НАША СЛОВА № 23 (1486), 3 чэрвеня 2020 г.

Панядзелак, Чэрвень 15, 2020 0

Не пакiдайце ж газеты нашай «Наша слова»

Шаноуныя чытачы газеты «Наша слова», магчыма, Вы яшчэ памятаеце трывожны артыкул — заклік паважанага прафесара Мiкoлы Савiцкага да нас: «Дзецюкi! Kaтастрофа!!!» (“Наша слова” № 16 за 15 красавiкa 2020 г.). Яго трывога выклiкaна тым, што пачала змяншацца колькасць падпicчыкаў «Нашага слова». Я жадаю падтрымаць Мiкoлу Савiцкага i ў cваю чаргу заклiкaю беларусау актыўней падпicвацца на «Наша слова». Самы пажаданы варыянт, каб газета дастаўлялася ў кожную беларускую  сям’ю . Але гэта недасягальная мара, фантастыка. Зараз ва ўмовах каронавipyca, калi абмежаваны мерапрыемствы, сустрэчы, калi вакол гучыць руская мова, калi няма з кiм паразмаўляць на роднай мове, «Наша слова» — адзiны суразмоўца.

Зараз, у такi cкладаны час, газета для мяне, як жывая icтота. Я чытаю яе сам сабе ўслых. Я звычайна для сябе афармляю падпicкy на паўгоддзе. Перафразipyючы беларускага класiкa, звяртаюся да беларусаў: «Не пакiдайце ж газеты нашай  «Наша слова», калi ласка, падпiшыцеся».

Iлля Копыл,

сталы падпicчык «Нашага слова».

 

У нас ідзе падпіска на 2-е паўгоддзе. У чэрвені “Наша слова” выпісала аж 557 чалавек, што складае 8% ад усіх сяброў ТБМ, не ад насельніцтва, а ад сяброў ар-ганізацыі, якая змагаецца за мову.

Сёння ў каталогу падпіскі “Наша слова” знаходзіцца на ст. 60.

Кошт падпіскі:

на месяц — 2,65 руб.

на 3 месяцы — 7,95 руб.

на 6 месяцаў — 15,90 руб.

Грошы абсалютна пад’ём-ныя. І сёння кожны сябар ТБМ можа падпісацца сам, падпісаць сябра і сябра сябра.

 

Рэдакцыя сама можа арга-нізаваць падпіску для школ і біблі-ятэк любога раёна Беларусі. Для гэтага трэба знайсці дабрадзея, які мог бы ахвяраваць нейкую суму на высакародную справу падтры-мкі беларускага слова. Грошы не-абходнаа пералічыць на рахунак Лідскай гарадской арганізацыі  ТБМ з наступнымі рэквізітамі:

Банк-атрымальнік: г. Мінск, ААТ “Белаграпрамбанк”.

Код банка: BAPBBY2X.

Беніфіцыяр: Лідская га-радская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Ска-рыны”.

Рахунак № BY94 BAPB 3015 2806 0001 4000 0000

Прызначэнне плацяжа: За падпіску на газету “Наша слова” на 2-е паўгоддзе 2020 года.

УНП беніфіцыяра: 500016944.

Тэрмін праплаты не абмяжоўваецца. Паступяць грошы да 25 чэрвеня — газета будзе падпісана з ліпеня, па-ступяць да 25 ліпеня — газета падпішацца са жніўня і г.д.

У Шклове ўзгадалі Анатоля Сербантовіча

50 гадоў назад у 1970 годзе адышоў у вечнасць беларускі паэт Анатоль Станіслававіч Сербан-товіч. З гэтай нагоды 25 траўня 2020 года сябры літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага, які дзейнічае пры Шклоўскай раён-най арганізыі ГА «Таварыства бе-ларускай мовы імя Ф. Скарыны»  наведалі яго малую радзіму — вёску Ордаць Шклоўскага раёна. Тут, у сям’і настаўнікаў нарадзіўся і скончыў Ордацкую сярэднюю школу будучы вядомы беларускі паэт.

Госці са Шклова наведалі Ордацкую школу. Зараз гэта база-вая школа, дзе вучацца каля 50-вучняў. Кіраўніцтва школы дабра-зычліва сустрэла сяброў  шклоў-скай ТБМ і здзейсніла экскурсію ў школьную бібліятэку, дзе створаны мемарыяльны куток паэта. Адбы-лася размова пра жыццё, твор-часць і мясцовую памяць паэта. Сядзіба беларускага паэта ў вёсцы не захавалася. Пасля смерці яго маці дом набылі жыхары Шклова і перавезлі ў горад. Але галоўнае, памяць пра славутага ранейшага жыхара Ордаці захавалася ў мяс-цовай школе, і гэта вельмі добра.

З успамінаў пісьменніка Уладзіміра Арлова: «Ён быў упар-ты і вольналюбны. Ён жыў у прад-чуванні цуда. Ён меў выключнае пачуццё мовы і талент, прызнаны і падтрыманы мэтрамі. Школьні-кам, лідзіруючы ў велагонцы, ён трапіў у звалку, параніўся, але, закінуўшы ровар на плечы, пер-шым дабег да фінішу. У дваццаць сем Анатоль выдаў ужо другую кнігу — не па гадах спелую і бязлітасную да сябе. Яна называлася трывожна — «Міннае поле». Аднойчы ўвечары ён, атрымаўшы неблагі ганарар і «зама-чыўшы» гэтую падзею, ішоў па менскай вуліцы. На просьбу сустрэчнай кам-паніі даць закурыць выцяг-нуў з кішэні пачак грошай: «Вось вам на цыгарэты!» Яго завалілі на ходнік і бяс-конца доўга білі нагамі. По-тым былі шпіталь, жорст-кія прыступы галаўнога болю, інсульт і адыход туды, дзе паэту, магчыма, удалося здзей-сніць выказаную ў адным з вершаў мару і разгадаць

Тайну музыкі,

Тайну крыкаў,

Тайну гукаў і нематы,

Тайну чыстага і вялікага,

Тайну злосці і дабраты… «

 

Гістарычная даведка: Анатоль Станіслававіч Сербан-товіч нарадзіўся 13 траўня 1941 года. У вайну жыў з бацькамі ў вёсцы. У 1958 годзе скончыў Ор-дацкую сярэднюю школу, праца-ваў у калгасе. У 1960 годзе па-ступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ, якое закончыў у 1965 годзе. У 1964-1965 гг. быў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бяроз-ка». З восені 1966 года знаходзіўся ў творчай камандзіроўцы ў За-паляр’і, Казахстане, на Урале, Да-лёкім Усходзе. У 1969 годзе зноў вярнуўся ў Менск і працаваў у газеце «Піянер Беларусі». Сябар Саюза пісьменнікаў БССР з 1967 года. Памёр у Менску 21 сакавіка 1970 года пасля жорсткай бойкі з хуліганамі. Пахаваны на Усходніх могілках Менска. Анатоль Сер-бантовіч пачаў пісаць яшчэ ў шко-ле. Гэта былі байкі і сатырычныя замалёўкі калгаснага жыцця. У 1959 годзе ў газеце «Магілёўская праўда» надрукаваў свой першы верш. У гады вучобы ў школе за-прашаўся на паседжанні літаб’яд-нання, на абласныя і рэспублікан-скія семінары пачынаючых пісь-меннікаў. На другім курсе ўнівер-сітэта склаў рукапісны зборнік вершаў. Як сталы паэт сфармаваў-ся ў 1964 годзе, калі пачаў рэгу-лярна друкавацца ў рэспублікан-скіх часопісах, напісаў некалькі паэм. Характэрная праявай яго паэзіі былі грамадзянская накіра-ванасць, пафаснасць. Аўтар збор-нікаў паэзіі «Азбука» (1966 г.), «Міннае поле» (1968 г.), «Пярсцё-нак» (1971 г.), «Жаваранак у зеніце» (1989 г.). Акрамя вершаў пісаў творы для дзяцей, прозу, крытыч-ныя артыкулы, займаўся перакла-дамі. У сярэдзіне 1960-х звярнуўся да жанру паэмы. У 1968 годзе, у час знаходжання ў Сярэдняй Азіі напісаў паэму для дзяцей «Тэле-фон».

Алесь Грудзіна,

Шклоўская арганіз. ТБМ.

На здымках: 1. Анатоль Сербантовіч; 2. Дэлегацыя ТБМ у Ордаці; 3. Кіраўнік літсалона ТБМ Пётр Мігурскі.

Да Дня беларускага пісьменства

Ю.П. Бондару,

Міністру культуры,

пр-кт Пераможцаў, 11,

220016, г. Мінск

Аб выкарыстанні беларускай мовы

падчас падрыхтоўкі Дзён беларускага

пісьменства ў Бялынічах

 

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

У свой час у нашай незалежнай краіне па ініцыятыве Міні-стэрства культуры было запачаткавана свята беларускага пісьменства, якое праходзіць у розных гарадах Беларусі. На права правядзення яго на сваёй тэрыторыі прэтэндуюць многія славутыя мясціны нашай краіны. Аднак, з кожным годам падчас правядзення мерапрыемстваў заўважаецца звужэнне выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы.

Так, у нашу арганізацыю звяртаюцца грамадзяне са скаргамі на тое, што падчас падрыхтоўкі ў гэтым годзе Дзён беларускага пісь-менства ў Бялынічах адбываецца свядомае ігнараванне беларускай мовы. Напрыклад, абнаўленне экспазіцыі славутага беларускага мастака Бялыніцкага-Бірулі ў музеі зроблена на рускай мове.

У сувязі з гэтым, звяртаем Вашу ўвагу на тое, што правядзенне Дзён беларускага пісьменства на рускай мове, як гэта набывае пашы-рэнне ў апошнія гады, губляе сэнс. Мала таго, яно дыскрэдытуе саму ідэю правядзення такога свята, бо замест папулярызацыі дзяржаўнай беларускай мовы, яно ператвараецца ў знявагу і абурае прыхільнікаў роднага слова і шчырых патрыётаў.

Просім Вас узяць пад асабісты кантроль правядзенне Дзён беларускага пісьменства ў гэтым годзе і ў наступныя гады з тым, каб яно прайшло на належным узроўні і з выключным выкарыстаннем дзяржаўнай беларускай мовы.

Мы ўпэўнены, што такія крокі, якія знаходзяцца цалкам у кампетэнцыі Вашага Міністэрства, павысяць узровень карыстання дзяржаўнай беларускай мовай і ўздымуць прэстыж дзяржаўных органаў улады.

 

З павагай,

Старшыня ГА ТБМ                          А.М.Анісім.

 

Старшыні ГА «Таварыства

беларускай мовы

імя Францішка Скарыны»

Анісім А.М.

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь разгледжаны Вашы звароты ў адрас Урада ад 24.04.2020 № 17 і ў адрас Міністэрства культуры ад 24.04.2020 № 18. Па выніках паведамляем наступнае.

Падрыхтоўка да святкавання Дня беларускага пісьменства ў бягучым годзе ажыццяўляецца Нацыянальным арганізацыйным камі-тэтам па падрыхтоўцы і правядзенні XXVIІ Дня беларускага пісьменства ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 г. Каардынуючая роля ў дзейнасці камітэта ўскладзена на Міністэрства інфармацыі.

Разам з тым, інфармуем, што правядзенне падчас свята мера-прыемстваў (выстаўкі, прэзентацыі, акцыі і г.д.), якія запланаваны арганізацыямі сістэмы Міністэрства культуры, прадугледжана на беларускай мове.

У рамках падрыхтоўкі да свята вядуцца работы па будаўніцтве новага будынка Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Праектам новай пастаяннай экспазіцыі музея прадугледжваецца афармленне тэкстаў у экспазіцыі на беларускай і рускай мовах.

У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Об обращениях граждан и юридических лиц» гэты адказ можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.

 

Першы намеснік Міністра          Н.У. Карчэўская.

 

Не стала Міхася Міцкевіча

27 траўня не стала Міхася Міцкевіча, малодшага сына і збе-рагальніка спадчыны і памяці на-роднага паэта Беларусі Якуба Коласа.

У Міхася Міцкевіча заста-ліся дачка Марыя, унукі, праўнукі. Развіталіся з ім 29 траўня ў Мен-скім крэматорыі. Ягоны прах паз-ней пахаваюць на Вайсковых мо-гілках у Менску, дзе знайшлі спа-чын ягоныя бацькі і брат Даніла.

 

Нарадзіўся Міхась Міцкевіч 31 студзеня 1926 года ў Менску. Да вайны скончыў тут 8 класаў, а ся-рэднюю школу — у Ташкенце. Ву-чыўся ў Варонежскім авіяцыйным інстытуце, Маскоўскім авіяцый-ным інстытуце, у 1949 годзе скон-чыў Беларускі політэхнічны інсты-тут і з таго часу працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыяна-льнай акадэміі навук Беларусі.

Ён быў выдатным наву-коўцам, доктарам тэхнічных навук, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР. Прырода надзяліла яго рознымі талентамі — ён пісаў кнігі, сур’ёзна захапляўся фата-графіяй, быў майстрам спорту па стэндавай стральбе.

Міхася Міцкевіча ў ін-тэрвію Свабодзе згадалі ягоныя сябры.

 

Вынаходнік у металургіі

 

Літаратар і крытык Мі-хась Скобла сябраваў з ма-лод-шым сынам Якуба Коласа. Уз-гадвае, як летась у свае 93 гады Міхась Міцкевіч чытаў яму па памяці «Сымона-музыку» і «Новую зямлю» і радаваўся, што ці не ўсе ягоныя нашчадкі — коласазнаўцы: дачка Марыя, уну-чка Васіліна, пляменніца Вера.

— Міхася Міцкевіча многія ведаюць як сына вялікага песняра Якуба Коласа. А ён быў выдатным навукоўцам у галіне апрацоўкі ме-талаў, доктарам тэхнічных навук, на яго рахунку звыш 30 вынаходак. А яшчэ Міхась Канстанцінавіч пакінуў па сабе выдатныя кнігі: «Ліст наўздагон», «Апалены зо-лак», ён укладальнік кнігі «Якуб Колас. У думках, у сэрцы, у пес-нях».

 

Аўтар трапных эпіграм

 

У кнізе «Пад бацькоўскім дахам», апрача цікавых успамінаў, можна знайсці і трапныя эпігра-мы. Накшталт гэтай, якою аўтар кальнуў аднаго народнага пісь-менніка:

«У студню, дзед,

    хто б ні прасіў цябе, — не плюй

і не пагань струмень вадзіцы

                         чыстай і халоднай,

каб не казаў пасля ні сын,

                               ні ўнучак родны,

што дзед ягоны быў халуй —

ці то заслужаны,

                            ці то народны», —

расказвае Міхась Скобла.

 

Дэмакратычны суразмоўца і педагог

 

Паэт Леанід Дранько-Май-сюк кажа, што калі свет пакідаюць такія людзі, вельмі востра і балюча адчуваецца нястача дабрыні.

— Без ніякага пафасу, без паэтычных метафар скажу, што гэта быў незвычайна добры ча-лавек. На зямлі так мала добрых людзей і наагул дабрыні. Спадар Міхась пражыў вялікае жыццё, у нашай культурнай прасторы яго-ная роля была значная. Ён умеў прыгожа выступіць са сцэны, яму было што сказаць людзям, ён быў зразумелы, ясны, з ім было ўту-льна, цёпла.

Нягледзячы на сталы век, Міхась Канстанцінавіч ніколі над суразмоўцам не ўзвышаў ні свой жыццёвы досвед, ні свой талент, ні сваё паходжанне — што ён з такой слаўнай сям’і. Ён быў роўны з роўнымі. І дэмакратызм ягоных паводзін зачароўваў.

Леанід Дранько-Майсюк кажа, што Міхась Міцкевіч быў таленавітым педагогам, які вучыў не словамі, афарызмамі, павучан-нямі, а сваімі інтэлігентнымі паво-дзінамі. Яму быў уласцівы і талент літаратурнага крытыка:

— Ён заўсёды ўмеў сказаць добрыя словы пра чалавека. Але ён быў і крытычны — калі спадар Міхась выказваў заўвагі па пэў-ным літаратурным творы, яны былі вельмі аб’ектыўныя, даклад-ныя і трапныя. Так што і талент літаратурнага крытыка быў яму ўласцівы.

Калі мы гаворым пра зорак нацыянальнай культуры, пра яго можна сказаць, што менавіта ад яго ішло гэтае нябеснае святло.

 

Тры гады змагаўся з ракам

 

Паэт Уладзімір Някляеў, які сябраваў з сынам Якуба Коласа, кажа, што тры апошнія гады Мі-хась Канстанцінавіч змагаўся з цяжкай анкалагічнай хваробай. А так бы яшчэ жыў — сэрца было моцнае, памяць і розум — генія-льныя:

— Ёсць такая банальная расхадная фраза: «Я быў шчас-лівы, што ведаў яго». Але ёсць моманты ў жыцці, калі гэтая фра-за не расхадная і не банальная. Я шчаслівы, што ведаў Міхася Кан-станцінавіча Міцкевіча.

У ім я ўбачыў тое жывое — не літаратурнае, што было ў вер-шах і прозе ягонага бацькі Якуба Коласа ці Кузьмы Чорнага, а ме-навіта жывое — цяперашняе, сён-няшняе, беларускае, карэннае, якое знікае. Прычыны знікнення ўсім вядомыя і зразумелыя, але гэта не змяншае болю па тым, што знікае.

І вось знік і ён, таленавіты, мудры, шчодры, неверагодна доб-ры і годны нашчадак Якуба Ко-ласа. Праўда, не зусім знік — па-мяць пра яго застанецца, ва ўся-лякім выпадку ў тых, хто яго ведаў, як і памяць пра ягонага бацьку. Але адсутнасць жывога, беларус-кага, — гэта самае страшнае, што на сённяшні дзень ёсць.

Паводле

Радыё Сввабода.

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

На расейскім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ студэнты ўсіх курсаў напісалі, што «добра» валодаюць толькі расей-скай мовай. Толькі студэнты пер-шага і другога курса гэтага аддзя-лення адзначылі, што»валодаюць» беларускай мовай. На гэтым жа аддзяленні студэнты першага і другога курса напісалі, што жа-даюць вывучаць беларускую мову (адпаведна 54,3% і 50%). Студэнты старшых курсаў у анке-тах адзначылі, што згодны выву-чаць беларускую мову «толькі ў тым выпадку, калі гэтага патрабуе іх будучая праца».

Усё гэта мае месца на філа-лагічным факультэце БДУ, дзе рых- туюцца выкладчыкі для сярэдніх школ. А там зараз чакаюць выклад- чыкаў-прафесіяналаў, якія добра валодаюць беларускай мовай, не-залежна ад таго, які прадмет бу-дуць выкладаць. На жаль, гэта не хочуць улічваць студэнты. А сту-дэнты гэтага аддзялення не разу-меюць значэння ведання беларус-кай мовы сучасным выкладчыкам як сярэдняй, так і вышэйшай шко-лы. Такому становішчу свядома-сці студэнтаў вельмі спрыяюць ка-тэгарычна адмоўныя адносіны выкладчыкаў гэтага аддзялення да беларускай мовы і беларусізацыі наогул. Зусім нядаўна, калі расей-скае аддзяленне было»галоўным», «вядучым», яны мелі тут вялікую сілу, уплыў на сітуацыю на факу-льтэце.

У грамадстве дзейнічае за-канамернасць росту культуры, свядомасці чалавека ад аднаго па-калення да другога. Кожнае мала-дое пакаленне больш прагрэсіў-нае, адукаванае, разумнае, чым яго бацькі. Але ж у нашых бела-рускіх справах, асабліва ў працэсе нацыянальнага адраджэння, гэтая заканамернасць штосьці не вельмі праяўляецца, асабліва сярод расе-йскіх людзей, якія жывуць на Бела- русі. Наша даследаванне паказала, што студэнты расейскага аддзя- лення філалагічнага факультэта БДУ, таксама як і іх бацькі, рашуча выступаюць супраць беларускай мовы і патрабуюць увядзення ў рэспубліцы другой дзяржаўнай мовы — расейскай. 84,5% сту- дэнтаў гэтага аддзялення ў анкеце адзначылі, што “ў Рэспубліцы Бе-ларусь павінны быць дзве дзяр-жаўныя мовы: беларуская і расей- ская”. На пытанне «Што, на ваш погляд, трэба зрабіць для адра-джэння беларускай мовы?» 55,04% студэнтаў гэтага аддзялен-ня напісалі: «Нічога не трэба ра-біць, гэты працэс павінен ісці нату- ральным шляхам». I толькі 5,43% студэнтаў адзначылі: «Усе дзяр- жаўныя ўстановы і прадпрыем-ствы павінны працаваць на бела-рускай мове». Прынцыпова іншыя адказы на гэтае пытанне атрыма-ны ад студэнтаў беларускага ад-дзялення гэтага факультэта. Толькі 12,24% тут заявілі, што ў Беларусі павінны быць дзве дзяржаўныя мовы, 8,16% студэнтаў напісалі: «Нічога не трэба рабіць, гэты пра-цэс павінен ісці натуральным шля-хам». Затое 61,22% з іх адзначылі: «Неабходна паступова перавесці ўсё выкладанне і выхаванне ў ся- рэдняй і вышэйшай сістэме аду-кацыі на беларускую мову», 32,65% студэнтаў напісалі, што ўсе дзяржаўныя ўстановы і прадпры-емствы павінны працаваць на беларускай мове.

Тое, што не ўсе студэнты бе-ларускага аддзялення філфака БДУ выказваюцца за хутчэйшае адраджэнне беларускай мовы, вы-цякае перш за ўсё з таго, што каля 12% студэнтаў аддзялення небе-ларусы (рускія, палякі, украінцы, яўрэі). Яны, хаця і вучацца на гэ-тым аддзяленні, але азіраюцца на-зад: хочуць, каб панавала ў Бела-русі расейская мова. Так бацькі думаюць. Так дзяржаўныя дзеячы рэспублікі думаюць, і ў гэтым на-кірунку дзейнічаюць. Не дзіўна, што і шмат студэнтаў так думае.

Аднак трэба падкрэсліць, што большая частка студэнтаў су- часнаму Ураду не давярае і чаго-сьці добрага для Беларусі ад яго не чакае. Амаль усе студэнты фі-лалагічнага факультэта БДУ на пытанне «Ці спрыяе выкананню Закона аб мовах у Рэспубліцы Бе-ларусь дзейнасць Урада?» адказалі адмоўна. Але ж ступень гэтай ад-моўнасці вельмі адрозніваецца ў студэнтаў расейскага аддзялення ад адказаў студэнтаў беларускага аддзялення. Толькі 18,6% студэнтаў расейскага аддзялення адзначылі пазіцыю анкеты: «Больш не спры-яе», а з беларускага аддзялення гэ-тую адзнаку зрабіла 48,3% студэн- таў. Адзнаку пазіцыі анкеты «Больш спрыяе» зрабіла 14,73% студэнтаў расейскага аддзялення і толькі 8,16% студэнтаў беларус- кага аддзялення. На абодвух ад-дзяленнях 19% студэнтаў адзна-чылі пазіцыю анкеты «Не спрыяе». Самы высокі працэнт недаверу Ураду па гэтым пытанні выказалі студэнты ІV курсаў абодвух ад-дзяленняў. Каля 50% студэнтаў першых курсаў абодвух аддзялен-няў адзначылі пазіцыю анкеты па гэтым пытанні «Не магу адказаць». Гэты паказчык добра адлюстроў-вае ўзровень агульнага развіцця студэнтаў. Студэнты ІV курса атры-малі ва ўніверсітэце палітычную падрыхтоўку, больш разумеюць палітычную практыку, чым пер- шакурснікі, якіх выхоўвалі ў школе паважаць улады. Таму апошнія, адказваючы на пытанні аб дзей-насці Урада, лічаць за лепшае ска-заць: «Не магу адказаць».

Студэнты абодвух аддзя-ленняў далі такую ж прыкладна ацэнку і Вярхоўнаму Савету рэс-публікі па пытанні выканання За-кона аб мовах. Па курсах аддзялен-няў гэтая ацэнка прыкладна ад-нолькавая, як і ацэнка Урада па ўсіх пазіцыях анкеты. Ёсць хістанні па-між ацэнкамі розных аддзяленняў на 3-5%. Больш прыкметная роз-ніца ў ацэнцы дзейнасці Вярхоў-нага Савета ад ацэнкі Урада сту-дэнтамі розных нацыянальнасцей. Гэта вельмі праявілася на расей-скім аддзяленні, дзе больш шмат-нацыянальны склад студэнтаў. Па-зіцыю «Больш не спрыяе, чым спрыяе» выкананню Закона аб мовах дзейнасць Вярхоўнага Саве-та адзначылі 23,5% студэнтаў- ра-сіян. Дзейнасць Урада па гэтым пытанні ацэнкай «Больш не спры-яе, чым спрыяе» адзначылі 22,2% студэнтаў-беларусаў і толькі 13,8% — студэнтаў-расіян. Нават па гэтай ацэнцы відаць, што Вярхоўны Са-вет і Урад рэспублікі лепш забяс-печвае інтарэсы расіян, чым бела-русаў. Іх дзейнасць больш зада-вальняе інтарэсы нацыянальных меншасцей, чым інтарэсы карэн-нага насельніцтва — беларускага. Гэты факт яшчэ раз пацвярджае, што сучасны Урад Беларусі -ка-ланіяльны Урад, які забяспечвае інтарэсы метраполіі — Расеі.

Аналіз даных праведзенага даследавання паказвае, што сту- дэнты-беларусы больш чытаюць беларускія нацыянальныя газеты, часопісы, якія выдаюцца на бела-рускай мове. Студэнты іншых на- цыянальнасцей, асабліва расіяне, чытаюць, шукаюць інфармацыю ў партакратычных газетах, якія выдаюцца на расейскай мове. Так, найбольшая частка студэнтаў-бе-ларусаў чытаюць такія газеты і ча-сопісы як «Літаратура і мастац-тва», «Народная газета», «Спад-чына», «Полымя», «Крыніца», а студэнты іншых нацыянальна- сцей — «Юность», «7 дней», “На-родная газета», «Советская Бело- руссия», «Культура». Гэта тлума-чыцца не толькі слабым веданнем беларускай мовы студэнтамі ін-шых нацыянальнасцей, але ж у першую чаргу палітычнай ары-ентацыяй: цягай расіян да ўсяго расейскага, да захавання былога іх панавання на Беларусі, няведан- нем беларускай культуры, гісто-рыі беларускай дзяржавы, нацыі —   студэнтамі-ўкраінцамі, яўрэямі і іншымі.

Аб тым, што студэнты рус-кага аддзялення ведаюць беларус-кую мову, яны пацвердзілі сваімі адказамі на пытанне: «У якой сту-пені вы валодаеце беларускай мовай?». Толькі 2,33% з іх напісалі: «Зусім не валодаю»; 37,2% напі-салі: «Добра валодаю»; 35,66% — «Магу паразумецца»; 24,81% — «Разумею, але не гавару».

Не няведаннем мовы, а па-літычнай арыенціроўкай трэба тлумачыць і адносіны студэнтаў да беларускага радыё, тэлебачання. Па беларускім радыё, тэлебачанні гучыць беларуская мова, песня, музыка, спартыўныя перадачы. Па-гэтаму зусім натуральна, што студэнты беларускага аддзялення штодзённа слухаюць радыё (54,42%), некалькі разоў у тыдзень (36,05%), а тэлебачанне адпаведна — 44,90% і 48,98%. Студэнты ж ра-сейскага аддзялення штодзённа слухаюць беларускае радыё толькі 22,48%, тэлебачанне глядзяць што-дзённа 17,83%. Больш студэнтаў старэйшых курсаў гэтага аддзя-лення слухаюць штодзённа бела-рускае радыё (33,3%). Вялікая розніца ў атрыманні інфармацыі праз радыё паміж студэнтамі  ма-лодшых і старэйшых курсаў выця-кае з таго, што старшакурснікі маюць большую патрэбу ў эстэ-тычных, палітычных і прафесіяна-льных інтарэсах. Ім неабходна зда-бываць інфармацыю аб гэтым хоць праз беларускае радыё, якое аб гэтых пытаннях часцей гаво-рыць на расейскай мове.

Валоданне інфармацыяй — ведамі аб развіцці нацыі, яе гіс-торыі і культуры — важны паказчык узроўню нацыянальнай самасвя-домасці. Адносіны студэнтаў да беларускай мовы, беларускіх сро-дкаў масавай камунікацыі, якія мы вышэй паказалі, наглядна выра-жаюць вялікую розніцу ў ступені наяўнасці беларускай нацыяналь-най самасвядомасці ў студэнтаў-беларусаў і студэнтаў іншых на-цыянальнасцей, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі. У белару-саў яна вышэй, хаця далёка ад вы-сокага ўзроўню. Гэтая розніца вельмі вялікая і па іншых паказчы-ках, якія былі закладзены ў анкету, запоўненую студэнтамі філалагіч-нага факультэта БДУ.

Як студэнты беларускага, так і студэнты расейскага аддзя- ленняў дакладна не ведаюць, з яко-га часу беларусы сталі самастой-ным народам. 15,5% студэнтаў расейскага аддзялення і 4,76% сту-дэнтаў беларускага аддзялення па гэтым пытанні адзначылі пазіцыю анкеты «Не магу адказаць». Ад-казы апошніх студэнтаў рассы-паліся па дзевяці іншых пазіцыях. Пазіцыю «З часоў засялення тэры-торыі Беларусі славянскімі плямё-намі» адзначылі 8,16% студэнтаў расейскага аддзялення. Найболь-шая колькасць студэнтаў абодвух аддзяленняў адзначылі пазіцыю -«З часоў Вялікага Княства Літоў-скага» (42,18% і 27,13%) і пазіцыю «З часоў узнікнення Полацкага княства» (40,82% і 29,48%). У або-двух выпадках больш студэнтаў бе-ларускага аддзялення лепш ведае гэтую праблему, бліжэй знаходзіц-ца да ісціны, чым студэнты расей-скага аддзялення. Аб’яднанне кры-вічоў, дрыгавічоў і радзімічаў у барацьбе з Кіевам рабілі ўжо по-лацкія князі, асабліва Усяслаў По-лацкі (1044-1101). Але ж поўнае аб’яднанне зрабілі князі Вялікага Літоўскага княства Гедымін і Аль-герд. Пасля гэтага беларускі народ стаў сапраўды вялікім самастой-ным народам, з якім лічыліся дзяр-жавы Еўропы і баялася яго невя-лічкая ў той час Маскоўская дзяр-жава, пераймаўшая ў Беларусі горадабудаўніцтва, апрацоўку металаў, друкарскую справу і ін-шыя майстэрскія справы. Ні аб якім паходжанні беларусаў ад расіян у той час у Масковіі ніхто і думкі не меў.

Невялікі ўзровень нацыяна-льнай самасвядомасці студэнтаў . даследванага факультэта паказ-ваюць адказы на пытанне «Ці ве-даеце вы гісторыю і культуру Бе-ларусі?». Менш паловы студэнтаў беларускага аддзялення і 1/5 сту-дэнтаў расейскага аддзялення ад- значылі пазіцыю анкеты «Добра ведаю як гісторыю, так і культуру Беларусі» (17,05% русістаў напі-салі «Не ведаю», 17,01% напісалі “Добра ведаю культуру”, а 34,01% з іх — «Добра ведаю гісторыю»). Гэта вельмі і вельмі нізкі паказчык самасвядомасці філолагаў, якія ху-тка будуць працаваць у сярэдняй школе і павінны выконваць агуль-нанацыянальную задачу — белару-сізацыю. Як яны яе змогуць вы-конваць, калі ведаў аб беларускай культуры, гісторыі няма!? Напро-шваецца канкрэтная прапанова: трэба рэзка павялічыць колькасць гадзін на выкладанне курсаў «Гіс-торыя Беларусі» і «Культура Бе-ларусі».

Неабходнасць такога мера-прыемства пацвярджае і адказ сту- дэнтаў на пытанне «Назавіце, калі ласка, асноўныя крыніцы вашых ведаў па гісторыі і культуры Бе-ларусі». Студэнты абодвух аддзя- ленняў на першае месца паставілі «Лекцыі і семінары ВНУ» (85,71% студэнтаў беларускага аддзялення і 71,32% расейскага аддзялення далі такі адказ). Сродкі масавай ка-мунікацыі, кіно, спецыяльная літа-ратура ў адказе на гэтае пытанне аказаліся на апошнім месцы. Па-першае, гэтыя сродкі сапраўды пакуль што даюць невялікую і не-багатую інфармацыю па беларус-кай культуры і гісторыі. Па-другое, галоўная іх частка выконвае ўста-ноўкі ўрадавых чыноўнікаў, якія штурхаюць іх (сродкі) на экана-мічную, сучасную палітычную праблематыку, «барацьбу з ма-фіяй» і г.д. А гэта не вельмі цікавіць студэнтаў- філолагаў.

Добрае разуменне і нека-торых іншых беларускіх нацыяна-льных праблем паказалі студэнты філалагічнага факультэта БДУ ў час правядзення сярод іх анкетнага апытання. Перш за ўсё хочацца адзначыць добрыя веды студэнтаў у галіне сучаснай беларускай літа-ратуры, веданне сучасных пісь-меннікаў. Усе студэнты, адказ-ваючы на пытанне «Назавіце, калі ласка, імёны вашых любімых су-часных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў», назвалі імёны сапраўды вялікіх беларускіх пісьменнікаў: В. Быкава, Ул. Караткевіча, Ніла Гі-левіча, А. Адамовіча. I з веданнем справы адказалі студэнты і на пы- танне «Назавіце, калі ласка, імёны вядомых беларускіх асветнікаў і пісьменнікаў перыяду «залатога веку» Беларусі. Названы былі імё-ны сапраўды вялікіх дзеячаў бе-ларускай культуры таго часу: Ска-рына, С. Будны, М. Гусоўскі, В. Цяпінскі, С. Полацкі, Л. Сапега. Ве-льмі высокую ацэнку студэнты далі беларускім пісьменнікам і паэтам у справе адраджэння бела-рускай мовы.

(Працяг у наст. нумары.)

У Шклове запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Залужанага дзеяча культуры Віталія Бабчанкі

«Наша слова» № 14 ад 1 красавіка 2020 года паведамляла, што ў Шклове раённая аргані-зацыя ГА «Таварыства беларус-кай мовы імя Ф. Скарыны» пра-вяла вечарыну, прысвечаную па-мяці Заслужанага дзеяча культу-ры Беларусі Віталія Аляксеевіча Бабчанкі, які доўгі час узначаль-ваў Шклоўскую музычную школу і ўсё жыцце прысвяціў адданай працы на ніве культурнага жыцця Шклоўшчыны.

Па выніках вечарыны ад імя грамадскасці было накіравана пі-сьмо ў Шклоўскі райвыканкам з просьбай паспрыяць таму, каб імя гэтага чалавека з’явілася ў тапа-німіцы Шклова. У Шклоўскім рай-выканкаме аператыўна адрэагава-лі на гэтую прапанову. 11 траўня 2020 года Шклоўская арганізацыя ТБМ атрымала афіцыйнае пісьмо №7-29/978 за подпісам намесніка старшыні райвыканкама А.А. Іва-ненкі, дзе пералічаны шэраг ме-рапрыемстваў, якія запланаваны ў гонар памяці Віталія Бабчанкі:

 

“На Вашу прапанову аб наданні імя В.А. Бабчанкі ДУА «Шклоўская дзіцячая школа мас-тацтва» Шклоўскі раённы выка-наўчы камітэт паведамляе нас-тупнае.

… У кнізе “Памяць. Шклоў-скі раён» змешчаны матэрыялы пра Заслужанага дзеяча культуры Бабчанку В.А.

У УК «Шклоўскі раённы краязнаўчы музей» таксама прад-стаўлены матэрыялы пра нашага знакамітага земляка, маецца ін-фармацыя пра яго творчую спад-чыну, матэрыялы аб жыцці і творчасці.

З нагоды 85-годдзя Заслу-жанага дзеяча культуры В. Баб-чанкі ў ДУА «Шклоўская дзіцячая школа мастацтва» запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя яго памяці:

тэматычны вечар з удзелам народнага аркестра народных інструментаў «Спадчына» і салі-стаў школы;

аддзяленне ў справаздач-ным канцэрце з запрашэннем знакамітых гасцей (Раінчык В.П., Алданаў М.М., Сафонаў Р.Г.); устаноўка тэматычнага стэнда.

Выказваем падзяку тавары-ству за імкненне ўвекавечыць у тампаніміцы горада Шклова імя Віталія Бабчанкі.

ДУА «Шклоўская дзіцячая школа мастацтва» вывучаецца магчымасць размяшчэння ў гонар Віталія Бабчанкі на будынку шко-лы мемарыяльнай дошкі.

З павагай,

Намеснік старшыні рай-выканкама А.А. Іваненка”.

 

Гістарычная даведка: Ві-таль Аляксеевіч Бабчанка пачаў працаваць у Шклоўскай музыч-най школе з 1961 года, напача-тку выкладчыкам, а з 1970 года і да выхаду на пенсію — дырэк-тарам гэтай установы. У 1969 годзе з выкладчыкаў музычнай школы ствараецца ансамбль на-родных інструментаў, нязменным яго кіраўніком на доўгі час ста-новіцца Віталь Бабчанка. Яго ўдзельнікі і кіраўнік неаднаразова ўзнагароджваліся граматамі Міністэрства культуры Беларусі і ўпраўлення культуры аблвыкан-кама. Ганаровае званне «народ-ны» ансамблю прысвоена ў 1980 годзе за высокі ідэйна-мастацкі ўзровень рэпертуару і выканаў-чае майстэрства. Адначасова, разам з народным, Віталь Аляк-сеевіч стварае і эстрадны музыч-ны калектыў пры клубе «Чырво-ны Кастрычнік» папяровай фа-брыкі «Спартак. Высокі ўзровень і дасканаласць выканання музыч-ных твораў пасадзейнічалі таму, што ансамбль быў запрошаны ў Менск для запісу на рэспублі-канскім радыё. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Віталь Аляксеевіч у 1995 годзе стварае ансамбль народнай песні і музыкі «Бліскавіца» на базе раённага Дома культуры. Калектыў хутка набывае папулярнасць. «Бліска-віца» — лаўрэат рэспубліканскага фестывалю камернай музыкі ў Мсціславе, міжнародных фесты-валяў: «Дняпроўскія галасы» ў Дуброўне, «Вянок дружбы» ў Бабруйску. Удзельнічае ў рэспуб-ліканскіх святах «Дзень беларус-кага пісьменства, «Дажынкі», выступае ў многіх кутках Бела-русі і ў замежжы. У 2002 годзе ансамблю прысвоена ганаровае званне «народны». За доўгі час, працуючы на ніве музычнай тво-рчасці, Віталь Бабчанка паспры-яў таму, што вялікая колькасць жыхароў Шклоўшчыны, вучняў музычнай школы і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнай абудзі-лася да музычных здольнасцей і ўвогуле дакранулася да «яе вялі-касці» культуры. Сярод іх народ-ны артыст Беларусі Васіль Раін-чык — прафесар, кампазітар, кіраўнік вакальна-інструмента-льнага ансамбля «Верасы», мала-дзёжнага тэатра эстрады. Ві-таль Аляксеевіч Бабчанка ўзнага-роджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Гра-матай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, знакамі I і II сту-пені Усесаюзнага фестываля са-мадзейнай творчасці. У 1990 го-дзе ён атрымаў званне Заслу-жанага дзеяча культуры Бела-русі. Разам з літаратарам Ля-вонам Анціпенкам ён з’яўляецца аўтарам гімна горада Шклова.

 

Спадзяёмся, што ўсе мера-прыемствы, запланаваныя Шклоў-скім райвыканкамам, здзейс-няцца.

Аляксандр Грудзіна,

старшыня Шклоўскай арганізацыі ТБМ.

 

Векавая цагліна захоўвае капсулу часу

Прывітанне, маё імя Сяр-гей. Вучуся я ў адзінаццатым кла-се, цікаўлюся гісторыяй і думаю пасля заканчэння школы пасту-паць у ЕГУ. Хачу расказаць вам пра цікавы праект, які быў рэалі-заваны нашай сям’ёй. Мы заклалі капсулу часу ў вонкавай сцяне ку-хні нашай кватэры.

Падзея гэтая, можа, і не но-вая — у многіх кутках Зямлі  людзі здзяйсняюць падобныя рытуалы. Але месца, дзе пакоіцца зараз кап-сула, заслугоўвае невялікага рас-поведу.

Справа ў тым, што сам дом і месца яго пабудовы з’яўляюцца ўнікальнымі. Дом знаходзіцца на скрыжаванні сучасных вуліц Кар-ла Маркса і Фрыдрыха Энгельса, якія на момант пабудовы дома, а дакладней у 1893 годзе, называліся Петрапаўлаўская і Падгорная. На даху галоўнага фасада бачны мета-лічны шпіль з выкаванай датай. І вось ужо 127 гадоў дом і тэатр Янкі Купалы складаюць архітэктурны ансамбль цэнтральнай часткі Мен-ска. Дом запраектаваў архітэктар Я. Гінзбург. Са знойдзеных архіў-ных чарцяжоў даведаліся, што заказ на пабудову быў зроблены дваранінам Дамінікам Юлнові-чам. Некаторы час там месцілася школа-ешыва, а пасля рэвалюцыі 1917 года —  ГубЧК, таму тут, пэўна, бываў Ф.Э. Дзяржынскі, які спы-няўся ў так званым Доме Саветаў, што знаходзіцца ніжэй па Карла Маркса на рагу вуліцы Леніна, і дзе зараз кватэра-музей Петруся Броўкі.

Як і чаму мне прыйшла думка закласці капсулу ў сцяне і менавіта ў гэтым доме? У сцяне — таму, што яна старадаўняя, ма-сіўная (80 см таўшчынёй), з цэглы, і падчас капрамонту выдалася магчымасць закласці капсулу ў нішу, пакінутую ад дэмантажу ста-рога радыятара. А чаму?  Ну, хто ў дзяцінстве хоць раз не марыў схаваць сакрэтнае дасланне ў бу-дучыню?! У капсулу мы заклалі фотаздымак нашай сям`і: мяне, брата, сястры, мамы, таты і бабулі. Кожны з нас «нясе» сваім знешнім выглядам пэўную інфармацыю, атрыбут, сімвал. Мама, напры-клад, трымае бутэльку Сoca-Cola, якая на сённяшні дзень (можа, і на жаль) з`яўляецца папулярным напоем, бабуля наша мудрэйшая нагадвае пра неўміручую гіста-рычную сімволіку, сястра склала далоні «сардэчкам», што папуляр-на ў сучасных дзяцей, я трымаю ў руках таксама папулярны сёння скейт-борд, мой брат у футболцы з выявай Статуі Свабоды паказвае рукой знак «V», тата трымае самы папулярны сёння гаджат — мабіль-ны тэлефон. Магчыма, у будучыні па гэтых знаках можна будзе зра-зумець, чым жылі людзі нашага часу. Мы стаім на мосце цераз Свіслач, размаляваным сучаснымі «графіці», а за намі можна ўба-чыць стадыён «Дынама», у рэкан-струкцыі якого брала ўдзел і наша мама. У капсулу мы паклалі так-сама некалькі сучасных манетак.

Такім чынам  векавая цэгла захоўвае ў сабе не толькі дух часу, але і рэчы — пасланне з 2019 года ў будучыню.

Сяргей.

 

Займальная кніга

Днямі набыў цікавую кнігу «Філаматы і філарэты: Творчы  лёс  пакалення ў гісторыі і сучаснасці», якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская навука». Наклад на-вуковага выдання 120 асобнікаў. Навуковыя рэдактары: кандыдаты філалагічных навук: Ілля Капылоў і Ірына Багдановіч, а рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук Сяр-гей Гаранін і кандыдат культура-логіі Алесь Суша…

У зборнік уключаны дакла-ды ўдзельнікаў міжнародных наву-ковых чытанняў «Філаматы і філа-рэты: Творчы  лёс  пакалення ў гісторыі і сучаснасці» (да 200-год-дзя ўтварэння таварыства), якія адбыліся 13-14 снежня 2017 г. у Менску.  У дакладах асвятляюцца пытанні рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі творчай спадчыны філаматаў і філарэтаў , а таксама паказваюцца лёсы  асоб таварыства ў кантэксце эпохі і ў народнай памяці.  З ці-кавасцю прачытаў даклады: Ванды Бароўкі,  Ірыны Багдановіч, Вольгі Кругловай, Таццяны Кохан, Ма-рыны Свістуновай, Алены Дзе-ні-сенкі, Ларысы Доўнар, Інгі Бяз-лепкінай, Разаліі Але-ксандровіч, Ігара За-прудскага, Аляксан-дра Ерашэвіча, Аляк-сея Фралова, Людмі-лы Сільновай і Ганны Гладковай.

Асабіста мне вельмі спадабаўся да-клад Ганны Запарты-кі, які меў назву «Пу-блікацыі  Сымона Шалковіча (1840- 1886) як крыніца па гісторыі тайных сту-дэнцкіх таварыстваў».

У выданні кні-гі  прымалі ўдзел: На-цыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Цэн-тральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, ГА «Міжнародная асацы-яцыя беларусістаў», а таксама Польскі Інстытут ў Менску.

Зборнік разлічаны на шы-рокае кола чытачоў. Яго яшчэ  ма-жліва набыць у сталічнай краме «Акадэмкніга».

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык

культуры.

З ЖЫЛКАВАЙ СОТНІ

…Я з грамадой іду па шчасце нам.

Мой меч зіхціць,

                непераможны, востры,

Змагуся сам,

                     дык сотням перадам.

У. Жылка. «Меч».

 

27 траўня іх сабрала сюды 120-ая  вясна Уладзіміра Жылкі. Іх было нямнога, не больш паўтара дзясятка. Але кожны, урачысты і годны,  пачуваў сябе  героем той  сотні.  Задуманае  здзейснілі!

На гарадзейскім беразе Ушы за зонай адпачынку «Ціхая затока» прыжываюцца, адольва-ючы сухмень, карэняцца ў ску-паваты  дол  маладыя дубкі. Іх паса-дзілі   год таму падчас акцыі «100 дубоў для Жылкі». А сёлета, аку-рат пад юбілейную дату, усталя-валі на маляўнічым валуне  памят-ную пліту. Яна нагадвае пра паэта-земляка, яго 120-гадовы юбілей ды тужлівую «лілею між балот» — улю-бёны вобраз Жылкі.

Дзеля ўшанавання памяці паэта выдаткавалі свае  ахвяраван-ні сябры раённай арганізацыі ТБМ, жыхары Гарадзеі і Нясвіжа. Добры і вельмі дарэчны ўнёсак у калектыўную справу зрабіла кі-раўніцтва і прафкам Гарадзей-скага цукровага камбіната.

Гарадзея — частка айкумены паэта: тут ён вучыўся, тут жылі і жывуць яго нашчадкі, на гара-дзейскіх могілках  займеў вечны спачын яго дзед Ануфры. Таму з’яўленне тут «Каменя Жылкі»  вельмі натуральнае. Гэта будзе першы акцэнт у нясвіжскай мема-рыялізацыі паэтавага імя і  годны матыватар падарожнічаць далей, да яго Макашоў. Удзельнікі той святочнай сустрэчы так і зрабілі.

Як у Гарадзеі, так і  ў Ма-кашах чыталі вершы Жылкі, са-джалі дубкі. Разважалі пра лёс паэта і яго паэзію, яшчэ да сёння цалкам не данесеную да нашчад-каў, землякоў, сённяшніх школьні-каў. Сяброўскія прамовы-развагі былі пераважна пра будучыню — пра перспектывы музея паэта і раённага Свята  паэзіі ў Макашах, надання  адной са школ ці бібліятэк імя Жылкі. Верылася, што ўсё так і будзе, абавязкова будзе! Залітыя шчодрым сонцам Макашы адгу-каліся суладным  птушыным шчэ-бетам ды згодна ківалі духмянымі  галінкамі бэзу.

Год Жылкі працягваецца.

Н. Плакса. Нясвіж.

Фота:

  1. «Пад гэтым небам, так каха-ным, я пастушком гуляў у бор…» (Гарадзея. «Камень Жылкі»);
  2. «…І што набыў, усё, што маю,

Што душу цешыла маю,-

Ўсе скарбы, ўсе свае багацці

І песні ўсе — крывіцкай хаце.»

(в. Макашы. Каля хаты У. Жылкі. Сярод удзельнікаў старшыня ТБМ Алена Анісім.)

  1. Расказвае краязнавец Аляк-сандр Абрамовіч. (в. Студзёнкі).

Навіны Германіі

Вірус выратаваў свет ад калапсу?

Некаторыя нямецкія СМІ пішуць, што, як гэта ні цынічна гучыць, цяперашняя эпідэмія мае пэўныя пазітыўныя бакі. Калі б увесь свет не захварэў на Covid-19, яго сёння мог чакаць жудасны хаос.

Усё праз радыкальных эко-лагаў, якія разглядалі 2020-ы як год вырашальнай бітвы за клімат. Калі верыць тым жа СМІ, напярэдадні гэтага года абаронцы клімату пад-рыхтавалі падступны план маш-табнага наступу на інфраструк-туру буйных гарадоў і офісы вя-дучых энергетычных кампаній Заходняй Еўропы. Толькі пад план атакі і блакады Франкфурцкага аэрапорта было мабілізавана каля дзесяці тысяч актывістаў. Апера-цыя была запланаваная якраз на пачатак лета, аднак праз эпідэмію і каранцін яе давялося адкласці.

Цяпер наўрад ці эколагі хутка вернуцца да сваіх планаў, паколькі праз каронавірус пры-пыніў дзейнасць школьны рух Fridays for Future, акцыі якога ў мінулым годзе падтрымалі 1,4 мільёна дзяцей. Крызіс таксама прымусіў скараціць фінансаванне грамадзянскага сектару, частка якога падтрымлівала радыкальных кліматычных актывістаў. Аднак нельга забывацца, што сіноптыкі абяцаюць спякотнае лета. Таму ла-дзіць хаўтуры па кліматычным руху, магчыма, яшчэ рана.

Паводле нямецкай прэсы.

Фота dpa.

 

На занядбанай магіле скульптара-паўстанца Генрыка Дмахоўскага паставілі душэўны помнік

Напярэдадні дня смерці паўстанцкага камісара Дзісенска-га павета сусветна вядомага скуль-птара Генрыка Дмахоўскага (загі-нуў 26 траўня 1863 года — у баі з карнікамі «васьмю кулямі прашы-ты») на магіле героя з’явіўся годны велічны помнік.

Магіла, дзе Дмахоўскі па-хаваны разам з двума невядомымі паўстанцамі, знаходзіцца ў лесе на старажытным курганным могіль-ніку паблізу вёскі Бірулі Докшы-цкага раёна.

Зусім маладым Дмахоўскі браў удзел у вызвольным паўстан-ні 1831 года. Жывучы потым у эміграцыі за акіянам, ён стварыў бюсты Тадэвуша Касцюшкі, прэ-зідэнтаў Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана і аднаго з герояў вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі Бен-джаміна Франкліна. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць Кангрэс ЗША. Творчы геній нашага суай-чынніка нарадзіў таксама скульп-турную групу «Гарыбальдзі з ва-ярамі», выяву венгерскага нацыя-нальнага героя Лаяша Кошута… Раней, у Парыжы, Дмахоўскі ўдзельнічаў у стварэнні саркафага Напалеона.

Незадоўга да паўстання Каліноўскага Генрык вярнуўся на радзіму, каб узяць у рукі зброю.

Доўгі час магіла была ў жудасным стане, ад яе амаль не засталося знаку, але час настаў…

nn.by.

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА УЛАДЗІМІРА КОНАНА

(23.04.1934 — 6.06.2011)

Дон Кіхот з навагрудскай зямлі,

Беларускай душы абаронца,

Дзе ты сёння? Зноў прыйдзеш калі

Ты да нас, бо самотна ў старонцы

Нашай роднай? І трэба, каб ты

Сваё слова сказаў і ўсе зналі,

Што наш край не куток нематы,

А краіна, якую стваралі

Нашы продкі для нас…

 

» Я нікуды ад вас не сышоў,

Я на хвілю адну аддаліўся

Ад сівых навагрудскіх муроў…»-

Ты сказаў, і, як меч, засвяціўся

Крыж драўляны і вечны твой крыж,

Які лёгкім не быў аніколі,

Пад якім ты маўчаў, і маўчыш,

І маўчаў, і маўчыш не аб долі

Нашай любай зямлі, аб сабе,

Адзінокім, як бэз ля дарогі,

Што ламаюць усе і ў журбе

Потым кідаюць часу пад ногі,

І маўчаць, і гавораць: «Маўчы…»

А маўчаць немагчыма бясконца.

Аднаму цяжка выйсці з начы,

Дзе над намі адно вечна сонца

І адзін Дон Кіхот сярод нас,

Без якога самотна ў краіне,

Без якога спыняецца час

І ўсё светлае, роднае гіне…

8.06.2011 г.

 

БАЛАДА РЫГОРА БАРАДУЛІНА

(24.02.1935 — 2.03.2014)

 

Даравальная нядзеля…

Даравальны дзень…

З рук тваіх аловак выпаў,

як жывы прамень,

Што свяціўся, быццам бы казаў,

што мы жывём

З моваю матулінай, як са святым агнём,

Што для нас рунее і дае надзеі жыць,

Што вятрам у сэрцах

мову нашу не стушыць,

Бо без роднай мовы

ўсе мы — толькі жыхары

У краіне нашай, нашай да тае пары

Покуль мы шчэ помнім,

хто мы і чаму мы тут…

З рук аловак выпаў,

ды не знік наш родны кут,

У якім ты нарадзіўся, для якога жыў,

Вершамі, малітвамі з людзямі гаварыў,

І ляцела гойна слова ад тваёй душы

Праз глухія сцены,

праз вятры, агонь, дажджы,

Праз туман і душы, у якіх святла няма,

У якіх жывуць вароны, у якіх зіма,

У людскія сэрцы, дзе святло і Бог жыве

І жывуць анёлы й вершы,

быццам бы ў царкве…

Даравальная нядзеля…

Даравальны дзень…

Не даруюць продкі нам,

як мова прападзе…

Мова будзе жыць…

І ў Свята, мудры наш Паэт,

Дараваў усім і адышоў у іншы свет…

2.03.2014 г.

 

БАЛАДА ГЕНАДЗЯ КАХАНОЎСКАГА

(8.01.1936 — 15.01.1994)

Па Віленскай зямлі, нібыта па Галгофе,

Самотны беларус няспешліва ідзе.

Ён ведае, што мы народжаны ў Еўропе,

І тут нам толькі жыць і болей анідзе,

Бо тут забытыя крыжы далёкіх продкаў

І толькі нам іх адшукаць, і толькі нам

На роднае зямлі спыняць агню паводку,

Якая можа змыць наш самы белы Храм,

Адзіны ў свеце, дзе не ведаць адзіноты

Ніколі нам, бо мы спрадвеку тут жылі

І нашы хаты, старадрукі і кляйноты,

Як наша кроў у травах Віленскай зямлі,

Жывуць і будуць жыць,

бо беларус самотны

Няспешна, бо задумлівы, усё ідзе

І толькі роднае Ён называе родным,

Якое не аддаць нікому і нідзе.

І кажа Ён: «Я не адзін, і слава Богу!

Мы пройдзем спёкі ціш і замяці зімы…

І нашы ўжо ідуць, і ў Храм вядзе дарога,

І кожны ведае, што Віленскія — мы…»

22.09.2007 г.

 

БАЛАДА ЯНКІ СІПАКОВА

(15.01.1936 — 10.03.2011)

 

  Усе мы з хат…

                                                        Я. Сіпакоў.

«Хто мы такія?»- на гэта пытанне

Ты нам пакінуў у кнігах адказ:

«Мы — беларусы, і наша світанне

Там, у стагоддзях, і знішчыць тут нас

Нельга нікому, бо створаны Богам

Мы, беларусы, і наша жыццё —

Наша да Бога праз вечнасць дарога,

Хоць кожны з нас, як бярозы лісцё,

Кволы пад ветрам, які абрывае

Нас, як лісцё, з радаводных галін…»

 

Проза твая, нібы мёд, залатая,

Вершы твае, як сузор’і расін,

Што асвятляюць нам сэрцы і душы,

Каб мы любілі зямлю, на якой

Замкі і Храмы і ў спёку, і ў сцюжы

Неба трымаюць, як ты над сабой

Сёння трымаеш свой крыж беларуса,

Што не адрокся ад мовы бацькоў,

Рана пайшоўшы па свеце за музай,

Па папялішчах мінулых гадоў,

Каб ажывіць нашу славу ў баладах,

Тую, далёкую, нібы зару…

 

Выйшаў ты з хаты, і будзеш ты ў хатах,

Хатаю стала тваёй Беларусь…

10-14.03.2011 г. 

 

БАЛАДА ВАСІЛЯ СЁМУХІ

(18.01.1936 — 3.02.2019)

 

Ты з Томасам Манам і Гётэ

Сядзіш у кавярні шматзорнай.

Не віскі шатландскія з лёдам

Няспешна п’яце, а чытаеш

На мове зямлі непакорнай

Іх творы і ўжо не спяшаеш

Нікуды, бо сёння — ты Дома,

Які ёсць і будзе над намі,

Бы ў даўні — на стрэхах салома

І ў бела-чырвоныя кветкі

Ручнічок па-над абразамі.

Яшчэ пад снягамі палеткі,

Але ўжо вясна недалёка.

Ты чуеш вясну і малітву

Чытаеш, і робіцца лёгка

Любіць і выходзіць на бітву…

4.02.2019 г.

 

БАЛАДА ВЕРЫ РЫЧ

(24.04.1936 — 23.12.2009)

Між Лонданам і Менскам цэлы свет,

Напоўнены спякотай і дажджом,

Дзе ты ідзеш, вандроўніца, паэт,

Начуючы ў анёлаў пад крылом,

У Беларусь, якую любіш ты,

Бо тут паэзіі агонь жывы

Дашчэнту прозы спальвае масты

І замкі выбудоўвае з травы,

Дзе нашае мінулае жыве,

Якім і самі ўсе мы тут жывём.

Нам россып рос на восеньскай траве

Цвіце паўстанцкім маладым агнём.

І ты гаворыш нам: «Не сумаваць!»

А мы не чуем, бо не сумна нам

З табою Караткевіча чытаць

І піць святло з слязою папалам,

Бо ў ноч анёл з нябёсаў прыляцеў,

Каб не была тут болей ты ў журбе.

І Лондан без цябе не пабяднеў,

А Беларусь збяднела без цябе,

Дзе аніколі не згараць масты

Між Лонданам і Менскам, па якіх

У Беларусь, якую любіш ты,

Ісці табе, спыніўшыся на міг…

20.24.07.2010 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Леанід Лаўрэш

Новае пра лідскі фарны касцёл і замак

Знойдзены малюнак з першапачатковымі відамі лідскіх касцёлаў

Турыстам і гасцям горада Ліды добра вядомы фарны касцёл Узвышэння Святога Крыжа, які стаіць недалёка ад замка. Якраз паміж ім і замкам нядаўна паста-вілі помнік заснавальніку горада князю Гедыміну.

Гэты касцёл — помнік архі-тэктуры барока — пабудаваны, ве-рагодна, па праекту віленскага ар-хітэктара Іагана Крыштафа Глаў-біца ў другой палове XVIII ст. Новы касцёл быў асвечаны ў 1768 ці 1780 годзе. Вядома, што ад пачатку гэта была дзвюхвежавая базіліка з трохузроўневымі вежамі. Рэктар лідскіх піяраў у першай палове XIX ст. кс. Язафат Вайшвіла пісаў: «Стары фарны драўляны касцёл, як і сучасны мураваны, стаяў каля замка на пачатку галоўнай вулі-цы. Тыя, хто сваімі вачамі бачыў стары, драўляны касцёл, казалі, што ён падобны на сучасны і так-сама быў павернуты да галоўнай вуліцы». Адсюль даведваемся, што стары, драўляны лідскі касцёл таксама быў пабудаваны ў стылі барока і меў дзве вежы. Найкаш-тоўнейшая інфармацыя.

З-за памылак у праекта-ванні і будаўніцтве, а таксама з-за «надта дрэннага матэрыялу» ўжо ў 1777 годзе касцёл патра-баваў рамонту, што запісана і ў ві-зітацыі 1782 года. Першымі пачалі разбурацца трохузроўневыя ве-жы, з якіх зваліліся бляха, тынк і нават фрагменты гзымсаў і сцен; да таго ж ветрам павыбівала шы-бы, і ўнутр пачала прасочвацца вада, што павялічыла небяспеку абрушэння вежаў. Рамонт право-дзіўся ў 1782-90 гадах пробашчам касцёла Казімірам Нарбутам, для чаго першапачаткова было выдзе-лена 16 000 тынфаў, а потым яшчэ 1 675 чырвоных злотых. Цалкам касцёл быў адрамантаваны да 1792 года. Верагодна, тэхнічную экс-пертызу праводзілі архітэктары, прызначаныя біскупам Масаль-скім. У выніку рамонту былі ра-забраны дзве вежы, зроблены но-вы шчыт і, верагодна, цалкам пе-рароблены фасад касцёла.

Па другой версіі, вежы кан-чаткова былі прыбраны пры ра-монце 1826 года, але на акварэлі Юзафа Пешкі, намаляванай на пачатку XIX ст. вежаў на фарным касцёле ўжо няма. Таму, падобна, што памыляўся і рэктар Вайшвіла, да таго ж, верагодна менавіта з яго падачы 1826 год лічыцца годам разборкі вежаў: «[Касцёл] раней меў дзве вежы але яны былі зня-ты, бо пашкодзіліся пры пажа-ры 1826 г. Вежы і ўвесь касцель-ны дах згарэлі, і новы дах быў зроблены стараннем пробашча Вінцэнта Лінкіна пры дапамозе парафіянаў. Скляпенне ў празбі-тэрыюме ці над вялікім алтаром было пафарбавана, што цалкам сказіла інтэр’ер. Толькі чатыры абразы пэндзля Смуглевіча зда-была гэтая святыня, а менавіта Св. Яна Непамуцэна над дзвяры-ма сакрыстыі, Св. Тадэвуша Апо-стала над дзвярыма скарбца, Св. Барбары і Св. Тэклі ў алтары», — пісаў рэктар.

На адлегласці 108 крокаў ад фарнага касцёла, далей на поўнач па вуліцы Віленскай (сучаснай Савецкай) стаялі былы кляштар і касцёл кармелітаў. Кляштар згарэў у 1941 г. і быў разабраны на па-чатку 1950-х гг. Пра касцёл, які праз сакрыстыю злучаўся з кляшта-ром, вядома, што ён меў форму крыжа даўжынёй 44,5 і шырынёй 17,5 локця, пакрыты дахоўкай.

Нядаўна з Бібліятэкі імя Асалінскіх (г. Уроцлаў) пры дапа-мозе свайго сына Вадзіма, я атры-маў сканы рукапісу рэктара лід-скай піярскай павятовай вучэльні Язафата Вайшвілы, напісаныя ў першай палове XIX ст. з малюнкам лідскага замка на першай воклад-цы (Wspomnienie domku Pijarow Lidzkich. Napisal ks. Jozafat Woj-szwillo, ostatni rektor Pijarow lidz-kich // Biblioteka Zakladu Naro-dowego im. Ossolinskich we Wro-clawiu., sygn.3667/III.). Гэты ма-люнак, верагодна, намаляваў нехта з выкладчыкаў ці вучняў піярскай школы.

Я не адразу звярнуў увагу, што справа ад замка (1)  намаля-ваны касцёл з кляштаром карме-літаў (2) і, яшчэ трошкі правей — фарны касцёл з вежамі! (3) (гл. малюнак). Бачна, што кармеліцкі касцёл меў фасад, павернуты на ўсход і надбудаваны купал з сігна-туркай над вялікім алтаром. Трэба сказаць, што фарны касцёл для мастака знаходзіцца ў такой праек-цыі, што дзве вежы бачны, як адна.

Але галоўнае — фарны кас-цёл намаляваны з трохузроўне-мымі вежамі. Гэты малюнак адзі-ны, на якім можна убачыць лідскія касцёлы ў іх першапачатковым выглядзе. Верагоднае датаванне малюнка з вокладкі — да 1790 г.

На гэтую выяву лідскага фарнага касцёла з дзвюмя вежамі да апошняга часу не звярталі ўвагі, і ў апошняй, кнізе, якая толькі што выйшла, я нават напісаў, што такой выявы, верагодна, наогул не існуе. Таму аўтэнтычны малюнак з двух-вежавым лідскім фарным касцё-лам, касцёлам кармелітаў і замкам — важная, новая крыніца інфар-мацыі па гісторыі горада Ліды.

 

Таксама кс. Вайшвіла паве-даміў пра фарны касцёл, што: «Мураваны шпіталь (пры фар-ным касцёле) знаходзіўся ў самым рагу мура, які атачаў парафіяльны касцёл, з боку замка ад вуліцы Віленскай. Але ў пажары 1826 г. згарэў дах шпіталя і ўсё драўлянае, што ў ім было. Цэглу тады разабралі на падмуркі іншых дамоў, і таму цалкам знік нават след таго прытулку для ўбогіх.

У другім рагу таго ж мура, пры той жа самай вуліцы Віленскай стаіць му-раваны невялікі шпіталік які мае толькі адзін пакой. У гэтым прытулку жывуць касцельныя і ўбогія дзяды на утрыманні багалюбівых па-рафіян. Невядома, калі гэты прытулак з’явіўся і хто яго будаваў».

Цікавым з’яўляецца ін-фармацыя рэктара піяраў пра тое, што ў першай палове XIX ст. у вё-сцы Перапечыца, якая належала фарнаму касцёлу, працавала ца-гельня.

 

Падам яшчэ некалькі ціка-вых фактаў з успамінаў рэктара лідскіх піяраў. У нашым народзе захавалася доўгая памяць пра ка-ралеву Бону і будаўніцтва лідскага замка доўгі час, пэўна, да прац Тэадора Нарбута, прыпісвалася менавіта каралеве Боне. Кс. Яза-фат Вайшвіла пісаў: «Замак у горадзе прыпісваюць каралеве Боне, як быццам яна яго пабуда-вала. Амаль што кожны, у каго пра гэта пытаеш, так кажа. Нават лідскі магістрат менаві-та гэтак каля 1820-га года ра-партаваў, і гэтак жа лічыў і сам бурмістр Вінцэнт Бенстажыцкі. Так ён і напісаў у рапарце, выкон-ваючы загад урада які патра-баваў інфармацыю пра лідскі замак.

… Я запытаў аднаго шля-хціца:

— Ці ведаеш, чый замак?

Пан шляхціц адразу адка-заў:

— Ведаю вельмі добра — ка-ралевы Боны.

— А ці Бона яго вымура-вала? 

— Так, Бона, няма сумнення.

— Як даўно?

— Дастаткова даўно.

— А хто гэта такая, кара-лева Бона? Жонка якога караля?

— Гэтага не ведаю.

— А ці яна была хрысціянкай ці паганкай?

— Паганкай!

— А дзе яна жыла?

— Тут, у Лідзе.

— А пахаваная дзе?

— У нашым замку.

— А хто пахаваны пасля яе?

— Кароль.

— А як яго звалі?

— Не ведаю.

— А што яшчэ ведаеш пра гэты замак?

— Больш нічога не ведаю.

— А хто яго знішчыў?

— Не ведаю.

Вось і ўсё, што можна да-ведацца пра замак ад мясцовых людзей».

 

Вайшвіла падае і такую, цалкам невядомую зараз інфар-мацыю пра замак: «На шчасце замак у вачах урада займеў каш-тоўнасць, і таму мае з яго боку абарону ад знішчэння рукамі людзей. Указам цара … распа-чата справа аб разбурэнні Лід-скага замка ў 1840 г. 

Пан лідскі гараднічы, пад-палкоўнік Стугін  вырашыў вы-мураваць масток цераз рэчку Ка-менку і пачаў рабіць яго з камянёў, якія валяліся каля дарогі пры за-мку. Аднак да муроў не дакра-нуўся. Тым не менш пачаліся раз-мовы, і па павеце распаўсюдзі-лася навіна, што гараднічы раз-бірае замак. Хутка гэтая навіна дайшла на Нарбута, гістарыё-графа Літвы. У нашай мясцова-сці ён быў руплівым абаронцам замкавых парэшткаў, пра раз-бурэнне замка ён данёс губерн-скаму ўпаўнаважанаму, і той распачаў следства. Гараднічы даводзіў, што яго недарэчна аб-вінавацілі, але пасля далучэння Лідскага павета … да Віленскай губерні, з Вільні было загадана: «Привести в первобытное со-стояние». Гараднічы ў рапарце справядліва адказаў, што гэтага зрабіць немагчыма, бо для гэта-га, трэба пабудаваць новы за-мак. Аднак у новым указе было напісана: «Привести … в перво-бытное состояние. А за неис-полнение записать Городничего в черную книгу».

Гараднічаму нічога не за-ставалася як пачаць працы па прывядзенні замка ў першасны стан. Калі ж Стугін распачаў працу, яго ж канцылярыст Яра-слаў Ёлец, каб не было клопату, падаў наступную параду: адра-партаваць, што загад ужо вы-кананы і замак «приведен в пер-вобытное состояние». Гэтак і зрабілі — гараднічаму справа ўда-лася, бо на гэтым усё скончы-лася, і ўказаў больш не было».

 

Дадам яшчэ, што з тэксту кс. Вайшвілы, даведваемся, што каля таго самага мастка праз ра-чулку Каменку, які хацеў перабу-даваць лідскі гараднічы, стаяў млын  і «меліся сярністыя крыні-цы, бо ў гэтым месцы пасля цёп-лага дажджу, пры святле сонца, бліжэй да вечара, чутны пах серы. Аднак першыя зробленыя пробы паказалі што запасы серы там недастатковыя для таго, каб пабудаваць лекавыя купаль-ні». Гэта цалкам невядомая ў наш час і таму надзвычай цікавая ін-фармацыя.

 

Шчара — рака партызанская

Шчара — найбольшы левы прыток ракі Нёман. Згодна з энцы-клапедыяй, яе даўжыня 325 кіла-метраў. Пачатак бярэ з Калдычэў-скага возера ў Баранавіцкім раёне побач з Завоссем, радзімай вялікага, сусветна вядомага польскамоўнага паэта Адама Міцкевіча. Невялікім, ледзве прыкметным ручайком праз лугі і балоты накіроўваецца яна на поўдзень, на Палессе, дзе набіраецца моцы і паступова, нібы перадумаўшы, робячы вялікую дугу, мяняе кірунак свайго бегу на поўнач, спяшаючыся ў абдымкі да бацькі Нёмана. Менавіта тут ад старажытнага вялікага мяс-тэчка Быцень рака калісьці была ка-раблеходнай, лес на ёй сплаўляўся і з іншых месцаў вышэй па цячэнні. Але ад Быценя да Нёмана і далей па ім плыты цягнулі невялікія рачныя бук-сіры.

Яшчэ ў 18 стагоддзі магнат Агінскі задумаў і здзейсніў мару злу-чыць Шчару праз Ясельду, Прыпяць і Дняпро з Чорным морам, каб мець магчымасць дастаўляць свае тавары водным шляхам не толькі ў парты Балтыкі. Праўда, са з’яўленнем чыгу-начнага транспарту і ў выніку войнаў, асабліва Вялікай Айчыннай, гэтая транспартная артэрыя перастала дзейнічаць.

Але ідэя не прапала. У канцы 50-х гадоў 20 стагоддзя яна ажыла ў галовах кіраўніцтва былога СССР. Былі праведзены інжынерна-гідрала-гічныя даследаванні, зроблена амаль на 100% праектная дакументацыя новага воднага шляху, па якім сва-бодна маглі б рухацца караблі тыпу рака-мора. «Забуксаваўшая» экано-міка, адстаўка М.С. Хрушчова пры-вялі да таго, што амаль гатовы праект часова паклалі пад сукно, а затым увогуле забыліся пра яго. Нам заста-лася некранутай прыгажосць прыбя-рэжных лясоў з карабельнымі хвоямі, векавымі дубравамі, абшары заліў-ных лугоў з разнастайным шматквец-цем, прыбярэжныя вёскі з багатай гісторыяй і самабытным укладам жыцця.

У сярэдзіне 16 стагоддзя ў ВКЛ была праведзена зямельная рэформа, якая мела назву «валочная памера». За кожнай сялянскай гас-падаркай замацоўвалася валока (20 дзесяцін) альбо частка яе, за што, ад-паведна з велічынёй надзелу, плаці-лася даніна дзяржаве ці магнату. Калі такія надзелы  выдзяляліся ў глухіх, недаступных месцах, на пясчаных ці балоцістых глебах, у лясах, далёка ад дарог, то, каб прывабіць ахвотнікаў, іх вызвалялі ад выплаты павіннасцяў на тэрмін ад 5 да 10 гадоў. Пасяленні, што вызваляліся ад платы падаткаў тэрмінам на 5 гадоў, называліся малой воляй. А на тэрмін да 10 гадоў — вялі-кай воляй. Зрэдку да слова воля дада-валі прозвішча першых пасяленцаў, напрыклад, Воля Крупіца. У такія ля-сныя паселішчы пазней, спакушаныя глушшу і льготамі, збягалі і хаваліся многія свабодалюбівыя людзі. Ме-навіта таму з пакалення ў пакаленне на генным узроўні ў жыхароў лясных вёсак захоўвалася і загартоўвалася прага да свабоды, да волі, якую яны заўсёды адчайна баранілі нават і кош-там свайго жыцця.

Яшчэ ў самым пачатку 18 стагоддзя пушчанцы наносілі сур’ёз-ныя страты захопнікам шведскага караля Карла Вялікага. У 1833 годзе ў лясах каля Слоніма падняў на паў-станне сялян Міхал Валовіч. Пазней у Ліпічанскай пушчы ствараліся ад-дзелы паўстанцаў Кастуся Каліноў-скага. На берагах Шчары прайшоў загартоўку і яго паплечнік, у далей-шым генерал Парыжскай Камуны, Валерый Урублеўскі. У нашых лясах у 1922 годзе набіраўся вопыту вя-дзення партызанскай барацьбы К.П. Арлоўскі, а ў канцы 1930-х гадоў вя-домы герой Заходняй Беларусі, кіраўнік Слонімскага падпольнага РК, які часта бываў у вёсцы Воля Кру-піца — С.В. Прытыцкі.

Але асабліва праявілі сябе жыхары лясных вёсак падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яны не толькі вая-валі ў складзе шматлікіх партызанскіх атрадаў, але кармілі і апраналі іх, да-памагалі абсталёўваць партызанскія аэрадромы, шпіталі, хлебапякарні, лазні. Акупанты ў лясы баяліся і носа патыкнуць. Толькі тры разы за ўсю вайну, сабраўшы вялікія сілы, тэхні-ку, гарматы, мінамёты, яны рабілі спробы ўсталяваць свой парадак. Ад гэтых рэйдаў найбольш даставалася мірным жыхарам. Тут, на берагах Шчары, падчас такіх карных экспе-дыцый былі спалены цалкам разам з жыхарамі дзясяткі вёсак. У межах Дзятлаўскага раёна гэта Гарадкі, Тра-хімавічы, Вялікая Воля і іншыя. Амаль нічога не пакінуў агонь ад да-моў жыхароў і гаспадарчых будынкаў Ліпічанскай пушчы. Сёння аб тых страшных падзеях нам нагадваюць крыжы, помнікі і абеліскі.

На жаль, не паспелі цалкам аднавіцца ад страт і згубаў апошняй вайны многія паселішчы, і, пачына-ючы з 70-х гадоў 20 стагоддзя, боль-шасць вёсак Беларусі, а ў першыя чаргу, лясныя і аддаленыя ад вялікіх гарадоў, непрыкметна знікалі.

Дзяржава зрабіла ўсё, каб запаволіць гэты працэс, уклала вялі-кія сродкі на добрыя дарогі, падвяла электрычнасць і сучасныя сродкі камунікацый. Але сёння жыхароў у вёсках на берагах Шчары можна пе-ралічыць на пальцах. Тыя, хто дажы-вае свой век, яшчэ могуць успомніць і распавесці пачутае ад сваіх бацькоў і сваякоў пра падзеі ваеннага ліхалецця.

А вось пра караблеходства ў пасляваенны час, пра тое, як жыхары вёсак «задобрывалі» праекціроўшчы-каў вялікага воднага шляху каўбасамі, кумпякамі і самагонкай, каб пару со-цень метраў абышлі бокам сенакос ці вясковую пашу, якой у людзей было не менш, чым у калгасах, альбо пра знакамітых творчых людзей, якія аб-любавалі ў той час для свайго адпа-чынку не ўзбярэжжа Чорнага мора, а сціплы калгасны дом адпачынку «Рэчанька» непадалёку ад Трахіма-вічаў. З гэтымі людзьмі вяскоўцам даводзілася сустракацца ці на ры-балцы, ці ў лесе, збіраючы грыбы і ягады, і размаўляць пра трафеі, пра вясковыя абрады і святы.

Вяскоўцы могуць многае расказаць, праўда, разгаварыць стара-жылаў, якія зведалі ў сваім жыцці ва-енную разруху, вельмі цяжка. Не заў-сёды ім зразумела, чаму гэта нас нехта прымусіў мокнуць пад дажджом, спаць у намётах, дарэмна «лапаціць» вёсламі ваду, але калі яны павераць у шчырасць нашых памк-ненняў, то лепшых суразмоўцаў нам не знайсці. Прыпамінаю, як некалькі гадоў таму я з сябрамі сплаўляўся па Шчары ад Міцькавічаў з-пад Слоніма, а ў Гарадках спрабавалі знайсці сту-дню з лепшай вадой (паўсюль у пры-бярэжжы вада ў студнях мутная). Першая сустрэла нас бабуля сталага веку. Перш, чым даць параду, паспя-шала ў хату і вынесла апошнюю пачатую буханку хлеба і кавалак пражоўклага салёнага сала. Зведаўшы ўсе жахі вайны: голад, сон у лесе пад дрэвам, страх смерці — яна з такой павагай паставілася да людзей, якія добраахвотна вырашылі пабыць адзін на адзін з прыродай. Пачастунак му-сілі прыняць, адрэзаўшы па невялікім кавалку хлеба і сала, а, зрабіўшы запас пітной вады, прынеслі кабеце бля-шанку паштэту, пачак пячэння, пало-ву батона і пакінулі на прысядзібнай лаўцы. Вось такія, заўсёды шчырыя, з вачыма, якія выпраменьваюць да-брыню і праўдзівасць, людзі дажы-ваюць свой век у вёсках над Шчарай. Дзясяткі хатаў пустуюць, але ўсё ча-сцей нашчадкі былых жыхароў пры-стасоўваюць іх пад летнікі. Летам вязуць сюды дзяцей, бавяць свой час, адпачываюць ад гарадскога тлуму, даглядаюць магілы дзядоў і прадзедаў, спасцігаюць гісторыю свайго роду, вучацца атрымліваць асалоду ад шчэбету птушак, клёкату буслоў ці проста ад цішыні. У адным са сваіх эсэ, напісаных на берагах Шчары Янкам Брылём, сказана: «Зноў вось п’ю цішыню…»

Вось на гэтай рацэ-партызан-цы я і прапаную правесці два-тры дні. Можна падарожнічаць пешшу ці на ровары, але найлепш праплыць на байдарцы. Яна манеўраная, хуткая, у ёй можна размясціць шмат паклажы для забеспячэння адносна камфорт-ных умоў падчас падарожжа.

Найлепш пачынаць сплаў з Гарадкоў. Даехаць да іх можна толькі заказным транспартам праз Падвя-лікае або праз Паўлава Слонімскага раёна. У абодвух выпадках будзе прыкладна 35-36 кіламетраў ад Дзя-тлава.

Сплаўляючыся, вам не нада-кучыць з замілаваннем любавацца прыбярэжнымі краявідамі, векавымі дубамі, якія там-сям учапіліся карэн-нямі ў бераг, па словах таго ж Янкі Брыля — дубамі-баравікамі. Некато-рыя з іх, падмытыя за сотні гадоў паводкавымі водамі, схілілі галовы да самай вады ці зусім утапіліся, але гэта ў адрозненне ад вузкай Моўчадзі не дазваляе ім перагарадзіць усё русла. Заўсёды застаецца шмат месца для манеўру. Таму на Шчары можна дзя-сяткамі хвілін «сушыць» вёслы, рабіць замалёўкі, фотаздымкі, сэлфі, а часам і «драмануць». Паўсюль нескладана знайсці месца, каб спыніцца для карот-кага адпачынку, перакусу ці купання. На выпуклых берагах час ад часу з’яўляюцца палогія ўчасткі з чыстым гарачым пясочкам, месцамі да самага берага падступае лес, найчасцей хва-ёвы. Няма праблем і з дровамі для вогнішча. На адлегласці ад ракі да Гарадкоў і Вялікай Волі магазінаў ня-ма, спадзявацца на аўталаўку рызы-коўна, таму харчы на ўсе дні трэба браць з сабой. Пра пітную ваду ўжо ўпаміналася. Але надзейней ёй так-сама запасціся загадзя, тым больш што яна на плечы турысту-водніку не бу-дзе ціснуць.

У Гарадках, Трахімавічах і Вялікай Волі трэба абавязкова наве-даць абеліскі ахвярам Вялікай Айчын-най вайны, пакласці кветкі, аддаць даніну павагі хвілінай маўчання, можна зачытаць урыўкі ўспамінаў сведкаў трагедыі з кнігі Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка і Алеся Ада-мовіча «Я з вогненнай вёскі». Пабы-ваць у пустым зараз доме адпачынку «Рэчанька», зрабіць экскурсію ў ад-ноўленую партызанскую зямлянку побач з ім.

Вада ў Шчары з чырванава-тым, «палескім» адценнем, але значна цяплейшая, чым у Моўчадзі, больш рыбная. На вуду нават неспракты-каванага рыбака часцей трапляе акунь, плотка ці лешч. А ў спякотныя летнія дні ў прыбярэжным аеры на плыткіх мясцінах мне з вучнямі не раз удавалася налавіць рукамі некалькі дзясяткаў дробязі на наварыстую юшку. У лясах хапае суніцаў, брус-ніцаў, чарніцаў, сустракаюцца зараслі маліны і ажыны, а ў другой палове лета за гадзіну можна сабраць кош грыбоў.

Прыгажосць краявідаў, ці-шыня, зрэдку патрывожаная клёка-там буслоў ці дзікіх качак, бязлюддзе ствараюць непаўторную атмасферу для душэўнага адпачынку.

Здзіўляе зараз і тое, што вя-лікія абшары прыбярэжных лугоў не косяцца, не пасвіцца на іх жывёла, таму іншы раз, каб разбіць бівак, гэты травастой даводзіцца «касіць» вяслом ці рыдлёўкай. Але ёсць і другі бок медаля: усё гэта спрыяе разнастай-насці флоры і фаўны. Сёння ў лясах каля Шчары можна ўбачыць і заве-зеных сюды нядаўна зуброў, і выса-кародных аленяў, не кажучы пра ласёў і казуляў. У старыцах былі заў-важаны балотныя чарапахі, а месцамі вока могуць парадаваць вялікія бе-лыя лілеі. Таксама чырвонакніжныя гарлачыкі і дзясяткі іншых рэдкіх раслін.

Не бойцеся таго, што Шчара глыбокая і небяспечная. Гэтая рака для сплаву нашмат прасцейшая для пачаткоўцаў, чым Моўчадзь, а якая багатая яе гісторыя ад старажытнасці да нашых дзён. Сёлетні 75-гадовы юбілей Вялікай Перамогі — найлепшая нагода, каб пабываць на ёй, каб аддаць даніну павагі тым, хто коштам свайго жыцця здабываў яе.

Мне давялося сплаўляцца па Шчары не менш за дзесяць разоў, па-чынаючы ад Быценя і Шылавічаў, ад Слоніма да Міцкавічаў, ад Прырэчча і Гарадкоў. Магу зрабіць выснову: чым бліжэй да вусця, тым яна прыга-жэйшая. Менавіта таму, каб захаваць гэтую прыгажосць, на пачатку двух-тысячных гадоў створаны ландшаф-тны заказнік Ліпічанская пушча. У нашым раёне ён займае тэрыторыю паміж прытокамі Шчары, рэкамі Пад’яваркай і Хлеўнай ад вёскі Лозкі і да правага берага асноўнай ракі па-між Малой і Вялікай Воляй.

У межах гэтага прыродаахоў-чага дзяржаўнага аб’екта турыстам спыняцца на начлег можна толькі на платных абсталяваных стаянках, аб-межаваны многія правы падарожні-каў. Каб выпадкова не патрапіць пад значныя штрафныя санкцыі, загадзя ўзгадняйце з лясгасамі правілы па-водзінаў у заказніках. А пакуль межы яго не пашыраны, спяшайцеся на Шчару, спяшайцеся ў партызанскі край, спяшайцеся нацешыцца дадзе-най вам Усявышнім прыгажосцю роднага краю, беражыце яго для на-шчадкаў.

Тэлефон для даведак: 8-015-63-62-1-95; +375445227175 (пытаць Васіленка Вольгу).

Валерый Петрыкевіч, краязнавец, турыст-воднік, старшыня Дзятлаўскай

раённай арганізацыі ТБМ.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *