НАША СЛОВА № 17 (1480), 22 красавіка 2020 г.

Панядзелак, Травень 4, 2020 0

1150-ты нумар “Нашага слова”, выдадзены ў Лідзе

Хрыстос уваскрос, і Беларусь уваскрэсне, пасля віруса таксама

Вялікдзень вернікі праваслаўнай царквы Беларусі адзначылі 19-га кра-савіка. Пярэдадзень і само свята супра-ваджаў неспакой і хваляванне жыхароў усёй Еўропы, дзе лютуе пандэмія. Але не варта ўпадаць у адчай. Надзеяй на Боскую абарону падзяліўся ў сваім слове гара-дзенскі ўладыка, Высокапраасвяшчэнны Арцемій, архіепіскап Гарадзенскі і Ваў-кавыскі:

— Хрыстос уваскрос! Дарагія браты і сёстры! Шчыра віншую вас з Пасхай Гасподняй! Светлым Хрыстовым Уваскрэ-шаннем, якое, як кажа нам пра гэта святая Царква, ёсць свята са святаў і ўрачыстасць з урачыстасцяў. Міласцю Божай мы дасяг-нулі гэтага сапраўды вялікага дня. Пра-ходзячы разам з Царквою праз ачышча-льны час Вялікага паста і падзеі Страстнога тыдня, у Пасхальную ноч мы з глыбокай пашанай наблі-жаемся да раскрытай магілы Хрыста і бачым яе пустою. Са старонак Евангелля чуем мы словы вестуноў Божых — святых Анёлаў, якія абвяшчаюць нам перамогу жыцця над смерцю: «Што вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго няма тут. Ён уваскрос!» Уваскрэшанне Хрыстовае на-паўняе нашае жыццё сэнсам, дае веру ў будучыню. Сёлета Перадпасхальны перыяд вызначаецца глабальным выклікам чалавецтву — распаўсюджваннем у сусветным маштабе згубнай пошасці каронавіруснай інфекцыі, з’яўленне якой мы разглядаем як выпрабаванне нашай веры, нашай чалавечай годнасці. Але часы гісторыі нашай заўсёды былі складаныя. Складаныя яны былі, калі Збаўца хадзіў па гэтай зямлі,  як уцялесняны чалавек, і ў наступныя пасля гэтага стагоддзі былі войны, былі страшныя эпідэміі, быў голад, былі няшчасныя і хворыя, былі старыя і нямоглыя. Людзям было страшна. Людзям было складана. Усе яны клікалі Госпада, каб ён пачуў іх і дапамог. Усе людзі спадзяваліся толькі на Бога. Калі мы ад усёй сваёй душы шчыра звяр-таемся да Бога, з жаданнем пазбавіцца ад таго ці іншага няшчасця, і шлях гэты праходзім да канца, мы атрымліваем нешта большае — радасць адзінства з Богам, нягледзячы ні на каго і ні на што. Вось чаму так важна было Хрысту паспець да сваёй крыжовай смерці данесці да апосталаў гэту самую галоўную ісціну: адзінства з Богам — гэта шчасце, далучальнасць да Бога — гэта радасць. Дачыненне з Богам — гэта вырашэнне ўсіх нашых праблемаў, якімі б невы-рашальнымі не здаваліся яны нам. Але для гэтага трэба прайсці да Бога безкарысліва і з чыстым сэрцам. Для гэтага трэба перамяніцца, аднавіцца. Адрадзіцца духоўна. Віншую ўсіх вас са святам Святой Пасхі Хрыстовай! І малітоўна жадаю вам і вашым блізкім светлай Пасхальнай радасці, усё-пераможнай надзеі, моцы душэўных і цялесных сіл! Сапраўды уваскрос Хрыстос!

На здымках: Вялікая субота і велікоднае набажэнства ў Менску, архі-епіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, велікоднае набажэнства ў Лідзе.

Радыё Рацыя.

75 гадоў разам: Беларусь — дзяржава-заснавальніца ААН

24 красавіка ў Нацыянальным гіста-рычным музеі Рэспуб-лікі Беларусь пачне ра-боту выстава, прымер-каваная да 75-годдзя Канферэнцыі ў Сан-Францыска па ўтва-рэнні Арганізацыі Аб’я-днаных Нацый і Між-народнага дня дэлегата. Архіўныя фотадаку-менты і іншыя рарытэ-ты часу ўтварэння ААН будуць прадстаўлены для азнаямлення навед-вальнікам музея да 24 траўня. Для віртуаль-нага наведвання выста-вы будуць арганізава-ны анлайн-экскурсіі на інфармацыйных платформах музея (у Instagram, Facebook, на Youtube-канале).

Мір і бяспека найбольш цэняцца людзьмі ў гады пасля-ваеннага ліхалецця. Так, горкі вопыт Другой сусветнай вайны яшчэ раз нагадаў чалавецтву: бесперапынныя геапалітычныя сутыкненні не садзейнічаюць росквіту той ці іншай дзяржавы, не спрыяюць атрыманню ўлады над тымі ці іншымі з нацый. Дзяржавы незалежныя і раўнапраўныя. Гэта аснова не толькі сучасных нацыянальных палітык, але і міжнароднай права-творчасці. На жаль, такая простая ісціна, што важна «жыць разам, у згодзе, як добрыя суседзі», была замацавана дэ-юрэ толькі ў 1945 г. 26 чэрвеня ўпаўнаважаныя прадстаўнікі 50 дзяржаў падпісалі самы важны дакумент XX стагоддзя — Статут Аргані-зацыі Аб’яднаных Нацый. Утварэнне такога роду міжнароднай арганізацыі, канешне, звязана з трагічным вынікам спаборніцтва паміж краінамі за сусветнае панаванне. Пасля таго, як Сцяг Пе-рамогі быў узняты над Рэйхстагам не адна толькі Германія выму-шана была пагадзіцца: хто прыходзіць з мячом, ад мяча і гіне. Імкненне ўладарыць праз зброю ці сілу не можа і не павінна быць узнагароджана вянком Перамогі. Сярод дыпламатаў-бела-русаў, паставіўшых свой подпіс пад Статутам ААН у чэрвені 1945 г., быў Кузьма Венядыктавіч Кісялёў. Мундзір знакамітага дзеяча БССР, які добра бачны на яго плячах на ўрачыстых фотаздымках — у Доме ветэранаў у Сан-Францыска, захаваны на памяць усім пакаленням беларусаў.

Нацыянальны гістарычны музей шануе міратворчую дзейнасць беларускага народа і ў год святкавання 75-годдзя далучэння Беларусі да дзяржаў — заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прапануе наведаць унікальную выстаўку, на якой будуць упершыню прадэманстраваны фотаздымкі гіста-рычнага значэння з архіва ААН, а таксама асабістыя рэчы беларускіх дыпламатаў, што, безумоўна, з’яўляецца сведчаннем велізарнай ролі Беларусі ва ўтварэнні Арганізацыі. У гэтым годзе, 25 красавіка 2020 года, — роўна 75 гадоў пасля ўрачыстага адкрыцця Канферэнцыі ў Сан-Францыска, што заклала падмурак дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, — упершыню адбу-дзецца святкаванне Міжнароднага дня дэлегата, устаноўленага Генеральнай Асамблеяй ААН па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь. Дэлегаты з’яўляюцца важнымі асобамі ў рабоце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, знаходзяцца ў пошуку рашэння глабальных праблем сродкамі дыпламатыі пры падтрымцы асноўных прынцыпаў Арганізацыі. Арганізатары выставы — Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Прадстаўніцтва Аргані-зацыі Аб’яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Адрас: г. Менск, вул. Карла Маркса, 12.

Радыё Рацыя.

 

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

 

Інфармацыя для глыбокага роздуму

Зараз падчас сусветнай пандэміі і заняпаду чалавечай актыўнасці варта засяродзіцца на вечных і філасофскіх праблемах узнікнення і развіцця сучаснай мадэрновай беларускай нацыі.

Сто гадоў назад у свеце бы-ло нешта падобнае, асабліва ў Еў-ропе. Ішла жахлівая вайна, якая моцна закранула Беларусь, а так-сама пандэмія “іспанкі”, тыф і іншыя хваробы, у тым ліку і сухо-ты — смяротная хвароба беларус-кай інтэлегенцыі.

Тым не менш паўстала ідэя дзяржаўнай незалежнасці, бо толькі ў сваёй дзяржаве беларусы маглі пазбегнуць асіміляцыі з боку ўсходніх і заходніх суседзяў. Менавіта тады ўзнікла ідэя ства-рэння незалежнага ўніверсітэта, дзе асноўная мова выкладання беларуская, а выпускнікі гэтай ВНУ — складовая частка патры-ятычнай нацыянальнай эліты.

Як толькі ў 1991 г. у Еўропе з’явілася прызнаная ўсімі Рэспу-бліка Беларусь, дзе адзінай дзяр-жаўнай мовай стала беларуская і быў прыняты закон “Аб мовах”, пачалі рабіцца канкрэтныя крокі па стварэнні беларускамоўнай вышэйшай адукацыі з мэтай вы-хавання не толькі спецыялістаў у розных галінах эканомікі, але і патрыётаў незалежнай Беларусі.

Тады ў Камісію Вярхоўнага Савета Беларусіпа “Адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны” звярнуліся беларускія сацыёлагі з прапановай правесці работу сярод студэнтаў розных ВНУ краіны па тэме “Фарміра-ванне нацыянальнай свядомасці вучнёўскай моладзі”.

Гэтую ідэю спачатку выкла-ла мне, тады намесніку старшыні вышэйназванай Камісіі, сацыёлаг Крысціна Лапіч. Я прапанаваў зрабіць праграму гэтых даследа-ванняў, якая была складзена і падтрымана кіраўніком Камісіі Нілам Гілевічам 29.ХІ.1993 г. (гл. запіску). Былі знойдзены грашо-выя сродкі, і работа пайшла.

Да канца 1993 г. было зроб-лена апытанне студэнтаў і выклад-чыкаў БДУ, Гомельскага і Гара-дзенскага ўніверсітэтаў з мэтай высвятлення іх ведаў па гісторыі Беларусі.

У 1994 г. высвятлялася на-цыянальная свядомасць студэн-таў-філолагаў БДУ і студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта ў Мен-ску.

У 1995 г. быў зроблены аналіз развіцця беларускай нацы-янальнай культуры ў рэспублікан-скай прэсе і шматтыражкі БДУ “Беларускі ўніверсітэт”, а таксама разгледжаны ўзровень нацыяна-льнай свядомасці студэнтаў юр-фака БДУ.

Аднак пасля рэферэндуму 1995 г. дзейнасць Вярхоўнага Са-вета Беларусі і адпаведна нашай Камісіі была згорнута.

Вярхоўны Савет быў гвал-тоўна пераселены з будынка былога ЦК КПБ, дзе ён знаходзіўся з 1992 па травень 1995 г. у частку будынка Дома Урада. Пры пера-ездзе шмат матэрыялаў было стра-чана, але прапанаваныя чытачам “Нашага слова” дакументы захава-ліся ў маім архіве.

Прайшло роўна 25 гадоў з тых падзей, і зараз, калі вырасла новае пакаленне грамадзян Бела-русі, я прапаную азнаёміцца з уні-кальнай працай беларускіх сацы-ёлагаў усім зацікаўленым асобам.

Прайшло 25 гадоў, за гэты час “паддоследныя” студэнты за-кончылі ВНУ, прайшлі доўгі пра-цоўны шлях, занялі адпаведныя пасады, сталі высокімі чыноўніка-мі і кіраўнікамі. І каб зразумець, чаму, хто і кім стаў, куды пахіліўся, да каго прыбіўся, важна ведаць, з якіх пазіцый гэтае цэлае пакаленне стартавала, які быў пад імі нацыя-нальны грунт.

Хачу дадаць, што два гады назад, 15 сакавіка 2018 г. быў афі-цыйна зарэгістраваны прыватны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча з бе-ларускай мовай навучання, і гэтыя матэрыялы друкуюцца па яго іні-цыятыве.

В.а. рэктара Алег Трусаў.

ПРАГРАМА

даследавання па тэме: «Фарміраванне нацыя-нальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі«

 

Заказчык: Камісія па адукацых, культуры і захаванні гістарыч- най спадчыны Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

Выканаўца: навукова-даследчы калектыў кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Адказны выканаўца тэмы вядучы навуковы супрацоўнік К. Лапіч.

Навуковы кіраўнік тэмы прафесар Г. Давыдзюк.

Тэрмін выканання 1993-1995 гг.

Мінск, 1993 г.

 

Раздзелы праграмы:

  1. Структурна-функцыянальны аналіз праблемы.

ІІ. Метадалагічная частка праграмы.

ІІІ. Працэдурная частка праграмы.

ІV. Каляндарны план работы навукова-даследчага калектыву.

  1. Структурна-функцыянальны аналіз праблемы

 

Тэма “Фарміраванне нацы-янальнай самасвядомасці вучнёў-скай моладзі” ва ўмовах сучаснай Беларусі вельмі складаная, заблы-таная, а некаторымі палітыкамі і навукоўцамі тлумачыцца прымі-тыўна, спрошчана. Нельга вытлу-мачыць маруднасць тэмпаў нацы-янальнага адраджэння тым, што выканаўчая дзяржаўная ўлада не выконвае законаў Вярхоунага Са-вета рэспублікі аб адраджэнні бе-ларускай культуры і мовы. Гэта проста суб’ектыўнае тлумачэнне, аднабаковы падыход. Трэба перш за ўсё выявіць аб’ектыўныя карэн-ні гэтага духоўнага працэсу, ба-чыць функцыянальную залеж-насць сённяшняга ад мінулага, абумоўленасць часам духоўнага развіцця. Мінулае развіццё Бела-русі, калі адбывалася зруйнаванне ўсяго нацыянальнага, працягва-лася вякамі, асабліва ў апошнія 400 гадоў. Уваходжанне нашай краіны ў ХVІ-ХVIII стагоддзях у склад Рэ-чы Паспалітай прынесла Беларусі культурны прагрэс, еурапейскую дэмакратыю, адчыніла дзверы ў Заходнюю Еўропу. Але ж яно пры-несла і вялікія нацыянальныя стра-ты. Выратаваўшуюся ад Маскоў-скага і татарскага генацыду, аб’яд-наўшуюся з Польшчай у 1569 годзе Люблінскай уніяй, Беларусь на-паткала двухвяковая паланізацыя. Больш высокая польская культура несла з сабой у Беларусь не толькі духоўны росквіт, але разам з гэтым нацыянальнае закабаленне, страту нацыянальнай беларускай сама-бытнасці. Стараючыся дагадзіць каралю, беларускія вяльможы ад-ракаліся адзін за другім ад пра-тэстанцкай ці праваслаўнай рэлігіі і прымалі каталіцтва. У іх сем’ях пачалі гаварыць не на роднай бе-ларускай мове, а на польскай. Гэ-так зрабілі і найвялікшыя белару-скія магнаты: Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Астрожскія і іншыя. Яны садзейнічалі каталіцкаму кас-цёлу перш за ўсё шляхам будаўні-цтва каталіцкіх храмаў. У 1596 годзе каталіцтва на Беларусі было абве-шчана дзяржаўнай верай.

Каталіцтва давала права для займання вышэйшых урадавых пасад у Літве і Беларусі. Рэфар-мацыйны рух сярод паноў знік. Яго замяніла каталіцтва, якое да-вала беларускім панам права стаць роўнымі з польскай шляхтай. А ў 1697 годзе Сойм прыняў па-станову: «Пісар павінен пісаць не па-руску /беларуску/, а па-по-льску». З гэтага часу ўсе законы і дзяржаўныя паперы робяцца па-польску. Беларуская мова захава-лася ў вёсцы. Адсюль і павялося тое, што можна чуць і сёння на Беларусі: “Гэта мужыцкая мова”. Значыць, на паланізацыю Белару-сі таксама спатрэбілася 200 гадоў.

З канцы ХVIII стагоддзя, пасля раздзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй Беларусь трапляе пад ярмо Расій-скай імперыі. 200 гадоў аж да 1990 года нашу нацыянальную існасць руйнуе дашчэнту дзікая русіфіка-цыя. Указам цара ў 1840 годзе Вя-лікае Княства Літоўскае, гэта зна-чыць Беларуская дзяржава, абвяш-чаецца «Паўночна-Заходнім кра-ем». Слова «Беларусь» было заба-ронена ўжываць у афіцыйных паперах. Беларускіх службоўцаў, настаўнікаў замянілі рускімі. На-род працівіўся гэтаму здзеку. Бы-лі тры паўстанні: 1794, 1830, 1863 гг. Кожнае з іх было патоплена ў крыві. Толькі ўдзельнікаў паўстан-ня Кастуся Каліноўскага (1863 г.), асуджаных ваенна-палявым су-дом, было 18,5 тысячы чалавек, з якіх 128 расстралялі і павесілі, 853 выслалі на катаргу, а 11502 — у ссы-лку. Пад рознай нагодай бела-русаў вывозілі ў Сібір. За малей-шыя палітычныя, эканамічныя правіннасці землі ў беларускіх па-мешчыкаў забіралі і перадавалі расійскім. Гэтак жа рабілася з бе-ларускімі фабрыкантамі, гандля-рамі і г.д. Па-гэтаму ўжо ў пачат-ку XX стагоддзя на Беларусі амаль не было беларускіх памешчыкаў, фабрыкантаў, банкіраў, гандля-роў. Клас багатых людзей складаў-ся галоўным чынам з рускіх. Яны былі надзейнай апорай расей- скага цара. У Маскве ўжо ў тыя часы забылі аб нейкай там Бела- русі.

Пасля рэвалюцыі 1917 года была адноўлена дзяржаўнасць Беларусі. 25 сакавіка 1918 года Вы-канаўчы камітэт Усебеларускага кангрэса, разагнанага бальшавіка-мі ў снежні 1917 г., абвясціў Бе-ларускую Народную Рэспубліку. Прыйшоўшы да ўлады, бальшавікі ў дваццатыя гады праводзілі бе-ларусізацыю, але галоўным чы-нам у галіне культуры, навукі і мо-вы. Ды і то гэта працягвалася ўсяго каля 10 гадоў. З 30-х гадоў пачалася зноў русіфікацыя. Эка-номіку і палітыку падпарадкавалі Маскве. Уся беларуская маёмасць стала дзяржаўнай. Ад народа за-бралі аснову яго волі. Пісьмен-нікаў, настаўнікаў беларускай мо-вы абвясцілі «нацдэмамі» і рэ-прэсавалі, большая частка з іх за-гінула ў канцэнтрацыйных лагерах. Існая беларуская інтэлігенцыя бы-ла зліквідавана. Нацыю пазбавілі інтэлекту. Калі ён будзе адроджа-ны? У 50-я гады, беларуская мова была канчаткова выціснута з дзяр-жаўных устаноў, прамысловых прадпрыемстваў, гандлю, каму-нікацый, школы, навукі. Усяму ра-сійскаму аддавалася перавага, бо кіравалі Беларуссю маскоўскія партыйныя і дзяржаўныя ўста-новы. Кіраўнікамі заводаў, з якіх 93% непасрэдна падпарадкоў-валіся Маскве, парызначалі рускіх, з Расеі прысланых. Дырэктарамі школ, тэхнікумаў, ВНУ у першую чаргу прызначалі таксама рускіх. У навуцы кожны другі — рускі. За-тое сярод сялян толькі кожны сям-наццаты — рускі. Усё гэта за 50 па-сляваенных гадоў прывяло да таго, што з Беларусі вычысцілі ўсё бела-рускае. Вуліцы ў гарадах названы імёнамі расійскіх пісьменнікаў, вучоных, генералаў, дзяржаўных дзеячаў, артыстаў. Бібліятэкі за-поўнены кнігамі, надрукаванымі на расейскай мове. У музеях усе залы абвешаны карцінамі рускіх мастакоў. У тэатральных рэпер-туарах галоўную іх частку займа-юць п’есы, оперы, балеты расійскіх майстроў. Беларускае радыё боль-шую частку праграм перадае на расейскай мове. Беларускае тэ- лебачанне на трох каналах працуе на расейскай мове, а толькі на ад-ным — на беларускай, ды і тут кіна-фільмы і канцэрты паказваюцца на расейскай мове. Усе школы, за выключэннем сельскіх і нядаўна адкрытых 30 беларускіх у Мінску, працуюць на расейскай мове, а іх у адным Мінску — больш 200. ВНУ, заводы, крамы, даследчыя ўста-новы, усе офісы, транспарт і г.д. працуюць на расейскай мове. Галоўная частка газет, часопісаў выдаецца на расейскай мове. А кнігі, падручнікі амаль усе выда-юцца і сёння на расейскай мове. Горш за ўсё гэта тое, што больш за 60 % беларусаў дома размаўля-юць на расейскай мове: яны ўжо забылі родную мову і плануюць дзяцей сваіх вучыць у рускай школе.

Такім чынам, сацыяльная структура, сацыяльнае асяроддзе, уся сацыяльная сістэма рэспублікі сёння функцыяніруе на расей- скай мове. Усё тут цесна звязана адно з другім, дзеці не хочуць ву-чыць беларускую мову таму, што ёй няма прымянення ні ў школе, ні ў ВНУ, ні на працы. Старэйшаму пакаленню не хочацца перавуч- вацца. А моладзь не верыць у светлую будучыню Беларусі, ча-му вельмі садзейнічае праводзі-мая ўрадам рэспублікі палітыка, а таксама многія пастановы Вяр-хоўнага Савета Беларусі.

Вось яны, аб’ектыўныя ўмовы, якія садзейнічаюць раз-віццю на Беларусі не беларускай самасвядомасці, а расейскай, пярэчаць адраджэнню беларускай самабытнасці, культуры, мовы. Адсюль усплывае многа пытан-няў: ці можа фарміравацца нацы-янальная самасвядомасць у вуч-нёўскай моладзі, калі ўся сістэма адукацыі і выхавання ў асноўным на расейскай мове, ці можа фар-міравацца нацыянальная самасвя-домасць у вучнёўскай моладзі, ка-лі гэтай самасвядомасці няма ў яе бацькоў, ці можа фарміравацца нацыянальная самасвядомасць у вучнёўскай моладзі, калі ўсе пад-ручнікі, кнігі, часопісы надрукава-ны на расейскай мове? І яшчэ: ці можа фарміравацца нацыяналь-ная самасвядомасць у вучнёўскай моладзі, калі ўсе людзі, якія яе ак-ружаюць: выкладчыкі, бібліятэ-кары, афіцыянты, буфетчыкі, кан-дуктары, касіры, прадаўцы і гэтак далей — гавораць на чужой, расей-скай мове?

 

ІІ. Метадалагічная частка праграмы

 

Усё вышэйпададзенае дае магчымасць зрабіць выснову, што нацыянальная самасвядомасць да беларускага народа будзе ісці ве-льмі марудна. Найменш прыкмет-ным будзе гэты працэс, пакуль будзе жыць старэйшае і сярэдняе пакаленне, пакуль не адыдуць ад нас беларусы-манкурты. Гадоў праз 20 з’явіцца новае працоўнае пакаленне, якое будзе мець нацыя-нальную самасвядомасць, але яна будзе далёка не сапраўдная бела-руская самасвядомасць. Гадоў праз 30-40 з’явіцца пакаленне ма-ладых працоўных беларусаў, якія ўжо добра будуць знаць гісторыю сваёй Радзімы, багацце яе куль-туры, прыгажосць рoднай бела-рускай мовы, беларускую бага-тую прыроду, якая накладвае свой адбітак на побыт, культуру і мову нашага народа. Па нацыянальнай самасвядомасці яны будуць падо-бны трохі на нашых продкаў XV-ХVІ стагоддзяў, калі мы мелі «за-латы век» нацыянальнай куль- туры.

Такім чынам, калі мы жа-даем дапамагчы аб’ектыўнаму працэсу беларускага адраджэння, станаўлення нацыянальнай свя-домасці ў беларускага народа, мы павінны даследаваць напрамак гэтага працэсу перш за ўсё ў мо-ладзі. А паколькі вучнёўская мо-ладзь з’яўляецца самай прагрэсіў-най, інтэлектуальна найбагацей-шай, то мы выбіраем яе ў якасці аб’екта нашага даследавання. На першым этапе будзе вывучацца студэнцкая моладзь і ў першую чаргу гуманітарных факультэтаў, выпускнікі якіх працуюць з лю-дзьмі і перадаюць ім свае веды аб усёй нашай беларускасці. Потым будзе вывучацца школьная мо-ладзь, каб высветліць ступень за-лежнасці ВНУ-шнага выхавання нацыянальнай свядомасці ад шко-льнага. Тут нам вельмі важна будзе высветліць перш за ўсё залеж-насць фарміравання нацыяналь-най самасвядомасцх школьнікаў ад тэмпаў беларусізацыі сярэдняй школы, якая ўжо ідзе ў гэтай ва-жнай сацыяльнай сістэме.

Аб’ект даследавання вельмі спецыфічны, складаны. Яго ду-хоўнае станаўленне, развіццё мае сваю дынаміку, этапнасць, свае функцыі, сваю структуру, залеж-ную ад сталасці, інфармаванасці, сацыяльнага асяроддзя, а таксама ад палітычнай сістэмы, палітыч-нага духу. Ва ўсёй структуры, функцыянальных залежнаспях, свядомасці моладзі галоўную ро-лю іграе самасвядомасць. Апош-няя ўсё прапускае праз сябе і по-тым ужо фарміруецца свядо-масць. Самасвядомасць — гэта адносна ўстойлівая, у большай ці меншай ступені ўсвядомленая, перажываная як непаўторная сі-стэма ўяўленняў індывідам аб самім сабе, на аснове якой ён бу-дуе сваё ўзаемадзеянне з іншымі людзьмі і адносіцца да сябе. Са-масвядомасць — гэта як бы ўнут-раная вытворчасць сэнсабуду-ючых дамінант паводзін. Матэры-ял для гэтай вытворчасці дае нава-кольнае чалавека асяроддзе. Зыхо-дзячы з гэтага, у якасці прадмета нашага даследавання мы бяром фарміраванне нацыянальнай са-масвядомасці вучнёускай мола-дзі. Будзем высвятляць, ад якога з бакоў навакольнага асяроддзя перш за ўсё залежыць гэтая скла-даная ўнутраная вытворчасць сэн-сабудуючых дамінантаў.

Такім чынам, галоўнай мэ-тай нашага даследавання з’яўляец-ца высвятленне важнейшых пры-чын, стрымліваючых тэмпы фар-міравання нацыянальнай сама-свядомасці вучнёўскай моладзі. Нас будуць цікавіць як матэрыя-льныя, так і палітычныя, і куль-турныя фактары, якія ўздзейніча-юць на гэты працэс.

Адсюль вынікае наша га-лоўная задача: даследаваць тэмпы рэвалюцыйных змен, эканаміч-ных, палітычных і дахоўных ад-носін Рэспублікі Беларусь, якія спрыяюць нацыянальнаму адра-джэнню, фарміраванню нацыяна-льнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі.

Гэтая галоўная задача будзе выканана шляхам даследавання наступных задач:

1) Высветліць уздзеянне палітычных перамен (выбары но-вага парламента, фарміраванне новага ўрада і мясцовых выка-наўчых органаў, прыняцце Вяр-хоўным Саветам і Урадам новых законаў і пастаноў аб сістэме адукацыі, культуры, уласнасці) на тэмпы росту нацыянальнай сама-свядомасці вучнёўскай моладзі.

2) Устанавіць ступень уз-дзеяння на фарміраванне нацыя-нальнай самасвядомасці пераходу выкладання на беларускуго мову ў сярэдняй і вышэйшай школе шля-хам панэльнага даследавання.

3) Высветліць, якія сацы-яльныя групы насельніцтва най-больш кансерватыўныя ў нацыя-нальным адраджэнні. Аналіз гэтай інфармацыі пакажа, якая сацыяль-ная група, клас больш зацікаўлены ў нацыянальным адраджэнні, а які менш. Гэта ў сваю чаргу ўскрые адзін з важных сацыяльных ка-ранёў фарміравання нацыяналь-най самасвядомасці вучнёўскай моладзі.

4) Высветліць, які са срод-каў масавай камунікацыі най-больш садзейнічае фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці ву-чнёўскай моладзі.

5) Выявіць ролю сям’і, якая гаворыць дома на беларускай мове і якая гаворыць на расейскай мове, у фарміраванні нацыяналь-най самасвядомасці вучнёўскай моладзі.

У нашым даследаванні га-лоўнымі тэарэтычнымі паняццямі будуць: нацыянальная самасвя-домасць, вучнёўская моладзь, працэс фарміравання нацыяна-льнай самасвядомасці. Яны бу-дуць зыходнымх тэарэтычнымі канструкцыямі ў разуменні і тлу-мачэнні ўсіх тэарэтычных і эмпі-рычных ідэальных аб’ектаў, а так-сама ў індуктыўным і дэдуктыў-ным аналізе.

Паняцце «нацыянальная беларуская самасвядомасць» мае такую эмпірычную сутнасць:

1) гаварыць, пісаць, думаць на роднай беларускай мове;

2) жыць традыцыямі, звы-чаямі беларускага народа;

3) ведаць і любіць прыроду Беларусі;

4) ведаць гісторыю роднага края ад VII стагоддзя да нашых дзён, асабліва «залаты век Беларусі» (ХІV-ХVІ стст.);

5) ведаць вялікіх людзей беларускай нацыі (вучоных, пісь- меннікаў, дзеячоў культуры і па-літыкі);

6) быць талерантным ча-лавекам;

7) валодаць усімі якасцямі беларускасці.

Паняцце «вучнёўская мо-ладзь» замяраецца такімі сацыя-льнымі індыкатарамі:

1) студэнты ВНУ;

2) навучэнцы тэхнікумаў і тэхнічных вучылішчаў;

3) вучні сярэдніх агульна-адукацыйных школ.

Паняцце «працэс фарміра-вання нацыянальнай самасвядо-масці» будзе замярацца наступ-нымі эмпірычнымі індыкатарамі:

1) часам: год, дзесяцігод-дзе, стагоддзе;

2) наземнай прасторай, тэ-рыторыяй: рэспубліка, вобласць, горад, раён, пасёлак, вёска;

3) сацыяльнай прасторай: сацыяльная група, клас, сям’я, акадэмічная група, неафіцыйная група;

4) арганізацыйна-адміні-страцыйным сацыяльным інсты-тутам: вышэйшая школа, спецы-яльная сярэдняя школа, агульна-адукацыйная сярэдняя школа, фа-культэт, кафедра, курс;

5) якаснымі паказчыкамі працэсу: станаўленне, развіццё, рост, затуханне, упадак;

6) якаснымі паказчыкамі паняцця «фарміраванне»: працяг-ласць, прагрэсіўнасць, застой, за-кончанасць, бязмежнасць, бяскон-цасць.

Абапіраючыся на вышэй-зроблены тэарэтычны аналіз пра-блемы, мы выстаўляем навуковае меркаванне: фарміраванне нацы-янальнай самасвядомасці вуч-нёўскай моладзі будзе адбывацца вельмі маруднымі тэмпамі. Най-больш маруднымі будуць гэтыя тэмпы да 1995 года. Тэмпы нека-лькі павысяцца ў 1996-1999 гг. Вы-сокімі тэмпамі рост нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай мо-ладзі пачнецца пасля 2000 года, калі сярэдняя і вышэйшая школа бу-дуць ужо працаваць на беларускай мове. Базай гэтай высновы з’яўля-ецца сучасная сацыяльная сітуа-цыя ў рэспубліцы, дзе пакуль што ўсё сацыяльнае асяроддзе прані-зана расейскім, а не беларускім ду-хам. А яно і з’яўляецца галоўнымі карэннямі фарміравання самасвя-домасці. Масавы рост беларускай самасвядомасці пачнецца пасдя сацыяльных змен, якія ідуць у на-прамку ад існасці расейскай да іс-насці беларускай. Па-гэтаму наша навуковае меркаванне здзейс-ніцца, калі:

1) будзе расці прагрэсіў-нымі тэмпамі сярэдні сацыяльны слой з беларусаў: фермеры, пра-мысловыя, гандлёвыя, банкаўскія прадпрыемцы і г.д. Яны вало-даюць нацыянальным багаццем (прыродным, сацыяльным), ма-юць прыбытак ад гэтага і перса-нальна зацікаўлены ў росце ўсяго беларускага;

2) будзе дзейнічаць свая на-цыянальная валюта, нацыянальная армія (не па назве, а па форме, па-радку, побыту і культуры), свая мытная і пагранічная служба, на-цыянальная, шматлікая па форме, банкаўская і юрыдычная сістэмы;

3) зменяцца вытворчыя ад-носіны: адміністрацыйна-каманд-ныя на рыначныя, замест дзяр-жаўнага кіравання вытворчасцю стане кіраўніцтва непасрэдных вы-творцаў, прафесіяналаў (адзінак ці калектываў), якое будзе дзейнічаць на аснове эканамічных прынцы-паў кіравання, распрацаваных М. Веберам;

4) будуць прыняты законы Вярхоўным Саветам Беларусі аб беларусізацыі не толькі культуры, але і эканомікі, палітыкі, і яны па-чнуць дзейнічаць, г.зн., што непа-срэднае асяроддзе, дзе чалавек жыве і працуе, будзе функцыя-наваць на беларускай аснове, стане беларускім не па назве, а па сутнасці;

5) вышэйшая і сярэдняя школа будуць працаваць на бела-рускай мове, падручнікі па ўсіх прадметах будуць надрукаваны на беларускай мове, у школьнай сістэме будзе гучаць як у аўдыто-рыі, кабінеце, так і на калідоры, і на стадыёне беларуская мова;

6) усе сродкі масавай ін-фармацыі будуць працаваць на беларускай мове. На мове нацы-янальных меншасцей (рускіх, па-лякаў, украінцаў, літоўцаў, габ-рэяў, немцаў, татар і іншых) бу-дуць выдавацца газеты, часопісы, кніжкі толькі ад імя грамадскіх ар-ганізацый гэтых нацыянальных аб’яднанняў.

ІІІ. Працэдурная частка праграмы

 

Паколькі аб’ектам дасле-давання з’яўляецца студэнцкая і школьная моладзь, то генераль-ную сукупнасць заўсёды можна знайсці ў статыстычных зборніках. Па-гэтаму зусім не цяжка зрабіць выбарачную сукупнасць па матэ-матычнай формуле

S2 t2

/\2

Гэта будзе рабіцца на апо-шнім этапе даследавання, калі будуць вывучаны навучэнцы гу-манітарных факультэтаў, што будзе рабіцца на першым і другім этапах даследавання. Пры выву-чэнні духоўнай свядомасці сту-дэнтаў гуманітарных факультэтаў будзе прымяняцца квотная выбар- ка (10% ад генеральнай сукуп-насці), а ў некаторых выпадках суцэльнае даследаванне аднапро-фільных факультэтаў аднолькавай катэгорыі ВНУ. Галоўная ўвага будзе звернута на студэнтаў пер-шых і апошніх курсаў: па-першае, гэта дае магчымасць высветліць розніцу ступені нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў, якія прыйшлі ў ВНУ і закончылі яе; па-другое, такім чынам ёсць магчы-масць правесці панэльнае дасле-даванне і высвеліць, наколькі змя-нілася нацыянальная самасвядо-масць студэнта таго ж набору за пяць гадоў. Будзе праводзіцца ўключнае назіранне ў студэнцкіх групах. Ужо ў 1993-1994 гг. сту-дэнты І. Кошаль, А. Галацэвіч, І. Пестава будуць праводзіць такое назіранне ў сваіх групах.

Метадамі даследавання бу-дуць: вывучэнне дакументаў, ан-кетнае апытанне, інтэрв’ю, назі-ранне.

  1. Вывучэнне дакументаў будзе накіравана перш за ўсё на дакументы ВНУ і школы. Будуць вывучацца курсавыя і дыпломныя работы студэнтаў, трапіўшых у выбарачную сукупнасць, з мэтай высветліць месца беларускай тэ-матыкі ў іх і ступень выкарыстання беларускага матэрыялу, а таксама, адлюстраванне ў гэтых работах беларускай прыроды і сацыяль-нага жыцця. У такіх ВНУ, дзе будзе вывучацца працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, будзем даследаваць метадам кан-тэнтаналізу шматтыражныя га-зеты, пачынаючы з 1990 года, з мэтай высвятлення іх беларускага зместу, іх месца ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў. Сярод дакументаў нас будуць цікавіць афіцыйныя даку-менты ВНУ: службовыя пасвед-чанні, дыпломы, студэнцкія заліко-выя кніжкі, афіцыйныя аб’явы рэк-таратаў, дэканатаў — на якой мове яны пішуцца і якімі пячаткамі за-мацоўваюцца. Гэтыя дакументы штодзённага ўжывання вельмі ўздзейнічаюць на свядомасць чалавека. Будуць таксама выву-чацца дакументы Вярхоунага Са-вета, Савета Міністрау рэспублікі, грамадскіх арганізацый, палітыч-ных партый Беларусі.

(Працяг у наст. нумары.)

Зінаідзе Ляўчэні – 80

11 красавіка споўнілася 80 год сябру ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва, шаноўнай спадарыні Зінаідзе Ляўчэні. Зінаіда Ляў-чэня (па нараджэнні Кудзелька) паходзіць з Камунараў Любанскага раёна. Спазнала голад і жахі часоў вайны. Стварыўшы сям’ю, нарадзіла двух сыноў. Зараз ужо мае ўнукаў і нават праўнукаў! Усё сваё творчае жыццё прысвяціла беларускаму сувеніру, пляцен-ню з саломкі. Творы спадарыні Зінаіды экс-панаваліся на многіх міжнародных выставах і вядомыя далёка за межамі Беларусі. Нягле-дзячы на свой паважны ўзрост, спадарыня Зінаіда спявае ў хоры і друкуецца ў літа-ратурных зборніках Магілёўшчыны. Зы-чым дарагой Зінаідзе Ляўчэні моцнага зда-роўя, натхнення і дабрабыту! З юбілеем!

Алег Дзьячкоў.

г. Магілёў.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Падрыхтоўчыя курсы 255 р., г. Менск
  2. Кукавенка Іван — 50 р., г. Менск
  3. Жыдаль Дзяніс — 70 р., г. Менск
  4. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  5. М.Е.Н. — 5 р., г. Гародня
  6. Крачкоўская В.А. — 15 р., г. Магілёў
  7. Лічык А. — 1 р., г. Менск
  8. Ляўшун Д. — 13 р., г. Менск
  9. Сівы Сяргей — 7 р., г. Валожын
  10. Шкірманкоў Фелікс — 20 р., г. Слаўгарад
  11. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  12. Вяргейчык — 15 р., г. Барысаў
  13. Птушка — 5 р., в. Хільчыцы
  14. Прыхач В.І. — 50 р., г. Берасце
  15. Абакунчык Галіна — 50 дол., г. Менск
  16. Грыдзюшка Сяргей — 10 р., г. Лунінец
  17. Гарановіч Анатоль — 50 р., г. Менск
  18. Аўгустоўскі П.А. — 10 р., г. Менск
  19. Панасюк А.П. — 30 р., г Менск
  20. Шкут Яўген А. — 1 р., г. Менск
  21. Чайкоўскі Павел — 10 р., г. Менск
  22. Трусаў Алег — 50 р., г. Менск
  23. Бусел Мікола — 15 р., в. Пружынічы
  24. Малаковіч Надзея — 10 р., г. Менск
  25. Бамбіза Мікола — 20 р., г. Менск
  26. Колас Уладзімір — 100 р., г. Менск
  27. Бойса Іосіф — 30 р., г. Ліда
  28. Бушык Аляксандр — 10 р., г. Менск
  29. Батура Міхась — 5 р., г. Бягомль
  30. Оліна Эла — 10 р., г Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

Пасіянарнасць герояў веры Залатога веку Беларусі

У Велікодныя дні варта ўгадаць новае навуковае даследванне ў галіне кніжнай куль-туры і біблеістыкі. Католікі, праваслаўныя і пра-тэстанты, пачынаючы з ХVI ст., натхняліся Бе-расцейскай Бібліяй, выкарыстоўвалі яе ў наба-жэнстве, захоўвалі ў сваіх бібліятэках, выкары-стоўвалі ў навуковай і адукацыйнай практыцы.

Арганізатар факсімільнага ўзнаўлення  Берасцейскай Бiблii, кандыдат культуралогii Алесь Суша пашырыў сваё даследванне  гэтага выбiтнага кніжнага помнiка. Манаграфія «Асэн-саванне шэдэўра» выйшла напачатку года і была прадстаўлена на ХХVII Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Выданне ўключае вынікі комплекснага навуковага даследавання Берасцейскай Бібліі 1563 г. — сапраўднага шэдэўра айчыннай і сусвет-най культуры. У кнізе апісаны абставіны ства-рэння і бытавання гэтага кніжнага помніка, асэн-савана яго значнасць як твора мастацтва, палі-графічнага шэдэўра, рэлігійнай каштоўнасці, літаратурнай і навуковай працы нашых продкаў паказаны непаўторныя рысы самага вялікага выдання Беларусі XVI-XVIII стст.

У новым, пашыраным выданнi «Асэнса-ванне шэдэўра» аўтар знаёмiць з выбiтнымi асобамi ХVI стагоддзя, якiя прысвячалi час перакладу Бiблii, кнiгавыдавецкай справе на тэрыторыi Беларусi, распаўсюду хрысцiянскай лiтаратуры, катэхiзацыi i мiжканфесiйнай па-лемiцы.

Навукоўцам рухала гарачае iмкненне данесцi да чытачоў i замацаваць у грамадскай свядомасцi звесткi пра выбiтных асветнiкаў, рэдактараў i выдаўцоў, майстроў кнiгавыда-вецкай справы эпохi Рэнесансу i Рэфармацыi, якія дзейнічалі на нашай зямлі

Сярод iх ярчэй ззяе постаць  ваяводы Віленскага, найвышэйшага маршалка і канцлера ВКЛ, мецэната, старасты і фундатара берасцей-скай друкарні  Мiкалая Радзiвiла Чорнага, які выдаткаваў на пераклад Бібліі больш за 3000 дукатаў.

Са старонак кнігі паўстаюць такiя асобы, як Бярнард Ваявудка, Цыпрыян Базылiк, Станi-слаў Мурмэліюс. Аўтар апiсвае абставiны iх жыцця i дзейнасцi, прыбыцця ў горад над Бугам. Пра Цыпрыяна Базылiка чытач даведваецца як пра таленавiтага перакладчыка, паэта, выдаўца нотнага зборнiка Берасцейскага канцыяналу. Сярод герояў з’яўляюцца таленавiтыя рэдакта-ры i выдаўцы, майстры Берасцейскай друкарнi.

Асаблiвую ўвагу аўтар надаў пераклад-чыкам Берасцейскай Бiблii, вядомым у Еўропе тэолагам, грамадскім і царкоўным дзеячам Фра-нцыску Станкару, Георгу Шоману, Якубу Лю-бэльчыку, Сымону Заку, Марціну Кравіцкаму, Андрэю Тшацецкаму.

Перакладчыкі Берасцейскай Бібліі вы-працавалі новую методыку працы з тэкстамі Біб-ліі на арыгінальных мовах. У выніку тэкст галоў-най кнігі хрысціянства быў асучаснены, набліжа-ны да мовы і разумення жыхароў ВКЛ і Польш-чы, ён застаўся вельмі блізкім да арыгінала па змесце, вобразным і эмацыйна выразным. Чытач атрымлiвае пашыраную iнфармацыю пра Берас-цейскую друкарню і пра творы, якiя там выда-валiся. Шмат захапляльных старонак прысве-чаны духоўнаму і культурнаму жыццю Берасця, дзе гуртаваліся сілы інтэлектуалаў з ВКЛ, за-межных філосафаў, творцаў, багасловаў. Адсюль ішла камунікацыя з вядомымі мыслярамі, гра-мадскімі дзеячамі ў Жэневе, Базэлі, Кракаве, Ка-раляўцы, Вільні.

У даследванне ўключана падрабязная інфармацыя пра асобнікі Берасцейскай Бібліі ў свеце, якія захоўваюцца ў расійскіх, літоўскіх і ўкраінскіх, кнігасховішчах, а таксама на Бела-русі, прасочваецца шлях распаўсюду кнігі.

Пасля выдання каштоўная кніга стала адным з лепшых падарункаў для паважаных гра-мадзян Польшчы і ВКЛ, а таксама найбольш вядомых людзей Еўропы, кіраўнікоў шэрагу краін. Дзякуючы падобным падарункам Берас-цейская Біблія трапіла ў каралеўскія, княжацкія і прыдворныя бібліятэкі многіх краін свету, дзе захоўвалася на працягу многіх стагоддзяў як каштоўны рарытэт. Асобнікі кнігі захоўваюцца ў Расійскай дзяржаўнай і нацыянальнай біблія-тэках, Бібліятэцы імя Рублеўскіх Літоўскай ака-дэміі навук, у Бібліятэцы Віленскага ўнівер-сітэта і іншых, зберагаюцца ў шэрагу бібліятэк Украіны як важная культурная каштоўнасць.

У кнізе А.А. Суша адзначыў, што Бера-сцейская Біблія ўпэўнена сведчыць пра ўклю-чанасць айчыннай культуры ў сусветны працэс — як у час свайго стварэння, так і ў наш час. Пры падрыхтоўцы кнігі і яе распаўсюдзе М. Радзівіл Чорны і іншыя разглядалі сваю працу ў кантэк-сце еўрапейскага духоўнага жыцця, не аддзялялі сябе ад іншага свету.

Даследчыка цікавяць духоўныя, куль-турныя і інтэлектульныя працэсы эпохі Рэне-сансу і Рэфармацыі на Беларусі, а таксама і яркія сучасныя падзеі. Злучаецца ланцужок паміж слаўнымі вычынамі дзеячаў Залатога веку Бе-ларусі і сёняшнімі культурнымі працэсамі, каб сучаснікі маглі ўзбагаціцца скарбамі мінуў-шчыны, узняцца думкамі і памкненямі да ўзро-ўню асобаў, якія тварылі ў тыя часы.

Праз шэраг папярэдніх глыбокіх і грун-тоўных прац аўтара, прысвечаных Тураўскаму Евангеллю, Бібліі Францішка Скарыны, Буква-ру 1618 года і іншым шэдэўрам, становіцца зра-зумелым, што гiсторыя беларускай кнiжнай культуры з’яўляецца полем, засеяным сапраўд-нымi дыяментамi.

Новае даследванне «Асэнсаванне шэ-дэўра» каштоўнае яшчэ і тым, што ў ім як у факсiмiльным узнаўленнi «Кнiжнай спадчыны Францыска Скарыны», у новай кнiзе захоўва-юцца арыгiнальныя аўтарскiя прадмовы фунда-тара Берасцейскай Бiблii — князя Мiкалая Радзi-вiла Чорнага. Праз яго палымяны  стыль, старан-насць і рупнасць чытача кранае Ласка Божая, хвалюе грамадзянская пасiянарнасць.  Святое Пiсанне гаворыць пра кантактаванне з духамi праведнiкаў, якi дасягнулi дасканаласцi. Мена-віта так і адбылося з аўтарам новага даследвання. Паходня, запаленная пяць стагоддзяў таму, ззяе яркiм святлом.

Выданне ўключае вершаваны тэкст, прадмову Мікалая Радзівіла і  «Суму ці кароткае апісанне ўсяго Святога Пісь-ма»:

«Хрыстос прыйшоў у свет, каб мы праз Яго асве-чаныя і ачышчаныя ад грахоў, насля-дуючы добрымі ўчы-нкамі паводле Яго волі, свабодна слу-жылі Яму ў справя-длівасці і святасці ўсе дні нашага жыц-ця».

Эла Дзвiнская.

На здымку: 1. Аўтар даследвання А.А. Суша.

На малюнках:

  1. Андрэй Тшацецкi, дзеч Рэфармацыі Польшчы і ВКЛ, пісьменнік, выдавец, пера-кладчык; 3. Мікалай Рэй, паэт і грамадскі дзеяч эпохі Рэнесансу; 4. Імператар Максіміліян II, адзін з першых уладальнікаў Берасцейскай Бібліі.

 

Навіны Германіі

«Людзі выжываюць, таму што тут добрая медыцына»

Наталля Шэлег пераехала са Слуцка да мужа Яўгена ў Кёльн у Германію год назад, сям’я жыве ў горадзе Лар (зямля Бадэн-Вюртэмберг) на мяжы з Францыяй — за трыццаць кіламетраў ад Страсбурга.

Наталля па прафесіі — фельчар, але пац-вердзіць беларускую медыцынскую адукацыю ў Германіі складана — яна палічыла, што на гэта ёй спатрэбіцца каля шасці гадоў, значную частку якіх зоймуць моўныя курсы. Толькі на меды-цынскую нямецкую мову неабходна выдатка-ваць год. Прычым, кажа жанчына, калі фельчар у Беларусі — гэта высокакваліфікаваны працаў-нік, які адносіцца да сярэдняга медперсаналу, які мае права на прыём пацыентаў без лекара, а таксама самастойную працу з медсястрой на хуткай дапамозе, то ў Германіі фельчар — гэта малодшы медперсанал.

Наталля ад медыцынскай кар’еры змуша-на была адмовіцца, пайшла на курсы персана-льных асістэнтаў і плануе даглядаць пажылых людзей. Навучанне на гэтую спецыяльнасць доў-жыцца адзін год.

Але цяпер курсы на каранціне. Наталля знайшла працу ў іншым горадзе — за 50 кіла-метраў. Будзе жыць у сям’і і даглядаць  пажылога чалавека.

Наталля:

— У нашай мясцовасці Германіі візуальна каранцін выглядае так — людзі сядзяць па хатах, і горад паўпарожні, як звычайна ў нядзелю. Але людзі ўсё ж шпацыруюць, ездзяць на роварах. Імкнуцца трымацца на адлегласці, у крамах прадаўцам паставілі ахоўныя шчыты з пластыку.

У некаторых рэгіёнах больш цвёрдыя правілы, напрыклад, у Баварыі на мяжы з Аўст-рыяй.

Па ўсёй Германіі не працуюць кафэ і рэстараны, школы і дзіцячыя сады. Адмы-словага кантролю выканання правіл не відаць, але штрафы тым, хто збіраецца больш за два чалавекі, ёсць.

— Немцы паказваюць сябе як дысцы-плінаваны народ?

Наталля:

— Па-рознаму. Месяц назад пад Дзюсель-дорфам быў несанкцыянаваны канцэрт, у раёне Гамбурга — вяселле на 500 чалавек.

Калі было кропкавае закрыццё некато-рых школ, здаралася, што дзеці вырашалі, быццам у іх вакацыі — групамі збіраліся на вуліцах, хадзілі ў крамы і ўладкоўвалі вечарынкі. Уласна пасля гэтых інцыдэнтаў і быў 19 сакавіка ўведзены каранцін, зараз людзі выконваюць правілы масава не збірацца, але, па маіх назі-раннях, не вельмі сур’ёзна ставяцца да сваёй аба-роны. У пальчатках у краме рэдка чалавека ўба-чыш, распіратараў няма ў продажы.

У іх пра многае зусім не такое ўяўленне, як у нас. Калі каронавірус пачаў распаўсю-джвацца, я задумалася пра дэзінфекцыю пад’ез-даў нашага дома. Мы купілі этылавы спірт, я апрацавала ва ўсіх трох пад’ездах нашага дома ручкі, парэнчы, кнопкі ў ліфце. І напісала аб’яву з заклікам падтрымаць нас у правядзенні дэ-зінфекцыі. Расчарціла графік, у які ўнесла сваё прозвішча, і пачала чакаць.

Мяне ніхто не падтрымаў, а праз тыдзень нам прыйшоў ліст з домакіраўніцтва.

Яўген:

— Яны пісалі, што разумеюць нашу за-клапочанасць, але мы не маем правы прыносіць непрыемнасці суседзям. Гэта значыць нашы су-седзі тэлефанавалі ў камунальныя службы і ска-рдзіліся, што адчуваюць дыскамфорт з-за нас. Што паробіш, немцы, ой, як любяць скар-дзіцца…

І нас папярэдзілі, што калі мы не прыбяром аб’яву, нам будуць пагражаць адмі-ністрацыйныя меры ў сувязі з тым, што развешванне аб’яў жыхарамі забаронена. Калі я патэлефанаваў у домакіраў-ніцтва і сказаў, што калі ўжо мы не можам ініцыяваць дэ-зінфекцыю, чаму б домакі-раўніцтву гэтым не заняцца? Мне адказалі, што для гэтага ўсім жыхарам давядзецца даплачваць за дадатковую працу прыбіральшчыцы.

— У Германіі пры вялі-кай колькасці захварэўшых у параўнанні з іншымі краі-намі невялікая смяротнасць ад COVID-19 і ў абсалют-ных лічбах, і ў суадносінах на мільён насельніцтва. Што вы думаеце на гэты конт?

Наталля:

— У Германіі вялікая колькасць месцаў у рэанімацыях — каля 25 тысяч з ШВЛ. Мы ду-маем, што людзі выжываюць таму, што тут доб-рая медыцына. Аднак мы знаходзімся дома з тых меркаванняў, што ложкамесцы не гумовыя, гэта значыць, што ўсім іх хутка будзе бракаваць. Германія стаіць на парозе, за якім — дэфіцыт месцаў у лякарнях.

Яўген:

— Адменены планавыя аперацыі, людзі імкнуцца менш звяртацца да лекараў, баяцца заражэння. Мая дачка працуе ў Германіі стама-толагам. Яна распавяла, што іх шэф за свае срод-кі закупіла ахоўныя маскі, прычым не той сту-пені абароны ад вірусаў, якія патрэбныя. Тых, якія неабходныя, па-просту няма. Тры пачкі па 80 штук ёй абыйшліся ў 100 еўра.

Тое ж можна сказаць і пра Беларусь. І ведаеце, праблема яшчэ ў тым, што калі штосьці здарыцца з чалавекам, гіпертанічны крыз, на-прыклад, трэба дзесяць разоў падумаць, выклі-каць хуткую дапамогу ці не, таму што можна ж і заразіцца.

— Што з вашай працай, Яўген?

Яўген:

— Я працую на прадпрыемстве, якое вы-рабляе запчасткі для «Мерседэс». У нас прыня-та, што працаўнікі маюць дадатковыя гадзіны — адпрацаваныя, але не аплачаныя. Так у мяне больш за сто такіх гадзін, і зараз я знаходжуся дома ў лік адпрацаванага часу, які пазней будзе аплачаны па мінімальнай стаўцы.

Дома я буду два тыдні за кошт гадзін пе-рапрацоўкі, у выніку страчу адсоткаў дваццаць ад звычайнай сваёй зарплаты. Пасля гэтага мы пяройдзем на скарочаны працоўны тыдзень, будзем працаваць тры дні ў тыдзень. Нешта падобнае было ўжо ў 2008 годзе, калі мы пра-цавалі два з паловай дні ў тыдзень. Цяпер прад-прыемства будзе даплочваць недапрацоўку за кошт перапрацаваных гадзін, адпускных. Калі ўсё гэта выдаткуецца, дзяржава будзе даплоч-ваць кожнаму працаўніку да 67% дзённага за-робку. Таксама фірма даплочвае кожнаму 12,5 еўра ў дзень.

— А як бізнес падтрымліваецца?

Яўген:

— Дзяржава выдзеліла 5 млрд еўра на падтрымку малога і сярэдняга прадпрымаль-ніцтва ў выглядзе крэдыту, які яны могуць узяць у залежнасці ад колькасці найманых людзей.

Наталля:

— Вялікая праблема з працоўнай сілай у фермераў. Зараз, напрыклад, — час збору ўра-джаю спаржы, а збіраць няма каму. І гэта для фермераў катастрофа. У ранейшыя гады працу гэтую рабілі мігранты з Усходняй Еўропы, ім плацяць каля сямі еўра ў гадзіну, за такую суму немцы працаваць не стануць. Аднак балгары, украінцы з’ехалі дахаты. Цяпер распрацоўваецца дакумент пра тое, што да працы будуць прыця-гваць мігрантаў з захаваннем ім сацыяльных выплат.

У Германіі на 16 красавіка выяўлена 134753 заражаных COVID-19, памерла 3804 чалавекі, акрыялі 77 тысяч пацыентаў. Праве-дзена 1 728 357 тэстаў.

— Вам спакайней, што вы ў Германіі перажываеце гэты час, а не ў Беларусі?

Наталля:

— Я тут жыву, але сэрца баліць за Бе-ларусь…

 Алена СПАСЮК,

Навіны.

 

Навіны Германіі

Небывалы бум перажываюць у Германіі аўтамабільныя кінатэатры

 

Падчас каронакрызісу аўтамабі-льныя кінатэатры з’яўляюцца апошнім бас-тыёнам індустрыі забаваў.

Як адзначае Федэральнае сеткавае агенцтва, у дні пандэміі колькасць заявак на размеркаванне адпаведных частот як ніколі зашкальвае.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка агенцтва, з пачатку сакавіка па ўсёй краіне выдзелена 43 радыёчастаты для аўтама-більных кінатэатраў, хоць да крызісу было толькі некалькі запытаў.

Яшчэ 80 заявак на размеркаванне частот знаходзяцца на разглядзе і будуць хутка апрацаваны.

Федэральнае сеткавае агенцтва па-вінна даваць дазвол кінатэатрам для тран-сляцыі саўндтрэкаў да фільмаў на аўта-мабільных радыёпрыёмніках. Неабходна забяспечыць, каб яны не сутыкаліся з ін-шымі радыёсігналамі і не выклікалі пера-шкод, піша rusverlag.de.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ПАЎЛА ПРУДНІКАВА

(14.07.1911 — 16.03.2000)

 

Двойчы мне давялося  

 на свет нараджацца,

Захапляцца, любіць і спяваць…

Павел Пруднікаў.

Да цябе да вакна прылятае сініца

І глядзіць у вакно, і цябе не баіцца,

Бо яна з тых гадоў,

з Ленінградскіх «Крыжоў»,

Дзе твой шлях крыжавы пачынаўся, і кроў

Пралілася твая на снягі і драты,

І на час той пякельны, і час залаты,

Бо ты быў малады, бо ты быў малады,

Як трава на грудах расстраляных сяброў,

Што пісалі, як ты, пра вясну і любоў

Да зямлі, без якой нас няма і не будзе…

 

За вакном зноўку снег

і далёкі той студзень,

Што бясконца табе, занямогламу, сніцца,

Дзе ты корміш з рукі, як сяброўку, сініцу,

Што да родных тваіх паляціць, каб сказаць,

Каб чакалі цябе, хоць нялёгка чакаць…

 

І ты прыдзеш дамоў, і пачнецца жыццё,

І на дрэвах тваіх затрапеча лісцё,

І ты будзеш пісаць ізноў вершы, і жыць,

І любіць Беларусь, што была на крыжы,

За якую і ты з Ленінградскіх «Крыжоў»

Да крыжа на магіле ідзеш, як ішоў…

28.06.2012 г.

 

БАЛАДА ЮЛІЯ ТАЎБІНА

(15.09.1911 — 30.10.1937)

Мог стаць аптэкарам, як бацька быў,

І жыць нябедна доўгія гады.

А стаў паэтам, што вясну любіў,

Калі кіпелі вершамі сады,

І рыфмы, нібы пчолы, ля цябе

Ляталі і прасіліся: “Злаві”.

І ў сэрцы месца не было журбе,

І жоўці месца не было ў крыві.

 

Вясна прайшла. І лета — без цяпла.

І восень раскудзеліла дажджы.

І за табою смерць, як ноч, сышла

З чырвонай зоркі, вострай, як нажы.

І ты не адвярнуўся, не сказаў:

«Пакінце жыць, бо я шчэ малады!»

І грымнуў стрэл, і ты, як верш, упаў

На мокрыя крывавыя лісты…

28.10.2017 г.

 

БАЛАДА ПЯТРА БІТЭЛЯ

(19.06.1912 — 18.10.1991)

На парваных мяшках з-пад цыменту

Ты зялёнкаю пішаш, і ноч

Прад табой, як жалобная стужка,

Што да Божых прыкладзена воч,

Каб не бачыць пакут чалавечых

На чужой і нябоскай зямлі,

Дзе ты ў словах, бы ў сховах у вечных,

Захаваеш зямлю, дзе жылі

І жывуць беларусы, і волю

І не любяць, і любяць, але ж

Не заменяць яе аніколі

На чужога ўладарства бязмеж.

Сам Міцкевіч з табою гаворыць

І дыктуе, дыктуе табе

Сваіх твораў бяздоннае мора,

Каб і ты не памёр у журбе,

А вярнуўся ў Айчыну, дадому,

І праклёнаў не слаў анікому,

І ў слязіне, нібыта ў расе,

І ў расінцы, нібыта ў слязе,

Бачыў ты цэлы свет, дзе Айчына,

Як ля сцежкі вясною каліна —

Хто ні пойдзе — ламаюць усе…

11.10.2007 г.

 

БАЛАДА ЗМІТРА ВІТАЛІНА

(8.08.1912 — 4.11.2004)

 

Забыць пра ўсё былое, як памерці,

Ды з памяці сваёй табе не сцерці

Трыццатыя гады, дзе кроў і краты,

Дзе ты народа вораг найпракляты,

Якога распінаюць на крыжы

Дарог ГУЛАГа…

 

Цёплы дождж імжыць.

Вясёлая Адэса, толькі жыць

Табе не весела, бо тут чужое

Усё, і ты чужы ў вакно начное

Глядзіш і Беларусь, як вечнасць, бачыш,

І вершамі, нібы крывёю, плачаш,

І покуль пішыцца на мове верш

Ты беларусам на зямлі жывеш,

І будзеш жыць у вершах, у якіх

Тваё дыханне і любоў да ўсіх,

Хто любіць родны край, бо толькі з ім

Мы вечныя, і мы не пыл, не дым

У гэтым свеце, дзе хапае зла…

 

Маланка з неба на зямлю сышла

І асвяціла шлях да роднай хаты.

І грымнуў гром, нібыта ўпалі краты

З Айчыны, для якой ты доўга жыў,

Застаўся ў вершах, нібы на крыжы…

18.06.2012 г.

 

БАЛАДА МАКСІМА ТАНКА

(17.09.1912 — 7.08.1995)

У Максіма была, як няволя, Радзіма,

Але тая няволя любіла Максіма,

А Максім нарачанскія сосны любіў,

Быццам гліну, з якой гэты свет сатварыў

Наш пан Бог, для якога сягоння ўсе мы,

Як праталіны ў снезе сусветнай зімы…

 

Ад Максіма для нас засталася Радзіма,

Без якой аніхто

тут не ўспомніць Максіма…

14.06.2003 г.

 

БАЛАДА СЯРГЕЯ АСТРЭЙКІ

(25.07.1913 — 14.09.1937)

 

Мерзлая бульба прыснілася зноў.

Ты яе зноўку не хочаш збіраць.

Мерзлая бульба, гарачая кроў…

Хочацца жыць, а не ў яме ляжаць

Тут, дзе ў калючых дратоў павуце

Вецер і зоры. Ваўчыная шыр,

Як зацвіла, дык крывёю цвіце

І, нібы пекла, дыміцца Сібір.

А на радзіме цвітуць верасы,

Слуцкія бэры паспелі даўно.

Дрэмле паэзія ў кроплях расы,

Свеціцца маміна ўночы вакно.

Збегчы б дадому! Адсюль не ўцячэш —

Заўтра цябе растраляюць, і ты

Мерзлую бульбу з сабой зябярэш,

Знікнеш у цемры чужой мерзлаты…

4.11.2018 г.

 

БАЛАДА СЯРГЕЯ ГРАХОЎСКАГА

(25.09.1913 — 11.12.2002)

Ты не плыў на плыце па сібірскай рацэ,

Як саломіну, шост не сціскаў у руцэ,

Бо ішоў праз зіму, як праз белы пажар,

Сонца ў небе, як вугаль, свяцілася з хмар,

І яно ў Беларусь адзінока плыло,

Для кагосьці журбу, для кагосьці святло

Несучы, і глядзеў ты на сонца, і жыў

Толькі думкай пра волю, і вершы ў душы

Закіпалі, сціхалі, каб потым ізноў

Ажываць, бо жылі ў іх надзея, любоў

І цяплілася вера, што сыдзе зіма

І рассыплецца гэта, як з лёду, турма,

У якой ты жывеш, па якой ты ідзеш

І не бачыш яе ні пачатку, ні меж,

Бо паўсюль дрот калючы, крывіна слязы

І паўсюль маразы, маразы, маразы…

Але ты ўсё ж прыйшоў, пасівелы, дамоў

І прынёс з сабой веру, надзею, любоў

Да Айчыны, якая любіла цябе,

Да Айчыны, якая ў бязмернай журбе

Для цябе не магла анічога зрабіць

Акрамя як чакаць, акрамя як любіць…

21.06.2012 г.

(Працяг у наступным нрумары.) 

 

Калі мы дыхаем роднымі словамі, то і дыхальная сістэма здаровая

З пытаннямі на актульную тэму мы звярнуліся да практыкую-чага псіхолага, педагога, грамадскага дзеяча і актывісткі ТБМ — Людмілы Мікалаеўны Дзіцэвіч.

Яна — аўтар  больш за 100 ар-тыкулаў, якія друкаваліся ў газетах «Наша слова» і «Новы час», і 80-ці навукова-метадычных распрацовак. У 2011 годзе яна атрымала другую адукацыю ў Рэспубліканскім інсты-туце вышэйшай школы па спецыяль-насці «Псіхолаг», працавала ў Бела-рускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце педагогам-псіхолагам, зараз працуе індывідуальным кансу-льтантам-псіхолагам, кіраўніком Школы асобаснага росту «ШАР».

 

Э.Д.

— Людміла Мікалаеўна, Вы ўсё жыццё зараджаеце сваім аптыміз-мам, пазітыўным стаўленнем да жыцця і людзей. Да Вас як да псіхо-лага ў гэты  няпросты час звярта-юцца людзі са шматлікімі пытаннямі, ідуць па рэкамендацыі. У Вас назапа-шаны вялікі практычны досвед.

Мы глядзелі на фэйсбуку ваш прамы эфір па прафілактыцы за-хворвання на каронавірус, чыталі вашы пасты па гэтай тэме. Вы ва-лодаеце тымі ведамі, якія вельмі па-трэбныя сёння.

Л.Д.

— Дзякуй, Эла, за добрыя сло-вы, якія характарызуюць мяне як ап-тымістычнага чалавека. Сапраўды, у другой палове жыцця я зразумела эфектыўнасць пазітыўнага светапо-гляду і асвоіла яго асноўныя прынцы-пы, якія і прапаноўваю людзям, што звяртаюцца да мяне.

Ды і арганізацыя Сусветнай аховы здароўя (САЗ), 10 гадоў назад пацвердзіла высновы псіхолагаў адно-сна здароўя. Наша здароўе на 75% залежыць ад светапогляду, на 15% ад генетыкі і на 10% ад медыцыны.

Таму цяпер я на працягу 20 гадоў займаюся псіхасаматыкай, псі-халагічнымі прычынамі хвароб і рас-працоўваю свае аўтарскія тэхнікі, практыкі псіхалагічнага лячэння са-мых разнастайных хвароб. А грунту-юся я на методыках славутых псіхо-лагаў і псіхатэрапеўтаў, якія вытры-малі праверку часам — Ліз Бурбо, Лу-уле Віілмы, Міхаіла Літвака і інш.

Э.Д.

— А з чаго вы пачыналі займац-ца псіхасаматыкай?

Л.Д.

— Спачатку я праводзіла семі-нары па матэрыялах ужо вядомых ме-тодык, а потым стала ладаваць свае, аўтарскія практыкі, сярод якіх мне па-дабаецца тэхніка трансфармацыі ў форме трансфармацыйных табліц.

Проста быў такі момант у маім жыцці, калі я ледзь не памерла. Такі слабы быў стан майго здароўя. У мя-не раптам пры гарманальнай перабу-дове адкрыліся шматлікія хваробы, якія не змаглі палячыць дактары. І я зразумела, што толькі я сама магу па-лячыць свае хваробы, бо я сама іх і стварыла. І я пачала ствараць псіха-лагічныя практыкі лячэння сваіх хва-роб, якія далі аздараўляльны эфект.

І цяпер я спачатку спрабую свае тэхнікі на сабе, і калі яны даюць свой аздараўляльны эфект, то рэка-мендую іх і людзям. А эфект сапраў-ды вялікі. Я вылечыла свае многія хваробы і цяпер, у свае 66 гадоў стала нашмат здаравейшая, чым была да-гэтуль.

Э.Д.

— А якія хваробы свае вы па-лячылі?

Л.Д.

— Мяне ад самага дзяцінства пераследвалі хваробы дыхаль-ных шляхоў. У мяне пастаянна здараліся ангіны, ларынгіты, фарынгіты, сінусіты, гаймары-ты, бранхіты, і я ледзь не да-йшла да пнеўманіі, прымяняла ўколы пры падазрэнні на запа-ленне лёгкіх.

А таксама пачыналіся праблемы апорна-рухальнага апарату, сардэчна-сасудзістай, стрававальнай, эндакрыннай, моча-палавой, нярвовай сі-стэм, ну і, вядома, імуннай сі-стэмы. І сёння ў мяне сабраны вялікі аўтарскі матэрыял па псіхалагічным лячэнні разна-стайных хвароб.

Таму, у час пандэміі, калі прыйшоў і разгуляўся ка-ронавірус, я ўжо маю грун-тоўны матэрыял, свайго роду псіхалагічную вакцыну, з якой можна смела ратавацца ад ка-ронавіруса.

Э.Д.

— Падзяліцеся, калі лас-ка, сваім вопытам псіхалагіч-нага лячэння дыхальнай сістэ-мы. Бо менавіта дыхальныя шляхі і паражае каронавірус.

Л.Д.

— З вялікім задавальненнем дзялюся.

У мяне створаныя аўтарскія табліцы, па якіх я і займаюся з людзь-мі лячэннем хвароб. Так, у мяне ёсць табліцы трансфармацыі хвароб дыха-льнай сістэмы, у тым ліку і пнеўманіі, бо ў мяне ўжо былі людзі, якія захва-рэлі на пнеўманію, і з дапамогаю маёй табліцы добра, хутка і якасна паля-чылі яе.

Праўда, я рэкамендую не вы-ракацца таксама і дасягненняў суча-снай медыцыны, ужываць і лекі, але сама я медпрэпараты ўжо даўно не прымяняю, выкарыстоўваю толькі псіхалагічныя метады.

Э.Д.

— І якія псіхалагічныя метады дапамагаюць пры лячэнні дыхальных шляхоў, той жа пнеўманіі?

Л.Д.

— Асноўны метад — гэта метад пазітыўнага светапогляду. Для дыха-льных шляхоў самае важнае — БЫЦЬ СВАБОДНЫМІ ад макроты, каб ды-ханне свабодна, лёгка праходзіла і выходзіла праз нос і рот. Значыць, калі чалавек адчувае НЕСВАБОДУ, ён думае, што яму няма калі дыхнуць, ён вельмі заняты, у ягоным жыцці шмат самых розных перашкодаў, яму цяжка жыць, то такім думаннем ён ужо пачынае закрываць свае дыхаль-ныя шляхі макротай.

Э.Д.

— Няўжо, макроту ўтвара-юць нашыя думкі пра несвабоду?

Л.Д.

— Макроту ўтвараюць не то-лькі думкі, а найбольш пачуцці, эмо-цыі, якія маюць характар хвалі, вібра-цый. І вось гэтыя негатыўныя хвалі і думак, і пачуццяў або вібрацыі супа-даюць па сваёй негатыўнай сутнасці.

Напрыклад, чалавек пры вя-лікай занятасці, несвабодзе незадаво-лены гэтым, ён не любіць сваю заня-тасць, ён не любіць сваю працу, яму цяжка працаваць, гэта не яго пры-званне. Яго ўсё раздражняе. Ён ста-новіцца нярадасным, радасць патроху знікае з ягонага жыцця. Чалавек па-чынае «чахнуць» (сухоты — туберку-лёз лёгкіх). І гэта працягваецца доўгі час, чалавек пачынае жыць негатыў-нымі эмоцыямі.

І вось з гэтай несвабоды, неза-давальнення, нелюбві да свайго жыц-ця, прафесіі, цяжару, раздражнення, нярадасці ўтвараецца макрота, якая раздражняе трахею, і чалавек пачынае спачатку кашляць. А потым да гэтай макроты далучаецца каронавірус, бо макрота адчыніла каронавірусу дзве-ры ў дыхальныя шляхі і пачынаецца пнеўманія ад каронавірусу.

Э.Д.

— І што тады рабіць? Бо ў нас у Беларусі шмат людзей, якія несва-бодныя, нярадасныя, не любяць сваю працу, раздражнёныя, цяжка жы-вуць.

Л.Д.

— Я і сама была такая, таму і мучылася бранхітам і кашлем. Ды і бацькі мае мелі такія ж праблемы, бо таксама ўсё жыццё адчувалі несвабоду і цяжар жыцця. А з-за чаго пакутавала я?А ўсё з-за таго, што мне ўжо за 35 гадоў выкладання надакучыла ву-чыць вучняў і студэнтаў беларускай мове, мне ўжо хацелася вучыць лю-дзей, як жыць лепей. Я ў гэтым ужо адчувала сваё прызванне, Божы дар. І як толькі я пачала ў нашым Тава-рыстве беларускай мовы з ідэі Вячкі Станкевіча і падтрымкі Алега Трусава семінар «Я магу жыць лепей», а потым атрымала дыплом псіхолага і стала працаваць псіхолагам, то новае дыхан-не адкрылася ў мяне!

Зніклі ў трахеі макрота і ка-шаль, я стала дыхаць лёгка і свабодна. І хоць я стала ў рабоце псіхолага за-гружаная яшчэ больш, у мяне ў Тэх-налагічным універсітэце бывала па 10-12 кансультацый за адзін дзень, але ад гэтага ішло такое задавальненне, радасць, адчуванне лёгкасці і сва-боды, што хоць лётай. Вось і лётаю да гэтага часу!

Э.Д.

— І дзе можна пабачыць ваш палёт?

Л.Д.

— Я зарэгістравала сваё ІП, адкрыла на ютубе свой канал «Псіхо-лаг Людміла Дзіцэвіч», маю сваю за-крытую старонку на фэйсбуку, вяду вебінар «Любіць сябе цяпер» і вельмі раю яго ўсім паглядзець, бо гэта доб-рыя лекі ад каронавіруса. Я выстаў-ляю пасты, відэаролікі ў фэйсбуку, аднакласніках і вконтакте, вяду пра-мыя эфіры і шырока кансультую. І адчуваю вялікую свабоду, бо раблю толькі тое, што хачу і што люблю.

Э.Д.

— Што канкрэтна трэба рабіць чалавеку, каб не за-хварэць на каронавірус? У вас ёсць псіхалагічная ва-кцына ад каронавіруса?

Л.Д.

— Так. Вось вам фо-рмула вакцыны ад карона-віруса — РАДАСЦЬ СВА-БОДЫ ЛЮБОВІ. Калі вы гэты стан і гэтыя пачуцці ўсталюеце ўнутры сябе, станеце дыхаць гэтымі па-няццямі, гэтая формула ста-не вашым жыццём, тады вы будзеце абароненыя ад ка-ронавіруса, ваша дыхаль-ная і імунная сістэма будуць працаваць цудоўна.

Э.Д.

— Ого, гэта так проста на словах! А як гэта зрабіць? Парайце, калі ла-ска, як узмацніць імунітэт?

Л.Д.

— Я нядаўна правяла семінар на гэтую тэму, хутка выстаўлю на фэйсбуку ма-тэрыялы. Дык вось, імун-ная сістэма — гэта наша аба-рончая сістэма, якая ахоўвае нас. Тады трэба спытацца ў самога сябе, хто мой абаронца ў жыцці, самы лепшы, і галоўны, і неабходны, і лю-бімы чалавек.

Дык вось, калі гэта вы, вашае Я — самы лепшы, і галоўны, і неаб-ходны, і любімы чалавек, то вашая імунная сістэма будзе здаровая, бо яно так і ёсць. Толькі сам чалавек сябе можа цудоўна абараніць. А калі мы чакаем абароны ад другіх людзей — бацькоў, мужоў/жонак, дзяцей, сяб-роў, то мы трапляем у залежнасць, несвабоду, і тады псуецца і імунная, і дыхальная сістэмы.

Э.Д.

— Цяпер людзі больш пакуту-юць ад страху, ад няўпэўненасці ў будучыні, ад абмежавання сацыяль-ных кантактаў. Можа быць, вірус больш шкодны для душы, розуму, сэр-ца, бо хоча выбіць чалавека з раў-навагі.

Л.Д.

— Так, каронавірус шкодны, але шкодны людзям несвабодным і ня-радасным, якія жывуць без любові. І ў той жа час ён вельмі карысны цяпер для нас, бо каронавірус паказвае, дзе выхад. А выхад у чым? У радасці, лю-бові, свабодзе, якія трэба шукаць унутры сябе. А мы шукаем іх у са-цыяльным свеце, у чужых руках, у іншых людзях. Там мы гэтага не зно-йдзем. Таму вірус нас навучае любіць сябе і ў сабе самім адшукваць вакцыну ад хваробаў. Бо ёсць адзіная вялікая хвароба — мы не ўмеем любіць. І трэба тэрмінова гэтаму вучыцца! А мы баі-мся любіць, у нас унутры вялікі страх!

Э.Д.

— Людзі баяцца таму, што не вераць афіцыйнай інфармацыі. Яны прывыклі, што народу ніколі не гаво-раць праўду. З другога боку, калі  не-дзяржаўныя СМІ пастаянна даюць гарачыя матэрыялы на гэтую тэму і паведамляюць пра выпадкі смярот-ных зыходаў, то гэта прыводзіць у адчай! Як захаваць унутраны спакой, раўнавагу? Як супакоіць сваіх род-ных?

Л.Д.

— Спачатку трэба супакоіць сябе, даць сабе спакой. І на гэтых га-рачых матэрыялах СМІ можна так-сама гэтаму вучыцца. А як гэта зра-біць? Я таксама працую з негатыўнымі эмоцыямі, і гэта цэлая сістэма.

Галоўнае ў гэтай сістэме — не ўцякаць ад негатыву, ад страхаў, ад хлусні, не змагацца з імі, не разбураць негатыў. Гэта была старая, неэфек-тыўная псіхалагічная методыка зма-гання з негатывам. Таму і цэлае 20 стагоддзе мы празмагаліся з жыццём, вялі бясконцыя войны і жылі ў агрэсіі.

Сёння ёсць методыка ўвахо-джання ў неспакой, трывогу, страх, паніку і трансфармацыі неспакою і страху ў спакой. І мае табліцы добра ў гэтым дапамагаюць. І мне, і іншым людзям. Таму я спакойная ў гэты тры-вожны час і дапамагаю людзям быць спакойнымі і здаровымі.

Э.Д.

— А як даць сабе пазітыўную ўстаноўку на здароўе? Як захаваць у тонусе нярвовую і сардэчна-сасу-дзістую сістэму?

Л.Д.

— Для нярвовай і сардэчна-сасудзістай сістэм вельмі важна не за-ціскаць эмоцыі, асабліва негатыўныя. Бо нярвовая і сардэчная сістэмы  — гэ-та сістэма нашых эмоцый, нашай лю-бові-нелюбові. І калі заціснуць эмо-цыі, то будзе аняменне па целе, бо пе-раціснуцца нервы і сэрца саб’ецца з рытму. А як не заціскаць эмоцыі? Трэ-ба іх праяўляць, гаварыць пра іх. Трэ-ба часцей гаварыць пра свае эмоцыі і распытваць пра іх блізкіх людзей.

Словы «я цябе люблю», «дзя-куй табе», «прабач мне» трэба часта прамаўляць сабе і другім людзям, разоў 10-15 на дзень. Можна віртуа-льна, раз мы цяпер на самаізаляцыі. А таксама пытанні «што ты зараз адчу-ваеш», “як ты сябе адчуваеш». І гэта архіважна! І важна праўдзіва гава-рыць тое, што адчуваеш і думаеш, вы-казваць і гнеў, і злосць, і віну, і мар-коту, і крыўду. Бо гэтыя негатыўныя эмоцыі, аказваецца!!! ДОБРЫЯ, яны не дрэнныя. І чалавек, які мае і пра-яўляе гэтыя негатыўныя эмоцыі, не дрэнны, а проста жывы! Толькі важ-на доўга не жыць гэтымі негатыўнымі эмоцыямі, а праявіць іх на кароткі час, а потым зноў жыць спакоем, задава-льненнем, любоўю, радасцю. Гэта як дзень і ноч, дзень — гэта пазітыў, а ноч — негатыў. Але і дзень, і ноч патрэбныя і добрыя. У гэтым заключана вялікае псіхалагічнае здароўе.

Э.Д.

— А як людзям перадолець часовую страту працы, заробку, перамену ладу жыцця?

Л.Д.

— А не трэба гэта пераадо-льваць, не трэба змагацца з пераме-намі. Трэба любіць гэты вецер пера-менаў, дух пераменаў. За старое, ста-рыя сістэмы не трэба чапляцца. Каро-навірус прыйшоў на Беларусь, каб паказаць, што беларусы — кансерва-тыўныя людзі, не любяць новага, ба-яцца пераменаў.

Я сама была такая, пакуль не стала паміраць. Але гэта было не памі-ранне, гэта была перабудова ад старо-га да новага. І заўсёды нам трэба пера-будоўвацца, ісці наперад, мяняць ста-ры лад, нелюбімую працу, мізэрныя заробкі, браць новае, жыць па-но-ваму.

Для  гэтага кожны дзень трэба мяняць што-небудзь у сваім жыцці, па-новаму думаць, мяняць старыя эмоцыі незадавальнення і страху на новыя — задавальненне і спакой, па-новаму гаварыць, па-новаму хадзіць, выпрастаўшы спіну і падняўшы гала-ву. І шмат што яшчэ пачаць рабіць па-новаму. Я пачала, у мяне атрыма-лася, я стала шчаслівай і здаровай, чаго і ўсім жадаю.

 

Э.Д.

— Ёсць і іншая пазітыўная рыса гэтага крызісу: людзі часцей пачалі тэлефанаваць сваім родным і сябрам, аднакласнікам, з якімі даўно не кантактавалі, пачалі праяўляць добрыя пачуцці, цаніць сяброўскі ад-носіны, цаніць само жыццё, выяўляць любоў да родных. Што Вы думаеце пра гэта?

Л.Д.

— Так, я трымаюся падобнай думкі. Каронавірус прыйшоў, каб сказаць, што мы перасталі цаніць лю-боў і яе праяўленні — абдыманцы, па-цалункі, прытулянні, поціск рук, у нас праяўляецца больш нелюбоў, аг-рэсія, адвярганне. І каронавірус сваім прыходам забірае гэтыя праяўленні любві і паказвае, які кошт гэтых простых праяваў, як мы не цанілі такіх простых рэчаў, кошт якім — чалавечае жыццё.

Э.Д.

— А як людзям лепш право-дзіць зараз час? Чытаць кнігі дома, пісаць мемуары, разбіраць архівы, ці гуляць у лесе, каля возера?

Л.Д.

— Лепш праводзіць час так, як любіць чалавек, займацца любімымі справамі. Бо любіць, любіць сябе, сваё — гэта аснова здароўя і прыга-жосці. І дом, і лес, і поле, і возера, ка-лі яны любімыя, і заняткі спортам — усё падыходзіць. Важна, каб было любімым. Тады яно будзе карысным!

Але самае галоўнае рух. Трэ-ба гуляць, хадзіць, рабіць практыка-ванні, толькі не сядзець шмат і не ляжаць. Пры руху выпрацоўваецца энергія цела. Мы нарадзіліся для та-го, каб эвалюцыянаваць, ісці ўперад. Ну і вядома, трэба, каб паветра, якое мы ўдыхаем, было свежым і нату-ральным, прыродным! Бо паветра — гэта форма духу, разам з вадой, агнём і зямлёй. Пра гэта падрабязней гля-дзіце ў маім вебінары «Любіць сябе цяпер».

Э.Д.

— Як можа дапамагчы ва ўмацаванні духу беларуская мова, літаратура? Бо наш класік Ф. Ба-гушэвіч сказаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмё-рлі». У ёй жа ген моцы і трываласці нашай нацыі!

Л.Д.

— Вы абсалютна маеце рацыю! Беларуская мова — гэта добрыя лекі ад усіх хвароб і каронавіруса таксама, таму што яна родная, свая, перада-дзеная нам продкамі. Родная мова ля-жыць у нашай падсвядомасці, а з пад-свядомасці фарміруюцца ўсе падзеі нашага жыцця. Псіхіка наша мацуецца толькі сваім, чужое наша псіхалагічная сістэма лічыць варожым і адвяргае. Таму, калі мы дыхаем роднымі сло-вамі, роднай лексічнай, марфа-лагічнай, гукавой моўнай сістэмай, то і дыхальная сістэма здаровая, свабодная ад чужога.

Калі я навучылася любіць сябе, сваё жыццё, то з мяне лавінай хлынулі родныя словы і пачалі спля-тацца ў вершы, а ў 57 гадоў і песні пачалі пісацца, музыка пайшла да сваіх вершаў. І сваю псіхалагічную работу я часцей вяду на роднай мове. І тэх-нікі, і псіхалагічныя тэксты, і прыго-жыя медытацыі так шпарка сталі афар-мляцца, што я сама дзіўлюся, як гэта прыгожа! Бо сваё, роднае! У сваёй мове код росту і ген здароўя і прыга-жосці нашага народа.

Э.Д.

— Якія кансультацыі Вы пра-водзіце зараз? Ці могуць да Вас звяр-нуцца сябры ТБМ, чытачы газеты “Наша слова”?

Л.Д.

— Вядома, я ўжо даўно чакаю, што менавіта сябры ТБМ прыйдуць да мяне на кансультацыі, таму што я працую менавіта ў роднай мове, і гэта пакуль што не такая частая з’ява ў на-шай краіне, як беларускамоўны псі-холаг. Але я перакананая, што хутка мяне сябры ТБМ проста запоўняць маёй любімай псіхалагічнай працай, і я цераз родную мову змагу дапамаг-чы маім любімым людзям, аднадум-цам адшукаць у сваёй падсвядомасці тыя дзіцячыя блокі і капсулы, якія перашкаджаюць быць здаровымі, прыгожымі, багатымі, радаснымі і шчаслівымі. І я гэта ўмею, бо ўжо ачы-сціла і чышчу сябе ад гэтых цяжкіх і пакутных блокаў дзяцінства. Зна-чыць, і другім дапамагу.

Э.Д.

— Як з Вашага досведу людзям дапамагае вера, малітва, чытанне псалмаў?

Л.Д.

— Вера — гэта першааснова! Вера ў Любоў, у Бога, Вышэйшы ро-зум, у Жыццё. Я прыйшла да са-праўднай веры падчас свайго памі-рання ў старым, падчас перабудовы, калі ў перыяд трохгадовай (!!!) бяс-сонніцы пачала чытаць Евангелле і малітвы, каб хоць трохі заснуць. І вера мяне ўратавала. Я перайшла ад рэлі-гійнай неўратычнасці да сапраўднай веры, што Бог-Любоў ратуюць свет і жыццё, што гэта жывая, магутная энергія.

І цяпер я ствараю свае аўтар-скія псіхалагічныя практыкі, вяду кан-сультацыі, пішу вершы і песні на ас-нове Евангелля, Бібліі — зводу законаў і правілаў жывой энергіі чалавечага жыцця. Бо толькі Любоў-Бог цераз смерць старога дапамаглі мне ўва-скрэснуць да новага жыцця.

Будзьма разам у любові і зда-роўі. Люблю вас усіх!

Гутарыла

 Э. Дзвінская.

Вы смерцю смерць перамаглі

Стос новых кніжак  прыслаў на сядзібу ТБМ шаноўны ветэран, паэт, сябар Саюза беларускіх пісь-меннікаў 93-гадовы Фелікс Ула-дзіміравіч  Шкірманкоў.

Яго новы зборнік «Бегу-щая из памяти строка» прысве-чаны 75-годдзю гістарычнай пе-рамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У кнігу ўвайшлі вершы пра байцоў-пехацінцаў, сапёраў арты-лерыстаў і пра сціплых працаў-нікоў тылу, хвалюючыя ўспаміны ветэрана, які тройчы быў пара-нены, але здолеў выжыць і дайсці да Перамогі. Ёсць творы, напіса-ныя зусім нядаўна, напоўненыя свежымі пачуццямі і эмоцыямі. Спадар Фелікс імкнуўся падзя-ліцца з намі сваімі ўспамінамі, па-кінуць запавет нашчадкам.

 

Фелікс Уладзіміравіч нара-дзіўся ў Прапойску, сёняшнім Слаўгарадзе ў 1926 годзе. Пят-наццацігадовым падлеткам Фелікс Шкірманкоў стаў у шэрагі аба-ронцаў Айчыны. Да 17 гадоў ён прайшоў суровую школу парты-занскай барацьбы ў тыле ворага ў спецгрупе Б. Саўкова, партызан-скай брыгадзе «Чэ-кіст» і брыгадзе Ф.С. Шляхтунова.

У красавіку 1944 г. Беларускім штабам партызан-скага руху ён быў накіраваны на вучобу ў Маскоўскую Чыр-вонасцяжную вай-скова-інжынерную вучэльню, дзе атры-маў афіцэрскае зван-не і накіраванне на 4-ты Украінскі фронт камандзірам асобна-га звяза інжынернай разведкі 113-га Ста-ніслаўскага ордэнаў Б. Хмяльніцкага і Чы-рвонай Зоркі інжы-нерна-сапёрнага ба-тальёна.

З цыклам вершаў «Беражы-це памяць» паэт звяртаецца да ве-тэранаў-пабрацімаў, якія заста-ліся ў жывых, і да ўсіх нашчадкаў, каб годна бераглі святую памяць пра вызваленне ад фашызму.

 

Вам, хто загінуў у той вайне,

З кім давялося побач мне

Прайсці свой шлях і ацалець,

Каб юбілей гэты сустрэць,

Паклон сардэчны да зямлі.

Вы смерцю смерць перамаглі,

І ў бяссмерце вы ўвайші.

 

У кароткіх празаічных на-татках «Франтавыя будні» заната-ваны імгненні апошніх месяцаў вайны. Незабыўны май сорак пя-тага 19-гадовы камандзір сапёр-нага звяза сустрэў на ўскрайку Ма-раўскай Астравы. Са сваім звязам ён суправаджаў Чэхаславацкую танкавую брагаду і на пляцы чэш-скага горада Аламуца 8 мая 1945 года пабачыў радасны натоўп жыхароў з кве-ткамі, пачуўшы скан-дзіраванне: «Наздар! Перамога!».

Пасля Пера-могі Фелікс Шкірман-коў доўгі час праца-ваў геолагам на Далё-кім Усходзе. Яго вяр-танне на Беларусь су-пала з бурлівымі па-дзеямі распаду СССР. Землякі абралі Фелікса Шкірманкова стар-шынём Слаўгарад-скага гарадскога саве-та народных дэпута-таў.

Фелікс Уладзі-міравіч — аўтар кніг вершаў «Понемногу о многом», «Дажынкі», «Дорога памяти», «На финишной прямой», кнігі прозы «Тропой ма-монтов» і іншых.

Сярод яго твораў — успа-міны, замалёўкі, абразкі, «ваен-ныя» і «геалагічныя» апавяданні, кнігі вершаў на беларускай мове. Адну з апошніх кніг «Ты осталась со мной» Фелікс Уладзіміравіч прысвяціў сваёй каханай і неза-быўнай жонцы Веры Васільеўне, з якой ён пражыў доўгае і шча-слівае жыццё.

 

БЕРАЖЫЦЕ ПАМЯЦЬ

 

Да вызвалення Слаўгарада

ад нямецка-фашысцкай

акупацыі

Лістапад.

Сорак трэці год.

Незабыўны час вызвалення.

Сведкі радасці той штогод

Ад імя свайго пакалення

Ў гэты год прыходзяць сюды

Пакланіцца брацкай магіле.

З імі разам праўнукі тых,

Хто тады на Проні загінуў.

Час няўмольна

ў Вечнасць сыходзіць,

Забіраючы сведак з сабой.

Што застанецца тым,

хто прыходзіць

Нам на змену?

У душы неспакой.

І пакуль яшчэ ёсць жывыя

Сведкі тых лістападаўскіх дзён,

Заклінаю вас, маладыя,

Як нашчадкаў іх слаўных імён:

Беражыце памяць прыстойна,

Без яе вы ніхто, а з ёй

Шлях свой пройдзеце

чэсна, дастойна…

Дай вам Бог дарогі такой.

ФЕЛІКС ШКІРМАНКОЎ.

Э. Дзвінская,

фота з архіва

Ф. Шкірманкова і аўтара.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *