У Доме Таўлая з іх кожны бывае, бо нават дыктоўку яны пішуць лоўка

Серада, Люты 26, 2020 0

Ужо не першы год у Доме Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея стала традыцыяй пісаць беларускія дыктоўкі, прысвечаныя да Міжнароднага дня роднай мовы. На гэты раз, 19 лютага, зноў з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым значным мерапрыемстве ўдзельнікі праекта — гістарычнай гасцёўні «Памяць за сабою пакліч». Паколькі ўдзельнікі — людзі сталага ўзросту, людзі, якія пабачылі на сваіх вачах страх, голад, холад у гады ваеннага ліхалецця, то і тэкст быў падобраны па іх тэме — урывак з аповесці Аляксея Карпюка «Данута». Тым больш, што ў гэтым годзе творчая інтэлігенцыя будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Тэкст чытаў навуковы супрацоўнік Дома Таўлая Алесь Хітрун.

хітрункі

Трэба зазначыць, што нягледзячы на сталы ўзрост удзельнікаў, дыктоўка напісана нядрэнна. Адчуваецца ў іх граматны падыход да мерапрыемства, бы ведаюць, што ў Доме Таўлая павінна гучаць беларуская мова, хоць бы нават у такі значны дзень. Пасля яго напісання прайшла праверка, у выніку чаго былі падведзены вынікі. І так, І месца занялі Букоўская Таццяна Георгіеўна і куратар праекта — гістарычнай гасцёўні «Памяць за сабою пакліч» Каладзяжная Анастасія Аляксандраўна, ІІ месца падзялілі паміж Хейфец Наталляй Яўхімаўнай і Малахавай Зінаідай Васільеўнай, а трэцяе адпаведна атрымалі ўсе астатнія ўдзельнікі — Хейфец Лазар Лейвікавіч і Кобец Ніна Ягораўна.

Наш кар,

г. Ліда

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *