НАША СЛОВА № 24 (1487), 10 чэрвеня 2020 г.

Панядзелак, Чэрвень 29, 2020 0

Эдуард Акулін дзеліцца з чытачамі Поўнямі…

Ад біблейскіх часін найваж-нейшым у жыцці кожнага чалаве-ка было і застаецца тое, каб блізкія людзі дзяліліся з ім не толькі хле-бам, а і небам… Аб тым, што на-тхняе на творчасць Таццяну Бела-ногую, Алеся Камоцкага, Кастуся Герашчанку, Андруся Такінданга, Таццяну Матафонаву і Алесю Сі-вохіну; ад чаго мацней б’ецца сэр-ца Кацярыны Ваданосавай, Насты Кудасавай, Валярыны Куставай, Людмілы Шчэрбы і Аксаны Дані-льчык; што з’яўляецца галоўным у жыцці Алеся Бяляцкага, Паўла Падкарытава, Алега Трусава, Гле-ба Лабадзенкі і Васіля Дранько-Майсюка; якія Музы насяляюць творчыя майстэрні Рыгора Сітні-цы, Алеся Квяткоўскага і Эдварда Галустава; з чаго пачынаюцца пес-ні гуртоў Naviband і «Тутэйшыя»; дзеля чаго жылі і тварылі Леанід Дайнека і Ніл Гілевіч — новая кніга Эдуарда Акуліна «Падзяліцца поў-няй «.

Інтрыгоўная па змесце і яр-кая па форме кніга гутарак з велі-зарнай колькасцю ўнікальных фо-таздымкаў, якая нараджалася на старонках часопіса «Верасень» цягам апошніх 10 гадоў, ужо з’яві-лася на паліцах сталічнай Акадэм-кнігі. Або тэлефануйце аўтару(8-025-60-60-891, каб атрымаць кнігу з аўтографам…). Вас чакае 280 старонак якаснага, захапляльнага чытва! Ілюстрацыі да вокладкі і тытулу кнігі выканаў выбітны ві-цебскі мастак Эдвард Галустаў. Ідэю вокладкі ўвасобіла талена-вітая дызайнерка Яўгіння Багда-новіч. Спяшайцеся набыць! Не пашкадуеце!

А гутарку з мастаком Эд-вардам Галуставым чытайце про-ста цяпер на ст. 7-8.

Наш кар.

Падпіска працягваецца

Ідзе падпіска на 2-е паўгоддзе. Сёння ў каталогу падпіскі “Наша слова” знаходзіцца на ст. 60.

Кошт падпіскі:

на месяц — 2,65 руб.

на 3 месяцы — 7,95 руб.

на 6 месяцаў — 15,90 руб.

Рэдакцыя сама можа арга-нізаваць падпіску для школ і біблія-тэк любога раёна Беларусі. Для гэта-га трэба знайсці дабрадзея, які мог бы ахвяраваць нейкую суму на выса-кародную справу падтрымкі бела-рускага слова. Грошы неабходнаа пералічыць на рахунак Лідскай гарад-ской арганізацыі  ТБМ з наступнымі рэквізітамі:

Банк-атрымальнік: г. Мінск, ААТ “Белаграпрамбанк”.

Код банка: BAPBBY2X.

Беніфіцыяр: Лідская га-рад-ская арганізацыя грамадскага аб’яд-нання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Рахунак № BY94 BAPB 3015 2806 0001 4000 0000

Прызначэнне плацяжа: За падпіску на газету “Наша слова” на 2-е паўгоддзе 2020 года.

УНП беніфіцыяра: 500016944.

Тэрмін праплаты не абмяжоўваецца.

 

На Верхнядзвіншчыне падведзены вынікі конкурсу чытальнікаў «Зямля талентаў»

І сапраўды, багатая наша зямля не толькі на прыгожыя мяс-ціны і гісторыю, але і на талена-вітых людзей. Для журы праца была няпростай, але вельмі цікавай і захапляльнай.

У супрацоўніцтве з раён-най арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Таварыства беларус-кай мовы імя Ф. Скарыны» сябры журы  тры дні  глядзелі і абмяркоў-валі відэавыступы  ўдзельнікаў раённага конкурсу чытальнікаў «Зямля талентаў».

Журы конкурсу пры пра-глядзе конкурсных работ і вызна-чэнні адзнак кіравалася наступны-мі крытэрыямі: выбар твора, аба-вязкова беларускамоўны; адпа-веднасць твора ўзросту выканаў-цы; характар, арыгінальнасць, аб’ём твора, веданне тэксту на па-мяць, акцёрскае майстэрства вы-канаўцы, культура сцэнічнай мо-вы, узровень эмацыянальнага ўздзеяння на гледачоў, выкары-станне невербальных сродкаў вы-разнасці, праца над знешнім вы-глядам, выкарыстанне рэквізіту і прыёмаў тэатралізацыі, што па-цвярджае сур’ёзны ўзровень па-трабаванняў для канкурсантаў. У кожнай падгрупе, а іх было чаты-ры, былі свае лідары, якія творча падыйшлі да сваіх прэзентацый: падрыхтавалі цудоўныя відэаролікі і нават самі напісалі вершы, а вер-шы пераўтвораны ў маленькія спе-кталі. Гучалі вершы М. Чарняў-скага, М. Пазнякова, П. Броўкі, А. Куляшова, П. Панчанкі, С. Закон-нікава, А. Ставера, У. Караткевіча, а таксама мясцовых паэтаў: Э. Зу-брыцкага, А. Бубалы. А ўзрост удзельнікаў вагаўся ад 5 год і далей за 40.

Не ўтойваем, што некато-рыя ўдзельнікі здзівілі журы насто-лькі, што  журы  выдзеліла іх у спе-цыяльныя намінацыі.

 

Сустракайце!

ПЕРАМОЖЦЫ АСОБНЫХ НАМІНАЦЫЙ: 

Намінацыя «Майстар сло-ва і прафесіянал справы» — Вай-ніловіч Эдуард (філіял № 6 «Бор-кавіцкі СДК»).

Намінацыя «Лепшае выка-нанне аўтарскага твора» — Самуй-ла Міхаіл. Аўтарскі верш «Балада пра льва»(філіял № 3 «Бігосаўскі СДК»).

Намінацыя «Лепшае мас-тацкае аздабленне твора»- Сака-лоўская Дар’я. Аўтарскі верш «Мая Асвейшчына».

І, канешне, улюбёнец гле-дачоў, і, па меркаванні журы, леп-шы чытальнік малодшай дзіцячай катэгорыі (да 6 гадоў) — Чарна-брысаў Аляксандр (Каханавіцкая дзіцячы сад — базавая школа Верх-нядзвінскага раёна).

Не менш шыкоўнымі «воп-лескамі» вітаем

ЧЫТАЛЬНІКАЎ-ПЕРАМОЖЦАЎ ВА ЎЗРОСТАВЫХ КАТЭГОРЫЯХ:

 

 «Дзіцячая катэгорыя»

1 МЕСЦА — Зярнова Мар-гарыта.

2 МЕСЦА — Рубін Дзіяна (Боркавіцкая дзіцячы сад — сярэд-няя школа Верхнядзвінскага ра-ёна).

3 МЕСЦА — Шалонька Дзіма (сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска).

 

«Юнацкая катэгорыя»

1 МЕСЦА — Казак Вераніка (філіял № 3 «Бігосаўскі СДК»).

2 МЕСЦА — Уліновіч Ганна (сярэдняя школа № 2 г. Верхня-дзвінска).

3 МЕСЦА — Захарыч Вік-тар (філіял № 4 «Валынецкі СДК»).

 

 «Моладзевая катэгорыя»

2 МЕСЦА — Лаўдзер Вера-ніка (філіял № 5 «Антонаўскі СДК»).

 

«Дарослая катэгорыя»

1 МЕСЦА — Новікава Але-на (філіял № 3 «Бігосаўскі СДК»).

2 МЕСЦА — Новікаў Ігар (Бігосаўская ДМШ).

3 МЕСЦА — Ягадка Людмі-ла (філіял 8 «Каханавіцкі СДК»).

3 МЕСЦА — Невяроўская Ніна (сярэдняя школа № 2 г. Верх-нядзвінска).

 

Мы сардэчна дзякуем удзе-льнікам конкурсу за ўдзел і свае шчырыя эмоцыі, любоў да бела-рускай паэзіі, імкненне падзяліцца сваім талентам з іншымі.

Пераможцы асобных намі-нацый конкурсу і пераможцы ва ўзроставых катэгорыях узнага-роджаны дыпломамі і прызамі. Усе ўдзельнікі конкурсу, і нават тыя, хто застаўся па-за групай пераможцаў,  установы адукацыі і культуры, якія прадставілі сваіх удзельнікаў да конкурсу, узнага-роджаны дыпломамі, кнігамі вядо-мых паэтаў пісьменнікаў Віцеб-шчыны: Франца Сіўко, Уладзіміра Папковіча, Канстанціна Севярын-ца, а таксама падарункамі, якія на-бываліся за кошт тых арганізацый, якія падтрымалі конкурс: раённай арганізацыі ТБМ, абласнога гра-мадскага аб’яднання «Самакіра-ванне і грамадства», ГА «Рух»За свабоду»,

Амаль у кожнай намінацыі ўдзельнікамі конкурсу былі вучні з розных школ раёна, якія не пер-шы год удзельнічаюць у раённым Свяце роднай мовы, што право-дзілася ўжо тройчы, а з гэтага года ўключана ў план раённых мера-прыемстваў аддзела адукацыі рай-выканкама.

Асаблівая падзяка Наталлі Пацянкоўскай, мастацкаму кіраў-ніку Цэнтра, крэаытыўнай аўтар-цы многіх цікавых мерапрыем-стваў, якія годна аздабляюць афі-шу Верхнядзвінскага раённага цэнтра культуры і народнай твор-часці. Нават ў такі няпросты час, калі кантактаваць людзі змушаны абмежавана і значная частка пра-цы перайшла ў анлайн-рэжым.

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск;

Наталля Пацянкоўская,

мастацкі кіраўнік Цэнтра культуры і народнай творчасці.

 

З 2010 года ў пашпарты грамадзян Беларусі не ставяцца тыпавыя штампы па-беларуску

Ліст Міхася Варанца міністру ўнутраных спраў Юрыю Караеву

19 траўня 2020 года

 

Спадар міністр!

З 2010 года ў пашпарты грамадзян Беларусі не ставіцца тыпавы штамп аб рэгістрацыі па месцы жыхарства на беларускай мове. Штампа па-беларуску няма. Міні-стэрства ўнутраных спраў не зацвердзіла.

30 кастрычніка 2018 года Алена Анісім — старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і тагачасны дэпутат Палаты прадстаўнікоў — звярнулася да прэм’ер-міністра Сяргея Румаса з лістом «Аб забеспячэнні моўных правоў грамадзян Беларусі». У лісце Анісім, у тым ліку, паведаміла старшыні ўрада: «Іншыя грамадзяне скардзяцца на тое, што адсутнічаюць… штампы аб рэгі-страцыі па месцы жыхарства на дзяржаўнай беларус-кай мове». Я, Міхаіл Варанец, быў сярод гэтых іншых грама-дзян, на якіх спаслалася Алена Анісім.

Праз месяц Алена Анісім і я ў ліку іншых грамадзян атрымалі адказ, падрыхтаваны Міністэрствам юстыцыі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў, за подпісам міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага: «У мэтах выканання даручэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2018 г. № 05/149-37/12693р Міністэрства юстыцыі сумесна з зацікаўленымі разгледзела Ваш зварот ад 30 кастрычніка 2018 г. № 45, які датычыцца выкарыстання ў заканадаўстве беларускай мовы, і паведамляе наступнае. З улікам роўнасці прававога статуса моў, у заканадаўстве не ўтрымліваецца норм аб абавязковасці прыняцця нарматыўных прававых актаў на адной ці другой з дзвюх дзяржаўных моў. Абавязкаў прымаць усе нарматыўныя прававыя акты на абедзвюх дзяржаўных мовах у заканадаўстве таксама не існуе. Згодна з часткай другой артыкула 54 Закона ад 10 сту-дзеня 2000 года «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» нарматыўны прававы акт прымаец-ца (выдаецца) ўпаўнаважаным на тое органам (служ-бовай асобай) на беларускай і (або) (выдзелена мною — М.В.) рускай мовах».

У перакладзе з канцылярскай мовы сумесны адказ двух міністраў трэба разумець так: «У тэксце закона ёсць злучнік «або», узяты ў дужкі — «(або)», таму штамп у пашпарт можа быць: па-беларуску; па-беларуску і па-руску; па-руску. Міністэрства ўнутраных спраў за Міхаіла Варанца рашыла — у пашпарце Міхаіла Варанца мусіць стаяць штамп аб рэгістрацыі па месцы жыхарства па-руску».

Тагачасны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, які па даручэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2018 года № 05/149/37/12693р разгледзеў зварот Алены Анісім і падрыхтаваў гэты сумесны адказ, не мае рацыі. У Канстытуцыі Беларусі няма злучніка «або», узятага ў дужкі — «(або)», а ёсць артыкул 50 («Кожны мае права карыстацца роднай мовай») і ёсць артыкул 137 («Кансты-туцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выда-юцца на падставе і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь. У выпадку разыходжання закона, дэкрэ-та або ўказа з Канстытуцыяй дзейнічае Канстытуцыя»).

Названая ў сумесным адказе двух міністраў норма закона — частка другая артыкула 54 Закона ад 10 студзеня 2000 года «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» — разыходзіцца з Канстытуцыяй, бо ўтрымлівае ў сабе злучнік «(або)», таму ў дадзеным выпадку дзейнічае Канстытуцыя і Міністэрства ўнутраных спраў абавязана зацвердзіць штамп аб рэгістрацыі па месцы жыхарства і па-беларуску.

Зыходзячы з вышэйвыкладзенага і згодна з артыку-лам 17 Канстытуцыі, артыкулам 50 Канстытуцыі, часткай другой артыкула 59 Канстытуцыі, часткай першай і часткай другой артыкула 137 Канстытуцыі ПАТРАБУЮ: Зацвер-дзіць штамп у пашпарт аб рэгістрацыі па месцы жыхарства па-беларуску.

Міхаіл Варанец.

 

МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ДЭПАРТАМЕНТ ПА ГРАМАДЗЯНСТВЕ І МІГРАЦЫІ

вул. Гарадскі Вал, 4, 220030, г. Мінск

тэл/факс (017) 218 72 36, 218 76 02

 

27.05.2020 № 40/21В-2719

Варанцу М.А

вул. Косаўскі тракт, 118-56

231792, г. Слонім

Гродзенская вобласць

 

Ваш зварот па пытанні прастаўлення ў пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь штампа аб рэгістрацыі па месцы жыхарства разгледжаны ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Паведамляем наступнае.

Згодна з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26.01.1990 «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» у Рэспубліцы Беларусь мовамі справаводства і дакументацыі, а таксама мовамі ўзаемаадносін дзяржаўных органаў і іншых арга-нізацый з’яўляюцца беларуская і (або) руская мовы.

Аналагічны парадак прыняцця і апублікавання нарматыўных прававых актаў на беларускай і (або) рускай мовах прадугледжаны артыкулам 54 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2000 «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фарму-лярах, афіцыйных бланках дзяржаўных органаў і іншых арганізацый выконваюцца на беларускай і (або) рускай мовах.

Згодна з пунктам 18 Інструкцыі аб парадку арганіза-цыі работы падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў па выдачы, уліку, абмену, пры-знанню несапраўдным, канфіскацыі, захоўванню і зніш-чэнню пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, зацвер-джанай пастановай МУС Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2010 г. № 200, запісы і адзнакі ў пашпарце робяцца на беларускай або рускай мовах фіялетавым або чорным чар-ніламі (пастай).

Артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжана, што дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

У Рэспубліцы Беларусь на канстытуцыйным узроўні замацаваны роўны юрыдычны статус дзвюх дзяржаўных моў, і ніякіх прэферэнцый на заканадаўчым узроўні беларускай або рускай мове не даецца.

Штамп аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (у вы-падках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, — аб зняцці з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства) уносіцца ў пашпарт падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або сельскім (пасялковым) выка-наўчым камітэтам. Узор гэтага штампа зацверджаны паста-новай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2010 № 364 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення рэгістрацыйнага ўліку грамадзян па месцы жыха-рства і месцы знаходжання» (далей — пастанова МУС № 364).

Зыходзячы з вышэйсказанага, супрацоўнікі падраз-дзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў або сельскіх (пасялковых) выканаўчых камітэтаў пры ўнясенні штампаў і запісаў аб рэгістрацыі па месцы жыхар-ства дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэс-публікі Беларусь.

У сувязі з укараненнем у наступным годзе на тэры-торыі Рэспублікі Беларусь біяметрычных дакументаў, плас-тыкавай ідэнтыфікацыйнай карткі ў якасці дакумента, які сведчыць асобу, у шэраг нарматыўных прававых актаў бу-дуць унесены адпаведныя карэкціроўкі, у тым ліку і ў пастанову МУС № 364.

Разумеючы ўсю важнасць закранутых Вамі праб-лем, Міністэрства ўнутраных спраў плануе прапрацаваць пытанне аб вырабе дадатковых (дубліруючых) штампаў на беларускай мове і ўнясенне ў пашпарт грамадзяніна Рэспу-блікі Беларусь адзнак як на рускай, так і на беларускай мовах.

У выпадку нязгоды з адказам Вы маеце права аб-скардзіць яго ў судзе ў адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Намеснік начальніка Дэпартамента

П.А. Хрышчановіч.

 

Каментар Міхася Варанца да адказу з Міністэрства ўнутраных спраў

 

  1. Адказ з МУС паказвае, што новы міністр Кара-еў Юрый Хаджымуратавіч у стаўленні да беларускай мовы нічым не лепшы за свайго папярэдніка. У лістапа-дзе 2015 года выканавец абавязкаў начальніка Дэпар-тамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі М. Грыб пісьмова абяцаў жыхарцы Гродна: «Разумеючы ўсю важнасць закранутых Вамі праблем, МУС гатова сумесна з Міністэрствам юстыцыі прапрацаваць пытанне ўнясення ў пашпарт грамадзяніна Рэспуб-лікі Беларусь адзнак як на рускай мове, так і на бела-рускай». Чатыры гады МУС было «гатова» прапрацаваць пытанне, цяпер «плануе» прапрацаваць пытанне…
  2. 4 чэрвеня я напісаў ліст на імя новага прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, у якім абскардзіў рашэнне Міністэрства ўнутраных спраў ад 27 траўня 2020 года.

Папярэдні старшыня ўрада Сяргей Румас «вызна-чыўся» тым, што так і не падпісаў пастанову аб зацвер-джанні тыпавых дамоўных бланкаў на асноўныя жыл-лёва-камунальныя паслугі па-беларуску. Адно, што Мінжылкамгас тры месяцы таму накіравала даручэнне аблвыканкамам і Менскаму гарвыканкаму аб падрых-тоўцы дагавораў прадпрыемствамі ЖКГ на беларускай мове і іх заключэнні па патрабаванні спажыўцоў. Але! Такая саматужная беларусізацыя па патрабаванні, такі спосаб забеспячэння спажыўцам жыллёва-камуналь-ных паслуг магчымасці рэалізаваць сваё права кары-стацца беларускай мовай — няшчырыя, з душком. Ад-ным ужо на парозе разлікова-даведкавага цэнтра жыл-лёва-камунальнай гаспадаркі прапаноўваюцца зацвер-джаныя Саветам Міністраў тыпавыя дамовы на іх роднай рускай мове, другім — па патрабаванні… сама-тужныя! Беларус мусіць гаўкнуць, і тады, можа быць, яму кінуць костку… абгрызеную.

Пабачым, што адкажа новы старшыня ўрада і наконт штампа ў пашпарт і наконт саматужнай бела-русізацыі ў Міністэрстве ЖКГ.

  1. Нават сярод нерусіфікаванай, неасіміляванай катэгорыі нашых грамадзян некаторыя недаацэньваюць моўны аспект, маўляў, не так важна, што, напрыклад, тыпавыя штампы ў пашпарт і тыпавыя дамовы на асноў-ныя жыллёва-камунальныя паслугі зацверджаны толькі па-руску. Затое, як бачым, міністры беларускага ўрада лічаць інакш. Прызнаюся, сам не чакаў, што Савет Міністраў Беларусі так люта будзе адбівацца ад тыпавых дамоў па-беларуску, нібыта тыпавыя дамовы — апошні, не засмечаны беларускай мовай бастыён і кіраўнік апо-шніх герояў апошняга бастыёну Сяргей Румас звярта-ецца да знясіленых беларускамоўнай аблогай абарон-цаў-міністраў са словамі: «Вялікая руская мова, а ад-ступаць няма куды — ззаду Масква!»
  2. Што рабіць у такіх умовах ці нічога не рабіць, кожны вырашае сам за сябе.

Вацлаў Гавел, дысідэнт у сацыялістычнай Чэха-славаччыне, у сваім эсэ «Сіла бяссільных» (1978 г.), заклікаў імкнуцца жыць у праўдзе, жыць у ладзе са сваім сумленнем. Паводле Гавела, спроба чалавека «жыць у праўдзе» спачатку можа абмежавацца толькі тым, што «пэўныя рэчы ён проста не робіць: …не ходзіць на выбары, якія не лічыць выбарамі; не хавае перад начальствам сваіх поглядаў. Такім чынам, ягоная адвага можа абмежавацца «толькі» адмовай выконваць некаторыя патрабаванні сістэмы (і гэта зусім не мала!)».

Хай кожны чытач «Нашага слова» адмовіцца выканаць патрабаванне сістэмы падпісаць тыпавыя дамовы па-руску! Хай кожны чытач «Нашага слова» адмовіцца выканаць патрабаванне сістэмы мець у пашпарце штамп па-руску! Лічу, гэта зусім не мала!

5 чэрвеня 2020 года.

 

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

На пытанне «Прадстаўнікі якіх груп інгэлігенцыі, на ваш по-гляд, найбольш актыўна сёння ўдзельнічаюць у адраджэнні бела-рускай мовы?» 91,16% студэнтаў беларускага аддзялення і 86,82% студэнтаў расейскага аддзялення адказалі: «Пісьменнікі і паэты». На апошнім месцы аказаліся кампазі-тары, дзеячы кіно. Іх назвалі толькі 2% студэнтаў у адказе на гэтае пы-танне. Тут студэнты адлюстравалі сапраўднае становішча. Апроч пісьменнікаў, паэтаў іншыя атра-ды беларускай інтэлігенцыі пакуль што вельмі слаба ўдзельнічаюць у адраджэнні беларускай мовы. Гэты папрок можна зрабіць вы-кладчыкам ВНУ (30-40% іх назва-лі), вучоным (11-17% студэнтаў іх адзначылі), тэатральных дзеячаў (17-23% студэнтаў прызналі іх удзел у гэтай справе). Галоўная маса беларускай інтэлігенцыі па-куль што знаходзіцца ў летаргіч-ным сне, іх мысленне моцна звя- зана расейскай мовай. Матчына мова знаходзіцца ў замкнутых глы- бокіх падвалах іх чалавечай памяці. Патрабуецца нейкі час, каб яна вы-йшла на паверхнасць памяці і вы-цесніла адсюль чужую мову, і ста-ла ў першым шэрагу штодзённага выкарыстання.

Аднабаковыя веды паказалі студэнты ў галіне сучаснага бела-рускага мастацтва. На пытанне «Назавіце, калі ласка, імёны су- часных беларускіх мастакоў, рэ-жысёраў, акцёраў» яны назвалі ар-тыстаў беларускага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы С. Станюту, В. Манаева, З. Белахвосцік, Г. Ма-караву, а таксама мастака М. Са-віцкага. Але ў Беларусі ёсць тале-навітыя артысты ў другіх тэатрах, асабліва ў Вялікім тэатры оперы і балета, ёсць усяму свету вядомы рэжысёр-балетмайстар Елізар’еў, ёсць маладыя вялікія мастакі, такія як браты Кашкурэвічы, С. Гумі-леўскі, Марачкін, Малевіч і іншыя.

Слабыя веды студэнтаў у гэтай галіне культуры гавораць аб тым, што студэнты-філолагі рэдка ходзяць у тэтры, не наведваюць мастацкія выставы, мастацкія музеі, якія сёння часта абнаўля-юць экспазіцыі, выстаўляюць кар-ціны тых мастакоў, пра якіх раней было забаронена гаварыць. Вель-мі багатую інфармацыю аб мас-тацтве Беларусі даюць сёння мас-тацкія музеі іх наведвальнікам.

Больш глыбокія і шырокія веды студэнты паказалі ў разумен-ні сродкаў і носьбітаў нацыяналь-най самасвядомасці. Перш за ўсё яны правільна назвалі сённяшняга носьбіта беларускай нацыяналь- най самасвядомасці. На пытанне «Хто, на ваш погляд, з’яўляецца перш за ўсё носьбітам нацыяналь-най самасвядомасці» яны напі- салі: «Мастацкая інтэлігенцыя, вы-кладчыкі ВНУ, навуковая інтэлі- генцыя, сяляне». Пры гэтым 77,52% студэнтаў абодвух ад-дзяленняў такім носьбітам назвалі мастацкую інтэлігенцыю, 58,50% студэнтаў беларускага аддзялен-ня; 41,86% студэнтаў расейскага аддзялення назвалі выкладчыкаў ВНУ; толькі адпаведна 33,33% і 40,31% студэнтаў назвалі сялян. Сёння сапраўды творчая інтэлі- генцыя, асабліва пісьменнікі, з’яў-ляюцца носьбітам і прапаганды-стам нацыянальнай самасвядома-сці. Але ж у гаротнай Беларусі, пе-ранёсшай 400-гадовае ярмо аку-пантаў, першыя 200 гадоў поль- скіх, а апошнія 200 гадоў — расейс-кіх, галоўным носьбітам нацыя-нальнай свядомасці заўсёды заста-валіся сяляне: тут ва ўсе часы за-хоўвалася беларуская мова, ад-куль і пайшоў у сучасных пар- такратаў і іх слуг выраз “беларус-кая мова — гэта мужыцкая мова”, тут заусёды і сёння таксама захоў-ваюцца нацыянальныя беларус-кія традыцыі, звычаі, песні, танцы, наогул кажучы — нацыянальны быт і культура.

Правільна студэнты назвалі і тыя сродкі, якія найбольш са-дзейнічаюць росту нацыянальнай самасвядомасці. З гамы 8 прапана-ваных анкетай адказаў на пытанне «Што, на ваш погляд, вельмі са-дзейнічае росту нацыянальнай свядомасці 82,31% студэнтаў бела-рускага аддзялення назвалі «Веды гісторыі свайго народа» і 76,19% з іх — «Веды нацыянальнай мовы». Адпаведна студэнты расейскага аддзялення — 75,19% і 48,84%. У яка-сці іншых сродкаў, якія назвала амаль палова студэнтаў, былі палі-тычны суверэнітэт Рэспублікі (бе-ларусы) і вольнае развіццё куль-туры свайго народа (расейцы). Як бачым, спецыфіку рэспублікі больш адчуваюць і разумеюць студэнты-беларусы. Яны больш прыдаюць значэнне такім факта-рам у справе беларускага адра-джэння, як мова і палітычны суве-рэнітэт.

Добрае веданне праблемы нацыі выявілі студэнты ў сваіх ад-казах на пытанне “Якія прыкметы, на вашу думку, з’яўляюцца галоў-нымі пры вызначэнні той ці іншай нацыі” яны адышлі ад традыцый-ных сталінскіх прыкмет нацыі і на-звалі тыя прыкметы, якія сапраўды мае нацыя, незалежна ад таго, дзе яна жыве, прыкметы, якія выкары-стоўваюцца вучонымі ўсяго свету пры азначэнні нацыі. На першае месца яны паставілі такія прык-меты як агульная мова (65% сту-дэнтаў беларускага аддзялення і 41,6% рускага аддзялення) гэта назвалі: “наяўнасць нацыянальнай свядомасці (64% студэнтаў бе-ларускага аддзялення, 55% рус-кага аддзялення гэта адзначылі) «агульная культура» (60% беларус-кага адцзялення, 65,9% рускага аддзялення), «агульная гісторыя» (44% і 51,9%). Названы былі і прыкметы нацыі вядомыя студэн-там са школьнай лаўкі: “агульная тэрыторыя”, «агульная эканомі-ка», «нацыянальная дзяржаў-насць». Але гэтыя прыкметы ад-значылі ў анкеце 8-16% студэнтаў. Усё гэта паказвае, што студэнты паступова выблытваюцца з духоў-най павуціны, якая ахутала іх свя-домасць у школе, дзе ў час іх ву-чобы панавала марксісцкая ідэа-логія.

Вельмі смела ацанілі сту-дэнты ўзровень ведаў беларускай культуры сваіх выкладчыкаў. На пытанне анкеты «Ацаніце, калі ласка, узровень ведаў беларускай культуры вашых выкладчыкаў» 42,18% студэнтаў беларускага аддзялення і 35,66% студэнтаў ра- сейскага аддзялення напісалі “ся-рэдні” толькі 38,78% беларусістаў і 28,68% русістаў адзначылі «вы-сокі». А паколькі значная коль-касць адмовілася ад ацэнкі, то мо-жна рабіць вывад, што сітуацыя сапраўды дрэнная: на факультэце беларускай філалогіі выкладчыкі дрэнна ведаюць беларускую куль-туру. Ёсць над чым задумацца не толькі кіраўніцтву факультэта, але і кіраўніцтву ўніверсітэта.

Усё вышэйпададзенае дае права зрабіць выснову, што фар-міраванне беларускай нацыяна-льнай самасвядомасці ў студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ад-бываецца, аднак тэмпы гэтага пра-цэсу марудныя, а сама гэтая сама-свядомасць пакуль што нізкая. Больш высокі ўзровень нацыяна-льнай самасвядомасці ў студэнтаў беларускага аддзялення (у параў-нанні са студэнтамі расейскага аддзялення, а на апошнім аддзя-ленні на першым курсе многа вы- шэй нацыянальная самасвядо-масць, чым на чацвёртым курсе.

Пададзены вышэй матэ-рыял дазваляе зрабіць наступныя практычныя рэкамендацыі:

  1. Максімальна вызваліць факультэт ад выкладчыкаў, якія не адпавядаюць сучасным патраба-ванням, вынікаючым з законаў аб рэфарміраванні вышэйшай шко-лы Беларусі.
  2. Для ўсіх выкладчыкаў факультэта арганізаваць на факу-льтэце курсы па вывучэнні куль-туры і гісторыі Беларусі перыяцу Вялікага Княства Літоўскага (ХІV-ХVІІІ стагоддзі), г.зн. да захопу Бе-ларусі расейскім імперыялізмам.
  3. Павялічыць у вучэбным плане факультэта колькасць гадзін па прадметах «Гісторыя Беларусі», «Культура Беларусі», асабліва перыяду ХІV-ХVIII стагоддзяў.
  4. Увесці на факультэце парадак планавых паходаў студэн- таў усіх курсаў на спектаклі бела-рускіх тэатраў, у музеі, на ўсе вы-ставы беларускіх мастакоў.

 

  • 2. Нацыянальна-культурнае адраджэнне і студэнцкая моладзь

(Вынікі даследавання на філалагічных факультэтах Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта)

 

Своеасаблівым індыката-рам нацыянальнай самасвядома-сці з’яўляюцца сапраўды глыбокія веды мовы, гісторыі і культуры сва-йго народа. Якія ж веды беларус-кай мовы ў студэнтаў БДПУ? 87,8% рэспандэнтаў факультэта беларускай філалогіі і 42,1% — рус-кай філалогіі лічаць, што добра валодаюць беларускай мовай. Прычым прыкметна, што на факу-льтэце беларускай філалогіі і ку-льтуры чым вышэй курс, тым леп-шыя веды беларускай мовы. На факультэце рускай філалогіі назі-раецца такая тэндэнцыя: чым вы-шэй курс, тым больш слабыя веды беларускай мовы.

На кантрольнае пытанне анкеты «Якой мовай Вы валодаеце сёння вельмі добра?» 79,3% сту-дэнтаў факультэта беларускай фі-лалогіі адказалі, што і беларускай, і рускай, а большасць (58,9%) сту-дэнтаў факультэта рускай філалогіі лічаць, што толькі рускай. Пры-чым на факультэце рускай філа-логіі як беларускай, так і рускай мовай лепш валодаюць студэнты беларускай нацыянальнасці.

Якое ж жаданне сёння ў рэспандэнтаў вывучаць беларус-кую мову? Нягледзячы на тое, што на факультэце беларускай фі-лалогіі добрыя веды беларускай мовы, там і вельмі высокі працэнт (87,8%) жадаючых удасканальваць гэтыя веды, прычым гэтае жадан-не вышэй на старэйшых курсах. На нашу думку, гэта звязана з тым, што разам з грамадзянскай свя-домасцю да будучага спецыяліста-філолага прыходзіць і ўсведам-ленне таго, як мала ён ведае аб сва-ім родным краі, яго мове, гісторыі, культуры. На факультэце рускай філалогіі назіраецца такая тэндэн-цыя: чым вышэй курс, тым меншы працэнт жадаючых вывучаць бе-ларускую мову (79,2% — 1 курс, 48% — 3 курс). Прычым большасць рэспандэнтаў гэтага факультэта, рускіх па нацыянальнасці, адка-залі, што яны будуць вывучаць бе-ларускую мову толькі ў тым вы-падку, калі гэтага будзе патра-баваць іх будучая прафесія. Безу-моўна, сёння многім студэнтам факультэта рускай філалогіі ўяў-ляецца, што веданне беларускай мовы ім не патрэбна, паколькі ёй няма прымянення. I для гэтага ёсць усе падставы. Па-першае, на факультэце рускай філалогіі такія дысцыпліны, як «сучасная бела-руская мова» і «гісторыя беларус-кай культуры» чытаюцца толькі на першых курсах. Па-другое, Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь многімі дзяржаўнымі ўстановамі ці зусім не выконваецца, ці выкон-ваецца фармальна. Дадатковае сведчанне таго — наша даследа-ванне. Большасць рэспандэнтаў факультэта беларускай філалогіі лічыць, што дзейнасць беларус-кага ўрада і Вярхоўнага Савета больш не спрыяе, чым спрыяе вы-кананню Закона аб мовах (51,2% — дзейнасць урада, 48,8% — дзей-насць ВС). Прычым, больш нізка ацанілі дзейнасць урада і Вярхоў-нага Савета старшакурснікі.

Многія студэнты факуль-тэта рускай філалогіі таксама ад-моўна ацанілі дзейнасць урада і Вярхоўнага Савета ў гэтым накі-рунку.

Але ж значная колькасць студэнтаў (33,5% — дзейнасць ура-да, 32,7% — дзейнасць Вярхоўнага Савета) выбрала нейтральную па-зіцыю «Не магу адказаць». Тлума-чэнне, на наш погляд, гэтаму наступнае: будучыя настаўнікі і выкладчыкі рускай мовы і літара-туры добра ўсведамляюць, што сённяшняя дзейнасць многіх дзяр-жаўных структур, асабліва ўрада, больш спрыяе фарміраванню рускай нацыянальнай самасвядо-масці, чым беларускай. Менавіта па-гэтаму большасць з іх (82,2%) лічыць, што ў Рэспубліцы Бела-русь павінна быць дзве дзяржаў-ныя мовы. Прычым крыўдна, што і перважная большасць бела- русаў гэтага факультэта таксама за двухмоўе.

Зусім іншыя адказы на фа-культэце беларускай філалогіі. 81,7% рэспандэнтаў сцвярджакць, што ў Рэспубліцы Беларусь павін-на быць адна дзяржаўная мова — беларуская, 7,3% — за двухмоўе.

Кожнае пытанне анкеты прадугледжвала і асабістыя, во-льныя адказы і разважанні рэспан-дэнтаў. Дык вось, на факультэце беларускай філалогіі былі наступ-ныя адказы па праблеме двух-моўя: «Калі дзяржава Беларусь, то і мова беларуская», «Беларуская мова павінна быць адзінай дзяр-жаўнай без усялякіх там гістарыч-ных абставін», «Трэба паступова ад двухмоўя пераходзіць да бела-рускай дзяржаўнай мовы».

Цікавыя адказы, на нашу думку, атрыманы на пытанне ан-кеты «Што для Вас азначае паняц-це «родная мова»? На факультэце беларускай філалогіі былі, у ас-ноўным, наступныя адказы:

— родная мова — гэта мова маёй нацыянальнасці — 67,1%;

— гэта мова, з якой я звязваю будучыню сваёй дзяржавы — 63,4%;

— гэта мова, на якой ства-ралася культура маёй Радзімы — 47,6%;

— гэта дзяржаўная мова — 36,6%;

— гэта мова, на якой гаво-раць у маёй сям’і — 19,5%. Прычым прыкметна, што чым вышэй курс, тым большая колькасць студэнтаў усведамляе, што родная мова — гэта дзяржаўная мова.

На пастаўленае пытанне анкеты аб роднай мове былі і во-льныя адказы студэнтаў, такія як:

«Родная мова — гэта сродак аб’яднання нацыі»;

«Родная мова — гэта мова, на якой я размаўляю ўсё свядомае жыццё»;

«Родная мова — гэта мая любімая мова»;

«Родная мова — гэта будучая самастойнасць і працвітанне».

На факультэце рускай філа-логіі на пытанне аб «роднай мове» атрыманы наштупныя адказы:

— родная мова — гэта мова маёй нацыянальнасці»- 59,8% ;

— гэта мова, на якой ствара-лася культура маёй Радзімы — 33,6%;

— гэта дзяржаўная мова — 26,2%;

— гэта мова, на якой гаво-раць у маёй сям’і — 21,5%;

— гэта мова, з якой я звязваю будучыню сваёй дзяржавы —  14,0%.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Успамін пра выбітных асобаў, звязаных з Жыровічамі  і Слонімшчынай

Сярод новых выдан-няў, прысвечаных 500-годдзю Жыровіцкага манастыра, чы-тач упадабае кнігу гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына «Цяпло Жыровіцкай святыні».

У нарысах аўтара ад-люстравана не толькі гісторыя старажытнага манастыра, цу-датворнага абраза і святых крыніц, што выцякаюць з-пад алтара Успенскага сабора, але аповед ідзе пра славутых жыхароў Слонімскага краю, духоўна звязаных з Жырові-чамі.

Аўтар распавядае ў кнізе пра лёс беларускага свя-тара Серафіма Жыровіцкага, удзяляе старонкі педагогу, бібліёграфу і бібліятэка-знаўцу Яўгену Хлябцэвічу і яго брату Уладзіміру, распавядае пра славутых ураджэнцаў Слонім-шчыны — Кандрата Лейку, Галья-ша Леўчыка, Рыгора Акулевіча, Валянціна Таўлая і іншых, з пава-гай і любоўю ўзгадвае свайго на-стаўніка па БДУ, доктара філала-гічных навук, прафесара Алега Лойку, які нарадзіўся і жыў у Слоніме.

 

Падзвіжнік бібліятэчнай справы

 

Яўген Хлябцэвіч нарадзіў-ся 6 жніўня 1884 года ў вёсцы Жыровічы Слонімскага павета. Бацька яго Іван Андрэевіч быў адукаваным чалавекам, выкладаў грэцкую мову і латынь, потым арыфметыку і геаграфію ў Жыро-віцкім духоўным вучылішчы. Але яго галоўным клопатам была біб-ліятэка, дзе зберагаліся беларускія старажытныя кнігі з прыгожымі ілюстрацыямі і летапісы ў скура-ных вокладках. Іван Андрэевіч Хлябцэвіч складаў падрабязны каталог і ашчадна захоўваў гэтыя скарбы. У бібліятэцы часта бываў яго сын Яўген. Ён усё гэта бачыў на свае вочы і вучыўся ў бацькі, як трэба ведаць і шанаваць кнігі, даследваць гісторыю свайго краю.

У 1897 годзе сям’я Хлябцэ-вічаў пераехала ў вёску Кленікі Бе-льскага павета, дзе Іван Хлябцэвіч пачаў служыць святаром. Тут ён арганізаваў некалькі пачатковых школ, быў загадчыкам бясплатнай народнай бібліятэкі. А ягоны сын Яўген Хлябцэвіч у 1900 годзе скон-чыў Жыровіцкае духоўнае вучы-лішча, а пасля — Віленскую права-слаўную духоўную семінарыю. Жывучы ў Вільні Яўген Хлябцэвіч пазнаёміўся з беларускай інтэлі-генцыяй, падтрымліваў цесныя сувязі з рэдакцыямі беларускі га-зет «Наша доля» і «Наша Ніва», да-сылаў розныя допісы.

У 1906 годзе Яўген Хляб-цэвіч стаў студэнтам Юр’еўскага ўніверсітэта, а праз год перавёўся ў Пецярбурскі ўніверсітэт. Тут ён  рэдагаваў » Кніжны і бібліятэчны лісток» пе-цярбурскай газеты «Но-вая Русь», дзе дапамог на яе старонках друкавацца Янку Купалу. У 1919 годзе Яўген Хлябцэвіч  узнача-ліў бібліятэчнае аддзя-ленне Палітычнага ўпраў-лення Рэўваенсавета РСФСР, а пасля перайшоў у народны камісарыят асветы. З 1943 года Яўген Хлябцэвіч працаваў у Ма-скоўскім бібліятэчным інстытуце, шмат пісаў, аба-раніў кандыдацкую дысер-тацыю. У Маскве ён пра-жыў свае апошнія гады. Яго не стала ў кастрычніку 1953 года. Яўген Хлябцэвіч пакінуў успаміны пра беларускіх пісьмен-нікаў і палітыкаў, з якімі сябраваў.

 

Максім Бурсевіч вучыўся ў Жыровіцкай семінарыі

 

Знакаміты беларускі дзеяч, педагог і публіцыст Максім Бур-севіч нарадзіўся ў вёсцы Чамяры Слонімскага павета 9 жніўня 1890 года ў сялянскай сям’і беларусаў Тараса і Марыі. Яму і яго ста-рэйшаму брату ўдалося атрымаць адукацыю ў духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Пасля заканчэння семінарыі Максім паехаў у Ваў-кавыскі павет пераняць педагагіч-ны вопыт і знайсці працу. Там ён ажаніўся з Апалінарыяй Мацвее-вай, якая стала яго верным сябрам у нялёгкім жыцці. У 1925 годзе Максім Бурсевіч адкрыў у вёсцы прыватную школу. У пачатку 1920-тых гадоў Максім Бурсевіч пад-трымліваў сувязь з беларускімі ар-ганізацыямі ў Вільні. Ён пісаў артыкулы, фельетоны, гумарэскі, байкі, друкаваўся ў «Беларускай долі», «Змаганні», «Сялянскай праўдзе», «Савецкай Беларусі».

А праз пэўны час яго кан-дыдатура была вылучана Беларус-кім цэнтральным выбарчым камі-тэтам на пасла ў польскі сейм. У чэрвені 1925 года ён увайшоў у Пе-ршы актыў Беларускага пасоль-скага клуба, а праз год быў заліча-ны ў склад ЦК Беларускай сялян-ска-работніцкай грамады (БСРГ) і выбраны кіраўніком Цэнтраль-нага сакратарыята. Потым, як былы пасол, слонімец адбываў па-каранне ў турмах у Лукішках, Вронках, Каранова.

У 1931 годзе ў выніку абме-ну палітычнымі зняволенымі ён патрапіў у БССР. Максім Бурсевіч жыў у Менску і выконваў абавязкі кіраўніка аддзела культуры і навукі Дзяржплана БССР. Ён удзельнічаў у рабоце камісіі па выву-чэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. У другой палове 1933 года Максім Бурсевіч быў беспадстаўна абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме, а 9 студзеня 1934 года яго асудзілі да вышэйшай меры пакаран-ня, якая была заменена 10 гадамі зняволення. Пака-ранне Максім Бурсевіч ад-бываў на Салаўках і на бу-даўніцтве Беламора-Балты-йскага канала. 9 кастрыч-ніка 1937 года тройкай НКУС па Ленінградскай вобласці Максім Бурсевіч быў асу-джаны да вышэйшай меры пакарання, яго расстралялі 3 лістапада 1937 года, і толькі ў 1956 годзе ён быў пасмяротна рэабілітаваны па абодвух пры-судах.

 

Лёс аўтара нарысаў пра Жыровічы

 

Аляксандр Асіпчык нара-дзіўся 1 красавіка 1909 года ў вёс-цы Пляшкі Слонімскага павета ў сялянскай сям’і Восіпа і Паўліны Асіпчыкаў.  У лістападзе 1915 года сям’я Асіпчыкаў была адпраўлена ў Астрахань. У бежанстве жылося няпроста. Аляксандр хадзіў у шко-лу, скончыў там чатыры класы. Па сканчэнні Першай сусветнай вайны Асіпчыкі вя-рнуліся на радзіму.

У Слонім Аляксандр Асіп-чык з сястрой вя-рнуўся ў сакавіку 1922 года. Іх забраў Чырвоны Крыж у прытулак Жыро-віцкага манастыра. Адтуль дзяцей пе-равялі ў Варшаву, а потым — у Чанста-хова. У вёсцы Дварэц Аляксандр навучыўся сталяр-ству і пайшоў сама-стойна зарабляць на хлеб. Хутка яго паклікалі ў войска і накіравалі ў чац-вёрты полк лётчы-каў у Торунь на вайсковую службу. Пасля праходжання службы А. Асіпчык жыў у Вільні, а потым — у Лідзе. У 1940 годзе ён вярнуўся на родную Слонімшчыну і працаваў настаўнікам у вёсцы Акунінава.

Застаўшыся пасля Другой сусветнай вайны на эміграцыі, у 1947 годзе Аляксандр Асіпчык у Германіі арганізаваў Беларускае Жыровіцкае  праваслаўнае брац-тва, галоўнай задачай якога было захаванне праваслаўнай веры і традыцый хрысціянскай дабра-дзейнасці. Суполка аказвала дапа-могу сваім суродзічам на чужыне, апекавалася царкоўным жыццём, выдавала рэлігійную літаратуру на беларускай мове. У 1947 годзе ў Баварыі Аляксандр Асіпчык вы-даў сваю кніжку «Цудатворны абраз Жыровіцкае Божае Маці і Жыро-віцкі манастыр» і сам яе аформіў.

У 1950 годзе спадар Асіп-чык выехаў у ЗША, жыў у Нью-Ёрку, потым — у Таронта ў Канадзе, затым жыў і працаваў у Чыкага, Кліўлендзе, выдаваў на чужыне часопіс «Сіла веры» (1949-1965), друкаваўся пад псеўданімам Асі-повіч-Асіпчык, Слонімскі А., пад крыптанімам А-віч у эміграцый-ных газетах «Бацькаўшчына», «Беларус» і іншых. Апошнія гады Аляксандр Асіпчык правёў у г. Джэксан у ЗША.

Кнігу Сяргея Чыгрына мо-жна набыць у «Акадэмкнізе» ў Менску.

Падрыхтавала

Эла Дзвінская.

 

У шклоўскага краязнаўца Аляксандра Грудзіны творчы юбілей

Першые паведамленне на краязнаўчую тэму ў Аляксандра Грудзіны з’явілася 16 лютага 1980 года ў раённай газеце «Ударны фронт» пад назвай «Ветэран ў страі». З таго часу прайшло 40 гадоў.

На мінулым тыдні на ква-тэру да Аляксандра Грудзіны за-віталі яго бліжэйшыя сябры. На-года візіту — 40-годдзе краязнаўча-даследчай дзейнасці па вывучэн-ні мясцовай гістарычнай спадчы-ны. Безумоўна,  першае пытанне, на якое прыйшлося адказваць Аляксандру Пятровічу гэта: «Калі пачалася такая пільная ўвага да родных мясцін?».  Адказ на гэтае пытанне суразмоўца пачаў з ча-соў вучобы ў сярэдняй школе. У пачатку 60-х гадоў школа, дзе да-вялося вучыцца будучаму даслед-чыку, была адзіная двухпавярховая школа ў горадзе Шклове. Побач знаходзіўся былы будынак гарад-ской ратушы, які меў мясцовую назву «каланча». Кожны дзень, знаходзячыся на школьным двары, у навучэнцаў погляд міжволі суст-ракаўся з гэтым старажытным, паўразбураным будынкам з ве-жай. Унутраныя пакоі са скляпен-нямі, высокая вежа і цагляная му-роўка падзямелляў заўсёды вабіла і прыцягвала. Будынак, у асноў-ным, з’яўляўся нічыйчым, таму была магчымасць вольна наве-даць яго і «па-свойму» вывучаць. Аляксандр Пятровіч успамінаў: «У дзіцячай свядомасці мроіліся неверагодныя падзеі, якія нібыта тут павінны былі адбывацца ў мінулым. Сярод бітай цэглы і смецця вельмі хацелася «нешта» знайсці і даведацца аб якой — небудзь цікавай падзеі».

Потым была вучоба ў сель-скагаспадарчай акадэміі. На той час (1972 — 1977 гг.)  у акадэміі вучыліся студэнты з розных куткоў Беларусі, іншых рэспублік былога СССР, а таксама шмат студэнтаў з замежных краін. Безумоўна, за гады вучобы сярод студэнтаў не-аднойчы ўзнікалі самыя разна-стайныя спрэчкі, дыспуты, або проста пачыналася гаворка, дзе заўсёды можна была пачуць: «А вось у нашым горадзе», або «А вось у нашым раёне…» і потым суразмоўца паведамляў нешта ці-кавае са сваіх родных мясцін. Каб падтрымліваць размову, трэба было добра ведаць усё, што звяз-вала з тваім родным кутом. Аляк-сандр Пятровіч успамінаў «Іншы раз нават даводзілася ісці ў біблія-тэку і шукаць звесткі «пра Шклоў».

Пасля заканчэння акадэміі пачалася праца ў Шклове. Шклоў-ская раённая газета «Ударны фронт» заўсёды друкавала інфар-мацыю па гісторыі Шклоўшчыны. Асабліва цікавыя паведамленні рабілі ўжо сталыя мясцовыя края-знаўцы Лявон Анціпенка, Міхаіл Ільюшэнка, Іван Кулікаў, Іван Маісеяў. Знаёмства бліжэй з гэ-тымі цікавымі людзьмі міжволі паспрыяла захапленню, і Аляк-сандр Грудзіна таксама становіцца даследчыкам Шклоўшчыны. З ця-гам часу з’явілася жаданне па-спрабаваць сябе ў якасці аўтара. І вось 16 лютага 1980 года з’явіўся ў раённай газеце першы артыкул «Ветэран у страі». У сваю чаргу праз краязнаўства пачалося вы-вучэнне гісторыі, культуры, вера-вызнанняў беларускага народа. Гэта, таксама, дапамагло і палю-біць родную мову.

На пытанне: «Хто з’яўля-ецца Вашымі настаўнікамі?” пра-гучаў наступны адказ: «Сваімі настаўнікамі ў даследчыцкай пра-цы лічу былога рэдактара раённай газеты «Ударны фронт» Лявона Анціпенку і навукоўца, былога рэдактара альманаха «Магілёў-ская даўніна» Аляксандра Агеева».

Былі шматлікія іншыя пы-танні, успаміны з гісторыі Шклоў-шчыны і з асабістага жыцця. Удзе-льнікі сустрэчы абмяняліся дум-камі, меркаваннямі і прапановамі ў галіне турыстычна-краязнаўчай работы.

 

Гістарычная даведка: Аляксандр Пятровіч Грудзіна нарадзіўся 23 траўня 1954 года ў горадзе Шклове Магілёўскай воб-ласці. У 1977 годзе скончыў Бела-рускую сельскагаспадарчую ака-дэмію па спецыяльнасці інжынер — механік. Працаваў у Шклоўскай райаграпрамтэхніцы, вучэбным камбінаце, Шклоўскім райкаме КПБ. З 1991 года, выкладчык Шклоўскага дзяржаўнага прафе-сійнага ліцэя № 12.

Вынікам шматгадовай да-следчыцкай працы з’явілася аўтар-скія кнігі:

«І родныя сэрцу мясці-ны…» (некалькі нарысаў па гісто-рыі горада Шклова), якая пабачыла свет у 2007 годзе;

«Мой радавод, мая сям’я», якая пабачыла свет у 2011 годзе.

Асобныя  звесткі па гісто-рыі Шклоўшчыны ўвайшлі ў ін-шыя кнігі, краязнаўчыя зборнікі, альманахі, часопісы і іншыя перы-ядычныя выданні. Аўтарская пра-грамма «Шклоў — гісторыя і суча-снасць», разлічаная на вучняў ста-рэйшых класаў, зацвержана Магі-лёўскім абласным інстытутам па-вышэння кваліфікацыі і перапад-рыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў адукацыі 6.06.2002 года. Удзельнік стварэння пакоя баявой і працоўнай Славы Шклоў-скай райаграпрамтэхнікі і гіста-рычна — краязнаўчага музея Шкло-ўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 12. Неаднаразовы ўдзель-нік міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навукова — прак-тычных і краязнаўчых канферэн-цый. Удзельнік Першага з’езду беларусаў свету (Менск, 1993 год). Сябар ГА «Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Ска-рыны» і ГА «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошу-ковы клуб «ВІККРУ». Прозвішча згадваецца ў кнізе «Кто есть кто в Республике Беларусь». Том 1 (Наука и образование), Энцикло-педикс, Минск, 2001 год, С.186. Адзначаны падзякай Інстытута гісторыі  Нацыянальнай акалэміі навук Беларусі за захаванне і развіццё культурнай спадчыны Шклоўскага краю (2018 год).

Рыгор Кастусёў,

сябар Шклоўскай раённай арганізацыі ТБМ.

 

Навіны Германіі

Магчымасць для беларусаў: жадаеш вучыцца ў ВНУ ФРГ — удзельнічай у конкурсе

У беларускіх студэнтаў з’яві-лася магчымасць прайсці навучанне ў ВНУ Германіі. Для гэтага неабходна быць актыўным і добра ведаць нямец-кую мову.

Таварыства студэнцкіх абме-наў з Цэнтральнай і Усходняй Еўро-пай (GFPS) праводзіць чарговы кон-курс, пра рэалізацыю якога распавёў DW Дзяніс Фрыдрых, прэс-сакратар адборачнай камісіі GFPS.

 

Стыпендыя на адзін семестр

Стыпендыяльную праграму для студэнтаў з Беларусі GFPS рэалі-зуе ўжо 15 гадоў. За гэты час наву-чэнцам беларускіх ВНУ было прад-стаўлена каля 60 стыпендый. Цяпер праводзіцца адборачны конкурс кан-дыдатаў на зімовы семестр 2020/2021.  Праўда, з-за пандэміі зімовы семестр сёлета пачнецца не 1 кастрычніка, як раней, а 1 лістапада.

— Стыпендыя GFPS падаецца на адзін семестр. У якасці нашых фун-датараў выступаюць розныя нямец-кія фонды і арганізацыі, і колькасць стыпендый залежыць ад таго, колькі GFPS атрымоўваецца сабраць срод-каў. Сёлета, напрыклад, на летні се-местр стыпендыю атрымала толькі адна студэнтка з Беларусі, але з-за пан-дэміі каронавіруса мы яе вучобу пе-ранеслі на зімовы семестр, — распавя-дае Дзяніс Фрыдрых.

 

Пры ўсебаковай падтрымцы

Як тлумачыць прэс-сакратар, па сваім памеры стыпендыя GFPS ад-павядае максімальнай стаўцы дзяр-жаўнай стыпендыі-пазыкі BAfоG. Гэта каля 800 еўра ў месяц. GFPS так-сама бярэ на сябе аплату медыцынскай страхоўкі, гасіць збор, які кожны сту-дэнт абавязаны аплачваць перад па-чаткам новага семестра, і пакрывае выдаткі на дарогу з Беларусі ў Герма-нію і назад. Але за арэнду жылля студэнт павінен плаціць сам.

— За стыпендыятам з Беларусі загадзя замацоўваецца т’ютар. Ён сустракае свайго падапечнага ўжо па прыбыцці таго ў Германію — на вакзале ці ў аэрапорце — і на працягу першых тыдняў апякуе прыбылага ўвесь час, няхай гэта будзе дапамога ў пошуку жылля, паходы па інстанцыях, ад-крыццё рахунку ў банку, візіт у пры-ёмную камісію ці паход да лекара, — падкрэслівае суразмоўца.

Па яго словах, пераможца кон-курсу сам выбірае нямецкую ВНУ і факультэт, дзе яму хацелася б вучыц-ца. Як адзначае Фрыдрых, большасць стыпендыятаў з Беларусі аддаюць перавагу такім кірункам, як нямецкая мова і германская філалогія, лінгві-стыка, эканоміка, культуралогія. Другая па колькасці група — гэта тыя, хто жадае вывучаць інжынерныя навукі, архітэктуру, фізіку, хімію, а таксама мастацтва.

 

Патрабаванні да кандыдатаў

Прэтэндэнтам на стыпендыю GFPS неабходна выканаць цэлы шэ-раг умоў. Так, спашукальнік павінен быць студэнтам адной з беларускіх ВНУ і мець грамадзянства Беларусі. Пры гэтым студэнтам выпускных курсаў GFPS стыпендый не падае. Ад кандыдата таксама патрабуюць прад-ставіць сертыфікат, які пацвярджае яго добрыя веды нямецкай мовы.

Наступная ўмова — беларускі студэнт павінен пераканаць адборач-ную камісію ў тым, што ён сур’ёзна цікавіцца Германіяй: яе грамадскім жыццём, культурай, палітыкай, эка-номікай, а таксама палітычнымі працэ-самі ў Еўрасаюзе. А яшчэ спашука-льнік павінен даказаць добрую паспя-ховасць: для гэтага яму неабходна паказаць выпіс з заліковай кніжкі.

— Прэтэндэнту на нашу сты-пендыю трэба паказаць, што ён ак-тыўна ўдзельнічае ў грамадскім, са-цыяльным і культурным жыцці сваёй краіны. Так што апроч іншых даку-ментаў, да рэзюмэ трэба прыкласці рэкамендацыю якой-небудзь грамад-скай арганізацыі ці грамадзянскай ініцыятывы або спасылкі на публі-кацыі, дзе распавядаецца пра яго гра-мадскую дзейнасць. Ад спашукальні-каў, пра якія нам ужо вядома з СМІ, мы гэтага не патрабуем. Дарэчы, той, хто не прайшоў конкурс, можа па-спрабаваць свае сілы ў наступны раз, — удакладняе Дзяніс Фрыдрых.

 

Ва ўмовах пандэміі каронавіруса

Пандэмія каронавіруса не ма-гла не адбіцца на нямецкіх ВНУ. У перыяд летняга семестра, які доў-жыцца ў Германіі з красавіка па вера-сень, ВНУ перайшлі на дыстанцыйнае навучанне.

— Мы спадзяёмся, што падчас зімовага семестра студэнтам не пры-йдзецца вучыцца дыстанцыйна, што ўсе лекцыі і семінары будуць пра-ходзіць у аўдыторыях. Мы надаём вялікае значэнне таму, каб нашы сты-пендыяты наведвалі ўніверсітэцкія бібліятэкі, бралі ўдзел у калоквіюмах, былі задзейнічаны ў працы ў камандзе, каб пры выкананні хатніх заданняў і кантрольных работ яны маглі без пра-блем звярнуцца па параду і тлумачэнні па тых ці іншых пытаннях да адна-курснікаў і выкладчыкаў — ужывую, а не анлайн. Гэта вельмі важна, — пад-крэслівае Дзяніс Фрыдрых.

Па яго словах, першарадная задача стыпендыяльнай праграмы GFPS — заахвоціць студэнтаў да таго, каб яны актыўна ўдзельнічалі ў гра-мадскім жыцці ўніверсітэта, абмень-валіся з іншымі студэнтамі культур-ным досведам, не баяліся весці дыс-кусіі па самых розных пытаннях, каб як мага лепш пазналі Германію, а таксама распавядалі іншым пра сваю краіну.

 

Імпульс на ўсё жыццё

Амаль у кожным буйным го-радзе Германіі, няхай гэта будзе Бер-лін, Гамбург, Мюнхен, Кёльн, Бон, Лейпцыг, Дрэздан, у GFPS ёсць свае прадстаўнікі — групы куратараў-на-стаўнікаў, якія аказваюць падтрымку стыпендыятам. На працягу семестра яны арганізуюць са стыпендыятамі, сярод якіх, апроч беларусаў, прад-стаўнікі Украіны, Польшчы і Чэхіі, а таксама немцы, якія вырашылі пра-йсці навучанне ва ўсходнееўрапейскіх ВНУ, некалькі сустрэч — як правіла, напачатку, у сярэдзіне і ў канцы наву-чання.

Па словах Дзяніса Фрыдрыха, падчас гэтых сустрэч завязваюцца новыя знаёмствы, якія нярэдка пера-цякаюць у моцнае сяброўства.

DW.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА БАРЫСА САЧАНКІ

(15.05.1936 — 5.07.1995)

У кнігах, што сабраў ты, Беларусь жыве,

Змагаецца, святкуе, плача і пяе,

І мае Бога і ў касцёле, і ў царкве,

І шмат хто любіць, як жыццё,

найбольш яе,

 

Чым тую Беларусь, дзе ты даўно жывеш

І любіш, і кахаеш, быццам першы раз,

І кнігу прад сабой, нібы абраз, нясеш,

Нібыта праз агонь, праз ветравейны час.

 

У кнігу ты глядзіш, глядзіш, нібы ў вакно

Стагоддзяў, што прайшлі і што ідуць яшчэ.

І клічаш нас глядзець. А мы ўсё п’ем віно,

Яно, нібы агонь, але, як кроў, цячэ.

 

І ліпы ўжо цвітуць, і пчолы носяць мёд,

І ўжо, здаецца, гэтак будзе тут заўжды.

Але ў крыві ёсць лёд, ідзе да сэрца лёд,

Каб сэрца стала кропляй мёртвае вады.

 

І раптам за тваім вакном густы туман,

Ён светла з неба апусціўся на зямлю

Забраць тваё жыццё-прыпынены раман

На словах беларускіх:

«Беларусь люблю…»

 

Не толькі ў нашых кнігах Беларусь жыве,

Змагаецца, святкуе, плача і пяе,

І мае Бога і ў касцёле, і ў царкве,

І шмат хто любіць, як жыццё,

найбольш яе.

 

І ліпы зноў цвітуць, і пчолы носяць мёд,

І ўжо так будзе тут і заўтра, і заўжды.

І ў нашых сэрцах парастане мёртвы лёд,

І ў сэрцах будзе возера жывой вады.

11.10.2008 г.

 

БАЛАДА ГЕНАДЗЯ БУРАЎКІНА

(28.08.1936 — 30.05.2014)

 

Ізноў пачаўся дзень з малітвы за Айчыну,

Якая ёсць у нас, была і будзе вечна,

Дзе першы снег, нібыта маладая гліна,

А снег апошні, быццам попел недарэчны,

Што на траву зялёную з нябёс злятае

І ўміг знікае ў травах, дзе лятае тая

Пчала, якая быццам кропка залатая

З балады пра паэта, што не памірае,

Калі й памрэ, бо тут нам паміраць не нова

За Беларусь, якая снілася Купалу,

За вольнае, як Каліноўскі, наша Слова,

Што нашаю адвечнаю малітвай стала.

І ты паміж малітваю і калыханкай

Сябе распяў, каб Беларусь жыла, квітнела

І не была ніколі болей паланянкай,

Не раздзіралі груганы душу і цела

Людзей жывых

зямной часінай нелюдзімай.

І каб больш роднае ўжо не ішло на злом,

Ты молішся прад Богам і яго святлом:

«Магутны Божа, захіні маю Радзіму

Мудрасцю,

Спакоем,

I цяплом…»

30.05.2014 г.

 

БАЛАДА ВІКТАРА ТУРАВА

(25.10.1936 — 31.10.1996)

З экрана, нібыта з нябёсаў,

Сыходзіць балотны народ.

І нельга глядзець без слёзаў

На гэты біблейскі сыход.

І слёзы твае асвятляюць

Дарогу, якая вядзе

Туды, дзе ўжо не паміраюць,

Дзе ў вечнасці, нібы ў вадзе,

Жывуць і ўжо знаюць да скону,

Што гэта Еўропа — для нас.

І хай над крыжамі вароны

Лятаюць, як згублены час,

Дзе можна было ўжо адбыцца,

Даўно пра блуканні забыць,

Істужка, нібы бліскавіца,

Якую ўдалося злавіць,

Табе для Айчыны, народа,

А гэта вялікі народ,

Які ўчора выйшаў з балота,

Але не адрокся балот…

25.10.2008 г.

 

БАЛАДА МІХАСЯ СТРАЛЬЦОВА

(14.02.1937 — 23.08.1987)

 

Як сонца ў ранні напаўняе неба,

Ты ў вершы кроў пераліваў сваю.

Але каму сягоння гэта трэба?

Не ведаў ты, і я не ведаю.

І я стаю каля тваёй магілы,

Як ля ўзарванае стаю царквы.

Шапчу:

«Мой родны кут, як ты мне мілы…»

І шэпат чуецца палын-травы,

З якой не ўстаць ніколі і нікому,

Бо свет, як інквізіцыі касцёр,

Дзе ўсё згарае, як лісцё ля дома,

Дзе ты не жыў, дзе ты ляцеў да зор…

Тваё сягоння ў вершах б’ецца сэрца.

Я свечку, як жыццё сваё, палю,

І мы жывём, як дым у неба ўецца,

Як зоры ападаюць на зямлю.

5 — 7.04.2004 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА

(25.05.1937 — 20.09.2004)

…Імчыць цягнік праз вецер і туман,

З асенніх дрэў зрываючы лісцё,

Нібы агонь, якога больш няма

У сэрцы, што апалена жыццём

Не менш, чым ты самотаю віна

У цягніку, з якога не сыйсці

Жывым, бо ноч наперадзе — сцяна,

І неба ў зорках, быццам бы ў лісці

Апалым поле, дзе прайшоў цягнік,

А следам твой праз вецер і туман

Імчыць, і верш з душы, нібыта крык,

Ірвецца, а ў адказ плыве зіма

На хмарах, быццам сена на вазах

Там, у дзяцінстве, дзе агонь з вадой,

Дзе сонца нараджалася ў слязах

І падала слязою залатой

У травы, у якіх было жыццё

Самотнае, як на стале віно,

Як па-над цягніком тваім лісцё,

Дзе сёння ты і дзе няма даўно

Цябе…

20.09.2004 г.

 

БАЛАДА ПЯТРА ДРАЧОВА

(6.07.1937 — 8.05.2005)

 

Калючы дрот у нашае крыві,

Ён нам усім застаўся ад гадоў трыццатых.

І ты, як можаш, з ім так і жыві

Ці ты паэт, ці ты мастак, ці ты араты.

І ты малюеш, нібы рвеш драты,

Якімі нашы замкі, Храмы і курганне,

І час наш еўрапейскі залаты

Ад нас былі аддзелены, нібы світанне,

З якога пачынаецца жыццё

І дзень наш беларускі, як і мы, прыгожы…

З бяроз на сцежкі падае лісцё

І засыпае снег яго, як след варожы.

І пройдзе восень, і зіма міне,

І нашая вясна не задрамае ў лёдзе.

І дрот калючы мы парвём не ў сне,

І Беларусь у нашу кроў навечна зойдзе,

Дзе ты малюеш, нібы рвеш драты…

14.10.2008 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ КАПЫЛОВІЧА

(10.07.1937 — 24.02.2000)

«А што дасі ты Беларусі,

Каб вечнай Беларусь была?»

«Усё аддам! А перш нап’юся

З нябёсаў зорнага святла…» —

Гаворыш ты зусім цвяроза

І ў неба зорнае глядзіш:

«Жыццё маё — зямная проза,

Дзе то буран, то раптам ціш…»

 

І падае ў траву цыгарка,

Нібыта знічка з вышыні

Тваіх нябёс, дзе поўняй чарка,

І ўсё, нібы на далані,

Асветлена: «Бяры, сябрына,

З табой багаты я даўно!»

 

…І можна адабраць віно,

Ды застанецца нам Айчына,

Якую любіш ты, як маці,

І плачаш, і смяешся ў шчасці,

І слёз шчаслівых не хаваеш,

Як срэбра, што з душы ўсплывае…

 

Душа баліць, душа спявае,

Твая душа —  жывая…

9.09.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

«Няўжо гэта я намаляваў?!»

Пра Віцебск, як творчую Меку… Пра творчы і жыццёвы радавод… Пра вандроўны дух Драздовіча  і мастацкі свет Мі-колы Селешчука… Пра неба Ша-гала… Пра ўлюбёныя колеры і ўлюбёныя гарады…  Пра вечнае і чалавечнае… Пра мастацтва любіць  —  наша гутарка з талена-вітым віцебскім мастаком Эд-вардам Галуставым…

Гутарыць Эдуард Акулін, рэдактар часопіса “Верасень”.

 

Эдуард Акулін:

— Спадар Эдвард, для мно-гіх  прыхільнікаў беларускага вы-яўленчага мастацтва, у тым ліку і для мяне, вы з’яўляецеся, кажучы метафарычна, — tabula rasa… І я патлумачу чаму… Па запыце ў Гугле  «Эдвард Галустаў» выскок-вае спасылка на варонежскага бізнесоўца, які гандлюе сельска-гаспадарчай тэхнікай… Вы — не гандляр… Вы — вядомы мастак. У самым што ні на ёсць сапраў-дным сэнсе гэтага слова. Але, як гэта часта здараецца, — вы добра вядомы ў мастацкім свеце за межамі Беларусі, а на Радзіме пра вас амаль ніхто не ведае… Ці згодны вы са старажытным выслоўем — «Няма прарока ў сваёй Айчыне»?..

Эдвард Галустаў:

— Так, уласна… Я паспра-баваў таксама ўпісаць сваё імя і прозвішча па-расейску ў Google — выскачыла шмат інфармацыі, але не пра мяне… Чаму так? Бо ўжо шмат гадоў я дзейнічаю як мастак па-за Беларуссю ў Польшчы. На-конт «Прарока ў сваёй Айчыне…» — гэта хіба што моцна сказана… Проста ў Беларусі даўно не вы-стаўляўся. А яшчэ дастаткова ўпі-саць маё імя і прозвішча лацінскімі літарамі — будзе значна больш інфармацыі пра мяне.

Э. А.

— Распавядзіце крыху пра сябе… Адкуль вы родам? Хто ва-шыя бацькі? Дзе вучыліся? Дзе працавалі?

Э. Г.

— Нарадзіўся я ў горадзе Кі-равакане (зараз Ванадзор) у Арме-ніі. Калі мне было 6 гадоў, мы з ся-м’ёй пераехалі ў Баку. Потым ужо ў сярэдзіне 70-х гг. пераехалі на гістарычную Радзіму маёй матулі ў Пінск. Тата мой быў вайсковым інжынерам-будаўніком, што праў-да ў Беларусі ён працаваў будаў-ніком (не вайсковым). Мама пра-цавала амаль усё жыццё на пош-це, на тэлеграфе. Вучыўся я ў Ві-цебску на мастацка-графічным факультэце. Скончыў у 1987 г. Працаваў 20 гадоў у школе, як на-стаўнік выяўленчага мастацтва, чарчэння і апошнія гады, як вы-кладчык Сусветнай мастацкай культуры. У 90-я гг. вучыўся ў Кра-каўскай педагагічнай акадэміі і яшчэ ў Сілезскім універсітэце.

Э. А.

— Вам падабалася праца-ваць у школе? Як вы лічыце, на колькі сёння аўтарытэтнай з’яў-ляецца праца настаўніка ў Бела-русі?

Э. Г.

— Складанае пытанне… Пер-шыя гады вельмі было няпроста. З аднаго боку мне падабалася пра-цаваць з дзецьмі і моладдзю, але кожны верасень я шукаў сабе іншую (непедагагічную працу). Добра, што ў тыя часы можна бы-ло працаваць дадаткова (напр. у камбінаце «Мастацтва»). Чым га-наруся, што меў вельмі добры кан-такт з моладдзю. Асабліва падаба-лася працаваць у гады «беларусі-зацыі», калі мае прадметы выкла-даліся па-беларуску. Складалася ўражанне, што робіш нешта не-звычайнае, гістарычнае… На жаль, праца ў школе ані ў тыя ча-сы, ані, тым больш, зараз, не з’яў-ляецца, ані прэстыжнай, ані аўта-рытэтнай. Уласна, у Польшчы іна-чай… Калі я скончыў інстытут, то лічылася, што той, хто пайшоў працаваць у школу — чалавек, у яко-га нешта не атрымалася, а ў Поль-шчы людзі пасля Акадэміі мастац-тваў ахвотна ідуць працаваць у школу і вельмі гэтым ганарацца.

Э. А.

— Каго вы лічыце сваім творчым настаўнікам?

Э. Г.

— Таксама складанае пытан-не… Назваць некага канкрэтна ця-жка, бо ясна, што ўплыў мастакоў на маю творчасць безумоўна быў, але няма такой адзінай асобы. Ве-льмі люблю творчасць Andrew Wyeth, Edward Hopper, мастацтва Паўночнага Рэнесансу. А настаў-нікі з інстытута… Хіба што ад кож-нага нешта добрае ўзяў.

Э. А.

— Ёсць меркаванне, што Віцебск — гэта сталіца беларус-кага  мастацтва… Нешта ў гэтым горадзе ёсць такое, што стымулюе творчую натуру да працы… Пэн, Малевіч, Шагал, Азгур, Бембель, Багатыроў, Бы-каў — вось толькі самыя зорныя імёны, якія заззялі  на небасхіле айчыннай культуры, дзякуючы свайму непасрэднаму дачыненню да гэтага старажытнага гора-да… Вы падзяляеце гэтую дум-ку? Чым асабіста для вас стаў Віцебск?

Э. Г.

— Для мяне Віцебск — гэта горад майго студэнцтва, сапраўды мастацкі горад з творчай атма-сферай, хаця я доўга не мог да яго прызвычаіцца, настолькі гэты го-рад непадобны да Пінска, у якім прайшлі гады майго перадінсты-туцкага юнацтва. Горад са сваёй школай мастацтва, і, нават, я б ска-заў, школамі, бо выпускнікі МГФ абсалютна інакш працавалі, чым выпускнікі мастацкіх факультэтаў тэхналагічнага інстытута… Але ў 80-я гг. Віцебск выглядаў, мякка кажучы, не вельмі прыгожа… То-лькі на пачатку 90-х гг. горад пачаў прыгажэць, адбудаваны стара-жытныя святыні. І нядаўна я зразу-меў, што нарэшце ў Віцебску ёсць, што паказаць турыстам.

Э. А.

— Я з’яўляюся шчырым прыхільнікам вашай творчасці… І даўно сачу за вамі як творцам у   сацыяльным сеціве… Калі б з’яві-лася магчымасць, то з вялікім за-давальненнем схадзіў бы на вашу творчую выставу… А ці выстаў-ляліся вашы працы ў Беларусі? Калі так, то дзе? І ці можна ча-каць у бліжэйшы час вашага мас-тацкага вернісажу?

Э. Г.

— Выстаўляўся, але вельмі даўно. Час ад часу ўдзельнічаю ў калектыўных выставах (апошні раз мая выкладчыца, вядомая белару-ская мастачка сп. Вялянціна Анто-наўна Ляховіч запрасіла ўдзельні-чаць у выставе  «Ляховічы», дзе выстаўлялася яна і яе былыя сту-дэнты). А персанальная выстава была хіба што ў 2003 г. у Браслаў-скім музеі. Хацеў бы зрабіць вы-ставу ў Беларусі, але неяк не ат-рымліваецца пакуль. Спадзяюся, што калісьці зраблю.

Э. А.

— А за межамі Беларусі? Як успрымаецца ваша творчасць замежнымі аматарамі выяўлен-чага мастацтва? Ці пазіцыяні-руеце вы сябе як беларускага мастака?

Э. Г.

— За межамі Беларусі я маю штогод некалькі выставаў. Але гэ-та ў асноўным у Польшчы. На-прыклад, хіба што ў 2016 г. меў аж-но сем індывідуальных выставаў у розных манерах і тэхніках. Шмат людзей любіць маю творчасць, хаця некаторым падабаюцца мае «казачныя» абразы, некаторыя лю-бяць мае так званыя «дэкаратыў-ныя» абстракцыі, шмат людзей лю-біць мае пейзажы, а некаторым па-дабаюцца мае графічныя творы…

 

Эдвард Галустаў, мастак, музыка. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага ўніверсітэта (1987 г.). Сябар Асацыяцыі польскіх мастакоў Варшаўскай акругі. Удзельнік шматлікіх міжнародных мастацкіх сімпозіюмаў, конкурсаў, біенале і трыенале ў Польшчы, Італіі, Венгрыі, Грузіі і Беларусі. Сябар Мастацкага Таварыства Еўрапейскай Інтэграцыі SAIE ў Шчэціне. Карціны экспанаваліся ў Венгрыі, Германіі, Італіі, Галандыі, Славакіі, Аўстрыі, а таксама ў Расеі, Украіне, Грузіі, Польшчы і Беларусі. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Кіравакане (Арменія). Жыве і працуе ў Віцебску і Варшаве.

 

Э. Г.

… Ці пазіцыянірую сябе як беларускага мастака? Хутчэй не. Бо належу да Польскага саюза мастакоў Варшаўскага аддзялен-ня, выстаўляюся больш у Польш-чы. Ды і хіба тое, што раблю, ле-пей прымаецца ў Польшчы, а не ў Беларусі. Але для польскага гле-дача я ўсяроўна — беларускі мастак, бо і школа іншая, і тэматыка. Крыху смешна, як знаходзяць падабен-ства з Шагалам, і злуюся, калі ў маіх працах знаходзяць уплыў расей-скай казкі, тады адказваю даволі востра. Акрамя гэтага, ужо ў некалькіх альбо-мах пра польскае мас-тацтва (апошнія: «100 lat Niepodlelosci Polski», «Malarstwo Polskie, 2019″) ёсць рэпрадукцыі маіх твораў як польскага мастака. Маю ўзнага-роду — срэбны медаль «Labor omnia Vincit» за ўзмацненне культурных сувязяў паміж Польш-чай і Беларуссю.

Э. А.

— Вашыя творы, асабліва апошняга часу, нагадваюць мне твор-чую манеру заўчасна сы-шоўшага беларускага мастака Міколы Селе-шчука… Яны гэткія ж маляўнічыя, насычаныя яркімі колерамі, і што вельмі істотна , яны прымушаюць думаць… Ці былі вы асабіста знаёмыя з Міколам  Селешчуком? Ці, магчыма, я памыляюся? І вы-ток вашага творчага натхнення палягае ў іншых геаграфічных месцах і іншых часавых вымя-рэннях?

Э. Г.

— З Міколам Селешчуком, на жаль, не быў знаёмы, але яго-ная творчасць мела на мяне вялікі ўплыў. У ягоных працах упершы-ню ўбачыў арнамент, як вельмі важны элемент кампазіцыі. Акра-мя таго, у сваіх працах, так званых «казачных», я натхняюся пазней-шым сярэднявеччам і Паўночным Рэнесансам. Гэты перыяд у гісто-рыі мастацтва найбольш мне блі-зкі, тым больш, што дзясятак гадоў я спяваў у Віцебску ў Ансамблі старажытнай музыкі. Мы спявалі найбольш песень часоў Рэнесан-су, між іншым, некалькі твораў з «Полацкага сшытка» і псалмаў Саламонавых у перакладзе Яна Каханоўскага і Сімяёна Полац-кага…

Э. А.

— Да якой мастацкай шко-лы вы сябе адносіце? Ваша ўлю-бёная тэхніка… Не ў сельскагас-падарчым, а ў мастацкім  сэнсе? З чым вам найбольш падабаецца працаваць? З алоўкам, тушшу, алеем, нейкімі іншымі выяўлен-чымі сродкамі?

Э. Г.

— Цяжка сказаць да якой школы… Што датычыцца накірун-ку маёй творчасці, то я гэта акрэ-сліў бы як «метамарфозы арна-менту» (ад арнаменту, як упры-гожвання архітэктуры, вопраткі, прадметаў побыту, да арнаменту ў чыстай абстракцыйнай форме). Тэхніка — акрылавая фарба, па-латно. Але таксама працую ка-ляровай тушшу на паперы.

Э. А.

— Што прымусіла вас па-кінуць Радзіму? Дзе вы цяпер жывяце? Чым займаецеся, так бы мовіць, каб зарабляць на хлеб штодзённы?

Э. Г.

— Ды нічога не прымусіла, не пакідаў, проста часта запраша-юць на розныя пленэры ў Польш-чы. Дарэчы, у Польшчы вялікая колькасць самых розных пленэраў і арганізаваных рознымі інстыту-цыямі, і прыватных. А яшчэ ў По-льшчы кожны мастак можа знай-сці сваю нішу ў мастацтве, вельмі шмат магчымасцяў для выставаў. Езджу па ўсёй Польшчы (і не то-лькі) па пленэрах, сімпозіюмах, яшчэ час ад часу канцэртую з пес-нямі польскімі, беларускімі, укра-інскімі. Так званы «folk modern».

Э. А.

— Ці маеце вы творчых пе-раемнікаў? Магчыма нехта з вашых віцебскіх вучняў пайшоў па вашых слядах?

Э. Г.

— Так, маю даволі шмат, нават цяжка пералічыць. Але най-больш ганаруся сваёй былой ву-чаніцай, акторкай і рэжысёрам Аленай Ганум, якая пайшла па гэтай сцежцы дзякуючы таму, што ўдзельнічала ў школьным фаль-клорным гуртку, у якім я загадваў музычнай часткай. Зараз яна зна-ны рэжысёр у тэатры  Янкі Купалы ў Менску.

Э. А.

— Ці ёсць у вас дзеці? Чым, калі не сакрэт, яны займаюцца па жыцці? У некага з іх ёсць ціка-васць да мастацтва?

 Э. Г.

— Так, я маю дачку Марысю, вельмі здольную творча. Яна вы-кладае, валодае некалькімі еўра-пейскімі мовамі, і што датычыць творчасці, яна пайшла па мамінай сцежцы. Мая жонка Аліцыя — таксама выпускніца МГФ, але яна працавала і працуе ў дэкаратыў-на-ўжытковым мастацтве (ткацтва, гафт і г.д.). Дарэчы, яны — мае га-лоўныя дарадцы і крытыкі.

Э. А.

— Для мяне ўзорам сапраўд-нага беларускага мастака, у  існым сэнсе гэтага слова, з’яўля-ецца Язэп Драздовіч…  Мастак — пілігрым, мастак-рамантык, мастак-фантаст… Адным сло-вам, — творца не ад гэтага све-ту… Як вы ставіцеся да твор-часці Язэпа Драздовіча? Ці любі-це, як калісьці Драздовіч, ванд-раваць па Беларусі ў пошуках мастацкіх вобразаў? Ці геагра-фія вашых падарожжаў значна шырэйшая за драздоўскую і не абмяжоўваецца толькі Бела-руссю?

Э. Г.

— Вельмі люблю і шаную Язэпа Драздовіча і ягоную твор-часць. Пашчасціла ўдзельнічаць у пленэры імя Я. Драздовіча ў вёс-цы Германавічы. У пленэры ўдзе-льнічалі вядомыя беларускія мас-такі: Алесь Марачкін, Часлаў Ша-мшур, Яўген Шатохін, Георгій Скрыпнічэнка і г. д. Дарэчы, пра гэты пленэр і яго арганізатарку Аду Райчонак быў зняты фільм «Галерэя Ады» (рэж. Уладзімір Колас). Геаграфія маіх па-дарожжаў хіба што шырэйшая. На жаль, менш ведаю Беларусь, больш аб’ездзіў Поль-шчу. Акрамя гэтага Нямеччына, Фран-цыя, Чэхія, Славаччы-на, Венгрыя, Грузія, Грэцыя, Партугалія, Украіна. Усё гэта дзя-куючы мастацкім пле-нэрам.

Э. А.

— Дзе вам лепш працуецца дома ці за межамі Беларусі?

 Э. Г.

— Цяжка ска-заць. Я б сказаў не лепш, а інакш. Інакш у Беларусі, інакш у По-льшчы. Як ужо і казаў раней, мая творчасць лепей прымаецца ў Польшчы, а не ў Бела-русі.

 Э. А.

— А жывецца?

Э. Г.

— Жывецца інакш усюды. Але не наракаю. Нармалёва жы-вецца.

Э. А.

— Што асабіста для вас азначае паняцце «творчае шча-сце»? Чаго вам не стае ў жыцці для поўнага шчасця?

 Э. Г.

— Творчае шчасце? Скажу так. Вельмі люблю сваю працу. Калі малюю — усё для мяне стано-віцца на сваё месца, падчас працы я вельмі шчаслівы. А якое гэта шчасце, калі доўга не бачыш сваю працу ў арыгінале, а потым на яе глядзіш і думаеш: «Няўжо гэта я намаляваў?!». Гэта неверагоднае пачуццё, для гэтага варта жыць і маляваць. Хацелася, каб Пан Бог дазволіў яшчэ папрацаваць і ства-рыць шмат абразоў на радасць

 

Выйшаў «Верасень» № 22!

Дарагія сябры, шаноўныя аўтары і чытачы! Рады паведаміць!

Выйшаў з друку чарговы, 22 па ліку, нумар літаратурна-мастац-кага часопіса «Верасень».

Паэзія ў выданні прадстаў-лена вершамі Мілады Паўлавай, Вік-торыі Смолкі, Кацярыны Массэ, Ка-цярыны Ваданосавай, Міколы Канд-ратава, Тамары Аўсяннікавай і Эду-арда Акуліна. Раздзел «Проза» скла-даюць апавяданні Уладзіміра Шыпі-лы, Сяргея Белаяра, Зміцера Дзядзен-кі, Лявона Валасюка, Паўла Ляхно-віча і Вінцэся Мудрова.

У раздзеле «Пераклады» дру-куюцца вершы ўкраінскіх паэтаў Рус-ланы Мельнічук і Міхайлы Сідаржэў-скага. Раздзел «Крытыка» пачынаецца артыкулам Сяргея Панізьніка «Ха-мутоў не зналі коні продкаў», прысве-чаным 90-годдзю Уладзіміра Карат-кевіча. Аб  волі і нядолі, аб шчасці і горы, аб палітыцы і літаратуры — гу-тарка Эдуарда Акуліна з пяціразо-вым намінантам на Нобелеўскую прэмію міру Алесем Бяляцкім. Пра жыццёвыя перапетыі землякоў — ната-ткі з новай кнігі «Антанёва» друкуе Ала Петрушкевіч. Пра вытокі бела-рускай народнай і бардаўскай песні разважае ў гутарцы з «Вераснем» вя-домы бард, кіраўнік Народнага гурта «Пліса» Кастусь Герашчанка. «Пра лёс беларуса, які нікога не баяўся» — аднайменны артыкул Сяргея Чыгры-на. «Пра неба Шагала… Пра ўлюбё-ныя колеры і ўлюбёныя гарады… Пра вечнае і чалавечнае» дзеліцца сваімі думкамі выбітны віцебскі мас-так Эдвард Галустаў. Працягвае зна-ёміць чытачоў з народнымі  шэдэўрамі Веткаўшчыны паэт і фалькларыст Генадзь Лапацін. Аналізуе літаратур-ныя і фізіялагічныя адметнасці новай кнігі Уладзіміра Сіўчыкава «Пацала-ваць Фідэля» Васіль Жуковіч. Памяці Эдуарда Дубянецкага прысвечана публікацыя «Беларускі паэтычны акі-ян». Заканчваецца часопіс рэцэнзіяй Анатоля Трафімчыка на кнігу Людмі-лы Шчэрбы «Я пакідаю сонца тут…»

Мастацкае афармленне і во-кладку нумара падрыхтавала Вале-рыя Праслава. Ілюстрацыі Эдварда Галустава.

Пытайце «Верасень» № 22 на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13). Чытай-це «Верасень» на сайце: Kamuni-kat.org. Дасылайце свае творы ў «Верасень» на адрас: verasenchas@ gmail.com.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *