НАША СЛОВА № 7 (1470), 12 лютага 2020 г.

Аўторак, Люты 18, 2020 0

Дэманстрацыя лепшых новых выданняў Беларусі і замежжа

З  5 па 9 лютага 2020 года ў Менску прайшла XXVII Міжна-родная кніжная выстава-кірмаш, якая традыцыйна адкрывае міжна-родны каляндар кніжных выстаў і з’яўляецца своеасаблівай справа-здачай працы кнігавыдаўцоў Бела-русі за мінулы год. У мерапры-емстве ўзялі ўдзел 386 экспанентаў з 30 краін, цэнтральным экспа-нентам сталі Злучаныя Штаты Амерыкі.

На пляцоўцы ЗША адбыла-ся сустрэча з амерыканскім пісь-меннікам Дугласам Макам, які пі-ша пра падарожжы, культуру і гіс-торыю. Яго апавяданні друкава-ліся на страронках New York Times, National Geographic Traveler і ін-шых выданняў.

Мерапрыемствы прайшлі на пляцоўках Нацыянальнага вы-ставачнага комплексу «БелЭкспа», а таксама — у кнігарнях, бібліятэках, музеях: былі арганізаваны прэзен-тацыі, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы і  іншыя падзеі.

У першы дзень працы былі прадстаўлены паспяховыя выда-вецкія  праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку факсімільнае ўзнаўленне Берас-цейскай Бібліі  і навуковая мана-графія Алеся Сушы «Асэнсаванне шэдэўра».

— У апошнія 10 га-доў Нацыянальная біблі-ятэка стала буйнешым культурным і адукацы-йным цэнтрам Беларусі, — адзначыў рэктар Дзяр-жаўнай Акадэміі маста-цтваў Міхаіл Баразна. — У бібліятэцы захоўваюцца ўзоры высокага маста-цтва і мастацтва кнігі. Для сучаснага дызайне-ра, мастака, гісторыка, крытыка ў бібліятэцы знаходзіцца безліч ціка-вых артэфактаў.

Вельмі паспяхо-вым было ўзнаўленне гравюр Францішка Ска-рыны да 500-годдзя бела-рускага кнігадрукавання. Сёння мы бачым, як цудоўна выканана работа дызайнераў пры падрых-тоўцы факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі.

На Нацыянальным конкурсе мастацтва кнігі факсімільныя ўзнаўленні Нацыянальнай бібліятэкі атрымліваюць вельмі высо-кія ўзнагароды.Унікальныя ўзоры былых эпох з’яўляюцца арыенцірам для сучаснага маста-ка. Конкурс мастацтва кнігі будзе развівацца на такіх узорах. Вялікі дзякуй аўтарам, выдаўцам і дыза-йнерам за іх плённую дзейнасць!

Ларыса Эдуардаўна Вера-мчук, намеснік дырэктара Берас-цейскай абласной бібліятэкі па сацыяльнай і інфармацыйнай пра-цы распавяла:

— Берасцейская абласная  бібліятэка імя Горкага рэалізавала ў партнёрстве з Нацыянальнай біб-ліятэкай Беларусі шэраг праектаў.  Сярод іх — рэспубліканскі круглы стол: «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў матэрыялах і дакументах». У нас у Берасці адбыліся чатыры канфе-рэнцыі па Берасцейскай Бібліі. Арганізатарам іх выступала Ала Міхайлаўна Мяснянкіна. Мы вель-мі рады, што працу па вывучэнні Берасцейскай Бібліі падсумавала выданне даследвання Алеся Су-шы «Асэнсаванне шэдэўра».

9 лютага, у нядзелю, у апо-шні выставачны дзень XXVII Між-народнай кніжнай выставы-кірма-ша, адбыўся круглы стол «Праб-лемы гісторыі на старонках сучас-насці». Мерапрыемства было аб-вешчана часопісам «Маладосць».

Праграму яго склалі высту-пленні на тэмы вуснай і лакальнай гісторыі, гістарычнай фікцыі і гіс-тарычнай прозы, у актуальным кантэксце былі закрануты вобра-зы Рагнеды, Льва Сапегі і Уладзі-слава Сыракомлі. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў «круглага стала» звярнуліся  вядомыя гісто-рыкі і літаратары.

Як заўсёды, на  кірмашы было прадстаўлена шмат новых дзіцячых выданняў. Пра сваю  кнігу «Закаханы трэццякласнік» распавёў Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі:

— Казачнік садзіць у сваю крылатую машыну хлопчыка і дзя-ўчынку, і яны ляцяць па Беларусі. Гэта кніжка, па сутнасці, пра нашу Беларусь. Не трэба ехаць за мора і высокія горы, казкі — побач з намі! Першую казку яны бачаць, калі падняліся ўверх, бачаць свой го-рад, потым знаёмяцца з Зубром у Белавежскай пушчы, з Каралём вугроў на Нарачы. Іншая апо-весць-казка прысвечана правам дзіцяці. Сонечны промень спуска-ецца на зямлю, каб дапамагчы дзецям ва ўсіх сітуацыях, пры іх хваробах, праблемах. Зубр так-сама арганізаваў лясную школу, каб вучыць сваіх братоў-звяроў не крыўдзіць адзін аднаго, дапама-гаць.

8 лютага пры падвядзенні вынікаў Нацыянальнага конкурсу мастацтва кнігі факсімільнае ўзна-ўленне Берасцейскай Бібліі было ўганаравана Дыпломам перамо-жцы і ганаровым знакам-сімва-лам «Залаты фаліянт» «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны».

Падрыхтавала

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

На здымках:

  1. Алесь Суша і факсімі-льнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі;
  2. Узнагароджанне пера-можцаў Нацыянальнага конкурсу мастацтва кнігі;
  3. Пётр Краўчанка ля поль-скага стэнда;
  4. Уладзімір Ліпскі і Аксана Спрынчан;
  5. Дыялог украінскіх, бела-рускіх і польскіх літаратараў.

План дзейнасці

Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» на 2020 год

№                                  Назва мерапрыемства  

  1. Асветніцкая і педагагічна-псіхалагічная праца:

— з бацькамі, дзеці якіх пойдуць у дзіцячыя садкі і першыя

класы ў 2020-2021 навучальным годзе;

— з бацькамі і іх дзецьмі, якія навучаюцца ў рускамоўных і

беларускамоўных адукацыйных установах;

— з арганізацыямі і ўстановамі з мэтай прапаганды беларус-

кай мовы і літаратуры;

— правядзенне курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства;

— звярнуцца да дзяржаўных і недзяржаўных тэлеканалаў

па дапамогу ў стварэнні беларускамоўных класаў.

  1.    Праца рэгіянальных арганізацый ТБМ па захаванні і  

         адкрыцці беларускамоўных адукацыйных устаноў:

збор подпісаў, лісты ў дзяржаўныя ўстановы, пікеты і інш.

 

 

 

 

  1.  Супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па пытанні

выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы, у тым ліку

— з мэтай захавання і пашырэння беларускай тапанімікі,

— з Міністэрствам сувязі па пытаннях выпуску беларус-

камоўнай прадукцыі.

  1.    Супрацоўніцтва з банкаўскімі структурамі па пытаннях

афармлення на беларускай мове бланкаў, рэквізітаў і

іншай банкаўскай прадукцыі.

  1.    Супрацоўніцтва з БГТРК па пытанні беларусізацыі

беларускага тэлебачання.

  1. Праца з прадпрыемствамі па ўкараненні беларускамоў-

нага афармлення выпусканай прадукцыі.

 

 

  1.     Работа па пашырэнні кола падпісчыкаў і чытачоў на

«Наша слова», «Новы час «, «Верасень» і іншыя беларус-

камоўныя газеты і часопісы.

  1. Правядзенне літаратурных  сустрэч.

 

  1.    Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы.

Правядзенне сустрэчаў з чытачамі (разам з пісьменнікамі

і журналістамі).

Першы этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі — 21 лютага,

2-і этап — 15 сакавіка, 3-і этап — 25 сакавіка.

  1. Адзначыць 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў

         Вялікай Айчыннай вайне

  1. Правесці фестываль беларускай мовы

 

 

  1. Забеспячэнне дзейнасці інтэрнэт-партала ТБМ.

 

 

  1. Правядзенне курсаў для школьнікаў па гісторыі,  

         беларускай, украінскай, польскай мовах        

 

  1. Прыняць удзел у Дні беларускага пісьменства.

 

 

  1.  Адзначыць Еўрапейскі дзень моў.

 

 

  1. Правядзенне чарговага ХІV з’езда ТБМ

 

 

  1. Адзначыць Дзень беларускай школы.

 

 

  1. Адзначыць 100-годдзе Слуцкага збройнага чыну

 

 

  1. Выданне паштоўкі  да  100-годдзя Слуцкага збройнага

         чыну    

 

  1. Адзначыць наступныя даты:

400-годдзе Яна Ужэвіча

30-годдзе газеты “Наша слова”

125-годдзе Тамаша Грыба

180-годдзе Францішка Багушэвіча

120-годдзе Гаўрылы Гарэцкага

100-годдзе Аляксея Карпюка

90-годдзе Алеся Петрашкевіча

550-годдзе Міколы Гусоўскага

120-годдзе Уладзіміра Жылкі

125-годдзе Ігната Дварчаніна

120-годдзе Кузьмы Чорнага

110-годдзе Ларысы Геніюш

100-годдзе Андрэя Макаёнка

90-годдзе Уладзіміра Караткевіча

 

Вялікі тэатр запрашае адзначыць Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтай па-дзеі — 18 лютага — гледачоў запрашаюць пры-йсці ў Вялікі тэатр Беларусі: у 18:15 пачнецца імпрэза “Чытаем разам”, у якой прымуць удзел вядомыя беларускія паэты, зоркі сталі-чных тэатраў, кіно, тэлебачання.

Народныя артысткі Беларусі Ядвіга Паплаўская і Настасся Масквіна, зорка бела-рускага тэлебачання актрыса Святлана Ба-роўская, паэт Андрэй Хадановіч, спявачка Вялікага тэатра Ірына Кучынская, карэс-пандэнт тэлеканала АНТ Аляксандр Мацяс — вядомыя людзі краіны абавязкова пры-йдуць на вечар, каб падарыць гледачам час-цінку сваёй любові да нашай зямлі, да нашай роднай мовы. Усе яны прачытаюць улю-бёныя радкі з твораў беларускіх аўтараў. Безумоўна, калі разам на пляцоўцы су-стракаюцца таленавітыя людзі, без сюр-прызаў не абыйдзецца.

Гэта імпрэза стане сапраўдным па-дарункам для тых, хто набыў квіткі на оперу Дз. Смольскага «Сівая легенда», лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. У пастаноўцы М. Па-нджавідзэ 18 лютага галоўныя партыі вы-канаюць зоркі беларускай оперы: народная артыстка Настасся Масквіна (Ірына), заслу-жаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэ-віч (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Найміт), лаўрэат міжна-роднага конкурсу Аляксей Мікуцель (Ра-ман). За дырыжорскім пультам — Алег Ля-сун.

Гледачы таксама змогуць на некато-ры час прымерыць на сябе новую ролю: выйсці на сцэну малой залы, адчуць святло сафітаў — і прачытаць свае любімыя творы беларускіх паэтаў. У вас, дарэчы, ёсць ша-нец падрыхтавацца загадзя: павыкладваць у любую сацсетку відэазапіс таго, як вы чы-таеце творы беларускіх аўтараў, з абавяз-ковымі хэштэгамі: “Чытаем разам”, “Мой тэатр, мая сцэна”, “Матчына мова”, “Мая мова”. Гледачы, якія праявяць сябе най-больш крэатыўна, атрымаюць падарунак — запрашальны квіток на вечар, прысвечаны Дню матчынай мовы.

Імпрэза адбудзецца ў тэатры 18 лютага ў 18:15 у Камернай зале. Цэнт-ральныя дзверы будуць адчынены з 17:45!

Паводле прэс-рэлізу

 

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Магілёве

23 лютага 2020 года ў дзяр-жаўнай установе культуры «Палац культуры вобласці» адбудзецца «Беларуская дыктоўка — 2020 у Магілёве«, прымеркаваная да Між-народнага дня роднай мовы.

Пачатак дыктоўкі ў 13.00.

 

Сябры Баранавіцкага ТБМ наведалі Мілавіды

Дзень народзінаў Кастуся Калі-ноўскага сябры Баранавіцкай аргані-зацыі Таварыства беларускай мовы адзначылі тым, што наведалі месцы дыслакацыі і баёў касінераў Каліноў-скага пад мястэчкам Мілавіды. Міла-відская бітва — найбуйнейшая паміж паўстанцамі і расейскімі карнікамі. У выніку рэгулярнае царскае войска вы-мушана было адступіць, запрасіўшы дапамогу, кажа арганізатар паездкі, намеснік старшыні Таварыства Міка-лай Падгайскі:

— Спачатку заехалі на месца па-штовай станцыі, будынак якой і сёння стаіць пры дарозе. Касінеры захапілі гэтую паштовую станцыю, затым зае-халі ў мілавідскі храм, у храме яны прымалі прысягу. Затым паехалі да мемарыяла, там усклалі вянкі, усклалі кветкі. І далей — на само месца бітвы.

Паводле Мікалая Падгайскага, мілавідскай школе ў 1993 годзе было прысвоена імя Лянкевіча — аднаго з кіраўнікоў паўстання. Цяпер шыльды пра гэта няма, і не ўдалося дамагчыся, каб яе ўзнавілі.

Беларускае Радыё Рацыя.

Галіна Загурская:

«У кожнага ёсць месца на зямлі

 Куточак самы любы, самы мілы …»

Менавіта так можна ска-заць у адносінах на Галіны Пят-роўны Загурскай, па адукацыі — настаўніцы  фізікі і матэматыкі, але менавіта літаратурная творчасць прынесла ёй  найбольшую  вядо-масць. І, магчыма, славуты Ля-вонпаль, які даў нашай краіне не аднаго вядомага творцу, падзялі-ўся з ёю сваімі схаванымі скар-бамі. Наш славуты Сяргей Пані-зьнік, які таксама з Лявонпаля,  не абмінуў цёплымі словамі Галіну Пятроўну, даслаўшы на яе адрас віншавальны верш з нагоды тво-рчай сустрэчы паэткі, мастачкі, якая прайшла ў Цэнтральнай ра-ённай бібліятэцы Верхнядзвінска.

Часта прыгадваюцца словы Сяргея Сцяпанавіча пра тое, што » Наш край — донар Сусвету», ну, а Лявонпаль тады — мясціна, якая нарадзіла і выхавала сапраўдных  творцаў, а лявонпальская зямля і да гэтага часу — невычэрпная кры-ніца натхнення.

У творчай біяграфіі для Га-ліны Пятроўны 2000 год стаў па-чаткам пачатку, калі з-пад пяра выйшлі першыя радкі, а ў 2005 годзе выйшла яе кніга «З далоняў сэрца», двума гадамі пазней — «Да зямлі прытуліцца». На сустрэчу Галіна Пятроўна  прывезла шчы-млівы відэааповед пра свой родны куточак, у якім гучалі яе вершы на фоне прыгожых краявідаў ма-ленькай радзімы:

У кожнага ёсць месца на зямлі —

Куточак самы любы, самы мілы,

Дзе дні шчаслівыя

                          дзяцінства адгулі,

І дзе мацнелі для палёту крылы.

Такі куточак ёсць і ў мяне —

Лявонпаль, маё любае мястэчка.

І колькі год яшчэ ні праміне,

Імкнуцца буду да яго на стрэчу.

 

Яе вершы хутка пачалі з’яў-ляцца на старонках беларускіх творчых выданняў — часопісе «Ма-ладосць», «Краязнаўчай газеце» і ў 2005 годзе яна становіцца сяб-рам народнага літаратурнага аб’я-днання «Наддзвінне», якое рэда-гавала больш за 10 год, а ў 2015 годзе яна прызнаецца лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзі-міра Караткевіча.

Займаецца пера-кладамі на беларускую мову паэтаў з Расіі, і  ў 2017 годзе  яна — у ліку пераможцаў міжнарод-нага перакладчыцкага праекта «Берагі сяброў-ства: Беларусь — Расія», і ў гэтым жа годзе свет пабачыла яе новая кніга вершаў «У месяцовым перламутры». На яе вер-шы мясцовыя аўтары напісалі песні.

Некалькі гадоў Галіна Пятроўна — твор-чы натхняльнік паэтыч-нага конкурсу сярод школьнікаў Полацкага раёна, які праводзіла на-роднае літаратурнае аб’яднання «Наддзвінне».

Але, як кажуць, таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. І гэта зноў пра Галіну Пятроўну Загур-скую. Яна — аўтар цудоўных пей-зажаў. У яе карцінах — дарагія сэр-цу краявіды роднай прыроды, да-рагой сэрцу Міёршчыны, Полач-чыны.

Малюе Галіна Пятроўна з дзяцінства і падчас вучобы ў шко-ле  яна была галоўным мастаком школьнай насценгазеты. А калі ўжо з’явіўся вольны час ад асноў-най працы, яна занялася мастац-твам, і яе першую мастацкую вы-ставу акварэлі ацэньвалі калегі і навучэнцы ліцэя будаўнікоў у 2005 годзе. У наступны год адбы-лася выстава ў Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур Полацка, у 2007-м — у Цэнтральнай біблі-ятэцы Наваполацка, у 2009-м — у Літаратурным музеі імя У. Ка-раткевіча ў Віцебску. Яе малюнкі «Колеры жыцця» ацэньваў По-лацк, карціны выстаўляліся на су-меснай выставе «Інсіта-2012″ у Віцебску да 100-годдзя Марка Ша-гала,  затым «Трапяткія імгненні» ў Полацку. Школай для Галіны Пятроўны стаў яе ўдзел ў дзейна-сці народнага клуба самадзейных мастакоў «Белае палатно» Пола-цкага гарадскога палаца культуры. Прафесіяналы адзначаюць «…гар-манічны каларыт яе карцін, шчы-расць, душэўнасць».

На сустрэчу з Галінай Пят-роўнай ў раённую бібліятэку пры-йшлі яе аднакласнікі, якія зараз жы-вуць ў Верхнядзвінску, каб успо-мніць пра агульных сябраў, шко-льныя гады і павіншаваць яе.

Галіна Пятроўна ўручыла зборнік сваіх вершаў цэнтральнай раённай бібліятэцы з абяцаннем зрабіць выставу сваіх пейзажаў ў нашым горадзе. Чакаем наступ-най сустрэчы з цікавым чалаве-кам,  чакаем новых вершаў і новых мастацкіх твораў!

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

Прывітанне ад Таццян для «Беларускай хаткі»

Доўгі час філіял Дзяржаў-нага музея гісторыі беларускай літ-аратуры — «Беларуская хатка» — быў зачынены на рамонт і не пра-цаваў. Нядаўна гэты філіял зноў адчыніўся, і адным з першых тут праведзеных мерапрыемстваў стала святочная вечарына, пры-свечаная Таццянінаму дню. Імп-рэза прайшла напярэдадні — уве-чары 24 студзеня.

Ні з чым не параўнальная атмасфера панавала тады ў «Бела-рускай хатцы»: сцэна з каляднай батлейкай, святочныя рознакаля-ровыя агеньчыкі, навагодняя ялі-нка, чароўны паўзмрок, вядоўца мерапрыемства Таццяна Бары-сюк у вечаровай сукенцы, паэтка і навукоўца, але ў той вечар — про-ста прыгажуня з доўгімі светлымі валасамі.

Госці свята і выступоўцы размясціліся ў зале на старажы-тных лавах, і імпрэза пачалася. Вядоўца канцэрту нагадала пры-сутным пра гісторыю свята Тац-цянінага дня, які пачалі адзначаць у Расіі ў 1755 годзе, калі імпера-трыца Елізавета Пятроўна падпі-сала ўказ пра заснаванне Маскоў-скага ўніверсітэта. Так што, Тац-цянін дзень 25 студзеня — гэта і студэнцкае свята, а не толькі свята ўсіх Таццян — у гонар Святой паку-тніцы Таццяны Рымскай.

Як вядома, у Максіма Баг-дановіча была бабуля з імем Тац-цяна — Таццяна Восіпаўна Мякота. Сувязь з Таццяніным днём увача-відкі, таму штогод паэтычны тэатр «Арт.С.» праводзіць вечарыны «Таццянін дзень», як правіла, у музеі Максіма Багдановіча.

Сёлета ж адзінаццатая такая імпрэза прайшла ў былым філіяле гэтага музея — у «Беларускай хат-цы». Дарэчы, загадчыцу гэтага філіяла таксама завуць Таццяна — Таццяна Лабада. У той вечар спа-дарыня загадчыца шчыра прыві-тала прысутных і пажадала ўсім добрага настрою.

Нібыта два маладзенькія птушаняткі, прашчабяталі, высту-паючы са сваімі вершамі, дзве прывабныя дзяўчыны: студэнтка журфака БДУ Кацярына Тараса-ва, а потым вучаніца 11-га класа Любоў Раманава.

Таццяна Барысюк нагадала ўсім, што ў Беларусі шмат Таццян — навукоўцаў: Шамякіна, Аўту-ховіч, Кабржыцкая, Казакова, Ка-мароўская, Алешка, Вабішчэвіч, Мацюхіна і іншыя. Таксама вядоў-ца зазначыла, што і сама мае да-чыненне і да беларускай навукі, і да беларускай паэзіі, а потым пра-чытала свае вершы з нізкі «Плата-нічнае каханне», што нядаўна была надрукавана ў альманаху «Літаратурны экватар» № 10.

Таленавіты журналіст, паэт і рамантык у душы Алег Грушэцкі адразу захапіў сэрцы жаночай па-ловы аўдыторыі сваім чароўным голасам і вершамі. А калі ён пра-чытаў твор пра начныя пацалункі, то ўсе прысутныя жанчыны і дзяўчаты прыйшлі ў замілаванне.

З літаратурным клубам «Экватар» у паэтычнага тэатра «Арт.С.» даўнія сяброўскія адно-сіны. Ад імя клуба на вечарыне выступіла ягоны шэф-рэдактар, паэтка, перакладчыца і празаік Інга Вінарская. Яна зачытала верш кіраўніка «Экватара» Вячаслава Корбута пад назвай «Таццяна», напісаны спецыяльна да свята Таццянін дзень, а таксама яшчэ некалькі яго вершаў з кнігі «Бераг лепшых надзей».

Наступным выступаў паэт-астролаг Мікола Кандратаў, які змог спалучыць у сваім жыцці дзве, на першы погляд несумяш-чальныя сферы — паэзію і астра-логію.

Напрыканцы імпрэзы вер-шы чытала паэтка Таццяна Прата-севіч, якая таксама мае схільнасць да містычнасці ў сваёй творчасці, а таксама да прыгожай вобраз-насці і мелодыкі.

Падчас вечарыны яе вядоў-ца Т. Барысюк праводзіла вікта-рыну з прызамі на веданне наро-джаных 25 студзеня асоб і тэкстаў Таццян-паэтэс і творцаў, прыс-вяціўшых вершы Таццянам.

Завяршылася мерапрыем-ства агульнай фотасесіяй усіх вы-ступоўцаў каля святочнай батлей-кі пад чароўнымі студзеньскімі агеньчыкамі.

Безумоўна, падобныя веча-рыны надоўга застаюцца ў памяці, і ўспаміны гэтыя цудоўныя і нат-хняльныя. І хацелася б напрыкан-цы пажадаць паэтычнаму тэатру «Арт.С.», каб такіх мерапрыем-стваў было болей.

Інга Вінарская,

г. Менск.

Іспанская ластаўка зноў завітала на Беларусь

У Менск  6 лютага прыехала адзначыць свой дзень народзінаў іспанская паэтка і даследчыца бе-ларускай літаратуры Анхела Эспі-носа Руіс. Яна выступіла перад дзецьмі і іх бацькамі з чытаннем сваіх вершаў і перакладаў у На-цыянальнай бібліятэцы.

Усмешлівая, шчырая, пяш-чотная, яна падзялілася ўспаміна-мі пра пачатак сваёй цікавасці да беларускай мовы.

Анхела скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мова-мі) і музычную школу. Пазней яна скончыла славянскую філалогію ў Гранадскім універсітэце ў 2015 годзе. У 2017 атрымала ступень магістра на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсі-тэта, вучылася ў аспірантуры на філалагічным факультэце Універ-сітэта Камплутэнсе ў Мадрыдзе.

На стажыроўцы ва ўнівер-сітэце ў Паўночнай Караліне Ан-хела пазнаёмілася з беларускімі студэнтамі, пачала цікавіцца мо-вай, збіраць кнігі пра нашу краіну. Каб лепш адчуць мову, яна пачала ствараць на ёй лірычныя тэксты і вершы, што ёй добра ўдалося.

Таленавітая дзяўчына стала лаўрэатам журналісцкай прэміі «Беларусь у фокусе» (2011), фіна-лісткай паэтычнага конкурсу «Экслібрыс» імя Рыгора Бараду-ліна 2015 года. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў «Ра-яль ля мора» ў Менску і элект-ронны зборнік «Памяць пра буду-чыню». У сакавіку 2016 года паэ-тэса стала ганаровым сябрам Саю-за беларускіх пісьменнікаў. Вер-шы Анхелы друкаваліся ў часо-пісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Полымя», газеце «Наша Ніва».

У 2017 годзе яна зрабіла пераклад на іспанскую мову вер-шаў Максіма Багдановіча. У гэтым жа годзе быў выдадзены Саюзам беларускіх пісьменнікаў яе трэці зборнік вершаў «Pomme de ciel».

4 верасня 2019 года ў Мад-рыдзе на філалагічным факуль-тэце Універсітэта Камплутэнсэ Анхела паспяховая абараніла док-тарскую дысертацыю «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адо-льфа Бэкера».

 

Анхела часта прыязджае ў нашу краіну, сустракаецца з пісь-меннікамі, паэтамі, музыкамі. Яны выступала на курсах «Мова нанова» і ўдзельнічала ў іншых культурных імпрэзах.

На сустрэчы з іспанскай паэткай  юныя чытачы прачыталі  яе беларускія вершы «Клічнік»,  «Зброя», » Шлях», «Сакавік», а сама Анхела прачытала пераклад верша Максіма Багдановіча «Пагоня».

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Па Карэліччыне паўстанцкай

У пачатку лютага Карэліцкі раён наведалі сябры Баранавіцкай арга-нізацыі ТБМ імя Франці-шка Скарыны. Мэтай іх вандроўкі было наведаць мясціны, звязаныя з удзе-льнікамі паўстання на тэ-рыторыі былога Наваград-скага павета. У Карэлічах да іх далучыліся тутэйшыя аматары гісторыі. Мар-шрут вандроўкі, які паўта-раў шлях двух паўстанцкіх аддзелаў на чале з Каралем Шалевічам і Адамам Пус-лоўскім пралягаў праз Ту-рэц, Кашчыцаў двор, Сі-няўскую Слабаду, Налібоц-кую пушчу, Шчорсы, Сен-на. Баранавіцкім гасцям спадабаўся аповед карэліц-кага краязнаўца Алеся Сам-ца пра ўдзельнікаў паўстан-ня: доктара Барзабагатага, Адама Пуслоўскага, Канс-танціна Кашчыца (у іншым напісанні Канстанцін Ка-шыц, цывільны начальнік Наваградскага павета падчас паўстання 1863 г., рэд.), Ка-раля Шалевіча, Андрэя Жы-лку.

Адначасова была ад-дадзена даніна памяці ў Тур-цы — мясцовым 463-м яўрэ-ям, загінуўшым ад рук на-цыстаў і ў вёсцы Сіняўская Слабада — усім загінуўшым у Другую сусветную вайну.

Мікола Чачотка.

 

Новая кніга пра Жыткаўшчыну

“Птушкі ляцяць на Палес-се” — так называецца кніга, якую напрыканцы мінулага 2019 года накладам у 300 асобнікаў выпу-сціла ў свет друкарня “Калор” горада Мазыра. Аўтары — Сяргей Кулакевіч і яго дачка Насця, былыя супрацоўнікі жыткавіцкай раён-най газеты “Новае Палессе”. Зараз Сяргей Адамавіч знаходзіцца на заслужаным пенсійным адпачын-ку, Анастасія жыве і працуе ў бе-ларускай сталіцы.

У 2016 годзе выйшла з дру-ку кніга нарысаў С. Кулакевіча “Ві-льча, Случ, радзіма”, а літаральна праз год пабачыла свет кніга вер-шаў Анастасіі Кулаковіч “Не спу-таться с тенью прохожих…”. І вось яны выступаюць з новымі верша-мі і нарысамі ўжо творчым дуэтам. Выданне прысвечана 95-годдзю ўтварэння Жыткавіцкага раёна.

Кніга распачынаецца ліры-чна філасофскімі нататкамі, зама-лёўкамі і вершамі Анастасіі Сяр-гееўны. Затым ідуць нарысы Сяр-гея Кулакевіча. Думаецца, што нікога з чытачоў не пакінуць абыя-кавымі такія, напрыклад, публіка-цыі, як “Нашая паважаная Жыткаў-шчына”, “Была ў Вільчы застава”, “Малешаваў два, а каханне адно”, “Крах коленскай банды Юхневіча” і многія іншыя.

Вельмі ўпрыгожваюць, аздабляюць новае выданне каляро-выя пейзажныя фотаздымкі. Да таго ж да кожнага са сваіх фотазды-мкаў Анастасія падабрала трап-нае лірычнае сло-ва — як у прозе, так і ў паэзіі. Угляда-ешся ў гэтыя ілю-страцыі і яшчэ раз пераконваешся: якая ўсё ж пры-гожая, непаўтор-ная наша палеская Жыткаўш-чына…

У сваёй новай кнізе журна-лісты не абмяжоўваюцца толькі межамі свайго раёна. Гучаць вод-гукі на творчасць такіх пісьменні-каў, як Віктар Казько, Андрэй Фе-дарэнка, Рыгор Барадулін, паў-стаюць з мінуўшчыны такія бела-рускія волаты, як Францішак Ска-рына, Кастусь Каліноўскі.

Прэзентацыя кнігі паспя-хова прайшла ў цэнтральнай біб-ліятэцы райцэнтра, дзе, дарэчы, аднаму з першых слова было да-дзена старшыні мясцовай суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны Ва-сілю Нікановічу. Сустрэчы з чыта-чамі адбыліся таксама ў дзіцячым садку № 3 горада Жыткавічы, у Верасніцкай сярэдняй школе.

Новая кніга, вобразна ка-жучы, шырока пакрочыла па пла-неце. Яе чытаюць як у роднай Беларусі, так і ў Маскве, на Чар-нігаўшчыне ў суседняй Украіне. А напярэдадні новага 2020 года аўтары па электроннай пошце атрымалі шырокае падзячнае па-сланне ад Янкі Запрудніка са Злу-чаных Штатаў Амерыкі, які такса-ма атрымаў адзін з асобнікаў но-вага выдання.

Алесь Палескі. 

Тыдзень роднай мовы ад Акадэміі навук

Інстытут мовазнаўства

імя Якуба Коласа

Тыдзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы — штогадовае свята, заснаванае ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята — захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

 

13 лютага

10.00 . Афіцыйнае адкрыццё ў Інстытуце мовазнаўства “Школы юнага мовазнаўца”  (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

10.15. Сустрэча са школьнікамі-пераможцамі абласных алімпіяд па беларускай мове і гісторыі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

15.00.  Круглы стол «Беларуская мова ў кантэксце развіцця інфармацыйных тэхналогій», арганізаваны сумесна з газетай «Звязда» (г. Менск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10 а).

У круглым стале прымуць удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі, выкладчыкі ВНУ, спецыялісты Парка высокіх тэхналогій, бізнесмены.

 

14 лютага

14.00. Прэзентацыя першага ў гісторыі лексікаграфіі «Французска-беларускага слоўніка прававой лексікі», падрыхтаванага супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і выкладчыкамі Менскага дзяржаўнага лінгвістыч-нага ўніверсітэта  (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 15).

 

17 лютага

14.00. Круглы стол «Праблемы ўпарадкавання камп’ютарнай тэрміналогіі» (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

Камп’ютарныя тэхналогіі ўсё глыбей пранікаюць ў наша жыццё. Камп’ютары прыйшлі практычна ў кожны дом і перасталі быць нечым незвычайным, прызначаным выключна для спецыялістаў. І каб ісці ў нагу з часам, трэба валодаць асноўнымі паняццямі пра камп’ютар і ўсё, што з ім звязана. Пэўныя намаганні па распрацоўцы камп’ютарнай тэрміналогіі на беларускай мове рабіліся і робяцца, але ці дастаткова іх для таго, каб беларуская мова паўнавартасна  выкары-стоўвалася ў сферы інфармацыйных тэхналогій? На гэтае пытанне і паспрабуюць адказаць удзельнікі круглага стала «Праблемы ўпарадкавання камп’ютарнай тэрміналогіі».

 

18 лютага

15.00. Творчая сустрэча з пісьменнікамі «Жыватворная крыніца натхнення» (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

Гутарка пойдзе аб дыялектных, гістарычных і іншых вобразатворчых рэсурсах беларускай мовы, якія могуць выкарыстоўвацца айчыннымі пісьменнікамі і паэтамі ў якасці сродкаў стварэння вобразнага свету мастацкага твора.

 

19 лютага

12.00. Сустрэча з навучэнцамі школы-інтэрната горада Маладзечна (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

15.00. Круглы стол «Роля мастацкага перакладу ў міжкультуным дыялогу» (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

У рамках круглага стала адбудзецца прэзентацыя кнігі на беларускай мове «Update» (аўтары: Сафія Ворса (Беларусь), Лара Продан (ЗША), Зоя Падліпская (Беларусь) і Вікторыя Левіна (Ізраіль)).

Кожная асобная літаратура — цэлы свет, шматаблічны і непаўторны, з багаццем талентаў і творчых асоб. Пісьменнік — медыятар у дыялогу літаратур, сувязны ў культурнай прасторы між краінамі і народамі.

Зборнік прозы «Update» — міжнародны кніжны праект, які супольна рэалізуюць пісьменніцы Беларусі, ЗША і Ізраіля. Пісьменніцы замежжа Вікторыя Левіна і Лара Продан атрымалі магчымасць упершыню быць пачутымі беларускамоўным чытачом, а нашы сучасныя аўтары з Мінска Зоя Падліпская і Сафія Ворса — далучыцца да гэтага сумоўя.

Няхай гэты творчы праект разам з іншымі шматлікімі набыткамі ў сферы перакладу паспрыяе росту прэстыжу беларускай мовы на міжнароднай арэне.

 

20 лютага

14.30. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзяржаўнай навуковай установай «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа) і дзяржаўнай ўстановай адукацыі «Гімназія № 25 горада Менска».

У Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа склаліся трывалыя традыцыі супрацоўніцтва з установамі адукацыі нашай краіны. У рамках дадзенага пагаднення кожны з бакоў пагаджаецца ўносіць уклад у агульныя намаганні па вывучэнні і захаванні гісторыка-культурнай і моўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, абменьвацца ідэямі ў рамках сумесных мерапрыемстваў і публікацый; садзейнічаць у правядзенні сумесных даследаванняў па праблемах беларускай культуры, мовы і літаратуры, вывучэнні шматвяковай гісторыі і духоўных традыцый беларускага народа, арганізацыі сумесных семінараў, канферэнцый «Моладзь — навуцы», круглых сталоў, адукацыйных, культурных і іншых мерапрыемстваў.

14.40. Прэзентацыя тэматычнага слоўніка «Плытніцтва» , створанага супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 15).

Слоўнік адлюстроўвае абазначальныя сродкі, звязаныя з такім адметным старажытным заняткам беларусаў, як плытніцтва.

18.30.  Сустрэча з членамі аўтарскага калектыву «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (у 37 выпусках), вылучанага да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (магазін «Акадэмкніга», праспект Незалежнасці, 72).

 

21 лютага

13.00.  Прэс-канферэнцыя ў Доме прэсы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы (прымаюць удзел дырэкцыя і супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства).

Інтэрв’ю супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выступленні на цэнтральных каналах радыё і тэлебачання.

Знойдзены барэльф Адама Міцкевіча ўстанавілі ў Наваградку

У Наваградку на будынку былой дамініканскай гімназіі, дзе вучыўся вялікі паэт Адам Міцкевіч, урачыста адкрылі ба-рэльеф Адама Міцкевіча. Урачыстае ад-крыццё адбылося 8 лютага на тэрыторыі кас-цёла Святога Арханёла Міхаіла.

Барэльеф Адама Міцкевіча мог пайсці на металалом, але яго адшукалі на-ваградчане мінулай восенню і перадалі кас-цёлу, дзе яго аднавілі і ўстанавілі на будынку былой дамініканскай гімназіі. Аўтар барэ-льефа — невядомы, а быў зроблены ён напа-чатку ХХ стагоддзя. Падчас адкрыцця барэ-льефа Адаму Міцкевічу консул Генера-льнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні Яраслаў Ксенжак сказаў, што ад-крыццё памятнага знака Адаму Міцкевічу — важная падзея для нашай агульнай гісторыі. Спадчына Адама Міцкевіча належыць уся-му свету, але пачалося ўсё менавіта тут, у Наваградку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел жыхары Наваград-чыны, а таксама госці з ін-шых рэгіёнаў Беларусі і Польшчы. А таксама епіс-кап Гарадзенскі Аляк-сандр Кашкевіч і епіскап Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак.

Фота novgazeta.by.

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рымша Алесь — 20 р.
  2. Кунцэвіч Уладзімір — 20 р.
  3. Гацкі Уладзімір — 20 р.
  4. Кулік Анатоль — 10 р.
  5. Паўловіч Віктар — 10 р.
  6. Шэвяка Аляксандр — 10 р.
  7. Мудроў Алег — 10 р.
  8. Гняткоў Валеры — 5 р.
  9. Пісарэнка Алесь — 10 р.
  10. Фарнэль Кастусь — 5 р.
  11. Мельнікаў Юрась — 10 р.
  12. Мельнікаў Алесь — 10 р.
  13. Сідараў Сяргей — 5 р.
  14. Жукаў Вітаўт — 5 р.
  15. Рындзевіч Вячаслаў — 10 р.
  16. Недзянкоў Яраслаў — 10 р.
  17. Рымша Ангяліна — 10 р.

Усе Наваполацк.

З іх сяброўскія складкі за 2019 г. — 50 р.

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ВАНДЫ ЛЯВІЦКАЙ

(25.09.1895 — 8.12.1968)

Далёка Беларусь — і ўсё далёка,

Што сэрцу міла і душы было.

Па снезе скача за табой сарока,

Збіраючы ў слядах тваіх святло,

З якім прыехала ў Сібір за мужам,

Якога выслалі, бо любіць ён

Радзіму, над якой вароны кружаць,

Аж сонца пачарнела ад варон,

І кроў людская, як вада, ільецца.

Ды кроў людская — не вада, і ты

Любоў трымаеш, як агонь, у сэрцы,

Якую не загубяць халады

Ні душ варожых, ні сібірскіх зімаў.

Па снезе, як па воблаках, ідзеш.

Заходзіць сонца, свеціцца Радзіма,

Як сонца, што не згасне анідзе…

13.07.2011 г.

 

БАЛАДА АЛЕНЫ КІШ

(1896 — 1949)

У раўчуку вада халодная, як неба,

З якога дождж ішоў, а заўтра пойдзе снег

Бялюткі, сумны, нібы восеньскае срэбра,

Дзе слёзы ёсць твае і ёсць чужацкі смех

З таго, што босая ідзеш ад вёскі ў вёску

І дываны малюеш гожыя, як рай,

Які адной табе прысніўся з ласкі боскай,

Каб дыванамі прыгажэўся родны край…

 

Ты прад вадой,

нібы прад будучай карцінай,

Стаіш і бачыш як цячэ тваё жыццё

Вадою праз трыснёг пад сумнаю рабінай,

Што з адзіноты пагубляла ўсё лісцё,

Як ты надзеі пагубляла, каб з нягоды,

Як з ямы чорнай, выбрацца на белы свет,

Каб райскі сад на дыване стаў назаўсёды

Жывым і райскім,

як цяпер снег на траве…

 

І ты, нібы пісьмо каханаму, у неба

Ляціш і падаеш у белую ваду,

Нібы ў халоднае расплаўленае срэбра,

З якога кветкі райскія ўзрастуць…

14.12.2008 г.

БАЛАДА ІЗІ ХАРЫКА

(6.03.1896 — 29.10.1937)

Як ліст асенні ў небе, жоўты маладзік.

Ты на яго глядзіш праз павуціну кратаў.

Жыццё паэта —  верша геніяльны чыставік

І скрыпкі голас,

што ў вандроўных музыкантаў.

 

Цяпер тваё жыццё ў скляпенні — гэта пыл

На кірзачах стаптаных канваіраў сонных,

Якім сцяна, што ў рабацінні куляў —

небасхіл,

Куды вядуць шляхі

чужых людзей і родных.

 

Шаўцом патрэбна стаць было,

як бацька быў,

Або ў аптэцы гандляваць, не ведаў б гора,

І па рацэ б жыццёвай сторублёўкай плыў

У залатое, што калісьці сніў ты, мора.

 

Ізноў заснуць не можаш. Рыфмы ў галаве

Крывавяцца і ўсё баліць, і чуеш крокі

У калідоры, дзе заўсёды хтось раве,

І маладзік, як кот, хаваецца ў аблокі.

 

І ўжо апошні дзень твайго жыцця мінуў,

Але пакуль пра гэта ты яшчэ не знаеш

І сябраў верш пра волю, шчасце і вясну,

Нібы апошнюю малітву ты чытаеш…

1.11.2017 г.

 

БАЛАДА МАЙСЕЯ КУЛЬБАКІ

(20.03.1896 — 29.10.1937)

Ад выстралаў бясконцых

глухнуць Курапаты

І неба слепне ад турэмных ліхтароў.

І ў змроку з зоркамі чырвонымі салдаты

Усе падобныя на босхаўскіх звяроў.

Глядзіш на смерць сваю

і не баішся смерці,

Што прад табою

ў шынялі стаіць з ружжом.

І кроў тваю не змыць нікому і не сцерці,

Ніколі не засыпаць глінай і пяском.

 

У яму падаеш і за табою следам

Хтось падае прастрэлены і малады.

Але ж усіх за ноч не пастраляць паэтаў,

Не ачарніць іх божы талент залаты.

 

І вырастуць па-над табой трава і сосны,

І, як усе, травою станеш і сасной,

І будуць ноч растрэльная і вецер слёзны

Навекі вечныя пазначаны крывёй…

28.10.2018 г.

 

БАЛАДА МІХАСЯ ЧАРОТА

(7.11.1896 — 29.10.1937)

На турэмнай сцяне

ты прысягу рыфмуеш,

А прысяга твая не патрэбна нікому.

Табе хочацца жыць і ты ў думках дадому

Зноў бяжыш і зямлі пад нагамі не чуеш,

Той зямлі, на якой сёння слёзы і гора,

На якой людзі ёсць,

што ўсё бачаць і чуюць,

І на вогнішчах босымі сёння начуюць,

І на мове тутэйшае з Богам гавораць.

І не хочыцца верыць табе, што былое

Стала сном, у якім ты паэт пашанотны,

А цяпер, як Айчына твая, ты гаротны

І навокал усё не тваё, а чужое.

Нават гэта прысяга, якую рыфмуеш

Не твая, бо ад страху яна і ты верыш,

Што яна адамкне ўсе турэмныя дзверы

І сябе, і сяброў ты ад смерці ўратуеш.

Толькі ты не ўратуеш нікога ў краіне,

У якой кожны міг нехта плача і гіне.

І цябе расстраляюць, і будзе прысяга

Напаўняцца, як сэнсам, крывёю і жахам…

27.10.2007 г.

 

БАЛАДА ФАБІЯНА ШАНТЫРА

(23.01.1897 — 29.05.1920)

 

Па дарогах бясконцых Айчыны,

Дзе растоптана сонца і гразь,

Люд ішоў, як на бойню скаціна,

Ты ішоў, як апошні наш князь.

І ў нябёсах плыло над табою,

Нібы кроплі крыві па вадзе,

Чырванёвае лісце сляпое,

Што пад ногі з дажджом упадзе

І счарнее ў дарозе Айчыны,

Ператворыцца ў смутак і гразь,

Каб не йшоў, як на бойню скаціна,

Каб ты йшоў, як апошні наш князь…

9.04.2012 г.

 

БАЛАДА ЮРКІ ЛІСТАПАДА

(красавік 1897 — 5.06.1938)

Улюбёны, прыгожы, як мары аб волі…

Але волю табе не падораць за тое,

Што ты любіш Айчыну і вецер у полі,

І лісцё беларускіх бяроз залатое,

Што пад ногі ляціць і ў калюгах знікае

І становіцца смеццем, якога хапае

І без лісця, якое ў пару лістападу

Тут не кожнаму сэрца святлом напаўняе,

Як бакалы віном пад час шумнага свята

Гаспадарскай рукой

напаўняюцца гойна…

Ты на неба глядзіш і на сэрцы спакойна

Ад таго, што спакойныя зоры над светам,

У якім расстраляюць цябе маладога

І тваёю крывёй афарбуецца лета

І на волю, дахаты з Сібіры дарога,

Ля якой безымянных магіл незлічона.

Ты спакойна глядзіш

ды глядзіш не скарона,

Бо скараецца той, хто выношвае здраду,

Хто ляціць, як матыль на агонь,

на багацце,

Што, як лісце жаўцюткае ў час лістападу,

Залатое ў сваім залатым лістападзе…

20 — 23.10.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

З падзей 2019 года

Склаў Сымон Барыс

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

З 30.01 і да 20.02. тэмпе-ратура паветра трымалася блізка каля 0 (ад -3 да +3). Затым пахаладала.

17 лютага. Беларусы Маямі (штат Фларыда, ЗША) правялі акцыю ў памяць пра зніклых беларускіх палітыкаў і ў падтрымку «Хартыі-97″.

У Берасці адбылося невялі-кае шэсце-пратэст супроць будаў-ніцтва акумулятарнага завода.

17 лютага. Лёгкаатлетка Во-льга Мазуронак заняла першае месца ў марафонскім бегу на 42 км ў Ган-конгу. Беларуска прабегла дыстан-цыю за 2 гадзіны 26 хвілін і 13 секунд і ўстанавіла новы  рэкорд трасы. Для Вольгі Мазуронак старт у Ганконгу стаў першым пасля перамогі на чэм-піянаце Еўропы ў Берліне ў жніўні мінулага года.

18 лютага надрукавны Указ Прэзідэнта аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаван-няў (БІСД), якім  ліквідуецца Інфар-мацыйна-аналітычны цэнтр. Дырэк-тарам новай установы прызначаны Алег Макараў.

19 лютага ў Варшаве галоў-ная рэдактарка сайта Charter-97.org Наталля Радзіна была ўзнагароджа-на медалём да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Узнагароду ўручыў прадстаўнік Рады БНР, на-меснік дырэктара тэлеканала «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.

23-24 лютага. Інспектары ДПС затрымалі ў краіне за 2 дні 155 п’яных кіроўцаў аўтамабіляў.

25 лютага ў Гародні, у Доме сувязі, адкрылі Музей пошты.

Люты. У базе дадзеных не занятых працай у  Беларусі наліч-ваецца 425 тысяч чалавек.

 

1 сакавіка. А. Лукашэнка правёў гутарку з журналістамі і гра-мадскасцю. Яна вялася 7 гадзін з га-кам.

1 сакавіка. У Санкт-Пецяр-бургу памёр Жарэс Алфёраў, лаў-рэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, расійскі вучоны ў галіне электронікі, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ. На-радзіўся ў Віцебску 15 сакавіка 1930 года.Пахавалі 5 сакавіка на Камароў-скіх могілках.

3 сакавіка. У Новабеліцкім раёне Гомеля адбыўся стыхійны бунт жыхароў, якія жывуць каля фабрыкі шпалераў. Пасля мадэрнізацыі яна выпускае вінілавыя шпалеры. Каля фабрыкі цяпер —  вялікі смурод і па-вышаны шум. З рабочымі прыйшлі на сустрэчу галоўны санітарны ўрач горада, кіраўнікі фабрыкі і раёна.

4 сакавіка. Журналістаў тэ-леканала «Белсат» Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву судзілі ў судзе  г. Берасця. Іх учора затрымала мілі-цыя, калі яны адпраўляліся на пл. Ле-ніна, дзе збіраюцца праціўнікі будаў-ніцтва акумулятарнага завода. У мінулым годзе іх судзілі 6 разоў (агу-льны штраф склаў 10 тысяч рублёў) і сёлета — 9 і 30 студзеня. Сёлета па-каралі кожны раз штрафам па 50 ба-завых велічынь (1275 рублёў).

4 сакавіка. Суд Ленінскага раёна г. Менска, які пачаўся 22 сту-дзеня, прыгаварыў былога начальніка Менскага гарадскога патолагааната-мічнага бюро і галоўнага патолага-анатама Міністэрства аховы здароўя Аркадзя Пучкова да 7,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці  за атрыманне хабару.  Яму плацілі нават супрацоўнікі морга на працягу 13 гадоў.

4 сакавіка ў судзе Завадского раёна Менска аштрафавалі галоўнага рэдакітара партала TUT.BY Марыну Золатаву па «справе БЕЛТА» на 300 базавых велічынь  (7650 рубёў).

5 сакавіка. У Беларусі зац-вердзілі базавую стаўку і тарыфную сетку для бюджэтнікаў у памеры 180 рублёў. Па новай сістэме зарплаты пачнуць налічваць з 1 студзеня 2020 года.

6 сакавіка. Павел Латушка прызначаны дырэктарам Купалаў-скага тэатра.

8 сакавіка, пятніца. У Менску паветра прагрэлася да 12,9 градуса вышэй нуля. Папярэдні тэмпера-турны максімум на гэты дзень у ста-ліцы быў зафіксаваны ў 1990 годзе: ён склаў 9,8 градуса цяпла.

9 сакавіка. У Менску памёр беларускі скульптар Андрэй Міхай-лавіч Заспіцкі, які нарадзіўся 16 лю-тага 1924 года ў г. Мазавец  (Польш-ча). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977 г.). Яго скульптуры стаяць на «Варотах Менска». Ён удзе-льнічаў у стварэнні скульптур на будынку Сувораўскай вучэльні ў Менску, помніка Янку Купалу на Вай-сковых могілках у Менску, Адаму Мі-цкевічу на Гарадскім Вале ў Менску, Францішку Скарыну ў Полацку.

 12 сакавіка Менскі абласны суд абвясціў прысуд аб карупцыі ў Менскім гарвыканкаме. Былому на-чальніку Галоўнага ўпраўлення спа-жывецкага рынка, які «збіраў даніну» з кіраўнікоў школьных сталовых Мен-ска наўзамен спакойнай працы, пры-значылі 14 гадоў пазбаўлення воли у калоніі ўзмоцненага рэжыму з кан-фіскацыяй маёмасці. Ён быў арыш-таваны ў 2017 годзе. Акрамя былога экс-начальніка, у справе яшчэ 12 абві-навачаных, большасць з іх — супра-цоўнікі камбінатаў школьнага харча-вання. Пад вартай знаходзяцца 5 ча-лавек. Яшчэ дваіх абвінавачаных прысудзілі да пазбаўлення волі: Ма-рыне Марозавай з Камбіната шко-льнага харчавання Заводскага раёна прызначылі 10 гадоў у калоніі агу-льнага рэжыму, былому тэхнолагу МТЗ Святлане Карконіцы — 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

13 сакавіка, серада. Еўрапей-скі парламент прыняў рэзалюцыю, якая прызнае Расею галоўнай крыні-цай дэзінфармацыі ў Еўропе, разам з Кітаем, Іранам і Паўночнай Карэяй.

15 сакавіка. 25 гадоў дзеяння Канстытуцыі Беларусі. У Палацы Незалежнасці А. Лукашэнка ўручыў 25 падлеткам, якім стукнула 14 гадоў, па-шпарты грамадзініна Беларусі.

15 сакавіка.  Дзяржаўны дэ-партамент ЗША падрыхтваў даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Бе- ларусі ў 2018 годзе.

16 сакавіка. У Светлагорскім раёне выставілі на продаж аэрадром для малой авіяцыі за 25, 5 рублёў (адна базавая велічыня). З гэтага аэрадрома да пачатку гэтага стагод-дзя лёталі самалёты ў Гомель і Менск.

20 сакавіка. Касым-Жамарт Такаеў прыняў прысягу прэзідэнта Казахстана, бо ўчора Нурсултан На-зарбаеў адмовіўся ад пасады прэзідэ-нта Казахстана, якую ён займаў з 1990 года. Парламент Казахстана па пра-панове Такаева перайменаваў сталіцу дзяржавы Астану ў Нурсултан.

21 сакавіка. У Менску ўру-чылі Нацыянальную прэмію «Ха-ртыі-97″ за абарону правоў чалавека. Лаўрэатамі Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2018 год сталі берас-цейскія блогеры і лідары пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін, маці загінулага салдата Аляксандра Коржыча Святлана Ко-ржыч, актывіст грамадзянскай кам-паніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў і відэаблогер Сцяпан Свят-лоў, вядомы як NEXTA.

22 сакавіка У Беларускай дзяржаўнай філармонніі адбылася вечарына «Спатканне сяброў». Вы-ступілі з Менска — ансамблі » Свята», «Гуляй, казак», «Харошкі», з Белас-точчыны — «Калінка», «Чырвоныя шпі-лькі» , «Клякасякі».

22 сакавіка. Праваслаўныя святкуюць Саракі. А ў Казахстане -афіцыйнае дзяржаўнае свята Наўрыз, што на іранскай мове азначае новы дзень. Усходнія масульманскія і цюр-скія народы адзначаюць  свята Новага года. У Астане і Алма-Аце адбыліся затрыманні тых, хто пратэставаў су-проць перйменавання Астаны ў Нур-Султан.

23 сакавіка ў Вільні было шэсце памяці Кастуся Каліноўскага.  Дэпутат Сейму Эмануэліс Зінгерыс афіцыйна звярнуўся да беларускага грамадства: калі будзе перапахаванне Каліноўскага, прыязджайце ў Вільню. У шэсці ўдзельнічаў літаратар Лявон Баршчэўскі.

24 сакавіка. У Кіеўскім  скве-ры ў Менску адбыліся ўрачыстасці (мітынг і канцэрт) з нагоды Дня волі (у гонар абвяшчэння БНР у 1918 г.). Арганізавалі  гэтую акцыю палітыкі  Ігар Барысаў, Мікалай Казлоў, Вольга Кавалькова і Юрый Губарэвіч. За ахову правапарадку арганізатараў абавязалі заплаціць міліцыі значную суму грошай. Яны адмовіліся плаціць міліцыі. З арганізатараў свята спагналі грошы ў суме са штрафам 8 413 ру-блёў (больш за 4 000 долараў) аж праз суд у пачатку лістапада 2019 г.

25 сакавіка. Журналіст «Бел-сата» і радыё «Рацыя» Вітаўт Сіўчык вывесіў у сябе ў акне насупраць плошчы Перамогі ў Менску бел-чы-рвона-белы сцяг. Ён правісеў тры гадзіны, перш чым да дома прыехаў пад’ёмны кран, людзі на якім спраба-валі зняць або спілаваць дрэўка са сцягам. Вітаўт Сіўчык вёў пры гэтым рэпартаж.

25 сакавіка. Сёння ўвечары на Цэнтральнай плошчы ў Менску міліцыяй былі затрыманы музыка-нты Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч і Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Ара-келян, якія збіраліся даць бясплатны канцэрт у цэнтры Менска.

Як патлумачыла 50-гадовая Алена Талстая, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупа, бо «Дзень Волі праходзіць у няволі». Актывістка вы-казала свой пратэст супраць затры-манняў, якія прайшлі 24 сакавіка. Да актывісткі падышлі міліцыянты, пра-верылі дакументы, перакусілі ла-нцуг наручнікаў адмысловай пры-ладай і затрымалі яе праз 10 хвілін пасля па-чатку акцыі

26 сакавіка. У час паездкі ў Магілёў і Шклоў Лукашэнка адпра-віў у адстаўку старшыню Магілёў-скага аблвыканкама Уладзіміра Да-манеўскага.

26 сакавіка. Затрыманага на Дзень Волі Зм. Дашкевіча аштра-фавалі на 1100 рублёў. У яго 2 дзяцей і жонка цяжарная.

27 сакавіка. Лукашэнка зво-льніў віцэ-прэм’ера ўраду Міхаіла Русага і   міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца.

27 сакавіка. Віленскі акру-говы суд вынес прыгаворы фігуран-там падзей 13 студзеня 1991 года ў сталіцы Літвы, калі адбыліся сутык-ненні паміж мітынгоўцамі і савецкімі вайскоцамі каля тэлецэнтра Вільні.  Беларускі генерал Уладзімір Усхоп-чык завочна прыгавораны да 14 га-доў пазбаўлення волі.

28 сакавіка. Прэзідэнт Бела-русі Аляксандр Лукашэнка і Прэ-зідэнт Аўстрыйскай Рэспублікі Се-басцьян Курц у мемарыяльным ком-плексе «Трасцянец» ля Менска ўста-лявалі запаленыя лампады ля ману-мента»Брама памяці». У Шабанах па-мяткі мемарыяльнага комплексу збу-даваны на нямецкія і аўстрыйскія гро-шы на ўшанаванне знішчаных фашы-стамі. Пасля выступлення перад пры-сутнымі Прэзідэнт Беларусі і федэра-льны канцлер Аўстрыі пад гукі жа-лобнай музыкі ўсклалі кветкі да пом-ніка «Масіў імёнаў» і хвілінай маў-чання ўшанавалі памяць загінуўшых.

29 сакавіка. Прэзідэнт А. Лукашэнка прыняў Федэральнага канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца, які запрасіў Лукашэнку наведаць Аў-стрыю.

25-31 сакавіка ў Санкт-Пе-цярбургу адбыўся адкрыты турнір юных матэматыкаў, у ім нацыяналь-ная каманда менскіх гімназій заняла трэцяе месца. Хлопцы выйшлі на ўзнагароджанне з бел-чырвона-бе-лым сцягам. Капітан каманды студэнт БДУ Антон Палюховіч.

31 сакавіка. Днём у Менску паветра нагрэлася да 16 градусаў цяпла.

 

1 красавіка. Прэзідэнт Лука-шэнка прызначыў Леаніда Зайца на пасаду старшыні Магілёўскага абла-снога выканаўчага камітэта, а Міхаіла Русага — на пасаду памочніка Лука-шэнкі, інспектара Магілёўскай во-бласці.

1 красавіка. Расейскі амбаса-дар Міхаіл Бабіч, інспектуючы бе-ларускія прадпрыемствы, аднымі з першых наведаў такія знакавыя прад-прыемствы абаронна-прамысловага комплексу, як МЗКЦ, «Пеленг» і «Інтэграл». Эксперты адразу ж адзна-чылі, што такая цікавасць спецпрад-стаўніка расейскага прэзідэнта ў Бела-русі азначае адно — цікавасць расей-скага боку да актываў гэтых прад-прыемстваў.

1 красавіка. Паводле звестак ААН, насельніцтва свету дасягнула лічбы 7,7 млрд. чалавек.

Карту паляка можа атры-маць любы паляк, які жыве за межамі Польшчы. Раней яе выдавалі толькі тым, хто жыве у былым СССР

3 красавіка. Начальнік ваен-на-медыцынскага ўпраўлення Мін-абароны Беларусі Аляксей Яськоў прызнаны вінаватым у атрыманні ха-бараў і злоўжыванні службовымі паў-намоцтвамі. Арыштаваны летась. Прысуд суда — дзевяць гадоў пазбаў-лення волі ў калоніі ўзмоцненага рэ-жыму, пазбаўленне звання палкоўніка медслужбы, штраф 12 750 рублёў і канфіскацыя маёмасці.

4 красавіка.  У Курапатах зразаюць крыжы. Зразаюць у вялікі пост, на крыжапаклонным тыдні. Бы-ло знішчана болей за 70 крыжоў. Супроць такой акцыі выступілі ар-цыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэ-вуш Кандрусевіч, лаўрэат Нобелеў-скай прэміі Сятлана Алексіевіч, па-літык Мікола Статкевіч, Рада БНР, Зянон Пазьняк. Сёння міліцыянеры затрымалі абаронцаў Курапатаў: ад-наго з лідараў БХД Паўла Севярынца і лідара «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, грамадскіх актывістаў Змітра Дашкевіча і Піліпа Шарова. Таксама пяцёра міліцыянтаў і людзей у цывільным брутальна затрымалі актывістку Ніну Багінскую.Усяго затрымана 15 чалавек. У вечары ў Курапатах сабралося каля сотні чала-век на малітву. Сярод тых, хто пры-йшоў быў дарадца пасла Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі, палі-тыкі Мікола Статкевіч з жонкай Ма-рынай Адамовіч, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Януковіч.

5 красавіка.  У Менску А. Лукашэнка і Валянцін Сукала (Ста-ршыня Вярхоўнага Суда Беларусі) адкрылі новы будынак Вярхоўнага Суда Беларусі, пабудаванага насуп-роць Палаца Незалежнасці,  на пр. Пераможцаў. На першым паверсе пяціпавярховага будынка размеш-чаны актавая зала на 374 месцы, зала пленума на 110 месцаў, зала Прэзі-дыума на 43 месцы, кабінеты. На другім — пятым паверхах размешчаны кабінеты, 16 залаў судовых пася-джэнняў са спадарожнымі памяшкан-нямі, зала прыёму дэлегацый, тэхна-лагічныя і інжынерныя памяшканні, бібліятэка.

У новым будынку адбылася сустрэча Прэзідэнта з суддзямі, на якую былі запрошаны 350 чалавек.

7 красавіка. У Берасці ад-быўся мітынг і шэсце па горадзе пра-ціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода.

У Менску адбыўся малебен каля Духавага сабора і ў Курапатах. На малебене каля сабора былі Ула-дзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Мікола Савіцкі  і абодва святары Беларускай  аўтакефвльнай царквы Леанід Акудовіч і а. Вікенцій.

8 красавіка. Паўла Севя-рынца за Курапаты асудзілі на 15 сутак. Ніну Багінскую, якая з 5 кра-савіка аб’явіла галадоўку і сказала, што не прызнае гэты суд, выпусцілі з ізалятара, але аштрафавалі на 50 базавых велічынь. Мікола  Статке-віч — у турме  з учарашняга дня. Сёння Вольгу Hікалайчык аштра-фавалі на 35 базавых велічыняў — амаль 900 рублёў «за заклік на не-санкцыянаванае мерапрыемства на малебен» у сацсецях.

Гісторык Ігар Марзалюк апраўдываў дзеянні ўлады па зносу крыжоў.  «Гэта навядзенне парадку перад Пасхай», — сказаў ён.

У карэспандэнцкім пункце «Белсат» абыўся ператрус, які доў-жыўся 4 гадзіны. Забралі камп’ютары.

9 красавіка. Максіма Віня-рскага арыштавалі ў судзе на 13 су-так, а Міколу  Статкевіча ў судзе Цэнтральнага раёна г. Менска — на 15 сутак за заклік прыйсці на малебен. Аказваецца, і на малітву патрэбны дазвол, бо могуць палічыць за неса-нкцыянаваную акцыю.

Болей за 16 тысяч мінчанаў атрымалі паведамленні за аплату  поўнага кошту падагрэтай вады, бо яны нідзе не працуюць.

10 красавіка. Прэзідэнт А. Лукашэнка прыняў Прэзідэнта Мал-довы Ігара Дадона і правёў з ім пе-рамовы аб узаемаадносінах дзвюх краін і падзеях на Украіне.

10 красавіка. У Чэрыкаве пасля пажару ў доме было знойдзена цела 47-гадовай жанчыны са шмат-лікімі нажавымі раненнямі. Загінулай апынулася настаўніца-дэфектолаг мясцовай школы Наталля Каст-рыца. Забойцамі — браты , былыя вучні гэтай настаўніцы 21-гадовы Ілля і 19-гадовы Станіслаў Касцевы. 10 студзеня 2020 г. іх прыгаварылі да смяротнага пакарання. Настаўніца перад імі ніякай віны не мела.

(Працяг у наступ. нумары.)

 

Рашэнні XXII з’езда Камуністычнай партыі Савецкага Саюза ажыццёўлены… у Каралеўстве Нідэрланды

«У найбліжэйшае дзесяцігоддзе (1961-1970 гады) Савецкі Саюз… перася-гне па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва найбольш магутную і бага-тую краіну капіталізму — ЗША. Па выніках другога дзесяцігоддзя (1971-1980 гады)… у СССР будзе ў асноўным пабудавана камуністычнае грамадства».

Праграма КПСС. Матэрыялы XXII з’езда КПСС. Масква. Дзяржаўнае выда-вецтва палітычнай літаратуры. 1961, стар. 368. — Тыраж 1 млн. экз. Цана 90 кап.

 

Бывае, наведаеш нейкае месца, го-рад ці краіну, і табе спадабалася там. Калі ж другі раз прыязджаеш туды, пачынаеш за-ўважаць і недахопы. Але! І ў другі свой прыезд у Нідэрланды не ўбачыў я неда-хопаў. Пажыўшы леташняй вясной месяц у вёсцы Форхаўт, якая налічвае 15 тысяч жыхароў, і павандраваўшы па Нідэрландах, мне — як вяскоўцу 1958 года нараджэння, які з дзіцячых гадоў памятае і крытыя саломай хаты з прызбамі, і лозунг, што ў 1980 годзе ў нашай савецкай краіне надыдзе камунізм і будзе сцёрта мяжа між горадам і вёскай — захацелася падзяліцца з чытачамі «Нашага слова» сваімі назіраннямі пра гэтую над-звычай прыгожую і заможную краіну, за-хацелася распавесці, што ў Нідэрландах вы-шэйназваная мяжа ліквідавана і ў гэтым плане там пабудаваны камунізм!

Аднак, як заўжды, прынамсі ў мяне, скора слова кажацца, ды марудна справа робіцца. Дапамог выпадак. Надоечы трапі-лася інфармацыя, што, па звестках міністэр-ства сельскай гаспадаркі і статыстычнага ўпраўлення Нідэрландаў за 2018 год, Нідэр-ланды знаходзяцца на другім месцы ў свеце па аб’ёму экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі! Вышэй паказчык толькі ў Злу-чаных Штатаў Амерыкі. Са свайго боку за-ўважым — зямля ў Нідэрландах не самая ўрадлівая, не чарназём.

Інфармацыя пра аб’ёмы аграрнай прадукцыі ў Нідэрландах вельмі ўразіла і прымусіла неадкладна сесці за пісьмовы стол. Вынік даследавання.

Плошча Нідэрландаў — 41 543 кв. км, насельніцтва — 17,3 млн. чалавек. Параўнаем. У сама вялікай вобласці Беларусі, Гоме-льскай, тэрыторыя 40 372 кв. км і 1,4 млн. жыхароў. Яшчэ болей уражваюць лічбы шчыльнасці насельніцтва: Нідэрланды — 417 чалавек на квадратны кіламетр, Польшча — 123, Украіна — 72, Беларусь — 45, Летува — 43, Латвія — 30, Расія — 8. Калі ўсіх жыхароў Беларусі перасяліць у самую маленькую на-шу вобласць, Гродзенскую (25 000 кв. км), дык і тады шчыльнасць беларусаў будзе меншая — 377 чал. на кв. км. Каб шчыльнасць насельніцтва ў нас была такая ж, як у Ні-дэрландах, у Беларусі мусіць жыць 86 млн. чалавек. І мала радуе, што ў суседняй Расіі ў гэтым плане справы зусім швах. Пры ні-дэрландскай шчыльнасці насельніцтва цяперашнія 140 мільёнаў расіян памясціліся б на тэрыторыі Маскоўскай і сумежных з ёю абласцях ці, другі варыянт, на тэрыторыі Рэспублікі Бурація, а на ўсёй тэрыторыі Расіі памясціліся б 7,1 мільярдаў чалавек.

І яшчэ адно параўнанне. У Беларусі шчыльнасць насельніцтва ў 9 разоў мен-шая, чым у Нідэрландах, але ў Менску жыве 20% насельніцтва нашай краіны. У Амстэр-даме, самым вялікім горадзе Нідэрландаў, 860 тысяч жыхароў — 5% насельніцтва кра-іны, разам з прыгарадамі — 2,3 млн., альбо 13%. Заўважым, у Нідэрландах, у адроз-ненні ад Беларусі, мала так званых «свечак» — 20-павярховых жылых дамоў.

У тамтэйшых вяскоўцаў перад до-мам гародчык, а з тыльнага боку невялікі ўнутраны дворык, прыкладна чацвёртую частку якога займае гараж для аўтамабіля.  Прысядзібнай гаспадаркі няма і, такім чы-нам, у гэтай краіне выканана яшчэ адно па-трабаванне трэцяй Праграмы КПСС, зацве-рджанай XXII з’ездам партыі: «На пэўным этапе грамадская гаспадарка калгасаў дасягне такога ўзроўню развіцця, калі  зробіцца магчымым за кошт яе рэсурсаў поўнасцю задаволіць патрэбы калгаснікаў. На гэтай аснове асабістая дапаможная гас-падарка паступова зжыве сябе экана-мічна».  

У Нідэрландах 47% працаздольнага насельніцтва працуе не поўны рабочы ты-дзень. Напрыклад, знаёмая маладзіца з Мал-довы, якая ўжо 7 год  жыве ў Нідэрландах і мае дваіх дзяцей, працуе тры дні на тыдзень. Яе муж, нідэрляндэц, працуе медбратам. Ім хапае. Як тут у чарговы раз не згадаць Праграму КПСС, паводле якой к 1970 году «СССР стане краінай самага кароткага працоўнага дня».

Можна пакорпацца ў кніжках, у ін-тэрнэце і даведацца дакладныя лічбы што да ўзроўню жыцця ў гэтай краіне. Але і так бачна, што людзі ў Нідэрландах жывуць у разы лепей за беларусаў і агулам у плане чалавечнасці, культуры яны на парадак вышэй за нас, што ў Нідэрландах збылося тое, што запланавала савецкаму народу ле-нінская партыя ў 1961 годзе — там у асноў-ным пабудавана камуністычнае грамад-ства; там зніклі сацыяльна-эканамічныя і культурна-бытавыя адрозненні паміж горадам і вёскай, і ў гэтым плане ў Нідэр-ландах поўнасцю пабудаваны камунізм.

Зразумела, высокі ўзровень жыцця ў Нідэрландах аніяк не звязаны з рашэннямі з’ездаў савецкіх камуністаў. Нідэрландцы на сваім лапіку зямлі ўжо сотні гадоў ідуць шляхам інтэнсіўнага развіцця. Адсюль і вы-нік. Расейская ж дзяржава з часоў маскоў-скага княства і па сёння развіваецца экстэн-сіўным шляхам, а добрыя намеры што да інтэнсіфікацыі сельскай гападаркі ў СССР,  зафіксаваныя ў трэцяй Праграме КПСС — «Галоўны кірунак пад’ёму сельскай гас-падаркі і задавальнення ўсё большых і бо-льшых патрэбаў краіны ў сельскагас-падарчай прадукцыі — усебаковая меха-нізацыя і паслядоўная інтэнсіфікацыя», — так і засталіся нерэалізаванымі. Такая ж доля і Беларусі, як самага прасавецкага асклепка  СССР і найбліжэйшага эканамічнага і вай-сковага саюзніка цяперашняй Расійскай Федэрацыі.

Многа і доўга можна гаварыць пра поспехі Нідэрландаў і пра саміх нідэр-ландцаў, якія пабудавалі краіну-казку, краіну для жыцця, краіну для людзей. Але так зра-білася не раптам, не за два дзесяцігоддзі. Рускі паэт Мікалай Някрасаў у 1873 годзе напісаў верш-экспромт сваёй знаёмай, у якім паказана розніца паміж тагачаснымі заходнееўрапейскімі краінамі і Расейскай імперыяй, у склад якой уваходзілі і беларус-кія землі:

Уезжая в страну равноправную,

Где живут без чиновной амбиции

И почти без надзора полиции,-

Там найдете природу вы славную.

 

А поживши там время недолгое,

Вы вернетесь в отчизну прекрасную,

Где имеют правительство строгое

И природу несчастную.

 

Там Швейцарию,  верно, вспомяните

И, как солнышко ярко засветится,

Собираться опять туда станете.

Дай бог всем нам там

                                      весело встретиться.

 

З часоў Някрасава і швейцарцы, і нідэрландцы, і агулам краіны Заходняй Еў-ропы дабіліся яшчэ большага раўнапраўя. А мы, беларусы…?!

Можна зразумець пасляваеннае па-каленне беларусаў, якія жылі ў таталітарнай савецкай дзяржаве і праз адпаведную ідэ-алагічную машыну атрымлівалі аднабако-вую інфармацыю пра жыццё за межамі СССР. Яны жылі ў вясковых хатах, што аба-граваліся дрывамі, вада была ў калодзежы, а прыбіральня на дварэ і пры гэтым былі перакананыя, што савецкі народ паспяхова будуе камунізм, былі перакананыя ў тым ліку і таму, што бачылі поспехі.

Бачыў гэтыя поспехі і верыў савец-кай прапагандзе і аўтар гэтай нататкі. На маёй памяці ў бацькоўскай хаце загучала радыё, а замест лучыны і газавай лямпы з’явілася электрычнае святло — спачатку то-лькі вечарам, ад калгаснага генератара, а потым ужо і пастаянна, ад электрычнай пад-станцыі. Калі быў у пятым класе, тата зімой на дзіцячых санках прывёз радыёлу — радыё-вяшчальны прыёмнік з электрапрайграва-льнікам грампласцінак. Неўзабаве з’явіліся халадзільнік і газавая пліта з газам у балоне. Вяршыняй гэтага савецкага сацыялістыч-нага дабрабыту стала пакупка тэлевізара зімой 1972/73 года, калі вучыўся ў восьмым класе. Пральнай машыны ў вёсцы у 1970-х гадах яшчэ ні ў кога не было. Усё было про-ста і зразумела. Наша пакаленне ведала, што працоўны люд капіталістычных краін жыве горш за нас, асабліва негры ў ЗША, па сёння помню апавяданне, якое прачытаў у другім класе, пра чарнаскурага хлопчыка-бедака, якога звалі Нор, і я радаваўся, што нарадзіўся і жыву ў Савецкім Саюзе. Мне і ў галаве не было, што ў той час, калі ў 1930-х гадах мая бабуля Ганна жыла ў зямлянцы з трымя дзецьмі (дзеда, які не ўступіў у калгас, забра-лі ў турму, а хату забралі пад сельсавет), у ЗША і ў тых жа Нідэрландах ужо 20 год як былі пральныя машыны з электрычным прывадам.

Гэтыя разважанні — не нараканне на лёс, а жаданне разабрацца, чаму ў нідэр-ландскай вёсцы Форхаўт бытавыя ўмовы такія ж, як і ў горадзе, і ў гэтым сэнсе там пабудаваны камунізм, а ў большасці нашых беларускіх вёсак не пабудаваны.

Лічу, прычына, вытокі поспехаў Ні-дэрландаў — у саміх нідэрландцах. Аснова асноў Каралеўства Нідэрланды — свабода і дэмакратыя. У 1568 годзе нідэрландцы па-ўсталі супраць іспанскага панавання. У 1581 годзе была створана незалежная дзяржава — Рэспубліка Сямі Аб’яднаных Земляў — у якой вышэйшая заканадаўчая ўлада належала Генеральным Штатам*, саслоўна-прад-стаўнічаму выбарнаму органу. У савецкай сярэдняй школе вайна за незалежнасць ад Іспаніі і ўсталяванне рэспублікі трактава-ліся як нідэрландская буржуазная рэва-люцыя. Нідэрландцы недарэмна змагаліся. Дзе свая краіна і дэмакратычнае дзяржаў-нае ўладкаванне, там інтэнсіўнае развіццё, там заможнае жыццё. Дзе няма свабоды і дэмакратыі, там вядомая беларусам чарка і скварка. Але! Радзіму не выбіраюць…

 

Люблю наш край — старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз пазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

 

Люблю народ наш беларускі,

Хаціны ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў.

Канстанцыя Буйло, 1910 г.

 

* Генеральныя штаты на тэрыторыі цяперашніх Нідэрландаў існуюць з 1463, а ў 1581 годзе сталі найвышэйшым заканадаў-чым органам.

Міхась Варанец,

 г. Слонім.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *