Жывы выток зямлі беларускай

Аўторак, Сакавік 3, 2020 0

Музычна-паэтычная вечарына “Жывы выток зямлі беларускай”, прымеркаваная да Між-народнага дня роднай мовы прайшла ў малой зале Лідскага палаца культуры 19 лютага. Вечарына планавалася на 21 лютага, але ўзніклі непераадольныя абставіны ў выглядзе ўрачыстага адкрыцця культурнай сталіцы Беларусі, і імпрэза, якая ладзіцца ўжо пяты год падрад, прайшла на два дні раней.

Вечарыну арганізоўвалі сіламі творчага аб’яднання “Музальянс”, Лідскага музычнага каледжа, літаб’яднання “Суквецце”. Рэжысёр праграмы — Горгуль Васіль Канстанцінавіч.

дзеўкакітроекі

Гучалі песні  ў выкананні Аліцыі Казак (“Спеў дубраў”, Славаміра Шклёніка (Мой родны кут…”, “Мой край”), Людмілы Краснадубскай (“Беларусь”), Вікторыі Кузьмы (“А ў садзе рэчанька”), Анастасіі Круповіч (“А ў Марусі хата на памосце”, “Лён, ляночак”, “Вішня”), Лізаветы Капцевіч (“Месяц і вішанька”), беларуская народная песня “Дровы” ў выканні Народнага ансамбля “Вербіца”, саліст Іван Мярэўца, песня “Больш табе я не пазваню” ў выкананні музычнага эстраднага калектыва “Талісман”, кіраўнік Дзяніс Варановіч.

дзеўкікі

Лідскія паэты на сцэне заўважаны не былі, а вось паэтэс сабралася цэлае “Суквецце”. Са сваімі вершамі, прысвечанымі роднай мове, малой і вялікай радзіме выступалі: Людміла Краснадубская, Вольга Бічэль-Ашмяна, Ганна Рэлікоўская, Станіслава Белагаловая, Ірына Маркевіч, Ала Юшко, Ірына Вашкевіч, Яна Марцэвіч.

ганнакі

Шчырая беларуская атмасфера, разняволеныя і ўпэўненыя ў сабе людзі, што на сцэне, што ў зале. Кавалачак сапраўднай Беларусі. І гэта толькі Палац культуры го-рада Ліды. А акрамя таго святочныя імпрэзы прайшлі ў Бярозаўцы, у многіх вясковых дамах культуры і біблі-ятэках. Усяго ж мерапрыемствы да Дня роднай мовы ахапілі на Лідчыне каля 20 населеных пунктаў. Свята роднай мовы на Лідчыне стала добрай традыцыяй.

Яраслаў Грынкевіч.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *