НАША СЛОВА № 21 (1484), 20 траўня 2020 г.

Серада, Травень 27, 2020 0

Алег ТРУСАЎ:

«Я супраць татальнага каранціну

пры сённяшняй уладзе…»

У надзвычай складанай сітуацыі апынулася Беларусь. Як уратавацца ад каранавіруса, што трэба зрабіць, каб не абвалілася зканоміка, якія неабходны захады, каб не паглыбляўся раскол у грамадстве? На гэтыя і многія іншыя вострыя пытанні шукае адказы «Народная Воля», звяртаючыся да самых розных  людзей. Сённяшняя размова — з Алегам Трусавым, гісторыкам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, які многія гады ўзначальваў грамадскае аб’яднанне «Таварыства бела-рускай мовы».

— Алег Анатольевіч, як вы асабіста ацэньваеце сітуацыю з каронавірусам у Беларусі?

— Па тэмпах распаў-сюджвання каронавіруса ў апошнія дні Беларусь абаг-нала некаторыя краіны. Але афіцыйная статыстыка сцвярджае, што ў параў-нанні з іншымі дзяржавамі ў нас даволі нізкі працэнт лятальных выпадкаў.

— Скажыце, а як сха-ваць праўдзівую статыс-тыку ў часы інтэрнэту?

— У інтэрнэце, будзем шчырыя, вельмі шмат хлу-сні. А таму ўлада супраць-пастаўляе сваю інфарма-цыю. Наколькі яна рэальная — пакажа час.

— Сусветная аргані-зацыя аховы здароўя апуб-лікавала рэкамендацыі для Беларусі па змаганні з каронавірусам, але яны выконваюцца не цалкам...

— Можа, і добра, што яны да канца не выконва-юцца. Паглядзіце, як такія ж рэкамендацыі выконвае Ма-сква, калі паліцыя за пару-шэнне каранціну збівае лю-дзей дручкамі. Таму я суп-раць татальнага каранціну пры сённяшняй нашай ула-дзе. Нават у дэмакратычных краінах прымусіць здаровых людзей увесь час знаходзіц-ца дома не вельмі атрымлі-ваецца. Ды і спецыялісты сцвярджаюць, што 80 пра-цэнтаў людзей, а магчыма, і болей, перахварэюць на гэты вірус бессімптомна альбо ў лёгкай форме.

— Тым не менш сіту-ацыя з кожным днём уск-ладняецца. Якія меры, на вашу думку, варта пры-няць неадкладна?

— У першую чаргу трэба мацаваць медыцыну. Добра, што павысілі заробкі дактарам, медсёстрам, сані-таркам, але гэтага мала.

Трэба паглядзець, як у надзвычай складанай сіту-ацыі прявілі сябе кіраўнікі самых розных сфер. Лічу, што трэба неадкладна адхі-ліць ад пасады міністра аду-кацыі спадара Карпенку, які так і не змог наладзіць ды-станцыйнае навучанне ў школах. Відавочна, што гэты чалавек ад пачатку не на сваім месцы.

— А. Лукашэнка пад-пісаў указ № 143, у адпавед-насці з якім будуць мінімі-заваны страты ад карона-віруса для эканомікі. А ці атрымае канкрэтную пад-трымку ў гэтай сітуацыі бізнес?

— А давайце зірнём на праблему шырэй. З пункту гледжання Лукашэнкі ён робіць усё пра-вільна. Бо, калі спыніць вялікія заводы, зда-рыцца тое, што было ў 1991-м годзе, — людзі выйдуць на плошчу. Таму ён па-ранейшаму перш-на-перш звяртае ўвагу на буй-ныя прадпрыемствы, а што датычыцца праватнага біз-несу, то для яго падтрымка будзе мінімальная, у бюджэ-це грошай няма.

— А як вы ацэньваеце ролю грамадскай суполь-насці ў сітуацыі, звязанай з пандэміяй?

— Грамадская ініцы-ятыва мяне парадавала: ад афіцыйных прафсаюзаў да тых людзей, якія шыюць ма-скі для медыкаў, рыхтуюць ім абеды, збіраюць грошы на патрэбы шпіталяў. Бела-русь паказала, што мы не горшыя за іншых еўрапей-цаў, асабліва мяне кранула тое, як вайскоўцы па-бела-руску дзякуюць медыкам. У цяжкія часы ў нас прачына-ецца гістарычная памяць.

— А што вы можаце сказаць наконт чарговых прэзідэнцкіх выбараў?

— Большасць людзей, хутчэй за ўсё, пойдзе на вы-барчыя ўчасткі. А вось ці прагаласуюць за Лукашэ-нку — цяжка сказаць. А калі Ярмошына ў чарговы раз аб’явіць нейкія 80 працэнтаў, то ёй ніхто не паверыць.

Міхал Карневіч.

Паводле“Народнай Волі”.

Кнігазнаўчы форум стаў духоўным паклонам святыням

ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, пры-меркаваныя да 500-годдзя за-снавання Жыровіцкага мана-стыра і бібліятэкі у гэтым годзе адбыліся ў незвычайнай форме — у анлайн-фармаце з відэа-трансляцыяй у рэжыме рэаль-нага часу, але сталі плённымі і паспяховымі.

 

На працягу многіх дзе-сяцігоддзяў Нацыянальная біб-ліятэка Беларусі выконвае ад-казную справу збірання, вы-вучэння і папулярызацыі бела-рускай і сусветнай кніжнай спадчыны і такім чынам забяс-печвае духоўную і інтэлекту-альную пераемнасць пакален-няў, перадачу фундаменталь-ных каштоўнасцей і ідэалаў, стварае ўмовы для ўзбагачэння ўнутранага свету і раскрыцця творчага патэнцыялу шырока-га кола сваіх карыстальнікаў. Выкананню гэтай высакарод-най місіі служыць і правядзен-не Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія ладзяцца ў біб-ліятэцы ўжо трэцяе дзесяці-годдзе.

— Мы не змаглі адмяніць традыцыю штогадовага правя-дзення гэтай слаўнай навуковай канферэнцыі, — адзначыў наме-снік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі А.А. Суша, — як і не захацелі забыцца пра святыню беларускай зямлі — Жыровіцкі манастыр і цудатворны абраз, які святкуе сёлета свой юбілей. Наша міжнародная канферэн-цыя стала такім своеасаблівым паклонам духоўнаму цэнтру Беларусі. Для нас вельмі важ-ным з’яўляецца не перарываць традыцыю наладжвання наву-ковага дыялогу і супрацоўніц-тва паміж даследчыкамі роз-ных краін, даць магчымасць па-дзяліцца вынікамі актуальных навуковых дасягненняў і пра-ектаў.

З прывітальнымі сло-вамі на адкрыцці навуковага форуму выступілі: міністр ку-льтуры Рэспублікі Беларусь Юрый Паўлавіч Бондар,  гене-ральны дырэктар Нацыяналь-най бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман Сцяпанавіч Матульскі, прарэктар па навукова-бага-слоўскай рабоце менскіх Ду-хоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, дацэнт, Аляксандр Валер’евіч Сле-сараў.

На інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі было зарэгістравана больш за 100 дакладаў і каля 60 ар-тыкулаў былі прадстаўле-ны для друку ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі.

Вялікую цікавасць  удзельнікаў канферэнцыі выклікалі выступленні Алеся Сушы аб паходжанні Жыровіцкага Евангелля, намесніка дырэктара На-цыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыда-та гістарычных навук Дзя-ніса Лісейчыкава пра герб Жыровічаў, намесніка ды-рэктара па навуковай ра-боце  Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Галіны Рыгораўны Нячаевай, якая паведаміла пра новыя матэрыяалы пра Жыровіцкі абраз і абраз Божай Маці ў рукапісах стараабрадцаў ка-нца ХVII — пачатку ХVIII ст.

Прафесар Раман Сця-панавіч Матульскі паведаміў пра  віртуальную рэканструк-цыю бібліятэкі Нясвіжскай ар-дынацыі князёў Радзівілаў, до-ктар сакральнай тэалогіі Ірына Міхайлаўна Дубянецкая  па-дзялілася інфармацыяй пра даследванне Лонданскага Ева-нгелля.

Вядучы навуковы су-працоўнік аддзела гісторыі Бе-ларусі Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай ака-дэміі навук Беларусі Алена Mi-калаеўна Фiлатава распавяла пра жыццё і дзейнасць Мен-скага і Бабруйскага праваслаў-нага архіепіскапа Міхаіла Галу-бовіча.

Кандыдат гістарычных навук Павел Булаты пазнаёміў з археаграфічным даследаван-нем кнігазбору касцёла ў Ляха-вічах. Таццяна Анатольеўна Лаўрык азнаёміла з  публіка-цыямі беларускага пісьменніка міжваеннага перыяду Вяча-слава Адамовіча (Дзергача) на старонках беларускіх газет. Ксенія Суша праінфармавала пра экспазіцыйна-выставачны праект, прысвечаны нацыя-нальным энцыклапедыям.

ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні засвед-чылі пра высокі ўзровень да-следванняў кніжнай культуры Беларусі, духоўна ўзбагацілі яго удзельнікаў і ўсіх, хто са-чыў за падзеяй у віртуальнай прасторы.

Падрыхтавала Э. Дзвінская.

Фота www.nlb.by.

 

Як ва Украіне 25 гадоў адраджалі сваю мову, пакуль у Беларусі дзейнічала дзяржаўнае дзвюхмоўе

Распад Савецкага Саюза ства-рыў роўныя магчымасці для развіцця нацыянальных моў Беларусі і Укра-іны. Але пасля рэферэндуму 1995 года ў Беларусі і «моўныя» шляхі суседзяў разышліся — беларуская мо-ва страціла статус адзінай дзяржаў-най, у той час як украінская ў гэты час умацоўвала свае пазіцыі. Хоць і не без праблем. Свабода сабрала га-лоўныя факты па тэме.

 

Стартавыя пазіцыі для ўкраінскай і беларускай моваў былі падобнымі

У савецкія часы ўкраінская мова прайшла праз тыя ж выпраба-ванні, што і беларуская, — рэформа правапісу 1933 года, якая павінна была зблізіць яе з расейскай, звужэн-не маштабаў выкарыстання да фальк-лору і афіцыйных святаў, русіфікацыя ў гарадах, перавод на расейскую мову навучання ў школах і ВНУ, навяз-ванне стэрэатыпаў аб сельскім пахо-джанні людзей, якія размаўлялі на на-цыянальнай мове.

Як і Беларусь, Украіна падзя-ляецца на Усходнюю і Заходнюю. У заходнюю частку сучаснай украін-скай дзяржавы савецкая ўлада пры-йшла пазней, у 1939 годзе, яна не за-знала русіфікацыі 19-га стагоддзя, бо ў той час належала большай часткай да Аўстра-Вугоршчыны. Заходняя Украіна больш, чым Заходняя Бела-русь, захавала сваю мову і ідэнтыч-насць, што дапамагло нацыянальнаму адраджэнню.

 

Абышліся без моўнага рэферэндуму

Нельга сцвярджаць, што ва Украіне ўсе постсавецкія гады пагро-зы статусу ўкраінскай мовы як адзі-най дзяржаўнай не існавала. Кожны раз перад выбарамі некаторыя палі-тыкі, выкарыстоўваючы рэгіяналь-ныя адметнасці, абяцалі аднолькавыя ўмовы функцыянавання расейскай і ўкраінскай моў. Нават некалькі разоў спрабавалі арганізаваць моўныя рэ-ферэндумы. Але адбыўся толькі адзін — рэгіянальны.

У сакавіку 1994-га, адначасова з выбарамі ў Вярхоўную Раду, павод-ле рашэння абласных уладаў адбылося «кансультацыйнае апытанне» ў Да-нецкай і Луганскай абласцях. На ім ад 80 да 90 адсоткаў жыхароў падтры-малі федэралізацыю Украіны, дзяр-жаўны статус расейскай мовы і больш цесную інтэграцыю ў СНД. Але тады Генеральная пракуратура Украіны абскардзіла законнасць гэтага «апы-тання» ў судзе, які пастанавіў, што вынікі мясцовага рэферэндуму не ма-юць прававой сілы.

 

Расейская мова два гады мела статус рэгіянальнай

Але гэта не спыніла прара-сейскіх палітыкаў. Яшчэ многія гады, ажно да 2014-га, калі ва Украіне ад-былася Рэвалюцыя Годнасці, яны працягвалі настойваць на ідэі, калі не дзяржаўнага, то афіцыйнага статусу для расейскай мовы і магчымасці яе выкарыстання ў справаводстве.

У выніку ў 2012 годзе парла-мент Украіны ўхваліў закон «Аб ас-новах дзяржаўнай моўнай палітыкі». Яго ініцыявалі два дэпутаты тагачас-най партыі ўлады — Партыі рэгіёнаў — Сяргей Ківалаў і Вадзім Калеснічэнка (апошні цяпер у вышуку па справе аб дзяржаўнай здрадзе).

Закон выклікаў «паўзучую русіфікацыю», якую спынілі падзеі 2014 года: расейская мова тады ат-рымала статус рэгіянальнай у 13 з 27 рэгіёнаў, у тым ліку ў Данецкай, Лу-ганскай, Адэскай абласцях, Аўтаном-най Рэспубліцы Крым, дзе колькасць носьбітаў расейскай мовы перавы-шала 10%. Тэле- і радыёкампаніі пачалі там паступова адмаўляцца ад украінскай мовы ў эфіры, замяшча-ючы яе расейскаю. У канцы 2013 года, падчас кадэнцыі прэзідэнта Янукові-ча, толькі кінапаказ і адукацыя заста-валіся сферамі, дзе ўкраінская мова трывала захоўвала пазіцыі.

Пасля Рэвалюцыі Годнасці гэты закон «Ківалава-Калеснічэнкі» скасавалі, а новы ўхвалілі толькі ў 2019 годзе. Але перад тым новы, па-слярэвалюцыйны ўрад Украіны па-спеў зрабіць іншыя крокі, каб вяр-нуць украінскай мове страчаныя па-зіцыі.

 

Новая хваля моўнага адраджэння пасля 2014-га

Моўныя квоты на ўкраіна-моўную прадукцыю для ўсіх тэлеві-зійных ды радыёарганізацый былі ўведзены ў 1994 годзе, але перыядыч-на ўносіліся змены ў іхнія аб’ёмы.

У часы прэзідэнцтва Януко-віча гэтыя патрабаванні ўвогуле ска-савалі, але ўжо ў 2017 годзе Вярхоў-ная Рада Украіны іх не толькі аднаві-ла, але і павялічыла з 35 да 75 ад-соткаў.

Украінская мова пачала хутка вяртацца ў эфір, перыядычныя вы-данні, на эстраду. З бюджэту пачалі сістэмна выдзяляць грошы на пад-трымку ўкраінскай кнігі і кіно. Гэта падтрымлівала грамадства — пасля расейскай збройнай агрэсіі ва Украіне ўсё больш расейскамоўных грамадзян пераходзіла ў побыце на ўкраінскую мову.

Расейская мова ва Украіне не забаронена, яна прысутнічае ў СМІ і шоў-бізнесе, на кніжным рынку, у крамах і на транспарце, але ўжо нельга сказаць, што яна там дамінуе. Закон абавязвае весці рэкламу тавараў і паслуг па-ўкраінску.

 

Украінізацыя школ і ВНУ

Ва Украіне прайшла адука-цыйная рэформа, адным са складнікаў якой стаў пераход на ўкраінскую мову ўсёй сістэмы навучання. Што праўда, поўнай украінізацыі школ яшчэ не адбылося, але колькасць навучаль-ных устаноў з расейскай мовай наву-чання зменшылася.

Ва Украіне працуе 16 176 сярэдніх школ, у якіх навучаецца 3,9 мільёна вучняў.

З 2014 году расейскамоўных школ стала ўтрая менш. Паводле Міністэрства адукацыі і навукі Укра-іны, у 2014-2015 навучальным годзе іх было 621, а ў 2018-2019-м — ужо 194 (з іх 43 — прыватныя). Большасць расейскамоўных школ застаецца ў Харкаўскай (66), Запарожскай (35), Адэскай (34) і Дняпроўскай (31) аб-ласцях. У трохмільённым Кіеве цяпер чатыры расейскамоўныя школы.

Але ўжо сёлета з верасня, па-водле заканадаўства, усе сярэднія школы мусяць перайсці на ўкраін-скую мову навучання. Магчымасць вучыцца на расейскай ці іншай на-цыянальнай мове застанецца толькі ў пачатковай школе і толькі ў тым выпа-дку, калі дзеці належаць да пэўнай нацыянальнай групы.

У вышэйшых навучальных установах (а іх ва Украіне больш за 240), згодна з заканадаўствам, мова навучальнага працэсу — дзяржаўная мова. У той жа час іншаземцы могуць выбраць для навучання адну з трох моў — ангельскую, украінскую ці ра-сейскую. Гэтыя палажэнні закона выконваюцца.

 

Новы правапіс

У траўні 2019 года ўрад Ук-раіны зацвердзіў новы ўкраінскі пра-вапіс, які пасля грамадскага абмерка-вання прапанавала Нацыянальная камісія ў пытаннях правапісу.

Ва ўкраінскую арфаграфію вярнуліся многія нормы, якія дзей-нічалі да моўнай рэформы 1933 года. Новыя правілы ахопліваюць не толькі ўласна правапіс, але і граматыку, пун-ктуацыю, а таксама адпаведныя эпосе электронных тэкстаў патрабаванні да іх афармлення.

Новы ўкраінскі правапіс на-бліжаны да моўнай традыцыі і на-роднага маўлення. Іншамоўныя словы перадаюцца адпаведна заходнееўра-пейскай традыцыі засваення. Зацвер-джана магчымасць выкарыстання фе-мінітываў.

Ва ўкраінскі алфавіт вярну-лася літара «Г-выбуховае».

 

Моўны амбудсмен

Усе захады, якія цягам пяці га-доў прэзідэнцтва Пятра Парашэнкі накіроўваліся на падтрымку ўкраін-скай мовы, трансфармаваліся ў новы моўны закон 2019 года.

Закон прадугледжвае нормы, якія забяспечваюць функцыянаванне ўкраінскай мовы як афіцыйнай ва ўсіх сферах жыццядзейнасці дзяржавы — у дзяржаўнай службе, сферы абслу-гоўвання, у правасуддзі, ахове зда-роўя, навуцы, культуры.

Ва Украіне ўпершыню за гіс-торыю незалежнасці з’явіўся новы інстытут для абароны дзяржаўнай мо-вы — моўны амбудсмен (упаўнаважаны па абароне дзяржаўнай мовы). Па-водле закона, менавіта ён павінен кант-раляваць выкананне гэтага закона і дзяржаўных праграм развіцця ўкраін-скай мовы, а таксама разглядаць звяза-ныя з гэтым скаргі грамадзян і юры-дычных асобаў.

Што праўда, гэты інстытут пакуль не запрацаваў напоўніцу. Прызначаная ў канцы 2019 году на гэтую пасаду Тацяна Манахава сы-шла ў адстаўку, абвінаваціўшы ўрад у адсутнасці палітычнай волі, каб за-бяспечыць функцыянаванне гэтага інстытута. На яе думку, урад саба-таваў стварэнне працоўных органаў і не забяспечваў дастатковага фінан-савання.

 

Прэзідэнт Зяленскі загаварыў

па-ўкраінску

Адразу пасля апошніх прэзі-дэнцкіх выбараў 2019 года, яшчэ не ўступіўшы ў прэзідэнцкія паўнамоц-твы, Уладзімір Зяленскі выказаў пэў-ныя сумневы ў канстытуцыйнасці моўнага закона, які ўхваляўся ў раз-гар выбарчага цыклу. Ён паабяцаў прааналізаваць закон, «каб пераканац-ца, што ў ім выкананы ўсе канстыту-цыйныя правы і інтарэсы ўсіх гра-мадзян Украіны».

Але гэтая заява развіцця не атрымала. Зяленскі, які да прэзідэн-цтва, будучы акторам, часцей са сцэны гаварыў па-расейску, на пасадзе кі-раўніка дзяржавы паслядоўна пера-йшоў у публічных выступах на ўкра-інскую мову.

Усе ягоныя папярэднікі — Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Вік-тар Юшчанка, Віктар Януковіч, Пятро Парашэнка — у афіцыйных выступах і ў кантакце з падначаленымі прамаўлялі на дзяржаўнай украінскай мове.

Украінская мова — працоўная для дзяржаўнага апарату

Украінская мова за апошнія 30 гадоў стала не толькі паводле закона, але і фактычна працоўнай для ўсяго дзяржаўнага апарату, парламенту, праваахоўных органаў, арміі і флоту.

Па-ўкраінску выступаюць па-літыкі ў парламенце і мясцовых радах, публікуюцца законы і рашэнні ўраду ды іншых адміністрацыйных органаў, вядуцца судовыя спрэчкі, выпісваюц-ца штрафы і рэцэпты лекаў, аддаюцца загады на фронце на Данбасе, дзе пра-цягваецца неабвешчаная Расеяй вайна з Украінай.

Усе дзяржаўныя службоўцы паводле закона абавязаны карыстацца дзяржаўнай украінскай мовай, а ўсе грамадзяне, якія паступаюць на дзяр-жаўную службу, абавязаны пацвер-дзіць адпаведным сертыфікатам свае веды дзяржаўнай мовы, у тым ліку прэзідэнт, прэм’ер-міністр, міністры, дэпутаты ды іншыя кіраўнікі дзяр-жаўных органаў.

 

Вырас прэстыж украінскай мовы

На моўную сітуацыю ўплы-ваюць не толькі законы, нацыяналь-нае абуджэнне, ініцыятывы, але і пэў-ная інерцыя ў грамадстве. На вуліцах у Кіеве і цяпер можна пачуць адна-часова і ўкраінскую мову, і расей-скую, на захадзе Украіны часцей га-вораць па-ўкраінску, а на ўсходзе — па-расейску або на змяшанай расей-ска-ўкраінскай гаворцы, якую тут называюць суржыкам (аналаг бела-рускай трасянкі). Але сацыёлагі ад-значаюць, што апошнім часам прэс-тыж украінскай мовы сярод звычай-ных людзей вырас.

Паводле вынікаў апошніх са-цыялягічных апытанняў, чатыры пя-тыя грамадзян Украіны (81%) мярку-юць, што ўкраінская мова — важны атрыбут незалежнасці краіны, і жада-юць большага ўжывання ўкраінскай мовы ад чыноўнікаў і СМІ.

Як сведчаць вынікі сацапытан-ня фонду «Дэмакратычныя ініцыяты-вы» імя Ілька Кучарыва, такое стаў-ленне да ўкраінскай мовы аб’ядноўвае жыхароў усіх рэгіёнаў Украіны, пры-чым найменшы адсотак прыхільнікаў такой ацэнкі на ўсходзе складае 64%.

Адказваючы на пытанне, які мае быць статус расейскай мовы ва Украіне, 69% апытаных украінцаў адзначылі, што яе можна свабодна выкарыстоўваць у прыватным жыц-ці, але ўкраінская мова павінна за-ставацца адзінай дзяржаўнай. Яшчэ 15% апытаных мяркуюць, што расей-ская мова павінна атрымаць статус афіцыйнай у некаторых рэгіёнах Ук-раіны, а 12% — мець статус другой дзяржаўнай мовы.

Паводле звестак сацыёлагаў, прыхільнікі ўкраінскай мовы як адзі-най дзяржаўнай жывуць на захадзе і ў цэнтры Украіны, у той час як статус афіцыйнай або другой дзяржаўнай мовы для расейскай найбольш пад-трымліваюць на поўдні і ўсходзе Украіны.

Згодна з апошнім перапісам насельніцтва 2001 года, 67,5% грама-дзян назвалі роднай украінскую мову — гэта было на 2,8% больш, чым у 1989 годзе. Але па-ранейшаму высокай — на ўзроўні 29,6% — заставалася колькасць расейскамоўных грама-дзян, адначасова павялічылася і доля іншых нацыянальных моў.

Алена Літвінава,

Радыё Свабода.

 

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

Гісторыя Беларусі ў адлю-страванні савецкіх гісторыкаў за-поўнена міфамі і легендамі. Адзін з такіх міфаў — міф пра прымусо- вае акаталічванне беларускага народа пасля Люблінскай і Бера-сцейскай уній. Менавіта па-гэта-му, на нашу думку, многія рэспан-дэнты далі негатыўную ацэнку ка-таліцызму, галоўнаму веравы-знанню ў Вялікім Княстве Літоў-скім. 47% першакурснікаў лічаць, што каталіцызм аказаў добры ўплыў на развіццё гісторыі Бела-русі, 35,3% —            што благі. Адказы пятага курса: 57,8% — добры ўплыў, 24,4% — благі. Большасць жа вы-кладчыкаў (62,5%) далі негатыў-ную ацэнку каталіцызму. Для Гродзенскай вобласці, дзе пражы-вае многа католікаў, такія вынікі даследавання некалькі нечака-ныя. Хаця ў апытанні прынялі ўдзел усяго 15,7% католікаў пер-шага курса і 24,4% —       пятага. Боль-шасць апытаных (66,7% — першы курс, 68,9% — пяты курс) вызначылі сваё веравызнанне як «праваслаў-ны» і вельмі станоўча ацанілі ро-лю праваслаўя ў гісторыі Беларусі (80,4% — першы курс, 80% — пяты курс, 87,5% — выкладчыкі).

Аднак, як сведчаць навуко-выя факты, каталіцызм і ўніяцтва былі галоўнымі рэлігійнымі плы-нямі ў час існавання Вялікага Кня- ства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Што прыцягвала грамадзян ста- ражытнай Беларусі ў гэтых вера-вызнаннях? У каталіцкай веры, як намі ўжо адзначалася, простаму чалавеку вельмі падабалася тое, што каталіцкія святары не мелі жонкі, сям’і, а, значыцца, усяцэла любілі Бога, служылі толькі яму, былі больш сціплыя і аскетычныя ў асабістым жыцці. Да ўніяцтва людзей цягнула яго ўвага да мяс-цовых нацыянальна-культурных традыцый, шырокае выкарыстан-не ў рэлігійных казаннях бела-рускай мовы. Калі ў 1839 годзе быў падпісаны акт аб “уз’яднанні” беларускай уніяцкай царквы з ра-сейскай праваслаўнай, значная частка ўніятаў, незадаволеная гэ-тым, добраахвотна далучылася да каталіцкай рэлігіі.

Большасць рэспандэнтаў на пытанне анкеты аб станоўчай ролі рыма-каталіцкай і грэка-ка-таліцкай (уніяцкай) цэркваў у развіцці навукі ды культуры на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Поль-шчы, Украіны ў ХVII стагоддзі не змагла даць ацэнку або ацаніла адмоўна. Па-гэтаму, на нашу дум-ку, сёння вельмі патрэбны спра-вядлівая інфармацыя, глыбокія дасдедаванні аб ролі гэтых дзвюх рэлігійных плыняў у развіцці бела-рускай гісторыі і культуры.

Другім шырока распаўсю-джаным міфам з’яўляецца міф аб тым, што гісторыя Беларусі пачы-наецца з гісторыі Кіеўскай Русі. А як лічаць рэспандэнты?

Большасць выкладчыкаў лічыць, што гэта не так (62,5% — 5 чал.). У студэнтаў адказы размер-каваліся наступным чынам: пер- шы курс: 54,9% — так, 41,2% — не; пяты курс: 55,6% — так, 40% — не.

Большасць апытаных пята-га курса (68,9%) лічыць, што па-дзелы Рэчы Паспалітай мелі нега-тыўны ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі, і ў той жа час 71,1% рэс-пандэнтаў гэтага ж курса сцвяр-джаюць, што далучэнне зямель Бе-ларусі да царскай Расіі прыспе-шыла яе эканамічнае і культурнае развіццё.

Адказы першага курса раз-меркаваліся так: 45,1% лічыць, што падзелы Рэчы Паспалітай мелі добры ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі, а 43,1% — што благі. 72,5% сцвярджаюць, што далулэнне Бе-ларусі да царскай Расіі прыспе-шыла яе развіццё, 21,6% — што затрымала.

Большасць выкладчыкаў лічыць, што падзелы Рэчы Паспа-літай мелі благі ўплыў, і што далу-чэнне да Расіі затрымала экана-мічнае і культурнае развіццё Бе-ларусі.

Што датычыцца адказаў на штанне аб далучэнні зямель Бела- русі да СССР, то 50 % выкладчыкаў лічыць, што гэтая падзея затры- мала эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі, 50% — што пры- спешыла. 45,1% рэспандэнтаў першага курса лічыць, што пры-спешыла, 41,2% — што затрымала. Большасць апытаных пятага курса сцвярджаюць (51,1%), што гэтае далучэнне прыспешыла эканаміч-нае і культурнае развіццё Бела-русі.

Такім чынам, большасць рэспандэнтаў адказалі, што па-дзелы Рэчы Паспалітай мелі нега-тыўны ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі і ў той жа час сцвяр-джаюць, што далучэнне зямель Беларусі да царскай Расіі, а потым да СССР прыспешыла яе эканаміч-нае і культурнае развіццё. I па-гэтаму, нам здаецца, з’яўляюцца заканамернымі адказы большасці апытаных аб тым, што распад СССР мае негатыўны ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі (41,2% — першы курс, 51,1% — пяты курс, 62,5% — выкладчыкі).

Пераважная большасць як студэнтаў, так і выкладчыкаў лі-чыць, што ў культуры Беларусі ёсць многа агульнага з заходне-еўрапейскай культурай. I гэта так. Беларусь — цэнтральна-еўрапей-ская дзяржава, многія яе знакамі-тыя асобы вучыліся ў заходнееў-рапейскіх універсітэтах (Ф. Ска-рына, М. Гусоўскі, Л. Сапега). Але ж не зусім зразумела, чаму боль-шасць апытаных таксама лічыць, што ў культуры Беларусі ёсць многа агульнага і з візантыйска-ўсходняй культурай.

Гістарычную самасвядо-масць беларускага народа нельга ўявіць без ведаў сваіх нацыяналь-ных герояў, якімі ганарыцца кож-ны нацыянальна сведамы бела-рус. Такімі асобамі для большасці рэспандэнтаў з’яўляюцца: Ф. Ска-рына (76,5% — першы курс, 62,2% — пяты курс, 75% (6 чал.) — выклад-чыкі); Е. Полацкая (39,3% — першы курс, 51,1% — пяты курс, 50% (4 чал.) — выкладчыкі); Вітаўт (39,2% — першы курс, 31,1% — пяты курс, 50% (4 чал.) — выкладчыкі); К. Каліноўскі (33,3% — першы курс, 24,4% — пяты курс, 75% (5 чал.) — выкладчыкі). Вельмі нечаканымі з’явіліся адказы 43,1% перша-курснікаў і 35,6% пяцікурснікаў, якія лічаць знакамітай асобай Пятра I. Тлумачэнне, на наш по-гляд, гэтаму наступнае: па-пер-шае, многія, мабыць, з гродзенскіх студэнтаў лічаць сваёй краінай бы-лы СССР, а не Беларусь; па-другое, мабыць, у гэтых адказах назіра-ецца нейкая сувязь з перамогай Пятра I у Паўночнай вайне. Пера-могшы ў гэтай вайне, Пётр I па-збавіў палякаў, а гэта значыць, і жыхароў Гродзенскай вобласці, ад пагроз і пастаянных набегаў шве-даў.

Многія рэспандэнты назы-ваюць знакамітай асобай у гісто-рыі Беларусі П. Машэрава (17,6 % — першы курс, 20 % — пяты курс).

Самымі найвялікшымі палі-тычнымі, культурнымі і грамадскі-мі дасягненнямі сваёй гісторыі бо-льшасць апытаных лічыць наступ-ныя: кнігадрукаванне; утварэнне БНР (1918 г.); распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі; перамо-га ў Вялікай Айчыннай вайне; узнікненне Вялікага Княства Лі-тоўскага і яго Статутаў.

З падзей ці ідэалогій, якія прычынілі найбольш шкоды Бела- русі, часцей за ўсё называліся та-кія: Вядікая Айчынная вайна — фа-шызм; Кастрычніцкая рэвалюцыя — сацыялізм; сталінізм; далучэнне да СССР; русіфікацыя.

Заканамерна, зыходзячы з вышэйназваных падзей, боль-шасць рэспандэнтаў назвала і асоб, якія прычынілі найбольш шкоды Беларусі. Менавіта: Сталі-на, Леніна, Гітлера, Кацярыну ІІ, Гарбачова, Брэжнева, Берыю. А выкдадчыкі (3 чал.) назвалі нават Кебіча В.Ф.

Незразумела, чаму боль-шасць апытаных лічыць, што рас-пад СССР мае благі ўплыў на раз-віццё гісторыі Беларусі і ў той жа час сцвярджае, што Гарбачоў мае ў гісторыі станоўчую ролю (35,3% — першы курс, 44% — пяты курс).

Даючы ацэнку сучасным падзеям, большасць рэспандэнтаў, як выкладчыкаў, так і студэнтаў прызнаюць станоўчую ролю по-льскай «Салідарнасці» у гісторыі Беларусі (70,6% — першы курс, 42,2% — пяты курс, 50% (4 чал.) — выкладчыкі). Дзейнасць літоўскага «Саюдзіса» 19,6% рэспандэнтаў першага курса і 17,8% рэспандэн- таў пятага курса ацанілі станоўча. Большасць астатніх або не змагла ацаніць, або не бачыць ніякага ўплыву гэтага аб’яднання на гісто-рыю Беларусі.

Прыемна, што пераважная большасць адказаўшых станоўча ацаніла дзейнасць Беларускага Народнага Фронту. I гэта справя-дліва. Было б якраз, наадварот, вельмі незразумела, калі б гісто-рыкі не змаглі правільна ацаніць БНФ, дзе вельмі многа гісторыкаў. Менавіта маладыя вучоныя-гісто-рыкі, асабліва на этапе станаўлен-ня БНФ, першымі загаварылі аб нацыянальным адраджэнні, аб гістарычнай і нацыянальнай сама-свядомасці беларусаў. I гэта вель-мі добры знак. Гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь верне стра-чаную спадчыну, што яна жыла, жыве і будзе жыць!

 

Заключэнне

 

Абагульняючы вынікі да-следавання ва ўсіх трох універ-сітэтах, прыводзім некаторыя ста-тыстычныя даныя: у даследаванні сярод выкладчыкаў удзельнічалі 82% беларусаў, 14,3% рускіх, са стажам педагагічнай працы: больш 20-ці гадоў — 25%, 15-20 гадоў — 17,9%, 10-15 гадоў — 14,5%, 5-10 гадоў — 14,3%, 1-5 гадоў — 17,9%. Веравызнанне сваё выклад-чыкі пазначылі: праваслаўны — 50%, католік — 3,6%, няверуючы — 32,1%.

Сярод студэнтаў у дасле-даванні прынялі ўдзел 69,9% бе-ларусаў, 19,1% рускіх, 5,6% паля-каў, 3,6% яўрэяў. Сваё веравы-знанне студэнты пазначылі: пра-васлаўе — 66,1%, каталіцызм — 13% іудаізм — 0,7%, няверуючы — 13,4%.

Такім чынам, у даследаван-ні ў асноўным удзельнічалі вы-кладчыкі-мужчыны (85%), бела-русы праваслаўнага веравызнан-ня са стажам педагагічнай працы ад 1 да 20 і болей гадоў і студэнты-беларусы, праваслаўнага веравы-знання, амаль з аднолькавым прадстаўніцтвам мужчын (45,1%) і жанчын (54,5%).

Аналізуючы табліцы адна-мернага і двухмернага размерка-вання адказаў, можна зрабіць на-ступныя высновы (па выкладчы-ках):

  1. Большасць выкладчыкаў, згодна з іх думкай, добра ведае гісторыю Расіі (82,1%), Беларусі (75%), Польшчы (67,9%), Англіі (50%), Германіі (50%), Францыі (46,4%), Літвы (42,9%), ЗША (39,3%), Украіны (39,3%). Прычым назіраецца такая тэндэнцыя: вы-кладчыкі са стажам педагагічнай працы 15 і болей гадоў аднесліся больш крытычна да сваіх ведаў па гісторыі Беларусі, Літвы і Польш-чы, чым іх мададзейшыя калегі (стаж працы 1-5 гадоў). Амаль усе выкладчыкі добра ведаюць гіс-торыкаў: У. Салаўёва, В. Ключэў-скага, У. Ігнатоўскага, М. Доўнар-Запольскага, Грушэўскага, Т. Нар-бута. Аднак прыкмегна, што з пра-цоўным стажам узрастае гіста-рычная дасведчанасць.
  2. 53,6% выкладчыкаў лі-чыць, што гісторыя Кіеўскай Русі з’яўляецца пачаткам гісторыі Бе-ларусі, а 25% адказалі — “не”. Пры-чым выкладчыкі са стажам працы болей 20-ці гадоў, усе адказалі, што гэта «так». Адмоўна адказалі ў асноўным выкладчыкі са стажам працы 1-5 і 5-10 гадоў.
  3. Па такіх гістарычных па-дзеях, як Крэўская і Люблінская унія абазначаецца тэндэнцыя: чым вышэй стаж працы, тым больш не- гатыўна ацэньваецца Крэўская унія і болей пазітыўна Люблін-ская унія.
  4. Падзелы Рэчы Паспалітай большасць выкладчыкаў ацаніла як негатыўную з’яву (60,7%). Як добрую з’яву ацанілі ў асноўным выкладчыкі (25%) са стажам пра-цы болей 20-ці гадоў.
  5. Далучэнне зямель Бела-русі да царскай Расіі затрымала эканамічнае і культурнае развіццё Беларусі — так лічыць 46,4% вы- кладчыкаў, а 35,7% сцвярджаюць, што прыспешыла. Прычым, што прыспешыла, лічаць выкладчыкі са стажам працы 15 і болей гадоў, а што затрымала — 1-5, 5-10 гадоў.
  6. 42,9% выкладчыкаў адка-залі, што далучэнне зямель Бела-русі да СССР прыспешыла яе эка-намічнае і культурнае развіццё, а 25% — што затрымала. I тут такая ж заканамернасць: чым вышэй стаж педагагічнай працы, тым больш пазітыўная адзнака далучэнню Бе-ларусі да СССР.
  7. Распад Савецкага Саюза большасць выкладчыкаў (46,4%) ацанілі як дрэнную з’яву, 32,1% — як добрую. Прычым, як добрую з’яву у асноўным ацанілі выклад-чыкі са стажам працы 1-5 гадоў (60%) і болей 20-ці гадоў — 42%, як благую — 57,1% выкладчыкаў аца-ніла са стажам болей 20-ці гадоў.
  8. Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю 39,3% ацаніла як з’яву, якая негатыўна ўплывае на гісто-рыю Беларусі, 28,6% — як пазітыў- на. І зноў, чым вышэй стаж педа-гагічнай працы, тым больш высо-кая ацэнка гэтай падзеі.
  9. Дзейнасць Беларускага Народнага Фронту 50% выклад-чыкаў ацаніла пазітыўна, 21,4% — негатыўна. Прычым пазітыўная ацэнка у асноўным з боку маладых выкладчыкаў са стажам працы 1-5 гадоў.
  10. Большасць выкладчы-каў лічыць, што ўсе цэрквы (ры-ма-каталіцкая, грэка-каталіцкая, праваслаўная, пратэстанцкая) спрыялі развіццю навукі ды куль-туры на тэрыторыі Беларусі, Літ-вы, Польшчы і Украіны ў ХVII стагоддзі.
  11. Амаль усе выкладчыкі сцвярджаюць, што ў гісторыі Бе-ларусі ёсць многа агульнага як з заходне-еўрапейскай, так і візан-тыйска-ўсходняй культурай.

Такім чынам, падводзячы вынікі даследавання сярод вы-кладчыкаў, можна зрабіць асноў-ную выснову: больш правільнае, навуковае, сучаснае тлумачэнне многім гістарычным падзеям да-юць маладыя выкладчыкі. Выкла-дчыкі ж з вялікім педагагічным стажам і вопытам больш кансер-ватыўныя ў сваіх адказах. Па-гэтаму сёння адной з галоўных за-дач з’яўляецца падрыхтоўка на-цыянальных выкладчыкаў- гісто-рыкаў з новым мысленнем і суча-сным пунктам гледжання на гіс- тарычныя падзеі.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Палата  ветэранаў войнаў

У студзені і лютым непажаданы сябар, інсульт, запра-сіў мяне аж у дзве бальніцы: 5 -ую і 2 -ую. Там я звярнуў увагу на пацыентаў палат з шыльдамі «Палата  ветеранов войн». Пацыентамі былі толькі кабеты, маладзейшыя за мяне. Я 1934 года нараджэння. Адчувалася нейкая сарам-лівасць, а не гонар пацыентаў гэтых палат. Можна было пачуць: «Закривайте двери от «интересующихся». Значыць, ветэраны адчуваюць нейкую няёмкасць ці сорам перад пацыентамі бальніцы.

Мае разважанні па праблеме ветэранаў не супа-даюць з афіцыйнай прапагандай уладаў.  Ветэранаў, якія разам з намі радуюцца жыццю, засталіся адзінкі. Адсвят-кавалі 75-ці годзе з дня заканчэння вайны. Звесткі  вікіпедыі «Апошні ваенны прызыў — прызыў на вайсковую службу, апошні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 17-18 — гадовых прызыўнікоў 1926 і 1927 гадоў нараджэння.» Значыць: 17 плюс 75 раўняецца 92. Вось які самы малады ўзрост сапраўднага  жывога сёння ветэрана можа быць.

Але, во дзіва: я на 87 годзе свайго жыцця мог быць ветэранам, каб меў паперку (выбачаюся, дакумент), што  ўдзельнічаў у рэйкавай вайне. А было так. Партызаны пачалі  ўсё часцей і часцей падрываць і пускаць пад адхон нямецкія цягнікі на чыгунцы Маладэчна — Полацк. Немцы пачалі рабіць начныя засады на мяркаваных праходах партызан да чыгункі. З’явіліся першыя страты сярод пар-тызан. І тады партызаны вынайшлі  адзін з варыянтаў выхаду з сітуацыі — пазбегнуць стратаў. Прыходзілі ноччу і прыму-шалі, як бы,  паказаць дарогу да “жалезкі”. Прычым пад-летак ці хтосьці дарослы павінен быў ісці ўперадзе, як важак, на адлегласці.  Нямецкая засада ў начной цемры пачынала страляць па «бандытах». Былі ахвяры. Некалькі разоў і я вадзіў партызан да чыгункі, перагону Зябкі — Палевачы.

На маёй малой радзіме на сёння захаваліся акопы і Першай, і Другой сусветных войнаў. У час Першай су-светнай вайны казакі  царызму выгналі на ўсход адзін міліён сто тысяч беларусаў. А колькі загінула ў царскім і баль-шавіцкім войску? Дык ці павінны беларусы памятаць аб гэтым? Я памятаю ад бабулі і матулі расказы аб загінуўшых з нашага роду на  гэтых войнах. Разумова-псіхалагічна  праз 75 гадоў мірнага жыцця я аднолькава ўспрымаю гэтыя далёкія войны як памяць аб далёкім мінулым. Для маіх дзяцей і ўнукаў гэта такія самыя войны, як для мяне і людзей майго пакалення вайна 1812 года з Напалеонам. Дык «няўжо нас не аб’ясніць розум ясны?» (Янка Купала). Пара вярнуцца нам да нашай старажытнай і сучаснай  еўра-пейскасці. Мне страшна бачыць мілітарысцкі псіхоз на тэ-леканалах Расеі, а яны ж і ў нас замест сваіх нацянальна беларускіх  як па мове, так і па змесце. Сорам перад светам і злачынна перад народам: у дзяржаве Рэспубліка Беларусь  няма аніводнага этнамоўнага тэлеканала, а на тых, што ёсць, таксама зашмат ваеншчыны.

На 75-ці годзе заканчэння вайны з бюджэту (гэта народныя грошы) выдзелены адпаведныя немалыя сродкі.  Ці з розумам мы іх патрацілі? Амаль месяц я ляжаў у неў-ралагічным аддзяленні (для пацыентаў з інсультам) 5-й бальніцы. Бывалі дні, калі ў калідоры было да 10 ложкаў з пацыентамі і кропельніцамі. Мой сусед па палаце на год старэйшы за мяне з калідора толькі на шосты дзень трапіў у палату. А каб інсультнікі не ляжалі днямі ў калідоры для майго (дзе я лячыўся) аддзялення на сёння патрэбна да-даткова дзве палаты (у палаце па пяць ложкаў).

Беларускі народ у дні 75-цігодзя заканчэння стра-шнай апошняй вайны на нашай беларускай зямлі, у выніку якой Беларусь страціла мільёны жыццяў і значную частку сваёй гістарычнай тэрыторыі годны таго, каб гэтае свята сталася надалей «Святам Душы» свайго роду і народа. Патрыятычна-адукацыйны эфект будзе значна большым,  калі галоўныя мерапрыемствы перанесці з вуліцы з ваен-нымі парадамі ў палацы і тэатры з трансляцыяй урачы-стасцяў сучаснымі СМІ.  Абарончы патрыятызм беларусаў пачне ўмацоўвацца на здаровых нашых гістарычных традыцыях.

Паважаны чытач, калі ўбачыш у гэтым матэрыяле «очернение героизма, искажение фактов» і падобнае паве-дамляю: што наша сям’я прайшла праз пекла-блакаду (пом-нік «Прарыў» каля г.п. Ушачы — Кублічы); дзядуля, дзядзькі, родныя загінулі ў пекле вайны,  магілы не ўсіх  вядомы.

Мікола Савіцкі, прафесар.

 

Вечная памяць беларускамоўнаму святару

Прыхаджане і клірыкі Свята-Петра-Паўлаўскага сабора праводзілі ў апошні шлях айца Генадзя Буцько, які нёс служэнне ў саборы з 2003 года.

Ён адышоў да Госпа-да 29 красавіка 2020 года на 57 годзе жыцця пасля пра-цяглага захворвання, звя-занага з каронавіруснай ін-фекцыяй. Айцец Генадзь быў адказным за сацыяль-ную працу на прыходзе і выконваў яе з любоўю і ста-раннасцю. 1 траўня адбыло-ся адпяванне святара ў  хра-ме на Нямізе. Развітацца  са святаром прыйшлі клірыкі сабора і шматлікія вернікі, якія ведалі і шанавалі айца Генадзя.

Айцец Генадзь на-радзіўся ў 1963 годзе ў Мен-ску. Ён прыняў рашэнне прысвяціць свае жыццё Ца-ркве Хрыстовай і ў 2003 годзе быў высвечаны на ды-якана, а потым — на святара Мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам.

— Айцец Генадзь слу-жыў па-беларуску, усё, што людзі жадалі па-беларуску рабіць, вянчанні, напры-клад, рабіў, — распавяла Во-льга Алейнік, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. — Ён ніколі не гнаўся за чынамі, быў вельмі про-сты ў камунікацыі, прапа-ведаваў вельмі шчыра і натхняльна». У айца Генадзя засталіся чацвёра дзяцей: Аксана, Валеры, Ганна і Канстанцін.

Падрыхтавала

Э. Дзвінская.

 

Нашы франтавікі

Кожны год ТБМ імя Ф. Скарыны горада Магілёва ўшаноўвае сваіх франта-вікоў. 7 траўня з Уладзімірам Пухоўскім наведалі месцы пахавання Васіля Матэву-шава, Аляксея Пысіна і Ва-лянціна Ермаловіча. Пачыс-цілі надмагільныя помнікі і ўсклалі цюльпаны з свайго лецішча. Каталіцкія, або По-льскія могілкі на вуліцы Ла-зарэнкі (Віленская) — тут знайшлі свой спачын пісь-меннікі В. Матэвушаў і А. Пысін. Васіль Матэвушаў — вядомы магілёўскі паэт, які нарадзіўся ў мястэчку Кня-жыцы. Ваяваў. Пасля вайны працаваў у мясцовай газеце. Адной з асноўных тэм яго творчасці была прырода падняпроўскага краю. Зараз у Магілёве жыве яго дачка Наталля Матэвушава, з якой ТБМ-аўцы сябруюць і дапа-магаюць, чым могуць. Не-калькі год таму мы папрасілі спадарыню Наталлю, каб яна сабрала архіў свайго бацькі, яго рукапісы, фота-здымкі і аднесла ў Абласны архіў.

Аляксей Пысін родам з Краснапольскага раёна. Класік беларускай літарату-ры. У Магілёве жывуць дзве яго дачкі. На Лаўсанаўскіх могілках пахаваны В. Ерма-ловіч. Валянцін Іванавіч — заслужаны дзеяч культуры, франтавік, акцёр, рэжысёр, грамадскі дзеяч. Пасля таго  як мы прыбралі магілу і ўсклалі кветкі, Уладзімір Пу-хоўскі пасадзіў дзве шара-відныя туі, якія прывёз з сва-йго расліннага гадавальніка «Зялёны рай». У Валянціна Ермаловіча два сыны — адзін жыве ў Магілёве,  а другі ў Менску. У гэтым годзе ў су-вязі з эпідэміяй мы не пра-водзім масавых мерапры-емстваў, але вось так лака-льна ўшанавалі памяць на-шых герояў вайны.

Дзьячкоў Алег, Магілёў.

 

ТРЭБА ГУРТАВАЦЦА РАЗАМ

Абмежаванні, звязаныя з каронаві-русам, абумовілі і ўскладнілі грамадскую актыўнасць ў раёне: здароўе людзей —  най-першы клопат, і таму публічныя мерапры-емствы перасунуты на больш позні час. Але  сябры грмадскіх арганізацый, як дазваляе магчымасць і сама сітуацыя,  не засталіся ўбаку аб агульных справаў і выступілі ін-фармацыйным рэсурсам для раённага вы-канаўчага камітэта і раённай бальніцы для збору сродкаў на платформе Моламола: падрыхтавана лагістычнае пісьмо, у якім  пакрокава распісана тое, што трэба зрабіць для рэгістрацыі на платформе. Напісаны ліст для раённай бальніцы для размяшчэння на платформе для збору сродкаў, дадзены кантакты асобаў  (Андрэй Стрыжак,  Ірына Траццякова), якія займаюцца гуманітарным праектам дапамогі медыцынскім устано-вам, медыкам, людзям пажылога ўзросту. Перададзены кантакты групы, якая зай-маецца гэтымі справамі ў Віцебску.

Прымалі ўдзел грамадскія актывісты і ў акцыі #Дзякуй, доктар. Каронавірус ў нашым раёне пайшоў з вёскі  Жыгулі ад да-льнабойшчыка. Дачка кіраўнічкі арганіза-цыі шматдзетных сямей «СемьЯ» Вольга Васіленка, якая нарадзілася  ў гэтай вёсцы, а зараз індывідуальны прадпрымальнік і жыве ў Санкт-Пецярбургу, зрабіла свой унёсак у дапамогу раённай бальніцы, куды перададзена амаль 10 тысяч хірургічных масак, медыцынскіх пальчатак, нарукаўні-каў і дэзінфіцыруючай  вадкасці на сумму 500 тысяч расійскіх рублёў. Груз пера-дадзены якраз напярэдадні Вялікдня. Пэў-ныя складанасці з-за закрыцця мяжы з Ра-сіяй узніклі якраз тут, але стараннямі стар-шыні раённай арганізацыі шматдзетных сямей і маці Вольгі — Наталлі Васіленкі, яе мужа Аляксандра, дабрачынны груз на мяжы быў перагружаны на транспарт з Верхнядзвінска і перададзены ў меды-цынскую ўстанову.

Акрамя таго, жанчыны з раённай арганізацыі «Беларуская жаночая ліга» арганізавалі збор сродкаў  для набыцця для медыкаў — вадкага мыла, дэзінфіцыруючых сурвэтак і мыйных сродкаў, пальчатак, туалетнай паперы, пячэння, цукерак для медыкаў, якія пастаяння знаходзяцца ў бальніцы. Першай, хто адгукнуўся на заклік падтрымаць медыкаў, стала Святлана Шук, свой ўнёсак зрабіла Тамара Кецкіна, сяб-роўка жаночай арганізацыі, асабісты тран-спарт для паездкі ў Полацк для набыцця не-абходных тавараў прадаставіла Надзея Іва-неева, я асабіста таксама выдаткавала пэў-ную суму. Падрыхтавалі для медыкаў і 20 смачных абедаў, а дапамогу нам аказала індывідуальная  прадпрымальніца — Вольга Кліманская, якую наша арганізацыя кан-сультавала падчас яе «перыпетый» з адкрыц-цём самастойнай справы. Агулам сабралі каля 350 рублёў.  Дзякуй за падтрымку на-шай ініцыятывы абласному грамадскаму аб’яднанню «Самакіраванне і грамадства» і асабіста Хрыстафору Жаляпаву, які днямі перадаў нам яшчэ і 50 масак, якія мы ад-дадзім для сацыяльных работнікаў тэры-тарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва, а таксама для  Цэнтра дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Не забыліся і пра працяг акцыі “Добры сусед”, якая распачыналася ў самым праблемным мікрараёне нашага горада — на Гейжанава, і якая гэтай вясной сёння святкуе маленькі юбілей — 4 гадочкі. Колькі было тады спадзяванняў на тое, што яна абудзіць мясцовых жыхароў на агуль-ныя справы па добраўпарадкаванні месцаў агульнага жыцця, неяк падштурхне суполь-насць і мясцовыя ўлады да дыялогу і агу-льных справаў, бо чалавечы рэсурс багаты на ідэі і ініцыятывы. Атрымалася?

Далёка не ўсё і, як аказалася, справа не ў людской інертнасці, хаця такі фактар прысутнічае, а ў тых чыноўніках, якія па-вінны быць завадатарамі такіх спраў. Цікава было б правесці “круглы стол” па гэтай пра-блеме, але з’явілася другая, больш сур’ёзная і, відаць, доўгачасовая — хвароба. І, нягле-дзячы на абмежаванні ў кантактах, “Добры сусед” выйшаў на прыдамовую тэрыто-рыю і зрабіў  рамонт птушыных дамкоў, пафарбавана Дошка аб’яваў, пасаджаны кветкі. Вясна распачала свой сезон.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

Навіны Германіі

У Германіі адчыняюцца музеі, цяпер яны працуюць па новых правілах

Ахоўная маска, дыстан-цыя ў паўтара метра і рух да-кладна па маршруце — так па-вінны паводзіць сябе наведва-льнікі зноў адкрытых нямецкіх музеяў, галерэй і бібліятэк.

Пасля вымушанага пера-пынку, звязанага з уведзеным у сярэдзіне сакавіка каранцінам з-за каронавіруса, у Германіі зноў адчынілі свае дзверы некаторыя музеі і мастацкія галерэі. Пры гэтым усе гэтыя культурныя ўстановы абавязаны выконваць меры засцярогі і абмяжоўваць колькасць наведвальнікаў, паве-дамляе інфармацыйнае агенцтва dpa.

Ужо можна паглядзець выставу нямец-кага жывапісца, графіка, скульптара і архітэктара Томаса Шутэ (Thomas Schutte) у берлінскім раёне Кройцберг.

Берлінская галерэя Ёхана Кёніга (Johann Konig) разгарнула экспазіцыю, прысвечаную творчасці двух экстравагантных сучасных мастакоў: немкі Ёрындэ Фойгт (Jorinde Voigt) і датчаніна Епе Хайна (Jeppe Hein).

PalaisPopulaire, выставачная пляцоўка Deutsche Bank у Берліне, адкрывае выставу, якая адлюстроўвае 57-гадовы творчы шлях знакамітага мастака-пакавальніка Крыста і яго жонкі Жан-Клод, якая памерла больш за 10 гадоў таму.

З сярэдзіны траўня пачнуць ізноў прымаць наведвальнікаў і буйныя сталічныя музеі. Сярод іх — Нямецкі гістарычны музей, які падрыхтаваў выставу «Ханна Арэнт і XX стагоддзе», якая расказвае пра жыццё і дзей-насць выбітнага нямецка-амерыканскага філо-сафа габрэйскага паходжання, палітычнага тэарэтыка і гісторыка, асновапакладальніцу тэорыі таталітарызму.

Плануецца і паступовае адкрыццё му-зеяў, якія знаходзяцца на Музейным востраве ў Берліне. Рыхтуюцца да адкрыцця і кёльнскі музей «Калумба», дзе экспануюцца творы мастацтва духоўнага зместу, а таксама мастацкі музей у Боне. Першых гасцей пасля каранціну ў бліжэйшы час рыхтуюцца прыняць і знака-мітыя музеі Дрэздана.

 

Новыя правілы ў музеях

 

У залах можна знаходзіцца толькі пры наяўнасці ахоўнай маскі і з захаваннем дыстанцыі ў 1,5 метра паміж людзьмі. Колькасць навед-вальнікаў абмежавана: у вялікіх залах адна-часова дазволена прымаць па 4 — 5 чалавек, а ў маленькіх — толькі па адным чалавеку: на аднаго чалавека вызначана норма ў 20 квадратных метраў.

У выставачных залах дзейнічае «правіла вуліцы з аднабаковым рухам». Музейным наглядчыкам ўведзена ў абавязак строга сачыць за тым, каб наведвальнікі перасоўваліся па экспазіцыі ў адным кірунку — у пазбяганне сутыкненняў адзін з адным. Перад білетнымі касамі зроблена спецыяльная разметка — для захавання дыстанцыі паміж людзьмі ў чарзе. На касах і на стойках у гардэробах усталёўваюць панэлі з арганічнага шкла. Групавыя экскурсіі ў музеях пакуль не праводзяцца. У некаторыя музеі можна будзе трапіць толькі пасля папя-рэдняй анлайн-рэгістрацыі.

 

Бібліятэкі выдаюць кнігі

 

Першых наведвальнікаў пасля лакдаўну прынялі 4 траўня і некаторыя бібліятэкі. Так, навукоўцы і студэнты радасна віталі адкрыццё Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі. Аднак яе чытальныя залы пакуль застаюцца зачыненымі, як, зрэшты, і чытальныя залы іншых бібліятэк. Кнігі выдаюцца на дом. А правілы бяспекі і гігіены ў будынках дзейнічаюць такія ж, як у музеях.

 

Агулам 10 мільёнаў еўра будзе выдзе-лена з дзяржбюджэту на ажыццяўленне куль-турнай праграмы «Новы старт», мэта якой — падтрымаць музеі і іншыя ўстановы ў гэтыя нялёгкія часы. «Мы хочам, каб людзі зноў маглі атрымліваць асалоду ад мастацтва і культуры», — патлумачыў у інтэрв’ю журналістам Герман Парцынгер (Hermann Parzinger), прэзідэнт Фон-ду прускай культурнай спадчыны.

 

Паводле dw.com.

 

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Рылько Леанід — 20 р., г. Баранавічы
  2. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  3. Малаковіч Надзея — 10 р., г. Менск
  4. Аўгустоўскі — 5 р., г. Менск
  5. Чыгір Яўген — 10 р., г. Менск
  6. Шкірманкоў Фелікс — 20 р., г. Слаўгарад
  7. Вяргейчык — 15 р., г. Барысаў
  8. Шкут Яўген — 2 р., г. Менск
  9. Дубараў Сяргей — 50 р., г. Менск
  10. Навіцкі Марат — 50 р., г. Менск
  11. Саперскі Андрэй — 100 р., г. Магілёў
  12. Гарошка Аляксандр — 20 р., г. Менск
  13. Матанскі — 10 р., г. Слуцк
  14. Кіцыч Сяргей — 100 р., г. Менск
  15. Бубен Кастусь — 15 р., г. Менск
  16. Ляўшун Д. -12 р., г. Менск
  17. Сівы Сяргей — 5 р., г. Валожын
  18. Жыдаль Дзяніс — 50 р., г. Менск
  19. Анісім Алена — 2000 р., г. Менск
  20. Ціханчук Галіна — 10 р., г. Магілёў
  21. Кізік Павел — 5 р., г. Менск
  22. Лоцманава Вольга — 40 р., г. Менск
  23. Гяцэвіч Вячаслаў — 20 р., г. Ліда
  24. Кузьмін Лёкса — 20 р., г. Менск
  25. Чайкоўскі Павел — 25 р., г. Менск
  26. Рубцоў Артур — 20 р., г. Віцебск
  27. Колас Уладзімір — 300 р., г. Менск
  28. Нясвіжская суполка — 103 р., г. Нясвіж
  29. Панасюк А. — 30 р., г. Менск
  30. Глухава С. — 20 р., г. Магілёў
  31. Васількоў В.- 50 р., г. Магілёў
  32. Звярок А. — 20 р., г. Менск
  33. Агееў А.Р. — 12 р., г. Магілёў
  34. Кукавенка Іван — 25 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ЛЯВОНА БАРАЗНЫ

(4.02.1929 — 15.08.1972)

Ад вёскі да вёскі, ад хаты да хаты

Ідзеш ты па сцежках бацькоўскай зямлі,

І бачыш, на колькі народ наш багаты

На ўбранні, на ўзоры, а не на рублі,

Якія ніколі душу не сагрэюць,

А толькі апаляць жывую душу.

 

Малюеш Айчыну — не ўсе разумеюць,

Але і не трэба, бы ў восень дажджу

Не трэба, бо й так тут хапае самоты

З таго, што сыходзіць штодзённа ў нябыт

Мінулых гадоў светлыня, пазалота,

Нам ціш застаецца магільная пліт.

 

І ты ў адзіноце сваёй не сумуеш,

Бо шлях прад табой — беларускі наш шлях,

Які ты сваёю крывёй афарбуеш,

Каб ён не згубіўся ў туманных гадах,

Дзе з вёскі да вёскі, ад хаты да хаты

Ідзеш і збіраеш жывое святло

Айчыны, каб будні і нашыя святы

Былі беларускімі, каб не было

Самоты па тым, што знікае, сыходзіць

Вялікі народ, які ў сэрцы Еўропы,

Дзе ў травах, як чорныя вены, акопы,

Адкуль кожну раніцу сонца ўзыходзіць

Для цэлай Еўропы…

10.12.2008 г.

 

БАЛАДА ЯЎГЕНА ГЛЕБАВА

(10.09.1929 — 13.01.2000)

Мара пра мора музыкай вечнаю стала.

Птушкі, як ноты, светла да сонца ўзляцелі

Па-над курганнем, дзе Беларусь начавала,

Па-над шляхамі, што без пары затравелі.

І ажыло ўсё тое, што людзям належыць,

І зазвінелі звонка званы на званіцах,

І зарыкалі ў ранак зубры ў Белавежы,

І забурлілі нашы стагоддзі ў крыніцах,

І пачалося наша святое вяртанне

Да Беларусі, што беларускаю будзе.

Музыка — гэта наша любоў і каханне,

Музыка — гэта свята святое і будзень,

Дзе не знікае, а ажывае, як мора,

Мара твая і кожнага вечная мара,

Каб было заўтра лепей усім, чым учора,

Каб не прапала сонца чаканае ў хмарах

Па-над курганнем, дзе Беларусь начавала,

Па-над шляхамі, што без пары затравелі,

Па-над хацінай, дзе нарадзіўся Купала,

Па-над той песняй,

што мы з табой не дапелі…

9.10.2008 г.

 

БАЛАДА АРЛЕНА КАШКУРЭВІЧА

(15.09.1929 —  26.08.2013)

«Я ў сучасным Менску чужаніца…»-

Кажаш ты, трымаючы ў руках

Ліст бярозавы, нібы сініцу,

Нібы іскру, што ў сівых вяках

Палымнела і да нас ляцела,

Асвяціўшы тое, што прайшло.

Як страла праз волатава цела,

Іскра праляцела й праз жытло

І жыццё тваё, што тут пражыта,

Дзе амаль няма старых дамоў.

Ты малюеш, як вядзеш з нябыту,

Край наш беларускі, дзе любоў,

Як лісток бярозавы пад ветрам

Можа паляцець з галінкі той,

На якой трымаўся смела летам,

Затрымцеўшы раптам прад зімой.

Ты малюеш беларускіх вояў,

Для якіх Радзіма тут заўжды,

Для якой яны — не ўсе героі,

Як лісток не кожны залаты,

Што з бярозы абляцеў сягоння.

І з рукі тваёй ліст паляцеў

І яго ніколі не дагоніць

Той, хто гэты ліст стаптаць хацеў…

18-22.09.2013 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

(26.11.1930 — 25.07.1984)

 

Ён паехаў на Прыпяць памерці.

Там у чоўне, як ліст у канверце,

Што напісаны Богам для Бога,

Ён па Прыпяці плыў, як па Леце,

І была яго боскай дарога.

Трапятаў за ім восеньскі вецер,

Нібы сцяг, што над вежай узняты,

Нібы дым, што над комінам хаты,

Дзе ніхто ўжо даўно не бывае,

Куды смерць нават не зазірае.

 

Човен плыў, і глядзелі ўслед людзі,

І знікалі, як крыгі вясною,

А ён быў, а ён ёсць, а ён будзе,

Быццам неба над белай зямлёю,

Дзе ёсць Прыпяць, дзе можна памерці,

Каб у чоўне, як ліст у канверце,

Што напісаны Богам для Бога,

Плыць спакойна і думаць пра многа,

Пра цябе і мяне маладога,

Што гаворыць, што можа памерці,

Быццам бы малако з вуснаў сцерці,

І памерці ў любую хвіліну,

Не па п’янцы, за маці-Айчыну…

 

Ён паехаў на Прыпяць, каб жыць,

Каб мяне з табой не разлюбіць,

Быццам неба над белай зямлёю,

Быццам сцяг па-над вежай старою…

10.01.2002 г.

 

БАЛАДА ГЕОРГІЯ ПАПЛАЎСКАГА

(15.02.1931 — 29.10.2017)

 

Ты сыйшоў у зямлю,

і застаўся ты ў «Новай зямлі»,

Дзе жыве Беларусь,

у якой нашы продкі жылі

Сто вякоў і яшчэ шмат вякоў

без цябе прамільгне

З таго дня, як на небе тваім,

на тугім палатне,

Млечны Шлях намалёваны быў,

каб па ім мы ішлі,

Парабіўшы, што трэба

на роднай спрадвеку зямлі.

 

На двары лістапад, як агонь,

дзе згарае твой дзень,

І ў майстэрні ўсе пэндзлі,

нібы наламаны прамень,

Больш не свецяць нікому цяпер,

як свяцілі табе,

Каб журботным не быў,

а калі ты ўсё ж быў у журбе,

Маляваў не журбу, а наш край,

дзе азёрны прастор

І дзе блізка да сэрцаў людскіх

і далёка да зор.

 

Ты сыйшоў у зямлю,

і застаўся ты ў «Новай зямлі»,

Каб ніхто анідзе не сказаў,

што мы Тут не жылі.

20.01.2019 г.

 

БАЛАДА ГЕНАДЗЯ  КІСЯЛЁВА

(19.03.1931 — 14.11.2008)

Яшчэ не выпаў снег на шэрыя палі,

А твой касцёр прыціх, каля якога мы

Ніколі не баяліся вятроў зімы,

Бо мы ў наш час каля кастра з табой былі.

 

І ты шукаў, і ты знаходзіў і казаў,

Што мы — народ

і нам Еўропа — родны дом,

Дзе месца наша ёсць і будзе за сталом,

А не на вуліцы, дзе снег ужо схаваў

Усё, што мог ад нас за два вякі схаваць.

 

Снягі й цяпер на нашыя шляхі ляцяць,

Не засыпаючы высокіх шэрых траў,

Што выраслі сярод камення і крыжоў,

Дзе крыж і твой не знікне ў снезе і ў траве,

Бо мы тут ёсць, і наша Беларусь жыве,

Якую ты шукаў, якую ты знайшоў,

Як той касцёр у полі, ля якога мы

Былі з табой і не баяліся зімы.

 

І пройдзе снег,

бо ты цяпер свой шлях прайшоў,

Пакінуўшы вуголле беларускіх слоў,

Дзе ёсць Надзея, Вера і Любоў…

14.11.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

КІМ І ЧЫМ МОГУЦЬ ГАНАРЫЦЦА БЕЛАРУСЫ

З нагоды выдання: Барыс, С. В. Гонар і слава Беларусі / Сымон Барыс. — Мінск, 2020. — 804 с. [24 л.] іл.

Паважаныя сябры! З вялікай радасцю жадаю паведаміць чытачам, што ў красавіку выйшла вельмі ўні-кальнае выданне — сапраўдная энцы-клапедыя беларуса і кніга, вартая таго, каб стаць падарункам гасцям нашай краіны — «Гонар і слава Бела-русі». Без перабольшвання можна сказаць, што аўтар зрабіў тытанічную працу, якая, часам не пад сілу цэлым інстытутам ці аўтарскім калектывам. Тут прадстаўлена найшырачайшая, даведачная, дакладная інфармацыя з усіх бакоў мінулага і сучаснасці нашай краіны. Тут чытачы даведаюцца: хто, што, калі, дзе, як, чаму?… у нас самыя-самыя, чым і кім можна сапраўды га-нарыцца. Тысячы асобаў і аб’ектаў: гісторыі, культуры, навукі, прыро-ды, тых, хто калі-небудзь праславіў нашую краіну, самыя-самыя вядо-мыя, значныя падзеі. І ўсё ў 8-мі раздзелах на 800-х старонках («Краіна маляўнічай прыроды і развітай гас-падаркі», «Беларускай дзяржаўнасці — 1000 гадоў», «Змаганне за волю і незалежнасць сваёй краіны», «Пра са-мае, самае…» (цуды, рэкорды…), «Пе-раможцы конкурсаў і спаборніц-тваў», «Мова і культура — аснова бе-ларускай нацыі», «Яны праславіліся ў свеце», «Беларусь — турыстычная краіна», а дадаткі, дзе ёсць і касмічныя прышэльцы і магдэбургскае пра-ва…: усё гэта само за сябе гаво-рыць)! Нідзе вы ў адным месцы такой дакладнай, разнастайнай і новай інфармацыі не знойдзеце! На якое б пытанне не жадалі ад-казаць: пачынаючы ад беларускіх вучоных-першапраходцаў, ва-еначальнікаў і касманаўтаў, за-канчваючы цудамі прыроды, гас-падаркі і культуры. Кожны бе-ларус і патрыёт, які жадае ведаць сваю краіну павінен мець гэтую кнігу як настольную на кожны дзень! А кожная бібліятэка, як публічная, так і школьная, павін-на яе мець у сябе. Гэта вялікая ўдача беларусаў! І я вельмі рады, што таксама, хоць крышачку, але спрычыніўся да стварэнне гэтай кнігі.

Каб даць некаторае ўяўленне пра выданне, у сваю чаргу, прапа-нуем невялічкі матэрыял — урывак з гэтага выдання — пра братоў-асвет-нікаў — унікальную культурную з’я-ву нашага народа.

Валерый Варганаў,

настаўнік-метадыст ДУА «Ворнаўская сярэдняя школа Кармянскага раёна» Гомельскай вобласці, адзін з рэцэнзентаў выдання.

 

Сымон Барыс

Браты-асветнікі —

наш нацыянальны гонар

За апошнія два стагоддзі ў гісторыі Беларусі некалькі братоў з розных родаў пакінулі значны след. Лічу, што кожны настаўнік гісторыі і беларускай мовы і літа-ратуры павінен ведаць іх прозві-шчы і тое, што яны зрабілі для Радзімы. Яны вядомы не толькі як навукоўцы, дзеячы культуры, але і як грамадскія дзеячы. На жаль, лёсы братоў Цвікевічаў, Лёсікаў і Луцкевічаў незайдросныя, бо яны пацярпелі за грамадскую дзей-насць і беларусазнаўства, сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. За-помніце іх прозвішчы і імёны.

 

Басалыгі Дзмітрый (1884, в. Варкавічы Слуцкага р-на — 1969, г. Масква) і Канстанцін (1887, в. Варкавічы Слуцкага р-на — 1963) Мікалаевічы.

Басалыгі Уладзімір (н. 1940, г. Слуцк) і Міхаіл (н. 1942, г. Слуцк) Самойлавічы.

Гарэцкія Гаўрыла (1900, в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на — 1988), Максім (1893, в. Багацькаўка Мсціслаўскага р-на — 1938) Іва-навічы.

Гілевічы Ніл (1931, в. Сла-бада Лагойскага р-на — 2016, г. Мінск) і Мікола Гіль (н. 1936) Сымонавічы.

Грыцкевічы Анатоль (1929, Мінск — 2015, Мінск) і Валянцін (1933, Мінск — 2013, Санкт-Пецяр-бург) Пятровічы.

Ельскія Міхаіл (1831, в. Ду-дзічы Пухавіцкага р-на — 1904) і Аляксандр 1834, в. Дудзічы Пуха-віцкага р-на — 1916) Карлавічы.

Каліноўскія Віктар Отан (1833, в. Мастаўляны Гродзенскага пав., цяпер Беласточчына, Польш-ча — 1862, ф. Якушоўка, каля Сві-слачы) і Кастусь Вінцэнт (1838, Мастаўляны — 1864, г. Вільня) Сы-монавічы.

Ластоўскія Вацлаў (1883, засц. Калеснікаў, цяпер Глыбоцкі р-н — 1938) і Гладкі-Ластоўскі Юстын (Юрый, каля 1870 — пасля 1931) Юстынавічы.

Лёсікі Язэп (Іосіф, 1883, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на — 1940, Саратаў) і Антон (1872, в. Мікалаеўшчына — 1949, в. Міка-лаеўшчына) Юр’евічы.

Луцкевічы Іван (Янка, 1881, г. Шаўляй, Літва — 1919) і Антон 1884, г. Шаўляй — 1946?) Іва-навічы.

Лычы Лявон (н. 1929, мяст. Магільнае Уздзенскага р-на) і Ге-надзь (н. 1935, мяст. Магільнае Уздзенскага р-на) Міхайлавічы.

Міцкевічы Кастусь (1882, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на — 1956) і Міхась (1897, в. Міка-лаеўшчына Стаўбцоўскага р-на — 1991) Міхайлавічы — гэта Якуб Колас і Антось Галіна.

Сачанкі Барыс (1936, в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на — 1995, г. Мінск), Іван (н. 1938, в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна) і Алесь (н.1940, в. Вялікі Бор) Іванавічы.

Станкевічы Адам (06.01. 1892, в. Арляняты Смаргонскага р-на — 29.11.1949, г. Тайшэт, Іркуцкая вобл.) і Ян (Янка, 26.11.1891, в. Арляняты Смаргонскага р-на — 16.08.1976, Хотарн, ЗША) — стры-ечныя браты.

Тышкевічы Канстанцін (1806, мяст. Лагойск — 1868) і Яўстах (Ястафій, 1814, мяст. Лагойск — 1873) Піевічы.

Хлябцэвічы Яўген (1884, мяст. Жыровічы Слонімскага пав. — 1955, г. Масква), Уладзімір (1894, мяст. Жыровічы Слонімскага пав. — 1917, г. Петраград) Іванавічы.

Ходзькі Аляксандр (1804, мяст. Крывічы Вілейскага пав. — 1891), Міхал (1808, мяст. Крывічы Вілейскага пав. — 1879) Янавічы.

Цвікевічы Аляксандр (1888, г. Брэст — 1937) і Іван (1891, Брэст — 1938) Іванавічы.

Ціхановічы Валянцін (28. 08.1909, г. Вільня — 25.08.1978) і Яўген (1911, ст. Джусалы, Казах-стан — 2005, г. Мінск) Мікалаевічы. Яго сын — мастак Генрых Яўге-навіч Ціхановіч (н. 1937, г. Мінск).

Янушкевічы Адольф Міхал Валяр’ян Юліян (1803, г. Нясвіж — 1857, в. Дзягільна Дзяржынскага р-на) і Яўстаф (1805, в. Прусы Салі-горскага р-на — 1874) Міхайлавічы.

Янушкевічы Фелікс (н. 1954, мяст. Ракаў Валожынскага р-на), Язэп (н.1959, мяст. Ракаў) і Валяр’ян (н. 1962, мяст. Ракаў) Язэпавічы.

Вёска Арляняты Смаргон-скага раёна — радзіма асветнікаў і грамадскіх дзеячаў Станкевічаў. Тут нарадзіліся 4 славутыя асобы: Адам Вікенцьевіч (1892-1949), выдавец, публіцыст, святар; Ста-ніслаў Язэпавіч (1907-1980), філо-саф, журналіст; Станіслаў Ляво-навіч (1886-1964), выдавец, паэт; Ян (1891-1976), мовазнавец, гісто-рык, грамадскі дзеяч у эміграцыі.

 

У горадзе Магілёве на Падміколлі зараз ідзе адбудова Пакроўскай царквы

Царква была па-будавана ў 17 стагоддзі ў стылі барока магілёў-скай школы дойлідства.

Гэты раён шчы-льна быў забудаваны ў часы ВКЛ і на Пакро-ўскім пасадзе пражыва-лі пераважна купцы і рамеснікі. Паміж царк-вой і Свята-Мікольскім манастыром 17 стагод-дзя была прамая вуліца якая так і называлася — Пакроўская.

Недалёка на са-мым беразе Дняпра ў пачатку 18 стагоддзя быў пабудаваны прыгожы двухвежавы касцёл Свя-тога Антонія і кляштар бернардзінаў. А побач на Школішчы было не-калькі драўляных і мура-ваных сінагог.

Атрымлівалася, што побач было некаль-кі храмаў трох канфе-сій: праваслаўных, ката-лікоў і іудзеяў.

Савецкія часы ўдалося перажыць толь-кі Мікольскаму мана-стыру. Пакроўскую ца-ркву знеслі ў 1950-х гадах і на яе месцы быў уста-ляваны рэзервуар гар-вадаканала. Касцёл Ан-тонія знеслі таксама па-сля вайны і яго падмуркі захаваліся да нашага часу. Вядомую драўля-ную сінагогу 17 стагоддзя знеслі яшчэ да вайны ў 1938 годзе.

Некалькі год таму права-слаўныя Магілёва вырашылі адна-віць Пакроўскую царкву. Быў пра-ект ад Таварыства аховы помні-каў, каб храм паўстаў у перша-пачатковым выглядзе магілёўскай школы дойлідства. Але, на жаль, гістарычнага абгрунтвання было недастаткова, і перамог варыянт у стылі класіцызму з элементамі стылю барока. Што таксама, ма-быць, нядрэнна.

Магілёўцы мараць, што ў будучым на Падміколлі побач з Пакроўскай царквой калі-небудзь будуць адноўленыя старажытны касцёл і сінагога.

Алег Дзьячкоў,

Магілёў.

Фота аўтара.

САПРАЎДНЫ ГАСПАДАР

 

Салодкае прадаў Ніл малако,

ну як прадаў…

Аддаў, лічы, даніну,

знайшоў без дзірак, чыстае трыко,

правёў на мяса ратавальніцу — Рабіну.

Параіць штосьці, як раней,  Ілля не мог —

сканаў ён, кволы,  ў чорны панядзелак:

крывава ў твар скрывіўся правы бот,

левы ж у траве крычаў пасярод елак.

У Ніла цёмна ў печы, да ўсяго,

а на дварэ  дрыжаць трыццаткі-дошкі,

чакаюць лёсу традыцыйнага свайго

“Ну пацярпіце, — просіць Ніл іх, — трошкі”.

 

Прыўкрасны, рэдкі, слынны гарманіст,

ён вырваў «хромку» з кіпцюроў бяды,

не толькі  вальс ды польку, рэзаў твіст

у свае лепшыя пасля вайны гады.

Вяселля, балю, фестывалю не было,

дзе б жару не даваў, цярпеў гармонік,

і як накладна ды складана ні было —

ў раённым ЦДК забацаў сольнік!

На прыкарытных выбарах саветаў

пад казкі барацьбы за свой народ

не каштаваў ні рыбу, ні рулеты,

даваў народу  свой  музычны кісларод.

Калі  ляцелі цуда-гукі  пад нябёсы,

ў буслянцы бусел, што ад Бога рэжысёр,

лавіў бусліхі смех  светлараскосы,

крылом мяняў мінор на свой мажор.

 

Ды вось раптоўна весяліць Ніл перастаў,

дый сумная мелодыя прапала —

«хромку» з сястрычкай

франтавою пахаваў,

каб не прыходзіў доўга, жонка загадала.

Упершыню загад выконваць не збіраўся:

як без Нінулі  ў хаце быць,

штосьці рабіць,

і грэшных думак, нібы чэмеру, баяўся,

няўжо,  не верыў сабе,

можна так любіць…

Пад Кенігсбергам  думаў: “Ну, магіла”, —

было ўсяроўна там — у пекла, ці ў той рай,

калі дзяўчынка сінявокая маліла:

“Сяржанцік, родненькі,

цярпі, не памірай”.

Выпіў вясёлкі Ніл, скруціў гардзіну,

нідзе ніхто не едзе і не йдзе,

пайшоў збіваць з трыццатак дамавіну,

самотны бусел плакаў у гняздзе.

 

А раннім ранкам ля труны раўла Раіска,

прарабша аграгарадка, што на рацэ,

казыр рулеткі прыціскаў  к зямлі запіску,

цярпела ручка ў мёртва сціснутай руцэ:

«Усё, што трэба — знойдзеце вы ў сенцах,

на столак не садзіцеся — кульгае,

ля шкельца — здымак, свечка — ля вакенца,

хавайце з Нінай  мяне побач, абдымаю…»

 

Да жонкі — ўправа, клёнік, бэз, магіла,

за шлях музычны — безмузычны ганарар,

ахайна мальцы  закапалі  дзеда Ніла:

«Бач, сам труну зрабіў,

сапраўдны гаспадар!»

Уладзімір Барысенка.

 

Адведкі ў Палыкавічы

Штогод мы з сябрамі ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва ладзім шэраг мера-прыемстваў да Дня аховы помнікаў і па-мятных мясцін. Сёлета, у сувязі з эпідэміяй каранавіруса, масавыя падзеі замянілі лакальнымі. І 20 красавіка я з маёй пля-менніцай Палінай і яе сябрам Мікалаем выправіліся ў старажытнае мястэчка Палы-кавічы Магілёўскага раёна.

Палыкавічы знаходзяцца ў вельмі прыгожай пойме Дняпра з захапляльнымі краявідамі. Тут нават хацелі ў 1930-я гады, калі меркавалася, што будзе сталіца ў Ма-гілёве, ладзіць кінастудыю “Беларусь-фільм”.

Шлях ад горада да мястэчка вядзе праз лес. А калі пачынаецца спуск да пой-мы ракі, то з’яўляюцца глыбокія і шырокія яры, парослыя яскравымі кветкамі і века-вымі дрэвамі. Па дарозе моладзі паказваў рэдкія і цікавыя расліны: кураслеп (ветра-ніца лясная), пралескі, брызгліну барадаў-чатую… Калі ішлі праз лес, то бачылі не-калькі ліній парослых хмызняком акопаў. Бо ў гэтых мясцінах былі моцныя баі ў 1941 і 1944 гадах.

Тут, на самым абрыве перад поймай Дняпра нават захаваўся вялізны нямецкі дот, які ў будучым можа нават варта было б ад-растаўраваць і зрабіць цікавым турыс-тычным аб’ектам…

Калі спусціліся па пакручастай сце-жцы паміж ялін і дубоў, то апынуліся паміж двух ручаін выцякаючых з яроў. Гэтыя шматлікія лагчыны-яры называюць Па-поўскія равы, бо калісьці ў Палыкавічах ля цудадзейнай крыніцы існаваў праваслаўны манастыр. На самой крыніцы, якая калісці лічылася цудадзейнай, гадоў дваццаць таму адбудавалі зноў капліцу Параскевы Пят-ніцы. А на ўзгорку пабудавалі новую Тра-ецкую царкву са званіцай. Царква стара-жытная была знішчана ўжо пасля вайны. А старая цагляная капліца, на вялікі жаль, была знішчана ўжо ў наш час пры будаўніцтве новай званіцы. Старажылы дагэтуль распа-вядаюць, як раней на Троіцу ў Палыкавічы збіраўся кірмаш. З’язджаліся сотні і тысячы сялян з бліжэйшых вёсак на сваіх падводах. З-за ракі народ перапраўляў-ся на пароме, які быў проста па дарозе пры спуску ад горада. Да рэ-валюцыі ў мястэчку жылі князі Ладамірскія, ад маёнтка якіх да на-шага часу захаваліся толькі падмуркі.

Я памятаю яшчэ з дзяцінства, што пад кожную надмагільную пліту марадзёрамі быў зроблены падкоп. Зараз могілкі добраўпарад-каваны і мы ў мінулым годзе з гісторыкам Галі-най Бяляевай перапісалі і адфоткалі старажыт-ныя помнікі. А зараз, калі прыйшлі, то аднекуль з’явіўся і “новы” помнік князя Мікалая Мікалаевіча Лада-мірскага, які памёр у 1891 годзе. Верагодна, што нядаўна добраўпарадкаваліся могілкі і быў знойдзены ў зямлі і гэты гістарычны артэфакт.

У Палыкавічах ёсць таксама помнік археалогіі Бар-сукова Горка — гарадзішча эпохі жалезнага веку, якое ў 1930-х гадах даследваў вядомы беларускі археолаг Васіль Тарасенка. Але зараз мы туды не дайшлі, бо сіл не хапіла… У наступны раз сходзім, пафоткаем і абавязкова напішам пра гэта краязнаўчы артыкул….

Алег Дзьячкоў, Магілёў.

Фота: Мікалай Зубкоў,

Паліна Лазарэнка, Алег Дзьячкоў.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *