Дыктоўка ў Лідскім меліярацыйным ліцэі

Чацвер, Сакавік 19, 2020 0

13-я Агульнанацыянальная дыктоўка прайшла ў Лідскім дзяржаўным прафесійным ліцэі меліярацыйнага будаўніцтва.

Пісалі дыктоўку 24 чалавекі спецыяльнасці “Грамадскае харчаванне”. Чытала выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Вольга Мар’янаўна Вашкевіч.

Па выніках дыктоўкі:

10 балаў — 1 чалавек;

9 балаў — 1;

8 балаў — 3;

7 балаў  — 2;

6 балаў — 6.

Трэба думаць, што закончыўшы ліцэй, гэтыя маладыя спецыялісты, якія так паспяхова пішуць дыктоўкі, не будуць упадаць у ступар, калі ў іх папросяць рамонкавую гарбату ці якую іншую звыклую беларускую страву.

Наш кар.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *