НАША СЛОВА № 10 (1473), 4 сакавіка 2020 г.

Чацвер, Сакавік 12, 2020 0

У Гарадзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

У Міжнародны дзень роднай мовы сотні ахвотных у розных установах Гара-дзеншчыны сталі ўдзельнікамі абласнога дыктанта. Да маштабнай беларускамоўнай акцыі далучыліся і студэнты, і педагогі, і супрацоўнікі органаў улады.

У аблвыканкаме сёння было ўсё як некалі ў школе: сапраўдны настаўнік, фір-мовыя бланкі і ніякіх падказак. Тэкст, які прапанавалі ўдзельнікам, быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і, дарэчы, ён быў дастаткова ня-простым: з-за неўважлівасці можна было лёгка зрабіць памылку, але ж адзнак тут ніхто не ставіў, таму што галоўная мэта не ў гэтым.

— Хо-чацца ўспо-мніць словы Францішка Багушэвіча: «Не пакіда-йце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі», — сказаў старшыня галоў-нага ўпраўлення ідэалагічнай рабо-ты і па справах мо-ладзі Аляксандр Вярсоцкі. — Такія акцыі нам патрэб-ны, каб кожны сваім асабістым прыкладам мог нагадаць аб сэнсе гэтых слоў тым, хто побач, каб прыцягнуць увагу да роднай мовы. Разам з іншымі супрацоўнікамі аблвыканкама мы з вялікім задавальненнем напісалі сённяшнюю дыктоўку. Прыемна, што вельмі многія адклікнуліся на пра-панову.

Напісанне беларускамоўнага дык-танта — гэта, як адзначылі ўдзельнікі акцыі, арыгінальны эксперымент, які абавязкова павінен захавацца добрай традыцыяй.

— Сёння свята, калі мы ўсе павінны ўспомніць пра сваю родную мову, — адзна-чыў старшыня галоўнага ўпраўлення аду-кацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык. — Людзі павінны не забываць родную мову, памятаць, адкуль пайшлі іх карані. Аб гэтым нагадвае Міжнародны дзень роднай мовы.

Ганна Радзюк.

Фото: Вадзіма Галоціка.

 dzyannica.by.

Дарагія беларусачкі!

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» віншуе Вас з самым вясновым святам — Міжнародным жаночым днём!

Спрадвеку жанчыны —  маці, гаспадыні лічыліся захавальніцамі сямейных традыцый. Нездарма беларусы сваю родную мову называюць матчынай, матулінай. Няхай гэтая традыцыя ніколі не перапыняецца! Няхай  і надалей нашы матулі і  бабулі праз песні і калыханкі перадаюць немаўлятам найвялікшы наш скарб — беларускую мову.

Здароўя Вам усім, аптымізму і  непахіснай веры ў тое,  што наша роднае слова прывядзе  беларускі народ да годнага жыцця.

Хай з Вашых вуснаў і вуснаў Вашых блізкіх мілагучнае звонкае беларускае слова разальецца магутнай паводкай па ўсёй нашай краіне.

Сакратарыят ТБМ.

 

Кіраўніцтва ТБМ у Дзень роднай мовы

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы стар-шыня ТБМ Алена Анісім, першы на-меснік старшыні Уладзімір Колас, прарэктар па наву-ковай частцы Уні-версітэта імя Ніла Гілевіча Павел Це-рашковіч наведалі Лідзянскую школу ў Чэрвеньскім ра-ёне.

Наш кар.

Сустрэча прадстаўнікоў Віцебскай абласной рады ТБМ з кіраўніцтвам вобласці

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у ВДУ імя П. М. Машэрава ад-былася сустрэча сябраў Віцебскай абла-сной рады ТБМ імя Ф. Скарыны з чыноў-нікамі Віцебскага аблвыканкама. Ідэя пра-вядзення круглага стала менавіта ў сценах універсітэта належала дэкану філалагічнага факультэта прафесару С.У. Нікалаенку і была падтрыманая рэктарам прафесарам В.В. Багатыровай. Бадай, ніколі яшчэ не адбывалася дыялогу на такім высокім узро-ўні паміж актывістамі Таварыства і органа-мі дзяржаўнай улады, як у гэты Дзень род-най мовы! Мяркуйце самі. У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня Віцебскага аблас-нога Савета дэпутатаў У.У. Цярэнцьеў, на-чальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Г.М. Ягораў, начальнік упраўлення культуры П.М. Пад-гурскі і іншыя чыноўнікі высокага рангу. Віцебскую абласную раду ТБМ прадстаў-лялі яе старшыня Ю.М. Бабіч, Ганаровы старшыня І.А. Навумчык і іншыя сябры рады.

За круглым сталом абмяркоўвалася, сярод іншага, пытанне пра адкрыццё ў Ві-цебску беларускамоўных класаў, беларус-камоўных гімназій у гарадах вобласці. На сённяшні дзень у Віцебску няма ніводнага беларускамоўнага класа, а колькасць сель-скіх школ з году ў год змяншаецца.

Закраналіся праблемы супрацоў-ніцтва ТБМ і органаў дзяржаўнай улады ў розных рэгіёнах Віцебшчыны, гаварылася пра неабходнасць пашырэння беларускай мовы на старонках раённых газет, адбываўся нефармальны і шчыры абмен думкамі па шэрагу іншых важных тэмаў.

Пра стан роднага слова ў ВДУ раска-заў дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Уладзіміравіч Нікалаенка.  Ён адзначыў, што на факультэце традыцыйна праводзяцца імпрэзы, якія спрыяюць развіццю беларус-кай мовы і культуры. Сяргей Уладзіміравіч выступіў з ідэяй, каб студэнты нашай ВНУ наведалі малую радзіму Васіля Быкава і больш глыбока пазнаёміліся з яго твор-часцю.

Такім чынам, у Дзень роднай мовы ў Віцебску былі абмеркаваны найважней-шыя пытанні, якія датычаць пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў рэгіёне. Будзем спадзявацца, што падобны дыялог нашай грамадскай арганізацыі і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады стане традыцыйным.

Наталля Ермакова,

сябра ТБМ,

студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта ВДУ

імя П. М. Машэрава.

 

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Віцебску

У Віцебскай абласной бібліятэцы 22 лютага больш за пяцьдзясят чалавек пісалі дыктоўку, прымеркаваную да Дня роднай мовы. Гэтае традыцыйнае мерапрыемства ла-дзіцца абласной ар-ганізацыяй ТБМ су-месна з бібліятэкай.

Перад пачат-кам адбылася невя-лікая літаратурна-мастацкая імпрэза, да якой упершыню далучыліся выкладчыкі Віцебскага філіяла МІПСА. Яны прачыталі свае любімыя вершы па-беларуску. Так-сама з вершамі выступілі студэнты філа-лагічнага факультэта  ВДУ імя П. М. Ма-шэрава: Анастасія Асташчанка, Марына Сазонава, Лізавета Сямчонак і Наталля Ермакова. Дзяўчаты не толькі прадэман-стравалі высокі ўзровень валодання роднай мовай, але і праявілі сябе як знаўцы бела-рускай паэзіі. Затым у выкананні Арцёма Лонскага — студэнта гэтага ж факультэта — прагучала прыгожая песня. Закончылася літаратурна-мастацкая частка выступамі віцебскіх паэтаў Мар’яна Даргеля і Міхася Мірановіча.

Для дыктоўкі сёлета быў прапа-наваны фрагмент з успамінаў Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Па традыцыі тэкст чытаў старшыня Віцебскай абласной рады Таварыства беларускай мовы імя Франці-шка Скарыны, кандытат філалагічных на-вук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўнівер-сітэта імя Машэрава Юрый Бабіч. Асабліва адзначым, што ў гэтым годзе дыктоўку піса-лі разам з усімі і прадстаўнікі кіраўнічага складу вобласці — начальнік Галоўнага ідэ-алагічнага ўпраўлення і па справах моладзі аблвыканкама Г.М. Ягораў і начальнік упраўлення культуры аблвыканкама П.М. Падгурскі.

Адзнакі ўдзельнікам дыктоўкі ніхто не выстаўляў, бо га-лоўным вынікам была не наяўнасць або ад-стутнасць памылак, а атрыманая асалода ад дакранання да глыбо-кага, сакавітага, мі-лагучнага беларуска-га слова.

Наталля Ермакова,

сябра ТБМ, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава.

У Валожыне ўшанавалі Міжнародны дзень роднай мовы

У Валожынскай гарадской біблія-тэцы сабраліся, каб ушанаваць Міжнарод-ны дзень роднай мовы і аддаць дань павагі нашым продкам, якія захавалі для нас гэты бясцэнны скарб.

Большасць прысутных склалі людзі паважанага ўзросту, але вельмі актыўныя, якім было цікава даведацца, на колькі гра-матна яны валодаюць пісьмовай беларус-кай мовай. Аматары роднага слова пісалі дыктоўку, якую прачытала настаўніца бела-рускай мовы, старшыня Валожынскай су-полкі ТБМ імя Ф. Скарыны Людвіка Таў-гень. Тэкст быў падабраны з нагоды 75-годдзя Вялікай перамогі — урывак з апавя-дання В. Быкава «Адна ноч».  Перад напі-саннем Людвіка Станіславаўна азнаёміла прысутных з рэальнымі падзеямі, якія і па-служылі для напісання  гэтага твора, з ары-гінальным і захапляльным зместам. (Гэта здарэнне В. Быкаў апісвае ў кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому», дзе змешчаны найбольш яркія старонкі біяграфіі пісь-менніка). З цікавасцю была выслухана нека-торая  інфармацыя з біяграфіі В. Быкава ваеннага часу, паведамленне аб стылі, аў-тарскай манеры нашага творцы, прапана-ваны для чытання лепшыя творы  — усё гэта паслужыла ўзнікненню ў слухачоў заці-каўленасці да твораў класіка.

Сябар Валожынскай

суполкі ТБМ

Сяргей Сівы.

На фота: дыктоўка ў Валожыне.

 

Сэрцам роднага слова крануся

Важнай падзеяй гэтых дзён з’явілася пасяджэнне народнага літаратурна-мас-тацкага аб’яднання «Рунь» пры Валожын-скім ЦНТ.

Былі запрошаны з Валожынскай СШ № 1 вучні 4 кл. з класным кіраўніком Т. Л. Каланцэр, якія пры «Руні» складаюць дзі-цячы літаратурны клуб «Летуценнік».  Су-стрэча маладзенькіх заўзятараў мастацкага слова і ўжо вопытных літаратараў мела на мэце ўшанаваць роднае мастацкае слова з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

Гучалі творы землякоў-валожынцаў П. Бітэля, В. Шніпа,  Г. Рубацкай, Г. Філяноў-скай, У. Буракоўскага і інш. Не былі абмі-нуты і выказванні пра родную мову  класі-каў нашай літаратуры, такіх як Ф. Багушэвіч, Якуб Колас і інш. Прызнаваліся ў любові да роднай мовы, роднай зямлі старэйшыя «ру-нёўцы» Л. Гардынец, М. Шакун, кіраўніца «Руні» сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Гіруць-Русакевіч, чытаючы ўласныя творы.

Маленькія «летуценнікі» з цікавасцю і ўвагай слухалі  сваіх старэйшых сяброў, настаўнікаў, прымалі ў свае чыстыя сэрцы кожнае прамоўленае слова, выраз на род-най мове, навучаліся гэтаму слову і самі чыталі беларускія вершы.

  Людвіка Таўгень.

На фота: на пасяджэнні літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь».

 

Пра роднае слова ў Дзень роднай мовы

Тое, што для многіх народаў здаецца звычай-ным і зразумелым, нам, беларусам, трэба спасці-гаць. Напрыклад тое, што было вядома значна раней, што «наша мова для нас святая». Мы ўсё стараемся яе замяніць, карыстаючыся іншай, няхай сабе вельмі прыгожай і цудоўнай, але ж не роднай. Але, дзякуй Богу, ёсць дзень, калі пра тое, што павінны ведаць заўсёды, успамінаюць усе, хто на справе, а хто хаця б у думках — сусветны Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Нагадаць усім пра даўно вядомае паспрабавалі і супрацоўнікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлю-ка Пранузы, запрасіўшы чытачоў бібліятэкі і ўсіх аматараў роднага  слова прыняць удзел у Тыдні роднай мовы, які прайшоў у біблія-тэцы з 18 па 24 лютага.

Людзі розных узростаў удзельнічалі ў акцыях: «Сэлфі па-беларуску», падчас якой неабходна было зрабіць фота ці відэа з беларускімі словамі і апублікаваць у сац-сетках з #Нясвіжчытае, «Любімае беларус-кае слова», якое наведвальнікі бібліятэкі запісвалі на рознакаляровыя паперкі і за-мацоўвалі на лічбе 21. Цікавымі былі і су-месныя акцыі з аўтамабільным паркам № 8 у грамадскім транспарце «Вучымся раз-маўляць па-беларуску разам» і «Пазнай больш сакавітых слоў» (сумесна з БРСМ на вуліцах горада).

Але самае цікавае адбылося менаві-та ў Дзень роднай мовы — 21 лютага.

Малодшыя чытачы бібліятэкі  суст-рэліся з беларускай пісьменніцай  Кацяры-най Хадасевіч-Лісавой, якая прэзентавала сваю новую кнігу «Ключ ад Вялікай Каш-тоўнасці», а таксама пазнаёміла з героямі сваіх кніг, якія ўжо знайшлі свайго чытача.

Вучні пачатковых класаў  паўдзель-нічалі ў майстар-класе «Нясумнае чытанне: чытаем і ствараем» па стварэнні герояў дзі-цячых беларускіх кніг і паспрабавалі сябе ў ролі найлепшых чытальнікаў твораў на род-най мове .

Старшакласнікі і навучэнцы Няс-віжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа мелі магчымасць праверыць свае веды падчас традыцыйнай дыктоўкі, якую правяла для іх пісьменніца, сябра Міжна-роднай асацыяцыі пісьменнікаў і публі-цыстаў раённага і літаратурна-музычнага аб’яднання «Валошкі» Зоя Кулік.

Завіталі ў той дзень у бібліятэку і маладыя інваліды, наведвальнікі Нясвіж-скага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разам са сваімі кіраўнікамі Таццянай Георгіенай Хоміч і Аксанай Юр’еўнай Пяткевіч. Бібліятэкар да-рослага абанемента Аксана Леанідаўна Ку-наш прапанавала ім інтэлектуальную гуль-ню «Мова родная — мова модная». Дзеці слухалі беларускія вершы і песні ў выка-нанні вядомых беларускіх артыстаў, тлу-мачылі значэнне беларускіх слоў, паспра-бавалі сябе і  ў ролі перакладчыкаў з рускай на беларускую мову. Дарэчы, лепшым пе-ракладчыкам паказаў сябе снаўчанін Дзяніс Бушмялёў.

Многія ўдзельні гульні — даўнія чыта-чы бібліятэкі. У той дзень, пасля мерапры-емства, яны ўзялі для чытання кнігі беларус-кіх аўтараў, якія размяшчаліся на выставах «Смак беларускай мовы», «Да кніжных скарбаў дакраніся», «Роднага слова святло», «Будзь у трэндзе: чытай беларускае».

Не засталіся ўбаку і сельскія біблія-тэкары. Сустрэча з кнігай на роднай мове «Кніга — шлях да ведаў» прайшла ў Высо-каліпскай бібліятэцы, віктарына «Знаўца роднай мовы» ў Заазерскай. Супрацоўніца бібліятэкі вёскі Ужанка  Людміла Казімі-раўна Гуленка запрасіла сваіх чытачоў на літара-турную гасцёўню «Багата, родная ты мова..».

У Юшавіцкай сель-скай бібліятэцы  імя Івана Гурбана адбыўся конкурс знаўцаў роднай мовы, у якім прынялі ўдзел вучні 2-7 класаў. Бібліятэкар Ганна Канстанцінаўна Халопіца загадвала ім загадкі, пра-паноўвала разгадаць ша-рады, чым найхутчэй пра-гаварыць скорагаворку, узгадаць і сабраць з пра-панаваных слоў прыказку і многае іншае. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы, а вынікі дружна  падвялі за салодкім сталом.  І самае цікавае тое, што ў гэтым конкурсе не было пераможаных — перамаглі ўсе.

Як бы хацелася, каб і на шчырай зямлі нашай роднай беларуская мова так-сама не была пераможанай. Каб гаварылі на ёй людзі, вырашалі грамадскія пытанні, вялі важныя перагаворы, каб роднымі сло-вамі выказвалі свае пачуцці да каханых, пры-знаваліся ў любові да роднай зямлі, суця-шалі ў сумныя хвіліны, раздзялялі радасць. Яно так і будзе, асабліва калі мы станем як мага больш чытаць па-беларуску, і, канешне ж, не забывацца, што самыя цікавыя суст-рэчы і з кнігамі, і з іх аўтарамі адбываюцца менавіта ў бібліятэцы. Завітвайце да нас  часцей, не пашкадуеце.

Валянціна Шчарбакова,

бібліятэкар І катэгорыі

Нясвіжскай цэнтральнай раённай

бібліятэкі імя Паўлюка  Пранузы.

Фатаграфіі Святланы Польскай.

На здымку: з Зояй Кулік Анастасія Бунцэвіч, Яраслава Грыцэль, Ганна Жукоў-ская, Таццяна Глусценка, Дар’я Буйко, наву-чэнцы Нясвіжскага каледжа, група Н-22.

ДЫКТОЎКА: МА-ЛЮ-ЕМ  І  ПІШАМ

Як і папярэднія, сё-летні  Міжнародны дзень род-най мовы ў дзіцячым  садку, што ў  вёсцы Саская Ліпка, на Нясвіжчыне, атрымаўся цікавым, напоўненым раз-настайнымі справамі, суст-рэчамі, гульнямі. Не заста-ліся ў баку і ад Агульнана-цыянальнай дыктоўкі — пісалі разам з усім беларускім све-там. Дый не абы-як, а ў дзве рукі!

Спачатку  да аформле-ных бланкаў-лістоў прыклалі сваю руку выхаванцы ста-рэйшай групы садка:  напі-салі, а лепш сказаць, на-ма-ля-ва-лі вядомыя літаркі  і  слоўкі.  Часцей гэта былі «мама» і  «мова» ды  знак роўнасці паміж імі. А ў да-датак яшчэ аздобілі  зялёнай траўкай унізе ліста, вышэй — кветкамі,  яшчэ вышэй  маля-валі вясёлку, птушак, воблакі…- каму што захацелася, як падказаў настрой. А настрой у дзетак быў святочны: ад нясвіжскіх сяброў Таварыства беларускай мовы імя Франці-шка Скарыны яны атрымалі ў падарунак  кніжкі з вершамі беларускіх паэтаў і бела-рускімі народнымі казкамі, а яшчэ пры-гожыя медалькі з наказам шанаваць і любіць родную мову.

Пасля ўжо на тых расфарбаваных  лістах супрацоўнікі садка ў вольны свой час напісалі дыктоўку «Малітва за беларускі народ» (з беларускага малітоўніка «Божым шляхам» 1946 г.).

— Пісаць было адказна і хвалюча, нібыта  стаіш  на каленях і просіш у Бога яго шчодрых даброт, — кажа выхавацель садка Рыта Мацкевіч. — Яшчэ думалася: мы часта звяртаемся да Усявышняга са сваімі асабіс-тымі турботамі, а ці часта ўзнімаемся да грамадскай малітвы за сваю зямлю, народ, яго будучыню, каб мог ён «разумна ды пры-гожа жыць і развівацца».

Напісаную дыктоўку-малітву маглі ўзяць з сабой  бацькі выхаванцаў, каб дома прачытаць, а то і перапісаць яе прачулыя словы: «Дабраславі нашы сем’і, каб у кож-най з іх дбалы бацька і ахвярная маці, злу-чаныя шчыраю святою любоўю, выхоўвалі Табе на славу, а Бацькаўшчыне на карысць сваіх дзетак.»

Вольга Карчэўская.

Нясвіж.

 

Дзень роднай мовы ў Беластоку

Да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы традыцыйна далу-чыліся ў Праваслаўнай школе імя свя-тых Кірыла і Мяфодзія, дзе вывучаюць беларускую мову. Тут не толькі прайш-ла дыктоўка, але, як звычайна, зладзілі сапраўднае беларускае свята: сёлета гралі сцэнкі, танчылі лявоніху ды спя-валі. А вось чаму школа гасцей на бе-ларускае свята запрасіла менавіта на 24 лютага, патлумачыла настаўніца бе-ларускай мовы Яанна Марко:

— У гэтым годзе мы пішам 24 лютага, хаця Дзень роднай мовы 21 лютага. Нас за-прасілі ў Берасце, дзе праходзіў Фестываль беларускай культуры, і мы там выступалі. Так што я цешуся таксама, што цяпер нават у Берасці школа, якая калісьці не мела такой традыцыі святкавання Дня роднай мовы, цяпер таксама святкуе. Можа, не пішуць дыктоўкі, але нейкім іншым спосабам. Так што мы змаглі там таксама выступіць, рас-павесці пра наша свята, пра наш Дзень род-най мовы ў Беластоку. І таму трэба было перанесці дыктоўку на сёння.

Тры ўзроставыя групы пісалі роз-ныя тэксты. Напрыклад, дарослыя госці пісалі тэкст пра незалежнасць, старэйшыя школьнікі пісалі пераклад на беларускую мову тэкста польскай Нобелеўскай лаўрэ-аткі Вольгі Такарчук, малодшыя школьнікі пісалі легенду пра назву горада Берасце, які сёлета адзначыў сваё 1000-годдзе і адкуль нядаўна вярнулася школьная дэлегацыя.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя.

 

Мова родная, мілагучная…

Дню роднай мовы прысвячаецца

Гэтай ісціне веру даўно,

І яна для мяне, як замова:

У людзей ёсць багацце адно —

Чалавечае, добрае слова.

С.Законнікаў.

 

Родная мова такая мілая, пяшчотная, гучная і такая цудоўная. Яна ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гу-чанне роднага слова мы пачынаем успры-маць з матчыных песень, цудоўных бела-рускіх казак, легендаў і паданняў. Якуб Ко-лас, Янка Купала, Максім Танк, Максім Багдановіч, Янка Брыль …. І сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія б не выказалі  сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэсліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай памяці.

21 лютага народы нашай планеты святкуюць Дзень роднай мовы. Амаль ўсе бібліятэчныя ўстановы ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» далучыліся да гэтага шыкоўнага свята і яшчэ раз нагадалі сваім наведвальнікам, што ёсць такі дзень, ёсць такое свята, што нездарма ён устаноўлены і святкуецца, што родную мову паважаць і аберагаць трэба, «… каб не ўмерла».

Яшчэ за тыдзень да знакавай даты ў кожным «райскім» куточку (менавіта біб-ліятэка гэта асабісты рай для чалавека разу-мнага і пазітыўнага) ладзіліся цікавыя і змя-стоўныя кніжныя выставы, на якіх прад-стаўлены  лепшыя творы з фондаў бібліятэк,  праводзіліся акцыі. У сам дзень арганізавана звыш 12 мерапрыемстваў: гадзіна роднай мовы «Мова родная — багацце народнае» (Карэліцкая раённая бібліятэка), «Чароўныя гукі роднай мовы» (Райцаўская сельская бібліятэка), «Ад зерня — колас. Ад слова — мова»  (Мірская гарпасялковая бібліятэка), гістарычная вандроўка «Погляд праз ста-годдзі» (дзіцячая бібліятэка),  літаратурныя чытанні «Сэрцам роднага слова краніся» (Палужская сельская бібліятэка. І абавяз-ковым пунктам кожнай сустрэчы — агульна-нацыянальная дыктоўка. Узброіўшыся ша-рыкавымі ручкамі і аркушамі паперы, удзе-льнікі мерапрыемстваў, а гэта  падлеткі, мо-ладзь і людзі старэйшага пакалення пісалі ўрыўкі з твораў  Васіля Быкава ці  Уладзі-міра Караткевіча.

У Карэліцкай раённай бібліятэцы спачатку член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кошур узгадала мясцовага паэта Івана Жука і яго творчасць, прасякнутую дабрынёй, любоўю да роднай зямлі і  мат-чынага слова. Нездарма імя Івана Жука ўне-сена ў даведнік Аляксея Пяткевіча «Людзі культуры Гродзеншчыны». А затым пра-дыктавала ўрывак з аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада». На працягу 30 хвілін (менавіта столькі доўжылася дыктоўка) Іван і Джулія радаваліся сонечнаму летняму дню, паху кветак і травы, сваёй маладосці, збіралі і ласаваліся чырвонымі зорачкамі — суніцамі, на пэўны час забыўшыся пра не-бяспеку. У заканчэнні амаль усе ўдзельнікі выказалі свае пазітыўныя адносіны да ме-рапрыемства.

Тыдзень завяршыўся, але наперадзе новыя святы і новыя беларускамоўныя мерапрыемствы, якія яшчэ не адзін раз падкрэсляць, што мова — душа народа, века-вая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння го-нар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Н.У. Казарэз, метадыст  ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка.

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў сакавіку

Адаміна Алена

Адамовіч Славамір Генрыхавіч

Азарчык Раман Уладзіміравіч

Анацка Ганна .

Андрэас Анатоль

Аніскевіч Алег

Аноп Віталь Аляксандравіч

Антонава Алена Аляксеўна

Арочка Ларыса Іванаўна

Асіпчук Аксана Мікалаеўна

Аскерка Анатоль

Астаповіч Галіна Канстанцін.

Астроўскі Аляксандр Алякс.

Аўсяннікава Тамара Аляксан.

Баброўская Людміла

Бажыцка Алег Аляксандравіч

Бандарэнка Юлія Дзмітрыеўна

Бараноўскі Сяргей

Бародзіч Ганна Стафанаўна

Баршчэўскі Лявон Пятровіч

Барэль Таццяна Уладзіміраўна

Баўсюк Мікола

Бахцізіна Кацярына Георгіеўна

Белякоў Аляксандр

Бермант Раіса Барысаўна

Богдан Вадзім

Бойка Сяргей Васільевіч

Бохан Уладзіслаў Сяргеевіч

Бубула Вольга

Бугай Казімір Іосіфавіч

Бугук Яўгенія Якаўлеўна

Бука Таццяна Леанідаўна

Булак Аляксандр

Бураўкін Арсеній Аляксеевіч

Бутылін Міхась Уладзіміравіч

Бяляева Наталля Уладзімір.

Васільчанка Мікола Рыгоравіч

Вашкевіч Андрэй Фрыдрых.

Вашкевіч Ігар Пятровіч

Віцько Дзмітры Вячаслававіч

Войшніс Фаіна Сцяпанаўна

Вулхайзер Курт Фрэдрык

Вянгура Ніна Фёдараўна

Вярбіцкая Ядвіга Станіслав.

Вячорка Францішак Валянц.

Галец Вольга Георгіеўна

Гапеенка Анатоль Мікалаевіч

Гарасюк Аляксандр

Гардзей Н. М.

Гаркавая Людміла

Гарэлікава Ларыса Эдуардаўна

Герасімовіч Валянцін Іванавіч

Гіль Лілея Эдмундаўна

Гоўша Сяргей Канстанцінавіч

Грамыка Валянціна Васільеўна

Грыгаровіч Радаслаў Іванавіч

Грыгор’еў Аляксандр Віктар.

Грынь Наталля Станіславаўна

Грышкевіч Юры Генадзевіч

Гук Ганна Іванаўна

Гуркоў Канстанцін Уладзімір.

Дабратвор Ілля Мікалаевіч

Давыдоўская Алена Сяргееўна

Дайлідка Юры

Далудзенка Анастасія Дзмітр.

Дамасевіч Віталь Уладзімір.

Дапкюнас Жанна Казіміраўна

Дарашкоў Сяргей

Дзіцэвіч Рычард Мікалаевіч

Дзмітруковіч Вольга Фёдар.

Другакова Марына Мікал.

Дрык Людміла

Дубіцкі Уладзімір Пятровіч

Дыдышка Ніна

Дэц Алена Георгіеўна

Жылко Антон Мікалаевіч

Забалотная Леакадзія Віктар.

Завацкі Яўген Ігаравіч

Занкевіч Сяргей Міхайлавіч

Згірскі Міхаіл Францавіч

Здзітавец Алена Уладзіміраўна

Зінавенка Сяргей Леанідавіч

Зянькевіч Барыс Барысавіч

Іванова Бярнарда Пятроўна

Ішчанка Галіна Мікалаеўна

Кавальчук Дамініка Сяргееўна

Кавальчук Дзмітры Леанідавіч

Кадушка Вера Уладзіміраўна

Казлова Аляксандра Віктар.

Каліновік Вольга Фёдараўна

Калоша Аляксандр Аляксан.

Кандрацьева Зінаіда Міхайл.

Капковіч Вольга

Карабач Марыя

Каралёва Таццяна Іванаўна

Карась Ганна Аляксандраўна

Караткевіч Таццяна Мікал.

Карлінскі Віктар Адамавіч

Карпіцкі Максім Юр’евіч

Кашкур Іосіф Станіслававіч

Кечанкоў Мікалай Мікалаевіч

Кірылаў Герман Іларыёнавіч

Кіслая Вольга Юр’еўна

Клімавец Яўгенія Антонаўна

Клінава Дарыя

Коваль Ірына Віктараўна

Козел Ларыса Міхайлаўна

Конічава Галіна

Корань Вольга

Кохан Павел Сяргеевіч

Крапоціна Вольга Іванаўна

Красніцкі Віктар Яўгенавіч

Крол Цімур Аляксандравіч

Крук Ларыса Васільеўна

Крукоўскі Уладзімір

Крывенькая Марына Расцісл.

Кулеўскі Уладзіслаў Ігаравіч

Кулецкі Уладзіслаў Ігаравіч

Кулішча Эдуард Францавіч

Кунцэвіч Уладзімір Генадз.

Курбацкі Аляксандр Міхайл.

Кухаронак Валянціна Іванаўна

\Кухто Васіль Іванавіч

Лазіцкі Дзяніс Андрэевіч

Лазоўскі Алег Алегавіч

Лапенка Аляксей Купрыянавіч

Лапіцкі Аляксей Іванавіч

Латушка Ірына

Латыш Аліна Лявонаўна

Леўшукоў Андрэй

Ліннік Мікалай Міхайлавіч

Лісоўскі Тарас Станіслававіч

Ліцвінчук Наталля

Лойка Ганна Станіславаўна

Лукашэвіч Аляксей Пятровіч

Луханіна Алена Альбінаўна

Ляўковіч Міхась Васільевіч

Мазанік Аляксандр Віктаравіч

Макар Юры Уладзіміравіч

Макарэвіч Сяргей Іосіфавіч

Малахава Людміла Віктараўна

Малашанка Зміцер Васільевіч

Малашчанка Ядвіга Алегаўна

Малышчыц Мікалай Васіл.

Мамонька Алена

Мамчыц Эдуард Іосіфавіч

Марачкін Аляксей Антонавіч

Марус Алена

Маханько Алена Валер’еўна

Махвіц Аляксей Яўгенавіч

Мацвееў Ігар Аляксеевіч

Мельнікава Анжэла

Мельнікава Святлана

Мерцалава Надзея Фёдараўна

Мінава Вера

Місевіч Мар’ян

Міхалькевіч Віталь Генрых.

Міхалькевіч Віталь Паўлавіч

Міхалькевіч Уладзіслаў Генр.

Міхнавец Дзіна Мікалаеўна

Мухіна Надзея Аляксандраўна

Мяцюн Таццяна Мар’янаўна

Насовіч Эдуард Піліпавіч

Несмяянава Людміла Данілаўна

Носава Галіна

Падгайскі Мікалай Вячаслав.

Пазднякова Анастасія Дзмітр.

Пазняк Марыя

Пальчэўскі Юры Леанідавіч

Паляк Надзея Васільеўна

Панкевіч Аляксандр

Папковіч Уладзімір Антонавіч

Паўлавец Зміцер Змітравіч

Паўлюковіч Ніна

Пералайка Мікалай Уладзім.

Перападзя Ліна Фёдараўна

Праконіна Вера Уладзіміраўна

Прыбыш Ірына Мікалаеўна

Прыгодзіч Фёдар Уладзімір.

Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч

Пятручык Уладзіслаў Анат.

Рабчынская Лідзія Аляксееўна

Раманоўская Ганна Леанідаўна

Раманоўская Яніна

Рамашэўская Людміла Алякс.

Родзік Анатоль Леанідавіч

Рулевіч Алена Валер’янаўна

Русан Сяргей Іванавіч

Руткоўская Антаніна Фадз.

Рыбакова Ірына Алегаўна

Рыбакоў Яўгеній Юр’евіч

Рыбачонак Аляксандр Міх.

Рымша Ангеліна Алегаўна

Сабалеўская Вольга Алякс.

Савіцкі Максім

Савіцкі Павел Уладзіміравіч

Садоўская Алена Станіслав.

Садоўскі Раман

Салдаценка Ігар Пятровіч

Санько Зміцер Хведаравіч

Саракавік Анатоль Вячаслав.

Сарнацкі Аляксандр Балясл.

Саўчанка Марыя Уладзімір.

Севасцьянава Ганна Сяргееўна

Сідаровіч Ала Рамуальдаўна

Сідарэвіч Святлана Рыгораўна

Сідарэнка Сяргей Уладзімір.

Сінькевіч Сяргей Алегавіч

Сіняўская Вера Васільеўна

Смаль Вячаслаў Мікалаевіч

Смірнова Рэната Юр’еўна

Старавойт Наталля Юр’еўна

Стаўбун Ірына Іванаўна

Стахоўскі Станіслаў Аляксан.

Стаціўка Мікалай

Страха Соф’я Валянцінаўна

Стэпусь Васіль

Суравіцкі Віталь Анатольевіч

Сурскі Ягор Дзмітрыевіч

Сухарава Любоў Васільеўна

Сушко Вера Іванаўна

Сцямпкоўскі Сяргей

Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Сянкевіч Васіль Іванавіч

Табушава Ірма Алегаўна

Тамулёнак Мікалай Іванавіч

Тацянкоў Генадзь Максімавіч

Точка Людміла Браніславаўна

Трайнель Віктар

Траццякова Алена Уладзімір.

Трацяк Іван Іванавіч

Трашчанка Уладзімір Яўхім.

Турок Марыя Аляксандраўна

Уазіз Амін

Узлоўскі Валянцін

Федаровіч Валерый Васільевіч

Філіпаў Мікалай Альбертавіч

Фірысюк Таццяна Мікалаеўна

Хабян Вольга

Хамрэнка Ірына Алегаўна

Харашылава Тамара Пятроўна

Хацятоўскі Аляксей Алякс.

Храпавіцкі Васіль Сяргеевіч

Цвяткова (Русак) Надзея Ів.

Цыркуноў Аляксандр Іванавіч

Чакур Анатоль Міхайлавіч

Чаляпін Аляксей

Чапля Аляксей Генрыкавіч

Чарняўская Святлана

Чашчына Наталля Мікалаеўна

Чэчат Сяргей Аляксандравіч

Шавель Яўген Іванавіч

Шагулін Алег Іванавіч

Шадыра Вадзім Іосіфавіч

Шарах Генадзь Мікалаевіч

Шаргаева Святлана Міхайл.

Шарэйка Вольга

Шахоўская Святлана Уладзім.

Шыпіла Вераніка Уладзімір.

Шышкіна Лена Сяргееўна

Шышук Андрэй Іванавіч

Шэметава Алеся Аляксандр.

Якубоўская Таццяна

Якубук Наталля Раманаўна

Яноўская Марыя

Януковіч Вікторыя Эдуард.

Янчанка Алена Рыгораўна

Яўдошына Ларыса Іванаўна

Яцына Яна Мікалаеўна

 

З чарады Страцім-Лебедзя…

Навіна аб смерці блізкага чалавека заўсёды засцігае зняна-цку, як гром з яснага неба… І ты, агаломшаны гэтай навіной, робі-шся абсалютна абязброеным і бездапаможным перад жыццём і лёсам. І пачынаеш пакутліва сум-нявацца ў існасці Божага про-мыслу… Ну чаму? Чаму? Чаму так? Мо таму, што «не па барадзе, а па чарадзе смерць ідзе…»? Алесь Пісьмянкоў, Ала Канапелька, Ана-толь Сыс, Уладзімір Марук, Тац-цяна Сапач, Міхал Анемпадыстаў, Уладзіслаў Ахроменка… У гэтым жалобным шэрагу з нядаўняга часу і — Эдуард Дубянецкі… Ён быў паэтам з рыцарскім абліччам і анёльскай душой — абсалютна шчырым, даверлівым і бяскрыў-дным у адносінах да  людзей і ні разу не паскардзіўся на бязлітасны лёс, і не выказаў крыўды на Бога за сваю фізічную загану… На гэта здольныя толькі сапраўдныя  во-латы Духу… Тыя, хто робіць пер-шы крок на Птушыны шлях без самоты і шкадавання, бо «кнігу маюць»… Паэт Эдуард Дубянецкі з іх акрыленай чарады…

 

 

Памяці Эдуарда Дубянецкага

 

Отговорила роща золотая…

 С. Ясенін.

 

Нібыта хтосьці зло пажарціў, —

яшчэ учора вершы сніў…

— Ой, Эдуардзе, Эдуардзе!

Ну што ж ты, дружа, нарабіў?!

Жыцця на дробязь не растраціў…

Хлуснёй душу не замуціў…

— Ой, Эдуардзе, Эдуардзе!

Ты, як анёл, узнёсла жыў…

Аб моры мару даляглядзіў…

Не шкадаваў балесных крыл…

— Ой, Эдуардзе, Эдуардзе!

Чым Богу ты не дагадзіў?

Завету Геніюш не здрадзіў…

Больш за жыццё

свой Край любіў…

— Ой, Эдуардзе, Эдуардзе!

Не ў час твой гай адгаманіў…

 Эдуард Акулін.

25 лютага 2020 г. 20:25.

Эдуард Дубянецкі

Паэт, гісторык, культуролаг, эсэіст. Аўтар кнігі паэзіі «Душы маёй няскончаны палёт» (2011), а таксама навукова-папулярных кніг, энцыклапедычных даведні-каў і навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, белару-сазнаўству, культуралогіі. Кан-дыдат гістарычных навук. Нара-дзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Чудзін на Берасцейшчыне. Памёр 25 лютага 2020 года.

 

Беларуская мова

 

Беларуская мова —

То крылы,

Што дае міласэрна Ўсявышні

Нам для ўзлёту

Знямелай душы…

 

Беларуская мова —

Малітва,

Што гучыць пранікнёна і льецца

Жыццядайным святлом

На імшы…

 

Беларуская мова —

Ліхтарык

Для таго,

Хто зблудзіў цёмнай ноччу

І не ведае шлях

Да шашы…

 

Беларуская мова —

Цягнік ты,

Здольны вывезці хутка народ

На прастор

Ціхай радасці вольны

З хцівай пашчы

Бязвер’я глушы…

 

Зрабі з маім сном, што захочаш…

 

Калі мой сон

ізноў

сплываці будзе

уніз па рэчцы,

ты яго спыні…

 

Спыні

і на руках сваіх вільготных

у дом пусты

свой прынясі ўначы,

а потым

у ложак свой яго,

нібыта котку,

з сабою побач

пакладзі і прытулі,

альбо,

як бруднае

і непатрэбнае люстэрка,

ушчэнт разбі яго,

без роспачы разбі…

 

Канфармісты

 

Іх не турбуе лёс краіны,

Іх крэда — быць ніжэй травы

І гнуць перад начальствам спіны,

Жыць, як бязвольныя рабы.

 

Іх не хвалюе скон народа,

А толькі шмоткі, сэкс, харчы.

Для іх пусты гук «дух», «свабода».

Іх прынцып —

«лепш заўжды маўчы!»

 

Яны б хацелі жыць так вечна,

Бы рыбы ў касяку, маўчаць,

І плыць у рацэ жыцця бяспечна

Усёй сям’ёй сваёй. Аднак

Ім здолее хтось пракрычаць

З нашчадкаў шчырых:

«Ганьба! Ганьба!»

Беларускі баян

 

Рыгору Барадуліну

 

Кшчоны вы нябёсамі і Богам,

каб служыць

святыні нашай — мове!

Каб насуперак

усім бедам і трывогам

эліксірам быць

чароўным у знямозе!

 

Голас Ваш узнёслы вышэй гор

узлятае, мудры

дзядзька наш Рыгор!

Вы — паэзіі цудоўнай акіян,

чараўнік і беларускі наш Баян!

 

Паэзія

 

Адзін другога пераконваў:

«Паэзія — гэта пошук

дна бяздоннага маўчання»

Другі яму рашуча запярэчыў:

«Не! — гэта адчуванне

бязмежнага болю

ў нетрах спрадвечнай мілосці».

А трэці паспрабаваў іх

прымірыць:

«Паэзія — гэта спасціжэнне

спрадвечнага маўчання

мілосці на дне неабсяжнага болю».

 

Творчасць

 

У лабірынце слоў нямых

блукаю,

нястомна я шукаю сярод іх

такія словы,

каб з іх можна было скласці,

нібыта пазл,

таямнічы верш,

які б змог вырвацца

з прасторы нематы,

і ў рэшце рэшт

загаварыць

са мной, з табой,

а мо

і з цэлым светам…

 

Там…

 

Там штось шапоча пасівелая рака,

вісяць, бы яблыкі,

на дрэве неба зоркі,

там выглядае лодка рыбака

чаўном Харона. І ляжаць пагоркі,

 

нібы вярблюды

у пустыні; вецер там

містычнай цішынёй зачараваны,

бы немаўлятка, спіць.

З нябёс бальзам

спакою льецца.

Дзіўны час нірваны…

 

Журботны дыялог

 

«Жыццё маё сцякала,

Бы вада

З халоднага

І вострага ляза…»

 

«Маё жыццё —

Гаркавая сляза,

Што ўпала на зямлю калісь

І знікла,

І знікла незаўважна,

Бы раса…»

 

[Той дыялог

Дзвюх мёртвых душ

Пачулі

Пясок маўклівы

Й задуменная трава].

 

2020  —  ГОД  ЖЫЛКІ

План работы

Нясвіжскай раённай арганізацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» па ўшанаванні 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі

  1. Грамадская працоўная акцыя «100 дубоў для Жылкі».
  2. Выданне календара «Маляван-кі», прысвечанага «песняру кра-сы» У. Жылку і творам народных мастакоў-самавукаў.
  3. Прэзентацыя календара «Маля-ванкі» — анонс ГОДА ЖЫЛКІ на Нясвіжчыне.
  4. Ліст ад сяброў ТБМ і зацікаў-ленай грамадскасці на імя стар-шыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў з прапановай назваць адну з вуліц г. Нясвіжа імем Ула-дзіміра Жылкі.
  5. Ліст ад сяброў ТБМ і зацікаў-ленай грамадскасці на імя стар-шыні Гарадзейскага Савета дэпу-татаў аб наданні адной з вуліц г.п. Гарадзея імя Уладзіміра Жылкі.
  6. Напісанне Агульнанацыяна-льнай дыктоўкі (АНД) «Закладка на Жылку».
  7. Распрацоўка эскіза і выраб па-мятнай пліты ў гонар Жылкі для ўсталявання на камені ў зоне адпа-чынку «Ціхая затока» (бераг Ушы, Гарадзея).
  8. Падбор радкоў з вершаў паэта і ўсталяванне суправаджальных лірычна-краязнаўчых паказаль-нікаў у зоне адпачынку «Ціхая затока».
  9. Ініцыяваць выкуп хаты ў в. Ма-кашы, дзе нарадзіўся і гадаваўся паэт, з мэтай далейшай мемары-ялізацыі сядзібы і стварэння музея Жылкі.
  10. Удзел ў святкаванні юбілею па-эта ў в. Макашы і г.п. Гарадзея.
  11. Літаратурная сустрэча ў Гара-дзеі «Чытаем і дэкламуем Жылку».
  12. Зварот да адміністрацыі Стаў-бцоўскага раёна аб усталяванні ў в. Падлессе, дзе летаваў Уладзімір Жылка, КАМЕНЯ ПАМЯЦІ па-эта і РУЖОВАГА КРЫЖА як сім-вала яго творчасці.
  13. Працоўныя дэсанты («Ціхая затока», Гарадзея і Макашы). 14. Экскурсіі для ахвотных наве-даць радзіму паэта.
  14. Зварот да беларускай грамад-скасці з прапановай ажыццявіць паездку да магілы паэта ў г. Уржум
  15. Памінальная імша па У. Жылку ў Ішкальдзі, дзе некалі прыняў ён хрышчэнне.

 

Д А Л У Ч А Й Ц Е С Я !

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскім аграрным універсітэце

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца традыцыйна 21 лютага. У нашым горадзе адбы-лася 13 агульнарэспубліканская дыктоўка.

З ранку па запрашэнні На-таллі Іванаўнай Пержынскай па-трапіў на пачатак дыктоўкі ў кор-пусе БТФ на вуліцы Акадэмічнай. Дыктоўка была па творы Аляксея Карпюка «Данута». З самой Да-нутай мы таксама знаёмыя яшчэ з часоў маёй вучобы ў ГСГІ, калі яна выступала ў нас разам з Аляк-сеем Нічыпаравічам перад студэн-тамі сельскагаспадарчага інсты-тута. У гэты раз дыктоўку пісалі студэнты школы кіруючых кадраў. Зрабіў некалькі здымкаў і накі-раваўся ў свой корпус на заняткі.

Прайшло пару гадзін, і я аказаўся сведкам яшчэ дзвюх дык-товак. Адну з іх чытала Наталля Іванаўна для першакурснікаў. Як мне падалося, студэнты былі ве-льмі сціплымі.

У іншай аўдыторыю дык-тоўку чытала таксама для перша-курснікаў Аксана Мікалаеўна Асіпчук. У студэнтаў гэта былі першыя заняткі па беларускай мове. Тэкст дыктоўкі яны пісалі на вельмі прыгожа аформленых ар-кушах паперы, якія спецыяльна для дыктоўкі падрыхтавала Аксана Мікалаеўна. Распавёўшы некалькі цікавых старонак пра свае сустрэ-чы з выдатнымі беларускімі пісь-меннікамі і паэтамі я пакінуў аў-дыторыю, каб не перашкаджаць ні выкладчыку, ні студэнтам.

Мікола Таранда.

Міжнародны дзень роднай мовы ў

Бярозаўскім палацы культуры

У 1999 годзе рашэннем 30-й се-сіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай садзейнічання моўнай і культур-най разнастайна-сці і шматмоўя ўстаноўлены Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.

З мэтай папулярызацыі і падтрымкі беларускай мовы ў Бярозаўскім гарадскім Доме ку-льтуры Лідскага раёна адбылася квэст-гульня «Размаўляем па-бе-ларуску», да Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікаў чакала падарожжа па станцыях, на якіх прыходзілася выконваць цікавыя і разнастайныя заданні.

1-ае месца заняла каманда СШ № 3 «Крынічкі».

Сардэчна віншуем нашых пераможцаў.

Наш кар.

 

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ

Міжнародны дзень роднай мовы сябры абласной арганізацыі ТБМ  адзначылі разам з навучэн-цамі і выхаванцамі беларускіх групаў і класаў Гародні. Дзеці пад-рыхтавалі праграмы святкавання, а сябры арганізацыі павіншавалі, прыгожымі падарункамі. Для  да-школьнікаў 65 і 83 садкоў было выраблена 60 адмысловых нале-пак. У кожным з гэтых садкоў існуе па адной беларускай групе. Ме-навіта туды і занеслі налепкі Галіна Самойла і Іна Соркіна. Яшчэ ў адным садку, у сорак пятым так-сама існуе і працуе беларуская, мяшаная паводле ўзросту, група дашкольнікаў. Але там уведзены каранцін, таму сябры Таварыства беларускай мовы Гарадзенскай вобласці  завітаюць з падарункамі і адзначаць Дзень роднай мовы пазней.

 

Трэба заўважыць, што вы-хавацелі і дзеткі беларускіх групаў садкоў 83 і 65 добра падрыхта-валіся да святкавання Дня роднай мовы. Маюць добрую метадыч-ную базу для выхавання па — бела-руску. У садку № 65, па вуліцы Рэпіна, 7 — загадчыца Алена Прац-кайла і выхавальніца Марына Шы-мук. Беларуская група складаецца з дваццаці двух дзетак. У садку № 83, вуліца Ліможа, 8 —  загадчыца Алена Пышынская. Колькасць дзетак ў беларускай групе — 12. У апошні віншаваць дзяцей прыйшлі не толькі сябры ТБМ, але і наву-чэнцы суседняй гімназіі.

 

У сярэдніх школах 32 і 34 ўжо цягам дзесяці гадоў існуе бе-ларуская плынь. Ёсць таксама па адным-два навучэнцы па асоб-ным навучальным маршруце ў гімназіях 7 і 10 г. Гародні.

Сябры Таварыства бела-рускай мовы адведалі гэтыя шко-лы, дзе ўручылі падарункі (на-стольная гульня «Паўстанцы», кніжкі, налепкі) і адмысловыя па-дзякі ўсім беларускім выдатнікам: Алесі Карнэль, Ульяне Федасевіч, Васілю Астроўскаму, Дамініцы Лукашык, Айгару Бучу, Марыі Чугай, Яну Астроўскаму, Свят-лане Астроўскай. Некаторыя з названых школьнікаў, разам з бацькамі прыйшлі на грамадскую трынаццатую гарадзенскую дык-тоўку і там атрымалі падарункі і падзякі ад грамадства і сяброў ТБМ.

 

У фармаванні падарункаў  фінансавую дапапамогу Тава-рыству беларускай мовы аказалі гарадзенскія людзі і гандлёвыя ўстановы: Сяргей Зылькоў, Павел Мажэйка, Зміцер Захарка, Мікола Маркевіч, Галіна Парфененка, крамы «Адметнасць», «Цудоўня», «Кубік», партал Hrodna.life.

Віктар Парфёненка, старшыня Гарадзенскай

абласной Рады ТБМ.

 

13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў філіялах ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Я. Купалы»

Шэраг мерапрыемстваў прайшлі ў філіялах ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купа-лы», прымеркаваных да Міжна-роднага дня роднай мовы. Акрамя такіх звыклых форм, як літаратур-ныя вечары, гадзіны роднай мовы, гасцёўні, віктарыны, урокі бе-ларусазнаўства традыцыйным стала правядзенне Агульнанацыя-нальнай дыктоўкі, якая сёлета прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтае мерапрыемства праводзіцца з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, шырокага святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

15 лютага 13-ю Агульнана-цыянальную дыктоўку пісалі ў філіяле «Мінойтаўская сельская бібліятэка». У дыктоўцы прымалі ўдзел жыхары вёскі Мінойты, а таксама старшыня і намеснік ста-ршыні Лідскай гарадской арганіза-цыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк. Тэкст чытала настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мінойтаўская сярэдняя школа» Алена Іосіфаўна Скерсь. Для дыктоўкі быў выбраны тэкст з аповесці А. Карпюка «Данута». Большасць з тых, хто прыйшоў, хоць i запэўнiлi, што вырашылi далучыцца да дыктоўкi выключна са спартыўнага iнтарэсу, але пад-час мерапрыемства адчувалася, што хваляванняў i напружання ў зале было нямала. Справіліся з дыктоўкай усе прысутныя — вынікі былі добрымі і выдатнымі.  Пакуль ішла дасканалая праверка дыкто-вак перад прысутнымі з невялікім канцэртам выступіў бард Сяргей Чарняк.

19 лютага падчас гадзіны беларускай мовы «Далучыся да роднай мовы» у філіяле «Дітвян-ская сельская бібліятэка» прайшла дыктоўка, у якой прымалі ўдзел вучні мясцовай школы розных узростаў. Школьнікам звычна пісаць дыктоўкі, таму ўсе выдатна справіліся з пастаўленай задачай.

Здаць своеасаблівы «экза-мен» на веданне роднай мовы ў Лідскую раённую бібліятэку імя Янкі Купалы 21 лютага прыйшлі самыя актыўныя і адданыя чыта-чы. Да ўвагі ўдзельнікаў дыктоўкі быў прадстаўлены ўрывак з ра-мана «Векапомныя дні» М.Ц. Лынькова «Будзем жывы, будзе і дэпо». Адразу пасля дыктоўкі ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць сама-стойна праверыць свой тэкст і зра-біць асабістыя высновы, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай. Трэба разумець, што гэта сімвалічная дыктоўка, нешта кшталту флэшмоба. Яго галоўная мэта — паказаць, што табе пада-баецца беларусская мова. Такім чынам, дэвіз мерапрыемства — «Я ўдзельнічаю, таму што мне пада-баецца». І людзі сапраўды атры-малі задавальненне.

Міжнародны дзень роднай мовы быў адзначаны і ў філіяле «Бярозаўская гарадская біблія-тэка». 21 лютага сябры аматарска-га аб’яднання «Суразмоўніца» прынялі  ўдзел у 13-й Агульнана-цыянальнай дыктоўцы, напісаўшы тэкст Васіля Быкава «На Чорных лядах».

Тым жа днём у філіяле «Лідская гарадская бібліятэка № 6 імя В. Таўлая»  ладзілася літара-турная гасцёўня «Родная мова — матчына мова, ззяе вясёлкай кож-нае слова». Прысутным быў пра-панаваны для дыктоўкі тэкст А. Карпюка «Данута»,  усе з ахвотай і выдатна яе напісалі. Падчас ме-рапрыемства гучалі вершы і песні на роднай мове. Дадаткам біблі-ятэкар правяла агляд кніг «Адкры-ваю… нанова беларускае слова».

21 лютага філіял «Дварыш-чанская сельская бібліятэка» за-прасіў вучняў 5-га класа ДУА «Дварышчанскі вучэбна-педага-гічны комплекс дзіцячы сад-сярэд-няя школа» адзначыць Міжнарод-ны дзень роднай мовы паэтычнай сустрэчай «І прыгожа льюцца на прасторы словы беларускай мо-вы». Свае веды вучні прадэман-стравалі адгадваючы загадкі, збіра-ючы прыказкі і напісаўшы дык-тоўку, якую прапанавала настаў-ніца беларускай мовы І.Л. Шостак.

Апошнімі  ўдзел у дыктоў-цы прынялі чытачы філіяла «Лід-ская гарадская бібліятэка № 3″, дзе ў рамках гадзіны роднай мовы «І прыгожа льецца  па прасторы  сло-ва беларускай мовы» 22 лютага прайшла дыктоўка. Тут тэкст з апо-весці А. Карпюка “Данута” пісалі ў асноўным сябры лідскіх аргані-зацый ТБМ. Чытала А.Я. Папковіч.

Прайшлі мерапрыемствы і ў іншых бібліятэчных філіялах раёна. Да прыкладу:

20 лютага ў рамках дзіця-чага клуба «Буслік» філіяла «Лід-ская гарадская бібліятэка № 2″ прайшла пазнавальная сцяжынка «Чаму знікаюць словы?», пры-меркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Да Міжнароднага дня род-най мовы 20 лютага прайшла літаратурная вечарына «Роднаму слову прызнанне ў любові» у філіяле «Тарноўская сельская біб-ліятэка».

21 лютага філіял «Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка» за-прасіў навучэнцаў 3А класа ДУА «Сярэдняя школа № 8 г.Ліды» на літаратурную палітру «Беларускае роднае слова, ты на крылах буслі-ных ляціш», прысвечаную Міжна-роднаму дню роднай мовы.

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле «Лід-ская гарадская бібліятэка №1″ ад-быўся паэтычны вянок па творах беларускіх паэтаў «У мовы роднай — роднае карэнне», і так па ўсіх філіялах.

Міжнародны дзень роднай мовы — нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той адзінай, якую мы завём род-най, якую чуем упершыню з мат-чыных вуснаў, на якой размаўлялі нашыя продкі. А дыктоўка дае маг-чымасць праверыць уласную пісь-меннасць, садзейнічае развіццю патрыятызму, павагі да роднай ку-льтуры.

Бібліятэкар аддзела

бібліятэчнага маркетынгу

К.С. Сандакова.

 

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе адбыўся штогадовы квэст ад платформы Say.by

22-га лютага да Між-народнага дня роднай мовы ў Лідзе адбыўся штогадовы квэст ад платформы падтры-мкі жывой беларускай мо-вы Say.by. Згуляць у квэст маглі ўсе ахвочыя без уз-роставых абмежаванняў.

Каб прайсці квэст трэба было абысці тры ла-кацыі: адшукаць QR коды ў кафэ хуткага харчавання «Тутака», у кавярні «Добрая кава» і кафэ «Тамака». Усяго было 13 пытанняў, і за кожны правільны адказ удзельнікі раскрывалі сімвал закада-ванай фразы квэсту. Пра-йшоўшы паспяхова ўсе вы-прабаванні можна было ат-рымаць — “Я (люблю) РОД-НУЮ МОВУ”.

У пытаннях трэба было: адгадаць беларускія загадкі; пакуль гучыць уры-вак песні беларускай выка-наўцы Palina — «Як ты» або  ўрывак з перакладзенага фільма «Вядзьмар» студыяй дыктарскага агучвання па-беларуску Gavarun.by ад-шукаць ў прапанаваных тэкстах словы, якія не супа-даюць з арыгіналам. Напі-саць правільна пад дыктоўку знакамітыя цытаты і шмат інш.

Квэст доўжыўся ўвесь дзень і пад заканчэнне працоўнага часу кафэ «Ту-така» ў 0:00 быў завершаны.

Падсумаваўшы вы-нікі былі вызначаны 8 па-спяховых удзельнікаў сярод якіх былі вылучаны прызё-ры 1-га, 2-га і 3-га месца, якія справіліся першыя:

  1. Ксенія;
  2. Валерыя;
  3. Дар’я;
  4. Антон;
  5. Дзіяна;
  6. Зміцер;
  7. Вікторыя;
  8. Антон.

 

23-га лютага ў бан-кетнай зале кафэ хуткага ха-рчавання «Тутака» адбыло-ся ўрачыстае ўзнагаро-джанне. Кіраўнік платфор-мы Say.by Аляксандар Ша-стаковіч прывітаў усіх пера-можцаў квэсту з Міжнаро-дным днём роднай мовы і выдатна завершаным квэ-стам. Усе паспяховыя ўдзе-льнікі атрымалі арыгіналь-ныя прызы ад платформы Say.by. А заняўшыя 1-е, 2-е і 3-е месцы ў дадатак атры-малі грашовыя сэртыфікаты ад “Тутака” па 10 рублёў, “Добрай кавы” па 5 рублёў і “Тамака” па 10 рублёў.

Мы шчыра дзякуем усім, хто прыняў удзел у квэсце ў падтрымку бела-рускай мовы.

З Міжнародным днём роднае мовы!

Алег Лазоўскі.

 

«Загаўліны» ў Кальчунах

Апошні вечар перад Вялікім пастом у аўторак 25 лютага ў Кальчунах Ашмя-нскага раёнапрайшоў па традыцыях і звычаях прод-каў. У «тлусты аўторак» у мясцовым аддзеле культу-ры і вольнага часу сабра-ліся добрыя вясёлыя адна-вяскоўцы, каб разам па-ўдзельнічаць у тэатралі-заваным абрадавым дзеянні «Загаўліны», зладзіць «пра-бачальную бяседу», «пра-цягнуць калодку», патан-чыць, выявіць спрыт у за-плятанні кос са стужак, прадставіць свае асабістыя рэцэпты падрыхтоўкі бела-рускіх страў, паспрабаваць усякіх смачнасцяў ад гаспа-дара і гаспадыні: традыцы-йных ласункаў і пахучых мясных страў!

Кальчуны — гэта ката-ліцкае аграмястэчка, а ў беларускіх каталікоў гэты дзень завецца «Запусты», у Кальчунах — «Загаўліны», ад слова «загаўляцца», г.зн наесціся сытна тлустай мясной ежы перад пастом?! Гэты абрад быў звычайным для гэтай мясцовасці да пачатку 90-х, потым быў забыты. А вось чатыры гады назад за-гадчыца аддзела культуры і вольнага часу аг. Кальчуны Кагадоўская Сняжана Іосі-фаўна з супрацоўнікамі аднавілі гэтую тра-дыцыю і цяпер ужо падтрымліваюць кожны год. Гэтым разам абрад пачаўся абыходам двароў групай пераапранутых з возам з канём, якія сабралі з хат жыхароў аграмяс-тэчка старыя рэчы, каб спаліць іх вечарам на агульным яркім вогнішчы! Пудзіла (ля-льку, тыпу масленічнай) насілі з сабой па дварах (але потым не спалілі!). Яе падол ірвалі на часткі, для таго каб потым закапаць у гародах аграместачкоўцаў для павелічэн-ня ўраджайнасці. Потым усе разам сабра-ліся ў імправізаванай  хаце на вячоркі. Перад уваходам усім прыйшлося пераскочыць цераз «бервяно» і пачаставацца смачнай духмянай наліўкай для весялосці! Гасцінныя гаспадары разам з гасцямі накрылі агуль-ныя сталы. Тут можна было ўбачыць і тэатралізацыю цікавай тра-дыцыі: прыбраўшы бярозавае палена як нованароджанае дзіця, яго падарылі неза-мужняй дзяўчыне, каб яна сёлета выйшла замуж. А вось нежанатым хлопцам пры-вязвалі да нагі бярозавыя палены, і тыя павінны былі ці хадзіць з імі ці адкупіцца — у нашым выпадку замест водкупу спявалі песню. Запальным стаў выступ самабыт-нага песеннага калектыва са Смаргонскага раёна «Валычанка» з народнымі шумавымі музычнымі прыладамі побытавага пахо-джання.  Пасля вячэры сталы з ежай пакрылі чыстымі белымі абрусамі і ахінулі ў кажух для павелічэння дастатку і багацця. Пасля гэтага пачаліся  вясёлыя народныя танцы! Свята працягвалася дапазна! Усе яго ўдзе-льнікі атрымалі яркія ўражанні і смачныя пачастункі, каб, загавеўшыся ад душы, сем тыдняў шчыра папасціцца.

 Па матэрыялах аддзела

метадычнай працы ГУК

«Ашмянскі РЦК» і карэспандэнта-аматара

Альфрэда Мікуса.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *