13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў філіялах ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы»

Чацвер, Сакавік 12, 2020 0

Шэраг мерапрыемстваў прайшлі ў філіялах ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы», прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы. Акрамя такіх звыклых форм, як літаратурныя вечары, гадзіны роднай мовы, гасцёўні, віктарыны, урокі беларусазнаўства традыцыйным стала правядзенне Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая сёлета прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтае мерапрыемства праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, шырокага святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

15 лютага 13-ю Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў філіяле «Мінойтаўская сельская бібліятэка». У дыктоўцы прымалі ўдзел жыхары вёскі Мінойты, а таксама старшыня і намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк. Тэкст чытала настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мінойтаўская сярэдняя школа» Алена Іосіфаўна Скерсь. Для дыктоўкі быў выбраны тэкст з аповесці А. Карпюка «Данута». Большасць з тых, хто прыйшоў, хоць i запэўнiлi, што вырашылi далучыцца да дыктоўкi выключна са спартыўнага iнтарэсу, але падчас мерапрыемства адчувалася, што хваляванняў i напружання ў зале было нямала. Справіліся з дыктоўкай усе прысутныя — вынікі былі добрымі і выдатнымі.  Пакуль ішла дасканалая праверка дыктовак перад прысутнымі з невялікім канцэртам выступіў бард Сяргей Чарняк.

Минойтовская СБкі

19 лютага падчас гадзіны беларускай мовы «Далучыся да роднай мовы» у філіяле «Дітвянская сельская бібліятэка» прайшла дыктоўка, у якой прымалі ўдзел вучні мясцовай школы розных узростаў. Школьнікам звычна пісаць дыктоўкі, таму ўсе выдатна справіліся з пастаўленай задачай.

Дитвянская СБкі

Здаць своеасаблівы «экзамен» на веданне роднай мовы ў Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы 21 лютага прыйшлі самыя актыўныя і адданыя чытачы. Да ўвагі ўдзельнікаў дыктоўкі быў прадстаўлены ўрывак з рамана «Векапомныя дні» М.Ц. Лынькова «Будзем жывы, будзе і дэпо». Адразу пасля дыктоўкі ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць самастойна праверыць свой тэкст і зрабіць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай. Трэба разумець, што гэта сімвалічная дыктоўка, нешта кшталту флэшмоба. Яго галоўная мэта — паказаць, што табе падабаецца беларусская мова. Такім чынам, дэвіз мерапрыемства — «Я ўдзельнічаю, таму што мне падабаецца». І людзі сапраўды атрымалі задавальненне.

Міжнародны дзень роднай мовы быў адзначаны і ў філіяле «Бярозаўская гарадская бібліятэка». 21 лютага сябры аматарскага аб’яднання «Суразмоўніца» прынялі  ўдзел у 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўцы, напісаўшы тэкст Васіля Быкава «На Чорных лядах».

Березовская ГБкі

Тым жа днём у філіяле «Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая»  ладзілася літаратурная гасцёўня «Родная мова — матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова». Прысутным быў прапанаваны для дыктоўкі тэкст А. Карпюка «Данута»,  усе з ахвотай і выдатна яе напісалі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні на роднай мове. Дадаткам бібліятэкар правяла агляд кніг «Адкрываю… нанова беларускае слова».

Лидская ГБ№6кі

21 лютага філіял «Дварышчанская сельская бібліятэка» запрасіў вучняў 5-га класа ДУА «Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы паэтычнай сустрэчай «І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мовы». Свае веды вучні прадэманстравалі адгадваючы загадкі, збіраючы прыказкі і напісаўшы дыктоўку, якую прапанавала настаўніца беларускай мовы І.Л. Шостак.

Дворищанская СБкі

Апошнімі  ўдзел у дыктоўцы прынялі чытачы філіяла «Лідская гарадская бібліятэка № 3″, дзе ў рамках гадзіны роднай мовы «І прыгожа льецца  па прасторы  слова беларускай мовы» 22 лютага прайшла дыктоўка. Тут тэкст з аповесці А. Карпюка “Данута” пісалі ў асноўным сябры лідскіх арганізацый ТБМ. Чытала А.Я. Папковіч.

sdr

sdr

Прайшлі мерапрыемствы і ў іншых бібліятэчных філіялах раёна. Да прыкладу:

20 лютага ў рамках дзіцячага клуба «Буслік» філіяла «Лідская гарадская бібліятэка № 2″ прайшла пазнавальная сцяжынка «Чаму знікаюць словы?», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

біб2кі

Да Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага прайшла літаратурная вечарына «Роднаму слову прызнанне ў любові» у філіяле «Тарноўская сельская бібліятэка».

тарновакі

21 лютага філіял «Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка» запрасіў навучэнцаў 3А класа ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Ліды» на літаратурную палітру «Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

бібкі

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле «Лідская гарадская бібліятэка №1″ адбыўся паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў «У мовы роднай — роднае карэнне», і так па ўсіх філіялах.

біб4кі

Міжнародны дзень роднай мовы — нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завём роднай, якую чуем упершыню з матчыных вуснаў, на якой размаўлялі нашыя продкі. А дыктоўка дае магчымасць праверыць уласную пісьменнасць, садзейнічае развіццю патрыятызму, павагі да роднай культуры.

Бібліятэкар аддзела

бібліятэчнага маркетынгу

К.С. Сандакова.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *