Дзень Волі на Лідчыне

Панядзелак, Красавік 13, 2020 0

Традыцыйным чынам адзначылі Дзень Волі на Лідчыне. Грамадскія актывісты, сябры БНФ і ТБМ, наведалі памятныя месцы і месцы пахавання змагароў за беларускую волю розных часоў — ад паўстання 1863 года да падзей Другой сусветнай вайны.

Абавязковай часткай праграмы адзначэння Дня Волі было наведванне месца пахвання Міністра абароны Беларускай Народный Рэспублікі — генерала Кіпрыяна Кандратовіча. Расказвае старшыня Лідскай раённай арганізацыі Партыі БНФ і БНФ «Адраджэнне» Сяргей Пантус:

кандркі

— Адбылося традыцыйнае мерапрыемства. Мы ўшанавалі памяць усіх вядомых змагароў Лідчыны, якія змагаліся за волю Беларусі. І наведалі магілы людзей, якія непасрэдна звязаныя з БНР, напрыклад, генерал Кіпрыян Кандратовіч. Гэта нашае традыцыйнае мерапрыемства, мы штогод яго ладзім, бо трэба памятаць сваю гісторыю, гэта патрыятычнае выхаванне і наказ будучым пакаленням.

крыжыкі

Завяршылася адзначэнне Дня Волі наведваннем памятнага каменя «100 гадоў БНР», які быў усталяваны за кошт мясцовага мецэната два гады таму ля грэка-каталіцкай капліцы па вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Лідзе.

капліцакі

Беларускае Радыё Рацыя.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *