НАША СЛОВА № 6 (1469), 5 лютага 2020 г.

Серада, Люты 12, 2020 0

На сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа старшыня ТБМ Алена Анісім звязала магчымасць існавання і актыўнай працы грамадзянскай супольнасці з пытаннем незалежнасці Беларусі

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа 1 лютага падчас свайго візіту ў Менск сустрэўся з беларускімі правааба-ронцамі.

На сустрэчы прысутнічалі Сяргей Драздоўскі з Офіса па правах людзей з ін-валіднасцю, старшыня Таварыства бела-рускай мовы Алена Анісім, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускага Хельсін-кскага Камітэта Алег Гулак.

 

Беларускія праваабаронцы паднялі важныя і надзённыя пытанні па правах ча-лавека ў Беларусі. Так, Сяргей Драздоўскі распавёў пра праблемы, звязаныя з выка-наннем сацыяльна-эканамічных правоў, з адсутнасцю антыдыскрымінацыйнага зака-надаўства і парушэннем правоў прафса-юзаў.

Кіраўнік ТБМ Алена Анісім звязала магчымасць існавання і актыўнай працы грамадзянскай супольнасці з пытаннем незалежнасці Беларусі. У сваім кароткім выступе яна адзначыла важную  ролю ў гэтым пытанні беларускай мовы і куль-туры, немагчымасць яе развіцця ў вы-падку агрэсіўных захопніцкіх дзеянняў нашай усходняй суседкі. У сувязі з гэтым старшыня ТБМ распавяла пра захады дэмакратычнай супольнасці па захаванні незалежнасці: Усебеларускі сход 2000-га года, Кангрэс — 2014.  Яна згадала нядаўнія дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці ў снежні 2019, а таксама пра падрыхтоўку Кангрэса ў сакавіку 2020 г. Старшыня ТБМ выказала спадзеў, што ЗША і нада-лей будуць прытрымлівацца сваёй пазіцыі па гарантаванні незалежнасці Беларусі.

Алесь Бяляцкі паведаміў пра стабіль-на кепскую сітуацыю з грамадска-палітыч-нымі правамі. Адзначыў, што парушаюцца правы на свабоду сходаў і мітынгаў, у якасці прыкладу прывёў апошнія мірныя дэман-страцыі ў падтрымку незалежнасці краіны, за ўдзел у якіх улады пакаралі дзясяткі ўдзе-льнікаў. Па ацэнцы праваабаронцы, улады не гатовыя супрацоўнічаць з грамадзянскай супольнасцю нават па такіх жыццёва важ-ных пытаннях для Беларусі, як незалеж-насць.

Алег Гулак у сваім выступе адзначыў важнасць амерыканска-беларускага дыяло-гу па правах чалавека і выказаўся за больш актыўнае прыцягненне грамадзянскай су-польнасці ва ўсе перамоўныя працэсы па-між ЗША і Беларуссю.

Майкл Пампеа пракаментаваў вы-ступы беларускіх праваабаронцаў, адзна-чыў, што ёсць агульнае разуменне прабле-маў, што ён падымаў найбольш важныя пытанні па правах чалавека ў Беларусі на сустрэчы з прэзідэнтам А. Лукашэнкам і міністрам замежных спраў У. Макеем. Ён таксама падкрэсліў, што пазіцыя ЗША па падтрымцы дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі застаецца нязменнай.

Сустрэча з’яўляецца выразным сіг-налам урада ЗША ў падтрымку грама-дзянскай супольнасці і дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

Паводле СМІ.

Удакладненне

 

Першая паласа 4-га нумара «Нашага слова» ў 2020 г. была прысвечана 30-гадоваму юбілею Магілёўскай філіі ТБМ (так яна называлася спачатку). Тады, 30 год таму, мы не разбіраліся — гарадская яна ці абласная. Але крыху пазней пачалі стварацца суполкі ТБМ у раёнах, і Магілёўская філія была пераназвана ў Магілёў-скую гарадскую арганізацыю. Абласная арганізацыя не стваралася, бо не было ў ёй патрэбы: раённыя суполкі кантактавалі наўпрост з цэнтрам.

Але ў сувязі з выбарамі і дэпутатаў Вярхоўнага Савета, і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія набліжаліся, было вырашана стварыць абласную арганізацыю, бо на той час грамадскія аб’яднанні і іх рэгіянальныя структуры мелі магчымасць вылучаць і кандыдатаў у дэпутаты, і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі.

Магілёўская абласная арганізацыя Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (МАА ТБМ) была створана 27 траўня 1993 года на аснове 6 рэгіянальных арганізацый вобласці — Магілёўскай гарадской, Бабруйскай гарадской, Бабруйскай, Бялыніцкай, Круглянскай і Чавускай раённых арганізацый, аб чым маецца інфармацыя на сайце tbm-mova.by. А таму 30-годдзе абласной арганізацыі мы будзем адзначаць толькі праз тры гады.

Міхась Булавацкі,

старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ТБМ.

 

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

 

Аляксей Карпюк

Данута

Пачало цямнець. Я засунуў пісталеты ў кішэню, паклаў туды ж запасныя магазіны, развітаўся з цёткай і пакрочыў у адпраса-ваным і вычышчаным адзенні на ўмоўле-ныя кватэры.

Дзесьці ў лясах мерзлі партызаны. На франтах лілася кроў. З голаду, холаду і ад хвароб гінулі тысячы людзей у нямецкіх турмах. Як прысмак грызлі сырую бульбу і варылі суп з рамянёў нашы ваеннапалон-ныя за калючымі дратамі канцлагераў. У смяртэльнай трывозе чакалі свайго канца даведзеныя да вар’яцтва дзясяткі тысяч яўрэ-яў гета. Недзе не зляжалася яшчэ зямля, не прамерзла на свежай магіле ў Парубанку. А тут, на віленскай вуліцы, спакойна цякло сабе мірнае жыццё.

Усюды гарэлі электрычныя лямпачкі. Здаецца, нават гарэла цяпер іх больш, чым да вайны, на вуліцах відна — як днём.

Працокаў кованымі капытамі конь вазніцы, правёз у даваенным фаэтоне пыш-ную немку ў футры.

Пранёсся нямецкі матацыкліст з акулярамі на ўвесь лоб, ён нагадаў стварэн-не не з гэтага свету — драпежнае, злое.

Праехала грузавая машына з крытым верхам і эмблемай бубновага туза на кабіне. Звычайна ў немцаў ваенныя машыны мелі на кабінах галовы зубраў, аленяў, куніц, зайцаў.

Нібы з зялёнымі тэрмасамі, з пры-мацаванымі да боку процівагазамі прайшоў узвод салдат. Разгадаваныя і здаволеныя фашысты ў дапасаваных шынялях і начы-шчаных да бляску ботах маршыравалі зла-джана, раўненне трымалі лёгка. Ад іх паве-яла чужой і ненавіснай сілай.

Я адчуў у сабе насцярожаную ўзбу-джанасць і трывогу — стан, калі ў табе напру-жана кожная клетка і нерв. Каб не выдаў мяне бязладны крок партызана — прымусіў сябе ногі ставіць цвёрда і ўпэўнена.

 

Васіль Быкаў

На Чорных лядах

Не хацелася паміраць Валодзьку Сулашчыку, хацелася жыць. Ды, мусіць, пе выпадала. Як не выпадала жыць ягонаму бацьку, шмат каму з шарагоўцаў ды ка-мандзіраў іхняй Слуцкай брыгады. “Нека-торыя, можа, і ўберагуцца, — думаў Вало-дзька, — асабліва па той бок польскай мяжы, але не ўсе”. Валодзька ўжо чуў, што ка-мандзіраў ды кіраўнікоў паўстання палякі выдалі бальшавікам, некаторых парас-стралялі ў Слуцку, іншых сем’ямі вывезлі немаведама куды на ўсход.

Яны ведалі, што прысуд ім быў вынесены даўно, гэты зыход быў відавочны, як толькі яны кінулі выклік страшнай сіле і сталі са зброяй у строй. Выклік быў дзёрзкі і рашучы, а сілы ўсё ж малыя. Як заўжды, масы засталіся ўбаку, не падтрымала іх Беларусь. Але яны павінны былі пачаць. Для іх было відавочна: тое трэба было колісь зрабіць, раней ці пазней. Без таго, без іхняе безагляднае адвагі, ахвяр і крыві ўся іх нацыянальная справа, бы невылечны сухотнік, асуджана на вялы, задоўжаны скон. Цяпер гэтаму не бываць! Зерне кінута, па вясне ўгрэецца глеба, будуць усходы! Колькі б зіма ні доўжылася, настане вясна! Яны ж угнояць глебу, мусіць, такое іх гістарычнае прызначэнне, так трэба. Для вольнай радзімы, для гісторыі…

 

Уладзімір Караткевіч

Беларуская песня

Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,

Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,

Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

 

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,

Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…

Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,

Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

 

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,

Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,

Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,

І бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.

 

Дзе мой край?

Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,

Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,

Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,

А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.

 

Дзе мой край?

Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,

Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,

А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,

Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

 

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якой і тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

 

Ты — наш край.

Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам,

Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,

Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому

Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

 

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі

І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.

Мы клянёмся табе, што ніколі,

Ніколі,

Ніколі,

Так,

Ніколі не кінем,

Не кінем,

Не кінем цябе.

 

Мікола Гусоўскі

Песня пра зубра

Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх,

Граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай.

Лад алфавіту наш прашчур для ўласнай карысці

У грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак

Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою.

Звычкі і побыт жывёл разнастайнай пароды,

Як і падзеі, апісаны ў граматах гэтых.

Што ж да зуброў, то такога магутнага звера

Шчасная доля, як дзіва часоў першабытных,

Толькі шчэ ў нас захавала, пад зоркай Палярнай.

Пліній, напрыклад, пісаў пра зубра і пра тура:

«Тур і бізон (па-мясцоваму — зубр) засталіся

Толькі ў лясах першабытных. Вучоныя кажуць, —

Сведчыць гісторык, — што лютасцю, злосцю і сілай

Роўнага звера не знойдзеш лясному асілку,

Што і ў лясах, і на выпасах ляхаў і росаў

Быў і застаўся царом над усімі звярамі».

Значыць, ён ведаў пра тых і другіх, а вось людзі

У нас на радзіме шчэ лічаць, што свет іх не знае.

«Дзікі і люты, іх зубр — падабенства бізона,

Толькі даўжэйшая грыва», — заканчвае Пліній.

Хоць і не многа, ды праўда. Хто ж болей захоча,

Хай пацікавіцца — кнігі і болей раскажуць.

Я ўжо наперад прадбачу — пярэчанні будуць:

Байкі дзіцячыя. Ведаем, чулі, чыталі!..

Хто цаліка не прамераў і нашага звера

У вочы не бачыў, вядома, такі не паверыць.

Сутнасць не ў гэтым. Галоўнае, як ты раскажаш.

Глупства ўсумняецца, мудрасць разумна сцвярджае.

Вам пра зуброў паляўнічы ў нас кожны раскажа,

Толькі спытай — прагаворыць да ранішніх пеўняў.

 

БІЗНЭС ПАДТРЫМЛІВАЕ МОВУ

Падвойныя пачуцці апа-ноўваюць мяне, калі праглядваю працы спаборнікаў «Беларускага пяціборства». У большасці гэтыя працы вельмі слабыя: і мова з процьмай памылак (што не дзіўна, бо як той мове вучаць), і ў гіста-рычных падзеях старшакласнікі амаль не арыентуюцца, і прырод-ныя з’явы патлумачыць часта не могуць, і, як выяўляецца, літара-турных твораў амаль не чыталі, і з логікай у матэматычных заданнях праблемы. Нават у такіх заданнях, дзе амаль не патрабуецца ніякіх ведаў, толькі праявіць кемлівасць, вынікі мізэрныя. А гаворка ж ідзе пра элітную частку вучнёўскай моладзі, пра тых, хто ўдзельнічае ў алімпіядах рознага профілю і рознага ўзроўню. Міжволі заду-маешся: а можа, у школах вучаць не таму і не так?

І ўсё ж на гэтым шэрым фоне раз-пораз выбліскваюць зорачкі. Знаходзяцца калі два, калі чатыры, а калі і адзін спаборнік, які дэманструе выдатныя веды і ўменні, да таго ж актыўны розум. Вось і на гэты раз…

Ён адразу глянуўся адмет-насцямі, неўласцівымі большасці школьнікаў: высокі, кучаравы (гэта неістотна, істотнае далей), выява бел-чырвона-белага сцяга на заплечніку, а на грудзях на швэдры выявы рыцараў з крыжамі святой Еўфрасінні. У анкеце на-пісаў, што матэматыку не ведае, а любіць гісторыю, асабліва гіс-торыю нашай краіны. Рыхтуецца праз паўгода здаваць ЦТ па гіс-торыі і з цікавасцю глядзіць роз-ныя гістарычныя перадачы, най-перш на «Белсаце», заглядвае на сайты «Свабоды» і «Нашай нівы».

Чальцы журы «Беларускага пяціборства-XVIII», правяраючы працы спаборнікаў, пра такія яго адметнасці не ведалі і адзінага-лосна прысудзілі яму першае мес-ца ў намінацыях мова, гісторыя і прыродазнаўства і агульнае пер-шае месца з адрывам ад другога больш, чым на 80 балаў, чаго ніко-лі не было. Часцей розніца паміж прызёрамі пяціборства складае некалькі балаў, і журы ўважліва пераправярае працы, каб упэўніц-ца, што памылкі там няма. Тут пе-раправяраць не патрабавалася.

Павел Ананіч вучыцца ў 11 класе сярэдняй школы № 21 г. Магілёва. За свае веды дзякуе на-стаўніцы гісторыі Тамары Века і настаўніцы беларускай мовы Га-ліне Страха, а таксама сваім ба-цькам, разам з якімі ён ездзіў у Менск на святкаванне 100-гадов-ага юбілею БНР.

На другім месцы — Іван Стульскі (ІІ курс агра-эканаміч-нага каледжа, Бабруйск). На трэцім — Мікіта Суботкін (10 клас гімназіі № 3, Бабруйск).

Прызы пераможцам вы-дзеліла ўнітарнае прадпрыемства сувязі «А1″. Яны былі ўручаны пад час правядзення крэатона для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія», на якім больш за сотню навучэнцаў Магілёва раздумвалі і вылучалі ідэі аб тым, як зрабіць горад больш зручным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Варта адзначыць, што ўсё гэта ра-білася на цудоўнай беларускай мове з боку арганізатараў і не цудоўнай, але ўсё ж беларускай мове з боку ўдзельнікаў. Нізкі паклон кампаніі «А1″ за тое, што яна актыўна спрыяе пашырэнню ўжытку мовы ў публічнай прасто-ры. І падзяка за тое, што пад-трымала наш праект «Беларускае пяціборства», бо годам раней з-за адсутнасці сродкаў пяціборства не адбылося.

Яшчэ адно цікавае назіран-не. Перад пачаткам спаборніцтва праводзіцца кніжная латарэя, дзе ў парадку, вызначаным жараб’ёў-кай, кожны спаборнік можа вы-браць сабе кнігу ці набор паш-товых марак або паштовак. Кнігі прапануюцца на беларускай і рус-кай мовах (зрэдку і на нейкіх іншых мовах). Дык вось, заўважаецца ўжо не першы раз, што спаборнікі з верхняй часткі табліцы часцей выбіраюць сабе кнігі на нашай мове, а спаборнікі з ніжняй часткі, г.зн., з малой колькасцю набраных балаў, — на рускай. Калі гэта тэн-дэнцыя, то тэндэнцыя вельмі пра-вільная. Моладзевая эліта абірае Беларусь!

Міхась Булавацкі,

старшыня журы

«Беларускага пяціборства».

На фота Алеся Сабалеўскага — узнагароды пераможцу.

 

ЯЗЫЧА, ЯЗЫЧА, ЯКІ ЧОРТ ЦЯБЕ КЛІЧА?

У снежні 2018 года аўтар гэтай нататкі напісаў ліст кіраўніку дзяржавы пра адсут-насць бланкаў беларускамоўных тыпавых дамоваў на асноўныя жыллёва-камуналь-ныя паслугі. Беларускамоўныя бланкі ўрад не зацвердзіў і па сёння. Але! 1 сакавіка 2019 года  дырэктар Слонімскай ЖКГ Алег Конан  асабіста заключыў з Міхасём Варанцом да-мовы на роднай мове, а міністр ЖКГ Аляк-сандр Церахаў у лісце ад 10 траўня 2019 года запэўніў, што перакладзеныя слонімскімі камунальнікамі на беларускую мову дамо-вы маюць такую ж юрыдычную моц, як і дамовы на рускай мове, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў.

Мая дачка не звярнулася да Прэзідэ-нта… . 30 ліпеня 2019 года слонімскія ка-мунальнікі адмовілі Кацярыне Варанец у праве падпісаць дамовы на нашай мове.

Пра ўсё гэта падрабязна распаве-дзена на старонках газеты «Наша слова» — №№ 25, 29, 32, 33 ад 19 чэрвеня, 17 ліпеня, 7 і 14 жніўня 2019 года. А далей — яшчэ цікавей!

Намеснік міністра ЖКГ Віталь Смір-ноў у лісце ад 16 верасня 2019 года (да адрасата ліст трапіў 13 снежня, але гэта ін-шая гісторыя) напісаў, на мой погляд, ней-кую абракадабру:  «Правы чалавека ў галіне забеспячэння роўнага статусу дзвюх дзяржаўных моў не ўшчамляюцца». У адпаведнасці з Законам, пры падрых-тоўцы нарматыўных прававых актаў варта выключыць «дубляванне» і «множнасць» па адным і тым жа пытанні, таму «адсутні-чае мэтазгоднасць зацверджання на бе-ларускай мове тыпавых дагавораў на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі. Аднак калі спажывец жыллёва-камуналь-ных паслуг выказвае жаданне заключыць дагавор на беларускай мове, нішто не пе-рашкаджае падрыхтаваць такі дагавор і заключыць яго са спажыўцом».

Вышэйнапісанае — прыказка. Казка наперадзе!

Савет Міністраў накіраваў мой зва-рот з нагоды незаключэння з Кацярынай Ва-ранец беларускамоўных дамоваў і ў Гара-дзенскі абласны выканаўчы камітэт.

У адказе ад 30 кастрычніка 2019 года начальнік абласнога ўпраўлення ЖКГ Алена Каспяровіч, у адрозенне ад В. Смірнова, напісала канкрэтна і зразумела: «…тыпавыя дагаворы на асноўныя жыл-лёва-камунальныя паслугі на рускай мо-ве… не парушаюць Вашых правоў. Калі Вы не разумееце рускую мову, адну з дзвюх дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, то маеце права скарыстацца паслугамі перакладчыка» (тоўстым шрыфтам вы-дзелена мною — М.В.).

Добра, што ў Гарадзенскім аблвы-канкаме працуе Алена Каспяровіч, якая валодае абедзвюма дзяржаўнымі мовамі. Напрыклад, у цэнтральным апараце Міні-стэрства ЖКГ, мяркуючы па пісьмах адтуль, бракуе такіх работнікаў. У астатнім жа слу-жбовая кампетэнтнасць Каспяровіч выклі-кае сумненні. Ды і не толькі кампетэнт-насць… . Уяўляю, як у падобнай сітуацыі Каспяровіч з такім жа запалам і перакана-насцю ў сваёй рацыі гаворыць спажыўцу жыллёва-камунальных паслуг, старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміру Краўцову (рускі, нарадзіўся і вырас у Расіі): «Калі Вы не разумееце беларускую мо-ву…», і далей па тэксту яе пісьма на адрас Варанца!

«Языча, языча, які чорт цябе кліча?» — вучыць беларуская  прыказка. Вучыць, ды, як бачым, не ўсе да такой навукі здатныя…

Міхась Варанец, г. Слонім.

 

Мужнае сведчанне праўды чалавечай існасці

29 студзеня сябры і паплечнікі ўша-навалі памяць вядомага публіцыста, эко-лага, пісьменніка і грамадскага дзеяча Васіля Цімафеевіча Якавенкі. Яго не стала 22 сту-дзеня 2018 года…

Чалавекам дзеяння, добразычлівым, энергічным і тэмпераментным узгадалі Ва-сіля Якавенку яго калегі і сябры, журналісты, пісьменнікі, навукоўцы, творчыя асобы: Валеры Дранчук, Анатоль Астапенка, Аля-ксей Рагуля, Уладзімір Раманоўскі, Яўген Максімаў, Андрэй Плясанаў і іншыя. Госці вечарыны прагледзелі дакументальную кі-настужку і падборку памятных фота-здымкаў пісьменніка.

В. Ц. Якавенка прайшоў свой шлях ад геолага, разведчыка нафты і іншых кары-сных выкапняў да майстра грунтоўнай, во-страй публіцыстыкі і выдатнага празаіка, узняўся да вышынь сацыяльна-філасоф-скага асэнсавання беларускай гісторыі.

Ён быў працавітатым і ўпартым у дасягненні мэты, любіў родную зямлю і  пі-саў пра яе з замілаваннем у кнігах эка-лагічных нарысаў, артыкулаў і эсэ: «Пакуль сонца ў зеніце», «Крушэнне на ростані», «Нячывелле», «Прывід Шанхая над Сві-слаччу» і іншых.

В. Ц. Якавенка працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя» і ў Саюзе кінематагра-фістаў БССР, быў членам камісіі  ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР па экалогіі ў 1989 годзе.

Разам з журналістамі і эколагамі ён выдаваў вострую і актуальную экалагічную газету «Набат» у 1991-96 гадах пры «Бела-рускім сацыяльна-экалагічным саюзе Чар-нобыль», які ён узначальваў, перадаваў галоснасці матэрыялы, якія раскрывалі ра-дыяцыйную абстаноўку, агучваў рэальныя лічбы забруджання зямель і прадуктаў харчавання, выязджаў у камандыроўкі ў ЗША, Германію, Японію, дапамагаў  у аздараўленні дзяцей з пацярпелых рэгіёнаў за мяжой.

Ён быў старшынём аргкамітэта БНФ. З імпэтам ён здзяйсняў культура-лагічныя экспедыцыі, стварыў літаратур-ныя партрэты Васіля Быкава, Міхася Карпу-ка, Ігната Дуброўскага і іншых пісьмен-нікаў, мастакоў і грамадскіх дзеячаў. Ён рас-працаваў дакументальна-мастацкі метад адлюстравання рэчаіснасці, напісаў гіста-рычны раман «Надлом», стварыў трылогію «Пакутны век», пакінуў свой запавет у апо-шнім рамане  «Абярэг».

Васіль Цімафеевіч быў арганізата-рам паспяховых кампаній у абарону бела-рускай мовы ў 2009, 2011 гадах, выступаў у абарону роднай мовы, пісаў звароты ў ор-ганы заканадаўчай і выканаўчай улады. Папярэджваў, што беларуская мова ўне-сена ў Чырвоную кнігу моваў — атлас «Мовы свету ў небяспецы».

Старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны Алена Анісім распавяла прысутным на вечарыне пра сумесныя дзеянні ў абарону беларускай мовы і навуковыя канферэнцыі па захаванні культурнай спадчыны.

— Васіль Якавенка быў знакавай по-стаццю ў нашай беларускай рэчаіснасці. Памятаю, як ён ладзіў Кангрэс па лініі ЮНЭСКА, які называўся «Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі». Ка-лі я прачытала раман «Пакутны век», была вельмі ўзрушана гэтай эпахальнай кнігай нацыянальнага маштабу. Калі мы звярта-емся да яго планаў і задумаў, гэта дае нам апору і арыентыр у нашай сёняшняй дзей-насці, дае нам натхненне трымаць Беларусь у сэрцы і бараніць яе як незалежную краі-ну. Нам сёння не стае Васіля Цімафеевіча з ягонай энергіяй і яго намерамі, яго разна-стайнасцю, — адзначыла спадарыня Алена Анісім.

— Асноўнай рысай яго была праўдзі-васць і прынцыповасць. Ён заўсёды ішоў да людзей з адкрытай душой. У апошні час мы працавалі над выданнем пяцітомніка філосафа Мікалая Крукоўскага, Васіль быў ініцыятарам гэтай працы, аналагаў якой на Беларусі практычна не было. Унікальнай з’явай стаў выхад спадчыны беларускага філосафа ў Расіі. Ён належаў да кола Дон-Кіхотаў, якія ў наш час ужо знікаюць.

Кандыдат філалагічных навук, пра-фесар БДУКіМ Аляксей Уладзіміравіч Рагуля адзначыў эпічны характар творчасці Якавенкі.

—  Ён уключаўся ў кола праблем, якія ставілі буйнейшыя філосафы і пісьменнікі. Ён абагульняў пад адзіным сэнсам падзеі розных часоў, узгадваў вытокі нашага этна-су і сягаў думкай у будучыню. У яго кнігах галоўным пунктам адліку з’яўляецца муж-нае сведчанне праўды чалавечай існасці.

Прывітанне паплечнікам і чытачам ад адной з гераінь «Пакутнага веку» Марыі Дзямковіч з ЗША перадала дачка пісьмен-ніка Алена Васільеўна Якавенка.

“Я заўсёды бачыў Васіля заклапо-чаным, дзелавітым, — напісаў у лісце да родных спадара Васіля Ягор Фядзюшын. — Стваралася ўражанне, што ідэі кіпелі ў яго галаве, патрабавалі выхаду і рэаліза-цыі. І ён іх рэалізоўваў: праводзіў канфе-рэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі. І пры гэтым ён пісаў раманы, такія, як «Пакут-ны век», дзе гаворка ішла пра глыбінныя, тэктанічныя змены ў грамадстве і пра лёс народа, пошукаў выйсця з гістарычных калізій.

Узгадваючы яго, заўсёды бачу яго засяроджаным на пошуках новага пава-роту сюжэту, характару. Ён быццам бы жыў у некалькіх вымярэннях адразу. І пры гэтым заставаўся сканцэнтраваным. Унутрана ён быў мяккім і мог адчуць на-строй іншага. Ён рабіў шмат: праводзіў канферэнцыі, круглыя сталы, сустрэчы.

Ён разумеў няпростыя лёсы бела-русаў.»

Алесь Клышка прысвяціў свайму сябру і паплечніку верш  «Васілёва зямля»:

 

Два гады, як няма Васіля.

І колькі яшчэ на вяку нашым міне?

На родных магілах стыне зямля.

І толькі любоў у нашых сэрцах не стыне.

 

Паблажлівы погляд, вільготныя вочы,

У справах Радзімы прамы і адданы.

Чулае сэрца, да справы ахвочы,

Мужна цярпеў і абразы, і раны.

 

Гналі ўсе, як Хрыста на Галгофу,

Піналі паўсюль — свае і «тыя»

Кожны забіў свой цвік патроху,

Нахабна, упэўнена, быццам «святыя».

 

Такі лёс герояў на Беларусі:

Чужыя не знішчаць — заб’юць свае,

Наканавана пражыць у скрусе,

Пакуль Гасподзь не забярэ.

 

Але за ўсё, што змагаўся Васіль:

Балоты Палесся, шчырасць слоў,

За годную памяць герояў… А цвіль

Згіне навекі, не з’явіцца зноў.

 

Два гады як няма Васіля.

Што для свету нядоўгі век.

Будзе квітнець Васілёва зямля,

Для нашай Радзімы ёсць «Абярэг».

Эла Дзвінская,

Фота Валерыя Філіповіча.

 

10-годдзе літаратурнага клуба «Экватар» у музеі Максіма Багдановіча

10 студзеня 2020 года ў па-мяшканні музея Максіма Багдано-віча ў Траецкім прадмесці белару-скай сталіцы сабраліся сябры і го-сці літаратурнага клуба «Эква-тар», каб творчым «капуснікам» адзначыць 10-годдзе суполкі —  уся-го каля шасцідзесяці чалавек.

Вёў вечарыну кіраўнік клу-ба, паэт Вячаслаў Корбут. Ён па-віншаваў усіх, хто сабраўся ва ўту-льнай зале музея славутага класіка беларускай літаратуры, з наступіў-шым Раством і Калядамі і адзна-чыў, што свае 10 год творчай пра-цы клуб адзначае ў добры і каза-чны час святак. Ён падзякаваў усім, хто прыйшоў, каб пабыць у атмасферы клуба, сустрэцца з аўтарамі, пачуць іх творы і  прыві-таць выпуск 10-га, юбілейнага ну-мара альманаха «Літаратурны эк-ватар».

З прывітальным словам выступіў загадчык музея Міхась Бараноўскі, які адзначыў плённыя творчыя  сувязі з клубам «Эква-тар» і пазычыў яму поспехаў і нат-хнення.

Шэф-рэдактар альманаха Інга Вінарская таксама цёпла па-віншавала сяброў клуба і гасцей з нагоды юбілею клуба, крыху спы-нілася на працы над альманахам, таксама прачытала невялікую ні-зку сваіх вершаў. Яна ўзгадала вя-домую расійскую паэтку Рыму Казакову, з якой  мела знаёмства, — творы  і пераклады якой надрука-ваны ў альманаху. Менавіта Рыма Фёдараўна сваёй магутнай паэзіяй і творчасцю дапамагла альманаху настроіцца на новую высокую творчую планку.

З віншавальным словам выступіў паэт і пісьменнік Міхась Башура, які зазначыў вялікую пра-цу, якую клуб робіць на карысць літаратуры і выдавецкай справы. Адзначыў высокі мастацкі і вы-давецкі ўзровень альманаха і па-жадаў яго аўтарам новых класных твораў.

Далей павіншавала цёплы-мі словамі і сваімі вершамі ўсіх  «экватарцаў» сябра клуба, паэтэса Вольга Любашына. Яна адзначы-ла цёплую творчую атмасферу ў суполцы, якая дазваляе аўтарам больш раскрывацца і як аўтарам, і як асобам. Сваімі лірычнымі тво-рамі Вольга Любашына надала ве-чару вельмі прыемны настрой.

З  важкім літаратуразнаў-чым словам да прысутных звярну-лася сябра клуба, паэтка і наву-коўца Таццяна Барысюк. У сваім звароце да прысутных яна пад-крэсліла своеасаблівасць і моц-ны патэнцыял клуба, таксама прачытала нізку сваіх лірычных вершаў, што былі надрукаваны ў альманаху. Яна перадала для зачытання прывітальнае слова ўсім прысутным і «экватарцам» ад барда, паэта і перакладчыка Сержа Мінскевіча. Гэты ліст зачытаў Вячаслаў Корбут, які вёў праграму.

Прыгожа і вельмі  міла-гучна павіншвала прысутных добрымі беларускімі песнямі выканаўца Наталля Хадкевіч. Яе прафесійнае песеннае выканан-не надало сустрэчы добры на-строй і дапамагло ўзмацніць свя-точную атмасферу.

Прывёз сваё добрае і ўзнёслае віншаванне з Гарадзен-шчыны паэт, сябра клуба Міка-лай Іваноўскі, які падзякаваў клу-бу за магчымасць мець столькі сяброў і добрую творчую атма-сферу, а таксама зачытаў свае жартаўлівыя вершы.

Яскрава, па-акторску і пе-сенна-зычна павіншаваў сабраў-шыхся оперны бас і пісьменнік Дзмітрый Марозаў. Ягоны кала-мбурны і вясёлы настрой хутка перадаўся прысутным, а голас са-праўднага майстра опернай сцэ-ны дадаў усім сабраўшымся но-вых сіл і энергіі.  Дзмітрый Мак-сімавіч напрыканцы выступу вы-канаў вядомае царкоўнае песна-пенне «Многае лета!», што было прынята авацыяй.

Горача і па-сямейнаму шчыра павіншавала «экватарцаў» і гасцей  сябра клуба, паэтка На-талля Кобзева, яна прычытала свае вершы, распавёўшы пра ва-жкасць патрыятычнай і гра-мадскай справы, якой займа-ецца клуб.

Сваімі ўспамінамі пра мужа і былога «экватарца» Уладзіміра Марозава падзя-лілася ўдава паэта Раіса Пят-роўна Марозава. Яна прачы-тала ягоныя творы, адзначы-ўшы, наколькі важнай з’яў-ляецца памяць пра творцаў, якіх з намі ўжо няма.

На вечары выступіла дачка вядомага беларускага пісьменніка, шматгадовага настаўніка творчай моладзі краіны Алеся Масарэнкі, пі-сьменніца і літаратуразна-ўца Юлія Масарэнка. Яна падзякавала сябрам і рэдка-легіі альманаха за магчы-масць надрукаваць творы яе бацькі, што ў мінулым  годзе памёр. Яна адзначыла, што клуб «Экватар» працягвае лепшыя тра-дыцыі літаратурнага аб’яднання «Панядзелак», якім шмат год кіра-ваў Алесь Герасімавіч Масарэн-ка. Юлія Масарэнка пажадала сябрам і кіраўніцтву клуба плёну, удачы, шмат добрых кніг і альма-нахаў.

Перад прысутнамі  высту-піла пісьменніца з Асіповічаў, ся-бра клуба Вікторыя Бялькевіч. Яна павіншавала сяброў і кіраўні-цтва клуба з юбілеем і падзякавала суполцы за магчымасць прафе-сійна развівацца і як празаіку, і як творчай асобе.

Уразіла прысутных сваімі перакладамі сябра клуба Кацяры-на Матусевіч. У памяшканні му-зея ўпершыню прагучалі перакла-ды твораў Максіма Багдановіча на турэцкую мову. Гэтыя пераклады Кацярына зрабіла ўласнымі нама-ганнямі, і яны былі надрукаваны на старонках альманаха. Яна па-жадала клубу новых поспехаў і шмат выдатных твораў і творцаў.

З добрымі словамі  і нізкай вершаў выступіла сябра клуба, па-этка Лера Лявонцьева. Сваімі філасофскімі і ўдумлівымі  вер-шамі яна надала вечару настрой развагі і гармоніі.

Са шчырым добрым сло-вам да прысутных звярнуўся сяб-ра клуба, паэт Вячаслаў Данілаў. Ён пажадаў суполцы шмат новых сутрэч, твораў і альманахаў. Ён выканаў некалькі сваіх лірычных вершаў.

Да прысутных звярнуўся з віншаваннямі сябра клуба, паэт Валянцін Шведаў. Ягонае палымя-нае слова было прасякнута энер-гіяй падзякі за ўвагу да творцаў і іх твораў з боку кіраўнікоў клуба. Ён прачытаў некалькі сваіх  вершаў і павіншаваў прыстуных з Калядамі.

Пасля сустрэчы госці і «эк-ватарцы» не  разыходзіліся яшчэ пэўны час. Усе абменьваліся ўра-жананнямі, віншавалі адзін аднаго, падпісвалі альманахі, уласныя  кні-гі, фатаграфаваліся.

Кіраўнік літаратурнага клуба «Экватар»,

паэт, пісьменнік, журналіст

Вячаслаў Корбут.

 

Нам даражэйшая роднасць духоўная

Літаратурнаму клубу «Экватар» — 10 год

Літаратурнаму клубу «Эк-ватар» нядаўна споўнілася 10 га-доў. З гэтай нагоды 10 студзеня 2020 года ў музеі Максіма Баг-дановіча ў Траецкім прадмесці г. Менска сабраліся сябры і госці су-полкі на юбілейную вечарыну. На-пярэдадні якраз выйшаў 10-ты ну-мар альманаха «Літаратурны эк-ватар», які штогод выдаецца клу-бам як падсумаванне творчых вы-нікаў яго ўдзельнікаў. Звычайна зборнікі складаюцца з паэзіі, про-зы, публіцыстыкі і перакладаў. «Экватарцы» выступаюць па ўсёй Беларусі, па воінскіх частках, па бібліятэках і музеях. Суполка дапа-магае развіваць літаратурныя здо-льнасці, шукаць натхненне ў нава-кольнай рэчаіснасці і ўвасабляць задумы пры дапамозе мастацкіх сродкаў у творах. Вячаслаў Кор-бут і Інга Вінарская сваімі мудры-мі парадамі дапамагаюць іншым самасцвердзіцца, здзейсніць тво-рчыя парыванні, пакінуць след у літаратуры.

Вёў вечарыну кіраўнік клу-ба, паэт Вячаслаў Корбут. З пры-вітальным словам выступіў загад-чык музея Міхась Бараноўскі, які адзначыў факт плённага супра-цоўніцтва з «Экватарам» і пажа-даў яму далейшых поспехаў. Шэф-рэдактар альманаха Інга Вінарская распавяла пра працу над альма-нахам і прачытала свае вершы. З паэтычнымі творамі выступілі так-сама Міхась Башура, Вольга Лю-башына, Мікалай Іваноўскі, На-талля Кобзева, Лера Лявонцьева, Вячаслаў Данілаў і Валянцін Шве-даў. Гучалі песні ў выкананні На-таллі Хадкевіч і Дзмітрыя Маро-зава. На вечары выступіла дачка Алеся Масарэнкі, галоўнага рэда-ктара часопіса «Першацвет» і кі-раўніка літаратурнага аб’яднання «Панядзелак», пісьменніца і літа-ратуразнаўца Юлія Масарэнка. Яна падзякавала В. Корбуту і І. Вінарскай за магчымасць надру-каваць творы яе бацькі, які летась памёр. Яна адзначыла, што клуб «Экватар» працягвае лепшыя тра-дыцыі, закладзеныя Алесем Гера-сімавічам. Усіх уразіла Кацярына Матусевіч сваімі перакладамі тво-раў Максіма Багдановіча на ту-рэцкую мову. Яны надрукаваны ў альманаху.

На сённяшні дзень клуб ахо-плівае каля 50-ці чалавек з усіх аб-ласцей Беларусі. В. Корбут і І. Ві-нарская дапамаглі экватарцам вы-даць каля 50-ці кніг. Творчасць як сэнс жыцця — вось што аб’ядноўвае душэўныя парыванні ўсіх гэтых аўтараў. Вось якія прачулыя словы пра яе напісаў кіраўнік клуба «Эк-ватар» паэт Вячаслаў Корбут:

«Яна — як велічны струмень,

Як дух магутны, як агмень, 

Нас абуджае, свеціць знічкай,

І наталяе, як крынічка».

Супрацоўніца Інстытута літаратуры НАН Беларусі

 Таццяна Барысюк.

 

У Шклове ўзгадалі Леаніда Анціпенку — журналіста, літаратара, краязнаўца

 

Напрыканцы студзеня ў Шклове ў рам-ках грамадзянскай ініцыятывы «Шклоўскі магі-страт» у грамадскім цэнтры «Мост» адбылося паседжанне літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага, прысвечанае памяці актыўнага сябра Шклоўскай раённай арганізацыі ГА «Тавары-ства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» Леаніда Анціпенкі. Нагода паседжання — 85-годдзе з дня яго нараджэння.

Леанід Міхайлавіч нарадзіўся 25 студзе-ня 1935 года ў вёсцы Цінькаў Крычаўскага раёна. Скончыў Менскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Тры гады працаваў дырэктарам Рэкашыцкай школы Уздзенскага раёна. З 1963 года — літаратурны супрацоўнік раённай газеты «Ударны фронт» Шклоўскага раёна. З 1975 па 1995 — рэдактар гэтага выдання. Сябар Бела-рускага саюза журналістаў і ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Літаратурную дзейнасць пачаў яшчэ ву-чнем старэйшых класаў. 20 траўня 1954 г. была надрукавана яго байка «Мядзведзь і сама-крытыка». Потым яго байкі, вершы, пародыі, апавяданні друкаваліся ў мясцовых і рэспуб-ліканскіх СМІ. Леанід Міхайлавіч Анціпенка выдаў некалькі зборнікаў вершаў, прозы, эпі-грам і пародый. Суаўтар калектыўных зборні-каў. Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Даклад аб творчай дзейнасці Леаніда Міхайлавіча зрабіла філолаг Людміла Драпеза. Яна распавяла пра асаблівасці творчасці Леаніда Міхайлавіча. Праз яго творы якрава  прахо-дзяць тэмы Радзімы, маці, кахання… Сэнс Ра-дзімы знаходзіцца ў непарыўным адзінстве з па-няццем Зямлі, на якой ён нарадзіўся, дзе пра-йшло маленства, юнацтва, але гэта і людзі, якія жылі побач. Яскрава апісаны абрад хрышчэння («Быў апушчаны я немаўляткам»), яго адносіны да новай радзімы — Шклоўшчыны (Назаўжды я зрадніўся са Шкловам…). Непарыўны з тэмай радзімы і творы аб прыродзе — яго своеасаб-лівыя эпітэты, метафары ствараюць асаблівае пачуццё блізкасці жыцця на зямлі. У інтымнай лірыцы Леаніда Міхайлавіча жывуць традыцы-йныя матывы: сум і смутак, растанне і чаканне, расчараванне і спадзяванкі. 1 ліпеня 2019 года на 85 годзе пасля цяжкай хваробы Леанід Міхай-лавіч Анціпенка адышоў у лепшы свет.

Сваімі ўспамінамі пра жыццё і творчасць Леаніда Анціпенкі падзяліліся шклаўчане, якія яго асабіста ведалі: Алесь Грудзіна, Рыгор Кас-тусёў, Міхаіл Кучарэнка, Уладзімір Алейнікаў. Алесь Грудзіна, таксама зрабіў відэапрэзента-цыю жыцця і творчасці Леаніда Міхайлавіча. Наперадзе ў працы літаратурнага салона зварот да творчасці Уладзіміра Шыціка, Яўгена Кру-пенькі, Івана Шаўцова, Анатоля Сербантовіча і іншых выбітных творцаў са Шклоўшчыны.

Петр Мігурскі,

намеснік старшыні

Шклоўскай арганізацыі ТБМ.

15 год — «У пошуках Атлантыды»

Далёкі 2005 год. Грамадскі сектар Верхнядзвіншчыны яшчэ адчувае ў сабе сілы рабіць грамадска-карысныя справы і з лёгкай рукі паэткі Леры Сом і мастачкі, дызайнеркі Кацярыны Мясніковай спрычы-няецца да арганізацыі і правядзення пер-шага мастацкага арт-плэнеру «У пошуках Атлантыды». Па сённяшнім часе дык пра-ктычна немагчымая ідэя, бо шматлікія ўзга-дненні ў розных інстанцыях на правядзенне любога мерапрыемства загубілі б яе.

— Каб правесці такое мерапрыемства з удзелам мастакоў з розных рэгіёнаў Бела-русі, ды яшчэ ў мясцінах, якія іх найбольш вабілі — Цінкаўцах, Лявонпалі, Асвеі,  дарагіх сэрцу куточках нашага славутага земляка Сяргея Сцяпанавіча Панізьніка, які і стаў «хросным бацькам» плэнеру  цягам 10 дзён,  вымагала пэўных узгадненняў з рознымі службамі-памежнікамі і спеслужбамі, бо уезд у памежную зону патрабаваў папярэд-няга прадастўлення ў гэтыя арганізацыі поўных спісаў удзельнікаў і маршрутаў іх прасоўвання па раёне. Наша занепакое-насць была выклікана яшчэ і тым, што ў гэтым спісе быў вядомы мастак, які вызна-чыўся сваім перфомансам аж ў Менску — Алесь Пушкін. Але, відаць,нам дапамагалі нейкія знешнія сілы, — расказвае адна з арга-нізатарак Валянціна Болбат, — і мастакі плён-на адпрацавалі ўвесь час.

А затым была вялікая прэзентацыя творчых прац мастакоў на офісе Цэнтра пад-трымкі недзяржаўных арганізацый «Рубон» у горадзе, на якую завіталі мясцовыя паэты і пісьменнікі, свае віншаванні даслаў і Сяргей Панізьнік. Нажаль, завяршыць плэнер «У пошуках Атлантыды» ў Верхнядзвінску вы-ставай творчых прац мастакоў не ўдалося: мясцовая ўлада чамусьці заўпарцілася, пра што з жалем казаў на творчай вечарыне, з нагоды юбілею пленэра, наш мясцовы мас-так Валерый Шчасны. У нашым архіве за-хаваліся два экзэмпляры афішаў аб пачатку плэнера і выставе прац мастакоў у Полацку, якія мы ўручылі нашым гасцям на юбі-лейнай вечарыне — Святлане Баранкоўскай, экс-кіраўніку абласнога Саюза мастакоў і ініцыятару пленэра Кацярыне Мясніковай, якая прывезла на гэтую сустрэчу некалькі сваіх  апошніх творчых прац.

— Кацярына, чаму  «Атлантыда»? Як пачувае сябе плэнер зараз? — задалі пытанне мастачцы.

— Мастацка-края-знаўчыя плэнеры мы пра-водзім ў розных мясцінах нашай вобласці:кожнае лета збіраюцца мастакі з розных мястэчак Беларусі і выязджаюць на плэнеры ў маленькія, але адметныя сваёй гісторыяй і архітэк-турай мястэчкі. Малюем культавыя пабу-довы, касцёлы, цэрквы, старыя сядзібы. На адным з пленэраў да мастака падыйшла жанчына і пачала пільна ўглядацца на пала-тно, а потым адвяла вочы ўбок, агледзела мясціну, дзе працаваў мастак і здзіўлена заўважыла:

-Як жа тут у нас прыгожа!

Дык вось, мы малюем беларускую Атлантыду, якая хутка знікае і руйнуецца, і ўжо зараз мы бачым, што некаторыя аб’ек-ты культурна-гістарычнай спадчыны заста-ліся толькі на паштоўках і ў мастацкіх творах. За час існавання плэнер праводзіўся ў роз-ных маляўнічых куточках нашага Паазер’я: Лявонпалі і Асвеі на Верхнядзвіншчыне, на Міёршчыне — у Дзісне, Друі і Опсе — на Бра-слаўшчыне, а таксама на Глыбоччыне, Арша-ншчыне. Сёлетні пле-нэр плануецца праве-сці на Полаччыне, і ма-стакі зараз шукаюць мястэчка  для яго пра-вядзення.

Святлана Баран-коўская, выстава якой толькі-толькі скончы-лася ў Полацку і выклі-кала вялікую цікавасць, змагла таксама заві-таць на юбілейную ве-чарыну на Верхня-дзвіншчыну :

— Я не была ўдзельніцай першых пленэраў «У пошуках Атлантыды», — адзна-чыла мастачка, — але ўдзел ў такіх мастацкіх творчых майстэрнях дае велізарнае  пачуццё  творчага натхнення: Беларусь жыве! Пра на-шу краіну ведаюць у свеце і ў гэтым — вялікая праца беларускіх мастакоў.

Да юбілею арт-праекту была аргані-завана і выстава творчых прац Крысціны Шыпіла,  якая прадаставіла цэлую калекцыю казачных персанажаў, якія …сплецены кручком. Тут — домік Бабулі Ягі, сімвал гэтага году — Мыша-Абжорка, Змей-Гарыныч, казачныя гномікі і цуда-прыгажуня сава, марскі спрут і іншыя.

Мастакі Валерый Шчасны і Алякс-андр Мурзо, якія працуюць з таленавітымі дзеткамі ў Цэнтры дзяцей і моладзі, уручылі нашым гасцям прыгожыя фотаздымкі кра-явідаў нашага краю, а Павел Івашчанка «…спецыяльна для дзяўчат мастачак» — шклянку мёду з асабістай пасекі.

А мы дзякуем абласной арганізацыі «Самакіраванне і грамадства», якая пад-трымлівае грамадзянскую супольнасць Верхнядзвіншчыны дзеля захавання багатай спадчыны нашай краіны.

А ў гэты час ў Віцебску — чарговая  “Атлантыда” экспануе працы мастакоў сё-летняга пленэру.

 

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск, ТБМ.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рымша Алесь — 20 р.
  2. Кунцэвіч Уладзімір — 20 р.
  3. Гацкі Уладзімір — 21 р.
  4. Кулік Анатоль — 15 р.
  5. Паўловіч Віктар — 10 р.
  6. Шэвяка Аляксандр — 10 р.
  7. Мудроў Алег — 10 р.
  8. Гняткоў Валеры — 10 р.
  9. Пісарэнка Алесь — 10 р.
  10. Фарнэль Кастусь — 5 р.
  11. Мельнікаў Юрась — 10 р.
  12. Мельнікаў Алесь — 10 р.
  13. Сідараў Сяргей — 5 р.
  14. Жукаў Вітаўт — 5 р.
  15. Рындзевіч Вячаслаў 10 р.

Усе Наваполацк.

Разам — 231 р.

З іх сяброўскія складкі за 2019 г. — 60 р.

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА МАКСІМА ГАРЭЦКАГА

(18.02.1893 — 10.02.1938)

Цёмна, цёмна ў родным краі.

На крыжах вятрыска грае.

Дзе святло? Святла няма.

Доўга цягнецца зіма.

 

Нібы воўк, завея вые.

Люд маўчыць. Няўжо — нямыя?

Да агню ідзе Максім.

Воўчы цень ідзе за ім.

 

А наўкол адна бядота,

І жыццё — нібы балота.

Што з таго, што ні граша!

Ёсць галоўнае — душа

У людзей, што ў родным свеце

Патаемна сняць аб леце.

 

Цёмна, цёмна — хоць ты плач, —

З неба зоры ўкраў крумкач.

Да святла дайсці ўсё ж трэба.

Тут зямля, тут наша неба,

Тут шынок, а тут турма,

Нават нашая зіма.

 

На крыжах завея грае.

Кожны крыж свой выбірае.

А ў Гарэцкага дарога —

Да вясны, Святла і Бога…

 

Дойдзе, дойдзе наш Максім.

Нам ісці лягчэй за ім.

18.09.1993 г.

 

БАЛАДА А. МРЫЯ

 (1.09.1893 — 8.10.1943)

 

Ты едзеш на Радзіму паміраць —

Такую радасць даў табе Гулаг.

Наўкол снягі і, нібы кроў, зара

За цягніком па дрэвах, як гарах,

Цячэ і намывае ў сэрца сум

Па тых часах, калі шчаслівым быў.

І не хаваеш ад людзей слязу,

Нібы жыццё, якое ўжо пражыў.

Ты едзеш на Радзіму паміраць.

А на Радзіме трэці год вайна.

І твой вагон — вялізная труна,

І колы ўсю дарогу грукацяць,

Як малаткі грукочуць па цвіках.

Тваё жыццё губляецца ў снягах.

Твая ж душа, як рукапісы кніг,

А рукапісы кніг, нібы душа,

Гараць і застаюцца ля жывых,

Як кветкі палявыя ля крыжа,

Дзе ты забіты нелюдзьмі ляжыш,

І вецер з Беларусі твой цалуе крыж…

20.10.2007 г.

 

БАЛАДА ПАЎЛІНЫ МЯДЗЁЛКІ

(12.09.1893 — 13.02.1974)   

 

       «Снілася дзяўчыне…»

                         Янка Купала.

 

Снілася дзяўчыне залатое ранне,

Снілася дзяўчыне вечнае каханне.

Ды нічога вечнага не было й не будзе,

Ранне залатое не патрэбна людзям,

Як не трэба воля, як не трэба вецер…

Не засвецяць зоркі, як не прыйдзе вечар,

Як вясна не прыйдзе, сад не закрасуе.

Снілася дзяўчыне, што яе цалуе

Самы найпрыгожы, наймілейшы самы,

І ляціць лістота — пісьмы-тэлеграмы —

З явара сівога да красы-каліны

У чужыну-далеч з любае Айчыны.

Сніліся дзяўчыне часта немаўляты,

Нібы кветкі ў садзе ля бацькоўскай хаты,

І ў слязах дзяўчына сустракала ранне,

І глядзела ў поле, дзе ў густым тумане

Не чужая постаць, як туман, знікала…

Снілася дзяўчыне, што яна сказала,

Што сказаць прад Богам і людзьмі хацела.

І душой у неба, як матыль, ляцела

Ад размоў і чутак, ад усмешак, смеху,

Каб бліжэй да Бога, каб бліжэй да грэху…

Снілася жанчыне, што яна дзяўчына,

Снілася мужчыну Беларусь-краіна…

15.05.2002 г.

БАЛАДА КАСТУСЯ  ЕЗАВІТАВА

(17.11.1893 — 23.05.1946)

 

У куце больш не маю бажніц —

Мапа там. А на ёй — Беларусь.

Кастусь Езавітаў.

 

Не ў кожнага народа ёсць свая краіна,

Ды кожны хоча мець, як сёння маеш ты.

А ля вакна, нібы пажар, шуміць рабіна,

Губляючы яшчэ зялёныя лісты.

І разумееш ты, што ўсё не проста ў свеце

І кожны дзень, нібыта ўцёкі з ночы шэрай,

Дзе некаму і поўня, нібы сонца, свеціць

І дзе, як крэпасць, некаму яго кватэра.

А ты не можаш жыць,

схаваўшыся ад свету,

Ты беларусам адкрываеш іх багацце,

Дзе ёсць князі, музыкі, мастакі, паэты

І мова родная, як божы шлях да шчасця,

Да Беларусі той, якая толькі сніцца

Усім, хто моліцца, каб Беларусь была

Краінаю, якою кожны ганарыцца,

І ў ёй жыве, нібыта кропелькі святла,

З якіх сатканы словы Беларусь, Краіна,

Якімі сёння ганарымся я і ты…

А ля вакна, нібы пажар, шуміць рабіна,

Губляючы яшчэ зялёныя лісты.

2.10.2008 г.

 

БАЛАДА ТАМАША ГРЫБА

(19.03.1895 — 25.01.1938)

 

Рыцар беларускае свабоды…

Польскіх турмаў неспакойны вязень…

З Залатою Прагай — назаўсёды,

Хоць не думаў ты памерці ў Празе.

Ты ж хацеў, каб і твая Айчына

Стала еўрапейскаю краінай,

У якую можаш ты вярнуцца

І не знікнуць, як знікае дзень

У нябёсах, быццам у вадзе

Чорнай, дзе русалкі не вядуцца,

А жыве ўсялякая брыдота,

І Айчына, як у дождж балота,

Колькі год табе, нібы чужая,

Ды травінкай кожнаю жывая,

Родная, а родную з балотам

Параўнаць-патрэбна абармотам

Урадзіцца ці зрабіцца ім…

 

Па-над Прагай хмары, нібы дым,

І глядзіш ты ў хмары, і там бачыш

Беларусь, з якой ты сёння плачыш

Па людзях, якія да свабоды

Не дайшлі, ды з намі назаўсёды

Засталіся, як з табой Айчына

Засталася, каб не стаць чужынай.

8.09.2008 г.

 

БАЛАДА ІГНАТА ДВАРЧАНІНА

(08.06.1895 — 08.12.1937)

Пакуль ёсць школы — мова не загіне

І родны край не згубіцца ў снягах,

А будзе незалежнаю краінай,

Дзе кожны ўспомніць твой да сонца шлях,

Якім ідзеш, настаўнік маладзенькі,

І прад сабой далёка бачыш ты

Наш светлы час, наш Храм,

наш дзень вясенні,

Які ад сонца залатога залаты,

А не ад гільзаў, што пасля расстрэлаў

Валяюцца ў растоптаных снягах,

Дзе кроў цячэ з тваіх грудзей нясмела,

І слёзы, нібы вершы, у вачах

Застылі на хвіліну і расталі,

Нібы ўзляцелі ў неба за душой,

Якую расстраляць не расстралялі,

Як мове нашай, быць ёй тут жывой

У светлых хатах, дзе смяюцца дзеці,

Бо плакаць ім яшчэ прычын няма.

 

З нябёсаў зоркі абрывае вецер

І, як пажар, праз Беларусь зіма

Паўзе, хаваючы ў сабе былое.

Але твой шлях нікому не схаваць,

Як з неба наша сонца залатое

Ніколі і нікому не сарваць.

29.03.2009 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

З падзей 2019 года

Склаў Сымон Барыс

На 1 студзеня. Насельніцтва Менска склала 1 992 800 чалавек. Гэта найбольшы паказчык у гісторыі Бе-ларусі.  Залаты запас Беларусі за 2018 год вырас на 1 тону і на 1 студзеня 2019 года склаў 41,2 тоны.  На 1 сту-дзеня 2019 года доўг Беларусі Кітаю складаў 3,3 млрд. долараў. Кітай на другім месцы сярод нашых крэды-тораў. Для параўнання: доўг перад РФ на 1 студзеня 2019 г. складаў 7,9 млрд. долараў.

Смерць малютак у нашай кра-іне за мінулы год склала 2,4 праміля. Гэта самая нізкая смяротнасць за ўсю гісторыю назірання. Гэта самы нізкі паказчык смяротнасці народжаных сярод краінн ЕС і СНД.

2 студзеня. У Варшаве памёр Юры Туронак, грамадскі дзеяч, бе-ларускі гісторык. Нарадзіўся ў Вільні 26 красавіка 1929 года.

5 студзеня ў Стамбуле  Уся-ленскі патрыярх Варфаламей падпісаў Томас Украінскай праваслаўнай цар-кве, а 6 верасня ён пасля царкоўнай службы ў царкве Святога Георгія  пе-радаў яго мітрапаліту кіеўскаму Епі-фанію. У Томасе згадваецца кіраўнік Украінскай памеснай царквы Епіфаній і Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Цяпер у праваславіі існуе 15 аўтаке-фальных (самастойных) цэркваў.

9 студзеня. Прэзідэнт Бела-русі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культу-ры і мастацтва.  Па выніках 2018 года прысуджаны 4 прэміі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоў-ныя калектывы і прадстаўнікі рэлігій-ных аб’яднанняў за актыўную дзей-насць у гуманітарнай сферы.

Высокай узнагароды ўдасто-ены аўтарскі калектыў у складзе Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, аўтараў музыкі і тэкстаў песень, за ўвасаб-ленне тэмы малой радзімы ў сучасным эстрадным мастацтве, стварэнне цы-клу высокамастацкіх вакальных тво-раў патрыятычнага напрамку.

Прэмія прысуджана калекты-вам Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы і Секцыі па пе-ракладзе літургічных тэкстаў і афіцы-йных дакументаў каталіцкай царквы камісіі Божага культу і дысцыпліны таінстваў пры Канферэнцыі каталіц-кіх біскупаў у Беларусі за пераклад з арыгінальных моў і выданне кніг Но-вага Запавету на беларускай мове, што садзейнічае прымнажэнню ду-хоўнай спадчыны.

Калектыў Беларускага дзіця-чага хоспіса ўдастоены прэміі «За ду-хоўнае адраджэнне» за актыўную дзе-йнасць у гуманітарнай сферы, сцвяр-джэнне ідэй чалавекалюбства і міла-сэрнасці, значны ўклад у стварэнне нацыянальнай сістэмы дзіцячай палі-ятыўнай медыцынскай дапамогі, бу-даўніцтва на дабрачыннай аснове і арганізацыю работы дзіцячага хоспіса ў пасёлку Вопытны Менскага раёна.

Узнагарода таксама ўручана калектыву Веснаўскага дома-інтэрна-та для дзяцей-інвалідаў з асаблівас-цямі псіхафізічнага развіцця за значны ўклад у сцвярджэнне маральных тра-дыцый, ідэй чалавекалюбства і міла-сэрнасці, рэалізацыю мерапрыем-стваў, накіраваных на сацыялізацыю асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, на-роднай і аматарскай мастацкай твор-часці, навучання і патрыятычнага вы-хавання творчай моладзі, дабрачын-най дзейнасці, якія атрымалі грамад-скае прызнанне, прысуджаны 9 спе-цыяльных прэмій Прэзідэнта Белару-сі дзеячам культуры і мастацтва.

Высокай узнагароды ўдасто-ены заслужаны калектыў Беларусі «Акадэмічны ансамбль песні і танцу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» за выдатныя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва, рэалізацыю ў 2017-2018 гадах патрыятычнага творчага праекта «Айчыне служым».

Калектыву Пастаўскага тэры-тарыяльнага цэнтра сацыяльнага аб-слугоўвання насельніцтва спецыя-льная прэмія Прэзідэнта прысуджана за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчыма-сцямі, актыўную гуманітарную і да-брачынную дзейнасць, захаванне рэ-гіянальных і культурных традыцый.

9 студзеня. Суддзя Ленінскага раёна горада Берасця Дзмітрый Шу-рын выпісаў незалежным журналі-стам Аляксандру Леўчуку і Мілану Харытонаву штраф — 100 базавых велічынь, або 2550 рублёў (1200 до-лараў) за тое, што яны 19 лістапада мінулага года сфатаграфавалі карм-ленне галубоў на плошчы Берасця, гэта быў пратэст жыхароў горада су-праць будаўніцтва акумулятарнага завода). Судзілі іх па артыкуле 22.9 ч. 2 КоАП (незаконны выраб і рас-паўсюджанне прадукцыі СМІ).

10 студзеня. У Віцебску ўла-ды даручылі настаўнікам абыходзіць кватэры і збіраць інфармацыю пра «дармаедаў».

12 студзеня. Сойм Партыі БНФ абвясціў 2019 год Годам бела-рускай мовы і прыняў адпаведную Заяву, у якой звярнуўся да грамад-скіх арганізацый і дзяржаўных уста-ноў падтрымаць ініцыятыву.

15 студзеня. Палешукі вы-йшлі на мітынг, каб пазмагацца суп-раць перадачы Нацыянальнаму парку «Прыпяцкі» возера Чырвонага. Трэ-цяе па велічыні возера ў Беларусі — Чырвонае ў Жыткавіцкім раёне — улюбёнае месца не толькі мясцовых жыхароў.  Для іх Чырвонае возера — гэта не толькі адпачынак, але і ежа.

16 студзеня Міністэрства фі-нансаў Беларусі змяніла цэны на закупку золата ў насельніцтва: за 1 грам золата з 38,28 да 43,45 рубля за метал пробы 583-й і 585-й,  1 г. пла-ціны 950-й пробы — з 42,13 да 43,91 рубля. Кошт 1 г. серабра 916-1 і 925-й прбы складае цяпер 0,81 рубля -раней было 0,76 і 0,77 адпаведна.

17 студзеня. У Менску знахо-дзіўся з афіцыйным візітам прэзідэнт Зімбабве Эмерсон Мнангагва. Яго прыняў на афіцыйным узроўні Прэ-зідэнт А. Лукашэнка. Разглядаліся праблемы сумеснага эканамічнага супрацоўніцтва.

20 студзеня. У катэджы на вул. Геалагічная ў Менску міліцыя-неры затрымалі  37 маладых чалавек, сярод іх былі няпоўнагадовыя. Яны наладзілі вечарынку і мелі намер прыняць наркотыкі.

22 студзеня. Каля амбасады Украіны адбылася акцыя, якая была прымеркавана да гадавіны гібелі на Майдане Міхася Жызнеўскага. У  ёй прынялі ўдзел 7 чалавек. Актыві-сты прынеслі да помніка Тарасу Шаў-чэнку фотапартрэт  М. Жызнеўскага, запалілі свечкі, а таксама выступілі з кароткімі прамовамі. Пасля акцыі міліцыянты ў цывільным затрымалі Вольгу Нікалайчык і Дзяніса Урба-новіча, ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. А назаўтра ў судзе Цэнтральнага раёна далі штраф Вользе Нікалайчык 40 базавых велічынь (1020 рублёў), Дзя-нісу Урбановічу — 50 базавых велічынь (1275 рублёў).

24 студзеня. Обалонскі раён-ны суд Кіева  завочна прызнаў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януко-віча вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, пасобніцтве ў змяненні дзяржаўнай мяжы Украіны і вядзенні агрэсіўнай вайны. Прыгаварыў яго да пакарання на 15 гадоў пазбаўлення волі. В. Яну-ковіч жыве ў Расіі і на суд не прыехаў.

24   студзеня. Савет міністраў Беларусі на чале з Румасам прыняў пастанову  № 49, якой устанаўліваецца высокая плата за правядзенне мітын-гаў і дэманстрацый для ўплаты за ахо-ву парадку міліцыі і за дзяжурства медыцынскай дапамогі. У выніку ўрад пазбавіў грамадзян права на мітынгі і дэманстрацыі, бо ні адна грамадская арганізацыя такой сумы не мае.

26 студзеня. Сёння дзень на-родзінаў Міхася Жызнеўскага. У Кіеве звыш 200 беларусаў прайшлі э беларускімі нацыянальнымі сцягамі. Няслі адзін вялікі 6-мятровы бел-чы-рвона-белы, паяднаны з жоўта-блакіт-ным (украінскім). Цягам шэсця ўдзе-льнікі скандавалі «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь!», «Героі не паміра-юць». На вуліцы Грушэўскага каля памятнага знака Жызнеўскаму яго-ную памяць ушанавалі хвілінай маў-чання. На гэтым акцыя закончылася.

26 студзеня. У вёсцы Хры-стова Пастаўскага раёна памёр вяско-вы паэт Люцыян Шчасны, які пра-жыў 77 гадоў. Нарадзіўся ў в. Хры-стова ў 1942 годзе. Паспеў выдаць саматугам 5 зборнікаў вершаў. Вер-шы простыя, таленавітыя і шчырыя. Пісаў па-беларуску, але ёсць і рускія вершы. Меў 4 класы адукацыі. Пра-цаваў пастухом. Фактычна стаў народ-ным паэтам, але ў Саюз беларускіх пісьменнікаў яго не прынялі, бо малы наклад яго пяці зборнікаў вершаў.

27 студзеня. Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У Менску і Гародні рэлігійныя аргані-зацыі яўрэяў запалілі па 6 свечак, якія сімвалізуюць тое, што падчас Хала-косту ў Еўропе загінула 6 мільёнаў яўрэяў. Цяпер у Беларусі вядомы прозвішчы звыш 700 праведнікаў, якія ў час нямецка-нацысцкай аку-пацыі Беларусі, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэяў.

27 студзеня Рада ТБМ  пры-няла план дзейнасці  сваёй арганізацыі на 2019 год і  падтрымала прапанову палітычных партый аб’явіць 2019 год Годам беларускай  мовы.

28-29 студзеня. У Санта-Дамінга (сталіца Дамініканскай Рэс-публікі на востраве Гаіці ў Карыбскім моры) праходзіла пасяджэнне Рады Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу — Сусветнага аб’яднання больш як 100 сацыял-дэмакратычных партый. Кан-дыдат у прэзідэнты Беларусі (2010 г.), прадстаўнік ад Беларускага нацы-янальнага кангрэсу, кіраўнік Бела-рускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статке-віч выступіў на гэтым пасяджэнні з дакладам.

31 студзеня. 5-метровы сне-гавік з гістарычнымі беларускімі сця-гам і гербам з’явіўся на прыватным падворку ў вёсцы Глушкавічы Лель-чыцкага раёна. Яго зляпілі хлопцы-школьнікі за тры дні. За гэта іх потым з бацькамі выклікалі ў Лельчыцкае РУУС. Там яны растлумачылі, што гэта нашы гістрычныя сцяг і герб.

Студзень. У Давосе (Швей-царыя) адбыўся Сусветны эканамі-чны форум. Ні палітыкаў, ні вучоных з Беларусі на гэты раз на ім не было. Запрасілі на гэтую сустрэчу толькі аднаго Станіслава Шушкевіча, які першы раз туды трапіў у 1992 годзе.

Наста Трафімчык, настаўні-ца пачатковых класаў з Гародні,  на марафоне ў Лідзе за 12 гадзін прабегла 62 км.

Следчы Камітэт Беларусі спы-ніў расследаванне зніклых апанентаў улады Захаранкі, Ганчара і Красоў-скага, якія зніклі 19 гадоў таму.

У Слуцку абанкроціўся завод жалезабетонных вырабаў, і яго за-крылі, хоць нядаўна купілі новае іта-льянскае абсталяванне па выпуску пліт за 800 тысяч еўра. Рабочыя ў па-чатку лютага хадзілі са скаргай у Слу-цкі райвыканкам.

У Берасці, на рагу вуліцы Ку-йбышава і праспета Машэрава, дзе пачалося будаўніцтва жыллёвага ква-ртала, знойдзена масавае пахаванне (косці больш за 600 чалавек) часоў Вялікай Айчыннай вайны. На гэтым месцы было гета.

 

1 лютага. Нацыянальны банк ацаніў золатавалютныя рэзервы Бе-ларусі на гэты дзень. За студзень яны панізіліся амаль на 140 млн. долараў і склалі 7,017 млрд. долараў.  За месяц Урад і Нацыянальны банк выканалі абавязацельствы па знешняму доўгу на  650 млн. долараў.

1 лютага. У Курапатах (Менск) вандалы разбілі лаўку Клін-тана.

3 лютага. Памёр Васіль Сё-муха, які пражыў 83  гады. За 14 гадоў пераклаў Біблію на сучасную бела-рускую мову.

3 лютага. Мітынгі і пікеты ў падтрымку  пратэсту жыхароў стан-цыі Шыес Архангельскай вобласці адбыліся ў 70 гарадах і вёсках Расіі. Гэта быў другі Адзіны дзень пратэсту (першы адбыўся 2 студзеня 2018 го-да). Тамашнія жыхары пратэстуюць супраць будаўніцтва побач на балоце палігона для смецця, якое будуць прывозіць з Масквы. А па начах на будоўлі дзейнічаюць партызаны, якія сразаюць слупы, шкодзяць аўтамабілі і іншую тэхніку на будаўніцтве.

5 лютага. Памёр акадэмік-гісторык Міхаіл Паўлавіч Касцюк, які нарадзіўся ў 1940 г. ў в. Масцішча Наваградскага раёна.

6-10 лютага. У Менску ад-быўся ХХVІ Міжнародны кніжны кірмаш. У ім было 300 удзельнікаў з 35 краін свету. Яны паказвалі і пра-давалі свае новыя кнігі.

7 лютага. Вярхоўная Рада Украіны запісала ў Канстытуцыю Украіны артыкул аб намеры Украіны ўступіць у ЕС і ў НАТА. 21 лютага Закон  набыў юрыдычную сілу.

7 лютага беларуска Аляк-сандра Раманоўская  стала чэмпіён-кай свету, выйграла этап Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы ў Маскве. Другой стала аўстралійка Лаўра Піў, тройку замкнула Ментаа Сю з Кітая.

7 лютага. Справу медыкаў разглядаў суд Маскоўскага раёна Менска. Андрэя Каралько прызналі вінаватым на падставе ч. 2 арт. 430 (Атрыманне хабару паўторна або ў значнай суме) і ўзялі пад варту ў зале суда. Пазбаўлены волі на 4 гады. 20 чэрвеня 2018 года галоўнага лекара Менскай абласной лякарні Андрэя Каралько супрацоўнікі ў цывільным вывелі з працоўнага кабінета, паса-дзілі ў аўтамабіль і павезлі. 3 жніўня яго адпусцілі з СІЗА на свабоду, ён пазбавіўся пасады і ўладкаваўся пра-цаваць хірургам-траўматолагам у прыватны медыцынскі цэнтр, дзе прымаў пацыентаў аж да прысуду.

8 лютага.  Менскі гарадскі суд прызнаў фігурантаў гучнай  ме-дыцынскай справы вінаватымі ў ат-рыманні хабараў і прысудзіў былога намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а галоўнага лекара 12-й стаматалагіч-най паліклінікі Уладзіміра Краўчонка — да пяці гадоў.

9 лютага. У Менску адбыўся сход дэпутатаў ВС 12-га і 13-га скліканняў. Удзельнічалі каля 50 дэпутатаў. Сяргей Папкоў зачытаў зварот да дэпутатаў —  выступленне Зянона Пазьняка, які знаходзіцца ў эміграцыі. Прыняты Зварот дэпута-таў да беларускага народа. Аргані-заваны Аргкамітэт дэпутацкага клуба.

Станіслава Шушкевіча на схо-дзе не было, бо ён быў на канферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў па захаванні міру і аб’яднанні Карэі, якая праходзіла ў Сеуле, сталіцы Рэспублікі Карэі. Шу-шкевіча ўзнагародзілі ордэнам.

9 лютага. У Гародні памёр Сямён Домаш, былы старшыня Гара-дзенскага аблвыканкама.

9 лютага. У Менску А. Лука-шэнка арганізаваў спаборніцтвы па лыжах і перамог са сваёй камандай.

10 лютага. У Берасці ў цэнтры горада адбыўся мітынг і шэсце суп-раць будаўніцтва акумулятарнага за-вода. Удзельнічалі каля 150 чалавек.

11 лютага. Раніцай у Стаўпе-цкай сярэдняй школе № 2 вучань 10-га класа Вадзім Мілашэўскі (2003 г. нар.) зарэзаў настаўніцу гісторыі Марыну Міхайлаўну Пархімовіч (ме-ла ўзрост 50 гадоў) і вучня  11-га кла-са Аляксандра Раманава і яшчэ па-раніў двух вучняў, якія трапілі ў ба-льніцу. 11 верасня 2019 г. Менскі аб-ласны суд вынес (прыгавор у г. Стаўбцы) і пакараў падлеттка (яму няма і 16 гадоў) пазбаўленнем волі на 13 гадоў.

13 — 15 лютага. У Сочы вяліся перамовы У. Пуціна і А. Лукашэнкі аб палітычных і эканамічных прабле-мах паміж дзяржавамі. Пуцін і Лука-шэнка наведалі адукацыйны цэнтр «Сірыус», дзе заняткі вядуцца па трох кірунках «Навука», «Спорт», «Маста-цтва».

У Белавежскую пушчу пры-ляцелі птушкі з выраю.

15 лютага. Менскі гарадскі суд пазбавіў волі акадэміка хірурга Аляксадра Бялецкага на  7,5  гадоў за прыём хабару. Суд Цэнтральнага ра-ёна Менска Андрэя Стрыжака, было-га начальніка Гарадзенскай абласной управы здароўя, таксама пазбавіў волі на 7,5 гадоў за хабар.

14 лютага. Афіцыйны візіт старшыні Савета Рэспублікі Нацыя-нальнага сходу Беларусі М. Мясні-ковіча ў Варшаву. Скарачэнне фі-нансавання апазіцыйнага сайта “Хар-тыя-97” у 5 разоў.

16 лютага. У Вільні, на пра-спекце Гедыміна, запалілі 70 вогніш-чаў. Вільня ўрачыста святкуе Дзень аднаўлення дзяржавы (101-ю гада-віну) і 70-годдзе дэкларацыі Рады Са-юза барацьбы за свабоду Літвы. Вог-нішчы запалілі ўдзельнікі барацьбы за свабоду Літвы або іх родзічы.

 

(Працяг у наст. нумары.)

 

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

На працягу года ва ўсіх пу-блічных бібліятэках Наваградскага раёна пройдуць мерапрыемствы абласной акцыі «Чытаем разам».  Яе мэта — прыцягненне грамадства да чытання беларускай літарату-ры. 28 студзеня ў межах акцыі ў Наваградскай раённай бібліятэцы  прайшла сустрэча, прысвечаная творчасці 80-гадовага юбіляра 2020 года — беларускага  пісьмен-ніка, паэта, майстра гістарычнай прозы Леаніда Дайнекі, які пай-шоў з жыцця ў жніўні мінулага года.

Леанід Дайнека вядомы як аўтар раманаў «Меч князя Вячкі», «След Ваўкалака», «Жалезныя жа-луды», «Бацькава крыніца», «Фут-бол на замініраваным полі», «Ча-лавек з брыльянтавым сэрцам». Іх героямі былі рэальныя персанажы беларускай гісторыі. Асобныя старонкі і радкі з гэтых твораў пра-гучалі падчас сустрэчы.

Да ўдзелу ў акцыі былі за-прошаны мясцовы пісьменнік Мі-хась Зізюк і вучні сярэдняй школы № 1 горада Наваградка. З дапа-могай чытання асобных старонак кніг можна было не толькі  праса-чыць за лёсамі герояў, але яшчэ і  даведацца аб фактах біяграфіі Леа-ніда Дайнекі.

Цікавым было выступлен-не аўтара, у тым ліку і гістарычных кніг, М. Зізюка. Звяртаючыся да маладой аўдыторыі пісьменнік падкрэсліў важнасць гістарычнай памяці ў лёсе беларускага наро-да, якая служыць сапраўдным  падмуркам будучыні краіны. Аса-блівая ўвага была засяроджана на кнізе Л. Дайнекі «Назаві сына Кан-станцінам». Міхась Зізюк нагадаў, што кніга праўдзіва адлюстроўвае нашу гісторыю, паказвае, як цяжка жылося людзям  у мінулыя часы.

Сцэнічным дзеяннем  было падмацавана знаёмства з кнігай «Запомнім сябе маладымі».  Для інсцэніроўкі быў узяты непасрэ-дна ўрывак з тэксту, дзе адбыва-ўся абрад сватаўства. У ролі ге-рояў  твора выступілі супрацоўнікі бібліятэкі. Каларытныя вобразы  свахі Белазорыхі, бацькоў  нявесты і самой гераіні сталі сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства.

Урыўкі з кнігі «След ваўка-лака» прачытала чытачка бібліятэ-кі Ала Мікалайчук. Яна яшчэ рас-казала і аб уласных адносінах да твора беларускай літаратуры, да мовы беларускай.

Добрыя кнігі і добрыя сло-вы здольны, раскрыць таямніцы свету і беларускай гісторыі, дапа-магчы чалавеку ў жыцці. Таму — чытаем разам!

Іна Шаўчук,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

ДУК «Наваградская

раённая бібліятэка».

 

Мая Радзіма-Беларусь

«Мая Радзіма-Беларусь» — ак-цыя пад такой назвай, прысвечаная Году малой радзімы, праведзена ў Ве-рхнядзвінскім Цэнтры дзяцей і мола-дзі пры падтрымцы раённай аргані-зацыі ГА «Таварыства беларускай мовы» і нашага галоўнага апякуна -абласнога грамадскага аб’яднання «Самакіраванне і грамадства». Гэта -не першы супольны праект, зладжаны грамадскім сектарам вобласці  і Цэнт-рам дзяцей і моладзі нашага раёна.

А падставы для такой  ініцыя-тывы былі самыя грунтоўныя — наш раён, акрамя таго, што мае выключна багатую мінуўшчыну, багаты і на  таленавітых людзей. Але мы, як арга-нізатары, параіўшыся, вырашылі, што героямі нашай сустрэчы стануць таленавітыя дзеці Верхнядзвіншчыны, якія дэманстравалі свае таленты на розных конкурсах і выставах.

Варта ўзгадаць плэнер «На хвалях натхнення», праведзены ў ра-мках міжнароднага свята «Дзвіна-Двина-Daugava», у якім прымалі ўдзел 5 мастацкіх школ вобласці, а на свяце было прэзентавана больш шасці дзя-сяткаў палотнаў юных мастакоў. Ці конкурс юных спевакоў «Галасы бу-дучыні», які грамадскі сектар пад-трымліваў 5 год і ў якім штогод пры-малі ўдзел не менш 40 дзетак і які ла-дзіўся на базе Запруддзеўскага Дома культуры стараннямі кіраўнічкі дзіця-чай студыі і адначасова старшыні ГА «Арганізацыя шматдзетных сямей Верхнядзвінскага раёна» Наталлі Ва-сіленка. Вось гэтым і кіраваліся мы -арганізатары, калі абмяркоўвалі,  яш-чэ ў мінулым годзе спіс удзельнікаў акцыі «Мая Радзіма-Беларусь». У шорт-лісце для ўзнагароджання пасля дэталёвага аналізу было каля трох  дзясяткаў таленавітых дзяцей.

Зразумела, што і падарункі    павінны адпавядаць галоўнай ідэі-шанаваць, берагчы і вывучаць гісто-рыю роднага краю, і таму праграма вечарыны і распрацоўвалася з такім разлікам. На яе мы запрасілі вучняў не толькі гарадскіх школ, настаўнікаў, якіх ведае не толькі наш раён — Галіну Тушкіну, настаўніцу дадатковай аду-кацыі Цэнтра дзяцей і моладзі  і Біго-саўскай школы, яе калег — Мурзо Ма-рыну, настаўніцу гімназіі, Алену Шчацініну — з СШ № 2, Лілю Гардын-скую з Валынецкай  школы, а таксама Валерыя Шчаснага і Аляксандра Му-рзо, якія працуюць з дзецьмі ў Цэн-тры выхаваўчай працы, краязнаўцаў, сяброў грамадскіх арганізацый, на-стаўнікаў школ.

Да вечарыны была падрыхта-вана  вялікая выстава творчых прац дзяцей, на якіх-аб’екты культурна-гіс-тарычнай спадчыны раёна, гістарыч-ныя мясціны, каля трох дзесяткаў па-лотнаў.

Песняй «Гэта — Беларусь мая», якую выканаў Святаслаў Ганчароў, пастаянны ўдзельнік нашых святаў, урачыста адкрыта акцыя «Мая Ра-дзіма — Беларусь».

Загучалі шчырыя і пранікнё-ныя словы  Яўгеніі  Янішчыц:

Зямля мая, ты — кніга непрачытана,

дар велічны скарынаўскіх радкоў.

Сялянка мудрая і працавітая

ў кароне з руж і сініх васількоў.

Душа мая крынічная, сунічная,

бярэзінка кужэльная ў гаі,

азёрная, пушчанская, пшанічная,

дзе зубр раве і звоняць салаўі.

Апаясана сінімі палотнамі

сваіх празрыстых

                          быстрагонных рэк,

узнятая з пабоішча гаротнага,

зямля мая — мой цудатворны лек!

 

Пра сваю Радзіму — радкамі лірычных вершаў, музычнымі твора-мі і пэндзлем мастака, творчымі пра-цамі фотамастака, ад прыгажосці  якіх зацінае дух! І наш галоўны раённы краязнавец Антон Бубала, з прысут-ным яму ўменннем і гумарам, пачаў аповед пра такія запаведныя куточкі нашага краю, пра якія дзеці пачулі ўпершыню. І трэба было бачыць, як загараліся іх вочкі з кожным новым слайдам!

А  дырэктар Цэнтра выхаваў-чай працы Ала Марозава адзначыла, што патрэбна шмат часу, каб раска-заць пра шматлікія творчыя конкур-сы і ўзнагароды, якія атрымалі  нашы таленавітыя дзеці, рас-павяла пра настаўнікаў, якія працу-юць з дзецьмі ў школах, а таксама ў гуртках Цэнтра.

— Добра, што такая сустрэча сёння адбываецца, і дзякуй яе арга-нізатарам за такую ініцыятыву, — кажа Галіна Іванаўна Ахламенак, былая настаўніца СШ № 2, якую і сёння з цеплыней узгадваюць яе вучні. — А нам такія сустрэчы даюць магчы-масць яшчэ і яшчэ раз пераканацца ў тым, што мацнее і багацее наша зямля на таленты і людзей, якія ў глыбіні вякоў адшукваюць тыя багацці, што пакінулі нам продкі. Ды  і мы, давайце шанаваць і берагчы гэтыя скарбы!

Сябра клуба «Сучаснік» Уль-ян Родзік, што ён робіць  падчас кож-най нашай вечарыны, напісаў верш пра Радзіму, якія стане, праз пэўны час, архіўным дакументам, бо гэта бы-ла першая сустрэча такога кшталту,  важкасці якой дадаў удзел ва ўгана-раванні пераможцаў вядомых маста-чак — Святланы Баранкоўскай і Каця-рыны Мясніковай.

Кожны з прэтэндэнтаў -кан-курсантаў атрымаў адмысловы кубак з выявай гістарычнай мясціны, пом-ніка, аб’екта архітэктуры Верхня-дзвіншчыны, а таксама імянны Дып-лом. І,  канешне, «салодкія пачастункі» ад арганізатараў.

— Наша Радзіма — наш выток і наш пачатак, — сказала на сустрэчы мясцовая паэтка Часлава  Петрашке-віч. — Яна заўсёды разам  з намі, яна рада нашым дасягненням, смуткуе над нашымі няўдачамі, любіць і чакае нас дадому:

Радзіма.Немаўлятак шчыра

Пялюшкай неба спавіла,

Як маці, да грудзей туліла,

І  ў кожным часе берагла.

Слязінку смутку асушала,

Трымаць вучыла годна стаць,

Саломкі мякка падсцілала,

Калі хацелася лятаць.

З удзячнасцю за ўсе,  што мела

Я ад цябе ў зямным жыцці,

Радзіма, на тваім узмежку

Дазволь  рамонкам прарасці.

 

У гэтым месяцы святкуем Дзень роднай мовы,  які з гэтага году ўнесены ў план мерапрыемстваў  ад-дзела адукацыі райвыканкама!

Валянціна Болбат,

ТБМ,  Верхнядзвінск.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *