НАША СЛОВА № 12 (1475), 18 сакавіка 2020 г.

Аўторак, Сакавік 31, 2020 0

“Нашаму слову” — 30 гадоў

17 сакавіка споўнілася 30 гадоў з мо-манту выхаду першага нумара тады яшчэ бюлетэня “Наша слова”. Што праўда, дата выхаду пазначана як “сакавік 1990 года”, але неяк у якасці дня выхаду прыжылося мена-віта 17 сакавіка.

30 гадоў — цэлая эпоха, палова свя-домага жыцця чалавека, імгненне ў жыцці народа. Сёлетні нумар — 1475-ты ў агульнай нумарацыі. Колькі надрукавана палос, якім накладам — гэтага так проста і не палічыш. Былі ў газеты і лепшыя, і горшыя часы, але нягледзячы на ўвесь Інтэрнэт, на ўсё тэле-бачанне і іншыя электронныя СМІ дажыла такі газета да 30-годдзя. Хоць паменшаным наклада, хоць 1500 кожны тыдзень, а вы-ходзіць. І многае з таго, што сёння ўдаецца ТБМ, не ўдалося б, не атрымалася б без “Нашага слова”.

Газета з нумара ў нумар піша пра дзейнасць арганізацый ТБМ, пра праблемы беларускай мовы, якіх не становіцца менш, тым не менш “Наша слова” не траціць апты-мізму. Мы бачым змены ў грамадстве, як яно, беларускае грамадства, становіцца больш адукаваным, мы чуем, як людзі на прамілы Бог просяць адзінай дзяржаўнай беларускай мовы. Беларускае грамадства гатова раз-вярнуцца да беларускай мовы сёння, як гэта было ў пачатку 90-х мінулага стагоддзя. Па-трэбна воля кіраўніцтва Беларусі, магчыма, заўтра ці паслязаўтра і нашая стойкасць сёння, заўтра, паслязаўтра і заўсёды. І мы выстаім, бо мы — беларусы.

Станіслаў Суднік.

З 30-годдзем, «Наша слова»!

Заснаваная ТБМ газета адзначае свой трыццацігадовы юбілей.

За гэты час зроблена столькі, што ў адным артыкуле гэта немагчыма пералі-чыць. Былі зорныя часы, калі працавала прафесійная рэдакцыя, якую ўзначальваў пісьменнік Эрнест Ялугін. Газета мела зна-чную чытацкую аўдыторыю, вялікую пад-піску, прадавалася ў шапіках. “Наша слова” публікавала вострыя матэрыялы, датычныя нашай гісторыі і сучаснасці. Нягледзячы на тое, што ў тыя часы было шмат незалежнай дэмакратычнай прэсы, «Наша слова» зай-мела сваё адметнае аблічча і заняло сваё месца сярод іншых перыядычных друкава-ных выданняў. На старонках газеты друка-валіся творы прызнаных майстроў слова, а таксама спробы маладых. Сярод артыкулаў розных часоў мы можам знайсці цікавыя творы па гісторыі, культуры, філалогіі. І ўсё ж асноўная мэта нашай газеты — распавядаць пра справы ТБМ. Таму вялікае месца на старонках газеты адводзіцца публікацыям пра дзейнасць ТБМ-скіх структур у Бара-навічах, Магілёве, Лідзе, Віцебску, Оршы і многіх іншых. Без перабольшання — “Наша слова” з’яўляецца архівістам і люстэркам жыцця нашай беларускай інтэлігенцыі ад 1990 года і па сённяшні дзень.

30 гадоў! За гэты час сышлі ў нябыт многія газеты, у тым ліку друкаваныя орга-ны палітычных партый. «Наша слова» вы-стаяла. Выстаяла,  нягледзячы на неспры-яльныя палітычныя працэсы. «Наша слова» жыве. Яно прабіваецца да чытача, адоль-ваючы матэрыяльныя перашкоды, падзен-не чытацкай аўдыторыі, ціск на беларускае слова ва ўсіх сферах нашага жыцця. Жыве, дзякуючы найперш баявітасці яе сённяш-няга рэдактара Станіслава Судніка. Менавіта ён узяў на сябе адказнасць за выданне га-зеты ў цяжкі час і фактычна адзін выпускае яе ў свет не ў сталіцы, а ў звычайным раён-ным гарадку Лідзе.

Жыве, дзякуючы тым сапраўдным сябрам арганізацыі, хто пастаянна выпісвае газету сам, хто раздае яе сярод сяброў і зна-ёмых, заахвочваючы да чытання нашага роднага слова.

Жыве, дзякуючы падтрымцы ФПБ, якая на працягу дзясятка гадоў выдзяляе спонсарскую дапамогу для падпіскі на га-зету шматлікіх школьных і раённых біблі-ятэк Беларусі.

Жыве, дзякуючы ахвяраванням мно-гіх людзей.

 

Дарагія сябры ТБМ!

Шаноўныя чытачы “Нашага слова”! 30-гадовы юбілей “Нашага слова” — выдат-ная падзея для нас усіх. Мы маем поўнае права ганарыцца нашай газетай, нашай ар-ганізацыяй і нашай супольнай дзейнасцю. Але для таго, каб «Наша слова» працягвала сваю хаду, нам трэба пашыраць кола падпі-счыкаў, чытачоў і прыхільнікаў газеты. Він-шую вас усіх з юбілеем!

Віншую шаноўнага рэдактара Ста-ніслава Судніка і яго памочнікаў і жадаю моцы, упэўненасці, добрага настрою і леп-шых умоў для працы з “Нашым словам”.

Старшыня ТБМ    Алена Анісім.

«Наша слова»: 30 год разам са шчырымі беларусамі

Адно са старэйшых недзяржаўных выданняў у сярэдзіне сакавіка адзначае свой 30-ці гадовы юбілей. Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя МасМедыя», сябрам якога з’яўляецца «Наша слова», з задавальненнем дасылае свае шчырыя віншаванні штатным супрацоўнікам і ўсім прыхільнікам, якія клапоцяцца і прыкладваюць намаганні, каб родная мова поўнавартасна гаспадарыла на Баць-каўшчыне, каб яна яднала нашых грамадзян і дапамагла зрабіць жыццё заможным і прыстойным!

Выданне ўзнікла ў адносна далёкім 1990 годзе напярэдадні Дня Волі. За ўсе мінулыя гады яно не здрадзіла сваёй мэце — быць вольным, шчырым са сваімі чытачамі і карысным для ўсіх, хто добра разумее, што нельга разменьваць родную мову на якія б ні было матэрыяльныя каштоўнасці. Больш за 23 гады выданне ўзначальвае і забяспечвае яго крэатыўнымі ідэямі, падымае на новыя вышыні шаноўны спадар Станіслаў Суднік. Вялікая падзяка і павага гэтаму энтузіязму і адданасці!

Жыве «Наша слова»!

З найлепшымі віншаваннямі і пажаданнямі, сябры Асацыяцыі.

 

Да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча

19 сакавіка 2020 года а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адкрыццё часовай літаратурна-даку-ментальнай экспазіцыі «Бласлаўлёныя Кушляны Францішка Багушэвіча».

21 сакавіка адзначаецца 180-годдзе з дня нараджэння знакамітага паэта-дэмакрата, публіцыста, грамад-скага дзеяча і народнага адваката Францішка Багушэвіча. Сваё 30-год-дзе святкуе сёлета і ўнікальны для краіны музей — «Музей-сядзіба Фра-нцішка Багушэвіча «Кушляны». Цэнт-ральнай кропкай экспазіцыі з’яўляец-ца мастацкі вобраз родных мясцін тво-рцы. Сядзіба Багушэвічаў у Куш-лянах непарыўна звязана з лёсам пісь-менніка: ад першых крокаў і да апо-шняга ўздыху. Сам Францішак Багу-шэвіч у вершы «Мая хата» падкрэ-слівае:

«Не буду мяняцца

           хоць бы і на замкі, —

Калок свой мілейшы,

         як чужыя клямкі…»

Блізкія сэрцу Фра-нцішка Багушэвіча мясціны, уцалелыя будынкі з усёй прылеглай тэрыторыяй, са-мі краявіды, дарогі, з якімі было звязана яго жыццё, маюць вялікае значэнне для вывучэння і асэнсавання творчасці пісьменніка. Ся-род прадстаўленых на экспа-зіцыі матэрыялаў — рэдкія фотакарткі і рэчы сям’і пі-сьменніка, радавод Багушэ-вічаў, рарытэтныя выданні твораў і бясконцыя краяві-ды кушлянскага кутка ў фа-таграфіях майстроў. Экспа-зіцыя дае адказ на пытанне, як захавалася і паўплывала на творчасць пісьменніка ўнікальная сядзіба ХІХ ст. На адкрыццё запрошаны літаратуразнаўцы, даследчыкі — Язэп Янушкевіч, Кастусь Цвірка; краязна-вец, складальнік радаводу Багушэві-чаў Васіль Юрша; архівіст-гісторык Зміцер Юркевіч і інш. Падчас ад-крыцця выставы будуць агучаны ўмовы сумеснай з Бібліятэкай № 14 імя Фр. Багушэвіча акцыі «Дудка грае». Запрашаем убачыць «Бласлаў-лёныя Кушляны» аўтара першага лі-таратурнага маніфеста і легендарных слоў «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!».

Уваход на адкрыццё вольны (у астатнія дні згодна прэйскуранту).

Месца правядзення: Дзяржа-ўны музей гісторыі беларускай літа-ратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Радыё Рацыя.

 

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

І.В. Карпенку,

Міністру адукацыі

Рэспублікі Беларусь,

вул. Савецкая, 9,

220010, Мінск

 

Аб выкарыстанні дзяржаўнай беларускай мовы

ў дакументах сістэмы адукацыі

Паважаны Ігар Васільевіч!

У нашу арганізацыю звяртаюцца выкладчыкі са скаргамі на тое, што ўся дакументацыя (праграмы, вучэбныя планы і г.д) вядзецца на рускай мове. У сувязі з гэтым, яны не маюць права запаўняць залі-коўкі на дзяржаўнай беларускай мове, бо гэта нібыта супярэчыць палажэнням Кодэкса аб адукацыі.

Прашу патлумачыць, чаму ў навучальных установах нашай краіны забаронена запаўняць залі-коўкі на дзяржаўнай беларускай мове. Таксама пра-паную ўнесці адпаведныя праўкі ў Кодэкс аб адука-цыі, якія б ліквідавалі гэты дыскрымінацыйны пады-ход да беларускай мовы ў дакументазвароце сістэмы адукацыі.

З павагай,

Старшыня ТБМ             А. Анісім.

 

Старшыні

грамадскага аб’яднання

«Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

А.М. Анісім

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

 

Міністэрствам адукацыі разгледжана Ваша пісьмо ад 29.01.2020 № 1. Паведамляем наступнае.

У адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспу-блікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-ХІ «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» у Рэспубліцы Бела-русь мовамі справаводства і дакументацыі, а таксама мовамі ўзаемаадносін дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з’яўляюцца беларуская і (або) руская мовы.

У адпаведнасці з пунктам 69 Инструкции по делопроизводству в государственных органах, иных организациях, зацверджанай пастановай Мі-ністэрства юстыці Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2009 № 4, мовамі справаводства і дакументацыі ў Рэс-публіцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская.

У адпаведнасці з пунктам 15 артыкула 98 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дакументы аб адукацыі афармляюцца на беларускай і рускай мовах.

У адпаведнасці з падпунктам 2.1. пункта 2 пастановы Міністэрства адукацыі ад 10 лістапада 2010 г. № 111 «Аб устанаўленні ўзору заліковай кніжкі» запаўненне бланка заліковай кніжкі ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Такім чынам, заканадаўства не ўтрымлівае забароны на запаўненне дакументаў, у прыватнасці заліковай кніжкі, на беларускай мове.

Першы намеснік Міністра    І.А. Старавойтава.

 

Справаздача Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы за 2019 год

2019 год быў даволі насычаным мерапрыемствамі і справамі.

  1. 28 снежня на сядзібе ў Русінах — Навагодні творчы вечар з танцамі, песнямі, вершамі і святочным сталом. Танцы вялі нашы менскія сябры — Цімох Акудовіч і Аляксей Крукоўскі.
  2. 12 студзеня 2019 г. на сядзібе ў Русінах — Дзень здароўя з гульнямі і забавамі, 2 лютага — зімовы лыжны Дзень здароўя.
  3. Калядаванне — 13 студзеня 2019 г.
  4. 19 студзеня, гісторык, краязнавец, дырэктар Цешаўлянскай сярэдняй школы Васіль Міхайлавіч Дубейка прэзентуе сваю новую кнігу «Багрымаў Крашын». Прэзентацыя адбывалася ў Крашынскім Доме культуры.
  5. З 25 студзеня 2019 г. — школа беларускіх танцаў у СШ № 13.
  6. 4 лютага — дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі ў Мера-чоўшчыне ля Косава.
  7. 4 лютага — адкрыццё выставы сусветна вядомага мастака Алеся Фалея ў памяшканні Цэнтральнай гарадской бібліятэкі.
  8. У суботу, 23 сакавіка 2019 г. у Вільні — Дзень памяці Кастуся Каліноўскага.
  9. 16 лютага на сядзібе ТБМ — спаборніцтвы па дарце і гарадках.
  10. 25 сакавіка на Дзень Волі ў 15-00 — наведванне магіл нашых барацьбітоў за беларускасць.
  11. 30 сакавіка на сядзібе ў Русінах — святкаванне 101 гадавіны БНР. Інфармацыйная падтрымка. Дадалі ў агульны спіс: https://symbal.by/bnr101-dzien-voli/, на bnr.by
  12. Камісіі па беларускай мове і адукацыі прапанавала адправіць ліст на мэйл аутапарка buspark@brest.by у падтрымку беларускамоў-най інфармацыі на транспарце.
  13. 18 траўня — краязнаўчая вандроўка са старшынём Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам.
  14. 8 чэрвеня — святкаванне 156 й гадавіны Мілавідскай бітвы: ўскладанне кветак да капліцы і памятных знакаў ля вёскі Мілавіды і вечарына з лідскім бардам Сяргеем Чарняком.
  15. 29 чэрвеня 2019 г. — мастацкі пленэр сумесна з дзіцячай маста-цкай школай у в. Вольна, прысвечаны 215-годдзю Рафала Ратшы Слізня.
  16. Прынялі ўдзел у канферэнцыі і свяце кавальства ў в. Крошын.
  17. Майстар-клас па вырабе традыцыйных пісанак ад Вольгі Пілецкай з Клецка, якая займаецца вывучэннем, зборам і захаваннем традыцыяў беларускага мастацтва і розных тэхнік іх выканання. У кале-кцыі Вольгі — пісанкі, маляванкі, крашанкі, выцінанкі, абрусы, ручнікі, дываны, шлюбныя фотаздымкі ваеннага і пасляваеннага часу.
  18. Добраўпарадкаванне крыніцы ў в. Рабкавічы Баранвіцкага р-на. Дзякуючы мастаку Алесю Фалею, які прадумаў усю канцэпцыю, і з дапамогай сяброў ТБМ крыніца пераўтварылася арт-аб’ект.
  19. 25 жніўня — вандроўка ў Слонім, Альберцін і ваколіцы, Сын-кавічы. Гідам быў краязнавец і пісьменнік Сяргей Чыгрын.
  20. Дапамога і інфармацыйная падтрымка адкрыцця бела-рускамоўнага 1-га класа ў СШ № 9.
  21. В. Задзвея. З мэтай захавання гістарычнай памяці пра месца нараджэння першага старшыні Рады БНР Янкі Серады ў вёсцы Задзвея Баранавіцкага раёна быў знойдзены ў кар’еры вёскі Пастарынне адпа-ведны камень. Гэты камень тэрмінова быў перавезены ў вёску Задзвея, бо кар’ер ліквідаваўся. Пасля гісторык Васіль Дубейка знайшоў месца, дзе была царква, у якой служыў святаром Мікіта Серада — бацька Янкі. Там цяпер сквер, у якім захавалася ў агароджы магіла Мікіты Серады. Сябры таварыства восенню расчысцілі кустоўе і дрэвы ў гэтай ага-роджы. Пачаў часткова чытацца надпіс на помніку, але праца пакуль не даведзена да канца, бо помнік моцна ўрос у цвёрдае дрэва. Архітэкар Тумашчык распрацаваў праект мемарыялізацыі гэтага месца. Камплект дакументаў у стадыі накіравання ў Мінкультры.
  22. 21 верасня на сядзібе ТБМ у Русінах адбыўся прагляд выставы «Праўда пра Курапаты», сустрэча з журналістам, гісторыкам, даслед-чыкам Маратам Гаравым і прэзентацыя яго кнігі «НКВД забіваў у Курапатах».
  23. 19 кастрычніка краязнаўчая вандроўка па маршруце: Бара-навічы, Ляхавічы, Савейкі, Нача Брынзаўская, Грушаўка, Мядзведзічы, Крывоўшын, Ліпск, Баранавічы. Экскурсавод — старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.
  24. 28 кастрычніка, а 18:00 у памяшканні «Бізнэс-цэнтра» — прэ-зентацыя адукацыйнай сістэмы Даніі.
  25. 3 лістапада а 15 гадзіне — ускладанне кветак і знічак да крыжа «Ахвярам гвалту».
  26. 9 лістапада 2019 г. — сустрэча з пісьменнікам і грамадскім дзе-ячам Паўлам Севярынцам (расповед пра апошнія падзеі, прэзентацыя новага зборніка эсэ «Каменнае сэрца» і інш.).
  27. 22 лістапада 2019 г. — перапахаванне парэшткаў паўстанцаў у Вільні.
  28. 8 снежня на сядзібе ТБМ у Русінах — святкаванне 30-х угодкаў Баранавіцкай арганізацыі.

 Старшыня Баранавіцкай рады ТБМ  Т. Кісель.

 

Зміцер Санько

ЗАМАК НА ПЯСКУ

або У лабірынце суфіксаў і канчаткаў

20 лютага на сайце «Ра-дыё Свабода» быў змешчаны ад-каз Вінцука Вячоркі і Сяргея Шу-пы на пытанне чытача, дзе яны настойваюць на неправамерна-сці ўжывання тэрмінаў «Лету-ва», «летувіс» і «летувіскі». Змі-цер Санько адгукнуўся на гэты адказ грунтоўным артыкулам «І ўсё ж — Літва ці Летува?» З увагі на цікавасць нашых чытачоў да гэтай тэмы мы перадрукоўваем артыкул з невялікімі аўтарскімі зменамі і дапаўненнямі.

 

Пошукі згоды

 

Я цалкам згодны з Вінцу-ком Вячоркам і Сяргеем Шупам: галоўнае, на што нам усім трэба звярнуць пільную ўвагу, — гіста-рычная адукацыя. Я таксама за тое, каб з суседзямі жыць мірна, абмяркоўваць вострыя пытанні, прыходзіць да паразумення, да па-гаднення, але, падкрэслю, да гэта-га мусяць імкнуцца абодва бакі. Сёння ўжо мала хто ўспамінае пра спробу такога пагаднення ў Гяр-вятах чвэрць стагоддзя таму. Кора-тка нагадаю. Там сабраліся бела-рускія і летувіскія гісторыкі і дамо-віліся лічыць Вялікае Княства Лі-тоўскае агульнай спадчынай: вы, маўляў, можаце называць гэтую дзяржаву «літоўска-беларускай», а мы будзем называць «беларуска-літоўскай». Гэткае джэнтльмен-скае пагадненне. І што з гэтага вы-йшла? Беларускія навукоўцы цвё-рда трымаліся дамоўленасці, і гэта знайшло сваё ўвасабленне ў пад-ручніках і энцыклапедыях. А вось летувісы зрабілі выгляд, што ні пра што ні з кім не дамаўляліся.

Былі і іншыя сустрэчы — круглыя сталы, канферэнцыі пад умоўным назовам «Рым», у якіх бралі ўдзел навукоўцы з тых краін, што калісьці складалі абшар Рэчы Паспалітай, — Беларусі, Летувы, Польшчы і Украіны. Арганізатары іх ставілі за мэту дасягненне ўза-емаразумення і збліжэнне пазіцый у асвятленні гісторыі. Але насу-перак гэтаму летувіска-беларускія рознагалоссі ўсё больш і больш паглыбляліся. Урэшце падчас кан-ферэнцыі ў Троках дайшло да скан-далу. Летувісы — з трыбуны і ў дру-ку — абвінавацілі беларусаў, што тыя прэтэндуюць на «іхнія» лета-пісы і статуты. На гэтым праект «Рым» скончыў сваё існаванне, далей проста не было сэнсу збі-рацца.

 

Хто спадкаемцы?

 

Дык чыё Вялікае Княства? Калісьці ў 1991 годзе, яшчэ за са-ветамі, як я рыхтаваў да выдання кнігу Івана Саверчанкі «Канцлер Вялікага Княства», сустрэліся мы ў выдавецтве «Навука і тэхніка» з яе навуковым рэдактарам Анато-лем Грыцкевічам. Акрамя заўваг і пажаданняў, выкладзеных пісь-мова ў водгуку на рукапіс, было адно пажаданне, выказанае вусна: «Думаю, не варта пісаць, што Вялі-кае Княства Літоўскае — беларус-кае гаспадарства». — «Чаму?» — «Не пара яшчэ», — адказаў спадар Анатоль.

Калі ў 1993 годзе выйшла з друку кніга «100 пытанняў і адка-заў з гісторыі Беларусі», мой ста-рэйшы сябар Арсень Ліс, вельмі заслужаны для нашай навукі і культуры чалавек, павіншаваўшы з гэтай падзеяй, мякка заўважыў: «Толькі вось з Вялікім Княствам вы, здаецца, трохі перабралі меру. Ці варта было так?» На гэты су-мнеў я адказаў пытаннем: «А калі б Сталін не аддаў Вільню, калі б яна засталася ў складзе Беларусі, як бы тады трактавалася Вялікае Княства? Як вы думаеце?» — «Бяс-спрэчна як беларуская дзяржава! Тут і сумнявацца не даводзіцца». — «Дык што ж выходзіць, палітычныя маніпуляцыі дыктатараў двацца-тага стагоддзя перайначваюць даўнейшую гісторыю? Яна ж ужо адбылася!» — «Так, маеце рацыю», — пагадзіўся калега.

Атрымаўшы Віленскі край, нашы суседзі распачалі татальную летувізацыю. Перайначвалі на свой лад усё: старадаўнія найменні вёсак, мястэчак, гарадоў, вуліц, імёны і прозвішчы жыхароў. Не грэбавалі ніякімі сродкамі і мета-дамі. Вельмі паказальны такі пры-клад. У 1963 годзе маладыя бела-рускія навукоўцы Арсень Ліс і Іван Цішчанка агледзелі ў Дзяр-жаўным гістарычным архіве Лету-вы рукапіс Яна Карловіча пра фа-льклор Віленшчыны. Былі ўража-ныя высокім навуковым роўнем падрыхтоўкі і багаццем песеннага матэрыялу. Там былі не якія-не-будзь прыпеўкі новага часу, а наш традыцыйны фальклор, вытокі якога — у сівой старажытнасці. Праз пару тыдняў вярнуліся з фа-тографам, каб зрабіць копію. Але гэтым разам ім у архіве нічога не далі! Няма — і ўсё тут. Нашыя фа-лькларысты зразумелі, чаму ад іх хаваюць той рукапіс: з яго добра відаць, што Віленшчына — бела-руская.

 

Пра парадкаванне тэрміналогіі

 

Гістарыяграфія, як і кожная навука, павінна мець дакладна вы-вераны тэрміналагічна-паняцце-вы апарат. Неадназначнасць, не-дастатковая акрэсленасць, двух-сэнсоўнасць ствараюць глебу для непаразуменняў і спекуляцый. Неспарадкаваная тэрміналогія — «кульгавая» навука. Беларускім гісторыкам яшчэ шмат трэба зра-біць на гэтым абсягу, бо даўно ўжо пара адмовіцца ад звычкі глядзець на сваю гісторыю праз чужыя аку-ляры. На жаль, дасюль яшчэ сле-дам за палякамі нашы даследнікі называюць, напрыклад, міжваен-ную Польшчу «Другой Рэччу Па-спалітай» (хоць даўнейшая Рэч Паспалітая Абодвух Народаў не была польскай дзяржавай), Жыгі-монта Старога ці якога іншага ма-нарха завуць нашым «каралём» (хоць мы мелі толькі аднаго караля — Міндоўга), а зусім нядаўна, сле-дам за расейцамі, бяздумна ўжы-валі, а зрэдзьчас і цяпер ужыва-юць, тэрміны «дамангольскі перы-яд» і «старажытнаруская народ-насць».

Тое самае і з Літвою. Доб-ра, калі яшчэ ўдакладняюць: «лета-пісная Літва», «Літва (у этнаграфіч-ным значэнні слова)», «гістарыч-ная Літва» або «Літва ў сучасным разуменні». Але, бывае, і гэта не ратуе, бо не будзеш жа кожнага разу тлумачыць, якое паняцце ўкладваецца ў слова, і часам ат-рымоўваецца проста блытаніна. За саветамі, калі нашым гісторы-кам нельга было пісаць пра Вялі-кае Княства Літоўскае, гэтай пра-блемы, зразумела, не існавала. Ця-пер жа развязанне яе стала дужа актуальным. Так што тэрмінала-гічнае размежаванне Літвы гіста-рычнай і сучаснай (Летувы) — на-стойлівае патрабаванне часу. Ме-навіта гэта, на мой погляд, і дасць шанец паразумецца беларускім і летувіскім гісторыкам. Хацелася б, каб нашыя суседзі зразумелі, што так, як было, ужо не будзе. Чым хутчэй яны гэта ўсвядомяць, тым лепей для ўсіх.

 

Ці недарэчная канструкцыя?

 

Нашы летувіскія апаненты, як і аўтары нататкі, смяюцца з ні-быта недарэчнай канструкцыі сло-ва «летувіскі», дзе канчатак ста-новіцца суфіксам. А між тым вось ужо больш за тры чвэрці стагод-дзя ў Беларусі пішуць «Вільнюс» і вытворнае ад яго «вільнюскі». Я ніколі не чуў, каб у Летуве смя-яліся з гэтага. Выпадак жа абса-лютна аналагічны: Вільнюс — віль-нюскі, летувіс — летувіскі. Усё як там: і слова ўзятае жыўцом з чу-жой мовы, і прыметнік утвораны паводле той самай мадэлі, і кан-чатак зрабіўся суфіксам. Дык ча-му ж не чуваць пратэстаў, адкуль такая непаслядоўнасць? Адказ відавочны: у першым выпадку слова лашчыць іхні слых, а ў другім стварае для іх праблемы.

Дарэчы будзе адзначыць, што захаванне канчаткаў у пазы-чаных словах — звычайная з’ява. Згадайма, напрыклад, лексіку, што прыйшла ў нашую мову з грэцкай (апакаліпсіс, базіс, крызіс, тэзіс, Ахілес, Геркулес, Ісус) або з лаціны (кансэнсус, полюс, статус, узус, калегіюм, кворум, форум). Скла-няючы гэтыя словы, мы да чужых «закансерваваных» канчаткаў да-даём яшчэ свае. І такой лексікі ў нас даволі багата.

Урэшце, усе мы разумеем, што ў кожнай мове — свае асаб-лівасці, у кожнага народа — свае традыцыі. Жонка майго калегі Саткаўскаса, беларуска, запісаная ў тутэйшым ЗАГСе на прозвішча Саткаўскас. Гэты казус выклікае вясёлы смех у ягонай радні: «Як гэта — жанчына, а прозвішча муж-чынскае?!» А ў Беларусі ніхто з гэтага не смяецца. Гэтаксама і нам дзіўна чуць пра жанчыну ў Ня-меччыне з прозвішчам, напры-клад, «Камінскі». А немцы гэта ўспрымаюць як належнае.

Што да націскаў. Тут і праў-да ёсць разбежнасць. Але ўсё ж нашмат часцей у нас гавораць не Летува, а Летува. Такое вымаў-ленне знаходзіць сваё пацвер-джанне ў перакладзе афіцыйнага гімна Летувы на расейскую мову, зробленым яшчэ ў 20-х гадах мі-нулага стагоддзя: «Летува, отчиз-на наша, ты — земля героев…» А словы «летувіс» і «летувіскі» за-фіксаваныя менавіта ў такім вы-глядзе «Вялікім слоўнікам бела-рускай мовы» Фёдара Піскунова (2012), які абапіраўся на практыку маўлення.

Для падмацавання сваёй пазіцыі аўтары паклікаюцца на «Ангельска-беларускі слоўнік» Валянціны Пашкевіч, выдадзены ў 2005 годзе пад рэдакцыяй С. Шупы. Адзначаюць пры гэтым, што мо-вазнаўцы, якія зберагалі міжваен-ную класічную традыцыю, не су-мняваліся, як завецца суседняя дзя-ржава. Мушу сказаць, што В. Вя-чорка і С. Шупа паспяшаліся з та-кім абагульненнем: у рукапісным «Беларуска-французскім слоўні-ку» Льва Гарошкі, які ён укладаў з канца 40-х гадоў, ёсць і «Летува», і «летувіс», і «летувіскі».

Аўтары, відаць, мяркуюць, што зняважлівыя выразы, закліка-ныя паказаць невуцтва ды інфан-тыльнасць апанентаў («некампе-тэнтная імправізацыя», «словы-ка-лекі», «словы-монстрыкі», «дзіця-чыя комплексы», «лінгвістычныя выбрыкі»), разам з прыдуманай імі мянушкай «летувісты» перака-наюць публіку лепей за аргумен-ты. Дарэмна. Гэта сведчыць толькі пра іх слабую пазіцыю. «Летува» і «летувіс» — не беларуская выду-мка. Гэта саманазоў краіны і на-рода, а «летувіскі» — прыметнік, утвораны паводле законаў нашай мовы.

 

Літва = Летува

 

Але справа, зразумела, не ў канчатках і суфіксах. Справа ў тым, што летувісы хочуць захаваць знак роўнасці паміж гістарычнай Літвой і сённяшняй Летувой, а нам у той Літве пакінуць ролю падсуседзяў-кватарантаў, пра якіх можна і не згадваць. То бок, пакі-нуць усё так, як было дасюль.

У гэтым ім надта спрыялі і спрыяюць расейцы. Масква зра-біла Летуве два вельмі дарагія па-дарункі: першы — у 1939 годзе, калі аддала, забраўшы ў нас, Вільню; другі — у 1995 годзе, калі арганіза-вала праз сваю агентуру ў Бела-русі рэферэндум дзеля замены сі-мволікі. Такога шчасця нашыя суседзі не чакалі. І калі ў нас зры-нанне Пагоні выклікала душэўны боль, дык там з нагоды гэтай не-спадзяванкі шмат у якіх сябрынах звінелі келіхі.

Не сумняваюся, што ў Ле-туве нямала нашых сімпатыкаў. Ёсць і сярод летувіскіх навукоўцаў людзі з цвярозым поглядам на гіс-торыю, якія бачаць, куды, у які тупік, завяла міфатворчасць. Але не яны вызначаюць, як цяпер мод-на казаць, мэйнстрым іхняй гіста-рыяграфіі.

Усіх нешта «напружвае». Летувісаў, як пішуць В. Вячорка і С. Шупа, нямала напружваюць «недарэчныя» тэрміны ў беларус-кай мове. Шмат каго з палякаў да-гэтуль напружвае тое, што «kresy wschodnie» належаць не ім. Ну а расейцаў увогуле напружвае тое, што мы — асобная краіна. Дык што, пад усіх будзем падладжвацца? Не! Лічацца з тым, хто голасна за-яўляе пра свае законныя правы, а не з тым, хто, утуліўшы галаву ў плечы, азіраецца на суседзяў: «Ці тое сказаў я?», «Ці не пакрыўдзіў каго?», «Ці не глядзіць хто коса на мяне?» Дыпламатыя патрэбная, але не коштам нацыянальных ін-тарэсаў.

Даўняя гісторыя Летувы — велічны замак, які захапляе чужа-земцаў сваім хараством. Паду-маць толькі: маленькі народ, які да сярэдзіны шаснаццатага стагоддзя не меў пісьменнасці, здолеў ства-рыць багатую культуру і магут-ную дзяржаву ад мора да мора! Сапраўды, ёсць чым захапляцца… Ды вось закаклюка: замак гэты пабудаваны на пяску. Можна, вя-дома, спадзявацца, што пясок зле-жыцца, сцэментуецца і з часам стане трывалым падмуркам. Але можа і не злежацца, калі яго пад-мые шчыры струмень крынічнай вады, схаваны пад напластаван-нямі міфаў, паўпраўды і замоў-чвання.

 

У  СТЫХІІ  БЕЛАРУСКАСЦІ

Зміцер Захарэвіч. Паэт, бард. Нарадзіўся 20 сакавіка 1980 г. у Менску. Скончыў гістарычны факультэт і вайсковую кафедру БДУ. З 2002 г. да 2012 г. праходзіў вайсковую службу ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. 

Вершы неаднаразова друкаваліся ў беларускай перыёдыцы (часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», газетах «Літа-ратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», «Наша ніва» і інш.), а таксама ва Украіне (паэтычны альманах «Тerra poetica’2016″, выданне «Літературний форум»). Вершы перакладаліся на ўкраінскую мову. Лаўрэат «Фэсту аднаго верша» (2015) і грамадскага творчага конкурсу «Курапаты — Народны Мемарыял» (2017). Неаднаразова ўдзельнічаў у бардаўскіх і паэтычных фэстах і літаратурных форумах як у Беларусі, так і ў Украіне.

 

РЭФЛЕКСІЎНЫ  АБРАЗОК

 

Праімчалі коні Феба стрымгаловыя,

След пакінулі —

блішчыць скрозь ноч ліловую

Маладзік

у скачцы згубленай падковаю.

 

Можа, знак на шчасце?

Ды не возьмеш — высака.

А з яго злятае снег, бы месяц дыхае,

Цішыня ж наўкол —

не напісаць, не выказаць.

 

Дзень мінуў,

нічым не горшы між суседзямі —

Не апёк адчаем,

памяць развярэдзіўшы,

Завітаў на час

і прэч пайшоў, адведаўшы.

 

На стале па ім закрэмзаныя аркушы,

На якіх ламаны рытм

і рыфма не гучыць,

Толькі тузін словаў вартых

знойдзеш да душы:

 

«Закацілася за гмахі сонца грошыкам.

Сноў салодкіх! Засынай, мая харошая.

Заўтра зноўку будзе

неблагі дзень збольшага…»

14.03.2016 г.

 

 

ВІНО  ПЕРАМОГІ

 

Паўстанцам 1863-64 гг.

 

Хай віно перамогі не выпіта

І ў касцёлах нас не адпяюць,

Пад бізун самаўладнага скіпетра

Нас нікому ўжо не вярнуць.

 

Больш ніколі не будзем «падданымі»,

Хай шалеюць праз тое віжы —

Птушкі вольна звіняць над палянамі,

Дзе па нас паўсталі крыжы.

 

Душы нашы з малечаю цешацца,

Бо не здольны ніхто пакараць

Нас, пайшоўшых

бацькоўскімі сцежкамі,

Каб Айчыну сваю адзыскаць.

 

Па начох яшчэ ззяюць полыскі

Інсургенцкіх паходных агнёў,

А тых, хто ўпадзе сцятым коласам,

Зямля прыме, як годных сыноў.

Бо Яе мы не косткамі спрахлымі

Пасвянцалі, а верай сваёй.

У імя Жыцця пад штандарамі нашымі

Спадкаемцы пойдуць на бой.

28.06.2016 г.

 

ПРА  ДОЖДЖ  ET  CETERA

 

Сустрэлі порсткія дажджы

Цень лістападу

Ля невідочнае мяжы

Пары без ладу.

 

Зламаўшы мерны ход хвілін,

Плюскочуць золлю,

Як за ўспамінам успамін

На рану соллю.

 

Наўмысна, пэўна, каб мяне

Лацвей расцвеліць,

Бо хочацца, дзе спакайней —

У бездань белі.

 

Дзе тумановы сон глыбей —

У заваконне,

Дзе вогкім воблакам плыве

Сівы сасоннік.

 

Дзе кроплям станісты касцёл

Падставіў плечы.

А дождж дзяўбе аднак усё,

Што час не лечыць.

 

І б’е да ачмурэння ў звон,

Як марнаслоўе.

Ды коціцца свет пад адхон

З «зямной любоўю».

 

Не трапь пад колы — не скуголь

Пра дзень пануры.

На ране соль? Хай будзе соль —

Прадубіць скуру.

 

Пакуль агмень не прагарэў

Ёсць шанц сугрэцца.

Хай дождж гнюсавіць на дварэ —

І ён мінецца.

10.11.2016 г.

 

КУРАПАТЫ.  ГАЛГОФА

 

Міжволі прыцішваю крок

У храме васковых хвояў,

Дзе гронкі рабінаў — кроў

Пакутнікаў, не герояў.

 

На безыменных кладох

Западзіны — не магілы.

Мы ж гэтае самі, дальбог,

Найлітасцівы, нарабілі!..

Данос, абгавор і паклёп —

Ці знойдзеш каго без правіны?

Паэта здаваў вершаплёт,

За бацькам хапалі сына.

 

Хіба да дзіцячай слязы,

Калі ў рай маршуюць адважна?

Ды ў цемры палаюць сляды —

Катынь, Курапаты, Дражна.

 

Хто ўперад кім быў — драбяза.

Не разбіраючы масці,

Пахмельны канвойны вязаў

Іржавым дротам запясці.

 

Па спінах скразіў халадок,

Малітвы шапталі таропка,

Але абрываў кат радок,

З «Нагана» ставячы кропку.

 

Пасля яны, змыўшы мазгі

З фарсістых юхтавых ботаў,

Спірт да ачмурэння пілі,

Прапахлыя смерцю і потам…

 

Каб ім не спалося штоноч

І сэрцы іх кроіла памяць,

Да цішы Галгофы прыходзь,

Дзе хвоі, як свечкі ў храме.

11.02.2017 г.

 

АБАРОНЦА

 

Здалёку шпаркай ластаўкай ляцела,

Спяшалася, не шкадавала крыл,

Калі ў баі расшкуматаным целам

Ён ад бяды зямлю сваю закрыў.

 

Вады жывільнай кроплю

ў дзюбцы несла,

Каб яе ўліць у вусны ваяра,

А ён — такі ж,

як і ў дзяцінстве, неслух —

З усмешкаю на захад пазіраў,

 

Які палаў над збаўленай Радзімай,

Напоенай з крыві і слёз дажджом,

Дзе ён да неўміручых пабрацімаў,

Глынуўшы сонца, ў неба адышоў.

23.05.2018 г.

 

ГРОНКА

 

Ціша цемрадзі лістком трапечыцца,

Верасень на плечы церусіць.

Я імя тваё пакіну ўвечары,

Выйду сэрца золлю астудзіць.

 

Годзе сцерагчыся непазбежнага

Зоркай у калодзежы старым:

Возьме восень уначы належнае —

Зрынуць далавах лісток вятры.

 

Золак дзень распаліць арабінаю —

Іншага не будзе й не было.

Гронкай з арабіны той пакінуў я

Золі ўчорашняй імя тваё.

 

…Ціша зноўку запануе ўвечары,

Верасень над светам заімжыць.

Я імя тваё пакіну вечнасці,

З золі прэч пайшоўшы назаўджы.

21.09.2017 г.

 

 

БЕЛАРУСІ

 

«З чорнаю павязкаю на вуснах…»

Ул. Караткевіч.

 

Зрабілася маім праклёнам —

Нібыта непазбыўны крыж,

Насупар кніжнаму канону

Я ўзяў твой грэх. Чаму ж маўчыш?

 

Маўчыш нявольніцай нямою,

Як служыш пану пры стале

Ці як нахабнік у апоі

Уночы грудзі твае рве.

Маўчыш, калі паміж сабою

За шэлег чубяцца сыны,

Чые парэшткі пасля бою

Знясуць на сметнік груганы.

 

Маўчыш, як ля дзядоўскай прошчы

Убачыш цені чужаніц,

Як крэсліць на нябёсах прочырк

Агонь пякельны бліскавіц.

 

Маўчацьмеш з прыкраю ахвотай,

Бо ўжо не будзе, што сказаць,

Як павядуць да эшафота,

Каб за маўчанне пакараць.

 

Радзіма, Летаю барвянай

Святыя ў вырай адплылі.

Я ўзяў твой грэх.

Я ўкрыжаваны.

І крыж згінае да зямлі.

 

Нясу яго, нібы паклоны

Табе ў малітве кладучы:

— Пазбаўся згубнага праклёну.

Стань роўнай іншым!

Не маўчы!!!

26.11.2017 г.

 

*   *   *

 

Рыззё з плячэй, цвікі ў далоні.

І ўвечненага на крыжы

«Памазалі» крывёй на скронях

Вянца цярновага шыпы.

 

І не было, бадай, нікога

У чалавечае гайні,

Хто б не крычаў: «Імем народа,

Распні яго! Яго распні!»

 

Без ліку згінула імперый,

Мячы й кайданы з’ела ржа,

Аднак нязменны сімвал веры —

Той крык для плебса й буржуа.

 

Лагво бяспечнае — бажніцай,

Дзе сон і стол — алтар сям’і.

І хай сабе ваюе рыцар

За прымхі на краі зямлі.

28.04.2018 г.

 

СТЫХІІ

 

І. АГОНЬ

Шугае полымя, нібыта танчыць стэп

У ім для нас з табою Саламандра,

І сэрцы жарсна б’юцца, бо суладна

Шугае полымя, нібыта танчыць стэп.

Хай той агонь не прагарыць намарна,

А, паскараючы зачаравальны тэмп,

Шугае полымя, нібыта танчыць стэп

У ім для нас з табою Саламандра.

 

ІІ. ПАВЕТРА

Навыперадкі з ветрам па цябе

Пусціцца, маючы каханне сцягам,

У нетры пазахмарнага прасцягу

Навыперадкі з ветрам па цябе.

Туды, дзе не ахопіш вокасягам

Сінечу, дзе ўсцяж зоравей мяце,

Навыперадкі з ветрам па цябе

Пусціцца, маючы каханне сцягам.

 

ІІІ. ЗЯМЛЯ

Усё жывое

мусіць мець надзейны грунт,

Карэнне моцнае,

каб вытрываць навалу;

Калі знішчае сівер кволае без жалю,

Усё жывое

мусіць мець надзейны грунт.

Таму праз негадзь

па зямлі, што ўзгадавала

Не зломкаў нас,

на конях скачам смела ўгрунь —

Усё жывое

мусіць мець надзейны грунт,

Карэнне моцнае,

каб вытрываць навалу.

ІV. ВАДА

Цячэ ўздоўж часу самавітая рака,

Народжаная з дзёрзкае крыніцы;

За далягляд пад сонцам залаціцца,

Цячэ ўздоўж часу самавітая рака.

Заўжды паводкай пачуцця разліцца

Напагатове, не ждучы красавіка,

Цячэ ўздоўж часу самавітая рака,

Народжаная з дзёрзкае крыніцы.

15-16.11.2019 г.

 

 

*   *   *

 

Памерлай зоркі зыркае святло,

Працяўшы нарасты

з эпохаў і парсекаў,

Ані сагрэць ці ўзрушыць не змагло —

Адно кранулася апушчаных павекаў

Насупраць дробкі дрогкае агню,

Які адсюль

да іншых светаў не памкнецца,

А пацеры ўзрушаюць цішыню,

Бо сэрца стылае спрабуе адагрэцца

Сярод шурпатай шэрані зямлі,

Дзе між халодных

«прамяністых» заўжды цесна

І веры ні на хвілю не дасі

Даўно няісным светачам нябесным.

21.12.2019 г.

 

СЛОВЫ  НА  РОЗВІТ

 

Даланя на шчацэ,

пацалунак кароткі дый годзе —

Без вільготных вачэй

і пустых абяцанняў чакаць,

Бо на кулі зямной

ісці поруч ды ўрэшце сыходзіць

Гэтаксама нянова,

рыхтык жыць альбо паміраць.

 

У кастрычніку лісце

пад ногі апала з галінаў,

Але з поля па Масленцы

знікнуць дазвання снягі,

Калі з выраю птушкі

прыляцяць гурмою ўспамінаў,

Непазбыўным дакорам

за ўсіх развітанняў грахі.

 

Невялікі цяжар —

не намуляе плечы ў дарозе.

Безліч будзе яшчэ

пацалункаў і словаў «Бывай!»

Не сумуй аб мінулым —

наважся забыць пры нагодзе

І вандроўцу самотнаму

ветла здалёк памахай.

20.02.2020 г.

 

 

НА  ВОЛЮ

 

Я стрымгалоў лячу адведаць,

Махнуўшы клопатам крылом,

Дзяцінства край, дзе хата дзеда

Плыве цераз гады чаўном,

Дзе Маткі Боскай Вастрабрамскай,

Што ацалела ў час вайны,

Пагляд заззяе з-за фіранкі,

Пачуўшы крокі ў цішыні

Двара, які дабраслаўлёны

Узнёслай музыкай званіц

Дзвюх частак свету, але сёння

Часцей у самаце маўчыць;

З яго штолета выпраўляўся,

Набраўшы выспелых пладоў,

З гурмою сваякоў на Спаса

На могілкі да прабацькоў,

Каб незлічоны раз засведчыць,

Што б недавяркі ні вярзлі,

Крыві і душаў нашых еднасць

І ў памяці, і на зямлі —

Пра гэтае крый Бог забыцца,

Таму імчуся стрымгалоў

У неўміручы край дзяцінства

На волю з нежывых муроў.

27.02.2020 г.

 

Слонімскаму ТБМ — 30 гадоў

Слонімскай арганіза-цыі Таварыства беларускай мовы 14 сакавіка споўнілася 30 гадоў. Менавіта 30 гадоў таму ў Слоніме адбыўся ўстаноўчы сход ТБМ. Сход праходзіў у раённым Доме культуры. Да гэтай падзеі быў падрыхтаваны і выпуш-чаны ў мясцовай друкарні спецыяльны запрашальны білет накладам 250 асобні-каў. Білет афармляў слонім-скі мастак Рыгор Жук. Пер-шым кіраўніком Слонімска-га ТБМ была абрана сакра-тар мясцовага гаркама КПБ Лідзія Мукасей. А праз ме-сяц Слонімская арганізацыя ТБМ арганізавала і правяла ў Слоніме першае мера-прыемства — навукова-прак-тычную канферэнцыю, прысвечаную 500-годдзю Францішка Скарыны.  Кан-ферэнцыю адкрыла Лідзія Мукасей. А потым слонім-цы выступалі з дакладамі на самыя розныя тэмы, звяза-ныя з жыццём і дзейнасцю Францішка Скарыны. Ва-сіль Супрун, напрыклад, распавёў пра Францішка Скарыну і яго час, настаў-ніца Алена Барадзіна — пра беларускую мастацкую Скарыніяну, пра сувязі Фра-нцішка Скарыны і Слонім-шчыны казаў Сяргей Чы-грын, прафесар Алег Лойка цікава прыгадваў сваю пра-цу над кнігай «Францыск Скарына або Сонца маладзі-ковае», паэт Анатоль Іверс выказаў свае адносіны да Скарыны, а Рыма Міско ка-зала пра стан сучаснай бе-ларускай кнігі. У той дзень адбылася віктарына, экску-рсія ў друкарню і адкрыццё пакоя-музея Францішка Скарыны пры цэнтральнай бібліятэцы. Цяпер тут зна-ходзіцца музей «Літаратур-ная Слонімшчына». Да гэ-тай канферэнцыі 30 гадоў таму таксама былі выпушча-ны запрашэнне і праграма канферэнцыі ў афармленні мастака Рыгора Жука.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя. Фота з архіва аўтара.

 

ХІІ  НЯФЁДАЎСКІЯ  ЧЫТАННІ

28 лютага 2020 года ў Беларускай дзяржаўнай ака-дэміі мастацтваў адбыліся ХІІ Няфёдаўскія чытанні «Беларускае мастацтва: гіс-торыя і сучаснасць». З ус-тупным словам выступала першы прарэктар навучаль-най установы, доктар  філа-софскіх навук, прафесар Вінакурава Святлана Пят-роўна. Далей з цікавым дакладам «Уладзімір Няфёд і ранняя творчасць Андрэя Макаёнка» выступіў член-карэспандэнт НАН Бела-русі, доктар філалагічных навук, прафесар Сцяпан Сцяпанавіч Лашук.

У канферэнцыі пры-нялі ўдзел: Рычард Смольскі, Якаў Ленсу, Валеры  Жук, Вадзім Салееў, Яўген Шу-нейка, Рыгор Баравік і  ін-шыя навукоўцы. У канфе-рэнцыі ўдзельнічалі 86 чала-век (у тым ліку і навукоўцы з Кітайскай Народнай Рэс-публікі).

Асабіста мне вельмі спадабаўся даклад Элы Кла-коўскай «Сібірскі перыяд творчасці Яна Дамеля». Бы-ло цікава. Матэрыялы чы-тання будуць выдадзены асобным зборнікам.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык  культуры.

 

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

Інфармацыйнае паведамленне

18 чэрвеня 2020 года

запрашаем Вас прыняць удзел у

ХХVІІІ Міжнародных Гарэцкіх чытаннях

«Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць»,

прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага

і 100-годдзю першага выдання

«Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага.

Чытанні адбудуцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г. Менск, Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 13).

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

— Жыццёвыя і творчыя шляхі прадстаўнікоў роду Гарэцкіх;

— Імя Гаўрылы Гарэцкага ў гісторыі беларускай навукі;

— «Гісторыя беларускае літаратуры» ў літаратурным і культурным кантэксце;

— 1920 год у жыцці і творчасці Гарэцкіх;

— Віленскі перыяд жыцця Гарэцкіх;

— Педагагічная дзейнасць братоў Гарэцкіх;

— Публіцыстычная дзейнасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх;

— Лексікаграфічная спадчына братоў Гарэцкіх;

— Максім Гарэцкі і станаўленне жанравай сістэмы беларускай літаратуры;

— Максім Гарэцкі і сучасны літаратурны працэс;

— Творы Максіма Гарэцкага ў сучасным адукацыйным працэсе

 

Адкрыццё канферэнцыі — 10.00. Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў — 9.30.

Унёсак для ўдзелу ў канферэнцыі — 25,00 рублёў.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях просім дасылаць да 5 чэрвеня 2020 г. на электронную пошту: bellitmuseum@tut.by. Даведкі па тэл. 335 44 47.

Рабочыя мовы — беларуская і руская.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Аб’ём даклада — да 7 старонак, набраных у рэдактары Microsoft Word, захаваных у фармаце RTF праз адзінарны інтэрвал шрыфтам Times New Roman, 14 пт. Першы радок справа — ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок — назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спісу літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

 

Заяўка на ўдзел у ХХVІІІ Міжнародных Гарэцкіх чытаннях

 

Імя, імя па бацьку

Прозвішча

Вучоная ступень

Дата нараджэння

Хатні адрас

Хатні тэлефон

Месца працы

Пасада

Працоўны адрас

Працоўны тэлефон

E-mail

 

Назва даклада ці паведамлення:

__________________________________________________________________

Калі Вы прымалі ўдзел у папярэдніх Гарэцкіх чытаннях і ўся інфармацыя засталася актуальнай, дастаткова будзе паведаміць тэму даклада па тэл.: 335 44 47

Праезд і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі за кошт камандзіруючых арганізацый.

 

(узор афармлення)

Вольга Івановіч

(Менск)

 

МІСТЫФІКАЦЫІ ПАВОДЛЕ ТВОРАЎ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА:  РАЗВАГІ І ДУМКІ

 

Тэкст…………………..

Спасылкі бяруцца ў квадратныя дужкі. Напрыклад: [4, c. 147].

Спіс літаратуры даецца пасля асноўнага тэксту.

 

Літаратура:

  1. Акудовіч В. Уводзіны ў новую літаратурную сітуацыю/ В. Акудовіч. — [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://knihi.com/storage/frahmenty/8akudovich.htm. Дата доступу: 15.06.17.
  2. Гарэцкі М. Творы / М. Гарэцкі. — Мінск: Маст. літ., 1990. — 629 с.
  3. Губская В. Класіка ХХ стагоддзя: прыхаваныя таямніцы рамана «Віленскія камунары» М. Гарэцкага / В. Губская. — Мінск: РІВШ, 2016. — 108 с. [Электронны рэсурс]. — Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/171770. Дата доступу: 15.06.17.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ТОДАРА  КЛЯШТОРНАГА

(11.03.1903 — 30.10.1937)

Трамваі зноў разбудзяць горад шэры,

Засвецяцца, нібыта ліхтары,

Лістотай трапяткою клёны ў скверы

Жаўцюткія і чорныя ўнутры.

І ўсё абудзіцца, і дзень пачнецца,

І засмяецца сумнае дзіця,

Але тваё не страпянецца сэрца,

Бо куля ў ім, і ў ім няма жыцця,

Якое ты любіў пад родным небам,

З якога часта дождж і снег ішоў,

Ды неба іншага было не трэба,

Бо ў свеце лепшых снегу і дажджоў

Няма, і не было, і больш не будзе,

І ў вершах застануцца назаўжды

Яны і новы дзень сабой абудзяць,

Нібы трамвай ад сонца залаты,

Што празвініць і знікне за дамамі

Старымі, як і гэты свет стары,

І будзе плакаць дзень дажджом-слязамі

Чарнюткімі і светлымі ўнутры.

29.09.2008 г.

 

БАЛАДА ПЛАТОНА ГАЛАВАЧА

(18.04.1903 — 29.10.1937)

За пятнаццаць хвілін прысудзілі да згубы.

Ты сябе вінаватым, пабіты, прызнаў.

І крывёю тваёю прамыліся трубы

Вадасцёка ў турме, што вады мала знаў.

 

І турэмная мыш, што карміў ты бывала,

Ля цябе пастаяла, пабегла ў цямрэч,

Нібы доля твая, што ўначы мышшу стала,

Шэра-мокрай, нібы акрываўлены фрэнч.

 

І чупрына бялявая стала чырвонай,

І анёл твой нясмелы ў блакіце вачэй

Стаў вялікім, як неба,

стаў чорнай варонай,

Для якой чалавек — гэта груда касцей.

 

І гады пралятуць. І гады праляцелі.

І цябе яшчэ помняць, Платон Галавач,

Хто на волі застаўся, як кулі ляцелі

Праз маўчанне,

праз крыкі,

праз просьбы,

праз плач…

29.10.2017 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ АБРАМЧЫКА

(16.08.1903 — 25.05.1970)

 

Перад табой, як вогнішча, начны Парыж

І ў небе Млечны Шлях,

як беларускі крыж,

Які ляжыць, які падняць патрэбна, несці,

Не просячы, каб Бог даў піць і смачна есці

За шлях нялёгкі,

як жыццё, бясконцы шлях.

Далёка Беларусь і слёзы на вачах

Матулі

помняцца, калі ты ад’язджаў,

Калі зямлю і дрэвы ў полі цалаваў

І верыў, што зноў хутка вернешся дамоў,

І Домам будзе Беларусь, дзе ёсць любоў

І вера, на якіх трымаецца жыццё…

 

На дрэвах з’явіцца зноў новае лісцё

І праз асфальт праб’ецца зноў трава.

У памяці Дуброўскія касцёл, царква

Яднаюцца ў адзін вялікі белы Храм,

Куды ідзеш, але туды не йсці ўжо нам,

Бо Храмы разбураюцца, нібы масты

Да Бога й Беларусі. Паміраеш ты,

Ды Беларусь жыве, і бачыцца прасцяг,

Дзе сонца ранкам уздымаецца, як сцяг…

14.12.2012 г.

 

БАЛАДА НАТАЛЛІ АРСЕНЬЕВАЙ

(20.09.1903 — 25.07.1997)

Далёка, нібыта ад сонца, ад маці-краіны

З Малітвай у сэрцы

за родны самотны народ,

Глядзела ў чужыя нябёсы яна, і ўспаміны,

Нібыта вуголле, нібы акрываўлены лёд,

Душу праціналі наскрозь

і ў былое вярталі,

У голад, у холад,

у дым непраглядны вайны,

Дзе словы, як кулі,

і кулі, як словы, траплялі

І ў сэрцы людскія,

і ў крылы жаданай вясны.

А неба было,

як было па-над ціхаю Вільняй,

Глыбокім і сумным, як тыя азёры, з якіх

Глядзяць нашы продкі

сівыя спакойна і пільна,

Хоць, часам, у нас

і не бачаць нашчадкаў сваіх.

Ёй сонца з-за хмараў

здалёку, як маці-краіна,

Душу асвяціла на міг, а хапіла — на век,

Каб дрэнныя думкі расталі,

нібыта ільдзіны,

А сонца застыла ў вачах,

нібы крыж на царкве.

…Гады праляцелі, як травы сухія згарэлі,

Але засталіся Малітва і родны абсяг,

З якімі да зорак ляцім і ляцім, як ляцелі,

І слёзы, як зоркі,

як вершы, кіпяць у вачах…

17.09.2003 г.

 

БАЛАДА ЯНКІ ШУТОВІЧА

(24.01.1904 — 9.12.1973)

У Віленскай карціннай галерэі

Ты сціплы беларускі вартаўнік.

І сэрца, і душу мастацтвам  грэеш,

Не забываеш маладыя дні,

Дзе ты з паэтамі аб волі мроіш

Краіны, у якой жыве народ

Не цёмны і сляпы, нібыта крот,

А мудры, у якога ёсць героі

І замкі, храмы і дзяржаўнасць мовы…

Ды многае з жыцця забыць гатовы,

Дзе быў ты, вольны, за калючым дротам

І ў думках толькі Беларуссю жыў,

Што, нібы кветка папараць пад лёдам,

Была схавана ад людской душы

Пад пылам, як пад золатам, чужога,

Не лепшага, не горшага, чужога.

І наша ты ад згубы ратаваў,

Не просячы сабе ратунку ў Бога,

І потым зноў з-за кратаў уцякаў

У думках у музей, які ствараў,

З якога ты не зберажэш нічога

Амаль, але не знікне шлях адвечны,

Шлях беларускі, па якім і ты

Прайшоў па-беларуску чалавечна,

Пакінуўшы неўпыльныя сляды…

1.08.2008 г.

 

БАЛАДА ПАЎЛЮКА ТРУСА

(6.05.1904 — 30.08.1929)

 

«Падаюць сняжынкі-дыяменты-росы»,

Падаюць бялюткі за тваім вакном.

І бяжыць юнак па першым снезе босы

Да труны з жытнёвым

просценькім вянком.

Ён бяжыць і плача, а труна — пустая,

Не труна, а яма вырыта яму,

І яна ў Сібіры, як жана, чакае

І чакаць шчэ будзе не адну зіму.

Раптам снег знікае, быццам бы згарае,

І ў табе агнёва закіпае кроў.

За вакном лістота ціха ападае —

Засцілае жнівень сцежку да кладоў,

Па якой у лепшы свет адыдзеш скора,

Не спазнаўшы цалкам шчасця і бяды,

А сябры твае ў Сібіры, як у моры,

Застануцца без магілаў назаўжды.

І бяжыць юнак ізноў па снезе босы

Да сваёй магілы, дзе даўно ў журбе

Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы,

Падаюць бялюткі на яго й цябе…

11.02.2005 г.

 

БАЛАДА АЛЕСЯ ДУДАРА

(24.12.1904 — 29.10.1937)

Пасечаны край папалам,

Як стол, на якім танцаваць

Узбіўся з сякераю хам,

Каб потым цябе расстраляць

За тое, што свой любіш край,

Як кожны павінен любіць,

За тое, што свой каравай

Умееш спячы і цаніць.

Праз восень ідзеш і дажджы

Змываюць лісцё, нібы кроў,

Якой хоць карціны пішы

Пра Веру, Надзею, Любоў,

Якія з табою заўжды

І будуць заўжды тут з табой,

Як кроплі жывое вады.

Ты кропляю станеш жывой,

Якая не знікне ў траве

І ў полымі век не згарыць,

Бо ў кожнай малітве жыве,

Каб кожны змог болей пражыць,

Чым ты на зямлі, па якой

Цябе на расстрэл прывялі.

Ты ўпаў на зямлю і крывёй

З’яднаў два кавалкі зямлі…

2.08.2016 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

З падзей 2019 года

Склаў Сымон Барыс

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

14 лістапада. Ансамблю пра-спекта Незалежнасці ў Менску Мі-ністэрствам культуры Беларусі  пры-своена першая катэгорыя. Гэта азна-чае, што аб’ект мае не толькі нацыяна-льную, але і сусветную каштоўнасць. Рашэнне прынята Рэспубліканскім навукова-метадычным саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спа-дчыны пры Міністэрстве культуры. Гэты этап неабходны для складання намінацыйнага дасье і прысваення праспекту Незалежнасці статусу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Да-рэчы, размова аб уключэнні ў спіс каштоўнасці планетарнага маштабу вядзецца больш за 10 гадоў. Шэдэўр даўжынёй 15 кіламетраў — дзясяткі будынкаў у стылі сталінскага ампіру — пасляваенная забудова беларускай сталіцы. У свой час майстры спраек-тавалі ўсё ў адзіным стылі: ад будын-каў да ліхтароў.

15 лістапада. У Магілёве ад-быўся абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі» для працаўнікоў вёсак Магілёскай вобласці.

17 лістапада.  Вынікі выба-раў у Палату прадстаўнікоў Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь.  Выбары пачаліся датэрмінова з 12 лістапада. Датэрмінова прагаласавалі  сёлета  35,77 % выбарнікаў. На міну-лых парламенцкіх выбарах датэрмі-нова прагаласавалі 31,29 %.  Выбрана ў першым туры 110 дэпутатаў. 77,22% — пра такую яўку выбарнікаў у асноўны дзень галасаваньня паве-даміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмо-шына. У новай Палаце прадстаўнікоў будзе 1 прадстаўнік ад ЛДПБ — гэта Алег Гайдукевіч. У парламенце апа-зіцыянераў не будзе.

20 лістапада. У Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША абмяркавалі ўплыў СМІ Расіі на  Беларусь.

22 лістапада. У Вільні, у кап-ліцы на могілках Росы, адбылося пе-разахаванне рэшткаў Кастуся Калі-ноўскага і Зыгмунта Серакоўскага. У гэты ж час усяго быў перапахаваны 21 паўстанец, пераважна моладзь (ад 19 да 36 гадоў). Мерапрыемствы ў Вільні праводзіліся 22-24 лістапада з удзелам дэлегацыі ад Ураду Рэспу-блікі Беларусь і Рады БНР. На ўра-чыстасці з гэтай даты прыехалі прад-стаўнікі беларускай дыяспары амаль з усяго свету. Тут былі С.  Шушкевіч, І. Сурвіла, А. Анісім, М. Статкевіч, У. Някляеў, У. Арлоў, А. Марачкін, А.  Януковіч, А. Бяляцкі, Я. Афна-гель,  П. Севярынец, Т. Кандрусевіч і шмат іншых. На Кафедральнай пло-шчы ў першы дзень было некалькі  тысяч беларусаў з бела-чырвона-бе-лымі сцягамі. Ад беларускага ўраду выступаў Ігар Петрышэнка.

22 лістапада, калі ў Вільні прайшло перапахаванне Кастуся Ка-ліноўскага і яго паплечнікаў, віцебскі актывіст Барыс Хамайда выйшаў з бел-чырвона-белым сьцягам у цэнтр Віцебска.

25 лістапада. Ноччу ў расій-скім Екацярынбургу невядомыя раз-білі акно ў мясцовым аддзяленні па-сольства Беларусі і спалілі Дзяржаў-ны сцяг Рэспублікі Беларусь.

27 лістапада, у дзень пачатку Слуцкага збройнага чыну, гара-дзенскі грамадскі актывіст, краязна-вец Дзяніс Жыгавец звярнуўся да гарадзенцаў з прапановай узгадваць Слуцкіх паўстанцаў і на Гарадзенш-чыне, перадае «Радыё Рацыя».

«Мы, гарадзенцы, маем маж-лівасць і маем права ўшанаваць па-мяць Андрэя Якубецкага, так як гэтая асоба паходзіла з Гарадзенш-чыны, з вёскі Сухмяні, прымала ак-тыўны ўдзел у Слуцкім Збройным чыне. У той час Рада БНР яго пры-значыла галоўнакамандуючым вой-скамі».

27 лістапада. У сталіцы Кыр-гызстана Бішкеку завяршылася па-сяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, у якой прыняла ўдзел дэле-гацыя УС Беларусі на чале з міністрам абароны генерал-лейтэнантам Андрэ-ем Раўковым. Лідары краін падра-бязна абмеркавалі розныя аспекты праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, прынялі шэраг рашэнняў, накіраваных на далейшае ўдаскана-ленне і павышэнне эфектыўнасці ў працы арганізацыі. У мерапрыем-ствах саміту з беларускага боку пры-маў удзел і дзяржаўны сакратар Саве-та бяспекі Станіслаў Зась, які з 1 сту-дзеня 2020 года зойме пасаду генера-льнага сакратара АДКБ. На гэтай пасадзе ён будзе знаходзіцца тры гады.

Лістапад. Праваахоўнікі кан-фіскавалі ў Менску 550 кілаграмаў гераіну. У лістападзе 2019 года рабо-тнікі сілавых структур затрымалі чацвярых грамадзян міжземнамор-скай краіны. Яны хацелі збыць яго ў ЕС, а прывезлі з Афганістана.

 

1 снежня. Сябры КХП-БНФ і іншыя патрыёты ўшанавалі памяць герояў Слуцкага збройнага чыну ў Слуцку, Грозаве, Вызне (Чырвоная Слабада), Семежаве.

1 снежня. У Беларусі з 1 сне-жня змяніліся межы Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласцей. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта ад 15 сакавіка 2019 года № 104.

2 снежня. Былога намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспе-кі  Андрэя Уцюрына абвінавачваюць у атрыманні хабару ў суме не менш за 190 000 долараў ЗША і падбухтор-ванні да дачы хабару. Следчым упра-ўленнем КДБ завершана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка Дзя-ржаўнага сакратара Савета Бяспекі Андрэя Уцюрына. У КДБ завершана расследаванне справы па хабарах у дачыненні да 16 чалавек, канфіскавана больш за 1,65 млн. долараў. Усяго, паводле крымінальнай справы, толькі ў хабарнікаў канфіскавана больш за 1 650 000 даляраў ЗША (у тым ліку ў аблігацыях), 62 000 еўраў, больш за 1 кг золата.

2 снежня. Прэзідэнт Францыі Эмунуэль Макрон прысвоіў званне Героя Францыі 13 воінам, якія за-гінулі ў Малі. Сярод іх быў беларус, старэйшы сяржант Андрэй Жук (1976 г. нар.). 11 гадоў таму паступіў на службу ў Замежны легіён сапёрам дэсанту, ён прайшоў узорны вайско-вы шлях да горнастралковага спец-назу.

2 снежня. Памёр Анатоль Дзялендзік, пісьменнікі драматург. Нарадзіўся 4 сакавіка 1934 года ў вёсцы Кулакі  Салігорскага раёна.

3  снежня. Выступленне А. Р. Лукашэнкі ў парламенце Сербіі ў Бялградзе.

3 снежня. Сёння сапраўдны зімовы дзень. Ляжыць снег і тэмпе-ратура паветра — 1 градус марозу.

4 снежня. «Россельхознад-зор» (“Рассельгаснагляд”) здымае забарону на пастаўкі малочнай пра-дукцыі з 32 беларускіх прадпры-емстваў. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства. Прадукцыю дазво-ляць увозіць пры ўмове ўзяцця спе-цыялістамі “Рассельгаснагляду” не менш за 10 спроб.

4 снежня. На сваім пасяджэн-ні Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняў адстаўку Міхаіла Мясніковіча з паста Старшыні Савета Рэспублікі.

5 снежня Прэзідэнт Аляк-сандр Лукашэнка правёў сход з дэ-путатамі Палаты прадстаўнікоў і чле-намі Савета Рэспублікі Нацыяналь-нага сходу шостага і сёмага скліканняў. Ён запэўніў, што ніхто ў Беларусі не збіраецца здаваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі.

 5 снежня.   Удзень да амбаса-ды Расейскай Фэдэрацыі ў Менску дзве дзяўчыны ў нацыянальных стро-ях, якім дапамагаў хлопец, прынеслі гарбуз, які паклалі ля брамы. Пэр-форманс зладзілі актывісты кампаніі «Свежы вецер». Хацелі перадаць зва-рот у амбасаду, але ніхто не выйшаў яго браць.

5 снежня. Кіраўнік Адмі-ністрацыі Прэзідэнта Наталля Кача-нава вызвалена ад пасады, на якой была 3 гады. На яе месца Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Ігара Сер-гіенку (былы намеснік старшыні КДБ), а намеснікам кіраўніка Адміні-страцыі стала доктар юрыдычных на-вук Вольга Чупрыс (была прарэкта-рам БДУ).

6 снежня. Наталлю Кача-наву выбралі Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэс-публікі Беларусь.

Удзень 6 снежня каля будын-ка Еўрапейскай камісіі ў Брусэлі бе-ларусы і ўкраінцы правялі пікет суп-раць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Падчас пікету яны раздавалі бюлетэнь, у якім пісалі, што толькі NATO можа быць гарантам бяспекі Еўропы.

7 снежня. Адбылася сустрэча А. Лукашэнкі і У. Пуціна ў Сочы. Перамовы вяліся 5 гадзін 30 хвілін.

7 снежня. У Менску Павел Севярынец арганізаваў масавую дэ-манстрацыю супроць інтэграцыі Беларусі і Расіі. Ад цырка да пл. Не-залежнасці ўздоўж праспекта па адзін бок і другі стаялі ланцугом людзі, узяўшыся адзін з другім за рукі. Акцыя пачалася ў 12.00 і доўжылася 5 гадзін. У ёй прынялі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек. Пасля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы калона пра-йшла па праспекце на Плошчу Неза-лежнасці, а затым рушыла на плошчу Свабоды. Пасля мітынгу на плошчы Свабоды людзі вярнуліся на Каст-рычніцкую. Пасля другога мітынгу на Кастрычніцкай плошчы калона рушыла на плошчу Якуба Коласа.

7 снежня. «Не аншлюсу»: у Нью-Ёрку пікетавалі расейскае гене-ральнае консульства.

 8 снежня. У Менску зноў былі мітынг і дэманстрацыя з Каст-рычніцкай плошчы да пасольства РФ у Менску. Адтуль праз пл. Свабоды дэманстранты зноў вярнуліся на пл. Кастрычніцкую (ці Каліноўскага). У пасольства аднеслі петыцыю аб тым, што народ супроць інтэграцыі з Расе-яй. Удзелінічалі ў маніфестацыі нека-лькі тысяч чалавек і акцыя доўжылася, як і ўчора, 5 гадзін. Кіравалі гэтай ак-цыяй Павел Севярынец і Сіўчыкаў.

8 снежня, нядзеля. У Стоўб-цах воўк напаў на мужчыну Ула-дзіслава Ламаку. У выніку барацьбы ён пакусаў мужчыну, якога выратаваў праезджы шафёр з сякерай. Муж-чыну паклалі ў бальніцу для лячэння. Воўк забіты.

10 снежня. Стыпендыі Прэ-зідэнта Рэспублікі Беларусь пры-значаны 99 маладым навукоўцам. На гэтыя мэты выдаткоўваецца 157 тысяч рублёў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляк-сандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Стыпендыятамі сталі прад-стаўнікі фізіка-матэматычных, тэхніч-ных, хімічных, біялагічных, медыцын-скіх, аграрных, сацыяльных і гумані-тарных навук. У іх ліку 8 дактароў навук, 60 кандыдатаў навук і 31 ма-лады навуковец без ступені.

11 снежня. У рэзыдэнцыі амбасадара Францыі ў Менску бела-рускаму праваабаронцу, старшыні цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму ўручылі французска-нямецкую прэ-мію «За правы чалавека і вяршэнства закону».

Бяляцкі — адзін з 15 сёлетніх ляўрэатаў прэстыжнай прэміі. У 2016 годзе яе атрымліваў старшыня Бела-рускага Хельсынскага камітэту Алег Гулак.

11 снежня. Старажытны бе-ларускі народны абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыя-льнай спадчыны ЮНЕСКА. Яго што-год праводзяць жыхары вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай воб-ласці на пачатку траўня і прымяркоў-ваюць да вясновага свята Юр’я. Ра-шэнне прынята 11 снежня міжура-давым камітэтам па ахове нематэры-яльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА на 14-й сесіі ў Багаце (Калумба). Статус не-матэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасці  Беларусі ён атрымаў у 2005 г.

12 снежня. Заяву супроць інтэграцыі з Расіяй падпісалі дэпута-ты 12-га склікання. У ёй гаворыцца аб парушэнні Канстытуцыі Прэзідэ-нтам і спыненні далейшых перамоў з Расіяй. Заяву падпісалі дэпутаты Вяр-хоўнага Савета 12-га склікання Зянон Пазняк, Юрась Беленькі, Сяргей Антончык, Сяргей Папкоў, Пётр Са-доўскі, Лявон Баршчэўскі, Мікалай Крыжаноўскі, Анатоль Лябедзька, а таксама актывісты і кіраўнікі апазі-цыйных партый і рухаў.

12 снежня на пленарным па-сяджэнні Кіеўскай гарадской рады было вырашана назваць сквер у цэн-тры горада ў гонар Паўла Шараме-та. Імя журналіста будзе насіць зя-лёная зона на скрыжаваньні вуліц Рэйтарская і Стралецкая. Адпаведны зямельны ўчастак у Шаўчэнкаўскім раёне быў абраны паводле папярэд-няй дамоўленасці з яго сваякамі.

13 снежня. Такую пастанову сёння прыняў Савет Міністраў. У Беларусі павялічылі базавую велі-чыню да 27 рублёў. Гэта на 1,5 рубля больш, чым цяпер. Змены праду-гледжаныя пастановай Савет Міні-страў №861 ад 13 снежня. Павелічэнне базавай велічыні адбудзецца з 1 студзеня 2020 года.У апошні раз яе падвышалі з 1 студзеня 2019 года (з 24,5 да 25,5 рубля), а да гэтага — з 1 студзеня 2018 га (з 23 да 24,5 рубля).

15 снежня. Навучэнцы Го-мельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа заявілі ў пракуратуру на сваю выкладчыцу Людмілу Качанаву, якая брала з іх незаконныя паборы.

17 снежня. У менскім Палацы мастацтваў адбыўся ХХІІІ зезд Саюза мастакоў Беларусі, на якім старшы-нём СМБ выбраны 35-гадовы Глеб Отчык. Да гэтага старшынёй СБМ быў Рыгор Сітніца.

19 снежня. У Маскве чалавек са зброі абстралялў прыёмную ФСБ на Лубянскай плошчы, калі ў Крам-лёўскім палацы ішоў канцэрт у гонар Дня ФСБ, на якім бы У. Пуцін  Загіну-лі 2 афіцэры ФСБ, некалькі салавек паранена, а снайпер забіў нападніка Яўгенія Манюрава.

20 снежня. Дзень чэкіста. У Санкт-Пецярбургу Пуцін і Лукашэн-ка вялі перамовы аб інтэграцыі Са-юзнай дзяржавы. У Менску адбыўся мітынг і дэманстрацыя на плошчах Кастрычніцкай і Незалежнасці, у якой удзельнічалі 1600 чалавек. Мера-прыемства доўжылася 3 гадзіны.

21 снежня. У Менску зноў адбыўся мітынг, які доўжыўся дзве гадзіны.

22 снежня. У Лідзе ўвечары каля 10 школьнікаў прыйшлі да пом-ніка Гедзіміна з бела-чырвона-белым сцягамі на плячах і транспартам «Бе-ларусь не Расія» (на англійскай мове). Так школьнікі абаранялі незалеж-насць сваёй дзяржавы.

23 снежня. Пачаўся рух цяг-нікоў па новым чыгуначным Крым-скім мосце праз Керчанскі праліў па маршруце  Керч — Тамань. У кабінеце машыніста быў У. У. Пуцін, які і адкрыў рух цягнікоў.

25, 26 снежня. Каляды. Ідзе дождж. Тэмпература 7-8 градусаў цяпла. На вуліцах гарадоў лужыны.

26 снежня ў Менску пада-ражаў праезд па горадзе на дзяр-жаўным транспарце на 5 капеек.

27 снежня. Сёння зімовы дзень са снегам. Тэмпература каля 0.

27, 28 снежня. За два дні ў Менску судамі пакараны каля 20-ці чалавек, актывістаў, якія правялі мі-тынгі і дэманстрацыі супроць інтэ-грацыі Беларусі і Расеі. Шмат каго  аштрафавалі, а некага пасадзілі на некалькі сутак, каб правялі Новы год у турме. Сярод арыштаваных на 15 сутак Павел Севярынец, Яўген Афна-гель, Алесь Чахольскі.

28 снежня. У Палацы Неза-лежнасці аўстрыйцы і беларусы пра-вялі Венскі навагодні баль.

29 снежня. У Менску пра-йшла акцыя супроць інтэграцыі Расіі і Беларусі і з патрабаваннем абнаро-даваць дарожныя карты. Арганіза-тар яе Павел Севярынец быў арыш-таваны. На дэманстацыі і мітынгу былі Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Казлоў, Віталь Рамашэўскі, Юрый Губарэвіч. Сабралася каля пўсотні чалавек, яны прайшлі з пл. Кастрычніцкая да пл. Незалежнасці. Каля Галоўпаштамта быў жывы ланцуг. Патрабавалі сва-боду Паўлу Севярынцу.

30 снежня. Суд над У. Ня-кляевым не адбыўся, Някляеў аб’явіў суддзі адвод.

30 снежня. Адбыўся суд паэта Леніда Пранчака супраць спявачкі Ірыны Дарафеевай за тое, што яна выпусціла дыск песень «Талака» без яго дазволу, бо тэксты песень яго. Ёй пагражае штраф.

31 снежня Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2019 год прысуджана Паліне Шарэнда-Пана-сюк, Ганне Толчыкавай, журналістам «Нямецкай хвалі» Наталлі Маку-шынай і Уладзіміру Дорахаву.

31 снежня. Кіраўнікі Беларусі і Расіі не дамовіліся аб цэнах на расій-скую нафту на 2020 год, а на газ дамовіліся па старой цане на 2 месяцы па 127 долараў за 1 тысячу кубамет-раў газу. З 1 студзеня 2020 г. Бела-русь спыніла пакупку нафты ў Расіі на 10 дзён.

(Заканчэнне ў наст. нумары.)

 

«Беларус»

З успамінаў рэдактара

Бадай, яшчэ ў 1905 г. тагачасны ві-ленскі біскуп Эдвард Роп меў думку пра стварэнне народнай беларускай каталіцкай газеты, але адмовіўся ад гэтага праекту, бо былі супраць яго дарадцы. Тым не менш, адзінкавыя асобы з больш шырокімі по-глядамі заўсёды лічылі, што для беларусаў-католікаў патрэбна газета на іх роднай мове. Гэтыя людзі не маглі рэалізаваць свае думкі, бо мелася шмат перашкод, а галоўнае, не было грошай.

Але з’явілася беларуская газета «На-ша Доля». Пасля яе закрыцця рускімі ўла-дамі, пачала выходзіць «Наша Ніва», якая не кранала рэлігійных спраў, але яе чыталі і беларусы-католікі. Таму на нейкі час планы выдання асобнай каталіцкай газеты былі адкладзены. Аднак, не на заўсёды. Бо на пачатку нейтральная «Наша Ніва» праз ней-кі час магла памяняць свой накірунак, тым больш, што ніхто не ведаў выдаўцоў гэтай газеты і іх намераў. Рускія нацыяналісты з «Виленского Вестника» пісалі пра «Нашу Ніву», што гэта польская інтрыга і польскія панічы выдаюць беларускую газету, а поль-скія нацыяналісты абвінавачвалі «нашаніў-цаў» у атрыманні дапамогі ў Пецярбургу і лічылі іх працу рускай інтрыгай. Той хто жадаў зблізіцца з рэдакцыяй «Нашай Нівы» каб самому разабрацца з мэтамі выдання, сыходзіў з нічым — хіба толькі з пераканан-нем, што ні рускія, ні польскія нацыяналісты не маюць рацыі і галоўная мэта газеты застаецца таямніцай. Нічога не заставалася, як толькі верыць таму, што пра сябе пісала сама газета на сваіх старонках і казалі яе рэдактары: мэта «Нашай Нівы» — гэта пад’ём культуры беларускага народа і нічога болей.

Аднак людзі, якія ўмелі адчуць небя-спеку нават там, дзе яе няма, заўсёды лічылі, што «Наша Ніва» мае нейкія схаваныя мэты. І таму не дзіва, што з-за таго, што гэта газета была не ў каталіцкіх руках, у каталіцкіх сферах з’явілася разуменне неабходнасці выдання выразна каталіцкай газеты. Тым болей, калі «Наша Ніва», слушна ці не, не ўмешвалася ў касцельныя справы, а тым больш пасля таго, як яна пачала выходзіць толькі на гражданцы (кірыліцай — Л. Л.). З гэтага моманту выданне каталіцкай газеты лацінкай стала неабходнай справай. Дзіўная рэч, але нават тыя, хто падазраваўся ў тым, што мае антыкаталіцкія намеры, таксама вельмі жадалі, каб паўстала каталіцкая газета на беларускай мове. Гатовы былі гэтаму дапамагаць, але яны маглі толькі пісаць ар-тыкулы, бо і сваю газету рэдагавалі на са-браныя грошы і часта на галодны страўнік, у падраных ботах і пацёртай вопратцы (маецца на ўвазе рэдакцыя «Нашай Нівы» — Л. Л.).

У 1912 г. Антон Бычкоўскі, работнік страхавой канторы, які меў вялікае жаданне рабіць газетную справу, атрымаў канцэсію на выданне «Беларуса». Але дазвол ляжаў нерухома і можа ніколі б і не быў ужыты, калі б не знайшоўся смяльчак — Ян Пазняк, які, абуджаны «нашаніўцамі», прыйшоў да Бычкоўскага і сказаў яму, што нейкі час будзе выдаваць газету за свае сродкі, і гэтак газета пачала выходзіць.

Антон Бычкоўскі пасля пэўных ва-ганняў згадзіўся на выданне, і 13 студзеня 1913 г. выйшаў першы нумар «Беларуса». У газеце без грошай працавалі Ян Пазняк, Антон Лявіцкі, сам Антон Бычкоўскі і аўтар гэтага артыкула.

Пасля выхаду першага нумара, па-йшла дапамога ад сяброў (ксяндзоў-бела-русаў), і было вырашана плаціць Пазняку і Лявіцкапу ажно па 20 рублёў заробку. Але, здаецца, Пазняк толькі адзін раз атрымаў гэтыя грошы, бо хутка каса пачала свяціць пусткамі, і ён, каб жыць, знайшоў працу ў іншым месцы, а ў газеце працаваў задарма і ў вольны час. Лявіцкаму заробак хутка па-нізілі да 15, а потым да 10 рублёў. У канцы не стала і тых 10 рублёў, і Лявіцкі выйшаў з рэдакцыі, але для гэтага меліся і іншыя пры-чыны. Тады ўвесь цяжар рэдагавання, адмі-ністравання, карэктавання і экспедыцый я ўзяў на сябе і цалкам прысвяціў сябе «Бе-ларусу». Было гэта ў канцы 1913 г., даклад-ней — у 3-цім квартале.

Змены ў рэдакцыі не адбіліся на вы-данні газеты, і падпіска патроху, але стала павялічвалася, тым не менш яна не магла пакрыць кошт выдання, і гэта прымушала шукаць дапамогі ў сімпатыкаў газеты.

Да кола сімпатыкаў належала нека-лькі ксяндзоў і свецкіх асоб, была сярод іх і адна магнатка (княгіня Магдалена Радзівіл — Л. Л.) Уласна, каб не магнатка, дык «Бе-ларус» мусіў бы хутка зачыніцца. Але дзя-куючы ёй, не толькі не зачыніўся, але і змог нават  выдаваць кніжкі рэлігійна-маральнага зместу: «Алкаголь», «Некалькі слоў аб па-куце», «З жаднаго закону», «Батлейка», «На што беларусу газеты», «Чалавек на вышыні сваёй годнасці», «Выясненне абрадаў р.-к. касцёла», кніжачкі да набажэнства «Бог з намі» і «Жыццё папежа Піюса Х». Апрача гэтага былі прыгатаваны да друку: «Жыццё  святых божых», «Гісторыя касцёла», «Наба-жэнства маёвае» і іншыя. Але наляцела ваенная бура, і «Беларус» патрапіў у летар-гію, з якой можа калісьці паўстане з новымі сіламі.

Кажучы пра сяброў «Беларуса» не-льга не ўспомніць сённяшняга адміністра-тара віленскай дыяцезіі, які не раз і парадай і ахвярай падтрымліваў гэту каталіцкую газету (маецца на ўвазе біскуп Юры Мату-левіч — Л. Л.) Мог бы яшчэ назваць про-звішчы шэрагу вядомых ксяндзоў, якія бу-дучы палякамі, як сапраўдныя каталіцкія святары, лічылі неабходным дапамагаць каталіцкай справе, хай нават і на беларускай мове. Успомню тут с. п. ксяндза-пралата Курчэўскага, ксяндза Міхала Руткоўскага, які добра размаўляў і пісаў па-беларуску і быў гарачым прыхільнікам ужытку бела-рускай мовы ў касцёле для справы наву-чання людзей і іншых (да ІІ Ватыканскага сабора, кас-цельная служба ішла на латыні. Таму бела-руская, як і польская мова магла выкары-стоўвацца толькі ў казаннях і навучанні вернікаў — Л. Л.) Пра некаторых трэба пра-маўчаць бо згадванне іх сёння будзе «мядз-веджай паслугай». Добра памятаем усіх, хто мог даць нам хоць пару грошаў на якую-небудзь справу ці сказаць некалькі слоў у нашу абарону і такім чынам заслужыў сабе абразу ад патэнтованых патрыётаў. Асоб-най групай стаяць тыя, якія ў свой час лічылі сябе беларусамі, а сёння з’яўляюцца стопра-цэнтовымі палякамі. Увогуле, чым мудрэй былі ксяндзы, тым лепш яны ставіліся да газеты, нягледзячы на тое, якой яны былі нацыянальнасці. Папа Пій Х перад Вялікад-нем 1914 года, па просьбе аднаго з супра-цоўнікаў «Беларуса», які ў той час быў у Рыме, дабраславіў рэдактара, супрацоў-нікаў і чытачоў нашай газеты.

Сардэчную прыхільнасць да газеты меў жмудскі біскуп Карэвіч. Падчас гана-ровага ўезду ў Коўню яго па-беларуску вітаў с. п. ксёндз Міхаіл Далецкі.

Каталіцкі актыў усіх народаў прыхі-льна ставіўся да «Беларуса», а віленскі «Dwu-tygodnik Diecezjalny», які практычна рэда-гаваўся ксяндзом Л. Жаброўскім, надру-каваў вельмі прыемны артыкул пра з’яўлен-не нашай газеты, а потым вельмі прыхіль-ную і падрабязную рэцэнзію на белару-скую кніжку «Бог з намі».

Нават «Виленски Вестник» пісаў, што лепей наўпрост каталіцкі «Беларус», які пад-трымлівае унію, чым замаскаваная «Наша Ніва». Толькі «Белоруская жизнь» заўсёды дрэнна пра нас адклікалася, і стасункі з «Нашай Нівай» не былі заўсёды добрымі, абодва бакі мелі адзін супраць другога роз-ныя папрокі.

Супрацоўнікамі былі часткова ака-дэмікі з Пецярбурга — зараз ужо ксяндзы (маецца на ўвазе навучэнцы каталіцкай ду-хоўнай акадэміі — Л. Л.), часткова самі чыта-чы, але ўсе яны пісалі не за грошы. Аўтараў было многа, і калі б не фінансавыя праб-лемы, можна было бы павялічыць коль-касць палос газеты і выдаць больш кніжак.

Мушу дадаць, што А. Бычкоўскі не мог асабіста працаваць у рэдакцыі і праз нейкі час уступіў пасаду рэдактара аўтару гэтых радкоў.

Пасля вайны шматкроць рабіліся спробы ўваскрэсення «Беларуса», аднак заўсёды аказвалася, што пад нагамі няма моцнага грунту, ці, калі казаць шырэй, няма патрэбных грошай. Але ,здаецца, што такая газета як «Беларус» вельмі патрэбна была б у сучасных варунках.

Пачобка Б.

Poczopko B. «Bielarus» // Preglad Wilenski. 1925. № 16. S. 3.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Выказванні

 

Маладосць — прадвеснік старасці.

 

Дурань ёсць дурань, а стары зака-ханы — шматкрот дурней.

 

Махлярства дае выгаду, але шчасця не прыносіць

 

«Дурань», — сказала жанчына, а пра-гучала, як “каханы”.

 

Твая нянавісць сцверджвае каханне.

 

Жыццё абмежавана рамкамі нара-джэння і смерці. Той прамежак зместам на-паўняе кожны з нас сам, як умее.

 

Якія змрочныя часы насталі: віно, а не бензін падаражала.

 

Вызначыць цяпер, хто дурань, хто разумны проста немагчыма: усе мы пры-кідваемся тымі і тымі.

 

Шкада гісторыкаў, якія будуць раз-бірацца апасля ў нашым часе.

 

“Сістэмны філосаф” гучыць як “дурань”.

 

Каханне справа маладая, на потым адкладваць нельга.

 

Адсутнасць грошай прыносіць кло-пат, як і іх прысутнасць.

 

У КПСС заганялі, але па блату не прымалі.

 

Не толькі пісаць трэба натхненне, яшчэ большае — чытаць тое напісанае.

 

— Ты ведаеш беларускую мову?

— Ага!

— Яна табе даспадобы?

— Ага!

— Сапраўды мілагучная, прыемная на слых…

— Ага!

— Што ты ўсё «ага» ды «ага», баццам ніводнага слова беларускага не ведаеш?

— Ага!

 

Сядзяць за столікам два нацыяналь- ныя мастакі і гутараць:

— Чаму ты малюеш беларусаў у іх нацыянальных касцюмах? Чаму не апранеш у сучасны модны гарнітур?

— Тады яны будуць сябе лічыць якой заўгодна нацыянальнасці, толькі не бела-русамі.

 

— Дзе быў?

— На базары.

— Што прадаў?

— Бычка.

— Што купіў?

— На базары — нічога, а ў шынку — свін- ню.

Язэп Палубятка.

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *