НАША СЛОВА № 22 (1485), 27 траўня 2020 г.

Панядзелак, Чэрвень 15, 2020 0

ЖЫЛКАВА ВЯСНА

27 траўня — 120 гадоў ад дня нараджэння паэта Уладзіміра Жылкі. Ураджэнец  Макашоў, ён пражыў на Нясвіжчыне чатырнаццаць ранніх гадоў. А гэта нямала, амаль палова кароткага жыцця — час станаўлення асобы, фарміравання  эстэтычнага густу, подступы да літаратурнай творчасці. Макашоўскія ваколіцы, берагі  наўздзіў маляўнічай тут Ушы, родныя паэта, кнігі, якія заўзята чы-таў, выхоўвалі песняра красы, чала-века, які насуперак «неспрыяльнаму злому ветру» спавядаў прыгажосць як  уратавальную сілу той злавеснай эпохі.

Гэты свет  ён пакінуў у  няпоў-ныя 33, у першы дзень вясны, у ссыл-цы, далёка ад Беларусі, у заволжскім горадзе Уржуме.

Сярод значных літаратурных асоб, якіх дала Беларусі Нясвіжчына, забытае на дзесяцігоддзі і вернутае дзесь пад стагадовы юбілей імя Ула-дзіміра Жылкі, вартае самага пачэс-нага стаўлення. Сённяшнія даследчыкі здабыткаў беларускай літаратуры з вышыні нашых дзён выказваюць цалкам верагоднае: каб шчадрэйшы лёс ды іншыя гістарычныя абставіны выдаліся паэту, беларусы  значна ра-ней маглі б мець  першага літаратур-нага Нобеля.

БЭЛЬКА З ДОМА ЖЫЛКІ

 

Хаце паэта болей за 120. На вуліцы, што вядзе сюды, на пагорак, ад Ушы і млына-вадзяка, яна пазна-чана нумарам 5. У 1900 годзе, калі нарадзіўся паэт, гэта была не прыват-ная ўласнасць Жылкаў, а службовае жыллё. Макашовец па прозвішчы Абрамовіч, што служыў у польскай жандармерыі ў Варшаве  і меў у вёсцы дзве хаты, здаваў адну ў арэнду дзяр-жаве. Хата, як казалі ў народзе, была ў два канцы. У адным адкрылі мана-польку, у другім жыў з сям’ёй сядзе-лец той манаполькі  Адам Жылка. Ці не пра яе і напіша пазней паэт:

Мне хата з нізкаю страхой

Была мілей за ўсе палацы

І над пакоямі пакой…

 

Калі  патрапляю сюды, заўсё-ды шукаю зачэпак мінулага, узіраюся ў старадаўняе, ацалелае, не сцёртае часам, што памятае ціхмянага хлопчы-ка Валодзю, які любіў чытаць кніжкі і мала цікавіўся дзіцячымі гульнямі. Чатырнаццацігадовым, разам з сям’ёй  ён назаўсёды пакіне свет свайго дзя-цінства і падасца ў свет іншы — шырокі, ды суровы.

За сто гадоў неаднойчы змя-няліся гаспадары гэтай хаты. І кожныя імкнуліся нешта перарабіць-пера-йначыць на свой густ і патрэбу. Вось і нядаўнія — працавітая і гаспадарлівая пара, Наталля і Уладзімір Савінавы — таксама паклапаціліся пра вонкавы і ўнутраны выгляд свайго жылля.  З ахвотай і гонарам паказвалі сядзібу, двор, агарод, свае пераробкі, каб асу-часніць і падмацаваць старую будову. А мне карцела паглядзець на адпа-ліраваную дотыкам рук старасвец-кую клямку ў дзвярах, сцяну ў камо-ры ды… бэльку з сучком.  Падаваўся той сучок вокам мінуўшчыны, вокам, што як некалі, так і цяпер, не мірга-ючы, глядзіць на кожнага, хто захо-дзіць сюды. Глядзіць  ці то з цікаў-насцю, ці то са спадзяваннем, ці то з дакорам.

 

СУЧАСНІК  ПАЭТА

 

На рубяжы стагоддзяў падчас школьнай літаратурнай экспедыцыі ў Макашы я, дый мае вучні,  падумвалі, а то і прамаўлялі, што Жылка, пры лепшых, больш спрыяльных абста-вінах, мог бы дажыць да нашых дзён. Наводзіла на такія думкі-высновы знаёмства з сучаснікам паэта, карэн-ным макашоўцам Іванам Ільічом Аб-рамовічам (1902-2005 гг.), узрост якога падбіраўся тады пад сотню га-доў. Разважлівы  дзядок, што жыў на ўскрайку вёскі, не быў асабліва гавар-кім, але ў  сваіх успамінах і сведчаннях імкнуўся быць гранічна праўдзівым, дакладным (мо  таму, што ўпершыню наведалася да яго такая вялікая гра-мада,  робіцца гукавы запіс). Іван Ільіч стаўся тады для нас сапраўдным адкрыццём. Малодшы за Уладзіміра Жылку толькі на два гады, ён у вучо-бе ішоў за ім: вучыўся спа-чатку ў царкоўна-прыходскай школе ў Гарадзеі, пасля, як і Жылка, у гарадскім вучы-лішчы ў Міры. Бацькі, як казаў, заўсёды ставілі яму Валодзю ў прыклад. Зрэдчас той дапамагаў яму ў вучобе.

Сем’і Жылкаў і Абрамовічаў сябравалі, збіраліся разам на святы. Бацька Івана быў хрышчоным баць-кам Уладзіміра (хрысцілі яго ў Ішка-льдзі;  на той час старажытны храм быў праваслаўнай царквой). Нагодай для прыязных стасункаў паміж се-м’ямі з’яўлялася  тое, што роднай вёс-кай для маці Уладзіміра Жылкі і маці Івана Абрамовіча было недалёкае ад Макашоў Падлессе. З характарыстык Івана Ільіча, бацька  паэта  запомніўся яму вясёлым чалавекам, заўсёды ру-хавым, энергічным, гаваркім, а маці — вельмі прыгожай, далікатнага абыхо-джання жанчынай, з мяккім голасам. «Ці складаў Валодзя вершы? — зада-ваўся пытаннем Іван Ільіч. — Мо і складаў, але я пра тое не ведаў».

Пасля 1914 г. Іван Абрамовіч з Уладзімірам Жылкам больш не суст-ракаўся, толькі зрэдчас сякія-такія чуткі пра яго заляталі ў Макашы.

 

РАМАНЕЙКІ

 

Макашэвіч. Такі псеўданім, з некальмі варыянтамі  яго падачы, быў у Жылкі. У гэтым несумненны знак увагі паэта да той зямлі, дзе ён паба-чыў свет, дзе «ўчуў пад спелы жыта шум дзівосных сіл жывыя токі».

Але праз чатырнаццаць гадоў  жыцця ў Макашах і пазней, калі за-хварэў,  мела яго душа яшчэ адзін ваб-ны куток-прытулак — Падлессе. Вёска непадалёк ад Макашоў (цяпер Стаў-пецкі раён) — радзіма маці, Таццяны Ануфрыеўны з роду Раманейкаў. Праўда, Уладзімір Мікалаевіч Рама-нейка, пляменнік паэта, з якім мне да-вялося ў свой час сустракацца і гута-рыць, удакладняў, што дзед Ануфры жыў не ў самой вёсцы, а на паўночны ўсход ад яе, на хутары.

Тут, у дзеда,  любіў летаваць Уладзімір — слухаў  быліцы «аб даўнім і сівым, пра войны, панства, войтаў, русалак і начніц…»,  браў урокі ся-лянскага жыцця, вучыўся касіць, ба-ранаваць, спазнаваў адвечную ра-дасць працы на зямлі. Па словах Ула-дзіміра Мікалаевіча, знакаміты санет «Меч» мае хутарское «паходжанне». Бо сапраўды быў выпадак, калі Ула-дзімір выараў з зямлі рэшткі ці то ста-радаўняй шаблі, ці то мяча. Зра-зумела, што для хлопчыка-падлетка гэта было  запамінальнае здарэнне. Пазней, у 1924 годзе, яно ўсплыве ў памяці і стане вобразнай асновай для напісання аднаго з самых вядомых і глыбока патрыятычных вершаў.

Памёр дзед Ануфры ў 1926 годзе. Патрыярх роду Раманейкаў, чалавек, якога так любіў і шанаваў Уладзімір Жылка, пахаваны на гара-дзейскіх могілках.   Знакаміты ўнук толькі на 7 гадоў перажыў свайго дзе-да. Абмінула паэта  і апошняе чала-вечае шчасце — быць пахаваным на роднай зямлі. Чужыя людзі паклалі яго ў чужы дол.

Дачка паэта Наталля Лазарава да апошніх дзён не губляла стасункаў з нашчадкамі роду Раманейкаў, разам з дзядзькам Барысам збірала па сціп-лых людскіх успамінах бацькаў лёс, пісала лісты ў Гарадзею, дасылала кнігі паэзіі. Сяброўскія стасункі мела з Маргарытай Рулёвай, пляменніцай бацькі. Звязвала гэтых жанчын не то-лькі блізкае сваяцтва, але і прафесій-нае вызначэнне — настаўніцтва. Тут, у Гарадзеі, дасёння захоўваюцца паш-тоўкі і лісты ад Наталлі Лазаравай, фотаздымкі з сямейнага архіва. Захоў-ваю і я для будучага музея зборнік Жылкі, які ў 1985 годзе даслала яна  Уладзіміру Раманейку з надпісам: «Уладзіміру на памяць — вершы тва-йго дзядзькі У. Жылкі, які вельмі па-важаў матчыну радню — Раманейкаў».

 

100 ДУБОЎ ДЛЯ ЖЫЛКІ

 

Не задалася юбілейная вясна Жылкі. Нялюдскія хва-робы-навалы як праз жыццё паэта, так і сёлета перашка-джаюць, не даюць магчымасці сабрацца шырокім беларускім светам, каб ушанаваць  нацыя-нальна-адраджэнцкую паэзію і ўзорны еўрапейскі  талент нашага земляка.

Як прадчуваючы гэта, яшчэ мінулай вясной зацікаў-леная грамадскасць Нясвіж-чыны зладзіла акцыю «100 дубоў для Жылкі».  Спачатку ў Гарадзеі, на беразе Ушы, а праз некалькі дзён у Макашах саджалі дужыя і даўгавечныя дрэвы, нібыта спраўджвалі тастамант макашоўскага шу-кальніка красы, пекнаты, ха-раства. З-за спякоты-сухмені не ўсе з тых маладых саджанцаў прыжыліся. Ды будзем ве-рыць ў новыя свежыя вёсны, саджаць дрэвы, учытвацца ў Жылкавы палімпсесты, ванд-раваць па яго дарогах і, дай Бог, даедзем-дойдзем да яго далёкай магілы, а тут, у  Няс-віжы ці Гарадзеі, пабачым  вуліцу яго імя ды парупімся пра музейную экспазіцыю. Паэт зрабіў, што мог,  цяпер — нам старацца.

Наталля Плакса,

Нясвіж.

 

Подпісы да фота:

1 Уладзімір Жылка (1900-1933 гг.). 2 Сучаснік паэта Іван Абрамовіч. 1996 г. 3. Уладзімір Раманейка на ма-гіле дзеда Ануфрыя. 2005 г. 4. На памяць ад дачкі паэта.

Гістарычныя сюжэты сілкуюць дух

І ў трывожныя часы ні на хвіліну не спыняецца стваральны працэс у беларускай нацыяналь-най інтэлігенцыі. Сваімі перажы-ваннямі і творчымі планамі падзя-ліліся вядомы празаік лаўрэат Дзя-ржаўнай прэміі Рэспублікі Бела-русь Генрых Далідовіч і мастак Мікола Купава.

 

— Увесь свет занепакоены нечаканай пагрозай, — рэагуе спадар Генрых. — Хаця, з аднаго боку, многія кажуць, што мы перажывалі і не такое, але варта засцерагчыся, паберагчы адзін аднаго. Каб не трапіць у вір небя-спекі і не прынесці шкоды іншым людзям, мы з жонкай  з сакавіка жывём на лецішчы на станцыі Зя-лёнае. Мне падабаецца працаваць на зямлі, і гэта прыносіць мне су-пакой.

Апошнім часам я працаваў над працягам рамана «Кліч род-нага звона». У кнізе распавядалася пра першыя самастойныя крокі і ўзвышэнне Наваградка як горада, княства i цэнтра будучай дзяр-жавы ў далёкім XIII стагоддзі. Гіс-торыя Беларусі — арыенцір маёй творчасці.

У свой аповед я наўмысна не ўключыў момант каранацыі Міндоўга, бо на той час, калі пі-саўся раман ў 1996 годзе,  я не меў дастаткова дакументаў і звестак. Потым, адшукаўшы неабходныя крыніцы і кнігі, я апісаў гэты гіс-тарычны момант, як па дабрасла-венні Папы Рымскага Інакенція Міндоўг і яго жонка Марта 6 лі-пеня 1253 года сталі каралём і ка-ралевай Літвы.

Атрымалася, з аднаго боку, быццам бы частка рамана, а з дру-гога — самастойны твор пад назвай «Каранацыя», які выйшаў у 2-ім нумары часопіса «Дзеяслоў». Ва ўступе да твора я напісаў, як на-тхніў мяне Мікола Ермаловіч за-няцца гістарычнай  тэматыкай, і чаму я распрацоўваў тэму, якую закраналі гісторыкі Мікалай Ка-рамзін і Сяргей Салаўёў.

Некаторыя дакументы я знайшоў у Польшчы. Там жывуць мае родныя — 88-гадовая сястра бацькі і 10 стрыечных братоў і сясцёр. Гэта людзі нашага Налі-боцкага краю, выхадцы з вёскі Янковічы, якія перасяліліся ў По-льшчу. Нас у сям’і было шасцёра дзяцей, мае браты і сёстры да-гэтуль жывуць у Стаўпецкім ра-ёне.

 

Пра творчыя задачы распа-вёў вядомы мастак і графік Мікола Купава.

— Сёлета ў лістападзе спаў-няецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Да гэтай даты будзе падрыхтавана мастац-кая выстава, якая пройдзе спача-тку восенню ў Менску, потым — у Оршы.

Мастацкай імпрэзай будзе адзначана святкаванне 400-годдзя прыняцца Магдэбурскага права Оршай. 13 снежня 1620 года Орша атрымала права на самакіраванне і герб — срэбраны крыж і паўмесяц пад ім.

У наступным годзе для нас будуць важнымі даты 100-годдзя з дня народзінаў Міколы Ермало-віча (1921), які стаў пачынальнікам новай плыні ў гістарыяграфіі і 400 гадоў перамогі пад Хацінам (1621) у Малдавіі ў час вайны Рэчы Па-спалітай і Турцыі.

У верасні — кастрычніку 1621 года войскі Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Яна Хадкевіча  і  кантынгента ўкраінскага казац-тва пад камандаваннем Пятра Са-гайдачнага змагаліся з турэцка-татарскім войскам. Перамога Рэ-чы Паспалітай мела вялікае міжна-роднае значэнне. Гэтая бітва пры-мусіла Турцыю адмовіцца ад пла-наў заваявання Еўропы.

Таму мастакі рэагуюць на важныя даты нашай гісторыі арга-нізацыяй выстаў і новымі творамі.

Гутарыла

Эла Дзвінская.

 

90 гадоў з дня нараджэння Івана Цішчанкі

Цішчанка Іван Кірылавіч  нарадзіўся 22.05.1930 г. у в. Улукі, Слаўгарадскага раёна, Магілёўскай вобласці. Беларускі фалькларыст, літаратуразнавец. Кандыдат філала-гічных навук (1969), прафесар (1994).

Да вайны І. Цішчанка скончыў 3 класы Улуцкай пачатковай школы. У гады вайны за дапамогу партызанам быў схоплены карнікамі, цудам выра-таваўся ад расстрэлу.

Пасля вайны вучыўся ў Слаў-гарадскай СШ. У 1956 г. скончыў фі-лалагічны факультэт БДУ і выкладае мову і літаратуру ў Менскім тэхніку-ме харчовай прамысловасці (1956-1957). З моманту заснавання Інсты-тута мастацтва, этнаграфіі і фальк-лору АН Беларусі (1957) працуе ў ім малодшым, а з 1971 г. старшым на-вуковым супрацоўнікам. З 1992 г. — дацэнт, загадчык кафедры фальклору Беларускага ўніверсітэта культуры. У 1968 г. паспяхова абараніў канды-дацкую дысертацыю.

Штогод прымаў удзел у фа-льклорных экспедыцыях па зборы вуснай народнай паэзіі, удзельнічаў у падрыхтоўцы першага навуковага выдання «Беларускі эпас». Ім запісаны сотні твораў розных фальклорных жанраў.

Упершыню ў друку І. Ціш-чанка выступіў з фельетонам «Маўк-лівая размова» ў Слаўгарадскай раённай газеце «Ленінскае слова» ў 1951 г. Пад псеўданімамі І. Улукскі і Ц. Цагельны выступаў у раённым друку з крытычнымі допісамі і фе-льетонамі. Першыя яго публікацыі па пытаннях фалькларыстыкі і гісторыі літаратуры ў рэспубліканскай перы-ёдыцы датуюцца 1956 г. Даследуе праблемы гісторыі беларускай фаль-кларыстыкі, жанры фальклору, міфа-логію. З 1965 г. удзельнічае у пад-рыхтоўцы шматтомнага акадэмічнага збору беларускага фальклору.

Выдаў манаграфіі «Беларус-кая частушка. Пытанні генезісу жан-ру», «Жыццё песні», «Да народных вытокаў». У серыі БНТ падрыхтаваў тамы «Жартоўныя песні» (адбор, сістэматызацыя тэкстаў, уступы арты-кул, каментарыі), «Песні пра каханне», «Сямейна-бытавыя песні», «Пры-пеўкі», «Сацыяльна-бытавыя песні» (разам з В. Скіданам). Адзін са скла-дальнікаў зборнікаў «Беларускія час-тушкі», «Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны», «Паэзія змагання», сааўтар манаграфіі «Беларуская на-родная вусна-паэтычная творчасць», «Беларуская фалькларыстыка». Адзін з аўтараў падручнікаў, дапа-можнікаў, хрэстаматый і праграм па фальклоры для студэнтаў ВНУ рэс-публікі. Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў аб творчасці Л. Талстога, М. Горкага, А. Міцке-віча, А. Багдановіча, Т. Шаўчэнкі і інш., аб беларуска-руска-ўкраінскіх сувязях, рэцэнзій на творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Займаўся даследваннем аўтарства ананімнай гутаркі «Во цяпер які люд стаў». Яго пяру належыць апавяданне «Скле-зень» (Маладосць. 1988, № 4). Напі-саў сцэнарыі дакументальных філь-маў «Бывайце здаровы» (1981, пра А. Русака), «Песня на ўсё жыццё» (1986, пра Р. Шырму, суаўтар А. Ліс), «Вяр-танне Міхася Забэйды» (1990, суаўтар П. Марчук).

Выступаў з навуковымі дакла-дамі на розных міжнародных канг-рэсах. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986 за ўдзел у падрых-тоўцы шматтомнага выдання «Бела-руская народная творчасць»). Узна-гароджаны Ганаровымі граматамі, медалём. Памёр 22.02.2001 г.

Вікіпедыя.

Лявон Баршчэўскі:

“Без беларускамоўнага ВНУ школа і мова

застануцца ў прыгнечаным стане”

19 траўня 1929 года ў Вільні адбыўся нелегальны з’езд Тавары-ства беларускай школы. Амаль праз стагоддзе Таварыства працяг-вае сваю дзейнасць у спецыфіч-ных умовах сучаснай Беларусі. Пра далейшы шлях Таварыства бе-ларускай школы і сучасную школу Беларусі Радыё Рацыя пагутарыла з філолагам, перакладчыкам, гра-мадскім дзеячам Лявонам Барш-чэўскім.

РР:

— Якое становішча Тавары-ства беларускай школы зараз і ку-ды яно рухаецца ў сваім развіцці?

Лявон Баршчэўскі:

— Рэч у тым, што Таварыст-ва беларускай школы адроджана, і яго ідэя саспела яшчэ ў той ка-роткі час дэмакратызацыі. Але, на жаль, калі прыйшлі да ажыццяў-лення, у адрозненні ад Таварыства беларускай мовы, якое было ра-ней, адраджалі яго пасля 1994 года, і магчымасць дзейнасці стала мізэрнай. Калі б удалося яго ад-радзіць у 1992 годзе, яно сыграла б куды большую ролю. Фактычна Таварыства беларускай школы было адроджанае пад кіраўніцтвам Генадзя Пятроўскага, былога на-месніка міністра адукацыі, удзель-нічалі і дырэктары, прымалі ўдзел яшчэ ў першым паседжанні. Але яго рэальная дзейнасць пачалася ў той час, калі ўсё беларускае ду-шылася, калі беларуская школа знішчалася. Таварыству застава-лася толькі весці маніторынг пра тое, колькі знішчылі за чарговы год школ,  прапаноўваць нейкія аль-тэрнатыўныя канцэпцыі і прагра-мы, нават падручнікі. Але гэтая ўлада ніколі не ўступала ў ніякі ды-ялог з Таварыствам беларускай школы. Насуперак Канстытуцыі, насуперак законам, калі грамад-скасць удзельнічае ў фарміраванні адукацыйнай палітыкі, улады ігна-равалі на 100 працэнтаў. І на сёння фактычна ніводная прапанова не-пасрэдна ад Таварыства беларус-кай школы не была прынятая ўла-дамі. Бывала, што праз нейкіх па-сярэднікаў, выходзілі на нейкіх чыноўнікаў, а яны ўносілі ад свай-го імя нейкія прапановы, гэта дзе-сьці магло прайсці. Але, на жаль, улада цалкам ігнаруе трэці сектар. Ну для вас гэта не навіна.

РР:

— Ці можна сказаць, што паміж Таварыствам беларускай школы і ўладамі існуе хаця б мі-німальны дыялог?

Лявон Баршчэўскі:

— Фактычна яго няма. Бы-ваюць асобныя чыноўнікі, удзель-нічаюць у дыскусіях, напрыклад, нядаўна быў “круглы стол”, пры-свечаны сусветнаму маніторынгу ведаў, ТБШ арганізавала “круглы стол”, прыйшло некалькі шараго-вых чыноўнікаў, у тым ліку з мі-ністэрства адукацыі, нават высту-палі, але фактычна на неафіцый-най аснове, ніякіх абавязкаў на ся-бе яны не маглі ўзяць, не таго ўзро-ўню. Яны паслухалі, паскардзілі-ся. На чалавечым узроўні кантакт ёсць з некім, але вось на афіцый-ным яго няма. Міністэрства адука-цыі робіць выгляд, што Тавары-ства беларускай школы не існуе.

РР:

— Ці ёсць месца для бела-рускай мовы ў сучаснай адука-цыі?

Лявон Баршчэўскі:

— Няма ўніверсітэтаў, якія працуюць на беларускай мове. Цяпер жа сітуацыя іншая, не 60-ыя і 70-ыя гады, калі 15% шко-льнікаў ішлі вучыцца ва ўніверсі-тэты, астатнія ішлі працаваць, у тэхнікумы, вучэльні прафесійныя. Цяпер у нас 80% ідзе ў ВНУ. Калі ў ВНУ няма адукацыі на беларускай мове, які сэнс бацькам дбаць пра тое, каб яны ў школе вучыліся на беларускай мове. Я ў курсе, як б’ецца ўжо тры гады ініцыятыўная група па стварэнні ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча. Да гэтай пары не вырашана пытанне, каб аргані-заваць вучэбную дзейнасць, да-зволу яны не маюць. Яны зарэгі-страваны як юрыдычная асоба, праводзяць нейкія спадарожныя мерапрыемствы, але на вучэбную дзейнасць ліцэнзіі ім не выдаюць. Шукаюць розных зачэпак. Маў-ляў, гэтая спецыяльнасць Беларусі не патрэбная. Дык гэта не ваша праблема. Гэта ж прыватная наву-чальная ўстанова. Яна вызначае, што трэба. А з міністэрства ка-жуць, гэтая спецыяльнасць не па-трэбная, значыць вы не маеце права яе адкрываць. Вось на такім узроўні адбываецца дыялог.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

Аналізуючы вынікі дасле-давання сярод студэнтаў, можна зрабіць наступныя высновы:

  1. Большасць студэнтаў до-бра ведае, згодна з адказамі, гісто-рыю Расіі (82%), Беларусі (68,6%), Польшчы (44%), Англіі (38,6%) Францыі (38,3%), Нямеччыны (36,8%), ЗША (36,1%), Украіны (31,8%), Літвы (26%).
  2. 45,9% рэспандэнтаў лі-чыць, што гісторыя Кіеўскай Русі з’яўляецца пачаткам гісторыі Бе-ларусі, 40,4% — што «не». Прычым “так” адказалі 44,7% беларусаў і 64,2% рускіх.
  3. Большасць апытаных студэнтаў сцвярджае, што як Крэў-ская унія (41,9%), так і Люблінская (42,2%) аказалі пазітыўны ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі.
  4. 56,9% студэнтаў лічаць, што падзелы Рэчы Паспалітай ака- залі негатыўны ўплыў на развіццё гісторыі Беларусі, а 26,4% — што пазітыўны. Прычым, прыкметна, што рускія болей пазітыўна ацані-лі гэтую з’яву, чым беларусы.
  5. Далучэнне зямель Бела-русі да царскай Расіі, на думку 52,1% беларусаў і 76,5% рускіх, прыспешыла эканамічнае і куль-турнае развіццё Беларусі.
  6. 44,7% беларусаў і 53,9% рускіх лічаць, што далучэнне зя- мель Беларусі да СССР таксама прыспешыла яе эканамічнае і культурнае развіццё.
  7. Распад Савецкага Саюза 47,7% рэспандэнтаў, сярод якіх 48,9% беларусаў і 57,1% рускіх, ацанілі як негатыўную з’яву, а 30,7% — як пазітыўную.
  8. Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю 53,4% студэнтаў аца-нілі як з’яву, якая негатыўна ўплы-вае на гісторыю Беларусі, а 21,7% — пазітыўна.
  9. Дзейнасць Беларускага Народнага Фронту 57,5% бела-русаў і 32,7% рускіх ацанілі пазі-тыўна, а 18,3% беларусаў і 38,5% рускіх — негатыўна.
  10. 77,6% рэспандэнтаў лі-чаць, што праваслаўная царква спрыяла развіццю культуры і на-вукі на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны ў ХVII стагод-дзі. Другія ж цэрквы (рыма-ка-таліцкая, грэка-каталіцкая, пратэ-станцкая) былі ацэнены намнога ніжэй, нават ніжэй, чым у выклад-чыкаў. Параўнаем: выкладчыкі (78,6% — рыма-каталіцкая, 82,1% — грэка-каталіцкая; пратэстанцкая — 75%; студэнты (48%, 43%, 43,7% адпаведна).
  11. 77,6% студэнтаў сцвяр-джаюць, што ў гісторыі Беларусі ёсць многа агульнага з заходне-еўрапейскай культурай, а 64,6% — што і з візантыйска-ўсходняй.

 

Такім чынам, падводзячы вынікі даследавання сярод выклад-чыкаў і студэнтаў, можна зрабіць агульныя высновы:

  1. Непаслядоўнасць і супя-рэчлівасць у адказах рэспандэнтаў звязаны, на нашу думку, у пер-шую чаргу з той неразбярыхай і хаосам, якія пануюць сёння ў бе-ларускай гістарычнай навуцы. Таму ў цяперашні час адной з га-лоўных задач з’яўляецца стварэн-не нацыянальнай канцэпцыі гіс-торыі Беларусі.
  2. Большасць рэспандэнтаў лічыць, што добра ведае гісторыю Беларусі. Але ж, на наш погляд, не могуць быць добрымі веды гісто-рыі Беларусі без такіх жа ведаў гісторыі Літвы і Польшчы.
  3. Амаль ва ўсіх універсі-тэтах першыя курсы прадэманст-равалі лепшыя веды гісторыі Бе-ларусі, чым пятыя курсы.
  4. На характар і змест ад-казаў рэспандэнтаў, на нашу ду-мку, уздзейнічалі наступныя аб-ставіны: месца правядзення да-следавання, пачуццё патрыяты-зму, выкладчыцкі склад. Так, адка-зы гомельскіх студэнтаў маюць расейска-савецкую арыентацыю, гродзенскіх — слаба прыкметную польскую. Пачуццё патрыятызму праявілася ў рэспандэнтаў у тым, якую краіну яны лічаць сваёй: ці Беларусь, ці Расію, ці былы СССР. I, урэшце, памылковыя, супярэчлі-выя адказы студэнтаў часцей за ўсё супадалі з такімі ж адказамі выкладчыкаў. I гэта зразумела. Як выкладчыкі, так і студэнты пра-цавалі па адных падручніках ра-сейска-савецкай арыентацыі. Па-гэтаму сёння як мага хутчэй трэба забяспечыць сярэднюю і вышэй-шую школы новымі падручнікамі па гісторыі Беяарусі. Менавіта падручнікамі М. Ермаловіча, У. Ігнатоўскага, В. Ластоўскага.
  5. Самымі знакамітымі асо-бамі ў гісторыі Беларусі пераваж- ная большасць рэспандэнтаў на-звала: Ф. Скарыну, Е. Полацкую, К. Каліноўскага, Вітаўта.
  6. Вельмі важнымі для гіс-торыі свету былі і ёсць, на думку большасці рэспандэнтаў, наступ-ныя з’явы: дзейнасць вялікіх лю- дзей, рэлігіі, развіццё школ, бара-цьба за правы чалавека, рэвалю-цыі, з’яўленне нацыянальных дзя-ржаў.

Будучыню яшчэ адной на-цыянальнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь рэспандэнты бачаць та-кой: 65,3% студэнтаў і 78,6% выкладчыкаў лічаць, што лепшай формай дзяржаўнасці і ўлады для Беларусі з’яўляецца дэмакратыч-ная, шматпартыйная сістэма з моцным парламентам.

18,4% студэнтаў і 14,3% вы-кладчыкаў сцвярджаюць, што нашай рэспубліцы патрэбны моц-ны антыкамуністычны ўрад на ча-ле з прэзідэнтам. Па якому з гэтых шляхоў пойдзе наша дзяржава, які шлях выбера беларускі народ, па-кажа жыццё. Будзем спадзявацца, што выбар гэты будзе правільным, з улікам інтарэсаў кожнага гра-мадзяніна.

 

Л I ТАРАТУРА:

  1. М. Ермаловіч. Стара-жытная Беларусь. — Мінск, “Мас-тацкая літаратура», 1990.
  2. У. Ігнатоўскі. Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX ста-годдзяў. — Менск, 1925.
  3. У. Ігнатоўскі. Кароткі нарыс гісторыі Бедарусі. — Мінск, «Беларусь», 1992.
  4. Каханоўскі А.Г., Каха-ноўскі Г.А. Руплівец нашай стара-светчыны. — Мінск, 1991.
  5. В. Ластоўскі. Кароткая гісторыя Беларусі. — Мінск, «Уні-версітэцкае», 1992.
  6. 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Мн.; рэдакцыя газеты «Звязда», 1993 г.
  7. К.Тарасов. Память о ле-гендах: Белорусской старины го-лоса и лица. — Мн., «Полымя», 1984 г.

АНАЛІТЫЧНАЯ  ЗАПІСКА

ПА  ТЭМЕ  “ФАРМІРАВАННЕ  НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ  ВУЧНЁЎСКАЙ  МОЛАДЗІ”

 

Заказчык: Камісія па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Выканаўца: навукова-даследчы калектыў кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адказны выканаўца тэмы:

вядучы навуковы супрацоўнік К. Лапіч.

Навуковы кіраўнік тэмы:

прафесар Г. Давідзюк.

Мінск, 1994.

 

З М Е С Т

 

УСТУ П.

  • 1. Нацыянальная сама-свядомасць студэнтаў-філолагаў. (Вынікі даследавання ў Беларус-кім дзяржаўным універсітэце.)
  • 2. Нацыянальна-культур-нае адрадаэнне і студэнцкая мо-ладзь. (Вынікі даследавання ў Бе-ларускім дзяржаўным педагагіч-ным універсітэце.)

ЗАКЛЮЧЭННЕ.

 

Аўтарскі калектыў:

  • 1. Давідзюк Г.П.
  • 2. Лапіч К.Г. (уступ, за-ключэнне).

 

УСТУП

 

Сёння, калі Рэспубліка Бе-ларусь набыла незалежнасць і суверэнітэт, калі беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай, вялі- кае значэнне для нацыянальна-культурнага адраджэння мае пра-цэс развіцця і ўмацавання нацы-янальнай самасвядомасці белару-саў, асабліва ў моладзі.

Нацыянальная самасвядо-масць, яе фарміраванне і развіццё адносяцца да самых складаных праблем грамадскай свядомасці наогул. Як грамадская свядомасць з’яўляецца адлюстраваннем гра-мадскай рэчаіснасці, так і нацыя-нальная самасвядомасць выражае ўсведамленне этнасам самаго ся-бе і свайго этнічнага асяроддзя.

Нацыянальная самасвядо-масць фарміруецца на двух узроў-нях: тэарэтычным (навуковым) і штодзённым (масавым). Штодзён-ная (масавая) нацыянальная са-масвядомасць — гэта этнічння стэ-рэатыпы, прымітыўныя ўяўленні і домыслы.

Навуковая (тэарэтычная) нацыянальная самасвядомасць — гэта, у асноўным, нацыянальная ідэалогія, навуковыя канцэпцыі, праграмы палітычных партый.

Калі ўзровень масавай са-масвядомасці ўзнікае натуральна, пад уздзеяннем аб’ектыўнай рэ-чаіснасці, то навуковая (тэарэтыч-ная) самасвядомасць фарміру-ецца пад уплывам асноўных яе носьбітаў: мастацкай інтэлігенцыі, навуковай інтэлігенцыі, выклад-чыкаў ВНУ і настаўнікаў сярэдніх школ, ВТУ. I па-гэтаму ў фармі-раванні нацыянальнай самасвядо-масці бадай што самую галоўную ролю адыгрывае сярэдняя і вы-шэйшая школа. Вучэбна-выхаваў-чы працэс з’яўляецца вядучым фактарам не толькі ў фарміра-ванні светапогляду грамадзян- скай свядомасці моладзі, але і ў фарміраванні яе нацыянальнай самасвядомасці. I неабходныя сродкі ў школы для гэтага ёсць; лекцыі, семінарскія і практычныя заняткі дапамагаюць усвядоміць неабходнасць ведання беларускай мовы, нацыянальнай гісторыі і культуры і неабходнасць кары-стання гэтымі ведамі ў жыцці.

Сістэма вышэйшай філала-гічнай адукацыі прадугледжвае за- сваенне студэнтамі комплексу ве-даў па тэорыі, гісторыі і метада-логіі лінгвістыкі. Аднак сёння, вы-рашаючы задачы нацыянальнага адраджэння, вышэйшая школа па-вінна рыхтаваць будучых педаго- гаў — філолагаў з высокім узроў-нем нацыянальнай самасвядо-масці, нацыянальнай годнасці, якія будуць ведаць і шанаваць духоўную спадчыну і змогуць раз-віць пачуццё любові да роднага краю, беларускай мовы, народ-ных традыцый у сваіх выхаванцаў.

Вызначэнню асноўных сро-дкаў і метадаў фарміравання на-цыянальнай самасвядомасці сту-дэнтаў-філолагаў, яе ўзроўню і было прысвечана сацыялагічнае даследаванне, якое праводзілася ў лютым — сакавіку 1994 года ў Бела-рускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім дзяржаўным педага-гічным універсітэце.

Усяго было ахоплена анке-тным апытаннем 465 чалавек. Ся-род якіх у БДУ: 147 чал. (беларус-кае аддзяленне), 129 (рускае аддзя- ленне); БДПУ — 82 чал. (факультэт беларускай філалогіі і культуры), 107 чал. (факультэт рускай філа-логіі).

У асноўным, анкетным апытаннем былі ахоплены сту-дэнты 1- 4 курсаў БДУ і 1- 3 курсаў БДПУ. Прынялі ўдзел у даследа-ванні на беларускім аддзяленні БДУ 88,4% беларусаў, 4,8% — па-лякаў, 2,8% — расіян:

на рускім аддзяленні — 62,8% — беларусаў, 24,0% — расіян, 3,1% — украінцаў, 3,1% — палякаў.

На беларускім аддзяденні БДПУ ўдзельнічалі ў даследаванні 90,2% — беларусаў, 2,4% — украін-цаў, 2,4% — палякаў;

на рускім аддзяленні: 75,7% беларусаў, 17,8% — расіян, 2,8% — палякаў, 1,9% — украінцаў.

У ходзе даследавання была прыменена многаэтапная 25% квотная выбарка. Акрамя анкет-нага апытання былі выкарыстаны і такія сацыялагічныя метады, як аналіз дакументаў, нестандарты-заванае інтэрв’ю.

 

 

  • 1. Нацыянальная самасвядомасць студэнтаў- філолагаў (вынікі даследавання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце)

 

Аналіз матэрыялаў сацыя-лагічнага даследавання, праведзе- нага ў студзені-лютым 1994 года на філалагічным факультэце БДУ, пацвердзіў высновы сацыялагіч-ных даследаванняў студэнцкай модадзі, праведзеных у 1992-1993 гг. на гістарычных факультэтах БДУ, Гомельскага і Гродзенскага ўніверсітэтаў, што нацыянальнае адраджэнне беларускай мовы і культуры ў ВНУ рэспублікі ідзе дрэнна. Беларускія ВНУ не павы-шаюць нацыянальную самасвядо-масць студэнтаў, а яна паніжаецца ад першага да апошняга курса.

Як дарослыя расіяне, так і моладзь расійская, навучаючыся ў ВНУ Беларусі, выступаюць су-праць беларускай мовы, патрабу-юць увядзення ў Беларусі дзяр-жаўнага двухмоўя. Як дарослыя беларусы, так і студэнцкая мо-ладзь, лічаць, што беларускія ўла-ды (Вярхоўны Савет, Урад і мяс-цовыя савецкія органы) не спры-яюць нацыянальнаму адраджэн-ню, асабліва адраджэнню бела-рускай мовы. Студэнты першага курса лепш ведаюць беларускую культуру, мову, гісторыю, чым студэнты ІV курса.

Сацыялагічныя даследа-ванні ўскрылі вельмі небяспеч-ную тэндэнцыю ў навучальным працэсе. Усё тое, што дасягаецца ў сярэдняй школе па павышэнні ведаў беларускай мовы ў вучняў, у ВНУ знішчаецца. Чытаныя лек-цыі, праводзімыя заняткі па ўсіх дысцыплінах на расейскай мове «робяць» сваю справу. Студэнты паступова, ад курса да курса, гу-бяць веды па беларускай мове, паколькі няма патрэбнасці ёю карыстацца на працягу пяці гадоў вучобы.

(Працяг у наст. нумары.)

Як вы мову назавяце…

Для ўступлення ў NАТО і ЕС маке-донцам давялося перайменаваць краіну. Аднак гэтага аказалася мала — цяпер прапануюць перайменаваць і мову.

 

Натуральна, усе памятаюць нядаўнюю спрэчку паміж Афінамі і Скоп’е наконт таго, як павінна называцца былая югаслаўская рэспуб-ліка Македонія. Пратэстуючы супраць спробаў паўночных суседзяў прыватызаваць міф пра Аляксандра Македонскага, грэкі амаль 30 гадоў тармазілі ўсе спробы Скоп’е на шляху ў NАТО і ЕС. Кампраміс быў дасягнуты толькі ў міну-лым годзе, калі македонцы пагадзіліся называць свой край «Паўночнай Македоніяй».

Пасля краіну ледзь не адразу, у сака-віку гэтага года, запісалі ў Паўночна-Атлантыч-ны альянс. А вось далучыцца да ЕС на такой рэ-актыўнай хуткасці ў Паўночнай Македоніі да-кладна не атрымаецца. Як толькі Брусель пага-дзіўся пачаць кансультацыі наконт перспектываў уступлення краіны ў саюз, з’явілася новая сур’ё-зная перашкода. Суседняя Балгарыя прыстра-шыла заблакаваць перамовы ў выпадку невыка-нання Скоп’е шэрагу сваіх патрабаванняў.

Пакет патрабаванняў утрымлівае шмат цікавых пунктаў. Напрыклад, у Сафіі закліка-юць Скоп’е прызнаць, што ў Балгарыі няма македонскай этнічнай меншасці. Але самы ары-гінальны пункт тычыцца моўнага пытання. Бал-гарскі ўрад вымагае паўночных македонцаў называць сваю мову «балгарскай». Паводле словаў дырэктара балгарскага МЗС Кацярыны Захарыевай, «македонская мова — заходне-бал-гарскі дыялект з дамешкам сербскай».

Увогуле, тэорыя пра тое, што македон-цы — гэта балгары, папулярная ў Балгарыі. Лі-чыцца, што «не балгарамі» македонцаў зрабілі ўлады сацыялістычнай Югаславіі для дасягнення дзвюх стратэгічных мэтаў. Па-першае, трэба бы-ло неяк легітымізаваць тэрытарыяльныя апеты-ты на поўначы Грэцыі, асабліва адносна пар-товага горада Салонікі. Па-другое, балгарская ідэнтычнасць мясцовых жыхароў не выключала сцэнару паўстання руху за выхад з Югаславіі і аб’яднання з Балгарыяй. У рамках стварэння нацыі македонцаў на базе дыялекту балгарскай быў створаны і такі атрыбут, як македонская мова.

Версія не паўстала на голым месцы. У гэтым балканскім рэгіёне гістарычна дзейнічалі балгарскія палітычныя рухі. Аднак так ці інакш, толькі 3 працэнты насельніцтва Паўночнай Македоніі (паводле апошняга перапісу) адно-сяць сябе да балгар. Зрэшты, у часы Ціта такіх увогуле практычна не было.

Старыя комплексы Сафіі, магчыма, зноў пачалі выяўляцца праз нядаўні інцыдэнт у су-меснай балгарска-македонскай камісіі па гіста-рычных і адукацыйных пытаннях. Яе дзейнасць была прыпыненая македонскім бокам у снежні 2019 года. Усё з-за розных падыходаў наконт мясцовага народнага героя Гоца Дэльчава, які змагаўся супраць Асманскай імперыі. Для ма-кедонцаў Гоца Дэльчаў быў македонцам, а для балгараў — адназначна балгарынам. У выніку Сафія, выставіўшы ўмовы Скоп’е наконт мовы, адпомсціла македонскаму боку.

У любым выпадку, кіруючы ў Паў-ночнай Македоніі ўрад сацыял-дэмакратаў не пагадзіўся на выкананне такіх умоваў. Нават дабіцца згоды на новую назву краіны ўдалося з вялікімі цяжкасцямі. Каб супакоіць аматараў назвы «Македонія», у тэксце дамовы з Грэцыяй ім асобным параграфам гарантавалі захаванне «македонскай ідэнтычнасці і мовы». Таму тон рэакцыі Скоп’е быў прадказальны.

5 траўня міністр замежных спраў Маке-доніі Нікола Дзімітраў заявіў пра «немагчы-масць наладзіць сяброўства, калі хтосьці аспрэч-вае асобу суседа». Акрамя таго, палітык нагадаў, што існаванне македонскай мовы афіцыйна прызнана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. «Мы не можам весці перамовы на гэты конт», — рэзюмаваў Дзімітраў.

У прынцыпе, сітуацыйным выйсцем можа быць аднаўленне дзейнасці працы згаданай вышэй камісіі. «Калі камісія па змяшанай гісто-рыі да чэрвеня не пачне працаваць, а ўлады Скоп’е працягнуць фальсіфікаваць гісторыю, Балгарыя накладзе вета на пачатак перамоваў ЕС з краінай», — пагражае Андрэй Ковачаў, які прадстаўляе ў Еўрапарламенце кіруючую ў Бал-гарыі партыю ГЕРБ.

Між тым, у Скоп’е спадзяюцца на Бру-сель, дзе наўрад ці зразумеюць забабоны бал-гар. Тым больш, што іх патрабаванні выклікалі сярод македонцаў еўрафобскія настроі. «Калі коштам уступлення ў ЕС будзе адмова ад нашай мовы, Еўрасаюз нам не патрэбны», — кажа адзін з мясцовых палітыкаў. З улікам таго, што Бал-гарыя раней прагаласавала за пачатак перамоваў з Паўночнай Македоніяй, юрыдычна пера-глядзець сваю пазіцыю яна ўжо не ў стане. Таму можна прагназаваць, што балгары ў выніку ўстрымаюцца ад ідэі ветаваць перамовы ЕС і Паўночнай Македоніі.

Іншае пытанне, чаго тыя перамовы бу-дуць вартыя з улікам актуальных падзей? Яшчэ да старту пандэміі хапала скептычных камен-тараў наконт пражэкту пашырэння ЕС на тых жа Балканах. Цяпер жа абвешчаны раней графік уключэння ў Еўрасаюз Сербіі да 2025-га ўво-гуле выглядае валюнтарызмам. Што ўжо казаць пра шанцы Паўночнай Македоніі і Албаніі, якую ЕС таксама паклікаў на перамовы наконт далучэння.

Асабліва шмат праблем, напэўна, будзе з Албаніяй, за якой замацаваўся вобраз крымі-нальнай краіны. Аргументуючы запрашэнне Албаніі да перамоваў, афіцыйны Брусель па-фасна заявіў пра эпахальныя антыкарупцыйныя рэформы ў краіне і дасягнутыя высокія стан-дарты дэмакратыі. Нідэрландскае выданне De Telegraaf адрэагавала на гэта злым артыкулам з кідкім загалоўкам: «Хопіць нам хлусіць!».

Алег Новікаў.

“Новы час”.

 

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Як відно з папярэдняга артыкула на Паўночную Македонію ажыццяўляецца ціск, каб яны адмовіліся не ад мовы, а ад назвы сваёй мовы і прызналі, што іхняя мова — гэта не мова, а дыялект балгарскай. І двухмільённы македонскі народ гатовы ад-мовіцца нават ад ЕС, але не гатовы пасту-піцца ў моўным пытанні. Паводле перапісу толькі 3% жыхароў Македоніі запісаліся балгарамі.

Наш усходні сусед разглядае нашу мову як дыялект рускай. Што праўда, звык-лы расеец не разумее гэты “дыялект” абса-лютна, але ўпарта паўтарае імперскія ман-тры. А што беларусы?

У нас ідзе падпіска на 2-е паўгоддзе. У траўні “Наша слова” выпісвала аж 555 чалавек, што складае 8% ад усіх сяброў ТБМ, не ад насельніцтва, а ад сяброў аргані-зацыі, якая змагаецца за мову. Наклад газеты 1500 асобнікаў. Скажыце, якое прадпры-емства вытрымае, калі будзе прадаваць то-лькі трэць сваёй прадукцыі?

Сёння ў каталогу падпіскі “Наша слова” знаходзіцца на ст. 60.

Кошт падпіскі:

на месяц — 2,65 руб.

на 3 месяцы — 7,95 руб.

на 6 месяцаў — 15,90 руб.

Грошы абсалютна пад’ёмныя. І сён-ня кожны сябар ТБМ можа падпісацца сам, падпісаць сябра і сябра сябра. Можа, але мы — не македонцы, нам не баліць і не муляе, нам прывычна: “А можа так і трэба?”

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў чэрвені

бакановіч Віталь Феліксавіч

Абужынская Ганна Аляксанд.

Ажар Таццяна Мікалаеўна

Акудовіч Валянцін Васільевіч

Алейнікава Антаніна Андрыян.

Алексін Самуіл Арцёмавіч

Алёшка Вячаслаў Часлававіч

Аляхновіч Леанід Адамавіч

Аляхновіч Ніна Паўлаўна

Анапрыенка Юры

Анацка Яўген

Анташкевіч Канстанцін Андр.

Арэхаў Аляксандр Сяргеевіч

Асаёнак Алена Міхайлаўна

Асмыковіч Міхась Мікалаевіч

Аўраменка Васіль Аляксеевіч

Афанасьева Раіса Іванаўна

Баеў Дзмітры Уладзіміравіч

Баеў Павел Віктаравіч

Базык Вольга

Барнюк Аляксей Сяргеевіч

Барцэвіч Іван Васільевіч

Барысава Сафія Міхайлаўна

Белавусава Валянціна Валянц.

Бельская Ірына Казіміраўна

Бельскі Аляксей Паўлавіч

Бігель Дзмітры Анатольевіч

Бондараў Сяргей Яўгенавіч

Бруевіч Вольга Аляксандр.

Бузо Марат Антонавіч

Булавінская Марыя

Бурачонак Аляксандр Вячасл.

Бушкова Таццяна Яўгенаўна

Бычэнка Алена Аляксандраўна

Бязмацерных Дар’я Аляксанд.

Бязмен Васіль Канстанцінавіч

Бяласін Яўген Аляксандравіч

Вайтовіч Сяргей Уладзіміравіч

Валабуеў Аляксей Вітальевіч

Валошчык Лідзія Рыгораўна

Валынец Таццяна Сяргееўна

Варонік Святлана Аркадзеўна

Васілевіч Наталля Мікалаеўна

Васілеўскі Пётр Пятровіч

Васільева Анастасія Вячаслав.

Вернікоўская Аксана Фёдар.

Гайдук Ігар Віктаравіч

Гайдук Ірына Эдуардаўна

Галіч Аляксей Эдуардавіч

Галушко Вера Віктараўна

Гараніна Ганна

Гаўрылькова Таццяна Уладз.

Гашко Ірына Аляксееўна

Герасімюк Ілья Мікалаевіч

Глушко Адам Аляксеевіч

Глушко Аляксей Віктаравіч

Грыбоўскі Васіль Аляксандр.

Грыгор’ева Ірына Людвігаўна

Грышко Людміла

Гудкова Дар’я Уладзіміраўна

Гуркова Алена Валер’еўна

Давыдчук Сяржук

Данільчык Зінаіда Пятроўна

Дземідовіч Ганна

Дзічкоўская Настасся

Дзячэнка Алег Віктаравіч

Драбышэўская Марына Вікт.

Дробыш Вадзім Міхайлавіч

Дрожжына Ала Леанідаўна

Дубінін Андрэй Барысавіч

Дубовік Вячаслаў Юр’евіч

Дуброўскі Валер Леанідавіч

Жалдака Васіль Станіслававіч

Жамойда Алена

Жарнасек Вітаўт

Жарнасек Міхась Васільевіч

Ждановіч Таццяна Міхайлаўна

Жук Ігар Васільевіч

Жук Яўген Віктаравіч

Заблоцкая Алена Аляксандр.

Завадская Алена Аляксандр.

Запалянская Вольга Васіл.

Золаў Юры Георгіевіч

Зуёнак Васіль Васільевіч

Зяльвовіч Павел Іванавіч

Іваноў Сяргей

Ігнатовіч Марыя Іосіфаўна

Ігнатовіч Яўген Барысавіч

Ільіна Анастасія Аляксандр.

Ішуціна Таццяна Вікенцьеўна

Кавалёва Кацярына

Кавалеўская Наталля Леанід.

Кавалеўская Стэфанія Сярг.

Калета Радаслаў

Кальчугін Віктар

Канкоўская Святлана

Капціловіч Іван

Карашчанка Ігар Віктаравіч

Карповіч Аліна Аляксандр.

Каўко Зміцер

Кашуба Мікалай Ануфрыевіч

Кісель Сяргей Леанідавіч

Кісляк Васіль Сяргеевіч

Кляпкоў Дзмітры

Кобрусеў Дзяніс Аляксандр.

Колас Мікалай Мікалаевіч

Комар Юры Мікалаевіч

Конік Юлія Андрэеўна

Косава Ганна Валер’еўна

Кочман Тарэса

Красоціна Тамара Іванаўна

Краўчук Дзмітры Аляксандр.

Краўчук Ірына

Крол Аляксандр Уладзіміравіч

Крываротаў Міхаіл Юр’евіч

Кудрашова Лілея

Кузікевіч Алена

Кукуць Алена Аляксандраўна

Кукуць Уладзімір Часлававіч

Куляшоў Дзмітры Віктаравіч

Куніцкая Ганна Уладзіміраўна

Курдо Павел Аляксандравіч

Курловіч Ганна Аляксандр.

Курчэўскі Іван Люцыянавіч

Кутас Святлана

Кухарчык Людміла

Лабаты Алег Анатольевіч

Ласкутнікаў Павел Сяргеевіч

Лаўрыновіч Алесь Сяргеевіч

Лендзянкоў Ігар

Ліціна Фларыда Вакілаўна

Лойка Святаслаў Робертавіч

Лыскавец Ігар

Лясько Аляксандр Аляксанд.

Майсяёнак Андрэй Георгіевіч

Макарэвіч Іна

Макарэвіч Марына Уладзім.

Макрыцкі Яраслаў Янавіч

Максімава Наталля

Малашчанка Аляксей Юр’евіч

Малочка Аляксандр Віктар.

Маневіч Аляксей

Мароз Кацярына Мікалаеўна

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

Марозава Людміла Уладзімір.

Мархотка Леанід Андрэевіч

Махлай Кастусь

Мацюшэнка Ніна Мікалаеўна

Машкала Іосіф

Мельнічук Сяргей

Міхайлоўская Данута Канст.

Міхальчук Вераніка Пятроўна

Міхноўская Наталля Вячасл.

Мішчанкоў Уладзімір Алякс.

Мысліцкая Галіна Якаўлеўна

Насановіч Ларыса Уладзімір.

Нікантаў Мікалай Яўгенавіч

Нішчык Алесь Уладзіміравіч

Носаў Андрэй

Падгал Марыюш Уладзімір.

Палухін Уладзімір Мікалаевіч

Пальчэўскі Віталь Юр’евіч

Палянскі Алег Алегавіч

Палянскі Андрэй Валер’евіч

Панкевіч Юлія Аляксандраўна

Парчынскі Яўген

Паршанкоў Аляксандр Андр.

Патапава Дзіяна Сяргееўна

Паўловіч Анатоль

Паўловіч Валянціна Іванаўна

Паўловіч Карына Георгіеўна

Петракова Антаніна Алегаўна

Пінчук Аляксандра Анатол.

Праневіч Кацярына Генадзеўна

Пукель Алена Адамаўна

Пятровіч Ігар Канстанцінавіч

Рабчэня Таццяна Васільеўна

Рагойша Дамініка Пятроўна

Радзюк Валянціна

Радэнка Кацярына Уладзімір.

Раеўскі Аляксандр

Развянкоў Яўген Аляксандр.

Разжалавец Сяргей

Разумава Галіна Уладзіміраўна

Рак Вольга Рыгораўна

Раманава Ганна Аляксееўна

Раманішка Вікторыя Уладзіл.

Ролік Міхаіл Міхайлавіч

Рудак Настасся Юр’еўна

Русін Алег Дзмітрыевіч

Русць Максім Часлававіч

Рэўтовіч Кірыла Васільевіч

Савіч Сяржук

Саевіч Павел Вячаслававіч

Сазонаў Уладзіслаў Алякс.

Сакава Ніна Леанідаўна

Сакалова Ніна

Сакун Алена Васільеўна

Салаўёва Людміла Мікалаеўна

Салаш Сяргей

Салоха Надзея

Самстыка Сяргей Алегавіч

Самусевіч Уладзімір Алякс.

Саўка Юстына

Свізуноў Вячаслаў

Свірко Наталля

Сівіцкая Наталля Віктараўна

Сігаеў Аляксей Уладзіміравіч

Сідляр Андрэй

Сіліч Аляксандр Анатольевіч

Сільнова Ніна

Сіманаў Канстанцін Яўгенавіч

Сінкевіч Ірына Тадэвушаўна

Сітнікава Ядвіга Леанардаўна

Славута Ніна

Солтан Наталля Антонаўна

Спасюк Рыгор Віктаравіч

Станько Галіна

Старавойтава Надзея

Студзінская Інэса Анатольеўна

Сухарэбскі Вячаслаў Іванавіч

Сцяпура Дзяніс Уладзіміравіч

Сямашка Ала Уладзіміраўна

Сяменас Генадзь Мар’янавіч

Сянкевіч Святлана Анатол.

Сяргеева Ірына Аляксандр.

Таўгень Людвіка

Траццяк Дзмітры Вітальевіч

Трухан Людміла

Туровіч Ірына Уладзіміраўна

Уласевіч Таццяна Леанідаўна

Урбан Аляксандр

Фадзееў Яўген Мікалаевіч

Фаміна Ірына Міхайлаўна

Філічонак Ларыса Антонаўна

Фурс Юры Антонавіч

Хаванскі Павел Міхайлавіч

Хадзінскі Павел Сяргеевіч

Ханеева Таццяна Яўгенаўна

Харужая Вера

Харэвіч Васіль Віктаравіч

Хашылёва Таццяна Аляксанд.

Хвацік Іван Міхайлавіч

Хевук Ігар

Цімафеева Ядвіга В.

Цімошак Зінаіда Вячаславаўна

Ціханаў Аляксандр Валер’евіч

Ціхановіч Вольга Віктараўна

Цішчанка Віялета

Цюленеў Аляксандр Аляксан.

Чабатарэўскі Барыс Дзмітр.

Чавусаў Юры Віктаравіч

Чагаева Ірына Вільданаўна

Чарановіч Ніна Мікалаеўна

Чаркасава Галіна Ільінічна

Чарнуха Сяргей Анатольевіч

Чашчына Вольга Мікалаеўна

Шабетнік Алег Васільевіч

Шандроха Нона Эдмундаўна

Шарман Аліна

Шарыпкін Рыгор Леанідавіч

Шарэшык Ясенія Віктараўна

Шаўкун Васіль

Шаўцоў Генадзь Уладзіміравіч

Шахлевіч Юлія Віктараўна

Шпілеўскі Вячаслаў Віктар.

Шубіна Дар’я Алегаўна

Шчарбачэня Вячаслаў Сярг.

Шыпіла Уладзімір Аляксандр.

Юркевіч Сяргей Іванавіч

Юшкевіч Андрэй Андрэевіч

Якаўлеў Юры Генадзевіч

Янукевіч Аляксей Антонавіч

Яскевіч Алесь Юр’евіч

Яшкіна Надзея Алегаўна

 

Германія зацікаўлена ў незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Германіі ў Беларусі Ман-фрэд ХУТАРЭР адказаў на пытанні галоўнага рэдактара газеты «Народ-ная Воля» Іосіфа СЯРЭДЗІЧА.

 

— Спадар Амбасадар, паколькі ў гэтыя дні ўсе вакол толькі і гаво-раць, што пра каронавірус, то не магу не спытаць пра Ваша самаадчу-ванне і самаадчуванне супрацоўнікаў Вашага дыпкорпуса ў Беларусі.

— Дзякуй богу, пакуль усе су-працоўнікі пасольства здаровыя. На дадзены момант гэта самае галоўнае. Вядома, у сувязі з рызыкай заражэн-ня нам прыйшлося некалькі скараціць колькасць персаналу, які працуе ў офісе. Многія калегі працуюць ды-станцыйна, з дому. Нягледзячы на няпростую сітуацыю, настрой ва ўсіх даволі пазітыўны. Мы імкнёмся адна-часова клапаціцца пра абарону зда-роўя і пра функцыянаванне пасоль-ства.

Паколькі на сённяшні дзень крызіс вакол каронавіруса з’яўляецца дамінантнай тэмай, то ў сувязі з гэтым хацелася б сказаць пару слоў. Для Германіі, як і для многіх краін свету, пандэмія каронавіруса ўяўляе сабою велізарны выклік. Гаворка ідзе пра тое, каб абараніць здароўе насельніц-тва і адначасова захаваць грамадзян-скія свабоды і эканамічны росквіт. І тут кожная краіна павінна знайсці свой шлях барацьбы з вірусам. Адзінай мадэлі для ўсіх не існуе. Аднак, як мне здаецца, важна давяраць СААЗ і выконваць яе рэкамендацыі.

Не думаю, што гэта пандэмія вызначыць эпахальны паварот, але яна пацягне за сабой сур’ёзныя на-ступствы ў сферы міжнародных ад-носін і глабальнай эканомікі. Існуе небяспека таго, што разрыў паміж паўночным і паўднёвым паўшар’ямі стане яшчэ глыбейшым. Адначасова ўзнікае рызыка, што з прычыны пан-дэміі канкурэнцыя паміж буйнымі дзяржавамі — ЗША, Расіяй і Кітаем — абвострыцца яшчэ мацней. Гэта, у прыватнасці, асабліва датычыцца адносін паміж ЗША і Кітаем. Мы, вя-дома ж, не можам быць зацікаўлены ў такім развіцці падзей. Нам неабходна ўнесці свой унёсак у зняцце абва-стрэння гэтых супярэчнасцяў.

Думаю, што пандэмія падала нам і некаторыя важныя ўрокі. Бес-прэцэндэнтным чынам была прадэ-манстравана ўразлівасць ланцужкоў паставак у глабальным працэсе ства-рэння дададзенага кошту. Перад ЕС, такім чынам, устае задача вярнуць вытворчасць у жыццёва важных, ключавых абласцях (такіх як меды-цына) назад ў Еўропу. Адначасова варта зыходзіць з таго, што ў адно-сінах да адпаведных грамадскіх тава-раў (грамадскіх выгод) нельга кіра-вацца выключна логікай дасягнення прыбытку і яго максімальнага паве-лічэння.

Яшчэ адзін урок складаецца ў тым, што нам, у Еўропе, неабходна ўмацоўваць цэнтральную ролю дзяр-жаў у прафілактыцы захворванняў і абароне здароўя насельніцтва.

Падчас эпідэміі атыповай пнеў-маніі ў 2003 годзе я быў дыпламатам у Пекіне. Выдатна памятаю кітайскую прыказку «З добрага можа вырасці дрэннае, а з дрэннага — добрае». І са-праўды, за гэтым крызісам крыюцца і шанцы. У сэнсе: я ўпэўнены ў тым, што цяперашні крызіс, якім бы хва-равітым ён ні з’яўляўся, можа зрабіць нас мацней пры ўмове, што зараз мы будзем супрацоўнічаць яшчэ цясней, чым раней. Так, напрыклад, гісторыя ЕС паказала, што Еўрасаюз стана-віўся мацней пасля кожнага крызісу. Новыя ўстановы і механізмы ствара-ліся менавіта пасля крызісных перы-ядаў.

Пандэмія з’яўляецца сігналам да дзеяння для міжнароднага супра-цоўніцтва. Толькі разам мы зможам перамагчы пандэмію. Тут дэвізам па-вінна стаць не «ўлада над іншымі», а «ўлада разам з іншымі». Салідарнасць і ўзаемадапамога асабліва важныя — у рамках асобных дзяржаў, у ЕС, у стаўленні суседніх з ЕС дзяржаў, у прыватнасці Беларусі, і ва ўсім свеце.

— Ну а калі Вы, спадар Амба-садар, і ўсе супрацоўнікі дыпкорпуса ў добрым здароўі, то, мяркую, і пра-цуецца ў нашай краіне плённа. Ці ёсць нейкія праблемы?

— Усе супрацоўнікі пасольства з задавальненнем працуюць у Бела-русі і лічаць прывілеем працаваць на паглыбленне германа-беларускіх ад-носін. Гэта нескладана дзякуючы адкрытасці, сардэчнасці і прыязнасці беларусаў.

— Да прыезду ў Менск Вам прыйшлося папрацаваць дыплама-там у такіх буйных краінах, як Расія, Кітай, ЗША, Польшча. Прызначэнне ў Беларусь было для Вас нечаканасцю ці амбасадары не выбіраюць краіну знаходжання? І наогул — значнасць місіі змяняецца ў залежнасці ад месца службы?

— Прызначэнне Надзвычай-ным і Паўнамоцным Амбасадарам Германіі ў Беларусі не стала для мяне неспадзеўкай. Мы з жонкай сапраўды хацелі атрымаць прызначэнне сюды, бо нам падабаецца жыць у славянскай культурнай прасторы. Размешчаная ў самым сэрцы Еўропы, па суседстве з ЕС, паміж Усходам і Захадам, Бела-русь з’яўляецца вельмі важнай краі-най для Германіі. Перакананы, што са сваёй гісторыяй, культурай і мента-льнасцю Беларусь можа быць вельмі моцным мостам паміж Усходам і За-хадам.

— На Ваш погляд, цяперашнія вынікі двухбаковых адносін Германіі і Беларусі ўражваюць?

— За апошнія гады германа-беларускія адносіны развіваліся ад-назначна станоўча, і гэта закранула ўсе сферы ўзаемадзеяння: палітычную, культурную і вобласці ўзаемадзеяння грамадзянскіх супольнасцяў нашых краін. Неабходна захаваць і паглыбіць гэтую дынаміку. Менавіта ў гэтым складаецца, я лічу, мая першачарго-вая роля як амбасадара. У тым, што датычыцца глыбейшага разумення Беларусі, то ў нас у Германіі, ды і ва ўсім ЕС, ёсць жаданне і неабходнасць нагнаць упушчанае. Беларусы значна больш ведаюць пра немцаў, чым не-мцы — пра беларусаў. У Германіі і ў ЕС яшчэ занадта мала заўважаюць дынаміку развіцця эканомікі і грамад-ства ў Беларусі.

Таму я надзвычай рады, што падчас візіту міністра замежных спраў Уладзіміра Макея ў Германію ў каст-рычніку 2019 года было прынята рашэнне працягваць стратэгічнае развіццё нашых адносін. Для гэтай мэты мы стварылі стратэгічную кан-сультатыўную групу, якая сёлета бу-дзе сустракацца напераменку ў Бер-ліне і ў Менску з мэтай распрацаваць стратэгічныя праекты ў палітычнай, эканамічнай і культурнай абласцях. Вядома, мы таксама будзем абмяр-коўваць і тыя тэмы, па якіх у нас часам рознае разуменне, як, напрыклад, гра-мадзянскія правы і правы чалавека. Я рады, што адкрыты дыялог на гэ-тыя тэмы з беларускім бокам маг-чымы.

— Якія рэзервы варта задзей-нічаць абедзвюм дзяржавам, каб замежнагандлёвыя адносіны пры-неслі больш дывідэндаў?

— Беларусь павінна стаць яшчэ больш вядомай у Германіі як інвес-тыцыйная пляцоўка з вялікай коль-касцю пераваг. Дарэчы, магчыма, у выніку пандэміі вырасце гатоўнасць нямецкіх прадпрымальнікаў больш інвеставаць у краіны, размешчаныя ў непасрэднай блізкасці да ЕС, каб вы-творчыя ланцужкі заставаліся геа-графічна бліжэй да Германіі.

Акрамя таго, важна спрасціць для беларускіх прадпрыемстваў вы-хад на нямецкі рынак. Я бачу вялікі патэнцыял для больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва ў многіх сферах: напрыклад, у вобласці інфармацый-ных тэхналогій. Так, скажам, мы маглі б мацней развіваць супрацоўніцтва і наладжванне сувязяў паміж нямецкімі стартапамі і беларускімі IT-кампаніямі. У Германіі назіраецца вялікая неаб-ходнасць у дыгіталізацыі, і беларускія фірмы маглі б у гэтым дапамагчы. Але і ў вобласці энергетыкі, у стварэнні эканомікі замкнёнага цыклу ў адпа-веднасці з прынцыпамі ўстойлівага развіцця і ў галінах навукі і тэхнікі іс-нуе шмат магчымасцяў. На мой по-гляд, адмысловую ўвагу пры гэтым неабходна надаваць падтрымцы ма-лога і сярэдняга бізнесу. У гэтым у Германіі багаты досвед, якім мы мо-жам падзяліцца.

Словам, Германія зацікаўлена ў незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі.

— Ці ёсць перадумовы для аб-мену ў найбліжэйшай перспектыве афіцыйнымі візітамі Канцлера Гер-маніі і Прэзідэнта Беларусі?

— Германія зацікаўлена ў далей-шым развіцці палітычнага дыялогу з Беларуссю на ўсіх узроўнях. Стра-тэгічная кансультатыўная група экс-пертаў унясе свае прапановы па гэтым пытанні. Важнай падзеяй стаў візіт у Беларусь Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германіі Франка-Вальтара Штайнмайера ў чэрвені 2018 года, які спрыяў узнікненню многіх ініцыятыў для далейшага развіцця двухбаковых адносін. Так, напрыклад, былі дасяг-нуты дамоўленасці з Прэзідэнтам Лу-кашэнкам пра стварэнне двухбаковай камісіі гісторыкаў і захаванні Гіста-рычнай майстэрні імя Леаніда Левіна. Таксама ўжо згаданы візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Берлін стаў важным стыму-лам для далейшага развіцця супра-цоўніцтва. Я настроены аптымістычна і лічу магчымым стварэнне ўмоў для далейшых сустрэч на найвышэйшым узроўні.

— Умацаванню сувязяў паміж краінамі спрыяюць і «Тыдні Германіі ў Беларусі». Не маглі б Вы сцісла пра-каментаваць іх значнасць?

— «Тыдні Германіі ў Беларусі» — штогадовая кульмінацыя нашых рознабаковых культурных сувязяў. Гэта мноства культурных сустрэч, якія праходзяць не толькі ў Менску, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Я вельмі рады, што 10 сакавіка бягучага года ў Палацы мастацтва ў Менску адкрылася выдатная выстава пра гіс-торыю нямецкага мастацтва пачына-льна з 1949 года, якую арганізаваў Інстытут імя Гётэ ў супрацоўніцтве з Інстытутам сувязяў з замежнымі краі-намі (IFA). Адкрыццё гэтай выставы выклікала неверагодны рэзананс. Нажаль, з-за пандэміі каронавіруса нам прыйшлося адмяніць усе астатнія запланаваныя мерапрыемствы. Але я ўпэўнены, што мы нагонім упушча-нае, калі з’явіцца такая магчымасць.

— Выбачайце, але не магу не закрануць тэму, якая, мабыць, адно-лькава хвалюючая і ў некаторай сту-пені балючая і для нас, беларусаў, і для вас, немцаў, — гэта вяртанне да той вайны, калі нашы краіны апы-нуліся па розныя бакі. Мінула 75 га-доў. Здабываючы ўрокі з той страш-най трагедыі, якімі прынцыпамі, на Ваш погляд, павінны кіравацца цяпе-рашнія пакаленні людзей, каб на пла-неце былі мір і спакой?

— Беларусь асабліва моцна пацярпела ў развязанай Германіяй захопніцкай вайне на знішчэнне су-праць Савецкага Саюза. Злачынствы, здзейсненыя ў адносінах да насельні-цтва Беларусі ў перыяд нацысцкай акупацыі, ніколі не павінны быць за-быты. Германія безумоўна прызнае сваю гістарычную адказнасць за ўсё гэта. Гэтыя цёмныя старонкі — частка нашай гісторыі, гэтак жа, як яе свет-лыя старонкі. Нельга пераставаць па-мятаць пра гэта. Толькі тыя, хто сум-ленны з сабой і гатовы ўсвядоміць сваё мінулае, змогуць разам па-но-ваму будаваць будучыню. Гэта асаб-ліва датычыцца маладога пакалення. Менавіта таму настолькі важна існа-ванне такіх арганізацый, як Гіста-рычная майстэрня ў Менску, у якіх ахвяры і сведкі злачынстваў нацыя-нал-сацыялізму распавядаюць мола-дзі пра тое, што ім прыйшлося пера-жыць. Нядаўна па даручэнні Прэзі-дэнта Германіі Франка-Вальтара Штайнмайера на прыёме ў рэзідэнцыі я ўручыў сямі такім сведкам ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэс-публікай Германіі». Гэта жудасная трагедыя павінна першым чынам на-вучыць нас рашуча выступаць су-праць любых праяў расізму і дыск-рымінацыі іншадумцаў. У міжнарод-най палітыцы на першым месцы за-ўсёды павінны стаяць дыялог і дып-ламатыя. Пагроза ўжывання гвалту ці яго ўжыванне ніколі не павінны ста-навіцца сродкам дасягнення мэт на міжнароднай арэне.

— А зараз, з Вашага дазволу, я задам некалькі пытанняў іншага парадку. У Надзвычайнага і Паўна-моцнага Амбасадара шмат функ-цый, але адна з іх — як мага бліжэй знаёміцца з сітуацыяй у краіне зна-ходжання, пры гэтым не толькі наносячы візіты высокім службовым асобам, але і выкарыстоўваючы наведванне рэгіёнаў, асобных прад-прыемстваў. Якія Вашы агульныя ўражанні пра Беларусь, яе людзей?

— За 28 гадоў службы ў Федэ-ральным міністэрстве замежных спраў Германіі я папрацаваў у многіх краінах. Як вы ўжо заўважылі, сярод іх былі Расія, Кітай, ЗША і Польшча. Нідзе яшчэ я не сустракаў людзей з такой шчырай зычлівасцю і адкры-тасцю, як у Беларусі. У беларусаў сапраўды адмысловы характар. Лю-дзі, якіх мы сустракаем, уражваюць нас сваёй дабрынёй і людскасцю, гасціннасцю і здольнасцю супера-жываць у спалучэнні з высокім уз-роўнем адукацыі і практычнасцю.

— Як адаптоўвалася ў Беларусі Ваша сям’я? Цікаўныя чытачы «На-роднай Волі» хацелі б ведаць, хто Ваша жонка па прафесіі, калі Вы з ёй пазнаёміліся, ці не сумуе яна ў Менску. Наколькі мне вядома, разам з Вамі тут і 11-гадовы сын. Дзе ён працягвае вучобу, чым захапляецца?..

— Мая сям’я вельмі добра пачуваецца ў Менску. Для маёй жонкі як славіста і гісторыка, які спецы-ялізуецца на Усходняй Еўропе, гэта таксама падхадзяшчае месца. Мена-віта штодзённыя сустрэчы з самымі рознымі людзьмі дазваляюць нам адчуць, што нам тут радыя. Дарэчы, я пазнаёміўся са сваёй жонкай у 1999 годзе ў Германіі на рускім спектаклі — адаптацыі «Мёртвых душ» Гогаля. Мой сын вучыцца ў міжнароднай школе і вельмі любіць спорт. Тут, у Менску, у яго выдатныя ўмовы для спартовых заняткаў.

— І традыцыйнае пытанне: праца працай, але здараецца ж і во-льны час, які можна выкарыстоў-ваць і для хобі, і для чаго-небудзь ін-шага…

— Нажаль, на хобі застаецца не вельмі шмат часу, але мне падабаецца ездзіць на ровары па Менску і нава-коллях і заходзіць у кнігарні. Мая жарсць — гістарычная і палітычная літаратура. Я вырашыў, што, калі скончу працу ў Федэральным міні-стэрстве замежных спраў, сам вазь-муся за пяро.

— Вашы, спадар Амбасадар, пажаданні чытачам …

— Жадаю ўсім добрага здароўя і такога жыцця, каб была магчымасць рэалізоўваць усе свае планы.

— Дзякуй за інтэрв’ю! І вам моцнага здароўя і поспехаў у працы на дыпламатычнай ніве!

 

Газета «Народная Воля»

№ 40 (4498).

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА АЛЕГА ЛОЙКІ

(1.05.1931 — 19.11.2008)

На Слонім выпаў снег, нібыта попел белы

Ад тых мастоў, якімі не вярнуцца ў свет

Табе ўжо болей, у якім самотна апусцела

Твая зямля, бо ты пайшоў, бо ты — паэт,

Якому Беларусь магілай вечнай стане,

Як стала многім, хто яе любіў, як ты,

Сваёй любоўю прыбліжаючы світанне

Людзям, якія ўслед за імі з цемнаты

Ішлі, дарогу пазначаючы крыжамі,

Сваёй крывёй,

што ў век не змыецца з зямлі…

 

І прыдзе вучань твой, і ён пацір з слязамі

Пралье ў сваю душу, каб мы віно пілі

І славілі цябе і першы снег халодны

У рукі бралі, быццам попел ад мастоў,

Якія ты прайшоў, пакінуўшы самотны

І беларускі крыж між тысячы крыжоў…

19.11.2008 г.

 

БАЛАДА ГАЯ ДЭ ПІКАРДА

(20.07.1931 — 21.04.2007)

 

Туманны Лондан,

як каменны човен шэры,

Плыве праз акіян і праз вякі плыве.

І нехта ў сонцы бачыць залатыя дзверы,

А ты — крыжы, што на касцёле і царкве

У Беларусі, для якой ты станеш родным

Праз мову і праз музыку дарог.

Калі ў людзей ёсць Бог —

тады народ свабодны,

Калі народ свабодны — ёсць у сэрцах Бог.

І ты пра Беларусь расказваеш ангельцам

І беларусам адкрываеш Беларусь,

Якая ў нашых продкаў начавала ў сэрцах,

Чакаючы стагоддзямі сваю зару,

З якой узыдзе нашай Беларусі сонца,

Дзе будзе крыж касцельны

і — царкоўны крыж,

Як два анёльскія крылы, якім бясконца

Над намі быць.

І ты, замоўкшы, не маўчыш

У сэрцах тых,

што разбураюць сёння сцены

Паміж народамі, дзе ты не быў чужым.

І ты ў касцёл святых Сымона і Алены

Прыйшоў і прахам назаўжды

застаўся ў ім,

Каб Беларусь была, нібыта човен белы,

Які праз мора траў і праз вякі плыве,

Дзе нехта ў сонцы бачыць

да багаццяў дзверы,

А ты — крыжы, што на касцёле і царкве.

18.11.2008 г.

 

БАЛАДА НІЛА ГІЛЕВІЧА

(30.09.1931 — 29.03.2016)

Ты з кватэры глядзіш праз вакно,

нібы з неба,

Аб якое разбіўся матыль адзінокі,

Бо да сонца хацеў, што схавалі аблокі,

З якіх сыплецца дождж,

як асенняе срэбра.

Ты не ўспеў матылю даць жаданую волю

І цяпер ты ў журбе, як апошні ваяр.

Завяршаецца дзень, бы стухае пажар,

Што ў табе не стухаў і не стухне ніколі,

Як не знікне любоў у тых словах, якія

Ты сказаў і пачулі іх зоры і край,

Дзе яшчэ цячэ Гайна, дзе кветкавы рай

І дзе людзі, як вершы твае трапяткія,

Самавіта жывуць і жыць будуць бясконца,

Бо дажджы і снягі прамінуцца, і сонца

Зноў асвеціць зямлю, дзе бярозы шумяць,

Дзе крыніцы бруяцца і дзе сенажаць

Затапіла смуга, праз якую ідзеш

І Купалу з сабой, як прарока, вядзеш

У Краіну, якую ствараў і любіў,

За якую сябе па крывінцы губіў,

Сэрцам верыў,

што мы пройдзем выбраны шлях

Не на мокрых каленях, на моцных нагах,

Як ішлі нашы продкі, каб ішлі гэтак мы,

Не баяліся век ні сумы, ні турмы.

Ты глядзіш праз вакно,

як праз вечнасць глядзіш,

З неба сыплецца дождж адзінокі, як крыж,

І ляціць матылёк, як святая душа,

За якую маліўся ты ў думках спярша,

А пасля ў сваіх вершах, што сталі табою

І навек застануцца тваёю душою,

Каб ішоў ты па роднай Лагойскай зямлі

І ў слядах тваіх кветкі, як зоры, цвілі.

Ты глядзіш праз вакно,

як праз роднае неба,

Аб якое разбіўся матыль адзінокі,

Бо да сонца хацеў, што схавалі аблокі,

З якіх сыплецца дождж,

як вясенняе срэбра…

30 — 31.03.2016 г.

 

БАЛАДА АНАТОЛЯ АНІКЕЙЧЫКА

(11.07.1932 — 3.02.1989)

У камянях, у бронзе, у граніце

Ты пакідаеш цеплыню душы,

Як летам неба васількамі ў жыце

Пасеена, дзе быць маглі крыжы,

Бо ў кожным полі беларусаў косці,

Нібыта нашай волі карані,

Былі і ёсць чужыя для кагосьці,

Для нас жа родныя, як і агні

Кастроў паўстанцкіх, ля якіх сагрэцца

І ты ў завейны час таксама б мог…

Баліць твая душа, згарае сэрца,

Бо колькі шчэ нязведаных дарог

На Беларусі, нібы на Галгофе нашай,

Дзе ў кожнага ёсць выбар, кім тут быць.

«Я — беларус!» — ты перад Богам кажаш,

Сказаўшы гэта, застаешся жыць

У камянях, у бронзе, у граніце,

Дзе цеплыня жыве тваёй душы,

Як летам неба васількамі ў жыце

Квітнеецца, дзе быць маглі крыжы…

18.12.2008 г.

 

БАЛАДА ВЯЧАСЛАВА АДАМЧЫКА

(1.11.1933 — 5.08.2001)

…А Бацькаўшчына родная, як кроў,

Што праз бінты, як межы, праступае,

І пры чужых чужою не бывае

Зямля, дзе ты свой шлях і крыж знайшоў,

Дзе кожны крок твой, як да Бога крык,

Што мы жывём і будзем жыць у свеце,

Дзе нашы хаты, замкі, Храмы й вецер

Таксама наш, бо ён да нас прывык

І для яго цяпер няма мяжы,

І камень, што нязрушаны, не зрушыць

Ніхто, бо гэты камень з нашых душаў,

Ён Беларуссю нашаю ляжыць

Сярод Еўропы, у якой твой крыж

У травах не губляецца, світае,

Бо наша Бацькаўшчына — нам святая

І ты ў яе душы, як зніч, гарыш…

26.06.2008 г.

БАЛАДА АЛЕНЫ ЛОСЬ

(22.11.1933 — 14.07.2013)

Тваё сэрца належала Вільні старой,

Дзе з’явілася ў свет у начны лістапад,

Каб пайсці ў Беларусь,

што была прад табой,

Нібы мроя, з якой не вярнуцца назад,

У якой у блакіце і золаце дня

Ёсць паэзія, быццам жывая вада,

І паэты — твая спаконвеку радня,

І там вецер не дзьме, там іграе дуда.

 

Ты на кветкі глядзела, што ў лузе цвілі,

Так глядзела, нібы прамывала душу,

Каб у ёй толькі добрыя фарбы былі,

Каб вясёлка ўсплывала,

як ветразь, з дажджу,

І знікала журба, як туман над вадой,

Каб свяціліся ў возера хвалі і дно.

Тваё сэрца належала Вільні старой,

А цяпер Беларусі належыць яно.

20-21.01.2019 г.

 

БАЛАДА АРСЕНЯ ЛІСА

(4.02.1934 — 28.05.2018)

Жыццё пражыўшы, парабіўшы справы,

Вяртаешся да прадзедаў зямлі,

Не просячы ні золата, ні славы.

Галоўнае — сябры ў цябе былі

І ёсць, і ты іх шчыра шанаваў.

І ўжо сцяжынай, што бяжыць праз жыта,

Язэп, Мікола, Пётра, Браніслаў

З табой ідуць, бо ты вярнуў з нябыту

Імёны іх, і ты ім братам стаў.

Жаўрук над вамі плача і спявае,

І чуецца з Залесся паланэз.

Там сам Агінскі паланэз іграе

Для земляка, аж замірае лес,

Што ты заўсёды сніў, і смела крочыў

Праз лес, нібыта праз айчынны лёс.

І хоць навечна зажмурыў ты вочы

Ты бачыш родны край, дзе сам Хрыстос

Калісь было ў Гародні прызямліўся.

Навек застаўся Тут, не на гады,

Каб кожны з нас не толькі век маліўся,

А жыў для Беларусі, як і ты.

30.05.2018 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Давайце дзяліцца радасцю!

Ад біблейскіх часін найважнейшым у жыцці кожнага чалавека было і застаецца тое, каб блізкія людзі дзяліліся з ім не толькі хлебам, а і небам… Аб тым, што натхняе на творчасць Таццяну Беланогую, Алеся Камоцкага, Кастуся Герашчанку, Андруся Такінданга, Таццяну Матафонаву і Алесю Сівохіну; ад чаго мацней б’ецца сэрца Кацярыны Ваданосавай, Насты Кудасавай, Валярыны Куставай, Людмілы Шчэрбы і Аксаны Данільчык; што з’яўляецца галоўным у жыцці Алеся Бяляцкага, Паўла Падкарытава, Алега Трусава, Глеба Лабадзенкі і Васіля Дранько-Майсюка; якія Музы насяляюць творчыя майстэрні Рыгора Сітніцы, Алеся Квяткоўскага і Эдварда Галустава; з чаго пачынаюцца песні гуртоў Naviband і «Тутэйшыя»; дзеля чаго жылі і тварылі Леанід Дайнека і Ніл Гілевіч — новая кніга Эдуарда Акуліна «Падзяліцца поўняй». Дзеля таго, каб кніга як мага хутчэй пабачыла свет, усе ахвочыя могуць падпісацца на яе набыццё… Інтрыгоўная па змесце і непаўторная па форме кніга гутарак з велізарнай колькасцю ўнікальных фотаздымкаў, якая нараджалася на старонках часопіса «Верасень» цягам апошніх 10 гадоў, можа стаць вашай літаральна праз 10 дзён… Вас чакае 280 старонак якаснага, захапляльнага чытва! Ілюстрацыі да вокладкі і тытулу кнігі выканаў выбітны віцебскі мастак Эдвард Галустаў. Ідэю вокладкі ўвасобіла таленавітая дызайнерка Яўгіння Багдановіч. Спяшайцеся не спазніцца! Паспейце падпісацца! Спонсарскія прапановы чакаюцца і вітаюцца!

Па пытаннях падпіскі на кнігу звяртайцеся (тэлефануйце або пішыце ў прыват) непасрэдна да Эдурда Акуліна. 8-025-60-60-891 (А-1).

Падарунак баявому сябру

Драўляная тумбачка, па-дораная Таўлаем на вяселле былому партызану, праз 75 год стала эксклюзіўным экспанатам для дома паэта ў Лідзе.

 

У свой юбілейны год (у ве-расні споўніцца 10 гадоў з дня ад-крыцця) аб’ект ДУ «Лідскі гісто-рыка-мастацкі музей» Дом Валян-ціна Таўлая працягвае папаўняцца новымі экспанатамі, звязанымі з жыццём паэта-змагара, у гонар якога названы. Вось і нядаўна на-вуковаму супрацоўніку музея Алесю Хітруну патэлефанаваў жыхар Гародні Мікалай Мікалае-віч Грабёнкін і паведаміў, што мае многа рэчаў, якія засталіся ў яго ад бацькі — удзельніка партызан-скага руху на Наваградчыне Міка-лая Іванавіча Грабёнкіна, сябра Валянціна Таўлая, і гэтыя рэчы ён гатовы падарыць Дому Таўлая ў Лідзе. І днямі Дом-музей папоў-ніўся прадметамі, фотаздымкамі, дакументамі, газетнымі матэры-яламі, якія маюць дачыненне да перадваеннага, ваеннага і паслява-еннага часу. Усё гэта прывезла ў Ліду сям’я дачкі Мікалая Мікала-евіча — Алены Парэцкай.

І тут варта сказаць некалькі слоў пра яе дзядулю — Мікалая Іва-навіча Грабёнкіна. Ён з’яўляўся партызанам атрада імя Катоўскага. За мужнасць і гераізм, праяўле-ныя ў змаганні з нямецка-фашы-сцкімі захопнікамі, быў узнагаро-джаны медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі. Баявое сяброўства паміж Міка-лаем Грабёнкіным і Валянцінам Таўлаем, якое пачалося ў гады вайны, працягнулася і пасля вы-звалення Беларусі.

Сын Мікалая Іванавіча, Мі-калай Мікалаевіч, скончыў жур-фак БДУ, з 1982 года служыў у мі-ліцыі — інструктарам аддзела палітычна-выхаваўчай работы ўпраўлення ўнутра-ных спраў Гарадзе-нскага аблвыканка-ма па сувязях са сро-дкамі масавай інфа-рмацыі, пісаў сцэна-рыі для тэле- і радыё-перадач аб міліцыі, рыхтаваў для абла-сных і рэспублікан-скіх друкаваных вы-данняў публікацыі прававога і прафі-лактычнага харак-тару. Маёр міліцыі ў адстаўцы, аўтар се-рыі нарысаў па гіс-торыі міліцыі Гара-дзеншчыны, удзель-нічаў у падрыхтоў-цы кнігі «Міліцыя Гродзенскай вобласці» (2016).

Сувязь з Домам Валянціна Таўлая Мікалай Грабёнкін-сын падтрымлівае з 2014 года, калі да 100-годдзя з дня нараджэння Ва-лянціна Таўлая ён падарыў Дому-музею сцізорык, якім карыстаўся Мікалай Грабёнкін-бацька. Гэты сцізорык у канцы вайны падарыў Мікалаю Іванавічу, камандзіру групы асобага прызначэння «Бу-равеснік» партызанскага атрада імя Катоўскага, на памяць баявы сябар Валянцін Таўлай з наступ-нымі словамі: «Гэта недарагі па-дарунак. Вазьмі яго. Калі захочаш завастрыць аловак — дастань яго і ўспомні Таўлая».

На гэты раз Мікалай Міка-лаевіч перадаў шмат рэчаў, якія засталіся ад бацькі. Некаторыя з іх маюць цікавую гісторыю, звяза-ную з асобамі Валянціна Таўлая, Лідзіі Таўлай (жонкі паэта), Міка-лая Іванавіча Грабёнкіна.

Што менавіта было перада-дзена? Прыложкавая тумбачка (падарунак ад Валянціна Таўлая на вяселле Грабёнкіна-старэйшага), сталёвая лінейка, якой карысталіся Лідзія Таўлай і, магчыма, Валян-цін Таўлай, партызанскае пасвед-чанне Грабёнкіна-старэйшага, та-гачасныя карты і планы заходняй часткі Беларусі, даведкі, фотазды-мкі, кнігі з дарчымі надпісамі ад Лідзіі Таўлай і Ніны Тарас, газеты і выразкі з газет, фрагмент пачка ад абутку гумовай фабрыкі «Ар-даль» (верагодна, галёшы ў такім пачку атрымаў пясняр Беларусі Янка Купала падчас прыезду ў Ліду ў сакавіку 1940 года) і інш.

— Валянцін Таўлай быў адным з гасцей на вяселлі Грабён-кіных у лістападзе 1945 года, — расказвае (са слоў Мікалая Міка-лаевіча) Алесь Хітрун гісторыю перададзенай у дом Таўлая пры-ложкавай тумбачкі. — За тыдзень да вяселля Таўлай прыязджаў па вузкакалейцы з Наваградка, дзе працаваў адказным сакратаром у раённай газеце, у Любчу і зрабіў у мясцовага сталяра заказ на вы-раб тумбачкі. Гэтая тумба-чка стала падарункам мала-дым у дзень вяселля. Па словах самаго Валянціна Таўлая, ён аказаў ім такім чынам пасільную дапамогу ў стварэнні хатняй утуль-насці.

Цікавая гісторыя і ў сталёвай лінейкі, якой кары-сталіся газетчыкі пры скла-данні макетаў газетных па-лос. Як расказаў Алесь Хіт-рун, гэтую лінейку ўдава паэта Лідзія Таўлай пада-рыла ў 1974 годзе Мікалаю Грабёнкіну-малодшаму, калі той скончыў першы курс журфака БДУ і быў на-кіраваны на практыку ў рэ-дакцыю наваградскай раён-най газеты. Тады, як успамі-наў Мікалай Мікалаевіч, Лідзія Сяргееўна прызнала-ся, што гэтая лінейка захоў-ваецца ў іх сям’і даўно, што, магчыма, карыстаўся ёю і Валянцін Таўлай, калі пра-цаваў адказным сакратаром у наваградскай раённай га-зеце, і пажадала маладому студэнту добра валодаць на-выкамі афармлення газет-ных нумароў.

Звяртаюць на сябе ўвагу сярод новых экспана-таў і вышываная карціна-пано (работа маці Мікалая Мікалаевіча — Марыі Кузь-мінаўны), наручны гадзіннік і папка, якія насіў Грабёнкін-старэйшы, раздрукоўкі да кнігі «Лёсы абаронцаў Навагрудчы-ны», якая з-за адсутнасці сродкаў так і не была выдадзена, запра-шальныя білеты на літаратурныя вечарыны, прысвечаныя юбілей-ным датам з дня нараджэння Ва-лянціна Таўлая, і многае іншае.

Усе гэтыя рэчы занялі пачэ-снае месца ў мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая. Яны прыадкры-ваюць яшчэ адну старонку біягра-фіі паэта-змагара — яго сяброўства з партызанам Мікалаем Іванаві-чам Грабёнкіным, чые сын і ўнуч-ка захавалі памяць аб гэтым сяб-роўстве і для лідзян.

Наш кар.

Водны турызм на хвалях Моўчадзі

Вясна — пара вялікіх святаў. Вялік-дзень, 1 Мая, Дзень Вялікай Перамогі. У гэтым годзе ён юбілейны: 75 гадоў мінула, як свет перамог нацызм. Звыш 50 мільёнаў жыхароў планеты сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Найбольшую ахвяру на алтар перамогі выпала пакласці Беларусі. Загінуў кожны трэці грамадзянін краіны. Трагічны лёс фактычна закрануў кожную сям’ю, кожны населены пункт, а сотні іх былі цалкам спалены разам з усімі жыхарамі. Літасці не мелі ні дзеці, ні дарослыя, ні муж-чыны, ні жанчыны, ні старыя, ні калекі. Каб наша родная Беларусь больш ніколі не зве-дала жахаў вайны, каб заўчасная смерць, гора, пакуты не паўтарыліся, трэба слухаць і чытаць успаміны людзей, якія ўдзельнічалі ў ёй, а гэта найперш пісьменнікі-франтавікі Васіль Быкаў, Янка Брыль, Уладзімір Кале-снік, Алесь Адамовіч, Юрый Бондараў, Канстанцін Сіманаў і дзясяткі іншых, пераглядваць ваенныя кінастужкі, навед-ваць мясціны малых і вялікіх бітваў, пабы-ваць у лясах, дзе дыслакаваліся партызаны, шукаць праўдзівую інфармацыю ў архівах і музеях, хоць раз у год класці кветкі да абеліскаў, помнікаў і магіл змагароў і ахвяр той вайны.

Гэты юбілей Вялікай Перамогі Бела-русь рыхтавалася адзначыць годна і шы-рока, з размахам, але пандэмія, нібы новая вайна, уварвалася ў гэтае святкаванне. Таму мы, група дзятлаўскіх аматараў падарож-жаў, вырашылі прысвяціць гэтай даце, а таксама і Дню фізкультурніка водны паход на байдарках па нашай прыгажуні-рацэ Моўчадзі ад старажытнага мястэчка Дварэц да знакамітага санаторыя Радон. Падумалі і пра асноўныя правілы перасцярогі, у пер-шую чаргу ад каранавіруса. У байдарках было па два чалавекі на адлегласці як мі-німуім два метры адзін ад аднаго, а ды-станцыя паміж лодкамі на вадзе — 15-20 метраў. Кожны ўдзельнік быў забяспечаны выратавальнай камізэлькай і маскай (імі карысталіся толькі пры выхадзе на бераг), асабістым посудам, сродкамі гігіены.

Загадзя запланавалі падчас сплаву наведаць магілы ахвяраў Халакосту каля вёскі Коцькі і магілу ваяроў у Наваельні. У склад каманды ўзялі школьнікаў 5-8 класаў, якія разам з бацькамі і дзядамі падчас ван-дроўкі не толькі пераадольвалі водныя пе-рашкоды ў выглядзе карчоў, паваленых баб-рамі дрэў, рэшткаў грэбляў старых млыноў, сваяў мастоў, кладак, але і ўскладалі палявыя веснавыя кветкі, стаялі, схіліўшы галовы, аддаючы даніну павагі загінулым, замуча-ным, расстраляным ці закатаваным.

Асабліва ўразіў усіх мемарыял каля вёскі Коцькі. Тут за пару сотняў метраў ад правага берага, акурат насупраць кладкі цераз раку, на ўскрайку лесу пакоіцца звыш 10 тысяч чалавек рознага ўзросту і полу яўрэйскай нацыянальнасці, дастаўленых сюды з Наваградка, Баранавічаў, Любчы, Карэлічаў, Міра, Гарадзеі, Снова, Новай Мышы, Івацэвічаў і іншых мясцін. На пра-цягу некалькіх тыдняў іх расстрэльвалі, а целы пакавалі, нібы сілас, у даўжэзныя глы-бокія траншэі, загадзя выкапаныя жыхарамі Коцькаў і навакольных вёсак. Пасля таго, як трупы былі закапаны, па словах сведкаў, зямля яшчэ некалькі дзён «уздрыгвала».

Падчас хвіліны маўчання, якая пры-кметна зацягнулася, усе прысутныя заду-маліся пра лёс бязвінна загінулых тут, пра сваіх дзядоў і прадзедаў, пра ўсіх тых, хто стаў ахвярай ці па-геройску загінуў у баях, адстойваючы свабоду Айчыны.

Прадаўжаючы сплаў амаль да самой Наваельні, дзеці задавалі пытанні накшталт: за што? чаму менавіта тут іх расстралялі? Праз паўзу рабілі вывад: каб гэтага больш ніколі не паўтарылася. Ці не найлепшае гра-мадзянска-патрыятычнае выхаванне?

Такім разважанням садзейнічала і натхняла наваколле. Ап’яняючы водар бела-снежных, нявестаў-прыгажунь чаромхаў, спевы і шчэбет сотняў дробных птушак, за-нятых вясновымі клопатамі, светла-ружовая квецень яблынь-дзічак, жоўты, часта суцэ-льны дыван, сатканы дзьмухаўцамі, сакаві-тая зеляніна маладой прыбярэжнай раслін-насці і лістоты дрэў міжволі стваралі спрыя-льную атмасферу для паглыблення ў разва-жанні пра сэнс жыцця, пра вечнае. У адным месцы ўнучка папрасіла «пасушыць вёслы» і ўключыла дыктафон, пасля з асалодай сама і ўсе разам некалькі разоў слухалі непаў-торную птушыную сімфонію.

Гэты паход для дзіцячай паловы ўдзе-льнікаў стаў у дадатак да ўсяго і шмат-гадзіннай практычнай работай па зама-цаванні ведаў, атрыманых па многіх шко-льных прадметах. Юныя падарожнікі на свае вочы ўбачылі, што такое даліна ракі, яе карэнны бераг, русла, хуткасць плыні, вод-насць, прыток, водасховішча, ГЭС, вадзяны млын, бачылі дзясяткі відаў раслін, птушак і звяроў (праўда, назваць змаглі зусім ня-шмат), а такія словы і іх сэнс, як “вайна, Халакост, брацкія магілы, абеліскі” запом-няцца на ўсё жыццё, але самае галоўнае — з’явіцца жаданне жыць і рабіць усё, каб вайны больш ніколі не было.

Паглыбіўшыся ў разважанні, не-прыкметна наблізіліся да Наваельні і апы-нуліся на ціхай вадзе вадасховішча Нова-ельненскай ГЭС. Тут нас гасцінна вітала пара белых лебедзяў, што плылі непадалёку паралельным курсам, падлятаючы на сотню метраў наперад увесь час да самага бу-дынка ГЭС.

За левабярэжнай вёскай Навасёлкі прыпыніліся на перакус. Пройдзена палова запланаванага шляху. Я пачаў задумвацца, як правесці «абрад» пасвячэння ў турысты-воднікі, бо ў складзе групы была пара навіч-коў. Звычайна ў канцы паходу іх знянацку абліваюць вадой. А тут, падсілкаваўшыся і трошкі асмялеўшы, яны вырваліся наперад і на адным з крутых паваротаў перавярну-ліся. У воднікаў гэта называецца “аверкіль”. Абрад хрышчэння адбыўся сам сабой. А выратавальныя камірэлькі, які павінны быць у кожнага падарожніка на вадзе і якія не ўсе з ахвотай апраналі, зрабілі сваю справу. Моўчадзь у гэтым месцы аказалася даволі глыбокай, а вада «мокрай» і не вельмі цёплай. Дапамагалі навічкам стаць на кіль, перапрануцца і хутка закончыць маршрут. На прыгожым абрывістым беразе ракі ў хваёвым бары побач з санаторыямі ўсіх чакаў святочны стол з гарачай гарбатай і кавай, варанай бульбай і смажанымі каўба-скамі. Некалькі гадзін «бурна» падводзілі вынікі дня, дзяліліся ўражаннямі, меркаван-нямі, далейшымі планамі. Тут жа нарадзі-лася ідэя стварыць турысцкі клуб на грамад-скіх пачатках, прыдумаць яму назву, рас-працаваць маршруты па рэках нашага ра-ёна (а гэта, акрамя Маўчадкі, Шчара і Нёман) і весці іх прапаганду, тым больш што для гэтага з’явіліся пэўныя ўмовы: дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб на-быў пяць пластыкавых турысцкіх байдарак, які за невялікую плату будуць здавацца на-пракат. Плануецца на рэках у межах раёна абсталяваць навесамі, месцамі для вогні-шчаў, прычаламі на некалькі стаянак на самых маляўнічых берагах, падрыхтаваць падрабязныя апісанні маршрутаў, цікавых экскурсійных аб’ектаў на іх, рэкамендацыі, дзе можна папоўніць запасы харчавання і як зняцца з паходу пры непрадказальных аб-ставінах.

Водна-турыстычны сезон у Дзятлаве адкрыты. Запрашаем усіх аматараў актыў-нага адпачынку далучыцца да нас. Стаж водных паходаў у мяне набліжаецца да 50 гадоў. У актыве падарожжы па рэках Карэліі і Карпатаў, Каўказа і Кольскага паўвострава, Саянаў і Алтая, Далёкага Усходу і Паміра, і, канешне ж, роднай Беларусі. Без пера-большвання скажу, што прыгажэйшай за Моўчадзь, магчыма, і няма. Безліч на яе берагах і цікавых турысту аб’ектаў: стара-жытныя гарадзішчы і курганы, прыгожыя каталіцкія і праваслаўныя храмы, рэшткі вадзянога млына, дзе паўстанцы Каліноў-скага хавалі зброю, дзве дзейныя ГЭС, музей «Дзеці ліхалецця» ў Новаельненскай школе, вядомыя санаторыі Радон і Альфа-Радон. Тут можна ўбачыць баброў, андатраў, бе-лых і чорных буслоў, лебядзяў і чапляў, дра-пежных і сотні дробных пеўчых птушак, у тым ліку і зімародка. Калі падчас сплаву ве-сці сябе ціха, то на прыбярэжных лугах по-зірк не раз натрапіць на прыгажунь — дзікіх козаў. Зрэдку можна застаць на вадапоі лася ці аленя. Моўчадзь і яе прытокі Ятранка, Паніква, Промша — звыклае месца для такіх прадстаўнікоў Чырвонай Кнігі, як стронга і харыюс (па-мясцоваму мірон).

Сардэчна запрашаем на рэкі Дзят-лаўскага раёна прыхільнікаў воднага туры-зму нашай краіны, у першую чаргу з блі-жэйшых гарадоў: Слоніма, Наваградка, Ліды, Баранавічаў.

Даведкі па тэлефонах: 80156362195; +375445927175. Пытаць Васіленка Вольгу.

 Валерый Петрыкевіч,

краянавец, турыст-воднік,

старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *