НАША СЛОВА № 18 (1481), 29 красавіка 2020 г.

Панядзелак, Травень 4, 2020 0

Дапамога ад вернікаў у барацьбе з каронавірусам

 

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звяр-нулася да вернікаў з просьбай аб зборы ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй.

«Сотні тысяч людзей па ўсім свеце знаходзяцца ў шпіталях, дзе за іх жыццё змагаюцца медыкі — адданыя, але часта бездапаможныя перад абліччам бязлітаснай хва-робы”,- гаворыцца ў звароце.

Больш за трыста супрацоўнікаў службы аховы здароўя ў Беларусі заражаны каронавірусам. Папа Фран-цішак, успамінаючы святароў і медыкаў, якія загінулі ў жорсткай барацьбе з каронавірусам, назваў іх «святымі з суседняга двара». Медыкі — сціплыя героі нашай рэчаіснасці. Сёння складаная сітуацыя з эпідэміяй таксама ў Беларусі. Колькасць хворых павялічваецца, расце нагрузка на спе-цыялістаў.

25 тысяч медыкаў у шпіталях ратуюць ад страшнай хваробы нашых родных і блізкіх, знаёмых і незнаёмых. Кожны дзень мы бачым звароты ў СМІ і сацыяльных сетках аб зборы неабходных сродкаў для супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя: патрэбныя бахілы, маскі, спецыяльнае адзенне, гарачыя абеды і нават начлег. Касцёл выказвае сваю ўдзячнасць медыкам і моліцца за іх.

“Аказаць дапамогу можа кожны, хто жадае далу-чыцца да акцыі: святар, кансэкраваная асоба, свецкі вернік. Просім пробашчаў, улічваючы цяперашнюю сітуацыю ізаляцыі, данесці гэты зварот да як мага большай колькасці вернікаў, выкарыстоўваючы сродкі масавай камунікацыі”, — гаворыцца ў звароце.

 

Разліковы рахунак:

р/р BY03PJCB31350544160030000933 у АТТ «Пріорбанк».

Код банка: PJCBBY2X.

УНП : 101124634.

Адрас банка: г. Мінск, вул. В. Харужай, 31-А.

 

Ахвяраванне можна здзейсніць праз «Разлік» (АРІП): — Грамадскія аб’яднанні — Рэлігійныя аб’яднанні — «Карытас Беларусь»- Ахвяраванні — COVID-19.

Як паведаміла намеснік дырэктара менскага аддзя-лення «Карытас» Ганна Якімовіч, за тыдзень з моманту пачатку збору сродкаў сабрана 13 000 бел. рублёў.

У гэтую нядзелю пробашчы каталіцкіх парафій па Беларусі таксама звернуцца з просьбай да сваіх парафіянаў аб зборы сродкаў. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў на мэты забеспячэння неабходнымі рэчамі найбольш патрабуючых устаноў аховы здароўя па ўсёй Беларусі, будуць накіраваныя ў шпіталі па ўсёй краіне.

“Старанна працуюць аддзяленні «Карытаса» ва ўсіх абласцях, — паведаміла Ганна Якімовіч. — Валанцёры шыюць маскі, падвозяць медыкам у шпіталі гарачыя абеды, пам-персы, развозяць прадуктовыя наборы самотным людзям і інвалідам, да-памагаюць шматдзетным сем’ям”.

Падрых-тавала

Э.ла Дзвінская.

Вялікдзень для памерлых

Веснавы дзень памінання памерлых продкаў — Ра-даўніца — адзначаецца ў Беларусі са старажытных часоў. І заўжды ў аўторак, праз тыдзень пасля Вялікадня. Паводле традыцыйных уяўленняў усходніх славян, у гэты дзень душы памерлых вяртаюцца на зямлю, каб разам з жывымі адсвят-каваць Уваскрэсенне Хрыстова.

На Радаўніцу людзі спачатку ідуць памінаць сваіх бліз-кіх у царкву, а потым — на могілкі. Існуе звычай памінальнай трапезы — велікоднае яйка пакідаюць і для спачылых.

Праваслаўная царква не ўхваляе гэтага звычаю. Лічыц-ца, што памерлым дзеля заспакаення душы патрэбны толькі малітва і добрыя справы ў памяць пра іх. Але грамада трыма-ецца сваіх звычаяў: прыбіраюць магілы, пакідаюць на сподачку фарбаваныя яйкі, цукеркі, кавалачак велікоднага пірага ці печыва. Часам нават наліваюць чарачку віна ці гарэлкі і так-сама ставяць з пачастункамі на магільны грудок.

Упарадкаваўшы магілы памерлых, сваякі і самі садзяц-ца падмацавацца — хто за столік, калі ён ёсць, іншыя — наўпрост на зямлі, разгарнуўшы посцілку.

На могілках у адселенай пасля Чарнобылю вёсцы Барта-ламееўка Веткаўскага раёна бачыў, як былыя тутэйшыя вяскоўцы сцелюць наўпрост на магілы абрусы ці ручнікі і ўжо тады кладуць на іх свае пачастункі. Магільны грудок служыць сталом для памінальнага сняданку. Мясцовая вяскоўка Алена Музычэнка, якая адмовілася ад перасялення, прапанаванага ўладамі, распа-вядала ў свой час, што за такой трапезай сваякі размаўляюць з памерлымі, распавядаюць ім, што адбылося, запрашаюць пача-ставацца велікоднымі прысмакамі.

«Радаўніца — гэта Вялікдзень для памерлых”, — лічыць Марыя Мартыненка, жыхарка адселенай вёскі Піркі Брагінскага раёна.

У гэтым годзе, як і раней, для ахвочых наведаць могілкі былі арганізаваны дадатковыя маршруты грамадскага транс-парту, ДАІ рэгулявала рух у раёнах пахаванняў.

Разам з тым, у гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса беларусаў прасілі адмовіцца ад традыцыі і застацца дома. Міні-стэрства аховы здароўя неаднаразова звярталася да жыхароў краіны падчас сваіх стрымаў і прэс-брыфінгаў. Медыкі засцера-галі, што масавыя навалы людзей на могілках, а таксама паездкі ў іншыя рэгіёны краіны да пажылых сваякоў могуць справакаваць рост колькасці хворых, а таксама павялічваюць рызыкі для лю-дзей старэйшага ўзросту. Многія прыслухаліся.

nv-online.info.

 

Грамадзянская супольнасць дапамагае медыкам

На гэтым тыдні актывісты Руху «За Свабоду» ў Го-мелі, Магілёве і іншых гарадах раздавалі ў вялікай колькасці насельніцтву маскі і памяткі, як паводзіць сябе ў час эпі-дэміі. Пра ініцыятыву паведаміла каардынатар кампаніі Вольга Быкоўская.

 

У Менску штаб валанцёраў і склад «BYCOVID-19″  дзейнічае  ў памяшканні галерэі » Ў». Кіраўнік ініцыятывы Андрэй Ткачоў распавёў, што аб’ядноўвацца беларусы пачалі пасля паведамленняў пра тое, что лекарам у шпіталях не хапае сродкаў індывідуальнай абароны. «Я убачыў запыты медыкаў, размясціў інфармацыю ў сябе ў Інста-граме і знайшліся людзі, гатовыя дапамагчы», — распавёў Андрэй Ткачоў.

Каб атрымаць дапамогу, медыкі пакідаюць заяўку праз форму на сайце ініцыятывы. Валанцёры атрымалі больш за 800 запытаў ад розных медычных установаў кра-іны. У першую чаргу медыкі просяць маскі, распіратары, бахілы, пальчаткі. У памяшканні галерэі сучаснага мас-тацтва » Ў» валанцёры збіраюць пасылкі са сродкамі абароны для медыкаў.

У штабе валанцёраў — пастаянны рух. Да ініцыятывы далучыліся звычайныя грамадзяне і прадстаўнікі бізнесу. З дапамогай краўдфандынгу беларусы сабралі ўжо больш за 135 тысяч даляраў.

Фірмы рэгулярна перадаюць медыкам мінеральную ваду, гарбату, каву і нават пральныя машыны. На склад прадпрымальнікі перадалі некалькі рулонаў матэрыялу, з якога будуць шыць камбінезоны для медыкаў.

Дырэктар кампаніі «Курцце» Наталля Ілліна передала медыкам слодычы ўласнай вытворчасці — 20 кілаграмаў печыва. «Я разумею, як  цяжка фізічна і маральна ўрачам працаваць у рэжыме нон-стоп», — кажа яна.

На сховішчах распіратары і слодычы не затрым-ліваюцца, адразу рассылаюцца па шпіталях. Валанцёры кажуць, што іх перавага — у аператыўнасці. З моманту атрымання заяўкі да пастаўкі ў медыцынскую ўстанову праходзіць не больш сутак.

Усяго ініцыятыва паставіла лекарам больш за 30 тысяч распіратараў. Валанцёры не супрацьпастаўляюць сябе ўладам, яны спрабуюць супрацоўнічаць з Міні-стэрствам аховы здароўя.

Іншую ініцыятыву «Прытулі героя» па пошуку ча-совага жылля для медыкаў распачалі Ганна Кулакова і Дзяніс Відзевіч.

Каб дактарам, медсёстрам, санітаркам не вяртацца дадому да пажылых бацькоў, бабуль і дзядуль, ім прапа-нуецца часовае жыллё для адпачынку.

Яго гатовы прадаставіць уладальнікі прыватных кватэр, а таксама аграсядзіб па ўсёй Беларусі. Ініцыятыву  па пошуку жылля «Прытулі героя» падтрымалі ўладальнікі гатэляў, а таксама, у прыватнасці, асобны гатэльны холдынг у Менску.

Падрыхтавала Эла Дзвінская.

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

  1. Анкетнае апытанне будзе выкарыстана на ўсіх аб’ектах да-следавання. Ужо летам 1993 г. бу-дзе распрацавана анкета для сту-дэнтаў гістарычных і філалагічных факультэтаў, а ў наступным годзе — для журналістаў, юрыстаў.

Анкета для вучняў тэхніку-маў і тэхнічных вучылішчаў, а тым больш для вучняў сярэдняй шко-лы вельмі спецыфічная, рыхта-ваць яе трэба будзе разам з вы-кладчыкамі гэтых навучальных ус-таноў, а таксама правесці дзвюх- ці трохразовую апрабацыю.

Анкеты будзем рабіць не-вялікія, максімальна даступныя вучнёўскай моладзі, але абавяз-кова з кантрольнымі пытаннямі.

  1. Інтэрв’ю будзе весціся галоўным чынам нестандартыза-ванае, кожным супрацоўнікам у час працы на аб’екце. Яно будзе выкарыстана ў перыяд падрых-тоўчых прац на аб’екце для кант-ролю дадзеных, атрыманых маса-вым апытаннем ці вывучэннем дакументаў. Распрацоўка інтэрв’ю будзе весціся кожным супрацоў-нікам, калі ён палічыць гэта па-трэбным.
  2. Назіранне будзе право-дзіцца як у адкрытай, так і схаванай форме. Адкрытае назіранне бу-дуць весці ўсе супрацоўнікі групы, схаванае (уключанае) — толькі студэнты ў сваіх групах. Кожны су- працоўнік даследчага калектыву вядзе дзённік назірання з абавяз- ковымі графамі: «што бачыў, чуў», «калі: час, дзень», «сам ацаніў». Дзённік запаўняецца кожны дзень у час працы на аб’екце.
  3. Паспрабуем выкары-стаць біяграфічны метад. 5 сту-дэнтам, у якіх праявіцца высокі ўзровень нацыянальнай самасвя-домасці, будзе пастаўлена задача напісаць аўтабіяграфію з апісан-нем фактараў, якія моцна пад-штурхнулі рост нацыянальнай са-масвядомасці. Гэтая праца будзе залічана як курсавая студэнцкая праца, якая з’яўляецца ў ВНУ аба-вязковай заліковай студэнцкай працай.

 

 

ІV. Каляндарны пдан працы навукова-даследчага калектыву

 

1993 г.

  1. Напісанне праграмы да-следавання.
  2. Распрацоўка анкет для студэнтаў гістарычнага і філала-гічнага факультэтаў.
  3. Анкетнае апытанне сту-дэнтаў і выкладчыкаў 1, 5 курсаў на гістарычным факультэце на-ступных універсітэтаў: Гродзен-скага, Гомельскага, Мінскага.
  4. Пілатажнае даследаванне на філалагічным факультэце Бел-дзяржуніверсітэта, педагагічных інстытутаў (г. Мінск, г. Брэст).
  5. Правядзенне ўключанага назірання ў студэнцкіх групах 4-5 курсаў аддзялення сацыялогіі.
  6. Аналіз сабранай інфар-мацыі.
  7. Напісанне дзвюх аналіты-чных запісак.

 

1994 г.

  1. Распрацоўка анкет для студэнтаў журналістаў і юрыстаў.
  2. Анкетнае апытанне сту-дэнтаў і выкладчыкаў журфака і юрыдычнага факультэта.
  3. Аналіз дакументаў: ды-пломныя і курсавыя работы сту-дэнтаў, афіцыйныя і службовыя дакументы ВНУ, Вярхоўнага Са-вета і Савета Міністраў.
  4. Правядзенне ўключанага назірання ў студэнцкіх групах ад-дзялення сацыялогіі і філалагіч-нага факультэта.
  5. Кантэнт-аналіз шматты-ражных газет вядучых ВНУ рэс-публікі.
  6. Аналіз сабранай інфар-мацыі.
  7. Напісанне дзвюх аналі-тычных запісак.

 

1995 г.

  1. Распрацоўка анкет для навучэнцаў тэхнікумаў, вучылі-шчаў і сярэдніх школ.
  2. Анкетнае апытанне вуч-няў і настаўнікаў сярэдніх школ, тэхнікумаў і вучылішчаў.
  3. Аналіз афіцыйных даку-ментаў сярэдніх навучальных ус-таноў.
  4. Кантэнт-аналіз шматты-ражных газет вядучых ВНУ рэс-публікі.
  5. Правядзенне панэльнага даследавання ва ўніверсітэтах рэс-публікі і педагагічных інстытутах.
  6. Выкарыстанне біягра-фічнага метаду даследавання ся-род студэнтаў Белдзяржунівер-сітэта.
  7. Аналіз сабранай інфар-мацыі.
  8. Напісанне выніковай навуковай справаздачы (итоговый научный отчет).

 

АНАЛІТЫЧНАЯ  ЗАПІСКА  ПА  ТЭМЕ  «ФАРМІРАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ  САМАСВЯДОМАСЦІ  ВУЧНЁЎСКАЙ МОЛАДЗІ»  (№ 531/97)

 

Заказчык: Камісія да адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Выканаўца: навукова-даследчы калектыў кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Адказны выканаўца тэмы:

вядучы навуковы супрацоўнік К. ЛАПІЧ.

Навуковы кіраўнік тэмы:

прафесар Г. ДАВІДЗЮК.

Мінск, 1993.

ЗМЕСТ

 

УСТУП.

  • I. Гісторыя Беларусі з пункту гледжання яе будучых спецыялістаў. (Вынікі даследа- вання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце).
  • 2. Гісторыя Беларусі ў адказах гомельскіх студэнтаў і вы-кладчыкаў.
  • 3. Гістарычны шлях Бела-русі. (Вынікі даследавання ў Гро-дзенскім дзяржаўным універсі-тэце).

ЗАКЛЮЧЭННЕ.

 

Аўтарскі калектыў:

  • I. ДАВІДЗЮК Г.П.
  • 2. КРУКОЎСКІ А.У.
  • 3. ЛАПІЧ К.Г. (Уступ, заключэнне).

 

УСТУП

 

Любоў да сваёй Бацькаўш-чыны нельга ўявіць без ведаў гіс-тарычнага мінулага свайго наро-да: яго перамог і няўдач, яго на-цыянальных: герояў і палітычных дзеячоў, таленавітых пісьменнікаў і філосафаў, помнікаў яго матэ-рыяльнай і духоўнай культуры.

Памяць аб мінулым узбага-чае як нацыю ў цэлым, так і асоб-нага індывіда, акумулюючы і пера-даючы з пакалення ў пакаленне назапашаны вякамі працоўны і ратны вопыт. Гістарычная памяць выступае асноўным элементам нацыянальнай самасвядомасці. Яна дае чалавеку пачуццё ўласнай годнасці і еднасці са сваім наро-дам, дапамагае ўсвядоміць нацы-янальныя каштоўнасці і ідэалы як свае асабістыя, дае ўсведамленне свайго месца ў сусветнай гісторыі.

Згодна з вынікамі сацыяла-гічнага даследавання 1991-1992 гг., праведзенага сацыялагічным цэн-трам Белдзяржуніверсітэта, росту нацыянальнай самасвядомасці найбольш спрыяюць веды гісторыі свайго народа. Якія ж гэтыя веды ў студэнтаў-гісторыкаў і выклад-чыкаў гістарычных дасцыплін? Адказ на гэтае пытанне, на наш по-гляд, часткова даюць вынікі наву-ковага даследавання, праведзенага сацыялагічным цэнтрам Бел-дзяржуніверсітэта сумесна з Ка-місіяй Вярхоўнага Савета Рэспу-блікі Беларусь па адукацыі, куль-туры і захаванні гістарычнай спад-чыны сярод студэнтаў Беларус-кага, Гродзенскага і Гомельскага дзяржаўных універсітэтаў.

У ходзе даследавання была прыменена многаэтапная квотная выбарка. Анкетным апытаннем былі ахоплены першыя і пятыя курсы кожнага ўніверсітэта, а на курсах было, у асноўным, суцэ-льнае апытанне. У сярэднім, на кожным курсе было апытана каля 50 чал. Такім чынам, у анкетным апытанні прынялі ўдзел каля 300 студэнтаў.

Сярод выкладчыкаў была прыменена стыхійная выбарка. Было апытана: у Беларускім  дзяр-жаўным універсітэце 13 выклад-чыкаў, у Гомельскім і Гродзенскім універсітэтах па 8 выкладчыкаў. Усяго было апытана 29 выклад-чыкаў гістарычных дысцыплін названых універсітэтаў.

 

  • 1. Гісторыя Беларусі з пункту гледжання яе будучых спецыялістаў

(Вынікі даследавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)

 

Зыходзячы з агульнай тэ-орыі культуры гіпатэтычна можна было б падумаць, што ўзровень нацыянальнай самасвядомасці ў студэнтаў-гісторыкаў V курса, тым больш у выкладчыкаў гэтага факультэта намнога вышэйшы, чым у студэнтаў I курса гэтага ж факультэта. Такая выснова выця-кае з аксіёмы: чым вышэй адука-цыя, агульная культура, тым вы-шэй нацыянальная самасвя-домасць. Але ж у дадзеным вы-падку мы маем усё наадварот, як і ва ўсёй беларускай сучаснай куль-туры. Дадзеныя, атрыманыя ў вы-ніку падліку адказаў на пытанні анкеты, у якіх былі закладзены га-лоўныя эмпірычныя паказчыкі на-цыянальнай самасвядомасці, па-казваюць, што студэнты I курса па ўсіх гэтых паказчыках маюць больш высокі ўзровень самасвя-домасці, чым студэнты V курса і іх выкладчыкі. У такія вынікі цяжка паверыць. Але ж факты — рэч упа-ртая. А яны вось якія:

На пытанне «Ці з’яўляецца гісторыя Кіеўскай Русі пачат-кам гісторыі Беларусі?» 57,8% студэнтаў I курса адказалі «Не» і толькі 28,9% — «Так», а 8,9% напіса-лі «Не магу сказаць». Прынцыпова інакш адказалі студэнты V курса і выкладчыкі. Напісалі «Так» 59,6%, «Не» — 25,5%, «Не магу сказаць» — 8,5% студэнтаў V курса. А выкла-дчыкі яшчэ больш па-савецку ад-казалі: 61,5% — «Так», 15,4% — «Не». Як выкладчыкі, так і студэнты V курса добра засвоілі савецкую ідэ-алогію, што Беларусь пайшла ад Кіеўскага княства, а не ад балцкага “субстрату”. Студэнты I курса ўжо ў сярэдняй школе даведаліся ад сваіх выкладчыкаў, а таксама са сродкаў масавай інфармацыі, якія, пачынаючы з 1988 года, трохі больш справядліва гавораць і пі-шуць аб сапраўднай гісторыі Бе-ларусі, падкрэсліваючы, што Бела-русь фарміравалася самастойна з плямён крывічоў, драгавічоў і ра- дзімічаў, прыйшоўшых на гэтую тэрыторыю ўжо ў VІ стагоддзі, па-ступова выцясняючы з яе балтаў, асіміліючыся з апошнімі.

Такія ж дрэнныя веды па гісторыі роднага краю паказалі старэйшакурснікі і выкладчыкі па такіх гістарычных падзеях як ане-ксія Беларусі царскай Расіяй у канцы ХVIII стагоддзя і аб’яднанне Беларусі з бальшавіцкай Расеяй. Зыходзячы з канцэпцый царскіх гісторыкаў і камуністычных ідэ-олагаў, яны лічаць гэтыя падзеі прагрэсіўнымі для Беларусі. Так, на пытанне «Далучэнне зямель Беларусі да царскай Расіі, на Ва-шу думку, затрымала ці прыспе-шыла яе культурнае і эканамічнае развіццё?» студэнты V курса адка-залі: «Прыспешыла — 53,2%, «За-трымала» — 19,2% і «Не магу ска-заць» — 25,5%. Выкладчыкі — «Пры-спешыла» — 38,5%, «Затрымала» — 38,5%. Прыкладна такую ж ацэнку яны даюць і аб’яднанню Беларусі з бальшавіцкай Расіяй: 46,8% студэнтаў V курса і 38,5% выклад-чыкаў лічаць, што гэта прыспе-шыла культурнае і эканамічнае развіццё Беларусі. Прынцыпія-льна іншую ацэнку гэтым падзе-ям даюць студэнты I курса. 64,4% лічаць, што далучэнне да Расіі за-трымала развіццё Беларусі, а то-лькі 31,1% з іх лічаць — «Прыспе-шыла». Гэтак жа яны ацэньваюць і далучэнне Беларусі да бальша-віцкай Расіі: 60% з іх лічаць, што гэта затрымала, а 28,9% — пры-спешыла развіццё Беларусі.

Тут таксама можна выка-заць думку, што студэнты I курса ўжо прачыталі падручнікі В. Лас-тоўскага і У. Ігнатоўскага, дзе ве-льмі добра паказана, як царская Расія рабавала багацце Беларусі і разбурала яе культуру, вынішчала беларускую мову. Не гаворачы ўжо аб вядомых фактах рабавання расійскімі генераламі і губерна-тарамі каштоўнасцей, музеяў, бібліятэк Полацка, Навагародка, Нясвіжа, Віцебска, Магілёва, Мін-ска і іншых гарадоў, прывядзём малавядомы факт аб рабаванні, вынішчэнні культурных каштоў-насцей графаў Тышкевічаў у іх ро-давым замку ў Лагойску. У пер-шай палове XIX стагоддзя тут было каля 200 карцін італьянскага жы-вапісу. У хатняй калекцыі знахо-дзіўся вялікі збор этрускіх вазаў, рэдкіх знаходак з Пампеі і Гер-куланума. Захоўвалася тут багатая калекцыя ў 1140 адзінак манет і медалёў. Маці Яўстафа Тышкевіча Аўгуста Плятар, якая паходзіла са знатнага шляхецкага роду, што здаўна асеў у Падзвінні, прывезла ў Лагойск частку кракаўскага кнігазбору агульным лікам у тры тысячы тамоў на польскай, ста-рабеларускай, французскай, ла-цінскай і іншых мовах. Бацька Яўстафа і ён сам як вялікі дасле-дчык-археолаг, правёўшы вельмі шмат раскопак на Беларусі, ства-рылі ў Лагойску найвялікшы для таго часу археалагічны музей у Беларусі. Цяпер у Лагойску нічога гэтага няма. Што не паспелі выве-зці ў Расію царскія чыноўнікі, якія вельмі актыўна рабавалі нашыя нацыянальныя каштоўнасці пасля паўстання 1863-1864 гадоў, тое раз-бурылі бальшавіцкія актывісты пад сцягам барацьбы з буржуа-зіяй. Аб гэтым усім ні ў якіх савец-кіх падручніках не напісана.

Нізкі ўзровень нацыяналь-най самасвядомасці студэнтаў-гісторыкаў і іх выкладчыкаў вы-свечваецца ў кожным адказе на пытанні праведзенай анкеты.

На пытанне «Ці ведаеце Вы пісьменніка Быкава?» 7,7% вы-кладчыкаў адказалі: «Не ведаю», 8,9% студэнтаў I курса таксама напісалі: «Не ведаю». Гэта можна тлумачыць той адмоўнай грамад-ска-палітычнай атмасферай, якая яшчэ і сёння ёсць у адносінах ула-даў і пракамуністычных партый да найвялікшага сучаснага пісь-менніка Беларусі Васіля Быкава. За яго бесперапынную барацьбу за нацыяальнае адраджэнне яны паносяць яго як толькі можна і вы-кладчыкаў нацкоўваюць супраць яго. Гэтым духам пранізаны шко-льныя падручнікі і хрэстаматыі.

На пытанне «Назавіце, калі ласка, 3 асобы, якія, на Вашу дум-ку, адыгралі самую негатыўную ролю ў гісторыі Вашай дзяр-жавы?» студэнты I курса назвалі Сталіна, Леніна, Кебіча; студэнты V курса — Сталіна, Леніна, Гітлера, а выкладчыкі — Сталіна, Леніна, Кацярыну ІІ.

Галоўных знішчальнікаў беларускай культуры, мовы савец-кага часу правільна назвалі апыт-ваныя. Але ж не названы галоўныя рабаўнікі Беларусі царскіх часоў, сярод якіх неабходна назваць перш за ўсё цара Аляксея Міхайлавіча і Пятра I. За 13-гадовую вайну су-праць Беларусі і Польшчы 280-тысячная армія Аляксея Міхайла-віча разбурыла, спаліла ўсе вялікія гарады і вёскі Беларусі, у тым ліку і сталіцу Вялікага Літоўска-Руска-Жамойцкага княства — Вільню, засекла, у няволю пагнала больш мільёна беларусаў. Краіна была ўвергнута ў катастрафічны стан. Ніводны народ Еўропы не пера-жыў такога дэмаграфічнага рэ-грэсу, як беларусы: з 2,9 мільёна даваеннага жыхарства ўцалела толькі каля 1 мільёна 400 тысяч. Ва ўсходніх і паўночных паветах Бе-ларусі не засталося і трэці насель-ніцтва. Пусткаю ляжала палова ра-нейшага ворыва. У рабаванні бе-ларускага багацця, культуры, раз-бурэнні беларускіх гарадоў і вё-сак, забіванні і ўгоне ў палон бе-ларусаў перасягнуў свайго баць-ку Пётр Вялікі. Адступаючы перад шведскай арміяй па загадзе Пятра I расейскія войскі рабавалі, палілі, руйнавалі ўсё, што было на іх шля-ху, а застаўшыхся ў жывых бела-русаў гналі з сабой у палон. Руіны засталіся ад Віцебска, Магілёва, Мінска, Воршы. Па загадзе Пятра Вялікага ўзарвалі найвялікшы і найбагацейшы храм беларускай культуры — Сафійскі сабор у По-лацку. А перад гэтым Пётр I ула-снаручна ў саборы засек 5 уніяцкіх святароў. За гады Паўночнай вай-ны беларускі народ паменшаў амаль на траціну — блізка да 800 тысяч чалавек.

Няведанне студэнтамі і вы-кладчыкамі вандалізму, учыненага расійскімі царамі на Беларусі, — гэта вынік ідэалагічнай працы камуні-стычнай савецкай сістэмы, якая прымала ўсе меры, каб схаваць ад беларускага народа яго сапраўд-ную гісторыю. Праца гэтай сістэ-мы, безумоўна, з’яўляецца адной з прычын таго, што студэнты і вы-кладчыкі маюць вельмі нізкі ўзро-вень нацыянальнай самасвядо-масці і сваімі адказамі на пытанні анкеты паказваюць няведанне гісторыі, культуры роднага краю, трацыцый, звычаяў беларускага народа.

Па-гэтаму нічога дзіўнага няма, што як студэнты, так і вы- кладчыкі шчыра прызнаюцца, што не ведаюць гісторыю Беларусі. Так, на пытанне «Як добра Вы ведаеце гісторыю Беларусі?» на-пісалі , што «Слаба ведаюць» 42,5% студэнтаў V курса, 23,1% выклад-чыкаў. Толькі 80 студэнтаў I курса (91,1%) напісалі, што добра веда-юць. Тут, мусіць, зноў было ўздзе-янне падручнікаў М. Ермаловіча, В. Ластоўскага і У. Ігнатоўскага, якія выпушчаны друкам, калі гэтая моладзь вывучала гісторыю Бела-русі ў сярэдняй школе.

Гісторыя Літвы, асабліва ў ХІV — ХVIII стст., — менавіта гэта гісторыя Беларусі. Яе веданне — гэта абавязак кожнага адукавана- га беларуса. На жаль, ні выклад-чыкі як адукаваныя людзі, ні сту-дэнты, якім належыць будучыня Беларусі, не ведаюць гэтую гісто-рыю. На пытанне «Як добра Вы ведаеце гісторыю Літвы?» сту-дэнты V курса адказалі «Слаба» — 55,3%, “Не ведаю” — 25,5%; вы-кладчыкі — паслядоўна — 38,5% і 7,7%. Трошкі больш студэнтаў I курса напісалі «Добра ведаюць» (51,1%).

Больш высокі ўзровень на-цыянальнай самасвядомасці, лю-бові да сваёй культуры, спадчыны праявілі студэнты I курса пры ад-казе на гатэе пытанне: «Назавіце, калі ласка, 3 пісьменнікаў ці 3 кнігі, якія зрабілі на Вас найболь-шы ўплыў?». Яны ў адказе напіса-лі: «У. Караткевіч, В. Быкаў, М. Баг-дановіч». Старэйшакурснікі напі-салі: “Л. Талстой, Ф. Дастаеўскі, У. Караткевіч». Выкладчыкі — «У. Караткевіч, Ф. Дастаеўскі». Такі расклад адказаў абумоўлены перш за ўсё выкладчыкамі сярэд-няй школы. Апошнія гады ў ся-рэдніх школах пачало працаваць больш беларусаў, з’явіліся патрыя-тычна настроеныя маладыя вы-кладчыкі беларускай літаратуры. Сваімі ўрокамі яны выклікаюць вялікае ўражанне ў школьнікаў аб беларускіх пісьменніках, іх кнігах, грамадзянскай існасці. Паступова ідзе пераадоленне аднабокага пад-крэслівання вялікай ролі расійскай літаратуры. I гэта ўжо праявілася ў студэнтаў I курса.

Вялікую ролю ў фарміра-ванні нацыянальнай самасвядома-сці вучнёўскай моладзі іграюць як выкладчыкі, так і падручнікі. Ва ўсіх савецкіх падручніках чырво-най ніткай праходзіць ідэя, што толькі дзякуючы Расіі Беларусь стала індустрыяльнай дзяржавай, атрымала дзяржаўную самастой-насць. Гэта падкрэслівалі і вы-кладчыкі на сваіх уроках, выкон-ваючы ідэалагічную ўстаноўку КПСС. I нічога дзіўнага няма ў тым, што як выкладчыкі, так і сту-дэнты на пытанне «Назавіце, калі ласка, 2 народы, якія найбольш дапамаглі Вашай краіне ў ХІХ — XX стагоддзях?» назвалі рускі народ. Праўда, другім такім наро-дам названы польскі народ. Гэта ўжо бліжэй да сапраўднасці. Бо калі царызм рабаваў Беларусь, зні-шчаў яе культуру, беларускую мо-ву, то палякі разам з беларусамі падымаліся на паўстанні супраць расійскіх акупантаў (1794, 1831, 1863-64 гг.), разам змагаліся за на-шу волю.

У сучасны момант вельмі важным пытаннем з’яўляецца для Беларусі выбар краін, на каго ары-ентавацца, каб хутчэй і з наймен-шымі эканамічнымі і сацыяльнымі разрухамі прыйсці да рыначных адносін. Беларускі ўрад і Вярхоў-ны Савет рэспублікі, кіраваныя ка-муністамі і іх саюзнікамі па парты-ях, усе погляды зварочваюць на Расію. Гэтая палітычная пазіцыя ўздзейнічае на людзей, асабліва на моладзь, якая слаба падрыхтавана ў эканамічных пытаннях, не ведае пазіцыю Расіі, якая прадугледжвае трымаць у залежнасці ад Расіі ўсіх сваіх суседзяў. А некаторыя расій-скія палітыкі ўжо зараз абяцаюць зрабіць Беларусь 89-й губерняй Расеі. Па-гэтаму на пытанне «На-завіце, калі ласка, 3 краіны, якія Вы хацелі б бачыць у найлепшых прыяцельскіх адносінах з Рэспуб-лікай Беларусь?» як выкладчыкі, так і студэнты назвалі Расею. У якасці іншых дзвюх краін выклад-чыкі назвалі Польшчу і Украіну. Студэн-ты абодвух даследаваных курсаў — Германію і ЗША. Пэўна, іх погляды можна было б назваць больш прагрэсіўнымі, калі б адны і другія на першае месца паставілі гэтыя апошнія краіны. Вопыт Польшчы нам вельмі патрэбны для пераходу да рыначных адносін. Польшча нам адкрывае праз свае прадпрыемствы выхад у Еўропу. А Беларусі як еўрапейскай дзя-ржаве трэба арыентавацца на Еў-ропу. Па-гэтаму шырокія экана-мічныя і культурныя сувязі з Гер-маніяй і ЗША вельмі спрыяльныя. Праз іх прадарыемствы, якія яны зацікаўлены адкрыць у Беларусі як на падставе долевых ці цалкам ула-сных срокаў, наша прадукцыя вы-йдзе на еўрапейскі рынак, а адтуль прыйдзе да нас новая тэхналогія. А галоўнае — гэта тое, што ніхто, апрача Расеі, не збіраецца зрабіць з Беларусі з часам сваю губерню, ці штат. На жаль, выкладчыкі-гіс-торыкі гэтага яшчэ не зразумелі.

Даследаванне паказала не толькі слабыя веды нацыянальнай гісторыі і культуры студэнтамі і вы-кладчыкамі гістарычнага факуль-тэта, але і агульнай культуры ча-лавецтва. У складзе апошняй вялі-кае месца займае рэлігія. Для кож-най нацыі больш прагрэсіўную ролю адыграла нейкая азначаная рэлігія. Для Італіі, Іспаніі — гэта ка-таліцызм, для Германіі — лютэран-цтва, для ЗША — пратэстанцтва. У гісторыі Беларусі, развіцці бела-рускай культуры, мовы, духоўна-сці народа найвялікшую ролю адыграла ўніяцтва. Менавіта яно на працягу ўсёй сваёй гісторыі прапагандавала беларускасць, традыцыі, звычаі нашага народа, вяло царкоўную службу на бела-рускай мове. У канцы ХVIII ста-годдзя 90% насельніцтва Беларусі было ўніятамі. Уніяцтва было ду-хоўнай цытадэллю ў барацьбе бе-ларускага народа супраць пала-нізацыі і русіфікацыі. Менавіта за гэта так люта знішчала ўніяцтва  расейская праваслаўная царква ў ХVIII — XIX стагоддзях. Але гэтага, аказваецца, не ведаюць нашы гіс-торыкі. На пытанне «Ці спрыялі развіццю культуры і навукі на тэрыторыі Беларусі, Літвы, По-льшчы і Украіны ў ХVII стагоддзі праваслаўная, каталіцкая, уніяц-кая і пратэстанцкая цэрквы?» усе апытваныя прыярытэт аддалі праваслаўю: адказалі «Так» 92,3% выкладчыкаў, 80,8% студэнтаў V курса і 66,7% студэнтаў I курса. Уніяцтва і пратэстанцтва ва ўсіх аказаліся на другім месцы, пры-чым, у іх карысць выказалася най-больш выкладчыкаў. Можна ска-заць, што тут сваю ролю адыграла веравызнанне, бо больш паловы студэнтаў і выкладчыкаў на пы-танне «Ваша веравызнанне?» ад-казалі «Праваслаўе», а каля 15% студэнтаў абодвух курсаў — «Ката-ліцызм». Людзі паважаюць сваю рэлігію і лічаць, што яна спрыяе развіццю культуры і навукі той ці іншай нацыі. Ацэнка гэтага фена-мену апытванымі была б некалькі іншай, калі б у гістарычнай савец-кай літаратуры расказвалася, як праваслаўная царква памагала зні-шчаць беларускасць, укараняла на Беларусі «рускую ідэю», якая ўзвышала расейскі дух над духам іншых народаў.

Менавіта няведанне гісто-рыі роднага краю, яго сувязяў з краінамі Еўропы прывяло апытва-ных да высновы, што Беларусь мае аднолькавае, агульнае ў сваёй гіс-торыі як з культурай Заходняй Еўропы, так і з візантыйскай ус-ходняй культурай. На пытанне «Ці ёсць штосьці агульнае ў гісторыі Вашай краіны з культурай заход- не-еўрапейскай і візантыйска-усходняй?» 100% выкладчыкаў, 80% студэнтаў V курса і 65% сту-дэнтаў I курса адказалі «Так». Ніхто не адцяніў розніцу наяўнасці ад-ной і другой культуры ў гісторыі Беларусі. У сапраўднасці заходне-еўрапейская культура на працягу ўсёй гісторыі Беларусі аказвала на яе галоўнае ўздзеянне. Таленавітая беларуская моладзь вучылася ва ўніверсітэтах Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі. Бібліятэкі, музеі беларускіх князёў, баяр напоўне-ны былі кнігамі, карцінамі еўра-пейскіх аўтараў. Архітэктура бе-ларускіх гарадоў — гэта еўрапей-ская архітэктура. Тэхналогія сель-скай і прамысловай вытворчасці мела свае вытокі з Еўропы. Толькі алфавіт кірыліцы і праваслаўная рэлігія прыйшлі ў Беларусь ад візантыйска-ўсходняй культуры. Па-гэтаму аб аднолькава чымсьці агульным у гісторыі Беларусі з за-ходне-еўрапейскай і візантыйска-ўсходняй культурамі гаварыць нельга. Тут ёсць прынцыповая розніца як колькасных, так і яка-сных паказчыкаў. Прыярытэт: на-лежыць заходне-еўрапейскай ку-льтуры. Ужо адзін такі агульны па-казчык, што Беларусь еўрапей-ская дзяржава, вызначае, што тут еўрапейская культура.

Вельмі рознымі з’яўляюцца ацэнкі студэнтамі і выкладчыкамі гістарычных падзей і ўздзеянне апошніх на развіццё Беларусі. Бы- ло прапанавана ацаніць 29 пазіцый анкеты з пункту гледжання іх нега-тыўнага ці пазітыўнага ўплыву на гісторыю Беларусі. Каля 30% апытваных не змаглі ніяк ацаніць больш паловы названых падзей, у тым ліку і Кастрычніцкую рэвалю-цыю. Найбольшая частка студэн- таў і выкладчыкаў дала станоўчую ацэнку ўздзеянню хрысціянства (100% выкладчыкаў, 86,7% сту-дэнтаў I курса і 85,1% студэнтаў V курса). Другое месца па ацэнцы пазітыўнага ўплыву на гісторыю Беларусі заняла бітва пад Грун-вальдам (91,1% студэнтаў I курса, 84,6% выкладчыкаў і 70,2% сту-дэнтаў V курса). Трэцяе месца па такой жа ацэнцы занялі Літоўскія статуты (75,6% студэнтаў I курса,  69,2% выкладчыкаў і 68,1% сту-дэнтаў V курса). Найбольш апы-тваных далі адмоўную ацэнку ўздзеянню на Беларусь такім па-дзеям як раздзел Рэчы Паспалітай і будаўніцтва сацыялізму. Ад-моўнае ўздзеянне раздзелу Рэчы Паспалітай на гісторыю Беларусі далі 75,6% студэнтаў I курса, 61,5% выкладчыкаў і 46,8% студэнтаў V курса. Такую ж ацэнку сацыялі-зму далі 71,1% студэнтаў I курса, 40,4% — V курса і 38,5% выклад-чыкаў. Прыведзеныя дадзеныя па- цвярджаюць названую намі вы-снову, што студэнты I курса больш прагрэсіўна ацэньваюць гістары-чныя падзеі, ролю апошніх у раз-віцці Беларусі, чым іх старэйшыя калегі і выкладчыкі. Яны больш прагрэсіўна ацэньваюць і дзей-насць сучасных сацыяльных інс-тытутаў, арганізацый. Пазітыўны уплыў БНФ на развіццё рэспублікі адзначылі 53,3% студэнтаў I курса, 46,2% выкладчыкаў і 34% студэн- таў V курса.

Найбольш патрыятычным з’яўляецца адказ усіх апытваных на першае пытанне анкеты: «Назаві-це, калі ласка, 5 асоб, якімі Вы найбольш ганарыцеся ў сваёй гіс-торыі?». Тут сапраўды былі на-званы імёны, якімі ганарыцца бе-ларуская нацыя. Усе апытаныя на-звалі Скарыну, Вітаўта, Каліноў-скага, Усяслава Полацкага (Чара-дзея). Першакурснікі да гэтага дадалі яшчэ Е. Полацкую, выклад-чыкі — М. Багдановіча, а V курс — Пятра I. Апошняе імя з’явілася ў адказе, на нашу думку, таму, што 25,5% студэнтаў V курса — расіяне. Для расіян імя Пятра I — сапраўды вялікае гістарычнае імя, і няма ні-чога дзіўнага ў тым, што яны ім ганарацца.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Шаноўныя сябры!

Паважаныя прыхільнікі роднага беларускага слова!

 

Звяртаюся да вас з просьбай падтрымаць дзейнасць нашай арганізацыі.

Як вы ведаеце, ТБМ 30 гадоў застаецца самай пасля-доўнай у плане абароны дзяржаўнасці беларускай мовы. Мы праводзім шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі нашага роднага слова, у тым ліку і выдаём газеты, некалькі часопісаў, арганізоўваем канферэнцыі і шмат чаго іншага. Значная частка нашай дзейнасці праводзіцца ў сядзібе ТБМ па вул. Румянцава, 13. Гэты адрас добра вядомы кожнаму прыхільніку роднага слова. Мы не займаемся камерцыйнай дзейнасцю, мы цалкам валанцёрская арганізацыя. Таму мы не маем магчымасці зарабляць грошы, бо гэта супя-рэчыць Статуту. У той жа час у плане арэнднай аплаты мы не маем ніякіх палёгкаў, плоцім вялікія грошы.

Да чарговага з’езда, які прызначаны на 18 каст-рычніка, мы не можам адмовіцца ад цяперашняй сядзібы. Тым больш, што яна памятае першых старшыняў — любімых нашых пісьменнікаў — Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна. Мы вельмі разлічваем на вашу падтрымку. Сродкі можна пера-лічыць па рэквізітах,пазначаных ніжэй.

Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ:

BY84BLBB30150100129705001001.

BIC: BLBBBY2X у аддзяленні № 539 ААТ

«Белінвестбанка».

УНП: 100129705.

Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ:

BY91BLBB31350100129705001001.

BIC: BLBBBY2X у аддзяленні № 539 ААТ

«Белінвестбанка».

УНП: 100129705.

Загадзя ўдзячныя ўсім, хто адгукнецца!

Старшыня ТБМ Алена Анісім.

 

Роднае слова

 

У сутарэнні стагоддзяў згубілася слова…

Дзе народ мой і дзе яго мова?

Калісьці ж гучала бадзёра і пэўна.

Цяпер што з ім стала… Мо слова памерла?

 

Ці проста ляжыць на архіўных паліцах,

Пад гнётам часоў анямела, пыліцца…

Ды глядзіць са здзіўленнем на свет навакольны,

Што жыве без аглядкі, занадта свавольна.

 

А бывалі ж часіны —  і слова гучала,

На прасторах Айчыны яно не маўчала.

У Еўропу панёс наш славуты Скарына,

Слова з мовай народа заўсёды адзіны.

 

У сугуччы, у ладзе дарыла асвету,

Аб магутных славянах даводзіла свету.

Паважалі яго па суседстве народы

І шукалі ўсе разам з ліцвінамі згоды.

 

Шмат вякоў было слова ўсім даспадобы —

Перамовы вялі ім, мірыла народы.

І татары, якія на гэтыя землі прысталі,

Друкаваць свой кітаб мовай нашаю сталі.

 

Час ідзе, зменаў шмат, і гісторыя — сведка.

Разгубілася слова — чуваць цяпер рэдка.

У трывозе, у смутку яно прабывае —

Калі мовы няма, то народ памірае.

 

Абудзіся ад спячкі, прачніся, народзе,

Пад чужую дуду, мо, скакаць ужо годзе,

Ды ўспомні імёны сыноў сваіх слынных,

Аб свабодзе што дбалі для роднай Айчыны.

 

Час заўсёды быў цяжкім, а мова гучала,

Святло,  праўду знайсці слова роднае звала.

Праз віхуры вякоў яго прашчуры годна пранеслі,

Каб і мова нашчадкаў плыла мілагучнаю песняй.

 

Галіна Гражынская,

сябра Валожынскай суполкі ТБМ.

Памерла дачка Івонкі Сурвілы Паўліна. Ёй было 56 гадоў

На 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы памерла Паўліна Сурвіла, прафесар амерыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчы дырэктар Цэнтра беларускіх даследаванняў у Кан-засе, сябра Рады БНР, паведамляе «Радыё Свабода».

Праз каранцінныя захады ейная маці, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, не можа развітацца з дачкой.

Паўліна (поўнае імя — Паўліна Марыя) Сурвіла нара-дзілася 2 лютага 1964 года ў Мадрыдзе, дзе ў той час яе бацькі — Івонка Сурвіла (Шыманец) і Янка Сурвіла — рабілі беларускія праграмы на іспанскім радыё. Была другім дзіцём у сям’і (яе сястра Ганя на тры гады старэйшая). «Яны з самага маленства прысутнічалі ўсюды, дзе штосьці беларускае рабілася», — пры-гадвала пазней пра сваіх дзяцей у інтэрвію «Радыё Свабода» старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Паўліна служыла музыкантам у канадскім войску, скон-чыла ўніверсітэт, магістарскую працу пісала пра беларускую дыяспару. Абараніла доктарскую дысертацыю. Апошнія гады была прафесарам Вартбурскага каледжа (штат Аёва) і вывучала праблемы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці ў постсавецкай Беларусі. Аўтар навуковых працаў і кніг, прысвечаных беларус-кай музыцы, адна з іх — «Пра русалак і рок-спевакоў» — прысве-чаная сучасным выканаўцам.

Паўліна Сурвіла была выканаўчым дырэктарам створа-нага ў 2007 годзе віцэ-прэзідэнтам Паўднёва-заходняга каледжа Джэймсам Шэпардам і першым амбасадарам ЗША ў Беларусі Дэвідам Суорцам Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе (ЗША), першай акадэмічнай установы ў ЗША, якая займалася вывучэннем выключна Беларусі.

Паўліна Сурвіла была сябрам Рады БНР і шмат рабіла для аб’яднання беларускай дыяспары на паўночна-амерыканскім кантыненце.

У Паўліны Сурвілы застаўся муж Эрык, прафесар музыкі, музыка, і два сыны 20 і 22 гадоў.

nn.by.

 

Адзіная платформа дыстанцыйнага навучання школьнікаў можа з’явіцца да канца 2020 года

Распрацоўку адзінай платформы для дыстанцый-нага навучання школьнікаў могуць завершыць да канца 2020 года, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка дзяржаў-наму тэлеканалу «Беларусь 1″.

Карпенка заявіў, што платформа не заменіць кла-січнай адукацыі ў класах і ствараецца для школьнікаў, якія хварэюць ці знаходзяцца на хатняй адукацыі.

— Мы знаходзімся ў кантакце з калегамі і назіраем, як дыстанцыйнае навучанне арганізавана ў Расіі. Адкрыта кажучы, там таксама маса сваіх пытанняў. Давайце скажам адкрыта: калі дзіця не матывавана ў класе, то мы, наіўна мяркуем, што яно дыстанцыйна, у інтэрнэце, будзе сядзець і вывучаць вылучна гэтыя пытанні?

І ў былыя гады дзеці хварэлі ці знаходзіліся на хатнім навучанні. Стварыўшы гэтую платформу і ўзяўшы лепшыя напрацоўкі, якія ёсць у школах, плюс адмыслова падрых-таваўшы метадычныя напрацоўкі для гэтай адзінай платфо-рмы — думаю, да канца года мы гэту працу завершым.

Сёння сыплецца вельмі шмат крытыкі: чаму школы не зачынілі? А што, школа — сёння адзіны інстытут у нашай дзяржаве, які працуе ў гэтых умовах? У нас працуюць прад-прыемствы, арганізацыі, заводы, фабрыкі. Так што, школа павінна была зачыніцца і стварыць бацькам дадатковыя праблемы? Мы, напрыклад, па сельскай мясцовасці вы-рашалі пытанні. Ішла пасяўная, і ў нас быў цэлы вал ска-ргаў ад бацькоў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы: дзіця адно дома, а так было ў школе — накормлена, дагле-джана, займалася справай.

Я б папрасіў усіх зменшыць узровень крытыкі сістэ-мы адукацыі. Асабліва настаўнікаў. Я спакойна рэагую на тое, што крытыкуюць міністра і Міністэрства адукацыі. Але давайце перастанем крытыкаваць настаўніка. Настаўнік сёння робіць сваю справа, — сказаў Карпенка.

Міністр дадаў, што не бачыць праблемы ў аднаў-леннні школьных заняткаў 20 красавіка. Паводле яго, у школах выкарыстоўваюцца ўсе неабходныя захады бяспекі, а бацькам, якія працуюць, не трэба турбавацца, дзе зна-ходзяцца дзеці.

Пасля трох тыдняў вакацыяў заняткі ў школах Бе-ларусі аднавіліся 20 красавіка.

Радыё Свабода,

naviny.by.

Настаўнік застаецца разам з вучнямі

Мы пагутарылі з даследчыцай беларускай літара-туры, пісьменніцай Ганнай Севярынец, якая выкладае рускую мову і літаратуру ў Смалявічах.

— Ганна Канстанцінаўна, падзяліцеся, калі ласка, досведам дыстанцыйнага навучання школьнікаў. Якія формы Вы выкарыстоўвалі? Што найбольш эфектыўна?

— Я задавала вучням самастойную працу, яны пісалі эсэ  і свае адказы дасылалі мне. Навучанне ан-лайн (ан-лайн урокі, канферэнцыі) у нас праводзіць пакуль не-магчыма, таму што не ўсе дзеці на перыферыі маюць план-шэты і ноўтбукі, і мы не можам  «засадзіць»  іх на доўгі час за кампутар.

Дыстанцыйная форма дазваляе самастойную працу і зваротную сувязь выкладчыка з вучнямі, што мы і рабілі.

Я выкладаю ў 5-6 і ў 10-11 класах рускую мову і літаратуру.

З вучнямі 10-11 класаў мы паглыблена працуем. Старшакласнікі рыхтуюцца да ЦТ. Каб ім было цікава, мы прыдумалі свой праект — YOU.TUBE-канал. Дзецы самі здымаюць відэаролікі, працуюць над мовай, мы ствараем карысны кантэнт.

— Які псіхалагічны стан вучняў?

— Яны спакойныя і мэтанакіраваныя, таму што бачаць, што настаўнік застаецца, не пакідае іх і займаецца з імі. Іншая справа — бацькі. Яны вельмі моцна нярвуюцца. Нават дробязныя пытанні выводзяць іх з раўнавагі.

— Якія памкненні ў Вашых вучняў? Што яны думаюць пра будучыню?

— Большасць з іх скіравана на тэхнічныя  і эканамі-чныя спецыяльнасці. Многіх цікавяць сацыяльныя каму-нікацыі, менэджмент. Некалькі чалавек мараць аб гумані-тарных спецыяльнасцях. Вучні сканцэнтраваныя на сваіх задачах. Для ніх нават трошкі прасцей зараз, бо яны могуць не наведваць неабавязковыя дысцыпліны.

— Колькі дзяцей наведвае школу пасля вакацый?

— На гэтым тыдні з 200 вучняў ў нашай гімназіі займаліся 33 чалавекі. Большасць з іх — гэта вучні 7-9 класаў.

— Калі б рашэнне залежала ад Вас, то які б Вы далі загад у сістэме адукацыі?

— Я б перавяла вучняў цалкам на дыстанцыйнае навучанне.

Гутарыла Эла Дзвінская.

На здымку: Ганна Севярынец.

 

Навіны Германіі

Поўнае тармажэнне.

Нямецкі лекар дзеліцца досведам барацьбы з вірусам

Германія здолела каранцін-нымі метадамі запаволіць пашы-рэнне эпідэміі каранавіруса. Та-кую выснову робяць спецыяліс-ты: колькасць ачунялых усё больш перавышае колькасць тых, хто захварэў. Міністр аховы здароўя Германіі Енс Шпан заявіў у міну-лую пятніцу: «Стала магчымым трымаць пад кантролем развіццё эпідэміі».

Ён канстатаваў, што з сярэ-дзіны сакавіка Германія прайшла перыяд «поўнага тармажэння», так міністр ахарактарызаваў стро-гія абмежаванні ў грамадскім і эка-намічным жыцці. Так званы каэ-фіцыент распаўсюджвання зні-зіўся ў краіне з 3 у пачатку сака-віка да 0,7: паўтара месяца таму кожны інфікаваны заражаў у ся-рэднім трох чалавек, а цяпер менш за аднаго. Як улады Германіі і нямецкая медыцына здолелі дама-гчыся такога выніку?

Паводле дадзеных на ра-ніцу 19 красавіка колькасць выяў-леных тэстамі заражаных кара-навірусам склала 143 724 чалавекі, з якіх 88 тысяч ужо паправіліся. Памерлі 4538 чалавек, сярэдні ўзрост памерлых перавышае 80 гадоў. У Германіі ў цэлым пратэ-ставана больш за 1,7 мільёна гра-мадзян.

Суразмоўца Радыё Сва-бода — доктар Вадзім Бас, лекар клінікі Артэнаў у невялікім горадзе Кель. Клініка цяпер перапрафі-лявана ў каронавірусны цэнтр.

— Вось ужо месяц нашая клініка закрытая для наведванняў і мы пачалі збіраць пацыентаў з COVID-19.

План разгортвання абслу-гоўвання пацыентаў з каронаві-руснай інфекцыяй быў распраца-ваны загадзя. Мы да гэтага рыхта-валіся, паступова вызваляючы па-латы, і калі да нас 6 сакавіка да-ставілі жанчыну з запаленнем лёг-кіх, мы адразу правялі тэст, і ака-залася, што ў яе каронавірусная інфекцыя. Якраз у тыя дні нашу клініку канчаткова афіцыйна пера-прафілявалі ў каронавірусны цэнтр. Гэтая пацыентка, дарэчы, выжыла.

Яшчэ некалькі дзён таму ў нас было 47 пацыентаў, з іх 90% з даказанай каронавіруснай інфек-цыяй, а іншыя пацыенты пакуль альбо з канчаткова не пацвер-джаным дыягназам, альбо з цяж-кім распіраторным захворван-нем. Частка пацыентаў знаходзі-лася на штучнай вентыляцыі лёгкіх у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. На жаль, за апошнія дні ў нас па-мерлі 19 чалавек.

Цяпер ва ўсіх пацыентаў з вострай распіраторнай інфекцыяй першапачаткова падазраюць каро-навірусную, але на стацыянарнае лячэнне мы прымаем не ўсіх па-цыентаў з распіраторнай інфек-цыяй. Калі ў пацыента маюцца прыкметы распіраторнай неда-статковасці — павялічаная частата дыхання і ўзровень кіслароду ў крыві ніжэйшы за вызначаны ад-сотак, то гэта з’яўляецца падста-вай для стацыянарнага прыёму. Калі пацыент ужо знаходзіцца на стацыянарным лячэнні, право-дзіцца дыягностыка і тэставанне на каранавірусную інфекцыю. Гэта значыць, калі паступае пацыент з запаленнем лёгкіх, яго ўсё адно ізалююць, хоць на той момант вы-нікаў тэстаў яшчэ няма. Такія хво-рыя знаходзяцца ў нас мінімум пару дзён. Пацыенты, у якіх каро-навіруснай інфекцыі няма, альбо пераводзяцца ў іншыя шпіталі, альбо, калі іх стан ужо палепшы-ўся, проста выпісваюцца дадому.

У цэлым статыстыка пры цяжкай форме каронавіруснай ін-фекцыі ў пацыентаў, падлучаных да апаратаў ШВЛ, несуцяшальная. Каля 80% пацыентаў не атры-моўваецца выратаваць.

— Якія магчымасці вашай клінікі, колькі ложкаў у вас сва-бодна, колькі хворых вы маглі б прыняць?

— Пакуль пацыенты ў нас ля-жаць па адным у пакоі. Інстытут Роберта Коха (Інстытут імя Робе-рта Коха, размешчаны ў Берліне інстытут па вывучэнні хваробаў — РС) дазваляе некалькі пацыентаў, у якіх даказаная інфекцыя, змяш-чаць у адну палату, але да таго ча-су, пакуль існуе магчымасць ізаля-цыі, кожны пацыент знаходзіцца ў асобным пакоі.

 — Апаратура ШВЛ, як па-казвае практыка, у выніку не ўсім дапамагае. Ці ёсць перспектывы з’яўлення іншых спосабаў ля-чэння?

— Цяпер у свеце разгляда-ецца вельмі шмат тэрапіі, планаў лячэння. У Германіі ў дадзены момант афіцыйнага медыкамян-тознага лячэння яшчэ не існуе, гэта значыць няма афіцыйна зацве-рджаных планаў спецыфічнага лячэння. Таму праводзіцца сімп-таматычная тэрапія. Пацыентаў падлучаюць да апаратаў штучнага дыхання, таму што ў іх дыягнаста-вана лёгачная недастатковасць.

Скажам так, нашае цела спрабуе кампенсаваць недахоп кіслароду, а пры каронавіруснай інфекцыі, пры запаленні лёгкіх, не-дахоп кіслароду ў крыві выкліка-ецца пашкоджаннем лёгачнай тка-нкі. Характэрная прыкмета гэтай інфекцыі — пашкоджанне ніжніх доляў лёгкіх. Для таго, каб кампен-саваць гэты недахоп кіслароду, альбо частата дыхання павінна павялічыцца, альбо ў лёгкіх неаб-ходна задзейнічаць пэўныя ўча-сткі, якія пры нармальнай, спа-койнай працы лёгкага ў дыхаль-ным акце не ўдзельнічаюць.

Да нейкага моманту чала-век сам кампенсуе недахоп кісла-роду — у хворых з’яўляецца дыха-віца, яны пачынаюць дыхаць час-цей. Але ў нейкі момант (у людзей сталага веку гэта адбываецца хут-чэй) дыхальная мускулатура стам-ляецца, і ўзнікае стадыя, калі яна не ў стане забяспечыць дыханне. Гэта і з’яўляецца падставай для падлучэння да апарата штучнага дыхання.

У прынцыпе, паводле ста-тыстыкі, з тых, хто захварэў, 80% перанясуць захворванне на каро-навірусную інфекцыю, магчыма, нават не заўважыўшы яго, і толькі 20% пацыентаў атрымаюць, хут-чэй за ўсё, цяжкую форму хва-робы. А з гэтых 20%, у якіх будзе так званая атыповая двухбаковая пнеўманія, таксама прыкладна яшчэ 20% урэшце апынуцца пад-лучанымі да апаратаў штучнага дыхання. У першую чаргу гэта, вя-дома, пацыенты з узростам 80+, якія маюць дадатковыя захворванні (залішняя вага, гіпертанія, дыябэт, ну, і анкалагічныя захворванні, і захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і лёгкіх).

— Канцлер Германіі Ангела Меркель яшчэ ў сакавіку, звярта-ючыся да грамадзян Германіі, заявіла: спецыялісты пераканалі яе ў тым, што праз каранавірус-ную інфекцыю давядзецца пра-йсці, так ці інакш, 70% немцаў. Што азначае гэтая фраза? Што рана ці позна, у той ці іншай форме, можа быць, у лёгкай, у Германіі перахварэюць больш за 50 мільёнаў чалавек?

— Так, безумоўна, таму што заразнасць каронавіруса вельмі высокая. Але пры гэтым трэба сказаць, што хоць Ангеле Меркель, мабыць, усё патлумачылі, яна хацела сказаць нешта іншае. Рэч у тым, што, калі 70% насельніцтва будзе заражана, гэта не значыць, што ўсе яны захварэюць. Галоў-нае, мы спадзяёмся, што яны не захварэюць адначасова, а гэта будзе адбывацца на працягу мно-гіх тыдняў, месяцаў, а можа быць, будзе доўжыцца год ці два. Але пры 70-адсоткавым паражэнні па-пуляцыі інфекцыяй у нейкі момант паўстане такая сітуацыя, што ў асяроддзі чалавека будуць знахо-дзіцца толькі людзі, якія пера-хварэлі, якія маюць ужо імунітэт да каронавіруснай інфекцыі. Калі вакол мяне знаходзяцца толькі лю-дзі, якія не могуць заразіць мяне, то і я, адпаведна, ужо не змагу захварэць. Калі 70% насельніцтва пройдуць праз інфекцыю, яна проста знікне. Ці яна, можа быць, будзе ўзнікаць як сезонны грып, не больш.

— У Германіі многія СМІ цытавалі выступ гамбурскага патолагаанатама, прафесара Клаўса Пюшэля. Яго мэтай было, па-першае, супакоіць людзей, па-тлумачыць ім, што так, гэта ве-льмі вострае, заразнае захвор-ванне, трэба берагчыся, выкон-ваць усе загады, але тым не менш смерць ад яго і ў сувязі з ім пагра-жае ўсё ж такі больш тым лю-дзям, у якіх ёсць нейкія іншыя за-хворванні.

— Я чытаў інтэрвію доктара Пюшэля і магу сказаць, што не згодны з ім. Ён напісаў, што пры ўскрыцці ва ўсіх памерлых былі выяўленыя іншыя захворванні, якія прывялі да смерці, што ён яш-чэ не бачыў ніводнага пацыента, які памёр ад каронавіруснай інфе-кцыі. Я лічу, гэта няправільная, не адпаведная рэаліям фармулёўка. Вядома, цяжкую форму каронаві-руснай інфекцыі перш за ўсё ат-рымліваюць людзі з хранічнымі захворваннямі, але, калі б не было гэтай інфекцыі, многія пацыенты былі б цяпер жывыя.

Магчыма, яны памерлі б ад наступстваў сваіх захворванняў праз месяцы ці гады, але ў дадзе-ным выпадку смерць адбылася менавіта праз тое, што яны захва-рэлі на каронавірусную інфек-цыю. Магу пацвердзіць, што, па-цыенты, якія, на жаль, паміраюць у нашай клініцы, безумоўна памі-раюць у выніку каронавіруснай інфекцыі.

— У нашай перапісцы вы згадалі трагічны выпадак, які адбыўся на вашых вачах, калі ў адной нямецкай сям’і амаль усе памерлі. Што гэта быў за выпа-дак?

— Нягледзячы на тое што каранцінныя мерапрыемствы ўве-дзены больш за тры тыдні таму, вы, напэўна, таксама бачыце, што лю-дзі працягваюць выходзіць на вуліцы, усяроўна маюць зносіны. І вось гэты выпадак, вядома, увесь наш персанал уразіў. Адна сям’я вырашыла сабрацца і адзначыць юбілей, нягледзячы на тое, што ўвесь час гаварылася: калі ласка, не збірайцеся больш, чым па двое. Асабліва гэта тычыцца людзей ста-лага веку. Але адна сям’я ўсё ж сабралася адзначыць 85-годдзе прадзядулі, дзядулі, бацькі. У вы-ніку праз 7 дзён да нас паступіў спачатку сам імяніннік, герой ве-чарыны, потым паступіў брат, потым жонка, потым дачка, затым жонка брата… У выніку вялікая ня-мецкая сям’я ў адначассе пазба-вілася старэйшага пакалення.

Самога юбіляра мы тры дні інтубіравалі, потым знялі са штуч-най вентыляцыі лёгкіх, і нам зда-валася, што ён выжыве. Мы тур-баваліся за ягоную псіхіку, не ве-далі, як сказаць яму, што ягоная жонка, двое ягоных братоў і жонка аднаго з іх (усім за 80 гадоў) — усе памерлі. Вось такая сумная гісто-рыя. Сямейнае свята ператвары-лася ў сямейную трагедыю.

 

Радыё Свабода.

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

(6.02.1914 — 4.02.1978)

«Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая», —

Складаўся верш, і плакала твая душа,

Бо бачыла, як наша мова дагарае

На ўсходзе зор чырвоных,

што заміж крыжа,

Які  ўтапталі людзі ў гразь,

сарваўшы з Храма,

І ў стайню Храм ператварылі, дзе б і ты

Не беларусам быў, а — беларускім хамам,

Якому родны край, як ля карчмы кусты….

 

А час ляціць, ляціць, нібыта д’ябал чорны.

І кожны хоча жыць, а не ў зямлі ляжаць

У дзень пад небам сонечным,

а ў ночы — зорным.

Ты пішаш вершы, бо не можаш не пісаць

На мове продкаў, што знішчаецца, знікае,

Але жыве, бо сёння пішаш ты на ёй.

 

І cотня пройдзе год, і нехта ж прачытае

Твой верш,

нібы глыне глыток вады жывой:

 

«Хай ісціны старэюць з году ў год,

Хай сэрца разрывае гук жалезны,

А ты за ўсё ў адказе, мой балесны,

За мову, за дзяржаву, за народ!»

 

І ўбачыць ён, як сонца сумна дагарае

На захадзе, і праз стагоддзе за табой:

«Жыві, абуджаная ў сэрцы, дарагая…»

Паўторыць ціха і слязу змахне рукой…

8.02.2009 г.

 

БАЛАДА КСЯНДЗА УЛАДЗІСЛАВА ЧАРНЯЎСКАГА

(14.01.1916 — 22.12.2001)

 

…І прыйшоў ён да нас, нібы слова жывое

Апусцілася з неба на нашу зямлю,

Дзе адвеку ў пашане сваё і чужое,

Дзе прад светам баімся сказаць мы

«люблю»

Шчодрым нівам, якія паліты крывёю

Нашых продкаў,

што верылі ў лепшы прасцяг,

Ветлым хатам,

напоўненым век цеплынёю,

Сціплым людзям, што горбяцца

з ранку ў палях…

 

Ён прыйшоў,

як прыходзяць вясна і світанне,

Хоць не кожны вясну і світанне чакаў,

Хоць не кожны пранікся ягоным літаннем

Толькі ён не адрокся таго, што абраў,

І ў мястэчку ў касцёле, гаворачы з Богам,

Верыў ён, што надыдзе той радасны час, —

Прывядзе нас у Храм беларускі дарога,

Ды шкада,

што тады ўжо не будзе тут нас…

 

І пайшоў ён ад нас, нібы слова жывое,

І прайшоў ён праз нас,

як святло з абразоў,

Каб мілей нам зрабілася наша, святое,

Каб мы ўспомнілі шлях

да забытых крыжоў…

12.03.2002 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ЮРЭВІЧА

(22.07.1916 — 2005)

 

… Крынічная, нібыта лёд, вада

Хоць сонца з ёй цалуецца ўвесь дзень.

Зноў камароў лятучая арда

Запаланіла пад бярозай цень.

І не спыніцца там, не пасядзець,

І ты ідзеш за светлаю вадой

Па беразе ракі, дзе з дрэваў медзь

Плыве, як час пражыты ўжо табой,

Што чыста залатым не часта быў,

Але ты жыў і Беларусь любіў,

Дзе ёсць Дуброва родная твая,

Дзе ў родных словах цэлы свет жыве,

Як Божы дух у кожнае царкве,

Хоць і царква, як свет, самотная.

І ты ў крынічную ваду глядзіш,

Нібыта ў немінучы дзень, дзе ёсць

Усё, пра што ты ўсмешліва маўчыш,

Нібыта ўспамінаеш маладосць.

А з маладымі сам ты малады,

Як раніца, з якой пачаўся дзень.

Зноў паштальён прынёс табе лісты

І ў кожным лісце сонечны прамень

Любові да зямлі, дзе ты жывеш

У родным слове, слове залатым,

Як крыж на беларускае царкве…

30.09.2011 г.

 

БАЛАДА ЯНКІ БРЫЛЯ

(4.08.1917 — 25.07.2006)

А ён спакойна жыў… Памёр спакойна,

Як неба памірае над зямлёй,

Дзе цішыня, як шкло, дзе вечна войны,

Дзе рэчак вены з нашаю крывёй

Парэзаны, як брытваю, мяжой.

І неба зноў спатоліцца душой,

А нам, як свечкам, ля крыжа застацца

Пад сонцам, як пад божаю слязой,

Дзе толькі на сябе нам спадзявацца,

Бо аніхто, ніхто не дапаможа

Прайсці зіму і гэта бездарожжа,

Якім сябе мы часта суцяшаем,

І наша неба з намі памірае…

 

А ён пайшоў, як Заўтра памірае,

Дзе цішыня, як на іконе шкло,

Дзе жыў ён светла, дзе расце святло,

Дзе нашага і ценю не было…

25.07.2006 г.

 

БАЛАДА ПІМЕНА ПАНЧАНКІ

(23.08.1917 — 02.04.1995)

 

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю —

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

П. Панчанка.

 

Паэты проста так не паміраюць,

Іх белыя анёлы забіраюць

У лепшы свет ад хамскае хлусні,

У вечны свет ад пыльнай мітусні,

Дзе мы жывём у полымі жыцця,

Самотныя, як дрэвы без лісця…

 

Паэты адыходзяць, нібы дні,

Дзе адвуглелі вольнасці агні,

Дзе мы адчулі: тут наш родны кут

І за яго нам будзе Божы Суд,

Калі не зберажом яго святло,

Што праз стагоддзі і да нас дайшло…

Ты плакаў, размаўляў з матуляю,

Казаў: «Я да грудзей прытульваю

І песню родную, і мову маці,

Каб іх ніколі наш народ не страціў…»

І ведаў ты, што жаўранак начуе

У сэрцы, што другія сэрцы чуе,

Якім трывожна не за ўсё на свеце,

А за бярозу, што ламае вецер,

За рэчку за сялом, што абмялела,

За сцежку, што за лета затравела…

 

Паэты, як Хрыстос, не паміраюць.

Яны жывуць і смерць перамагаюць…

10.04.1995 г.; 30.03.2011 г.

 

БАЛАДА АЛЕСІ ПАСЛЯДОВІЧ

(23.04.1918 — 23.04.1988)

Сымон-музыка… Рыбакова хата…

І Беларусь уся… І цэлы свет…

Малюеш восень і душой крылатай

За павуцінкаю ляціш услед,

Самотнай, як начной сурмы гучанне,

Бялюткай, як у ранні першы снег,

Які пад сонцам восеньскім растане,

Калюгай стане, у якой на дне

Лісток зжаўцелы рыбкай залатою

Затоіцца ў няскошанай траве.

І чорны крыж над белаю царквою

Ключом ад неба, дзе наш Бог жыве,

Убачыш ты, і намалюеш неба

І зорку адзінокую, як цвік,

Куды ікону заўтра вешаць трэба,

Яе ж няма, яна ў табе, як крык,

Якому не дасі ніколі волю,

Бо гэты крык пра вечную любоў

Да рыбаковай хаты, жыта ў полі,

Да музыкі і велічы лясоў,

Па-над якімі павуцінку бачыш,

Якая ўсё ляціць і ўсё ляціць.

І ты малюеш так, нібыта плачаш

Ад шчасця жыць і родны край любіць.

24.02.2019 г.

(Працяг у наступным нумары.)

З годнасцю жыву сярод людзей

Загад № 20-Л-С ад 20.02.2019 года па асабовым складзе УУС Гарадзенскага аблвыканкама: занесці ў Кнігу Гонару Гарадзенскай вобласці палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Дземідовіча Аляксандра Аляк-сандравіча.

 

Адзін з маіх калег, грэбліва адкапыліўшы губу ў вузкім коле, іранізаваў наконт палкоўнікаў савецкага часу. З нейкай зласлі-вай усмешкай не вельмі ўдалы творца і чалавек даказваў цвёр-далобасць хлопцаў, якія прайшлі вайсковую навуку. Я глядзела  на гэтага ўжо таксама  немаладо-га мужчыну і думала: «Пэўна не ўдалося паступіць у вайсковае  вучылішча. Тады гэта было пад сілу толькі моцным і разумным».

Вось і вырашыла напісаць пра аднаго з іх, майго аднаклас-ніка і сябра, палкоўніка міліцыі Дземідовіча Аляксандра Аляксан-дравіча. Пра службу блізкай нам  па жыцці кагорты тых, дзе палкоўнікам проста так не ста-неш.

 

Фаталісты сцвярджаюць: «Што лёсам наканавана — не зме-ніш.» Але ўсё ж, відаць, Бог ча-лавеку дае дзве дарогі. І выбар ёсць нават пры самых неверагод-ных абставінах, калі прыходзіць разуменне сябе як асобы. Да нека-га ў раннім дзяцінстве. Да некага пазней. А хтосьці боўтаецца па жыцці, апраўдваючыся: «Лёс!..»

А ўсё ж, колькі людзей —  сто-лькі і сцяжынак. І ні адна не топ-чацца двойчы. Імчыць, плыве, цячэ дарога з лёсаў чалавечых. Уліваюцца ў яе ўсё новыя бяскон-цыя сцяжынкі, і не відаць краю жыццю зямному. Бо, дзе той край, вядома толькі Богу аднаму ды гэ-тай дарозе, што ўцякае за небасхіл, вядзе, шукае выйсця, прыспеш-лівае.

Адзін чалавек бяжыць, таў-чэцца локцямі, другі ледзь вала-чэцца, трэці аглядаецца. Нехта раз-мерана, абдумана крочыць. Нехта саступае, збіваецца з дарогі.

І над кожным, як «дамоклаў меч», — сумленне, годнасць, вера, самаахвярнасць, любоў. Усім лю-дзям даецца адчуванне гэтых па-чуццяў. Чаму ж некаторыя іх губ-ляюць?

Ні ў кожнага  атрымліваец-ца стрымаць   нікчымныя жаданні, а з імі і ўчынкі. Сённяшнім днём усё часцей іх і не стрымліваюць. Бо гэты «дамоклаў меч» згубіў сваю вастрыню. А сэрца і душа чалавечыя чарсцвеюць. Куды па-дзелася ў людзей пачуццё годна-сці! Здавалася б!

Атрымоўваецца: няма вы-йсця добраму чалавеку, толькі як падпарадкавацца злу і спадзявацца на сябе.

Аднак страпянецца зямля ў часовай дрымоце, стукне ілбамі прамое і крывое … і вось  ужо  ві-даць  гэтых рыцараў зямлі радзі-май. Пэўна, для кожнага  паўна-вартаснага мужчыны было заўсё-ды за гонар абараняць сваю радзі-му ад ворагаў. Страшэнная справа — войны. Святое паняцце салдаты. Але ж ёсць яшчэ і такая катэгорыя сапраўдных абаронцаў людзей ад тых, каму парадак спакой сярод грамадства  непатрэбны — ад зла-чынцаў. Бог ведае, чаму банды-тамі становяцца. Кожны выпадак — цэлая гісторыя. Ды толькі аддаць чалавечае грамадства на разар-ванне спакон веку не дазвалялася. Быў час — галовы зляталі як лісце ў лістапад. Бо як толькі ні называлі праваахоўнікаў — і баяры, і гара-давыя, і спраўнікі, а парадак ды закон сярод людзей яны блюлі.

Шмат вылівалася; ды і ця-пер не менш, на іх незадаволенасці натоўпу, народа. Бо цяпер гэта быў ужо прымус таксама да па-слухмянасці ўладзе, закону і зда-ваўся гвалтам. І вось ужо натоўп абмяркоўвае кожны іх крок.

А ім трэба выконваць аба-вязкі. Бо іх шнур — першы, і на сябе трэба прыняць першы камень, першую кулю. А разборкі ўжо потым.

Колькі іх загінула ў суты-чках з бандытамі, з экстрэмістамі — хлопцаў, якія верай і праўдай служылі закону. І не толькі су-часнікаў.

Мы не будзем зараз аналі-заваць і адзначаць, што хапае там і шкурнікаў, і баязліўцаў. А дзе іх не хапае, як высветлілася?! Але адзін з дзесяці калі профі — залатнік, адказны, сумленны — справа ро-біцца. А іх жа нашмат болей.

Калі ўжо прыскіплівацца датошна, не заўсёды загад супадае з іх сумленнем, з тым «дамокла-вым мячом», ад якога не сыдзеш на ўзбочыну. І рвецца сэрца, і га-рыць душа. Аднак, у тыя часы, калі дрыжыць зямля ад бойкі двух су-светаў, яны павінны рабіць  сваю справу. Хто ведае, чаму гарыць іх душа агнём непахіснасці і добле-сці. Чаму яны больш за іншых дба-юць пра закон.

Такое не выхоўваецца то-лькі словамі, навукамі.

Гэтая Божая іскра справяд-лівасці гарыць у іх душах і не дае згаснуць агульнаму полымю све-тапарадку на планеце Зямля.

 

….Гэты  маленькі хлопчык, вельмі худзенькі, з заплаканымі і такімі мудрымі, нібыта разгледзеў-шымі нешта незямное, няўлоўнае вачыма, цёмнымі і нагоранымі, прыйшоў да нас у пяты клас. Такія вочы я ўбачыла толькі ўжо ў ста-лым веку на іканаграфіі цара Да-віда ў Грузіі. А тады, у нашым дзя-цінстве, яны, усё разумеючыя і  ве-льмі дарослыя, трымалі равеснікаў у нейкай нялоўкасці і адлегласці, а дарослых і настаўнікаў — у стры-манасці, на роўных. Ён стаў сіра-тою, застаўшыся без бацькоў у адначассі: бацька памёр ад сухо-таў, а маці трапіла ў балотнае акно, калі бегла да бацькі ў бальніцу.

Хлопчык жыў некалькі тыд-няў у лясной старожцы, бо бацька быў лесніком, пакуль не захваля-валіся ў школе.

Можа ўжо тады Бог выра-шыў, што ён, гэты мужны маленькі чалавек, патрэбен будзе людзям сярод тлуму абыякавасці і зла-дзейства, і  збярог яго.

Кажуць, мы выбіраем да-рогі. Але і нас выбіраюць дарогі. Неяк незразумела, можа, не заўсё-ды, здаецца, правільна, абставі-намі.

Саша выбіраў прагматыч-на. Побач, як патрэбна такому лё-су, надарыўся добры, разумны ча-лавек. Тады лейтэнант РАУС   Аля-ксей  Папоў, дзядзя Лёша, як мы жартам яго называлі. Бо старэй-шым ён быў за нас добра калі га-доў на пяць — муж нашай  гэткай жа маладой дзяўчынкі — настаў-ніцы Таццяны Іванаўны.

— Ідзі, Саша, у міліцыю. У цябе ўсе задаткі  следчага: цвярозы розум, жалезная логіка і сам на-цярпеўся ў жыцці. Ні гідаваць людзьмі не будзеш, ні сячы з пляча. Ды і на поўным утрыманні ў ву-чылішчы, для цябе немалаважна.

А Сашу падабаўся гэты ча-лавек і яго адносіны да іх, пад-шыванцаў. Праўда, школа была элітная і асаблівых шкодаў ніхто не рабіў, але ж зносіны з разумным старэйшым хлопцам заўсёды дзе-цям патрэбны. Бо абавязкова з’я-віцца неразумны, колькі такіх выпадкаў.

Што за праца ў міліцыі Са-ша асабліва не разумеў. Тады яш-чэ не было серыялаў і культаў Ста-лоне, пецярбуржскіх «мянтоў». Самы вядомы для нас міліцыянер быў лейтэнант Папоў ды ўчаст-ковы Собаль. О! Собаль — гэта была асоба! Жыў ён побач са школай і мільгаў сваім міліцэйскім наганам  кожны дзень перад вачыма заў-сёды пешшу, праціраючы хусцін-кай унутры сваю форменную ша-пку з какардаю, у запыленых, але ўсё роўна бліскучых ботах. Суро-вы. Яго баяліся. Усе ў горадзе. Ка-залі, што сваю дачку ён абрыў на-лыса, калі тая пафарбавала валасы.

Але Саша верыў, што ён будзе, як Аляксей Папоў — вясёлы, адукаваны і баявы.

Так Саша прайшоў школу міліцыі імя М.В. Фрунзе. Пасля арміі завагаўся: а можа ў тэхнары? Знаёмы яго дзядзькі, начальнік Салігорскага РАУС палкоўнік мілі-цыі Пыжык У.М. сказаў:

— Калі ты сапраўдны опер, Саша, то тут табе хопіць і матэма-тыкі, і логікі, і псіхалогіі. А хто будзе змагацца з усялякай шваллю, калі не такія, як ты выдатнікі? Гэта да-дзена выбраным. Рукі толькі тры-май чыстымі — дзярмо ліпне.

….Першы год малады лей-тэнант пачаў служыць у Шчучыне. Дабраславенная, старадаўняя гас-падарыня Гарадзеншчына. Неве-рагоднай прыгажосці краявіды, старажытныя былі і працавітыя людзі! Здаецца, сама зямля распа-сцірае табе абдымкі — толькі  жыві і радуйся.

Ан не. Неверагодныя зда-рэнні на мяжы з містыкай не давалі спакойна спаць жыхарам сяла Б. То  начныя пажары, то хлеў і каро-ва гараць, то злыдні вокны б’юць.

Усюды пайшлі скаргі. Нават вобласць падключылася — ніяк ні-кога не зловяць. Даў даручэнне Аляксандру сам начальнік міліцыі:

— Думай, лейтэнант, гэта табе баявое хрышчэнне!

Дзікі мароз лістападаўскай ноччу стаяў той год. А лейтэнант з участковым Башманавым, ніко-му не гаворачы, на матацыкле да-ехалі да чыгункі, пакінулі тэхніку ў вартоўні каля шлагбаума ды ў ка-жухах пешшу дайшлі да сяла і зале-глі ў засаду. Змерзлі так, што га-варыць не маглі, а злавілі пад-шыванца. Суседа падставіць хацеў і ад яго хаты дарожку таптаў, каб зноў хлеў падпаліць. А засады ў хаце яго сям’і і рабіліся. Не судзілі хлопца, малы яшчэ быў, а вось цэ-лае сяло давёў да страху, усю мілі-цыю на вушы паставіў. Ніхто і не думаў на яго.

Падзяку атрымаў тады Аля-ксандр і назаўсёды запомніў: няма безуважных дэталей. Да ўсіх пры-глядайся і ўпарта даследуй.

 

80-я гады. Алімпіяда-80. У Менску на футбольных спабор-ніцтвах Аляксандр з аператыўні-камі ловіць кішэннікаў. Шмат вы-падкаў крадзяжоў, а лавіць цяжка. Працавалі ва ўнівермазе «Бела-русь». Тры чалавекі “вядуць” зло-дзея, бо патрэбны былі доказы, трэба злавіць з палічным і браць пры пацярпелым. Бывала цэлы дзень “вадзілі”, але працавалі стро-га па законе.

Удзельнічаў потым у злёце маладых выдатнікаў-работнікаў крымінальнага вышуку ў Менску ад Гарадзенскай вобласці з удзе-лам міністра СССР Федарчука і будучы толькі лейтэнантам гатовы быў выступіць аб праблемах мілі-цыі.

— Сам вучыўся  ў ганаровых спецыялістаў, вядомых следакоў, аб якіх з павагай і ўдзячнасцю ўспамінаю і зараз: былы начальнік аддзела крымінальнага вышуку Гарадзенскай вобласці Беляўскі Часлаў Яцкавіч — гэта ж легенда вышукнога свету! А Грымута Пётр Мікалаевіч — былы начальнік аддзела Гарадзенскага УУС! Па-шанцавала мне з такімі калегамі. Было чаму навучыцца, і такім без сораму ў вочы глядзець стараўся, —  адзначае Аляксандр Аляксан-дравіч.

І не раз маладому лейтэна-нту прыйшлося ўключаць сваю логіку, розум і добрыя веды. А з маленства цяга да спорту і фізічная падрыхтоўка давалі магчымасць перавагі пры самых экстрэ-маль-ных абставінах. А яны сыпаліся, як гарох. Пачыналіся 90-я гады. Хіс-нуўся парадак у магутнай дзяржа-ве, нахіліліся нават вопытныя дзяр-жаўныя дзеячы, разгубіўся народ ад невядомай будучыні, затаіўся ў чаканні. А наверх ужо лезла брыдота.

І каб не дапусціць разгулу анархіі, стаялі на варце вось такія хлопцы-міліцыянеры: і лейтэна-нты, і палкоўнікі. Бо палітыка па-літыкай, а ў нанава незалежнай дзяржаве, якая толькі адраджала-ся, парадак — адно з самых галоў-ных. А людзі ўжо не верылі нікому, лепей плацілі «крышам», баяліся пісаць заявы.

Усё было! І стральба на трасах па машынах, калі пры-йшлося Волкаву І.Б., начальніку крымінальнага вышуку вобласці, самому  ўзначаліць групу апера-тыўнікаў, каб знайсці бандытаў. Аляксандру даручылі абшукваць хутары. Людзі падказвалі, дапама-галі. Потым злоўлены бандыт ка-заў: «Трэба было мне цябе за-стрэліць. За пятнаццаць метраў ад мяне прайшоў!» І колькі такіх момантаў і рызыкоўных метраў у жыцці гэтага рашучага і вельмі адказнага чалавека  было — аднаму Богу вядома. Але служба ёсць служба. Злачынны свет знішчыць цяжка.Згон машын, крадзяжы, рабаванні, разбоі, забойствы. А ў міліцыянераў — бяссонныя ночы і цяжкая праца разам з калегамі  супраць бандытызму. Па выніках года Аляксандр становіцца леп-шым шпікам Гарадзенскай воб-ласці. Ужо капітана, старэйшага аперупаўнаважанага Дземідовіча А.А. пераводзяць намеснікам на-чальніка Карэліцкага РАУС па апе-ратыўнай рабоце. Яшчэ ў Шчу-чыне Аляксандр скончыў Вышэй-шую школу МУС СССР, куды накіроўвалі лепшых шпікаў з усіх рэспублік СССР.

 

Навука і зносіны з вопы-тнымі спецыялістамі дапамагалі трымаць і выпрацаваць сваю ме-тодыку працы, паводзінаў. Пры самых цяжкіх момантах трымаў нервы ў кулаку, не дапускаў ні жо-рсткасці работнікаў, ні самасуду грамадзян. А такія выпадкі  бывалі, калі  забойцу сям’і зачыняць  пры-йшлося ў машыне, каб не разар-валі яго людзі на кавалкі. Дагнаў бяззбройны раз’юшанага чалавека з сякераю, скруціў, закрыў: «Няхай суд вырашае, — сказаў людзям, — самасуд не дазволю.»

Мне цяжка аналізаваць працу сённяшніх праваахоўнікаў,  якія ўзброены да зубоў і вельмі до-бра ахоўваюцца на сваіх участках. Але на папярэджанне зладзейст-ваў яны, мне здаецца, рэдка цяпер здатныя! А ў тыя часы я не бачыла Дземідовіча і праваахоўнікаў, ужо нават калі ён стаў начальнікам РАУС, за сямю  замкамі.  Больш адкрытая для людзей была міліцыя і іх справы.

Адзін толькі раз не стры-маў ён свае пачуцці. Злавілі гвал-таўніка і рабаўніка. Аказаўся той зэк, якому Дземідовіч  дапамог некалі пасля турмы ўладкавацца на працу. Наогул, гэта была яго ме-тода — даваць права на памылку і дапамагаць выправіць сваю да-рогу па жыцці такім людзям. Шмат гутарыў, дапамагаў дзецям праб-лемным, не грэбаваў людзьмі. Разумеў, што жыццё ў кожнага патрабуе на шляху дарадцу. А маеш розум — пачуеш, схопішся і за былінку.

Так і з гэтым было.

— Аляксандр Аляксандра-віч! Наш падапечны, аказалася, рабункамі займаўся, — далажыў аператыўнік. — Злавілі з палічным.

— Як жа так?! Я ж табе хлеб у рукі даў. Чаго не хапала? — Аля-ксандр абурана глядзеў у вочы бандыту.

— А каб ты быў сірата? Што б ты рабіў? — пачаў скакаць да Аля-ксандра затрыманы.

— Я не пайшоў рабаваць, а працаваў і вучыўся. Ад такіх як ты, шкурнікаў, адно зло, — махнуў ру-кою, ледзь стрымаў слёзы і вы-йшаў, дрыжачымі рукамі сціскаю-чы табельны пісталет, каб не на-рабіць бяды.

Наогул , насельніцтва ўсё ж было актыўнае, неабыякавае. Але ўсё яшчэ  і залежыць ад таго, як арганізавана з народам праца. Людзі ж баяцца, што чуць дзе пра-явішся — зацягаюць. Заўсёды ўліч-валі і нацыянальнае пытанне, бо сёлы многія былі шматнацыяна-льныя і многаканфесійныя. Таму кожнай справе дэталёвы аналіз: і абстаноўкі, і месца, склад насе-льніцтва. Аператыўная праца — штука сур’ёзная і разумоввая.

— Гэта цяпер за пераработку плацяць у РАУС і можна сказаць «гэта не маё». А ў наш час такога не было. Апантанасць у працы бралася ад выхавання, ад кадравай палітыкі. З кожным  яна была ін-дывідуальнай, — кажа Аляксандр Аляксандравіч.

У РАУС больш, чым дзе  трэба памятаць пра бумеранг, калі працуеш з народам. Распавядаць людзям, што нічога дарам не пра-ходзіць.

Цікавы выпадак: тры разы судзімы за кражу маёмасці вы-йшаў чарговы раз з турмы і купіў матацыкл. А матацыкл укралі, саг-налі з двара. Круціўся, круціўся і прыбег з заяваю ў міліцыю. Рогат стаяў на ўвесь горад. На сваёй шкуры спазнаў, што Бог шэльму меціць.

Знайшлі  ўсё ж такі  мата-цыкл, паўразабраны, але знайшлі. Другому не знойдзеш. І гісторыі  шматлікіх злачынцаў гавораць, што  лёс іх сем’яў часта трагічны —  адказваюць усім родам перад Богам.

— Самыя лепшыя гады пра-йшлі ў крымінальным вышуку. І яшчэ раз падкрэсліваю, як важна ў нашай працы датошнасць і ад-казнасць выхоўваць у супрацоўні-каў, — працягвае распавядаць Аля-ксандр Аляксандравіч.

Было здарэнне, калі  выпа-дак забойства цягнуў на “вісяк”, як ні стараліся. Праверылі чаты-рыста чалавек, і адмеціны пальцаў знайшлі — не супалі. І тут у Бара-навічах  аператыўнік у СІЗА ары-штаванага чалавека за дробнае ху-ліганства адказна пераправерыў па ўсіх паказчыках, у тым ліку і па-льцы, і выявіўся факт забойства ў Карэлічах.

І гэты выпадак не ўнікаль-ны, хоць і з’яўляецца паказчыкам добрай працы пры падрыхтоўцы кадраў міліцыі, але ўнікальны, як скрупулёзная адказнасць опера.

Быў адзін год у Карэлічах адзін з самых цяжкіх. Дзесяць за-бойстваў. Раскрывалі складана, але раскрылі. У асноўным віна людзей — п’янства, бытавуха. Аса-бліва памятнай была смерць сям’і па прычыне рэўнасці ў вёсцы Р. Ніколі жанчынам не трэба цярпець здзекі, трэба чым раней ісці па да-памогу.

Усюды стараўся выязджаць сам, калі  быў начальнікам РАУС. Але пошукавая справа цягнула: ці то пажар, ці заказныя разборкі праз раздзел маёмасці, ці тое ж за-бойства, —  прыкладаў максімум сіл і фізічных, і разумовых, каб не было, як кажуць, «вісякоў». Ка-лектыў склаўся ўдалы, хлопцы ба-явыя, адказныя. Шмат праводзіў з імі заняткаў, шыхтовую падрых-тоўку, кабінетная праца абцяжар-вала.

Але начальнік аддзела мілі-цыі  раёна —  гэта ўжо і шмат розных спраў арганізацыйных. Тым больш, што гаспадарчую дзей-насць пачынаў  з нуля, будаваў аддзел.

Кіраўніцтва УУС ставіць мэты па падтрыманні правапа-радку, годным становішчы сярод служб раёна, вобласці. А выкон-ваць трэба на месцах і мець шэраг метадаў добрай працы. Гэта і су-вязь з іншымі суседнімі раёнамі для аператыўнасці, узаемадзеян-ня, арыенціроўкі, каб раскрываць выпадкі зладзейства па гарачых слядах, і ўсё рабіць своечасова, для бяспекі грамадзян.  І добрыя адносіны з уладамі на месцах, бо часта прыходзіцца і па пытаннях транспарту звяртацца, па працы з прадпрыемствамі, насельніцтвам, з усімі адстойваць справу міліцыі.

Адчынілі бар у Карэлічах, напрыклад, дык ледзьве  не аховай хацелі зрабіць супрацоўнікаў РАУС, не разумеючы, на самай справе, ролю міліцыі, што яна на службе у закону, а не ў «моцных гэтага свету».

— І самае  галоўнае — гэта выхаванне кадраў, — задумліва распавядае Аляксандр Аляксан-дравіч.

Годнасць міліцыянера, ве-рнасць абавязку, прысязе, разу-менне, што ты служыш людзям у першую чаргу — гэта трэба вы-хоўваць, гэта трэба патрабаваць ад асобы ў міліцэйскай  форме. Не займайся паборамі. Не падымай на людзей руку — доказы трэба здабываць законна, умець даказаць, абгрунтаваць. Вельмі шмат размаўляў з мала-дымі спецыялістамі. У пашане было настаўніцтва.

Вось такая адданасць і вер-насць абавязку, працы цяпер можа і не ўсім зразумела. Але ж так бы-ло, і такія законнікі, як Аляксандр,  і сёння  трымаюць веру людзей, у праўдзівасць закону.

Болей таго, вельмі шмат размаўляў Аляксандр Аляксанд-равіч  і з жонкамі афіцэраў.

Калі ў доме парадак, спа-кой, узаемапаразуменне, то і пра-ца не за страх, а на сумленне. Па-ступова прыйшло разуменне і ў жанчын, што так, праца небяс-печная, але яны  ў любы момант ведалі, дзе муж  і што  кіраўніцтва ўсё робіць, каб стварыць умовы бяспекі міліцыянерам. Бо тады ж яшчэ сотавых не было, дык дзя-журных Аляксандр Аляксандравіч  заўсёды папярэджваў: «Жонак настройваць станоўча, адказваць ветліва». Бо ведаў, што тыя жан-чыны, што згадзіліся быць побач з гэтымі мужнымі хлопцамі —  ры-царамі свайго народа,  моляцца за іх жыццё, бо божая міласць жыве ў нашых сэрцах, недзе спадволь, па веры і давалася.

На далёкіх берагах майго дзяцінства сярод цёплых азёрных затокаў раслі чароўныя кветкі-лілеі. Каб здабыць кветку, трэба было добра  пастарацца, а потым вельмі добра яе шанаваць, бо без гэтага яна не будзе радаваць вока. Так і з сапраўднай дзяўчынай. Яе трэба знайсці, заваяваць, ушана-ваць. Толькі тады тваё жыццё будзе пад абярэгам сям’і і сямейны аг-мень, як казачны маяк, засвеціць твайму сэрцу ўсюды і заўсёды. Можа таму, што Аляксандру  гэта ўдалося,  які з дзяцінства разумеў важнасць і цеплыню роднага дома, ён усе свае дасягненні называе словам “нашы”.

І цяпер, калі можа дазволіць сабе больш увагі ўдзяліць сям’і, яго Галіна нават болей, чым ён, рада што так шмат людзей глядзіць на яе Сашу  з павагай і ўдзячнасцю, нават на адпачынку тэлефануюць, раяцца і віншуюць са святамі. Іх шмат.

— Канешне, і ганарова, і пры-емна, што маеш прызнанне сваёй працы. Асабліва  ўдзячны за ўня-сенне майго прозвішча ў Кнігу Го-нару вобласці. Але найлепш, што ў ладзе са сваім сумленнем  варта  і з годнасцю хаджу сярод людзей. Не шкадую за пройдзены шлях — служыў людзям і Радзіме. Маю гонар!

Зоя Капуста (Кулік),

старшыня Нясвіжскай гарадской суполкі ТБМ.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

«Абсалютны нуль»

Людміла Сцяпанаўна Ан-танюк, маладая настаўніца пачат-ковых класаў у той год прывяла ў першы клас сваю дачку Кацю ды пасадзіла за першую парту.

Дзяўчынка была адметнаю ад іншых вучняў. Выдзялялася ростам, ахайнасцю, прыгажосцю ды ведамі.

Ззаду, на другой парце ся-дзеў Коля Піліпок. Твар яго быў увесь у рабацінні, малы, лапавухі. Чыстай апраткі яму хапала на паў-дня. Іншы раз у яго пад носам з’яў-лялася вялізная булька. Хлопчык выціраў яе пальцам, а палец нама-гаўся выцерці аб вялізныя Каця-рыніныя банты. Гэта было б нічо-га, але ён не меў ніякіх здольнасцей да навукі. Не кеміў у самым про-стым. Літары пісаў з ухілам нале-ва, дрэвы маляваў з ухілам напра-ва, заміж кропкі ставіў коску. У Людмілы Сцяпанаўны не хапала на яго цярпення. Аднойчы яна не стрымалася і абазвала вучня: “Аб-салютны нуль”. Гэты выраз пад-хапілі аднакласнікі, і за ім зама-цавалася мянушка «Абсалютны нуль».

Да канца першага навуча-льнага года хлопец паразумнеў на свай лад: уцяміў, што ўрокі можна спісваць і пачаў цягнуць сваю ка-роценькую шыю ды заглядваць у Кацін сшытак. Пасля аднаго вы-падку, калі «Абсалютны нуль» пе-радаў перадаў дачцы недасмак-таны цукерак, а тая з вялікаю ах-вотаю прыняла яго і запіхнула ў рот, хлопца перасадзілі на апо-шнюю парту, а дзяўчынка мела непрыемную гутарку з маці на-конт таго, з кім трэба сябраваць, а з кім не. Дачка пакрыўдзілася і доўга не размаўляла з мамаю.

Наступныя тры гады вучо-ба хлопца палепшылася, хоць і не значна. Толькі класная кіраўнічка Людміла Сцяпанаўна іншы раз знаходзіла ў сшытках вучня Колі Піліпка рашэнні задач і прыкладаў, якія адзін у адзін супадалі з рашэн-нямі яе дачкі.

Педагагічная душа Людмі-лы Сцяапанаўны сеяла ўсім «доб-рае, мудрае, вечнае», але не ўспрымала толькі аднаго вучня, які на яе думку болей за ўсіх гуль-таяваў. Затым настаўніца на нейкі час згубіла з поля зроку Колю Пілі-пка. Калі ў сёмым класе яе Ка-ценька заспяшала на школьную дыскатэку ды патлумачыла, што яе чакаюць, з цікавасцю глянула ў акно. Дачка падхапіла пад руку высокага хлопца, але ўжо з надта знаёмай постаццю.

«Хто ж гэта такі?»

Праз некалькі дзён тое пытанне зняла матэматычка.

— А ваша дачка дае спісваць, прычым толькі аднаму вучню.

— Каму?

— «Абсалютанаму нулю».

— І падказвае па фізіцы, — падхапіў яе калега.

— Ды яны трэці год сядзяць за адною партаю, — зазначыла кла-сная кіраўнічка.

На заўвагу маці дачка ад-казала слязьмі.

Напярэдадні выпускных экзаменаў маці выпадкова паба-чыла, як яе дачку цалаваў «Абса-лютны нуль», а тая яго абдымала.

Людміла Сцяпанаўна была страшна абурана. Дачка прыйшла дамоў апоўначы, зазначыла, што затрымалася ў бібліятэцы ды лягла спаць.

За сняданкам маці выказала сваю незадаволенаць дачцэ, на што Кацярына, каб не чуў бацька, адрэгаавала так:

— Калі я вучылася ў другім класе, то бачыла, як ты цалавалася з дырэктарам школы і нікому аб тым не казала.

Аргументаў пярэчыць  дач-цэ не знайшлося.

Кацярына скончыла школу і паступіла ў педагагічны.

Істэрыя ахапіла Людмілу Сцяпанаўну праз два гады, калі на парозе дома з’явілася дачка, а з ёю статны прыгажун з вялізным буке-там кветак.

Толькі ў гэтым маладым чалавеку яна адразу пазнала бы-лога двоечніка, смаркатага каран-тыша.

— «Абсалютны нуль», — са-рвалася з вуснаў кабеты.

— Мама! Мы з Колем падалі заяву на шлюб!

Людміле Сцяпанаўне стала млосна. Ужо глыкаючы ў непа-мерны дозах «валяр’янку» яна па-пракала дачку:

— Нашто ён табе? Гэта — «аб-салюны нуль»!

Адказ дачкі быў самы неча-каны, які сведчыў аб яе практы-чнасці:

— Не для таго я яго столькі гадоў выхоўвала, каб аддаць у не-чыя рукі.

Піліпкі адвучыліся. Вярну-ліся дамоў. Мікалай Кузьміч хутка пайшоў уверх па службовай лес-віцы. Неўзабаве стаў загадчыкам аддзела адукацыі. Ва ўсім слухаўся жонку. З павагай ставіўся да Люд-мілы Сцяпанаўны, але апошняя, калі ў іх педагагічным калектыве ўспаміналася прозвішча зяця, за-ўжды казала:

— Абсалютны нуль!

Язэп Палубятка.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *