НАША СЛОВА № 8 (1471), 19 лютага 2020 г.

Серада, Люты 26, 2020 0

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

13-я Агульнацыянальная дыктоўка стартавала на Лідчыне

13-ю Агульнацыянальную дыктоўку на Лідчыне распачаў Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

13 лютага на базе Аддзела рамёслаў і трады-цыйнай культуры г. Ліды адбылася Агульнанацыяна-льная дыктоўка для работнікаў ку-льтуры (15 уста-ноў культуры). Ко-лькасць удзельні-каў — 22 чалавекі. Тэкст паводле тво-ра Васіля Быкава «Кар’ер» дыкта-вала метадыст па аматарскіх аб’яд-наннях Струмскіс Ірына Эдмундаўна.

Да дыктоўкі былі падрыхтаваны мастацкія аркушы паперы. На экране высвечваўся партрэт Васіля Быкава і яго выказванне, а таксама выказванне Рыгора Барадуліна: “Голас Васіля Быкава — голас сумлення нацыі, голас часу…”

Дыктоўка рушыла.

Наш кар.

Дыктоўка ў Мінойтах

15 лютага ў 11.00 13-ю Агульнанацыянальную дыктоўку післі ў бібліятэцы в. Мінойты Лідскага раёна. Дыктоўку тут пісалі недзе ў шосты раз. У дыктоўцы сё-лета бралі ўдзел жыхары вё-скі Мінойты, а таксама стар-шыня і намеснік старшыні Лідскай гарадской арганіза-цыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк. Быў выбра-ны тэкст з аповесці А. Кар-пюка “Данута”. Тэкст чыта-ла настаўніца мовы і літара-туры Мінойтаўскай СШ Алена Іосіфаўна Скерсь.

На 10 балаў дыктоў-ку напісала Галіна Іванаўна Сідарэвіч. Дзя-вяткі атрымалі Валянціна Уладзіміраўна Станюкевіч, Валянціна Ся-ргееўна Няк-расава і Станіслаў Вацла-вавіч Суднік. Вельмі добра напісалі і астатнія.

Пакуль ішла даска-налая праверка дыктовак перад прысутнымі з невя-лікім канцэртам выступіў бард Сяргей Чарняк.

На завяршэнне пера-можцы дыктоўкі, а таксама і ўсе прысутныя атрымалі падарункі ад Лідскай гарад-ской арганізацыі ТБМ — кнігі і асобнікі часопіса “Лідскі  летапісец”.

Яраслаў Грынкевіч.   

Дыктоўка ў Бярозаўцы

15 лютага ў 13.00 па-чалася 13-я Агульнанацыя-нальная дыктоўка ў Бяро-заўскім доме культуры. Ды-ктоўку па тэксце Васіля Бы-кава “На Чорных лядах” пісалі ў гэты дзень сябры Бя-розаўскай арганізацыі ТБМ. Чытаў дыктоўку намеснік старшыні ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганіза-цыі ТБМ Станіслаў Суднік. У дыктоўцы браў удзел на-меснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк, які завяр-шыў імпрэзу нізкай патрыя-тычных песень.

Найлепш напісаў старшыня Бярозаўскай га-радской арганізацыі ТБМ Сяргей Дычок, на другім і трэцім месцы адпаведна — Сяргей Пантус і Вітотльд Ашурак. Пераможцы, ды і ўсе ўдзельнікі атрымалі па-дарункі ад ТБМ.

З дыктоўкі ТБМ па-чаўся Тыдзень роднай мовы ў Бярозаўцы, які прадугле-джвае цэлы шэраг самых ро-зных мерапрыемстваў

Яраслаў Грынкевіч.

У Доме Таўлая з іх кожны бывае, бо нават дыктоўку яны пішуць лоўка

Ужо не першы год у Доме Таўлая Лідскага гіста-рычна-мастацкага музея стала традыцыяй пісаць бе-ларускія дыктоўкі, прысве-чаныя да Міжнароднага дня роднай мовы. На гэты раз, 19 лютага, зноў з вялікім за-давальненнем прынялі ўдзел у гэтым значным ме-рапрыемстве ўдзельнікі праекта — гістарычнай гас-цёўні «Памяць за сабою па-кліч». Паколькі ўдзельнікі — людзі сталага ўзросту, людзі, якія пабачылі на сваіх вачах страх, голад, холад у гады ва-еннага ліхалецця, то і тэкст быў падобраны па іх тэме — урывак з аповесці Аляксея Карпюка «Данута». Тым больш, што ў гэтым годзе творчая інтэлігенцыя будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння Аляксея Нічы-паравіча Карпюка. Тэкст чытаў навуковы супрацоў-нік Дома Таўлая Алесь Хіт-рун.

Трэба зазначыць, што нягледзячы на сталы ўзрост удзельнікаў, дыктоў-ка напісана нядрэнна. Адчу-ваецца ў іх граматны пады-ход да мерапрыемства, бы ведаюць, што ў Доме Таў-лая павінна гучаць беларус-кая мова, хоць бы нават у такі значны дзень. Пасля яго напісання прайшла правер-ка, у выніку чаго былі пад-ведзены вынікі. І так, І месца занялі Букоўская Таццяна Георгіеўна і куратар праек-та — гістарычнай гасцёўні «Памяць за сабою пакліч» Каладзяжная Анастасія Аля-ксандраўна, ІІ месца падзя-лілі паміж Хейфец Наталляй Яўхімаўнай і Малахавай Зі-наідай Васільеўнай, а трэ-цяе адпаведна атрымалі ўсе астатнія ўдзельнікі — Хейфец Лазар Лейвікавіч і Кобец Ніна Ягораўна.

Наш кар,

г. Ліда

Яўгену Сахуту – 75

Яўген Міхайлавіч Сахута нарадзіўся 15 лютага 1945 г. у вёсцы Вечатарова Залуж-скага сельскага савета Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці БССР. Скончыў пачатковую школу ў сваёй вёсцы, а сярэднюю — у вёсцы Залужжа Стаўбцоўскага раёна. Скончыў маста-цка-графічны факультэт Віцебскага педінсты-тута (1972). Пасля паступіў у аспірантуру Ін-стытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальк-лору Акадэміі навук БССР.

Да аспірантуры некаторы час працаваў настаўнікам у сярэдняй школе вёскі Залужжа Стаўбцоўскага раёна.

Пасля аспірантуры пачаў працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фаль-клору Акадэміі навук Беларусі, дзе працуе ўжо больш за 25 год і з’яўляецца вядучым навуко-вым супрацоўнікам Цэнтра даследванняў бела-рускай культуры, мовы і літаратуры Нацыя-нальнай акадэміі навук Беларусі.

Адначасова з 1985 па 1991 г. быў галоў-ным рэдактарам часопіса «Мастацтва Беларусі».

Яўген Сахута з’яўляецца аўтарам звыш 20 манаграфій, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных вы-даннях, зборніках, перыёдыцы. З’яўляецца аўта-рам артыкулаў і адказнай асобай у рэдагаванні фундаментальнай энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989), шасцітомнай энцыклапедыі «Культура Беларусі» (2014).

Кнігі (манаграфіі, супольныя да-следаванні):

Сахута, Я. Старонкай роднаю / Яўген Сахута. — Мінск : Рэдакцыя газеты «Голас Радзімы», 1975. — 67 с.

Сахута, Я.М. Народная разьба па дрэву / Я.М. Сахута. — Мінск : Вышэйшая школа, 1978. — 92 с.

Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацтва / Я.М. Сахута. — Мінск : Беларусь, 1980. — 156 с.

Сахута, Я.М. Народнае мастацкае кава-льства / Я.М. Сахута ; Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. — Мінск : Полымя, 1981. — 15 с.

Сахута, Я.М. Беларуская народная скульптура / Я.М. Сахута. — Мінск : Полымя, 1981. — 8 с.

Сахута, Е.М. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии / Е.М. Сахута. — Минск : Полымя, 1982. — 96 с.

Сахута, Я.М. Беларуская народная гліняная цацка / Я.М. Сахута ; Рэспубл.навук.-метадычны цэнтр нар.творчасці і культурна-асветнай работы. — Мінск : Полымя, 1982. — 14 с.

Сахута, Е.М. Народное искусство Белоруссии : Традиции и современность / Е.М. Сахута. — Минск : Полымя, 1982. — 24 с.

Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацтва / Я.М. Сахута. — Мінск : Полымя, 1982. — 24 с.

Сахута, Я.М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў / Я.М. Сахута. — Мінск : Нар. асвета, 1985. — 191 с. і інш.

Вікіпедыя.

Я збіраю кнігі, а кнігі «збіраюць» мяне

У год свайго першага юбілею — 10-год-дзя — літаратурны аддзел Лідскага гістарычна-мастацкага музея (дом паэта Валянціна Таўлая) запланаваў шэраг цікавых сустрэч у сваіх сценах. Днямі адбылася першая такая сустрэча — з гос-цем з Менска, калекцыянерам кніг, кампазіта-рам-песеннікам, куратарам музычных і маста-цкіх праектаў Яўгенам Ксяневічам. У рамках сустрэчы ў доме Таўлая адбыліся адкрыццё выстаўкі мініяцюрных (кішэнных) кніг з пры-ватнай калекцыі Яўгена Антонавіча «Кніга на далоні» і прэзентацыя яго зборніка песень на словы вядомых беларускіх паэтаў «Краіна мая, песня мая…». На мерапрыемства былі запро-шаны навучэнцы Лідскага дзяржаўнага музыч-нага каледжа. Сімвалічна, што адкрыццё вы-стаўкі мініяцюрных кніг у Лідзе праходзіла на другі дзень пасля адкрыцця XXVII міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Менску, ва ўнісон гэтай падзеі.

Спачатку куратар выстаўкі, навуковы супрацоўнік гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун правёў для моладзевай аўдыторыі каро-ткі экскурс у гісторыю кніжак-малютак. Цікава было даведацца, напрыклад, аб тым, што прыхі-льнікам такіх кніг быў і Напалеон Банапарт, які, будучы ў ваенных паходах, насіў з сабой так званую партатыўную бібліятэку — каля паўсотні мініяцюрных кніг у скураным футляры. Заста-юцца запатрабаванымі кнігі кішэннага фармату і ў наш час — дзякуючы перш за ўсё таму, што іх зручна насіць з сабой, яны не займаюць шмат месца. Выдаюцца падобныя кнігі і ў Лідзе (свежы прыклад — зборнік вершаў лідскага паэта Міхася Мельніка «З табою», які выйшаў у мінулым годзе). Дарэчы, Лідскі гістарычна-мастацкі му-зей таксама збірае сваю калекцыю міні-кніг.

— Я рос і выхоўваўся ў сям’і настаўнікаў-філолагаў, літаратараў, кнігалюбаў, у нас дома было вельмі шмат кніг, — расказвае Яўген Ксяне-віч аб перадумовах свайго захаплення калек-цыяніраваннем друкаваных выданняў і аб самім гэтым захапленні. — Да таго ж я з юных год хадзіў на літаратурныя вечары, дзе знаёміўся з вядо-мымі беларускімі паэтамі. У тыя гады (пры-кладна канец 60-х — пачатак 70-х) мініяцюрных кніг у Беларусі выдавалася шмат, і я захапіўся імі, пачаў калекцыяніраваць. Збіраю таксама рэдкія выданні. Мая калекцыя маленькіх кні-жак — адна з найцікавейшых у Беларусі. Самыя старыя кнігі з гэтай калекцыі выдадзены ў XIX стагоддзі. Тэматыка кніг самая разнастайная: ад твораў класікаў беларускай, рускай, сусветнай паэзіі (кнігі паэзіі ў маёй калекцыі складаюць большую частку) да міні-даведнікаў і энцы-клапедый, ад выданняў па кулінарыі і шахматах да кніг Бібліі і хрысціянскай літаратуры. Міні-яцюрную кнігу я лічу вяршыняй паліграфіч-нага мастацтва, візітнай карткай паліграфіі краіны. Каля пяцідзесяці гадоў я збіраю кнігі, і столькі ж часу кнігі «збіраюць» мяне — фармі-руюць мой светапогляд, вучаць, выхоўваюць. Маленькія кніжкі часта нашу з сабой, размя-сціўшы па розных кішэнях (усміхаецца). Усяго іх у маёй калекцыі на сённяшні дзень больш за тысячу, а кніг увогуле — больш за дваццаць тысяч.

Выставы мініяцюрнай кнігі Яўген Анто-навіч праводзіць апошнія гадоў дзесяць. Ладзяц-ца яны галоўным чынам у Менску. Сваю бага-тую калекцыю ён раздзяліў на некалькі, і зараз яны падарожнічаюць па Беларусі. У Лідзе вы-стаўка мініяцюрных кніг з калекцыі Яўгена Кся-невіча ладзіцца ўпершыню. У памяшканні дома Таўлая прадстаўлена больш за 180 кніг з гэтай калекцыі на розныя тэмы.

— Дадзенай выстаўкай я імкнуся абудзіць перш за ўсё ў моладзі цікавасць і любоў да дру-каванай кнігі ў век засілля інтэрнэту, — гаворыць калекцыянер. — Чалавек збірае кнігі, а кнігі, у сваю чаргу, «збіраюць» чалавека. Выстаўка, якая будзе праходзіць у вашым горадзе да канца сакавіка, заклікае хаця б на некаторы час за-крыць планшэты і смартфоны і адкрыць кнігу.

А яшчэ прысутныя больш даведаліся пра Яўгена Ксяневіча як пра кампазітара, аўтара шматлікіх песень на вершы знакамітых беларус-кіх і рускіх паэтаў, класікаў і сучаснікаў. Дарэчы, ёсць у яго і песні на словы Валянціна Таўлая, у чыім доме-музеі праходзіла сустрэча. З 2017 года Яўген Антонавіч вядзе рубрыку «Песню бярыце з сабою» ў газеце «Звязда», дзе на да-дзены момант апублікавана больш за 40 песень на вершы беларускіх паэтаў. Кампазітар з’яўля-ецца аўтарам зборніка песень на вершы беларус-кіх паэтаў для аматарскіх калектываў мастацкай творчасці «Краіна мая, песня мая…» (2019). У зборніку змешчана 25 песень на словы 19 аўтараў.

Яўген Ксяневіч расказаў навучэнцам музычнага каледжа, як у яго нараджаюцца пе-сні, якія патрабаванні прад’яўляюцца да вер-шаванага тэксту, каб ён стаў песняй. Аўдыя-запісы некаторых песень кампазітара была магчымасць паслухаць. Расказаў госць з Менска таксама аб сваім творчым супрацоўніцтве і сяброўстве з бярозаўскімі «Шклярамі», што так-сама звязвае яго з нашай Лідчынай.

Наш кар.

«Іван Хруцкі: драма з салодкімі нацюрмортамі»:

да 210-годдзя з дня нараджэння

26 студзеня ў нядзелю 2020 г. у Магілёўскай абласной біблія-тэцы адбылася імпрэза «Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага» да 210-годдзя з дня нараджэння зна-камітага беларускага мастака.

Хруцкі Іван Фаміч увайшоў у гісторыю сусветнага жывапісу як заснавальнік класічнага нацюр-морта і як аўтар шматлікіх партрэ-таў, пейзажаў, інтэр’ераў. Нарадзі-ўся будучы мастак у мястэчку Ула на Лепельшчыне (цяпер Бешанко-віцкі раён Віцебскай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара. Першапа-чатковую мастацкую адукацыю І. Хруцкі атрымаў у Полацкім ка-легіюме, пасля заканчэння якога ў 1827 г. паехаў у Пецярбург. Ма-лады мастак удасканальваў сваё майстэрства, працуючы ў Эрмі-тажы, дзе рабіў копіі твораў вядо-мых еўрапейскіх жывапісцаў.

Мастак-беларус Іван Хруц-кі праславіўся перш за ўсё як май-стар нацюрморта. З яго імем звя-заны прыгожыя дэкаратыўныя кампазіцыі, напісаныя рупліва, падрабязна. Большасць нацюр-мортаў выканана ў час вучобы ў Пецярбургу. Першы поспех пры-йшоў у 1836 годзе, калі Савет Ака-дэміі мастацтваў адзначыў яго ра-боту-нацюрморт «Кветкі і плады» вялікім сярэбраным медалём, а ў 1838 г. — малым залатым медалём за нацюрморты «Кветкі і плады» і «Старая, якая вяжа панчоху». У 1839 г. І. Хруцкаму было прысво-ена званне акадэміка за выдатныя працы ў партрэтным і пейзажным жывапісе.

Што называецца, патрапіў у тэму: ягоныя нацюрморты цу-доўна адпавядалі густам, сфармі-раваным, з аднаго боку, жорсткай мікалаеўскай цэнзурай, а з другога — пашырэннем моды на імпартныя даброты. Кожны, хто імкнуўся не адстаць ад моды, жадаў мець у ін-тэр’еры нацюрморт ці хаця б пей-заж Хруцкага. Літаральна са сту-дэнцкай лавы наш зямляк трапіў у «брэнды». У сваіх нацюрмортах мастак адкрывае гледачу прыга-жосць паўсядзённасці: немагчы-ма не залюбавацца цвёрдай, толькі што памытай, з бліскучай павер-хняй морквай, сакавітымі яблы-камі або грыбамі, толькі што пры-несенымі з лесу, і, вядома ж, гар-бузом, важкасць і аб’ём якога пад-крэслены святлаценню.

І. Хруцкі стварыў шмат па-ртрэтаў, і нярэдка гэта выявы зе-млякоў мастака. Парадныя парт-рэты ўніяцкіх мітрапалітаў І. Бул-гака і І. Сямашкі (1838) вылуча-юцца пратакольнасцю паказу, за-сяроджаннем увагі на выпісванні ордэнаў і розных аксесуараў кас-цюмаў.

У гэты перыяд, калі паспя-хова складвалася творчае жыццё мастака, памёр яго бацька. І. Хру-цкі вымушаны быў пакінуць Пе-цярбург. У сакавіку 1840 года Іван Хруцкі едзе на радзіму ўладжваць справы сям’і, у якой становіцца старэйшым. Трэба падумаць, ку-ды і як уладкаваць малодшых бра-тоў (яны пойдуць па яго слядах: паступяць у Акадэмію мастацт-ваў), дзе пасяліцца асірацелай сям’і, дый пра жаніцьбу час паду-маць. Піша ён у гэтыя гады не ве-льмі шмат, больш партрэты і зна-чна радзей — нацюрморты.

У 1844 годзе мастак купляе маёнтак Захарнічы, што недалёка ад Полацка. Тут ён будуе класічны сядзібны дом, а потым 35-гадовы Хруцкі ажаніўся з 23-гадовай суседкай Ганнай Адравуж-Буб-ноўскай. Ён становіцца тут амаль пустэльнікам. Жыве сціпла, піша даволі мала, усё больш для сябе: інтэр’еры сядзібы, сямейныя парт-рэты.

Паспрабаваў сябе І. Хруцкі і ў сакральным жывапісе. Ён напі-саў абразы для царквы Трох вілен-скіх пакутнікаў у Вільні, абразы для іканастасаў сабора Аляксандра Неўскага ў Коўне, царквы Святога Іосіфа ў Трынопалі, партрэты цар-коўных дзеячаў для архіерэйскага дома ў Вільні.

Так мінае 30 гадоў. Адна з апошніх работ — напісаны ў 1884 годзе, за год да смерці, аўтапарт-рэт. Як і ў многіх партрэтах Хру-цкага, тут ужыты прыём кантраст-нага асвятлення — найбольш асвет-леныя твар і правая, «працоўная», рука. У аўтапартрэце адчуваецца годнасць, пачуццё ўласнай знач-насці і нейкая затоеная горыч…

Памёр Іван Хруцкі 13 сту-дзеня 1885 года, не дажыўшы два тыдні да 75-годдзя. Жонка пера-жыла яго толькі на некалькі гадоў. Пасля рэвалюцыі нашчадкі паспелі ўцячы ў Польшчу. А маляўнічыя Захарнічы спачатку абрабавалі, а потым і зруйнавалі.

Вось прыкладна такую гіс-торыю пра таленавітага беларус-кага мастака распавяла прысут-ным загадчыца Аддзела мастацтва абласной бібліятэкі Таццяна Ку-ранкова. Пры гэтым на экране дэ-манстраваліся здымкі работ Івана Хруцкага.

Значна ажывіла імпрэзу даўні сябар ТБМ Святлана Стро-гіна, дырэктар магілёўскага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, якая прафесійна і яскрава дадала яшчэ некалькі цікавых фактаў пра на-шага вядомага і пры гэтым невя-домага для большасці беларусаў мастака.

Шамянкова Наталля,

Магілёў.

Фота Надзеі Бацілавай і Марыны Храмцовай.

ТБМ ідзе ў каледжы

23 студзеня 2020 г. ад ТБМ імя Ф. Скарыны я прачытаў лекцыю па гісторыі Магілёва ў Магілёўскім дзяржаўным машынабудаўнічым прафесійна-тэхнічным каледжы. Настаўнікі сабралі амаль поўную залу студэнтаў, і мне давялося дужа пастарацца, каб атрымалася данесці веліч і непаўторнасць гісторыі нашага краю. Сам каледж таксама размяшчаецца ў старажытным будынку, пабудаваным у пачатку 20 стагоддзя. Распавядаючы моладзі пра прыгожыя храмы, адмысловыя брамы і велічныя постаці, я заўсёды спадзяюся, што нешта ды застанецца ў памяці маладых магілёўцаў. Дамовіліся, што абавязкова спаткаемся яшчэ і я падрыхтую новы выступ па гісторыі Магілёўскай вобласці.

Алег Дзьячкоў. 

 

ТБМ ідзе ў школы

7 лютага 2020 г. у Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі ад ТБМ імя Ф. Скарыны я прачытаў лекцыю па гісторыі Магілёва і Магілёўшчыны. Былі дужа разумныя шкаляры з усёй вобласці. Паколькі школьнікі-філолагі былі з розных гарадоў і мястэчак, я пачаў сваю лекцыю з таго, што запытаў кожнага, адкуль яны родам, адкуль прыехалі да нас на курсы ў Магілёў, і што ў іх гарадах і мястэчках ёсць цікавага? Многія, на жаль, казалі, што на іх малой Радзіме нічога цікавага няма…. Быхаўчанам распавёў пра славуты Быхаўскі замак 17-18 ст., Яна Караля Хадкевіча і сінагогу 17 ст. Клімавічы слаўныя тым, што класік літаратуры Уладзімір Дубоўка пра Усходнюю Магілёўшчыну 90 год таму напісаў цэлую паэму «Калініншчына». У Слаўгарадзе — Прапошаску ёсць прыгожая царква 18 ст., і жыве наш вядомы паэт і грамадскі дзеяч Фелікс Шкірманкоў …У другой палове лекцыі з дапамогай фотапрэзентацыі распавёў пра гісторыю роднага Магілёва. Дзеці былі вельмі разумныя, з філалагічным ухілам, і з імі было вельмі цікава і проста працаваць. Вялікі дзякуй за запрашэнне настаўніцы — спадарыні Новікавай Таццяне!

Алег Дзьячкоў.

Магілёў.

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Магілёве

23 лютага 2020 года ў дзяржаўнай установе культуры «Палац культуры вобласці» адбудзецца «Беларуская дыктоўка — 2020 у Магілёве«, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Пачатак дыктоўкі ў 13.00.

Ад настальгіі да спраў

Наступіў 2020-ты — трэці і апошні Год малой радзімы. У па-пярэднія два гады, дзякуючы ініцыятыве нашых грамадзян і грамадскіх аб’яднанняў, у Асіпо-віцкім раёне зроблена нямала.

Не засталося ўбаку і гра-мадскае аб’яднанне ТБМ імя Ф. Скарыны, у статуце якога, акрамя абароны роднай мовы, адна з га-лоўных задач — садзейнічанне збе-ражэнню і развіццю нацыяналь-най культуры, гістарычнай памя-ці. Што тычыцца роднай мовы, то наша аб’яднанне звярталася да кіраўнікоў асіповіцкіх прадпрыем-стваў з прапановай маркіраваць выпусканую імі прадукцыю па-бе-ларуску, але падтрымкі не атры-мала. Аргументавалі тым, што многія грамадзяне ў нас не чыта-юць па-беларуску і што на эты-кетках тавараў не хапае месца. Не ўвасобілася пакуль ў жыццё і наша прапанова агучваць у грамадскім транспарце прыпынкі па-бела-руску.

Тады мы вырашылі на мяс-цовым узроўні ад моўных праб-лем перайсці да звязаных з непа-срэдным жыццём землякоў, нашай культурай, гістарычнай памяццю. Усе, хто хоць раз наведваў Дара-ганава, ведаюць, як цяжка ў такім невялікім, але раскіданым паселі-шчы, дзе налічваецца 14 вуліц і 2 завулкі, адшукаць патрэбны адрас розным службам: медыкам, газа-вікам, камунальнікам і інш. Дзяку-ючы нашай ініцыятыве і істотнай дапамозе мясцовага жыхара Ца-луйкі В.М. была выраблена і ўста-ноўлена неабходная колькасць указальнікаў вуліц, некаторых устаноў.

Ужо больш за 120 гадоў праз наш пасёлак праходзіць чы-гунка, пабудаваная ад Асіповічаў да Старых Дарог (40 вёрст) за 8 месяцаў сямействам Дараганаў. Іх нашчадкі неаднойчы наведвалі Асіповіччыну. Сёлета ў жніўні з прыватнай паездкай завітала да нас аж 17 прадстаўнікоў роду Да-раганаў з Масквы, Тулы, Пецяр-бурга, Швецыі. Гэты візіт пад-штурхнуў да ідэі неяк адзначыць, што мы памятаем, чыё імя носіць наша паселішча і чыгуначная станцыя. Ідэя была агучана перад кіраўніцтвам школьнага краязнаў-чага музея, школы і сельсавета.  Яна была ўхвалена, з’явіліся ціка-выя праекты памятнага знака. Усе разам мы звярнуліся да кіраў-ніцтва Магілёўскага аддзялення беларускай чыгункі, і яно таксама нас падтрымала і паабяцала матэ-рыяльную дапамогу. Справа за-круцілася. Мясцовы жыхар — Ду-найка А. вырабіў памятны знак з металу. Урачыстае адкрыццё знака адбылося 28 снежня 2019 года.  Зараз пасажыры праз вокны цяг-нікоў з задавальненнем разгля-даюць цікавостку на дараганаў-скім пероне.

Безумоўна, ажыццяўленне ініцыятыў лёгкім не бывае. Акра-мя матэрыльных сродкаў, патра-буецца нямала маральных нама-ганняў, пераадоленне шматлікіх, як аб’ектыўных, так і суб’ектыў-ных, перашкод.

 

Наперадзе яшчэ адзін год, прысвечаны малой радзіме, за які можна паспець рэалізаваць мно-гае. А прыкласці намаганні, мяр-кую, ёсць да чаго ў кожным на-селеным пункце. Было б жаданне, а не спадзяванне, што нехта што-сьці выканае за нас. Бо скардзіцца і дзяліцца настальгічнымі пачуц-цямі пры наведванні мясцін свай-го дзяцінства і юнацтва — што бы-вае вельмі часта — недастаткова. Трэба рабіць нешта канкрэтнае.

Улічваючы, што гэты год у нашым раёне — перыяд падрых-тоўкі да абласных дажынак, мяр-куем прапанаваць усім зацікаўле-ным і датычным да гэтага мера-прыемства зрабіць знешняе афар-мленне вуліц, устаноў, прадпры-емстваў, арганізацый нашага го-рада, дзе гэта неабходна, па-бела-руску, каб райцэнтр набыў усё ж такі беларускі  твар.

Сямён Бародзіч,

старшыня Асіповіцкага

ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны».

 

Памяці Барыса Луцэнкі

Мінула сорак дзён, як 5 студзеня 2020 года  памёр  бела-рускі   рэжысёр  Барыс  Луцэнка, які нарадзіўся 16 верасня 1937 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967) Акадэмік міжнароднай ака-дэміі тэатра (2002). Прафесар  Бе-ларускай дзяржаўнай акадэміі ма-стацтваў… Працаваў рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэат-ра імя  Янкі Купалы (1967-1973, 1981-1982) Сярод пастановак «За-цюканы  апостал» А. Макаёнка (1971), «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (1972)

Узначальваў Дзяржаўны  рускі Драматычны тэатр БССР імя Максіма Горкага (1973-1982, 1991-2008).

Стварыў тры спектаклі, якія сталі класікай беларускага тэатра-льнага мастацтва:  «Макбет» паво-дле  У. Шэкспіра (атрымаў Гран-пры на фестывалі ў Штутгарце, Нямеччына), «Трохграшовая опе-ра» паводле Б. Брэхта (1976) і «Тра-гедыя  чалавека » па п’есе  І.  Ма-дача (1979) атрымаў Гран-пры на фестывалі венгерскай драматургіі (тэатр быў запрошаны ў Будапешт.

Узначальваў мінскі тэатр-студыю кінаакцёра. Паставіў у Берліне спектакль «Рэвізор» па-водле М. Гогаля (1980) і «Тры ся-стры ў Чарнобылі» паводле А. Чэ-хава і С. Аляксеевіч.

Як рэжысёр-пастаноўш-чык зняў фільм па п’есе Янкі Ку-палы «Раскіданае гняздо» (1992), паставіў оперны спектакль «Кава-лер руж» паводле Р. Штраўса на сцэне Нацыянальнага акадэміч-нага Вялікага тэатра оперы Рэс-публікі Беларусь.

Заслужаны дзеяч мастац-тваў БССР (1975) Народны артыст Беларусі (1995).

Творчасці сп. Луцэнкі ўла-сцівы да сцэнічнай метафарыч-насці ў характарыстыках перса-нажаў, пошукі пластычных выра-шэнняў.

Развітацца з Барысам Лу-цэнкам прыйшлі Я. Паплаўская, Н. Гайда, М. Захарэвіч, З. Зубкова, В. Мазынскі, Г. Аўсяннікаў, В. Ані-сеенка, В. Салееў і многія іншыя вядомая асобы…

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

«Шпацыры па старой Лідзе» Леаніда Лаўрэша

Кніга «Шпацыры па старой Лідзе» — плён шматгадовай працы лідскага края-знаўца Леаніда Лаўрэша, працы архіўнай, гістарыяграфічнай, але таксама і даслед-чыцка-палявой, менавіта, апытання сталых жыхароў горада пра падзеі XX ст.

Строга падыходзячы да справы, тут не зусім пасуе слова «краязнаўства» як да кнігі, так і да яе аўтара, бо яно асацыіруецца з аматарствам. Больш дакладным будзе акрэсленне «рэгіянальная гісторыя», бо мы маем выкладзенае ў папулярнай форме навуковае даследаванне.

Кніга Лаўрэша — як вяршыня айс-берга, менавіта яго частка, найбольш ві-дочная і даступная для людскога ўспры-ймання. Па-за полем зроку застаецца «пад-водная» частка — нашмат большая як па пра-цягласці, так і па аб’ёму праробленай працы.

Каштоўнасць кнігі менавіта ў тым, што яна ўяўляе сабой прадукт гістарычна-га даследавання, даведзены да канцавой мэты — масавага чытача. Але яна — не пра-дукт масавай культуры. Напісаная добрай выразнай мовай ў апоры на грунтоўным крыніцазнаўчым і гістарыяграфічным пад-мурку — кніга прэзентуе культуру прафе-сійную.

Лічу гэтую працу выдатным дапа-можнікам для ўсіх, хто хоць нейкім чынам судакранецца з гісторыяй старажытнага горада Ліда. Для экскурсаводаў, каб мелі да дыспазыцыі большы аб’ём дакладнай гіста-рычнай інфармацыі і менш запаўнялі час выцечкі ўласнымі фантазіямі. Для гісто-рыкаў, якія пішуць гісторыю рэгіёна і ўсёй краіны. Урэшце для турыстаў-індывідуа-лістаў, якія могуць з кнігай у руках прайсціся па ўсіх апісаных у ёй мясцінах, каб усё спра-ўдзіць на ўласныя вочы.

Аляксандар Краўцэвіч,

доктар гістарычных навук.

Лаўрэш Леанід. Шпацыры па старой Лідзе. Гродна, 2020. 342 с.

«У пошуках ісціны, або анатомія хлусні» Алеся Самца

Набліжаецца 75-годдзе перамогі ў Дру-гой сусветнай вайне. Беларускія краязнаўцы праліваюць святло на суворую праўду вайны. Ставяць кропкі над «і» ў трагедыях, якія хаваліся доўгія гады. Праўду пра партызанскую вайну на тэрыторыі Заходняй Беларусі распавядае краязнавец і аўтар кнігі «У пошуках ісціны, або анатомія хлусні» Алесь Самец:

— Я паказваю гэтую неадэкватную дзей-насць камандзіра партызанскага атрада Дзені-сенкі і асобных удзельнікаў гэтага партызан-скага атрада ў цэлым і паасобку. На фактах, дакументах ваеннай пракуратуры Нацыяна-льнага архіва Рэспублікі Беларусь, успамінах партызан яго атрада і сведак. Я знайшоў у архіве такі дакумент, дзе расказваецца пра тое, што камісар атрада Філімонаў са сваім узводам паліў хутары. Пад відэазапіс мы сабралі свед-чанні людзей старога ўзросту, якія памятаюць пра гэта, а хто не памятае, тым расказвалі бацькі. Мы склалі спіс — прозвішчы 25-ці гаспадароў хутароў, якія спалілі партызаны Міцькі Дзені-сенкі. Канешне сёння гэтых партызан ужо няма, іх не запытаеш, за што. Версію высоўвалі такую, што калі яны ішлі з лесу, там Налібоцкая пушча за гэтай вёскай, калі яны ішлі на свае гаспадар-чыя аперацыі сюды, паліцыя зрабіла засады, і зрабілі засады нібыта на гэтых хутарах. Таму яны і спалілі 25-ць хутароў, прычым два хутары спалілі разам з людзьмі. Тут жылі гаспадары Шэўка і Ракач. Старэйшых сыноў з гэтых сем’яў Міцька забраў да сябе ў атрад. Не пабыўшы ў гэтым атрадзе і месяца, паглядзеўшы, якія там парадкі, чым яны займаюцца, гэтыя хлопцы ўзялі ды ўцяклі з гэтага атрада. Адзін пайшоў вучыцца ў Наваградак, там і гімназія, там і настаўніцкая семінарыя была. Другі пайшоў у іншы партызанскі атрад, які дыслакаваўся каля Свіцязі. Міцька ў якасці помсты забіў іх сем’і.

Радыё Рацыя. 

13-я Агульнанацыянальная дыктоўка

21 лютага ў Міжнародны дзень род-най мовы ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця пройдзе традыцыйная беларуская дыктоўка. Пра яе сёлетнія адметнасці рас-павядае кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка:

— Да нашай вечаровай праграмы далучаюцца прадстаўнікі «Саюза беларускіх пісьменнікаў», якія на пачатку імпрэзы па-вінны ўручыць ганаровы дыплом першаму рэгіянальнаму лаўрэату ў пісьменніцкім беларускім асяроддзі рэгіёна — Антаніне Хатэнка, якая прыедзе з Менска. Таксама мы папросім яе як лаўрэата прачытаць дык-тоўку. Сёлета мы выбралі сярод вялікай колькасці вартых людзей такога творцу як Аляксей Карпюк, якому спаўняецца 100 год. Будзе зачытаны ў якасці тэкста для дыктоўкі фрагмент ягонага вядомага твора «Данута».

На думку Віктара Парфёненкі, апроч самой дыктоўкі на імпрэзе чакаюцца і ін-шыя культурніцкія сюрпрызы:

— Будзе яшчэ і музычная частка. Мы ўпэўненыя, што будзе ў нечым па-хатняму прыемна ўбачыць знаёмых людзей, але ў іншым амплуа. Створаны гурт NZ, у які ўваходзяць гарадзенскія літаратары, выка-нае некаторыя свае творы, якія ён адмы-слова для гэтай дыктоўкі рыхтаваў. Вянцом нашага мерапрыемства стане выступ Алеся Дзянісава. Паабяцаў выканаць некалькі сваіх уласных песень і з вершаў Уладзіміра Ка-раткевіча, якому сёлета споўнілася б 90 гадоў.

Гэтая гарадзенская дыктоўка стане ўжо 13-й па ліку, што ладзіцца недзяржаў-нымі арганізацыямі. Таксама плануецца, што дыктоўкі, у якіх актыўны ўдзел пры-муць сябры ТБМ, пройдуць і ў іншых га-радах і вёсках Гарадзеншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя.

22 лютага ў 12.00 на 3-м бібліятэчным філіяле, у мікрараёне Маладзёжны г. Ліды пройдзе 13-я Агульнанацыянальная дыктоўка для сяброў лідскіх арганізацый і суполак ТБМ і для ўсіх грамадзян, хто пажадае далучыцца.

Лідская гарадская рада ТБМ.

«Тыдзень роднай мовы» ў Пінску

У Пінску пача-ліся мерапрыемствы, прысвечаныя Між-народнаму дню род-най мовы, які штогод адзначаецца 21-га лю-тага. Гарадская біблі-ятэка падрыхтавала вялікую выставу «Мо-ва — крыніца чалавеча-га жыцця». У экспазі-цыі творы айчынных літаратараў мінуўш-чыны і сучаснасці. «Наша літаратура на-сычана годнымі імё-намі», — кажа выклад-чыца беларускай мо-вы Ніна Стэльмах, якая завітала на адкрыццё выставы:

— Калі ўзяць нашую літаратуру, бе-ларускую літаратуру, то і ў больш ста-ражытнай літаратуры, і ў сучаснай бела-рускай літаратуры можна назваць вельмі многа годных імёнаў пісьменнікаў, паэтаў, людзей, якія на самой справе любяць сваю мову, якія стараюцца бараніць яе, стара-юцца паставіць яе на належную вышыню. І, канешне, усё гэта мы стараемся данесці да сваіх дзяцей, каб дзеці гэта ведалі, ра-зумелі.

Ужо з панядзелка ў Пінску пачаўся «Тыдзень роднай мовы», які ладзіць га-радская бібліятэка. У межах тыдня запла-наваны літаратурны вечар, адкрыццё гука-вой выставы «Слову беларускаму гучаць!», а таксама сустрэчы моладзі з мясцовымі літаратарамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск. Фота libpost.of.by.

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА АДАМА БАБАРЭКІ

(14.10.1899 — 10.10.1938)

Пісаць у стол — для светлых дзён пісаць,

Якім не быць, магчыма, тут ніколі.

У белым полі мёртвыя ляжаць

За сотню крокаў да спадманнай волі.

 

Няма сапраўднай волі там і тут.

Яна прыдумана паэтамі ў бяссонні.

І ўспамінаеш ты свой родны кут,

І верыш, што цябе і ён успомніць,

 

Дастане ўсё схаванае ў сталах

І дзякуй скажа за любоў, цярпенне.

Дзве зоркі ад палякаў на плячах

І ад саветаў у вашах адзенне.

 

І падаеш, ляціш у родны свет,

Дзе ўсё было — і вершы, і каханне,

І дзе ўладарыць чорны пісталет

І сыплецца пясок з цямна да рання…

 

Пісаў у стол — для светлых дзён пісаў,

Якія прыбліжаюцца паволі.

У родным краі кнігамі ты стаў,

Што птушкамі лятуць да лепшай долі.

27.10.2018 г.

 

БАЛАДА КНЯЗЁЎНЫ

КРЫСЦІНЫ ДРУЦКАЙ-ЛЮБЕЦКАЙ

(23.01.1900 — 6.05.1921)

Бялее каплічка твая сярод сосен

На Ракаўскіх могілках, дзе я іду,

Самотны, як гэта плаксівая восень,

Якая мяняе лісцё на ваду,

 

Што з шэрага неба цячэ і знікае,

Як час той, калі нас дзяліла мяжа,

Як смерць, што людзей без пары забірае.

Забрала, не даўшы ўзамен ні граша

 

Нікому, а потым забойцаў забрала,

Якія ў твой родны маёнтак прыйшлі,

Куды, нібы з выраю птушка, спяшала,

Каб тут жа застацца навечна ў зямлі

 

Пад белай каплічкай, якая між сосен

Плыве адзінокім лясным караблём,

Праз вечнасць плыве

і праз жоўтую восень —

Мяжы тут няма больш ні ноччу, ні днём.

І болей мяжы тут не будзе ніколі,

А будзе сцяжына праз травы і лес

З табой маладзенькаю ў Новае Поле

Спяшаць, каб вяртання свайго паланэз

Ты грала і слёз не хавала ад болю…

7.10.2018 г.

 

БАЛАДА АДОЛЬФА КЛІМОВІЧА

(20.04.1900 — 24.11.1970)

 

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснага дня…

Максім Багдановіч.

 

У Вільні арган у касцёле іграе,

І музыка, нібы малітва, жывая

У душы людскія плыве, не знікае,

Цябе ж ад журботы штодзённай вяртае

У Прагу, дзе ўсе яшчэ ўсё маладыя,

Дзе мары, і справы, і сны залатыя

Аб той Беларусі, якая святая,

Якая дзяцей сваіх аберагае,

Каб сцежкі былі і гасцінцы старыя,

Бярозы і замкі, капліцы з крыжамі,

Бо воўк у піліпаўку нема там вые,

А ў весну нябёсы бялеюць бусламі…

Арган не сціхае, з табою ўздыхае…

Зноў камера смертніка — нібы магіла,

З якой ты выходзіш ссівелы, чужая.

Але Беларусь яшчэ за небасхілам,

І ў сэрцы тваім не памерла, і будзе

З табою і ў святы святыя, і ў будзень,

Бо з роду крывіцкага ты — назаўсёды,

Бо рунь зноў праб’ецца

з-пад снегу і лёду…

 

Арган не сціхае, з табою ўзлятае

Над Вільняй, над тлумнай вялікай краінай,

Дзе ёсць Беларусь, што сягоння не знае,

Якога яна мае слаўнага сына,

Які сёння зноўку журботны, як тыя

І нашы героі, і нашы святыя,

Што верылі: нават калі іх не будзе,

Не знікне Айчына — ёсць крыўскія людзі…

 

Арган не сціхае, ён душы яднае

Па-над Беларуссю, што сонца чакае…

9.03.2008 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ КАСПЯРОВІЧА

(9.05.1900 — 26.12.1937)

 

…Зноў на шэрай вуліцы зіма

Белая, нібы самлелая.

І ў табе твайго жыцця няма,

І душа сняжынкай белаю

Узлятае і ляціць, ляціць

Па-над нашым краем, у якім

Не дазволена свой край любіць,

Як і нельга нам краям чужым

Аніколькі добрых слоў сказаць…

У нябёсах поўня, як сляза,

Што над Беларуссю Бог згубіў,

Гледзячы на белую зямлю,

Белую, якую ты любіў,

І якую сёння я люблю

За бярозы белыя і лён

Сіні, як бязмежнасць у вышы,

За царкоўны і касцельны звон

І найбольш за тое, што ты жыў,

Веручы, што прыдзе светлы час,

У якім ёсць Беларусь для нас…

 

І глядзіш на свет з нябёсаў ты,

І ляціш сняжынкай на зямлю,

Каб у Беларусі белаты

Больш было, як шчырых слоў: «Люблю

Родную бялюткую зямлю…»

14.09.2008 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ЖЫЛКІ

(27.05.1900 — 1.03.1933)

«Не плач, не плач па сыну, маці…»-

Твой першы верш і ўздых апошні.

Ёсць Беларусь, а значыць шчасце

Таксама ёсць, хоць і не кожны

Іх адчувае ў часе гэтым,

Дзе небяспечна быць паэтам,

Тым больш паэтам Беларусі,

Якога здрадзіць не прымусіць

Ніхто, калі паэт ад Бога…

Зноў прад табой, як смерць, дарога,

І родны край усё далей,

І чым далей, тым ён мілей.

І сняцца Вільня, Менск і Прага,

І не сціхае ветру звяга

І ў снег, і ў дождж, і ў сухавей.

І ты вярнуцца спадзяешся,

І ў думках над сабой смяешся

Так, як паэт смяяцца можа.

А на чужыне ўсё прыгожа

І нат свая на снезе кроў.

Сваёй паэзіяй дамоў

Ты вернешся, але не скора,

Бо снег навокал, нібы мора,

Дзе ўсё патоне і загіне…

І будзеш ты ў сваёй краіне

Казаць: «Не плач па сыну маці.

Ёсць Беларусь, і гэта — шчасце!»

3.09.2008 г.

 

БАЛАДА КУЗЬМЫ ЧОРНАГА

(24.06.1900 — 22.11.1944)

Зноў турэмная камера сніцца,

Як труна, у якой ты жывы.

А на вуліцы не навальніца,

А вайна каля самай Масквы.

І не можаш ніяк ты прачнуцца,

Каб, як кокан матыль пакідае,

Так пакінуць турму і вярнуцца

У дзяцінства, дзе мрой залатая

Павуціна плыве над табою

І, знікаючы ў менскай турме,

Рассыпаецца чорнай журбою

Па Айчыне, нібы па зіме,

У якой ты не можаш ні ўспомніць

Непрыгожыя кветкі крыві

І штыкоў зледзянелыя промні

За вакном, дзе шчэ шэпча: «Жыві…»

Адзінокая шэрая ліпа.

І жывеш ты, і знаеш — не сніш

Гэты лёс, што табе, як снег, выпаў,

Дзе ў табе твой хрыбет, нібы крыж…

30.10.2007 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

З падзей 2019 года

Склаў Сымон Барыс

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

12 красавіка. У Курапатах па перыметры па распараджэнні ўладаў зноў знішчылі 50 металічных кры-жоў.

13 красавіка. Члены БРСМ і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на суботніку садзілі дрэвы там, у Кура-патах, дзе ўчора было знесена 50 ці 60 крыжоў. Прэс-сакратар Беларускага экзархата РПЦ Сяргей Лепін выка-заўся супраць такога зносу крыжоў, пастаўленых на народныя грошы.

13 красавіка. Пад Лідай ус-талявалі 5-метровы крыж у гонар паўстанцаў К. Каліноўскага.

14 красавіка. У Берасці зноў мітынг-пратэст супроць будаўніц-тва акумулятарнага завода.

15 красавіка. Увечары да бу-дынка Адміністрацыі Прэзідэнта  Бе-ларусі выйшлі некалькі чалавек на малебен у сувязі са зносам крыжоў у Курапатах.

15 красавіка. У Парыжы га-рэў Сабор Парыжскай Богамаце-ры.  Абрынуліся шпіль і дах сабора.

16 красавіка. У Анкары (Ту-рцыя) адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі А. Лукашэнкі і Эр-дагана.

16 красавіка ў Менскім епа-рхіяльным упраўленні пад старшын-ствам мітрапаліта Менскага і Засла-ўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

18 красавіка. У судзе Мен-скага раёна судзілі 6 чалавек, за ўдзел у пратэстах  у Курапатах 4 красавіка. Усіх аштафавалі на некалькі базавых велічынь.

19 красавіка. А. Лукашэнка выступіў у Нацыянальным сходзе Беларусі са зваротам да беларускага народа.

У Берасці праходзіў чэмпіянат Беларусі па плаванні (басейн 50 мет-раў). У заплыве на 50 метраў брасам Ілля Шымановіч устанавіў нацыяна-льны рэкорд — 26,57. Гэта пакуль дру-гі вынік сусветнага сезона 2019 года (ў брытанца Адама Піці — 26,49).

Увечары 19 красавіка кан-цэрн «Белнафтахім» запатрабаваў афі-цыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі ра-сейскай «Транснафты» з нагоды знач-нага пагаршэння якасці нафты Urals, якая паступае праз нафтаправод «Дружба» ў апошнія дні. У сувязі з бруднай нафтай на Мазырскім наф-таперагонным заводзе сапсавалася абсталяванне. Шкода склала 30 млн долараў.

19 красавіка памёр настаўнік Мар’ян Мікалаевіч Дукса, паэт, пра-заік, які жыў у Солах Смаргонскага раёна. Нарадзіўся ў Каракулічах Мя-дзельскага раёна 5 красавіка 1943 г.

21 красавіка. Каталікі свят-куюць Вялікдзень, а ў праваслаўных — Вербніца.

Грамадзяне Украіны ў другім туры выбараў прэзідэнта Украіны выбралі артыста Уладзіміра Зялен-скага, які набраў больш за 70 пра-цэнтаў галасоў.

У Берасці былі пратэсты су-проць будаўніцтва акумулятарнага завода.

У Гомелі адбыўся Эка-мара-фонны бег. Піяніст, кампазітар Юрый Бліноў памёр за 5 м да фінішу на дыстанцыю 4200 метраў. Нарадзіўся  ён у Драгічыне ў 1976 годзе.

22 красавіка. Супрацоўнікі КДБ затрымалі за хабар (каля 150 ты-сяч долараў) Андрэя Уцюрына. На-радзіўся Уцюрын у 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расеі, а ў 2002 — Акадэмію МУС Беларусі. З 1995 — у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За слу-жбу Радзіме». Кіраўнік службы ахо-вы з 2007 года. З 2014 года — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспе-кі. У 2011 г. атрымаў зямельны ўча-стак (15 араў) у  Драздах і пабудаваў на ім двухпавярховы асабняк. Яго бацька служыў у Менску ў войсках МУС.

23 красавіка.  У Гародні па-чаўся суд над Анжалікай Борыс (старшыня неафіцыйнага Саюза па-лякаў Беларусі) за фэст на Казюкі ў Гародні. Суд Ленінскага раёна Га-родні 23 красавіка спыніў адмініст-рацыйную справу супраць Анжалікі  Борыс. У мінулыя гады праводзіўся фэст, і ўсё было добра, а сёлета трэба было браць дазвол. Анжаліка заявіла ў судзе, што гэта не суд, а камедыя па замове КДБ.

23 — 26 красавіка. Буйны па-жар на плошчы 200 га лесу на Сто-ліншчыне.

У Гародні пясчаная бура днём накрыла горад і бачнасць у Аль-хоўцы была нулявая.

У Менску заквітнеў сад. Тэ-мпература дасягнула +20 градусаў.

25 красавіка. Пажар на Аль-манскіх балотах Століншчыны ўжо ахапіў 400 га лесу.

25 красавіка. Рада Украіны прыняла закон № 5670-д аб забес-пячэнні функцыявання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай: “за” прага-ласавала 278 дэпутатаў. Украінская  мова будзе абавязковая ў органах дзяржаўнай улады і іншых публічных сферах. Веды дзяржаўнай мовы не-абходны для атрымання ўкраінскага грамадзянства. Мову абавязаны ве-даць усе грамадзяне, а дзяржава па-вінна забяспечыць грамадзянам маг-чымасць вывучаць яе. 15 траўня Прэ-зідэнт Украіны П. Парашэнка гэты за-кон падпісаў.

26 красавіка. У Менску не праводзілася дэманстрацыя ў сувязі з 33-й гадавінай аварыі на Чарно-быльскай АЭС, бо УУС Менскага гарвыканкама запатрабавала аплаты аховы грамадскага парадку недзе звыш 5 тысячы ў рублёў.

25 — 27 красавіка. У Кітаі су-стрэча кіраўнікоў дзяржаў Еўропы і Азіі на 2-м форуме «Пояс і шляхі». Прэзідэнт А. Лукашэнка 25 красаві-ка ў Пекіне  сустрэўся з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіеевым. Кітай падарыў Менску макет Нацы-янальнага футбольнага стадыёна і басейна. Гэтыя аб’екты будуць пабу- даваны за кітайскія сродкі.

26 красавіка. Сустрэча А. Лукашэнкі з прэзідэнтам Сербіі ў Пекіне. Лукашэнка не дабыў да канца нарады і на суткі раней вылецеў у Менск.

У Берасці тэмпература паве-тра была +27,8ОС, і пабіты тэмпе-ратурны рэкорд на гэты дзень у Бела-русі, які быў Гародні ў 1993 годзе.

27 красавіка. У Беларусі тэмпература вышэй за + 24  градусы цяпла.

30 красавіка. Прэзідэнт РФ У. Пуцін  вызваліў ад пасады пасла РФ ў Беларусі Міхаіла Бабіча і пры-значыў Паўномоцным і Надзвычай-ным паслом РФ у Беларусі Дзмітрыя Мезенцава.

1 траўня. Свята працы.

4 траўня. На спаборніцтвах у дзесяцідзённым бегу ў Нью-Ёрку 57-гадовы беларус Леанід Анацка заняў другое месца.  Ён пераадолеў 1078 км 875 м.

Пачатак траўня. Узровень вады ракі Прыпяць каля Мазыра на 3 метры ніжэй, чым летась. Разліву ракі Прыпяць сёлета не было

15 траўня. Юрыст Ала Бо-дак стала членам Канстытуцыйнага суда Беларусі. Яна паадпісала Прыся-гу суддзі Канстыцыйнага суда.

16 траўня. У Магілёве 22-га-довы лейтэнант міліцыі Яўген Пата-повіч быў знойдзены застрэленым у лясным масіве. Першапачаткова мер-кавалася, што інспектара маглі выкра-сці невядомыя на чорнай «Волзе», калі ён прыехаў на афармленне ДТЗ. Былі канфіскаваныя і прааналізаваны запісы з відэакамер, устаноўленыя па меркаваным маршруце руху зламыс-нікаў. Камеры чорную «Волгу» не зафіксавалі. У гэты ж вечар міліцыя-неры з аўтаматамі зрабілі аблаву ў Магілёве  на цыганоў, захоплівалі іх масава (мужчын, жанчын і нават пад-леткаў) і трымалі некалькі гадзін. Пра-водзілі іх допыт. Праз некальк дзён супрацоўнікі СК заявілі, што гэта бы-ло самазабойства. Гэта падзея праз 3 тыдні вымусіла міністра Ігара Шуне-віча падаць у адстаўку.

Праз некалькі дзён кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава паехала ў Магілёў прасіць даравання за грубыя паводзіны мілі-цыі, але міністр МУС Ігар Шуневіч палічыў, што яго міліцыя дзейнічала правільна, па закону.

17 траўня суд Менскага раёна прыгаварыў арганізатара бардэля ў Бараўлянах Вячаслава Казанава да 14 гадоў пазбаўлення волі і выплаты штрафу 400 базавых велічынь. Гэты падпольны бардэль пад Мінскам ліквідавалі ноччу на 28 ліпеня 2018 года.

 22 траўня. У судзе Савецкага раёна Менска збіраліся судзіць акты-вістку рэжысёра Вольгу Нікалай-чык за тое, што яна 8 траўня сёлета ўскладала кветкі да брацкай магілы загінулых воінаў пры вызвалденні Менска.

22 траўня. У Берасці, на Паў-ночных могілках, за 6 кіламетраў ад горада, адбылося ўрачыстае перапа-хаванне парэшткаў 1214 чалавек, зно-йдзеных на месцы былога габрэйскага гета  ў студзені — сакавіку пры будаў-ніцтве элітнага квартала ў цэнтры горада.

24 траўня, пятніца. Прем’ер-міністры Расіі і Беларусі Мядзведзеў і Румас сустрэліся ў Маскве і абмер-кавалі шэраг эканамічных пытанняў, пра пастаўку нафты і інтэграцыю.

24 траўня. Хмары прыйшлі з Балтыкі, і выпаў вялікі дождж.У Ма-ладзечне вуліца Вялікі Гасцінец пера-тварылася ў раку. Відавочцы кажуць, што месцамі машыны былі напалову ў вадзе. Плавалі нумары. Многія аўто глухлі. Размыла дарогі ў Валожыне і Рагачове.

25 траўня. Пісьменніца Свят-лана Алексіевіч выступіла ў Вар-шаве  на цырымоніі ўручэння ёй прэміі імя Рышарда Капусцінскага.

26 траўня. У Дзітвянскім До-ме культуры Лідскага раёна адбыўся ІІ абласны фестываль  — свята побы-тавых танцаў. У ім прымалі удзел ад школьнікаў да старых пенсіянераў, якія пазалі маладым свае трады-цыйныя танцы.

27-31 траўня. У Столінскім раёне разлілася рака Гарынь, бо 19-20 траўня ў Сарнах прайшлі вялікія дажджы, і паднялася вада ў рацэ Случ (прыток  Гарыні). У Бялушы, Мань-кавічах, Беражным вада на 127 сядзі-бах. Агароды аказаліся пад вадой.

28 траўня. У Берасці адкры-ўся новы аўтавакзал на вул. Ар-джанікідзе.

28 траўня. У сталіцы Казах-стана Нур-Султане (Астана) падчас сустрэчы Нурсултан Назарбаеў уру-чыў Аляксандру Лукашэнку ордэн «Першы Прэзідэнт Рэспублікі Казах-стан — Лідар Нацыі Нурсултан Назар-баеў», які з’яўляецца дзяржаўнай узнагародай Казахстана і заснаваны ў траўні 2001 года. Ордэн уручаны ў азнаменаванне 25-годдзя ідэі аб еўра-зійскай інтэграцыі і 5-годдзя падпі-сання Дамовы аб ЕАЭС, а таксама за асабісты ўнёсак у паглыбленне і па-шырэнне супрацоўніцтва з Казах-станам.

30 траўня. Беларуская спарт-сменка Алена Дубіцкая на этапе Брыліянтавай лігі ў Стакгольме (Шве-цыя) заняла першае месца, штурха-нуўшы ядро на 18 м 49 см.

30-31 траўня. У Менску ад-былася міжнародная канферэнцыя «Сучаснае канстытуцыйнае развіццё: роля канстытуцыйнага кантролю ў канстытулізацыі права».

Травень. У Бабруйску, у ра-цэ Беразіна, знайшлі шлем ХІ ст., які мог належаць полацкаму князю. Гэта 20-ы шлем таго часу, які знойдзены ў  Еўропе.

Травень. Перамогу ў Мен-скім гарадскім конкурсе “Лепшая шматдзетная сям’я 2019 года” атры-мала сям’я Бычкоўскіх — маці  Воль-га, бацька Змітро, а таксама 3 сыны і 5 дачок: Ягор, Ангеліна, Прохар, Кіра, Ціхан, Міхаліна, Лія і Света. Ста-рэйшаму сыну 21 год, ён жанаты і ўжо паспеў парадаваць бацькоў унукам, якому зусім хутка споўніцца год.

 

1 чэрвеня. У Менску, каля старога будынка пажарнага дэпо, адкрылі скульптуру пажарнага па-чатку ХХ стагоддзя.

1 чэрвеня. У Менску прай-шоў VІІІ Кангрэс Асамблеі няўрада-вых арганізацый Беларусі. Удзельні-чалі 131 дэлегат. У Асамблею цяпер уваходзяць 330 арганізацый і іні-цыятыў.

2 чэрвеня. У Менску адбы-лася велічная эўхрыстычная працэ-сія са Святымі дарамі па плошчах і вуліцах сталіцы ад касцёла Св. Роха на Залатой Горцы да Архікатэдраль-нага касцёла. Яна прымяркаваная да свята Божага Цела і Крыві.

З 4 па 9 чэрвеня 2019 года ў аграгарадку Шчомысліца ў Менскім раёне прайшла Міжнародная спецыя-лізаваная выстава «Белагра-2019″, у якой прынялі ўдзел 550 кампаній з 29 краін свету.

8 чэрвеня. У Менску адбыўся  ХХ з’езд Беларускай партыі левых «Справядлівы свет. На новы тэрмін кіраўніком партыі выбраны Сяргей Калякін, за якога прагаласавала 79 з 137 дэлегатаў. Калякіну 66 гадоў. Кіруе гэтай партыяй з 1994  года (ужо 25 гадоў).

9 чэрвеня. У Берасці пратэ-стоўцы (каля 200 чалавек) прыйшлі на сустрэчу са старшынём гарвыкан-кама і патрабавалі спыніць работу акумулятарнага завода. Сустрэча была ў зале гарадскога выканкама.

7-9 чэрвеня. У Паставах ад-быўся ХХХ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Ён тут праводзіцца штогод. Адначасова Паставы адзначылі свой чарговы юбілей — 610 гадоў горада. Горад займеў 13 гарадоў-пабрацімаў у выніку сваіх фестываляў.

10 чэрвеня. А. Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра ўну-траных спраў Ігара Шуневіча, які займаў гэтую пасаду 7 гадоў.

11 чэрвеня. А. Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Караніка (галоўны ўрач Менскага анкалагіч-нага дыспансера) міністрам аховы здароўя, а Юрыя Караева (былы намеснік міністра МУС, камандуючы ўнутранымі войскамі) — міністрам унутраных спраў Беларусі.

11 чэрвеня. Паветра ў Мен-ску і Берасці прагрэлася да  +32,2 ОС (раней максім быў +30,1ОС). Пастаў-лены новы рэкорд і ў Жлобіне + 32,8ОС (31,9ОС у 2010 г.). Абнавілся рэкорды ў Гародні +30,8ОС і Магі-лёве  +31,7ОС. У Менску скасаваўся рэкорд дня 82-гадовай даўніны (32,2 супраць 30,1 градуса 11 чэрвеня 1937 года).

12 чэрвеня. На аэрадроме ў Варшаве прызямліўся электрасама-лёт, зроблены ў Славеніі. Двухмесны Pipistrel Alpha Electro — гэта першы ў свеце ўльтралёгкі самалёт серыйнай вытворчасці (яго вага 472, 5 кг) з эле-ктрарухавікамі. Зарадка ў аэрапорце доўжыцца адну гадзіну.

12 чэрвеня. У Жлобіне (Го-мельская вобласць) паветра прагрэ-лася да 34,7 градуса вышэй за нуль, што на 0,3 градуса перавышае абса-лютны максімум, зафіксаваны ў 2010 годзе ў Лельчыцах (Гомельская вобласці). У самым Жлобіне ранейшы рэкорд дня складаў 32,4 градуса (так-сама з 2010 года).

Абнавіліся тэмпературныя рэкорды ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах. У Магілёве было 34,6 градуса (31,1 у 2000 годзе), у Гомелі — 33,4 (32,6 у 2010-м), Берасці і Ві-цебску — 33,2 (адпаведна 32,8 у 1957 годзе і 31, 5 у 1937-м), Менску — 32,7 (30,9 у 2000-м), Гародні — 32,4 (31,3 у 1999-м).

Тэмпературныя рэкорды фіксуюцца дзявяты дзень запар. 12 чэрвеня стала самым гарачым днём у гэтым годзе і першым за гэтыя дзе-вяць дзён, калі абнавіўся максімум для ўсёй краіны з пачатку метэаназіран-няў. Да гэтага фіксаваліся рэкорды для асобных населеных пунктаў.

13 чэрвеня, чацвер.  У сувязі з сухім надвор’ем забаронена хадзіць у лес у 53 раёнах Беларусі. Пару-шальнікаў будуць штрафаваць.

Стала вядома, што пакараны смерцю ў Менску забойцы Аляк-сандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка, а заказчыца забойства Аліна Шуль-ганова атрымала 12 гадоў калоніі. За-бойцы былі арыштаваны ў 2015 годзе. Ім паставілі ў віну смерць трох ча-лавек.

13 чэрвеня. Самая высокая тэмпература зафіксавана ў Васі-левічах (Гомельская вобласць) +34,4 градуса. У Менску пабіты тэмпера-турны рэкорд 1912 года: слупок тэрмометра падняўся да 34 градусаў (у 1912-м было 30 градусаў).

14-15 чэрвеня. У Бішкеку нарада краўнікоў дзяржаў ШОС, Беларусь удзельнічае ў ёй у якасці назіральніка.

У Беларусі забаронена навед-ваць лес у 72 раёнах.

(Працяг у наступным ну-мары.)

У Беліцкім Доме культуры правялі раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні»

Вось  ужо ў шосты раз у мінулую нядзелю — 16 лютага — аграгарадок Беліца Лідскага раёна прымаў раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні». На гэты раз установы культуры Лідскага раёна прэзентавалі стравы з дароў прыроды. Тэма вельмі актуальная ў наш час, бо дары прыроды спрадвеку служаць на карысць здароўю чалавецтва і ўсё больш людзей імкнецца весці здаровы лад жыцця і надае вялікую ўвагу свайму харчаванню. Работнікі ўстаноў рыхтавалі стравы па рэ-цэптах продкаў, таму атрымаліся сапраўд-ныя экалагічныя шэдэўры, і ўвачавідкі, што нашы продкі мелі рацыю.

Карп па-царску і карп па-беліцку, галкі рыбныя і грыбныя па-тарноўску, пірагі рыбныя, камы грыбныя і рыбныя, юшка па-пескаўску, блінны пірог з сушанай садавіной, яблыкі печаныя з мёдам і яблыкі мочаныя, збіцень і розныя напоі з ягад. Усё проста немагчыма пералічыць.

Фактычна асноўнымі элементамі дзікай прыроды, якія былі задзейнічаны кухарамі, сталі грыбы, ягады, арэхі, рыба (лешч, карасі). Спрэчка, ці лічыць карпа, выгадаванага ў сажалцы, і яблыкі, выга-даваныя ў садзе, дарамі прыроды, развязкі не мела. Кожны застаўся пры сваім.

Удала ўпісаліся ў свята традыцыйнай кухні і міфалагічныя беларускія персанажы, якія рыхтавалі касцюміраванае дэфіле. Кож-ная клубная ўстанова паказвала свайго пер-санажа, які быў ім бліжэй: русалак паказва-ла прынёманская Беліца, а паўночнае Дво-рышча паказвала Зюзю. Паказвалі і Хатніка, і Вадзеніка, і Жыценя, і Цёцю, і Лёлю, і Ладу, і Оха, і Белуна ці Белабога. А вось Перуна не было, хай спіць сабе недзе да вясны, не яго пара.

Пескаўцы прадставілі сваю мясцо-вую істоту — Пачастунка, які жыве ў каморы з прыпасамі і спрыяе іх папаўненню, калі гаспадар шчодры і гасцінны. А калі гаспа-дар сквапны, то Пачастунак не дбае, каб прыпасы папаўняліся, а наадварот насылае на іх то плесень, то гніль, то цвіль. За гэтага Пачастунка журы вывела Пескаўцы на трэцяе месца.

У журы ўваходзілі спецыялісты з Гародні і Ліды. Узначальваў журы ўжо не першы раз старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, рэдактар “Нашага слова” і “Лідскага летапісца” Станіслаў Суднік, які падчас узнагароджання сказаў, што Лідчы-на стаіць на парозе стварэння Музея бела-рускай міфалогіі, але калі і як гэта рэалізу-ецца, ведае, мабыць, толькі яго будучы  Хат-нік, які пакуль на людзі не паказваецца.

У выніку пераможцамі раённага конкурсу «Спазнай смак сваёй кухні» сталі Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр — I месца, Першамайскі Дом культуры — II  месца, Пескаўскі і Ваверскі Дамы культуры падзялілі III месца. Астатнія клубныя ўста-новы таксама атрымалі дыпломы і пада-рункі.

Трэба адзначыць вялікі ўклад і клопат, якія праявіла пры арганізацыі свята мета-дыст Цэнтра народнай творчасці Ганна Не-краш, бо падобныя конкурсы фінансуюцца вельмі слаба, а часцей — ніяк. Патрэбны велізарны досвед і аўтарытэт, каб аргані-заваць нешта падобнае.

Традыцыйна і бліскуча вяла ўсю імпрэзу Тамара Зенюкевіч.

Вялікі дзякуй усім, хто спрычыніўся да гэтай цудоўнай, выключна беларускай дзеі.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *