сваёй працы «Пачаткі філасофіі» адзначаў, што «Філасофія (калі ўжо яна распаў-сюджваецца на ўсё даступнае ча-лавечаму пазнанню) адна толькі і адрознівае нас ад дзікуноў і варвараў і што грамадзянскі ды адукацыйны ўзровень кожнага народа тым вышэйшы, чым лепш у ім філасофствуюць» (с.17).  Значыць, у аснове філасофіі  пры-сутнічае мудрасць; але не любая мудрасць — філасофія. Гэта відаць на прыкладзе спадчыны антыч-ных сямі мудрацоў у ва ўсіх іх кла-сіфікацыях. З двух дзясяткаў стара-жытнагрэцкіх мудрацоў толькі адзін Фалес — прадстаўнік Мілец-кай (Іянійскай) школы з’яўляецца філосафам, бо ён упершыню з  па-зіцый наіўнага, стыхійнага матэ-рыялізму сфармуляваў ідэю, што свет паступова  сфармаваўся з ва-ды, як першарэчыва   кропельна — вадкаснага стану. Усе астатнія муд-рацы  закраналі толькі прыватныя пытанні з палітыкі, маралі, рэлігіі, права, кахання і г. д.  Накшталт, выказванне мудраца-заканатво-рца Салона: «Ад багацця ўзнікае перанасычэнне, а ад яго пыха» — з’яўляецца мудрасцю, але не філа-софскай ідэяй адносна Сусвету, прыроды і г. д.

 

  1. З гісторыі філасофіі

 

Ва Уступе аўтары Павел Ба-ркоўскі і Рыгор Грудніцкі слушна  адзначаюць, што ў стаўленні да філасофскай класікі сучасная фі-ласофія — «гэта спалучэнне самых розных школ і плыняў» і вылуча-юць наступныя з іх: сацыяльна — крытычная; прагматыка — аналіты-чная, структуральна — постмадэр-ная і экзістэнцынальна — фенаме-налагічная (с. 56). Уяўляецца не-абходнасць пункцірна закранаць   хоць бы аўтарскім тэкстам  (дзеля ўсеабдымнага ўяўлення адносна  ўсясветнай філасофіі),  геаграфі-чныя арэалы ўзнікнення філасо-фіі: Індыя, Кітай, Грэцыя — Рым; старажытнаіндыйскую і старажы-тнакітайскую філасофію як тры-валы складнік  усясветнага досведу ў гісторыі філасофіі.

Гісторыя філасофіі —  наву-ка асобага роду, задача якой — вы-вучэнне падзей, якія непадуладны вонкавым назіранням.  Па-гэтаму яна напрамую  не даследуе  праб-лемы прыроды, грамадства, дзяр-жавы, чалавека, а толькі выража-ныя лагічным шляхам думкі адно-сна іх і шмат чаго іншага. Праз уключэнне хрэстаматыйных выб-раных тэкстаў з сусветнай і айчын-най філасофскай традыцыі ў кнізе «Уводзіны ў філасофію» право-дзіцца  думка аб тым,  што гісто-рыя філасофіі  — гэта не хранала-гічная роспаведзь аб жыцці і тво-рчасці асобных філосафаў ці пры-знанне нейкага адзінамернага  па-знаваўчага працэсу, а гэта скла-даны працэс працякання жыцця ў пэўны гістарычны час канкрэт-нага народа, які і з’яўляецца суб’е-ктам  і аб’ектам філасофскага ана-лізу. Паводле Г.Ф.В. Гегеля, у са-мой філасофіі ўтрымліваецца  відавочная ўнутраная супярэч-насць, таму што па сваёй прыро-дзе  «філасофія хоча спазнаць  ня-зменнае, вечнае, існае самое па сабе і для сябе; яе мэта — праўда» (c. 58). Атрымліваецца, што калі філасофія ўтрымлівае сваю гісто-рыю, сваё мінулае, то  «ў ёй нельга знайсці праўду, бо праўда не ёсць мінулым» (с. 58).

Другім важным момантам   гегелеўскага разумення гісторыі філасофіі было прызнанне шмат-стайнасці ў існаванні мноства фі-ласофій, якія ў аднолькавай сту-пені прэтэндуюць толькі на ісцін-насць сваёй філасофіі.

Неабходна адзначыць, што аўтары  хрэстаматыйнага дапамо-жніка вельмі да месца і да сёння-шняга часу выкарысталі тэксты з  працы Г.В.Ф. Гегеля «Лекцыі пра гісторыю філасофіі» ў перакладзе Рыгора Грудніцкага аб суадно-сінах самых разнастайных філа-софій (у тым ліку нацыянальных) з  іх напрамкамі, школамі, гіста-рычнымі эпохамі, традыцыямі і ўсясветнай філасофіі. З гегелеў-скага разумення вынікае, што які-мі б рознымі ні былі філасофіі, «яны ўсё ж маюць тое  агульнае паміж сабою, што  ўсе яны ёсць філасофіяй» (с. 59). Ва ўступным слове Паўла Баркоўскага адзнача-ецца, што «можна бясконца  спра-чацца, ці існуе філасофія ў нацы-янальных межах або яна з’яўля-ецца выключна ўніверсалісцкім праектам, але нельга адмовіць тое, што тая ці іншая культура вельмі моцна ўплывала на станаўленне і фармаванне канкрэтнай філасоф-скай традыцыі, як тое адбылося ў Старажытнай Грэцыі ці ў Нямеч-чыне за новым часам (с. 6). Гегель  вобразна  параўновае суаднясен-не ўсясветнай філасофіі і  прыват-ных філасофій па аналогіі судня-сення паняцяў садавіна, вішні, слі-вы, вінаград. Садавіна не існуе са-ма па сабе, а ўвасабляецца толькі праз вішні, слівы, вінаград;  мета-фарычна ўсясветная філасофія ўпадабляецца садавіне, якая не здольна выяўляцца безадносна  да шматстайнасці мноства філасо-фій.

 

III.  Онталогія

 

У гэтым раздзеле слушна   ўзята за аснову праца Рыгора Гру-дніцкага «Філасофія: вучэбна — ме-тадычны комплекс: для студэнтаў усіх спецыяльнасцей»  — Навапо-лацк: ПДУ, 2005. У этымалагіч-ным падыходзе слова «онтало-гія» азначае (онтоіснае; логосслова😉  слова, вучэнне аб існым, вучэнне аб быцці, і ў гэтым раз-дзеле тлумачыцца шырокае і вуз-кае разуменне аб існаванні пры-роды.

У шырокім сэнсе прырода — гэта ўся разнастайнасць формаў быцця, аб’ектыўная рэальнасць, матэрыя, г.зн. усё тое, што існуе па-за чалавечай свядомасцю і не-залежна ад яе. У вузкім сэнсе пры-рода як аб’ект філасофскага па-знання — гэта сукупнасць натура-льных умоў існавання чалавека і грамадства (с. 79).

У антычнасці пабудова ідэ-альнай дзяржавы дапускала маг-чымасць паралельна з гэтым раз-вязвання шэрагу агульнафіласо-фскіх праблем, у якіх разглядаюц-ца пытанні таямнічасці і загадка-васці існавання ці неіснавання космасу, прыроды, грамадства, чалавека. Для адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні неабходна была існаваць пэўная мадэль грамад-скага парадку.

Гісторыка — філасофскі эк-скурс у раздзеле «Онталогія»      шырока прадстаўлены тэкстамі рознай аб’ёмнасці: 23 аўтарамі — філосафамі, пачынаючы ад спа-дчыны антычнага Анаксагора,  ахопліваючы: філасофію ранняй схаластыкі (Аўгустын); дуалізм  французскага філосафа, матэма-тыка, механіка — Рэнэ Дэкарта;  суб’ектыўны ідэалізм — шатландца  Дэвіда Юма; прадстаўніка не кан-тынентальнай і адначасова не-класічнай філасофіі, аднаго са стваральніка матэтычнай логікі,   —  англічаніна Бертрана Расэла; нем-ца Марціна Гайдэгера з ягонай экзістэнцыянальнай аналітыкай у разуменні быційнасці і часу; і за-вяршаючы спадчынай чэшскага філосафа, праваабаронца Яна Патачкі, паслядоўніка філасофіі фенаменалогіі і вучэння аб пост — Еўропе.

Філасофская спадчына, як   вышэй узгаданых  філосафаў, так  і астатніх  прадстаўленых  аўтарамі  ў раздзеле «Онталогія»  раскрыта  паспяхова. Але адсутнасць, ці то-лькі нязначная  фрагментарнасць спадчыны таго ці іншага філосафа      выклікаюць  у асобных  момантах   патрэбу не толькі цытавання яго-ных аўтэнтычных тэкстаў, але і ўказання ягонай філасофскай «спецыялізацыі». Напрыклад,  (стар. 81) спадчына Зянона пры-свечана філасофскаму асэнсаван-ня руху, ці існуе ён, ці не існуе, ці магыма фіксацыя яго? і г.д.    Фі-ласофія Зянона носіць апарыйны характар.  Апорыя — гэта  тупіко-васць у лагічных разважаннях адносна руху і немагчымасць да-казаць ці абвергнуць існаванне руху ў рэальнасці. Зянонам ство-рана шмат апорый, якія закрана-юць праблемы логікі, матэматыкі, лінгвістыкі, фізікі. Да нашага часу дайшло іх толькі некалькі, га-лоўнымі з якіх выступаюць:   «Ды-хатомія»,  «Ахілес і чарапаха», «Лятучая страла», «Стадый».

Ва ўсіх апорыях  Зянона  не  адмаўляецца рэальны рух, а тлу-мачыцца, што пачуццёвая фікса-цыя руху і лагічны аналіз яго да-юць яму розныя малюнкі. Пытан-не ў тым, як розумам выразіць рух.  З дапамогай логікі немагчыма  схапіць усе моманты «цяпер», у якіх знаходзіцца прадмет і як ён пераходзіць з аднаго моманту «цяпер» у іншае «цяпер».  Раскла-дваючы працэс руху, розум «пры-пыняе» яго, паколькі ён кожны момант «цяпер»  фіксуецца  ў ста-не «спакою». Таму розум  падказ-вае іншую, чым пачуццёвы вопыт выснову: «рух ёсць сума спакояў», г.зн. што рух адсутнічае, ён  нема-гчымы.

 

Філасофія ў Беларусі

 

Тысячагадовая традыцыя развіцця філасофіі не абмінала і беларускую гісторыю. Філасофія выкарыстоўвалася ў беларускіх  сярэднявяковых схаластычных   школах для абгрунтавання існа-вання Бога. Выкладалася яна ў Віленскім універсітэце (ХVI — ХIХ ст.ст.) не толькі на гуманітарыс-тыцы, але і на прыродазнаўчых аддзяленнях і медыцыне. Асэнса-ванне тамтэйшымі навучэнцамі філасофскай праблематыкі ў  пэў-най ступені спрычынілася і на ўзнікненне таемных універсітэцкіх палітычных аб’яднанняў філама-таў і філарэтаў.  Гэта і запачатка-вала, як адну з прычын закрыцця адзінага ўніверсітэта на тагачас-ных беларускіх землях у г.зв. «Паўночна — Заходнім краі» Расій-скай імперыі. Універсітэцкі кшталт  выкладання філасофіі з’яўляўся таксама  характэрным  для     Пола-цкай езуіцкай акадэміі ( ХIХ ст.).

У савецкай Беларусі выву-чэнне філасофіі адбывалася ў фо-рме камуністычнай ідэалогіі і дэ-нацыяналізацыі  нярускага (мяс-цовага) насельніцтва.  Гістарычны збег палітычных, вайсковых, між-народных абставін не дазваляў    нават адукаванай частцы беларус-кага народа, знаёміцца з набыткамі філасофіі  па-беларуску.  Камуніс-тычна — каланіяльная ідэалогія ў савецкай Беларусі засноўвалася на трывала напрацаваным падмурку расійскай імперскасці з яе ўспры-няццем усяго беларускага як то-лькі часткі «рускай гісторыі — тэры-торыі — народа». Выключэнне  не складала і сфера філасофіі, а ў кан-цэнтраваным савецкім падыходзе гэта праяўлялася ў глумлівым   «філасофія на беларускай  мове?» І на сённяшні дзень на слыху  сентэнцыі, накшталт таго, што    «філасофскай лексікі па-бела-руску ніколі не існавала і не іс-нуе». На такога роду «сцвярджэн-ні» можна адказваць толькі  рыта-рычна:  «А ці магчыма адшукаць уласна філасофскую лексіку на рускай ці якой іншай «жывой» мове?» Арыгіналы філасофскай лексікі прысутнічаюць толькі ў «мёртвых» мовах: старажытнагрэ-цкай і лаціне. Усе іншыя   нацыяна-льныя і не толькі філасофскія (ін-жынерная, тэхнічная, медыцын-ская і г.д. ) мовы, у тым ліку і  суча-сная грэчаская сілкуюцца выклю-чна з лінгвістычных сховішчаў Антычнасці. Таму любая мова імкнецца ў вечнасць, і яна заўсёды прырыхтавана ўбіраць у сябе не толькі ўсё самае сучаснае, але і мінулае, што адпавядае наяўным патрэбам носьбітаў гэтай мовы. Ж-Ж Русо сцвярджаў, што ў мове ёсць магчымасць «прачытаць» гісторыю і свабоды, і рабства.

Першыя невыразныя про-бліскі спробаў карэляцыі філасо-фіі і беларускай мовы  адбываліся  ў пачатку 90-х гадоў з аб’яўленнем незалежнасці Рэспублікі Бела-русь. У гэты час  свет пабачылі не-калькі навучальных дапаможнікаў, але скарыстацца імі з мэтай вы-кладання  філасофскіх дысцыплін па-беларуску ў выключна руска-моўным адукацыйным працэсе было   складана.

У кнігу «Уводзіны ў  філа-софію» ўключаны тэксты блізу160 аўтараў, у тым ліку беларускіх: Акудовіч Валянцін — беларускі літаратурны крытык, эсэіст, філо-саф; Бабкоў Ігар — беларускі філо-саф і літаратар, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНБ, кандыдат філасофскіх на-вук, дацэнт; Павел Баркоўскі — да-цэнт кафедры філасофіі культуры БДУ, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Грудніцкі Рыгор —  дацэнт, кандыдат філасофскіх навук, былы загадчык кафедры філасофіі По-лацкага дзяржанага ўніверсітэта; Крукоўскі Мікалай — беларускі філосаф, культуролаг і педагог, прафесар, доктар філасофскіх навук, працаваў у БДУ і   БДУКіМ; Санько Сяргей — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНБ, кандыдат філасофскіх на-вук, дацэнт. Сцёпін Вячаслаў —  беларускі і расійскі філосаф навукі і педагог, акадэмік РАН, доктар філасофскіх навук, прафесар. Ту-зава Тамара — беларускі філосаф, педагог, загадчыца  кафедры філа-софіі і паліталогіі прыватнага Ін-стытута правазнаўства , г. Мінск; Фурс Уладзімір — беларускі філо-саф, сацыяльны тэарэтык, доктар філасофскіх навук, прафесар. Працаваў у БДУ і Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

У цэлым высокая   адмы-словасць  рэцэнзаванай кнігі прад-вызначаецца двума момантамі: упершыню дапаможнік па філа-софіі  выйшаў  па-беларуску, што вельмі важна і надзённа; шырокай рэпрэзентпатыўнасцю   хрэстама-тыйнай спадчыны ўсясветнай  фі-ласофіі, і гэта таксама ўпершыню ў Беларусі.

 Рэцэнзент —

выканавец абавязкаў загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі культуры ПУ «Універсітэт імя Ніла Гілевіча»

Анцыповіч Мікалай Васільевіч.

Пра Жылкава свята

і не толькі

Нясвіжскія сябры ТБМ аб-меркавалі план года

Першая «Суботняя нарада сяброў ТБМ з кіраўніцтвам раёна» адбылася за круглым сталом, за які на зварот мясцовых актывістаў запрасіў начальнік аддзела па культуры, ідэалогіі і справах мола-дзі Нясвіжскага райвыканкама  Аляксандр Круглік.

Неабходнасць абмеркаваць бягучыя  пытанні і планы на 2020 год узнікла ў тым ліку і з пэўных цяжкасцяў мінулага года: аргані-зацыя сутыкнулася з практыкай, калі перад актывістамі нярэдка «зачыняліся дзверы» дзяржаўных культурна-асветных устаноў і пля-цовак на прапановы правесці ма-савыя мерапрыемствы. Як пра-віла, гэта былі імпрэзы, накіра-ваныя на пашырэнне і развіццё беларускамоўнага актывізму ся-род насельніцтва. З боку адказных асоб на месцах можна было па-чуць і зацікаўленне, і матывы перастрахоўкі, маўляў, патрэбны сцэнар мерапрыемства, ліст на дазвол у райвыканкам, вуснае ўзгадненне з вышэйшым кіраў-ніцтвам і г.д.

— Мы не ведаем, чым кі-руюцца людзі на месцах, але хо-чам спрыяння, большай адкрыта-сці і даверу, бо маем шмат цікавых ініцыятыў і разлічваем на водгук у грамадстве, — выказаліся няс-віжскія актывісты.

Ішло абмеркаванне і ўзгад-ненне пазіцый па найбольш акту-альных напрамках года: правя-дзенне Агульнанацыянальнай дыктоўкі і ўшанаванне 120-годзя паэта-земляка, ураджэнца нясвіж-скіх Макашоў Уладзіміра Жылкі (1900 — 1933).

Быў абмеркаваны падра-бязны план гэтых мерапрыем-стваў, які не выклікаў спрэчак. Ху-тчэй наадварот, у сваім імпэце пашырыць кола ўдзельнікаў дык-тоўкі, асабліва ў школах раёна, сябры ТБМ знайшлі разуменне і падтрымку.

— Мы не будзем стрымлі-ваць і некага абавязваць, але да-памога, падказкі, як лепш зрабіць, мяркую, будуць, — сказаў Аляк-сандр Круглік. — Напярэдадні збя-ром невялікую нараду і пагаво-рым. Няхай пішуць, збіраюцца, выяўляюць творчасць. Хто су-праць?.. А пасля і вынікі абмяр-куем».

План “Года Жылкі” налічвае за пятнаццаць мерапрыемстваў. Адзін з пунктаў — выкуп захаванай хаты, у якой нарадзіўся паэт, пад будучы музей. Справа ў тым, што на працягу дзесяцігоддзяў хата з’яўляецца прыватным жыллём, мяняючы гаспадароў. Колькі ме-сяцаў таму пачаўся збор сродкаў, каб выкупіць хату.

— Але грамадскасці пацяг-нуць гэта цяжка. Мы звяртаемся да ўлады зрабіць свой унёсак, — такую прапанову зрабілі ўдзе-льнікі «суботняй нарады».

Яшчэ адзін пункт юбілей-нага плана Жылкі, які выклікаў зацікаўлены водгук бакоў, — каб 2020 год стаў першым годам тра-дыцыйнага свята паэзіі ў Макашах. Спачатку міжраённага, а пасля і рэспубліканскага. На гэта ёсць падставы: побач працякае рака Уша, усцяж вёскі маляўнічая по-йма, рэканструяваны вадзяны млын, які шмат гадоў чакае, не да-чакаецца турыстаў.

Вынік «суботняй нарады», як адзначылі ўдзельнікі, — узаема-разуменне і шчырасць у намерах чуць адзін аднаго. Які будзе плён, пакажа час.

У нарадзе акрамя нясвіж-скіх актывістаў браў удзел наме-снік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік.

Наталля Плакса,

старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі

ТБМ.

Новы запавет для дзяцей і моладзі

У выдавецтве «Про Хрысто» выйшла кніга «Новы Запавет для дзяцей і моладзі». У прадмове, падпісанай арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам,  Мітрапалітам Менска-Магілёўскім, Старшынём Канфе-рэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў прыватнасці гаворыцца:

“Дарагія юныя чытачы!

Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу — «Новы Запавет для дзяцей і мола-дзі». Яна прадстаўляе здзейснены Божым сынам, Езусам Хрыстом, галоўны этап гісторыі збаўлення — нашае адкупленне.

Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй змешчаны не толькі тэкст Добрай Навіны, якую нам пакінуў наш Збаўца, але таксама каментырыі да яе, ілюстрацыі, каляровыя карткі, дыдактычныя заданні, цікавую інфармацыю, якая знаёміць з жыццём, звычаямі, традыцыямі ў біблі-йныя часы, а таксама з важнымі поста-цямі той эпохі. У ёй вы знойдзеце парады, як жыць паводле заўсёды актуальнага і дзейснага Божага слова (пар. Гбр 4, 12). Такая структура кнігі дазваляе юным чытачам больш свядома і з разуменнем карыстацца біблійным тэкстам і па-глыбляць сваю веру.

Сінод біскупаў, які быў прысвечаны моладзі і праходзіў у Ватыкане ў 2018 г., падкрэсліў асаблівае значэнне вывучэння Святога Пісання ў працэсе духоўнай фармацыі сучаснай моладзі, якая знахо-дзіцца пад нябачным дасюль уплывам антыхрысціянскіх сілаў…

… У сэкулярнай культуры сучаснага свету Божае слова з’яўляецца найбольш верагодным дарожным указальнікам, які выпрабаваны часам. Яно прадстаўляе пі-лота, лепшага за самыя дасканалыя GРS-ы, — Езуса Хрыста. Менавіта Ён не толькі паказвае бяспечны шлях нашай зямной вандроўкі, але таксама прапануе нязмен-ныя хрысціянскія каштоўнасці і духоўна ўмацоўвае нас дзеля дасягнення яе мэты — радасці вечнага шчасця.

Кніга «Новы Запавет для дзяцей і моладзі» з’яўляецца дасканалай прыладай для евангелізацыі і катэхізацыі, дыдак-тычным дапаможнікам для святароў, кансэкраваных асобаў, катэхетаў, баць-коў і ўсіх тых, хто імкнецца заахвоціць дзяцей і моладзь чэпраць духоўную пад-трымку і хрысціянскія каштоўнасці са скарбніцы вучэння Хрыста.

Упэўнены, што яна дапаможа ма-ладым людзям лепш зразумець Божае сло-ва і паспрыяе іх духоўнаму ўзрастанню, умацаванню іх веры і хрысціянскаму сведчанню…”

Наш кар.

 

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

Месца і час сустрэч застанецца ня-зменным — абноўлены будынак плябаніі, серада, 18.00.

Папулярныя курсы ўжо двойчы ў студзені сабралі зацікаўленую грамаду. Першую сустрэчу, як і належыць, правялі самі заснавальнікі курсаў — Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Тэма культурна-па-знавальнай часткі — Радзівілы. Беларускі дух задаваў сваімі песнямі Андрусь Такінданг. Вітаў першых наведвальнікаў і ксёндз кас-цёла Божага Цела Пётр Шарко.

Наступныя заняткі ўжо рыхтвалі мясцовыя актывісты — арганіст Дзяніс Каў-шар, мовазнаўца Наталля, інжынер Міхась Асмыковіч. Абраная імі Каляндарная тэма  надзвычай адпавядала пачатку года і была падтрыманая гасцямі заняткаў — Валерам Дранчуком і Наталляй Плаксай, аўтарамі календара на 2020 год «Маляванкі ў Ваш дом!». Яны паказалі прысутным рэтра-спекцыю каляндарнай серыі «Маляўнічая Бацькаўшчына», пачаткам якой у 2001 годзе стаў вялікафарматны каляндар «Нясвіж. Во-дна-паркавы краявід». Настраёвай хваляй сустрэчы стаўся прагляд піктарыяльнай пейзажнай фатаграфіі з багатай палітры зямной красы, якая натхняе кожнага чулага душой чалавека і на творчасць, і на збера-жэнне роднага краю, і на вывучэнне мат-чынай мовы.

Вольга Карчэўская.

 

Свята «МоваФэст»

Мы запрашаем вас стаць партнёрамі шматтысячнага свята «МоваФэст» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 2000-м годзе і адзначаеццца штогадова 21 лютага.

Свята «МоваФэст» адбудзецца 22 лютага (субота) у Менску на тэрыторыі (агульная плошча 700 кв. м) прасторы «ОК16″ на моднай вуліцы Кастрычніцкая і будзе доўжыцца з 13.00 да 22.00.

Азнаёмцеся з прэзентацыяй для партнёраў: https://www.canva.com/design/DADwayHPJ_I/Nc77EkpR0Nv QpzZ34EUpaQ/view

Для таго каб правесці свята максіма-льна якасна і з удзелам вялікай колькасці лю-дзей і партнёраў, мы запускаем два спон-сарскія пакеты для юрыдычных асобаў Афіцыйны партнёр і Генеральны партнёр;. Усе сабраныя сродкі пойдуць на аргані-зацыйныя патрэбы для правядзення самага маштабнага ў гісторыі Беларусі свята пры-свечанага беларускай мове.

 

Пра свята «МоваФэст» і Дзень роднай мовы

 

Штогадовае святкаванне 21 лютага Міжнародная дня роднай мовы з кожным годам у Беларусі прыкметна набірае ўсё большыя і большыя маштабы. Калі яшчэ 7 гадоў таму ў гэты дзень актывісты праводзілі невялікія мерапрыемствы для вузкага кола беларускамоўных сяброў, то за апошнія тры гады заўважныя значныя змены.

Так, у 2019 годзе прыкметнымі былі мерапрыемствы не толькі ад грамадскага сектара, але таксама ад дзяржаўных уста-ноў, афіцыйных СМІ і буйнога бізнесу.

Яркія інфанагоды і запускі пра-дуктаў да 21 лютага ў 2019 зрабілі кампанія «Mark Formelle» з серыяй шкарпэтак з беларускай моваю, завод «Луч» з гадзін-нікамі «Дж» і «Дз», А-100 з кубкамі для гарачых напояў, Міністэрства замежных спраў з віншаваннямі ад беларускіх дып-ламатаў у розных краінах. А колькасць публічных святаў у розных установах і арга-нізацыях нашай краіны пераваліла за 2 дзе-сяткі.

Дадатковы эфект даў спантанны флэшмоб з паведамленнямі па-беларуску ў айчынным сегменце сацыяльных сетак вк, фэйсбук, інстаграм, што ёсць добрым прыкладам патрыятычнага віральнага кан-тэнту.

Фактычна, 21 лютага стаў сапраў-дным Днём беларускай мовы ў Беларусі, хоць свята і міжнароднае, але такой актыў-насці мы не заўважаем ні ў адной нашай краіне-суседцы.

Таму па праву можам гаварыць пра ўнікальную з’яву і з’яўленне ў Беларусі са-праўднай народнай ініцыятывы, якую пад-трымліваюць розныя грамадскія групы і бізнэс.

Мы прапануем грамадзянскай су-польнасці, бізнэсу і дзяржаўным органам у 2020 годзе разам комплексна падыйсці да святкавання Дня роднай мовы і паказаць пяць сумесных дасягненняў:

— попыт на беларускую мову,

— попыт на прадукты з нацыяна-льным кантэкстам і зместам,

— зацікаўленасць беларусаў і якасць гэтай аўдыторыі,

— актуальнасць, перспектыўнасць і «хайповасць» тэмы (у тым ліку праз сты-муляванне і садзейнічанне нараджэнню ў сацыяльных сетках віральнага патрыяты-чнага кантэнту на глебе любові да роднай мовы),

— медыйны эфект, стварэнне візуа-льных і медыйных фактараў ды інфана-годаў, якія гавораць пра з’явы, якія аб’яд-ноўваюць беларусаў.

 

Мы хочам правесці 22 лютага да Дня роднай мовы ў Менску маштабнае і ўніка-льнае мерапрыемства, якое аб’яднае бізнэс, грамадскіх актывістаў, творчую інтэліген-цыю, грамадскі сектар і проста актыўных жыхароў Беларусі вакол пазітыўнага асэн-савання адной тэмы — родная беларуская мова, што з ёю і на ёй робіцца.

Гэтае мерапрыемства ўпершыню аб’яднае і пакажа разнапланавасць і раз-настайнасць выкарыстання роднай мовы і яе носьбітаў, дазволіць сабраць як мага больш абсалютна розных ініцыятыў на галоўны шматтысячны івэнт.

Спадзяёмся, што нашае мерапры-емства і кампанія па яго прасоўванні дадуць моцны штуршок для правядзення сваіх святаў яшчэ ў большай колькасці пунктаў па ўсёй краіне ў лютым гэтага і наступнага года.

Да 24 студзеня мы складаем пра-граму мерапрыемства, збіраем партнёраў і спонсараў,фармуем агульны бюджэт свята, каб 27 студзеня запусціць медыйную кампанію па прасоўванні свята «Мо-ваФэст» і Дня роднай мовы, як новай і папулярнай з’явы, падзеі, свята, якія аб’яд-ноўваюць беларусаў у імкненні папуля-рызаваць і пашыраць сферы выкарыстання беларускай мовы, якія паказваюць, што беларуская мова і нацыянальныя сімвалы з’яўляюцца эфектыўнымі сродкамі папу-лярызацыі брэндаў і стварэння пазітыўнага іміджу кампаніі.

MovaFest.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА КСЯНДЗА АДАМА СТАНКЕВІЧА

(24.12.1891 — 29.12.1949)

Як канваір, мяцеліца збівае з ног

І замятае, як агонь, крывавы след.

І чорная тайга з дарогай на той свет,

Як страшны сон, які прысніцца толькі мог,

А яваю не стаць, бо ёсць над намі Бог,

Як ёсць заўжды святло ў касцёле і царкве,

Але святар ідзе — вялікі філантроп —

Па мёртвае дарозе ў свой апошні шлях,

І снег, нібыта крыж бялюткі, на плячах

Ляжыць і снег наўкол, нібы другі патоп,

Дзе белы свет з жыццём

губляецца ў снягах

І паўстае, нібыта ўдар кувадлы ў лоб,

Каб раптам не ажыў, хто жыць яшчэ хацеў

І верыў, і любіў, і спадзяваўся зноў

Вярнуцца ў родны край,

дзе светла ад дажджоў,

Як ад малітвы…

3.02.2005 г.

 

БАЛАДА БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА

(8.01.1892 — 29.11.1938)

Слова да слова, як цэгла да цэглы —

Так беларускі будуецца Дом.

Колькі ў падмурак яго з нас палегла!

Колькі шчэ вечным атуліцца сном!

Заўтра й цябе расстраляюць і восень

Будзе з крывёю тваёю чарнець.

Згубіцца ў хмарах апошняя просінь,

Горка звуглее асенняя медзь.

Слова ж чужое нам родным не стане,

Як і не стане зямля нам чужой,

Дзе нарадзіліся мы і світанне

Душы напоўніла нашы слязой,

Быццам малітвай адвечнаю — Храмы,

Храмы, што будуць на нашай зямлі

Роднымі нам, не чужымі таксама

Тым, што да нас з дабрынёю прыйшлі…

 

Заўтра ты прыйдзеш, як заўтра, дадому

І не пазнаеш свой Дом і свой Храм.

Што ўсё не так — ты не скажаш нікому.

Што ўсё не так — нават Бог знае Сам.

Слова да слова, і сэрца да сэрца, —

І ажывае зноў мова дзядоў,

І беларусам тутэйшы завецца,

І Беларусь — як пралітая кроў

За Беларусь…

7 — 10.10.2007 г.

 

БАЛАДА РЫГОРА ШЫРМЫ

(20.01.1892 — 23.03.1978)

«Песня родная — душа народа», —

Мовіш, і паўторыць словы Бог.

Песня светлая — калі свабода,

Песня чорная — калі астрог.

І спяваеш ты, аж неба плача

Зоркамі, што, падаючы ў ноч,

Як у душы, што святла не бачаць,

Асвятляюць, як глыбіні воч,

Нашы беларускія прасторы,

Дзе сляды ўтравелыя вайны,

Дзе ў блакітным лёне, як у моры,

Бачны астравамі валуны,

Да якіх ты хлапчуком прыходзіў,

Як да рэшткаў збуранай царквы,

Як да песень, што жылі ў народзе

І жывуць, пакуль народ жывы.

І стаіш ты перад песняй роднай

На каленях. Песня, быццам Бог,

Светлая, калі народ свабодны,

Чорная, калі жыццё — астрог.

2.10.2000 г.

 

БАЛАДА АНТОНА СОКАЛ -КУТЫЛОЎСКАГА

(7.02.1892 — 7.03.1983)

 

Ты сёння — паўстанец, а заўтра — святар,

А потым ізноўку — вайна і астрог.

У Слуцку апальвае хмары пажар

І попел, як снег, у каўдобах дарог

Ляжыць і па ім аніхто не ідзе.

І толькі галодныя бальшавікі

Начамі і днямі, нібыта ваўкі,

Пужаюць, страляюць тутэйшых людзей,

Якія адвеку хацелі тут жыць

У вольнай краіне і вольнымі быць,

І Богу маліцца на мове сваёй.

З табой случакі, і для іх ты — герой,

Як кожны герой, хто за волю паўстаў

І сёння ля вогнішча ў пошуме траў

І дрэў векавых чуе песні дзядоў,

Якія сваю пралівалі тут кроў

За волю, якая ніколі сама

Не прыйдзе, а прыйдзе астрог, як зіма…

 

І сыдзе зіма, край пазбавіцца крат,

І вырасце новы і горад, і сад,

Дзе будзе душа твая вольная жыць

І над Беларуссю з бусламі кружыць…

12.07.2011 г.

 

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА ЧАРВЯКОВА

(8.03.1892 — 16.06.1937)

«Беларусь беларускаю будзе

Ці іначай не будзе зусім

Беларусі. І нашыя людзі

Не пазнікнуць у людстве чужым

З мовай роднай, якая спрадвеку

Богам дадзена тут чалавеку!» —

Ты гаворыш і многія чуюць

І наш Дом беларускі мацуюць.

Але гэтая радасць — часова,

Бо не трэба тут родная мова

У вялізнай краіне саветаў,

Дзе баяцца, як смерці, паэтаў

І таму іх знішчаюць, ссылаюць

Ды й цябе ўжо чужым называюць.

А які ты чужы Беларусі?!

Ты на роднай зямлі — гаспадар!

І ўжо плача анёлак у скрусе

У нябёсах, дзе чорна ад хмар,

Што збіраюцца па-над табою,

Над тваёй беларускай душою.

І ты сам пакідаеш жыццё,

Як пад ветрам з бярозы — лісцё,

Але голас твой чуецца людзям,

Ён не знікне, як з вогнішча дым:

«Беларусь беларускаю будзе

Ці іначай не будзе зусім…»

31.07.2008 г.

 

БАЛАДА ЗОСЬКІ ВЕРАС

(30.09.1892 — 8.10.1991)

 

Зіма. «Лясная хатка». Вільня наша.

І ты нібы адна і не адна.

Самотны зойдзе госць, і ты раскажаш

Пра ўсё, і будзе з вамі давідна

Тут Беларусь, якая светла сніцца,

Якая толькі чуецца душой,

Нібы малітва, нам якой маліцца

За родны край, раздзелены зімой…

І хоць тваё канчаецца стагоддзе,

Ды не канчаецца адвечны шлях,

І мы па ім да лепшай долі дойдзем,

Яна ўжо ёсць, як сонца — у слязах.

І ты глядзіш спакойна ў нашы вочы,

І што ты бачыш там, не знаем мы.

А па двары гуляе вецер воўчы,

Вынюхваючы ворагаў зімы.

29.06.2008 г.

 

БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО

(14.01.1893 —  4.06.1986)

Жыццё на чужыне, нібы — у палоне,

Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое

Халодна-далёкае, як нежывое,

У воблаках, нібы ў снягах, светла тоне,

Світае, нібы ва ўспамінах Айчына,

Якую ты любіш, якой ты жывеш.

 

І сніцца табе каля хаты рабіна

З лістотай счарнелай, як спалены верш,

Якога душа адляцела ў нябёсы

Іскрынкай тваёй адзінокай душы.

 

І пройдуць дажджы, і мінуцца марозы

І будуць чарнець на магілах крыжы

Паэтаў, якіх расстралялі за тое,

Што сонца над намі ўсё ж не залатое,

А проста чырвонае, быццам бы кроў…

 

Пакуль ты жывеш, ты не прыдзеш дамоў

У ціхае Вішнева, дзе ўсё святое

І любае, блізкае і дарагое,

А будзеш здалёку глядзець на Айчыну

І сумныя вершы Айчыне пісаць

І плакаць ты будзеш,

як плачуць жанчыны,

Калі ўжо не могуць нічога сказаць…

25.09.2007 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Два некралогі

Ядвігін Ш. Пасмяротныя ўспаміны

Такі псеўданім ужываў зна-ны беларускі паэт Антон Лявіцкі які нядаўна памёр у Вільні. Нара-дзіўся ён у шляхецкім двары Кар-пілаўка пад Радашковічамі ў 1870 г. З маленства чуў беларускія пес-ні і найпрыгажэйшую беларускую мову, і ўсё гэта, пэўна, было пер-шым сейбітам яго любові да род-най зямлі, любові, якая з дзяцінст-ва да смерці, злучала нябожчыка з радзімай і беларускім народам. Пачатковую навуку ён меў у Лю-цынцы, у дачкі Дуніна-Марцінке-віча, дзе неаднаразова гасцяваў яе бацька — патрыярх новай беларус-кай літаратуры. Сярэднюю адука-цыю Ядвігін Ш. атрымаў у Менс-ку, а потым вучыўся ў Маскоўс-кім універсітэце, у якім, сярод уні-версітэцкай моладзі тады моцна пульсавала інтэлектуальнае жыццё.

Калі толькі ў нашым краі ўпалі аковы маўчання і ў Вільні завіравала беларуская прэса (“На-ша Ніва”), пасля побыту ў гэтым горадзе беларускі пісьменнік пе-расяляецца ў Менск і становіцца рэдактарам і кіраўніком штоме-сячніка «Саха», які ў асноўным быў прысвечаны справам сель-скай гаспадаркі. Працуе на гэтай дзялянцы ў часы Сусветнай вайны, тады ж пачаў працаваць і ў бела-рускіх грамадскім арганізацыях. З-за вайны перастае выдавацца «Са-ха», але пісьменніцкая дзейнасць Ядвігіна Ш. не перапыняецца. У меру сваіх магчымасцей і сіл (а фінансавы стан і стан яго здароўя сталі кепскімі) ён працягвае пі-саць. У гэты перыяд жыцця пісь-меннік жыве ў ціхай Старажоўцы пад Менскам ці ў роднай з дзяці-нства Капцёўцы.

Як беларускі пісьменнік, Ядвігін Ш. дэбютаваў у 1891 г. у Маскве, дзе выдаў пераклад кніжкі Гаршына «Сігнал». Пераклад зра-біў яшчэ студэнтам, за шмат гадоў да дазволу легальнага беларускага друку. Потым спрабаваў свае сілы ў драматургіі і стаў літаратурным кіраўніком «Нашай нівы». Выдаў шмат кніжак апавяданняў, у якіх бачна яго непасрэднае адчуванне беларускай прыроды. Аднак сіла таленту Ядвігіна Ш. найбольш выявілася ў байках. Веданне жыц-ця звяроў і мяккі гумар з вялікай доляй сатыры, вылучалі творчасць пісьменніка сярод іншых белару-скіх байкапісцаў. Выдатна ўдалася яму байка «Рабы» — мастацкае апі-санне жыцця вепрука з такой мя-нушкай і адначасова вострая саты-ра на чалавечае хамства.

У ранейшых творах пісь-менніка не раз выступаюць тыпо-выя для старэйшага пакалення ад-носіны да беларушчыны, як да мі-лай гаворкі, добрай толькі для на-пісання малых гумарыстычных апавяданняў з жыцця нашай вёскі. Але яго пазнейшыя тэксты ўжо нясуць выразныя адзнакі нацыя-нальных твораў. Напісаў ён такса-ма і «Лісты з дарогі» — першы твор такога тыпу ў прыгожым беларус-кім пісьменстве.

Даследчыкі беларускай лі-таратуры, Максім Гарэцкі і іншыя, знаходзяць у творчасці пісьменні-ка некаторыя рысы, якія ёсць у Леманскага з Польшчы, а таксама ў Шчадрына і Горкага з Расіі.

Усё сваё жыццё Ядвігін Ш. быў верным прыхільнікам ідэі братэрства народаў.

Край страціў вялікую і пры-гожую душу.

Adam Soloduch [Ул. Та-лочка]. Jadwihin Sza  // Preglad Wilenski. 1922, № 11-12. S. 7-8.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

Казімір Шафнагель

Віленская прэса са знач-ным спазненнем паведаміла пра смерць с. п. Казіміра Шафнагеля, які пасля нядоўгай хваробы раз-вітаўся з гэтым светам 13 сакавіка 1923 г. ва ўзросце 67 гадоў. Прэса коратка паведаміла пра «ўладаль-ніка маёнтка Кушляны, з Віл.», але гэта інфармацыя нічога не кажа пра асобу нябожчыка, пра важ-кую ролю, якую с. п. Шафнагель адыграў у 1917-1918 гг. у жыцці нашага краю. Таму трэба пра гэта расказаць.

 

Да 1917 г. К. Шафнагель быў вядомы толькі як пільны гас-падар-землеўладальнік на Ашмян-шчыне і добры фінансіст. У воль-ны час ён (трошкі эксцэнтрычна) займаўся брыялогіей (вывучаў імхі і падобныя ім расліны). Гэтай тэме ён прысвяціў першую ў на-шым краі манаграфію. Таксама пісаў артыкулы пра сельскую гас-падарку, артыкулы былі такога ўзроўню, што іх абмяркоўвала на-ват нямецкая прэса.

У 1917 г., калі ў канцы зімы распалася Расія, надышоў вызна-чальны для нашага краю час. Гіс-торыкі назавуць гэты год пачаткам новага жыцця. Кожная з нацыяна-льнасцяў нашага краю (можа быць за выняткам яўрэяў, але гэта не пэўна), пасля распаду Расіі сказала сябе: зараз ці ніколі! Гіс-тарычны гадзіннік паказваў два-наццатую гадзіну! Зразумелі гэта і беларусы, народ які меў най-меншую колькасць нацыяналь-ных дзеячаў і быў значана асла-блены вялізнай эвакуацыяй і вы-ездам у Расію мільёнаў чалавек, акрамя гэтага, лінія нямецкіх і рус-кіх акопаў аддзяліла Вільню ад Менска.

У такія надзвычай крытыч-ныя хвіліны, разам з нешматлікімі піянерамі беларускай ідэі пачынае дзейнічаць і с. п. Казімір Шаф-нагель. Іншыя землеўладальнікі далучыліся да тых, з кім была коль-касць і сіла. А ён, які ўсё жыццё не займаў ніякіх пасад, як сын бела-рускага народа, калі надышоў час заявіць пра свае правы, узяў аса-бісты ўдзел у беларускім нацыя-нальным руху. У газеце “Гоман”, а потым і асобнымі брашурамі, па-беларуску і па-польску, рас-паўсюдзіў два адкрытыя лісты «Да нашай краёвай інтэлігенцыі». Дзе-йнічаў разам з інжынерам Вінцэн-там Святаполк-Мірскім, Дорай Кастравіцкай і некалькімі іншымі асобамі — гэта была беларуская шляхта, якая не зраклася свайго беларускага народа і пачала пра-цаваць для яго.

Не будзем доўга казаць аб пасквілянтах якія ў правінцыі (у тым ліку і на Ашмяншчыне) і ў Вільні, у розных газетах пачалі ліць бруд на высокую дзейнасць ня-божчыка. Аднак гэта не змяніла рашэнне Шафнагеля. Калі ён пісаў свае адкрытыя лісты, дык ведаў думкі сваіх суграмадзян і не мог спадзявацца на хуткі поспех. Ён толькі даводзіў, што хуткае спа-льшчэнне беларусаў праз двор і касцёл нясе ў сябе зародкі вялікіх праблем, якія, калі іх не вырашыць, праз нейкі час могуць пачаць пом-сціць вінаватым і невінаватым.

Як далёка быў нябожчык ад некрытычнага прыняцця рэчаў, толькі таму што яны былі белару-скімі, сведчыць той факт, што калі ў палове 1918 г. пачалі браць верх радыкальныя палітычныя плыні, а лозунгі арганічнай працы знахо-дзіць усе меней прыхільнікаў у беларускім руху, ён, разам са Свя-таполк-Мірскім і кс. Ул. Талочкам адышоў ад палітыкі, але і надалей захаваў шчырую зычлівасць да ўсяго, што было і ёсць добрага і здаровага ў беларускім руху.

У канцы 1918 г., перад ба-льшавіцкай навалай з усходу, с. п. Шафнагель выехаў у Варшаву. Вясной 1919 г. у «Кур’еры Па-ранным» ён надрукаваў адкрыты ліст, у якім адзначыў, што пры ўсёй любві да беларускага народа, ні-колі не адрачэцца ад польскай ку-льтуры. Адна з беларускіх газет, не надта мудра палічыла гэта за ад-рачэнне ад ідэалаў, якім да таго часу служыў Шафнагель. […]

Нават не беручы пад увагу чынны ўдзел яго ў беларускай справе, с. п. Шафнагель выказаў вялізную паслугу беларусам тым, што захаваў надзвычай каштоўны кнігазбор прысвечаны беларус-кай этнаграфіі. Зараз гэты кніга-збор з’яўляецца сапраўднай аздо-бай музея пры Беларускім навуко-вым таварыстве.

 

as [Ул. Талочка]. Kazimierz Szafnagel // Preglаd Wilenski. 1923, № 8. S. 5-6.

Пераклад Леаніда Лаўрэша

 

КАБ БОЛЬШ СЛЁЗЫ НЕ ЛІЛІСЯ

У газеце «Наша ніва», 1907, № 1, 6 студзеня, быў апублікаваны навагодні верш Якуба Коласа, а праз два гады Новы, 1909 год, паэт сустракаў у Пішчалаўскім замку ў Менску.

Прайшло 113 год! Што па-мянялася?!

Цяпер, як і пры царскім рэжыме, Новы год у менскім астрозе сустракалі беларусы, што засяваюць «зерне праўды», а дэ-путат Незалежнасці Пётра Садоў-скі пакараны вялікім штрафам за «песні волі» — за песню, якую ён праспяваў 7 снежня мінулага года на плошчы Каліноўскага ў Мен-ску дзеля таго, «каб больш слёзы не ліліся», пакараны за тое, што, па словах самога спадара Садоў-скага ў судзе, «працягваў справу свайго жыцця: вітаў дзяржаўную незалежнасць 7 снежня спевамі патрыятычнай песні на словы Янкі Купалы «А ў бары-бары тры да-рожанькі», якую спяваў будучы дэпутатам Вярхоўнага Савету, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года».

Якуб Колас

 

НА НОВЫ ГОД

 

З Новым годам,

з шчасцем новым!

Дай жа Божа, гэты год

Каб успомніў шчырым словам

Працавіты ўвесь народ!

 

Каб больш слёзы не ліліся,

Каб не падаў чалавек,

Каб астрогі запярліся

Ад людзей на вечны век;

 

Каб казалі, што хацелі,

Каб не гнулісь, як цяпер,

Каб са страхам не глядзелі

На ўрадніцкі каўнер;

 

Каб пабольшала нам поля,

Каб разросся вузкі луг,

Каб спявалі песні волі,

Дзержучы жалезны плуг.

 

Дай Бог шчасця вам і долі

Ўсім, хто слёзы праліваў,

Хто у бедным, родным полі

Зерне праўды засяваў!

Падрыхтаваў

Міхась Варанец, г. Слонім.

Людміла Ардынская

 

Выгнанніца

 

У палац зачыненыя дзверы,

Дзе ты першай

і галоўнай быць павінна.

Толькі спіс запрошаных правераць

І адсунуць ў бок, і крок твой спыняць.

 

Як радзіну матчыну адкінуць

І палічаць беднай, непатрэбнай.

Ды, глядзі, яшчэ й катомку здымуць,

Дзе акраец бацькавага хлеба.

 

Да каго ж з сваёю крыўдай пойдзеш?

Не цябе, суседку лепш прымаюць.

Да сябе мілосці ты не знойдзеш,

Не зважаюць на цябе, не паважаюць.

 

Не прызнаюць, толькі не заплачаш,

Пойдзеш вандраваць па Беларусі.

Дзе хаціну простую ты ўбачыш,

Стукайся, туды заўсёды пусцяць.

 

А ці разумеюць у палацах,

Што хаваеш скарбы ты народа —

У вёсках паміраючых і хатах?

Іх перадаюць ад роду к роду.

 

І беднякі ім не дадуць загінуць,

Іх у глыбінях памяці

ізноўку адшукаюць

Наверх як дыяменты ўзнімуць,

І «жабрачку» каралеваю прызнаюць.

 

Рэчанька

 

Плыла рэчанька,

плыла — зажурылася,

Хутка — хуценька цякла ды стамілася.

Беражкоў сваіх уздоўж выгінаецца,

Толькі людзі зрэдку ёй сустракаюцца.

 

Ваду конікі не п’юць. Мо так змучаны?

Дзеўкі песень не пяюць.

Не навучаны?

Коні поле не аруць — распраданыя.

Спеўны голас не пачуць —

перарваны ён.

 

Лугавіны зараслі і не косяцца,

Зазвінець каса ў расе не папросіцца.

Пад паветкаю вісіць заржавелая,

І душа ў касца баліць састарэлая.

 

Пазбягае малады вёскі, хутара,

Пальцы хуткія бягуць

па кампутары.

Смела сыкае тут гад, дапаўзаючы

Да жылых колісь хат,

усіх пужаючы.

 

Апусцела ўсё вакол, абязлюдзела,

І рака імклівы бег замарудзіла

І пачула сябе сіратліваю

Ды пабегла далей нешчасліваю.

 

***

 

Я з сялянскага роду.

Ад спрадвечных часоў

Паласой недароду

Бедны продак ішоў.

 

Ён ішоў з бараною

Па вясновай раллі.

Праз гады збажыною

Мае вершы ўзышлі.

 

Ў іх — чабору цвіценне,

Шум зялёнай сасны,

Той зямлі прыцягненне,

Дзе мае карані.

 

Я пішу роднай мовай,

Не пазычу чужой.

І блішчаць срэбрам словы,

Бы з крыніцы жывой.

 

Хай нас сёння не цэняць,

Мы прыйшлі і пяём.

Мове ўзняцца з каленяў

Дапамогу даём.

 

Аб пакутнай, збалелай

Кінем кліч у прастор!

Ад яе, ацалелай,

Не пачуем дакор.

 

І яна расквітнее

Дзіўнай фарбай сваёй!

Беларусь прасвятлее,

Загаворыць на ёй.

 

Сучасныя мецэнаты і жывапісцы адраджаюць гістарычныя сядзібы

У  галярэі «Ракурс»  Нацыя-нальнай бібліятэкі Беларусі рас-пачаў дзейнасць мастацкі праект «Вяртанне».  На ім прадстаўлены жывапісныя палотны са збору графа Іяхіма Храптовіча і дзве кнігі з бібліятэкі Храбтовічаў і сядзібы «Шчорсы».

На адкрыцці выставачнага праекта  выступіў прадпрымальнік і мецэнат Дзмітрый Антольевіч Шаўня, які паспрыяў  адраджэнню сядзібы » Шчорсы»,  партрэтыст, сябар Беларускага саюза маста-коў, прафесар Аляксандр Ксян-дзоў, а таксама куратар жывапіс-нага пленэру «Арт-сядзіба» наву-ковы супрацоўнік Цэнтра даследа-ванняў беларускай культуры, мо-вы і літаратуры Нацыянальнай ака-дэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа. Сваімі ўражаннямі падзя-ліўся кінарэжысёр Уладзімір Ар-лоў, які здымаў фільм пра сядзібу і бібліятэку Храбтовічаў.

Жывапісец, арт-актывіст і перформер Алесь Пушкін распа-вёў пра свой удзел ў мастацкім праекце «Вяртанне».

— Каля пяці гадоў таму ўла-снік фірмы «Анцінэя», прадпры-мальнік Дзмітрый Анатольевіч Шаўня захапіўся ідэяй адраджэння шляхецкіх маёнткаў, пачаў выву-чаць дакументальныя крыніцы і збіраць гістарычныя звесткі пра сядзібу Храбтовічаў. Ён выкупіў на аўкцыёне будынак бібліятэкі Храптовічаў і замовіў архітэктару Аляксею Валяеву аформіць інтэ-р’еры ў стылі ХVIII стагоддзя.

Храбтовічы — стара-жытны беларускі правасла-ўны шляхецкі род, некато-рыя прадстаўнікі якога, асабліва Іван Літавор Храб-товіч, у канцы XV — пачатку XVI ст. ігралі прыкметную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы. Прадстаўнікам роду ў розных рэгіёнах ВКЛ, пераважна ў Літве ў басейне левых прытокаў верхняга і сярэдняга Нё-мана, належала некалькі маёнткаў.

Сядзіба ў Шчорсах у Наваградскім раёне Гара-дзенскай вобласці была радавым маёнткам роду Храптовічаў. У 1770-ых гадах па загадзе Іяхіма Хра-птовіча над палацавым комплек-сам з вялікім паркам і сажалкамі працавалі Джузепе дэ Сака, Карла Спампані і Якуб Габрыэль. У ХІХ стагоддзі сядзіба Храптовічаў бы-ла важным культурным цэнтрам. Асабліва знакамітай была біблія-тэка Храбтовічаў — адна з най-буйнейшых бібліятэк на тэрыто-рыі Беларусі. Працаваць з кнігамі сюды прыязджалі Адам Міцкевіч, Уладыслаў Сыракомля. Ян Чачот некаторы час працаваў у ёй біб-ліятэкарам.

— Наша першая сустрэча з Дзмітрыем Шаўня адбылася ў 2014 годзе на Міёршчыне, — рас-павёў Алесь Пушкін, — калі мы, мастакі, сабраліся на пленэр на возеры Абстэрна ля вё-скі Мурашкі і малявалі краявіды. Са мной працавалі Алесь Кажамяка, Аляксандр Кся-ндзоў, Уладзімір Анішчанка, Змі-цер Пятроўскі, Зміцер Буглак, Ве-ра Каўзановіч, Ніна Маргаева, Алесь Марачкін, Генадзь Драздоў і іншыя мастакі з Воршы, Міёраў і Менска.

Потым мы пераехалі ў Шчорсы, дзе Дзмітрый Шаўня ад-рэстаўраваў альтанку і дом біб-ліятэкара ў комплексе графоў Храбтовічаў. Калі праца была за-вершана, там сабраліся мастакі і стваралі жывапісныя эцюды на працягу дзесяці дзён. Нашы кар-ціны ўвайшлі ў новую калекцыю гаспадара. Міхал Анемпадыстаў распарацаваў аздобу парку.

Справа засталася за тым, каб напоўніць прастору легендамі і ўспамінамі, прывабіць турыстаў.

Па выніку трох пленэраў мы зрабілі выніковую выставу ў Нацыянальным гістарычным му-зеі ў 2019 годзе. У гэтым годзе ўла-дальнік адрэстаўраванага комп-лекса падвёў вынік сваёй мецэна-цкай дзейнасці, прадставіўшы ак-варэльныя і жывапісныя працы ў мастацкім праекце «Вяртанне», разгорнутым у Нацыянальнай біб-ліятэцы.

 

На выставе акрамя сучас-ных прац прадстаўлены рэпрадук-цыі галандскіх мастакоў ХVII-XVIII стагоддзя, арыгіналы якіх уваходзілі ў калекцыю прадметаў мастацтва Храбтовічаў у часы росквіту сядзібы, а зараз зна-ходзяцца ў Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна ў Маскве. У экспазіцыі -палотны такіх аўтараў, як Ян ван Кесэль, Сімон дэ Улігер, Саламон ван Ройсдал, Філіп Конінк і іншыя. На сёняшні дзень гістарычная спадчына Храбтовічаў узнаўля-ецца праз дзейнасць сядзібы «Шчорсы» і шэраг валанцёрскіх ініцыятываў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Алесь Пушкін і Аляксей Валяеў; 2. Галіна Флікоп-Світа.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

У апошнія дваццаць гадоў мне давялося шмат паездзіць па абшарах Беларусі. Мець стасункі са знака-мітасцямі, а яшчэ больш з простымі людзьмі. Усё што я пабачыў, пачуў, сведкам чаго мне давялося быць, выношу на суд чытача.

Што занатавана тут — ад-былося на самай справе. Сістэма-тызаваць яго не ўяўляецца магчы-мым і няма сэнсу рабіць тое, бо гэ-та — жыццё. Жыццё, як яно ёсць.

 

Мне ехаць трэба

 

Маладэчна. Ранак. Чыгуна-чны вакзал. Вось-вось павінен адысці дызель на Ліду. На пероне некалькі дзесяткаў чалавек. Падыходзіць цяг-нік. У наш вагон сядае шэсць паса-жыраў: маладая пара з маленькім дзіцём, мужчына з кабетай ды я. Нечакана да вагона падбягае старэ-нькая кабета не менш як сямідзеся-цігадовага узросту з клункам на пля-чах і вялізнымі торбамі ў руках. Ад-разу мкне да дзвярэй, распіхае ўсіх, перапужанае дзіцё заходзіцца плачам. Мужчына пачынае сароміць жан-чыну.

— Куды прэш. Хопіць месца ўсім.

Тая толькі і сказала:

— Слухаць я цябе яшчэ буду. Мне ехаць трэба.

 

Якое там у іх жыццё

 

У свой час пенсіянеры Га-радзенскай вобласці маглі вольна ехаць у Літву. І тым шмат хто кары-стаўся. Гэта была магчымасць людзям мець нейкі прыбытак да сваёй жа-брацкай пенсіі, толькі не ўсе тое ра-зумелі. Тады патрапіць на цягнік, што ішоў з Ліды на Беняконі было скла-дана. Адзін раз мне давялося быць сведкам вось такой сцэны.

Дзве кабеты-пенсіянеркі і гэткага ўзросту мужчына распачалі гутарку «за жыццё» і не дзе-небудзь, а ў Штатах. Асабліва старалася ру-хавая жанчына, у якой былі напа-каваны тры вялізныя сумкі, і яна з вялікімі патугамі села ў вагон. Аргу-менты яе былі бясспрэчныя:

— Як ні кажы, а мы жывём больш-менш па-людску. І пенсію даюць у адно і тое чысло, ды, во, яшчэ паедзеш, нешта прадасі ці купіш — капейка. А то бывае ўкрадзеш — ра-дасць. Чаго тут наракаць — можна жыць, можна. А ты паглядзі, што ў той Амэрыцы робіцца. Негры гала-даюць, людзі без работы гібеюць…

Маналог доўжыўся амаль усю дарогу, урэшце мужчына, іхні спадарожнік, не выцярпеў і кажа:

— А ты была ў той Амэрыцы, бачыла, як жывуць?

Пасля такой заўвагі жанчына пачала гаварыць пагрозліва.

— Не была і не бачыла, дый не хачу бачыць, але людзі кажуць. Дый што тут гаварыць. Якое там у іх жыццё! А ты не ўмееш красці — дык маўчы.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *