НАША СЛОВА № 16 (1479), 15 красавіка 2020 г.

Аўторак, Красавік 21, 2020 0

З Вялікаднем, мужныя і стойкія беларусы!

Янка Купала

Вялікдзень

Два святы на свеце – ад нівы да нівы:

Хрыстос уваскрос! Наступае вясна!

Глянь смела, глянь вольна,

шчасліў, нешчаслівы.

І далей к жыццю з паніжэння і сна!

 

Гэй, гэй, на спатканне вялікіх двух святаў

Спяшыце супольна, хто ў путах не згніў!

Хай льюцца-зыльюцца ад хаты да хаты

У адно ўсе грамады, ўсе людзі ўсіх ніў!

 

Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы.

Забыў не адзін з нас нядыўныя дні,

А ўспомні-прыпомні, шчасліў, нешчаслівы,

Аб тых, што ў світанні на век адышлі, —

Усе костачкі тыя на гонях папарных, —

Жывых, што ў бяспуцці акуццем звіняць…

Прыпомні, дай слова не шчэзнуці марна,

Пачатую справу шырыць, расшыраць!

 

Вялікдзень! Вялікдзень! – ад нівы да нівы

Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын.

Зірні ж, азірніся, шчасліў, нешчаслівы.

І заўтра на поле ад сох як адзін!

 

Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,

Адвечных не можам пазбыціся слёз…

Наперад па шчасце! Хай злое ўсё дрогне,

Вясна ўжо на свеце, — Хрыстос уваскрос!

Біскуп Аляксандр Кашкевіч:

Няма такіх песняў жальбы,

пасля якіх не спявалася б алілуя

Свята Вялікадня, якое адзначаецца хрысціянамі свету, азмрочана пандэміяй каранавіруса. Ардынары Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі біскуп Аляксандар Кашкевіч віншуе са святам Вялікадня і суцяшае ў сваім пасланні вернікаў.

«Страх і няпэўнасць зыйдуць, а надзея застанецца, хаця, нібы свет супыніўся ў час пандэміі, — кажа рыма-каталіцкі ўладыка. — Няма такога вялікага посту, пасля якога не прыйшоў бы Вялікдзень, і такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя. І паколькі мы чакалі з надзеяй Велікоднага ранку, што прыйдзе для свету паратунак, што настане ўрэшце жаданы спакой і бяспека. Уваскрасенне Хрыста — гэта заўсёды свята жыцця”.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў вернікам, каб уваскрослы Хрыстос напоўніў, для некаторых, пустапарожняе жыццё глыбокім сэнсам і даў ім радасць, спакой і надзею.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Вялікая субота ў Менску

У Вялікую суботу, звычайна вернікі ідуць да кас-цёлаў асвячаць булкі і фарбава-ныя яйкі. Цяпер многія заста-ліся дома, але некаторыя ўсё ж прыйшлі да храмаў. TUT.BY паглядзеў, як асвячалі ежу ля касцёла Святога Роха на Зала-той Горцы і ля Чырвонага кас-цёла на плошчы Незалежнасці падчас пандэміі.

Нагадаем, святары па-пярэджвалі, што велікодныя імшы максімальна будуць вы-несены за сцены касцёлаў.

У 10 раніцы суботы пе-рад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Зала-той Горцы — з дзясятак людзей. Сталоў на вуліцы некалькі, на іх ужо стаяць кошыкі, торбы і пакеты са святочнай ежай. Вер-нікі чакаюць, калі ежу высвян-цяць.

Верніца Анастасія — у масцы, стандартны велікодны набор ужо выставіла на стол, сама ў чаканні святара стаіць трохі ўбаку ад людзей. Яна адзначае, што прыйшоўшых сёння мала.

— Звычайна сталы ста-яць у касцёле, там збіраюцца людзі, шматлікім нават месца бракуе ўсярэдзіне. Сёння ўсё адбываецца знадворку. Чаму я прыйшла? Для мяне важна, што і сама рэлігія, і ве-лікодныя трады-цыі мне дасталіся ад бабулі. Яна па-мерла чатыры га-ды назад, але я кожны год раблю тое, што мы рабілі з ёй заўсёды. Але я ў масцы: маё дзіця дома, хваравітае, таму мне страшна за яго зда-роўе. Я і традыцыю жадаю вы-канаць, і хоць бы мінімальныя меры бяспекі забяспечыць.

Спачатку планавала-ся, што галоўныя менскія кас-цёлы будуць аб’язджаць архі-біскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юры Касабуцкі, аднак дабраславенне велікодных страў біскупамі сёлета адмяні-лі. Так імкнуцца пазбегнуць вялікай скупнасці людзей.

Ля касцёла святых Сы-мона і Алены на плошчы Неза-лежнасці ўсё трохі больш ма-штабна. Доўгіх чэрг, якія назі-раліся тут тыдзень назад у Па-льмавую нядзелю, няма. Ста-лы кароткія, нагадваюць шко-льныя парты і стаяць на адда-ленні адзін ад аднаго. Вернікі выставілі кошыкі па 1-2 на стол. Для Аксаны такое асвя-чэнне — сямейная традыцыя.

— З сямі гадоў мяне гэ-таму вучыла бабуля, — кажа суразмоўніца. — Для мяне важ-на, што б ні здарылася, навед-ваць гэтае месца. Цяпер ля кас-цёла зусім мала людзей, але ва-жна, што ўсё арганізавана так, што можна хоць так падысці.

TUT.by.

Дзецюкі! Катастрофа!!!

А — у! Шаноўныя чытачы нашага «Нашага слова»! Звярнуцца да Вас і да свядомых, патрыятычных бела-русаў у нязвыклай форме звароту паклікаў мяне 15 (1478) нумар газеты за 8 красавіка 2020 г. Упершыню, калі не памыляюся,  справаздача для чытачоў аб выніках падпіскі змешчана на першай старонцы ў якасці «пера-давіцы» з самым кароткім суправаджэннем. На другі квартал падпісаліся  ўсяго аж на 543 асобнікі. На апо-шнім з’ездзе ТБМ, а таксама ў СМІ ганаровы стар-шыня ТБМ Алег Трусаў неаднойчы агучваў лічбу шэсць-сем тысяч сяброў Таварыства беларускай мовы. Значыць адзін асобнік падпісаны для 13 сяброў. У двух-мільённай сталіцы — («Дык сейце ж, дзецюкі!» К. Калі-ноўскі) — 1 асобнік на 12 тысяч жыхароў.  У 26-ці раёнах Беларусі няма аніводнага падпісчыка-чытача няма з першага студзеня 2020 года, а ў другім квартале — у 28-мі раёнах, у 36-ці — па адным падпісчыку.

Газета «Наша слова» ёсць інтэграваны паказчык сённяшняга катастрафічнага стану такой жыццёважнай і гістарычна ганаровай грамадскай арганізацыі. Гэта адбылося з-за моўнай палітыкі ўладай вертыкалі, а так-сама памылковай стратэгіі і тактыкі ва ўмовах кансты-туцыйнага двухмоўя.

Галоўны рэдактар у гэтым жа нумары змясціў вельмі трывожны пасыл: «…газета працягвае выходзіць …». Спыненне папяровага выдання газеты «Наша слова» будзе трагічным сігналам-набатам беларусам аб спы-ненні дзейнасці-бяздзейнасці гістарычнага  Таварыства беларускай мовы. Схамянёмся, прачнёмся, сумленны народ! Для паўторнага выратавання «Нашага слова» сярод нас можа не знайсціся другога беларуса афіцэра-патрыёта.

Не верыцца, што  Сакратарыят ТБМ (глядзіце старонку 2 газеты) не абмеркаваў антыканстытуцыйнае 4-х хвіліннае відэа «Беларуская мова робіць нашых дзетак тупейшымі» на youtube Іны Кардабнёвай. І гэта педагог з вышэйшай універсітэцкай адукацыяй, маці з  нечалавечай знявагай і абразай бэсціць беларускую мову, а значыць і беларускі народ. Ужо трэці тыдзень відэа пацяшае прыхільнікаў «русского мира». 24 сакавіка я даслаў на адрас кіраўніцтва ТБМ скарочаны тэкст відэа. Ад старшыні  ТБМ  А. Анісім атрымаў прапанову на маю прапанову: «Падзяляем (кажу ад імя ўсіх кіраўнікоў ТБМ) Вашу пазіцыю па абароне дзяр-жаўнай беларускай мовы. Вы як неабыякавы грама-дзянін маеце права накіраваць свой асабісты зварот у любую дзяржаўную ўстанову».

Паведамляю, што я даслаў тэкст відэазапісу на-ступным адрасатам: міністру адукацыі, камісіі па аду-кацыі, культуры і навуцы НС ПП, адміністрацыі Прэзі-дэнта, міністру інфармацыі.  Але ж я — толькі добра спелы пенсіянер, я для высокай улады хто?

Маё пытанне да «амалоджанай» Рады ТБМ на апошнім з’ездзе: не саромцеся, не хавайце свой асабі-сты інтэлект у гэты гістарычна адказны час. На нашых вачах і пры нашым бяздзеянні беларуская мова пера-йшла са статусу канстытуцыйна адзінай дзяржаўнай у статус выміраючай мовы. Толькі грамадзяне нашай Ба-цькаўшчыны, для якіх беларуская мова не ёсць роднай (этнічнай), могуць быць  індыферэнтнымі да лінгвацыду і этнацыду беларусаў.

Дзіўлюся і цешуся таму, што толькі адзін нумар «Нашага слова» выклікаў ў мяне столькі разваг. Выбача-юся. Не магу не адзначыць цікавыя адукацыйна-выха-ваўчыя матэрыялы А. Грудзіны пра Я. Хадкевіча і Л. Лаўрэша пра беларускае школьніцтва ў пачатку стагод-дзя і, безумоўна, паэта Віктара Шніпа з яго цудоўным беларускім пантэонам.

Сябры! І гэта пры такім узроўні змешчанага ма-тэрыялу мы — сямітысячная тэбээмаўская армада — маем толькі 543 падпісчыкі!?

Сябры Рады! А — у! Дзе Вы? Годныя ж Вы, мудрыя Вы, каб захаваць і «Наша слова», і неўміручае Тавары-ства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і адказна пады-йсці да выпраўлення склаўшайся катастрафічнай сітуа-цыі, за якую я адказны разам з Вамі і без Вас.

Прафесар Мікола Савіцкі.

Калі мы дойдзем да Беларусі?

Наш шлях да Беларусі заўсёды быў нялёгккім. Часамі трагічным. На нашым шляху да Беларусі была паланізацыя і русіфікацыя, саветанізацыя і камунізацыя…

Мой жыццёвы шлях пачаўся напрыканцы трыццатых гадоў мінулага стагоддзя ў Заходняй Беларусі, якая тады была пад Польшчай. Вядома, двухгадовым хлапчуком я не мог адчу-ваць уплыву польскай мовы на маё выхаванне, на выхаванне дзяцей, што жылі пад Польшчай. Мала цяміў у гэтай праблеме і пасляваенным падросткам, які вучыўся у савецкай школе, і якая на маю думку была болей беларуская, чым яна ёсць сёння. Бо беларускай школы практычна зусім няма. Адукацыя і выхаванне будучага пакалення ў Беларусі ідзе ў чужой мове, у мове сусед-няй дзяржавы. Мы фактычна ідзём не да Беларусі, а зусім у адваротным напрамку. Незалежная і суверэнная Беларусь сама сябе знішчае. У гэтым трагедыя нацыі. Шлях, па якім мы сёння ідзём, а лепш сказаць, нас вядуць, ён знішчальны для беларускай нацыі.

Пісьменнік Анатоль Зэкаў у «Народнай волі» змясціў артыкул «Калі мы станем беларусамі?», у якім разам з чытачамі «Народнай волі» шукае шлях беларусаў да Беларусі.

Хто і што замінае нам быць беларусамі? Якая сіла стаіць на шляху беларусаў да Беларусі? Вось аб гэтым давайце пагутарым, паразважаем, памяркуем падрабязней.

 

Мы — вялікі народ

«Беларусы! Мы — вялікі народ… Шырока раскінуліся мы і спрадвеку жывём тут. Гэта наш край, наша старонка. I ўсе размаўляем па-нашаму. Не пакінем свае гаворкі, сваіх песняў, сваіх звычаяў, свайго кроўнага, спрадвечнага беларускага. Не адракомся, не забудзем, не кінем на глум, будзем шанаваць, бараніць, дзецям сваім аб тое запавядаць»… — Так казаў Максім Багдановіч, — класік беларускай літаратуры. Вялікі беларус! Беларус з беларусаў! Чыё сэрца аб роднай старонцы балела. Балела аб Беларусі, аб беларусах.

Ці чуем мы голас паэта? Ці выконваем запавет паэта — грамадзяніна, паэта — патрыёта, сапраўднага беларуса?

Каб адказаць на гэтыя пытанні неабходна заглянуць не толькі ў гістарычнае мінулае нашай старонкі, але прайсціся сцежкамі — дарожкамі дня сёняшняга і задумацца над лёсам беларускай нацыі ў будучыні.

 

Мова і нацыянальная свядомасць

Мова ляжыць у аснове нацыянальнай свядомасці кожнага чалавека паасобку і народа ў цэлым. Мова — гэта не проста сродак зносін паміж людзьмі. Мова — адзін з паказчыкаў (галоўных) ідэнтыфікацыі народа, нацыі. Гэта тое, што дазваляе захоўваць незалежнасць краіны, яе суверэнітэт, яе культурную разнастай-насць. Мова з’яўляецца падмуркам нацыянальнай свядомасці.

Як ужо паведмляла «Наша слова» напрыканцы верасня адзначаўся «Еўрапейскі дзень моў». Як гэты дзень адзначыла Беларусь? Аніяк. Беларусь яго проста не заўважыла.

У сёняшнім свеце налічваюцца сотні моў, якія абслугоў-ваюць народы розных краін. I адметнасцю гэтых народаў з’яў-ляюцца не толькі тэрыторыя (зямля), на якой жывуць гэтыя на-роды, але і іхнія мовы, якія ляжаць у аснове нацыянальнай культуры, народных традыцый і абрадаў, а таксама гісторыі краіны. I ўсё гэта ўплывае на фарміраванне нацыянальнай свядомасці. Вось тут ёсць неабходнасць разабрацца ў тым, што абазначае само слова  “свядомасць”. Свядомасць — гэта здольнасць чалавека мысліць, разважаць і вызначаць свае адносіны да навакольнага жыцця, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі, пачуцці… Свядомасць — гэта характар, натура, стан чалавека, грамадзяніна, які здольны разумець сваё месца, ролю і адказнасць за жыццё народа, нацыі, краіны.

Як вядома, жыццё чалавецтва трымаецца на разнастай-насці моў, культур, традыцый, гісторыі. I перш-наперш народ пазнаецца па мове. Мова — гэта душа народа, кроў нацыі. I як ча-лавек адносіцца да роднай, нацыянальнай мовы, можна пазнаць стан душы яго, яго нацыянальную свядомасць. Нацыянальная свядомасць народа фармуецца грамадскім жыццём краіны, адносінамі ўлады да нацыянальных каштоўнасцей дзяржавы, адносінамі творчай эліты да мовы, станам адукацыі ў дзяржаве, культурай грамадскага жыцця, дзяржаўнай ідыялогіяй і г.д.

Нацыянальная свядомасць нараджаецца ў сям’і. З малаком маці дзіця пазнае навакольны свет. Зразумела: дзіця загаворыць на той мове, якую чуе ад бацькоў. Якая мова ў сёняшніх бацькоў? Пераважна руская. Далей дзеці ідуць у садок, школу. Якая мова там? Амаль на сто адсоткаў — расійская. У вышэйшыя навучальныя установы, якія працуюць па-расійску, юныя дараванні ўжо пры-ходзяць з вопытам гаварыць на чужой мове, на мове суседняй дзяржавы. З раніцы і да вечара радыё і тэлебачанне нясе ў дзіцячыя голавы і душы расійскую гаворку. Дык, якая свядо-масць выхоўваецца ў людзей у такіх умовах? Здагадацца няцяжка. Сям’я, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, ліцэі, ВНУ па-вінны выхоўваць нацыянальную свядомасць. А каб яны маглі гэта рабіць, яны павінны быць беларускамоўнымі. Але дзяржава, мабыць, не зацікаўлена ў тым, каб будучае пакаленне нашай краіны выхоўвалася ў беларускай сям’і, беларускамоўных навучальных установах, слухала беларускае радыё, бачыла беларускае кіно і тэлебачанне, чытала беларускія кніжкі, газеты і часопісы. Усяго гэтага практычна ў дзяржаве няма. I каб пазба-віць усяго гэтага людзей, дзяржава прыдумала «двухмоўе», якога практычна няма, бо воляй дзяржавы ўсё працуе толькі на расійс-кай мове.

Янка Брыль казаў:»Каб беларуса прымусіў быць бела-русам, то гэта быў бы сапраўдны беларус». Ці трэба прымушаць беларуса быць беларусамі? Канешне, не! Але ж нас прымушаюць быць небеларусамі. Хто гэта робіць? Здагадацца не цяжка.

Яшчэ даўным-даўно расійская імператрыца Кацярына II сказала: «Пакарыць гэты народ (зн.беларусаў) зброяй нема-гчыма…Гэта зробіць расійскія школа, чыноўнік і царква». I зрабілі. Школы беларускай няма, чыноўнікі рускамоўныя, царква таксама рускамоўная. Практычна нацыянальна свядомага беларуса няма каму выхоўваць. Ды ў гэтым дзяржава і не мае інтарэсу.

Трэба канкрэтныя факты, прыклады? Калі ласка! Аб чым гавораць вуліцы вёсак і гарадоў? Гарады перапоўнены, а прасцей сказаць, патанаюць ў назвах: Камсамольская і Камуністычная, Пралетарская і Інтэрнацыянальная, Сацыялістычная і Індустры-яльная, Суворава і Чапаева, Кірава і Калініна, Куйбышава і Свярдлова… А вуліцы і плошчы Леніна складаюць цэнтры ўсіх гарадоў краіны. Якую свядомасць могуць выхоўваць назвы гэтых вуліц?

А зараз звернем увагу, на якой мове аформлены шыльды з назвамі вуліц. Пераважна на рускай мове. Шыльды з белару-скімі назвамі з’явіліся толькі пасля майго паходу ў гарвыканкам, дзе прышлося паваяваць за іх з гарвыканкамаўскімі чыноўнікамі. Праўда, тут я сустрэў жанчыну з прагрэсіўнымі нацыянальнымі поглядамі, якая на той час ведала ідэалагічнай работай. З’явіліся шыльды ў беларускім афармленні, хоць і меншых памераў, і з меншымі літарамі, і ў меншай колькасці. Неяк спецыяльна пералічыў шыльды з назвамі вуліц. У выніку атрымалася: на малых (кароткіх) вуліцах шыльды беларуска/рускія — 1/3; на вялікіх — 1/8-10. Паражэнне церпіць родная мова беларусаў.

ІІІто тычыцца рэкламнай прадукцыі, то тут абсалютны лідар — мова суседняй дзяржавы. Вось вам і роўнасць моў!

У Пінску, які здаўна лічыцца горадам студэнтаў, сталіцай беларускага Палесся, а мінулы год насіў гордую назву «Культур-ная сталіца Рэспублікі Беларусь», усе каледжы і Палескі ўнівер-сітэт маюць рускамоўныя назвы. I, думаеце, знойдзеце групы, плыні, курсы, якія навучаюцца і выхоўваюцца па-беларуску? Як бы ні так!

Няма беларускіх школ і гімназій. Газеты толькі рускамоў-ныя. Дык адкуль возьмецца нацыянальныя гонар і свядомасць?

Наведаў некалькі бібліятэк. I што я там убачыў? На паліцы беларускай літаратуры ўсяго некалькі дзесяткаў кніг. А дзе  ж яны: Янка Купала і Якуб Колас, Багушэвіч і Багдановіч, Танк і Броўка, Брыль і Караткевіч, Быкаў і Мележ, Шамякін і На-вуменка, Гілевіч і Бураўкін? У кнігасховішчы! Так мне рас-тлумачылі гаспадары. Вось вам, людцы добрыя, і нацыянальная свядомасць.

У межах праграмы культурнай сталіцы ў горад завіталі паэты з Менска. Як я зразумеў, каб паказаць, якія паэты-пісьмен-нікі ў пашане. Прывезлі двух паэтаў з «правільнага» саюза. Мера-прыемства вялося на расійскай мове, расійскамоўная паэтка хвалілася ўзнагародамі, якія атрымала з рук прэзідэнта РФ У.У. Пуціна. За што ўзнагароды? Паспрабуйце здагадацца з аднаго разу. Мясцовы паэт (таксама рускамоўны) Кулеш, які кляўся , што ён любіць родную мову, але піша па руску. Вось гэта любоў! Тут уручылі рускамоўнаму паэту з Пінска медаль М. Багдано-віча. Вядома ж, не за выхаванне нацыянальнай свядомасці. Парадокс. Гэта інакш не назавеш. Але ж з такіх трагічных пара-доксаў складаецца рэчаіснасць нашага жыцця. А вось яшчэ адзін негатыўны прыклад адносін да беларускай мовы, з дапамогай якой павінна фарміравацца нацыянальная свядомасць. Гляжу рэгулярна праграму на трэцім беларускім «Навіны культуры», якую вядзе Ганна Панцялеева. Усё ідзе добра, прыгожа, пры-стойна. Але, як толькі пачынаецца гутарка Ганны з прадстаўнікамі творчай эліты, то твар вядоўцы мяняецца. Яна лісліва мяняе тон і пераходзіць на рускую мову. Так сталася і ў апошняй перадачы, калі Ганна гутарыла з новым старшынём саюза мастакоў Беларусі, які вёў гутарку па-руску. Вось ранейшы старшыня заўсёды гаварыў па-беларуску. Дык хто ж новы старшыня? Якую ж свядомасць будуць выхоўваць мастакі?

Нельга абыйсці той факт, што ў бібліятэках нельга знайсці беларускамоўныя часопісы “Дзеяслоў”, “Верасень”. Чаму? Бо яны выдаюцца «неправільным» саюзам пісьменнікаў. Мне здаец-ца, што Саюз беларускіх пісьменнікаў спецыяльна раскалолі на два саюзы, каб знішчыць беларускасць. I што мы маем ў выніку? Таксама здагадацца не цяжка. Беларуская мова, культура, нацыя знішчаецца. I знішчаецца мэтанакіравана. I як гэта не парадак-сальна, знішчаецца ўладай, дзяржавай з маўклівай згоды і пры абыякавасці народа. Сёння пакуль яны жывуць толькі энтузіаз-мам асобных груп беларусаў, якім лёс будучыні нашай краіны яшчэ баліць.

Уладзімір Гук, старшыня Пінскай

арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны.

 

Героямі дня сталі медыкі

«ДЗЯКУЙ ВАМ МЕДЫ-КІ!», — абвяшчае на ўсіх мовах вялізнае светлавое табло на буды-нку гандлёвага цэнтра ў Гародні.

На прадстаўнікоў самай гуманнай прафесіі зараз ускла-дзены самы вялікі цяжар па пера-адоленні пандэміі.

Цягам месяца мне давяло-ся назіраць за энергічнымі і рашу-чымі дзеяннямі дактароў у эпі-цэнтры падзей — адным з аддзя-ленняў пульманалогіі профільнага шпіталя ў прыгарадзе Менска.

Туды патрапілi каля 60 жан-чын і мужчын, (а сярод іх былі і асобы стага веку) з пнеўманіямі, якія сталі, відавочна, вынікам ускладнення беларускага грыпу невысветленага штаму, пра рас-паўсюд якога не паведамлялася, але такі факт меў месца па ўсёй Беларусі.

У першыя дні жанчынкі моцна кашлялі, адчувалі слабасць, былі ўсхваляваныя сваім станам. Уначы маладая матуля кашляла праз кожную хвіліну, палохаючы суседак. Але праз некаторы час добра падабраныя антыбіётыкі, кропельніцы, добрае харчаванне, чыстая бялізна ачысцілі іх лёгкія, і дзяўчаты адужалі.

З пяшчотай да кожнай з іх падходзіла і выслухоўвала загад-чыца аддзялення Ала Мікалаеўна Мартынюк, не менш рупілася ма-ладзенькая, стройная і прыгожая тэрапеўт Дар’я Дмітрыеўна Чы-стая. А гучны і бадзёры голас і своечасовы жарт Мікалая Саве-льевіча Пальчука падбадзёрваў і адганяў дрэнныя думкі. Акуратна, рэгулярна і ўважліва ставілі кро-пельніцы медсёстры Жанна і Іры-на.

Моцна грукала ў дзверы і гучна прамаўляла працаўніца ку-хні: «Дзяўчаты, малако!» Кожныя чатыры гадзіны яна везла з грука-там кашу, супы і катлеты, запя-канкі, кампот і гарбату, што так-сама спрыяла выздараўленню пацыентаў.

З раніцы дзяўчыты заклапо-чана чыталі навіны на тэлефонах і планшэтах, а потым адкідалі элект-ронныя сродкі, адказвалі на тэле-фанаванні родных, і каб не хваля-вацца, браліся за любімыя кніжкі. А ўвечары ўсе дружна праглядалі кінастужкі з пазітыўным і жыцця-сцвярждальным зместам.

Сонейка пачало прыпякаць усё мацней, пад вакном цінькалі сінічкі, на галінкі дрэваў сядалі сойкі і дзятлікі. І нарэшце з’явіліся маладзенькія шпачкі, адметныя бліскучымі чыстымі пёркамі з за-латымі кропелькамі. У канцы сака-віка дзяўчаты заўважылі ў небе клін журавоў і ўзрадаваліся!

Мужчыны адчулі прыліў энергіі, пачалі займацца фізічнымі практыкаваннямі ў бальнічным калідоры. Некаторыя з іх пачалі выходзіць прагуляцца пад хвоямі бараўлянскага лесу.

Многія пацыенты ўжо па-чалі рыхтавацца да адпраўкі да-дому. І раптам у апошні дзень перад выпіскай узняўся незвы-чайны вэрхал! Медсёстры і дакта-ры, апрануўшы спецыялізаваную вопратку, пачалі ў заклапочанасці бегаць па аддзяленні. Высветлі-лася, што ў адной з пацыентак быў выяўлены каранавірус. Жанчына не паведаміла лекарам, што яе муж два дні таму прыехаў з Італіі. Імгненна пацыентку і яе суседку па палаце перавялі ў менскі інфек-цыйны шпіталь. Усё аддзяленне разам з пацыентамі на 14 дзён зачынілі на каранцін. Усхвалява-ліся не толькі пацыенты, але і пра-цэдурныя медсёстры, якія непа-срэдна кантактавалі з хворай.

Дактары, медсёстры, няне-чкі і раздатчыцы ежы засталіся на-чаваць у палатах. Удзень медпер-санал працягваў лячыць хворых, пераадольваючы стомленасць і стрэс. Усю ноч гарэлі ў калідоры сінія кварцавыя лямпы, днямі ста-ранна драілі падлогу санітаркі.

Медыкі вымушаны былі працягваць лекаваць пацыентаў і жыць у клініцы  ў каранціне разам з імі да таго часу, пакуль не будуць паўторна ўзятыя пробы на кара-навірус.

Нарэшце, 14 дзён прамі-нулі, і дзякаваць Богу, і медпер-саналу, ні ў кога каранавірус не быў знойдзены, усе выйшлі чыс-тымі і здаровымі!

Жанчынкі і дзяўчаты ад-правіліся дадому шчаслівыя і бадзёрыя!

А дактароў чакае новае прыбыццё пацыентаў, новыя кло-паты пра іх, нечаканыя павароты падзей у барацьбе за іх вызда-раўленне. Можна з усёй упэўне-насцю засведчыць, што беларускія медыкі лечаць вельмі якасна і доб-расумленна! Яны перамогуць усе хваробы пры пазітыўным настроі пацыентаў.

Эла Дзвінская,

Фота TUT.by, БелТА.

 

ПРАВА НА ПАЭЗІЮ ЗАСТАЕЦЦА

Чарговая сустрэча з бела-рускай паэзіяй адбылася ў Нясвіж-скім аддзяленні дзённага наведвання інвалідаў і людзей пажылога ўзросту і была прысвечана Сусветнаму дню паэзіі. Зладзіла сустрэчу сябра раён-нага ТБМ Вальчык Станіслава Геор-гіеўна. Хоць па зразумелых па цяпе-рашнім часе прычынах аўдыторыя была нешматлікай, але ўражанні ад сустрэчы былі надзвычай прыемнымі. Аматары беларускага рыфмаванага слова перагарнулі старонкі з кнігі жыцця Сяргея Новіка-Пеюна — паэта, кампазітара, перакладчыка, мастака, выдаўца, рэжысёра, акцёра, музейш-чыка, вялікага пакутніка за права бе-ларусаў на сваю паэзію і песню, які  сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах.

Мясцовыя жыхары памята-юць паэта, бо нарадзіўся ён у вёсцы Лявонавічы, вучыўся ў Нясвіжы, арганізаваў вядомы на Нясвіжчыне (ды і не толькі) Лявонавіцкі хор.  Тыя, хто пасяліўся ў гэтым краі напрыка-нцы мінулага стагоддзя, пра  Новіка-Пеюна не чулі. Ды і для несвіжан асо-бныя моманты з жыцця Сяргея Міхай-лавіча, як высветлілася падчас размо-вы, былі адкрыццём.

Вось напрыклад  тое, як была напісана вядомая шматлікай аўды-торыі песня «На выгнанні».  Дарэчы, гэта першапачатковая назва песні, але народ змяніў назву твора на «Зо-рачкі».

А створана песня «Зорачкі» падчас першай высылкі паэта ў Па-морскае ваяводства ў мястэчка Света над Віслай у 1929 годзе. Вось як аб гэтым успамінае сам паэт: «…Шпацы-равалі мы аднойчы па Свеце… паляк Фелікс Балінскі, сам скрыпач, і ўкра-інка Галя Парадкіўна, піяністка. Яны былі закаханыя, таму, вядома, я нія-кавата адчуваў сябе сярод іх. Даў зразумець, што трэці — лішні, ды і да-дому, маўляў, трэба ісці. А Галя пы-таецца:

— А шчо Вы будэтэ робыты вдома?

— Ліст пісаць дахаты.

— А можа, і віршы?

— А можа, і вершы, — пад-ладжваўся я пад яе настрой.

— А про шчо?

Ноч была надзіва зорная. Я паглядзеў на неба і жартам адказаў:

— А хаця б пра зорачкі…

І цуд стварэння адбыўся яшчэ ў дарозе. За паўкіламетра адзінокага вяртання да хаты кватаравання. «Пакуль я ішоў, — прыгадваў паэт, — мяне ўсё больш і больш паланіла музыка, якую вы зараз ведаеце як музыку песні «Зорачкі». Адначасова з музыкай прыдумаліся і вершы».

Невялікі пакой, у якім адбы-валася сустрэча, як і сэрцы слухачоў запаланіў цудоўны лірычны тэнар выканаўца песні «Зорачкі» Данчыка (Багдана Андрусішына).

Падчас сустрэчы гучалі вер-шы паэта, напісаныя ў гады яго зня-волення ў Слоніме, лагеры смерці Калдычэве, Якуціі. Аднак слова «напі-саныя» не зусім адпавядае ў дачы-ненні да  Сяргея Міхайлавіча, бо вер-шы, якія ён ствараў у турмах, не за-пісваліся на паперы (папера і аловак былі там пад забаронай), а завучваліся на памяць. Такім чынам, як гаварыў паэт, усе свае вершы з 1921 года ён ведае на памяць.

Удзельнікаў сустрэчы заціка-віў фотаздымак Сяргея Міхайлавіча ў медыцынскім халаце. Як высветлі-лася, у Якуціі, дзе адбываў турэмнае зняволенне паэт, прыйшлося праца-ваць яшчэ і фельчарам. Цікава было даведацца, што Сяргей Міхайлавіч выдатна іграў на скрыпцы і мандаліне. Адну са сваіх песень ён прысвяціў лю-бімаму інструменту:

Ішоў я горкаю,

Ішоў далінаю,

Усцяж па свеце шчасця я шукаў.

І долю горкую

Я з мандалінаю

У супольнай песні часта забываў.

 

Аднак лагерныя ахоўнікі зло-мяць Новіку-Пеюну пальцы на руках, пасля чаго падыгрываць сваім спевам ён ужо аніколі не здолее.

 

Напрыканцы сустрэчы Таісія Сямёнаўна Жучкевіч, адна з удзельніц сустрэчы, нагадала, што яе сын, пад-час вучобы ў СШ № 3 горада Нясвіжа, у складзе групы школьнікаў, якую ўзначальвала настаўніца музыкі К.Я. Шышыгіна, сустракаўся з паэтам у яго менскай кватэры. Сустрэчы былі шчырымі, сяброўскімі (вядома, што апошнія гады Сяргей Міхайлавіч любіў сустракацца з маладымі лю-дзьмі, якія цікавіліся беларускай ку-льтурай). На развітанне паэт дарыў юным сябрам свае зборнікі вершаў і песень. Такі зборнік з аўтографам яе сын захоўвае і да сёння.

 

Вось так, на адным дыханні, здаецца, за некалькі хвілін (а прайшло дзве гадзіны) праляцела гэта цікавая сустрэча. Словы падзякі гучалі Стані-славе Георгіеўне Вальчык, яе арга-нізатарцы,  а з імі і  спадзяванні,  што гэта не апошняя сустрэча з сапраўднай паэзіяй, з лёсамі выбітных людзей Нясвіжчыны.

Анюта Юрэвіч.

Нясвіж.

 

Універсітэт імя Ніла Гілевіч

Нягледзячы на рэальную небяспеку, што навісла зараз над усім светам і над нашай Беларуссю, рэктарат Універсітэта імя Ніла Гілевіча працуе. Запатрабаваны Міністэрствам адукацыі чарговы пакет дакументаў на тым тыдні перадалі ў прыём-ную. Чакаем нарэшце станоўчага выніку, каб пачаць працэс набору студэнтаў.

Алена Анісім.

У Гомелі з’явіліся беларускамоўныя аўтобусныя квіткі, на чарзе гарады Магілёўскай вобласці

Пасажыры гомельскіх аўтобусаў з нядаўняга часу пачалі атрымліваць бела-рускамоўныя квіткі на праезд. Прадстаў-ніца ініцыятывы «Ўмовы для мовы» Аліна Нагорная згадвае, што «беларусізаваць» кві-ткі ёй абяцалі ў Гомельскім аблвыканкаме мінулай восенню.

У верасні 2019 года старшыня аб-ласнога камітэта архітэктуры і будаўніцтва Дзмітры Гайкевіч адказаў на зварот На-горнай, што «ў мэтах пашырэння выка-рыстаньня беларускай мовы» «лічыць маг-чымым» перавесці друк квіткоў на бела-рускую мову, як скончацца запасы ўжо надрукаваных па-расейску. Чыноўнік ад-значаў, што рабіць па-беларуску квіткі, якія выдаюцца кампутарнымі сістэмамі ў тэр-міналах і ў кіроўцаў, не могуць без рашэн-ня на рэспубліканскім узроўні.

Нядаўна Нагорная атрымала так-сама адказ пра беларускую мову на квітках у транспарце Магілёўскай вобласці — на-меснік старшыні аблвыканкама паведаміў, што цяпер у філіях «Аблаўтатрансу» замя-няюць квіткі на беларускамоўныя, а цалкам пяройдуць на іх да 1 чэрвеня, калі скончацца расейскамоўныя.

Адзінага падыходу да мовы квіткоў у Беларусі няма. У гомельскіх тралейбусах квіткі ўжо працяглы час беларускамоўныя. У Менску квіткі на грамадскі транспарт друкуюцца па-беларуску. Квіткі на тра-лейбус і трамвай у Віцебску, на аўтобусы і тралейбусы ў Гародні і Берасці цяпер робяцца па-беларуску, але на аўтобусы ў Берасцейскай і Віцебскай абласцях — па-расейску.

У канцы мінулага года стала магчы-мым атрымаць квіткі па-беларуску на не-каторыя цягнікі Беларускай чыгункі. На думку Нагорнай, з’яўленне квіткоў па-беларуску стала магчымым дзякуючы «ўсім, хто пісаў звароты».

Радыё Свабода.

 

Старшакласніца з Гомеля прыдумала,

як зацікавіць аднагодкаў беларускай мовай

Напрыканцы навучальнага года, 23 траўня, дзесяць школьнікаў з усёй краіны прадставяць свае ідэі на моладзевай кан-ферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Кожная з прапаноў — адказ сучасных падлеткаў на пытанне, як змяніць да лепшага навакольны свет. Дзесяцікласніца з Гомеля Ангеліна Себік прапануе пачаць з вывучэння бела-рускай мовы.

Ангеліна Себік — вучаніца гомель-скай гімназіі № 10. Школьніца цікавіцца беларускай культурай, папулярызуе род-ную мову, а таксама вывучае замежныя — англійскую і кітайскую.

— Я карыстаюся беларускай мовай штодзень ужо больш за паўгода — дома, у горадзе і нават у школе, хаця там гэта не заўсёды проста. Часта наведваю Цэнтр беларускай мовы і курсы «Мова Нанова», — расказвае дзяўчына. — Родныя ў мяне руска-моўныя, але мне гэта не надта замінае.

У маім класе беларускамоўных лю-дзей таксама няма, але ў гімназіі, нату-ральна, ёсць людзі, якія часта адказваюць па-беларуску, калі да іх звярнуцца. І хаця, па маіх назіраннях, стаўленне да роднай мовы збольшага станоўчае, я ўсё адно лічу, што яе бракуе ў самых розных сферах жыц-ця. Асабіста мне хацелася б чуць яе часцей сярод сваіх аднагодкаў.

Ангеліна ўпэўнена, што цяпер, калі большасць людзей праводзіць шмат часу ў сеціве, менавіта там варта рабіць штосьці для папулярызацыі беларускай мовы. На-прыклад, адукацыйныя майстар-класы ад беларускамоўных блогераў у Гомелі, але з трансляцыяй у прамым эфіры на ўсю краіну.

Відэапрэзентацыю сваёй ідэі яна адправіла на конкурс «Першыя», аб-вешчаны для школьнікаў кампаніяй А1 пры пад-трымцы Міністэрства аду-кацыі. У выніку Ангеліна трапіла ў дзясятку фіна-лістаў і дапрацоўвае сваю задуму, каб прэзентаваць яе на вялікую аўдыторыю.

— Самы час пака-заць, што беларуская мо-ва — такая ж, як і іншыя, таму па-беларуску можна гаварыць пра ўсё. Блогінг — выдатная магчымасць гэта давесці, бо маем і стрымераў, і блогераў, і ўрбаністаў, і проста актыўных людзей, што асвятляюць актуа-льныя навіны ў сваіх сацсетках, — кажа стар-шакласніца.

Дзяўчына плануе арганізаваць пер-шую імпрэзу ў Гомелі з удзелам 2-3 спіке-раў і жывой трансляцыяй на некалькі сац-сетак. Яе мэта — паказаць з дапамогай вя-домых у медыяпрасторы людзей, якія пуб-лічна карыстаюцца роднай мовай і за дзей-насцю якіх сочаць сучасныя падлеткі, што гаварыць па-беларуску — гэта сучасна і пры-гожа.

У якасці выступоўцаў Ангеліна ба-чыць блогераў Рэйні, Тутэйшага шляхціца, Яўгена Меркіса, ТВАР ТВАР (YouTube), Ягора Тубялевіча (Instagram) ды іншых. На яе думку, нават некалькі майстар-класаў на тэмы кшталту «Як раскруціць уласны Instagram», «Колькі часу трэба выдаткоўваць на блог», «Разынкі блогу па-беларуску» могуць заахвоціць многіх падлеткаў зрабіць хаця б першы крок да таго, каб адчуць сябе беларусам і гаварыць на роднай мове.

— Я хачу, каб дзякуючы майму праек-ту людзі зразумелі, што стан і ўспрыманне беларускай мовы залежыць толькі ад нас саміх. І нават проста падпіска на беларуска-моўны Tik-Tok ці адзін пост можа паўплы-ваць з часам на агульную сітуацыю, — лічыць Ангеліна.

NN.by.

 

ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА ЛІДЧЫНЫ

Інстытут гісторыі НАН Беларусі і

Лідскі гістарычна-мастацкі музей

запрашаюць прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі

«ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА ЛІДЧЫНЫ»,

ПРЫМЕРКАВАНАЙ ДА 430-ГОДДЗЯ НАДАННЯ Г. ЛІДЗЕ МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

— Лідчына ў святле археалагічных крыніц;

— Ліда і Лідскі павет у складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;

— Лідчына ў канцы XVІІІ — пачатку ХХ стст.;

— Лідчына ў міжваенны перыяд 1921-1939 гг.;

— Ліда і Лідскі раён у перыяд Другой сусветнай вайны і пасляваеннага аднаў-лення;

— Ліда ў другой палове ХХ-пачатку ХХІ стст.;

— Гістарыяграфія і крыніцазнаўства гісторыі Лідчыны;

— Матэрыяльная і духоўная культура рэгіёна;

— Выбітныя ўраджэнцы Лідчыны.

 

Час правядзення канферэнцыі: 18 верасня 2020 г.

 

Планаванае месца правядзення кан-ферэнцыі: г. Ліда Гарадзенскай вобласці, Лідскі гістарычна-мастацкі музей.

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі ў фарматах .dос, .dосх прымаюцца да 25 жніўня 2020 г. па электроннай пошце: arhivnan@gmail.com. У заяўцы паведам-ляецца імя; імя па бацьку; прозвішча дакладчыка; яго вучоная ступень і званне (пры наяўнасці); назва даклада; назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык; кантактны тэлефон; е-mail; форма ўдзелу (вочная\завочная). Аргкамітэт адказвае на дасланы ліст кароткім паведамленнем аб атрыманні. Калі адказу няма цягам трох дзён — звяжыцеся, калі ласка, з арганізатарамі канферэнцыі па тэлефоне.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публі-кацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канфе-рэнцыі будзе даслана да 5 верасня 2020 г.

 

Матэрыялы канферэнцыі плануецца апублікаваць. Тэксты дакладаў у фарматах .dос, .dосх прымаюцца па электроннай пошце arhivnan@gmail.com да 18 каст-рычніка 2020 г.

Патрабаванні да тэкстаў: аб’ём не болей за 20 000 знакаў, спасылкі афарм-ляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК у квадратных дужках, напрыклад: [1, с. 392]. Спіс выкарыстаных крыніц афарм-ляецца ў алфавітным парадку пасля асноў-нага тэксту. Узоры афармлення: https://vak.gov.by/be/bibliographicDescription

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: бела-руская, польская, руская.

 

Кантакты: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. +375 44 541 549 1 (Сыцько Кірыл Валер’евіч).

Дарога за кошт камандзіруючага боку. Разглядаецца магчымасць бясплат-нага трансферу Мінск-Ліда-Мінск. Харча-ванне і пражыванне за кошт камандзі-руючага боку.

Аргкамітэт канферэнцыі.

 

Навіны Германіі

Сяргей Богдан:

Беларусі ў барацьбе з пандэміяй рызыкоўна малпаваць навакольны свет

“Свабода” задае вядомым інтэлектуалам пытанні пра антра-палагічны сэнс пандэміі, пра тое, як яна ўжо змяніла і яшчэ зменіць Беларусь, свет і чалавека.

Сёння прапануем вашай увазе адказы доктара палітычных навук, навуковага супрацоўніка Свабоднага ўніверсітэта Берліна Сяргея Богдана.

 

— Беларусь — адна з нешма-тлікіх краінаў у свеце, якая не прыняла жорсткіх мераў су-праць пандэміі: не зачыніла ме-жы, не закрыла школы і ВНУ, кі-раўнік дзяржавы кажа, што пандэмія — гэта «псіхоз», маўляў, на трактары ніякі каранавірус не страшны, краіна адзіная ў Еўро-пе распачала футбольны чэмпія-нат. Падобнай жа рыторыкай карыстаецца і прэзідэнт Бра-зіліі Жаір Балсанару. З кіраўнікоў іншых больш-менш вядомых кра-ін — здаецца, ніхто. Як вы ацэнь-ваеце імавернасць таго, што Лукашэнка ўсё ж мае рацыю ў сваёй амаль ні на каго не падоб-най палітыцы адносна пандэміі?

— Мне давялося назіраць барацьбу з пандэміяй у Германіі, Іране і Расеі. Замест адраснага ра-тавання самых уразлівых ды імк-лівай лакалізацыі агмянёў, бачыў збольшага размазаныя па ўсім грамадстве, дарагія захады, часам амаль рытуальныя. Таму выснова ў мяне старая. Сённяшняе зма-ганне з немаччу ізноў паказала, што сучасная палітыка часцяком мала звязана з навукова абгрун-таванымі падыходамі, арыентава-нымі на дзейснае вырашэнне пы-танняў.

Захады, прынятыя заходні-мі палітыкамі, ужо не кажучы пра постсавецкія краіны, наўрад ці больш рацыянальныя за тое, што робіць Менск. Зрэшты, вінаваціць толькі палітыкаў таксама цяжка — у грамадстве няма адпаведнага по-пыту. Цікавая сітуацыя была, калі профільны Інстытут Роберта Коха ў Германіі цвёрда заявіў, што няма навуковых падстаў для абавязко-вага нашэння масак, а іх усё адно пачалі прапагандаваць і нават уво-дзіць — прычым у Ене дайшлі да абсурду, вымагаючы проста ўво-гуле любыя маскі або неяк захі-нуць шалікам ці хусткай рот (што бессэнсоўна), калі жадаеш зайсці ў краму. Праз нейкі час Інстытут Коха вымушаны быў ухваліць ма-скі, толькі збянтэжана дадаўшы кароткі сказ, маўляў, навуковых падстаў няма, але… Што гэта, калі не маніпуляцыя грамадствам, ахо-пленым страхам перад хваробай?

Затое прыляцеўшы 21 са-кавіка ў Германію, ужо калі пачалі-ся каранцінныя захады, я здзіўле-на адцеміў, што ў берлінскім аэра-порце ані тэмпературы не правя-ралі, ані пыталіся, скуль лячу. Ці яшчэ — мая сям’я якраз-такі захва-рэла, але спачатку яны фізічна не маглі паехаць на тэст у клініку праз высокую тэмпературу, а калі ачу-нялі і паехалі — тэст ім праводзіць адмовіліся, бо, маўляў, у вас тэм-пературы няма. А бальнічны за-пытаеце ў лекара па тэлефоне! Гэта было ў Берліне, паўтаруся. Ці можна тут гаварыць пра эфэк-тыўнае прадухіленьне распаўсюду віруса? І што там кажуць пра сха-ваную кітайцамі ці іранцамі ста-тыстыку?

Карацей, калегі Лукашэнкі ў іншых краінах рэагуюць хутчэй не ўласна на вірус, а на масавую скрайнюю занепакоенасць, якая пагражае палітычнымі наступст-вамі. Апошняя не была распазна-ная, як штосьці анамальнае, бо гэ-тым разам яе прырода звязана і з зусім навачаснымі тэхналагічнымі змяненнямі (якія зрабілі магчы-мым некантраляваны распаўсюд часта сумнеўнай інфармацыі, зда-тнай выклікаць паніку), і з пера-кшталтаваннем грамадства ў пла-не каштоўнасных арыентацыяў.

Я маю на ўвазе з’яўленне ўсё большага пласта людзей, чый экзыстэнцыйны досвед мізэрны, умоўна кажучы, смерць і пакуты для іх не настолькі знаёмыя, як яшчэ пару пакаленняў таму, і таму цяперашняя навала выглядае ней-кім канцом свету.

Таксама варта адзначыць заняпад навуковай галіны і месца навукі (нават у заможнай Германіі — апошнія гады назіраў зблізу, як рыхтуецца скасаваць дзеля ашча-джэння сродкаў цэлыя дэпарта-менты ўсходнеберлінскі ўніверсі-тэт Гумбальта, а заходнеберлінскі Вольны ўніверсітэт распрадаваў нерухомасць — абодва не апошнія ВНУ ў свеце).

Некалі быў такі жарт, што радыкальныя ісламісты мяркуюць — навошта нам кампутары, калі ў нас ёсць вярблюды. Дык вось, у сучасным грамадстве мусіць дэвіз падобны — навошта нам ВНУ і фун-даментальная навука, калі ў нас ёсць Ілан Маск, Гугл і Ютуб.

— Цяперашняя пандэмія на думку некаторых спараджае су-ровую дылему паміж выжыван-нем людзей, уратаваннем іх ад хваробы, і выжываннем экано-мікі, якая таксама ёсць умова выжывання людзей. Пра гэта гаворыць, прынамсі, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ды і палі-тыкі — прыхільнікі каранціну і лакдаўну — таксама пра гэта га-вораць. Ці ёсць рашэнне гэтай праблемы ў агульным выглядзе, ад чаго залежыць яе рашэнне ў той ці іншай краіне?

— Цяперашнія захады па барацьбе з вірусам здатныя пры-чыніць больш стратаў, чым сам ві-рус. Нават калі браць толькі чала-вечыя ахвяры. Але замераць выні-кі ўздзеяння такога кшталту струк-турных чыннікаў цяжэй, чым пад-лічыць колькасць памерлых ад віруса. Ясна, што свет зараз ба-дзёра шыбуе да эканамічнага ка-лапсу. І нават калі пакінуць у баку апакаліптычныя варыянты, то про-ста рэзкі эканамічны спад і інфля-цыя (нават на Захадзе — глядзім на аб’ёмы надрукаваных грошай) здатныя загнаць у труну тысячы і тысячы людзей. Каб даведацца, што нас чакае, варта прыгадаць сусветны эканамічны крызіс 1929 года.

— Ці не мяняе разуменне гуманнасці гэтая дылема? Ці не мяняюць разуменне гуманнасці пі-кавыя перагрузкі шпіталёў хво-рымі, недахоп неабходнага меды-чнага абсталявання — калі даво-дзіцца рабіць выбар — каго ля-чыць?

— Разуменне гуманнасці мяняецца ўвесь час. Але апісаны выбар — нешта экстраардынарнае і ў навіну выключна для заможных заходніх краінаў. У рэшце свету як-раз наяўнасць грошай і іншыя ме-ркантыльныя меркаванні і вызна-чаюць, каго ратаваць, а каго — не.

— На ваш погляд, ці магчы-мыя ў Беларусі кардынальныя палітычныя змены, калі, насупе-рак перакананням прэзідэнта Лукашэнкі, эпідэмія ў краіне набу-дзе значныя маштабы?

— Калі гістэрыя набярэ зна-чныя маштабы, многія ўрады мо-гуць ляснуцца. Бо давядзецца вы-даткоўваць апошнія грошы на тле эканамічнага калапсу нават на ві-давочна непатрэбныя ці неэфек-тыўныя захады, абы пазбегнуць «вірусных бунтаў».

Гэта добра відаць зараз па Іране, дзе праблема не ў памерлых, а ў тым, як гэта ўспрымаецца гра-мадствам. А яно там па каштоў-насных спажывецкіх арыентацыях на геданістычны лад жыцця не асабліва адрозніваецца ад заход-няга. Таму ўрад і выграбае апош-нія грошы з недатыкальных запа-саў і раздае сродкі, эфектыўнасць якіх незразумелая, бо захворва-емасць расце. Анягож людзі там ня тое што ў масках ходзяць, але нават і ў пальчатках, паранаідальна мыюць і спецсродкамі, і простай вадой спрэс усё (расходы вады та-кія, што ўстановы перасцерага-юць, што Тэгерану можа не застац-ца вады на лета!) — а колькасць вы-падкаў павялічваецца.

Эканамічныя наступствы захадаў па барацьбе з эпідэміяй велізарныя — у Германіі эканаміч-ны спад за 1 квартал амаль 10%, а было толькі пару тыдняў каранці-ну. Цэлыя галіны эканомікі ляглі і не ўстануць без мільярдных дата-цый. І на мікраўзроўні тэндэнцыі адпаведныя: прыватны бізнес тут жа пасля пачатку каранціну пачаў падвышаць цэны на самыя неаб-ходныя харчовыя тавары.

СМІ ж вяшчаюць толькі пра страхі эпідэміі і якія б яшчэ аб-межаванні ўвесці — амаль не за-кранаючы праблемы таго, што на тле страты многімі даходаў, росту цэнаў і друкавання новых грошай менш заможныя грамадзяне мо-гуць збяднець дашчэнту. У такой сітуацыі глеба пад небяспечны папулізм пасля таго, як пачнуць адчувацца наступствы сённяшняй палітыкі — ідэальная.

І тое ў заможнай краіне, дзе ёсць запасы і дзе ёсць механізмы стрымлівання папулізму і экстрэ-мізму. Беларусь жа не мае такіх за-пасаў трываласці і грошай, таму для яе пагатоў рызыкоўна малпа-ваць навакольны свет. Але калі гістэрыю раскруціць, то можна і Менск прымусіць да такіх самых дзеянняў сумнеўнай эфектыўна-сці, што могуць дэстабілізаваць іс-ную палітычную сістэму.

 — Ужо зараз эканамічныя эксперты фіксуюць падзенне ўсясветнай эканомікі, і прагна-зуецца далейшае падзенне — спрэ-чкі толькі пра тое, наколькі глы-бокім ён будзе. Хто з гэтага віру выйдзе пераможцам ці хаця б хто прайграе менш за іншых — ЗША, Кітай, ЕС, Расея?

— Усе пералічаныя краіны — па вушы глабалізаваныя ва ўсіх сэнсах. Таму пацерпяць ад сёння-шняй сітуацыі ўсе. Але вынікам будзе не вяртанне да больш суве-рэнных дзяржаў — але да расхіст-вання дзяржаваў далей, яны асла-бнуць. Бо за ўсе сённяшнія захады плацяць дзяржавы — і нават за-можная Германія здымае абме-жаванні па ўзроўні дапушчальнай запазычанасці.

Аслаблыя дзяржавы най-перш скінуць сацыяльныя функ-цыі, адукацыю, ахову здароўя (як ні парадаксальна!) — бо інтарэсы слабейшых сацыяльных слаёў у апошнія гады няма каму адстой-ваць. Частка гэтых функцыяў бу-дзе прыватызавана і камерцыя-лізавана. Паўстане і новая экано-міка — з большым кантролем эка-номікі ды і грамадства з боку но-вых карпарацый, пераразмерка-ваннем багацця з экспрапрыяцы-яй грошай дробнага бізнесу і ша-раговых грамадзян, новай кан-фігурацыяй глабальнай эканомікі, міжнароднай супрацы і эканаміч-нага ўзаемадзеяння ды інш.

— Ці чакаеце вы ў выніку крызісу вялікай, усясветнай вай-ны?

— Вялікай — не (няма каму!), але новых гарачых кропак — так. На-ват не такія вялікія прыродныя ка-тастрофы канца 2000-х ладна па-спрыялі «Арабскай вясне» 2011 года. А тут маштаб куды большы. Напрыклад, на Блізкім Усходзе ўжо відаць значныя зрухі — крышыцца «Шыіцкі паўмесяц», ушчэнт раз-вальваецца палестынскі праект — а новая пошасць «штурхане таго, хто падае».

— Як пандэмія ўжо мяняе і яшчэ памяняе свет у сэнсе інтэ-лектуальнай моды? Якія ідэало-гіі, вераванні набудуць большую папулярнасць, як свет сам сабе будзе тлумачыць, што з ім адбы-ваецца?

— Архаізацыя мыслення грамадзян і грамадскага дыскурсу парадаксальным чынам будзе на-кладацца на рост сацыяльнага кантролю з боку непадлеглых дэмакратычнаму кантролю струк-тураў. Расце роля сродкаў камуні-кацыі і інфармавання праз інтэр-нэт, але мяняюцца і паводзіны дзя-ржаўных структураў. Ужо зараз відаць, як нават у даволі высока-адукаваным нямецкім грамадстве рытуальным чынам выконваюцца нават бессэнсоўныя загады, пры-чым з энтузіязмам і гатовасцю пайсці і на новыя абмежаванні (толькі тэхнічныя дэталі замінаюць увядзенню адсочвання па сота-вым — вядома, выключна ў інтарэ-сах тых, за кім сочаць).

Пра Усходнюю Еўропу і га-варыць няма чаго — карцінкі з Ма-сквы неўзабаве можна будзе выка-рыстоўваць для ілюстравання Оруэлавага «1984». Прычым абмя-жоўваюцца базавыя рэчы, якія абыходзяць кожнага грамадзяніна і часта наўпрост шкодзяць яго зда-роўю — забарона індывідуальнага вольнага перасоўваньня нават у ваколіцах рацыянальна барацьбой супраць вірусу не абгрунтуеш. Але калі можна абмежаваць такое — пагатоў можна і больш абстрак-тныя правы.

— Пандэмія спараджае ў свеце і прыклады салідарнасці, узаемадапамогі, ахвярнасці і прыклады эгаізму, прама паводле гулагаўскага закону — памры ты сёння, а я — заўтра. А чаго больш? І чаго будзе больш далей?

— Пандэмія паглыбіць ра-нейшыя тэндэнцыі — на атаміза-цыю грамадства, спажывецкую веру ў вырашэнне праблемаў ма-тэрыяльнымі сродкамі, аслаблен-не дзяржавы і буйных грамадскіх структураў, архаізацыю і прымі-тывізацыю мыслення, грамадска-га дыскурсу і палітыкі пад уздзе-яннем новых камунікацыйных магчымасцяў, распад цэласных ідэалогій. На змену ідуць больш прымітыўныя і абмежаваныя аль-тэрнатывы.

Тыя ж валанцёры — гэта дабрачыннасць, якая не можа ўстойліва вырашыць аніводнай сур’ёзнай праблемы. Для таго патрэбныя грамадскія рухі з цэла-снымі ідэйнымі платформамі і дзя-ржавы, здатныя ажыццяўляць структурныя рэформы. Але зараз тэндэнцыі дакладна не ў гэты бок развіваюцца. Прыклад Бэрні Сан-дэрса ілюструе гэта як найлепш — нават пандэмія не змусіла людзей зацікавіцца развіццём грамадскай сістэмы аховы здароўя.

Радыё Свабода.

 

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ЗЯМЫ ПІВАВАРАВА

(24.05.1910 — 29.10.1937)

Ізноў салдат паэта расстраляў,

І нат не здрыганулася рука.

І ў яму ты, яшчэ жывы, упаў,

І неба над табой, нібы рака,

Абледзянела і спыніла бег,

І ў жоўтых зорках праступіла кроў.

І не заціхлі музыка і смех

У горадзе, дзе шмат тваіх сяброў

Не адракліся ўчора ад цябе,

І ўжо не адракуцца, бо яны

Таксама ў ямах з кулямі ў ілбе

Пра Беларусь-матулю бачаць сны…

 

І засынаеш ты, і дождж, і кроў

Цякуць, не ведаюць канца, і свет

Бяднейшым стаў у тысячу разоў, —

Яшчэ адзін расстрэлены паэт.

25.11.2018 г.

 

БАЛАДА ГЕНАДЗЯ ЦІТОВІЧА

(7.08.1910 — 20.06.1986)

Вецер іграе на струнах бяроз.

Сонца на снезе, апошні мароз,

І ўжо вясна недзе там за лясамі,

Быццам за чорнымі ў снезе гарамі,

Дзе жаваронкі маўкліва зімуюць,

Па каласістых палетках сумуюць,

Па курганах і празрыстых азёрах,

Па валунах заімшэлых і зорах,

Што па начах у туман ападаюць,

Кветкамі ўранні з травы прарастаюць…

 

Сцежка дадому цябе сагравае,

Быццам бы песня, што маці спявае

Ціха і ўзнёсла, як моляцца Богу.

Светла ўплятаецца сцежка ў дарогу,

Дзе, нібы золата, промні саломы,

Нібы ў нябёсы, умерзлыя ў снег.

Тут табе роднае ўсё і знаёма

Кожная хата, іх бачыў у сне

Будучы ў Вільні, што нам не чужая.

Сонечны снег пад нагамі спявае

І з твайго сэрца, як птах, вылятае:

«Жавароначкі, прыляціце.

Вясну-красну прынясіце!..»

28.04.2010 г.

 

БАЛАДА ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ                           

(9.08.1910 — 7.04.1983)

Воля на чужыне,

На Радзіме краты.

Выбар — невялікі,

Толькі выбар ёсць.

Вецер сумна вые,

Воўчы цень ля хаты

У зубах трымае,

Згаладалы, косць.

 

Зойдзе цень на ганак —

Не кажы нічога.

Добра што на свеце

Ёсць яшчэ сябры.

Свечка асвятляе

І крыжы, і Бога.

Свечка светла плача,

Свечка не гарыць.

 

А навокал цёмна,

Нібы ў дамавіне.

А навокал цені,

А навокал — сон.

Толькі вецер вые.

Вецер у Айчыне

З могілак узняты

Крыламі варон.

 

І пачата споведзь

Прад людзьмі і Богам.

І пачуты словы,

І пачуты крык.

Толькі на Айчыну

Помніцца дарога,

Дзе ў руцэ Айчыны

З дыяменту цвік.

1.12.1993 г.

БАЛАДА ЮЛЬЯНА СЕРГІЕВІЧА

(23.09.1910 — 7.10.1976)

Мастак, настаўнік беларускі і паэт,

Каму патрэбны ты

ў глухой чужой Сібіры?

У сонным небе зорка, як ад кулі след,

Крывавіцца на дрэў бялёткія паціры.

Наўкол калючы снег і, як іржавы, лёд,

І чорных варанкоў, і варання багата.

І, нібы вечнасць, цягнецца тут год,

Але ты не адзін, з табой твая Агата.

Яна праз чорны свет прыехала сама,

Каб разам у няволі жыць, або загінуць.

Праз дзесяць зім для вас закончыцца зіма

І вам дваім вярнуцца ў мілую Айчыну,

У вашу Ленкаўшчыну, дзе святлом бяроз

Пазначаны дарогі і сцяжыны ў полі,

Дзе людзі не саромеюцца шчырых слёз,

Нікому век не плачуцца аб кепскай долі…

 

На ўзгорку сонечным у засені дубоў,

Дзе салаўі спяваюць,

плачуць над крыжамі,

Вы, землякам пакінуўшы сваю любоў,

Спакойна глядзіцё бясхмарнымі вачамі

На далягляды і на свой квяцісты сад.

І помнім мы, як вы,

свой лёс аддаўшы Богу,

Змагаліся за волю нашых родных хат

Амаль без спадзяванняў

зведаць перамогу.

1.06.2019 г.

 

БАЛАДА ЗМІТРАКА АСТАПЕНКІ

(27.11.1910 — 1944(?))

 

За мову беларускую — турма,

Без мовы роднай чалавек слабы.

Нібы агонь, сібірская зіма

Выпальвае ў людзях таўро «Рабы».

А ты — не раб, не будзеш ім ніколі,

Хоць катам і прызнаешся, што ты

Змагар за беларускасць і ў падполлі

Быў не адзін, і з вамі дух святы

Таксама быў, і ён цяпер таксама

З табой па снезе сунецца, як цень.

Заходзіць сонца — гэта ў хату мама

Пускае нанач спрацаваны дзень.

Яна адна, як і адна Радзіма,

Была, і ёсць, і будзе назаўжды,

І аніякія ніколі зімы

Не знішчаць ні людзей, ні іх сады,

Дзе мова беларуская жывая,

Бо з мовай роднай чалавек, як Бог,

Які штохвілі белы свет стварае

І Беларусь, што ў сэрцы ты бярог…

15.07.2011 г.

 

БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ

(16.05.1911 — 05.07.1996)

Жыццё — не казка. Казка — як жыццё,

І ў кожнай казцы Беларусь жыве,

Самотная, як восенню лісцё,

Як срэбра павуціны на траве,

І мудрая, як мудрая сава,

І мужная, багатая святлом

І мовай роднай, што ты шанаваў,

Бо ведаў, што без мовы мы памром

І Беларусь памрэ, і толькі ў казках

Жыць застанецца на кароткі час,

І будзе гай шумець, і будуць краскі

Цвісці, але ўжо толькі не для нас…

 

І ты ішоў штодзённа да дзяцей,

Каб Беларусь у іх заўжды была

Не толькі ў казках, а ў душы жыла,

Была душой і вечнасцю людзей,

Якім наш родны край заўсёды мілы

Усім, што ёсць, што будзе і было.

І родны край не стане нам магілай,

Бо родны край — Жыццё, Любоў, Святло…

26.05.2011 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Св. Язафат у Вільні

Пяць гарадоў і мястэчак, роз-ным спосабам, сцісла злучаны з жыц-цём Святога Язафата: Уладзімір Ва-лынскі, Вільня, Жыровічы, Полацк і Віцебск. Значная частка жыцця св. Язафата прайшла не дзе-небудзь, а ў нашай Вільні, і менавіта ў гэты час з Яна Кунцэвіча сфармаваўся eximius vir Dei (Вялікі божы чалавек — Л. Л.)

У кнізе акафістаў да св. Яза-фата, выдадзенай у Супраслі ў 1729 г., акрамя гадзінаў, літаній і малітваў да святога, падаюцца песні, з якіх адна перадае, чым быў да яго наш край.

 

Русь мяне на свет радзіла,

Літва выхавала,

У Полацку мітру дала,

У Віцебску крывёй заліла

*

У Вялікім Княстве Літоўскім

Ляжу, паграбёны,

Ад Урбана восьмага дабраславёны.

 

Гэтая ладная і сентыменталь-ная песня дакладна падзяляе несум-ненна русінскае паходжанне св. Язафа-та, які нарадзіўся ў 1580 г. у Уладзі-міры Валынскім і яго дзяржаўную прыналежнасць да тагачаснага ВКЛ, бо быў шляхціцам (хоць занядбаным, бо яго бацька мусіў займацца гандлем) і меў белую ружу на пячатцы. Каля 1600 г. малады Ян Кунцэвіч прыехаў у Вільню каб пражыць тут некалькі гадоў. Практыкуючыся ў віленскага купца Яцынта Паповіча, адначасова шукаў свой шлях у жыцці, выпра-цоўваў характар і значна палепшыў сваю адукацыю. Калі зразумеў, што яго шлях у жыцці — быць святаром, пачаў у Вільні вывучаць тэалогію ў а. Фабрыцыюса, русіна, прафесара та-гачаснай езуіцкай акадэміі. Выкла-данне адбывалася па-славянску (на старабеларускай мове — Л. Л.), што сведчыць пра дух, які панаваў сярод студэнтаў тагачаснага нашага першага ўніверсітэта. Паміж прафесарам і вуч-нем адбылося сардэчнае збліжэнне, і калі праз нейкі час св. Язафат стаў полацкім архіепіскапам, ён знайшоў прафесару пасаду. Хто ведае, можа быць будучыя даследчыкі ўніверсітэ-та яшчэ знойдуць новыя факты ста-сункаў пакутніка з прафесарам.

У 1604 г. св. Язафат стаў за-коннікам і пасяліўся ў манастыры Св. Тройцы ў Вільні, які зараз называ-ецца базыльянскім. У гэтай царкве, у якой ён рупліва маліўся яшчэ да мана-ства і дзе не раз ахвотна выконваў на-ват абавязкі званара, з рук уніяцкага мітрапаліта Іпація Пацея атрымаў ма-наскае адзенне і прыняў імя Язафат. Гэтая нязначна пераробленая царква і прылеглыя базыльянскія муры, з’яў-ляюцца сведкамі яго барацьбы «са свецкім жыццём, целам і чортам».

Манастыр Св. Тройцы калі яго парог пераступіў св. Язафат, быў яшчэ драўляны і толькі стараннем архімандрыта Іосіфа Руцкога ў 1608 г. стаў мураваным. Муры, якія памя-талі св. пакутніка, у 1760 г. пацярпелі ад страшнага пажару і ў наступным годзе было пачата будаўніцтва новага манастыра. Але будзе слушным дапу-сціць, што тое новае будаўніцтва з’яў-лялася толькі адбудовай і аднаўлен-нем старога манастыра ў той меры, у якой дазвалялі сродкі. Таму сучасныя базыльянскія муры ў Вільні можна лічыць манументальным напамінам пра часы св. Язафата. Засталася не-кранутай з часоў уніі старая званіца ў стылі італьянскай кампанілі1, якая можа добра памятаць часы, калі жыў тут святы, але уваходная брама ў стылі барока пабудавана ўжо пасля яго.

«Панлацінізм», які зараз гэтак моцна прапагандуецца эндэкамі, бадай ёсць адзінай прычынай, чаму ў воль-най Вільні ў каталіцкіх сферах ніхто ніводным словам не кажа пра тое, каб у базыльянскіх мурах паўстала хаця бы малая капліца ў гонар св. Язафата бо ўжо немагчыма даведацца, дзе бы-ла келья пакутніка. Вось зрабілі кел-лю Кондрада2, якая адбудавана ў ца-лкам знішчаным і неіснуючым будын-ку і тым не менш для аматараў Міцке-віча і энтузіястаў традыцый філарэтаў з’яўляецца цалкам натуральнай з’явай. Таму для тых, хто не глядзіць на рэлі-гію вачыма эндэкаў, якія, практычна забаранілі капліцу, яна з’яўляецца цал-кам натуральнай справай, і такія людзі не могуць абыякава ставіцца да памяці св. Язафата. Бо менавіта тут, у гэтых келлях і пад гэтымі скляпеннямі шмат разоў гучалі словы пакутніка: «Госпа-дзі Ісусе Хрысце, Сыне Божы, памі-луй мя грэшнага!» 3. Старыя, самот-ныя могілкі за царквой Св. Тройцы (сёння ад іх не засталося і следу) не раз для святога ўначы былі месцам змярцвення плоці. Пра гэта маглі рас-казаць, хіба толькі тыя, хто глядзеў на яго з зорак. Менавіта тут знаходзіў св. Язафат для сябе ўкрыцце, якое не магла даць яму яго келля, бо яна зна-ходзілася ў такім месцы, дзе цікаўныя — і свае, і чужыя (а нават і схізматыкі), падглядвалі за ім.

Таямніча гучыць вестка пра «пакінутую каплічку Св. Лазара, якая прылягае да самой царквы» — самот-ным месцы, дзе святы аддаваўся наву-ковым заняткам. Вынікам тых прац былі некалькі тэкстаў, напісаных Св. Язафатам падчас жыцця ў базыльян-скіх мурах. […]

Толькі частка яго прац была надрукавана, а большая частка яшчэ не выдадзена. Гэтак, сем тэкстаў захоў-ваюцца ў аддзеле рукапісаў Акадэміі Навук у Пецярбурзе. Такіх рукапі-саў святога Публічная бібліятэка ў Вільні мела дзве тэчкі, прытым на ад-ной з іх было напісана: «B. Josaphatae manuscripta» і, акрамя іншых, там знаходзілася шэраг казанняў па-бела-руску, а астатнія, падобна, па-царкоў-на-славянску. Сучасныя пошукі гэ-тых тэчак вынікаў не далі (размова ідзе пра пачатак 1920-х гг. — Л. Л.)

Сучасны Ратушная плошча — стары Рынак і іншыя пункты раней часта былі сведкамі публічных высту-паў руплівага лаўца чалавечых душ, тут жа ён навучаў дзятву і сярод да-рослых прыводзіў да уніі новых вер-нікаў.

Як чалавек і як законнік, св. Язафат выхаваўся і стаў тым, кім быў менавіта ў Вільні, дзе вясной 1609 г. мітрапалітам Пацеем быў высвечаны ў святары. Гэта сталася пачаткам яго прапаведніцкай дзейнасці з амбона і цяжкай працы ў канфесіянале (месцы, дзе прымаецца споведзь — Л. Л.), не-магчыма адказаць, якая праца для яго была больш важкай. Язафат працаваў дзеля царкоўнага адзінства ў Літве і Беларусі. Таму арэол святасці ўжо атачыў галаву пакутніка яшчэ пры жыцці і калі падчас літургіі з пацірам у руцэ ён звяртаўся да людзей і казаў: «Всегда и ныне и присно и во веки ве-ков», пабожны святар у вачах верні-каў ужо бачыўся боскай з’явай.

Кароткі побыт св. Язафата ў Быцені і даўжэйшы з Жыровічах (гэ-тым літоўскім Чанстахове), мястэчках у Слонімскім павеце, на час спынілі яго сувязь з Вільняй. Аднак праз ней-кі час, у 1614 г. св. Язафат вярнуўся ў Вільню каб пасля Руцкога заняць пасаду архімандрыта ў манастыры Св. Тройцы. З іншых месцаў Літвы, св. Язафат наведаў Наваградак і Руту, родныя мясціны свайго вялікага сяб-ра, мітрапаліта Руцкога. Далейшы яго шлях вёў у Кіеў, асяродак схізмы, дзе ён выказаў найвышэйшую ступень адвагі. Калі ён вярнуўся ў Вільню, увесь горад выйшаў яго сустракаць бо гараджане хваляваліся за жыццё і здароўе слугі Божага. На гэты час прыпадае навяртанне аднаго з літоў-скіх магнатаў — Тэадора Тышкевіча.

Не было нікога больш годнага на намінацыю епіскапа, і мітрапаліт Руцкі, карыстаючыся прывілеям на-дадзеным яму Апостальскай сталіцай, высвеціў яго ў полацкага дапаможнага епіскапа. 12 лістапада 1617 г. у саборы Прачыстай над Вілейкай, адбылася ўрачыстая хіратонія, якую правёў мітрапаліт разам з іншымі ўладыкамі. Гэтак, насупраць уласнага жадання, але паслушны волі старэйшых, св. Язафат стаў дапаможным полацкім епіскапам і фактычным пачаў кіраваць епархіяй, бо полацкі ўладыка Бральні-цкі быў ужо стары. Калі нарэшце на-дышла хвіліна развітання з Вільняй, увесь горад выйшаў каб праводзіць яго ажно за муры. Тут на Полацкім тракце святы епіскап апошні раз да-браславіў Вільню і вільнян, якіх вель-мі любіў, пасля чаго карэта епіскапа паехала на ўсход. Жывым яго тут больш не ўбачылі …

Полем дзейнасці для епіскапа сталі беларускія гарады Полацк, Ор-ша, Віцебск, Мсціслаў. Аднак вернем-ся ў Вільню, каб расказаць аб памяці пра св. Язафата.

Віленская катэдра мае добры реліквіяр (ёмішча для захоўвання ка-штоўных рэліквій, якія маюць сакра-льнае значэнне — Л. Л.) у выглядзе невялікага саркафага аўсбургскай работы XVII ст. Гэты рэліквіяр-сар-кафаг выносіцца на плячах дыяканаў падчас службы4. Вільня таксама мела самы лепшы з існых партрэт святога, які часта рэпрадукуецца. Гэты парт-рэт быў у зборы партрэтаў уніяцкіх уладыкаў у палацы праваслаўнага ар-хіепіскапа пры саборы. Збор знік з Вільні летам 1919 г. і невядома, дзе знаходзіцца зараз.

Аўтарам літургіі ў гонар св. Язафата мае быць, па меркаванню епіскапа Бацяна, нейкі беларус, што бачна з мовы літургіі (Дзвіна і інш.) У Вільні былі напісаны некаторыя пе-сні ў гонар мучаніка (напр. «Златы трубы»), розныя малітвы, прыгожыя казанні — беларускія і польскія, поў-ныя пафасу панегірыкі ў вершах і про-зе. Шырока вядомымі сталі такія тво-ры як «Josephatidos», «Rosa Kuncevi-ana», «Cruces Kuncevianae», «Залатая карона» і іншыя. Сучасніцай св. Яза-фата з’яўляецца друкарня базыльянаў у Вільні, спадчынніца друкарні бра-тоў Мамонічаў, у якіх была набытая. Падобна, што частка гэтай друкарні ўвайшла з склад і сёння існай дру-карні Дворжаца.

З лёсам Вялікага Княства Св. Язафат яшчэ раз злучыў сваё імя калі рыцарства ВКЛ у 1660 г. у колькасці 8 000 чалавек, пад камандаваннем вялікага гетмана Паўла Сапегі і кіеў-скага ваяводы (потым рускага) Стэ-фана Чарнецкага, перамагла ў тры разы большае маскоўскае войска пад клічам «Блаславёны Язафат!». Пра вялікае шанаванне ў Вільні св. Язафата кажа «Acta Venerabilis Capituli Vilnen-sis v. X i XI», дзе надрукаваны расказ сведкаў падчас кананізацыі пра цуды, якія яны самі бачылі (канонікі Шчыт і Сялява), просьба капітулы ў Рым аб беатыфікацыі пакутніка, аб удзеле ка-пітулы ў ганаровай службе падчас прыбыцця мошчаў святога ў Вільню ў 1667 г. і г. д.

Віленская дыяцэзія мае два касцёлы пад тытулам св. Язафата — у Заневічах і Тараканях (абодва на Га-радзеншчыне) і вельмі цікавы, адроз-ны сваёй кампазіцыяй ад іншых абраз св. Язафата (на ім апрануты часткова грэцкія а часткова лацінскія шаты) у гарадзенскай фары. У XVIII ст. літоў-ская правінцыя базыльянаў мела на-зву св. Язафата.

 

*   *   *

 

Заслугоўваюць асаблівай ува-гі ўспаміны пра братэрства лацінскага і славянскага (уніяцкага) абрадаў якое асабліва моцна выявілася ў Вільні ў XVII і наступных стагоддзях. Найчас-цей такія адносіны мелі месца ў царк-ве Св. Тройцы. Іканастас, усталяваны ў ёй, быў дастаткова сціплы і мог быць хутка разабраны падчас лацінскіх слу-жбаў, якія маглі адбывацца ў дні св. Язафата ці ўрачыстасцяў па св. Базы-лі Вялікім і інш. Гэты іканастас дажыў да сярэдзіны XIX ст., калі саступіў месца сучаснаму. Пабудаваўшы з боку Вастрабрамскай вуліцы вялікую прыгожую барочную браму, базыль-яне зрабілі ў ёй невялікі балкон які дасканала пасуе да багатага дэкору брамы. Раней аркестр базыльянаў на гэтым балконе граў, вітаючы вернікаў, у дні фэстаў і працэсій. Гэта звычка да сумеснага святкавання дайшла да таго, што ніводзін касцельны ці цар-коўны фэст не абыходзіўся без уза-емных працэсій. Дыярыюш манасты-ра Св. Тройцы змяшчае шмат апісан-няў гэтакіх сумесных святаў.

З гэтых святаў вылучаўся дзень святога Язафата ў 1642 г., праз 19 гадоў пасля яго пакутніцкай смерці. Урачыстасць пачаў ваенны парад па-за межамі горада. Пасля параду народ і жаўнеры разам прыйшлі ў касцёл Св. Станіслава, дзе іх чакаў біскуп з духавенствам. Адтуль працэсія ру-шыла да Св. Тройцы. Апусцім для кароткасці ўсе прыпынкі працэсіі на шляху па вуліцам Замкавай, Вялікай і Вострабрамскай, на кожным пры-пынку граўся «тэатр» які адпавядаў паняццям і густам эпохі. На палове шляху, каля трыумфальнай брамы, базыльяне сустрэлі працэсію і павялі яе да свайго манастыра. Вялікі рэктар акадэміі пад спевы і музыку адправіў урачыстую св. імшу перад алтаром св. Язафата. Былі сказаны два казанні пра пакутніка.

У 1777 г. урачыстасць прайш-ла наступным чынам. 25 верасня, ба-зыльяне, усе разам адправілі ўрачыс-тую вячэрню з казаннем і працэсіяй да алтара св. Язафата, падчас якой спявалі песні ў гонар пакутніка. Гэта былі ці беларуская  «Злату трубу, сло-вес губу» ці польская «Nowa Jutrze-nko w Zachodzie wshodzeca». Урачы-стасці закончыліся акафістам ці літа-ніяй да св. Язафата. На раніцы 26 вера-сня ўсё лацінскае духавенства як бе-лае, гэтак і чорнае, сабралася каля замка (хіба, у замкавым касцёле-ка-тэдры), і каля 9-й гадзіны раніцы ад-туль выйшла працэсія: першымі ішлі бернардыны, за імі аўгустыны, потым кармеліты босыя, за кармелітамі кро-чылі клірыкі, за імі вікарыі, потым канонікі і за канонікамі віленскі біскуп Тамаш Зянковіч. За працэсіяй ішлі тлумы народу. Базыльяне віталі пра-цэсію каля сваёй ўваходнай брамы. Архімандрыт і біскуп разам прачыта-лі на лаціне прывітальную прамову і ўсе разам увайшлі ў царкву Св. Тро-йцы.

Пасярэдзіне царквы на ўзвы-шэнні стаялі мошчы св. Язафата (відо-чна, іх частка) і тыя, хто прыйшоў, занялі месца вакол іх. Распачалася ўні-яцкая чытаная св. імша, а пасля яе яшчэ лацінская імша, якую адпраўляў канонік Чапскі. Божае Слова распавёў Ваўрэцкі. Пасля службы ўсіх чакалі ў вялікай гасцёўні манастыра. А 16-й гадзіне духавенства і народ абодвух абрадаў зноў запоўнілі царкву Св. Тройцы. Усе разам адспявалі вячэр-ню, пасля якой выступіў а. Мейшнер.  Працэсія да алтара св. Язафата і літа-нія каля яго адбылася гэтак жа, як і ў папярэдні дзень. Гімнам «Спаси люди твоя, Госпади!» закончылася літургіч-ная частка фэсту і пасля яе брат-са-крыстыян падаваў прысутным у цар-кве мошчы св. Язафата для цала-вання.

Дыярыюш манастыра Св. Тройцы апісвае падобныя ўрачыста-сці, якія з удзелам базыльнаў адбы-валіся ў касцёлах, напрыклад, у дзень св. Тамаша Аквіната (у дамініканаў) ці св. Бенядыкта (у бенядыктынаў), 23 сакавіка, у гадавіну заснавання ў 1582 г. папам Рыгорам  XIII Віленскага папскага алюміната і інш.

Шырокая публіка не надта ве-дае пра здабыццё ў свой час мошчаў св. Язафата у Бялай Сядлецкай і іх стан, апісаны папскай камісіяй у Вене. Замураваныя ў 1873 г. рускімі ў глы-бокім і вільготным склепе базыльян-скай царквы ў Белай, гэтыя мошчы ў 1918 г. былі базыльянінам а. Дзямчу-ком выняты з цемры пад сонца і вы-везеныя па-за межы ваенных дзеян-няў, у Вену. Тут, 30 жніўня 1918 г. ва ўніяцкай царкве Св. Барбары, пап-ская камісія, якую ўзначальваў мітра-паліт Шаптыцкі, каб пацвердзіць аўтэ-нтычнасць, падвергла мошчы кананіч-наму агляду. Апрача ўніяцкага духа-венства ў справе прымалі ўдзел прад-стаўнікі венскага ардынату, адмыслоў-цы па кансервацыі і паважаныя меды-кі, як, напрыклад, др. Клейнманд (кі-раўнік хірургічнага аддзела ў венскім шпіталі Міласэрных братоў), др. Бе-разніцкі і іншыя. Камісія пацвердзіла поўную аўтэнтычнасць рэліквіі. Доб-ра захавалася галава Святога, тулава, правая рука (левая была даўно адня-тая), ногі … З агляду галавы, лекары ўстанавілі, што смерць наступіла ад удару сякерай (бердышом), а не ад выстралу агнястрэльнай зброі, бо слядоў уваходу кулі няма. У кален-ных суставах яшчэ бачны сляды чыр-вонай крыві, што надта зацікавіла чле-наў камісіі. Украінскія эмігранты ў Канадзе ахвяравалі ладную бронза-вую (рэнесансную) труну са шкля-нымі сценамі, праз якія добра бачны мошчы, якія былі апрануты ў новы базыльянскі хабіт і новыя шаты епіс-капа, якія як і залататканы амафор, ахвяраваў мітрапаліт Шаптыцкі. Зала-ты епіскапскі крыж для св. Язафата быў зняты з ордэна Залатога Руна, які як воты ахвяраваў украінафіл ар-хіксёндз Базыль Вышываны. На пра-віцы епіскапа-пакутніка захаваўся до-брай работы стары персцень з вялікім смагардам. Старыя епіскапскія шаты, часткова са слядамі крыві, у цэлым добра захаваліся.

Зараз апячатаная труна стаіць у вялікім алтары царквы Св. Барба-ры ў Вене і чакае урачыстай хвіліны пераносу яе ва Усходнюю Галіцыю5.

Еrka (псеўданім кс. Уладзіслава Талочкі).

Sw. Jozafat w Wilnie  // Preglad Wilenski. № 21, 16 grudnia 1923. S. 3-10.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

1 Кампанілі — стромкая званіца-вежа якая адзінока стаіць каля царквы, характэрна для італьянскай архітэктуры — Л. Л.

2 Келья Конрада. — Л. Л.

3 У той час, служба ў беларускай грэка-каталіцкай царкве вялася на царкоўна-славянскай мове — Л. Л.

4 Наша Вера. 2006. № 2 (36).

5 Сёння мошчы беларускага святапакутніка Язафата Кунцэвіча захоўваюцца ў саборы св. Пятра ў Рыме, каля алтара св. Васіля Вялікага пры паўночна-ўсходнім слупе храма. — Л. Л.

Фарфоравы клоўн

Памяці артыста Ігара Вяпшкоўскага (16 студзеня 1985 — 31 сакавіка 2020)

Мы не былі блізка знаёмыя … Гэты інтэлігентны, тонкі, вы-трыманы і безадмоўны чалавек часам здаваўся адзінокім і нелю-дзімым. Але з Гарыкам мяне звя-звала творчасць у самым пачатку майго тэатральнага жыцця: ён сы-граў Белага клоўна ў двух версіях музычнай казкі «Папялушка» па п’есе ўкраінскага драматурга Яў-гена Жураўкіна ў пастаноўцы Таццяны Аксёнкінай, дзе гучаць песні на мае вершы — у 2011 г. прэ-м’ера адбылася ў Сучасным мас-тацкім тэатры, а ў 2019 г. — у Бела-рускім дзяржаўным маладзёж-ным тэатры. У СМТ Ігар Вяпш-коўскі таксама выступіў харэогра-фам-пастаноўшчыкам спектакля «Папялушка», а дзеля спектакля «Час па парах!» («Пора по па-рам!») па ранніх вадэвіляў А. Чэ-хава запісаў іранічныя куплеты на мае вершы, якія, паводле задумы рэжысёра Т. Аксёнкінай, злучылі жарты «Мядзведзь» і «Прапанова» ў адну гісторыю.

Берасцеец Гарык Вяпш-коўскі скончыў Дзяржаўны музы-чны каледж імя Р. Шырмы ў род-ным горадзе па спецыяльнасці «Тэатральнае мастацтва. Акцёр-скае мастацтва драматычнага тэ-атра і кіно» (майстар курса — Ціма-фей Зіноўевіч Ільеўскі). Гледачам Берасцейскага акадэмічнага тэат-ра драмы, дзе артыст служыў пас-ля заканчэння каледжа, ён запом-ніўся ў ролях Ліса ў спектаклі «Маленькі прынц» паводле А. дэ Сэнт-Экзюперы і Раскольнікава ў спектаклі «Злачынства і пакаран-не» паводле Ф. Дастаеўскага.

З 2005 г. Ігар з поспехам здымаўся ў беларускім кіно і расі-йскіх тэлесерыялах. Сярод яго прац — «Брэсцкая крэпасць» (2010), «Зваротны бок Месяца» (2012), «Старэйшая сятра» (2013), «Нату-ра, якая сыходзіць» (2013), «Непад-купны» (2015), «Вакальна-крымі-нальны ансамбль» (2018) і інш. У 2014 г. як рэжысёр, сцэнарыст, аператар і прадзюсер зняў неза-лежны караткаметражны мастацкі фільм «Падарунак», у якім галоў-ныя ролі сыгралі акцёры Рэспу-бліканскага тэатра беларускай драматургіі Сяргей Шымко, Змі-цер Давідовіч, Гражына Быкава і Наталля Халадовіч. Акрамя таго, І. Вяпшкоўскі выступіў аперата-рам праектнага мастацкага філь-ма «Выпрабаванне» (рэжысёр — С. Філатаў, 2014).

У Менску Ігар з 2010 г. служыў у РТБД, а з 2018 г. — у Ма-ладзёжным тэатры. Іграючы нават у спектаклях, першапачаткова пастаўленых не для яго, артыст стварыў асобныя, характарныя (часам камічныя, часам абвост-раныя), ды заўсёды непаўторныя вобразы ў тэатральнай класіцы і сучаснай драме. Сапраўды, нема-гчыма ўявіць больш выразнага, праўдзівага і пранікнёнага выка-нання галоўнай ролі ў спектаклі «Чалавек з Падольска» Дзмітрыя Данілава ў пастаноўцы Дзмітрыя Багаслаўскага. Сярод іншых ак-цёрскіх прац І. Вяпшкоўскага на сцэне Маладзёжнага — Юрый («Шкілеты» А. Шутава), Яўген Шумільчык («Трыксцер клуб» В. Альхоўскай), Настаўнік («Дурні-чка» Лопэ дэ Вега), Знайдыш («І не намі тое прыдумана…» Д. Ба-гаслаўскага).

Шматгранны талент Гарыка праявіўся і ў яго захапленні відэа-артам. Ён выступіў рэжысёрам і аператарам відэакантэнту да спек-такляў па творах сучаснай бела-рускай драматургіі: «Сучылішча» («С училища») А. Іванова (рэжы-сёр — А. Марчанка, прадзюсерскі цэнтр «Art Corporation»), «Ляцелі арэлі» К. Сцешыка (рэжысёр — Д. Паршын, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр), «Гэта ўсё яна» А. Іванова (рэжысёр — М. Дабраўлянскі, РТБД).

Напрыканцы сакавіка Га-рык прыехаў у Берасце да бацькоў. Раптоўна ў яго падняўся ціск, бо з дзяцінства былі праблемы з сэр-цам. Артыст наведаў лякарню, яму збілі ціск, але пасля яму зноў стала кепска. Гарыка завезлі ў прыватны медцэнтр, дзе параілі папіць лекі і адправілі дахаты. Уначы ён заснуў, але ўжо не прачнуўся. Акцёр быў пахаваны на могілках у вёсцы Віс-тычы, што пад Берасцем. З наго-ды сітуацыі, выкліканай распаў-сюджваннем каронавіруса COVID-19, пахаванне прайшло ў вузкім коле самых блізкіх людзей. На вялікі жаль, большасць сталічных калег не змагла развітацца з Гарыкам.

У гэтыя дні ўспамінаецца гульня, якую прыдумаў на Фэйс-буку Ігар: цацачны зайчык па мянушцы Ягорыч падарожнічаў па свеце са сваім сябрам Гарыкам і «пазіраваў» на фота з розных кут-коў зямнога шара. Толькі чалавек з душой дзіцяці мог прыдумаць і ўвасобіць такую чароўную гуль-ню!.. Несправядліва рана пайшоў мой аднагодак і мастак з, мабыць, самага незапатрабаванага куль-турнага пакалення.

Зміцер

Ермаловіч-Дашчынскі, паэт, тэатразнавец.

 

Фота з асабістага архіва І. Вяпшкоўскага і архіва Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра.

  1. Артыст Ігар (Гарык) Вяпшкоўскі. Партрэт 2019 г.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *