НАША СЛОВА № 19 (1482), 6 траўня 2020 г.

Аўторак, Травень 12, 2020 0

75-годдзе Перамогі шматнацыянальнага савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Дарагія сябры!

Сёлета мы адзначаем 75-ю гадавіну Перамогі над фашысцкай навалай.

Для многіх пакаленняў беларусаў гэта было, ёсць і будзе Днём гонару за наш свабодны, нескароны народ, Днём гонару за нашых бацькоў і дзядоў, што не скарыліся ворагу, у цяжкіх умовах выстаялі і абаранілі свабоду для сябе і для нас, нашых дзяцей і ўнукаў.

Будзем вартыя іх учынку! Зберажом нашу незалежную Беларусь! Моцы, упэўненасці і добрага здароўя вам і ўсім вашым родным.

Сакратарыят ТБМ.

Абаронцам Радзімы

 

Куды не паедзеш па роднай старонцы,

Зямлі нашай любай стаяць абаронцы.

На плошчах, у скверах і нават у полі

Сумуюць аб нечым заступнікі волі.

 

Шмат гора спазнаў ты, народ Беларусі!

Галовы схіляеш у  сцішанай скрусе.

Той жудасны час па-над памяццю вісне,

Сэрца баліць, душу цяжарам цісне.

 

У бронзе, цэменце ўсё крочаць салдаты,

Не дасягнуць ніяк да радзімае хаты.

Айчыну закрылі жыццямі сваімі,

І родным ніколі не ўбачыцца з імі.

 

Не пакланіцца ім роднай матулі,

Пяшчоты ад дзетак яны не адчулі.

Слёзы-дажджынкі сцякаюць па тварах…

Няўжо ж хто забудзе аб іхніх ахвярах?!

 

Абаронцамі праўды вы сталі  ў сусвеце.

Ці чуеце нас Вы? — у снах, адкажэце.

Мо кліча Вас зноўку жорсткая бітва?

Бітва за праўду, за волю, за памяць?

За Вас і да Вас гэта наша малітва.

Мар’ян Даргель.

Салёныя падушачкі

 

— Мам, а сёння кіно — пра вайну!..

Пяць капеек таксама каштуе…

— Пяць капеек, сынок?.. Я знайду,

ну няўжо ж я табе пашкадую?!.

 

— Мам, а колькі падушачкі з мёдам?

— Ці пакінуў што бацька з палучкі?

— Мам, а што ён зашыў там, пад сподам?

— Мам, а хопіць на сцёрку і ручку?

 

— Бацьку ты пра кіно не кажы:

ў клубе зноў з яго будуць смяяцца…

— А чаму ён крычыць там, скажы,

чаго крыку яго так баяцца?..

 

Мама вочы адводзіць у бок

і глядзіць праз вакно на суседку:

— Наш вярнуўся, памог, пэўна, Бог,

а Матрунін вось знікнуў без вестак.

 

Васямнаццаць, як бацьку, было…

Пяць капеек, гаворыш, каштуе?..

Кнот у лямпе губляе святло,

і  па хаце зноў цемра пануе.

 

Я навобмацак бачу цукеркі,

пазліпаліся — ледзь адарваць…

— Мам, чаму яны ў чыстай талерцы,

а так моцна язык саланяць?

 

— Мам, ну як мне цябе супакоіць,

што і як мне табе гаварыць?..

Ля вакна нас ізноў непакоіць —

бацька плача ў тым клубе й крычыць…

Уладзімір Барысенка.

 

Стварыць мемарыял дзецям вайны

6 траўня адзначае 80-годдзе Уладзімір Сцяпана-віч Ліпскі.

Уладзімір Ліпскі — аўтар больш як сямідзесяці кніг прозы, публіцыстыкі, казак для дзяцей, нязменны рэдактар часопіса «Вясёл-ка». Ён падзяліўся ўспа-мінамі свайго ваеннага дзя-цінства і прапановай, з якой звярнуўся ў Менгарвы-канкам.

— Калі пачалася вайна, мне быў адзін год і адзін ме-сяц. Пра падзеі мне пазней распавядала маці. Парты-занскі разведчык уляцеў у вёску на кані і скамандаваў: «Хутчэй ратуйцеся, ідзе ня-мецкі карны атрад!» Мама загарнула мяне ў посцілку, а астатнім загадала: «Чап-ляйцеся за мяне”, — і пабеглі! Бацька зняў са сцяны аб-разак, узяў з печы чыгунок бульбы і ўхапіў даёнку, каб падаіць карову, якая пас-вілася паблізу. Усё астатняе кінулі. Нашы Шоўкавічы згарэлі датла. Усё лета, во-сень, зіму мы жылі ў лесе ў зямлянках, куранях і толькі вясной вярнуліся на папя-лішча. Я плакаў, і мне, ма-лому, было не шкада ні хаты, ні хлява, а было шкада ца-цак, якія згарэлі. (Калі я рас-павядаю пра гэты выпадак дзецям, вочкі ў іх набрынь-ваюць слязьмі.)

Потым бацька збуда-ваў маленькую хатку, дзе месціліся дарослыя і дзеці. Карова нарадзіла цялятка, і мы ўзялі яе ў хатку на нека-торы час, грэліся ля кароўкі і пілі малачко.

У мяне застаўся шрам на назе, і бацька на-гадаў мне пра іншы выпа-дак. Калі ў мяне распухла нага, ён непрыкметна ляс-нымі сцяжынамі адвёў мяне ў партызанскі атрад. (Ён моцна рызыкаваў: пры не-асцярожным кроку і малей-шым шолаху галінкі ў нас маглі стрэліць вартавыя.) Там мне зрабілі аперацыю, і рана загаілася.

Потым шмат думаў і разважаў, што мог быць забітым пры любым выпад-ку, бо ў вёску неаднаразова прыходзілі немцы. Размова ў іх часам была вельмі ка-роткая…

Усё менш застаецца сведкаў тых трагічных і гера-ічных часоў.

Таму ў мяне нарадзі-лася ідэя стварыць помнік-мемарыял дзецям вайны ва ўшанаванне подзвіга мале-нькіх пакутнікаў і памоч-нікаў дарослых, хто перанёс увесь цяжар вайны.

Мемарыяльны ком-плекс я прапаную стварыць у скверы каля Опернага тэ-атра, недалёка ад помніка Марату Казею. Туды маглі б прыходзіць школьнікі з на-стаўнікамі, вывучаць адпа-ведныя тэмы па гісторыі, ускладаць кветкі.

Варта было б абве-сціць конкурс, запрасіўшы студэнтаў, будучых архітэк-тараў і скульптараў. З лістом я звярнуўся ў Менгарвы-канкам. Магчыма, разам мы дагрукаемся з такой прапановай да тых, хто пры-мае адпаведныя рашэнні.

Я быў ініцыятарам выдання кнігі «Я помню ўсё» . Мы рабілі яе з Міко-лам Чарняўскім. Туды ўва-йшлі ўспаміны Анатоля Вярцінскага, Генадзя Бураў-кіна, Рыгора Барадуліна і іншых пра ваеннае дзяцін-ства. Асобнікі кнігі я ўручаў дзецям у Музеі Вялікай Ай-чыннай вайны.

У апошнім нумары «Вясёлкі» я надрукаваў апа-вяданне «Салдацкае пісь-мо». Пакуль мама пайшла ў краму, хлопчык апрануў пі-лотку, загарнуўся ў плашч-палатку, напісаў матулі ліст: «Мама, я пайшоў на фронт! Не хвалюйся, вярнуся з Пе-рамогай!», — і залез у шафу, як у свой танк. Матуля пры-йшла дадому, прысела на канапу, прачытала ліст і за-плакала. Хлопчык не ведаў, што мама не гуляе ў вайну, а бачыла на свае вочы паку-ты людзей…

Да  майго юбілею дзіцячыя бібліятэкі краіны абвесцілі конкурс. Дзеці, з якімі я сябрую ўсё жыццё, малявалі малюнкі, пісалі ве-ршы. Прыдзецца мне за-стацца маладзейшым, чым у пашпарце, да таго моман-ту, як скончыцца эпідэмія, калі я змагу запрасіць усіх на сапраўдную юбілейную вечарыну!

Запісала Эла Оліна,

Фота аўтара.

 

Прэзідэнт:

“Мы не можам адмяніць парад. Проста не можам”

 

3 траўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нара-ду па пытаннях мерапрыемстваў да Дня Перамогі і эпідэміялагічнай сіту-ацыі, перадае прэс-служба Прэзі-дэнта.

… Гаворачы аб мерапрыем-ствах у гонар 75-годдзя Перамогі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў глыбокае ідэалагічнае і эмацыяна-льнае значэнне параду.

— Павінен сказаць, што мы не можам адмяніць парад. Проста не мо-жам. Я доўга над гэтым думаў. Вядо-ма, гэта эмацыйная, глыбока ідэалагіч-ная рэч. Трэба памятаць, што тыя лю-дзі (удзельнікі вайны. — Заўвага.) паміралі, можа быць, і ад вірусаў, ін-шых хвароб. Але яны гэта не адчувалі часам і пра гэта не думалі. І паміралі яны дзеля нас, як бы гэта пафасна ні гучала. І падумайце, што скажуць лю-дзі. Можа, не адразу, праз дзень, праз два пасля гэтага, — скажуць, што спу-жаліся, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лука-шэнка папярэдзіў арганізатараў, што калі будзе прынята гэтая прапанова, то «нікога цягнуць на гэтае мерапры-емства не трэба».

— Не хочуць людзі, баяцца, берагуць здароўе — мы гэта зразуме-ем. Дастаткова сёння жадаючых — тысячы і тысячы людзей хочуць, каб гэтае мерапрыемства прайшло, — падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што сярод жадаючых наведаць парад ёсць і ветэраны ўзброеных сіл.

— Удзельнікаў вайны засталося зусім няшмат. Яны разумеюць, і мы павінны іх зберагчы. Хоць яны і пер-шымі запатрабавалі, каб іх прывезлі на гэтае мерапрыемства. Зразумела, што ім ужо за 90. Падумаем, як з імі быць. Я прытрымліваюся сваёй так-тыкі — старых трэба паберагчы. Мы ўсе бачым, што ўсе гэтыя інфекцыі перш за ўсё чапляюцца за старых, хоць хварэюць і маладыя. Таму нікога на гэта масавае мерапрыемства цягнуць не трэба, — сказаў Прэзідэнт.

— Мяне вельмі хвалюе, што людзі не ўхваляць, калі мы, спалохаў-шыся, разыйдземся па норах. І наогул, Беларусь — гэта жывы помнік той вайны. І я думаю, што ў гэты дзень тут маглі б прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў, — дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў су-вязі з гэтым адзначыў, што асобныя расійскія дэпутаты і сенатары таксама выказалі жаданне наведаць парад у Менску.

— Мы вітаем гэта. Няхай пры-язджаюць. Калі трэба для гэтага вы-дзеліць сродкі сувязі, мы забяспечым. У нас аэрапорт адкрыты. Думаю, мы з кіраўніцтвам Расіі дамовімся пра пералёт жадаючых пабываць у нас. Мы ад нашых сяброў і братоў не за-крываем дзверы, — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У цэлым Аляксандр Лукашэн-ка ўпэўнены, што парад — гэта не самае небяспечнае з пункту гледжання эпі-дэміёлагаў і вірусолагаў мерапрыем-ства.

— Таму што яно будзе аргані-завана як мае быць. Пра гэта мы паз-ней скажам. Можа быць, і з трыбуны гэтага параду, — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ні ў мінулыя, ні ў наступ-ныя святы і выхадныя дні абмежа-ванняў у краіне не ўводзілася, і людзі самі вырашалі, дзе ім быць…

zviazda.by.

 

Нацыянальны імунітэт — не метафара, а рэальны сродак

У гісторыі Беларусі не раз здараліся эпідэміі чумы, халеры, «гішпанкі» іншых пошасцяў. У тыя часы медыцына была значна сла-бей развіта. Але людзі звярталіся да  Вышэйшых сілаў з просьбай аб дапамозе, аб выбаўленні ад хваробы. Прыкладам можа слу-жыць касцёл св. Роха на Залатой горцы ў Менску, сродкі на які складалі на знак падзякі святому Роху за выбаўленне ад халеры, насыпаўшы цэлую горку залатых манет.

Сёння мы маем высокатэх-налагічную развітую медыцыну і спадзяёмся, што яна дапаможа. Але ці не павінны мы павышаць сваю духоўнасць, умацоўваць ве-ру, падымаць дух, звяртаючыся да прыкладаў у беларускай гісторыі і літаратуры?  З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да вядомага гісто-рыка, пісьменніка і паэта, аўтара больш 30 кніг прозы, вершаў, эсэ і гістарычных нарысаў, спадара Уладзіміра Арлова.

 

— Эпіграфам да гэтага ад-казу я ўзяў бы нядаўнія словы міт-рапаліта Тадэвуша Кандрусевіча пра тое, што трэба маліцца так, ні-бы ўсё залежыць толькі ад Бога і рабіць так, нібы ўсё залежыць то-лькі ад нас.

Узгадайма найперш нашага знакамітага доктара Францішка Скарыну. Ён бліскуча здае экзамен у Падуанскім універсітэце, пер-шым з усходніх славян атрымлівае навуковую ступень доктара меды-цыны і неўзабаве, не адракаючыся ад лекарскай практыкі, бярэцца за пераклад Бібліі, каб даць свайму народу «броні духоўныя».

— Як Вы лічыце, ці можам мы ўмацаваць наш імунітэт, звяртаючыся да беларускай мо-вы, літаратуры? Бо нездарма сказаў наш класік: » Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» Магчыма, беларускасць, закладзеная ў падсвядомасці, абароніць нас, як ген нашай на-цыі, ген жыцця?

— Я пагаджаюся з тымі, хто лічыць, што паняцце «нацыяналь-ны імунітэт» — не метафара, а рэ-альны, магутны (калі гэты імунітэт сапраўды выпрацаваны) сродак супрацьстаяння як эпідэміі духоў-най кшталту ўсюдыіснай заразы «русского мира», так і эпідэміі ві-руснай. Калі мы ўсведамляем сябе нацыяй, а нашу краіну — сваім до-мам, які мусім пакінуць дзецям і ўнукам, мы, безумоўна, адчуваем нязмерна большую адказнасць за сябе і бліжняга, чым адчувае ата-мізаванае насельніцтва.

Мове разам з агульнанацы-янальнай гістарычнай памяццю тут належыць неацэнная роля. Так, гістарычна Беларусь ніколі не была, а значыць, і не будзе мона-моўнай, як не была і монакан-фесійнай або монанацыянальнай, аднак менавіта беларуская мова ёсць тым «цэментам», які змацоў-вае нас у нацыю. Не было б яе — не існавала б і нашай дзяржаўнасці. Улюбёныя апанентамі гэтай думкі прыклады некаторых іншых еўра-пейскіх дзяржаваў або Лацінскай Амерыкі, тут не спрацоўваюць, але гэта ўжо тэма для іншай раз-мовы.

Карацей кажучы, калі б не існавала беларускай мовы, не існавала б і нашых расейскамоў-ных, хоць і беларускацэнтрычных суайчыннікаў. Адкуль бы ўзялася тады гэтая іхняя «цэнтрычнасць»?

— Якія творы ў сусветнай і беларускай літаратуры для Вас з’яўляюцца жыццясцвярджаль-нымі? Што Вы перачытваеце ў гэты час?

— Пералік можа атрымацца фантастычна доўгі. У мяне вялікая бібліятэка з некалькіх тысяч тамоў. Як на цяперашні час, калі мноства кніг нескладана знайсці ў інтэр-нэце, такі кнігазбор выглядае праз-мерным і прымушае мяне раз-по-раз шчодра дзяліцца з публічнымі і школьнымі бібліятэкамі. Але ас-нову бібліятэкі захоўваю, бо гэта якраз тыя самыя жыццясцвярджа-льныя творы, пра якія вы пыта-ецеся. Мне шкада з імі развітвацца, бо некалі яны фармавалі мае све-табачанне, светаразуменне і све-таўяўленне. Зрэшты, працягваць уплываць на гэтую трыяду і цяпер. Напрыклад, у дні эпідэміі я ўпе-ршыню і з асалодаю прачытаў раман Мілана Кундэры «Неўміру-часць».

Паколькі я ўжо пачынаю адказваць на частку Вашага насту-пнага пытання, працягну. Пера-чытваю цяпер «Досведы»  фран-цузскага філосафа XVI стагоддзя Мішэля Мантэня, дарэчы, ства-ральніка шанаванага мною жанру эсэ. Перагортваю старонкі Бібліі ў перакладзе Васіля Сёмухі. Перад гэтым  заглыбляўся ў выбраныя мясціны чытанага раней выдат-нага рамана сучаснага літоўскага пісьменніка Рычарда Гавяліса «Ві-ленскі покер». Па-беларуску кніга шматфарбна загучала, дзякуючы Паўліне Вітушчанцы, дачцэ Сер-жука Вітушкі, колішняга старшыні легендарнай менскай «Талакі». Рэ-камендую гэты раман кожнаму, хто любіць Вільню і добрую літа-ратуру з глыбокай рэфлексіяй.

Раю таксама звярнуцца да «Чарнобыльскай малітвы» Свят-ланы Алексіевіч. У час эпідэміі гэ-тая кніга нагадвае кожнаму, што чалавецтва зноў памылілася (бу-дзьма спадзявацца, не фатальна), лічачы сябе валадаром прыроды.

Жыццясцвярджальна гу-чыць увогуле кожная таленавітая кніга. Некаторыя мае знаёмыя ка-рыстаюцца вольным часам, каб перачытваць улюбёныя рэчы Ула-дзіміра Караткевіча. Тым, хто яш-чэ не ведае, хачу сказаць, што ня-даўна выйшаў новы, 18-ты том цяперашняга 25-томніка Карат-кевіча. Кніга неверагодна жыцця-сцвярджальная і абсалютна неча-каная! Яе склалі 600 малюнкаў на-шага класіка, дзе вы знойдзеце і біб-лійныя сюжэты, і адметную велі-кодную паштоўку, і партрэты ка-легаў ды сяброў, і галерэю герояў пісьменніка. Сярод гэтых герояў знайшлося месца славутаму зай-цу, што варыць піва. Хай бы дас-ціпны малюнак з апетым Каратке-вічам чатырохлапым піваварам натхніў айчынных півавараў на заснаванне піўнога фэсту. Такая імпрэза магла б стаць часткаю будучага вялікага фэсту, што рых-туецца да сёлетняга 90-годдзя пісьменніка і павінен стаць тра-дыцыйным. Гэты ж каранцін-самаізаляцыя некалі, мабыць, скончыцца.

— Над чым Вы працуеце ў перыяд самаізаляцыі, чым пад-трымліваеце сябе і сваіх родных?

— А працую я цяпер най-больш над падрыхтоўкай да друку новага, ужо чацвёртага выдання маіх «Імёнаў Свабоды». Гэта над-звычай важная для мяне кніга. Цяпер у ёй будзе 366 герояў. Бу-дзеце чытаць з яе штодня па кароткім аповедзе — хопіць акурат на цэлы год, нават на высакосны. Сярод  маіх герояў і гераіняў — асобы знакамітыя і тыя, чыіх імё-наў вы не знойдзеце ў энцыклапе-дыях. Але ўсіх аб’ядноўвае  зма-ганне за свабоду ў самых розных яе вымярэннях, а таксама — імк-ненне жыць у вольнай незалежнай Айчыне. З кімсьці мне выпала быць добра знаёмым, хтосьці жыў у іншую эпоху, ды кожны нечым паўплываў на мой характар, на мой светапогляд, урэшце на тое, што я стаў пісьменнікам. Зямныя шляхі гэтых людзей завяршыліся, аднак доўжацца ў маёй памяці.

У новым выданні семдзесят новых герояў, пачынаючы ад Мі-хала Клеафаса Агінскага і Уладзі-слава Сыракомлі і сканчваючы  нашымі сучаснікамі: Васілём Сё-мухам, Юрыем Хадыкам, Міхалам Анемпадыставым, Наталяй Са-нько…

Новыя старонкі прысвеча-ны паўстанцам і паўстанкам 1863 года — Зыгмунту Серакоўскаму і ягонай жонцы Апалоніі з роду Да-леўскіх (яе найцікавейшыя ме-муары ў перакладзе Станіслава Судніка друкаваліся ў «Нашым слове»), Людвіку Звяждоўскаму, нарачонай Кастуся Каліноўскага Марыі Ямант, Зыгмунту Мінейку, які пазней стаў ганаровым грама-дзянінам Грэцыі. Самі за сябе га-вораць беларускаму чытачу імё-ны Барыса Кіта, Ніла Гілевіча, Ва-лерыя Маракова, Алены Кіш.

Калі ўжо згадаў гэтую на-родную мастачку, дадам, што но-вымі героямі кнігі сталі яе пра-фесійныя калегі Віктар Маркавец, Гаўрыла Вашчанка, Людміла Руса-ва. Мяне вельмі ўразілі лёсы інша-думцаў, а затым савецкіх паліт-вязняў Браніслава Ржэўскага і Сяргея Ханжанкова. У ліку новых герояў літаратары Уладзімір Жыл-ка і Мойшэ Кульбак, Алесь Ліпай і Таццяна Зіненка, Пятро Васючэн-ка і Уладзіслаў Ахроменка, педагог і краязнавец Алесь Белакоз, мова-знаўцы Зміцер Саўка і Марыя Лу-кашук, гісторык і грамадскі лідар з Баранавічаў Віктар Сырыца.

Назваць усіх ў гэтым невя-лікім інтэрв’ю я проста не магу, але ўспомню яшчэ адно імя — ма-стак, шматгадовы выкладчык ма-ладзечанскай мастацкай школы Васіль Лазоўскі. Мне пашчасціла высветліць, што менавіта ён пры-вёз на векапомныя менскія Дзяды 1988 года бел-чырвона-белы сцяг, які тады быў публічна ўзняты ў Бе-ларусі ўпершыню за некалькі дзе-сяцігоддзяў забароны.

У кнізе шмат трагічных лё-саў, але для мяне яна гучыць ап-тымістычна. Яна гаюча свед-чыць: нас — нязмерна болей, чым здаецца ў хвіліны паняверкі і рос-пачы. Няхай мае «Імёны», якія павінны выйсці ў Бібліятэцы Ра-дыё Свабода, стануць аптыміс-тычнымі і для вас!

Гутарыла Эла Дзвінская.

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Такую ж ацэнку неабходна даць адказам апытваных на трэцяе пытанне анкеты: «Назавіце, калі ласка, тры найвялікшыя палітыч-ныя, культурныя ці гістарычныя дасягненні сваёй гісторыі». На-званы былі садраўды вялікія падзеі з гісторыі і культуры Беларусі: ут-варэнне Вялікага Княства Літоў-скага, кнігадрукаванне, Статут 1588 г., утварэнне Рэспублікі Бе-ларусь (1991 г.).

Станоўчую ацэнку трэба даць і адказам апытваных на шос-тае пытанне анкеты: «Назавіце, калі ласка, тры падзеі ці ідэа-логіі, якія прычынілі найбольш шкоды Вашай краіне». Усе апыт-ваныя такімі падзеямі, ідэалогіямі назвалі перш за ўсё камунізм, балышавізм, Вялікую Айчынную вайну, русіфікацыю. Усё гэта на-столькі ўжо сёння стала вядомым, што яго не назваць проста немаг-чыма.

Зроблены вышэй аналіз адказаў студэнтаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта БДУ на пытанне праведзенай анкеты да-зваляе зрабіць наступныя прапа-новы:

  1. Трэба як найхутчэй зняць з выкарыстання ў сярэдняй і вы-шэйшай школе савецкія камуніс-тычныя падручнікі. Яны і сёння робяць з беларускай моладзі ман-куртаў. Сваім ідэалагічным зме-стам, матэрыялам яны прапаган-дуюць «развіты сацыялізм», «са-вецкую рэчаіснасць», «дасягненні савецкай улады і камуністычнай партыі», фальсіфікуючы гісторыю Беларусі, максімальна замоўчва-ючы “залаты век” Беларусі, яе вя-лікіх палітычных і культурных дзе-ячоў часоў Вялікага Княства Лі-тоўскага. Лепш пакінуць школу без падручнікаў, чым прымушаць моладзь карыстацца гэтай ідэала-гічнай атрутай.
  2. Настаў час выкарыстаць усе магчымасці, каб вызваліць ся-рэднюю і вышэйшую школу ад старых выкладчыкаў, загартава-ных савецкай камуністычнай ідэ-алогіяй. Для гэтага трэба выкары-стаць у першую чаргу Закон аб пенсіянерах, які дазваляе ўсіх пен-сіянераў звальняць з працы. А сярод выкладчыкаў школы, асаб-ліва вышэйшай, яшчэ вельмі шмат пенсіянераў. Гэтыя выкладчыкі праводзяць урокі, чытаюць лекцыі з тым самым зместам, які быў у іх 10-20 гадоў назад. Максімальнае вызваленне школы ад гэтых вы-кладчыкаў — гэта вельмі важная ўмова новага выхавання моладзі ў духу беларускасці, нацыяналь-най культуры, традацый, звычаяў.
  3. Неабходна максімальна хутчэй забяспечыць сярэднюю і вышэйшую школу падручнікамі, напісанымі і надрукаванымі на беларускай мове з новым гіста-рычным, палітычным, эканаміч-ным, культурным зместам, які ад-люстроўвае сапраўдную гісторыю Беларусі — гэтай стрэйшай, а ў свой час і найвяліішай еўрапейскай дзяржавы. У сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі штогод паступае 15 млн. падручні-каў. На вялікі жаль, нават выдадзе-ныя на беларускай мове, яны ма-юць стары змест, старыя прыкла-ды, узятыя з былой Савецкай Са-цыялістычнай Рэспублікі Бела-русь. Такому напрамку падрых-тоўкі новых падручнікаў трэба паставіць заслон і друкаваць пад-ручнікі асабліва па гуманітарных навуках з новым зместам. Гэта ад-на з важнейшых умоў фарміраван-ня нацыянальнай свядомасці ў ву-чнёўскай моладзі.
  4. Для выхавання моладзі ў нацыянальным духу, павышэння інтарэсу да нацыянальнай куль-туры і прапаганды апошняй ма-юць вялікае значэнне і старыя на-цыянальныя музеі. Трэба выпра-цаваць агульнабеларускую пра-граму адбудовы, рэстаўрацыі му-зеяў, бібліятэк у цэнтрах былых бе-ларускіх княстваў, асабліва «забы-тых», “запушчаных», такіх як Ту-раў, Друцк, Крэва, Свіслач і інш.

 

  • 2. Гісторыя Беларусі ў адказах гомельскіх студэнтаў і выкладчыкаў

 

Сгудэнты-гісторыкі, як і іх выкладчыкі, уяўляюць з сябе не толькі шараговых носьбітаў-спа-жыўцоў гістарычных ведаў, але перш за ўсё актыўных прафесій-ных вытворцаў і распаўсюджваль-нікаў гэтых ведаў у грамадстве. Таму сістэма гістарычных каштоў-насцей, уласцівая адказаўшым на пытанні анкеты, не толькі прад-стаўляе ўзровень і змястоўнасць іх светапогяяцу, але і дэманструе рэальнае становішча гістарычнай навукі на шляху да стварэння на-цыянальнай канцэпцыі гісторыі.

Стварэнне пэўнай сістэмы каштоўнасцей здзяйсняецца звы-чайна на падставе валодання ін-фармацыяй аб ацэньваным аб’ек-це. Таму падаецца цікавым, што большасць апытаных студэнтаў і выкладчыкаў выяўляе цікавасць да гісторыі Беларусі. Так, 79,1% першакурснікаў, 50,9% пяцікурс-нікаў і 85,7% выкладчыкаў упэў-неныя ў сваім веданні айчыннай гісторыі, а 60% студэнтаў і 57,1% выкладчыкаў мае вялікую прафе-сійную зацікаўленасць у ёй.

Цікава, як рэспандэнты ацэ-ньваюць свае веда гісторыі краін, у кантэкст якіх геапалітычна ўклю-чана Беларусь. Гісторыю Расіі до-бра ведаюць 74,4% апытаных пер-шакурснікаў, 82,6% пяцікурснікаў і 85,7% выкладчыкаў, гісторыю Польшчы — 34,9% першакурснікаў, 50% пяцікурснікаў і 71,4% выклад-чыкаў. Толькі 32,6% студэнтаў 1-га курса і 34,8% — 5-га заявілі аб добрым веданні гісторыі Украіны, толькі 18,6% першакурснікаў і 17,4% пяцікурснікаў адзначаюць гэта ў дачыненні да гісторыі Літвы. (Адпаведныя лічбы для Латвіі  —  4,6% і 13%). Дрэнныя веды па гіс-торыі суседніх краін (апрача Расіі і ў пэўнай ступені Польшчы) тлу-мачыцца ў беларускіх студэнтаў найперш карыстаннем неарганіч-най для Беларусі расійска-савец-кай канцэпцыяй гісторыі. У межах яе суседнія з Беларуссю краіны (як і сама Беларусь) не разглядаліся ў якасці гістарычных суб’ектаў, а толькі як пэўныя тэрыторыі пад-парадкавання. Гэтае сцвярджэнне ўскосна падмацоўваецца тым, што гісторыю палітычных супер-нікаў Расіі — СССР: Францыі, Гер-маніі, Вялікабрытаніі большасць пяцікурснікаў і выкладчыкаў доб-ра ведае. Згодна з той жа канцэп-цыяй гістарычных суб’ектаў у сту-дэнтаў фарміруецца і шэраг най-больш цікавых аб’ектаў вывучэн-ня: Расія (48,3% усіх студэнтаў), ЗША (23,6%), Францыя (12,1%), Ангяія (15,7%), Германія (13,5%).

Важнай падставай для ўтва-рэння нацыянальна-гістарычнага мыслення з’яўляецца фарміраван-не ўстойлівай сістэмы геапаліты-чных прыярытэтаў існавання дзяр-жавы і нацыі. Такія прыярытэты былі вызначаны рэспандэнтамі ў выглядзе пераліку краін, з якімі Беларусі варта найперш падтрым-ліваць прыяцельскія адносіны; Ра-сія — 63% апытаных студэнтаў, ЗША — 51,7%, Германія — 48,3%, Украіна — 32,6%, Польшча — 25,8%, Францыя і Японія — па 14%. Такім чынам, геапалітыка Беларусі ва ўяўленні гомельскіх студэнтаў му- сіць мець характар сінтэзу «рэаль-най» геапалітыкі («Не шукай ся- броў далёка, а ворагаў блізка») з арыентацыяй на сусветныя па- літычна-эканамічныя цэнтры. Ці-кава, што прыярытэт Расіі ў зносі- нах з Беларуссю асабліва падкрэс-лены ў адказах пятага курса і вы-кладчыкаў (адпаведна 76,1% і 100% апытаных), у той час, як пер- шакурснікі выказалі перавагу ад-носінам з ЗША (55,8%) і Польш-чай (41,9%). Можна меркаваць, што геапалітычнае зацікаўленне рэспандэнтаў ужо толькі часткова вызначаецца пануючай у мінулым савецкай канцэпцыяй гісторыі, а таксама агульным ідэалагічным кантэкстам. Зацікаўленасць у кан-тактах з Расіяй, Украінай і Польш-чай грунтуецца пэўным чынам на гістарычнай прыязнасці да на-родаў гэтых краін за дапамогу Беларусі ў XIX-XX стагоддзях, што адбілася ў адказах студэнтаў і вы-кладчыкаў (57,3% студэнтаў пры-знаюць рэальнай такую дапамогу з боку рускіх, 41,6% — з боку ўкраін- цаў, 12,4% — з боку палякаў).

Культурна-пазнаваўчы ін-тарэс рэспандэнтаў выяўляецца пры адказе на пытанне аб жаданні наведаць тую ці іншую краіну. Найбольшую цікавасць для сту-дэнтаў і выкладчыкаў у гэтым ас-пекце ўяўляюць: Францыя (61,8% студэнтаў), Італія (56% студэнтаў, 42,9% выкяадчыкаў), ЗША (48,3% студэнтаў). Мяркуем, што такі змест інтарэсу вынікае з цікавасці да культурных і ўвогуле гуманітар-ных здабыткаў пададзеных краін, і толькі часткова — з іх палітычнай вагі.

Гістарычны інтарэс як складовая частка нацыянальна-гістарычнай свядомасці можа быць выкліканы літаратурнай за-цікаўленасцю. Аб гэтым свед-чыць і нашае даследаванне: пісь-меннікі, называныя часцей за ін-шых у ліку любімых — гэта гіста-рычныя пісьменнікі. Так, 22,5% апытаных студэнтаў назвалі Ул. Караткевіча (і ягоныя раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Чор-ны замак Альшанскі»), 16,9% — В. Быкава, 14,6% — А. Салжаніцына («Архіпелаг Гулаг»), М. Булгакава («Майстар і Маргарыта») і Г. Сян-кевіча («Крыжакі») назвалі па 10,1% студэнтаў. Відавочны ўплыў гістарычнай прозы на гістарыч-ную свядомасць студэнтаў пачы-наецца яшчэ па-за межамі ВНУ (аб гэтым сведчаць адказы перша-курснікаў) і не спыняецца на яго заканчэнні (57,1% выкладчыкаў прызнаюць уплыў Ул. Каратке-віча, 42,9% — В. Быкава). Немала-важным падаецца і тое, што В. Бы-каў, як і Ул. Караткевіч — пісьменнікі з выдатна праяўленай нацыяна-льна-гістарычнай беларускай са-масвядомасцю. Адпаведна 100% і 95,4% першакурснікаў чыталі іх кнігі.

Нацыянальная канцэпцыя гісторыі — гэта не толькі новае ба- чанне гісторыі Беларусі, але перш за ўсё сінхранізацыя сусветнага гістарычнага працэсу і сістэмы на-цыянальных культурных каштоў-насцей такім чынам, што гісторыя Радзімы будзе адначасова і мадэл-лю сусветных заканамернасцей, і прызмай для іх разглячу, і гумані- стычнай сэнсастваральнай сукуп-насцю для кожнага носьбіта нацы-янальнага светапогляду.

Прыкметы гуманізацыі на-вуковай метадалогіі можна заўва-жыць у адказах гісторыкаў на пы-танне аб важнасці пэўных грамад-скіх працэсаў. Так, важнасць рэлі-гій для гісторыі свету адзначаюць 72,1% першакурснікаў, 93,5% пя-цікурснікаў і 85,7% выкладчыкаў. Гэтак жа высока ацэнена і дзей-насць вялікіх людзей: 81,4% пер- шакурснікаў, 89,1% пяцікурс-нікаў, 100% выкладчыкаў. 78,3% студэнтаў пятага курса пазначылі ў адказах важнасць развіцця школ і барацьбы за правы чалавека. Зна-чна менш рэспандэнтаў падкрэс- ліла традыцыйную для марксісц-кай гісторыяграфіі барацьбу кла-саў: 55,8% студэнтаў першага ку-рса, 58,7% — пятага, 57,1% выклад-чыкаў. Гэта найбольш нізкія па-казчыкі ва ўсёй шкале адказаў. Аднак насцярожвае той факт, што толькі 41,9% першакурснікаў ра-зумеюць важнасць утварэння на-цыянальных дзяржаў. Пры агуль-най тэндэнцыі да прыярытэту гуманістычных каштоўнасцей та-кая пазіцыя можа разглядацца як неразуменне гуманістычнай накі-раванасці дзяржаўнага будаўні-цтва. (Магчыма, факт выкліканы рэакцыяй на міжнацыянальныя ўзброеныя канфлікты ў Новай Еўропе.)

Сучасная беларуская гісто-рыяграфія паставіла пад сумнен-не абгрунтаванасць ужывання тэрміна «Кіеўская Русь», які дэ-фармаваў і значна звужаў прасцяг айчыннай гісторыі. Аднак адказы гомельскіх студэнтаў і выкладчы-каў сведчаць аб яшчэ моцнай ука-ранёнасці ў гістарычнай свядо-масці міфа аб адзіным дзяржаў-ным утварэнні трох усходнесла-вянскіх народаў. Так, 44,2% пер-шакурснікаў і 85,7% выкладчыкаў лічаць Кіеўскую Русь пачаткам гісторыі Беларусі. У той жа час 45,7% пяцікурснікаў не згодныя з такім меркаваннем. Большасць апытаных прызнае Кіеўскую Русь пачаткам гісторыі Расіі і Украіны. Такім чынам, міф аб дзяржаўным адзінстве рускіх, украінцаў і бела-русаў не пераадолены гісторы-камі Гомельскага ўніверсітэта.

Наступны гістарычны міф, з якім сутыкаецца разняволеная беларуская свядомасць — ідэя аб безумоўна станоўчым выніку да-лучэння Беларусі да Расіі, і як яго найноўшы варыянт, далучэння да СССР. У нашым выпадку адмаў-ляюць станоўчыя вынікі, сцвяр-джаючы затрымку развіцця Бела-русі пры першым «уз’яднанні» ўсяго 20,1% першакурснікаў і 37% студэнтаў-выпускнікоў, пры дру-гім «уз’яднанні» — усяго 20,1% пер-шакурснікаў і 30,4% выпускнікоў. Кансерватызм студэнцкай свядо-масці, што выступае тут вынікам трацыцыйнага прарасейскага прыярытэту (магчыма, і рэгіяна-льнага гомельскага паходжання), можа стаць сур’ёзнай перашкодай на шляху пабудовы недагматыза-ванай гісторыі Радзімы.

Новая, гуманістычная па-радыгма гістарычнага разумення ўключае ў разгляд грамадскія фак-тары і культурныя дамінанты, на-яўнасць якіх у развіцці народаў ці ігнаравалася, ці дагматычна вы-значалася як негатыўны факт ма-рксісцкім грамадазнаўствам. Перш за ўсё гэта тычыцца ўздзе-яння рэлігій на гісторыю народаў. Раней мы засведчылі цікавасць рэспандэнтаў да рэлігій як да важ-нейшых чыннікаў гісторыі. Уда-кладняючы гэтую тэзу, студэнты і выкладчыкі абсалютнай больша-сцю вызначаюць хрысціянства за безумоўна станоўчую каштоў-насць беларускай гісторыі (адпа-ведна 95,4% для 1 курса, 100% для 5-га, 85,7% для выкладчыкаў). Інакш ацэньваюць апытаныя гіс-тарычныя ролі асобных хрысціян-скіх плыняў, існаваўшых на Бе- ларусі. Большасць апытаных адна-значна станоўча ацэньвае ролю праваслаўнай царквы (79% — 1 курс, 71,7% — 5). Такая ацэнка карэ- люецца з аднясеннем рэспандэн-таў да праваслаўнага веравы-знання (83,7%) і фіксуе традыцый-ную каштоўнасць большасці на-сельніцтва Беларусі, каштоўнасць, якую пэўным тэндэцыйным чы-нам выкарыстоўвала і марксісц-кая гісторыяграфія. Рэспандэнты вызначаюць таксама вялікую ро-лю праваслаўя ў развіцці культуры Беларусі, Літвы, Польшчы, Укра-іны ХVII стагоддзя (83,7% і 76,1%).

(Працяг у наст. нумары.)

Дзе і як вы сустрэлі Дзень Перамогі?

Старэйшыя жыхары Мен-ска, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні канцлагераў і дзеці вайны, якія ў гэтым годзе не могуць наведваць святочных ве-чарын і канцэртаў, падзяліліся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі па тэлефоне.

 

Антон Іванавіч Быстрык, 1928 г.н.

— Я сустрэў Дзень Перамогі  ва Усходняй Прусіі, недалёка ад Кё-нігсберга. Быў паранены і знахо-дзіўся ў шпіталі. Але хутка вызда-равеў і вярнуўся на радзіму. Вай-ну я прайшоў сувязістам. Нарадзі-ўся ў вёсцы Лекараўка Заслаў-скага раёна Менскай вобласці.  Трыццаць гадоў працаваў у Мен-ску на велазаводзе, завод мяне не забывае. А з маёй жонкай Зінаідай Васільеўнай я пражыў разам  каля 70 гадоў!

 

Аляксандр Дзмітрыевіч Дзянісаў, 1928 г.н.

— Ваенныя гады мы правялі на акупаванай тэрыторыі. Фашы-сты адчынілі канцэнтрацыйны ла-гер на тэрыторыі аэрадрома па-блізу ад Магілёва.

Добра памятаю, як войскі вызвалялі нашу вёскі Палыкавічы 26 чэрвеня 1944 года!

23 чэрвеня 1944 года пача-лася аперацыя «Багратыён» па вы-зваленні Беларусі. Пасля цяжкіх баёў на рэках Проня і Бася войскі 2-га Беларускага фронта выйшлі да Магілёва. У раёне нашай вёскі нямецкія войскі аказвалі моцны супраціў, ішлі гарачыя баі.

У час абстрэлаў нас, хлап-цоў, засыпала зверху зямлёй, і мы засталіся ў жывых. Вёска была ўжо напалову спаленай. Раніцай 27 чэрвеня савецкія войскі вызва-лілі яе ад фашыстаў.

27 чэрвеня па ўсім фронце ад Шклова да Быхава ішло фар-сіраванне Дняпра. Магілёў нашы войскі занялі 28 чэрвеня 1944 го-да…

У мірны час я быў спецыя-лістам па  электроніцы, працаваў на прадпрыемстве радыёэлек-троннай прамысловасці «Белвар».

 

Антаніна Васільеўна Грыгор’ева, 1930 г.н.

— Выдатна памятаю дзень у красавіку, калі нас вызвалялі нашы войскі з канцлагера, які знаходзіўся недалёка ад Вены ў Аўстрыі. Мы радаваліся, падкідвалі адзін аднаго ў паветра!

9 мая мы сустрэлі ўжо ў да-розе, цягніком нас адправілі да-дому. А вярнуліся мы з матуляй на папялішча! Ні кала, ні двара, выжывай, як можаш. Нашу вёску Міхалькі Гомельскай вобласці фа-шысты спалілі да шчэнту. Але ж мы выжылі! Я пераехала ў Менск да сястры, вучылася ў школе, ад-працавала ўсё жыццё на заводзе імя Леніна. А потым, на пенсіі, яшчэ 25 гадоў — у першым кліні-чным шпіталі. Выгадавала трох да-чок, дапамагла ім атрымаць вы-шэйшую адукацыю. Упэўнена, што мы перажывем каронавірус, бо перажывалі і больш цяжкія ча-сы. Жадаю ўсім здароўя!

 

Марк Васільевіч Масла-коў, 1927 г.н.

— Мы жылі ў Магілёўскай вобласці ў Краснаполлі. Нас вы-звалілі ў верасні 1943 года. Да гэ-тага мне давялося пазмагацца ў партызанах з лета 1943 года. Мо-ладзь і падлеткі сышлі ў лясы. У адной з партызанскіх аперацый я здабыў вінтоўку, якая паслужыла мне яшчэ доўгі час, калі я ахоўваў калгасных коней на стайні. Пасля вызвалення я працаваў у прамы-словым камбінаце, навучыўся ста-лярнай справе, вырабляў мэблю. Пайшоў у войска і там асвоіў спе-цыяльнасць радыёмеханіка.

 

Юліян Юліянавіч Ступа-кевіч, 1937 г.н.

— Наша вёска Навасёлкі зна-ходзілася ў Шчучынскі раёне Га-радзенскай вобласці недалёка ад Нёмана. Памятаю, як ішлі баі на другім баку Нёмана, як выганялі немцаў, вызвалялі нашу мясцо-васць.

Пасля вызвалення ў вёсцы адкрылі школу, і я пайшоў у пер-шы клас. Даводзілася шмат праца-ваць, нарыхтоўваць кармы, дагля-даць жывёлу. У хуткім часе мо-ладзь заахвоцілі паехаць на будоў-лю сталіцы.

Пасля службы ў войску я адбудоўваў Менск. 43 гады ад-працаваў у будаўнічым  трэсце № 1. Наш трэст будаваў дамы на Камароўцы, у Чыжоўцы, і ў іншых раёнах сталіцы. Двойчы я атры-моўваў званне лепшага будаўніка трэста. Будавалі мы 1-шы і 5 клі-нічныя шпіталі ў Менску. У паз-нейшыя гады давялося папраца-ваць ў Лівіі на будаўніцтве вайско-вых гарадкоў.

Усё жыццё жыву з Богам, чытаю Біблію, не выхожу на вулі-цу без малітвы, бо я нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара, мой малодшы брат — святар.

З жонкай Нінай Аляксееў-най мы пражылі больш за 60 га-доў, выгадавалі сына і дачку. Жа-даем усім добрага здароўя, бера-гчыся і быць уважлівымі!

 

— Валянціна Іванаўна Са-лавей, 1939 г.н.

— Некалькі гадоў запар я выходжу 9 мая на плошчу Пера-могі з партрэтамі родных. Дзень Перамогі быў для іх найвялікшым святам!

Мае бацькі Іван Трафімавіч Салавей і Вольга Аляксееўна Мі-хайлоўская былі медыкамі. Да вай-ны мы жылі ў вёсцы Урэчча Слу-цкага раёна. Мама і тата працавалі  ў мясцовай бальніцы, з пачаткам вайны сталі членамі падпольнай арганізацыі, перадавалі медыка-менты ў партызанскі атрад, і по-тым сышлі ў любанскія лясы. Ма-ленькай дзяўчынкай я знаходзілася разам з імі ў партызанскім атрадзе № 5 імя Лазо  брыгады № 64 імя Чкалава, зведала голад і холад. Нават у часы вайны тата быў ве-льмі прынцыповым і патрабава-льным да пытанняў гігіены, у яго ў атрадзе ніхто не захварэў на тыф, ён вельмі дбайна даглядаў пара-неных, аказваў дапамогу мясцо-вым жыхарам.

У чэрвені 1944 года атрад злучыўся з 64 партызанскай бры-гадай пад кіраўніцтвам М.М. Ро-зава і 100 брыгадай пад кіраўні-цтвам А. І. Шубы.

Гэтыя падраздзяленні ра-зам з вайсковымі часткамі 30 чэр-веня вызвалілі Слуцк. Тата вызва-ляў горад, а мама засталася ў лесе даглядаць параненых. Яна моцна хвалявалася за іх і за сябе, бо была цяжарнай. Праз тры месяцы нара-дзіўся мой брат Валодзя. Мой тата і доктар Аляксей Іванавіч Шуба надоўга засталіся добрымі сяб-рамі.

У мірны час я скончыла медыцынскі інстытут у Пяцігорску і ўсё жыццё працавала фармацэў-там у розных аптэках Менска. Усім жадаю моцы і здароўя!

Гутарыла Эла Дзвінская.

На здымку: Антаніна Васільеўна Грыгорьева. Фота аўтара.

 

Ідзе канцэнтрацыя творчых высілкаў

Як уплывае крызіс, звязаны з каронавірусам, на творчых асо-баў?

Гэта пытанне мы задалі ма-стаку, пісьменнікам, даследчыцы, артысту.

 

Рыгор Сітніца:

— На мяне крызіс ніяк не ўплывае! Я ўпэўнены, што мы яго пераадолеем, бо Беларусь пера-адольвала і не такія выпрабаванні, і яна ЖЫВЕ!

Пасля майго вызвалення з пасады старшыні Беларускага са-юза мастакоў, у мяне з’явілася шмат часу на творчую дзейнасць. З раніцы я пехатой іду ў май-стэрню, шмат малюю, пішу. З’яві-ліся новыя графічныя працы.

Рыхтую да выдання дзве кнігі: кнігу паэзіі і вялікую па аб’ё-ме кнігу прозы. У кнігу прозы ўво-йдуць дзве аповесці і раман. Апо-весць будзе мець назву «Спаліць Эрмітаж», яна прысвечана гісто-рыі мастацтва. Гэта будзе свайго роду лекцыя пра сучасных маста-коў. У п’есе дзейнічае лектар, ульт-расучасныя мастакі, узгадваюцца Пабла Пікаса, Казімір Малевіч, Язэп Драздовіч.

Крызіс адмяніў дзве мае персанальныя выставы ў Эстоніі і Славакіі і пяць маіх сур’ёзных па-этычных вечарын, якія мелі ад-быцца ў Купалаўскім музеі ў Мен-ску, Гомелі і ў Оршы, а таксама ў Маскве і ў Зорным гарадку. Між іншым, у Зорным гарадку ціка-вяцца беларускай паэзіяй! Там працуе шмат беларусаў, тэхнічныя супрацоўнікі, жонкі касманаўтаў, персанал, які абслугоўвае запуск касмічных караблёў.

Веру, што ўсе сустрэчы ад-будуцца пазней. Купалаўскі тэатр перанёс паэтычную вечарыну на восень.

 

Віктар Карамазаў:

— Каронавірус не пе-рашкаджае мне думаць і працаваць. Працую дома за друкарскай машынкай. На-радзіліся новыя старонкі, прысвечаныя Міхасю Стра-льцову. Будзем рыхтавацца да юбілею Вітольда Бялыніц-кага-Бірулі.

Мастацтва мацней-шае да вірус!

 

Наталля Давы-дзенка:

— Працягваю апрацоў-ваць нататнікі Рыгора Івана-віча Барадуліна. Працую нам 8-ым томам «Дзённікаў і запісаў». Сёмы том выйшаў у выдавецтве «Кнігазбор» накладам ў 60 асо-бнікаў, паступіў у бібліятэкі кра-іны і быў падораны мной асобам, якія цэняць творчасць народнага паэта. Том ахапіў падзеі 1996-97 гадоў. Дамаглася па-ціхаму па-трапіць у бібліятэку і здабыць не-абходныя мне кнігі праз абане-мент.

 

Зміцер Вайцюшкевіч:

— Працую над новым ды-скам для дзяцей на вершы Аляксея Пысіна. Музыканты па-асобку займаюцца сваімі праектамі. Зна-ходзімся ўвесь час на прыродзе, каб уцячы ад дрэнных думак. На Нёмане вельмі добра, у лесе спя-ваюць салаўі, цінькаюць сінічкі, скачуць зайчыкі і бегаюць казулі. Я ўжо не аднойчы купаўся ў Нё-мане. Людзі прыязджаюць да нас, каб некуды схавацца ад горада. Месяц жылі і адпачывалі ў нас у асобным дамку ўдзельнікі  Еўра-бачання Naviband Ксенія і Арцём Лук’яненкі з маленькім сынам.

Гутарыла Эла Дзвінская.

Навіны Германіі

Нямецкія клінікі прастойваюць у чаканні пацыентаў з COVID-19. Парадокс?

Сотні нямецкіх бальніц стварылі рэзервовыя магутнасці для прыёму і ля-чэння хворых, інфікаваных каронавірусам, і адмянілі ўсе нетэрміновыя аперацыі. Цяпер ім востра не хапае пацыентаў.

 

Пандэмія COVID-19 заспела Італію знянацку. Многіх тады шакавалі тэлекадрамі з італьянскіх лякарняў: пацыенты ў калі-дорах, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі пера-поўненыя, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх катастрафічна не хапае, медперсанал гераічна выбіваецца з сіл. Каб прадухіліць такое развіццё падзей, у Германіі з самага пачатку наладзілі ўсю сістэму аховы зда-роўя на адпор каронавірусу SARS-CoV-2 і масавае лячэнне інфікаваных ім пацыентаў.

Але цяпер у нямецкіх клініках скла-лася парадаксальная сітуацыя: усе плана-выя аперацыі адменены, колькасць ложкаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі павялі-чана, а масавага наплыву пацыентаў з COVID-19 усё няма. У выніку бальніцы пустуюць, нясуць фінансавыя страты, лека-ры і медсёстры ад няма чаго рабіць сядзяць па хатах, назапашваючы «адмоўныя» га-дзіны, якія ім калі-небудзь давядзецца адпрацоўваць.

 

40% ложкаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі пустуюць

 

Вось дадзеныя на раніцу 28 кра-савіка, якія са спасылкай на адзіны рэгістр усіх нямецкіх бальніц (DIVI-Intensivregister) прыводзіць анлайн-выданне Zeit.de. Агуль-ная колькасць ложкаў у аддзяленнях інтэн-сіўнай тэрапіі ва ўсіх 1160 нямецкіх баль-ніцах — 32 394. Занятыя пацыентамі з COVID-19 — 19337. Пустуюць — 13 057, то-бок 40%. Ёсць, праўда, рэгіянальныя адрозненні. Але толькі ў двух нямецкіх гарадах — Шаўмбург у Ніжняй Саксоніі і Зонеберг у Цюрынгіі — у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі бальніц няма свабодных месцаў. Затое яны ёсць у суседніх гарадах, да якіх не больш за 20 кіла-метраў.

Колькасць «звычайных» пацыентаў ва ўсіх нямецкіх шпіталях рэзка скарацілася, у некаторых — у два разы. А пацыенты, за лячэнне якіх плацяць бальнічныя касы, — гэта эканамічная аснова ўсёй сістэмы страхавой медыцыны ў Германіі. Каб клінікі не пайшлі па свеце, урад ФРГ стварыў для іх адмы-словы фонд дапамогі і аплачвае кожны, што прастойвае ў рэзерве — а значыць, не пры-носіць даход — бальнічны ложак у памеры 560 еўра ў суткі.

Невялікім бальніцам гэтых грошай хапае, каб зводзіць канцы з канцамі, заявіў старшыня Нямецкага бальнічнага тавары-ства (Deutsche Krankenhausgesellschaft, DKG) Геральд Гас (Gerald Gass), але не буйным клінікам, якія абсталяваны самай сучаснай дарагой тэхнікай і аказваюць ўвесь спектр медыцынскіх паслуг.

 

Бальнічнае лобі патрабуе вяртання да звычайнага рэжыму працы

 

DKG патрабуе знізіць каронавірус-ную гатоўнасць і пачаць паэтапнае вяртан-не клінік да звычайнага рэжыму працы. У якасці першай меры прапануецца рэзер-ваваць для пацыентаў з COVID-19 у аддзя-леннях інтэнсіўнай тэрапіі толькі 20% лож-каў, абсталяваных апаратамі ШВЛ.

Пры гэтым, аднак, клінікі павінны быць гатовыя да таго, каб у выпадку рэзкага ўсплёску эпідэміі на працягу максімум 72 гадзін зноў нарасціць колькасць месцаў для каронавірусных хворых. Тое, што нямецкія бальніцы здольныя рэагаваць так хутка, яны ўжо даказалі, заўважыў Геральд Гас, маю-чы на ўвазе аператыўнае нарошчванне па-тэнцыялу аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі, калі на працягу некалькіх дзён пасля пачатку эпідэміі ў Германіі колькасць ложкаў у такіх аддзяленнях была павялічана ў паўтара разы.

Заадно DKG, якое выказвае ін-тарэсы нямецкіх клінік, настойвае на адмене нялюбай імі тарыфнай сістэмы, пры якой бальнічныя касы аплачваюць клінікам лячэнне пацыента ў залеж-насці ад дыягназу, а не ўсіх аказаных яму медыцынскіх паслуг паасобку. Бо, напрыклад, нават выдаленне апенды-цыту можа быць у адным выпадку про-стай і таннай аперацыяй, а ў іншым — запатрабаваць працяглага і дарагога пасляаперацыйнага лячэння.

 

Міністэрства аховы здароўя ФРГ гатова зніжаць каронавірусную гатоўнасць

 

Міністр аховы здароўя ФРГ Енс Шпан (Jens Spahn) яшчэ ў сярэдзіне кра-савіка казаў, што ў траўні — пры ўдалым раз-віцці эпідэміялагічнай сітуацыі — дапушча-льна крок за крокам вяртаць клінікі да нар-мальнага рэжыму працы. Цяпер ён, віда-вочна, вырашыў, што пара дзейнічаць. У аўторак, 28 красавіка, стала вядома, што міністр канкрэтызаваў свой план і напярэ-дадні разаслаў рэкамендацыі на гэты конт сваім калегам у федэральныя землі, у пад-парадкаванні якіх у Германіі і знаходзяцца мясцовыя сістэмы аховы здароўя.

Нямецкая сетка СМІ Redaktions-netzwerk Deutschland (RND) паведамляе, што Шпан лічыць неабходным паменшыць долю зарэзерваваных для пацыентаў з COVID-19 ложкаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі з сённяшніх 50% да 25%. Акрамя таго, міністр выступае за аднаўленне пла-навых аперацый і выкарыстанне для іх 70% магчымасцяў, якімі валодаюць аперацый-ныя ў клініках. У далейшым — у залежнасці ад дынамікі развіцця эпідэміі каронавіруса ў Германіі — гэтую долю, на думку Шпана, можна будзе кожныя два тыдні павышаць на 10% і апераваць, у першую чаргу, рака-вых хворых.

Вяртанне бальніц да нармальнага рэжыму працы, цытуе RND міністра аховы здароўя, «важна, паколькі адтэрміноўка вельмі неабходных хірургічных умяшанняў, у прыватнасці, для выдалення пухлін або пратэзавання тазасцегнавага сустава пры-водзіць да фізічных і душэўных пакутаў па-цыентаў, якія маюць у іх  патрэбу». Ведае Енс Шпан і аб выпадках, калі людзі нават у экстраных сітуацыях — пры інфаркце міяка-рда або інсульце — нагледзеўшыся тэлепра-грам аб цяперашняй пандэміі, не звярта-юцца па медыцынскую дапамогу.

 

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Германіі

 

Але ўсе планы, якія прадугледж-ваюць аднаўленне ранейшага рэжыму пра-цы нямецкіх бальніц, залежаць ад эпідэ-міялагічнай сітуацыі ў Германіі. А яна ў апошнія дні стала горшай. Калі яшчэ тыдзень таму адзін носьбіт інфекцыі заражаў ў сярэднім 0,7 чалавека, то зараз, па дадзеных Інстытута імя Роберта Коха (RKI), суад-носіны сталі 1 да 0,9.

Ва ўрадзе ж Германіі нязменна пад-крэсліваюць, што далейшае змякчэнне антыэпідэміялагічных мер магчыма толькі ў тым выпадку, калі на працягу досыць доўгага часу адзін інфікаваны будзе зара-жаць у сярэднім менш аднаго здаровага чалавека.

dw.com.

 

Навіны Германіі

Заяўку на «Міжнародную парламенцкую стыпендыю Германскага Бундэстага на 2021 г.» можна падаць да 31 ліпеня

Германскі Бундэстаг штогод прада-стаўляе стыпендыі маладым выпускнікам ВНУ, якія цікавяцца палітыкай і намерва-юцца займацца актыўным прасоўваннем асноўных прынцыпаў дэмакратыі ў сваіх краінах.

У рамках праграмы, якая пройдзе з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2021 г. у Берліне, стыпендыяты будуць актыўна ўдзельнічаць у працы бюро аднаго з дэпутатаў герман-скага Бундэстага. Яны будуць суправа-джаць «сваіх» дэпутатаў на пасяджэнні камітэтаў, фракцый і іншых органаў і такім чынам змогуць атрымаць уяўленне аб зада-чах і парадку парламенцкіх працэсаў. Ак-рамя таго, яны будуць рэгулярна наведваць інфармацыйныя мерапрыемствы і семі-нары, якія арганізуюцца Бундэстагам і палітычнымі фондамі.

Падчас летняга семестра стыпенды-яты будуць залічаны ў Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта і змогуць наведваць заняткі і лекцыі Свабоднага і Тэхнічнага ўнівер-сітэтаў.

З дэталямі Міжнароднай парламен-цкай стыпендыі, умовамі і працэдурай падачы заяўкі Вы можаце азнаёміцца ў інфармацыйным праспекце Германскага Бундэстага на сайце www.minsk.diplo.de.

Паводле прэс-рэліза.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ЛЕСІ БЕЛАРУСКІ

(1920 — 1948)

Ты ўсё стрывала, і ты ўсё змагла,

Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама.

Апекавала Ефрасіння Храмы,

Ты ж душы, нібы Храмы, берагла,

Таму і снег, нібы анёл, ляціць,

Цябе, заледзянелую, цалуе

За Беларусь далёкую, жывую,

Якую не клялася ты любіць,

А ўсё жыццё яе любіла ты,

Хаця і ненавідзець права мела…

Паэзія- зняможанае цела,

Якое не пакінуў дух святы —

Была з табой і жыць натхняла ўсіх

І верыць, што і гэта ўзвея пройдзе

І застанецца кветкамі на лёдзе

Калючы дрот з крывёй сяброў тваіх,

Бо ты стрывала ўсё і ўсё змагла,

Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама.

Апекавала Ефрасіння Храмы,

Ты ж душы, нібы Храмы, берагла…

1.07.2008 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ АЎРАМЧЫКА

(14.01.1920 — 8.05.2017)

Знаёмыя постаці побач з табою

Ідуць па жыцці покуль сам ты ідзеш

Па свеце, дзе ў снезе сцяжыны зімою,

Вясной — у вірлівай сцюдзёнай вадзе,

Якая змывае сляды і лістоту,

Што восенню ўпала пад ногі твае.

Навокал снягі, як сівая самота,

Па снезе ідзеш і сцяжына пяе

Аб тым, што даўно ўжо было перажыта,

І што засталося, і будзе ў людзях.

І вершаў радкі, як паспелае жыта

У полі, пасеены ў чарнавіках,

І мо прарастуць яны некалі ў душы,

Дзе сонца адно — Беларусь, і для ўсіх

Святое яно і яго не патушыць

Ні сотня вятроў, што ў разлогах чужых

Па-воўчаму выюць і доўжаць самоту,

Ні мёртвых аблок дажджавая вада.

Зачнецца вясна, затрапеча лістота

І будуць далёка-далёка відаць

Знаёмыя постаці побач з табою,

З якімі ішоў ты, ідзеш па жыцці,

Па свеце, дзе ў кветках сцяжыны вясною

І ў вершах, якія мы зможам знайсці…

3.02.2010 — 9.05.2017 гг.

 

БАЛАДА ПЯТРА ПРЫХОДЗЬКІ

(25.02.1920 — 30.11.2006)

Голас сэрца Айчынай пачуты,

І калінавых зорак святло

Над зямлёю ў заснежаным лютым

Да людзей назаўжды прарасло,

Каб і ранак над Эльбай адбыўся,

Дзе з салдатамі міру паэт,

Нібы з вечнасці, з рэчкі напіўся,

Прад сабою пабачыўшы свет,

У якім будзе водгулле грому

І апаленых вёрстаў прасцяг,

Дзе святая дарога дадому

Не знікае, не знікне ў снягах.

 

І паспець да вячэрняй малітвы

Зможа кожны і зможа павек,

Каб акопаў крывавыя рытвы

Не дыміліся ў роднай траве.

 

Парог памяці будзе заўсёды,

І вішнёвы агонь, каравай

Будзе цёплы, як радасці подых,

Як той памятны велічны май,

Бо паэты жывуць, не знікаюць,

Як нябёсы, як зоры, як свет,

І няма прыгажэй таго краю,

Дзе Айчынай пачуты паэт…

23.10.2006 г.

 

БАЛАДА ПАПЫ РЫМСКАГА

ЯНА ПАЎЛА ІІ

(18.05.1920 — 2.04.2005)

 

І

 

… Пачаты шлях, нібы пачуты голас Бога,

Пачуты голас Бога, як спазнаны свет,

Дзе ёсць касцёл, царква, мячэць і сінагога,

Дзе слёзы ёсць, нібыта росы на траве,

Дзе спіць спакуса,

як агонь, дзе мы згараем

І дзе, нібыта крыж адвечны, вера і любоў

Нябёсы над зямлёй, як Божы Дух, трымае,

Каб кожны шлях адведзены яму прайшоў,

Каб дараваць і папрасіць, каб даравалі,

І зразумець,

што гэты свет для нас — не дым,

І мы яго, як Храм, стваралі і ствараем,

І ў гэтым Храме, як адна цаглінка, Рым…

 

І І

 

Пражыў жыццё, нібы малітву прачытаў,

І адышоў у лепшы свет, нібы заснуў,

Нібы раса, згубіўся ў ціхім шуме траў,

Якія, як Хрыста, сустрэлі зноў вясну

У гэтым свеце, дзе даўно дабро і зло,

Нібыта крыж на Храме, у якім святло

Святое, нібы Боскае жыццё, дзе шлях,

Якім прайсці,

каб лепшы свет спазнаць, і тло,

І слёзы, і агонь, і кроў, каб у вяках

Нам светла і самотна, як цяпер, было…

3.04.2005 г.

 

БАЛАДА ІВАНА ШАМЯКІНА

(30.01.1921 — 14.10.2004)

Жыццё пражыта, нібы зжата жыта,

Дзе жніўнае святло, нібы сляза,

І поўня ў небе, як свінцовы злітак…

Жыццё пражыта, ды яшчэ сказаць

Хапае што, і ёсць каму паслухаць,

І гэта ноч, як вечная рака,

Якую п’еш, а ў роце суха-суха,

І, як крыло зламанае, рука

Не можа адагнаць туман, што блізка

Плыве з тых дзён, якія адыйшлі,

Дзе мама маладая над калыскай,

Дзе ў небе, як анёлы, жураўлі,

Што клічуць за сабой і горка плачуць,

Бо ведаюць — пражыта ўжо жыццё,

І хто ты ёсць, яны з нябёсаў бачаць,

І падае, нібы агонь, лісцё

Пад ногі нам, бо мы яшчэ жывыя,

Бо верылі і верым, што сляза

Душу, што ў Шлях сабралася, абмые,

А на Шляху даўно стаіць Марыя,

Празрыстая, як на крыжы раса…

Жыццё пражыта, бы пасеяў жыта

Азімае, дзе хутка ляжа снег,

Як россып белых-белых маргарытак,

І выйдзем мы, самотныя, з-пад стрэх

У новы дзень, дзе сонца маладое

Асвеціць нам дарогу да вясны…

15.10.2004 г.

 

БАЛАДА ЯЗЭПА ЮХО

(19.03.1921 — 29.07.2004)

Ты знайшоў залатую жылу —

Гэта наш беларускі шлях,

На якім у траве магілы

І вуголле ў крыві й слязах.

 

Значыць тут мы жылі спрадвеку,

Значыць тут нам і далей жыць

І цячы ў акіяны рэкам,

Нашым рэкам не знаць мяжы.

 

І Еўропа ні недзе ў далі,

А яна ёсць і будзе тут.

Мы стагоддзі яе шукалі

Ледзь не трацячы родны кут.

 

І мінулася ўсё, не зніклі

Нашы мова, палацы, кроў.

«Адкажы каго любіш?!»- крыкні

І пачуеш нязменна зноў:

 

«Я люблю Беларусь!»  І ў сэрцах

Словам гэтым заўсёды жыць,

Бо аб іх, як аб сцены, б’ецца

І вятрыска, і меч чужы.

 

І табе болей тут не трэба

Анічога, чым родны край,

Над якім залатое неба,

Дзе шлях Млечны, як шлях у рай.

 

Ты аддаў залатую жылу

Беларусам, што будуць жыць

У краіне, дзе ў кветках магілы

І стаяць на магілах крыжы…

25.27.10.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Імі ганарыцца старажытны Мсціслаў

Старажытнаму Мсціславу шанцуе на краязнаўцаў, якія руп-ліва вывучаюць яго гісторыю. Ся-род іх варта згадаць выбітных да-следчыкаў, дактароў гістарычных навук, археолагаў Міхася Ткачова і Леаніда Аляксеева.

 

Прафесар Міхась Ткачоў, карэнны жыхар г. Мсціслава, дзе ён нарадзіўся 10 са-кавіка 1942 г. у сям’і настаўнікаў. Яго бацька загінуў на фронце і гада-вала яго маці Дамі-ніка Сямёнаўна. Ужо ў школьныя гады М. Ткачоў па-чаў цікавіцца гіс-торыяй роднага го-рада, асабліва XIX — першай паловы XX ст. Маючы цікавасць да гісторыі, ён у 1959 г. паступае на гістфак БДУ, але ў ад-паведнасці з тагачаснымі правіламі мусіў першы год вучыцца завоч-на і працаваць паляводам у мяс-цовым калгасе ў гарадскіх вако-ліцах. Але ў 1960 г. ён вяртаецца ў Менск, на дзённае аддзяленне і трапляе ў асяроддзе беларускіх патрыётаў, а таксама знаёміцца з выдатным беларускім гісторыкам, як мусіў жыць у Маскве Мікалаем Улашчыкам. Менавіта яму Ткачоў прысвяціў сваю апошнюю кнігу «Замкі і людзі». Так сталася, што маці М. Ткачова і мая бабуля Ган-на Васільеўна Мяжэвіч сябравалі, таму я добра ведаў як самаго Міха-ся, так і яго малодшых братоў ад другога шлюбу яго маці. Адзін з іх, Алесь Каралёў, таксама стаў гісторыкам і краязнаўцам і жыў у Жодзіна, а другі, Віктар, мой ад-накласнік, трагічна загінуў, калі вучыўся ў чацвёртым класе. Буду-чы яшчэ студэнтам М. Ткачоў са-браў цікавыя матэрыялы пра гіс-торыю роднага горада, якія былі надрукаваны ў нашай сумеснай кнізе.

У раздзеле «Мсціслаў — не аднаго сціснуў» вышэйзгаданай кнігі М. Ткачоў на аснове пісь-мовых крыніц расказаў пра гісто-рыю горада ў XIV- ХVІІІ стст.

У гэтыя часы Мсціслаў з 1528 г. стаў уладаннем вялікага князя ВКЛ і цэнтрам староства, потым цэнтрам ваяводства і ў 1634 г. атрымаў Магдэбургскае права. Асаблівы ўдар па горадзе быў на-несены падчас вайны 1654-1667 гг. Калі да вайны тут жыло ад 20 да 30 тысяч чалавек, то пасля — толькі некалькі сотняў.

Наступны раздзел кнігі на-пісаны М. Ткачовым мае назву «У складзе Расійскай імперыі». Па-водле дадзеных за 1776-1777 гг. у горадзе жыло 6137 чалавек, Мсці-слаў моцна пацярпеў у 1812 г. ад ваенных дзеянняў, а ў 1853 г. лепшая частка горада згарэла. Далёка ад Мсціслава прайшла і чыгунка, што правяло да экана-мічнага заняпаду горада. М. Тка-чоў паведамляе, што ў 1880 г. з 1060 жылых дамоў толькі 12 былі мураваныя.

Потым ідзе раздзел «На-пярэдадні новай эпохі», дзе да-следчык апавядае пра жыццё го-рада ў пачатку XX ст. і рэвалюцыю 1905-1907 гг. Перад Першай су-светнай вайной у горадзе было 11093 жыхары, з іх больш за тысячу рамеснікаў. У раздзеле «У віхуры грамадзянскай вайны» ідзе га-ворка пра падзеі 1917-1920 гг., а пра жыццё горада ў складзе БССР гаворыцца ў раздзеле «Мсціслаў-шчына ў 20-30-я гады». У ліста-падзе 1925 г. у горадзе адкрылі педтэхнікум, дзе рыхтавалі на-стаўнікаў для беларускіх шко-лаў. Першы набор студэнтаў склаў 142 чалавекі. З 1926 г. заняткі тут пачалі праводзіць на беларускай мове, а сама ўста-нова атрымала назву Белпедтэх-нікум. Тут вучыліся вядомыя беларускія пісьменнікі Юлій Таўбін, Змітрок Астапенка, Ганна Сапрыка і Аркадзь Куля-шоў. У снежні 1925 г. горад наведаў Якуб Колас.

Пра лёс горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны М. Ткачоў распавядае ў раздзеле «Змаганне з фашызмам». У ліпені 1941 г. горад занялі фа-шысты, тут дзейнічала пад-полле, а ў вёсцы Пячкавічы ўзнік першы партызанскі атрад. 28 верасня 1943 г. горад быў вызва-лены ад ворага.

У сваіх навуковых працах Міхась Ткачоў таксама пісаў пра гісторыю Мсціслава і Мсціслаў-шчыны.

Да 60-годдзя М. Ткачова (памёр 31 кастрычніка 1992 г.) яго сябры і ўдзячныя вучні выдалі навуковы зборнік. У г. Мсціславе ёсць вуліца, названая ў гонар Мі-хася Ткачова, а на будынку былой школы, дзе ён вучыўся, ёсць ме-марыяльная дошка ў яго гонар.

 

Другі знакаміты даследчык мсціслаўскай гісторыі — вядомы савецкі і рускі археолаг Леанід Аляксееў (15.01.1921 — 22.03.2008 г.). Нарадзіўся ў Растове-на-Доне. У 1948 г. скончыў Маскоўскі ўнівер-сітэт і быў накіраваны па размер-каванні ў г. Гародню, дзе працаваў у абласным музеі і апрацоўваў ар-хеалагічныя калекцыі з даваенных раскопак Язэпа Ядкоўскага і Зыг-мунта Дурчэўскага. У 1950 г. Л. Аляксееў стаў першым аспіран-там па спецыяльнасці «Археало-гія» ў Інстытуце гісторыі АН БССР. Потым ён вяртаецца ў Маскву, дзе з 1953 г. працуе ў Інстытуце ар-хеалогіі АН СССР і ў 1955 г. аба-раняе кандыдацкую дысертацыю «Полацкая зямля ў ХІ-ХІІІ стст.»

У 1959 г. Л. Аляксееў пачаў шматгадовыя раскопкі на тэры-торыі былога мсціслаўскага зам-ка, дзе знайшоў шмат унікальных знаходак, у тым ліку і берасцяную грамату XIII ст., якую датаваў 1219 г. У Мсціславе Л. Аляксееў пазна-ёміўся з мясцовым краязнаўцам Пятром Урублеўскім, выхаваце-лем мсціслаўскай школы глухіх дзяцей. Выкладчыкі і навучэнцы гэтай школы працавалі на рас-копках пад кіраўніцтвам Л. Аляк-сеева, ад якога ў знак удзячнасці атрымалі некаторыя экспанаты для свайго школьнага музея, які ў 1967 г. атрымаў назву Народнага.

Л. Аляксееў сябраваў з М. Ткачовым і пасля яго заўчаснай смерці прысвяціў яму сваю кнігу з эпіграфам: «Светлай памяці даследчыка беларускага мінулага і яго помнікаў, натхнёнага зма-гара за Новую Беларусь Міхася Аляксандравіча Ткачова пры-свячаю». Добра ведаў ён і знака-мітага беларускага гісторыка Мі-калая Улашчыка, сябра Міхася Ткачова, які жыў і працаваў у Маскве. Яму ён прысвяціў сваю кнігу па гісторыі беларускага кра-язнаўства

У гэтай кнізе Л. Аляксееў напісаў пра дзейнасць Уладзіміра Краснянскага, які ўпершыню на-друкаваў манаграфію пра гісто-рыю Мсціслава ў 1912

У 1982 г. Л. Аляксееў аба-раніў доктарскую дысертацыю на тэму «Смаленская зямля ў XI-XIII стст.» У 2006 г. выйшла апошняя фундаментальная праца Л. Аляк-сеева, у якой ён падрабязна апісаў свае раскопкі ў Мсціславе.

Ён адносіў Мсціслаў да даменнага горада смаленскіх кня-зёў і асобны параграф прысвяціў царкве-данжону старажытнага Мсціслава.

Маю спадзеў, што памяць Леаніда Аляксеева ў г. Мсціславе ўшануюць і назавуць адну з гарад-скіх вуліц у яго гонар.

Алег Трусаў.

 

 

САМАІРОНІЯ І РОЗДУМ

У сваіх знакамітых «Сло-вах пігмея» Акутагава цытуе кітайскага тэарэтыка мастацтва Ван Шанчжэня: «Удзеянне карціны доўжыцца трыста гадоў, уздзеянне пісьма — пя-цьсот гадоў, уздзеянне літа-ратурнага твора — бяскон-цае…».

Падсвядома разумею-чы гэта, шмат хто з творцаў не абмяжоўваецца чымсьці ад-ным, плённа праяўляючы сябе і ў іншых культурных сферах. Такі сінкрэтызм знайшоў ад-люстраванне ў творчасці пі-сьменніка, мастака, выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава.

Кожная ягоная новая кніга — унікальны праект, экс-перымент па пошуку аптыма-льнай формулы ўзаемадзе-яння з чытачом. Ён вывучае і ана-лізуе сучаснасць, фіксуе норавы суайчыннікаў, занатоўвае дыялогі, распавядае пра разнастайныя ку-р’ёзныя і трагікамічныя выпадкі з жыцця. Абраная Сіўчыкавым кла-січная форма фацэцыі, вядомая яшчэ з часоў італьянскага Адра-джэння, надзвычай арганічна прыжылася на беларускай глебе. Па-мастацку, мазкамі накідваючы фарбы, аўтар стварае «лапікавую коўдру», адметнае палатно эпохі, дзе паяднаны лёсы, характары, сюжэты і ідэі.

Сёлета пісьменнік зноў ус-цешыў аматараў сваёй творчасці новым зборнікам «Пацалаваць Фідэля», які сам жа і аздобіў ула-снымі фотаработамі. Чаму такая назва — чытач дазнаецца, прачы-таўшы аднайменны аповед. У кні-зе змешчаны вядомыя  «Уладзевы гісторыі», нататкі пра падарожжы як па Беларусі, так і па далёкім за-межжы, а таксама краязнаўчыя нарысы.

Займальныя, часцяком фрывольныя фацэцыі, што ўвай-шлі ў зборнік — своеасаблівая хро-ніка жыцця сучаснай літаратурнай і мастацкай багемы, прычым за сатырай тут хаваецца мараль, а за самаіроніяй — глыбокі роздум. Ча-сам прарываецца ў яго развагах смутак: у прыватнасці, ён шкадуе, што ў сталіцы сёння  «…куды ча-сцей пачуеш не беларускую, а кі-тайскую ці арабскую мовы».

Варта адзначыць, што гу-мар Сіўчыкава хоць і дасціпны, але не з’едлівы, і тым болей не абраз-лівы. Пісьменнікі, навукоўцы, ма-стакі, выдаўцы ў ягоных аповедах — звычайныя жывыя людзі, разам з якімі ён жартуе, радуецца, смут-куе, і над імі ж, здараецца, раз-по-раз нязлосна пакеплівае.

Шмат каго з персанажаў аўтар зашыфроўвае, пакідаючы ад прозвішчаў толькі першыя літары.  Але дапытлівы чытач, безумоўна, пазнае ў кнізе Янку Сіпакова,  Ге-надзя Бураўкіна,  Зміцера Коласа, Анатоля Клышку ды іншых… Сустрэнуцца на старонках кнігі і Янка Купала, і Уладзімір Карат-кевіч з Адамам Мальдзісам, а так-сама Янка Брыль, Іван Міско — пра кожнага з іх у аўтара ёсць што распавесці.

Alter ego пісьменніка, Ула-дзя (альбо Уладзімір С.) — інтэлігент, інтэлектуал, чалавек, які жыве літаратурай і мастацтвам. Ён  увесь час здзіўляецца праявам жыцця, імкнецца па-філасофску асэнсаваць рэчаіснасць, не баю-чыся памыляцца, спазнаваць што-сьці новае — няважна, ці то падчас прыгатавання дранікаў для грузін-скіх сяброў, альбо лётаючы на па-ветраным шары, ці вандруючы за акіян (раздзел «Аднойчы вясною ў Амерыцы»).

Нягледзячы на своеасаб-лівы касмапалітызм, якім прасяк-нуты зборнік, відавочна, што га-лоўная крыніца натхнення для пі-сьменніка — менавіта Беларусь. Гэта ў першую чаргу горад Жодзі-на, дзе ён нарадзіўся, лысагорскія краявіды і, вядома ж, Менск, які зрабіўся родным аўтару, і дзе на кожным кроку можна сустрэць знаёмага літаратара ці мастака. Заключная частка выдання пад назвай «Магічныя мапы» — якраз прысвечана мясцінам, блізкім сэ-рцу аўтара — Парку Горкага, Вай-сковым могілкам, Музею валуноў ва Уруччы, жодзінскім, лепель-скім, ракаўскім краявідам.

«Невызнаныя шляхі Бо-жыя!» — паўтарае Уладзімір Сіў-чыкаў вядомае выслоўе, аналізу-ючы творчасць беларускіх аўта-раў у кантэксце сусветнай літара-туры. Напрыклад, вось да якой вы-сновы ён прыходзіць, разважаючы пра Алеся Якімовіча: «Але наўрад ці мог ён уявіць, што самымі запатрабаваным з ягонай твор-чай спадчыны, надрукаванымі мі-льённымі тыражамі акажуц-ца… апрацоўкі беларусіх народ-ных казак».

На першы погляд адраса-ваная аматарам мастацтва і кале-гам-пісьменнікам, кніга тым не менш выйшла далёка за рамкі зборніка падарожных запісаў, по-казак і калялітаратурных анекдо-таў. Гэта ў першую чаргу інт-рыгоўны летапіс-дакумент, каш-тоўны артэфакт, сведчанне тры-валасці і неўміручасці мастацкага слова, увасобленага ў адметную і цікавую форму.

Янка Лайкоў.

СВЯТЛО МАГІЛЁЎСКАЙ «СВЯТЛІЦЫ»

Пабачыла свет восьмая кні-жка «Святло «Святліцы»» гарад-скога літаратурнага клуба Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г. Магілёва. На жаль, з-за пандэміі каранавіруса прэзентацыю мы правесці не змаглі. Мы раз’яднаны тэрытарыяльна, але духоўна ра-зам.

Кожны сябар клуба мае сваю творчую індывідуальнасць і выказвае свае думкі ў адпаведнай літаратурнай форме. Таму ў кнізе ёсць творы на любы густ: вершы, замалёўкі, публіцыстыка.

Некаторыя сябры клуба ўжо маюць свае кнігі. Ната Солтан — аўтар кнігі вершаў «Ощущение». Аліна Мірная разам з Дар’яй Літ-вінавай напісалі кнігу фэнтэзі «Мой друг — мой враг», якая раз-мешчана на сайце Wattpad. Апра-ча твораў, у зборніку ёсць невя-лікая інфармацыя аб аўтарах і фо-таздымкі.

На пытанне, чаму кніжка называецца «Святло «Святліцы»», кіраўнік клуба Тамара Аўсянні-кава адказала: «Пад такой назвай была першая публікацыя аб клубе ў лістападзе 2012 года ў літара-турна-мастацкім бюлетэні Магі-лёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў «Дняпроўская строма». Мне і ся-брам клуба спадабалася назва, якой мы абавязаны Мікалаю Яц-кову, старшыні Магілёўскага ад-дзялення СБП».

— Тамара Пятроўна, чым адрозніваецца восьмая кніжка ад папярэдніх сямі?

— Адрозніваецца новымі прозвішчамі і творамі. Дарэчы, творы некаторых аўтараў прысут-нічаюць у некалькіх зборніках, та-му што многія сябры клуба займа-юцца па тры-чатыры гады і нават больш. Структура ўсіх кніжак прыблізна аднолькавая. Назва кні-гі, прадмова, верш для ўзору, а таксама творы, што адкрываюць кнігу і завяршаюць яе, прадстаў-лены па-беларуску. На жаль, боль-шасць аўтараў — рускамоўная. Во-кладкі ўсіх кніг, апрача трэцяй, аформлены таксама аднолькава, адрозніваюцца толькі колерам і новым фотаздымкам. Ідэя воклад-кі належыць мастаку Максіму Ка-марову. Восьмую аформілі Тац-цяна Архіпава і Давід Вэнцэк.

— Скажыце, калі ласка, вершы якіх аўтараў увашлі ў кнігі як узоры, і па якім прынцыпе Вы іх выбіралі?

— Выбірала на свой густ тыя вершы і тых аўтараў, якія мне блі-зкія. Хацелася, каб творы былі роз-напланавымі. У першую кнігу ўключаны верш Максіма Багдано-віча «Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы». Выдатны ўзор вер-лібра:

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі ўсе мы разам ляцім

Да зор?»

 

Тым больш, што сённяш-няя моладзь да класічных рыфма-ваных вершаў звяртаецца рэдка.

У другую кнігу ўвайшоў верш Ніла Гілевіча «Санет»:

Паэт — круху вар’ят. Абавязкова!

Без гэтага паэзіі няма.

І не бярыся за пяро дарма,

Калі не здольны

                      ашалець ад слова…

Тут і форма, тут і тэма па-эта і паэзіі.

Тэму паэта і паэзіі па-свойму працягвае верш Яў-геніі Янішчыц «Падставіць голасу лісток…» Палічыла неабходным уключыць тво-ры паэтаў з Магілёўшчыны: Алексея Пысіна «Пяць па-тронаў», Міхася Стральцова «Пад шоргат кропель даж-джавых…», Аркадзя Куля-шова «Бывай…».

У шостай кнізе — цу-доўны верш Р.М. Рыльке «Баюся людскіх я дакладных слоў…» у перакладзе з ня-мецкай Васіля Сёмухі. У во-сьмую кнігу ўвайшоў лірыч-ны верш Петруся Броўкі «Пахне чабор…»

— Тамара Пятроўна, за восем гадоў ці многа было бела-рускамоўных аўтараў? Каго Вы можаце назваць сёння.

— Не так многа. Беларуска-моўным аўтарам у «Святліцу» прыйшоў толькі Аляксей Карпен-ка, паэт перспектыўны. Ён друка-ваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Ве-расень», альманаху «Брама» і ў газетах. Настасся Падрабінкіна — двухмоўная. Але перавагу аддае беларускай мове. Друкавалася ў часопісах «Верасень» і «Мала-досць».

Многім я прапаноўвала праверыць свае здоль-насці на роднай мове. Не ва ўсіх атрымалася. У якасці паэтаў па-спяхова выступілі Алена Быкава, Крысціна Башарымава, Ната Дра-здова. Лізавета Дзеручэнка. Яны друкаваліся ў часопісе «Верасень» і ў альманаху «Брама». У восьмай кнізе з вершамі на беларускай мо-ве прадстаўлены Мілада Паўлава і Вольга Шпакоўская, дзяўчаты прынялі ўдзел у конкурсе «Сака-віцкае рэха — ІІІ». Мілада Паўлава стала пераможцам. Я не называю ўсіх — у кожнай кнізе ёсць творы на беларускай мове.

Што тычыцца сяброў клу-ба, якія выбралі журналістыку, тут значна лягчэй. Кожны разумее, што журналіст у Беларусі абавя-заны ведаць дзве мовы, таму нататкі пісалі і па-беларуску і па-руску. У трох апошніх кнігах па-дадзены бібліяграфічны паказа-льнік друкаваных работ. І трэба сказаць, ён значны.

— Тамара Пятроўна, ці задаволены Вы вынікам сваёй працы?

— Творчы чалавек заўсёды чым-небудзь незадаволены. Я ра-біла ўсё, што ад мяне залежала, працавала з тымі, хто прыходзіў. Магчымасці не ва ўсіх адноль-кавыя. Я не рыхтавала паэтаў. Про-ста дапамагала зразумець паэзію. Праца была скіравана на развіццё здольнасцей, на самапазнанне, на эмацыянальны стан падлеткаў. Былі тыя, хто мяне не пачуў, не за-хацеў ці не змог пачуць. У цэлым — задаволена. І кніжка — вынік маёй працы і працы сяброў клуба.  Яе можна хваліць, можна крытыка-ваць, бо ёсць за што, калі прад’яў-ляць патрабаванні, як да мастацкіх твораў.

— А што для Вас было са-мым складаным у працы?

— У цэлым, складанасцей не было. Калі гаварыць аб асобных сітуацыях, то яны заўсёды ёсць. Напрыклад, маці двух цудоўных дзяўчынак трэцяга класа і пятага, якая называла сябе верніцай, прад’явіла мне прэтэнзію ў сувязі з разглядам на занятках верша Якуба Коласа «Савось-распуснік» і забараніла дзецям вучыць яго на памяць. Верш зняважыў яе рэлі-гійныя пачуцці і выяўляў, на яе думку, жорсткасць.

Верш «Савось-распуснік» я вучыла ў чацвёртым класе, пом-ню яго, люблю. Ён цікавы ў плане мастацкага чытання, а таксама з выхаваўчага боку. Дарэчы, яго мы падрыхтавалі з Міладай Паўлавай. Яна ў мінулым навучальным го-дзе прыняла з ім удзел у гарадскім конкурсе чытальнікаў «Магілёў-скія зорачкі» і заняла першае мес-ца ў сваёй узроставай катэгорыі.

— Тамара Пятроўна, у папя-рэдніх кнігах былі яшчэ водгукі, а ў восьмай — няма. Чаму? І якія водгукі Вас радуюць?

— Водгукі пісалі тыя, хто ха-цеў, я не прымушала, толькі пра-паноўвала. У восьмай кнізе няма спецыяльна выдзеленай старонкі, таму што новых сяброў клуба ў гэтым навучальным годзе трое. Іх адносіны да клуба выказаны ў інфармацыі аб аўтарах.

Якія радуюць? Усе. Калі ча-лавеку былі цікавымі і карыснымі заняткі ў клубе, — гэта не можа не радаваць.

З Вашага дазволу прывяду некалькі водгукаў з кніг розных гадоў:

Алена Быкава: «У «Свят-ліцы» творчая атмасфера. Кож-ны яе ўдзельнік унікальны. Для мяне — гэта тое месца, дзе я ад-чуваю сябе ўтульна. Я вельмі рада, што скарыстала свой ша-нец. Заняткі ў клубе сталі добрым штуршком для маёй творчасці і самаўдасканалення, значным кро-кам наперад». 

Ганна Папікян: «Для мяне «Святліца» — гэта знаёмства з невядомым і радасць адчування новага ў сабе».

Алена Воінава: «Заняткі ў «Святліцы» дапамаглі мне перш за ўсё перасіліць сваю прыродную сарамлівасць, пашырылі мой кругагляд і мелі карысць пры напісанні водгуку і вусным выказ-ванні на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры».

Ната Драздова: «Я люблю наш клуб, таму што ён дапамог мне раскрыцца і зразумець, чаго я хачу ад сябе ў гэтым жыцці».

Аліна Шынялёва: «Свят-ліца» змяніла маё жыццё… Цяпер я ведаю, што буду паступаць на факультэт журналістыкі».

У «Святліцы» я першы год. Кнігу чакала з нецярпеннем, бо гэта першая кніга, у якой апу-блікаваны мае творы, і яна будзе мне нагадваць пра шчаслівы час, калі я з цікавасцю і карысцю для сябе займалася ў літаратурным клубе .

Сябры клуба і я разам з імі выказваем удзячнасць Тамары Пятроўне за магчымасць быць яе вучнямі, за вынік нашай працы — кнігу «Святло «Святліцы»».

Кацярына ШЭЙНІКАВА,

сябра літаратурнага клуба «Святліца».

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *