НАША СЛОВА № 20 (1483), 13 траўня 2020 г.

Панядзелак, Травень 25, 2020 0

МУЖНА  і  ГОДНА

9 траўня ў Менску пра-йшоў парад да 75-х угодкаў за-канчэння Другой сусветнай вайны. Святкаванні і масавыя акцыі да Дня перамогі адбыліся і ў іншых гарадах Беларусі, нягледзячы на пандэмію каро-навіруса. Акрамя Менска па-рад 9 траўня прайшоў яшчэ ў Ашхабадзе — сталіцы Турк-меніі.

Мінабароны Беларусі паведаміла пра ўдзел у парадзе 4000 вайскоўцаў, 185 адзінак тэхнікі, тракавай і колавай. Агульная даўжыня параднай калоны склала 2 кіламетры. Над Менскам праляцела бая-вая авіяцыя ў складзе 42 павет-раных караблёў.

Трыбуны для гледачоў былі разлічаны на 11 тысяч ча-лавек, яны былі амаль цалкам запоўненыя. Людзі стаялі і на вуліцах. Вельмі мала людзей было ў масках. Менская мілі-цыя падрыхтавалася да наплы-ву наведнікаў, для якіх былі створаны 167 пунктаў пропу-ску. Гарвыканкам падрыхта-ваў план іншых імпрэзаў.

У парадзе ўдзельчаў Прэзідэнт Беларусі Аляк-сандр Лукашэнка, які высту-піў з прамовай, іншыя высокія чыноўнікі.

Прыйшлі на парад і многія ветэраны, нават нягле-дзячы на тое, што іх афіцыйна прасілі застацца дома, прыйш-лі, як некалі хадзілі ў атаку.

Запрашэнне наведаць парад Перамогі ў цэнтры Мен-ска прынялі 18 замежных амба-садараў, якія працуюць у Бела-русі, распавялі Tut.by у МЗС. Гэта амбасадары ААЭ, Азербайджана, Арменіі, Венгрыі, Венесуэлы, В’етнама, Ірана, КНДР, Казахстана, Кітая, Кіргіз-стана, Малдовы, Палестыны, Расеі, Славакіі, Тур-цыі, Таджыкістана, Сербіі.

Як заўжды ў такіх выпадках, у канцы вы-ступіла рота ганаровай варты. Завяршылі парад шэсцем фізкулькурнікаў і песняй «Дзень перамогі».

Паводле Радыё Свабода.

18 траўня 2020 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння першага Папы-славяніна

Яна Паўла II

Так здарылася ў маім жыцці, што толькі на 48 годзе я быў ахрышчаны ў Ма-гілёўскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялы-ніцкай. Святы сакрамант 24 чэрвеня 2001 года здзейсніў святар Пётр (Анры) Мартэн  і  ў гэты ж дзень, разам з іншымі магілёўскімі верні-камі, я адправіўся ў пілі-грымку на сустрэчу з Янам Паўлам II у Кіеў.

У гэтыя дні па запра-шэнні прэзідэнта Леаніда Кучмы і кіраўніцтва Грэка-каталіцкай і Рыма-каталіцкай цэркваў гэтай краіны на Украіну з візітам прыбыў Папа Рымскі Ян Павел II. Падзея была не толькі вельмі знач-ная для жыхароў Украіны, а таксама і для іншых краін былога Савецкага Саюза, кож-ная з якіх распачала свой шлях да станаў-лення самастойнасці і незалежнасці.

Ян Павел II правёў на Украіне пяць дзён — наведаў сталічны Кіеў і Львоў, як цэнтр Украінскай Грэка-каталіцкай царквы. У Кіеве ён наведаў Аскольдавую магілу, дзе знаходзіцца помнік князю Уладзіміру і прамовіў малітву. Пабываў у Бабіным Яры каля мемарыяла памяці ахвярам Другой сусветнай вайны. Таксама Святы Ойча пра-вёў перамовы з тагачасным прэзідэнтам Ук-раіны Леанідам Кучмам.

Потым на аэрадроме Чайка адбыліся дзве літургіі ў лацінскім і візантыйскім аб-радах. Наша магілёўская групоўка дапоўні-ла агульную беларускую дэлегацыю, і мы разам арганізавана рушылі да месца, якое  была прызначана для Беларусі. Побач зна-ходзілія сектары з пілігрымамі з Казахстана і Славакіі.

Святочная літургія была арганіза-вана вельмі ўрачыста і прыгожа. Была пабу-давана спецыяльная пляцоўка для алтара, пляцоўкі для шматлікіх удзелькаў святоч-нага мерапрыемства. На асобнай пляцоўцы знаходзіліся ганаровыя госці і шматлюдныя хор і аркестр.  Пасля музычнага праслаў-лення распачалася Святая Імша, якую ўзна-чаліў Ян Павел II.

Асабіста мяне вельмі ўразіла ўрачы-стасць, якая прысутнічала сярод усіх пры-сутных. Але найбольш кранула тое, што Вялікі хрысціянін звярнуўся да прысутных на іх родных мовах. І калі загучала наша беларуская, над нашым сектарам міжво-льна загучалі  радасныя і ўзнёслыя воклічы ўдзячнасці, якія напаўнялі нашыя сэрцы захапленнем  і гонарам за наш беларускі народ. Другі раз сярод прысутных бела-русаў нешта падобнае адбылося калі Папа-мабіль з Янам Паўлам II па заканчэнні лі-тургіі праязджаў побач з нашай пляцоўкай.

З прамовы пантыфіка асабліва хачу ўзгадаць яго словы: «Жыццё хрысціяніна — гэта жыццё ў бурлівым моры. А компасам для яго, каб абавязкова дайсці да мэты, ёсць дзесяць Божых запавядзей. Калі мы не будзем прытрымлівацца компаса, СВА-БОДЫ і ГОДНАСЦІ нам не ўбачыць».

Алесь Грудзіна,

Шклоўская арганізацыя ТБМ

імя Ф. Скарыны.

 

Знойдзеныя дакументы праліваюць святло на гісторыю Жыровіцкага манастыра

Сёлета святкуецца 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра і 550-годдзе цудоўнага з’яўлення Жыровіцкага абраза Ба-гародзіцы. На канец траўня былі запланаваны шматлікія юбілей-ныя мерапрыемствы.

Гэта маляўнічая мясціна сотні гадоў прыцягвала паломні-каў, якія прагнулі чысціні духу, умацавання ў маральных і годных учынках, шукалі мудрай парады празарлівых інакаў, вырашэння набалелых пытанняў, аздараўлен-ня і выратавання з небяспекі. Ра-дуе, што, дзякуючы пільнай працы даследчыкаў, за апошняе дзесяці-годдзе ў інфармацыйнай прасто-ры пашырылася колькасць звестак і фактаў пра гісторыю манастыра.

 

Паводле падання, цудоў-ным чынам у лесе пастухам з’яві-ўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім. Царкоўная трады-цыя адносіць з’яўленне абраза да 1470 года, такая даціроўка ўпер-шыню  зафіксавана ў публікацыі 1721 года каноніка Ісідора Нардзі ў перакладзе на польскую мову (Nardi I. Relazya historyczna o zjawieniu obrazu Najsw Panny Zyrowickiej pod rzadem Bened. Suprasl, 1728), зафіксавана ў нека-торых выданнях XIX-XX ст.

 

Пра існаванне храма ў Жы-ровічах, пабудаванага Іванам Сол-танам  сведчыць копія дакумента  1516 г., які захоўваецца ў архіве Літоўскай метрыкі (АЗР. 1848. Т. 3: [1544-1587]. С. 252).

«Магчыма, невялікі пра-васлаўны манастыр  пры Жыро-віцкай царкве існаваў ужо пры надворным маршалку літоўскім Іване Аляксандравічы Cолтане († к. 1577)», — зрабіў выснову кан-дыдат мастацтвазнаўства Аляк-сандр Ярашэвіч.

Згодна з паданнем іера-манаха Феадосія праз некаторы час пасля пабудовы драўляная царква згарэла, а абраз знік. Але з хуткі часе, (як мяркуюць, гэта ад-бывалося ў 1520 годзе)  цудоўны абраз быў знойдзены на камені непашкоджаным. Гэты камень, які валодае цалебнымі якасцямі, зна-ходзіўся ў алтары царквы ў гонар з’яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці, пабудаванай ў 1672 годзе.

 

У 1613 годзе манастыр перайшоў у рукі базыльянаў (ма-нахаў грэка-каталіцкай Царквы), якія адрадзілі культ Маці Божай і зрабілі манастыр галоўным цэнт-рам Уніі. Першым ігуменам ма-настыра ў часы Уніі быў Іасафат Кунцэвіч.

Дзякуючы цудатворнаму абразу і шчодрасці дабрачынцаў Жыровіцкі манастыр стаў буй-нейшым цэнтрам духоўнага жыц-ця і паломніцтваў вернікаў. Тут шмат разоў адбываліся генера-льныя капітулы ордэна базылья-наў  (1629, 1658, 1659, 1661, 1675, 1679, 1694).

Намаганнямі базыльянаў за часы Уніі быў пабудаваны вялікі манастырскі комплекс з мурава-ных храмаў барочнай архітэктуры. У 1730 г. у прысутнасці дзясяткаў тысяч католікаў візантыйскага і ла-цінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудатворны абраз Маці Божай з Жыровіцкага манастыра быў урачыста каранаваны зала-тымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая абвешчана апякункай і заступніцай беларус-кага народа.

У 1810-1828 гадах манастыр быў рэзідэнцыяй Берасцейскай уніяцкай епархіі, у 1828-1839 гадах — Літоўскай уніяцкай епархіі. У 1839 г. Іосіф Сямашка, карыста-ючыся падтрымкай царскай улады і заступніцтвам імператара Міка-лая I, перавёў частку манахаў Жы-ровіцкага манастыра ў права-слаўе, а ўпартых адправіў на вы-праўленне ў спецыяльна прызна-чыныя для гэтых мэтаў мана-стыры, у тым ліку па-за межамі Беларусі.

Дзякуючы таму, што да ве-расня 1939 года Жыровічы не ўваходзілі ў склад СССР, манастыр ніколі не закрываўся. У міжва-енны час манастырскі храм-Каль-варыя (царква Узвышэння Святога Крыжа) знахозіўся ў карыстанні рыма-католікаў.

У 1945 г. у Жыровіцкім манастыры былі адкрыты пастыр-скія курсы, якія ў 1947 годзе былі ператвораны ў семінарыю. Але ж семінарыя праіснавала толькі да 1963 г. У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося ад-раджэнне манастыра.

У 1989 годзе пасля 26-гадо-вага перапынку, аднавіла працу Менская духоўная семінарыя. У 1991 і 2002 гадах абіцель наведваў маскоўскі патрыярх Алексій II. У цяперашні час манастыр прыцяг-вае да сябе шмат пілігрымаў і турыстаў.

Пра ўнікальныя дакумен-ты, якія праліваюць святло на гіс-торыю Жыровіцкага абраза і ма-настыра паведаміў намеснік ды-рэктара Нацыянальнай бібліятэкі спадар Алесь Суша.

— Адно з самых важных і вядомых (але ў рэчаіснасці мала кім бачаных) дакументальных све-дчанняў з гісторыі Жыровіцкага манастыра — знакамітае Жыровіц-кае Евангелле, якое яшчэ называ-юць Евангеллем Сапегі. Так яно называецца, бо ў кнізе маецца ўкладны ўласнаручны запіс канц-лера Льва Сапегі — асобы надзвы-чай добра вядомай у нашай гіс-торыі

Да нашых дзён захаваліся арыгінальныя кнігі цудаў, якія адбываліся ля Жыровіцкага абраза Багародзіцы, запісаныя яшчэ ў ХVII-ХVIII ста-годдзях.

Найбольш стара-жытная і каштоўная з іх была складзена ў пачатку ХVII стагоддзя непасрэдна ацалелымі і ўратаванымі людзьмі, якія засведчылі пра тыя цуды, што адбы-ліся з імі ці з іх блізкімі. Апі-санне цудаў складае ас-ноўную частку вялікай рукапіснай кнігі. Апісанні зроблены як па-беларус-ку, так і па-польску. Калі першыя цуды (за 1558-1619 гг.) былі запісаны ад-ным упэўненым почыр-кам пісца, то далейшыя запісваліся рознымі лю-дзьмі — рознымі почыркамі і на розных мовах. Сярод людзей, з якімі адбываліся цуды, былі прадстаўнікі розных сацыя-льных станаў, у тым ліку вядо-мыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы.

Падобныя спісы вяліся ля найбольш важных святыняў, якія славіліся сваёй цудадзей-най сілай. Яны сведчылі пра выратаванне ад цяжкіх хвароб, загойванне невылечных ран пасля малебных зваротаў да Божай Маці, Ісуса Хрыста і святых і з’яўляюцца адлюстра-ваннем характару рэлігійнага жыцця ў Беларусі. Дзякуючы падрабязнай фіксацыі слава пра Жыровіцкі абраз разляцелася да-лёка за межамі Беларусі. Ужо ў ХVII і ў ХVIII  стагоддзях свет па-бачыла некалькі выданняў, якія ўключалі апісанні цудаў, у тым ліку на замежных мовах, — паведаміў А.А. Суша.

 

Нядаўна адразу некалькі выданняў, прысвечаных святой мясціне,  пабачылі свет: энцыкла-педычны даведнік «Жыровічы: пад святым пакровам»  выйшаў у «Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі».

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» раскрыла тэму па-свойму — праз кнігу паэзіі «Святло з Жыровіч». Яе аўтар, чалавек надзвычай цікавага і пакручастага лёсу, — сын вядомага скульптара, былы выкладчык музыкі, філосаф, публіцыст Алег Бембель, ён жа паэт Зніч, які ўжо шмат гадоў не-парыўна звязаны са святым мес-цам. Ён прайшоў шлях ад смя-ротна хворага паслушніка Алега да інака Мікалая і манаха Іаана, насельніка Свята-Успенскага Жы-ровіцкага манастыра, і з цягам часу менавіта вера стала адным з асноўных матываў ягонай твор-часці.

Кніга вядомага беларускага мастацтвазнаўца, музейшчыка Аляксандра Ярашэвіча «Жыро-віцкі Свята-Успенскі манастыр» ужо выходзіла ў выдавецтве «Бела-русь» больш за 10 гадоў таму. Але сёлета яна была практычна цалкам абноўлена і перавыдадзена. Аўтар абапіраўся на навуковыя факты і даследаванні, але пры гэтым сці-сла, ёміста і даступна для самага шырокага кола чытачоў распавёў гісторыю Жыровіцкага манасты-ра з часу заснавання да нашых дзён. Гэты аповед на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай — маляўніча аформлены ў падарун-кавым выданні. 15 траўня ў фар-маце on-line канферэнцыі адбу-дуцца ХVІ Міжнародныя кніга-знаўчыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю заснавання Жыровіц-кага манастыра.

Падрыхтавала

Эла Дзвінская.

  1. Жыровіцкі Свята-Ус-пенскі манастыр і цудатворны абраз.
  2. Фрагмент гістарычнага дакумента.
  3. Жыровіцкае Евангелле.

 

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Значна меншую каштоў-насць для студэнтаў уяўляе ката-ліцкае вызнанне (34,9% першакур-снікаў і 52,2% пяцікурснікаў прызнаюць станоўчую ролю ка-таліцызму). Тэндэнцыйнае ўспры-няцце каталіцызму як ворага сла-вянства, ворага навукі і нацыяна-льнай культуры ў савецкай гіста-рычнай свядомасці непазбежна адбілася на рэспандэнцкай ацэн-цы. (Таксама трэба ўлічыць, што студэнты гомельскага рэгіёна ка-рыстаюцца пераважна культур-ным вобразам, стэрэатыпам у ад-носінах да каталіцкай царквы, не маючы практыкі кантактаў з яе дзейнасцю). 34,9% першакурсні-каў і 28,3% пяцікурснікаў не зма- глі вызначыць ролю рыма-каталіц-кай царквы ў ХVII стагоддзі. Інакш выглядае сітуацыя з грэка-ката-ліцызмам (уніяцтвам). Недасвед-чанасць першакурснікаў (51,2%) у грамадскай ролі ўніяцтва на Бе-ларусі замяняецца станоўчай ацэнкай (60,9%) на пятым курсе. Пэўная інфармацыя, звязаная перш за ўсё з вытлумачэннем па-трыятычнай ролі ўніяцтва ў заха-ванні мовы і звычаяў беларусаў, садзейнічала фарміраванню ў працэсе навучання пазітыўнай гістарычнай каштоўнасці. Рэфар-мацыя на Беларусі, увогуле высо-ка ацэненая студэнтамі (71,7% пяцікурснікаў), не падаецца апы-танымі адназначна як фактар яе на-вуковага і культурнага развіцця, напэўна, з-за недахопу ў навучанні канкрэтных звестак (не могуць ад-казаць 48,8% першакурснікаў і 28,2% пяцікурснікаў). Увогуле, ідэя найноўшай гісторыяграфіі аб гар-манізацыі грамадства Рэчы Па-спалітай шляхам культурнага ўздзеяння ўсіх рэлігійных плыняў і напрамкаў не знаходзіць пакуль эмпірычнай падтрымкі ў гіста-рычнай аўдыторыі, хаця гомель- скія выкладчыкі менавіта ацноль-кава ацанілі грамадскія ролі ўсіх вызнанняў (85,7%). Станоўчая ацэнка дзейнасці рэлігійных плы-няў на Беларусі пакуль слаба пад-мацаваная гістарычнымі ведамі. Большасць апытаных не можа вы-значыць гістарычную ролю А. Ша-птыцкага, М. Сматрыцкага, П. Скаргі, Я. Кунцэвіча — вядомых рэлігійных дзеячаў усходнеславян-скага рэгіёна.

Цікавыя вынікі дае аналіз рэспандэнцкага стаўлення да цыві- лізацыйнага гістарычнага пады-ходу ў дачыненні да Беларусі. Уяў-ленне ад падвойным характары беларускай культуры: алначасова «ўсходнім» і «заходнім» — прыма-ецца большасцю апытаных. Калі ідэнтыфікацыя цывілізацыйнага тыпу Беларусі як «заходнееў-рапейскага» адбываецца ў 72,1% і 76,1% ад груп студэнтаў, то «візан- тыйска-ўсходні» тып прыпісвае Беларусі толькі 46,5% першакурс-нікаў і 67,4% пяцікурснікаў. Лёг-касць «заходняй ідэнтыфікацыі» можа быць патлумачана як наяў-насцю гістарычных (і паўсядзён-ных) ведаў аб Захадзе, так і свядо-мым наданнем прыярытэту заход-нім каштоўнасцям, прызнаннем неад’емнасці гісторыі Беларусі ад Еўропы. (Ідэнтыфікацыйная роз-ніца захоўваецца і ў выкладчыкаў — 100% і 85%).

Адной з найбольш адмет-ных рыс функцыянавання гіста-рычнай свядомасці ўяўляецца працэс персаніфікацыі гісторыі. Зцольнасць рэспандэнтаў у на-шым даследаванні вызначыць на-цыянальных герояў можа свед-чыць аб узроўні нацыянальнай свадомасці і моцы культурнай су-вязі асобы з нацыяй. Сярод най-часцей называных студэнтамі дзе-ячоў Беларусі — Францішак Ска-рына (85,4% апытаных), Кастусь Каліноўскі (36%), Ефрасіння По-лацкая (33,7%), Вітаўт (30,4%), Мікола Гусоўскі (24,7%), Янка Купала (19,1%), Пётр Машэраў (18%), Максім Багдановіч (13,5%), Леў Сапега (12,4%), Якуб Колас (10,1%). Пададзеныя асобы прад-стаўляюць розныя гістарычныя перыяды (Сярэднявечную, «Ад-раджэнцкую», Новую і Навейшую эпохі), дэманструючы свядомас-нае пазбаўленне ад дэфармацыі «да» і «пасля» кастрычніцкай гіс-торыі. Большасць названых асоб не прадстаўляе «гераічную», са- цыяльна-палітычную гісторыю Беларусі, але гісторыю яе культу-ры, духу. Скарына, Гусоўскі, Ку-пала, Багдановіч, Колас, Ефрасіння — геніі беларускага, духу, якія сцвя-рджалі нацыянальную саматоес-насць беларусаў розных сгагод-дзяў, што ў нашай гісторыі пада-ецца падзвіжніцтвам. З другога бо-ку, Вітаўт, Каліноўскі — як нацы-янальныя сімвалы маюць яркія рысы герояў, змагароў за Радзіму, што адстойвалі палітычную сама-стойнасць нашых продкаў. Леў Сапега выступае ў гэтым кантэк-сце сімвалам дзяржаўнай і сацы-яльнай стабільнасці, гарантам правасуддзя (як складальнік Ста-тута 1588 г.), Пётр Машэраў, які ў шэрагу гістарычных постацяў прадстаўляе XX стагоддзе, сімва-лізуе для многіх беларусаў разум-нага і годнага дзяржаўнага мужа. Калі Скарына і Каліноўскі папу-лярныя аднолькава ва ўсіх групах апытаных, то Ефрасінню Полац-кую і Міколу Гусоўскага больш цэняць першакурснікі (42% і 48,8% супраць 26,1% і 2,2% на пятым курсе). Першакурснікі вылучаюць з ліку беларускіх дзеячоў класікаў айчыннай літаратуры Янку Купа-лу (25,6% супраць 10,9% на 5 кур-се) і Якуба Коласа (18,6% супраць 2,2%). У той жа час пяцікурснікі дэкляруюць сваю прыхільнасць да П. Машэрава (78,3% студэнтаў-выпускнікоў адзначаюць яго ста-ноўчую ролю ў гісторыі і толькі 41,9% першакурснікаў). Устойлі-васць папулярнасці вылучаных персанажаў падмацаваная і ана-лагічнымі дадзенымі ў групе вы-кладчыкаў (Скарына, Каліноўскі, Купала, Колас, Л. Сапега, П. Ма-шэраў).

Успрыняцце айчыннай гіс-торыі праз прызму дзяржаўнага і культурнага самасцвярджэння бе-ларусаў дэманструецца рэспан-дэнтамі пры вызначэнні найвялік-шых падзей у гісторыі Беларусі. Так, 24,7% студэнтаў вылучылі як такую падзею «ўтварэнне Рэспуб-лікі Беларусь», 21,4% студэнтаў — «утварэнне Вялікага Княства Лі-тоўскага», 13,5% студэнтаў — «ут-варэнне Беларускай Народнай Рэспублікі». З найбольш важкіх культурна-гістарычных здабыткаў беларусаў рэспандэнты пазначылі кнігадрук (11,2%) і Статуты Вялі-кага Княства Літоўскага (9%).

Спісу найпапулярнейшых беларускіх дзеячоў адпавядае, вы-нікаючы з адказаў апытаных, гру-па гістарычных асоб з нададзенай ім негатыўнай роляй для нацыя-нальнай гісторыі. Гэта Сталін (61% апытаных), Ленін (27%), Гітлер (18%), Кацярына ІІ (7%), Брэжнеў і Берыя (па 6,2%).

Найбольш частыя негатыў-ныя ацэнкі падзей у нацыянальнай гісторыі тычацца Другой Сусвет-най вайны (31,5%), рэвалюцыі 1917 года (16,9%), аварыі на Чар-нобыльскай АЭС (13,5%). Таксама студэнты адзначаюць адмоўную ролю ў беларускай гісторыі фашы-зму (18%), сталінізму (15,7%), камунізму (14,6%). Усе ацэнкі ахопліваюць гістарычны працэс XX стагоддзя і прывязаныя перш за ўсё да нямецкай акупацыі Бе-ларусі і палітычнай практыкі Са-вецкай дзяржавы. Увогуле, боль-шасць апытаных студэнтаў адмоў-на ставіцца да палітычна навязанай ідэалогіі (53,5% першакурснікаў і 57,4% пяцікурснікаў адмаўляюць у станоўчай ролі сацыялізму), у той час, як выкладчыкі застаюцца ў гэтым пытанні няпэўнымі (57,1% не можа вызначыць ролю сацыялі-зму), адмаўляючы перш за ўсё пэўныя палітычныя практыкі (сталінізм, бальшавізм). Тым не менш, большасць апытаных не ўхваляе і распаду СССР, звязваю-чы з ім, напэўна, пагрозу для палі-тычнай і эканамічнай стабільнасці краіны.

Спектр ацэнак падзей ай-чыннай і сусветнай гісторыі, пра-панаваны рэспандэнтамі, дазваляе меркаваць аб пэўнай сістэме каш- тоўнасцей, уласцівай гісторыкам. Так, большасць апытаных станоў-ча ацэньвае магдэбургскае права, адмену прыгону, раўнапраўе жан-чын, аддаючы тым самым пера-вагу ўсталяванню ў гісторыі пра-воў чалавека (эканамічных, палі-тычных, асабістых). Зацікаўле-насць у нацыянальна-дзяржаўнай незалежнасці праяўляецца ў ста-ноўчых ацэнках бітвы пад Грун-вальдам, Люблінскай уніі 1569 г., у адмоўнай ацэнцы падзелаў Рэчы Паспалітай (58,1% перша- і 47,8% пяцікурснікаў).

Большасць апытаных ухва-ляе дзейнасць Беларускага Народ-нага Фронту (60,5% першакурс-нікаў, 52,2% пяцікурснікаў), не ўхваляе існаванне калгасаў (адпа-ведна 60,5% і 54,4% студэнтаў).

Аналіз сучаснага стану бе-ларускай гістарычнай свядомасці, праведзены на матэрыяле адказаў гісторыкаў (навучэнцаў і выклад- чыкаў) Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дае падставы мер- каваць аб значных зрухах у на-прамку набыцця ёй сапраўды на-цыянальнага, аб’ядноўваючага і арганічнага характару. Перавага гуманітарных і нацыянальных ка-штоўнасцей у светапоглядзе, ціка-васць да айчыннай гісторыі і адно-сна добрае яе веданне — усё гэта сведчыць на карысць новага разу-мення гістарычнага працэсу і па-будовы нацыянальнай гістарыч-най канцэпцыі. Як вынікае з ана-лізу, гістарычная свядомасць го-мельскіх гісторыкаў знаходзіцца яшчэ толькі на шляху да такой кан-цэпцыі, шмат у чым не пазбаў-леная яшчэ няпэўнасці, а то і кан-серватызму палітычнага кшталту. Шмат якія канцэптуальныя ідэі новай гісторыяграфіі яшчэ не адбіліся ў свядомасці навучэнцаў (як і іх выкладчыкаў), пэўныя прыярытэты, вызначаныя ў апы-таных, падаюцца нам пакінутымі ў спадчыну савецкай гістарычнай ідэалогіяй. Аб кансерватызме фар-міравання гістарычнай свялома-сці гомельскіх студэнтаў сведчыць і адсутнасць сталых разыходжан-няў у ацэнках, зробленых першым і пятым курсамі, якія пачыналі сваё навучанне ў розных дзяржаў-на-палітычных умовах. Тым не менш, адказы рэспандэнтаў гаво-раць аб відавочнай дынаміцы гіс-тарычнага разумення ў бок ства-рэння новага, уласна беларус- кага навуковага і грамадскага светапогляду.

 

 

  • 3. Гістарычны шлях Беларусі

(Вынікі даследавання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце)

 

Сёння ў Рэспубліцы Бела-русь назіраецца цікавасць яе жы-хароў да сваёй гісторыі, да ўжо вя-домых гістарычных фактаў, і, аса-бліва, да яшчэ невядомых фактаў і падзей. Гэта і зразумела, паколькі з’яўляецца аксіёмай тое, што на-роды звяртаюцца да гісторыі час-цей тады, калі перад грамадствам узнікаюць новыя задачы. А перад грамадзянамі Рэспублікі Беларусь сёння стаіць сапраўды грандыёз- ная задача: пабудаваць дэмакра-тычную, незалежную, суверэн-ную дзяржаву.

Цікавасць у беларускага народа да сваёй гісторыі выклікана таксама крызісам як гістарычнай, так і нацыянальнай самасвядомас- ці. А што гэта так, сведчаць вынікі даследавання.

Большасць апытаных пята-га курса (86,7%) лічыць, што добра ведае гісторыю Беларусі. Што да-тычыцца першага курса, то 56,8% сцвярджаюць, што ведаюць яе добра, а 39,2% — што слаба. Боль- шасць выкладчыкаў (75%, 6 чал.) таксама адказалі, што добра ве- даюць гісторыю Беларусі.

Добрыя веды гісторыі Бе-ларусі нельга ўявіць без добрых ве- даў гісторыі свайго краю, рэгіёна, вобласці. Па-гэтаму студэнты- гіс-торыкі Гродзенскага ўніверсітэта павінны добра ведаць гісторыю Гродзенскай губерні. У сваю чар-гу, немагчыма вывучаць і добра ведаць гісторыю Гродзенскай воб-ласці без ведаў гісторыі Літвы і Польшчы. Большасць студэнтаў першага курса адказалі, што слаба ведаюць як гісторыю Літвы (54,9%), так і гісторыю Польшчы (52,9%). Большасць рэспандэнтаў пятага курса сцвярджаюць, што добра ведаюць гісторыю Польш-чы (60%), і 70% адказалі, што або зусім не ведаюць гісторыю Літвы, або ведаюць яе слаба. Большасць выкладчыкаў адказала так, як і сту-дэнты пятага курса: добра веда-юць гісторыю Польшчы 87,5%, гісторыю Літвы лічаць, што добра ведаюць 50% выкладчыкаў.

Гісторыю Расіі пераважная большасць як студэнтаў (90,2% — першы курс, 91,1% — пяты курс), так і выкладчыкаў (87,5%) веда- юць добра.

Такім чынам, згодна з адка-замі рэспандэнтаў, гісторыю Расіі студэнты-гісторыкі ведаюць ле-пей, чым гісторыю Вялікага Кня-ства Літоўскага.

Здавалася б, студэнты-гіс-торыкі павінны сёння цікавіцца тым, дзе больш слабыя веды. Гэта значыць, што студэнты Гродзен- скага ўніверсітэта павінны больш цікавіцца гісторыяй сённяшніх суседзяў: Літвы і Польшчы, а ў ста-ражытнасці — гісторыяй адзінага народа Вялікага Княства Літоў-скага — ліцвінаў. Але ж адказы ін-шыя. Толькі большасць студэнтаў першага курса аднолькава ціка-віцца як гісторыяй Расіі (66,7%), так і гісторыяй Беларусі (66,7%). Сту-дэнты пятага курса ў асноўным ці-кавяцца гісторыяй Расіі (46,7%), Англіі (40%), Беларусі (37,8%), Польшчы (31,1%). Выкладчыкі таксама цікавяцца гісторыяй Расіі (37,5% — 3 чал.), Германіі (37,5%), ЗША (37,5%). Цікавасці да гісторыі Літвы ў адказах няма.

Такім чынам, як студэнты, так і выкладчыкі згодна з адка- замі не толькі добра ведаюць, але ж і цікавяцца гісторыяй Расіі. Што датычыцца ведаў гісторыі Бела-русі, то нам здаецца, нельга іх лі-чыць добрымі без дастатковых ведаў гісторыі Літвы і Польшчы, улічваючы асаблівасць рэгіёна.

Большасць рэспандэнтаў як першага, так і пятага курсаў лі- чыць, што і Люблінская, і Крэўс-кая уніі мелі станоўчы ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі. А гэта — дадатковае сведчанне таго, як многа агульнага ў гісторыі сёння-шніх трох незалежных краін: Бела-русі, Літвы, Польшчы.

 

(Працяг у наступным нумары.)

 

ДЫСТАНЦЫЙНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ: ПАСЛУХАЦЬ ЦІШЫНЮ

Грамадскія актыві-сты з Гарадзеі вырашылі, што адзначыць Дзень Пера-могі можна без вялікага натоўпу і гучных прамоў. Што і як было ў гады вайны на фронце, ведае кожны да-рослы беларус з  успамінаў дзядоў, бацькоў ці блізкіх родзічаў, якія прайшлі бая-вымі дарогамі. А як жылося пад акупацыяй — ад бабуляў і маці, якія з надзеяй чакалі сваіх з вайны, складвалі за абразы дарагія салдацкія трохкутнічкі.  Гэтая сямей-ная, мясцовая — самая праў-дзівая, самая кранальная  ін-фармацыя. З яе і складаецца вялікая панарама агульна-народнага гора і змагання, любові і нянавісці, веры і надзеі. Што но-вага скажуць з трыбун?

Таму 9 траўня невялі-кай грамадкай сабраліся ля брацкай магі-лы, што непада-лёк ад  чыгункі.

— Ішоў сюды, каб з гэ-тага пагорка па-глядзець на сваю Гарадзею, парадавацца сонечнаму дню, паслухаць цішыню, павітаць знаёмых, — кажа Алег Гунько. Яго сябар і надзейны паплечнік Адам Скачко лічыць, што Свята Перамогі — гэта найперш дзень успамінаў і разваг пра лёсы  ваеннага пакалення і наступнікаў. Барыс Шпакоў-скі да абеліска «Слава ге-роям » прыйшоў з партрэ-там свайго бацькі, каб за-сведчыць сыноўнюю ўдзяч-насць роднаму чалавеку.

Гэтак жа і надалей, кожны сам для сябе, не па абавязку, а па духоўнаму за-кліку, плануюць гарадзейцы пабываць на радзіме паэта Уладзіміра Жылкі, наве-дацца да мемарыяла рас-страляным габрэям, пра-доўжыць даўнюю акцыю «Клумба памяці ад ТБМ».

Калі сам па  сабе, дык больш сумленна і шчыра, лічаць яны,  …і каранавірус не возьме.

Вольга Карчэўская, Нясвіж, ТБМ.

 

Дагледзець магілу ветэрана

Кожны год ТБМ імя Ф. Сарыны го-рада Магілёва да Міжнароднага дня аховы помнікаў і памятных мясцін ладзіць некалькі мерапрыемстваў: прыбіраем занядбаныя помнікі, праводзім экскурсіі і лекцыі. Сёлета ў сувязі з эпідэміяй нічога з вялікаю гра-мадою не атрымаецца і таму вырашылі арганізаваць некалькі лакальных акцый. Праз знаёмых даведаліся, што ў Магілёве на могілках у Пашкаве ёсць занядбанае пахаванне ветэрана вайны Малашэнкі Ва-сіля, які родам з Касцюковіцкага раёна.

Дамовіўся з гісторыкам СШ 34 спа-дарыняй Галінай Бяляевай, што возьмем рыштунак і 26 красавіка пойдзем ў Пашкава. Магілу адразу было цяжка адшукаць, бо могілкі вялікія. Нарэшце ў сектары 11 зна-йшлі занядбаную магілу, якую суседзі ўжо ператварылі ў сметніцу: нават закінулі ў агароджу стары жалезны помнік.

І туга б нам прыйшлося, каб не сы-ны Галіны Мікалаеўны: Зміцер і Максім. Вынеслі на сметнік жалеззе, прыбралі граб-лямі смецце і лісце, пафарбавалі агароджу.

Як прыйшоў дадому, то пазваніў у Касцюковіцкі раённы краязнаўчы музей і папрасіў навесці звесткі па ветэрану Ма-лашэнку В. Д., бо варта паспрабаваць даве-дацца наконт яго сваякоў і больш дакладнай біяграфіі. Калі сваякоў не засталося, то прыйдзецца браць шэфства…

Алег Дзьячкоў, Магілёў, ТБМ.

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў траўні

Абрамовіч Маргарыта Паўл.

Абухоўскі Юры

Адамковіч Аляксандр Эдмун.

Азарка Вольга Уадзіміраўна

Акуленка Міхаіл

Александровіч Разалія Адам.

Алесіна Таццяна Міхайлаўна

Аляшчэня Мікалай Мікал.

Анапрыенка Ірына

Анішчык Барыс Вітальевіч

Апалька Жанна Віктараўна

Арлоў Валянцін Мікалаевіч

Аскерка Зміцер

Астахновіч Андрэй Казіміравіч

Астроўская Аксана Барысаўна

Аўсейка Канстанцін

Бабіч Юры Міхайлавіч

Багданчык Зміцер Віктаравіч

Бакшун Валянціна

Баланчук Эдуард Мікалаевіч

Баранік Міхась Антонавіч

Баркун Юры Васільевіч

Бародзіч Сямён Дзмітрыевіч

Баронік Міхал Антонавіч

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч

Барыс Сымон Вікеньцевіч

Бахун Сяргей Пятровіч

Белавокая Наталля

Бельскі Аляксандр Міхайлавіч

Богуш Святлана Яўгенаўна

Бордак Уладзімір Адамавіч

Боўжык Аляксандр Сцяпан.

Брыцько Уладзімір

Буднік Янка Фёдаравіч

Буз Андрэй Віктаравіч

Буката Людміла Аляксандр.

Буката Надзея Эдвардаўна

Бурдыка Дзмітры Анатольевіч

Бутэнка Зміцер Сямёнавіч

Быкава Надзея Мартынаўна

Быстранкова Таіса Вікенц’еўна

Бяйдук Наталля

Вайцэховіч А.Р.

Валіцкая Іна

Валошчык Мікола Антонавіч

Валчок Ліля

Вараб’ёў Уладзімір Раманавіч

Варонін Улас Канстанцінавіч

Васілеўская Кацярына

Васільева Кацярына

Васільчук Іван Дзмітрыевіч

Ваўчок Крысціна

Вішнеўская Дар’я Дзмітрыеўна

Галубовіч Вольга

Галустаў Эдуард

Ганчарык Марыя Яраславаўна

Гарбачэўскі Васіль

Гаўрыленка Юлія Міхайлаўна

Гладкі Леанід Анатольевіч

Глямбоцкая Рэната Аляксанд.

Гнеўка Анатоль Лявонавіч

Гоўша Уладзімір Міхайлавіч

Грудзіна Аляксандр Пятровіч

Грумо Зміцер

Грышкевіч Кірыла Уладзімір.

Гундар Уладзімір Тадэвуш.

Гуркоў Ігнат Дамінік Алякс.

Гусак Станіслаў Рыгоравіч

Давыдзік Кацярына Канстанц.

Дайлідзёнак Крысціна Васіл.

Даніловіч Раіса

Дзмітрыеў Андрэй Уладзімір.

Дзяконскі Аляксандр Алякс.

Драўніцкая К.М.

Драўніцкі Іван Пятровіч

Дрозд Галіна

Дубейка Ірына Восіпаўна

Дубовік Іосіф Вацлававіч

Думанскі Аляксандр

Жабінская Марыя Пятроўна

Жолуд Эдуард Васільевіч

Жукава Вікторыя Паўлаўна

Жукоўская Таццяна Яўгенаўна

Жураўлёва Таццяна Сяргеўна

Жураўскі Уладзімір Мікал.

Жылач Таццяна Міхайлаўна

Зайцаў Андрэй Мікалаевіч

Іванова Анфіса Міхайлаўна

Іода Тамара Мікалаеўна

Ісайкіна Вольга Юр’еўна

Кабылка Віталь

Кавалавіч Мікалай Антонавіч

Кавалёў Станіслаў Аляксандр.

Кавальчук Галіна Тадэвуш.

Кавальчук Ігар Аляксандравіч

Кавальчук Часлаў Францавіч

Казакевіч Юры Іосіфавіч

Калакольцава Аліна

Калацкая Вольга

Калеснікава Алена Уладзімір.

Калінін Вальдэмар

Каляда Ніна Фёдараўна

Камандзірчык Алесь Аляксан.

Камко Наталля Юр’еўна

Кампанеец Святлана Юр’еўна

Кандракоў Міхаіл Валер’евіч

Кандратовіч Ігар

Кандратовіч Ян Янавіч

Кандрацьеў Андрэй Васільевіч

Карабач Алег Віктаравіч

Карнееў Віктар Васільевіч

Карнілава Наталля Яўгенаўна

Кароль Маргарыта Міхайл.

Карпінская Юлія

Карповіч Андрэй Іванавіч

Карцель Настасся

Касавец Іван Язэпавіч

Касцюк Георг Васільевіч

Касцюкевіч Зміцер Станіслав.

Каўлярова Т. М.

Клуйша Яніна Іосіфаўна

Кляшторная Майя Тодараўна

Корзан Сцяпан Уладзіміравіч

Корзан Уладзімір Сцяпанавіч

Корзан Яніна Браніславаўна

Кот Алена

Коўган Сяргей Яўгенавіч

Кравец Дзмітры Юр’евіч

Красоўская Ганна Казіміраўна

Крук Віктар Фёдаравіч

Круцікаў Уладзімір Уладзім.

Кручкоў Сяргей Мікалаевіч

Кудзякін Віталь Пятровіч

Кудрашоў Віктар

Кузьміч Таццяна Адамаўна

Кульбянкова Іна

Лабачоў Яўген Дзмітрыевіч

Лагун Вольга Эдвардаўна

Лапо Аляксандр Іванавіч

Латоцін Лявон Алякандравіч

Лаўранцова Алена Уладзімір.

Лебедзева Наталля Мікалаеўна

Леўчанкаў Васіль Мікалаевіч

Леўшык Станіслаў Станіслав.

Лук’янцаў Кірыла

Лытнёў Міхаіл

Люмарова Галіна Сяргееўна

Ляскоўская Зоя Нікіфараўна

Майсеня Людміла Іосіфаўна

Макарскі Андрэй Георгіевіч

Макарчык Уладзімір

Макрыцкая Таццяна  Міхайл.

Максімчук Раман Уладзімір.

Малашчанка Таццяна Сярг.

Маліноўскі Яўген Лявонцьевіч

Малышава Галіна

Малько Пётр Іванавіч

Мальцава Ганна Валянцінаўна

Марцінкевіч Яўгенія

Мацвеева Таццяна Генадзеўна

Мацвееў Максім Іванавіч

Мекшыла Мікалай

Мех Аляксандр Васільевіч

Міхно Міхаіл Васільевіч

Міхноўскі Мікалай Уладзім.

Міцкевіч Кастусь

Міцкевіч Яўген Фаміч

Моніч Алесь

Мурашка Людміла Мікал.

Муха Валянцін Станіслававіч

Мяснянкіна Ала Міхайлаўна

Навасельская Таццяна Уладз.

Нагорная Тамара Іванаўна

Нароўская Ала Мікалаеўна

Нарушэвіч Міхаіл Алегавіч

Натынчык Уладзімір Алякс.

Ніжанкоўская Ірына Уладзіс.

Нікіпорчык Віктар

Новікаў Аляксандр Сяргеевіч

Отчык Андрэй

Падгайская Людміла Лаўрэнц.

Палітава Дзіяна Паўлаўна

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

Паплаўская Ірына Станіслав.

Паўлініч Валеры Валерыевіч

Паўловіч Віктар Сяргеевіч

Паўтаржыцкі Канстанцін Бран.

Пашкевіч Ігар

Пералыгін Алесь

Пожанька Ігар Леанідавіч

Пратасавіцкая Марыя Георг.

Праташчык Людміла Віктар.

Праўдзін Віктар Аляксандр.

Пуцікаў Ілля

Пушкін Ігар Аляксандравіч

Пыжык Аляксей

Пясецкая Таццяна Уладзімір.

Пяткевіч Таццяна Віктараўна

Пятрашка Майя

Пятроўскі Віктар Вячаслав.

Рагачоў Юры Усеваладавіч

Радзюк Алена Іванаўна

Радзюк Уладзімір Сяргеевіч

Разумейчык Юры Васільевіч

Рачэўскі Станіслаў Рыгоравіч

Рубанік Таццяна

Руды Аляксей Уладзіміравіч

Руткевіч Вераніка Антонаўна

Рухлова Тамара

Рымша Фаіна Ціханаўна

Сабуць Галіна Эдмундаўна

Савук Аляксандр Юр’евіч

Салаўёў Зміцер Сяргеевіч

Салговіч Вольга Віктараўны

Салодкі Юры Часлававіч

Самасюк Ганна

Самойленка Арцём Сяргеевіч

Серакова Вольга Канстанцін.

Сердзюкова Марыя Васіл.

Сідар Маргарыта

Сідаровіч Яніна Дзмітраўна

Сілкова Раіса Іванаўна

Сільвановіч Станіслаў Алёйз.

Сіўко Франц Іванавіч

Смалянчук Аляксандр Фёдар.

Снітко Вольга Уладзіміраўна

Снітко Галіна Мікалаеўна

Станевіч Тамара Іосіфаўна

Станевіч Юры

Сташэўскі Яўген Адамавіч

Строкач Аляксандр Пятровіч

Стукаў Віктар Якаўлевіч

Сцефановіч Рамуальд

Сяліцкая Рыта

Талкачыкава Кацярына Аляк.

Таневіч Галіна Янаўна

Тарасенка Уладзімір Мікал.

Трахімчык Уладзімір Іванавіч

Тырсін Васіль Анатольевіч

Тышкевіч Галіна Францаўна

Фадзеева Таццяна Мікалаеўна

Харанека Святлана Станісл.

Харланчук Аляксандр Анат.

Хатара Мацвей Леанідавіч

Хвайніцкі Часлаў Сіманавіч

Хітрун Ілья Андрэевіч

Холеў Станіслаў Браніслававіч

Хоміч Генадзь Рыгоравіч

Храмлюк Марыя Іосіфаўна

Цаўлоўскі Канстанцін Дзмітр.

Церпугова Алена Фёдараўна

Цітоў Леанід Сцяпанавіч

Цюрын Аляксей Сяргеевіч

Цялюк Мікалай Алегавіч

Чарнышова Алена Аляксанд.

Чухліб Наталля

Чучвага Наталля Мікалаеўна

Чхаідзэ Георг

Чэчат Віктар Аляксандравіч

Шабуня Ніна

Шавель Вольга Мікалаеўна

Шантар Дзіяна Георгіеўна

Шапуцька Віктар Аляксандр.

Шарах Мікола Аркадзевіч

Шароў Георг Іванавіч

Шарыпкін Генадзь Леанідавіч

Шаўкера Алег

Шахаб Дар’ян

Шахмуць Ніна Іванаўна

Шашытайшвілі Марыя Уладз.

Шкірманкоў Фелікс Уладзім.

Шошын Руслан Алегавіч

Шупенька Ірына Аляксандр.

Шуткін Сяргей Сяргеевіч

Шчарбіна Святлана

Шчэрба Святлана Мікалаеўна

Шык Кірыл Іванавіч

Шыла Уладзімір Аляксандр.

Шыманіца Ала Іванаўна

Шышкавец Ала Аркадзеўна

Юрэвіч Генрых Іосіфавіч

Язвінскі Артур Аляксандр.

Якубчык Генрых

Яніцкая Мая Міхайлаўна

Ярмалінская Ніна Адамаўна

Ярохаў Уладзімір Пятровіч

Яфімчык Генадзь Генадзевіч

Яцыновіч Святлана

 

Навіны Германіі

«Самае складанае — арганізаваць час»

Як школьнікі Берліна навучаюцца дыстанцыйна і абмяркоўваюць каронавірус з настаўнікамі

Зыгрун Дорынг працуе ў нямецкім фондзе «Памяць, адказ-насць і будучыня». У межах су-польных праектаў не раз прыяз-джала ў Беларусь. Сям’я Зыгрун жыве ў раёне Кёпенік на паўд-нёвым усходзе Берліна. Яе мало-дшы сын, 14-гадовы Бела, вучыцца ў 8 класе гімназіі.

— Адукацыя ў Германіі — справа дэцэнтралізаваная. Кожная федэральная зямля вырашае аду-кацыйныя пытанні па-свойму, па-чынаючы ад падручнікаў і гро-шай на абеды і заканчваючы наву-чальным працэсам, — тлумачыць Зыгрун. — У Берліне паралельна дзейнічаюць дзве сістэмы. Пасля малодшай школы — 1-6 класы, дзіця можа паступіць альбо ў гімназію і атрымаць «абітур» (атэстат) праз шэсць гадоў, альбо вучыцца ў Sekundarschule да 13 класа. Пра-грамы вельмі падобныя. Розніца ў тым, што ў школе меншая на-грузка і больш павольны навуча-льны працэс.

 

Гімназія Белы побач з до-мам — на ровары 7-8 хвілін. З 17 сакавіка ён вучыцца дыстанцый-на. У ягоным класе 32 вучні. Усяго ў гімназіі больш за 500 дзяцей.

— За некалькі дзён класная кіраўніца Белы папярэдзіла пра пераход на дыстанцыйнае наву-чанне, — кажа Зыгрун. — Спачатку заданні дасылалі праз электрон-ную пошту, кожны выкладчык пазначаў тэрмін, да якога трэба выканаць працу. Пасля настаўніца зрабіла кожнаму вучню акаўнт на платформе Lernraum Berlin — «на-вучальная прастора Берлін». У першы час, калі на платформе быў аншлаг, усё працавала вельмі ма-рудна. Звычайна пляцоўкай кары-сталіся вучні 11, 12, 13 класаў. Ад-нак у сувязі з каранавірусам на ёй зарэгістравалі і маладзейшыя класы.

 

Па большасці прадметаў вучэбны працэс выглядае так: ву-чань спампоўвае заданні, выкон-вае іх і да пазначанага тэрміну вяртае настаўніку. Часам дзецям прызначаюць дадатковыя анлайн-актыўнасці па-за платформай.

— Настаўніца французскай мовы зрабіла падборку фільмаў па граматыцы, і заданні трэба бы-ло выконваць па праглядзе. На-стаўнік гісторыі таксама раіць фі-льмы, прысвечаныя знакамітым людзям альбо пэўным падзеям, — каментуе Зыгрун.

 

Па яе словах, шмат зале-жыць ад асобы выкладчыка. Хто-сьці вядзе анлайн-відэазаняткі з усім класам, а нехта дасылае папя-ровыя заданні ў паштовую скры-нку.

Паводле звыклага раскладу, у Белы 6-7 заняткаў. Вучоба пачы-налася а 8 раніцы і заканчалася а 2-й ці 3-й гадзіне па паўдні. Цяпер у Белы ненармаваны графік.

— Спачатку было вельмі ня-проста. Сын прасіў сядзець побач з ім і ўвесь час пакідаў убаку сваё асноўнае заданне, — узгадвае су-размоўца. — Усё расцягвалася ў часе. На заданні, якія можна было выканаць за 10 хвілін, трацілася гадзіна. А я не такая строгая, як настаўніца. Цяпер Бела ўжо пры-звычаіўся, зрабілася прасцей. Часам падыходзіць да мяне ці мужа, каб мы нешта патлумачылі. Альбо сказалі, што думаем наконт ягонага адказу і ці дастаткова ён напісаў.

 

Большасьць прадметаў на дыстанцыйным навучанні заста-ліся тыя самыя, што і ў агульнай праграме. Дадаткова Бела вывучае ангельскую і французскую мовы. Змяніўся фармат.

— Дзеці даволі часта некуды выходзілі на тэматычных занятках, — кажа Зыгрун. — Да прыкладу, у Белы цудоўны выкладчык па рэ-лігіязнаўстве — гэта неабавязковы прадмет, на яго запісваюцца па жаданні. Ён водзіць дзяцей у роз-ныя культавыя ўстановы і знаё-міць з асаблівасцямі рэлігій свету. Цяпер дзецям гэтага не хапае.

 

Па словах Зыгрун, гурткі і дадатковыя заняткі ў Берліне па-ранейшаму не працуюць. Дзеці большую частку дня праводзяць дома.

— Бела любіць быць дома. Каб выцягнуць яго на двор, трэба доўга ўгаворваць. Выязджае на ровары з бацькам і старэйшым братам, які, дарэчы, сам пашыў нам усім маскі.

 

Бела ўжо можа заставацца дома адзін. Муж Зыгрун працуе дыстанцыйна з дому, яна выхо-дзіць на працу пры патрэбе. За гэ-ты час была ў адпачынку і брала дадатковыя выходныя. Цяжэй бацькам дзяцей малодшых класаў, кажа Зыгрун.

— На працы можна пісаць заяву аб пазачарговым адпачынку, калі трэба застацца дома і клапа-ціцца пра дзяцей. У садках дзей-нічаюць толькі экстранныя групы па доглядзе за дзецьмі, чые бацькі працуюць у жыццёва важных і не-абходных цяпер галінах — перад-усім медыцыне, транспартнай сферы і сферы паслуг.

 

Для дзя-цей самае скла-данае — арганіза-ваць свой час, упэўненая Зы-грун.

— Яны вы-мушаныя сама-стойна займацца. Бела ўсё адкладае на апошні момант і не паспявае. Не можа арганізаваць свой час. Я размаўляла з бацькам аднаго з аднакласнікаў Белы. У іх сям’і практыкуюць заняткі па блоках: блок матэматыкі, нямецкай мовы. Дзень такім чынам структуруецца.

З большага Зыгрун зада-воленая, як наладжаны навучаль-ны працэс.

— Мне здаецца, выкладчыкі стараюцца зрабіць лепшае ў гэтай сітуацыі.

 

Зыгрун расказала, што ў Белы ёсць асобны прадмет — эты-ка. На ім з дзецьмі абмяркоўва-ецца ў тым ліку сітуацыя з каро-навірусам.

— Выкладчык у заданнях просіць, каб вучань сцісла апісаў, як сябе паводзяць яго бабуля і дзядуля падчас каранавірусу і ці застаецца ён з імі ў кантакце, на-колькі ён баіцца, што яны могуць інфікавацца і цяжка захварэць, — кажа Зыгрун. — Дзецям даюць спа-сылкі на артыкулы па тэме ў ча-сопісе Der Spiegel, з якімі трэба азнаёміцца і зрабіць высновы. Альбо напісаць адказ на выступ, да прыкладу, віца-губернатара Тэ-хаса Дана Патрыка, які прапанаваў ахвяраваць пажылымі людзьмі на карысць росквіту ЗША.

 

Сярод заданняў — падрых-таваць падрабязны спіс аргумен-таў “за” і “супраць” на тэму «Ці варта ахвяраваць бабулямі і дзяду-лямі, каб уратаваць грамадства?» Аргументы можна знайсці ў ар-тыкуле, прыдумаць самому альбо знайсці ў дыскусіях у інтэрнэце альбо паразмаўляць з бацькамі.

— Аргументы просяць не проста пералічыць, але і патлу-мачыць, чаму яны вучня перака-налі ці не пераканалі, — працягвае Зыгрун. — Альбо паразважаць над тэзісамі, кшталту — «дзяржава не мае права ставіць у небяспеку жыццё асобных людзей на ка-рысць большасці. Усё грамадства павінна абараняць старых і слабых, нават калі з гэтай прычыны шмат людзей губляе працу і зарабляе нашмат менш грошай». Альбо — «Калі дзеля абароны асобных лю-дзей ставіцца ў небяспеку грамад-ства, гэта несправядліва. Мы не павінны дзеля абароны пажылых людзей аддаць на бяздзейнасць усё грамадства”.

— У заданнях па этыцы я ба-чыла такія пытанні: калі хварэюць малады і стары чалавек і няма маг-чымасці лячыць усіх — як ты лічыш, ці дапушчальна з маральнага пун-кту гледжання не лячыць старога, а займацца маладым? — прыводзіць чарговы прыклад Зыгрун. — Мне падабаецца, што з дзецьмі гэта аб-мяркоўваюць, заклікаюць выказ-ваць свае думкі і сачыць за тым, што адбываецца ў грамадстве.

 

У Берліне ў Белы жывуць бабулі і дзядуля.

— Ён вельмі іх любіць. Не бачыўся з імі ўжо некалькі тыдняў. Вельмі пакутуе ад гэтага. Калі я сказала, што бачылася са сваёй мамай у нядзелю, ён вельмі за-смуціўся і сказаў, што гэта неспра-вядліва. Але ён размаўляе з імі праз тэлефон, — кажа суразмоўца.

 

Зыгрун кажа, што з міну-лага тыдня вучні пачалі вяртацца ў школы. Першымі вярнуліся абітурыенты — 12-класнікі ў гім-назіях і 13-класнікі ў Sekundar-schule, якія рыхтуюцца да экзаме-наў. З гэтага тыдня ў Sekundar-schule запрасілі і дзявятыя класы, але па строгім рэгламенце.

— У памяшканне яны ідуць паасобку, настаўнік назірае, каб кожны як мае быць апрацоўваў рукі і адразу ішоў у клас. Маскі на занятках можна надзяваць па жа-данні, — кажа Зыгрун. — Клас дзеляць на тры групы, і кож-ная займаецца ў асобным па-мяшканні. З гэтым пакуль праблемаў няма, бо астатнія класы вучацца дома. Альбо запрашаюць на вучобу праз дзень — па палове класа.

 

Па словах Зыгрун, берлінская сенатарка па справах адукацыі прапана-вала запрасіць у школы тых з сямі- і васьмікласнікаў, хто мае цяжкасці з вучобай, аль-бо тэхнічныя праблемы, аль-бо каму абставіны перашка-джаюць вучыцца дома.

— Бацькі адрэагавалі до-сыць крытычна, і я з імі згодная, што такая сітуацыя можа пры-весці да стыгматызацыі сярод вуч-няў, — дадае Зыгрун. — Таму пакуль меншыя дзеці займаюцца па-ранейшаму дома. Аднак да канца навучальнага года ўсе класы пла-нуюць вярнуць у школу.

 

Летнія канікулы ў Берліне пачынаюцца 25 чэрвеня.

Зыгрун адзначыла, што на вуліцах Берліна людзей стала тро-шкі болей. Аднак па-ранейшаму дзейнічаюць абмежаванні: можна гуляць толькі з тымі, хто жыве з та-бой у адной кватэры. У іншым вы-падку — толькі па двое і на ад-легласці як мінімум 1,5 метра. Таксама цяпер абавязкова трэба надзяваць маску, калі заходзіш у грамадскі транспарт ці краму.

ЯШ.

Радыё Свабода.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА МІКОЛЫ ЕРМАЛОВІЧА

(29.04.1921 — 5.03.2000)

Ён праз туман, нібыта праз стагоддзі,

І праз стагоддзі, нібы праз туман,

Ідзе няспешна, як па тонкім лёдзе,

Па нашым свеце, і гучыць сурма

Над ім у небе, і прастор святлее,

Як бездань, у якой наш Боскі дзень

Народзіцца і душы абагрэе

Усім, хто сёння праз зіму ідзе

І ў вечнасці зямной не прападзе,

Бо Ён ідзе праз княствы і праз войны,

Праз дым стагоддзяў і стагоддзяў пыл.

 

Ён, нібы неба над зямлёю, вольны,

І Ён самотны, як трава магіл,

Дзе нашае змаганне спачывае,

Ды спачывае толькі да пары,

Пакуль хто-небудзь зноў не загукае:

«У рукі, хлопцы, стрэльбачкі бяры!..»

І дойдзе Ён, бо ведае дарогу

Да Беларусі, дзе няма зімы,

Дзе белы снег нібы рамонкаў многа

Яму пад ногі накідалі мы…

22.03.2006 г.

 

БАЛАДА АЛЕГА ЛУЦЭВІЧА

(16.04.1924 — 18.07.2015)

Майстэрня, як клетка, дзе крылы ламаеш,

Калі замыкаешся ў ёй, каб тварыць

І лётаць над тлумам, з якога ўцякаеш,

Якога, як шэрасці ў кожным двары

Заўсёды хапае, але там ёсць кветкі,

Якія, хто знойдзе, той будзе любіць

Глухія двары і сляпыя палеткі,

Што без васількоў, дзе дарога пыліць,

Дзе ў пыле свая прыгажосць спіць вякамі.

І толькі агню не хапае ва ўсім.

Ты паліш малюнкі свае са слязамі

І ў неба вялізнай карцінаю дым

Ляціць і знікае…

Не знікнуць ніколі

Усе, каго ты палюбіў і расціў,

І ведаў: папера, як белае поле,

Якое, як міннае, трэба прайсці…

25.01.2019 г.

БАЛАДА ВАСІЛЯ БЫКАВА

(19.06.1924 — 22.06.2003)

Ён вярнуўся дамоў, каб памерці,

Як спазнаныя словы сказаць,

Што няма і не будзе нам смерці

І не трэба па ім сумаваць,

Як па хмарах дажджы не сумуюць,

А ідуць, нібы вечнасць, дажджы,

За якімі ўсе душы начуюць

Покуль мы не адчуем душы

У сваім аграхоўленым целе,

Што як сон, да якога ісці

Па дарозе не ўсім зразумелай,

Як агню — па апалым лісці…

Ён вярнуўся дамоў, каб не ўмерці,

Як вяртаюцца ў неба дажджы,

Бо няма нараджэння і смерці,

Як Хрыста ўжо няма на крыжы…

11.06.2003 г.

 

БАЛАДА КАСТУСЯ АКУЛЫ

(16.11.1925 — 29.01.2008)

Далёка Радзіма, як зорка Венера,

Якая заўсёды ўначы прад вачыма

Была, і ў душы не цямнілася вера,

Што з карты Еўропы не знікне Радзіма,

Бо там ёсць каму за Радзіму змагацца,

Калі да змагання яна нас пакліча.

 

У небе не зоры, а іскры мігцяцца

Ад нашага вечнага крыўскага зніча,

Які мы нясём праз вятры і стагоддзі,

Каб светла было нам на нашай зямлі,

Каб жыў наш народ, не знікала ў народзе

Любоў да свайго і да тых, што жылі,

Каб вечна жыла і квітнела Радзіма,

Бо толькі Радзіма нам шчасце дае

Глядзець на Радзіму душою-вачыма

І бачыць і ў шчасці, і ў горы яе…

І ты застаешся з Радзімай хоць сёння

Далёка яна, нібы зорка Венера.

І крыж твой схіляецца ў светлым паклоне

У бок Беларусі, што верыла й верыць

Сынам, што любілі і любяць яе

Да смерці, аддана й без меры…

2.03.2008 г.

 

БАЛАДА СВЯТАРА АЛЯКСАНДРА НАДСАНА

(8.08.1926 — 15.04.2015)

Царква, як беларускі карабель,

Што ў Лондане спыніўся, каб святлом

Папоўніцца, і тысячу нядзель

Пад адзінокім сонца і дажджом

Ужо стаіць, збіраючы людзей,

Што помняць белы край, дзе Бог жыве

І будзе жыць, каб там было святлей

І не знікалі замчышчы ў траве.

І ты з царквы, нібыта капітан,

Глядзіш удалеч, дзе твой родны край

Шчэ свеціцца самотна праз туман,

І там зямны твой і жаданы рай,

Куды душа імкнецца і ляціць,

Як матылёк да мройнага агню.

Табе заўсёды гэты рай любіць,

І слухаць, як малітву, цішыню,

І верыць — беларускі карабель

Да Беларусі вольнай даплыве

І не таму, што тысячы нядзель

Міне, а проста — Беларусь жыве…

16.04.2015 г.

 

БАЛАДА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА

(3.09.1927 — 26.01.1994)

 

Не думаць пра сябе нідзе, ніколі

І роднае нікому не аддаць.

Айчына ёсць, калі ў яе ёсць воля,

Нібыта жыватворная вада.

 

Не спіш ізноў — баліць душа і плача,

Што ўсё не так і сіл не маеш ты,

Каб перайначыць люд, які ты бачыш.

А люд, як лёд, халодны, не святы,

Але святым, каб быў ён тут — не трэба.

 

Героі — мёртвыя, ім не да нас

І мы глядзім на іх і бачым неба,

Дзе сонца, нібы залаты абраз

У храме нашым, у якім ты вечны,

Як і малітвы ўсе за родны край,

Каб быў, як сонца ў небе, незалежны,

І лепшага не знойдзеш, не шукай

Такога краю анідзе, ніколі.

Ты ў ім застаўся, як у жылах кроў

Жывога воя, што жыве і волю

Нясе ў сабе, бо з воляю прыйшоў…

30.09.2007 г.

 

БАЛАДА ІВАНА КОЗЕЛА

(21.05.1928 — 30.01.1970)

У кожным родным слове

прыгажосць і сіла,

І ў кожным слове кветка-папараць цвіце.

І нельга жыць самотна і зусім бяскрыла,

Нібыта ў садзе маладым, сярод  дзяцей

Цікаўных і наіўных, для якіх Айчына

Яшчэ пакуль не стала вечнай і святой,

Як для цябе, якому слова, нібы гліна,

З якой ствараеш свет асветлены слязой

Людской і ўсмешкай

беларускай шчырай, ветлай…

 

І ты глядзіш спакойна ў вочы дзетвары,

Нібы ў люстэрка,

бо ў душы сягоння светла

Ад студзеньскага снегу на тваім двары,

Што хутка замяце і за табой дарогу,

Якую ты, як толькі мог прайсці, прайшоў,

Каб заўтра расказаць пра беларусаў Богу,

Пра кветку-папараць і пра сваю любоў

Да родных ніў, да слова,

што прыйшло ад маці,

Ад тых людзей, якія за бацькоўскі кут

Загінулі, каб, нібы папараць, мы шчасце

Знайшлі ў Айчыне і сказалі:

«Шчасце тут!»

13.12.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Таварыства беларускай школы на лаве падсудных

Каля поўначы 4 лютага, у Вільні закончыўся працэс над Та-варыствам беларускай школы які меў яркую палітычную афарбоў-ку, працэс гэты цягнуўся два дні. На лаве падсудных сядзелі члены галоўнай управы: адвакат Фелікс Стацкевіч, вядомы ў Вільні кіраў-нік беларускіх музычных калекты-ваў і грамадскі дзеяч Рыгор Шыр-ма, былы настаўнік Віленскай бе-ларускай гімназіі Пяткевіч і тры маладыя беларусы, якія толькі ня-даўна пачалі працаваць ва ўправе, замяніўшы вышэйназваных ары-штаваных асоб.

Вялікі, надрукаваны на 40 старонках акт абвінавачвання, ста-віў у віну падсудным антыдзяр-жаўную дзейнасць камуністычна-га характару і атрыманне грошай падазронага, падобна камуністыч-нага, паходжання. Акрамя іншага, пракурор для абвінавачвання ўжываў артыкулы з савецкай прэ-сы, а таксама беларускага часопі-са «Барацьба», які выдаецца ў Бер-ліне. Гэтая прэса вельмі часта вы-карыстоўвала непрыхільнасць по-льскіх уладаў да Таварыства і з прапагандысцкімі мэтамі барані-ла яго, каб паглыбіць незадаваль-ненне польскай нацыянальнай па-літыкай.

Сведкі абвінавачвання не мелі сур’ёзных фактаў супраць членаў галоўнай управы, а сведкі з боку абароны, цвердзілі, што Таварыства беларускай школы — гэта культурна-асветная пляцоўка, і яе ўправа не займаецца паліты-кай. Яны чорнымі фарбамі маля-валі стаўленне ўладаў да беларус-кага школьніцтва і казалі пра ска-саванне беларускіх школ.

Абаронцы абвінавачаных членаў управы ў асобах адвакатаў Пятрусевіча і Заштаўт-Сукенніц-кай даводзілі, што ТБШ з’яўляецца выключна культурна-асветнай пляцоўкай, мае заслугі ў справе асветы і калі камуністычны эле-мент калі-нікалі і пранікаў у яго некаторыя вясковыя арганізацыі, гэта было цалкам зразумелым і непазбежным з-за вялікай колька-сці членаў арганізацыі і з-за таго, што камуністы заўсёды робяць высілкі, каб мець уплыў ва ўсіх ар-ганізацыях. Аднак, гэта не зна-чыць, што кіраўніцтва Таварыства ў асобах трох абвінавачаных, пад-далося гэтаму ўплыву ці выкарыс-тоўвала забароненыя грашовыя сродкі.

Усе абвінавачаныя не пры-зналі сваёй віны.

4 лютага быў вынесены вы-рак Акруговага суда ў Вільні, па якому ўсе тры члены ўправы пры-знаны невінаватымі, а абвінавача-ныя Саковіч, Цэрах і Скурко (вера-годна Максім Танк — Л.Л.) атры-малі ад 2 да 3 гадоў вязніцы.

Працэс узбудзіў вялікую ці-кавасць да пытання: ці кіравалі ТБШ з-за кулісаў нейкія асобы, ці выкарыстоўвалася Таварыства для пазастатутных мэтаў, ці ёсць яно пляцоўкай, якая адпавядае сваёй назве.

Калі зважаць на тое, што прыгавораныя на судзе асобы кі-равалі Таварыствам кароткі час і былі пакараны, а члены ўправы апраўданы, становіцца зразуме-лым, што кампанія, якая здаўна вядзецца супраць ТБШ, з’яўляецца тыповай работай польскіх нацыя-налістаў, якія ўсімі сродкамі ваю-юць супраць беларускага школь-ніцтва. Дастаткова прачытаць за-галоўкі ў «Слове» ці «Дзённіку Ві-ленскім» пра хаду працэсу, каб зра-зумець, якімі сродкамі ваююць у нас з нямілымі для нацыяналістаў няпольскімі арганізацыямі.

Даўно вядома, што белару-скі рух у выніку савецкай палітыкі фарсаванага развіцця нацыяналь-ных моў у сваіх рэспубліках і з-за браку сярод беларусаў заможнага гарадскога класа, мае вельмі рады-кальны характар. Гэты радыкалізм разам з пачуццём сваёй нацыяна-льнай асобнасці бальшавікі ўмела супрацьпаставілі ненармальнай польскай нацыянальнай палітыцы. Менавіта гэта палітыка давяла да таго, што беларуская інтэліген-цыя, якая задае тон палітычнаму жыццю і ў сваёй большасці адмо-ўна ставіцца да самога савецкага ладу, тым не менш прыхільна і з зацікаўленасцю прыглядаецца да культурных дасягненняў Савецкай Беларусі. Такое стаўленне белару-саў у Польшчы дае повад тым, хто варожа і непрыхільна ставіцца да іх, абвінавачваць беларусаў у не-лаяльнасці да Польшчы. Амаль што кожны часопіс ці беларуская арганізацыя, не выключаючы і клерыкальныя, працуе пад пагро-зай абвінавачвання ў антыдзяр-жаўнай дзейнасці, такія абвінавач-ванні часцей за ўсе ідуць ад поль-скіх нацыяналістаў і прыводзяць яны да вышуквання памылак і су-довага пераследу.

Відочна, што гэтага лёсу не магло ўнікнуць і Таварыства бела-рускай школы. Гэта вялікая аргані-зацыя непакоіла ўсіх тых, хто ды-скрымінацыю беларусаў лічыць падмуркам сваёй нацыянальнай палітыкі. А ў беларускіх сферах, нягледзячы на сталыя сваркі па-між сабой, не было выпадку каб якая небудзь палітычная група ці асоба, выступіла супраць дзейна-сці ТБШ. Такое становішча цалкам зразумелае, калі ведаць гісторыю ТБШ.

Таварыства беларускай школы паўстала ў 1921 г. высілкамі беларускіх дзеячаў з рознымі па-літычнымі перакананнямі, не вы-ключаючы і ксяндзоў. Новы статут 1926 г. пашырыў дзейнасць ТБШ ад Віленскага ваяводства на ўсю дзяржаву. Мэты былі і засталіся выключна культурна-асветніцкія, а менавіта: закладанне школ, арга-нізацыя чытальняў, бібліятэк, на-родных дамоў і тэатраў і г. д. Усе чатыры беларускія гімназіі, якія раней існавалі, былі заснаваны ТБШ і, пераважна, экіпіраваны яго коштам. У часы, калі гімназіі зна-ходзіліся пад пратэктаратам ТБШ, іх закончыла 200 чалавек а вучы-лася каля 3 000.

Адкрыццё Таварыствам агульнаадукацыйных беларускіх школ сутыкнулася з незвычайнымі перашкодамі. Уся ініцыятыва як ТБШ, гэтак і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, была пара-лізаваная праз фармальнасці, як напрыклад патрабаванні пэўнай кваліфікацыі настаўнікаў, пасвед-чанняў аб іх лаяльнасці ці наяў-насці адпаведных школьных буды-нкаў і г. д.

З моманту прыняцця моў-нага закона, з 31 ліпеня 1924 г., Та-варыства пачало неверагодна шы-рокую акцыю збору дэкларацый аб адкрыцці беларускіх агульна-адукацыйных школ. Вынікі гэтай акцыі — самая ганаровая старонка ў гісторыі ТБШ. Згодна з дадзенымі Таварыства, у 1926 г. школьным уладам ад беларускіх паветаў было пададзена 9 407 дэкларацый з под-пісамі бацькоў на 13 809 дзяцей. Рэальна, было гэтых дэкларацый значна больш, бо значная іх частка ішла не праз ТБШ і арганізацыя пра іх не ведала. Гэтыя дэкларацыі былі настолькі цікавымі, што іх пачалі … фальшаваць. У надзеі, што ба-цькі не заўважаць падлог, з’явіліся бланкі дэкларацый на беларускай мове, але з патрабаваннем адчы-ніць школу на дзяржаўнай мове. На такую вуду спрабавалі лапаць сялян, і што дзіўна, гэты метад па-чало выкарыстоўваць польскае на-стаўніцтва (вёска Жухавічы Стаў-пецкага павета). Справа гэта ў свой час патрапіла ў Сейм. Як вя-дома, жаданне Таварыства па-крыць наш край сеткай беларускіх школ не спраўдзілася. Па-праўдзе, школьныя ўлады адчынілі каля 20 беларускіх школ і каля 40 утра-квістычных, але хутка іх пазачыня-лі, і пра гэтыя школы зараз нічога не чутно.

Акрамя школ, ТБШ заклала шмат чытальняў, бібліятэк і пабу-давала ўласныя будынкі для народ-ных дамоў.

У час найбольшага ўздыму, Таварыства мела каля 20 000 чле-наў. З-за таго, што гэтая арганіза-цыя была вельмі папулярнай, не-като-рыя палітычныя партыі і аса-бліва камуністы, заўсёды стараліся мець сваіх людзей у ёй. Гэта давала ўладам прычыну для ўмяшання і паралізавання дзейнасці ТБШ. Эпі-логам гэтага ўмяшання ёсць апо-шні судовы працэс. Нягледзячы на жаданне нядобразычліўцаў і насу-перак пракурору, суд выявіў, што кіраўніцтва Таварыства беларус-кай школы знаходзілася ў руках людзей, не заангажаваных у каму-ністычную працу. Аднак, калі ра-зам з членамі Галоўнай управы на лаву падсудных пасадзілі асоб, якія не гралі ніякай ролі ў жыцці Тава-рыства ці нават асобу, якая наогул не мела нічога агульнага з Тавары-ствам (Скурко), дык гэта не зна-чыць, што арганізацыя была пад уплывам гэтых апошніх. Судовы вырак, датычны кіраўніцтва, па-цвердзіў апалітычнасць Тавары-ства, ачысціў яго ад няслушных за-кідаў і даў мажлівасць і далей ісці па шляху народнай асветы.

Таварыства беларускай школы прайшло цяжкімі каляінамі лёсу і выказала надзіва годную жы-вучасць. Апошнім часам, дзякую-чы больш талерантным адносінам Беластоцкага ваяводы, у працы ТБШ на тэрыторыі гэтага ваявод-ства зноў пачалося немалое ажыў-ленне. Трэба чакаць, што пасля апошняга судовага выраку, раней ліквідаваныя ці прымушаныя да канспірацыі колы ТБШ у іншых ваяводствах адновяць легальную працу ў межах статута. Трэба то-лькі, каб Галоўная ўправа змагла кіраваць гэтай працай, а белару-скае грамадства, нягледзячы на розныя палітычныя перакананні, і надалей захоўвала прыхільнасць да гэтай заслужанай беларускай арганізацыі. Аднак галоўнае — каб адміністрацыйныя ўлады не пера-шкаджалі працы Таварыства. Пе-раслед і адміністрацыйны ціск прымусяць да канспірацыі, якая створыць спрыяльную атмасферу для камуністаў.

S-wicz. (Антон Луцкевіч).

Towarzystwo Szkoly Bialo-ruskiej na lawie oskarzonych // Preglad Wilenski. 1933. № 3. S. 2 — 4.

Пераклад

Леаніда Лаўрэша.

 

Ад перакладчыка.

Дадам яшчэ трошкі матэ-рыялаў пра ТБШ.

 

Антон Шукелойць: «ТБШ — гэта старая беларуская арганіза-цыя, закладзеная яшчэ ў 20-х гадах. Старшынямі яе былі людзі розных палітычных перакананняў. Быў нейкі час Тарашкевіч, быў нейкі час ксёндз Адам Станкевіч, здаецца, Астроўскі. Словам, у выніку росту Грамады, ТБШ (якое ў Грамадзе прадстаў-ляла культурную частку Грамады, школьніцтва перадусім) разраслося несамавіта, і тады, калі ліквідавалі Грамаду, ліквідавалі адначасна і ТБШ. Тады ТБШ зайшло зусім у тупік, аса-бліва ў 30-я гады. Не ведаю, бо гэта яшчэ перада мной было (як я пасту-піў на ўніверсітэт), але нехта з дзе-ячоў ТБШ, магчыма, нават і Шырма, звярнуўся да Беларускага студэнц-кага саюза, каб яны ім дапамаглі. Таму ў некага там думка паўстала, што такую заслужаную арганіза-цыю, якая ў розныя часы мела сваімі старшынямі такіх выдатных лю-дзей, як Тарашкевіч, ксёндз Станке-віч, не можна страціць. Звярнуліся да Беларускага студэнцкага саюза, і Саюз выслаў групу студэнтаў (гэта Шчорс, Вайтэнка, Аўген Аніська). Гэтыя студэнты ўвайшлі ў галоўную ўправу (значыць прынялі ўдзел у вы-барах) і аднавілі ТБШ, надалі яму зноў нацыянальны характар, бо яна ўжо мела такі характар прабальшаві-цкай арганізацыі. Абнавілі арганіза-цыю і выбралі на старшыню вельмі такога саліднага адваката Стацке-віча (стары дзеяч, яшчэ з «нашаніў-скіх» часоў, які карыстаўся павагай усіх беларусаў). Заступнікам стар-шыні быў Тумаш.

Часта Вітаўту Тумашу закі-далі, што ён нібыта быў з бальша-вікамі, што ён быў радыкальна левы чалавек. Гэта няпраўда. Ён ніколі ня быў радыкалам. Сакратаром ТБШ, дарэчы, стаў Шырма.

Перамены засведчылі, што ТБШ нібы працягвае старыя тра-дыцыі беларускай культурніцкай ар-ганізацыі, а з другога боку, што нібы не адарвалася ад Грамады; што яна, у параўнанні з Беларускім інстыту-там гаспадаркі і культуры (створа-ным хадэкамі), на чале якога стаяў ксёндз Гадлеўскі, ёсць арганізацыяй такой лявейшай.

Яны пачалі працу сваю вельмі актыўна. Выдалі адмысловы ліст у змаганні за беларускую школу, які падпісала ТБШ і Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. Гэты ліст разышоўся шырока па ўсёй заходняй Беларусі. З ім ішлі ў староствы са змаганнем за беларускае школьні-цтва. Гэта апошняя моцная акцыя была дзвюх заслужаных беларускіх культурніцкіх арганізацыяў. У выніку гэтага ўсяго іх потым палякі абе-дзве разам і зачынілі (па-мойму, у 1937 годзе)».

Зянон Пазняк. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. 2003.

 

Арэхва Н.С.: “Таварыства беларускай школы налічвала ў канцы 20-х гадоў некалькі соцень гурткоў і больш за 15 тысяч сяброў, ў 1934 году моцна пацярпела ад рэпрэсій і ледзь налічвала паўсотні гурткоў, боль-шасць якіх знаходзілася ў беларускіх паветах Беластоцкага ваяводства. У Беластоку яшчэ дзейнічалі адзіная захаваўшаяся акруговая ўправа ТБШ і беларускі кніжна-выдавецкі каапе-ратыў «Сяўба», які налічваў некалькі дзясяткаў сяброў. У Вільні захавалася Галоўная ўправа ТБШ.

Рэалізуючы лінію ЦК, краёвай сакратарыят працягваў выкрываць Галоўную ўправу як нацыяналістыч-ную і варожую нам, імкнучыся іза-ляваць яе ад нізавых гурткоў. На па-чатку чэрвеня мы спрабавалі склі-каць беластоцкі акруговай з’езд ТБШ з запрашэннем на яго дэлегатаў ад гурткоў іншых ваяводстваў Заход-няй Беларусі з тым, каб ператва-рыць Беластоцкую акруговую ўправу ў фактычны цэнтр ТБШ. Але ўлады забаранілі дзейнасць акруговай упра-вы і не дазволілі склікання акруговага з’езда. Аднак у Беластоку засталася «наглядная рада» акруговай управы ТБШ. Пры дапамозе яе мы спрабавалі сёе-тое рабіць. Аднак ператварыць яе ў кіруючы цэнтр ТБШ, каб суп-рацьстаяць Галоўнай управе, было справай нерэальным, хоць мы пер-шапачаткова і мелі ў гэтым сэнсе сякія-такія ілюзіі.

Тым часам Галоўная ўправа намеціла скліканне з’езда ТБШ у Ві-льні на 17 чэрвеня 1934 гады. Мы … абмеркаваўшы становішча, далі ўстаноўку прыняць актыўны ўдзел у з’ездзе і, абапіраючыся на спачуваць нам дэлегатаў, выказаць недавер Га-лоўнай управе і выбраць новую. […]

Беларускія буржуазныя нацы-яналісты паднялі антысавецкую шу-міху. Яны ва ўвесь голас крычалі, што Масква знішчае беларускую інтэлі-генцыю ў БССР, а агенты КПЗБ выганяюць яе з усіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый у Заходняй Беларусі. Адсюль яны зрабілі выснову: інтэлігенцыі з камуністамі не па да-розе. І сапраўды, некаторая частка інтэлігенцыі шукала кампрамісу з урадам на аснове «чыста культур-най працы» і адышла ад нацыяна-льна-вызвольнага руху. […]

Галоўная ўправа ТБШ выда-вала свой орган «Летапіс», але мы тады (1934 — першая палова 1935 гадоў), на жаль, лічылі яго нацыяна-лістычным і не супрацоўнічалі з ім. Нашы легальныя магчымасці ў бела-рускім нацыянальна-вызваленчым руху надзвычай звузіліся. Такое ста-новішча працягвалася да восені 1935 года.

Ажыццяўляючы лінію партыі на стварэнне антыфашысцкага на-роднага фронту, мы спынілі нападкі па Галоўную ўправу ТБШ і аднавілі з ёй дзелавое супрацоўніцтва. У яе склад тады ўваходзілі: С.К. Паўловіч, Ф. І. Стацкевіч, Г.Р. Шырма, М.І. Пяткевіч, Н.М. Марцінчык, М.І. Ке-пель і Ф.П. Кізевіч. З дапамогай Р. Шырмы і М. Танка мы пачалі сумесна выдаваць газету «Наша воля». Гэта спрыяла некатораму ажыўленню бе-ларускага нацыянальна-вызвольнага руху ў 1936 годзе.

Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ. Воспоминания. Минск, 1983.

 

Эксперыментальныя пошукі лекаў і вакцыны па ўсім свеце

У цяперашні час у свеце праводзіцца больш за 100 дасле-даванняў у мэтах пошуку лекаў ад каронавіруса і прафілактыкі зара-жэння. Адначасова вядуцца рас-працоўкі вакцыны ад COVID-19.

 

Поспехі амерыканскіх навукоўцаў

 

Федэральнае кіраванне ЗША па кантролі за лекамі і пра-дуктамі (FDA) у экстранным па-радку ліцэнзавала прымяненне прэпарату Remdesivir для лячэння хворых COVID-19 у цяжкім стане. Рашэнне грунтавалася на выніках даследавання, якое паказала, што частка хворых, якія атрымлівалі гэтыя лекі, вылечылася ад каро-навіруса.

Антывірусны прэпарат Remdesivir запавольвае пранік-ненне віруса ў здаровыя клеткі, што перашкаджае размнажэнню інфекцыйнага агента. Калі вірус спрабуе стварыць мноства ўлас-ных копій, лекі парушаюць гэты працэс. Вытворца прэпарата — кампанія Gilead Sciences Inc. — прадэманстравала, што Remdesivir эфектыўны і пры іншых каро-навірусных інфекцыях, такіх як SARS і MERS.

Ліцэнзія FDA, якая звы-чайна выдаецца праз шмат меся-цаў пасля клінічных выпрабаван-няў, была выдадзена ў экстранным парадку пасля таго, як папярэднія вынікі даследаванняў пад эгідай адміністрацыі ЗША, паказалі, што Remdesivir скарачаў час выздараў-лення на 31% (у сярэднім — на 4 дні) у стацыянарных хворых з ця-жкім ходам COVID-19.

Д-р Энтані Фаўчы, які ўзна-чальвае нацыянальны інстытут аховы здароўя і які з’яўляецца кан-сультантам прэзідэнта па пытан-нях каранавіруса, заявіў, што прэ-парат увойдзе ў новы стандарт лячэння хворых COVID-19.

У той жа час, іншы прэпа-рат гідраксіхларахін, на які спа-дзяваліся, аказаўся неэфектыўным ў паляпшэнні стану хворых.

 

Дасягненні вучоных Ізраіля

 

У інстытуце біялагічных даследаванняў у Нес-Цыёне ў Із-раілі паведамілі аб атрыманні пер-шага працоўнага ўзору прэпарату ад каронавіруса.

У сумеснай заяве інстытута і міністэрства абароны Ізраіля сцвярджаецца, што прэпарат пра-цуе і як вакцына, і як лекі, пры-гнятаючы каронавірус ў арганізме хворага чалавека.

Монакланальные анты-целы (антыцелы, якія выпрацоў-ваюць  імунныя клеткі), пакладзе-ныя ў аснову прэпарату, былі ат-рыманы з плазмы крыві жывёл і людзей, якія перахварэлі карона-вірусам. Клінічныя выпрабаванні паказалі высокую эфектыўнасць прэпарату.

Міжнародная група наву-коўцаў у ходзе эксперыментаў, праведзеных у Утрэхтскім ўнівер-сітэце, знайшла монакланальныя антыцелы, якія змаглі ў лабара-торных умовах адолець COVID-19. Артыкул аб сваім даследаванні навукоўцы апублікавалі 4 траўня ў навуковым часопісе Nature Com-munication.

 

Дапамагчы выздаравець бліжняму

 

Мітрапаліт Менска-Магі-лёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Канд-русевіч запрасіў тых, хто перанёс каронавірусную інфекцыю, стаць донарамі крыві, якая можа стаць паратункам для цяж-кахворых на карона-вірус.

— Калі так сталася, што вы захварэлі, але з Божай дапамогай і дзякуючы ахвярным высілкам ме-дыкаў вылечыліся ад гэтай небяс-печнай хваробы без цяжкіх насту-пстваў для здароўя, досвед вашага цярпення можа прынесці вялікую карысць іншым людзям, -адзна-чыў іерарх Каталіцкага касцёла. -У арганізме чалавека, які пера-хварэў нейкай вострай віруснай ці бактэрыяльнай інфекцыяй, імун-ная сістэма выпрацоўвае супраць патагена антыцелы — спецыяльныя бялкі, якія дапамагаюць змагацца з інфекцыяй і не захварэць на яе паўторна пэўны час (у выпадку з некаторымі хваробамі — нават усё жыццё).

Аналагічным чынам пра-цуюць і вакцыны: калі мы робім прышчэпку, антыцелы да кампа-нентаў мікраарганізмаў выпра-цоўваюцца нават без факту са-мога захворвання.

Мы пакуль што не ведаем канкрэтна, як чалавечы імунітэт адказвае на новы каранавірус COVID-19, бо жывём у век до-казнай медыцыны, калі для да-кладнага сцвярджэння патрэбныя пэўныя час і высілкі правядзення шматлікіх даследаванняў. Але медыкі сведчаць, што гэты новы вірус прынцыпова не адрозніва-ецца ад сваіх больш бяспечных для чалавека «суродзічаў»: як і іншыя каронавірусы, ён павінен выклі-каць імунны адказ.

На сёння ад COVID-19 па-куль няма вакцыны. Фактычна, нашыя медыкі гераічна змагаюцца за жыццё хворых з адзінай мэтай: максімальна падтрымліваць іх жыццёва важныя органы, пакуль арганізм не выпрацуе ўласныя антыцелы.

Любыя браты і сёстры ў Хрысце! Я заклікаю вас выканаць запаведзь любові да бліжняга і да-памагчы іншым хворым, калі вы самі нядаўна перанеслі пацве-рджаны выпадак COVID-19. У вашай крыві знаходзяцца каштоў-ныя антыцелы, якія нашы прафе-сійныя медыкі могуць з яе выдзе-ліць.

Вашымі антыцеламі будуць эксперыментальна лячыць іншых, цяжкахворых людзей. Наколькі вы-нік лячэння будзе эфектыўным, медыкі скажуць, калі пандэмія ско-нчыцца. Але дайце іншым цяж-кахворым прынамсі гэты шанец!

Падрыхтавала Э. Оліна.

 

Плакатам — па каронавірусу

Наваградская раённая арганізацыя ТБМ “Узвышша” выдала антывірусны плакат. Плакат беларускамоўны, наклад 1500 асобнікаў. Для Наваградчыны гэта замнога, таму плакат ужо пайшоў на Няс-віжчыну, Лідчыну, магчыма, пойдзе яшчэ куды.

Плакаты выпускаліся для таго, каб іх развесілі ў кожным пуб-лічным месцы, у кожным пад’ездзе, на кожнай прахадной, на заводах і прадпрыемствах, у школах і ўстановах, усюды, дзе ёсць людзі.

Са свайго боку, ТБМ “Узвышша” дзякуе Моладзеваму блоку за дапамогу з друкам у Менску.

Наш кар.

 

Па каронавірусу – экспромтам

Ах, ты, гад, каронавірус!

На якім ты полі вырас?

Во, нам толькі не хапала

Яшчэ гэтакай навалы….

То Кітай усім адразу

Падлажыў свою заразу,

А цяпер во баба Тома

Толькі знае — сядзіць дома ….

Дзеці носяць мне яду,

Можа, як не прападу…..

Я рэцэпт народны дам:

Налівай сабе 100 грам,

Далей сала з часныком,

Далей — булку з малаком.

І ніякая зараза

Не прычэпіцца ні разу!!!

Баба Тома. Экспромт.

(Тамара Цыганкова,

г. Магілёў.)

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *