НАША СЛОВА № 9 (1472), 26 лютага 2020 г.

Аўторак, Сакавік 3, 2020 0

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

У Дзень роднай мовы Ліда ўрачыста стала культурнай сталіцай Беларусі

Урачысты канцэрт на сцэне Палаца культуры ў Лідзе даў старт рэспубліканскай ак-цыі «Культурная сталіца Бела-русі — 2020″. У час канцэрта былі прадстаўлены розныя эпі-зоды гісторыі горада. Урачы-стай праграме папярэднічала выстаўка культурных асаблі-васцей і дасягненняў Ліды. Яна аб’яднала мінулае і сучаснае горада, прапанаваўшы гасцям інтэрактыўнае падарожжа па адной з яго найстарэйшых ву-ліц. Таксама да свята быў вы-пушчаны канверт з арыгіналь-най маркай «Ліда — культурная сталіца Беларусі — 2020″, на якім паказаны выдатныя мясці-ны горада. Сёння адбылося памятнае гашэнне маркі спецы-яльным тэматычным штэмпе-лем. Ліда стала 11-м горадам, які атрымаў прэстыжны ста-тус.

— Было некалькі прэтэ-ндэнтаў на званне культурнай сталіцы. Але Ліда прэзентавала найбольш цікавую праграму, высокая была зацікаўленасць у тым, каб правесці акцыю, з боку мясцовых і абласных улад, — адзначыла ў час цырымоніі адкрыцця акцыі першы намес-нік міністра культуры Наталля Карчэўская. — Ліда сёння ўва-ходзіць у бязвізавую зону, але вельмі важна, каб культурная сталіца стала прывабнай і для айчынных турыстаў.

Наталля Карчэўская ўручыла старшыні Лідскага райвыканкама Сяргею Ложач-ніку сімвал акцыі і сертыфікат «Ліда — культурная сталіца Беларусі — 2020″.

— Гэта ганаровы і вельмі адказны статус. Каляндар ку-льтурных падзей на гэты год насычаны. Мы імкнуліся, каб кожнае мерапрыемства было перш за ўсё цікавае гараджанам і гасцям горада, — расказаў на добрай беларускай мове Сяр-гей Ложачнік.

Ён падкрэсліў: у гэтым годзе ў Лідзе запланавана больш за 3 тыс. мерапрыем-стваў міжнароднага, рэспублі-канскага і мясцовага маштабаў. Графік вялікіх сцэн Ліды распі-саны да лістапада. Канцэрты, выстаўкі, майстар-класы, пле-нэры асабліва ў цёплы час года будуць пра-ходзіць практычна па-стаянна. Сярод самых яркіх падзей — фіналь-ны тур нацыяналь-нага адбору на міжна-родныя конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску», а такса-ма традыцыйныя спа-борніцтвы юных выканаўцаў, якія сталі адным з культурных брэндаў раёна. З траўня па ве-расень будзе працаваць куль-турна-турыстычны праект «Замкавы гас-цінец». Кожную суботу і нядзе-лю тэрыторыя вакол Лідскага замка будзе пе-ратварацца ў святочную пля-цоўку з рамеснымі радамі, майстар-класамі, канцэртамі, гульнямі, тэатральнымі высту-пленнямі. Дарэчы, у гэтым го-дзе плануецца адкрыццё аб-ноўленай паўднёва-заходняй вежы замка, дзе з’явіцца і новая музейная экспазіцыя. Вежа на-звана імем Гедыміна. У верасні традыцыйна Ліда збярэ дзясят-кі тысяч гасцей на Дзень гора-да, фестываль хмелю, соладу і вады з маштабным опэн-эйрам, а таксама відовішчны рыцарскі турнір. У гэтым годзе акрамя байк-злёту Ліда прыме і не-звычайны аўтафестываль. За-планавана і міжнародная вы-стаўка «Арт-Экспа» з удзелам прадстаўнікоў краін СНД.

Тэма Дня роднай мовы загучала на імпрэзе ад самага пачатку, ад перадачы эстафеты Пінскам. Далей уся праграма ішла ў асноўным па-беларуску. Асобныя расейскамоўныя ну-мары ў выглядзе выступленняў некаторых чыноўнікаў і рэдкіх песень успрымаліся прысут-нымі як дзікія і чужынскія.

belta.by.

Радыё Рацыя.

Свята роднай мовы ў Гародні

І асадка — для нас вінтоўка!

Падымайма душу з руінаў!

Беларусы пішуць дыктоўку —

Пішуць заўтра сваёй Краіны!

 Эдуард Акулін.

 

Пры аншлагу прайшла вечарына, прысвечаная Дню роднай мовы, якую зладзілі Таварыства беларускай мовы і суполка Саюза бела-рускіх пісьменнікаў Гародні. Ва ўтуль-ным памяшканні «Цэнтра гарадскога жыцця» выступіў новы музычны гурт NZ, які прысутныя гарадзенцы сустрэлі авацыямі. Гурт малады, але ўдзельнікі — сталыя літаратары і журналісты. Кажа Валянцін Дубатоўка, удзельнік гурта:

— Невялічкі альбом з чатырох песень для гэтага дня роднай мовы. Выступіў наш гурт, прафесійным яго назваць вельмі скла-дана, тут больш пісьменікі ды журналісты, але ўсё ж такі, калі працуеш разам, то гэта вельмі прыемна, гэта вельмі добра. Песні, якія мы тут прадставілі, яны нідзе больш не гучалі. Яны нарадзіліся ў нашым калектыве. Я думаю, гэта вельмі файна. Тут узгадка ідзе і пра пісьменнікаў, якія пісалі тэксты, як, напрыклад, Віктар Сазонаў, альбо музыку, якую пісаў Янка Трацяк. Так атрымалася. І атрымаўся ў нас гурт NZ.

Назва гурта перакладаецца, як «Но-вы Замак». Менавіта так называецца літа-ратурны альманах суполкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

А пасля прайшла ўласна 13-ая гара-дзенская дыктоўка. Напісалі яе гарадзенцы па тэксце з аповесці «Данута» Аляксея Кар-пюка. Нягледзячы на доўгі тэкст дыктоўкі, удзельнікі патрабавалі не скарачаць яго ад чытальніка, якім быў музыка Алесь Дзяні-саў.  І вось што кажа Людміла Шаўчэнка, удзельніца ўсіх транаццаці дыктовак у Гародні:

— Што такое для мяне родная мова? Хачу ў дзень роднай мовы сказаць так: мая родная мова — патрэба душы, паветра, ан-тэна з космасам, сусветам.

Апошняй часткай імпрэзы стаў міні-канцэрт Алеся Дзянісава. Сябры Тавары-ства беларускай мовы вельмі ўдзячныя фундатарам — гарадзенцам, якія дапамаглі ў набыцці падарункаў школьнікам-выдатні-кам, дашкольнікам, якія выхоўваюцца па-беларуску, а таксама тым, хто фінансава дапамог правесці свята для гарадзенцаў: Сяргею Зылькову, гаспадарам «Цэнтра гарадскога жыцця», крамам: «Кубік», «Цу-доўня», «Адметнасць», выдавецтву «Літа-ра», Змітру Захарку, Міколу Маркевічу, Галіне Парфёненка, парталу «Hrodna.life».

Якуб Сушынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Час і Бог ведаюць, хто ў іх геній

«Ні ў радасці, ні ў бядзе,

Ні на Страшным Судзе

Не адракуся ад Беларусі»

Рыгор Барадулін.

 

19 лютага  ў Менску ў малой зале Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт «Барадулін — назаўжды», прысвечаны 85-тым  угодкам з дня народзінаў народнага паэта Рыгора Іванавіча Барадуліна. На вечарыне прысутнічалі шматлікія прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, грамадскія дзеячы.

Лідарам творчага пакалення назваў Рыгора Барадуліна паэт Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк. Вершы яго адрозніваюцца яркай метафарыч-насцю, тонкім псіхалагізмам, пранік-нёным лірызмам, сакавітым гумарам, багаццем мовы і недасяжнай глыбінёй і духоўнасцю. Скарбы вушацкай зям-лі, на якіх выспяваў яго літаратурны талент — вусная народная творчасць, спевы і мудрасць маці Акуліны, вост-рыя на словы вушацкія жарты і адна-часова прыродная глыбіня чалавечай мудрасці, а таксама прыгажосць род-най вушацкай вясковай прасторы — вось тое, што дапамагала шліфаваць талент, дадзены яму ад нараджэння.

Геніяльнымі і энергетычна ёмкімі ахарактарызаваў яго двух- і трохрадкоўі  Рыгор Сітніца. Абодва паэты і сябры выканалі лепшыя тво-ры Рыгора Барадуліна са зборнікаў «Нагбом», «Амплітуда смеласці», «Трэба дома бываць часцей», «Еван-гелле ад мамы».

— Ён быў поўным цікаўнасці, з ім побач заўсёды было ўтульна і камфортна, ён дзяліўся мілатой і лагодай і заўсёды ўмеў слухаць су-размоўцу, — узгадаў Рыгор Сітніца. — У канцы жыцця паэт узняўся да Біб-лейскай вышыні. Асноўнымі тэмамі ў апошнія гады яго жыцця былі: “Мама — Бог — Вушаччына”. Найвышэйшым дасягненнем паэта з’яўляецца тое, што яго вершы гучаць у касцёле, яны настолькі чыстыя і шчырыя, што імі можна маліцца!

У канцэрце прынялі ўдзел ансамбль «Класік- Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава, а таксама хор «Голас душы» каталіцкай парафіі касцёла св. Сымона і Алены пад кіраўніцтвам Таццяны Гажэўскай.

Вядоўцы канцэрта выказалі падзяку прысутным на вечарыне даследчыкам творчасці народнага паэта Сяргею Шапрану і Наталлі Да-выдзенка, якая ўклала і выдала 6 та-моў «Дзённікаў і запісаў», адкуль можна лепш даведацца пра жыццёвы і творчы шлях геніяльнага творцы.

Прысутныя выказалі шка-даванне, што вечарына адбываецца не ў Палацы Рэспублікі, і што дзяр-жаўнае тэлебачанне і радыё не тран-слююць шырока вершы найлепшага паэта Беларусі, але магчыма, што такі час надыдзе.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках:

  1. Леанід Дранько-Майсюк чытае вершы Р.І. Барадуліна;
  2. Выступае Рыгор Сітніца;
  3. Грае ансамбль «Класік- Авангард».

 

20-годдзю творчага звання

 

Я — з барадой лясны вярблюд —

Народным стаў паэтам.

                         Рыгор Барадулін.

 

І не крынічную ваду,

Насілі — у  народ — бяду

І нагаворную жуду…

А я не сам сябе вяду:

Трымаюся за бараду,

З Народным у народ іду.

 

Яго цвялілкі падвяду

Да хуткамовак пры сустрэчы,

Дзе й прыбабунечка дарэчы,

Зычэнні, показкі — на вечы!

У снуйцы мовы чалавечай

Язык гаворку не скалечыць:

Замова пойдзе ў грамаду.

 

Іду з Народным у народ, —

І скача слова з рота ў рот…

Вунь — афарызмаў агарод,

Дражнілка прабівае плот,

А пажаданкі — шротам — дот…

Здзіўляецца Кот Абармот:

— У вас, я думаў, моўны зброд…

 

У нас выслоўі гаваркія

У прымаўках заместа кія.

І абзываначкі такія:

Дрыжаць дуронікі ліхія.

О, вёскі ў нас не ўсе глухія.

 

Гулёк, і ты ў народ ідзі,

Ідзі з Паэтам, з яго Словам.

З разумным досціпам — разлогам

Ідзі і слухай, і глядзі,

Бубнілкай сэрцы маладзі!

 

Хай за праспектамі і сцежкі

Гагочуць з прыказкі-пацешкі.

Хай і чыноўніцкія куры

Дзяўбуць намёкі-каламбуры.

Не стане ахламонам той,

Хто вып’е водзыўкі настой.

 

Гарэзных, словалюбна-мудрых

Рыгор не азаве: “Лахудры…”.

Народны пэўніць: “Мова — Страж.

Не вымрам, мымры. Горад — наш!”

 

 

Паэт-Будзіцель

 

З нагоды ўсталявання бронзавай шыльды на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін, у падзяку  яе стваральнікам: Р. Сітніцу, І Засімовічу, Г. Лабадзенку

 

Ля кладкі Памяці

быў поціск рук.

Застаўся ў замяці

улады грук…

Тут незаснежныя

сляды гудуць:

«Паэты грэшныя…

Іх не прыгнуць?

Ах, не ў дагодзе быў,

чупрыў Рыгор…»

Ён зноў у сподзеве.

Час — метэор, —

і прысаромяцца

мазгі з лузгі…

Айчына — творыцца!

У берагі

Так зачарована

Рыгор глядзіць, —

каб і ўмурованых

усіх будзіць.

…Зімы задуміну

не астудзіць.

Тут Барадуліну

высока жыць!

 

P.S.

Паэт-Будзіцель! Наш Рыгор!

І той зачэп знік, той багор, —

каб не ўздымаўся Ты  да гор…

Глеб кажа: “Гонару хапіла.

Народ з Народным гэта — сіла!”

Снежань 2017 г.

Сяргей Панізьнік.

 

Спадчына Францішка Багушэвіча захоўваецца і вывучаецца

19 лютага ў Нацыянальнай біб-ліятэцы адбылася прэзентацыя элект-роннага праекта «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай», прысвеча-нага 180-тай гадавіне з дня народзінаў Францішка Багушэвіча.

Словы Ф. Багушэвіча напя-рэдадні Дня роднай мовы гучаць аса-бліва актуальна. Да яго спадчыны звярталіся Янка Купала, Максім Баг-дановіч, Цётка, паэты, пісьменнікі і выдаўцы  пачатку ХХ стагоддзя, яго спадчыну вывучалі беларусы эмігра-цыі. Не была яна забытай і за савецкім часам. Зараз словы паэта і прарока знаёмыя многім са школьных гадоў. Яму прысвячаюцца выдавецкія пра-екты і кніжныя выстаўкі. Новы элек-тронны рэсурс дапаўняе і абагульняе ўсё, што было зроблена раней.

У ім сабраны вялікі пласт ма-тэрыялаў, фотаздымкі, рэпрадукцыі твораў беларускіх мастакоў, прысве-чаныя Багушэвічу. Тут сабраны ад-лічбаваныя копіі прыжыццёвых вы-данняў паэта, ёсць бібліяграфічны паказальнік, які ўключае выданні Ф. Багушэвіча ад 1909 года да нашых дзён. У другім раздзеле сабраныя публікацыі, якія прысвечаны жыццю і творчасці Францішка Багушэвіча. Сярод іх прадстаўлены кнігі вядо-мага літаратуразнаўцы Уладзіміра Ілліча Содаля, які шчыра, грунтоўна і дасканала даследваў жыццёвы лёс і творчую спадчыну Багушэвіча. Эле-ктроннае выданне Нацыянальная біб-ліятэка пачынала ствараць яшчэ пры жыцці Уладзімір Ілліча, у 2009 годзе.

На прэзентацыі новага пра-екта прысутнічалі родныя даследчы-ка — Клара Барысаўна Содаль, яго дзеці Аксана Уладзіміраўна і Марат Уладзіміравіч, і мастак Мікола Ку-пава.

— Я вельмі задаволена, што за чатыры гады, якія прайшлі пасля ады-ходу Уладзіміра Ілліча, — распавяла Клара Барысаўна — мы паставілі яму помнік і выдалі кнігу ўспамінаў пра яго, якая таксама з’яўляецца яму пом-нікам і падарункам ад нас. Я вельмі ўдзячна Міхасю Скоблу, які разам з маёй дачушкай Аксанай прыклаў шмат намаганняў, каб апрацаваць і ўкласці ўсе тэксты. На прэзентацыю кнігі ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прыйшлі яго сябры і паплечнікі і вельмі шмат мо-ладзі.

Сям’я Содаляў перадала асоб-нікі новай кнігі » Буйніцы і драбніцы» і ранейшыя выданні пісьменніка ў залу беларускай літаратуры.

— Улетку ў нашым філіяле ў Кушлянах адбудзецца фэст, пры-свечаны Ф. Багушэвічу, і мы будзем рады сустрэць усіх, хто захоча наве-даць гэтае мерапрыемства, — паведаміў дырэктар Дзяржаўнага музея гісто-рыі беларускай літаратуры.

Удзельнікі тэатра «Жывое сло-ва» Алесь Мойскі і Алеся Сівохіна выразна па-мастацку прадэкламавалі творы Францішка Багушэвіча.

У Менску будзе адчынена ста-нцыя метро імя Ф. Багушэвіча.

Эла Дзвінская,

фота  аўтара.

 

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Заява Сакратарыята ТБМ

з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

 

Дарагія сябры!

21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае Дзень роднай мовы. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама прыхільнікаў Беларушчыны за мяжой з просьбай  выказаць у гэты дзень сваю падтрымку жывому беларускаму слову.

Давайце ў гэты дзень публічна праявім сваё шанаванне да старажытнай, тысячага-довай беларускай мовы, дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага, мовы трох Ста-тутаў ВКЛ, трох Устаўных грамат БНР, сучаснай літаратурнай мовы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча і Васіля Быкава.

Мы вітаем усіх, хто адзначае гэтае свята ў сваіх установах, і прапануем прыняць удзел у сёлетняй  Агульнанацыянальнай дыктоўцы. Заклікаем вас  хораша, з усмешкай на вуснах прамаўляць па-беларуску ў сям’і, на працы,  у дзяржаўным транспарце, у крамах і навучальных установах. Запаўняйце па-беларуску розныя бланкі, квіткі, афіцыйныя паперы, анкеты і апытальныя лісты. Дашліце знаёмым і сваякам напісаныя па-беларуску ліст, паштоўку, тэлеграму, СМС ці паведамленне па  электроннай  пошце.

Любіце родную мову —  яна  дасканалая і прыгожая!

Прынята на паседжанні Сакратарыята ТБМ 19  лютага  2020 года.

Дыктоўка ў Фрунзенскай арганізацыі ТБМ г. Менска

19 лютага, напярэдадні Міжнарод-нага дня роднай мовы, беларуская дыктоўка прайшла ў бібліятэцы №14 г. Менска. Дык-тоўку арганізавала Фрунзенская арганіза-цыя ТБМ г. Менска супольна з бібліятэкай №14 імя Францішка Багушэвіча. У сувязі з тым, што сёлета 21 сакавіка спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння Францішка Багу-шэвіча, тэкстам дыктоўкі была яго прад-мова да кніжкі «Дудка беларуская». Загад-чыца бібліятэкі Наталля Стрыгельская шчы-ра прывітала ўсіх ўдзельнікаў і пажадала ім поспехаў у напісанні дыктоўкі. У дыктоўцы ўзялі ўдзел навучэнцы першага курса лінг-вагуманітарнага каледжа, сябры ТБМ і су-працоўнікі бібліятэкі. Тэкст дыктаваў дасведчаны выкладчык Алесь Віктаравіч Чэчат. Пісалася дыктоўка на адмысловых аркушах. Пасля яе заканчэння адбылася ка-лектыўная праверка прац, і ахвочыя атры-малі адзнаку за свае веды.

Павел Чайкоўскі, г. Менск.

 

У Полацку напісалі дыктоўку да Дня роднай мовы

Напярэдадні міжнароднага Дня роднай мовы ў Полацку напісалі дыктоўку. Акрамя ўласна дыктоўкі адбыўся і музычны выступ лідара по-лацкага рок-гурта «Версія» Паўла Сляпцова. Кажа кіраўніца інфарма-цыйна-культурнага цэнтра «Ініцы-Арт» і арганізатарка моўных курсаў «Жывая мова» Вольга Дамаскіна:

— Раней ніколі не праводзіла дыктоўкі. Гэта наша ініцыятыва, іні-цыятыва інфармацыйна-культурнага цэнтра «ІніцыАрт». Мы працягваем сустрэчы «Жывая мова». І ў межах гэтых сустрэч і ў працяг іх — гэтая дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы.

У якасці тэкста для дыктоўкі полацкі пісьменнік Алесь Аркуш выкарыстаў уры-вак са свайго рамана «Захоп Беларусі мар-сіянамі». А Павел Сляпцоў выканаў песні на вершы наваполацкага паэта Юрася Касцюка.

Васіль Кроква,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Дыктоўка ў Гарадзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце

Напярэдадні Дня ро-днай мовы ў Гарадзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшлі дні бе-ларускай мовы. Адбыліся студэнцкія чытанні, сустрэ-чы з паэтамі і празаікамі лі-таратурнага клуба «Катар-сіс», наведалі студэнты му-зей беларускай этнаграфіі ГрДМУ. А закончылася свя-точная імпрэза 21 лютага на-пісаннем дыктоўкі па ра-мане гарадзенскага празаіка Аляксея Кар-пюка «Вершалінскі рай», у якой прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта.

Віктар Варанец.

 

У Глыбокім дыктоўку пісалі ў раённай бібліятэцы

XIII Агульнацыянальную дыктоўку напісалі глыбачане ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы. Сёлета Глыбоцкаму раёну спо-ўнілася  80 год, таму вырашана было ў Дзень роднай мовы абраць адпаведную тэму дык-тоўкі. Тэкстам  дыктоўкі стала адна з леген-даў пра назву горада Глыбокага і яго засна-вальнікаў Зіновіча і Корсака. Дыктоўку чы-тала былая настаўніца беларускай мовы, а цяпер ужо пенсіянерка, Ала Буцько. Яна мае вялікі стаж працы ў Глыбоцкай раённай гімназіі. Як кажа Ала Буцько, дыктоўку пішуць людзі рознага ўзросту як вучні, ліцэ-істы, так і глыбачане больш сталага ўзросту.  Двойкі за дыктоўку ніхто ніколі не атрым-ліваў, а вось 9 і 10 былі.

— Яшчэ не дрэнна, калі прыйсці хаця б раз у год і напісаць дыктоўку. Сабрацца разам. Праверыць свае веды. Я два гады на-зад таксама дыктавала. І людзі старэйшага ўзросту былі. Яны не ведаюць нават тых правіл. Правілы ж змяніліся. Ну і даволі паспяхова яны справіліся.

Дыктоўка была ананімнай. Але кож-ны, хто яе пісаў, можа даведацца пра вынікі на сайце Глыбоцкай раённай бібліятэкі паводле парадкавага нумару. Сёлета з 17 чалавек 9 балаў атрымаў толькі адзін. Сярод тых, хто пісаў дыктоўку, быў і журналіст Змі-цер Лупач:

— Мы рашылі далучыцца да мерапры-емства, якое праводзіла нашая бібліятэка. Ну і схадзіць на агульную дыктоўку. На гэты раз яны ўзялі тэкст, які менавіта тычыўся легенды пра наш горад. Я з гэтай легендай не зусім згодны, ну але раз нейкі чалавек яе прыдумаў, то напісалі дыктоўку па гэтай легендзе. Гэта добра, што  менавіта па мяс-цовай тэме, таму што людзей заўсёды ціка-віць менавіта тое, што тычыцца лакальнай гісторыі або геаграфіі.

У Дзень роднай мовы ў Глыбоцкай бібліятэцы таксама адбылася сустрэча з пісьменнікам Францам Сіўко, і была аргані-завана выстава кніг, прысвечаная роднай беларускай зямлі.

Таццяна Смоткіна,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ У ВЕРХНЯДЗВІНСКУ

Дзень роднай мовы, які ў такім грунтоўным фармаце адзначаўся ў Верхнядзвінску ў трэці раз, быў вель-мі насычаным і змястоўным. Нават, калі лічыць толькі па працягласці свя-та: яно доўжылася з 10.00 гадзін ра-ніцы і скончылася амаль у 17.00 гадзін вечара.

Раённая арганізацыя «Тава-рыства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны» разам са сваімі актывістамі і памочнікам — Цэнтрам дзяцей і мола-дзі — загадзя распрацавалі праграму аж на цэлы дзень, які распачаўся твор-чай імпрэзай з удзелам пісьменніцы Ірыны Жарнасек і мясцовых аўтараў — Антона Бубалы, Вячаслава Якімава, Алены Карасёвай і мастака творчай суполкі «Пагоня» Валерыя Шчаснага, які да гэтага дня прымеркаваў выста-ву сваіх карцін, што  адлюстроўва-юць  гістарычныя падзеі, якія  адбыва-ліся на нашай зямлі і задаюць  пытанні да роздуму.  Бо тое, што робіць  мас-так, прымушае  шукаць адказы на зусім няпростыя пытанні. Адна з тэм, якая  заняла не адно палатно — Расіцкая трагедыя далёкага 1943 года, калі  ра-зам з жыхарамі Расіцы ў полымя вай-ны пайшлі святары — Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Адноўлены Расіцкі храм, што стаў месцам паломніцтва, як помнік нашай памяці, мужнасці і самаахвярнасці.

Магчыма таму, што абодва святары беатыфікаваны, на мой по-гляд, паспрыяла і тое, што гэта  тра-гедыя знайшла сваё ўвасабленне і ў літаратурным творы Ірыны Жарна-сек «Будзь воля Твая». Дзелячыся ўспамінамі пра тое, што падштур-хнула аўтарку да  напісання рамана, яна сказала:

— Падштурхнула сустрэча з адной жанчынай, у якой я брала ін-тэрв’ю, і тая распавяла, што цудам ёй удалося застацца жывой.

— Але, — як кажа пісьменніца, — цяжкасць напаткала ў тым, як вы-класці багаты матэрыял успамінаў, якія я сабрала падчас сустрэч са свед-камі Расіцкай трагедыі. Не адзін раз бралася за кнігу, але адчувала: не тое, і зноў шукала форму, якая б змагла адлюстраваць тое, што адбылося ў той час. Сёння, мне падаецца, я б змяніла нешта ў кнізе, але, што напісана, тое напісана. Дарэчы, гэта мая адзіная кніга пра вайну. Пра яе мне было цяжка пісаць, бо ніхто так праўдзіва не зрабіў гэта, як Быкаў, а я ж — дзіця пасляваеннага часу.

Чаму пісьменніцу так пры-цягвае Расіца?

— Расіца сталася ўжо часткай майго жыцця. І не толькі таму, што напісала я пра трагедыю Расіцы кнігу. Не, немагчыма вытлумачыць, чым яна так прыцягвае да сябе. Не хочацца казаць пафасных словаў….  Расіца — гэта праўда пра нас і нашу зямлю. Пра яе трагічнае мінулае і пра такую супя-рэчлівую нашу сучаснасць.

І ў  чарговы раз Ірына Фран-цаўна едзе ў Расіцу на жалобныя ме-рапрыемствы, якія прайшлі ў мінулыя выхадныя.

 

У СШ № 2, куды мы завіталі ў гэты дзень на чарговую  сустрэчу з настаўнікамі і вучнямі школы, гаспа-дыня якога — настаўніца Ларыса Дзе-вяковіч, запрасіла пісьменніцу, кніга І. Жарнасек — у школьным краязнаў-чым музеі.

Кніга запатрабавана чытачамі, пра што сведчаць допісы ў сеціве, але для пісьменніка — гэта вялікія фінан-савыя выдаткі. На мой розум, то мяс-цовым уладам, магчыма, трэба было б парупіцца пра тое, каб перавыдаць кнігу, якая  сёння захоўваецца нават у Ватыкане. Калі пісьменніца даве-далася пра такі факт, то была вельмі здзіўлена такой нечаканасцю.

У Ірыны Жарнасек каля дзя-сятка кніг, сярод якіх і «Ліст да сына», твор напісаны тады, калі сын яшчэ  пад стол пехам хадзіў, кажа яна. Героямі аповесці з’яўляюцца наша маладыя людзі, якіх хвалююць праблемы суча-снага жыцця, дзе б яны ні жылі, — у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахан-не, вернасць чалавечаму i грамадзян-скаму абавязку, адказнасць за лёс роднай зямлі. І, як лічыць пісьмен-ніца, актуальнасць гэтых праблем у сённяшнім грамадстве толькі ўзра-стае, пра што яна і гаварыла на суст-рэчы з вучнямі ў СШ № 2.

Ірына Францаўна займаецца і перакладчыцкай працай, піша апавя-данні для дзяцей і некалькі сваіх кніг яна прывезла для ўручэння перамож-цам раённага конкурсу чытальнікаў і асабіста іх уручыла.

Вячаслаў Якімаў, экс-старшы-ня раённага суда, узяўся за пяро, калі з’явілася больш вольнага часу і дзве першя кнігі — гэта,  як падзяка родна-му куточку, дзе нарадзіўся. У першай — успаміны жыхароў Езярышча, яго роднай вёскі, аб падзеях ваеннага часу, у другой — багатая гісторыя мястэчка Езярышча. Заўважна, што абедзве кнігі — на беларускай мове, на якой  цудоўна размаўляе і сам аўтар, што для мяне стала некалькі нечаканым. Але варта прачытаць уступ да адной з кніг, і  атрымаеш грунтоўны адказ.

Выступаючы на сустрэчы пе-рад прысутнымі, Вячаслаў Васілье-віч правёў такі «гістарычны ўрок» для настаўнікаў і вучняў, што ўклада-льнікі падручнікаў па гісторыі Бела-русі проста не знайшлі б аргументаў  супраць.

— Наша дзяржава, — казаў Вя-часлаў Якімаў, — яшчэ ў 16 ст. мела такі Статут, па якім пісаліся Статуты ўсёй Еўропы на працягу 200 год! А мова — гэта той складнік, без якога не можа быць дзяржавы. І наша мова -адна са старэйшых моваў сусвету.

Алена Карасёва, самая мала-дая ўдзельніца імпрэзы, прысвечанай Дню роднай мовы, выдала пакуль яш-чэ толькі адну кнігу, якая атрымала цёплы водгук старэйшых калег. Але ў яе — шмат гумарыстычных матэры-ялаў, якія не раз друкаваліся на ста-ронках «Вожыка».

Антон Бубала, мясцовы края-знавец, настаўнік, аўтар дзвюх кніг, шматлікіх публікацый у раённай, аб-ласной і рэспубліканскай прэсе, узга-даў на вечарыне імёны тых нашых  землякоў — паэтаў і пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Верхнядзвіншчыне.

 

Акрамя дзвюх сустрэч — у Цэ-нтры дзяцей і моладзі і СШ № 2,  Ірыну Францаўну Жарнасек чакалі і чытачы раённай бібліятэкі імя Т. Хад-кевіча. Шчыра, нязмушана ішла цёплая гаворка пра творчасць пісь-менніцы, яе карані і продкаў, дзіцячыя гады, журналісцкую працу, цікавыя гісторыі з рэдакцыйнага жыцця.

Музыка, вершы і проза, кар-ціны — гэта тыя галіны чалавечай тво-рчасці, якія не паддаюцца лагічнаму асэнсаванню, бо, напрыклад, каб вы-рабіць дэталь, распрацоўваюць чар-цяжы, дзе дакладна ўсё вымерана-вызначана. Творчасць  жа не паддаецца ніякім лагічным схемам і чарцяжам. Як нараджаюцца радкі вершаў ці  сюжэты раманаў і карцін? Гэта ўсё — з вобласці непазнаных і не вывучаных таямніц,  і тым цікавей нам будуць іх носьбіты — паэты і пісьменнікі, музыкі і мастакі!

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

Курсы “Мова Нанова” ў Лідзе далучыліся да 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі

19-га лютага да Міжнарод-нага дня роднай мовы, курсы бела-рускай мовы «Мова Нанова» ў Лідзе на сваіх занятках у банкетнай зале кавярні “Тутака” далучыліся да 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі.

Для напісання Агульнана-цыянальнай дыктоўкі Таварыст-вам беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны былі прапанаваныя на вы-бар чатыры тэксты. Выбар курсаў «Мова Нанова» ў Лідзе выпаў на тэкст Васіля Быкава «На Чорных лядах».

А распачалі дыктоўку вер-шам Уладзіміра Караткевіча «Дзе мой край», які цудоўна прачытала выкладчыца курсаў Марыя Ган-чар.

Пасля напісання дыктоўкі адбылася прэзентацыя цудоўнай песні Людмілы Краснадубскай «Беларусь» у выкананні самой аўтаркі.

Дыктоўку напісалі ўсе на выдатна!

Алег Лазоўскі.

 

У Гомелі да Дня роднай мовы прайшло сямейнае свята

22 лютага ў Гомелі слухачы кур-саў «Мова Нанова» зладзілі сямейнае свята, прымерка-ванае да Дня роднай мовы. На свяце былі рыцары-рэканстру-ктары, батлейка, спектакль, майстар-класы, конкурсы і спевы.

Адзін з кіраўнікоў курсаў «Мова Нанова» Мікола Бянько зазначыў, што адметнасць сёлет-няга святкавання Дня роднай мо-вы ў тым, што:

— мерапрыемства было скі-равана на дзіцячую аўдыторыю;

— цалкам было зладжана за сродкі і з ініцыятывы слухачоў курсаў

— слухачы курсаў самі па-ставілі і паказалі пастаноўку

Кампанія «Будзьма!» зла-дзіла для дзетак рыцарскую рэкан-струкцыю, правяла шэраг конку-рсаў з падарункамі. Рэканструктар Юры Усціновіч прадэманстраваў дзецям валоданне «лепшай сяб-роўкай» рыцара — шабляй. Свята скончылася сумесным выканан-нем песні «Простыя рэчы».

— Мова — не толькі інстру-мент камунікацый, хоць гэта яе галоўная функцыя. Гэта каштоў-насць, якая нас аб’ядноўвае. У паўмільённым горадзе Гомелі ня-ма беларускамоўнай адукацыі. Сённяшняя цікаўнасць да мера-прыемства з боку бацькоў і дзяцей паказвае, што ёсць попыт на мову, адукацыю на роднай мове, — за-значыў Мікола Бянько.

Радыё Свабода.

 

Старшыні асацыяцыі беларусістаў Санкт-Пецярбурга Мікалаю Нікалаеву — 65 год

21 лютага споўнілася 65 гадоў Міка-лаю Віктаравічу Нікалаеву — аўтару кнігі «Беларускі Пецярбург», ураджэнцу Нава-градчыны, доктару філалагічных навук, старшыні асацыяцыі беларусістаў Санкт-Пецярбурга. Мікалай Нікалаеў даўно жыве ў паўночнай сталіцы Расеі, але ўвесь час дбае пра Беларушчыну і не забывае пра родную мову і традыцыі.

— Большасць кантактаў у Пецярбургу па-руску, але мы трымаемся вельмі моцна за гэта. Бо гэта важна. І пастарэўшы, і жы-вучы ў іншым моўным асяроддзі, у іншай краіне, мы гэта разумеем больш востра. Беларусы гэта не адчуваюць, паколькі яны натоўпам таўкуцца на сваёй тэрыторыі, а мы гэта тут адчуваем, і цэнім. І часам пла-чам, калі бачам, што гэта не цэняць. Бо стр-аціш — не вернеш. А каб не страціць — трэба шанаваць.

У дзіцячыя і юнацкія гады Мікалай Нікалаеў жыў на Наваградчыне. Унёс зна-чны ўклад у вывучэнне гісторыі Беларусі, вывучэнне і захаванне гістарычна-культур-най спадчыны Наваградчыны. Мікалай Віктаравіч Мікалаеў занесены ў Кнігу Славы Наваградскага раёна. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац па гісторыі Беларусі, Расеі, Польшчы і Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Актуальная кніга

У Сталічнай краме «Ака-дэмкніга» днямі  набыў навуковае выданне «Зміцер Жылуновіч:  Чырвоны  адраджэнец».  Аўтар Аляксей Елісееў. У кнізе на пад-ставе рознабаковых крыніц асвят-ляецца грамадска-палітычная дзейнасць Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага   1887-1937 гг. ). Дарэвалюцыйны сацыял-дэма-крат, нашанівец, адзін з лідараў БСГ у 1917-1918 гг., актыўны  дзеяч Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б), першы старшыня ўрада Савецкай Беларусі, акты-ўны ўдзельнік беларусізацыі, адзін са стваральнікаў  легендар-нага Інбелкульта, заснавальнік часопіса «Полымя», арганізатар архіўнай і выдавецкай справы  БССР, асветнік, палітычны публі-цыст, арыгінальны гісторык бела-рускага нацыянальнага руху, Зміцер Жылуновіч уяўляе сабой выдатную, але і супярэчлівую асобу ў гісторыі Беларусі.

У кнізе выкарыстаны фотадаку-менты з фондаў Беларускага Дзяржаўнага  архіва — музея літаратуры і мастацтва, Бела-рускага Дзяржаўнага архіва кінафотада-кументаў, а таксама Дзяржаўнага музея гіс-торыі беларускай літаратуры.

Кніга рэкамендавана да выдання Вучоным саветам менскага філіяла РЭУ імя Г.В. Пляханава. Навуковым рэдактарам твора з’яўляецца доктар гістарычных навук, прафесар Эмануіл Іофе.

Рэцэнзентамі кнігі з’яўляюцца: док-тар гістарычных навук, прафесар Аляк-сандр Гужалоўскі, а таксама кандыдат гіста-рычных навук, дацэнт Валянцін Мазец.

Наклад навуковага выдання 200 асобнікаў. Кніга разлічана на выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, на-стаўнікаў, а таксама на аматараў айчыннай гісторыі.

Кошт кнігі 25 рублёў. Трэба адзна-чыць, што высокую ацэнку кнізе даў класік беларускай літаратуры (які шмат зрабіў для вывучэння асоба сп. Жылуновіча)  Эрнэст Ялугін, аўтар рамана  пра Цішку Гартнага «Без эпітафіі».

Спадзяюся, што літаратар Аляксей Елісееў наладзіць прэзентацыю кнігі ў якой небудзь навучальнай установе альбо біблі-ятэцы.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык  культуры.

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

Беларускага пісьменніка і краязнаў-ца Леаніда Лаўрэша, даследчыка гісторыі нашай радзімы запрасіла да нас, студэнтаў-гісторыкаў першага курса Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, на сваю лекцыю па крыніцазнаўстве прафе-сар, доктар гістарычных навук С.В. Мароза-ва. Крыніцазнаўства — новая для нас дысцы-пліна. Гэта была адна з першых лекцый, на якіх Святлана Валянцінаўна знаёміла нас са значэннем гістарычных крыніц для дасле-давання мінуўшчыны і шляхамі іх пошуку: у бібліятэках, архівах, інтэрнэце. Леанід Лаў-рэш быў прадстаўлены нам, студэнтам, як  краязнавец, які свае навуковыя і навукова-папулярныя працы будуе выключна на гіс-тарычны крыніцах, чым яны і ўяўляюць вя-лікую цікавасць для гістарычнай навукі. А таксама як стваральнік і адміністратар гіста-рычнага сайта pawet.net, дзе ім назапашаны вялізныя рэсурсы крыніц і літаратуры аб гарадзенскай і беларускай даўніне.

Да нашай сустрэчы была падрых-тавана выстава кніг, аўтарам якіх з’яўляецца Леанід Лаўрэш. Больш за гадзіну ён цікава расказваў нам пра свае кнігі і адказваў на пытанні, якіх студэнты накідалі яму шмат.

Сустрэча з пісьменнікам пакінула прыемныя ўражанні. Вельмі  ўразіла тое, што ён, інжынер па адукацыі, займаецца не толькі любімай працай у сферы энергетыкі, але і з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Дзякуючы яму, я даведалася пра яго сайт, які змяшчае інфармацыю па гісторыі і культуры Беларусі. Гэтым сайтам я абавязкова буду карыстацца. Мне захаце-лася прачытаць кнігі Леаніда Лаўрэша, а найперш — кнігу «Маламажэйкаўская цар-ква», у якой, дарэчы, пісьменнік-даследчык аднавіў імёны ўсіх настаяцеляў храма.

Я ўсвядоміла, што даследчая праца, якой ён займаецца, — гэта цяжкая праца, якая патрабуе шмат часу, а кнігі і наогул пішуцца гадамі. Я хацела б яшчэ калісьці сустрэцца з гэтым чалавекам, бо ён ведае шмат ціка-вага і новага для мяне. Гэтая сустрэча і мяне натхніла паспрабаваць напісаць штосьці незвычайнае.

Вольга Канановіч,

студэнтка І курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гарадзенскага дзяржаўнага

ўніверсітэта

імя Янкі Купалы.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рымша Алесь — 20 р.
  2. Кунцэвіч Уладзімір — 30 р.
  3. Гацкі Уладзімір — 31 р.
  4. Кулік Анатоль — 10 р.
  5. Паўловіч Віктар — 10 р.
  6. Шэвяка Аляксандр — 10 р.
  7. Мудроў Алег — 10 р.
  8. Гняткоў Валеры — 10 р.
  9. Пісарэнка Алесь — 15 р.
  10. Фарнэль Кастусь — 5 р.
  11. Мельнікаў Юрась — 10 р.
  12. Мельнікаў Алесь — 10 р.
  13. Жукаў Вітаўт — 5 р.
  14. Рындзевіч Вячаслаў — 10 р.

Усе Наваполацк.

З іх сяброўскія складкі за 2020 г. — 60 р.

 

  1. Фед. Веп. Свядом. — 5 р., г. Менск
  2. Фурс Антон — 50 р., г. Паставы
  3. Шкірманкоў Фелікс — 40 р., г. Слаўгарад
  4. Вяргейчык — 30 р., г. Барысаў
  5. Ляўшун Д. — 33 р., г. Менск
  6. Крачкоўская В.А. — 15 р., г. Магілёў
  7. Крыўко — 10 р., г. Наваполацк
  8. Вайдзялевіч — 15 р., г. Менск
  9. Рабека Мікалай — 40 р., г. Менск
  10. Птушка С. — 5 р., в. Хільчыцы
  11. Патрыётка Беларусі —

1000 дол. ЗША, г. Менск

  1. Вяргей В. — 10 р., г. Менск
  2. Багданкевіч — 10 р., г. Менск
  3. Чыгір Яўген — 20 р., г. Менск
  4. Мотуз Сяргей — 20 р., г. Менск
  5. Рылько Леанід — 20 р., г. Баранавічы
  6. Кукавенка — 25 р., г. Менск
  7. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  8. Лічык — 1 р.
  9. Грыдзюшка Сяргей — 20 р., г. Менск
  10. Бойса Іосіф — 30 р., г. Ліда
  11. Саротнік А. — 20 р., г. Менск
  12. Забалотны Віталь — 15 р., г. Менск
  13. Джэгайла Уладзімір — 30 р., г. Менск
  14. Стадуб Іван — 10 р., г. Менск
  15. Дзегцярова К. — 10 р., г. Менск
  16. Шкут Яўген — 1 р., г. Менск
  17. Кунцэвіч Уладзімір — 15 р., г. Менск
  18. Рабчонак Аляксандр — 20 р., г. Менск

 

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА МІХАЛА ЗАБЭЙДЫ-СУМІЦКАГА

(14.06.1900 — 21.12.1981)

Спяваючы ў Празе, спяваў для Айчыны

І ў сэрцы Айчыну, як песню, бярог.

Самотна шумелі бярозы, рабіны

Над пылам і брукам радзімых дарог,

Якімі табе не прыехаць дахаты

І ў вочы вяскоўцаў,

бы ў вечнасць, зірнуць

І ўбачыць народ працавіты й багаты,

Які беларускім у свеце завуць

За мову, за годнасць, за мужнасць і веліч,

Якія спрадвеку, якія навек.

І страшна,

што ў цэрквы сцяжыны ўтравелі,

Але жыве Бог у душы, бы ў царкве.

І ты зноў спяваеш, і чуе Еўропа,

І хоча, каб ты беларусам сябе

Больш не называў і пражыў у журбе

На дне залатога ад гільзаў акопа,

З якога не кожны бароніць Айчыну,

Каб сонца было па-над ёй і каб ты

Усё да астатку Айчыне пакінуў

І быў для Айчыны, як кропля вады

Жывой… І ты не адрокся ад долі

Сябе называць беларусам, каб мы

Адвечнае наша імкненне да волі

Не пазагублялі на сцежках зімы,

Калі ты пайшоў…

3.08.2008 г.

 

БАЛАДА ПЁТРЫ СЕРГІЕВІЧА

(10.07.1900 — 1.11.1984)

Мастак — нявольнік вечнай прыгажосці,

Якому аж да смерці без спачыну

Не маляваць партрэты для кагосьці,

А ратаваць славутую Айчыну

Ад той самоты, што людзям не сніцца,

А не дае табе спакойна жыць,

І век табе на родны край маліцца,

Які даўно распяты на крыжы

Дарог Еўропы, па якіх агнёва

Хадзілі заваёўнікі не раз,

Ды Беларусь жыве, жыве і мова,

Яна, як наша кроў, заўсёды ў нас.

І да цябе, да віленскай майстэрні,

Прыходзяць, як да Храма, мастакі

І прыгажосці беларускай зерне

Ты ў сэрцы рассяваеш на вякі,

І прыгажосць у людзях прарастае,

Якія любяць не сябе, Айчыну.

Айчына непрыгожай не бывае.

Яе любіць да смерці без спачыну.

І ты малюеш, што душа жадае,

За што табе не плацяць ні граша.

Малюеш, і душа твая спявае,

І плача беларуская душа.

4.10.2008 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ

(15.07.1900 — 20.03.1976)

 

Дваццаць сем гадоў, як груганоў,

Чорна прашумелі праз душу.

Словы на паперы, нібы кроў,

Бы трава вясной пасля дажджу

На магілах, дзе сябры ляжаць,

На пажарышчах, дзе родны свет,

У які штодня ляціць душа

І вяртаецца ў чужы санет,

Нібы ў клетку, у якой жыццё

Існуе настолькі, колькі ты

Любіш гэтай клеткі свет святы

Запаўняць душой, як сад лісцём

Восенню сцяжыны запаўняць

Любіць вецер, што заўжды з табой

Пасмяяцца і пасумаваць

Можа ў волі горкай і чужой,

Вырвацца з якой няма ўжо сіл,

Бо ў аблоках сонца, як касцёр

У снягах, дзе чорны небасхіл,

Нібы воран крылле распасцёр

І крыляе за табой услед

Праз гады, праз вершы, праз любоў,

Праз пажарышчы, дзе родны свет,

Дзе шыпшына ў снезе, нібы кроў…

1-2.02.2005 г.

 

БАЛАДА МІХАСЯ ЗАРЭЦКАГА

(20.11.1901 — 29.10.1937)

…А ты быў рамантык, вясёлы, прыгожы

І верыў, што здзейсняцца мары твае

У гэтай краіне, якая ўсё ж зможа

Асіліць цямрэчу, што жыць не дае.

Цябе ж расстралялі, а творы спалілі,

І чорны кастрычнік зрабіўся чарней.

Тваей аніколі не знойдзем магілы,

Айчына магілаю стала тваей.

І людзі баяцца заплакаць, бо слёзы

Прыцягваюць чорны расстрэльны свінец,

Таму адзінокія плачуць бярозы

У шэрані ранняй, нібы ў сівізне.

І попел змяцецца ад спаленых твораў,

І змыецца кроў, і пральецца зноў кроў,

І гэта яшчэ сотні раз тут паўтораць

Злыднюгі, якім не патрэбна любоў

Да роднай зямлі і да роднае мовы.

З нябёс на зямлю ты спакойна глядзіш,

Бо знаеш, што прыйдзе час лепшы і новы,

З травы прарасце беларускі наш крыж,

Той крыж, за які тут стралялі, душылі

Усіх, хто не траціў пачуццяў людскіх,

І мы іх не знойдзем ніколі магілаў,

Айчына магілаю стала для іх.

10.06.2010 г. 

БАЛАДА ЯЗЭПА ПУШЧЫ

(7.05.1902 — 14. 09.1964)

Прыходзіў Пушча да мяне, не плакаў,

А штосьці мне таемнае шаптаў

Пра чорнага вялікага сабаку,

Якому ён лісты ўначы пісаў.

І ноч была на вуліцы і ў свеце

Стаяла восень, як на ўзмежку слуп,

Дзе часцяком вашывы цёрся вецер,

Здалёку новы нюхаючы клуб.

Я з Пушчам піў халодную гарбату

І вусны апякаў, нібы агнём,

І вершамі, як матылямі, хату

Мы напаўнялі, каб спаліць іх днём

І разыйсціся па сваіх стагоддзях,

Нібы ваўкі па пушчах і палях,

Кроў пакідаючы на першым лёдзе,

На снезе, як на белых валасах

Абстрыжаных нажніцамі тупымі.

І ты маліўся на сабачы след,

Каб мы з табой засталіся жывымі

Пакуль ні родзіцца яшчэ паэт,

Які не будзе без прычыны плакаць,

А вершы звар’яцелыя шаптаць

І чорнаму вялікаму сабаку

Лісты, як сябру невясёламу, пісаць.

7.10.2018 г.

 

БАЛАДА ВІКТАРА ВАЛЬТАРА

(28.07.1902 — 17.04.1931)

Пад Сатурнам нараджаюцца паэты

І ў нябыт сыходзяць, як вада ў пясок.

Ты, гаротны, добра ведаеш пра гэта,

Бо жыццё тваё як на вятрах лісток

На бярозавай галінцы Беларусі,

Для якой ты на чужыне не чужы.

 

З Прагі, нібы з выраю, дамоў вярнуўся,

Каб любіць людзей прыгожых і дажджы,

Што ніколі не размыюць сцежак вузкіх

Да крыжоў, да курганоў, дзе чуйна спіць

Гнеў і плач, як наша вечнасць, беларускі,

За якія нельга нас не палюбіць

І сказаць, што ёсць мы тут

і тут мы будзем,

Хоць народжаныя пад Сатурнам мы.

 

Грымне весні гром,

і гром жыццё разбудзіць,

І той Слова скажа, што век жыў нямым,

І народзішся ты зноў у Беларусі,

У якой ёсць слава, веліч і свой шлях,

Над якой крыляе, як анёлак, бусел,

За якую ўмерці — гонар, а не страх.

20.07.2009 г.

 

БАЛАДА НЕВЯДОМАГА ПАЭТА

(… — 1937)

Сонца ў хвалях гарыць-дагарае,

І плыве па-над возерам дым,

У якім белы ветразь знікае,

Быццам лебедзь у небе начным.

І глядзіш ты на сонца, якое,

Нібы кроў, на счарнелай вадзе

Расцяклося і ўсё залатое

Павуглела і ўноч прападзе,

Як прапаў белы ветразь у дыме,

Што ад вогнішча ў хвалі спаўзаў,

Як ты вершы паліў аб Радзіме,

Каб ніхто іх нідзе не таптаў.

17.02.2019 г.

 

БАЛАДА АНАТОЛЯ ВОЛЬНАГА

(19.11.1902 — 29.10.1937)

Твой апошні верш ператварыўся ў Храм

І ў яго маліцца прылятае вецер

З поля, што не перайсці ніколі нам,

Поля вольнага няма ўжо больш у свеце,

Што прыдумаў Бог, калі ляпіў Паэта,

Сумнага, як думкі пра той свет,

У які, як цень, цячэ спакойна Лета,

Чорная, як чорны, чорны пісталет.

І ты ўпаў, і ў небе сонца знікла ўміг,

Быццам не было ніколі сонца ў свеце.

З поля вецер, як расстрэлены, заціх

І з табой на волю паляцеў зноў вецер.

8.04.2017 г.

(Працяг у наступным нумары.)

З падзей 2019 года

Склаў Сымон Барыс

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

16 чэрвеня. У Пінску новы тэмпературны максімум — паветра нагрэлася да +32,6°С (у 2007 г. было +31,7°С).

16 чэрвеня, нядзеля. Пра-васлаўныя і католікі святкуюць пер-шы дзень Св. Троіцы. У католікаў гэта 57 дзень пасля Вялікадня. За апо-шні тыдзень у Беларусі патанулі 46 чалавек, многія з іх былі п’яныя.

17 чэрвеня. У Менску, на вул. Дзянісаўская, закрыўся буйней-шы гіпермаркет «Еўраопт».

У Менск прыляцеў прэзідэнт Егіпта Абдул-Фатах Халіл Ас-Сісі. Тут будзе гасціць 3 дні. Прыляцеў ён на самым дарагім самалёце Airbus A340-200.

21 чэрвеня. У Менску, на ста-дыёне «Дынама», адкрыліся ІІ Еўра-пейскія гульні. На іх адкрыцці быў толькі прэзідэнт А. Лукашэнка і прэ-зідэнт Малдовы Ігар Дадон. Прэзі-дэнт Сербіі Аляксандр Вучыч на афіцыйнае адкрыццё не пайшоў, бо там была дэлегацыя Косава (неза-лежнсць Косава не прызнае Сербія, Беларусь, Расія). На II Еўрапейскія гульні у 2017 -2019  гадах патрачана каля 840 мільёнаў рублёў (гэта 403 млн. долараў) — пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Аляксандр Тур-чын на тэлеканале «Беларусь 1″. Які яны прынеслі прыбытак, пра гэта нават не паведамлялася.

21 чэрвеня. Тэрмометр у Магілёве паказаў плюс 34,1 градуса, ранейшы максімум складаў плюс 32,5 і быў у 2002 годзе.

23 чэрвеня. У Рэчыцы выпаў такі вялікі дождж, што затапіла рынак. Вады было да калена.

Стала вядома, што на ЦТ па беларускай мове 42 абітурэнты ат-рымалі па 100 балаў.

28-29 чэрвеня. У г. Осака (Японія) праведзена нарада 20-і па пытаннях клімату і бяспекі. Вяліся паўтары гадзіны перамовы паміж У. Пуціным і Трампам. Пуцін піў чай са свайго тэрмаса.

28 чэрвеня. У мястэчку Кар-пентрас, поўдзень Францыі, а 14.00 гадзін, паводле мясцовага часу тэмпе-ратура дасягнула 44,3 градуса Цэль-сія. Адзначаецца, што спякота пабіла гістарычны рэкорд.

29 чэрвеня. 10-ы дзень пра-тэстаў (мітынг і ішэсці) у Тбілісі (Гру-зія). Пачаліся тыдзень таму назад з-за таго, што ў крэсла старшыні парла-мента пасадзілі часова і ганарова дэпу-тата Дзярждумы Расіі Гаўрылава.

30 чэрвеня. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыляцеў у Менск з г. Брацка і правёў нефармальную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у ягонай рэзідэнцыі «Заслаўе» (пад Менскам). Пазней да іх далучыўся прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

30 чэрвеня. У Менску ўра-чыстае закрыццё ІІ Еўрапейскіх гуль-няў. Удзельнічалі каля 4 тысяч спарт-сменаў. Пераможцы атрымалі 213 медалёў. Беларускія спартсмены зава-явалі 69 медалёў, сярод іх — 24 залатыя, 16 сярэбраных і 29 бронзавых. Расі-йскія спартсмены атрымалі 109 меда-лёў (з іх — 44 залатыя). На трэцім мес-цы па колькасці медалёў (51) — Укра-іна.

Беларусь выдаткавала на Еў-рапейскія гульні 540 мільёнаў руб-лёў, у тым ліку з бюджэту — 266 міль-ёнаў. ЕАК узяў на сябе выдаткі за перавоз спартсменаў на гульні.

Чэрвень. Сенсацыйную зна-ходку выявіла археалагічная экспе-дыцыя падчас раскопак недалёка ад вёскі Верабкі Лепельскага раёна. Па-рэшткі чалавека, які жыў, як мярку-ецца, на мяжы каменнага і бронзавага веку, выкапалі на стаянцы Берашча-1.  Раскопкі праводзіў Максім Чарня-ўскі (сын пісьменніка Міхася Чар-няўскага).

 

1 ліпеня. У Менску бела-рускія хірургі трохгадоваму  хлопчы-ку Яну са Смаргоні зрабілі 14-гадзін-ную ўнікальную аперацыю на сэр-цы (замена клапана), пры гэтым спы-нілі работу сэрца на 3 гадз. 20 хв.

У Берасці супрацоўнікі КДБ узялі пад варту кіраўніцтва акумуля-тарнага завода (5 чалавек).

Навальніца і моцны вецер ўве-чары на Палессі паваліў дрэвы і абар-ваў лініі электраперадач.

2 ліпеня. КДБ РБ узбудзіў крымінальную справу супраць ула-дальніка і кіраўнікоў Берасцейскага акумулятарнага завода — Віктара Ле-мяшэўскага і іншых асоб за парушэнні экалагічнага законадаўства.

3 ліпеня. У Беларусі свят-кавалі Дзень незалежнасці. У Менску ўвечары правялі парад беларускіх і расійскіх войск. Затым быў фейер-верк. Адбыліся 3 выбухі з 6 месц пра-вядзення салюта. На беразе Свіслачы параніла 10 чалавек, з іх  жанчына Наталля Максімчук (1955 г. нар.) адразу памерла.  (А 3 ліпеня 2008 г. на канцэрце ўзарваўся самаробны па-кет з гайкамі і былі паранены 54 ча-лавекі.)

5-6 ліпеня. Адбыўся фэст у Будславе, на якім прысутнічалі ўсе беларускія біскупы.

10 ліпеня. Памёр народны мастак Віктар Грамыка, які нарадзі-ўся ў 1923 годзе на Магілёўшчыне.

11 ліпеня. Адкрыццё фес-тывалю «Славянскі базар» у Віцебс-ку, які закрыўся 15 ліпеня 2019 года.

17 ліпеня. Прэзідэнты Аля-ксандар Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прыплылі  ў манастыр, што на вост-раве Вааламе ў Ладажскім возеры.  Кіраўнікі Беларусі і Расеі агледзелі Спаса-Праабражэнскі сабор, прысут-нічалі на службе ў гэтым храме, а так-сама пабывалі на тэрыторыі скіта ў імя Усіх Святых, у царкве Смален-скай іконы Божай Маці і капліцы Царскіх пакутнікаў. З А. Лукашэнкам быў і яго малодшы сын Мікола.

18 ліпеня. У Магілёўскім раё-не бура сарвала стрэхі з сямі жылых дамоў, дзесяці дачных домікаў, ся-мі гаспадарчых будынкаў, вырваны не-калькі дрэваў з карэннем.

20 ліпеня. У сувязі з 75-год-дзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў падпісаны  Закон  аб амністыі. На волю выйдуць  з тур-мы каля 2000 зняволеных, а ўсяго ам-ністыя датычыцца каля 6 тысяч зня-воленых.

20 ліпеня. У Маскве адбыўся масавы мітынг (па колькасці такога не было ад 2012 г.), на якім прынята рэзалюцыя, каб былі зарэгістраваныя ўсе 18 незалежныя кандыдату ў Думу горада Масквы. Мэру Масквы Сабя-ніну выстаўлены нават ультыматум.

20 ліпеня. У в. Трошчыцы Карэліцкага раёна памёр 26-гадовы Міхаіл Куневіч, які служыў у бела-рускай арміі, будычы  хворым на  рак страўніка. Праслужыў 11 месяцаў, часта хварэў, але яму не верылі.

23 ліпеня.  Прэзідэнт падпісаў Закон аб зменах у  Працоўным кодэк-се Рэспублікі Беларусь. У ім тэрміно-выя кантракты ўзаконены, і работнік не мае права звольніцца па ўласным жаданні да канца дзеяння кантракту.

24 ліпеня. На перагоне Орша — Віцебск сышлі з рэек 15 цыстэрнаў з прапанам. Пацярпелых людзей няма.

25 ліпеня. У сярэдзіне дня ў Будславе і некаторых вёсках Мядзель-скага раёна была навальніца. Выпаў снег і град. Льдзіны граду мелі памер курынага яйка. Пабіты вокны ў хатах і шкло цяпліц.

27 ліпеня 2019 года беларус Віталь Гуркоў стаў першым двухра-зовым чэмпіёнам свету паводле версіі Kunlun Fight. Ён перамог тайскага спа-борніка Саіёка Пумпанмуанга.

27 ліпеня. У Маскве каля мэ-рыі прайшлі несанкцыяваныя мітынгі. Паліцыя і Расгвардыя затрымалі каля тысячы чвлавек. Масквічы пратэста-валі супраць таго, што не зарэгістра-ваны незалежныя кандыдаты ў дэпу-таты Маскоўскай гарадской думы.

29 ліпеня. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду старшыні Гомельскага абл-выканкама Генадзя Міхайлавіч Са-лаўя (нар. 1963, Наваградскі р-н).

Пасаду старшыні Гомельскага аблвыканкама да красавіка 2019 года займаў Уладзімір Дворнік, аднак паз-ней ён перайшоў на пасаду віцэ-прэ-м’ера.

 

1 жніўня. Павялічаны памер пенсіі на 6,6 % . Цяпер сярэдні памер прызначаных пенсій складае 432,27 рубля, пенсій па ўзросце — 446,84 рубля. Сярэдні месячны заробак 925,77 рубля.

1 жніўня. Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі рэкорд-най лічбы. Як інфармуе прэс-служба Нацбанка, на 1 жніўня яны складалі 8,6 млрд даляраў (у эквіваленце, гэта новы гістарычны максімум. Папярэдні быў усталяваны 1 ліпеня 2012-га, але тады было амаль на 300 мільёнаў до-лараў менш.

3 жніўня. У Маскве мітынгі з патрабаваннем «Вернем сабе права на выбары». Затрымана больш за 1 300 чалавек. Адміністрацыйныя ары-шты і штрафы прысуджаны многім.

3 жніўня. Пагранічнікі і вай-скоўцы транспартных войск адкрылі новы мост, пабудаваны на Віліі ў Аст-равецкім раёне.

У Лунінцы Тамара Нагорная на дачным участку вырасціла тамат вагой 1 кг.

Ноччу, з 3 на 4 жніўня, ус-таноўлены рэкорд па мінімальным па-казчыку тэмпературы ў Клічаве — тут зафіксавана + 4,8 °C. Да гэтага часу самым нізкім паказчыкам былі дадзе-ныя 1999 года — +6 °C.

5-6 жніўня. У Беларусі адбы-ліся Міжнародныя армейскія гульні.

Ноччу з 5 на 6 жніўня. У Клі-чаве паветра астыла да 3,1 градуса. Ранейшы мінімум на гэты час складаў 5,3 градуса (6 жніўня 1976 года ў Горках).

9 жніўня. Спартовец Дзмітры Белайц, старшыня Беларускай федэ-рацыі сілавога шматбор’я, сумеў у Менску, каля Менскага аўтазавода, працягнуць працягнуць калону з 15 грузавікоў агульнай масай 145 тон на 7 метраў. Гэтым ён  усталяваў сусвет-ны рэкорд.

9 жніўня. У Сан-Францыска (ЗША) Генадзь Караткевіч (бела-рус) шосты раз запар атрымаў першы прыз на міжнародным турніры па праміраванні.

10 жніўня. Масавы мітынг пратэсту ў Маскве на пр. Сахарава. Гэтая дазволенае маскоўскімі ўладамі мерапрыемства. Нягледзячы на дождж выйшлі на мітынг каля 50 ты-сяч чалавек. Выступленні супроць та-го, што не зарэгістраваныя незалеж-ныя ад улады кандыдаты.

12 жніўня. У Лідзе, на рагу вуліц Грунвальдскай і Замкавай,  ус-танавілі помнік Гедыміну (скульпта-ры Сяргей Ваганаў і Вольга Нячай). Адкрыццё  адбылося 7 верасня.

13 жніўня. Лукашэнка пры-няў старшыню Следчага камітэта Наскевіча і выказаў незадавалненне, што Галавач прасядзеў у ізалятары гады і аказаўся невінаваты. Двойчы апраўданы судом. 8 лютага 2018 году суд апраўдвае Андрэя Галавача, аднак тут жа ў судовай зале яго ра-шэннем следства зноў арыштоўва-юць па новай крымінальнай справе. Больш за тое, супраць ягонага адва-ката Ірыны Рэўт былі распачаты дзве крымінальныя справы (цяпер спы-неныя). 19 ліпеня суд апраўдвае Анд-рэя Галавача другім разам. Аднак пракуратура абскардзіла прысуд, галоўнага інжынера МЗКЦ чакае новы судовы разбор. Відавочна, бакі пайшлі на прынцып, і толькі ўмя-шанне Лукашэнкі можа спыніць гэты канфлікт.

15 жніўня. Падчас наведвання Старадарожскага раёна памочнік Лу-кашэнкі Аляксандр Косінец паведа-міў, што летась толькі ў адной Менскай вобласці загінулі 19,6 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, 102,8 тыся-чы свіней. А за першае паўгоддзе 2019-га года  падзёж буйной рагатай жывёлы ў рэгіёне склаў 10,4 тысячы галоў, свіней — 59,6 тысячы. «Гэта значыць, рост на 17% смертнасці буй-ной рагатай жывёлы, на 24% — свіней», — адзначыў ён.

16 жніўня. Менскі гарадскі суд апраўдаў былога галоўнага інжы-нера МЗКЦ Андрэя Галавача, які правёў у няволі 50 месяцаў (1500 сутак) за хабар. Яго арыштавалі вяс-ной 2015 года.  Гэты чалавек аддаў 35 гадоў працы на Менскім заводзе ко-лавых цягачоў.

17 жніўня. Ва ўкраінскім го-радзе Чарнігаў пачаўся форум бела-рускай і ўкраінскай інтэлігенцыі ў падтрымку стварэння незалежнай праваслаўнай царквы ў Беларусі. У форуме бяруць удзел больш за 100 дэлегатаў з Беларусі і Украіны.

21 жніўня. У Менску памёр Леанід Мартынавіч Дайнека, сябар СБП. (Нарадзіўся 28 студзеня 1940, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён.

22 жніўня. У Слоніме ўста-навілі помнік Льву Сапегу. Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам вышэй за 4 м. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Ула-дзімір, Піпін і Сяргей Логвін.

25 жніўня. Памёр літаратура-знавец, пісьменнік Пётр Васючэнка, які нарадзіўся ў Полацку ў 1959 г.

29 жніўня. Памочнік Прэзідэ-нта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, які прыляцеў у Менск учора, быў сёння на прыёме ў А.Р.  Лукашэнкі. Гутарка ішла аб правах чалавека і нераспаўсюджванні зброі.

31 жніўня. У Ружанах адбы-ліся «Дажынкі» хлебаробаў Берасцей-скай вобласці.

 

1 верасня. У Слоніме право-дзілася рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства. На плош-чы Леніна аддкрылі помнік Льву Са-пегу (скульптар Іван Міско). Грошы на помнік зарабілі гараджане Слоніма ў часе суботнікаў.

6 верасня. Адкрыты рух аўта-транспарту па Заходніму абводзе г. Берасця, які будавалі  7 гадоў. У 2014 г. пабудавалі для гэтага мост цераз Мухавец.

6-8 верасня. Берасце святкуе 1000-гадовую гісторыю горада. Бе-расцю перададзена у якасці падару- нка факсімільнае выданне ўзноўленай Берасцейскай Бібліі (вагой 15 кг  ў 1,5 тысячы старонак). Тое першае вы-данне пабачыла свет 4 верасня 1563 г. Яно выходзіла на сродкі берасцей-скага старасты, канцлера ВКЛ Міка-лая Радзівіла Чорнага.

7 верасня. Кіеў і Масква аб-мяняліся палоннымі: 35 на 35.

7 верасня. У Лідзе адкрылі конны помнік заснавальніку горада і тутэйшага замка Гедыміну. Аргані-зацыя «Еўрапейская Беларусь» пра-вяла ўрачыстасці з чырвонымі сця-гамі з Пагоняй і бел-чырвона-белымі сцягамі.

12 верасня. Па ўсёй Расіі ў рэгінальных штабах Навальнага (у Фондах барацьбы з карупцыяй) пача-ліся ператрусы супрацоўнікамі СК і Расгвардыі (сучаная жандармерыя). А гэта каля 30 гарадоў Расіі. Право-дзяцца і арышты.

12 верасня. Супрацоўнікі ў цывільнай вопратцы затрымалі га-лоўнага інжынера Менскага лікёра-гарэлачнага завода «Крышталь» Аля-ксандра Жарына пры атрыманні 3 тысяч долараў ЗША. Ён сам — член Каміссі па барацьбе з карупцыяй на гэтым заводзе.

17 верасня. Намеснік дзяр-жаўнага сакратара ЗША правёў пера-мовы з А. Лукашэнкам, дамовіліся пра вартанне паслоў пасля 11 гадоў іх адсутнасці. Наведаў ён Курапаты і ўсклаў кветкі. Увечары ён сустрэўся з апазіцыйнымі палітыкамі.  На суст-рэчы прысутнічалі лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч, першы кіраўнік незалеж-най Беларусі Станіслаў Шушкевіч, прадстаўнікі БХД Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі, лідары Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Аляксей Яну-кевіч, старшыня «Справядлівага све-ту» Сяргей Калякін, дэпутат «Палаты прадстаўнікоў» Алена Анісім, права-абаронец Алесь Бяляцкі.

19 верасня. У менскіх школах не дапускаюць вучняў на ўрокі з тэ-лефонамі і фотаапаратамі. Гэта звязана са скандалам у гомельскай СШ № 15, калі настаўніца Людміла Іванаўна Чацвярткова вылаялася матам і па-гражала вучню. Яе звольнілі, бо баць-ка вучня 4-га  класа выклаў гэта ў Інтэрнэт, А. Лукашэнка 19 верасня аднавіў настаўніцу на рабоце, а дырэ-ктара школы № 15 звольніў. Звольне-ны таксама начальнікі ўпраўленняў адукацыі Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкама, начальнік аддзела адукацыі Навабеліцкага раёна г. Го-меля. Вымовы атрымалі многія педа-гагічныя кіраўнікі, а міністру адука-цыі камуністу Ігару Карпенку ўка-зана аб яго неадпаведнасці пасадзе.

24 верасня. Каля 6 гадзін ра-ніцы  тэрмометры ў Менску паказвалі мінус 3 градусы. Па дадзеных за 112 гадоў, так холадна ў Менску не было ўжо больш за паўстагоддзя. Ранейшы рэкорд гэтага дня быў зафіксаваны аж у 1956 годзе — мінус 1,4 градуса.

24 верасня. Пайшлі першыя цягнікі па чыгуначным масце цераз Керчанскі праліў, які быў пабудава-ны ў апошнія гады, пасля далучэння Крыма да Расеі. Такім чынам, паўво-страў Крым злучаны чыгункай з Ра-сеяй, мінуючы Украіну.

(Працяг у наступным ну-мары.)

 

«ДАРОСЛЫЯ — ДЗЕЦЯМ»

19 лютага, напярэдадні Міжнарод-нага дня роднай мовы ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўра-чыстая цырымонія адкрыцця IV адкрытага рэгія-нальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям».

Дадзены конкурс стаў яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй — ладзіцца ён раз у два гады. Арганізатарам конкурсу вы-ступае дзяржаўная ўстанова культуры «Лід-ская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы».

Вера Сяргееўна Навіцкая — аўтар не-калькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак. Яна ўзначальвала з 1910 года «Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх». Творчая спадчына Навіцкай — яскравы прыклад плённай працы на ніве выхавання і адукацыі юнага пака-лення.

Конкурс арганізаваны з мэтай выяў-лення, падтрымкі і заахвочвання лідскіх па-этаў і празаікаў да напі-сання твораў для дзяцей. У 2020 годзе конкурс пра-ходзіць з 3 лютага па 5 сне-жня ў дзвюх намінацыях: «Паэзія» і «Проза».

Якасна арганізава-ная праграма мерапры-емства не пакінула абыя-кавымі нікога з прысут-ных. Удзельнікамі імпрэзы сталі сябры літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты». З уступным словам выступіў лідскі краязнавец, стар-шыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Вацлававіч Суднік, пазнавальным аказаўся яго кароткі агляд жыццёвага і твор-чага шляху лідскай пісьменніцы.

Перад прысутнымі літаратарамі вы-ступіла таксама Велясевіч Таццяна Пятроў-на, загадчык бібліятэкі ДУА «Сярэдняя шко-ла № 16 г. Ліды», кіраўнік абласнога рэсур-снага цэнтра. Сумеснымі намаганнямі бібліятэкі і школы былі раздрукаваны сем кніг Веры Навіцкай: тэтралогія пра жыццё Марусі Старабельскай «Добра жыць на све-це», «Вясёлыя будні», «Ціхамірныя гады», «Першыя мроі»; аповесці для юнацтва. Так-сама была створана віртуальная кніжная выстава-дасье «Ліда, падзеленая на гады», у якой змешчаны біяграфія аўтара, вокладкі кніг, бібліяграфічнае апісанне прыжыццё-вых выданняў, а таксама Qr-коды, спампа-ваўшы якія, можна прачытаць усе кнігі аўтара.

Удзельнікі мерапрыемства з дапа-могай вядоўцаў Курбыкі Галіны і Мацу-левіча Аляксандра ўспомнілі гісторыю конкурсу, якая пачынаецца з 2014 года, і пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да літаратурных работ намінантаў. Таксама вядоў-цы далі магчымасць кожна-му з удзельнікаў выказацца, прачытаць некалькі асабіс-тых твораў. Упрыгожаннем мерапрыемства стала вы-ступленне навучэнцаў ДУА «Лідская дзіцячая школа мас-тацтваў».

Наш кар.

 

Жывы выток зямлі беларускай

Музычна-паэты-чная вечарына “Жывы выток зямлі беларускай”, прымеркаваная да Між-народнага дня роднай мовы прайшла ў малой зале Лідскага палаца ку-льтуры 19 лютага. Веча-рына планавалася на 21 лютага, але ўзніклі непе-раадольныя абставіны ў выглядзе ўрачыстага ад-крыцця культурнай ста-ліцы Беларусі, і імпрэза, якая ладзіцца ўжо пяты год падрад, прайшла на два дні раней.

Вечарыну аргані-зоўвалі сіламі творчага аб’яднання “Музальянс”, Лідскага музычнага кале-джа, літаб’яднання “Сук-вецце”. Рэжысёр прагра-мы — Горгуль Васіль Кан-станцінавіч.

Гучалі песні  ў вы-кананні Аліцыі Казак (“Спеў дубраў”, Славамі-ра Шклёніка (Мой родны кут…”, “Мой край”), Люд-мілы Краснадубскай (“Беларусь”), Вікторыі Кузьмы (“А ў садзе рэчанька”), Анастасіі Круповіч (“А ў Марусі хата на памосце”, “Лён, ляночак”, “Вішня”), Лізаветы Кап-цевіч (“Месяц і вішанька”), беларуская народная песня “Дровы” ў выканні Народ-нага ансамбля “Вербіца”, саліст Іван Мя-рэўца, песня “Больш табе я не пазваню” ў выкананні музычнага эстраднага калектыва “Талісман”, кіраўнік Дзяніс Варановіч.

Лідскія паэты на сцэне заўважаны не былі, а вось паэтэс сабралася цэлае “Су-квецце”. Са сваімі вершамі, прысвечанымі роднай мове, малой і вялікай радзіме вы-ступалі: Людміла Краснадубская, Вольга Бічэль-Ашмяна, Ганна Рэлікоўская, Стані-слава Белагаловая, Ірына Маркевіч, Ала Юшко, Ірына Вашкевіч, Яна Марцэвіч.

Шчырая беларуская атмасфера, разняволеныя і ўпэўненыя ў сабе людзі, што на сцэне, што ў зале. Кавалачак сапраўднай Беларусі. І гэта толькі Палац культуры го-рада Ліды. А акрамя таго святочныя імпрэзы прайшлі ў Бярозаўцы, у многіх вясковых дамах культуры і біблі-ятэках. Усяго ж мерапрыемствы да Дня роднай мовы ахапілі на Лідчыне каля 20 населеных пунктаў. Свята роднай мовы на Лідчыне стала добрай традыцыяй.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *