Дэкада роднай мовы ў лідскіх школах

Чацвер, Сакавік 19, 2020 0

З 13 па 23 лютага на Лідчыне ішла Дэкада роднай мовы. Прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага, яна была напоўнена масай самых розных мерапрыемстваў, ключавым з якіх была 13-я Агульнанацыянальная дыктоўка.

гім1кігім2кі

Як і летась, асноўнай ударнай сілай дыктоўкі сталі лідскія школьнікі. Дыктоўку пісалі ўсе 34 установы агульнай сярэдняй адукацыі Лідскага раёна.

Сёлета ў лідскіх школах пісалі дзве дыктоўкі: вучні пісалі лідскую дыктоўку, прапанаваную Лідскім райвыканкамам, а настаўнікі, бацькі і іншыя прадстаўнікі грамадскасці пісалі гарадзенскую дыктоўку, прапанаванрую Гарадзенскім абласным упраўленнем адукацыі. Абедзве дыктоўкі былі прымеркаваны да 75-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

ліц1кі

 

Дыктоўку пісалі 7926 вучняў, што некалькі менш, чым летась. З-за гэтага памяняліся лідары сярод школ:

СШ № 12 — 723 чал.

СШ № 15 — 663 чал.

СШ № 1 — 561 чал.

СШ № 8 — 522 чал.

СШ № 9 — 499 чал.

СШ № 6 — 457 чал…

Бярозаўская СШ № 3 — 342 чал. і г.д. на памяншэнне.

Сярод сельскіх школ:

Першамайская СШ — 145 чал.

Дзітвянская СШ — 115 чал.

Ёдкаўская СШ — 105 чал. і г.д.

 

Гарадзенскую дыктоўку пісалі:

настаўнікі — 425 чал.

бацькі — 180 чал.

іншыя прадстаўнікі грамадскасці — 47 чал.

Разам — 652 чалавекі.

Усяго ўдзельнікаў 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў лідскіх школах — 8578 чалавек.

настаўніцакіліц2кіліц4і

Безумоўным станоўчым момантам сёлетняй дыктоўкі стаў масавы ўдзел у ёй настаўнікаў, тэхнічных работнікаў школ і бацькоў.

Яраслаў Грынкевіч.

Здымкі ўзяты з сайтаў Гімназіі № 1 і Ліцэя № 1 г. Ліды.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *