НАША СЛОВА № 14 (1477), 1 красавіка 2020 г.

Панядзелак, Красавік 13, 2020 0

Магілёўшчына вясенняя і паэтычная

ПАЭТЫЧНАЯ ВЯСНА

Літаратурны клуб “Святліца” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г. Магілёва правёў сустрэчу, прысвечаную Міжнарод-наму дню паэзіі, якая прайшла ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна ў вузкім коле сяброў клуба. Папярэдне планаваўся ўдзел паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна, аднак у сувязі з пандэміяй каранаві-руса іх прыезд перанесены. А заняткі ніхто не адмяняў.

Сусветны дзень паэзіі штогод адзнача-ецца 21 сакавіка. Ён быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1999 годзе на 30-й генеральнай канферэнцыі ў Парыжы. Асноўныя яго мэты — даць магчымасць быць пачутымі тым мовам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і падтрымаць моўную раз-настайнасць з дапамогай паэтычнага самавы-яўлення. Паэзія аб’ядноўвае людзей усяго свету, дапамагае ім зразумець адзін аднаго.

Святкаванне гэтага дня для літаратур-нага клуба «Святліца» стала традыцыяй. І не выпадкова, бо менавіта 21 сакавіка 2012 года было прынята рашэнне аб яго стварэнні.

Гутарку аб паэзіі вяла Тамара Пятроў-на Аўсяннікава, кіраўнік літаратурнага клуба. У першай частцы сустрэчы гаварылі аб роднай мове. Цікава было ўзгадаць, што слоўнік літа-ратурнай мовы налічвае прыкладна 250000 — 500000 слоў, у дыялектнай мове — каля 1,5 — 2 мільёнаў слоў; што беларуская мова мае тры алфавіты, і што назвы станцый метро ў Менску напісаны не па-англійску, а беларускай лацінкай, якую Міжнародны камітэт ААН зацвердзіў у 2007 годзе для афіцыйнага ўжытку ў тапаніміцы.

Тое, што беларуская мова з ХІV ста-годдзя і да 1696 года была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага і з 1990 па 1995 год мела статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Бе-ларусі, выклікае пачуццё гонару за мову і ў той жа час не пакідае пачуццё смутку за стан мовы сёння.

Другая частка сустрэчы была прысве-чана непасрэдна паэзіі. Сябры клуба Настасся Аўчыннікава, Ната Драздова, Валерый Папкоў, Ілля Слабодчыкаў, Ганна Сурта, Аліна Коршу-нава чыталі ўласнага творы і творы любімых аўтараў. Мілада Паўлава, самая малодшая ўдзе-льніца клуба, падзялілася сваімі лірычнымі вер-шамі, з якімі яна выступіла на гарадскім конку-рсе творчага чытання ўласных вершаў «Сака-віцкае рэха — Ш», дзе атрымала першае месца.

У літаратурным клубе «Святліца» саб-ралася моладзь, якая любіць паэзію. Кожны з прысутных выказаў думку аб ролі паэзіі ў яго жыцці.

Ната Драздова:

— Для мяне паэзія — мой псіхолаг, мой самааналіз і маё лекаванне.

Анастасія Аўчыннікава:

— Я не магу жыць без паэзіі. Вершы дапамагаюць мне знайсці выхад з любой жыццё-вай сітуацыі. З іх дапамогаю я магу правільна ўпарадкаваць свае думкі і знайсці адказ на хвалюючае пытанне.

Завяршылася сустрэча чаяваннем, фо-тасесіяй і абменам уражанняў.

Кацярына ШЭЙНІКАВА,

сябра літаратурнага клуба «Святліца».

ПРЫГОЖАЕ НАСУПЕРАК ЖАХЛІВАМУ

Каранавірус

З Кітая выпаўз.

Каранавірус

Прыйшоў да нас, —

спяваюць Саўка ды Грышка.

 

Прыйшоў. Людзі імкнуцца больш ся-дзець дома. Некаторыя бацькі не пускаюць дзяцей у школу. Міністэрства такое дазволіла. Але настаўнікі патрабуюць: «Няхай прыдзе хаця б напісаць кантрольную работу. Нам жа адзнакі за чвэрць трэба ставіць.» А якую кантрольную, калі дзіця ў школу не хадзіла і тэму не вучыла? Варта было б міністэрству зра-біць наступны крок: адмяніць атэстацыю за трэцюю чвэрць.

І вось у гэтых умовах, калі прыпы-нены амаль усе ма-савыя мерапрыем-ствы, магілёўцы вы-рашылі не забываць пра Міжнародны дзень паэзіі. І правя-лі чарговы конкурс мастацкага чытання ўласных вершаў «Са-кавіцкае рэха — ІІІ».

За яго дып-ломы і прызы ў бібліятэку імя Янкі Купалы 22 сакавіка прышлі пазмагацца дзевяць спабор-нікаў, сярод якіх былі і школьнікі і пенсіянеры, людзі розных прафесій, рознай адукацыі, якіх аб’ядноўвала адно хобі — пісаць вершы на роднай мове. Каля дваццаці слухачоў шчодра дарылі ім свае воплескі. А журы ўважліва слухала і адзначала баламі і якасць самога твора, і якасць яго мастацкага агучвання.

У выніку вызначаны тры пераможцы. Трэцяе месца заняў леташні пераможца «Са-кавіцкага рэха» Павел Данілаў з вершам, пры-свечаным Анатолю Сысу. На другім месцы — лірычная Таццяна Лугаўцова:

Мы паедзем туды,

            дзе на беразе шэрая галька,

Дзе празрыстыя хвалі

            спаўзаюць са сцёгнаў струною

І збягаюць у мора

           са ступняў вільготнай спіралькай

Між табою і мною…

 

А першае месца журы прысудзіла самай маладой удзельніцы, васьмікласніцы ліцэя № 1 Міладзе Паўлавай за яе лірычныя вершы, аздобленыя адмысловым строем дзяўчыны. Мілада займаецца ў клубе «Святліца» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат». Клубам кі-руе сябра Саюза бе-ларускіх пісьменні-каў Тамара Аўсянні-кава. Яе выхаванцы не раз дэманстравалі добрыя ўзоры бела-рускага вершаскла-дання на розных ко-нкурсах і імпрэзах. Дарэчы, спадарыня Тамара з’яўляецца ініцыятарам конку-рса «Сакавіцкае рэ-ха», які з падтрым-кай бібліятэкі ладзяць абласная арганізацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік — Міка-лай Яцкоў) і гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы (кіраўнік — Алег Дзьячкоў).

Вядоўцы імпрэзы адзначылі падарун-кам і Вольгу Юрчанка, якой да прызавога месца не хапіла аднаго бала. Але так бывае: прачытаеш першы радок і адразу адчуваеш — гэта паэзія.

У выраі мае буслы даўно…

 

Пра што адзін толькі гэты радок? Тут і пра радзіму, і пра сябе, пра доўгую пройдзеную дарогу, тут і смутак, але смутак светлы, бо ўсё ж буслы вяртаюцца з выраю і вяртаюцца заўсё-ды ў свае гнёзды. Дарэчы, радок выразна бела-рускі, яго не атрымаецца дакладна перадаць рус-кай мовай, бо там няма адпаведніка слову «вырай». Спадарыня Вольга, былая настаўніца рускай мовы і літаратуры, распавяла, што з’ез-дзіла ў Вільню на пахаванне Кастуся Каліноў-скага і яго паплечнікаў, і нешта адбылося ў яе душы: ёй захацелася пісаць беларускія вершы, якіх яна раней не пісала.

Упрыгожыў імпрэзу бард Васіль Аўра-менка сваімі спевамі. Ён пахваліўся сваёй радасцю: выдавецтва «Кнігазбор» толькі што выдала яго зборнік джаз-моўных вершаваных практыкаванняў «Кругі і колы». Зборнік атры-малі ў падарунак усе прызёры конкурсу. Астат-ніх ён запрасіў на прэзентацыю, якая адбудзецца вечарам 10 красавіка ў магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола».

Жыве і квітнее беларуская паэзія!

Міхась Булавацкі.

 

Ратавальнік мовы

Пайшоў у Нябесную Беларусь сталы сябар рэдкалегіі “Нашага слова” прафесар Павел Сцяцко

Яшчэ Вальтэр параўноўваў мову з расквітнелым садам. Але каб сад квітнеў вясной, а летам пладаносіў, яго трэба дагля-даць круглы год. Спілоўваць сухія галіны, знішчаць жукоў-караедаў і раслін-пара-зітаў, што звыклі жывіцца чужым сокам. Сад сам не здольны  абараніцца, ачысціцца ад паўзучай набрыдзі. Яму патрэбен садоўнік.

Вось такім клапатлівым садоўнікам у садзе беларускай мовы быў Павел Сцяцко — адзін з найлепшых айчынных мовазнаўцаў, які на 91-м годзе жыцця  пакінуў гэты свет у шпіталі пад Гародняй. Усё жыццё ён ратаваў ад русіфікацыі родную мову, яго ёмістая кніга «Культура мовы», як на маё разумен-не, павінна быць настольнай для ўсіх, хто піша па-беларуску.

У гэтым даведніку Павел Сцяцко падрабязна разгледзеў 1500 выпадкаў за-смечвання нашай мовы чужамоўнымі ка-лькамі, пазычанымі без асаблівай патрэбы словамі і словазлучэннямі і якіх, трэба прызнаць, да гэтай пары безліч у нашых нарматыўных слоўніках. Гартаеш іх, і ажно душа сцінаецца, калі на вочы трапляюць казначэй, узносы, мсцівец, прыхожая, вярыцельная грамата, ваеннаслужачы, лечачы ўрач... Як быццам у беларускай мове няма ёмкіх і дакладных адпаведнікаў: скарбнік, складкі, помснік, вітальня, да-верчы ліст, вайсковец, лекар...

Павел Сцяцко тыя адпаведнікі якраз і знаходзіў, і чытачам сваім даводзіў мэта-згоднасць іх ужывання. Цярпліва і даступна, як школьнікам на ўроку. Пашукаўшы ў за-пасніках народнай памяці, ці — зазірнуўшы ва ўласную кішэню, а часам і паклікаўшы на дапамогу чуйных да мовы класікаў Мак-сіма Гарэцкага ці Кузьму Чорнага, Янку Брыля ці Фёдара Янкоўскага.

З гарадзенскім доктарам філалогіі многія не пагаджаліся, крытыкавалі за моў-ны радыкалізм. Найперш другі доктар з таго самага Гарадзенскага дзяржаўнага ўні-версітэтя імя Янкі Купалы — Іван Лепешаў. Што ж, два мядзведзі ў адным берлагу ўжыцца не маглі. Іван Якаўлевіч складаў свае фразеалагічныя слоўнікі сыходзячы з больш памяркоўных пазіцый. Павел Ула-дзіміравіч любіў секануць з пляча, вінава-цячы калегу ледзь не ў капітуляцыі перад «русским миром». Я спрабаваў іх пры-мірыць, даводзячы прафесару Сцяцко, што і слоўнікі прафесара Лепешава патрэбны, паколькі фіксуюць сучасны стан мовы — з усімі яе хваробамі і хібамі. А каб знайсці дзейсныя лекі, трэба ведаць гісторыю за-хворвання.

Былі ў Сцяцка сутычкі і з самім Канд-ратам Крапівой, які ў таленавіта напісаных байках высмейваў дыпламаваных бараноў, а ў мовазнаўстве (як віцэ-прэзідэнт Ака-дэміі навук і адказны за ўсе акадэмічныя слоўнікі) почасту запальваў перад імі зялё-нае святло. Павел Уладзіміравіч прыгадваў, як на канферэнцыі па нармалізацыі бела-рускай мовы, якая праходзіла ў 1972 годзе, Крапіва заклікаў пісьменнікаў часцей ка-рыстацца адрэдагаванымі ім ды яго пасля-доўнікамі слоўнікамі. І малады мовазнавец смела запярэчыў акадэміку: «Няўжо бела-рускія пісьменнікі настолькі непісьменныя, што будуць трымацца, як п’яны плоту, ва-шых слоўнікаў?»

Павел Сцяцко даглядаў і мілаваў сад мовы самааддана, ахвяраваўшы адпачы-нкам і сямейным жыццём. Помню, як неяк улетку ён цэлы месяц жыў у свайго сябра і майго школьнага настаўніка Пятра Мар-ціноўскага ў мястэчку Дзярэчын на Зэль-веншчыне. Там, дарэчы, мы і пазнаёміліся ў 1984 годзе. Думаеце, прафесар адпачы-ваў? Не, ён ледзь не штодня выбіраўся ў па-дарожжы па навакольных вёсках, не міна-ючы сваё роднае Грабава, гутарыў з лю-дзьмі. У выніку сабраў і выдаў «Зэльвенскі слоўнік» і ўжо адной гэтай сваёй працай сплаціў доўг зямлі, дзе прыйшоў на свет у далёкім 1930 годзе.

З Паўлам Уладзіміравічам мы за-кончылі адну і тую ж Дзярэчынскую школу. Ён у пасляваенным 1947-м, я — на трыццаць сем гадоў пазней. У гасціннай хаце Пятра Марціноўскага, за чаркай «марціні» (так мы называлі самаробнае настаўнікава віно) будучы карыфей мовазнаўства расказваў, як вучыўся пры немцах у беларускай шко-ле. Падкрэсліваў — у беларускай і мовай, і ўсім духам выкладання. Заняткі адбываліся ў былым палацы Сапегаў, які ў 1943 годзе спалілі партызаны…

За ўсю сваю гісторыю Дзярэчын-ская школа наўрад ці прыгадае больш здо-льнага вучня — першы клас Павел адолеў усяго за два месяцы, з трэцяга пераступіў адразу ў пяты, а з пятага сягнуў сходу ў сё-мы! Перад гэткім націскам падкага да на-вукі юнака здаўся без бою (без экзаменаў) Гарадзенскі педінстытут, які ў 1991 годзе даверыў свайму колішняму выпускніку кафедру беларуска-славянскага мова-знаўства.

Дзесяць кандыдатаў і адзін доктар філалагічных навук — вучні Паўла Сцяцка. Можна з поўным правам гаварыць пра яго навуковую школу. А колькі па ўсёй Беларусі завочных вучняў Паўла Уладзіміравіча, якім пасля прачытання ягоных кніг нібы вочы нанова адкрыліся! У Герадотавай «Гісто-рыі», у кнізе чацвёртай, гаворыцца пра пле-мя будзінаў, якое жыло ў міжрэччы Прыпяці і Гарыні. Тыя будзіны доўгі час жылі ў пад-няволлі і амаль развучыліся размаўляць па-свойму, а потым усё ж скінулі чужое ярмо і (цытую Герадота) «былі ўражаныя прыга-жосцю роднай мовы». Гэтак і многія бела-русы, прачытаўшы кнігі гарадзенскага пра-фесара, адчуюць сябе малапісьменнымі і зразумеюць, што памылкова засвоілі не тую мову…

Павел Сцяцко нарадзіўся ў дзень смерці Сталіна і ўсё сваё жыццё паклаў, каб сарваць бальшавіцка-імперскую зашмаргу з беларускай мовы. І зашмарга тая, дзяку-ючы яго высілкам, адчувальна паслабла.

А памёр напярэдадні Дня Волі, перад Звеставаннем. Сумная для нас, ка-мусьці гэта вестка, магчыма, прынесла ра-дасць. Можа, і на нябёсах хтосьці пажадаў вывучыць не сапсаваную русіфікацыяй самабытную беларускую мову…

Міхась СКОБЛА.

 

Міжнародны дзень паэзіі на «Экватары»

Няпростыя зараз часы. Але, нягле-дзячы на гэта, літаратурны клуб «Экватар» усё ж такі вырашыў хаця б невялічкім колам адсвяткаваць Міжнародны дзень паэзіі, які значыцца ў календары 21 сакавіка. У рэшце рэшт, каранцін у нашай краіне пакуль не абвешчаны, і забаронены толькі масавыя мерапрыемствы.

Дык вось, самыя смелыя творчыя асобы, якія маюць дачыненне да экватары-яльнай суполкі, сабраліся 22 сакавіка ў біб-ліятэцы № 1 імя Л. М. Талстога. Распачала паседжанне шэф-рэдактар клуба Інга Вінар-ская, якая прывітала прысутных і цёпла па-віншавала іх з Міжнародным паэтычным святам. Таксама Інга распавяла пра шэраг канцэртаў, якія правяла канцэртная брыгада клуба ў лютым 2020 года. Асобна вядоўца спынілася на канцэрце ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які быў праведзены 23 лютага, і прадэманстравала сабраўшымся Грамату, якой быў узнагароджаны літара-турны клуб «Экватар» пасля гэтага кан-цэрту.

Святочную праграму 22 сакавіка, прысвечаную Міжнароднаму дню паэзіі, распачала прафесійная паэтка і пісьменніца Вольга Любашына. Яна чароўным, міла-гучным голасам прачытала напамяць шэраг сваіх вершаў. Дарэчы, канцэрт у Ваеннай акадэміі падрыхтавала і правяла менавіта Вольга, прычым на высокім узроўні.

Паэт Вячаслаў Данілаў піша вельмі прафесійныя, але пераважна сумныя вер-шы. Некалькі з іх ён прачытаў прысутным. Але вядоўца настаяла, каб прагучалі і апты-містычныя, вясёлыя вершы гэтага аўтара. Тады прысутныя пачулі опус пра высокую баскетбалістку ў кароткай спадніцы і з глы-бокім дэкальтэ, і твор гэты быў прывітаны ўсмешкамі прысутных.

Сямейная пара — Міша Піліпец і Каця Дрозд — частыя госці на мерапрыемствах літаратурнага клуба «Экватар». На святка-ванне Міжнароднага дня паэзіі яны прыйш-лі  таксама. Міша Піліпец прачытаў шэраг сваіх вершаў для прысутных. Каця Дрозд выканала некалькі Мішыных вершаў — яна заўсёды так робіць, бо сама вершаў не піша, але з’яўляецца вялікай прыхільніцай і Мішы-най паэзіі, і паэзіі ўвогуле.

Паэтка Клаўдзія Максімава не пры-сутнічала на мерапрыемствах «Экватара» з восені мінулага года, і на гэта ў яе была ва-жкая прычына: Клаўдзія амаль паўгады знаходзілася ў азіяцкім турнэ. Жанына наведала шэраг краінаў таго рэгіёну, у пры-ватнасці, некалькі месяцаў правяла на інды-йскім Гаа. Сабраныя пачулі ад Клаўдзіі нізку вершаў, якую паэтка прывезла са сваёй ван-дроўкі.

Сямейства Быкавых прыехала на па-седжанне «Экватара» ў складзе бацькі Ра-мана, маці Валянціны і сына Дзмітрыя. Ва-лянціна Быкава прачытала прысутным свой верш, які вядоўца назвала баладай ці нават паэмай, бо верш быў дастаткова доўгі. Што тычыцца Рамана і Дзмітрыя, то разам яны стварылі творчы дуэт «Змітрок». Абодва спяваюць і граюць на гітарах: Раман — на звычайнай, Дзмітрый — на электрычнай. Пе-сні яны выконваюць на вершы Рамана. Прысутныя пачулі звыш дзесяці песень у выкананні дуэта «Змітрок», прычым Раман і Дзмітрый выходзілі да аўдыторыі двойчы — такія вось два «аддзяленні» імправізаванага канцэрту атрымаліся.

Супрацоўніца Інстытута літаратура-знаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Таццяна Барысюк шчыра павіншавала пры-сутных са святам — Міжнародным днём паэзіі. Яна трохі распавяла прысутным пра сваю работу ў Інстытуце літаратуразнаў-ства, а працуе яна ў аддзеле міжнародных літаратурных сувязей. Потым Таццяна пра-чытала шэраг сваіх вершаў з нізкі «Плата-нічнае каханне», якая была надрукавана ў альманаху «Літаратурны экватар» № 8 (10) за 2019 год.

Напрыканцы паседжання выступала Інга Вінарская. Яна запрапанавала прысут-ным падумаць, а потым кожнаму па чарзе назваць сваю любімую лічбу. Па гэтых ліч-бах Інга адгортвала нумары старонак сваёй кнігі «Солнце поэтов» і чытала вершы, што знаходзіліся на старонках з названымі ліч-бамі-нумарамі. Атрымалася цікава. Нешта містычнае ў гэтым было. І нездарма, бо звычку менавіта так чытаць вершы для аў-дыторыі Інга Вінарская некалі пераняла ў знакамітай рускай паэткі Рымы Казаковай, з якой добра была знаёмая.

Кожнага выступоўцу сабраная аў-дыторыя шчыра вітала воплескамі. У той дзень у бібліятэцы Талстога панаваў цудоў-ны творчы настрой. Разышліся ўсе рада-сныя і натхнёныя.

Дасць Бог, хутка літаратурны клуб «Экватар» збярэцца зноў!

Інга Вінарская,

паэтка, пісьменніца, журналістка.

 

У Шклове прайшла вечарына памяці аўтара шклоўскага гімна

У мінулую нядзелю ў Шклове ў грамадскім цэнтры «Мост» раённая арганізацыя ГА «Тавары-ства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» правяла веча-рыну прысвечананую  па-мяці Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Віталія Аляксеевіча Бабчанкі, ча-лавека, які доўгі час узна-чальваў Шклоўскую музы-чную школу і ўсё сваё жыц-цё прысвяціў адданай пра-цы на ніве культурнага жыцця Шклоўшчыны. На-года да мерапрыемства — 85-годдзе з дня яго нараджэння.

Віталь Аляксеевіч Бабчанка нарадзіўся 22 лютага 1935 года ў горадзе Гомелі ў сям’і рабочага-каваля. У 1954 годзе скончыў школу ў мястэчку Нова-Данбас на Украіне, куды пераехалі яго бацькі. Пасля тэрміновай службы ў арміі закончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава і ў 1961 годзе быў размеркаваны ў Шклоў вы-кладчыкам па класу баяна ў  музычную школу.

З 1970 года ён узначальвае шклоўскую музычную школу і працуе на гэтай пасадзе больш як чвэрць стагоддзя. Адначасова вучыцца ў Белдзяржкансерваторыі, якую скончыў у 1974 годзе. У 1969 годзе з выкладчыкаў музыч-най школы ствараецца ансамбль народных інструментаў, нязменным яго кіраўніком на доўгі час становіцца Віталь Бабчанка. Ансамбль аб’ядноўвае каля 20 чалавек. У яго рэпертуары творы беларускіх і замежных кампазітараў. Галоўная задача калектыву — цікаўнасць да народнай музыкі і яе папулярызацыя. Ансамбль прымаў актыўны ўдзел у розных культурніцкіх мерапрыемствах раёна, абласных аглядах, конкурсах, рэспубліканскіх фесты-валях, выступаў у іншых рэгіёнах і замежжы.  Кожная сустрэча з гледачамі заўсёды карыста-лася нязменным поспехам. Яго ўдзельнікі і кіраўнік неаднаразова ўзнагароджваліся гра-матамі Міністэрства культуры Беларусі і ўпра-ўлення культуры аблвыканкама. Ганаровае званне «народны» ансамблю прысвоена ў 1980 годзе за высокі ідэйна-мастацкі ўзровень рэ-пертуару і выканаўчае майстэрства.

На мяжы 60-70 гадоў, сугучна з новай новамоднай хваляй па гарадскіх задворках загучалі куплеты пад славутыя тры гітарныя акорды. Адпаведна гітара становіцца ўжо не проста музычным інструментам. Яна набывае нейкі свое-асаблівы модны брэнд. Па ўсёй дзяржаве вельмі хутка расце колькасць вакальна-інстументальных ансамбляў, дзе га-лоўным музычным інструментам з’яўляецца электрагітара. Віталь Аляксеевіч, як апантаны да музыкі чалавек, у адпа-веднасці з духам таго часу, адначасова з народным стварае і эстрадны музычны калектыў пры клубе «Чырвоны Каст-рычнік» папяровай фабрыкі «Спартак».  Клуб «Чырвоны Кастрычнік» арганізоўвае рэгулярныя танцавальныя веча-рыны, дзе гучаць сучасныя музычныя творы. Невялікі ка-лектыў хутка становіцца папулярным у Шклове. Амаль у кожным гарадскім культурніцкім мерапрыемстве абавяз-кова прымае ўдзел новамодны ансамбль з бліскучымі гітарамі і элекрамузычным абсталяваннем.

З успаміну Аляксандра Грудзіны: «У 1971-1972 гадах я быў у складзе музыкантаў-гітарыстаў калектыва пад кіраўніцтвам Віталія Бабчанкі.  Добра памятаю, з якім вялікім імпэтам праводзіліся рэпетыцыі, як усе ўдзе-льнікі хваляваліся перад кожным выступленнем. Безу-моўна, галоўным завадатарам быў менавіта яго кіраўнік. Віталій Аляксеевіч пісаў музыку, рабіў аранжыроўкі, вучыў нас музычнай грамаце і вельмі строга патрабаваў ад нас дасканалага выканання парцітуры. Высокі ўзро-вень і дасканаласць выканання музычных твораў паса-дзейнічалі таму, што ансамбль быў запрошаны ў Менск для запісу на рэспубліканскім радыё».

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Віталь Аляксеевіч па-ранейшаму імкнуўся ўдзельнічаць у культу-рным і грамадскім жыцці раёана. У 1995 годзе ён стварае ансамбль народнай песні і музыкі «Бліскавіца» на базе раённага Дома культуры. Галоўная задача калектыву — на-родныя песні, самабытны беларускі фальклор, сучасная беларуская песня. Віталь Аляксеевіч піша музыку, робіць аранжыроўкі. Галоўнай візітоўкай музычнага калектыву становіцца яго песня «Шклаўчанка», створаная на словы мясцовага літаратара Лявона Анціпенкі. Калектыў хутка набывае папулярнасць. «Бліскавіца» — лаўрэат рэспуб-ліканскага фестывалю камернай музыкі ў Мсціславе, між-народных фестываляў: «Дняпроўскія галасы» ў Дуброўне, «Вянок дружбы» ў Бабруйску. Удзельнічае ў рэспублі-канскіх святах «Дзень беларускай пісьменнасці, «Да-жынкі», выступае ў многіх кутках Беларусі і ў замежжы. У 2002 годзе ансамблю прысвоена ганаровае званне «на-родны». Праз два гады створаны ім музычны калектыў Ві-таль Алякеевіч перадае маладзейшаму пакаленню музы-чных творцаў.

Аднак, ужо не малады чалавек, Віталь Аляксеевіч не можа без творчасці. Ён прадаўжаў працаваць музычным кіраўніком у Кучарынскім сельскім Доме культуры, Шкло-ўскім прафесійным ліцэі № 12, заўсёды адклікаўся на прапа-новы нечым дапамагчы ў культурна-музычных мерапры-емствах. З’яўляўся актыўным удзельнікам «Літаратурнага салона», які пэўны час працуе пры раённым гістарычна-краязнаўчым музеі.

За доўгі час, працуючы на ніве музычнай творчасці, Віталь Бабчанка паспрыяў таму, што вялікая колькасць жыхароў Шклоўшчыны, вучняў музычнай школы і ўдзе-льнікаў мастацкай самадзейнай абудзілася да музычных здольнасцей і ўвогуле дакранулася да «яе вялікасці» куль-туры. Пад кіраўніцтвам Віталія Бабчанкі падрыхтавана шмат будучых прафесійных музыкантаў. Сярод іх народны артыст Беларусі Васіль Раінчык — прафесар, кампазітар, кіраўнік вакальна-інстументальнага ансамбля «Верасы», малад-зёжнага тэатра эстрады. Аднак 30 ліпеня 2010 года, пасля цяжкай хваробы, Віталь Бабчанка пакінуў гэты свет. Па ўспамінах яго жонкі Рымы Іванаўны, апошнім яго жаданнем было ўзяць у рукі баян.

Віталь Аляксеевіч Бабчанка ўзнагаро-жаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, знакамі I і II ступені Усесаюзнага фесты-валю самадзейнай творчасці. У 1990 годзе ён атрымаў званне Заслужанага дзеяча культуры Беларусі.  Разам з Лявонам Анціпенкам ён з’яў-ляецца аўтарам гімна горада Шклова.

У гэты вечар сваімі ўспамінамі пра жыццё і творчасць таленавітага музыканта і педагога падзяліліся былыя калегі, сябры і проста  жыхары Шклова, якія яго добра ведалі.

Пётр Мігурскі,

намеснік Шклоўскай арганізацыі ТБМ.

 

Дзень Волі на Лідчыне

Традыцыйным чынам адзначылі Дзень Волі на Лідчыне. Грамадскія актывісты, сябры БНФ і ТБМ, наведалі памятныя месцы і месцы пахавання змагароў за белару-скую волю розных часоў — ад паўстання 1863 года да падзей Другой сусветнай вайны.

Абавязковай часткай праграмы адзначэння Дня Волі было наведванне месца пахвання Міністра абароны Бела-рускай Народный Рэспублікі — генерала Кіпрыяна Кандра-товіча. Расказвае старшыня Лідскай раённай арганізацыі Партыі БНФ і БНФ «Адраджэнне» Сяргей Пантус:

— Адбылося традыцыйнае мерапрыемства. Мы ўшанавалі памяць усіх вядомых змагароў Лідчыны, якія змагаліся за волю Беларусі. І наведалі магілы людзей, якія непасрэдна звязаныя з БНР, напрыклад, генерал Кіпрыян Кандратовіч. Гэта нашае традыцыйнае мерапрыемства, мы штогод яго ладзім, бо трэба памятаць сваю гісторыю, гэта патрыятычнае выхаванне і наказ будучым пакаленням.

Завяршылася адзначэнне Дня Волі наведваннем памятнага каменя «100 гадоў БНР», які быў усталяваны за кошт мясцовага мецэната два гады таму ля грэка-каталіцкай капліцы па вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Лідзе.

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Паэту Віктару Шведу споўнілася 95 гадоў

23 сакавіка выдатнаму беларускаму паэту Віктару Шведу спаўнілася 95 гадоў.

Віктар Швед — паэт, перакладчык, журналіст, а цяпер і мемуарыст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора, на Гай-наўшчыне. Сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і сябар Саюза польскіх пісьменнікаў. У 2015 г. быў уганараваны ордэнам Францыска Скары-ны. Віктар Швед дэбютаваў у 1957 г. вершам «Я беларус» у беларускім тыднёвіку «Ніва». Напісаў і апублікаваў некалькі дзясяткаў зборнікаў вершаў на беларускай і польскай мовах. Перакладае з беларускай, расейскай, украінскай моў на польскую, з польскай — на беларускую. Нядаўна праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» была выдадзеная кніга ўспамінаў Віктара Шведа «З мора ў горад», а менскае выдавецтва «Кнігазбор» выдала кнігу Сяргея Чыгрына са Слоніма «Мора Віктара Шведа». Кніга прысвечана жыццю і творчасці старэйшага беларускага паэта з Беластока. У яе ўвайшлі артыкулы аўтара і гутаркі, напісаныя ім у розны час. Яны ад-люстроўваюць жыццёвы і творчы шлях Вік-тара Шведа, які пачынаўся з вёскі Мора Гайнаўскага павета. Віктар Швед жыве ў Беластоку. Пастаянна друкуецца ў беларус-кім тыднёвіку «Ніва».

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Віктару Шніпу – 60

Беларускаму паэту Віктару Шніпу 26 сакавіка споўнілася 60 гадоў з дня нара-джэння. Як ён казаў сам, яму ў жыцці паша-нцавала, што з сямнаццаці гадоў знаходзіўся сярод творчых людзей. Напачатку па за-прашэнні Яўгена Крупенькі хадзіў на літ-аб’яднанне «Крыніцы» пры «Чырвонай зме-не», у якой 17 жніўня 1977 года была надру-кавана яго першая падборка вершаў. Алесь Емельянаў, які тады рыхтаваў літстаронку, даў творы Віктара з біяграфіяй і фота-здымкам. Потым ён сам у 1980 годзе пры валожынскай раёнцы «Працоўная слава» стварыў літаб’яднанне «Рунь», якое па сёння працуе. Цяпер яно пры Доме культуры і мае званне народнага літаб’яднання. Кіруе ім паэтка Валянціна Гіруць-Русакевіч. Да-лей была вучоба ў Літінстытуце ў Маскве, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Люд-мілай Рублеўскай. Заняткі былі заняткамі, а размовы пасля вучобы давалі яшчэ болей, чым літінстытут. Пасля вучобы працаваў у часопісе «Беларусь», газетах «Наша слова» і «Літаратура і мастацтва». І вось ужо шас-наццаць гадоў — у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Кожны дзень працуе з рукапісамі, з творчымі людзьмі. І сям’я ў яго творчая — жонка Людміла пісьменніца, дзеці мастакі. Вераніка і Максім школьнікамі пісалі вершы па-беларуску. Друкаваліся. Цяпер толькі чытаюць. І хоць Віктар Шніп у апошні час піша прозу, але сябе празаікам не лічыць. Ён быў і застаецца найперш добрым паэ-там:

Зайздрошчу зоркам, што даўно згарэлі,

А іх святло ў Сусвеце ўсё ідзе.

Далёка зоры… Продкі ўверх глядзелі,

Каб у дарозе не блудзіць нідзе. 

Віктар Шніп напісаў і выдаў дзесяткі зборнікаў вершаў, перакладаў, кніг дзённі-кавых запісаў. І працягвае працаваць далей. Таму жадаем яму творчых адкрыццяў, но-вых кніг і вядома ж — здароўя.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў красавіку

Абакунчык Галіна

Абрамовіч Віталь Мар’янавіч

Адынец Сяргей

Аксак Валянціна Іванаўна

Аляксандраў Уладзімір Леан.

Аляхновіч Андрэй Пятровіч

Анацка Дзмітры Юр’евіч

Андрэенка Таццяна Пятроўна

Апяцёнак Мікалай Мікалаевіч

Арабей Віталь Генадзевіч

Арлоў Сяргей Аляксеевіч

Арэп’ева Вольга Генадзеўна

Асіеўская Крысціна Эрнест.

Астапенка Аляксандр

Астапеня Рыгор Яўгенавіч

Астраўцоў Сяргей Аляксанд.

Атрашэнка Сяргей Нікіфар.

Аўшукоў Леанід Аляксандр.

Ашурык Андрэй Міхайлавіч

Багдановіч Юры Уладзіміравіч

Базнікін Юры Іванавіч

Балушэўская Ірына

Бандарэнка Зінаіда Аляксанд.

Бараноўская Вольга Аляксан.

Бараноўскі Уладзімір Мікал.

Барскі Віктар Яўгенавіч

Барысевіч Даніла Андрэевіч

Басякова Аліна

Болтак Аляксандр

Брылеўская Наталля Міхайл.

Будай Людміла

Булатоўскі Арцём Ігаравіч

Бульянкова Яніна

Бухоўская Яніна

Быль Віталь Анатольевіч

Вайцэховіч Зінаіда Афанас.

Вайцэховіч Эдуард Антонавіч

Вайцяховіч Марыя

Вакар Людміла Уладзіміраўна

Валадзько Вадзім Пятровіч

Валынец Алена

Варган Віталь

Васільеў Павел Аляксеевіч

Васількоў Віталь Рыгоравіч

Ваўкавец Яўген

Вераб’ёў Віталь

Вінаградаў Дзмітры Мікал.

Вінаградаў Павел Юр’евіч

Войкель Павел Анатольевіч

Воўкава Вікторыя Анатол.

Вярбоўская Ірына Леанідаўна

Гагалінская Людміла

Гаеўская Аляксандра Рамуал.

Гапановіч Іван

Гарадовіч Ала Леанідаўна

Гардынец Лідзія Міхайлаўна

Гарэлікава Тамара Пятроўна

Гасюк Марына

Гладкая Анастасія Мікалаеўна

Гоеўская Алеся

Грыгаркевіч Вадзім Юр’евіч

Грынявецкая Надзея Канстан.

Грынявіцкі Юры Анатольевіч

Грыцкевіч Аляксандра Аляк.

Гуркова Аніта Гражына Аляк.

Гучак Вольга Уладзіміраўна

Дайлід Павел Канстанцінавіч

Дарафейчык Ганна

Дарога Мікалай Філіпавіч

Даўгашэй Галіна Аляксандр.

Дземідзенка Анастасія Алякс.

Дзенісевіч Ніна

Дзінгілеўскі Віталь Віктаравіч

Дзьячкоў Алег Уладзіміравіч

Дзябёлая Алена Віктараўна

Дзягілева Галіна

Дзям’яненка Алесь Мікалаевіч

Дзяргач Галіна Іванаўна

Доўкша Ірына

Драйліх Алена Уладзіміраўна

Дубіцкая Сцяпаніда

Дулько Вольга

Дундалевіч Людміла

Ельяшэвіч Ірына

Ермаловіч Канстанцін Уладзім.

Жукаў Вітаўт В.

Заблоцкі Максім Мікалаевіч

Завадская Алена Міхайлаўна

Занкевіч Вольга

Захарэвіч Алена Міхайлаўна

Зверава Тамара Мікалаеўна

Звярок Андрэй Сяргеевіч

Зелянеўская Аксана Міхайл.

Зіноўева Святлана

Зуева Ларыса Алегаўна

Іванова Ніна

Іваноў Ігар Віктаравіч

Івашчанка Аляксандр Анатол.

Ільніцкі Кірыла

Ільючык Мікалай Антонавіч

Іотчанка Настасся Аляксееўна

Іўчына Таццяна Сяргееўна

Кабзар Анатоль Ігаравіч

Кадушкевіч Іван Антонавіч

Казакевіч Юры Аляксандр.

Казловіч Алена

Казмерчак Ігар Міхайлавіч

Каляда Надзея Сяргееўна

Каляда Наталля Васільеўна

Камлюк Алесь Антонавіч

Канановіч Аляксандр Алякс.

Канапацкі Вадзім

Караленя Жанна Сямёнаўна

Карлінская Тамара Іванаўна

Карповіч Алесь Аляксандр.

Касая Ганна

Кастусёў Рыгор Андрэевіч

Касьянчык Святлана Васіл.

Кацэвіч Ірына Мікалаеўна

Качан Алена Станіславаўна

Кашалькова Марыя Якаўлеўна

Кашэль Кастусь

Кісялёва Святлана

Клішэвіч Ігар Уладзіміравіч

Кніт Уладзімір Міхайлавіч

Кракоўны Яўген Аляксандр.

Краснасельскі Дзяніс

Красоўская Наталля Леанід.

Крэцкі Віталь

Кузьміна Дар’я Міхайлаўна

Кузняцоў Канстанцін Канст.

Кулак Віктар Уладзіміравіч

Кулаковіч Уладзімір Уладзім.

Кульбака Аляксандр Пятровіч

Курачыцкі Андрэй

Курэпін Мікіта

Кусянкова Любоў Яўгенаўна

Кушчанка Карына Аляксанд.

Лавіцкі Мікалай Емяльянавіч

Лакуцін Сяргей Дзмітрыевіч

Лапуць Ірына Сяргееўна

Лапцік Таццяна Яўгенаўна

Латушка Раман Андрэевіч

Леановіч Аляксандра

Леванцэвіч Лена Васільеўна

Лепушэнка Максім Алегавіч

Леўчанка Ганна Паўлаўна

Лісай Генадзь Станіслававіч

Літвіноўская Алеся Генадз.

Лічко Уладзімір Яўгенавіч

Лука Алена Вячаславаўна

Лукашэвіч Юры Аляксандр.

Лысая Наталля

Львова Ганна Леанідаўна

Ляхоцкая Алена

Ляшчоў Віктар

Максімовіч Кацярына

Малец Надзея

Малічэўскі Павал Віктаравіч

Мамантава Любоў

Манкус Артур Эдуардавіч

Манкус Канстанцін Віктаравіч

Манько Агата Антонаўна

Манько Алеся

Маразюк Анатоль Васільевіч

Марозава Наталля Анатол.

Марчук Дзмітры Іванавіч

Маслюкоў Тэльман Віктаравіч

Матвеева Ганна

Мацвеева Таццяна Віктараўна

Мацельскі Міхась Альфрэд.

Мельнікава Ала

Міцкевіч Вольга Уладзімір.

Міцынская Валянціна Алякс.

Мішур Юльяна Дзмітрыеўна

Нагорная Аліна Аляксандр.

Несцяровіч Антаніна Андр.

Несцярук Аркадзь Вітальевіч

Падэнка Наталля Анатольеўна

Пазнухова Васіліса Міхайл.

Паклонская Людміла

Панкоў С.А.

Паплаўны Анатоль Уладзімір.

Папоў Ігар Селівёрставіч

Пархімчык Віктар Віктаравіч

Парэчына Зінаіда Паўлаўна

Пастухоў Міхал Іванавіч

Пашук Таццяна Дзмітрыеўна

Петрашэвіч Арцём

Плахатнюк Святлана Паўлаўна

Пракаповіч Георг Дзмітр.

Пушкіна Яніна Аляксандраўна

Пшанічны Юры Рыгоравіч

Пяткевіч Дзяніс

Пятроўская Лізавета

Рабецкая Таццяна Юр’еўна

Райчонак Ада Эльеўна

Раманчук Раіса Міхайлаўна

Рудакоў Алег Васільевіч

Русецкі Сяргей Васільевіч

Савельева Тацяна Анатол.

Савіч Валер Уладзіміравіч

Сакалоў Юры Аляксандравіч

Сакалоўская Вераніка Пятр.

Сакалуха Алесь Іванавіч

Саладкевіч Ганна Міхайлаўна

Сацута Іван Уладзіміравіч

Северцаў Мікалай Аляксанд.

Селуянава Ала

Сівук Кацярына

Сідараў Сяргей

Сільнова Людміла Данілаўна

Сіўковіч Валянціна Мікал.

Скакоўская Марыя Вітальеўна

Скідан Аляксандр Пятровіч

Снапкоўскі Сяргей Уладзімір.

Соркіна Іна Валер’еўна

Станіславенка Ганна Рыгор.

Статкевіч Андрэй Ігаравіч

Сташулёнак Іван Іванавіч

Стрыжак Андрэй Сяргеевіч

Стрэцскене Валянціна Канст.

Сугак Вадзім Канстанцінавіч

Сулецкая Ніна Андрэеўна

Сцяпук Валянціна Андрэеўна

Сыцько Кірыл Валер’евіч

Сяцко Таццяна Сяргееўна

Таболіч Алена Уладзіміраўна

Талпека Дзмітры Міхайлавіч

Тарарака Алена

Труноў Віктар Іванавіч

Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч

Усціновіч Юры

Федуковіч Вольга Мікалаеўна

Фейгіна Сафія Георгіеўна

Філіпчанка Дзяніс Уладзімір.

Фінагенаў Антон Аляксандр.

Фурс Антон Віктаравіч

Фэйгіна Сафія Георгіеўна

Фясенка Іван Іванавіч

Хаданёнак Марыя Іванаўна

Хадаровіч Ганна Уладзімір.

Хальманцэвіч Сяргей Анатол.

Хільмановіч Уладзімір Іван.

Хлапянюк Наталля Андрэеўна

Царук Юлія

Целеш Лявон Сцяпанавіч

Цехановіч Зміцер

Цімохіна Марыя Максімаўна

Ціханаў Максім Віктаравіч

Цярохін Уладзімір Станіслав.

Цярэшка Васіль Яўгенавіч

Чабатарэўская Тамара Мацв.

Чаеўская Ала Канстанцінаўна

Чарняўская Святлана Сярг.

Чарняўскі Міхаіл Давыдавіч

Чарткоў Алег Алегавіч

Чырвонцава Вікторыя Мікіт.

Чырэц Дзмітрый Аркадзьевіч

Чэбатарэўская Тамара Мацв.

Шапялевіч Валянціна Рыгор.

Шаўра Юры Міхайлавіч

Шаўцоў Раман Ігаравіч

Шашкель Ніка Пятроўна

Шкобрава Вольга Піліпаўна

Шук Надзея

Шумчык Франц Станіслававіч

Шут Павел Васільевіч

Шчукін Міхаіл Уладзіміравіч

Шчыракова Ларыса

Шэвяка Аляксандр Пятровіч

Юржыц Святлана Леанідаўна

Юржыц Уладзімір Генадзьевіч

Яблонскі Зміцер Міхайлавіч

Якіменка Юлія Андрэеўна

Яловік Павел Ірэніюшавіч

Ярмоленка Васіль Сцяпанавіч

Яфімовіч Юлія Паўлаўна

Яцэнка Вольга

 

У Магілёў завіталі рыцары

 

Па запрашэнні ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва да нас 27 лютага 2020 г завіталі рыцары з Менска. Два рыцары-шляхцюкі Юры Усціновіч і Алесь Пятроўскі наведалі дзве школы нашага горада, у якіх ёсць класы з беларускай мовай выкладання. Гэта СШ № 1 і СШ № 34.

Госці расказалі пра эпоху рыцарства на Беларусі, пра традыцыі і ўзбраенне. Было паказана некалькі фізічных практыкаванняў для загартоўкі  сапраўднага ваяра, і ахвочыя шкаляры здолелі прыняуь удзел у інтэрак-тыўным мерапрыемстве. І абавязкова быў паказаны рыцарскі двубой! Напрыканцы сустрэчы вучні і настаўнікі з задавальнен-нем памералі і фатаграфаваліся ў рыцарскіх даспехах. Чакаем паноў Юрася і Алеся зноў да нас у госці!

Алег Дзьячкоў,

Магілёў.

 

Навіны Германіі

«Сітуацыя сур’ёзная, яе фінал адкрыты»

Гучная прамова Ангелы Меркель пра змаганне з каранавірусам

Канцлер Германіі Ангела Меркель звяр-нулася да немцаў у сувязі з пандэміяй карана-віруса ў свеце. Прамова нямецкай лідаркі зда-была вялікую папулярнасць ва ўсім свеце. Яе цы-туюць вядучыя інфармацыйныя агенцтвы і карыстальнікі сацыяльных сетак.

“Радыё Свабода” апублікавала прамову цалкам.

 

“Каранавірус вельмі сур’ёзна змяняе жыццё ў нашай краіне. Нашае ўяўленне аб штодзённасці, аб грамадскім жыцці, аб сацы-яльным узаемадзеянні — усё гэта падвяргаецца выпрабаванню, як ніколі раней. Мільёны з вас не могуць хадзіць на працу, вашыя дзеці не хо-дзяць у школы і дзіцячыя сады, тэатры, кіно і крамы зачыненыя, і, што, напэўна, цяжэй за ўсё — усім нам не хапае асабістых сустрэчаў, якія мы ўспрымалі ў іншых абставінах як дадзенасць.

Вядома, у такой сітуацыі кожны з нас заклапочаны, мы задаёмся пытаннем, што будзе далей. Сёння я такім незвычайным чынам звяр-таюся да вас, таму што хачу распавесці, чым я як канцлер, а таксама мае калегі ва ўрадзе кіру-емся ў гэтай сітуацыі. Гэта і ёсць адкрытая дэма-кратыя: мы прымаем палітычныя рашэнні пра-зрыста і тлумачым іх. Мы стараемся тлумачыць нашыя дзеянні максімальна старанна і інфар-маваць пра іх, каб унесці яснасць. Я цвёрда веру, што мы справімся з гэтай задачай, калі сапраўды ўсе грамадзяне зразумеюць яе як сваю задачу.

Таму дазволю сабе выказацца так: усё сур’ёзна. І вы таксама пастаўцеся да гэтага сур’ёзна.

З часоў уз’яднання Германіі, не, з часоў Другой усясветнай вайны не было большага вы-кліку нашай краіне, пры якім так шмат залежала б ад нашых сумесных салідарных дзеянняў.

Я хачу растлумачыць вам, на якім этапе развіцця зараз знаходзіцца эпідэмія ў краіне, распавесці, што робяць федэральны ўрад і дзя-ржаўныя структуры, каб абараніць усіх у на-шым грамадстве і паменшыць эканамічную, са-цыяльную і культурную шкоду. Але яшчэ я хацела б данесці, чаму для гэтага нам патрэбныя вы і што можа зрабіць кожны з вас.

Аб эпідэміі — усё, што я скажу вам, за-снавана на сталых кансультацыях федэральнага ўраду з экспертамі інстытута Роберта Коха і ін-шымі навукоўцамі і вірусолягамі: ва ўсім свеце вядуцца інтэнсіўныя даследаванні, але да гэтага часу няма ні тэрапіі супраць каранавірусу, ні вакцыны.

Пакуль гэта так, можна зрабіць толькі адно, і гэта галоўнае ва ўсіх нашых дзеяннях: запаволіць распаўсюджванне вірусу, расцяг-нуць яго на месяцы і такім чынам выйграць час. Час для таго, каб навукоўцы маглі распрацаваць лекі і вакцыну. Але перш за ўсё час для таго, каб мы маглі паклапаціцца найлепшым чынам аб тых, хто захварэў.

У Германіі выдатная сістэма аховы зда-роўя, магчыма, адна з найлепшых у свеце. На яе можна спадзявацца. Але нават нашыя шпіталі будуць цалкам перагружаныя, калі ў самы кароткі час у іх будзе дастаўлена шмат пацы-ентаў, у якіх каранавірусная інфекцыя працякае цяжка.

Гэта не проста абстрактныя лічбы ста-тыстыкі, гэта нечыя бацька ці дзед, маці ці ба-буля, нечыя партнёры, гэта людзі. Мы — гра-мадства, у якім важнае кожнае жыццё, кожны чалавек.

Перш за ўсё ў гэтай сітуацыі я б хацела звярнуцца да лекараў, медсёстраў і медбратоў, да ўсіх работнікаў нашых шпіталёў і сістэмы аховы здароўя ў цэлым. У гэтай барацьбе вы змагаецеся за нас на перадавой. Вы першымі сустракаецеся з хворымі, бачыце, як цяжка працякаюць некаторыя выпадкі інфекцыі. І кожны дзень вы зноў бярэцеся за працу і дапа-магаеце людзям. Вы робіце вялікую справу, і я дзякую вам за гэта ад усяго сэрца.

Такім чынам: задача палягае ў тым, каб запаволіць прасоўванне вірусу на яго шляху праз Германію. Выконваючы гэтую задачу, мы павінны — і гэта жыццёва важна — засяродзіцца на наступным: па магчымасці абмежаваць гра-мадскае жыццё. Вядома, у ра-зумных межах, таму што дзяр-жава павінна функцыянаваць і далей, натуральна, мы захаваем забеспячэнне насельніцтва і за-хаваем эканамічную дзейнасць па меры магчымасцяў.

Але ўсё, што можа па-гражаць людзям, усё, што можа пашкодзіць чалавеку або гра-мадству, мы павінны зараз аб-межаваць.

Мы павінны памен-шыць рызыку заражэння адна-го чалавека іншым, як толькі можам.

Я ведаю, наколькі сур’ёзнымі аказаліся гэтыя абмежаванні ўжо зараз: ніякіх мерапры-емстваў, ніякіх кірмашоў, ніякіх канцэртаў, перш за ўсё, ніякіх заняткаў у школах і ўніверсітэтах, ніякіх гульняў у дзіцячым садку і на дзіцячых пляцоўках. Я ведаю, як жорстка ўрываюцца ў наша жыццё і ў нашую дэмакратычную сама-свядомасць абмежаванні, пра якія дамовіліся федэральны і зямельныя ўрады. Падобных аб-межаванняў ніколі яшчэ не было ў рэспубліцы.

Дазвольце вас запэўніць: чалавек накш-талт мяне, якому свабода перамяшчэння даста-лася ў цяжкай барацьбе, можа знайсці апраў-данне падобным абмежаванням толькі пры край-няй неабходнасці. У дэмакратычнай краіне яны могуць быць уведзеныя толькі на вельмі сур’ёз-най падставе і толькі часова — але зараз яны неабходныя, каб захаваць жыцці.

Таму ад пачатку тыдня ўведзены больш жорсткі памежны кантроль і абмежаванне на ўезд з некаторых найважнейшых суседніх з намі краінаў. Эканоміцы, буйным і дробным прад-прыемствам, крамам, рэстаранам, самазанятым ужо цяпер вельмі цяжка. Наступныя тыдні бу-дуць яшчэ цяжэй. Запэўніваю вас: федэральны ўрад робіць усё, што можа, каб змякчыць экана-мічныя наступствы, і, перш за ўсё, захаваць працоўныя месцы.

Мы можам зрабіць усё неабходнае, каб дапамагчы нашым прадпрымальнікам і праца-даўцам вытрымаць гэта цяжкае выпрабаванне, і мы зробім гэта.

Кожны можа быць упэўнены — забес-пячэнне прадуктамі будзе гарантаванае заўсёды. І калі ў нейкі момант паліцы апусцелі, значыць, яны будуць запоўнены ізноў. Кожнаму, хто за-раз ідзе ў супермаркет, я б хацела сказаць: ра-біць запасы мае сэнс, так было заўсёды. Але ў меру. Ліхаманкавая скупка прадуктаў, як быц-цам іх больш не будзе, бессэнсоўная і, у рэшце рэшт, кажа пра адсутнасць салідарнасці з іншымі людзьмі.

І дазвольце мне сёння выказаць падзяку тым людзям, якім занадта рэдка дзякуюць. Тыя людзі, якія ў гэтыя дні сядзяць за касай супер-маркета ці напаўняюць паліцы, робяць адну з найцяжэйшых працаў на сённяшні дзень. Дзякуй, што застаяцеся на пасадзе дзеля суграмадзян, працаздольнасць крамаў літаральна трымаецца на вас.

Зараз аб самым неабходным: усе дзяр-жаўныя меры будуць бессэнсоўныя, калі мы не будзем выкарыстоўваць найбольш дзейсны сродак супраць занадта хуткага распаўсюдж-вання віруса: нас саміх. Вірус закрануў кожнага з нас без разбору, і зараз сапраўды гэтак жа без разбору мы павінны дапамагаць адзін аднаму. Перш за ўсё тым, што прымем праблему ўсу-р’ёз. Не ўпадаць у паніку, але таксама ні на хві-ліну не дапускаць думкі, што ад вас нічога не залежыць. Кожны на рахунку. Патрэбныя на-шыя агульныя намаганні.

Эпідэмія паказала нам, наколькі мы ўсе ўразлівыя і як залежныя ад абачлівых паводзін іншых. Але акрамя гэтага — як сумеснымі дзеян-нямі мы можам абараніць і падтрымаць адзін аднаго.

Гэта залежыць ад кожнага. Мы не асу-джаныя і не павінныя адхілена назіраць, як рас-паўсюджваецца вірус. У нас ёсць супраць яго сродкі: мы павінны берагчы адзін аднаго і за-хоўваць дыстанцыю. Парады вірусолагаў адна-значныя: больш ніякіх поціскаў рукі, грунтоўна і часта мыць рукі, захоўваць дыстанцыю ад ін-шых людзей, па меншай меры, паўтара метра, і лепш за ўсё спыніць кантакты з людзьмі вельмі сталага веку, таму што менавіта яны знаходзяцца ў найбольшай небяспецы.

Я ведаю, як цяжка выконваць гэтыя па-трабаванні. Як раз у цяжкія часы мы хочам быць бліжэй адзін да аднаго. Клопат для нас заўсёды выяўлялася ў шчыльным кантакце і дотыку. Але, на жаль, цяпер правільней прытрымлівацца ад-варотнага. І мы ўсе павінны зразумець: цяпер менавіта дыстанцыя — праява клопату.

Зайсці да некага з добрымі намерамі, не-абавязковае падарожжа — усё гэта можа азначаць заражэнне, і ад гэтага цяпер трэба адмовіцца. Эксперты абгрунтавана кажуць: унукі не павін-ны зараз сустракацца з бабулямі і дзядулямі.

Тыя, хто пазбягае непатрэбных сустрэч, дапамагаюць усім, хто цяпер у шпіталях кла-поціцца пра пацыентаў, колькасць якіх толькі расце. Так мы ратуем жыцці. Гэта для многіх будзе цяжка, і таму зараз мы нікога не павінны пакідаць у самоце, мы павінныя паклапаціцца пра тых, каму патрэбныя спачуванне і пад-трымка. Мы — сем’і і грамадства — знойдзем іншы спосаб падтрымаць адзін аднаго.

Ужо цяпер паўстала мноства крэатыў-ных спосабаў супрацьстаяць вірусу і яго сацыя-льным наступствам. Ужо цяпер унукі запісва-юць падкасты для бабуляў і дзядуляў, каб тыя не адчувалі сябе самотнымі.

Мы ўсе павінны знайсці спосаб паказаць дружалюбны жэст і разуменне: скайп, тэле-фонныя размовы, эмэйлы а, можа, наогул зноў пачаць пісаць лісты. Бо пошта працуе. Мы чуем пра выдатныя прыклады дапамогі суседзям сталага веку, якія не могуць самі хадзіць на за-купы. Я ўпэўненая, узнікне яшчэ шмат новага, і мы, як грамадства, пакажам, што мы нікога не пакідаем у бядзе.

Я звяртаюся да вас: прытрымлівайцеся правілаў, вызначаных на бліжэйшы час. Мы, як урад, увесь час будзем правяраць, што можна выправіць, што яшчэ неабходна зрабіць. Сіту-ацыя развіваецца, і, застаючыся ў ёй, мы павін-ны вучыцца, каб у любы момант змяніць ра-шэнне і рэагаваць іншымі спосабамі. І ўсе нашыя дзеянні мы будзем тлумачыць.

Таму я прашу вас: не верце чуткам. Ве-рце толькі афіцыйным паведамленням, якія мы будзем перакладаць таксама на многія іншыя мовы.

Мы — дэмакратыя. Мы жывем не прыму-сам, а агульнымі ведамі і салідарнасцю. Гэта гістарычная задача, і з ёй можна справіцца толькі сумесна.

Я абсалютна ўпэўненая, што мы пера-адолеем гэты крызіс, але наколькі вялікія будуць ахвяры? Колькі любімых людзей мы страцім? Гэта шмат у чым залежыць ад нас. Мы можам дзейнічаць рашуча і салідарна. Мы можам прыняць абмежаванні і падтрымліваць адзін аднаго.

Сытуацыя сур’ёзная, яе фінал адкрыты.

Гэта значыць, ён будзе залежаць, у пры-ватнасці, ад таго, як дысцыплінавана кожны з нас выконвае правілы.

Нават калі мы яшчэ ніколі не перажывалі нічога падобнага, мы павінныя паказаць, нако-лькі шчыра і разумна мы можам сябе паводзіць і гэтым ратаваць жыцці. Гэта залежыць ад кож-нага з нас без выключэння і, такім чынам, ад нас усіх».

Радыё Свабода.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ВАСІЛЯ КАВАЛЯ

(17.08.1907 — 29.10.1937)

У сутарэннях ноч і лязганне жалеза,

Лядовы рып дзвярэй, і крыкі, і стральба.

І бачыш крыж, і чуеш гукі паланэза,

І дыхаць не дае, нібы пятля, журба.

 

І ты ляжыш, нібы ў труне, у сутарэнні,

Не разумееш: ці жывы, ці ўсё ж памёр?

І дымам пахне родны шэры свет асенні —

На вуліцы ўжо цэлы дзень гарыць касцёр,

 

Дзе попелам становяцца раманы, вершы,

Якіх яшчэ ніхто ніколі не чытаў.

І краты, нібы павуціну, не парвеш ты,

Хоць сотню раз

парваць ты краты спрабаваў.

 

У цемры чуеш крокі. Па цябе ідуць.

І гэта смерць твая. Ты не баішся смерці.

І сыдзе ноч, ды зоры ў небе не памруць.

І кроў тваю з сябе забойцам век не сцерці.

29.10.2017 г.

 

БАЛАДА ЗАІРА АЗГУРА

(15.01.1908 — 18.02.1995)

Камень халодны, нібы вечны лёд,

Але ў тваіх руках ён ажывае,

Цяплеючы, святлеючы, як мёд

У кветках тых, куды пчала лятае.

І ад цябе жыццё ў камень ідзе,

Нібы ад сонца ў белы свет праменне.

І ўжо выходзяць постаці людзей

З тых камянёў, якія ўжо каменнем

Не будуць болей на зямлі, якая

І для цябе, як і для ўсіх, святая,

Бо гэта беларуская зямля,

Якая поіць чысцінёй крыніцаў

І любіць у нябёсах жураўля

Не менш чым у руках сваіх сініцу.

І ты сядзіш сярод скульптур, як Бог,

Які стаміўся ад стварэння свету,

Але які стварыць усё-ткі змог

Зямлю, людзей і пчол для кветак…

25.10.2008 г.

 

БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ

(1.11.1908 — 13.01.1996)

За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба?

Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць.

А над табою чорнае, як воран, неба,

І ўдзень, і ўночы сумна плачуць і пяюць

Ваўкі і людзі, і таму навошта вершы

Пра родны край, якога ў нас амаль няма,

Але ўсё ж да яго праз вершы ўсё ідзеш ты

І прыйдзеш, бо задушыцца крывёй зіма…

 

…І будзеш з мужам ты, нібыта за сцяною

Схаваная, хаваючы ў сваёй душы

Жаданне грэшнае: не толькі быць жаною,

А быць паэткаю, распятай на крыжы

Паэзіі, якая вечнасць не шукае,

Ды застаецца вечнаю, як гэты свет,

Дзе, нават паміраючы, не памірае,—

Пакутуе ў сваёй паэзіі паэт…

 

…І пішаш верш,

хаваючы, як грэх, ад мужа,

Пра родны край,

які ў нас ёсць, дзе ты жывеш,

І белая папера прад табой, як сцюжа,

І пралятае праз яе, як куля, верш…

28.06.2008 г.

 

БАЛАДА ЮРКІ ЛЯВОННАГА

(29.07.1908 — 29.10.1937)

 

Уладарыла ноч у двары.

Ты пісаў, і чыталі сябры,

І суседзі чыталі, і мама:

«Кожны з нас на зямлі толькі госць:

Гэта — вечная радасць і драма…

Як па медных дратох тэлеграма —

Прамільгне і мая маладосць…»

 

Прамільгнула твая маладосць,

І жыццё прамільгнула таксама.

Толькі ты на зямлі не як госць

Быў і жыў, і застаўся, і драма

Засталася твая, як і вершы

Засталіся на роднай зямлі,

За якую не ў бітве памрэш ты,

А застрэляць цябе халуі.

 

Ты ідзеш па сцяжыне, якая

Упіраецца ў ноч і ў сцяну.

І ўжо той, хто ў цябе тут страляе,

Сабе гэтым майструе труну,

Бо на свеце жыве ён як госць.

І ў яго ёсць таксама матуля.

Як у сэрца тваё ляціць куля,

Прамільгне і яго маладосць…

29.10.2017 г.

 

БАЛАДА МІХАСЯ БАГУНА

(9.11.1908 — 17.02.1938)

 

…Ты прыпомніў дарогі Айчыны

І не ўспомніў дарогі другой,

Ля якой бы бярозы й рабіны

Так цвілі невыказнай журбой.

Можа зналі яны, што дадому

Ты ніколі не вернешся ўжо

І не скажаш «кахаю» нікому

І «абрыдла» для жніўных дажджоў

Ты не скажаш, бо тут у Сібіры

Беларускасць тваю і цябе

Сцерагуць, як агонь, канваіры

І смяюцца тут з тых, хто ў журбе

Па дарогах далёкай Айчыны,

Для якой ты сябе аддаваў,

Каб шумелі бярозы й рабіны

Весялей, каб не лезла трава

На забытыя людствам магілы,

І каб роднае слова жыло,

І бусловы бялюткія крылы

Нам прыносілі ўвесну цяпло…

У снягах патанае чужына,

Разрываецца сэрца ў грудзях,

І крывёю на снезе рабіна

Чырванее, знікае ў снягах.

Ды не знікне ніколі Айчына

Ні ў сібірскіх снягах, ні ў вяках…

21.09.2008 г.

 

БАЛАДА СЯРГЕЯ ДАРОЖНАГА

(25.02.1909 — 19.07.1943)

 

Беларусь больш не стане крыжам

Пры дарозе з Хрыстом распятым.

С. Дарожны

 

Палымнее касцёр у турэмным двары —

Гэта проза і вершы, і заўтрашні дзень

І тваёй, і маёй Беларусі гарыць.

І паўзе па зямлі дыму згубнага цень

За тваім цягніком на скрываўлены ўсход,

Дзе будуецца горад на белых касцях.

Над табою нябёсы чужыя, як лёд,

І навокал снягі і лясы — у снягах…

Ты не можаш паверыць,

што шлях твой — не сон,

Што табе толькі сёння прысніўся чамусь.

А задрэмлеш на міг: бачыш жыта і лён,

Курганы і азёры, і ўсю Беларусь,

Для якой ты пісаў, для якой ты і жыў,

Каб заўсёды яна, расквітнеўшы, жыла,

Каб на нашых магілах стаялі крыжы,

Не трава забыцця палымнела — расла…

 

Дагарае касцёр у турэмным двары,

Попел шэры, як снег, уздымаюць вятры,

І ляціць шэры попел не ў неба да зор,

Узляцеўшы, вяртаецца зноў у касцёр,

Каб ізноўку гарэць, і гарэць, і гарэць,

І бясконца праз нашае Заўтра ляцець…

16.05.2009 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

ТЭАТР З БЕЛАРУСКІМ СЭРЦАМ

Да 95-годдзя з дня нараджэння Валянціна Ермаловіча

Для беларускай культуры XXI ст. характэрны спад цікавасці да аматарскай тэатральнай твор-часці — шмат у чым таму, што арга-нізацыя вольнага часу сучасным чалавекам іншая, чым у мінулым стагоддзі. У святле гэтых аб’ек-тыўных абставін асаблівае значэн-не набывае досвед, прыклад і асо-ба Валянціна Іванавіча Ермаловіча (1925 — 2004) — выдатнага дзеяча на-роднага тэатра, прапагандыста беларускай мовы, рэжысёра, ак-цёра, педагога, шчырага сябра ТБМ, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.

У 1950 г. В. Ермаловіч скон-чыў Беларускі тэатральна-маста-цкі інстытут (курс лаўрэата Дзяр-жаўнай прэміі СССР, народнага артыста БССР К.Н. Саннікава). Служыў акцёрам Пінскага (1950 — 1954) і Магілёўскага (1954 — 1956) абласных драматычных тэатраў, дзе пераважна іграў характарныя ролі: Нелькін («Вяселле Крэчын-скага» А. Сухава-Кабыліна), Бойка («Зямны рай» С. Васільева), Анд-рэй ( «У добры час!» В. Розава), Сева («Іван Рыбакоў» В. Гусева) і інш. Асабліва значнай для сваёй творчай біяграфіі артыст справя-дліва лічыў ролю Пятра ў спектаклі «Апошнія» М. Горкага на пінскай сцэне.

З 1956 па 1985 гг. В. Ер-маловіч выкладаў у Магілёўскім культурна-асветніцкім вучылішчы імя Н.К. Крупскай, адначасова паспяхова ажыццяўляючы маста-цкае кіраўніцтва аматарскімі тэат-ральнымі калектывамі г. Магілёва і Магілёўскай вобласці. Выбар на-роднага тэатра як прасторы тво-рчай самарэалізацыі быў для В. Ермаловіча зусім не выпадковым. Рэжысёр успамінаў: «У часы ма-йго дзяцінства людзі вельмі заха-пляліся мастацкай самадзейна-сцю, спектаклі ставіліся ледзь не ў кожнай вёсцы. Бацькаў брат Іосіф, мой старэйшы брат Міко-ла, іншыя хлопцы і дзяўчаты збі-раліся па вечарах у нашай хаце, развучвалі п’есы. Рэпеціравалі, ставілі спектаклі». Неабходна адзначыць, што роднымі братамі Валянціна Іванавіча Ермаловіча былі гісторык, літаратуразнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэс-публікі Беларусь Мікола Іванавіч і настаўнік беларускай мовы і літа-ратуры, партызан-падпольшчык, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі Лявон Іванавіч.

У Магілёўскім народным тэатры Палаца культуры завода штучнага валакна ў 1961 — 1969 гг. В. Ермаловіч паставіў спектаклі «Хто смяецца апошнім?» К. Кра-півы, «На крутым павароце» К. Губарэвіча, «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» А. Махнача, «Мурын бор» І. Ісачэнкі, «Купалінка» («Паўлінка» і «Прымакі») Я. Ку-палы і інш.

У 1971 — 1977 гг. рэжысёр кіраваў тэатральным калектывам медыцынскіх работнікаў Магі-лёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. У Краснапольскім на-родным тэатры ў 1978 — 1992 гг. ён ажыццявіў пастаноўку спектакляў «І змоўклі птушкі…» І. Шамякіна, «У новым доме» І. Мележа, «Людзі і д’яблы» К. Крапівы, «Паўлінка» Я. Купалы, «Таблетку пад язык» А. Макаёнка, «Вечар» А. Дударава, «Васа Жалязнова» М. Горкага, «Чалавек з мядзведжым тварам» І. Чыгрынава, «Стогны душы» па-водле М. Гарэцкага, «На дарозе жыцця» Я. Коласа і інш. З 1993 па 1998 гг. В. Ермаловіч служыў рэ-жысёрам непаўторнага ў сваім родзе Бялыніцкага народнага тэатра юнага гледача, дзе інтэр-прэтаваў на сцэне наступныя тво-ры: «Модны шляхцюк» К. Каганца, «Дагарэла свечачка…» А. Петра-шкевіча, «Трыбунал» А. Макаёнка і інш.

Рэжысёр М. Макарцоў ад-значаў: «У кожнай п’есе, якую вы-біраў для пастаноўкі Валянцін Іванавіч, ён быў суаўтарам дра-матурга: крэсліў і перарабляў тэкст, дапісваў пралогі і мана-логі, уносіў свежую, жывую плынь у п’есу, ад чаго яна толькі выйгравала. Менавіта такі па-дыход да драматургіі з’яўляўся значнай часткай яго рэжысёр-скага наватарства і непаўтор-насці. Не палохаўся ён масавых спектакляў, гістарычных пало-тнаў, якія патрабавалі вялікіх па-становачна-рэжысёрскіх нама-ганняў. Наадварот, ён імі захап-ляўся і ўдала ўплятаў у іх фальк-лорныя матывы. […] Амаль ва ўсіх спектаклях Валянцін Іванавіч прымаў удзел і як артыст. Па-народнаму маляўнічымі, сакаві-тымі, жыццёвымі створаныя ім вобразы Пустарэвіча ў купалаў-скай «Паўлінцы», Васіля — у дуда-раўскім «Вечары», Цярэшкі — у макаёнкаўскім «Трыбунале»…».

У 1992 г. В. Ерма-ловіч заснаваў у Магілё-ўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу народны тэатр «Валян-цiн», якім кіраваў да апо-шняга дня свайго жыцця. З калектывам рэжысёр увасобіў сцэнічныя пра-цы «Пан міністр» Ф. Аля-хновіча, «Юбілей» А. Чэ-хава, «На чорных лядах» паводле В. Быкава, «Пін-ская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Дзяды» А. Міцкевіча, «Калізей» М. Матукоўскага, «Дачка во-лі» М. Карпечанкі, «Сім-фонія гневу» В. Шаша-левіча, «Камедыя» У. Ру-дава паводле К. Марашэў-скага і Ф. Аляхновіча і інш. Пры тэатры «Валянцін» быў створаны монатэатр, дзе В. Ермаловіч як май-стар мастацкага слова выконваў літаратурныя спектаклі «Жыціе Ефрасінні По\лацкай» С. Законні-кава, «Полымя кахання» Л. Руб-леўскай, «Чаго жыў?» паводле А. Дударава, «Новая зямля» Я. Ко-ласа, «Лебядзіная песня» А. Чэхава і інш.

Валянцін Іванавіч Ермало-віч у сваёй рэжысёрскай творча-сці аднавіў беларускі традыцыйны сінтэтычны тэатр, наноў адкрыў драматургію Беларускага нацыя-нальнага адраджэння XIX — XX стст. (К. Каганец, Ф. Аляхновіч, М. Гарэцкі, Л. Родзевіч, В. Шашалевіч і інш.), стаў першым пастаноўш-чыкам твораў драматургаў-суча-снікаў (А. Петрашкевіч, Л. Руб-леўская, І. Ісачэнка, М. Карпечан-ка і інш.), зрабіў унёсак у развіццё формы монаспектакля ў бела-рускім тэатры. За 58 гадоў плённай працы В. Ермаловіч паставіў і аформіў 215 драматычных спек-такляў, быў уганараваны прэміяй Ленінскага камсамолу (1986) і званнем Заслужанага работніка культуры БССР (1988). Рэжысёр і педагог збіраўся, але не паспеў скончыць і выдаць кнігу «Запiскi рэжысёра народнага тэатра», у якую павінны былі ўвайсці раз-дзелы, прысвечаныя працы рэ-жысёра самадзейнага тэатра з ак-цёрам, працы з драматургам, рэ-жысуры літаратурна-мастацкай кампазіцыі. Надзвычай актуальны сёння такі навучальны дапаможнік для практыкаў аматарскага тэатра ў Беларусі.

17 сакавіка 2020 г. выда-тнаму майстру споўнілася б 95 га-доў. Памяці рэжысёра і педагога прысвечана кніга ўспамінаў яго родных, сяброў і вучняў «Ачыш-чэнне душы» («Кнігазбор», 2014). У г. Магілёве, на доме № 46 па ву-ліцы Першамайскай, дзе ў па-сляваенныя гады жыў Валянцін Іванавіч з сям’ёй, была ўсталявана мемарыяльная дошка яго памяці (скульптар — сябар Саюза мастакоў Беларусі У. Конанаў). Урачыстае адкрыццё адбылося 4 верасня 2015 г. i было прысвечана 90-годдзю В. Ермаловіча. Сродкі на ўсталяван-не мемарыялу былі сабраныя сіламі каля 500 чал. з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы, сярод якіх прафесар Я. Міра-новіч (г. Беласток), пісь-меннік В. Казакоў (г. Масква), дацэнт С. Ка-гамлык і актрыса А. Дудзіч (г. Кіеў).

Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі,

тэатразнавец.

Фота з асабістага архіва аўтара:

1 — Валянцін Ер-маловіч — артыст Пін-скага абласнога дра-матычнага тэатра.

2 — Сцэна са спе-ктакля Бялыніцкага на-роднага тэатра юнага гледача «Трыбунал» А. Макаёнка. У цэнтры — В. Ермаловіч (Цярэшка Калабок).

3 — Сцэна са спектакля тэ-атра «Валянцін» «Сімфонія гневу» В. Шашалевіча. Першы справа — В. Ермаловіч (Сальк).

4 — Мемарыяльная дошка памяці В. Ермаловіча.

 

«Магілёўскія мастакі» ад Святланы Строгінай

22 лютага 2020 г. для сябраў ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва ў музеі В. Бялы-ніцкага-Бірулі наш шаноўны сябар, загад-чыца музея Святлана Строгіна прачытала цікавую лекцыю «Выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны». Лекцыя была прысвечана мастакам, якія жылі на Магілёўшчыне, які-мі захапляліся і ганарыліся. Пра творчасць магілёўскіх мастакоў А. Бархаткова, Н. Во-ранава, Э. Карповіча, яскравых магілёўцаў, якія пакінулі на зямлі Беларусі свой зорны след. Таксама пасля лекцыі адбылася су-стрэча з мастаком Аляксандрам Сувора-вым і наведванне яго персанальнай выста-вы «Горад сонца».

Антон Стэфанавіч Бархаткоў нара-дзіўся 1915 ў вёсцы Шчаглоўка, Касцю-ковіцкі раён — беларускі жывапісец, заслу-жаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Су-рыкава. Вучань і прадаўжальнік традыцый В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Сыны Антона Стэфанавіча — Вітольд (у гонар В. К. Бялы-ніцкага-Бірулі) і Ігар — таксама сталі пра-фесійнымі мастакамі-рэалістамі, такім чы-нам стварыў сапраўдную мастацкую ды-настыю.

А.С. Бархаткоў аўтар шырокавядо-мых карцін: «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Бірулі», «Ганачак», «Першая песенька», «Поўдзень на сенакосе», «Вясна на Нё-мане», «Красавіцкі дзень», «Вясна», «Сінія цені», «Апошні прамень», «Бэз», «Залатая восень», «Любімыя дубы Якуба Коласа. Мікалаеўшчына»  і шмат іншых. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага выяўлен-чага мастацтва ў Менску, музеях Магілёва, Гародні, Гомеля, Бялынічаў, Касцюковічаў.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Натан Майсеевіч Воранаў нарадзіўся ў 1916 годзе ў Магілёве. Вучыўся ў Віцебскім мас-тацкім тэхнікуме ў выкладчыкаў Івана Ах-рэмчыка і Фёдара Фогта, потым у Інсты-туце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — пасля падрыхтоўкі ў артылерыйскім вучылішчы ў Кастраме камандаваў артылерыйскай батарэяй, по-тым — звязам разведкі. Не раз быў паранены, на некаторы час страціў зрок. Узнагаро-джаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За перамогу над Герма-ніяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» і інш. Выкладаў маляванне і чарчэнне ў сярэдніх школах Магілёва, на кафедры ма-люнка і жывапісу БДТМІ. Дацэнт. Сябар секцыі жывапісу Саюза мастакоў БССР, выконваў абавязкі старшыні Саюза маста-коў БССР. Працаваў у розных жанрах стан-ковага жывапісу. Найбольш вядомыя творы прысвечаны падзеям Кастрычніцкай рэва-люцыі і барацьбе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Стварыў парт-рэты беларускіх кампазітараў Я. Цікоцкага, У. Кандрусевіча, групавы партрэт фехтава-льшчыц («Беларускія «мушкецёры»»); лірычныя і індустрыяльныя пейзажы, нацю-рморты.

Беларускія мастацтвазнаўцы лічаць, што Н. Воранаў быў верны ідэалам свайго часу і прытрымліваўся ў творчасці асноў-ных догмаў сацыялістычнага рэалізму… Аднак творчасць Натана Майсеевіча выхо-дзіла за рамкі гэтага метаду. Захоўваючы ідэалагічную аснову афіцыйнага мастацтва, у жывапісна-пластычным вырашэнні сваіх карцін ён творча пераасэнсоўвае спадчыну імпрэсіянізму, а таксама постімпрэсіянізму. Такое спалучэнне розных мастацкіх тра-дыцый і бясспрэчнага таленту каларыста робіць асабліва прывабнай творчасць ма-стака і для сучаснага гледача. У творчасці Н. Воранава, бачна дзве лініі: «грамадска-палітычную» і прыватную, камерна-інты-мную. Творы Н. Воранава захоўваюцца ў Нацыянальным маста-цкім музеі Рэспублікі Бе-ларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных маста-цтваў, у фондах Белару-скага саюза мастакоў, у Музеі гісторыі Белару-скага дзяржаўнага ўні-версітэта фізічнай куль-туры, у прыватных ка-лекцыях Беларусі і за-межных краін.

 

Магілёўшчына багатая на таленты. Зна-ёмства з кожным талена-вітым чалавекам — гэта радасць адкрыцця. Такім адкрыццём стала суст-рэча з мастаком Алякса-ндрам Суворавым. Аляксандр Браніслава-віч Сувораў нарадзіўся ў Магілёве ў 1957 годзе, скончыў сярэднюю школу № 3,  Бела-рускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інс-тытут (зараз Беларуская дзяржаўная ака-дэмія мастацтваў). Накірункі яго дзейнасці — станкавы жывапіс, графіка, манументаль-нае мастацтва. З 1995 года Аляксандр Су-вораў у складзе Беларускага саюза маста-коў. Яго творчы шлях пачынаецца з 1980 года. Зроблена многа, але ўлік сваіх прац і дасягненняў мастак не вядзе (былі перса-нальныя выставы, удзельнічаў у шматлікіх агульных праектах). Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, Ма-гілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленнікава, Шклоўскім краязнаўчым музеі, а таксама ў прыватных калекцыях краін Еўропы і Амерыкі.

Энергетыка ў музеі станоўчая, яна спрыяла шчырай размове аб вечным — аб мастацтве. Першае, што звяртае на сябе ўвагу пры знаёмстве з карцінамі Аляксан-дра Суворава, — гэта падмурак, на якім грунтуюцца сюжэты. А падмуркам слу-жыць міфалогія — славянская, грэчаская, і не толькі. На міфалогіі мацуецца яго мета-фізічнае бачанне свету і быцця, часу і прас-торы. Мастак падкрэслівае медытатыўны бок жыцця, таму перавагу аддае спакойным, задуменным момантам.

Ва ўсіх творах Аляксандра Суворава прысутнічаюць сімвалічныя элементы з алегарычнымі канатацыямі. Найбольш ча-стыя вобразы, якімі ён карыстаецца — мар-ская ракавіна, музычныя інструменты, пту-шкі. Карціны Аляксандра Суворава ўво-дзяць гледачоў у стан унутранай засяро-джанасці, сузірання. Глядач міжволі скі-роўвае думкі ў гістарычнае і міфапаэтыч-нае мінулае, задумваецца над культурнымі каштоўнасцямі свайго народа, краіны.

Напрыканцы мерапрыемства паш-часціла пачуць музычныя творы на элек-тронным аргане. Вялікі дзякуй спадарыні Святлане Строгінай за выдатную праграму!

Шымянкова Наталля.

Магілёў.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Выказванні

 

Ад млоснасці пачутага прызнання ў каханні да «ты мне абрыд» — кароткі шлях.

 

Як знойдзеш сябе, пастарайся не губляць ніколі.

 

У большасці тонуць тыя, хто ўмее плаваць.

 

Шчыры вянок на пахаванні: «Вечная памяць ад удзячнай удавы».

 

Гісторыя — навука, якая не звяртае ўвагі на падзеі сёння, каб заўтра патрапіць вялікія намаганні і сродкі на пошкі ісціны гэтага дня.

 

Стронга любіць чыстую ваду, а не цывілізацыю, але цывілізацыя паядае стронгу з апетытам.

 

Варыўся ў саку сваіх праблем, толькі не кіпеў.

 

Ён рыхтаваўся, каб пазнаць самую вялікую таямніцу ў свеце: уласную смерць.

 

Ён паіў людзей сваімі чыстымі з ліста выступамі, як мутная дзіцячая сляза. І яму верылі.

 

Ніхто з нас не будзе такім, як іншым хочацца, і іншыя не будуць такімі, як нам хочацца.

 

Ужо стары чалавек, але не разумее, што ў жыцці галоўнае: сэнс ці сэкс?

 

Разумны вучыцца, а дурань паву-чае.

 

Спадзявайся на лепшае, але памятай — горшае таксама не спіць.

 

Рана ці позна смерць нас усіх забярэ і не варта мроіць, што можна ашукаць яе.

 

Лепш паміраць дома пад музыку з тэлевізара, чым у лякарні без дагляду.

 

Маё «я» мяне і губіць.

 

Права правам — артыкул для кожнага знойдзецца.

 

*   *   *

 

— Пеця! — звяртаецца да вучня на-стаўніца. — Ты ведаеш, што людзі паходзяць ад малпаў?

-Усё можа быць, Ніна Іванаўна! — адказвае вучань. —  Нельга паручыцца за ўсіх людзей. Адно я толькі ведаю, што паходжу ад суседа, бо мой пашпартны тата заўжды мне кажа: «Суседскае семя».

 

— Пятро! Чаму ты ў адзін дзень атры-маў пяць двоек?

— Дык толькі пяць урокаў было.

Язэп Палубятка.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *