Курсы “Мова Нанова” ў Лідзе далучыліся да 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

Аўторак, Сакавік 3, 2020 0

19-га лютага да Міжнароднага дня роднай мовы, курсы беларускай мовы «Мова Нанова» ў Лідзе на сваіх занятках у банкетнай зале кавярні “Тутака” далучыліся да 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі.

афішакі

Для напісання Агульнанацыянальнай дыктоўкі Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны былі прапанаваныя на выбар чатыры тэксты. Выбар курсаў «Мова Нанова» ў Лідзе выпаў на тэкст Васіля Быкава «На Чорных лядах».

А распачалі дыктоўку вершам Уладзіміра Караткевіча «Дзе мой край», які цудоўна прачытала выкладчыца курсаў Марыя Ган-чар.

Пасля напісання дыктоўкі адбылася прэзентацыя цудоўнай песні Людмілы Краснадубскай «Беларусь» у выкананні самой аўтаркі.

Дыктоўку напісалі ўсе на выдатна!

Алег Лазоўскі.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *