Агульныя вынікі 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі і Дня роднай мовы на Лідчыне

Чацвер, Сакавік 19, 2020 0

У пяты раз Лідчына масава пісала Агульнанацыянальную дыктоўку. Сёлета яна складалася як бы з чатырох частак:

— дыктоўка Гарадзенскага аблвыканкама;

— дыктоўка Лідскага райвыканкама;

— дыктоўка Гарадзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы;

— дыктоўка ТБМ.

Але ўсё гэта — тое самае.

Лідскія школы далі 8578 удзельнікаў дыктоўкі.

Два лідскія каледжы далі 362 удзельнікі.

Два прафесійныя ліцэі далі 99 чала-век.

Клубы — 22 чалавекі.

Бібліятэкі — 70 чалавек.

Музей — 6 чалавек.

“Мова нанова” — 15 чалавек.

Бярозаўскае ТБМ — 8 чалавек.

Разам атрымалася 9160 чалавек.

Сюды трэба дадаць удзельнікаў дыктовак з прадпрыемстваў. Такім чынам можам гаварыць недзе пра 9200 удзельнікаў 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі на Лідчыне. У прынцыпе Лідчына захавала пазіцыі.

Што тычыцца Дня роднай мовы наогул, то тут таксама пазіцыі не страчаны. Свята адзначалася ў 50 дзіцячых садках, быў канцэрт у Палацы культуры, быў квэст, прайшлі мерапрыемствы ў Бярозаўцы і на вёсках.

Сёлета 21 лютага Ліда акрамя ўсяго ўрачыста прыняла тытул культурнай сталіцы Беларусі.

Сёлета пад Дзень роднай мовы ўрачыста быў абвешчаны 4-ты конкурс “Дарослыя дзецям” імя Веры Навіцкай.

Дзень роднай мовы прайшоў. Для многіх ён адразу забыўся, але для сяброў ТБМ павінен быць у памяці, бо гэты дзень ёсць індыкатар, што нічога не страчана, што мы ўсё адродзім і вернем.

Станіслаў Суднік.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *