НАША СЛОВА № 15 (1478), 8 красавіка 2020 г.

Аўторак, Красавік 21, 2020 0

Не бойцеся маліцца — бойцеся грашыць

Штогод на Вербніцу касцёлы не змяшчаюць усіх ахвотных. Частка людзей стаіць на вуліцы, займаючы ўвесь прылеглы ходнік так, што мінакам не прайсці. Каб святар пакрапіў вербы асвечанай вадой, людзі шчыльна прыціскаюцца адзін да аднаго і вызваляюць вузкі праход. Але не сёлета.

За некалькі дзён да Вербніцы старшыня Канфе-рэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэ-вуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў заставацца дома і глядзець святочныя бога-служэнні праз тэлебачанне або сеціва. Перадусім, ён зрабіў акцэнт на людзях ста-лага веку, хворых і тых, хто баіцца заразіцца.

«Застаньцеся сёння дома ўсе — каб потым усім прыйсці ў касцёл!!! — на-пісаў прэсавы сакратар Кан-ферэнцыі каталіцкіх біску-паў у Беларусі Юры Санько ў Фэйсбуку. — Памятайце, што не вада ас-вячае стравы на стол, вярбу, а малітва!».

І ўсяроў-на людзі пайшлі ў касцёлы. Як ішлі ў вайну, як ішлі пры камуністах, так пайшлі пры пандэміі.

У Лідзе касцёлы не былі перапоўненыя, але на дварэ каля Фарнага касцёла ўсё было, як звыкла — на-тоўп, можа меншы, чым ле-тась, але вялікі, і гандлярак вербачкамі дастаткова, і куп-ляюць. Некаторыя стаяць усю імшу, некаторыя сыхо-дзяць пасля асвячэння вер-баў, іншыя ў гэты час пады-ходзяць.

Трэба думаць, што перад Вялікаднем і на Вялік-дзень людзей будзе значна больш, калі за тыдзень не ад-будзецца нечага надзвы-чайнага.

Паводле СМІ.

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У красавіку па лічбах мы бачым значнае падзенне колькасці падпісчыкаў, але гэта адпала ведамасная падпіска, а што тычыцца фізічных асобаў, то змяншэнне нязначнае, а ёсць сям-там і прырост. Такім чынам, газета працягвае выходзіць, і пададзена заяўка на ўключэнне ў каталог пад-піскі на другое паўгоддзе.

Студзень Красавік

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       13    13

Бяроза р.в.                8      8

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             7      7

Ганцавічы р.в.          1      1

Драгічын р.в.           —        —

Жабінка р.в.             —        —

Іванава р.в                —       —

Івацэвічы р. в.          2       2

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             1       1

Лунінец гор.             2       2

Ляхавічы р.в.            1       —

Маларыта р.в.          —       —

Пінск  гор.                6       5

Пружаны р.в.           4       3

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     45      43

 

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      —       1

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            16     18

Верхнедзвінск р.в.    4      5

Глыбокае р.в.            6      5

Гарадок р.в.              2      2

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           1      —

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     18     18

Орша гор.                 5      3

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             4       2

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 1       —

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               3       3

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  6       6

Шуміліна р.в.           —       —

Усяго:                    80      76

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             3       3

Барысаў гор.            3       4

Вілейка гор.              1       1

Валожын гор.           7       7

Дзяржынск р.в.        5       6

Клецк р.в.                 —       —

Крупкі р.в.               2       1

Капыль р.в.              1       1

Лагойск                     6       7

Любань р.в.              1       1

Менск гор.           167    163

Менск РВПС          10      9

Маладзечна гор.      9       6

Мядзель р.в.            2       2

Пухавічы РВПС      4       4

Нясвіж р.в.             25      6

Смалявічы р.в.        4       5

Слуцк гор.             44      6

Салігорск гор.         3       3

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            4       4

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             1       1

Усяго:                   303    241

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3       3

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —        —

Гомель гор.             15     15

Добруш р.в.              1      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       13     13

Жлобін гор.               —      —

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               1       1

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               1       2

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      1       —

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     43      44

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                2       2

Ваўкавыск гор.         5       3

Воранава р.в.            2       2

Гародня гор.           25     25

Гародня РВПС        14    13

Дзятлава р.в.             8      5

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       3       3

Карэлічы р.в.            1       2

Масты р.в.                1       1

Наваградак гор.       3       8

Астравец р.в.            2       2

Ашмяны р.в.             3       3

Смаргонь гор.           5      6

Слонім гор.               9       8

Свіслач р.в.               4       4

Шчучын р.в.             1       1

Ліда                          46     10

Усяго:                    135     99

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  —       1

Горкі гор.                  1      1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2      2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            2       2

Магілёў гор.            20     18

Асіповічы гор.          8       9

Слаўгарад р.в.          1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             1       1

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                1       2

Усяго                       39     40

Усяго на краіне:  645   543

Сакратарыят ТБМ

Паважаныя супрацоўнікі медыцынскай сферы Беларусі!

Дарагія нашы ўрачы і медсёстры!

ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» выказвае шчырую падзяку за вашу штодзённую дзейнасць падчас пандэміі, аб’яўленай Сусветнай арганізацыяй здароўя ў сувязі з распаўсюдам каранавіруса.

Мы ўдзячныя вам за тое, што вы, рызыкуючы сваім здароўем, штодня без мітусні і панікі робіце ўсё, што ў вашых сілах, каб абараніць наш народ ад страшнай хваробы. Вы праяўляеце лепшыя якасці, уласцівыя беларускай нацыі: адказнасць, прафесіяналізм, сама-ахвярнасць, спагадлівасць і дабрыню.

Дзякуй вам за вашу працу! Будзьце здаровымі!

Беражыце сябе!

Сакратарыят ТБМ.

Сакратарыят ТБМ

Паважаныя сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны!

Як вы ведаеце, улады Беларусі прынялі рашэнне значна падняць плату за арэнду  памяшканняў з красавіка гэтага года. Зараз наша сядзіба працуе ў абмежаваным варыянце, мы да траўня не праводзім пуб-лічных мерапрыемстваў у сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Кіраўнікі курсаў перайшлі на дыстанцыйнае навучанне або зрабілі перапынак. Аднак у плане аплаты за арэнду нашай арганізацыі не даводзіцца чакаць ніякай палёгкі. Праўда, мы і дагэтуль ніякіх ільготаў ад дзяржавы не атрымлівалі.

У такой сітуацыі мы звяртаемся да кожнага сябра Таварыства беларускай мовы.

Шаноўныя сябры! Просім вас, хто не плаціў складкі, зрабіце гэта, калі ласка.

У нас значная колькасць сяброў, і калі кожны заплаціць складкі, мы будзем мець пэўную суму сродкаў для дзейнасці.

Многія з вас, але на жаль не ўсе, рэгулярна плацяць складкі, а таксама робяць ахвяраванні. Толькі дзякуючы вашай падтрымцы мы можам праводзіць літаратурныя сустрэчы, выставы карцін, сходы нашых раённых арганізацый, выдаваць газету «Наша слова», пад-трымліваць і абнаўляць наш сайт, працягваць працу па развіцці Універсітэта імя Ніла Гілевіча і шмат іншых мерапрыемстваў, а таксама рэгулярна аплачваць арэнду, якая на сённяшні дзень разам з каму-нальнымі плацяжамі складае больш за дзве тысячы беларускіх рублёў. А ў красавіку яна вырасце яшчэ на дзвесце рублёў і складзе дзве з паловай тысячы.

Мы ўдзячны ўсім сябрам, прыхільнікам, журналістам неза-лежных СМІ, хто ўжо падтрымаў нас. Разлічваем на вашу дапамогу і ў далейшым!

З павагай і ўдзячнасцю,

Старшыня ТБМ   Алена Анісім.

Зборнік вершаў пра родную мову

У гарадзенскім вы-давецтве «ЛітАры» выйшаў з друку зборнік вершаў па-этаў Слонімшчыны «Душа роднай мовы», прысвечаны беларускай мове. Выданне прымеркавана да 30-годдзя Слонімскай філіі Тавары-ства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Збо-рнік падрыхтавала і за ўла-сны кошт выдала кіраўнік Слонімскай філіі ТБМ Свя-тлана Адамовіч. У зборнік «Душа роднай мовы» увай-шлі вершы слонімскіх паэ-таў Гальяша Леўчыка, Ва-сіля Супруна, Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Анатоля Іверса, Сяргея Чыгрына, Міколы Канановіча, Зьніча, Ірыны Войткі, Таццяны Трафімчык. Зборнік аформіла слонімскага мастачка Надзея Са-лейка.

Барыс Баль, Радыё Рацыя.

110 гадоў з дня нараджэння Барыса Кіта

Барыс Кіт, імя пры нараджэнні Барыс Уладзі-міравіч Кіта (нар. 6 красавіка 1910, Санкт-Пецярбург — 1 лютага 2018, Франкфурт-на-Майне) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог, матэматык, фізік, канструктар амерыкан-скай ракетнай тэхнікі, найстарэйшы сябар ТБМ усіх часоў.

Барыс Кіт чвэрць стагоддзя ўдзельнічаў у амеры-канскіх касмічных даследаваннях, першым разлічыў прынцыпы выкарыстання вадароду як паліва для касміч-ных ракет, аб’ездзіў з лекцыямі амаль усе краіны свету. Ён — сведка і ўдзельнік многіх вызначальных падзей, што адбываліся на планеце ў XX ст. Але ўсе гэтыя падзеі Барыс Кіт нязменна суадносіў з жыццём сваёй адзінай Баць-каўшчыны. Ён часта любіў паўтараць: «Усё, што я зрабіў, — для Беларусі».

Неласкавай, непрыветнай часта была яна для сваіх таленавітых сыноў. Барыс Кіт неаднойчы гаварыў, што ў СССР яго жыццё заўчасна скончылася б у ГУЛАГу. I ён зрабіў свой выбар — не прыняў сталінскай таталітарнай сістэмы, пайшоў у выгнанне, добра разумеючы, што не Бацькаўшчына была вінавата ў гэтым, бо і сама яна жыла пад рознымі акупацыямі, што не давалі беларусу быць гаспадаром на ўласнай зямлі. Ён, як і многія беларусы, вымушаны быў перайначваць свой лёс далёка за межамі Айчыны.

У найноўшы час ён стаў ганаровым грамадзянінам Наваградка, дзе некалі вучыўся, узначальваў гімназію, вучыў дзяцей, ганаровым прафесарам Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Справы выдатнага сына Беларусі застануцца ў гісторыі Бацькаўшчыны.

Родныя вобразы.

 

ДА  КАРАНАВІРУСА

Паспелі ў Нясвіжы акурат да трывожных падзей, перасцярог і забаронаў наладзіць за адзін дзень тры сустрэчы з шаноўнымі гасця-мі — Яраславам Іванюком і Вікта-рам Шалкевічам.

Задума сустрэцца з  мо-ладдзю і актыўнай грамадскасцю Нясвіжчыны даўняя: яе абмяр-коўвалі яшчэ мінулым летам, пад-час спаткання ў Нясвіжы засна-вальнік і трымальнік «Камуніката» Яраслаў Іванюк і журналіст, эко-лаг, выдавец газеты «Белавежская пушча» Валер Дранчук. Як заду-малі, так і зрабілі. Толькі з адным істотным і прыемным дадаткам, у якасці якога выступіў вядомы бе-ларускі бард Віктар Шалкевіч.

Першымі сустрэлі гасцей нясвіжскія старшакласнікі-гімна-зісты. Ім, будучым гісторыкам і журналістам, юрыстам і медыкам, карысна было даведацца пра аб-ставіны заснавання і дзейнасць  вя-лікай беларускай электроннай бібліятэкі. Расповед Яраслава Іва-нюка стаўся сапраўдным урокам, што вучыў вандраваць па элект-ронных стэлажах і паліцах. Урок той не быў сумным: з Віктарам Шалкевічам і яго песнямі не за-сумуеш, каб нават і моцна захацеў.

У педагагічным каледжы  радаваліся гасцям так, як радаваў-ся б ім сам Якуб Колас, імя якога носіць установа. Будучыя педагогі  актыўна  ўдзельнічалі ў гаворцы, задавалі шмат нечаканых пытан-няў, за што таксама атрымалі ад гасцей шмат прыемных сюрп-рызаў.

Завяршыўся нясвіжскі дзень спадароў Яраслава і Віктара на курсах «Мова Нанова». Там   былі крыху іншыя тэмы гаворкі, іншыя пытанні  і іншыя песні, але нязменна па-беларуску, з клопа-там пра новы беларускі дзень. Бо эпідэміі мінаюць, а навука, літа-ратура, песні — як і Радзіма —  за-стаюцца.

З водгукаў:

Уладзімір, гімназіст:

— Не ведаў пра гэты элек-тронны рэсурс. Цяпер буду чы-таць кнігі, газеты і часопісы  на «kamunikat.org».

Алена, навучэнка педага-гічнага каледжа:

— Песні Віктара Шалкевіча слухала. А пра Яраслава Іванюка не ведала. Цікава, што на старонках яго бібліятэкі ёсць шмат кніжак нашых землякоў — В. Дранчука, С. Судніка, В. Аксак. Буду чытаць.

Адам Скачко, наведвальнік курсаў «Мова Нанова».

— Цудоўная сустрэча! Цу-доўныя беларускія людзі! Вельмі рады знаёмству!

Наталля Плакса, старшыня Нясвіжскай арганізацыі ТБМ, ар-ганізатар сустрэчы:

— Сённяшні дзень правяла з нашымі гасцямі. Адчула рытм і пазітыў іх жыцця. Гэтыя людзі шмат выдаткоўваюць сваёй энер-гіі, розуму, таленту дзеля свайго, роднага. Але гэта ж і падсілкоўвае іх.

Вольга Карчэўская. Нясвіж.

 

ХТО Ў БЕЛАРУСІ  КАНТРАЛЮЕ МОЎНУЮ ПАЛІТЫКУ?

(Ліст з Мінжылкамгаса і каментар Міхася Варанца)

У лютым гэтага года слонімец Міхась Варанец па чарзе даслаў у газеты «Слонімскі веснік», «Гродзенская праўда» і «Рэспубліка» артыкул пра адсутнасць на беларускай мове тыпавых дамоў на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, пра незаключэнне са сланімчанкай Кацярынай Варанец тыпавых дамоў на роднай мове, пра тое, што для дырэктара Слонімскай жыллёва-каму-нальнай гаспадаркі Алега Конана і начальніка Гара-дзенскага абласнога ўпраўлення ЖКГ Алены Каспяровіч артыкул 50 Канстытуцыі («Кожны мае права кары-стацца роднай мовай») — фікцыя, міраж, існуе толькі на паперы, гэтаксама як з 2011 года толькі на паперы існуе і каналізацыя ў вёсцы Дзеравянчыцы Слонімскага раёна.

Нагадаем, Міхась Варанец з 5 лістапада 2018 года дабіваецца, каб Савет Міністраў зацвердзіў дамоўныя бланкі па-беларуску («Наша слова» №№ 25,29,32, 33 за 2019 год, № 6 за 2020 год).  

Няма аніякага дзіва, што ўсе тры дзяржаўныя газеты не апублікавалі артыкул. Аднак вынік ёсць. «Рэспубліка» пераадрасавала артыкул у Мінжылкамгас, а міністэрства прыслала Варанцу свае тлумачэнні.

Рэдакцыя прапануе ўвазе чытачоў «НС» пісьмо з Мінжылкагаса і каментары Міхася Варанца да гэтага пісьма.

 

 

МІНЖЫЛКАМГАС                                                                                    

03.03.2020  №  01-151 В 471

г. Слонім                                                             Варанцу М.А.

 

Аб разглядзе звароту

 

Паважаны Міхаіл Адамавіч!

 

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (далей — Мінжылкамгас) разгледзела Ваш зварот з прапановай для публікацыі артыкула адносна парадку заключэння на беларускай мове тыпавых дага-вораў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, а таксама будаўніцтва ачышчальных збудаванняў у вёсцы Дзера-вянчыцы Слонімскага раёна, які паступіў з установы Адмі-ністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня», і паведамляе наступнае.

Мінжылкамгасам распрацаваны Закон Рэспублікі Беларусь»Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» (далей — Закон), які прыняты Палатай прадстаўнікоў На-цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей — Палата прадстаўнікоў) 19 лістапада 2019 года і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3 снежня 2019 г. На стадыі распрацоўкі ў Закон была ўклю-чана норма, якая прадугледжвае магчымасць падрыхтоўкі праектаў дагавораў на беларускай і рускай мовах. Разам  з тым, пры праходжанні юрыдычнай экспертызы, а таксама пры разглядзе Закона Палатай прадстаўнікоў, гэтая норма была выключана. Матывам гэтага паслужыла тое, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

У сваю чаргу артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-XI «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» замацоўвае, што акты дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь прымаюцца і публікуюцца на бела-рускай і (або) рускай мовах. Аналагічны парадак прыняцця і выдання нарматыўных прававых актаў на беларускай і (або) рускай мовах прадугледжаны артыкулам 54 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нар-матыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, у Рэспубліцы Беларусь на канстыту-цыйным узроўні замацаваны роўны юрыдычны статус абедзвюх дзяржаўных моў. Якіх-небудзь прэферэнцый і пе-раваг на заканадаўчым узроўні беларускай або рускай мо-ве не надаецца, правы чалавека ў галіне забеспячэння роў-нага статусу дзвюх дзяржаўных моў не ўшчамляюцца.

У адпаведнасці з абзацам другім часткі другой артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 г. № 405-З «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» выканавец жыллёва-камунальных паслуг абавязаны падрыхтаваць і заключыць са спажыўцом дагавор на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг у адпаведнасці з Законам і іншымі актамі зака-надаўства.

Такім чынам, у сувязі з тым, што тыпавыя дагаворы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі зацверджаны на рускай мове пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеняч 2009 г. № 99 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», выканавец жыллёва-камунальных паслуг прапаноўвае для заключэння дагаворы на рускай мове.

Аднак, калі спажывец жыллёва-камунальных паслуг выказвае жаданне заключыць дагавор на беларускай мове, нішто не перашкаджае падрыхтаваць такі дагавор і заклю-чыць яго са спажыўцом.

У дапаўненне паведамляем, што Мінжылкамгасам накіравана даручэнне аблвыканкамам і Мінскаму гарвы-канкаму аб падрыхтоўцы дагавораў прадпрыемствамі ЖКГ вобласці на беларускай мове і іх заключэнні па патра-баванні спажыўцоў.

Па пытанні будаўніцтва аб’екта «Ачышчальныя збудаванні прадукцыйнасцю 40 метраў кубічных у суткі ў вёсцы Дзеравянчыцы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці» паведамляем. У сувязі з тым, што ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай воб-ласці расследуецца крымінальная справа, ацэнка права-мернасці дзеянняў службовых асоб выходзіць за рамкі кам-петэнцыі Мінжылкамгаса.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2001 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» адказ на зварот можа быць абскар-джаны ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам.

 

Намеснік Міністра                              В.А. Смірноў.

 

 

КАМЕНТАР  МІХАСЯ  ВАРАНЦА

 

 

Мінжылкамгас канстатуе

 

Сутнасць, квінтэсенцыя неапублікаванага артыкула: Акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпа-веднасці з Канстытуцыяй (арт. 137), а Савет Міністраў, насу-перак артыкулу 17 Асноўнага Закона, не зацвердзіў тыпа-выя дамовы на дзяржаўнай беларускай мове.

У пісьме Мінжылкамгаса намеснік міністра Віталь Смірноў бадзёра паведамляе, што ў Беларусі на найвы-шэйшым, «канстытуцыйным узроўні замацаваны роўны юрыдычны статус абедзвюх дзяржаўных моў»! Дзякуй, спадар Смірноў, за канстатацыю факта! Ведаем! У тым ліку ведаем, што ўрад не мае аніякага дачынення да зама-цавання ў Канстытуцыі моўнай роўнасці.

Што па сутнасці? Чаму Савет Міністраў па сёння не зацвердзіў дамоўныя бланкі па-беларуску? Адказу па сутнасці ў пісьме Мінжылкамгаса няма! Замест адказу В. Смірноў, ужо не так бадзёра, паведамляе: «Тыпавыя дага-воры… зацверджаны на рускай мове пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2009 г. №  99″. Зноў канстатацыя!  І гэта ведаем, спадар Смірноў. У тым ліку ведаем, хто ў Савеце Міністраў нясе адказнасць за стан спраў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі…

 

 Ад імя і па даручэнні ўрада 

 

Мінжылкамгас дзейнічае ад імя і па даручэнні ўрада Беларусі, пазіцыя міністэрства наконт тыпавых дамоў з’яўляецца пазіцыяй Савета Міністраў! З Апарата Савета Міністраў мне двойчы напісалі (апошні раз — 20 лістапада 2019 года): «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца калегіяльным цэнтральным органам дзяржаўнага кіраван-ня. У склад Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь увахо-дзяць міністры, якія нясуць адказнасць за стан спраў у дару-чанай ім сферы дзейнасці. Пытанні, выкладзеныя ў Вашых зваротах, датычацца кампетэнцыі Мінжылкамгаса».

Ганебнае сартаванне

 

Мінжылкамгас (чытай — Савет Міністраў) праз аблвыканкамы і Менскі гарвыканкам накіраваў прад-прыемствам ЖКГ чарговае даручэнне падрыхтаваць ты-павыя дамовы на беларускай мове (папярэдняе такое «філалагічнае» даручэнне год таму было накіравана сло-німскім камунальнікам).

Такім чынам, урад падзяліў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг на дзве няроўныя катэгорыі. Першай катэгорыі прапануюцца тыпавыя дамовы па-руску, зацвер-джаныя Саветам Міністраў, другой катэгорыі (ніжэйшага гатунку) — саматужныя па-беларуску, зацверджаныя ды-рэктарам мясцовага прадпрыемства ЖКГ.

Магчыма, гэта даручэнне будзе выканана. Маг-чыма, на кожным прадпрыемстве ЖКГ будзе вывешана інфармацыя:»Паважаныя спажыўцы! Прапануем Вам на выбар тыпавыя дамовы па-руску і саматужныя па-бе-ларуску!».

Магчыма, даручэнне і не будзе выканана. Ужо вядомая нам гарадзенская чыноўніца Алена Каспяровіч (гл. артыкул «Языча, языча, які чорт цябе кліча?» — «НС» № 6, 05.02.2020) у лісце ад 11 лютага гэтага года, насуперак сцвярджэнню Смірнова пра «нішто не перашкаджае», паўторна адмовіла Кацярыне Варанец у праве падпісаць беларускамоўныя дамовы, адно гэтым разам не прапа-навала скарыстацца паслугамі перакладчыка.

З нагоды такога ганебнага сартавання мы можам сказаць і міністру ЖКГ Аляксандру Церахаву і Прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу на даступнай ім мове іхняга начальніка: «Пазорышча!»

 

Каго баяцца беларускія міністры?

 

Відавочна, чыноўнікі-выканаўцы, ад дырэктара раённага прадпрыемства ЖКГ і да членаў урада ўключна, без загаду баяцца нават пальцам паварушыць дзеля забяс-печання грамадзянам Беларусі магчымасці заключаць тыпавыя дамовы на беларускай мове. Маленькія начальнікі баяцца вялікіх. Гэта добра бачна на прыкладзе дырэктара Слонімскага ГУП ЖКГ Алега Конана. Загадалі Конану перакласці дамовы на беларускую мову і заключыць іх з Міхасём Варанцом — пераклаў і заключыў, наконт Ка-цярыны Варанец загаду не было — не заключыў.

На прадпрыемствах ЖКГ усе бланкі  тыпавых да-моў — у электронным выглядзе. Цана пытання роўна кошту аднаго аркуша паперы фарматам А-4 з тэкстам пастановы Саўміна аб зацвярджэнні беларускамоўных бланкаў. Аднак Савет Міністраў упарта ігнаруе Канстытуцыю і не зацвя-рджае беларускамоўныя бланкі тыпавых дамоў.

Каго баяцца большыя начальнікі — міністр ЖКГ Це-рахаў і Прэм’ер-міністр Румас? Што за невядомыя нам «эксперты» і «спецыялісты», не дазваляюць ураду зацвер-дзіць дамоўныя бланкі на беларускай мове? Напрыклад, 3 студзеня 2019 года Адміністрацыя Прэзідэнта накіравала мой зварот да А. Лукашэнкі ў Савет Міністраў для «разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй». Кампэтэнцыя ва ўрада была і ёсць, а зацверджаных дамоўных бланкаў па-беларуску як не было, так і няма.

 

«Нешта» пераважвае «Нішто»

 

У трох лістах запар Міжылкамгас нястомна піша адну і тую ж аптымістычную фразу: «Нішто не пера-шкаджае» заключыць са спажыўцом беларускамоўныя дамовы!

Але! Нешта перашкодзіла Конану і Каспяровіч за-ключыць з Кацярынай Варанец беларускамоўныя дамо-вы… Нешта перашкаджае Церахаву і Румасу прытры-млівацца літары і духу Канстытуцыі Беларусі, перашкаджае зацвердзіць дамоўныя бланкі па-беларуску…

З пэўнасцю можна сказаць толькі адно: нейкае невядомае і магутнае «Нешта» пераважвае ўрадавае «Нішто»!

Міхась Варанец,

г. Слонім.

З Пагоняй на тарчы

Ён кіраваў кафедрай жывапісу ў Акадэміі мастацтваў і адначасова ўзначальваў Управу Беларускага народнага фронту. Быў галоўным у Згуртаванні беларусаў свету і сядзеў пяць сутак нібыта за нецэнзурную лаянку. Аляксей Марачкін — адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў, чые творы і грамадзянская пазіцыя выклікаюць як захапленне, так і крытыку.

30 сакавіка 2020 года ён ад-святкаваў сваё 80-годдзе. Вашай увазе — некаторыя факты з яго бія-графіі, а таксама рэдкія кадры, на якіх можна ўбачыць знакамітага мастака падчас працы ва ўласнай майстэрні. Піша TUT.BY.

 

 

Свой юбілей Алесь Мара (гэта псеўданім мастака) нечакана сустра-кае ў Чарнагорыі. Ён накіраваўся туды разам з іншымі беларускімі мас-такамі на пленэр, але з-за каранаві-руса не змог своечасова вярнуцца дадому.

Як тлумачыць нам Ігар Мара-чкін, сын Аляксея Антонавіча, гэты пленэр ужо не першы год ладзіць чарнагорскі бізнесмен Ратка Паповіч. Беларусы жывуць за яго кошт у віле высока ў гарах і займаюцца твор-часцю.

Праца на Балканах атрымалася надзвычай плённай. З пачатку сака-віка Марачкін-старэйшы стварыў ужо 19 карцін. Некаторыя з іх заста-нуцца ў Чарнагорыі.

— Звычайна мастак пакідае гас-падару некалькі твораў, пра якія з ім дамовіцца. Так прынята: творцы вы-казваюць удзячнасць за гасцінны прыём, — кажа Ігар Марачкін.

— Умовы для працы сапраўды створаны найвыдатнейшыя, — працяг-вае спадар Ігар і прыводзіць наступны прыклад:

— У краму звычайна выязджае гаспадар. Згодна з правілам, у машы-не падчас каранціну можна ездзіць толькі ўдвух: кіроўца і пасажыр на заднім сядзенні. Але вялікай патрэбы ў вандроўках няма. У спадара Раткі надзвычай вялікая гаспадарка. Усё як звычайна на нашых сядзібах: ёсць і жывёлы, і птушкі. Адпаведна, ёсць ежа, таксама — запасы віна. Можна за-бяспечыць сябе харчаваннем на мно-гія месяцы нават без крамы.

На мінулых выхадных бела-русы арганізавалі на віле выставу: павесілі на сценах свае творы.

— Яны зрабілі гэтую выставу больш для сябе. Былі запрошаны літаральна некалькі мясцовых маста-коў, якія жывуць паблізу. Каб пад-трымаць аўтараў, паказаць, што зараз яны не адны.

А так беларусы жывуць на віле амаль у поўнай ізаляцыі. Найблі-жэйшыя населеныя пункты размеш-чаныя на адлегласці за дзесяць кіла-метраў.

— Настрой ва ўсіх добры, ба-дзёры. Песімізму няма. Так, бацька хоча вярнуцца на Радзіму, але падпа-радкоўваецца міжнародным правілам. Перасядзець гэтую сітуацыю ў гарах будзе больш правільна.

 

Аляксей Марачкін — чала-век з дзвюма датамі нараджэння.

— Я заўсёды тлумачу гэтую блытаніну, — казаў мастак у інтэрв’ю «Нашай Ніве». — Сапраўдны мой дзень нараджэння — 30 сакавіка, «на Божага чалавека Ляксея нарадзіўся», як маці казала. А калі я пайшоў у першы клас, ведаў толькі, што ў сакавіку, але не ведаў даты. Чамусьці дзясятка спа-дабалася. Так і з’явілася 10 сакавіка. І пачало «гуляць» у афіцыйных даку-ментах. А ў даведніках па мастацтве ўжо фігуруе 30 сакавіка.

Малым дзіцём Марачкін, які нарадзіўся на Чэрыкаўшчыне (усход Магілёўшчыны), стаў сведкам бою паміж нямецкімі і савецкім лётчыкамі — ішла Вялікая Айчынная вайна. Як згадваў мастак у інтэрв’ю «Новаму часу», аднойчы ён схаваўся ў жыта, каб лепш паглядзець на бой. Убачыў, як за адным самалётам з’явіўся чорны дым. Выбуху не было. Прайшло больш за сорак гадоў, і калі пачалі асушаць балоты, то знайшлі і той са-малёт, і нават савецкага лётчыка ў ім — у торфе захавалася амаль усё.

— Загінулы лётчык выглядаў нібы жывы. Пазней дазналіся яго імя і паставілі помнік.

 

Маляваць Марачкін пачаў яшчэ ў школе.

— [Бацька] казаў: «Ты, Ляк-сейка, гультай. Нічога не ўмееш — то-лькі маляваў бы». А я на замерзлых шыбах розныя ўзоры цвіком шкрабаў. Не памятаю, каб ён з вайны прывёз швейную машынку ці нешта такое, а прывёз ахапак паштовак. Як пасля высветлілася, гэта былі рэпрадукцыі з Дрэзданскай галерэі, Луўра. Яму не было абыякава, што я малюю. Але я ўсё самастойна спасцігаў, — расказваў ён у інтэрв’ю «Нашай Ніве».

Першыя творы Алеся Мары былі надрукаваныя ў школьных альбо калгасных сценгазетах.

— Адзін раз мяне пабіў адна-класнік. «За што ты майго бацьку скрытыкаваў?» А ён быў п’яніца: на-маляваў яго з бутэлькай. Гэта быў першы «ганарар».

 

Пасля школы Марачкін выра-шыў паступаць у Менскае мастацкае вучылішча, але не прайшоў конкурс. Яму пашанцавала: яго і іншых калег па няшчасці прынялі на мастацка-гра-фічны факультэт Віцебскага педін-стытута (яго Аляксей Антонавіч ско-нчыў у 1962-м).

Потым была служба ў арміі, дзе мастак спаліў танк.

— Зімой сказалі: на макетах ты навучыўся кіраваць, сядай у сапраў-дны танк. Я залез і ўсе кнопкі ўклю-чыў. Сістэма не вытрымала напругі — і пачала гарэць праводка, схапілася полымя. Я ледзь уцёк. І танк выгарэў ушчэнт: чорны стаяў на белым снезе, — расказваў Марачкін «Нашай Ніве». — <…> На гаўптвахту мяне не паса-дзілі. А пасля навучылі на танку ез-дзіць. Мне падабалася, што не трэба вучыць правілы дарожнага руху.

 

Вярнуўшыся з войска, Аляк-сей Антонавіч пэўны час выкладаў жывапіс у Жодзіне, а потым паступіў у Акадэмію мастацтваў (скончыў у 1972-м).

Ужо ў тыя гады мастак меў рэпутацыю дысідэнта. Так, да 100-годдзя са дня нараджэння Леніна студэнтам загадалі намаляваць што-небудзь адпаведнае. Марачкін ства-рыў твор пад назвай «Смаленне чор-нага кабана». Зразумець маштаб кра-молы могуць толькі тыя, хто ведае, якім заідэалагізаваным было тагача-снае савецкае грамадства. Да таго ж мастак яшчэ і заявіў чыноўнікам, што Ільіч, маўляў, любіў таксама паесці сала, таму не бачыць у сваім учынку праблемы.

 

У глухія брэжнеўскія часы Марачкін з’яўляўся ўдзельнікам тво-рчага асяродка «На Паддашку» — так называлася майстэрня мастака Яўгена Куліка на цяперашнім праспекце Не-залежнасці, што месцілася насупраць будынка КДБ.

Там збіраліся будучы лідар БНФ Зянон Пазняк, гісторык Міхась Чарняўскі, даследчык Міхась Рама-нюк, паэт Алесь Разанаў. Менавіта падчас гэтых дыскусій нарадзіліся ідэі дзвюх гучных выстаў: выставы да ста-годдзя са дня нараджэння паэтэсы Алаізы Пашкевіч (Цёткі) у 1976-м і выставы да юбілею паэта Міколы Гу-соўскага (у 1980-м).

— Рашэннем ЮНЕСКА юбілей Міколы Гусоўскага быў унесены ў сусветны каляндар выдатных куль-турных падзей. У гэтых абставінах не адзначыць падзею было для кіраў-ніцтва БССР тое ж самае, што пра-дэманстраваць усяму свету абыяка-васць ці нават варожасць да беларус-кай нацыянальнай культуры. Адзна-чыць — паспрыяць распаўсюджванню ў Беларусі нацыяналістычных наст-рояў, — пісаў мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі. — Вырашылі ўсё ж юбілей аўтара «Песні пра зубра» адсвятка-ваць, але трактаваць беларускага генія як носьбіта духоўнай велічы «ўсходнеславянскіх народаў».

— А паколькі ніякіх святочных мерапрыемстваў падрыхтавана не бы-ло, давялося ўхапіцца за паўпад-польную, «нацыяналістычную» вы-ставу, надаць ёй афіцыйны статус, — працягвае Васілеўскі. — Але афіцыйнае — значыць падцэнзурнае. Ад мастакоў запатрабавалі зняць з экспазіцыі тво-ры, у якіх прысутнічае герб «Пагоня». Тыя, зразумела, адмовіліся. Астатнія іх падтрымалі і заявілі: калі здымуць гэтыя творы, мы паздымаем свае і вы-ставы ўвогуле не будзе. Экстрэмаль-ныя абставіны прымусілі ўладу саступіць: ніводзін твор не быў зняты з экспазіцыі.

Падчас перабудовы Марачкін уключыўся ў грамадскае жыццё, якое тады літаральна віравала. У 1986-м ён разам з мастаком Міколам Купавам арганізавалі ў Траецкім прадмесці «Выставу аднаго дня». Тое свята скон-чылася скандалам: на дзяцей (наву-чэнцаў Рэспубліканскай школы-інтэр-ната па музыцы і выяўленчым мас-тацтве) нацкавалі былых «афганцаў». Тых падманулі: расказалі, што дзеці, якія бралі ўдзел у абрадзе гукання вясны, святкуюць дзень нараджэння Гітлера. Марачкін ды Купава скар-дзіліся ў пракуратуру, але атрымалі толькі адпіску.

У 1988-м Марачкін увайшоў у грамадскую раду «Мартыралога Беларусі» — таварыства, якое займа-лася тэмай сталінскіх рэпрэсій. Між іншым, менавіта на ўстаноўчым сходзе «Мартыралога» быў створаны арга-нізацыйны камітэт Беларускага на-роднага фронту, сябрам якога стаў і Марачкін.

У наступным годзе Марачкін разам з аднадумцамі сустракаўся з кіраўніцтвам БССР і марна спрабаваў дамовіцца, каб устаноўчы з’езд БНФ адбыўся ў Менску (урэшце ён пра-йшоў у Вільні). У 1990-м разам з Зянонам Пазняком і Юрыем Хадыкам Аляксей Антонавіч падаваў заяўку, каб адсвяткаваць у Менску Дзень Волі (25 сакавіка).

У 1990-м ён вылучыў сваю кандыдатуру на парламенцкія выба-ры ў Вярхоўны Савет 12-га склікання — першыя, якія праходзілі на альтэр-натыўнай аснове. Мастак ішоў на выбары як сакратар праўлення БНФ. Яго галоўным супернікам па сталіч-най Чкалаўскай акрузе быў пісьмен-нік, генерал міліцыі Мікалай Чаргінец. Але ніхто з іх так і не стаў дэпутатам: яўка выбаршчыкаў аказалася занадта нізкай. А на паўторныя выбары Ма-рачкін сваю кандыдатуру ўжо не выстаўляў.

Сакратаром управы БНФ Марачкін з’яўляўся да 1993 года.

— Што мы зрабілі не так? Адзін надта свядомы спрачаўся з другім, які не дарос да яго свядомасці, і ўвесь час казаў: «Згода!» Таму і прафукалі. Я маю на ўвазе Зянона Пазняка і [Станіслава] Шушкевіча, — казаў мастак TUT.BY.

 

Палітыкай Аляксей Антонавіч займаўся на грамадскіх пачатках, бо знаходзіўся на вольных хлябах толькі ў 1970-я. Пасля стаў галоўным маста-ком Мастацкага фонда, у 1988-м — выкладчыкам у Акадэміі мастацтваў. Праз два гады ўзначаліў кафедру жы-вапісу.

Цяпер цяжка ўявіць тую во-льніцу, якая панавала ў сталічных ВНУ. Як расказваў Марачкін, разам са студэнтамі ён зладзіў перформанс да аднаго з «Чарнобыльскіх шляхоў». Дарэчы, Чарнобыль паўплываў і на жыццё нашага героя: Ігар, сын ма-стака, быў ліквідатарам аварыі.

Падчас «Шляху» студэнты Марачкіна ішлі ўнутры кардонных чорных труб, з якіх ішоў дым — запа-льваліся дымавыя шашкі. Цяпер мастак нават не марыць, каб студэнты выйшлі на мітынг гэтак жа свабодна.

— Каб была свабода ўнутры чалавека, то сёння з Акадэміі мастац-тва выйшлі бы з такім перформансам! Каб студэнтам сказалі, што трэба па-йсці і выказаць свае адносіны — мо-ладзь ішла б.

У 1997-м мастак быў выму-шаны сысці з акадэміі.

— У канцы 1990-х многія вы-кладчыкі страцілі свае пасады. Тады галоўным ідэолагам быў сумнавя-домы Замяталін <…>. Дык вось, мяне выклікаў рэктар Васіль Пятровіч Шаранговіч і расказаў, што наверсе жадаюць ад мяне пазбавіцца. Я яго падводзіць не хацеў, таму звольніўся, але не па ўласным жаданні. Праўда, у хуткім часе знялі і самога Шаран-говіча, — расказваў Марачкін.

З таго часу Алесь Мара пра-цуе як вольны мастак і рэгулярна тра-пляе на старонкі газет ды сайтаў. Пра-ўда, адпаведныя нагоды часам ства-рае не сам творца, а іншыя асобы.

Так, у 2008-м Марачкін — на той момант кіраўнік Рады Згуртаван-ня беларусаў свету «Бацькаўшчына» — быў затрыманы на пяць сутак — ні-быта за тое, што брыдкасловіў каля будынка Цэнтральнага РУУС. Пад выглядам пакупнікоў да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія зрабілі пе-ратрус і канфіскавалі расцяжкі і пла-каты да Дня Волі.

Зрэшты, Марачкін сапраўды ніколі не заставаўся ў баку ад палітыкі і выказваў сваю грамадзянскую пазі-цыю ў творах. Так, у 2006 годзе, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў на Каст-рычніцкай плошчы ладзіліся пратэ-сты, ён стварыў карціну «За Свабоду! Плошча Каліноўскага». У яго кар-цінах увасоблена і дзяжурства ля рэс-тарана «Поедем поедим», што мес-ціцца ля Курапат.

— Палітычная тэма — не асноў-ная ў маім жыцці, але яна асноўная ў маёй грамадскай пазіцыі. Скажыце, хто сёння бярэ смеласць выказацца срод-камі мастацтва ў адносінах да пану-ючага ў краіне палітычнага рэжыму? Адзін-два чалавекі, — адказваў Мара-чкін на крытыку ва ўласны адрас.

Дзеля аб’ектыўнасці, часам пазіцыя юбіляра выклікае пярэчанні і здзіўленне. Так, сярод яго твораў — і карціна «Меня неправильно поняли». На ёй Марачкін увасобіў партрэт Святланы Алексіевіч і заявіў, што Нобелеўскай прэміі былі вартыя шмат іншых пісьменнікаў, якія пісалі па-беларуску. Маўляў, хоць у кнігах Святланы Аляксандраўны ёсць пра чырвонага чалавека, пра СССР, яна пісала іх па-руску.

— Што да крытыкі… Лічу, што мастак сам сабе найгалоўнейшы суд-дзя. Я ведаю як і свае хібы, так і ста-ноўчыя якасці. На сваіх выставах я ніколі не кладу кнігу водгукаў, — кажа Марачкін. — Мне казалі, што і ў сеціве на мае творы шмат каментарыяў. Але я не давяраю ўсім гэтым словам. Я давяраю сабе, маім калегам-мастакам альбо мастацтвазнаўцам, якія праана-лізуюць творы, зробяць нейкія заў-вагі. Па-другое, калі ў мастака шмат непрыяцеляў, то гэта нармальна. У кепскага мастака ўсё добра.

ТUT.BY.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY, vytoki.net і з архіва Сяргея Навумчыка..

Навіны Германіі

Смяротнасць праз COVID-19 у Германіі застаецца адносна нізкай

Германія — пятая па ліку краіна све-ту паводле колькасьці заражаных каранаві-русам людзей. Аднак у параўнанні з іншымі краінамі яна ўсё яшчэ мае адносна нізкі ўзровень смяротнасці. Украінская Свабода тлумачыць, што адбываецца ў самой Гер-манія, і якія фактары трэба браць пад увагу для справядлівага параўнання.

 

Германія па-ранейшаму адрозніваецца ад суседзяў

 

Германія па-ранейшаму застаецца адной з найбольш пацярпелых ад карана-віруса ў свеце. Толькі ЗША, Італія, Іспанія і Кітай апярэджваюць паводле колькасці заражаных.

На 20 сакавіка былі зарэгістраваны 44 смяротныя выпадкі ў 15 320 інфікаваных. Тады смяротнасьць складала каля 0,29 пра-цэнта. Навукоўцы і аглядальнікі ў той час выказалі здагадку, што статыстыка зменіцца да пачатку красавіка, але Германія ўсё яшчэ адрозніваецца ад суседзяў.

Па стане на 2 красавіка ў ЗША было 5 137 памерлых на 216 722 заражаных. Такім чынам, смяротнасць у гэтай краіне складае 2,37 працэнта.

У Італіі, якая лічыцца эпіцэнтрам пандэміі ў Еўропе і самай пацярпелай кра-інай па колькасці смяротных выпадкаў, налічваецца 13 554 смерцяў пры 110 574 за-ражаных. Смяротнасць складае каля 11,9 працэнта.

У Іспаніі 104 118 заражаных і 9 387 загінулых. Гэта, у сваю чаргу, дзесьці каля 9,02 працэнта.

У Францыі, якая крыху адстае па-водле колькасці заражаных ад Германіі — 57763 інфікаваных, 4 043 загінулых, гэта 7 працэнтаў.

У Германіі, аднак, толькі 931 смерць на 77 981 выпадак хваробы. Гэта 1,2 пра-цэнта.

Такім чынам, паказчыкі істотна не змяніліся.

 

Назіральнікі кажуць, што адносна нізкі ўзровень смяротнасці ў Германіі тлумачыцца не адной, а некалькімі магчы-мымі прычынамі і нават узаемасувяззю розных фактараў. Сюды ўваходзяць: адно-сна малады ўзрост большасці інфікаваных, якасць сістэмы аховы здароўя, вялікая коль-касць тэстаў на інфекцыю. Ёсць таксама некаторыя дадатковыя нюансы.

 

Узрост заражаных і дадатковыя фактары

 

У павярхоўным параўнанні Германіі і Італіі першае, што кідаецца ў вочы, — гэта ўзрост заражаных.

У 2019 годзе амаль чвэрць італьян-скага насельніцтва складалася з людзей старэйшых за 65 гадоў. Італія мае другое па велічыні найстарэйшае насельніцтва сярод усіх краінаў свету, і большасць памерлых — пажылыя людзі. Пры гэтым большасць за-ражаных у Германіі — адносна маладыя людзі. Паводле Інстытута Роберта Коха, больш за 80 працэнтаў заражаных — мала-дзейшыя за 60 гадоў.

 

Насельніцтва Германіі і Італіі мае прыблізна аднолькавы сярэдні ўзрост — гэта дзве найстарэйшыя краіны ЕС. Але сярэдні ўзрост заражаных у Германіі складае менш за 46 гадоў, у адрозненне ад Італіі, дзе сярэдні ўзрост заражаных складае 63 гады.

Здаецца, гэта шмат што тлумачыць, таму што чым старэйшы чалавек, тым вышэйшы шанц памерці ад COVID-19. Самі немцы згодныя з гэтай версіяй.

— Адзін з магчымых фактараў — дэ-маграфічны. Да гэтага часу ў Германіі ў сярэднім мы маем справу з адносна мала-дымі інфіцыраванымі людзьмі, — заявіў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Гер-маніі пры канцы сакавіка.

Але некаторыя назіральнікі адзнача-юць, што, калі, напрыклад, разглядаць асо-бна ўзроставую групу 70-79 гадоў, то ў Італіі смяротнасць сярод іх склала 12,8%, а ў Кітаі, напрыклад, на тую ж узроставую катэгорыю прыпадае толькі 8%.

У якасьці дадатковай праблемы, якая можа павялічыць смяротнасць, як гэта бы-ло ў Італіі, некаторыя называюць не столькі сам каранавірус, колькі бактэрыі.

У Італіі найбольшая колькасць смер-цяў звязана з антымікробнай устойлівасцю ў ЕС, а траціна ўсіх выпадкаў смерці ад ан-тымікробнай рэзыстэнтнасці ў ЕС прыпадае на Італію. Так, каранавірус не з’яўляецца бактэрыяльнай інфекцыяй. Але вірусная інфекцыя часта можа адкрыць шлях да дру-гасных інфекцый або ўскладненняў, на-прыклад, бактэрыяльнай пнеўманіі.

Такім чынам, калі чалавек у выпад-ках ускладненняў не можа належным чы-нам лячыцца антыбіётыкамі з прычыны яго ўстойлівасці да бактэрый, гэта тое, што мо-жа забіць пацыента, але не сам вірус, тлу-мачаць эпідэміёлагі ў інтэрвію BBC.

Такім чынам, становіцца зразумела, што толькі ўзрост пацыентаў не абавязкова з’яўляецца ключавым фактарам нізкай смя-ротнасьці, ёсць і іншыя магчымыя пры-чыны.

«Германія таксама лепш абараняе сваіх пажылых людзей, якія падвяргаюцца вялікай рызыцы. Федэральныя землі заба-ранілі пажылым людзям рабіць візіты, а чыноўнікі вынеслі тэрміновыя папярэ-джанні аб абмежаванні кантактаў з пажылымі людзьмі. Шмат хто, здаецца, накіраваў сябе ў добраахвотны каранцін. Вынікі відавочныя: пацыенты ва ўзросце да 80 складаюць каля 3 адсоткаў зара-жаных, хаця яны складаюць 7 адсоткаў насельніцтва», — адзначае аглядальнік New York Times.

Пашыранае тэставанне

 

Большасць назіральнікаў працягва-юць пільна звяртаць увагу на актыўныя тэсты нямецкага насельніцтва на COVID-19. Немцы, на думку экспертаў, праводзяць вельмі вялікую колькасьць тэстаў і такім чынам ідэнтыфікуюць тых, хто пераносіць інфекцыю, не маючы прыкметаў. Вылуча-ючы такіх людзей, Германія стрымлівае рас-паўсюджванне хваробы.

— У некаторых краінах правяраюцца толькі вельмі сімптаматычныя выпадкі (напрыклад, у Італіі), у іншых — больш шы-рокая стратэгія тэставання (напрыклад, у Германіі), — заявіў Дзітрых Ротэнбахер, дырэктар Інстытута эпідэміялогіі Універсі-тэта Ульм у Германіі. Гэта азначае, што ня-гледзячы на тое, што Германія застаецца пятай пацярпелай краінай у свеце, вера-годна, будзе менш невядомых выпадкаў за-ражэння, чым у многіх іншых краінах, дзе тэставанне зрабіць больш складана.

Нямецкія лабараторыі штотыдзень праводзяць сотні тысяч тэстаў на карана-вірусную інфекцыю, паведамляе Financial Times.

— Мы можам зрабіць больш за 160000 тэстаў у тыдзень, і гэтую колькасць можна павялічыць, — сказаў журналістам прафесар Інстытута Роберта Коха Ротар Уілер.

 

Медычная сістэма

 

Якасць медычнай сістэмы адыгры-вае пэўную ролю ў зніжэнні смяротнасці.

На першы погляд, Германія лепш за ўсіх гатовая да ўспышкі каранавіруса з пры-чыны самай вялікай колькасьці ложкаў у рэанімацыі. Падчас эпідэміі дзяржава вы-рашыла павялічыць іх колькасць прыблізна да 56 000.

Паводле некаторых звестак, у Герма-ніі было каля 29,2 ложкаў для інтэнсіўнай тэрапіі на 100 000 чалавек, што ўдвая больш, чым 12,5 ложкаў у Італіі.

 

Крытычную ролю ў выратаванні жыцця таксама адыгрывае наяўнасць ме-дычнага абсталявання, напрыклад, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, ад якіх зале-жыць жыццё людзей, якія знаходзяцца ў кры-тычным стане. На пачатак эпідэміі ў Італіі па дадзеных Міністэрства надзвычайных сытуацый, было каля 5 000 АШВЛ. У Гер-маніі, для параўнання, іх было 10 000, і яны замовілі яшчэ 25 тысяч на працягу года.

Але гэта яшчэ не ўсё. Адно з дадат-ковых адрозненняў нямецкай медыцынскай сістэмы — вялікая колькасць належным чы-нам падрыхтаваных медсясцёр.

Паводле аглядальніка CNN, «COVID-19 будзе працягваць выяўляць моцныя і слабыя бакі медычных сістэм ва ўсім свеце».

 

Метадалогія падліку

 

Некаторыя аглядальнікі звяртаюць увагу на яшчэ адзін важны і не відавочны на першы погляд фактар — метадалогія вылі-чэння смяротнасці ад каранавіруса ў роз-ных краінах. Гэта можа стаць прычынай зна-чнай розніцы ў паказчыках смяротнасці.

Як тлумачыць эпідэміёлаг BBC Карл Джыган, на самай справе адрозніваюць два тыпы смяротнасці. Першы — гэта колькасць загінулых, у якіх каранавірус пацвердзіла тэставанне. Гэта называецца «каэфіцыент лятальнасці выпадкаў». Другі — гэта доля людзей, якія паміраюць пасля распаўсю-джанай інфекцыі, і гэта «смяротнасць ад заражэння».

Вы можаце ўзяць, напрыклад, 100 чалавек, якія былі заражаныя каранавіру-сам. У дзесяці з іх хвароба пайшла настолькі дрэнна, што іх шпіталізавалі, і там зарэгі-стравалі вірус. Астатнія 90 наогул не прайшлі праверку. Тады адзін з пацыентаў у баль-ніцы памірае ад вірусу, а астатнія 99 чалавек выжываюць. У гэтым выпадку гэта будзе азначаць, што смяротнасць складае кожны 10, або 10%. Але смяротнасць ад заражэння складзе толькі адзін са 100, альбо 1%, тлу-мачыць BBC.

У гэтым выпадку таксама варта разумець, што калі ў дзяржавах тэстуюць толькі вельмі хворых пацыентаў, якія па-ступілі ў бальніцу, але не правядуць абсле-даванне менш хворых (ці нават бессімптом-ных) пацыентаў з каранавірусам, якія не трапляюць у бальніцу, смяротнасць можа быць вышэйшай, чым у краінах, дзе людзі вельмі актыўна тэстуюцца (напрыклад, Германія ці Паўднёвая Карэя), гаворыцца ў артыкуле.

Для таго, каб параўнаць узровень смяротнасці ў розных краінах, варта тэс-таваць не толькі сімптаматычныя выпадкі, але і бессімптомныя. Наяўнасць гэтых да-дзеных дасць дакладнае ўяўленне пра тое, як пандэмія ўплывае на ўсё насельніцтва, а не толькі на пацыентаў.

Ёсць таксама пытанні аб тым, як падлічваюцца выпадкі, напрыклад, калі ча-лавек захварэў на рак, але памёр пры зара-жэнні каранавірусам: ці гэта смерць ад раку ці ўсё ж такі вірус? Падчас эпідэмій лекары з большай верагоднасцю звязваюць боль-шасць смерцяў з вірусам.

Бюро нацыянальнай статыстыкі Вя-лікабрытаніі фіксуе ўсе выпадкі смерці, якія адбыліся ад COVID-19, гэта значыць, калі каранавірус згадваецца ў пасведчанні аб смерці, незалежна ад таго, ці былі праве-дзены аналізы, ці гэта быў проста пада-зраваны вірус, паведамляе BBC. Італія фіксуе любую смерць інфікаванага кара-навірусам як смерць, выкліканую COVID-19; як і Германія, і Ганконг.

Акрамя таго, не забывайце, што многія людзі могуць памерці праз гэтую хваробу і ніколі не праходзяць праверку на яе.

Радыё Свабода.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ВАЛЕРЫЯ  МАРАКОВА

(27.03.1909 — 29.10.1937)

Не вярнуцца дахаты паэту,

Як і зорцы, што ўпала, у неба

Не вярнуцца з крывавае Леты,

Дзе паэтам нічога не трэба.

І няма на Айчыне прарока.

Ёсць чырвонае лісце, як кроў.

Тут да смерці сягоння — паўкрока,

І, як зорка за хмарай, — любоў.

 

Ты глядзіш на турэмныя сцены,

Як на ноч, што ваўчэе штоміг,

Дзе счарнелыя краты, як вены

На руках у забойцаў тваіх.

Але верыш ты ў светлае ранне,

Як у Бога, што помніць пра нас.

І яно ў нашы хаты загляне,

Хоць, як сонца, далёка наш час.

 

Ты на неба глядзіш, там не зоры,

А там кроў, як на столі турэмнай.

І твой крык толькі рэха паўторыць

І схаваецца ў цемры падземнай,

І травой прарасце праз каменне,

І ажывіцца ў сэрцах людскіх:

«Не паставіць народ на калені

Нат забіўшы паэтаў усіх!»

31.10 — 4.11.2007 г.

 

БАЛАДА ЛУКАША КАЛЮГІ

(27.09.1909 — 5.10.1937)

Маладыя гады… Залатыя гады…

Але час не святы. Арыштанцтва, суды.

І ты — вораг народа, і гэты народ

Прад табою цяпер,  як з калючкамі дрот.

І навокал, як вечнасць, чужая зіма,

І дарогі да сонца і сонца няма,

Бо яго расстралялі — свяціла яно.

І цяпер каля вогнішча жлукцяць віно

Звар’яцелыя каты, якім гэты свет,

Нібы беглага зэка заснежаны след.

І адсюль не ўцячы, бо краіна — турма,

Але думак пра волю турме не ўтрымаць.

І ты ў думках бяжыш праз завеі дамоў

І не можаш дабегчы дадому ізноў,

Бо крычыць вартавы і страляе ў спіну…

Прачынаешся ты і не можаш заснуць,

Бо і ты пачынаеш ужо разумець,

Што ў няволі жыццё —

не жыццё і не смерць,

І твае залатыя не прыйдуць гады,

Як цвісці аніколі не будуць сады,

Дзе пустыня спрадвеку і дзе халады…

6 — 8.11.2007 г.

 

БАЛАДА  МАКСІМА ЛУЖАНІНА

(2.11.1909 — 13.10.2001)

Жыццё прайшло, як кніга прачытана…

Жыццё прайшло, нібы святло ўзарвана

І Храм разбураны на ўзгорку тым,

Дзе ўсё, як сон, дзе ўсё, як райскі дым…

 

Жыццё прайшло, але было жыццё,

Нібы на дрэве высахлым лісцё

Было.

І больш ніколі ўжо не быць

Пад гэтым небам, дзе аблокам плыць,

Табе і мне, і гэтаму святлу

Падобнаму на вострую стралу,

Што пранізаўшы нашу цемнату,

Ляціць далей і плача на ляту …

 

Жыццё прайшло, нібыта дзень прайшоў,

І паўзлятала вараннё з крыжоў,

І свечкі захлынуліся святлом,

Нібы згарэў стары гасцінны дом …

13.10.2001 г.

 

БАЛАДА ЯНІНЫ КАХАНОЎСКАЙ

(26.11.1909 — 16.07.2005)

 

Па Манхэтане гоніць лістоту

Вецер сумны, як сумная ты.

І не любіш сваю ты самоту,

І будуеш з лістоты масты

На радзіму, дзе гэткая ж восень,

Ды яна без цябе, як пажар,

У якім пачарнелая восець,

Нібы Ноеў Каўчэг сярод хмар,

Адзінока плыве, не знікае,

Бы чакае цябе, каб і ты,

Як пчала, што адна й залатая

Ною несла свой мёд залаты,

У якім ёсць любоў і ёсць вера,

Без якіх не прадоўжыцца род

І святочным не стане дзень шэры,

І вадою не зробіцца лёд

На рацэ нашай вечнасці слёзнай,

У якой не патоне Каўчэг,

Бо тануць яму сёння не можна,

Бо на ім Беларусь… Заўтра снег

Пазасыпле апалае лісце,

Быццам бы залатое святло

Снег прытушыць, якое калісьці

За табою сюды прыплыло,

Дзе ідзеш у свой лёс, маладая,

І табе сёння не сумаваць,

Не сумуе ж пчала залатая,

Паляцеўшы ў свет мёд субіраць…

14.07.2011 г.

 

БАЛАДА БАРЫСА КІТА

(6.04.1910 — 1.02.2018)

 

Ізноў прысніўся Навагрудскі замак,

Які паўстане некалі з зямлі,

Дзе ўвосень лісце языкамі клямак

Тырчыць з травы, дзе спалі матылі

У ноч, калі ўладарыў жоўты вецер

І зоры асыпаліся з нябёс,

І ты ішоў па бела-шэрым свеце

І ў сэрцы родныя прасторы нёс.

І дзень твой доўгім быў, як вечнасць,

І беларускім, як і продкаў шлях,

Што не прапаў яшчэ

пад Шляхам Млечным,

Пазначаны крыжамі на палях.

І ты прыйшоў у Навагрудскі замак,

І ён вялікі, як і родны край,

Дзе сто гадоў цябе чакала мама…

Прысніўся замак і ў табе адчай

Запалымнеў,

што жыць больш немагчыма

Без роднай Навагрудчыны, і ты

Сказаў: «Хай за мяне жыве Радзіма,

Я веру ў час Радзімы залаты…»

І снег засыпаў сцежкі і дарогі,

Дзе ты нядаўна, стомлены, хадзіў.

І зніклі ўсе надзеі і трывогі,

І засталося ўсё, што ты любіў.

29.05.2019 г.

 

БАЛАДА ПЯТРА КОНЮХА

(8.03.1910 — 14.07.1994)

… Па мястэчку Турэц ты ідзеш малады,

І гармонік з табой пяе на ўсе лады.

І мястэчку да ранку цяпер не заснуць —

Усе разам з табой пра каханне пяюць …

 

Зноў Радзіму ў сваіх ты пабачыў слязах.

А Радзіма далёка, нібы Млечны шлях,

Па якім нам да Бога на споведзь ісці.

 

Млечны шлях прад табой,

як сцяжына ў лісці,

Што сарванае ветрам ляціць і ляціць,

І не можа радзімага дрэва забыць,

Як табе не забыцца, што ты не чужы

Беларусі, якая, як цвік у крыжы,

Да якога прыбіта Еўропа і ты.

 

Ты спяваеш, не плачыш, і пішаш лісты

На Радзіму, якая жыла і жыве,

Як малітва ў касцёлах і ў кожнай царкве.

 

І лісты твае светла над светам ляцяць,

Быццам іскры з кастра, ля якога не спяць,

Як і ты, хто далёка ад роднай зямлі,

Да якой шчэ сцяжыны не ўсе зараслі…

9.05.2009 г.

 

(Працяг у наступным нумары.)

Аляксандр Грудзіна,

Шклоўская раённая арганізацыя

ГА «Таварыства беларускай  мовы імя Ф. Скарыны

 

Ян Караль Хадкевіч

(460 гадоў з дня нараджэння)

Паважаная рэдакцыя!

Падрабязна азнаёміўся з Праграмай святкавання 400-годдзя Хацінскай бітвы 1621 года, якая надрукавана ў газеце ад 25 сакавіка 2020 года № 13  (1476). Прапную, пункт 5, дзе пералічваюцца гарады Менск, Берасце, Баранавічы, Быхаў, дапоўніць горадам Шкловам. Таксама, прапаную сваю працу пра Яна Караля Хадкевіча, які мае непасрэднае дачыненне як да Шклова, так і да Хацінскай біт-вы 1621 года.

З павагай,

Аляксандр Грудзіна..

 

Ян Караль Хадкевіч (1560 — 24 верасня 1621) — вайсковы і дзяр-жаўны дзеяч Вялікага Княства Лі-тоўскага. Гетман вялікі (1605), ваявода віленскі (1616). Прад-стаўнік старажытнага магнацкага роду Хадкевічаў, што паходзіў ад кіеўскіх баяраў (XV ст.). Належаў да найстарэйшай, быхаўскай, галіны роду і ад бацькі атрымаў у спадчыну тытул графа «на Шкло-ве, Мышы і Быхаве».

Ян Хадкевіч — адзін з най-больш таленавітых вайскаводаў XVII стагоддзя. У сваёй палітычнай дзейнасці адстойваў суверэнітэт Вялікага Княства. У родзе Хадке-вічаў існавала традыцыя актыў-нага ўдзелу ў палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Ба-цька Яна, таксама Ян (1537-1579), быў кашталянам віленскім (сена-тарам) і адміністратарам Інфлян-таў. У 1568 годзе ён атрымаў ад імператара Святой Рымскай імпе-рыі Фэрдынанда тытул графа з назвамі галоўных маёнткаў — Шклова, Мышы і Быхава. Дзед вядомага вайскавода, Геранім Хадкевіч (1500-1561), быў кашталя-нам віленскім і ўваходзіў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. А брат дзеда, Рыгор Хадкевіч, быў кашталянам віленскім і гетманам вялікім літоўскім. Дзякуючы ме-навіта Хадкевічам, пачалося бу-даўніцтва Шклова на «новым», другім па ліку, месцы на беразе Дняпра, больш вядомае пад на-звай Рыжкавічы. Гэтыя традыцыі роду давалі магчымасць здоль-наму і амбітнаму чалавеку рабіць сваю кар’еру.

Дзяцінства Яна Караля праходзіла ў часы Інфлянцкай вайны. Ён быў сведкам ваенных дзеянняў на Літве і Балтыцы і ве-льмі цікавіўся вайсковай справай. Калі хлопчыку было некалькі га-доў, бацька ўзяў яго ў паход су-праць маскоўскіх войскаў Івана Жахлівага, што ўварваліся ў Літву. Пасля папярэдняй хатняй адука-цыі ў 1573 годзе Ян разам са сваім старэйшым братам Аляксандрам, распачаў навучанне ў Віленскай езуіцкай калегіі, а потым і ў Вілен-скай акадэміі. Калі кароль і вялікі князь Стэфан Баторы ў сакавіку 1579 года праязджаў праз Вільню з войскам, каб вярнуць захоплены Маскоўскім войскам Полацк, ад імя студэнтаў акадэміі яго вітаў менавіта малады Ян Хадкевіч ура-чыстай прамовай. Ён вылучаўся сваёй здольнасццю да навукі і ўжо тады меў моцны характар. Пасля смерці бацькі атрымаў у спад-чыну не толькі маёнткі, але і тытул графа на Шклове, Мышы і Быхаве. Потым была вучоба за мяжой, дзе Ян Хадкевіч, апрача акадэмічнага курсу, шмат увагі прысвячаў вай-сковым ведам і тэорыі вайсковай справы.

Па вяртанні на радзіму ў 1590 годзе Ян Хадкевіч зрабіўся вайскоўцам. Ужо ў 1595 годзе ён камандаваў уласнай ротай з 50 кон-нікаў, а потым — ротай у 100 кон-нікаў ва Украіне. У 1596 годзе Хадкевіч удзельнічаў у баях з войскам Севярына Налівайкі, дзе выявіў свой вайсковы талент. За свае вайсковыя заслугі Хадкевіч атрымаў пасаду падчашага літоў-скага, а праз тры гады, у 1599 годзе, яму было нададзена Жамойцкае староства, што раўнялася ваявод-скай пасадзе, і ён увайшоў, такім чынам, у склад сенату Рэчы Па-спалітай.

У 1600 годзе Ян Хадкевіч на чале ўласнай коннай роты ўдзель-нічаў у паходзе гетмана Яна За-мойскага ў Малдову, якую заняў гаспадар Валахіі Міхай Мужны (Віцязул). Бітва войска Яна Замой-скага з арміяй Міхая Мужнага ад-былася ў ваколіцах Плаешці 20 кастрычніка 1600 года і скончы-лася перамогай Замойскага. Хад-кевіч быў у перадавым аддзеле дабраахвотнікаў, якія асабліва прычыніліся да перамогі. Гетман Ян Замойскі сярод лепшых вояў вылучаў Яна Хадкевіча.

Падчас барацьбы ў Мас-коўскай дзяржаве паміж Ілжэдзмі-трыем І і Барысам Гадуновым і потым, пасля забойства Ілжэдзміт-рыя І, сярод кіроўных колаў Рэчы Паспалітай папулярным быў план стварэння славянскай федэрацыі — Рэчы Паспалітай з далучэннем да яе Маскоўскай дзяржавы ў яка-сці трэцяга чальца федэрацыі. Між тым, гісторыкі сцвярджаюць, што гетман Ян Хадкевіч выступаў супраць дапамогі Ілжэдзмітрыю ІІ і нават выказваў сваё незадаваль-ненне каралю. Як вядома Ілжэ-дзмітры ІІ паходзіў са Шклова і, ма-гчыма, Ян Хадкевіч асабіста ведаў гэтага чалавека не з лепшага боку. Каралю прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, каб пераканаць Хадкевіча ўдзельнічаць з войскам у вайне супраць Маскоўскай дзя-ржавы. Урэшце Ян Хадкевіч зга-дзіўся на прапанову караля ўзна-чаліць войска для дапамогі гарні-зону ў Маскве. На пачатку восені 1611 года ён сабраў у Шклове 2500 жаўнераў, запасы харчавання і амуніцыі і накіраваўся ў Маскву. Яго намаганнямі запасы харча-вання былі дастаўлены ў Маскву для крамлёўскага гарнізона на чале з Ілжэдзмітрыем. Але ў канцы лета — пачатку верасня 1612 года Хадкевіч быў адбіты ворагамі Ілжэдмітрыя. Хадкевіч спрабаваў увайсці ў горад з поўдня, прай-шоўшы праз Данскі манастыр, праз Калужскую браму. Яго войс-ку ўдалося прабіцца ў Замасква-рэчча і дайсці да вуліцаў Вялікая Ардынка і Пятніцкая. Спробы пра-рвацца да Крамля і Кітай-горада не ўдаліся. Гэта вырашыла лёс крамлёўскага гарнізона. 6 снежня 1612 года гарнізон капітуляваў.

У 1618 годзе падчас новага паходу на Маскву ў войску Яна Хадкевіча налічвалася 14 тысяч чалавек, у тым ліку каля 5500 пя-хоты. Войска заняло сяло Тушына на поўнач ад Масквы і пачало рых-тавацца да штурму сталіцы. На дапамогу Хадкевічу прыйшло з Украіны 20-тысячнае казацкае войска на чале з гетманам Пятром Канашэвічам-Сагайдачным. Па-чаўся новы штурм Масквы праз Цвярскую і Арбацкую брамы, але ён быў адбіты. У выніку перамо-ваў 11 снежня 1618 году ў сяле Дэ-ўліне (каля Тройца-Сергіева мана-стыра) было падпісана перамір’е. Расея адмовілася ад прэтэнзіяў на Смаленскую, Чарнігаўскаю і Се-верскую землі, якія цяпер вярта-ліся ў склад Вялікага Княства Лі-тоўскага.

А неўзабаве пачалася вай-на з супраць Турцыі і крымскіх та-тараў. Ян Хадкевіч зноў узначаліў галоўнае камандаванне над узбро-енымі сіламі Рэчы Паспалітай. Ад-нак гады, праведзеныя на войнах, паўплывалі на яго здароўе. Хад-кевіч усё часцей хварэў. Памёр Ян Хадкевіч 24 верасня 1621 года, пра-жыўшы 60 год. Хоць камандзіры спрабавалі захаваць гэтую вестку ў таямніцы, каб не аслабіць баявы дух у войску, усе хутка даведаліся і, калі перавозілі ў замак Хацін яго цела, жаўнеры сталі ў шыхт і аддалі вайсковае шанаванне свайму пал-каводцу. Вайна закончылася пе-рамогай. Султан забараніў крым-скім татарам нападаць на Украіну.

Цела Хадкевіча была да-стаўлена ў Камянец-Падольскі, дзе ён быў пахаваны 14 кастрычніка 1621 года. Летам 1622 году, удава Хадкевіча дамаглася эксгумацыі, і Хадкевіч быў перапахаваны ў рэзідэнцыі князёў Астрожскіх — горадзе Астрогу на Валыні ў чэр-вені таго ж года. Падчас паўстання Хмяльніцкага ў 1648 годзе, труна была эвакуявана з Астрога і верну-та туды зноў у 1654 годзе. Яшчэ раз рэшткі Хадкевіча былі пера-пахаваны ў новую магілу ў Аст-рогу ў 1722 годзе.

У Яна Караля Хадкевіча засталася спадчына. У тым ліку горад Шклоў і Шклоўскае граф-ства. Праўда, засталіся і даўгі, якія дасягалі 100 тысяч злотых. Патрыёт сваёй дзяржавы, Ян Караль Хад-кевіч ахвярна пералічаў асабістыя грошы на войска і да апошняга мо-манту бараніў сваю Айчыну [1,2,4].

Нажаль, сёння імя Яна Хад-кевіча адсутнічае ў тапаніміцы го-рада Шклова. Між тым, яшчэ ў да-ваенны час паміж сучаснымі вулі-цамі Замкавай і Вішнёвай на паўд-нёвым ускрайку горада існавала мураваная калона, якя мела назву «Слуп Яна». Гэта месца знаходзіц-ца амаль побач з былой брамай сярэднявечнага Шклова, якая насі-ла назву «Магілёўская». Верагод-на, калона і была пабудавана ў гонар славутага дзяржаўнага і вайскова дзеяча Вялікага Княства Літоўскага і які мае непасрэднае дачыненне да нашага горада. Па ўспамінам мясцовых жыхароў на калоне заўсёды рабілі сваё гняздо буслы, але падчас пасляваеннай адбудовы калону разабралі на цэглу [3].

 

Літаратура:

  1. Саверчанка І., Санько Зм. 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Мн.: рэдакцыя газеты «Звязда», 1993, — С.42.
  2. Большой энциклопеди-ческий словарь Брокгауза и Эф-рона. Т. XXXVII — СПб, 1903. — С. 476.
  3. Рэвяка А.А., Тараканаў С.Р. Былыя жыхары вёскі Рыж-кавічы. Успаміны, асабісты архіў.
  4. Інтэрнэт-крыніцы.

Ул. Талочка

Юбілей беларускага школьніцтва

Усялякія гадавіны маюць звычайны план напісання ўспамінаў. У выпадку гада-віны беларускага школьніцтва ў Вільні, на-лежала б: 1) падвесці баланс дасягненняў, 2) расказаць чаму рабіліся тыя ці іншыя рэчы, 3) зрабіць высновы на будучыню.

 

Першая агульнаадукацыйная бела-руская школа паўстала ў Вільні ў 1915 г., хутка пасля прыходу немцаў. Згодна з фі-ласофскім падыходам, які, здаецца можа тут пасаваць: «post hoc ergo propter hoc» (“пасля нечага — значыць у выніку гэтага” — Л. Л.), у пэўных колах пануе перакананне, што беларускае школьніцтва з’яўляецца … нямецкай інтрыгай. Ці трэба даводзіць бес-падстаўнасць гэтай высновы? На пачатку трэба падкрэсліць, што ў акупацыйных нямецкіх ўладаў не было ўсталяваўшагася погляду на беларускае пытанне. Першыя адозвы акупантаў выразна сведчаць, што яны трактавалі Вільню як частку будучай Польшчы. І таму адразу немагчыма было выдушыць з іх дазволу на беларускую шко-лу. У той жа час, але ў іншых месцах няме-цкія жандары гвалтам гналі дзетак у падоб-ныя школы. У гэтых месцах такімі паво-дзінамі яны аказалі справе мядзведжую паслугу (калі наогул думалі аказваць нейкія паслугі), бо ўсе загады нямецкай улады су-стракаліся народам з антыпатыяй.

Згадваючы розныя падобныя фак-ты, належыць зрабіць выснову пра дэзары-ентацыю акупантаў у нацыянальным пы-танні. Больш яны ведалі пра палякаў і лету-вісаў. Таму ўся заслуга і цяжар арганізацыі школы пры адсутнасці педагогаў, традыцыі і, часта, у дрэнных умовах, ляжаў на малой групе беларускіх дзеячаў, якія не падаліся ў бежанства на ўсход. Цётка і іншыя вядомыя і невядомыя ў справе адраджэння не павін-ны намі быць забытыя. Жменя тых ідэйных асоб, сваім жаданнем, ахвярнасцю да сме-рці ад голаду ці тыфу, стварыла трывалыя падмуркі беларускага школьніцтва.  Відо-чна, што семя патрапіла на ўрадлівую глебу, бо толькі 10 гадоў прайшло ад першага зер-ня, а колькі бачым людзей, якія жывуць, пра-цуюць і церпяць за тыя самыя ідэалы!

Беларускае грамадства, ці лепей ска-заць, малое кола інтэлігенцыі, з першай хві-ліны ўзяло на свае плечы цяжар будовы ўласнага школьніцтва. У выніку гэтай пра-цы, на момант адыходу немцаў мелася ўжо 350 пачатковых школ і настаўніцкая семі-нарыя ў Свіслачы. Польскія вайсковыя ўла-ды адразу, не ўступаючы ў спрэчкі, зачынілі семінарыю. Падчас свайго існавання Цыві-льная ўправа ўсходніх земляў неаднаразова мяняла свае падыходы да беларускай шко-лы — дазваляла ці забараняла іх. На тэрыторыі Сярэдняй Літвы да пэўнага часу стан рэчаў быў больш-менш цярпімы. Быў утвораны «Аддзел беларускага школьніцтва» пад кіраўніцтвам Бр. Тарашкевіча. Аднак перад знікненнем самой Сярэдняй Літвы, гэты аддзел быў скасаваны, а новаарганізаваная Барунская настаўніцкая семінарыя зачы-нена. З гэтага часу і ўсталявалася польская палітыка адносна беларускай школы. Палі-тыка гэта была выразна накіраваная на лік-відацыю існых школ праз розныя забароны і стрыманне стварэння новых.

Гэта палітыка, стала сапраўдным ма-ртыралогам беларускага грамадства і на-стаўніцтва, яна зрабіла беларускую школу ўнікальнай з’явай — школы можна пералі-чыць па пальцах. Два гады таму іх было 38, і большасць школ існавала на Віленшчыне. У самой Вільні ў 1923 г. налівалася 6 школ, сёння існуе адна, і тую гаспадары памяш-канняў ганяюць з месца на месца.  Маг-чыма, мы станем сведкамі, што ў юбілей-ным годзе знікне і апошняя школа. Гэта выглядае настолькі парадаксальна, што з пішучага гэтыя радкі, здаецца, можна па-смяяцца. Бо быў ухвалены моўны закон, а ён смее цвердзіць пра скасаванне апошняй школы.

Але, нажаль, гэта праўда. Законы законамі, а школы ўсяроўна замыкаюць. Да гэтага часу моўны закон абазначыў сваё існаванне загадам вучыцца на курсах нека-лькім дзесяткам настаўнікаў, якія раней ат-рымалі права выкладаць у будучай школе ўтраквістычнага (двухмоўнага — Л. Л.) тыпу. І гэта ўсё. А колькі было шуму аб тых курсах.

Увогуле настаўніцкія беларускія кур-сы маюць сваю цікавую гісторыю на праця-гу 10 гадоў. Колькі іх ужо было — цяжка палі-чыць. У 1919 г. створаны ажно 5 курсаў і прынята 1 500 слухачоў. Слухачы, перава-жны кваліфікаваныя настаўнікі, вывучалі беларускія прадметы ці паланістыку. У 1922 г. беларусы стварылі курсы сваімі высіл-камі. Адначасова ўлады са свайго боку заклалі курсы на 250 настаўнікаў і нават абяцалі навучэнцам нейкія грошы. Але, каб закончыць курсы, трэба было ехаць у Кра-каў. Пасля заканчэння курсаў, ніхто з вы-пускнікоў не патрапіў на працу не толькі ў беларускія школы, але і нікога нават не пусцілі працаваць у свой край. Усе атрымалі пасады на этнічных польскіх землях.

А іншыя курсы, якія працавалі пасля моўнага закона, куды яны толькі не вандра-валі. Быў праект стварыць іх і ў Кракаве, і ў Быдгашчы, і яшчэ ў нейкім польскім гора-дзе, усё, каб далей ад Вільні, далей ад Бела-русі.

У выніку атрымаўся просты баланс. Некалькі агульнаадукацыйных дзяржаўных школ, некалькі школ прыватных — на боль-шую колькасць не даюць дазволу, непасі-льная плата на навучанне для вучняў, шмат беспрацоўных настаўнікаў, суды за тайнае навучанне з штрафамі і вязніцай.

Сумныя, вельмі сумныя факты. Не больш радасна і ў дзядзіне сярэдняй адука-цыі. Зараз існуюць тры беларускія гімназіі, а было іх пяць і яшчэ семінарыя. Прыв-атныя гімназіі, без усялякіх праў, навучанне ў іх не звальняе ад войска, не дае магчымасці вучыцца ў вышэйшых установах. Гімназія, без магчымасці спакойна жыць сёння, бо заўтра настаўнік можа патрапіць у канцэн-трацыйны лагер, а памяшканне гімназіі будзе занята вайсковымі ўладамі ці палі-цыяй (падзеі ў гімназіі ў Радашковічах). Арышты і ператрусы вучняў проста ў шко-льных памяшканнях (выпадкі ў Вільні і іншых гімназіях). Перапісванне ранейшых да-зволаў з мэтай прынізіць справу ў вачах лю-дзей, каб у школы прымалі толькі права-слаўных ці яўрэяў (Клецк, Нясвіж). Розныя іншыя падобныя выпадкі практыкуюцца стала і зараз. Трэба яшчэ сказаць пра сіс-тэматычнае пазбаўленне беларускіх на-стаўнікаў польскага грамадзянства. Ці пра забарону на ўжыванне падручнікаў, якія ўжо прайшлі праз цэнзуру і раней ужы-валіся ў школах. Пасля гэта яны кажуць, што з-за браку школьных кніжак навука не можа выкладацца! Хто зможа пералічыць усе ашуканствы, якія робяць абсалютна немаг-чымай нармальную працу. І трэба толькі дзівіцца, што ўзровень адукацыі ў гэтых школах усё яшчэ нармальны. Тое, што гэта менавіта так, даказвае паступленне абіту-р’ентаў гімназій у замежныя ўніверсітэты. Яны вучацца там не горш а часта нават і лепш за іншых.

Трэба толькі дзівіцца, што настаўнікі ў такіх умовах яшчэ і ўздымаюць свой узро-вень тэарэтычнай падрыхтоўкі і думаюць пра навуковае развіццё сваіх устаноў. Гэта паказаў агульны з’езд педагогаў сярэдніх школ у Вільні ў 1923 г. Тое, што не ўсе тыя праекты рэалізаваная, мусім тлумачыць абсалютным недахопам грошай, што бачна нават у самай заможнай Віленскай гімназіі, якая не можа дазволіць сабе наняць возніка і дзе рамонтам інтэрната мусяць займацца самі вучні. Гэта і зразумела, бо 60% вучняў — сялянскія дзеці з бедных і зруйнаваных беларускіх вёсак.

Нас яшчэ меней дзівіць малая эфек-тыўнасць творчай настаўніцкай працы ў нас, бо трэба браць пад увагу, акрамя ін-шых чыннікаў, эміграцыю ў іншыя краіны. Едуць, бо іх выгналі з працы.  У свой час ехалі ў Латвію, зараз едуць у Менск, бо там маецца вялікае поле для культурнай працы.

Калі ўсё гэта падсумаваць, дык дзень юбілею мусіць стаць днём смутку а не вя-селля. За гэты час школьніцтва не разві-валася, а колькасць вучняў памяншалася. Але гэты час выявіў вялікую жыццядзей-насць самой ідэі, якая развіваецца, нягле-дзячы на цяжкасці і перашкоды, на слабасць людзей якія ёй займаюцца. […]

 

Jubileusz szkolnictwa bialoruskiego // Preglad Wilenski. 1925. № 18. S. 2-3.

Dryhwicz (псеўданім Ул. Талочкі)

 

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

А карміць будуць?

 

Вясковы механізатар трапляе ў ава-рыю і ламае нагу. Даставілі ў лякарню. Па ім бачна, што ён пакутуе. Трывае, цярпяліва прыкусіўшы губу. Рыхтуюць да аперацыі. Вязуць у аперацыйную, даюць наркоз. Доктар таксама адчувае, што пацыент занепакоены, пачынае гутарку аб тым, што балець моцна не будзе і ўсё будзе добра.. Хворы некаторы час вагаецца, потым пытае:

— Скажыце, доктар, а карміць тут будуць?

Траўматолаг заняты сваёй справаю, механічна адказвае:

— Канешне, будуць.

На твары мужчыны з’яўляецца ўсмешка,  і ён задаволена гаворыць:

— Тай добра, а я хваляваўся, што сваё купляць давядзецца. Няма за што. А гэта -пабаліць ды перастане.

 

*   *   *

Расійская фондавая біржа. Гутараць два «крутыя» бізнесмены.

— Паглядзі! Што гэта за лапаць з пустою торбаю туды-сюды бегае?

— Беларус. Волю прадаць хоча.

— Можа купім.

— Навошта яна нам? Сваю не маем куды дзець.

 

*   *   *

— Чаму ты са сваім суседам у лютай варажбе жывеш? Ён жа такі беларус, як і ты: мову паважае, размаўляе не ёй, шануе нацыянальныя традыцыі і сімвалы, прагне незалежнасці і самастойнасці, як ты.

— Так то яно — так. Але я лічу, што я больш шчыры беларус, чым ён.

 

*   *   *

Наведвальнік зайшоў у карчму, агле-дзяў паліцы і памкнуў на выхад.

— Вы што-небудзь хацелі?

— Што можна хацець у карчме без грошай.

 

*   *   *

Пабачыліся тры шчырыя беларусы-навукоўцы.

— Ты выпадкова не маеш апошняга нумара «Нашага слова»? Там, кажуць, цудоўны артыкул пра нашу мову.

— Я меркаваў, што ты выпісваеш гэтую газету.

— А што існуе такое выданне?

 

*   *   *

Да шынкара звярнуўся адзін з на-ведвальнікаў:

— Чаму вы не абслугоўваеце таго госця? Каторую гадзіну да яго ніхто не падыходзіць. З такой скрухі ён нешта дастае з торбачкі і есць.

— То сапраўдны беларус.

— Хіба беларусы — не людзі?

— Сапраўдны беларус прыходзіць у шынок са сваёю гарэлкаю і кілбасаю паль-цам піханаю.

Язэп Палубятка.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *