НАША СЛОВА № 13 (1476), 25 сакавіка 2020 г.

Аўторак, Сакавік 31, 2020 0

25 сакавіка — 102-я ўгодкі БНР

Віншаванне з нагоды Дня Волі

Паважаныя сябры!

ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» віншуе вас з Днём Волі! Сёлета мы адзначаем ўжо 102-я ўгодкі гэтай слаўнай даты нашай найноўшай гісторыі. Гэты дзень для многіх пакаленняў беларусаў з’яўляецца Днём нацыянальнай годнасці і рашучасці. Сёння мы яшчэ больш выразна ўсведамляем, якую справу зрабілі нашы папярэднікі, калі ў неверагодна складаных умовах здолелі аб’яднацца і абвесціць пра новую краіну — Беларускую Народную Рэспубліку. Дзякуючы іх рашучасці, выключнай мужнасці і непахіснай веры ў свой народ,  мы жывём у сваёй незалежнай дзяржаве.

Няхай жа гэты дзень стане для ўсіх нас, грамадзян Беларусі, днём удзячнай памяці пра слаўных папярэднікаў, святам яднання на грунце павагі і пашаны да нашай гісторыі, да нашай культуры і роднай беларускай мовы!

Разам святкуем — разам справімся з любымі нягодамі!

Сакратарыят ТБМ.

Рыгор Барадулін

25 сакавіка…

Дваццаць пятага сакавіка —

Годны дзень

Беларускай дзяржавы.

Веснаплынных вятроў талака

Пыл з кароны атрэсла іржавы.

Шматавалі нас досыць арлы

І з адной, і з дзвюмя галавамі.

Мы не з нейкай бязроднай імглы,

Нас вякі як сваіх

Гадавалі.

Мы — ратаі святла,

Крывічы,

Верхачы неўміруючай Пагоні.

Маладзік сакалом на плячы,

Гартны меч у цвярдое далоні.

Лучыць нашыя мары рака

Бел-чырвона-белага сцяга.

Дваццаць пятага сакавіка —

Наша свята,

Пароль

І прысяга!

Алесь Змагар

25 Сакавік

Радзіўся Ты ў Менску Беларускім‚

Пажарам Край дыміўся ў вагні.

Наўкол чужынцы на палетках вузкіх

Тапталі скарбы нашых родных ніў.

 

Народ стагнаў‚ угору ўздымаў рукі‚

Лавіў святла недасяжны прамень.

Быў цяжкі час. Сярод нясцерпнай мукі

З’явіўся Ты‚ прыгожы‚ светлы Дзень.

 

Цудоўнай зоркай ўзняўшыся высока‚

Народу шлях да волі асвяціў‚

І зашасцелі казкаю асокі‚

Мінулай славай лес загаманіў.

 

І Край ажыў. Народ паймкнуўся к свету‚

У вачах крынічыць радасці струмень.

І нашых продкаў слаўны запаветы

Ўваскрослі ў гэты незабытны дзень.

 

Вялікі Дзень! Нічым Цябе не сцерці!

Стагоддзям нат Цябе не перажыць!

Вякі мінуць‚ а Ты ў народным сэрцы

У песнях‚ былях будзеш жыць!

 Kirchheim — Аўстрыя,

25 Сакавіка 1946 г.

 

«Беларускаму кнігазбору» — 25!

17 сакавіка 1995 года паўстала адно з першых недзяржаўных беларускаарыен-таваных выдавецтваў — Міністэрства юсты-цыі Беларусі зарэгістравала Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор»! Галоўнай мэ-тай выдавецтва была падрыхтоўка, выданне і распаўсюджванне па ўсім свеце шмат-томнага літаратурнага і гістарычна-куль-турнага кнігазбору Беларусі.

Выдавецтва было заснавана выбіт-нымі беларускімі дзеячамі культуры і наву-кі. Сама ідэя ўтварэння выдавецтва і пад-рыхтоўкі знакавага для Беларусі кніжнага праекта была распрацавана беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам, кан-дыдатам гістарычных навук Кастусём Цвір-кам. І 17 сакавіка 1995 года было зарэ-гістравана грамадскае аб’яднанне Міжна-родны Фонд «Беларускі кнігазбор». Сярод яго заснавальнікаў былі: Н. Гілевіч, Р. Ба-радулін, С. Шушкевіч, Р. Гарэцкі, В. Зуёнак, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, А. Клышка, К. Цвірка, Г. Вінярскі, В. Кіпель, Я. Запруднік, А. Баршчэўскі, А. Каўка, В. Сёмуха і іншыя. Распачыналі дзейнасць тры чалавекі — Кас-тусь Цвірка (прэзідэнт), Генадзь Вінярскі (выканаўчы дырэктар) і Марына Адамовіч (гал. бухгалтар і юркансультант).

Але ў 2006 годзе ў беларускім за-канадаўстве з’явіліся змены, у сувязі з якімі грамадскія аб’яднанні больш не маглі зай-мацца камерцыйнай дзейнасцю. І Управа МГА «Беларускі кнігазбор» прапанавала выканаўчаму дырэктару аб’яднання Гена-дзю Вінярскаму зарэгістраваць самастой-нае выдавецтва «Кнігазбор», якое б праця-гнула выдавецкую справу «Беларускага кнігазбора». У лютым 2006 года было зарэгістравана ПУП «Кнігазбор», з траўня таго ж года, атрымаўшы ліцэнзію, прад-прыемства распачало самастойную вы-давецкую дзейнасць, а грамадскае аб’яд-нанне пачало займац-ца выключна каарды-наваннем падрыхто-ўкі да друку кніг: вы-рашаць чарговасць выданняў, шукаць укладальнікаў кніг, вы-рашаць пытанні аб размяшчэнні кнігі ў тое ці іншае выдавецтва.

У кніжным праекце «Беларускі кніга-збор», у якім выйшла ўжо больш за 100 та-моў, прадстаўлены найлепшыя творы мас-тацкай літаратуры, айчыннага літаратура-знаўства і гістарыяграфіі. Праект складаецца з трох серый: мастацкая літаратура, гіста-рычна-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай літаратуры. Апроч таго, выда-вецтва пашырыла кола інтарэсаў — сумесна з партнёрамі ГА «Саюз беларускіх пісь-меннікаў» і МГА «Згуртаванне Беларусаў свету «Бацькаўшчына»» рыхтуюцца да друку і выдаюцца кнігі серыі сучаснай літа-ратуры «Кнігарня пісьменніка», дзіцячая серыя «Каляровы ровар» і кніжная серыя беларускіх эмігрантаў-літаратараў і кніг пра беларускую дыяспару «Бібліятэка Бацькаў-шчыны».

Штогод у выдавецтве выходзіць каля ста найменняў кніг. Сярод вядомых бела-рускіх аўтараў, што выдае «Кнігазбор», гэта-кія знаныя імёны, як Віктар Марціновіч, Рыгор Барадулін, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Віктар Шалкевіч, Андрэй Хадановіч. Друкуе вы-давецтва і маладых аўтараў і не баіцца ад-крываць новыя імёны.

Алег Грушэцкі,

КУЛЬТУРА.

Фота з фэйсбука выдавецтва.

За адзіную дзяржаўную беларускую мову

Беларускую нацыю за апо-шнюю чвэрць стагоддзя прывялі да мяжы яе этнічнага вымірання.  Навука і гісторыя даказалі: няма этнічнай мовы — няма этнасу, няма нацыі. Сёння ўжо дзеці не разу-меюць беларускую мову. Уладная вертыкаль вырасціла цэлае пака-ленне беларусаў без роднай мовы, роднай песні, беларускай гістары-чнай памяці. Як кажуць у народзе, усё не так, як у людзей. Татальная русіфікацыя праз сучасныя СМІ зрусіфікавала апусцелыя вёскі. Дзяржаўная сістэма выхавання і навучання амаль цалкам руска-моўная. Паспаліты народ беларус-кі не разумее, што мы, беларусы, ёсць носьбітамі паміраючай род-най беларускай мовы. І ў гэтых умовах ні адна палітычная партыя, грамадская арганізацыя, (у тым ліку і кіраўніцтва ТБМ імя Ф. Ска-рыны, ТБШ), іх кіраўнікі, дэпутаты ўсіх узроўняў за чвэрць стагоддзя афіцыйнага двухмоўя не асмелілі-ся прафесійна, адказна і чэсна пуб-лічна назваць прычыны і прозві-шчы высокіх дзяржаўных і навуко-вых асобаў, якія адказныя за лінг-вацыд беларусаў. Яны выступа-юць бэк-вакалістамі ўладнай вер-тыкалі. Прыклад: паседжанне Ра-ды  ТБМ 26 студзеня і бессэнсоўны зварот да Прэм’ера. Інтэлігенцыя, акадэмічныя навукоўцы і гра-мадскія дзеячы разумеюць гэтую смертаносную праблему, але ба-яцца прафесійна-публічна адукоў-ваць паспалітых беларусаў і маты-вавана патрабаваць ад уладнай вертыкалі спыніць беларуска-моўны лінгвацыд і этнацыд.

Этнацыд (ад спалучэння слоў грэч.: etnos — народ і лац.: caedo — забіваю) — палітыка, скі-раваная на знішчэнне нацыяналь-най свядомасці той ці іншай этніч-най групы. У адрозненні ад гена-цыду не звязана з фізічным зніш-чэннем носьбітаў пэўнай мовы, культуры альбо рэлігіі.

У канцы 1994 года белару-сам і ўсяму свету было заяўлена:  «Люди, которые говорят на бело-русском языке, не могут делать ни-чего, кроме как разговаривать на белоруском языке, потому, что по-белорусски нельзя выразить что-то большое. Белорусский язык — бедный язык. В мире существует только два великих языка — русский и английский». І гэта не проста словы, а  стратэгія і тактыка моў-най і культурнай дзяржаўнай па-літыкі ў Рэспубліцы Беларусь.

Такое пра беларускую мо-ву гаварылі толькі польскія палі-тычныя дзеячы ў міжваенны пе-рыяд. У 21-м стагоддзі ніводзін палітычны лідар так не зганьбіў родную мову ў сваёй краіне. Для іх родная мова — найвялікшая каш-тоўнасць. (Нагадаем, што тэза-ўрус літаратурнай беларускай мовы налічвае каля 500 тысяч слоў, а дыялектнай — дзесьці каля 2 мільёнаў слоў!)

Як і ў горшыя часы пана-вання савецкага палітычнага рэ-жыму, усё афіцыйнае жыццё на-шай краіны пачало абслугоўвацца толькі рускай мовай, хаця і былі свядома, дзеля затуманьвання та-тальнага пачатку знішчэння бела-рускай мовы, прыняты нарматыў-ныя акты аб роўнасці беларускай і рускай моваў. Вынікам 25-ці гадовага канстытуцыйнага двух-моўя маем пераход беларускай мовы са статусу адзінай дзяржаў-най у статус выміраючай мовы.

Мова — душа Народа.  Для вяртання беларусам іх роднай мо-вы ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства трэба неадкладна на дзяржаўным, канстытуцыйным узроўні карэнным чынам выпра-віць моўную сітуацыю ў Беларусі. Для гэтага неабходна:

а) аднавіць дзейнасць гіста-рычных па сваім значэнні законаў аб мовах, прынятых дэпутатамі  БССР. Гэта «Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэс-публікі “Аб мовах у Беларускай ССР”» (26 студзеня 1990 г.), «Па-станова Вярхоўнага Савета Бела-рускай ССР “Аб парадку ўвядзен-ня ў дзеянне закона Беларускай СССР “Аб мовах у Беларускай ССР”» (26 студзеня 1990 г.) , «Дзяр-жаўную праграму развіцця бела-рускай мовы і іншых нацыяналь-ных моў у Беларускай ССР», па-станова Савета міністраў № 240 ад 20.09.1990 г.

б) або ў бліжэйшы час пры-няць новы Закон аб статусе  адзі-най дзяржаўнай мовы — беларус-кай.

Дзяржаве неабходна сістэ-мна і мэтанакіравана  весці сярод народа глыбока прадуманую рас-тлумачальную работу пра выклю-чную ролю яго роднай мовы як для захавання этнакультурнай ідэ-нтычнасці краіны, так і для абаро-ны, умацавання яе палітычнага суверэнітэту. Народ павінен мець цвёрдае перакананне, што пана-ванне рускай мовы ў сучаснай Беларусі — гэта не гістарычная не-пазбежнасць, не добраахвотны выбар рускай мовы нашым наро-дам, а вынік свядомай, сістэмнай дзяржаўнай русіфікатарскай палі-тыкі на працягу больш, чым двух стагоддзяў, ад якой, на вялікі жаль, уладная вертыкаль не адышла і па сёння.

 

Яшчэ раз паўторым нашы высновы-прапановы (лозунгі)  па выратаванні беларускай мовы і яе этнаносьбіта:

— спыніць беларускамоў-ны лінгвацыд і этнацыд;

— за адзіную дзяржаўную  беларускую мову ў Рэспубліцы Беларусь;

— вярнуць 17-ы артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года;

— вярнуць закон «Аб мовах у Беларускай ССР» (26 студзеня 1990 г.);

— вярнуць  «Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы» 1990 г.

Прафесары Леанід Лыч, Мікола Савіцкі.

Шэрагі ТБМ папаўняюцца

 

21 лютага ў ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” ўступілі некалькі чала-век. Сярод іх — японка Сіёры Кіясава, якая ўжо некалькі гадоў як вывучыла беларускую мову і цудоўна на ёй размаўляе.

Наш кар.

Стрэтчынг для мам па-беларуску

Безумоўна, мамы ў час дэ-крэту вельмі стамляюцца. Уявіце, насіць на руках штодзень цяжар пад 10 кілаграмаў і болей — на-грузка на ўвесь арганізм. Пакутуе найперш хрыбет, стамляюцца спіна, ногі, рукі. Як жа справіцца з усім гэтым? Увесь час адчуваецца напружанне. А як расслабіцца? І вось тут паўстае пытанне, куды пайсці, каб пазаймацца, асабліва, калі няма з кім пакінуць дзіця.

З падобнай праблемай да-вялося сутыкнуцца ў мінулым го-дзе і мне, калі нарадзілася другое дзіця і вельмі хутка прыбаўляла ў вазе — штомесяц па кілаграму. Спіну цяжка было распраміць, зацякалі рукі, ды і жывоцік аніяк не прыбіраўся.

І нечакана ўлетку ўбачыла аб’яву пра набор на заняткі стрэ-тчынгам, якія праводзіць у цэнтры сталіцы  Алеся Бераснева-Касце-ева. Мяне адразу прывабіла тое, што Алеся вядзе іх па-беларуску і наведваць іх можна разам з дзе-ткамі. Як гэта адбываецца на са-мой справе? Пакуль мамы займа-юцца, дзеці гуляюць з цацкамі, бавяць час побач з матулямі — бач-на, што ім цікава.

Першы занятак вельмі спа-дабаўся, выклікаў добрыя ўражан-ні. Усё так нязвыкла. Тут пануе асаблівая атмасфера. Непасрэд-ная, вольная. Да таго ж гучыць прыемная павольная музыка. Чамусьці такое адчуванне, што менавіта дзякуючы мілагучнай бе-ларускай мове кіраўніцы ўсе пра-ктыкаванні выконваюцца лёгка, плаўна, з задавальненнем. Ды і сама Алеся прыгожая, абаяльная. Зрэдку на занятках можна паба-чыць і яе трохгадовую дачушку-гарэзу Аўрору.

Зразумела, што амаль усе мамы тут беларускамоўныя. А якія імёны ў іх дзетак: Юня, Ма-р’яна, Рагнеда, Цімох.

Менавіта жаданне быць прыгожай, захоўваць добрую фо-рму, а таксама не сумаваць, быць актыўнай, аднаўляць свае сілы, энергію прыводзіць дзяўчат сюды. Заняткі стрэтчынгам дапамагаюць найперш палепшыць свой фізічны стан і настрой. Займаючыся рас-цяжкай, вы здымаеце мускульнае напружанне і пазбаўляецеся сто-мленасці і стрэсу. Вашы рухі ста-новяцца больш лёгкімі і вольнымі, цела — гнуткім.

Паколькі ў адной пазіцыі знаходзішся 10-30 секунд, ёсць час паглядзець за сваім дзіцём, што яно робіць у гэты момант. Звычайна дзеткі гуляюць з цацкамі, ядуць пячэнькі, поўзаюць, ходзяць. Бо-льшыя могуць паўтараць рухі за дарослымі. Часам трэба быць ас-цярожным, каб не закрануць ма-лечу.

Такім чынам, заняткі пра-ходзяць цікава і займальна як для дзетак, так і для мам.

      Слоўнічак

Мышцы — цягліцы, мускулы

Позвоночник — хрыбет

Голень — галёнка, лытка

Бедро — сцягно

Ягодицы — ляжкі

Качать пресс — трэніраваць прэс

Расслабить — паслабіць

Копчик — хвасцец

Предплечие — прадплечча

 

           Даведка

Стрэтчынг, або расцяжка ў перакладзе з англійскай мовы, — гэта сістэма практыкаванняў, у час якіх расцягваюцца цягліцы і звязкі. Стрэтчынг стаў адным з відаў фітнесу. Элементы яго запазы-чаны з ёгі, усходніх адзінаборстваў, харэаграфіі. Ён блізкі да натура-льных рухаў. Асабліва, калі мы прачынаемся.

Наш кар.

 

Васіль Герасімчык

Беларускі пясняр Францішак Багушэвіч

Распачатую Кастусём Каліноўскім справу працягнуў іншы ўдзельнік паўстання, які таксама спазнаў мужыцкую «праўду» і ўвасобіў яе ў сваёй творчасці, — Францішак Багушэ-віч. 21 сакавіка споўнілася 180 гадоў з дня яго нараджэння.

Менавіта Францішак Багу-шэвіч падхапіў кліч, кінуты паў-станцамі на чале з Каліноўскім, і абвясціў яго на ўвесь свет, зра-біўшыся духам, які нарадзіў рух Беларускага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя:

Пасылаў Ты Сына, Яго не пазналі,

Мучылі за праўду, сілай паканалі;

Пашлі ж цяпер Духа,

                           да пашлі без цела,

Каб уся зямелька

                          адну праўду мела!

 

«Каб я панам ніколі не быў»

 

Францішак Бенядзікт нара-дзіўся 9 (21) сакавіка 1840 года ў сям’і Казіміра і Канстанцыі Ба-гушэвічаў. Ён з’явіўся на свет у Свіранах (цяпер Віленскі раён Ле-тувы) у маёнтку сям’і маці — Кан-станцыі з Галаўнёў, пляменніцы кіраўніка былой Літоўскай уніяц-кай епархіі Андрыяна Галаўні.

Дзяцінства будучага бела-рускага песняра прайшло ў Куш-лянах, дзе Багушэвічам належалі 34 сялянскія душы. Радавы маён-так знаходзіўся побач з вядомым яшчэ з 1407 года мястэчкам Жуп-раны, куды сям’я наведвалася на касцельную службу, і пра якія Францішак пазней пісаў: «Калісь-ці «Пане Каханку», прыехаўшы на паляванне ў сваю Жупранскую (напэўна, яна называлася Зубран-скай) пушчу, якая належыць ця-пер гр. Чапскім, быў так прыем-на здзіўлены глухімі і непраход-нымі лясамі і багаццем дзічыны, што нібыта ўсклікнуў: «Не ведаў я, што значыць Жупранская пу-шча!»». У часы маленства Багу-шэвіча ад былой пушчы амаль ні-чога не засталося. На яе месцы па-ўстала поле з невялічкімі шнурамі сялянскіх надзелаў.

Ваколіцы Жупранаў, як і само мястэчка, дужа пацярпелі ў час адступлення французскай арміі з-пад Масквы ў 1812 годзе, ператварыўшыся ў папялішча, аб чым узгадваў у «Гісторыі Напа-леона» граф Філіп Поль дэ Сегур (1824): «Бляск гэтага полымя прыцягваў пакутнікаў, якіх мароз і боль давялі да шаленства. Яны і ўцякалі, як звар’яцелыя, з зубным скрыгатам і вар’яцкім смехам, кідаліся ў агонь, у якім гінулі ў страшэнных канвульсіях. Іх га-лодныя таварышы глядзелі на гэта без страху, былі нават та-кія, якія выцягвалі абгарэлыя целы… і неслі да вуснаў гэтую смуродную ежу…».

З дзяцінства Багушэвіч су-тыкаўся з нядоляй простага на-рода, павага да якога знайшла ад-люстраванне ў яго вершах:

Маліся ж, бабулька, да Бога,

Каб я панам ніколі не быў:

Не жадаў бы ніколі чужога,

Сваё дзела, як трэба, рабіў.

 

Навучанне

 

У 1852 годзе Францішак разам з братам Валяр’янам па-ступіў у Віленскую гімназію. Ён вучыўся ў адным класе з будучы-мі вядомымі ўдзельнікамі паўстан-ня 1863-1864 гадоў Цітусам Далеў-скім (паплечнікам Кастуся Калі-ноўскага) і Юльянам Чарноўскім (камісарам Ашмянскага павета). У старэйшым класе навучаліся Ка-нстанцін Далеўскі (будучы герой Парыжскай камуны), Зыгмунт Мінейка (ваенны кіраўнік Ашмян-скага павета), Вінцэнт Віткоўскі (у 1860 годзе быў здадзены ў арэн-бургскія лінейныя батальёны). Яшчэ на клас старэйшым быў Іг-нат Здановіч — таксама яшчэ адзін бу-дучы паплечнік Каліноўскага.

У 1855 годзе пры гімназіі з’явіўся Музей старажытнасцяў, заснаваны вядомым калекцыяне-рам і археолагам Яўстахам Тыш-кевічам. Францішак перадаў му-зею шэраг уласных знаходак, ся-род якіх тры старажытныя манеты, крыж са славянскім надпісам і гадальнік.

У першыя гады навучання Багушэвіч не вызначаўся асаблі-вымі поспехамі і два гады (1857-1858 і 1858-1859) нават вымушаны быў правесці ў пятым класе. Най-лепш яму даваліся руская і поль-ская мовы, а найгорш — латынь, па якой ён меў «адзінку». Аднак у апошнім, сёмым класе, узяўся за розум, асабліва за матэматыку, і ў чэрвені 1861 года скончыў наву-чанне ў гімназіі ў ліку чатырох лепшых выпускнікоў з правам на чын XIV класа.

15 верасня 1861 года Фран-цішак быў залічаны на першы курс Пецярбургскага ўніверсітэта па матэматычным разрадзе. Гэта былі цяжкія месяцы ў сталіцы — амаль без грошай у кішэні. У са-мы горшы момант з Багушэвічам здарыўся цуд, пра які ён успамінаў праз чвэрць стагоддзя: ён ішоў па Васільеўскім востраве і знайшоў на дарозе 2 рублі, «а роўна гэту-лькі і было патрэбна для майго шчасця!»

Вучобу ва ўніверсітэце Францішак так і не распачаў: 24 кастрычніка ён удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях супраць новых заліковых кніжак (матры-кул), а 14 лістапада напісаў на імя рэктара просьбу аб звальненні з універсітэта — «з-за цяжкай хва-робы і неспрыяльнага клімату». Ён выехаў у родныя Кушляны ў той час. Універсітэт жа 24 снежня быў часова закрыты.

Па вяртанні на радзіму Францішак уладкаваўся на працу ў школку, створаную ўладальні-кам маёнтка Доцішкі Лідскага па-вета Аляксандрам Звяровічам (Жвяровічам), дзе навучаў сялян-скіх дзяцей. Тут ён пасябраваў з Янам Карловічам з суседняга ма-ёнтка Подзітва. Гэта быў высока-адукаваны малады чалавек, які скончыў Віленскую гімназію, Маскоўскі ўніверсітэт і вучыўся ў Каледж дэ Франс у Парыжы, уні-версітэце ў Гейдэльбергу і кан-серваторыі ў Бруселі. Сяброўства з Карловічам Багушэвіч пранёс праз усё жыццё.

Акрамя працы ў школцы Францішак вандраваў па вёсках, вывучаў жыццё тутэйшых жыха-роў. Ад Казіміра Умястоўскага з Замаслаўя Ашмянскага павета (сёння Іўеўскі раён) ён даведаўся пра сялянскія хваляванні, якія ад-бываліся тут вясной-летам 1861 года. Тыя падзеі сталі сюжэтам для аднаго з яго мацнейшых вершаў — «Хрэсьбіны Мацюка», у якім ён распавядае, як

«О так-то хрысцілі мяне казакі 

З тутэйшага ды ў палякі!»

 

20 гадоў на чужыне

 

Напрыканцы студзеня 1863 года пачалося паўстанне, да якога далучыліся браты Францішак і Ва-ляр’ян Багушэвічы. Валяр’ян яшчэ напярэдадні выступлення належаў да палітычнага гуртка «Пянткові-чаў», а вясной узначаліў адзін з невялікіх аддзелаў. Францішак жа далучыўся да аддзела Людвіка Нарбута. Перад тым, згодна з ле-гендай, у цэнтры Жупранаў, узня-ўшыся на камені, сказаў прамову пра патрэбу барацьбы супраць прыгнятальнікаў.

Пасля разбіцця аддзела На-рбута Багушэвіч дзейнічаў у аддзе-ле Аляксандра Парадоўскага-Астрогі. Але 12 чэрвеня быў цяж-ка паранены ў нагу ў Аўгустоўскіх лясах і ратаваўся ў Крашэўскіх, пасля чаго вымушаны быў вые-хаць ва Украіну — да дзядзькі Аляк-сандра Галаўні ў Нежын. Грошы на дарогу пазычыў Ян Карловіч. А сястра Ганна, брат Апалінар і бацькі з лістапада 1863-га да сне-жня 1864-га ўтрымліваліся за кра-тамі па абвінавачванні ва ўдзеле ў паўстанні.

7 траўня 1865 года Франці-шак падаў заяву на паступленне ў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Каб мець сродкі на «стол і кватэру», ён падпрацоўваў рэпетытарам, за-рабляючы па 8 рублёў у месяц. Навучанне скончыў 26 ліпеня 1868 года, пасля чаго адправіўся памо-чнікам справавода ў Чарнігаў. Затым была праца следчым у тым жа Чарнігаве, горадзе Гразявец Ва-лагодскай губерні, Кралевіцкім па-веце і ў горадзе Канатоп. За 20 га-доў удалечыні ад Бацькаўшчыны ён даслужыўся да старшага след-чага, атрымаў нават ордэн святога Станіслава 3-й ступені і чын ка-лежскага дарадцы. Але начальства, нягледзячы на бездакорную працу, па-сапраўднаму ніколі не мілавала яго. Ён жа пра той час узгадваў, што «прамываў цукар у вадзе». Аднак менавіта на чужыне Багу-шэвіч пачаў пісаць свае першыя беларускамоўныя вершы.

У верасні 1874 года Фран-цішак пабраўся шлюбам з мянча-нкай Габрыэляй са Шклёнікаў, з якой меў дзяцей Тамаша Вільге-льма (1876) і Канстанцыю-Марыю (1881). Знаходзячыся ва Украіне, Багушэвіч увесь час марыў вяр-нуцца на Радзіму. І ў 1883 годзе для таго склаліся спрыяльныя ўмо-вы: у траўні прайшла каранацыя новага імператара Аляксандра ІІІ, які абвясціў амністыю ўдзельні-кам паўстання 1863-1864 гадоў. А ў лістападзе 1883 года на тэрыто-рыю Беларусі і Літвы была рас-паўсюджана судовая рэформа, у межах якой ствараліся галосныя суды, што давала магчымасць працаўладкавання ў якасці «пры-сяжнага паверанага» (адваката). Таму 2 лютага 1884 года Франці-шак падаў прашэнне аб адстаўцы, і ўжо 25 сакавіка, на Звеставанне, «як буслы», Багушэвічы былі ў Ві-льні.

 

Вяртанне

 

Яны пасяліліся на вуліцы Коннай (сёння — Арклю) у доме лекара Казлоўскага, непадалёк ад чыгуначнага вакзала. Францішак працаваў «прысяжным абарон-цам», але ад гэтага занятку меў больш клопату, чым заробку. У студзені 1885 года ён пісаў Яну Карловічу: «… кліентаў маю палову Вільні і ваколіц, але яны зняверыліся, і да мяне не прыхо-дзяць, бо ведаюць, што весці іх справы задарма не думаю. Хаджу сабе і думаю, а што думаю, сам не ведаю, дык і апісаць не магу, і на гэтым канец».

Цяжкія думкі прыгняталі Багушэвіча, пра што ён паведам-ляў 5 (17) лютага: «Пакуль я быў далёка ад радзімы і ад сваіх, жа-даў, нібы таго біблейскага зба-вення, знаходжання тут, а ця-пер… не бачу сваіх і шукаю іх ва ўспамінах. Што гэта? Дзе тое, чаго я шукаў, і дзе тыя берагі, за якія не будзе сягаць туга? Ад ча-го ж той незразумелы настрой душы, тое неспатольнае жадан-не чагосьці?» Багушэвіч называе сябе «чалавекам, які нарадзіўся не ў сваю эпоху альбо які нарадзіўся так, што яго «эпоха» ніколі не на-ступіць, які з гэтай прычыны зму-шаны ўсё жыццё быць у свое-асаблівай барацьбе з той эпохай і з усім тым, што ёсць у ёй…».

Каб падтрымаць сябра, Ян Карловіч падбіваў Францішка зра-біцца карэспандэнтам польскага часопіса «Край», што выходзіў у Пецярбургу. Але Багушэвіч быў вельмі няўпэўнены ў сабе і адзна-чыў, што «не раз рабіў спробы, ды рваў іх… Прыкра было б мне прачытаць у адказ: «ні змест, ні стыль непрыдатныя» ці нешта падобнае». Але ўсё ж выканаў параду: 4 красавіка 1885 года быў надрукаваны яго першы матэры-ял, прысвечаны зніжэнню коштаў збожжа як наступства пачатага эканамічнага крызісу. Усяго за 7 гадоў у «Краі» пабачылі свет больш за паўсотні артыкулаў і на-татак Багушэвіча.

 

«Дудка беларуская»

 

Францішак пачаў дасылаць Карловічу і вершы па-беларуску, сярод якіх адзін з першых у 1887 годзе — гэта «Думка», які пачына-ецца радком: «Чагось мне мар-котна, на плач забірае…» і закан-чваецца спадзевам на лепшае:

Ну ды рана-позна,

                 тыкі мне здаецца,

Кожны занудзіцца,

               да дому прыб’ецца…

Паглядзець, як людзі

               ў бядзе сабе радзяць,

Абсядуцца ў дому

               і лад заправадзяць.

 

Праз Яна Карловіча ў сту-дзені 1887 года Францішак пазна-ёміўся ў Гародні з вядомай пісь-менніцай Элізай Ажэшкай: «Ён чытаў мне свае беларускія творы і нават даў мне іх копію з асобным вершам, які напісаны па-белару-ску. Ці ж няпраўда, што гэта цу-доўныя рэчы, яны маюць нейкае асаблівае хараство, і я вельмі зацікавілася, ці зразумеюць іх таксама нашыя хлопы і ці змо-гуць яны іх упадабаць. На будучае лета паспрабую чытаць іх маім міневіцкім знаёмым».

Багушэвіч наведваў Ажэ-шку і ў верасні, і ў снежні 1887-га, чытаў пісьменніцы свае творы, у тым ліку адну са сваіх беларускіх казак. Пісьменніца 22 лютага 1888 года даслала ліст Карловічу, у якім зрабіла важную для далейшай творчасці Багушэвіча выснову: «Польскія вершы яго слабыя, але беларускія, на маю думку, выда-тныя. Трэба з усёй сілы заахвоч-ваць яго да працы ў гэтым кі-рунку».

Гэта займела поспех. У 1891 годзе ў кракаўскай друкарні Ула-дзіслава Анчыца пабачыў свет зборнік «Дудка беларуская», пад-пісаны псеўданімам «Мацей Бу-рачок». Так сябе назваў Багушэ-віч, які ў лісце сябру Яну Карло-вічу наракаў на вялікую колькасць памылак у выданні. Але тое было ўжо дробяззю. Дудка зайграла «ад краю да краю», стаўшы пуцявод-най зоркай беларускага Адра-джэння.

Але важней за вершы стала прадмова, у якой аўтар імкнецца абгрунтаваць права на развіццё роднай мовы, як пра тое напісалі ў рэцэнзіі ў польскім часопісе «Агульны агляд» у траўні 1892 го-да. Францішак Багушэвіч разбу-раў стэрэатып пра «мужыцкую» мову, якая насамрэч называецца «беларускай», ставіў яе ў адзін шэраг з англійскай і французскай, адзначаючы: «Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога да-ная». Менавіта мову Багушэвіч кладзе ў аснову вылучэння бела-русаў як самастойнага народа («Нас жа не жменька, а з шэсць мільёнаў») і акрэслівае межы іс-навання Беларусі: «Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чар-нігава, гдзе Гродна, Міньск, Магі-лёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…»

У той жа час Багушэвіч спрабаваў адказаць, чаму ж радзі-ма называецца менавіта «Бела-русь»: «Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая; нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася». Гэтыя словы да сёння — квінтэсэн-цыя нацыянальнай ідэі. У той жа час Багушэвіч выступаў і як пра-рок уласнага народа, прадбачыў-шы самую згубную для яго небяс-пеку: «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад ска-наннем, катораму мову займе, а потым зусім замёрлі. Не пакідай-це ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы».

 

Багушэвіч і Ажэшка

 

6 лютага 1892 года Багушэ-віч наведаўся ў Гародню да Элізы Ажэшкі, у якой сабралася шмат гасцей, каб павіншаваць гаспады-ню з 50-годдзем. Ён выступіў з пра-мовай у гонар пісьменніцы, свед-кам чаго была жыхарка Варшавы Стэфанія Сэмпалоўская: «Сярод тых гасцей, з якімі я пазнаёмі-лася ўжо ў Гародні, зацікавіў мяне адзін чалавек, які вылучаўся вопраткай — выглядаў ён крыху па-сялянску (у высокіх ботах і старасвецкай даматканай світ-цы). Гэта быў Францішак Багу-шэвіч… беларускі паэт. Відаць, пан Багушэвіч адчуў, што нас лучыць і збліжае агульнасць у во-пратцы, таму што сеў пры стале каля мяне, і мы пачалі доўгую га-ворку, якая працягвалася некалькі гадзін… Было гэта першае ў маім жыцці сутыкненне з беларускай культурай і беларускім народам. Апавяданне пана Багушэвіча — гэ-та цудоўная, доўгая, простая па літаратурнай форме прамова. Аўтар спачатку расказваў аб бе-ларускай зямлі — убогай, шэрай, што нічым не здзіўляе. Яна не мае ніякіх багаццяў, не дарасла да дзяржаўнасці ні праз зямныя багацці, ні праз узброеную сілу. На ёй няма ні ззяючых золатам гарадоў, ні замкаў, што свецяцца на сонцы белымі мурамі.

Беларусь, — казаў пан Багу-шэвіч, — гэта нізкія хаты з сала-мянымі стрэхамі. Але ў гэтых хатах б’юцца гарачыя сэрцы, на-раджаюцца глыбокія чалавечыя пачуцці.

У гэты ўбогі край з больш шчаслівай і багатай сваёй айчы-ны прыйшла пані Ажэшка. Пры-йшла і зычліва глянула, зычліва, па-братэрску паціснула рукі і злучыла іх з сваімі вузлом узаем-ных пачуццяў і ўзаемадапамогі.

І яна, полька, глядзіць сён-ня на Беларусь у крытай саломаю хаце не як на чужога ці ворага, але як на чалавека, з якім на ад-ной зямлі і пры ўзаемадапамозе лягчэй жыць.

Якімі ж беззмястоўнымі здаліся мне потым выступленні паноў, апранутых у фракі».

 

«Смык беларускі» і сялянскі адвакат

 

У 1892 годзе Багушэвіч выдаў невялікую кніжку з апавя-даннем «Тралялёначка». Затым яшчэ адну, без назвы і подпісу, якая пачыналася словамі: «Гаспадары, для Вас пішым гэта апавядан-не… вы ж і павінны ведаць, ско-лькі церпяць вашые браты пад царскім ярмом. Апавядання гэ-тыя смутныя і страшныя, а ня-доля нашая вялікая!..». У жніўні 1893-га Багушэвіч выправіўся за мяжу, відавочна, па патрэбе вы-дання новага зборніка вершаў, які пабачыў свет у 1894-м у Познані. Гэта быў «Смык беларускі» за под-пісам «Сымон Рэўка з-пад Бары-сава».

Калі ў творчым плане ў Ба-гушэвіча меліся вялікія поспехі, то ў працы з кожным годам станаві-лася ўсё цяжэй. Ён успрымаўся як «сялянскі адвакат», якога калегі па цэху за спіной называлі «хлопам», не паважаючы яго за тое, што ён не раз дапамагаў людзям судзіцца з іншымі адвакатамі, якіх тыя аб-дурвалі. Да яго накіроўваліся па-крыўджаныя з усяго краю, веда-ючы, што Багушэвіч выслухоўвае людзей на «беларускай гаворцы». Багушэвіч дапамагаў сялянам у Ашмянскім павеце змагацца ў 1886 годзе з графам Адамам Гутэн-Чап-скім, які незаконна за-валодаў лесам і выга-нам сялян вёсак Нава-сёлкі і Гудзяняты. У снежні 1888 года вы-ступіў на баку сялян вёскі Смейлы Вілен-скага павета Маліно-ўскага і Валенціновіча, якіх абвінавацілі ў хваля-ваннях. Здараліся выпа-дкі, калі ён вёў справы і задарма, як у 1892 годзе дапамагаў селяніну Крэўскай воласці Міха-лу Вольскаму.

З восені 1894 го-да Францішак Багушэ-віч пачаў моцна хва-рэць, спачатку на сэр-ца, затым на ныркі, і не меў магчымасці ні пра-цаваць дастаткова для ўтрымання сям’і, ні пі-саць. І тады, калі, здава-лася, у яго жыцці насту-піў найцяжэйшы час, як і ў выпадку непачатага пецярбу-ргскага студэнцтва, з ім здарыўся цуд: у 1896 годзе ён атрымаў спад-чыну па смерці варшаўскага свая-ка Тадэвуша. Францішак здолеў разлічыцца з пазыкамі і пачаў наноў адбудоўваць сядзібу ў Куш-лянах. А таксама прафундаваў у Кракаве другое выданне «Дудкі беларускай», у якім галіцыйскія славянафілы ўбачылі пагрозу «нацыянальнага і літаратурнага сепаратызму беларусаў у Расіі».

Нарэшце, 20 траўня 1898 года Багушэвіч напісаў заяву аб вызваленні ад абавязкаў прысяж-нага паверанага пры Віленскім акруговым судзе «з прычыны ця-жкай хваробы» і разам з сям’ёю перабраўся ў Кушляны. Тут ён ад-навіў бацькоўскую сядзібу, выса-дзіў шматлікія каштаны і нават на шырокім дубовым пні стварыў со-нечны гадзіннік, які быў знішчаны ў 1915 годзе, калі хату Багушэвічаў немцы выкарыстоўвалі як вай-сковы шпіталь.

Аднак здароўе падвяло яго канчаткова. Не маючы магчыма-сці выехаць за мяжу, Багушэвіч спрабаваў выдаць напісаныя ім «Беларускія апавяданні Бурачка» і «Скрыпачку беларускую» ў Вілен-скай губернскай друкарні. Аднак цэнзура ўбачыла ў іх не з’яўленне новай беларускай літаратуры, а, у першую чаргу, намаганні «раз-біць і аслабіць літаратурнае і нацыянальнае адзінства, а ў вы-ніку гэтага і палітычную магут-насць рускага народа». Зборнікі так і не былі надрукаваныя, і іх далейшы лёс невядомы.

Францішак Багушэвіч апо-шні год увесь час ляжаў у ложку і выношваў ідэю стварэння белару-скай граматыкі. Зрэдку яго выно-сілі на веранду, каб ён паназіраў за кушлянскім жыццём. Ён памёр 15 (28) красавіка 1900 года. У гэты ж дзень сын Томаш зрабіў зама-лёўку бацькі.

Над яго магілай быў уста-ляваны высокі дубовы крыж з дву-ма вянкамі са словамі: «Змоўклі песні тыя, што іграў на дудцы» і «Мацею Бурачку ад мужыкоў-беларусаў». На крыжы віселі дудка, смык і скрыпка. На ўзгорку, дзе Багушэвічы святкавалі Купалле, на вялізным камені быў зроблены надпіс: «Памяці Мацея Бурачка». Немцы спрабавалі яго ўзарваць, але толькі трохі пашкодзілі. Падчас выбуху з зямлі выбіліся шматлікія паперы, якія затым валяліся па ўсёй ваколіцы. У 1983 годзе побач былі пасаджаныя 60 маладых дубоў, у гонар пражытых гадоў паэта.

У 1901 годзе ў Жупранскім парафіяльным касцёле з’явілася белая мармуровая дошка (аўтар — Іван Арасімовіч) з Багушэвічавым партрэтам на медзі (аўтар — Ян Яроцкі). У 1970-я гады партрэт, да якога людзі многія гады ставілі све-чкі, знік і зноў быў адноўлены ў 1990 годзе.

 

Багушэвіч пакінуў сям’і маёнтак Кушляны, адзення і бяліз-ны коштам у 300 рублёў, ды гра-шовую прэтэнзію да аднаго з клі-ентаў за вядзенне справы. Аднак значна больш ён падараваў свай-му народу, пра што засведчыла Алаіза Пашкевіч (Цётка): «Доўга я гадаў і думаў, як сябе зваць, ці то палякам, ці то літоўцам… аж покі не папала ў мае рукі «Дудка» Мацея Бурачка; яна то мне ска-зала, што хто гаворыць па-ту-тэйшаму, па-мужыцку, значыц-ца, ён гаворыць па-беларуску, а хто гаворыць па-беларуску, то беларус. Прачытаўшы тую «Ду-дку», я сказаў: «Дзякуй табе, Ма-цей Бурачок! Чэсць і слава тва-ему слову! А ты, «Дудка», грай і мне голас дай»».

“Новы час”

 

 

Пра гістарычную спадчыну Магілёва

У суботу 21 сакавіка 2020 г. у старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта адбылася пра-мая лінія, і мне ўдалося дазваніцца да Леаніда Канстанцінавіча Зайца. Я ўзняў тры пытанні, якія тычацца пра-блем нацыянальнай культуры Магі-лёва і нашага рэгіёна. Першая прабле-ма, якую я агучыў: звярнуць увагу на катастрафічны стан помніка архітэ-ктуры 18 стагоддзя — касцёла ў мяс-тэчку Княжыцы. Другое пытанне: у Магілёве на завулку Камуністычным, 10 інвестар збіраецца прыгожы дарэ-валюцыйны будынак убудаваць у сучасны шматпавярховік, а ад стара-жытнага будынка застанецца толькі фасад. Я звярнуў увагу на тое, што ў тысячагадовым Магілёве і так дужа мала засталося старыжытнасцяў і помнікаў архітэктуры і прасіў выра-таваць гэты старажытны дом. Трэцяе пытанне: звярнуў увагу старшыні аблвыканкама на тое, што сёлета 27 ліпеня будзе ўжо 30 год, як Беларусь была аб’яўлена незалежнай краінай, і за гэты час у Магілёве не было ўсталя-вана ніводнага помніка нацыяналь-наму дзеячу. Я прапанаваў на Замка-вай гары ўсталяваць помнік Янку Купалу, які калісьці напісаў паэму «Магіла льва», прысвечаную гісторыі нашага горада. Ідэя гэта не новая і калі раней узнімалі мы гэту праблему, то чыноўнікі казалі мне: «Выдатная ідэя, вось, Дзьячкоў, і збірай грошы на помнік Купалу». Я тады запытаў у Леаніда Канстанцінавіча, а чаму на рамонт помніка Леніну, гэтаму забой-цу мірнага насельніцтва і тэрарысту з бюджэту выдаткавалі 70 тысяч да-ляраў, а на помнік нацыянальнаму дзеячу грошы павінна збіраць гра-мадскасць? Чыноўнік сказаў,  што пы-танні цікавыя і будуць над імі пра-цаваць.

Дзьячкоў Алег,

Магілёў.

 

Сустрэча з пісьменнікам

У 11-й школе горада Ліда адбылася чарговая сустрэча вучняў з выпускніком 1980-га года гэтай школы, пісьменнікам Леанідам Лаўрэшам. Пісьменнік прэзента-ваў у музей і бібліятэку роднай школы кнігі і распавёў дзецям пра сваю апошнюю кнігу «Шпацыры па старой Лідзе». Ён рассказаў пра доўгую гісторыю напісання гэтай кнігі і пра яе галоўныя тэмы. Потым каля гадзіны адказваў на змястоўныя пытанні. Вучняў цікавіла гісторыя лідскіх могілак, гісторыя старажытных лідскіх вуліц і захаваўшыхся да нашага часу дамоў, падзеі Другой су-светнай вайны на Лідчыне і, наогул, лёс лід-скага краязнаўства. Як заўсёды, былі зада-дзены сакраментальныя пытанні: «Як вы сталі пісьменнікам?», і «Адкуль вы бераце матэрыялы для сваіх кніг?».

І калі на першае пытанне адказаць можна жартам, дык на другое адказваць заўсёды складана любому аўтару. Леанід Лаўрэш растлумачыў, што піша ў асноў-ным у жанры «нон-фікшн», і ведае, што вы-вучэнне Лідчыны толькі пачынаецца — напе-радзе вялікая праца для гісторыкаў і ама-тараў гісторыі. Ён жа мае вялікія планы і напрацоўкі для напісання яшчэ вялікай колькасці сваіх будучых кніг.

— Проста трэба па-сапраўднаму жа-даць напісаць тое, што можаш напісаць то-лькі ты, — сказаў пісьменнік, — і тады абавяз-кова атрымаеш і неабходныя матэрыялы, і магчымасць выдаць кнігу. Проста трэба па-сапраўднаму хацець гэтага.

 

Яраслаў Грынкевіч.

 

Кастусь Каліноўскі: паўстанне працягваецца

29 кастрычніка 2001 года на Радыё Свабода выйшла ў эфір перадача, а на сайце з’явіўся тэкст з лаканічнай назвай «Магіла К. Каліноўскага». «Годны фінал 150-гадовай трагедыі. Як у Вільні развіталіся з Каліноўскім і яго паплечнікамі» — так называўся выніковы рэпартаж Радыё Свабода, які выйшаў у свет 22 лістапада 2019-га — у дзень, калі пры масавым на-плыве беларускіх паломнікаў літоўскі ўрад правёў на дзяр-жаўным узроўні ўрачыстае пахаванне паўстанцаў. Паміж гэтымі публікацыямі — амаль 20 гадоў падзеяў, жарсцяў, спрэчак, заяваў, адкрыццяў, звязаных з імем Кастуся Каліноўскага. Салідны томік, больш за 800 старонак, вы атрымаеце праз пошту, калі запоўніце анкету радыё.

Радыё Свабода.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рылько Леанід — 40 р., г. Баранавічы
  2. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  3. Вяргейчык В.П. — 15 р., г. Барысаў
  4. Ляўшун Д. — 16 р., г. Менск
  5. Сівы Сяргей — 7 р., г. Валожын
  6. Фурс Антон — 120 р., г. Паставы
  7. Шкірманкоў Фелікс — 20 р., г. Слаўгарад
  8. Скамейка Сяргей — 20 р., г. Менск
  9. Птушка С.І. — 5 р., в. Хільчыцы
  10. Міхневіч Н.У. — 0,58 р., г. Івацэвічы
  11. Лічык А,А. — 1 р., г. Менск
  12. Шкут Я.А. — 1 р., г. Менск
  13. Панасюк А.П. — 30 р., г. Менск
  14. Асташонак — 10 р., г. Менск
  15. Рабека Мікалай — 2) р., г Менск
  16. Рак П.В. — 10 р., в. Навашына
  17. Цагельнікава А. — 10 р., г. Менск
  18. Яжовіч В. — 50 р., г. Менск
  19. Шманюк Н. — 20 р., г. Менск
  20. Насякайка Вольга — 20 р., г. Менск
  21. Каржоў Платон — 20 р., г. Менск
  22. Страко Дар’я — 20 р., г. Менск
  23. Авіжыч — 20 р., г. Менск
  24. Жадзецкі Алесь — 20 р., г. Менск
  25. Букін Сяргей — 10 р., г. Менск
  26. Падзько 10 р., г. Менск,
  27. Калінкіна — 5 р., г. Менск
  28. Шоцькіна Ульяна — 10 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Навіны Германіі

Каронавірус: як вярнуцца ў Германію ці з Германіі дахаты?

Урад ФРГ праводзіць аперацыю па эвакуацыі немцаў і асобаў з відам на жы-харства ў Германіі, якія захраслі ў розных краінах свету. Замежнікам з пратэрміна-ванымі візамі ў самой Германіі санкцый можна не асцерагацца.

 

 Урад ФРГ стварыў «паветраны мост» для эвакуацыі немцаў з-за мяжы

Урад Германіі працягвае эвакуяваць нямецкіх турыстаў і камандзіраваных, якія захраслі з-за пандэміі COVID-19 у розных краінах свету. Для гэтых мэт МЗС ФРГ выдзеліла на чартар самалётаў прыватных нямецкіх авіякампаній 50 мільёнаў еўра.

Адначасова і з самой Германіі не могуць выбрацца грамадзяне краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, тэрмін візы якіх на знаходжанне ў ФРГ мінае ці ўжо мінуў. Але штрафныя санкцыі з боку нямецкіх уладаў за парушэнне візавага рэжыму ім не пагра-жаюць.

 

Колькі немцаў ужо вярнулася дахаты?

Ніхто дакладна не ведае, колькі мена-віта нямецкіх грамадзян часова ці ўвесь час знаходзяцца за межамі Германіі. Гаворка ідзе пра сотні тысяч, магчыма, нават пра пару мільёнаў чалавек. Далёка не ўсе яны жадаюць неадкладна вярнуцца на радзіму.

На заклік МЗС ФРГ зарэгістравацца на сайце міністэрства ў якасці патэнцый-нага рэпатрыянта адгукнуліся да вечара ў чацвер 144 тысячы немцаў, якія знаходзяцца за мяжой. Гэту лічбу назвала на ўрадавай прэс-канферэнцыі ў пятніцу, 20 сакавіка, прадстаўнік МЗС Марыя Адэбар (Maria Adebahr).

Пачынальна з мінулага паня-дзелка, калі ўрад Германіі ўстанавіў такі своеасаблівы «паветраны мост», эвакуяваны ўжо 96 тысяч. Гэта зна-чыць, засталося меней за 50 тысяч, з якіх, па адзнацы Адэбар, таксама не ўсе будуць прэтэндаваць на месца ў самалёце. У спіс МЗС многія ўнеслі свае дадзеныя, па яе словах, на ўсякі выпадак.

Да вечара мінулай пятніцы нямецкія ўлады разлічвалі вярнуць на радзіму 4 з 6 тысяч немцаў з Марока, 25 з 35 тысяч з Егіпта, 3 тысячы з 3700 з Дамі-ніканскай Рэспублікі, усе паўтары тысячы якія яшчэ заставаліся ў Тунісе, 7 з 15 тысяч з ПАР. Акрамя таго, дадала Адэбар, каме-рцыйнымі рэйсамі на працягу апошніх пяці дзён у Германію з Турцыі вярнуліся 20 з 30 тысяч немцаў, якія пажадалі гэта зрабіць, і 25 тысяч з Іспаніі.

Прыярытэтнымі кірункамі аперацыі па эвакуацыі нямецкіх грамадзян яна на-звала Егіпет, Аргентыну, Коста-Рыку, Дамі-ніканскую Рэспубліку, Марока, Перу, Філі-піны і Туніс. Ведаюць у МЗС ФРГ і пра тое, што шмат нямецкіх грамадзян ці замеж-нікаў, якія ўвесь час пражываюць і працу-юць у Германіі, знаходзяцца і ў многіх іншых краінах, у тым ліку, не так аддаленых. З Кіева, напрыклад, не можа выбрацца адна супрацоўніца медыякампаніі DW разам з дзецьмі.

Адказваючы на пэўнае пытанне ка-рэспандэнта DW, Марыя Адэбар прызнала, што застаецца яшчэ вельмі шмат тых, «якія вандруюць ва ўсім свеце, якіх мы пакуль не змаглі вярнуць дахаты і якія сутыкаюцца з праблемамі». Адначасова яна заклікала тых, хто захрас у іншых краінах патрываць і паабяцала, што МЗС паклапоціцца аб усіх, хто жадае вярнуцца ў Германію.

 

Уезд у Германію для турыстаў закрыты

Пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра грамадзян Германіі, але і пра ўсіх замеж-нікаў, якія маюць сталы від на жыхарства ў гэтай краіне.

 

З турыстычнымі візамі ў Германію пакуль пускаць не будуць

«Грамадзяне трэціх краін з відам на жыхарства ў Германіі ці з доўгатэр-міновай візай катэгорыі «D» па-раней-шаму могуць заязджаць, каб вярнуцца да свайго звычайнага месца жыхарства», — адказаў прадстаўнік МУС ФРГ Стыў Альтэр (Steve Alter) карэспандэнту DW. Іншая справа — прыезджы па турыстычнай візе. Нават, калі такая віза ў чалавека ёсць, рас-тлумачыў Альтэр, яго ў Германію ў наш час не ўпусцяць.

 

За парушэнне візавага рэжыму штрафаваць не будуць

Па паведамленні медыякампаніі RBB24, у Берліне ў наш час затрымаўся сусветна вядомы ўкраінскі татуёўшчык Слава Конанаў.

Наогул ён збіраўся ў ЗША, але з-за закрыцця амерыканскіх меж яму пры-йшлося вярнуцца спачатку ў Парыж, з якога ён перабраўся ў Берлін у надзеі з’ехаць ад-гэтуль у Кіеў на аўтобусе. Насілу расста-раўся квіток на раніцу 17 сакавіка, але на-пярэдадні позна ўвечар атрымаў паведам-ленне пра адмену рэйсу, паколькі Польшча не дазваляе пасажырскі транзіт праз сваю тэрыторыю.

Украінцам віза для паездак у краіны Шэнгенскай зоны не патрэбна, але знахо-дзіцца тут яны могуць не больш за тры меся-цы за адзін прыезд на працягу паўгода. Гэты тэрмін у Конанава праз пару дзён мінае, і ён асцерагаецца штрафу за адміністра-цыйнае парушэнне.

Стыў Альтэр з МУС ФРГ запэўніў карэспандэнта DW у тым, што ні Конанаў, ні грамадзяне Расіі ці іншых краін з пратэр-мінаванымі візамі не будуць лічыцца пару-шальнікамі, паколькі, растлумачыў ён, пера-вышэнне тэрміну дазволенага знаходжання на тэрыторыі Германіі адбылося па неза-лежных ад іх акалічнасцях.

DW

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ПАЎЛЮКА ШУКАЙЛЫ

(31.12.1904 — 14.04.1939)

 

На Беларусі вада з крыві,

палеткі з курганоў і крыжоў.

Паўлюк Шукайла.

Ні надзейных сяброў, ні гасціннае хаты

У цябе больш у роднай краіне няма.

Ты адзін, як сабака, што ў поле прагнаты,

Дзе на гурбах счарнелых царуе зіма.

І глядзіш ты на свет не вачмі, а слязамі

І не можаш ніяк ты цяпер зразумець,

Што зрабілася гэта сягоння з людзямі

І чаму паўкраіны сядзіць у турме.

А было ж у бабровай баярскае шапцы

І з гадзіннікам, нібы агонь, залатым

Ты хадзіў і зайздросцілі ўсе падшыванцы

І лавілі мядовы паэзіі дым,

У якім ты сам жыў,

як матыль жыве ў кветцы,

Што ляжыць на магільнай

халоднай пліце…

Снег вадой са страхі, нібы волава, льецца,

Ледзяшом красавіцкім спакойна расце

І становіцца куляй, што трапіць у сэрца,

Каб ты больш не хаваўся,

каб болей не жыў

На зямлі, дзе вада з чалавечай крыві,

А палеткі наўкол — курганы і крыжы…

29.10.2007 г.

 

БАЛАДА СТЭФАНІІ СТАНЮТЫ

(13.05.1905 — 6.11.2000)

 

Жыццё і сцэна, сцэна і жыццё

З’ядналіся, як рэкі ў акіяне,

У сэрцы, што праменіць пачуццём

Любові да зямлі, што нам не стане

Чужой ніколі, бо ў ёй наша кроў

І нашы косці ў ёй ляжаць таксама.

Выходзіш ты на сцэну, каб ізноў

Тэатар стаў нам беларускім Храмам,

Дзе з намі слова роднае жыве

І не знікае, як знікалі Храмы,

Разбураныя ў чорнае траве,

І вырасталі на іх месцы крамы.

І плачаш ты і слёзы, як агонь,

Нам нашую Айчыну асвятляюць,

Дзе сцэна, нібы Божая далонь,

Дзе ўсе на ёй жывуць і паміраюць.

24.10.2008 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ УЛАШЧЫКА

(4.02.1906 — 14.11.1986)

…  Ужо з Масквы дамоў

не вернешся ніколі,

І твой апошні лістапад, нібыта Бог,

Па горадзе ідзе, нібы па лесе й полі,

Не выбіраючы ні сцежак, ні дарог,

Як ты не выбіраў, бо меў адну дарогу —

Любоў да Беларусі, да якой ішоў

Праз чорны снегавей жыцця

і праз астрогі,

Душой трымаўшыся за веру і любоў,

За вёску Віцькаўшчына,

што знікае й знікне,

Ды застанецца ў сэрцах, курганах сівых

І ў слове родным, што ніколі тут не сціхне,

Чужым не стане ў акіяне слоў чужых…

 

Апалае лісцё, як золата ад фрэсак,

Ад беларускіх фрэсак з храмаў і званіц,

Што знішчаны і зараслі высокім лесам,

І дзе званы зрабіліся вадой крыніц,

Жывой вадой,

якую снег прысыпле ўночы,

І ты памрэш, але не адрачэшся ты

Ад Беларусі, што табе глядзела ў вочы,

Дзе бачыла заўсёды час свой залаты,

Што прыйдзе ўсё ж аднойчы…

6.07.2011 г.

 

БАЛАДА СЯРГЕЯ НОВІКА-ПЯЮНА

(27.08.1906 — 26.08.1994)

 

У небе Айчыны чарнюткія краты,

І чэрап у небе — не сонца — плыве.

Пры новай уладзе ты зноў вінаваты,

Што ты беларусам з’явіўся на свет.

І гоняць ізноўку цябе да магілы,

І дротам калючым прыгожыцца шлях.

І воранаў чорных чарнюткія крылы,

І белыя крылы анёлаў, і жах

Над шляхам тваім, над людской непакорай.

І будзяцца песні пад звон кайданоў,

І будзяцца сілы, каб выжыць у горы,

Вярнуцца і ў гора патрапіць ізноў.

Навокал чарнеюць крывёю курганні,

І вёскі пустыя, і выюць ваўкі.

Ты помніш апошняе з маці спатканне,

І спадчыну дзеляць штодня чужакі.

І колюць штыкамі па-рабску у спіну

Служакі, што вераць у светлы прасцяг

І ў зорнае заўтра турэмнай Айчыны

І крочаць па братняй крыві і касцях.

Цяжэюць ватоўкі, звярэюць сабакі,

І холад, і голад збівае ўсіх з ног.

Смяротнікаў новых чакаюць баракі,

І ямы чакаюць ля чорных дарог,

І працу чакаюць культурныя каты…

Душа паўтарае: «Айчына жыве!»

А ў небе Айчыны турэмныя краты,

І чэрап у небе — не сонца — плыве.

21.08.1990 г., 26.08.1994 г.

 

БАЛАДА СЯРГЕЯ ФАМІНА

(29.04.1906 — 4.12.1941)

У дымным жыце мала жыць хто хоча,

Бо там даўно Паэзія жыве,

І ў васількоў задумлівыя вочы

Айчыны дым няспешліва плыве.

 

І ўжо душа твая за матылямі

Ляціць у жыта і знікае ў ім,

Імгненная, як вецер над палямі,

І вечная, нібы Айчыны дым.

 

І ты ўглядаешся ў чужое неба,

Як у ваду, якую нельга піць.

Дамоў далёка. Поўня чэрствым хлебам

Над лесам, нібы над касцьмі, вісіць.

 

Што напісаць дамоў? Цяпер не знаеш.

Што ты ўсіх любіш — сто разоў пісаў.

І новы верш, як новы свет, ствараеш,

Ствараеш, як ніколі не ствараў,

 

Бо ведаеш — цябе чакае куля

За тое, што ты любіш, як любіў,

Свой родны край, сваю матулю

І мову, што ў сабе ты не забіў.

4.11.2018 г.

 

БАЛАДА КСЯНДЗА АДОЛЬФА ШНІПА

(30.11.1906 — 4.01.1985)

Ты выйшаў раніцою з Пугачоў.

І сонца па калюгах паплыло

Самотна ўслед, бо ведала — дамоў

Не вернешся ніколі, ды цяпло

Ніколі не забудзецца табой,

Цяпло ад родных ніў, ад роднай хаты,

Дзе, як анёл, малітва пад страхой

Жыла й жыве і ў будзень, і на святы.

У Вільню шлях твой светлы, нібы пост,

Шырокі, як вясновае разводдзе,

Якім праз рэчку паламаны мост

І толькі той, хто з Богам, той і пройдзе.

І ты прайшоў праз вецер, праз дажджы,

Праз спёку, праз завеі, праз туманы.

І крыж свой нёс і вечнасць на крыжы

Была ў Хрыстовых незагойных ранах.

І неба люстравалася ў вачах,

А ў небе Пугачы ты бачыў добра,

Што сніліся ў чужых глухіх начах,

Дзе поўня, нібы пілігрыма торба.

Свой шлях па свеце ты даўно прайшоў,

Спачынак у Ваўжэньчыцах ты маеш

І ў вечным сне вяртаешся дамоў,

Ляціш,

ляціш

і ўсё не далятаеш…

16.05.2018 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

З падзей 2019 года

Склаў Сымон Барыс

(Заканчэнне. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Беларусь у сярэдзіне снежня 2019 г. прыцягнула чарговы крэдыт ад Кітая 500 млн. долараў. На 1 сту-дзеня 2019 года доўг Беларусі Кітаю складаў 3,3 млрд. долараў, сёння Кітай на другім месцы сярод нашых крэды-тораў. Для параўнання: доўг перад РФ на 1 студзеня 2019  г. складаў 7,9 млрд. долараў.

У снежні 2019 г. агульны дзя-ржаўны доўг Беларусі склаў 43,7 млрд рублёў. Знешні дзяржаўны доўг -16,6 млрд даляраў.

Снежань. У Менскім гарад-скім судзе судзілі былога кіраўніка прадпрыемства «Бедмедтэхніка» Аля-ксандра Шарака, у якога ў гаражы ў чэрвені 2018 г. супрацоўнікі КДБ знайшлі 620 тысяч долараў. Ён кіра-ваў гэтым прадпрыемствам з 2011 г.

Снежань. Спектакль «Паўлі-нка» Купалаўскага тэатра ў Менску атрымаў статус гістарычна-культу-рнай каштоўнасці Беларусі.

 

У 2019 годзе

 

Гэты год аб’яўлены Годам малой радзімы.

 

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 сту-дзеня 2019 года колькасць насель-ніцтва Беларусі склала 9 475 600 чалавек. Гэта на 16 200 чалавек меней, чым год таму, на 66,8 тысячы менш, чым у 2008 годзе, і на 617 400 чалавек меней, чым у 1998-м. На піку ў 1994 годзе колькасць насельніцтва Белару-сі дасягала 10 243 500 чалавек. Паво-дле падлікаў Белстату, па стане на 1 ліпеня 2019 года насельніцтва Бела-русі склала 9 мільёнаў 456 чалавек. На 1 студзеня 2020 г. насельніцтва Беларусі складае 9 449 320 чалавек.

У гаспадарках усіх катэгорый Беларусі за 2019 год выраблена жы-вёлы і птушкі (у жывой вазе) 1808,2 тыс. тон, малака — 7 392,6 тыс. тон, яек —  3 514,5 млн. штук. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 7 330,9 тыс. тон, бульбы — 6105,3 тыс. тон, гародніны — 1854,5 тыс. тон, цукровых буракоў — 4927,3 тыс. тон. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа — 32,5 ц з 1 га, сярэдняя ўра-джайнасць бульбы —  365 ц з 1 га.

Намінальная налічаная сярэд-няя заработная плата работнікаў Бе-ларусі ў снежні 2019 года склала Br 1238, 7, паведамілі БЕЛТА ў Нацыя-нальным статыстычным камітэце.

За 2019 г. бацькоўскіх правоў пазбавіліся 1013 жанчын і 1661 му-жчын, а бацькі пазбавіліся 3179 дзя-цей.

У 2019 г. прыгавораны да расстрэлу 2 забойцы. Яны пакараны смерцю.

Паводле назіранняў у Менску на вуліцах мала п’яных (гэта заслуга і міліцыі), але на прыпынках транспа-рту шмат курцоў.

2019 год за ўсю гісторыю метэаназіранняў з 1881 г. быў самы цёплы. Сярэдняя тэмпература склала + 8,8 градусаў цяпла, што на 2,1 градусы вышэй нормы. Усе месяцы за выключэннем студзеня і ліпеня былі цяплей звычайнага.

За гэты год выяўлена 400 на-ркатычных рэсурсаў. Пацярпелі ад педафілаў 487 дзяцей. За 6 гадоў коль-касць педафілаў павялічылася ў 7 разоў, а пацярпелых ад іх — у 22 разы.

Сярэдняя месячная зарабат-ная плата па краіне за лістарад 2019 года склала 1113 рублёў (у Менску яна — 1537 рублёў, а Магілёўскай воб-ласці  — усяго 922 рублі). Сярэдні па-мер пенсіі па старасці за кастрычнік склаў 447 рублёў.

У абменных пунктах у канцы снежня ў Менску 1 долар можна было купіць за 2,14 бел. руб., 1 еўра — за  2,38 бел. руб., 100 рас. руб. — за 3,48  бел. руб.

За снежань месяц у Менску плата за камунальныя паслугі (апра-ча элекраэнергіі  і тэлефона) прываты-заванай аднапакаёвай кватэры агуль-най плошчай 37 (жылой 17) кв. м., у якой   пражывае адзін чалавек, склала  32 руб., а разам з электраэнергіяй —  50 руб.

Плата за камунальныя паслу-гі трохпакаёвай кватэры агульнай плошчай 68 (жылая 39,69) кв. м., у якой жывуць 3 чалавекі, за снежань склала 86 руб. Кошт электраэнергіі для насельніцтва, якія карыстаюцца электраплітой, за 1 кВт/гадз.  — 0,1484 руб.

З 26 снежня 2019 года праезд у гарадскім транспарце Менска каш-таваў у тралебусе, аўтобусе і трамваі адна паездка 0,65 рубля, у метро —  0,70  рубля, у аўтобусе-экспрэсе — 0,85 рубля, у кіроўцы транспартам — 0,70 рубля.

Інфляцыя ў Беларусі за 2019 год  склала  4,7%.

На 1 снежня пазыка Беларусі склала 16,6 мільярдаў долараў, а ў 2010 г. дзяржаўны доўг Беларусі быў  8,4 долараў. За 2019 г. залаты запас Беларусі павялічыўся на адну тону і склаў 42,2 т.  залатога эквіваленту (на 1 студзеня 2019 г. ён быў 41,2 т.). Знешні дзяржаўны доўг на 1 снежня 2018 года склаў 16,8 млрд. долараў ЗША.

У Менску за апошнія 3 меся-цы 2019 года забудавалі высокімі жылымі дамамі былы аэрадром і ву-ліцу Аэрадромную.

У 2019 г. у Беларусі пачалі вырабляць электрычныя самакаты.

У Менску ў ліпені-кастрыч-ніку на вуліцах стаялі равары, якія можна было самастойна ўзяць і пака-тацца, заплаціўшы папярэдне банкавай карткай,  прыклаўшы яе да ўказанага месца на ровары. Кампанія для гэтага купіла 3 тысячы равароў 300 элек-траравароў і 250 электрычных сама-катаў. Кошт паездкі адной гадзіны каштаваў так: арэнда ровара на адну гадзіну каштуе 2 рублі, а арэнда элек-траровара і самаката — па 10 рублёў за адну гадзіну.

У канцы снежня кошты тава-раў у менскіх крамах былі наступныя:

Хлеб «Нарачанскі» (1,2 кг) — 2,16 руб.

Хлеб «Водар» (0,86 кг) — 1,48 руб.

Бульба (1кг) — 0, 62 — 0,69 руб.

Буракі (1 кг) —  0, 69 руб.

Капуста (1 кг) — 0,59 руб.

Цыбуля (1 кг) — 0,89 руб.

Морква (1 кг) — 0,61 руб.

Батон (0,57 кг) — 1,3 руб.

Батон «Заслаўскі» (450 г.) — 1,39 руб.

Смятана 26 % (400 г) — 2,39 руб.

Смятана 20 % (300 г) —   руб

Малако 3,2% (1 л) — 1, 37 — 1,76 руб.

Сыр «Расійскі» 50 % (1 кг) — 12,64 — 12,99 руб.

Тварог 9 % (200 г)  — 1,35 руб.

Масла сметанковае «Сялянскае» 72,5% (180 г) — 2,79 руб.

Кефір 3,2 % (1 л) — 1,49 руб.

Кефір 2,5 % (1 кг) —  1,74 руб.

Алей сланечнікавы (780 г) — 2,89 руб.

Цукар (1 кг) — 1,5 руб.

Крупы грэцкія (0,9 кг) — 2,59 руб.

Крупы грэцкія (0,8 кг) — 1,59 руб.

Ячменныя крупы (1 кг) — 1,29 руб.

Аўсяныя крупы (1 кг) — 1,29 руб.

Пшанічная мука (1кг) — 0,8 руб.

Соль спажыўная (1 кг) — 0,47 — 0,69 руб.

Гарох колаты (1 кг) — 1, 29 руб.

Фасоля (1 кг) —  5,39 руб.

Яйкі (10 шт.) — 1,99 руб.

Свініна (1 кг) 2-й кат. І гат. — 6,24 руб.

Мяса свінное тазабедранае (1 кг) — 9,09 — 13,60 руб.

Гарэлка 40 % (0,5 л) — 6,97 — 7,27 руб.

Каньяк 40 % (0,5 л) — 13,69 руб.

Вермут 18%  (0,5 л) — 3,54 руб.

Віно паўсалодкае чырвонае «Старая келля» 9-13 % (1 л) —  4,79 руб.

Каўбаса вараная «Руская» (1 кг) — 8,29 руб.

Каўбаса вараная «Эстонская» (1 кг) — 7,88 руб.

Яблыкі (1кг) — 1,79 руб.

Селядцы антлантычныя (1 кг) — 4,7 руб.

Мыла гаспадарчае 72% (200 г.) —  0,79 руб.

 

ПРАГРАМА

святкавання 400-годдзя Хацінскай бітвы 1621 г.

У канцы 2019 г. у Менску адбыліся першыя паседжанні Беларускага грамад-скага арганізацыйнага камітэта па свят-каванні 400-годдзя Хацінскай бітвы, якое будзе адзначацца ў верасні — кастрычніку 2021 года.

Заснавалі Аргкамітэт мастак Мікола Купава, святар і краязнавец Леанід Ака-ловіч, палітык Рыгор Кастусёў, ваенны гіс-торык Віталь Чырвінскі, гісторык-журналіст Мікола Багадзяж, гісторык, кандыдат філа-лагічных навук Алесь Жлутка, літаратар Ірына Масляніцына. Старшынём аргкамі-тэта адзінагалосна абраны Мікола Купава. Спіс сяброў аргкамітэта папаўняецца і ад-крыты для далучэння. Чакаем вашых кары-сных прапаноў, свежых ідэй і падтрымкі.

 

Аргкамітэт плануе:

  1. У траўні 2020 г. арганізаваць ван-дроўку ў Хацін беларускіх гісторыкаў, кра-язнаўцаў і мастакоў для доследу і працы са зборам матэрыялаў пра бітву на месцы ў Хаціне, у бібліятэках, у архівах і музеях Ук-раіны.
  2. Правесці ў Беларусі міжнародную навуковую канферэнцыю, прысвечаную юбілейнай даце бітвы, з наступным выдан-нем зборніка дакладаў (кастрычнік 2020 г. або жнівень 2021 г.).
  3. Ад імя Беларускага грамадскага арганіцыйнага камітэта па святкаванні 400-годдзя Хацінскай бітвы аб’явіць 2021 год у Беларусі годам Яна-Караля Хадкевіча.
  4. Ініцыяваць вяртанне імя сусветна-вядомага палкаводца вялікага гетмана ВКЛ Яна-Караля Хадкевіча адной з вуліц гара-дскога пасёлка Вялікая Бераставіца ў Га-радзенскай вобласці (цяпер гэта вуліца Дзя-ржынскага). Да 1940 года гэта вуліца насіла ганаровае імя Хадкевічаў.
  5. Ініцыяваць наданне імя Яна-Караля Хадкевіча праспектам або вуліцам у Менску, Берасці, Баранавічах, Быхаве, Ляхавічах, а таксама адной з вулак у вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна Берас-цейскай вобласці, дзе будучы палкаводзец правёў свае дзіцячыя гады.
  6. Ініцыяваць наданне ў Полацку і Смаргоні адной з вуліц імя героя Хацінскай бітвы полацкага кашталяна Багуслава-Мі-калая Зяновіча (уладальніка Смаргоні). Прапанаваць гарадскім уладам Чачэрска і Слаўгарада (былога Прапойска) увекаве-чыць памяць пра вялікага палкаводца ў сваіх гарадах.
  7. Ініцыяваць наданне ў Воршы адной з вуліц імя героя Хацінскай бітвы Аляксандра-Дажбога Сапегі, чашніка лі-тоўскага, сына аршанскага падкаморыя, які ў 1621 годзе прывёў пад муры Хаціна вая-роў з Воршы і Аршанскага павета.
  8. Прапанаваць Наваградскаму рай-выканкаму назваць адну з гарадскіх вуліц ці плошчаў імем наваградскага кашталяна Яна Рудаміна-Дусяцкага альбо ў гонар бра-тоў Яна і Георга Рудамінаў-Дусяцкіх — ге-рояў Хацінскай бітвы.
  9. Ініцыяваць усталяванне коннага помніку вялікаму гетману ВКЛ Яну-Кара-лю Хадкевічу ў Менску, а таксама помнікаў (памятных знакаў) у Берасці, Быхаве і Ба-ранавічах.
  10. Прапанаваць Беларускаму саюзу мастакоў падрыхтаваць і правесці Міжна-родную мастацкую выставу, прысвечаную Хацінскай бітве 1621 года.
  11. Прапанаваць Рыма-Каталіцкаму Касцёлу ў Беларусі і Беларускай Грэка-Ка-таліцкай Царкве штогод ладзіць 10 каст-рычніка адмысловую імшу ў гонар герояў Хацінскай бітвы (традыцыя правядзення такой імшы існавала аж да канца ХІХ стагоддзя).
  12. Звярнуцца да кіраўніцтва Бе-ларускай Праваслаўнай Царквы з прапа-новай правядзення штогод 10 кастрычніка службы ў гонар герояў Хацінскай бітвы ў праваслаўных храмах Беларусі.
  13. Прывезці капсулу з зямлёй, узятай з-пад муроў Хацінскага замка, і ганарова залажыць яе ў крыпце «Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі ўратаваньню Айчыны нашай».
  14. Прапанаваць беларускім выда-вецтвам да юбілею бітвы выдаць маляўнічы каляндар на 2021 год.
  15. Заахвоціць сродкі масавай інфар-мацыі прыняць актыўны ўдзел у асвятленні 400-гадовага юбілею бітвы.
  16. Прапанаваць Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь, а таксама іншым абласным, раённым, га-радскім і школьным музеям, падрыхтаваць экспазіцыі на гэтую тэму.
  17. Прапанаваць кіраўніцтву Нацы-янальнай кінастудыі «Беларусьфільм» аб’я-віць конкурс на лепшы сцэнарый паўна-метражнай мастацкай стужкі, тэлевізійнага серыяла, анімацыйнага фільма, прысвеча-ных жыццю вялікага гетмана ВКЛ Яна-Караля Хадкевіча.
  18. Прапанаваць дырэктару студыі гістарычных фільмаў Уладзіміру Бокуну дадаць імя Яна-Караля Хадкевіча ў свой дакументальны праект «100 імёнаў Бела-русі».
  19. Прапанаваць кіраўніцтву Нацы-янальнага банка Рэспублікі Беларусь вы-пусціць памятную манету, прымеркаваную да 400-годдзя Хацінскай бітвы, а серыю «Умацаванне і абарона дзяржавы» дапоў-ніць манетай, прысвечанай Яну-Каралю Хадкевічу.
  20. У кастрычніку-лістападзе 2021 года арганізаваць выезд дэлегацыі з Беларусі ў горад Хацін (Украіна) на ўрачыстыя юбі-лейныя мерапрыемствы.
  21. Прапанаваць Міністэрству сувязі і інфарматызацыі Беларусі выдаць серыю паштовых марак, паштовак, канверт, а так-сама выпусціць спецыяльны штэмпель, якім пагасіць маркі 9 кастрычніка 2021 года.
  22. Прапанаваць Беларускаму саюзу мастакоў падрыхтаваць і выпусціць юбі-лейны медаль, прысвечаны Хацінскай бітве 1621 года, для ўручэння творцам і гісто-рыкам, якія вызначыліся ў гэтай тэме.

Мікола Купава, сябра Беларускага саюза мастакоў, старшыня Аргкамітэт;

Віталь Чырвінскі, ваенны гісторык;

Леанід Акаловіч, краязнавец;

Алесь Жлутка, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік інс-тытута гісторыі НАН Беларусі.

(Працяг тэмы на ст. 8.)

 

Інфармацыйныя нататкі пра ўдзел ліцвінаў-беларусаў у Хацінскай бітве 1621 года

Увосень 1621 года каля замка Хацін на малдаўскім правабярэжжы Днястра ад-былася адна з самых масавых і значных бітваў XVII стагоддзя. Вынікам бітвы стала завяршэнне вайны, якую ў другой палове 1620 года Асманская імперыя і Крымскае ханства развязалі супраць Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у барацьбе за ўкраінскія і польскія землі.

Гэта вайна пачалася бітвай пад Ца-цорай на рацэ Прут (17 верасня — 7 каст-рычніка 1620). Кароннае войска, узмоцне-нае ўкраінскімі рэестравымі казакамі, было разбіта. У дадатак палякі страцілі сваіх галоўных военачальнікаў. Вялікі каронны гетман Станіслаў Жалкеўскі загінуў у баі (яго адсечаную галаву разам з сядлом і шабляй паслалі ў Стамбул султану Асману ІІ), а польны каронны гетман Станіслаў Канецпольскі быў захоплены туркамі ў палон.

Татары ўварваліся ў Падолле, Ва-лынь і Малую Польшчу. Заахвочаны пе-рамогай султан Асман ІІ пачаў рыхтаваць вялікі паход на поўнач з мэтай дайсці да берагоў Балтыйскага мора.

Рэч Паспалітая пачала збіраць сілы для адпору. Паўстала пытанне, хто здольны ўзначаліць аб’яднанае войска. У Польшчы па вядомых прычынах такой асобы не было. Выбар выпаў на вялікага гетмана літоўскага              Яна-Караля Хадкевіча. У снежні 1620 года ён прыняў галоўнае камандаванне над аб’яднаным войскам Рэчы Паспалітай Або-двух Народаў.

Узброеныя сілы ВКЛ (каля 11 тыс. чалавек), якія рухаліся з-пад Вільні, Полацка і Смаленска, злучыліся ў Берасці. Ужо пад Варшавай да  польскага войска далучыліся аддзелы легендарных лісоўчыкаў (першага літоўска-беларускага спецназу). Па ўспа-мінах удзельніка бітвы каралеўскага камі-сара Якава Сабескага Ян-Караль Хадкевіч прывёў пад Хацін 34 987 чалавек. Пазней да яго далучылася войска запарожскіх казакоў.

У аб’яднаным 60-тысячным войску значную па колькасці сілу складалі палякі (пад камандаваннем польскага магната Ста-ніслава Любамірскага, які выконваў аба-вязкі польнага гетмана) і запарожскія  казакі (пад камандаваннем украінскага гетмана Пятра Канашэвіча-Сагайдачнага). Таксама было шмат наймітаў з Германіі, Сілезіі і Прусіі. Былі і дабраахвотнікі з многіх краінаў Еўропы.  Літоўска-беларускіх ваяроў было каля 15 % ад агульнай колькасці ўсяго вой-ска. Харугва Яна-Караля Хадкевіча (камп-лектавалася ўраджэнцамі Шклова, Быхава, Ляхавіч, Петрыкава і Копыся), полацкая харугва Мікалая-Багуслава Зяновіча, ар-шанская харугва Аляксандра-Дажбога Са-пегі, пінская і чатыры харугвы нясвіжскага князя Аляксандра Радзівіла (камплектава-ліся жыхарамі Нясвіжа, Слуцка, Капыля). Былі таксама ваяры з Вільні, Смаленска і літоўскія татары. Гэта былі вельмі баяз-дольныя сілы на чале з вопытнымі воена-чальнікамі, што і падцвердзіў затым ход бітвы.

Ян-Караль Хадкевіч, улічваючы стасункі сілаў (60 тысяч супраць 150 тысяч), выбраў пазіцыйную тактыку і адмыслова размясціў свой лагер на правым беразе Днястра, які прыкрываў яго тылы, каля сцен Хацінскага замка. Бліскуча арганізаваў актыўную абарону, прымяняючы контр-атакі і начныя вылазкі. На працягу месяца адбіваў асманскія штурмы, наносячы пра-ціўніку вялізарныя страты. Нягледзячы на недахоп харчавання, разбуральныя арты-лерыйскія абстрэлы, зацятыя асманскія штурмы і сваю смяротную хваробу, якая прыціснула да ложка, Хадкевіч да апошняга гартаваў баявы дух войска і трымаў жорст-кую дысцыпліну. У зацятых баях туркі па-неслі вялізныя страты (да 80 тысяч) і былі вымушаны спыніць ваенныя дзеянні. Гэта перамога стала апошняй у жыцці славутага літоўска-беларускага гетмана.

Пад мурамі Хаціна адзначыліся і ін-шыя нашы суайчыннікі.

Чашнік літоўскі Аляксандр-Дажбог Сапега, сын аршанскага падкаморыя, пад-час турэцкіх штурмаў на чале свайго ар-шанскага палка стрымліваў праціўніка на левым крыле аб’яднанага войска, а пасля смерці Яна Караля Хадкевіча прыняў на сябе камандаванне войскам ВКЛ.

Стараста чачэрскі і прапойскі, кашта-лян полацкі Мікалай-Багуслаў Зяновіч (ула-дальнік Смаргоні) удала і мужна біўся на чале свайго палка (1800 чалавек). Падчас аднаго з баёў конь занёс яго ў самы гушчар ворагаў. Зяновіч страціў шлем, але працяг-ваў бой. Акружаны з усіх бакоў праціў-нікам, ён атрымаў дваццаць ранаў і памёр на трэці дзень у лагеры, «пакінуўшы вялі-кую славу свайго імя» (пра яго подзвіг мно-гія ўдзельнікі бітвы пазней напішуць ва ўспамінах, а паэты ўславяць яго імя ў сваіх вершах і паэмах).

Яшчэ адзін з удзельнікаў Хацінскай бітвы наваградскі кашталян Ян Рудаміна-Дусяцкі пакінуў свае ўспаміны пра бітву ў вершаванай форме, а таксама замовіў і ўсталяваў у наваградскай капліцы Божага Цела мемарыяльную пліту ў памяць пра свайго роднага брата Георга Рудаміна-Ду-сяцкага і яго баявых паплечніках, якія во-сенню 1621 года загінулі пад мурамі Хаціна. Гэты помнік захаваўся да нашага часу і захоўваецца ў Фарным касцёле ў Нава-градку.

Таксама трэба адзначыць, што шмат выхадцаў з беларускіх земляў было і сярод запарожскіх казакоў, якія мужна біліся ў складзе аб’яднанага войска.

У выніку перамогі пад  мурамі Ха-цінскага замка Еўропа была выратавана ад турэцкага нашэсця. Асман ІІ адмовіўся ад захопніцкіх планаў, адвёў сваю армію назад, а неўзабаве быў задушаны збунтаванымі янычарамі.

У гонар Хацінскай бітвы з дабра-слаўлення Папаў Рымскіх (Рыгора XV і Урбана VIII) у каталіцкіх цэрквах Еўропы 10 кастрычніка кожнага года маліліся за душы ваяроў, якія гераічна загінулі ў бітве пад Хацінам. Гэта традыцыя, па некаторых звестках, працяг-валася да канца ХІХ стагоддзя.

Прайшло чатыры стагоддзі, а памяць пра бітву жыве. Хацінская фартэцыя добра захавалася да нашага часу. Цяпер у сценах замка дзейнічае гістарычны музей, дзе га-лоўная экспазіцыя прысвечана падзеям 1621 года  і носіць гучную назву «Бітва за Цэнтральную Еўропу».

Віталь Чырвінскі,

ваенны гісторык.

 

Аляксандр Радзівіл — камандзір чатырох харугваў у Хацінскай бітве

Князь Аляксандр Людвік Радзівіл (4 жніўня 1594, Нясвіж — 30 сакавіка 1654, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік вялікі літоўскі (1626-1630), краўчы вялікі літоўскі (1630-1631), ваявода бе-расцейскі (1631-1635), маршалак надворны літоўскі (1635-1637), маршалак вялікі літоўскі (1637-1654), ваявода полацкі (1654), 5-ты арды-нат Нясвіжскі (1642-1654), граф Шыдлавецкі (1642-1654) і 2-гі пан на Белай (1616-1654), войт магілёўскі (з 1632 года), стараста слонімскі (1635-1642), ліпіцкі, браслаўскі, шадэцкі, нававольскі, юрбаркаскі і аліцкі.

Прадстаўнік нясвіжскай лініі буйнога беларускага магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Чацвёрты (малодшы) сын ваяводы трокскага і віленскага князя Мікалая Крыш-тафа Радзівіла «Сіроткі» (1549-1616) ад шлюбу з Эльжбетай Ефіміяй Вішнявецкай (1569-1596). Старэйшыя браты — кашталян трокскі Ян Ежы Радзівіл, кашталян віленскі Альбрэхт Уладзі-слаў Радзівіл і ваявода наваградскі Жыгімонт Караль Радзівіл.

У 1616 годзе пасля смерці свайго бацькі Мікалая Радзівіла «Сіроткі» Аляксандр Людвік атрымаў у валоданне маёнткі Белая і Дадукаў у Берасцейскім ваяводстве, Грэск у Наваградскім ваяводстве, Крожы ў Жамойтыі, пасля смерці свайго старэйшага брата Яна Ежы ў 1625 годзе — Карэлічы. У 1642 годзе пасля смерці свайго другога старэйшага брата Жыгімонта Караля ўспадкаваў Нясвіжскую ардынацыю.

Вучыўся ў Нясвіжы і Германіі, затым падарожнічаў па Францыі і Італіі. У 1621 годзе Аляксандр Людвік Радзівіл удзельнічаў у раз-громе турэцка-татарскага войска ў бітве пад Хацінам. У 1632-1634 гадах браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай за Смаленск.

Аляксандр Людвік Радзівіл удзельнічаў у абранні на польскі каралеўскі пасад Уладзі-слава IV Вазы (1632) і Яна II Казіміра Вазы (1648). Дамогся Магдэбургскага права для сва-йго маёнтка — Белай, дзе пабудаваў замак і засна-ваў акадэмію. У 1640 году ў Нясвіжы на юбілей Ордэна езуітаў у Фарным касцёле выставіў на-туральнай велічыні сэрца, адлітае з золата.

У канцы сакавіка 1654 гады 59-гадовы ваявода полацкі Аляксандр Людвік Радзівіл сканаў у Балонні (Італія), дзе знаходзіўся на ля-чэнні. Яго сын Міхаіл Казімір перавёз цела свайго бацькі ў Нясвіж і пахаваў у радавым магільным склепе.

Вікіпедыя.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *