«ДАРОСЛЫЯ — ДЗЕЦЯМ»

Аўторак, Сакавік 3, 2020 0

19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям».

афішакі

Дадзены конкурс стаў яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй — ладзіцца ён раз у два гады. Арганізатарам конкурсу выступае дзяржаўная ўстанова культуры «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы».

Вера Сяргееўна Навіцкая — аўтар некалькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак. Яна ўзначальвала з 1910 года «Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх». Творчая спадчына Навіцкай — яскравы прыклад плённай працы на ніве выхавання і адукацыі юнага пакалення.

Конкурс арганізаваны з мэтай выяўлення, падтрымкі і заахвочвання лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. У 2020 годзе конкурс праходзіць з 3 лютага па 5 снежня ў дзвюх намінацыях: «Паэзія» і «Проза».

залакі

Якасна арганізаваная праграма мерапрыемства не пакінула абыякавымі нікога з прысутных. Удзельнікамі імпрэзы сталі сябры літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты». З уступным словам выступіў лідскі краязнавец, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Вацлававіч Суднік, пазнавальным аказаўся яго кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху лідскай пісьменніцы.

бібліятэкаркіі

Перад прысутнымі літаратарамі выступіла таксама Велясевіч Таццяна Пятроўна, загадчык бібліятэкі ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Ліды», кіраўнік абласнога рэсурснага цэнтра. Сумеснымі намаганнямі бібліятэкі і школы былі раздрукаваны сем кніг Веры Навіцкай: тэтралогія пра жыццё Марусі Старабельскай «Добра жыць на свеце», «Вясёлыя будні», «Ціхамірныя гады», «Першыя мроі»; аповесці для юнацтва. Так-сама была створана віртуальная кніжная выстава-дасье «Ліда, падзеленая на гады», у якой змешчаны біяграфія аўтара, вокладкі кніг, бібліяграфічнае апісанне прыжыццё-вых выданняў, а таксама Qr-коды, спампаваўшы якія, можна прачытаць усе кнігі аўтара.

дзяўчокідзеўчынакі

Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай вядоўцаў Курбыкі Галіны і Мацулевіча Аляксандра ўспомнілі гісторыю конкурсу, якая пачынаецца з 2014 года, і пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да літаратурных работ намінантаў. Таксама вядоўцы далі магчымасць кожнаму з удзельнікаў выказацца, прачытаць некалькі асабістых твораў. Упрыгожаннем мерапрыемства стала выступленне навучэнцаў ДУА «Лідская дзіцячая школа мастацтваў».

Наш кар.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *