НАША СЛОВА № 25 (1488), 17 чэрвеня 2020 г.

Панядзелак, Чэрвень 29, 2020 0

Вернікі яднаюцца вакол Найсвяцейшага Сакраманта

З-за скла-данай эпідэмія-лагічнай сітуацыі былі адменены працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў нашай краіны. У Менску замест агульнагарадской працэсіі, якая што-год збірала тысячы ўдзельнікаў, было вырашана правесці два адмысловыя Эўхарыстычныя набажэнствы. Некалькі сотняў чалавек сабраліся на плошчы Неза-лежнасці перад Чырвоным касцёлам з кветкамі і сцягамі. Святары прамаўлялі па-беларуску, велічна спяваў хор «Голас душы».

— У гэтым годзе няма маштабнай працэсіі па прычыне каранавіруса — пра-мовіў Мітрапаліт Менскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. — Цэлебрацыі святых імшаў адбываюцца па-за касцёлам з заха-ваннем рэкамендацый медыкаў. Святыя імшы транслююцца праз партал Catholic.by. Гэта нагода вернікам яднацца ў духу і быць разам у сям’і.

Падчас святой імшы, якая цэлебра-валася ў чацвер 11 чэрвеня з менскай Архікатэдры было 1 500 уключэнняў, — адзначыў герарх Каталіцкага касцёла.- Трансляцыі святых імшаў дапамагаюць людзям узрастаць духоўна і ў гэты складаны час. Шмат людзей у шпіталях яднаюцца духоўна з тымі, хто знаходзіцца ў касцёле.

Эўхарыстычныя працэсіі з’яўляюцца часткай традыцый нашага народа, мы спадзяемся, што яны адродзяцца. Са-праўдны касцёл будуецца з жывых камянёў, з людзей. Вернікі павінны перамяняць свет да лепшага, несці Езуса Хрыста іншым людзям.

Эла Дзвінская.

Фота аўтара.

Агульная дыктоўка – 2020

Яе лічаць роднай больш за палову беларусаў, але ў штодзённым ужытку вы-карыстоўваюць значна менш суайчынні-каў. Пра статус і становішчы беларускай мовы ў цэлым сёння гавораць нямала, імкнучыся вывесці са свядомасці людзей трывала засеўшую ідэю пра тое, што бела-руская мова не падыходзіць для выражэння думак сучаснага пакалення. Ці так гэта насамрэч, разважаем з удзельнікамі «Агу-льнай дыктоўкі — 2020″.

У Лідзе 12 гадоў назад пачалі пісаць Агульнанацыянальную дыктоўку. Пры падтрымцы Лідскага райвыканкама дык-тоўка набыла масавы характар. Летась Агульнанацыянальную дыктоўку ў Лідскім раёне пісалі 9700 чалавек, сёлета — 9200 чалавек.

У 2017 годзе да ідэі дыктоўкі далу-чылася такая магутная структура як ААТ “Лідскае піва”. Тут  упершыню прайшла «Агульная дыктоўка», удзел у якой Іна Хазеева — філолаг праекта — называе «здзяйс-неннем уласнай мары». Тады праверыць свае сілы ў «мове» адважыліся парадку 170 чалавек, праз 4 гады такая колькасць заявак на ўдзел прыходзіла літаральна за дзень.

— Так склалася, што я, чалавек з цал-кам рускамоўнай сям’і, вырашыла звязаць сваё жыццё з беларускай мовай. Самастой-на абрала філфак, далей пайшла ў аспіран-туру па тым жа профілі, працавала ў бела-рускамоўнай гімназіі. Безумоўна, я сустра-калася з думкай пра тое, што беларуская мова — гэта нешта замшэлае, вясковае і не-папулярнае. Так, на мой погляд, часцей за ўсё разважаюць людзі сярэдняга ўзросту, тыя, хто імкнецца змяніць сваё напалову беларускае маўленне на рускае. А вось су-часная моладзь (напэўна, на тое яна і мо-ладзь) ідзе супраць думак папярэдняга пакалення. Для іх мова — гэта нешта фанавае. Ці то стылёвыя цішоткі з беларускамоўнымі мемамі, ці гадзіннікі з цытатамі нашых класікаў. Але фанавае хуткім часам пера-твараецца ў новую норму. Прыемна, што каманда праекта мае непасрэднае дачы-ненне да яе фарміравання. Як чалавек, які займаецца арганізацыяй розных адукацый-ных падзей, у нейкі момант я вырашыла, што трэба зрабіць штосьці прысвечанае бе-ларускай мове — простае, лёгкае і зразумелае для ўсіх. Неверагодна, але амаль у той жа час я атрымала заклік у «Агульную дыктоў-ку». Праект, які, на маю думку, можа моцна пахіснуць усе пералічаныя раней стэрэ-атыпы.

Каб зразумець, ці можа мець зносі-ны сучасная моладзь на беларускай мове, па словах Іны, досыць проста паглядзець на ўдзельнікаў «дыктоўкі». У зале Нацыяналь-най бібліятэкі (традыцыйнае месца правя-дзення дыктоўкі, у 2020 годзе з-за эпідэмі-ялагічнага становішча праект упершыню прайшоў выключнаа анлайн. — Заўв. рэд.) кожны год збіраецца досыць шмат моладзі, хоць за «парты», па назіраннях арганізатараў праекта, садзяцца прадстаўнікі самых роз-ных пакаленняў.

У гэтым годзе ўдзельнікам дыктоўкі прапанавалі напісаць тэкст Марыі Цітарчук. Аўтар, чые творы таксама ставяць стэрэа-тыпы пра мову пад вялікія сумневы. Дарэ-чы, збольшага яны сфармаваны пад уплы-вам тых твораў, з якімі мы ўсе так ці інакш знаёміліся за школьнай партай.

— Безумоўна, беларуская літаратура значна шырэй за адукацыйныя праграмы. Нездарма яшчэ вялікі Оскар Уальд сцвяр-джаў: «Азначыць — гэта абмежаваць». Творчасць сучасных аўтараў ахоплівае шырокае кола этычных, эстэтычных, сацы-яльных і філасофскіх праблем, паказваючы, што выкарыстоўваць мову ў сучасных стасунках можна. На жаль, мы не маем шмат магчымасцей расказваць аб гэтым сучаснікам. Упэўнена, праз праекты кшта-лту «Агульнай дыктоўкі» можна не толькі знаёміць вялікую колькасць людзей з мас-такамі нашага часу, але і дапамагаць па-збаўляцца ад агучаных поглядаў.

Агульная дыктоўка сёлета наогул мела адмысловае значэнне. І не толькі таму, што адбывалася дыстанцыйна (хочацца верыць, першы і апошні раз). Па-першае, праект атрымаў дабрачынны ха-рактар: за кожнага, хто 6 чэрвеня выйшаў анлайн і напісаў дык-тоўка, арганізатары пералічаць на рахунак Міністэрствы аховы зда-роўя ў падтрымку медыкаў, якія працягваюць барацьбу з COVID-19, па пяць беларускіх рублёў — плюс дадатковую суму за «выдат-нікаў», чые адзнакі будуць роўныя 9 і 10. А па-другое — і, магчыма, гэта вынікае з першага — «Агульная дыктоўка — 2020″ паставіла рэкорд па колькасці зарэгістраваных удзе-льнікаў: звыш 2300 чалавек з 20 краін свету заявілі пра намер пра-верыць веды беларускай мовы і падтрымаць як родную мову, так і медыцыну. Сярод тых, хто мерка-ваў нанова адчуць сябе на важнай кантрольнай, хай і за віртуальнай партай, былі прадстаўнікі ўсіх рэ-гіёнаў Беларусі (найболей актыў-нымі аказаліся Менская, а таксама Гарадзенская, Берасцейская і Віцебская вобласці); акрамя таго, адзначае менеджар па карпара-тыўных камунікацыях ААТ «Лід-скае піва» Надзея Звонік, былі рэгістрацыі з Расіі і Украіны, ЗША, Канады, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, Эстоніі, Турцыі.

 

…На гадзінніку без пяці поўдзень. Падрыхтаваўшы аркуш і ручку, папярэджваю сямейнікаў, што на гадзіну мяне ні для каго ня-ма, і пераходжу па спасылцы, дасланай арганізатарамі ў адказ на рэгістрацыю. Удзельнікі ўжо віта-юцца і называюцца, адкуль яны: Менск, Ліда, Ваўкавыск, Полацк, Буда-Кашалёва, Бабруйск, Глыбо-кае, Віцебск, Маладзечна, Берасце, Барысаў, Мазыр, Смалявічы, Ма-гілёў — а следам блізкае і далёкае замежжа, ад Расіі да Іспаніі. Мі-маволі кідаю погляд на лічыльнік карыстальнікаў, якія глядзяць тра-нсляцыю ў прамым эфіры, і спа-чатку засмучаюся — усяго каля тысячы, нашмат менш, чым было зарэгістравана, — але тут жа пры-ходзіць думка, што, верагодна, многія пішуць сем’ямі і сяброў-скімі кампаніямі, таму падключэн-не можа быць адно, а колькасць удзельнікаў больш. Зрэшты, хутка становіцца не да падлікаў і разваг — трансляцыя пачынаецца.

— Вітаю! У 2016 годзе наш брэнд стаў беларускамоўным, і мы сур’ёзна задумаліся над праек-там, які смог бы аб’яднаць вакол сябе вялікую колькасць беларуска-моўных людзей, — звяртаецца да ўдзельнікаў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыюс Мікшыс. — У 2017-м мы ўпершы-ню запрасілі ўсіх у Нацыянальную бібліятэку, каб напісаць «Агуль-ную дыктоўку…

Прывітанні і пажаданні плёну ўдзельнікам перадаюць фі-лолаг праекта Іна Хазеева і кура-тары акцыі ад кампаніі-арганіза-тара, і пад напамін, наколькі важна сёння нават на дыстанцыі заста-вацца разам, мы, расцёршы ад-выклыя ад ручкі пальцы, запісва-ем назву тэксту: «Легенда пра але-ня». Дзіўнае адчуванне — нібы больш чым праз 20 гадоў перано-сішся ў школу, за трэцюю парту каля сцяны, хіба толькі сусед ззаду не тыкае ручкай пад лапатку: «Чу-еш, а тут кропка ці клічнік?»…

«А м-м-можна павольней, я запісваю?» — крылатая фраза з савецкай кінакласікі неаднаразова гучала…,  дакладней, гэтая фраза гучала б, калі б мы — удзельнікі і арганізатары — па добрай традыцыі сабраліся ў зале Нацыянальнай бібліятэкі. Аднак з-за неспрыяль-най эпідэміялагічнай сітуацыі сёлета праект упершыню прахо-дзіў анлайн у прамой трансляцыі на платформе YouTube, а таму просьбы «Чытайце павольней, калі ласка» даводзілася пісаць у чат-акенцы, у той жа час працягва-ючы пісаць ад рукі дыктоўку, — такая вось змушаная эквілібры-стыка…

 

Тэмай дыктоўкі 2020-га сталі традыцыі і карані. Аргані-затары абралі згаданы ўжо тэкст  «Легенда пра аленя» сучаснай пісьменніцы з Гародні Марыі Цітарчук — здавалася б, нескла-даны, але поўны вельмі пры-гожых, сакавітых беларускіх слоў, што выразна паказала чытанне яго ўслых.

 

Чытаў тэкст Марыі Цітарчук у прамым эфі-ры саліст папулярнай беларускай групы NIZKIZ Аляксандр Іллін. Сёння яго беларуска-моўным хітам «Небяс-печна», «Люстэрка», «Ця-пер і далей» (якія выдатна ломяць стэрэатып пра не-папулярнасць сярод мо-ладзі беларускай мовы) падпяваюць тысячы фа-натаў па ўсім свеце, хоць першапачаткова група лічылася выключна рус-камоўнай. Дарэчы, сам Аляксандр (стваральнік усіх тэкстаў NIZKIZ) таксама адчуваў сябе менавіта рускамоўным аўтарам.

— Можна сказаць, сам лёс падвёў нас да таго, каб напісаць першы тэкст на беларускай. Мы рыхтаваліся да выступу на раза-граванні адной вядомай айчыннай групы, патрэбен быў беларуска-моўны тэкст. Нам прапанавалі перакласці ўжо існы трэк, але я наадрэз адмовіўся, таму што пера-кананы, што песня павінна быць на той мове, на якой пра яе думаў першапачаткова. Мы напісалі новую песню — «Гуантанама». Гле-дачы вельмі добра яе прынялі, а такія рэчы надаюць упэўненасці. Праз нейкі час мы выпусцілі яшчэ адну песню на мове, і яна таксама была прынята добра. Пазней я пачаў пісаць па адчуваннях: калі адчуваю, што тэкст ідзе менавіта на роднай мове, то так і складаю.

Падчас выступаў,  незалеж-на ад таго, праходзяць яны ў Бе-ларусі ці за мяжой, гледачы ад-нолькава добра падпяваюць як рускім, так і беларускамоўным хітам NIZKIZ. Хоць з апошнімі трэкамі ў публікі часам узнікаюць смешныя сітуацыі.

— З залы неяк прасілі пра-спяваць «вежавую камоду Ван Дамма». Для разумення, у арыгі-нале гэты радок з песні «Як спы-няецца цішыня» гучыць зусім інакш: «Бачылі, каму аддана». Яшчэ часам просяць песню «пра люстру» («Люстэрка». — Заўв. рэд.). Увогуле, пацешных момантаў хапае, досыць паглядзець у камен-тары пад кліпам «Небяспечна». Але гэта нават міла, не носьбіты мовы імкнуцца падпяваць, хай і на такой «клінгонскай». Трэба пры-знаць, што і ў нас у Беларусі не ўсе дастаткова ведаюць мову, таму як варыянт прасоўвання мовы, азнаямлення маладых людзей (першым чынам, як мне здаецца) «Агульная дыктоўка» — вельмі цікавая задумка. Упэўнены, што нават у выпадку «завалу» дыктоўкі многія ўсміхнуцца і захочуць да-знацца, што ж яны не так напісалі, дзе памылкі і як палепшыць свае веды, каб хоць бы перад сабой не было сорамна.

Што праўда, чытальнік-саліст, здаецца, хваляваўся больш за нас, таму то спяшаўся, то запа-вольваўся (мабыць, як раз пасля чарговых анлайн-просьбаў «паво-льней, калі ласка»). Зрэшты, часу на самаправерку і нават на тое, каб перапісаць працу на чыставік, было досыць — фатаграфіі і ад-сканаваныя копіі дыктовак пры-маліся па электроннай пошце да 15 гадзін 6 чэрвеня. Вызначыць свае шанцы на ўваходжанне ў лік выдатнікаў можна ўжо цяпер — на сайце арганізатараў «Агульнай дыктоўкі — 2020″ выкладзены тэкст цалкам. (Эх, не быць мне з дзвюма пунктуацыйнымі памылкамі «дзя-сятачніцай»! — Аўт.) Але канчат-ковых вынікаў акцыі давядзецца пачакаць: адзнакі, таксама сума дабрачыннай дапамогі лекарам, будуць абвешчаны да 19 чэрвеня ўлучна.

І ўсё ж не гэта галоўнае. Галоўнае ў тым, што колькасць людзей, зацікаўленых беларускай мовай, штогод расце, што праект ад шчырага сэрца падтрымлі-ваюць выдатныя прадстаўнікі нашай культуры — групы Naviband і Shuma, рэжысёр Іван Пінігін, акцёры Купалаўскага тэатра, пі-сьменнікі Міхась Валодзін, Анд-рэй Горват і Людміла Рублеўская, папулярныя тэле- і радыёвядоўцы, і таму «Агульная дыктоўка» — ужо не мода, а новая традыцыя і, калі хочаце, запатрабаванне для ўсіх, хто памятае, шануе і любіць род-ную мову і літаратуру. Хіба не?

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пач. у папяр. нумарах.)

Такім чынам, аналізуючы адказы на пастаўленае пытанне, можна зрабіць наступныя высно-вы, што амаль усе студэнты факу-льтэта беларускай філалогіі, сярод якіх 90,2% беларусаў, лічаць сваёй роднай мовай беларускую. Студэ-нты ж факультэта рускай філало-гіі, сярод якіх 75,7% беларусаў і 17,8% рускіх пад роднай мовай ра-зумеюць не столькі беларускую, колькі рускую. I вось чаму. Так, 67,9% беларусаў і 47,4% рускіх адказалі, што родная мова — гэта мова маёй нацыянальнасці, 42,1% — рускіх і 17,9% беларусаў лічаць, што гэта мова, на якой размаўлялі ў сям’і, 36,8% — рускіх і 21,8% бе-ларусаў сцвярджаюць, што гэта дзяржаўная мова, 84,6% белару-саў і 26,3% рускіх лічаць, што гэта мова, на якой стваралася культура Радзімы, і толькі 16,7% беларусаў і 5,3% рускіх звязваюць з роднай мовай будучыню сваёй дзяржавы. Апошнія чатыры пазіцыі нам бы хацелася патлумачыць больш пад-рабязна. Так, на другое месца на пытанне «Што такое родная мо-ва?” студэнты факультэта рускай філалогіі паставілі пазіцыю «Гэта мова, на якой стваралася культура маёй Радзімы». Нам здаецца, што многія студэнты гэтага факультэта пад культурай сваёй Радзімы разу-меюць культуру Расіі або культуру былога СССР. Калі б было інакш, то і студэнт сёння вучыўся б на факультэце беларускай філалогіі.

Наступнае. Улічваючы той факт, што пераважная большасць студэнтаў факультэта рускай філа-логіі  (82,2%) — за двухмоўе, на нашу думку, пад дзяржаўнай мо-вай студэнты гэтага факультэта разумеюць хутчэй рускую, чым беларускую.

Рэспандэнты, якія лічаць, што родная мова — гэта мова, на якой размаўляюць у сям’і, маюць, на нашу думку, рускамоўнае ся-мейнае асяроддзе. Калі б было на-адварот, то бацькі змаглі б выха-ваць любоў у сваіх дзяцей да бела-рускай мовы і культуры і яны сён-ня вучыліся б на факультэце бела-рускай філалогіі і культуры. Тое, што невялікі працэнт рэспандэн-таў факультэта рускай філалогіі звязвае з роднай мовай будучыню сваёй дзяржавы, найбольш яскра-ва сведчыць аб тым, што студэнты гэтага факультэта лічаць роднай мовай менавіта рускую. І падста-вы для гэтага ў студэнтаў ёсць. Сённяшні стан беларускай мовы і культуры, бяздзейнасць амаль усіх дзяржаўных структур па нацыяна-льным адраджэнні прымушаюць спадзявацца будучых выкладчы-каў і настаўнікаў рускай мовы і культуры, што гэта чарговая кам-панія, што ўсё хутка скончыцца і будзе як раней адзіная дзяржаўная мова — руская.

Пашыраць веды па гісторыі і культуры Беларусі, выхоўваць любоў да беларускай мовы неаб-ходна згодна з вынікамі многіх сацыялагічных даследаванняў праз сродкі масавай інфармацыі. Вядучая роля ў прапагандзе бела-рускай мовы належыць прэсе (52,4%) і тэлебачанню (40,2%), радыё (39,0%). Так думаюць сту- дэнты факультэта беларускай фі-лалогіі. Студэнты факультэта рус- кай філалогіі лічаць, што тэлеба-чанню (38,3%), радыё (31,8%), прэсе (26,2%). Прычым студэнты факультэта беларускай філалогіі слухаюць і глядзяць беларускае радыё і тэлебачанне часцей, чым іх калегі з факультэта рускай фі-лалогіі. Хутчэй за ўсё гэта звязана з ведамі і жаданнем вывучаць бе-ларускую мову і культуру ў сту-дэнтаў абодвух факультэтаў. Гэ-тыя ж фактары з’яўляюцца галоў-нымі, на нашу думку, і пры вы-значэнні рэспандэнтамі сваіх лю-бімых рэспубліканскіх газет і ча-сопісаў. Так, студэнты факультэта беларускай філалогіі, у асноўным, чытаюць беларускамоўную прэ-су: газеты «Літаратура і мастац-тва», «Народная газета», «7 дзён», «Культура», «Наша слова», «Род-нае слова», часопісы «Полымя», «Крыніца», «Спадчына», «Бела-руская мінуўшчына».

Студэнты ж факультэта рус-кай філалогіі, у асноўным, чыта- кць: газеты «Народная газета», «7 дзён», «Савецкая Беларусь», «Літа-ратура і мастацтва», «Знамя юно-сти»; «Вечерний Минск», часо-пісы: «Юнасць», «Крыніца (Род-ник)». Прычым назіраецца такая тэндэнцыя: на факультэце бела-рускай філалогіі — чым вышэй курс, тым больш папулярныя бе-ларускамоўныя выданні; на факу-льтэце рускай філалогіі:наадварот, з ростам курса зніжаецца ціка-васць у студэнтаў да беларуска-моўных выданняў.

Прадстаўнікі якіх груп ін-тэлігенцыі, на думку рэснандэн- таў, сёння найбольш актыўна ўдзе-льнічаюць у адраджэнні беларус-кай мовы? Аналізуючы дадзеныя табліцы № 1, мы бачым — студэнты абодвух факультэтаў лічаць, што гэта пісьменнікі і паэты. Калі сту-дэнты факультэта беларускай фі-лалогіі на другое месца паставілі выкладчыкаў ВНУ, то студэнты факультэта рускай філалогіі — тэ-атральных дзеячоў. Гэта і зразуме-ла, паколькі на факультэце рускай філалогіі такіх выкладчыкаў няма, паколькі няма адпаведных дысцып-лін па беларускай мове і культуры, асабліва на апошніх курсах. А калі і ёсць, дык чытаюцца такія дыс-цыпліны нязначную колькасць га-дзін і, нам здаецца, не лепшымі выкладчыкамі. Лепшыя — на фа-культэце беларускай філалогіі. Да-датковае сведчанне таго — ацэнка студэнтамі ўзроўню ведаў бела-рускай культуры сваіх выкладчы-каў. Больш высокую ацэнку сваім выкладчыкам далі студэнты факу-льтэта беларускай філалогіі. 48,8% студэнтаў лічаць, што ўзровень ведаў беларускай культуры ў іх вы-кладчыкаў сярэдні, 32,9% — што высокі. На факультэце рускай фі-лалогіі ацэнкі такія: узровень ведаў сярэдні — 56,1%, 7,5% — высокі. Прычым назіраецца такая тэндэн-цыя: на факультэце беларускай філалогіі — чым вышэй курс, тым больш высокая ацэнка ўзроўню ведаў выкладчыкамі беларускай культуры; на факультэце рускай філалогіі — чым вышэй курс, тым больш нізкая ацэнка гэтых ведаў у выкладчыкаў.

Але ж вернемся да аналізу дадзеных табліцы № 1. Рэспан-дэнты як факультэта беларускай філалогіі, так і факультэта рускай філалогіі на трэцяе места паставілі вучоных. I з гэтым можна пагадзіц- ца. Менавіта вучонымі-гісторы-камі, этнографамі, філолагамі зроблена і робіцца значная наву-кова-даследчая праца па нацыя-нальна-культурным адраджэнні. На чацвёртае месца студэнты фа-культэта беларускай філалогіі па-ставілі тэатральных дзеячоў, а студэнты факультэта рускай філа-логіі — выкладчыкаў ВНУ. Прычым прыкметна, што студэнты факуль-тэта беларускай філалогіі старэй-шых курсаў высока ацанілі дзей-насць тэатральных дзеячоў па ад-раджэнні беларускай мовы, а ў студэнтаў факультэта рускай філа-логіі з ростам курса гэтая ацэнка зніжаецца. Тлумачэнне, на наш погляд, гэтаму наступнае: на факу-льтэце беларускай філалогіі з па-шырэннем ведаў па беларускай мове і культуры расце і цікавасць да ўсяго беларускага. На факуль-тэце рускай філалогіі, на нашу ду-мку, з павышэннем адукацыі раз-бураецца ўсё тое, беларускае, што набывалася ў сярэдняй школе.

На пытанне анкеты аб най-больш актыўных удзельніках на-цыянальна-культурнага адраджэн-ня былі і асабістыя адказы. Так, не- каторыя студэнты факультэта рус-кай філалогіі лічаць такімі ўдзель- нікамі прадстаўнікоў БНФ і аса-біста яго лідара З. Пазьняка.

Сёння ўсе нацыянальна свядомыя прадстаўнікі беларус-кага народа разумеюць, што для адраджэння беларускай мовы не-абходны рашучыя і кардынальныя меры. А як ставяцца да гэтай пра-блемы студэнты-філолагі БДПУ? Аналізуючы дадзеныя табліцы № 2, мы бачым, што большасць сту-дэнтаў факультэта беларускай фі-лалогіі лічыць, што для адраджэн-ня беларускай мовы, па-першае, неабходна паступова перавесці ўсё выкладанне і выхаванне ў ся-рэдняй і вышэйшай сістэме аду-кацыі на беларускую мову; па-другое, беларуская мова павінна заставацца адзінай дзяржаўнай мовай; па-трэцяе, усе дзяржаўныя ўстановы і прадпрыемствы павін-ны працаваць на беларускай мове. Прычым, у адказах студэнтаў гэ-тага факультэта назіраецца такая тэндэнцыя: чым вышэй курс, тым больш высокія патрабаванні да бе-ларускай мовы, як дзяржаўнай. Зусім іншыя адказы ў студэнтаў факультэта рускай філалогіі. Бо-льшасць з рэспандэнтаў лічыць, што нічога не трэба рабіць, працэс адраджэння беларускай мовы па-вінен ісці натуральным шляхам.

Гэта, па-першае.

Па-другое, толькі, у асноў-ным, студэнты 1-га курса і бела-русы па нацыянальнасці лічаць, што неабходна. паступова пера-водзіць усю сістэму адукацыі на беларускую мову.

I па-трэцяе, нязначная коль-касць адказаўшых лічыць, што беларуская мова павінна заставац-ца адзінай дзяржанай мовай.

Табліца № 1

 

Прадстаўнікі груп інтэлігенцыі, якія актыўна ўдзельнічаюць сёння ў адраджэнні беларускай мовы

 

№             Групы інтэлігенцыі         Факультэт бел. філалогіі                       Факультэт рускай філалогіі

пп

Курс                                                Курс                    Нацыянальнасць

 

1 /%/       2 /%/       3 /%/        1 /%/       2 /%/     3 /%/      Беларус   Рускі

 

  1. Пісьменнікі і паэты                                  100                92,3         96,6                 95,7          89,5               88,0              91,3        89,5
  2. Кампазітары                                           3,9            0,0         3,5               8,7  5,3            4,0               6,3             5,3
  3. Тэатральныя дзеячы                               3,9                 34,6              24,1            30,4          21,1               20,0             22,5           26,3
  4. Дзеячы кіно                                             3,9        7,7             0,0               8,7  8,8            8,0             10,0             5,3
  5. Вучоныя                                 42,3           27,0     34,5              26,1         10,5               12,0             15,0           15,8
  6. Выкладчыкі сярэдніх школ,

тэхнікумаў, вучылішчаў               7,7          15,4              0,0                0,0  7,1          12,0               6,3           10,5

  1. Выкладчыкі ВНУ                    42,3          34,6  41,4                0,0          10,6               20,0               8,8           10,5

Табліца № 2

 

Меры па адраджэнні беларускай мовы

 

№                                                                          Факультэт бел. філалогіі            Факультэт рускай філалогіі

пп                 Меры

Курс                                  Курс                   Нацыянальнасць

 

1  /%/     2  /%/     3 /%/       1 /%/   2 /%/   3 /%/   Беларус    Рускі

 

  1.       Беларуская мова павінна заста-

вацца адзінай дзяржаўнай мовай        48,2        61,5         86,2                  16,7          8,8        12,0           10,0           10,6

  1. Усе дзяржаўныя ўстановы і прад-

прыемствы павінны працаваць

на беларускай мове                                           48,2       38,5         55,2         12,5         7,0         4,0            10,0             0,0

  1. Неабходна паступова перавесці

ўсё выкладанне і выхаванне ў

сярэдняй і вышэйшай сістэме

адукацыі на бедарускую мову            74,1           69,3        58,6         37,5                17,5        12,0          25,0             5,3

  1. Нічога не трэба рабіць, гэты

працэс павінен ісці натураль-

ным шляхам                                                      0,0                     11,6               3,5          33,3         59,7        72,0          55,0           57,9

  1. Трэба стварыць умовы для раз-

віцця моў нацыянальных мен-

шасцей, тады яны будуць са-

дзейнічаць адраджэнню беларус-

кай мовы                                            11,1                     3,9 0,0             4,2          3,5         16,0           3,8             21,1

  1. Не магу адказаць                                             7,4                  0,0 0,0            16,7         8,7           0,0         10,0               5,3

На пытанне анкеты аб ме-рах па адраджэнні беларускай мовы былі і асабістыя адказы, акрамя зададзеных у анкеце. Ме-навіта: “Галоўнае — не саромецца беларускай мовы», «Трэба ўсвядо-міць, што гэта твая мова» (факу-льтэт беларускай філалогіі).

Узровень нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў зале-жыць не толькі ад іх ведаў бела-рускай мовы, але ж і гісторыі, і культуры Беларусі. 34,2% рэспан-дэнтаў факультэта беларускай філалогіі лічаць, што добра ве-даюць гісторыю, 31,7% — што культуру і 24,4% адказалі, што добра ведаюць як гісторыю, так і культуру.

Прычым прыкметна, што гісторыю лепш ведаюць студэнты 1-га і 2-га курсаў. Добра ведаюць і тое, і другое, у асноўным, сту- дэнты 3-га курса. Аб добрым веданні студэнтамі 3-га курса беларускай гісторыі і культуры сведчаць адказы на пытанне ан-кеты «Ці ведаеце Вы беларускія традыцыі?». Усе студэнты (100%) трэццякурснікі адказалі: «Так». Студэнты факультэта рускай філа-логіі 1-га і 3-га курса таксама добра ведаюць беларускія традыцыі.

Добрыя веды гісторыі і культуры Беларусі студэнты факу-льтэта беларускай філалогіі пака-залі і па пытаннях анкеты аб важ-нейшых гістрычных падзеях Бе-ларусі XI-XIX стагоддзяў і пры вывучэнні імён вядомых беларус-кіх асветнікаў і пісьменнікаў пе-рыяду «залатога веку» Беларусі і сучасных беларускіх пісьменні-каў, мастакоў, рэжысёраў.

Так, найважнейшымі гіста-рычнымі падзеямі Беларусі XI-XIX стагоддзяў былі названы наступныя падзеі: «Утварэнне Рэчы Паспалітай», «Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага», «Паўстанне К. Каліноўскага», «Па-дзелы Рэчы Паспалітай», «Берас-цейская унія», «Статуты ВКЛ».

Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны, В. Цяпінскі, К. Тураўскі, Е. Полацкая былі справядліва назва-ны большасцю рэспандэнтаў са-мымі знакамітымі асобамі перы-яду «залатога веку» Беларусі.

Любімымі сучаснымі бела-рускімі пісьменнікамі і паэтамі былі названы: В. Быкаў, У. Карат-кевіч, Н. Гілевіч, І. Шамякін, С. Гра- хоўскі, П. Панчанка.

Назваць імёны сучасных беларускіх мастакоў, рэжысёраў і акцёраў, як нам здаецца, студэнты таксама змаглі.

Так, былі названы больша-сцю рэспандэнтаў С. Станюта, Г. Макарава, М. Савіцкі, В. Манаеў, З. Белахвосцік, А. Ісачоў, В. Тураў. Як бачна, студэнты добра ведаюць акцёраў беларускага тэатра. Аста-тнія віды мастадтва студэнты ве-даюць горш.

Зусім іншыя адказы атры-маны на факультэце рускай філа- логіі. 40,2% рэспандэнтаў лічыць, што добра ведае гісторыю, 28%  сцвярджаюць, што не ведаюць ні той, ні другой, 17,8% — добра ве-даюць культуру і ўсяго 8,4% ад-казалі, што добра ведаюць як гіс-торыю, так і культуру Беларусі. Іншымі адказы на гэтым факуль-тэце і не могуць быць, паколькі гісторыя Беларусі тут чытаецца толькі на першым курсе. Няма на гэтым факультэце і спецыяльных дысцыплін па культуры Беларусі, акрамя што «Гісторыі беларускай культуры” (2 курс), «Музычнай культуры Беларусі» — (2 курс), «Асноў айчыннай і сусветнай культуры» (4-5 курсы).

Сярод важнейшых гістары-чных падзей Беларусі XI-XIX ста- годдзяў студэнты назвалі наступ-ныя: «Утварэнне Вялікага Кня- ства Літоўскага»; «Аб’яднанне Беларусі з Расіяй»; «Утварэнне Рэчы Паспалітай», «Утварэнне БНР», «Грунвальдская бітва», «Ут-варэнне БССР».

Самымі знакамітымі асвет-нікамі і пісьменнікамі перыяду «залатога веку» Беларусі былі на-званы: Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны, С. Полацкі, В. Цяпінскі, Е. Полацкая.

Любімымі сучаснымі бела-рускімі пісьменнікамі і паэтамі для студэнтаў факультэта рускай філалогіі з’яўляюцца В. Быкаў, У. Караткевіч, І. Шамякін, Н. Гілевіч, І. Мележ, К. Крапіва. Студэнты назвалі і сучасных беларускіх мастакоў, рэжысёраў, акцёраў. Гэта: С. Станюта, Г. Макарава, М. Савіцкі, В. Гасцюхін, Р. Янкоўскі, В. Тураў.

З якіх асноўных крыніц папаўняюць свае веды па гісторыі і культуры Беларусі студэнты-фі-лолагі?

Для студэнтаў факультэта беларускай філалогіі асноўнымі крыніцамі з’яўляюцца: лекцыі ў ВНУ (85,4%), беларуская літа- ратура (46,4%), спецыяльная. літаратура (34,2%), сродкі маса- вай інфармацыі (28,1%), школь-ныя падручнікі (20,7%). Прычым назіраецца такая тандэнцыя: чым вышэй курс, тым больш аддаец- ца перавага такім крыніцам, як лекцыі ў ВНУ і спецыяльная лі- таратура. Студэнты факультэта рускай філалогіі лічаць асноў- нымі крыніцамі сваіх ведаў па гісторыі і культуры Беларусі на- ступныя: школьныя падручнікі (58,9%), беларуская літаратура (39,3%), сродкі масавай інфарма-цыі (36,5%), лекцыі ў ВНУ (27,1%), кінафільмы (24,3%), спецыяльная літаратура (11,2%).

Студэнты факультэта рус-кай філалогіі напісалі і свае да- датковыя адказы аб асноўных кры-ніцах ведаў па гісторыі і культуры Беларусі. Гэта, на іх думку, яшчэ «музеі, сялянскае асяроддзе, зно-сіны з народам, сям’ёй».

Наколькі глыбокія веды ў студэнтаў па гісторыі Беларусі, сведчаць і адказы на пытанне анкеты аб тым, з якога гістарыч- нага перыяду можа весці размову аб беларусах, як аб самастойным народзе. Большасць рэспандэнтаў факультэта беларускай філалогіі лічыць, што з часоў Вялікага Кня-ства Літоўскага (40,2%); 23,2% сцвярджаюць, што з часоў узнік-нення Полацкага княства; 14,7% — з часу ўзнікнення Рэспублікі Бе-ларусь (1991 год) і 11% — з часоў засялення тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі. Прычым, што беларусы, як самастойны на-род, узніклі ў часы ўтварэння По-лацкага княства, сцвярджаюць, у асноўным, студэнты 3-га курса.

Студэнты факультэта рус-кай філалогіі; у асноўным, вы-бралі пазіцыі: «Не магу адказаць» (18,7%), «З узнікнення Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе» (18,7%), «З часоў узнікнення Вялікага Княства Літоўскага» (15,9%), «З часоў узнікнення Полацкага княства» (13,1%).

Некаторыя студэнты гэтага факультэта напісалі і свае адказы тыпу: «Беларусы ніколі не былі самастойным народам, мы заўсё-ды залежалі ад кагосьці», «Белару-сы і сёння — не самастойны народ». Нам здаецца, што гэтыя меркаван-ні студэнтаў дзесьці пераклікаюц-ца з адказамі (18,7%) студэнтаў, якія лічаць, што аб беларусах, як аб самастойным народзе, можна вес-ці размову толькі з 1991 года, з уз-нікнення Рэспублікі Беларусь.

Аб узроўні нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў можна меркаваць і пры вызначэнні імі асноўных прызнакаў нацыі. Так, студэнты факультэта беларускай філалогіі лічаць такімі прызнака-мі: агульную мову (70,7%), агуль-ную культуру (63,4%), наяўнасць нацыянальнай самасвяцомасці (57,3%), агульную гісторыю (45,1%), нацыянальную дзяржаў-насць (23,2%).

Студэнты факультэта рус-кай філалогіі сцвярджаюць, што гэта агульная культура (63,6%), агульная гісторыя (56,1%), агу-льная мова (43,0%), наяўнасць нацыянальнай самасвядомасці (37,4%).

На пытанне анкеты «Хто з’яўляецца перш за ўсё носьбітам нацыянальнай самасвядомасці?» студэнты факультэта беларускай філалогіі, у асноўным, адзначылі: выкладчыкі ВНУ, мастацкая інтэ-лігенцыя, сяляне, настаўнікі сярэд-няй школы. Студэнты факультэта рускай філалогіі іншай думкі: на першым месцы — мастацкая інтэлі-генцыя, на другім — сяляне, на трэ-цім — выкладчыкі ВНУ, на чацвёр-тым — навуковая інтэлігенцыя, на пятым — настаўнікі сярэдняй шко-лы. Некаторыя студэнты гэтага факультэта назвалі БНФ асноўным носьбітам. (Глядзі табліцу № 3.) Нам здаецца, на такое размерка-ванне адказаў аказала ўздзеянне перш за ўсё сама сістэма выкла-дання і выхавання на абодвух факультэтах.

Студэнты факультэта бела-рускай філалогіі лічаць, што росту нацыянальнай самасвядомасці вельмі садзейнічаюць: веды нацы-янальнай мовы (84,2%), веды гісторыі свайго народа (81,7%), палітычны суверэнітэт рэспублікі (40,2%), вольнае развіццё культу-ры свайго народа (36,6%), выка-рыстанне роднай мовы кіраўніка-мі дзяржаўных устаноў і Урада рэспублікі (24,4%), эканамічная самастойнасць рэспублікі (21,9%). Прычым прыкметна, што самую высокую адзнаку палітычнаму суверэнітэту далі студэнты 3-га ку-рса. Па іншых пазіцыях, у асноў-ным, аднолькавае размеркаванне адказаў.

Студэнты факультэта рус-кай філалогіі мяркуюць, што рос-ту нацыянальнай самасвядомасці вельмі садзейнічаюць: веды гісто-рыі свайго народа (79,4%), веды нацыянальнай мовы (58,9%), воль-нае развіццё культуры свайго на-рода (51,4%), эканамічная сама-стойнасць рэспублікі (25,2%), глы-бокая распрацоўка і ўлік нацыяна-льных інтарэсаў у сферы экалогіі (17,8%), палітычны суверэнітэт (16,8%). Прычым у адказах сту-дэнтаў-беларусаў гэтага факуль-тэта назіраецца большая прыхіль-насць да такіх пазіцый, як экана-мічная самастойнасць і палітычны суверэнітэт рэспублікі.

Такім чынам, падводзячы вынікі сацыялагічнага даследа- вання сярод студэнтаў факультэта беларускай філалогіі і культуры і факультэта рускай філалогіі БДПУ, можна зрабіць наступныя высно-вы і прапановы:

  1. Узровень нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў фа- культэта беларускай філалогіі і культуры вышэй, чым у студэн-таў факультэта рускай філалогіі.

Узровень нацыянальнай самасвядомасці студэнтаў фа- культэта беларускай філалогіі і культуры тым вышэй, чым вы- шэй курс. У студэнтаў факультэта рускай філалогіі, наадварот, чым вышэй курс, тым больш слабыя веды па беларускай мове, гісторыі, культуры і ніжэй зацікаўленасць у набыцці гэтых ведаў.

  1. Сёння асаблівай увагі пры планаванні вучэбна-выха- ваўчага працэсу патрабуюць ме-навіта студэнты факультэта рус- кай філалогіі. Пашыраць веды па гісторыі і культуры Беларусі неаб-ходна на гэтым факультэце праз асноўныя сродкі: лекцыі, практыч-ныя і семінарскія заняткі. Нам зда-ецца, на двух філалагічных факу-льтэтах павінна быць створана свая кафедра гісторыі Беларусі, паколькі існая агульнаўнівер-сітэцкая не забяспечвае неабход-най колькасцю лекцый (гадзін) па гісторыі Беларусі гэтыя факуль-тэты.
  2. Улічваючы тое, што на думку большасці рэспандэнтаў, асноўнымі носьбітамі нацыяна-льнай самасвядомасці з’яўляюцца выкладчыкі ВНУ, а асноўнымі крыніцамі ведаў па гісторыі і ку-льтуры Беларусі — лекцыі, філала-гічныя факультэты сёння павінны быць максімальна забяспечаны высокакваліфікаванымі выклад-чыкамі з добрымі ведамі бела-рускай мовы, гісторыі і культуры.
  3. На абодвух філалагічных факультэтах БДПУ сёння вучыц-ца амаль што аднолькавая коль-касць студэнтаў. Нам здаецца, што ўсё-такі ў цяперашні момант боль-шая дзяржаўная патрэба ў настаў-ніках і выкладчыках беларускай мовы і літаратуры, чым рускай. І ўлічваць гэта, на наш погляд, па-вінны кіраўнікі ўніверсітэта.

Табліца № 3

 

Носьбіты нацыянальнай самасвядомасці

 

№                          Носьбіты                      Факультэт бел. філалогіі     Факультэт рускай філалогіі

п/п

Курс                                   Курс                  Нацыянальнаспь

 

1 /%/     2 /%/      3 /%/      1 /%/     2/%/    3 /%/    Беларус  Рускі

 

  1. Рабочыя                                          23,1                  15,4           6,9               16,7           12,1        12,0           12,4     10,5
  2. Сяляне                                                       42,3       69,2       31,0           79,2      46,5     40,0         54,3         47,4
  3. Кіраўнікі дзяржаўных устаноў       11,5         11,5          17,2  4,2          1,7          12,0             2,5         15,8
  4. Навуковая інтэлігенцыя                 69,2           19,2          51,7  20,8        39,7        40,0           34,6         36,8
  5. Тэхнічная інтэлігенцыя                     3,8              0,0          0,0      0,0        3,5          4,0               2,5          5,3
  6. Мастацкая інтэлігенцыя                 46,2           76,9          55,2  54,2        69,0        64,0            60,5        79,0
  7. Настаўнікі сярэдніх школ, ВТУ      30,8         30,8          41,4  33,3        27,6        40,0            35,8         26,3
  8. Выкладчыкі ВНУ                                          61,5              38,5          82,7  33,3        37,9        44,0            38,3         52,6

(Працяг у наступным нумары.)

А дзе жывеш ты?

 

У Гародні запрашаюць у беларускамоўныя класы

 

У гэтым годзе Гарадзен-ская абласная арганізацыя ГА ТБМ упершыню за шмат гадоў не ўдзельнічала ў бацькоўскіх сходах для будучых першакласнікаў — не хацела рызыкаваць здароўем сваіх валанцёраў. Але з 12 чэрвеня па 15 жніўня гарадзенскія бацькі бу-дуць рабіць моўны выбар для сваіх дзетак-першакласнікаў, і арга-нізацыя запрашае ўсіх у беларус-камоўныя класы.

У 2019 годзе было пада-дзена 15 заяў у першы беларускі клас СШ 32. Вучыцца пачалі па-беларуску ў першым класе з ве-расня 2019 года — 13 дзяцей! Гэта ў Ленінскім раёне, але паступаць ў беларускі клас можна з любога мікрараёна! Такая ільгота для беларускіх класаў!

Хто жыве ў Кастрычніцкім раёне, можа скарыстацца запра-шэннем ад дырэктара школы СШ 34.

На ўзроўні агульнай ся-рэдняй адукацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя шко-ла № 34 г. Гродна» створаны ўмовы для навучання і выхавання дзяцей на беларускай мове. Па пытаннях навучання і выхавання на бела-рускай мове ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі прапануем тэлефанаваць дырэктару Парман-чуку В.В. па тэл. 8 0152 33 20 98.

Запрашаем у беларуска-моўныя класы!

 

Калі за адраджэнне мовы,

чытай, спадарства,“Наша слова”!

Ідзе падпіска на 2-е паў-годдзе. Сёння ў каталогу падпіскі “Наша слова” знаходзіцца на ст. 60.

Кошт падпіскі:

на месяц — 2,65 руб.

на 3 месяцы — 7,95 руб.

на 6 месяцаў — 15,90 руб.

Рэдакцыя сама можа арга-нізаваць падпіску для школ і біблія-тэк любога раёна Беларусі. Для гэтага трэба знайсці дабрадзея, які мог бы ахвяраваць нейкую суму на высакародную справу пад-трымкі беларускага слова. Грошы неабходнаа пералічыць на рахунак Лідскай гарадской арганізацыі  ТБМ з наступнымі рэквізітамі:

Банк-атрымальнік: г. Мінск, ААТ “Белаграпрамбанк”.

Код банка: BAPBBY2X.

Беніфіцыяр: Лідская га-радская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларус-кай мовы імя Францішка Ска-рыны”.

Рахунак № BY94 BAPB 3015 2806 0001 4000 0000

Прызначэнне плацяжа: За падпіску на газету “Наша слова” на 2-е паўгоддзе 2020 года.

УНП беніфіцыяра: 500016944.

Тэрмін праплаты не абмя-жоўваецца.

 

Памёр Алесь Стадуб

8 чэрвеня пасля доўгай хваробы пайшоў у Нябесную Бе-ларусь сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт Алесь Стадуб.

Стадуб Алесь (Аляксандр Дзям’янавіч) нарадзіўся 24.04. 1938 г. у в. Юшавічы Нясвіжскага раёна Менскай вобл. Скончыў 10 класаў у Нясвіжы. Пасля службы ў вой-ску закончыў Усесаюзны інстытут імя Крупскай (музыка, клас гар-моніі). Узначальваў маладзёжны хор у Яраслаўлі. Там закончыў філфак педінстытута. Выкладаў у школе, працаваў у мясцовых газе-тах. У 1972 г. пераехаў у Ліду, дзе быў намеснікам старшыні тава-рыства «Веды». Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх вы-даннях. Аўтар звыш 10 кніг: “Твае вочы”, “Вузел (трыялеты)”, “Спо-ведзь натхненнем”, “Летапіс па-чуццяў”, “Калінавыя гроны”, “Шэпты крыл”,“Сюжэт на фоне адвячорку”, “Водгук ісціны”, “Скрыжалі”, “Мільянерка” і інш. Сябар СБП з 2007 года.

Пахаваны ў Лідзе.

 

Алесь Стадуб

 

ЮШАВІЧЫ

 

Раслі ў бяссмерце Юшавічы,

Але ўсё ж век свой аджылі.

Раслі тут Коласы, да Вінчы,

Свае гісторыі былі.

 

Няма ў паміне сельсавета

І школы, крылаў ветракоў.

Няўмольны час закрэсліў гэта

І крумкачоў-бальшавікоў.

 

Спакусы ў сад чужы вадзілі,

Спакусны сад, хоць і не рай.

А дзе ж сяброў цяпер магілы?

Яны даўней лілі праз край.

 

Дамашнія малых не лічаць,

А што лічыць, калі адно.

Бацькі мяне нястомна клічуць:

“Прыедзь. Наведваў нас даўно”.

 

НЕМАГЧЫМА

 

Падлетак шукаў ідэал:

Краіну? Паехаць? Біць лынды?

Пытанняў нахлынуўся вал,

І ён да мужчыны з-пад Ліды:

 

— Парайце вы мне, чалавек!

І той адказаў:

— Эй, хлапчына,

Без нас Беларусь пражыве,

Ды нам без яе немагчыма!

ДУБ

 

Ля акна я студжу кіпень-чай,

Хай астыне мой чай нетаропкі,

Паглядаю на дуб неўзначай,

Жалуды ля ствала, нібы кропкі.

 

У юнацтве яго вецер гнуў,

Ды і бура заўжды нахіляла,

Ён маланкі прыцэл абмінуў,

Калі тая ад хмары страляла.

 

На дварэ ўсё дажджыць

і дажджыць,

Лістапад гоніць мокрыя хмары,

Гэты дуб можа нас перажыць:

Мае вершы і вашыя мары.

 

Мова  як  «мэсэдж»

Не так даўно ў цэнтры спачатку Гомеля, а потым і Берас-ця з’явілася тое слова, якое падаец-ца для беларусаў сакральным. Тое, што яно азначае, класік за-клікаў нас не пакідаць, каб «не ўмерці». І вось, цяпер на гэтым слове ў прамым сэнсе можна ся-дзець — што многія суграмадзяне ўжо з вялікай ахвотай робяць.

 

Праект «Веліч роднай мо-вы», які задумаў ды арганізаваў арт-менеджар Захар Дудзінскі, а ўвасобіў скульптар Павел Вайніцкі з дапамогай каваля Марыі Тарлец-кай, прадугледжвае ўсталяванне ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах рознакаляровых літар, што ўтва-раюць слова «мова». У яго далікат-на ўкрапаны і лагатып мабільнага аператара А1 — ён забяспечыў ідэю «бензінам».

Здавалася б, задума — пра-сцей няма куды. Ды, як падаецца, гэта акурат той выпадак, калі пра-стата — сястра… эфектыўнасці. А для падобных праектаў у рэчы-шчы публічнага мастацтва гэта самы галоўны паказчык.

Скульптар Павел Вайніцкі прыгадвае тыя часы, калі літары, якія ўтваралі пафасныя лозунгі, было прынята размяшчаць на да-хах шматпавярховак. Тут падыход трохі іншы: наўмысна бліжэй да людзей, прычым у самым літара-льным сэнсе. Літары знаходзяцца наўпрост на зямлі, а скульптура, як пазначана ў эксплікацыі, «адсы-лае нас да камунікацыі — мовы — і сама літаральна служыць месцам камунікацыі, у/на якім людзі мо-гуць сустракацца і мець зносіны, зручна размясціўшыся на роз-накаляровых літарах».

Само слова «мова» — гэта для нас не проста слова. Гэта мэсэдж, лаканічны і вельмі дакладны. Ду-маецца, амаль ва ўсіх нашых гра-мадзянаў ён выклікае блізкае ўспрыняцце і асацыюецца мена-віта з мовай беларускай. Заадно і нагадвае пра актуальную прабле-му. Але нагадвае без надрыву і лозунгавасці, выключна на пазіты-ве. А дызайнерскае ўвасабленне і бясплатны Wi-Fi стварае мове прывабны сучасны вобраз у міна-коў — і асабліва моладзі.

Да ўсяго, пры ўсёй сваёй уяўнай мінімалістычнасці, праект насычаны семантыкай. Яна тоіцца ў выбары колераў, якія, калі ве-рыць папулярнай сёння тэорыі Мі-хала Анемпадыстава, утрымліва-юць ментальныя коды нацыі. Да выбару афарбоўкі кожнай з літар аўтары паставіліся вельмі даткліва. Аналітычная праца абапіралася на этнаграфічныя даследаванні бела-рускіх строяў Міхася Раманюка, а таксама гістарычныя, культурныя ды геаграфічныя адметнасці рэгі-ёнаў.

Да ўсяго, для кожнага з га-радоў абраная свая гама. Прыкла-дам, блакітная літара «О» ў Менску сімвалізуе «чараўніцтва, магію, моду, мастацтва, творчасць», якія ўласцівыя цэнтру беларускай ку-льтуры. А вось у Віцебску той са-мы колер нагадвае пра азёры, якімі багаты гэты край — хаця наогул галоўнымі крыніцамі натхнення ў дадзеным выпадку былі супрэма-тызм і «УНОВІС». У Берасці бла-кітны (але ўжо больш пяшчотнага, валошкавага адцення) адсылае да самабытнай інсітнай скульптуры Мікалая Тарасюка.

Гэтае «падвойнае дно» наў-рад ці выявяць не надта схільныя да чытання «шмат літар» мінакі. Але можна спадзявацца, што ся-род іх знойдуцца і больш удумлі-выя ды цікаўныя, якія патрацяць трохі часу, каб «раскадзіраваць» аўтарскае пасланне. І, магчыма, даведаюцца шмат новага і цікавага пра культурную спадчыну род-нага рэгіёна.

Ілья СВІРЫН,

галоўны рэдактар газеты «Культура».

 

Навіны Германіі

Германія зняла ўсе абмежаванні на дзяржаўных межах

Германія з панядзелка ад-мяніла апошнія абмежаванні на дзяржаўных межах — цяпер гра-мадзяне могуць перасякаць іх бесперашкодна, як і было да пан-дэміі. Раней адпаведнае рашэнне прынялі ўлады краіны, піша tass.ru.

ФРГ увяла абмежаванні на неабавязковыя паездкі за мяжу 17 сакавіка. З тых часоў на межах дзяжурылі 6 тысяч супрацоўнікаў федэральнай паліцыі. Амаль 200 тысяч чалавек не пусцілі ў ФРГ за апошнія тры месяцы, паведаміў кіраўнік МУС Хорст Зеехофер. З сярэдзіны траўня рэжым памеж-нага кантролю паступова памяк-чалі, цяпер ён адменены цалкам.

Таксама адменена папя-рэджанне аб небяспецы падарож-жаў у 29 краін Еўропы (чальцы ЕС і Шэнгена). Адпаведныя папярэ-джанні ўлады ФРГ выносяць, калі мяркуюць, што абстаноўка ў той ці іншай краіне пагражае нямецкім грамадзянам. Адмена гэтага рэ-жыму азначае аднаўленне рэгу-лярных пералётаў.

Адначасова да 31 жніўня захоўваецца папярэджанне на паездкі ў больш як 160 дзяржаў за межамі Еўропы. Гэта азначае, што жыхарам Германіі не ўдасца пра-весці адпачынак у краінах Афрыкі, Азіі, Амерыкі. Да верасня будуць магчымыя кропкавыя выклю-чэнні, калі ў якой-небудзь краіне эпідэміялагічная абстаноўка істо-тна палепшыцца.

Адкрываючы межы, улады ФРГ папярэджваюць, што грама-дзянам самім прыйдзецца выра-шаць магчымыя праблемы, калі другая хваля выкліканага каро-навірусам захворвання заспее іх у паездцы. Калі Германія ў сярэдзіне сакавіка ўвяла абмежаванні, вы-светлілася, што за мяжой знахо-дзяцца каля 240 тысяч нямецкіх турыстаў. Іх вывезлі на Радзіму за пяць тыдняў. У МЗС папярэдзілі, што другі раз такую акцыю ўлады правесці не змогуць.

Германія ўжо на працягу некалькіх тыдняў паступова змяк-чае забароны, уведзеныя з-за ка-ронавіруса. Ва ўсіх федэральных землях ужо працуюць музеі, фіт-нес-клубы, басейны пад адкрытым небам, пляжы, гатэлі, турбазы, рэстараны, бары, крамы, дзіцячыя сады і школы.

Пры гэтым абмежаванні на сацыяльныя кантакты пакуль дзей-нічаюць — збірацца можна мак-сімум удзесяцёх або ў коле прад-стаўнікоў дзвюх хатніх гаспадарак. Застаецца ў сіле масачны рэжым у крамах і грамадскім транспарце.

У ФРГ каранавірусам зара-зіліся больш за 186,2 тыс. чалавек, 172 тыс. ачунялі, памерлі 8,7 тыс. пацыентаў. Тэмпы пашырэння інфекцыі ў краіне скарачаюцца з траўня.

Ужо ў аўторак германскія распрацоўшчыкі прадставяць грамадскасці дадатак для смарт-фонаў, які дазволіць адсочваць кантакты носьбітаў каранавіруса.

Выкарыстоўваць яго мо-жна будзе выключна на добраах-вотнай аснове. Прынцып працы наступны: пры ўключаным пера-датчыку Bluetooth смартфоны карыстальнікаў, якія, да прыкладу, стаяць у адной чарзе ў краме, будуць фіксаваць адзін аднаго і захоўваць гэтую інфармацыю ва ўнутранай памяці. Калі пасля хтосьці захварэе, то аўтаматычныя апавяшчэнні прыйдуць усім, хто знаходзіўся побач — на вуліцы, у краме, у транспарце і гэтак далей.

NN.by.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ДЗМІТРЫЯ СМОЛЬСКАГА

(25.07.1937 — 29.09.2017)

Паміж зямлёй і небам музыка крыляла,

І ты пачуў яе, і ты яе злавіў,

Каб тут яна сівой легендаю гучала

Для тых, каго ты любіш і каго любіў.

 

І загучала, і гучыць над божым светам,

Дзе мы з табой жылі,

жывём і будзем жыць.

І ты праз восеньскі агонь ідзеш з Паэтам,

І ў кожным вашым кроку

Беларусь гучыць.

 

І больш між нас

нікому не парваць сцяжыны,

Як струны скрыпак, дзе затоена святло,

З якога пачыналася жыццё Айчыны

І без якой тут нас ніколі б не было.

 

І музыка прыходзіла ў твой свет вялікі,

Ты цалаваў яе і вечнаю рабіў.

Цяпер яна ідзе праз цішыню і крыкі

Да тых, каго ты любіш і каго любіў.

10.12.2017 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІМІРА СОДАЛЯ

(13.09.1937 — 15.04.2015)

З Мацеем Бурачком ідзеш па родным краі

У світцы вышыванай, як туман, сівы.

Здымаеш саламяны брыль, бо дудка грае,

І покуль дудка грае, ты яшчэ жывы

У свеце, дзе і жыць, і паміраць не нова

І быць для многіх

проста смешным дзіваком,

Якому ўсё жыццё баліць душа за Слова,

Якое ў спадчыну з Мацеем Бурачком

Нам засталося, каб цяпер па родным краі

Ішлі, не абтрасаючы расу з травы,

Усе, хто чуў, як дудка бурачкова грае

І верыў словам: «Дудка грае — я жывы!»

15.04.2015 г.

 

БАЛАДА ЯЎГЕНА КУЛІКА

(31.10.1937 — 12.01.2002)

…Ты замкі аднаўляеш на паперы,

Нібы ў былое адчыняеш дзверы.

А там агонь і кроў там на траве,

І чорны дым… Ды Беларусь жыве.

І ты ідзеш сярод людзей, якім

Ніколі ты не зробішся чужым,

Бо і яны народжаны былі,

Каб  беларускім край быў на зямлі

Не краем цёмным у чужой краіне,

А раем тым, хто гінуў і загіне

За Беларусь, якая ёсць і будзе…

Ідзеш, і вецер б’ецца ў твар і грудзі,

І нельга прыпыніцца і сказаць,

Што я знямогся і хачу спакою,

Бо на цябе з крыжоў дзяды глядзяць

І бусел белы кружыць над табою,

Нібы анёл, што Беларусь ратуе

І ўсё ніяк не можа ўратаваць

Ад мёртвых душ, дзе наша смерць начуе.

У душах нашых сонцу начаваць!

І будзе так, бо нават на паперы

Для ворагаў заўжды замкнуты дзверы

У нашых замкаў і гасцінных хат.

І будзе Беларусь, як божы сад,

Дзе ў квецені пчаліны гуд не тоне,

Дзе сонца ў небе, нібы шчыт з Пагоняй…

29.03.2008 г.

 

БАЛАДА МІХАСЯ ЧАРНЯЎСКАГА

(7.03.1938 — 20.01.2013)

 

Наша мінулае ў нашай зямлі,

Быццам схаваны ад рыцара меч.

Замкаў руіны травой зараслі,

Не зарастае на хутары печ,

Што засталася ад хаты дзядоў,

Белая, быццам бы белы наш свет,

Чорная, быццам звуглелая кроў,

І адзінокая, быццам бы след,

Што шчэ цяплее на сцежцы жыцця,

Помнім якое, з якога ўцяклі,

Каб нам ісці ізноў да адкрыцця:

Наша мінулае ў нашай зямлі,

Быццам бы ў кнізе, якую чытаў

Ты кожны дзень, каб мы чулі, што мы

Самі павінны ўсё ж вызваліць з траў

Замкі  старыя і продкаў дамы,

Бо без былога не будзе нічога:

Ні Беларусі, ні шляху да Бога…

І ты капаеш, капаеш зямлю,

Быццам шукаеш свой рыцарскі меч,

Каб бараніць тут усё, што люблю

Я, як усе, і на хутары печ,

Што засталася ад хаты дзядоў,

Белая, быццам бы белы наш свет,

Чорная, быццам звуглелая кроў,

Родная, быццам мінуўшчыны квет..

23.01.2013 г.

 

БАЛАДА ІГАРА ЛУЧАНКА

(6.08.1938 — 12.11.2018)

 

Ты ідзеш закаханы ў вясны краявіды,

Як малітва з табой:

«О, мой край, дарагі…»

Засталіся ў мінулым прызнанні і крыўды,

І вярнуліся рэкі ў свае берагі.

 

На высокім кургане гусляр адзінокі,

Ён глядзіць — жураўлі на Палессе ляцяць,

І плывуць, як нязбытныя мроі, аблокі,

На якіх маладыя анёлы сядзяць.

 

Ты ідзеш аглядаючы спадчыну нашу,

У якой твая музыка светла жыве,

І яна пра цябе новым людзям раскажа,

Па вадзе ручніком у нябыт не сплыве.

Цябе помняць заўжды Вераніка, Алеся,

Для якіх ты планеты Любові старыў.

Ты высока ўзышоў,

ты жыцця паднябессе

Сваёй зоркай нязгаснай для нас азарыў.

 

Ты ідзеш закаханы ў вясны краявіды,

Як малітва з табой:

«О, мой край, дарагі…»

Засталіся ў мінулым прызнанні і крыўды,

І вярнуліся рэкі ў свае берагі.

2.06.2019 г.

 

БАЛАДА АНАТОЛЯ БЕЛАГА

(10.12.1939 — 14.11.2011)

…У Доме рыпяць зноў масціцы,

Бы ў Храме вялікім, старым,

Які ты стварыў не ў сталіцы,

Які для Айчыны стварыў.

 

Навокал карціны… Партрэты…

Харугвы… Сцягі і крыжы…

І ўсё беларускае гэта,

І ўсё ад душы для душы.

 

І ты не спяшаючы крочыш,

Бо новы, прыдбаўшы, партрэт,

Партрэту знайсці месца хочаш,

Бы кропку, з якой белы свет

Ты зможаш скрануць і зіначыць,

Каб болей тут бед не было,

Жыла Беларусь, а іначай

Ці трэба ад Бога святло,

Бо ў час, калі мова загіне,

Мы следам загінем за ёй,

І ўся Беларусь дамавінай,

Як сэрца Еўропы сівой,

Ляжаць будзе сумна прад Богам,

Які паспрыяў нам, каб мы

Сваю пракладалі дарогу

У Заўтра з сухотнай зімы…

 

Як плачуць, рыпяць тут масціцы,

З партрэтаў паўстанцы глядзяць,

Якімі жывым ганарыцца,

Якіх з нашых душ не прагнаць

Нікому, нікому, ніколі,

Бо тут — Беларусь назаўжды,

Тут нашае Заўтра і Воля,

Тут нашы героі і ты…

15-16.11.2011 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

Артыкулы Антона Луцкевіча, якія раней не друкаваліся па-беларуску

Нацыянальнае беларускае

свята

 

Найбольшым беларускім свя-там можна лічыць штогадовае святка-ванне гадавіны абвяшчэння Незалеж-най Беларусі, дзень 25.03.1918. За выняткам беларускіх груп, якія арые-нтуюцца на ўсход, усе іншыя белару-сы лічыць гэты дзень Днём нацыяна-льнага гонару і штогод, 25 сакавіка, арганізуюць урачыстыя пасяджэнні і набажэнствы ў касцёлах і цэрквах.

У гэтым годзе беларусы-ві-ленцы надалі святкаванню надзвычай узнёслы характар, бо святкаваліся 15-я ўгодкі аглашэння менскага акту ра-зам з 70-мі ўгодкамі беларускай пра-цы, пачаткам якой можна лічыць вы-данне «Мужыцкай праўды» Канстан-цінам Каліноўскім у 1863 г.

У атмасферы хуткіх пераме-наў у апошнія 15 гадоў, кожны з еўра-пейскіх народаў да такой ступені быў заняты ўласным лёсам, што не заўсёды меў магчымасць звярнуць увагу на палітычныя падзеі, якія для яго не былі важнымі. Таму факт аб’яўлення незалежнасці Беларусі не гэтак шыро-кавядомае і добра зразумелае свята, яно нават, часта фальшуецца. Гэтак, напрыклад, нядаўна газета «Слова» абвінавачвала выдаўцоў уніяцкага беларускага календара ў тым, што яны змясцілі ў календары дату нацы-янальнага свята 25 сакавіка, па мерка-ванні «Слова» ў гэты дзень была абве-шчана беларуская савецкая рэспуб-ліка.

Таму не зашкодзіць успомніць некаторыя факты.

У снежні 1917 г. у Менску ад-быўся Агульнабеларускі з’езд, у якім прынялі ўдзел 1872 дэлегаты, якія ў сваёй большасці былі прыхільнікамі абвяшчэння незалежнай беларускай рэспублікі. Бальшавікі ўбачылі для сябе ў працы з’езда небяспеку і збро-йна разагналі з’езд. Дэлегаты схава-ліся ад бальшавікоў і перадалі свае паўнамоцтвы ў рукі Рады з’езда, якая пасля дапаўнення свайго асабістага складу прадстаўнікамі некаторых бе-ларускіх груповак і дэлегатамі ад іншых народаў, была пераназвана ў Раду Беларускай Рэспублікі. Гэта Рада 25 сакавіка 1918 г. абвясціла: «… мы, Рада Беларускай Народнай Рэс-публікі, скідаем з роднаго краю апош-няе ярмо дзяржаунай залежнасці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і нізалежны край … Ад гэтаго часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай …» (Штотыд-нёвік «Вольная Беларусь. Менск. 31.03.1918 г. № 11.)

Як вядома, акт 25 сакавіка, не падтрыманы збройнай сілай, застаўся папяровым дакументам, але стаў кро-пкай адліку. Пэўна, у рэалізацыю акта не верылі і яго аўтары — беларусы яшчэ не былі гатовыя да таго, каб вы-карыстаць адпаведны момант, бо ім бракавала нацыянальнай салідарнас-ці, якая была патрэбна, каб стварыць уласную моцную армію. Аднак, гэта не значыць, што акт 25 сакавіка быў творам групы інтэлігентаў, адарваных ад народа. Вялікі з’езд, які папярэд-нічаў абвяшчэнню незалежнасці з яго незалежніцкімі тэндэнцыямі, паказаў, што беларусы ўжо тады выказвалі вялікую нацыянальную і палітычную свядомасць.

Зараз, на першы погляд, бела-русам можна закідваць, што святка-ванне абвяшчэння неіснай рэспублікі не мае сэнсу. Аднак можна з упэўне-насцю сцвярджаць, што калі б белару-сы не святкавалі 25 сакавіка, дык му-сілі б знайсці сябе іншы легендарны дзень, які б быў знаны ў гісторыі і яднаў іх пад сцягам незалежнасці. Акт незалежнасці аказаўся ў гэтым сэнсе першарадным чыннікам для ўгрунта-вання незалежніцкай ідэалогіі і нао-гул, нацыянальнай салідарнасці. Праў-да, Акт 25 сакавіка застаўся толькі на паперы, але нельга забываць, што такі ж самы лёс спаткаў і канстытуцыю 3-га мая і гэта не перашкодзіла палякам у доўгія часы няволі ўрачыста святка-ваць 3-га мая каб будзіць польскіх патрыётаў. Святкаванне ўгодкаў кан-стытуцыі падчас няволі не вынікала з захаплення ад анахранічнага праўнага помніка і не было справай польскай бюракратыі, як сёння, не было святам інкарпарацыі ВКЛ у Карону. Гэта была дасканалая магчымасць прадэ-манстраваць жыватворчую моц пры-гнечанага народа, абуджала дух у но-вых пакаленнях і выхоўвала на ідэа-логіі незалежнасці.

Паміж абодвума гэтымі акта-мі, акрамя падабенства, ёсць і розніца, але калі глядзець з пункта погляду ўздзеяння на выхаванне маладога пакалення, дык маецца цалкам вы-разнае падабенства.

Характэрнай ёсць з’ява, што яшчэ нядаўна не ўсе беларусы ў Вільні лічылі неабходным святкаваць 25 са-кавіка. Беларуская Сялянска-Рабочая Грамада і яе спадкаемца «Змаганне», не бралі ўдзелу ў першых святкаван-нях. Але гэтыя палітычныя групы ме-лі вялікую праблему з тым, што яны не святкавалі незалежнасць і такім чынам ішлі супраць агульнай плыні беларускага народу, чым наклікалі на сябе падазрэнне ў залежнасці ад Менска, а калі б яны святкавалі разам з усімі, дык ім бы прыйшлося злу-чыцца са сваімі палітычнымі праціў-нікамі.

За вышэйпамянутымі палітыч-нымі групамі ішло таксама і Тава-рыства беларускай школы, аднак, у гэтым годзе ТБШ згадзілася ўтва-рыць агульны юбілейны камітэт і пер-шы раз, па-праўдзе неафіцыйна, узяло ўдзел ў арганізацыі свята. Папярэдняе стаўленне ТБШ да свята, у беларус-кіх колах тлумачылася ўплывам са-мых радыкальных беларускіх групо-вак і новы крок Таварыства да свят-каванне незалежнасці жыва камента-ваўся як важны паварот у жыцці ТБШ які дае вялікае поле для домыслаў і здагадак.

У любым разе, добра, што са-мая моцная беларуская арганізацыя — ТБШ знайшла modus vivendi і зрабіла крок да злучэння беларускіх сіл. […] Трэба і далей  шукаць паразуменне для сумеснай працы для агульнай карысці.

S-wicz (Антон Луцкевіч).

Narodowe swiato bialoruskie // Preglad Wilenski. 1933. № 6. S. 2 — 4.

 

Маўр зрабіў сваю справу …

 

Дзіўныя рэчы робяцца ў Са-вецкай дзяржаве. Там можа ўбачыць шмат цікавых эксперыментаў і высіл-каў, але цяжка чакаць нечага сталага і пэўнага. Тое, што робіцца сёння і лі-чыцца правільным, назаўтра будзе злачынствам і vice versa (лац. наад-варот — Л. Л.). Можна сабе ўявіць жыццё грамадзяніна ў такой няпэў-насці.

Мы прызвычаіліся да думкі, што вязень які сядзеў у Польшчы за камунізм і якога абмянялі, у Саветах будзе мець стоадсоткавую гарантыю лаяльнасці і заслужыць вянок пакут-ніка і барацьбіта за ідэі Леніна. Бо гэтак бальшавікі трактуюць кожнага вязня, якога абмянялі. Сустракаюць яго ганарова і з аркестрам, дазваля-юць яму казаць прамовы пра белы тэрор і г. д. Аднак, потым аказваецца, што новы грамадзянін не дарос да ра-зумення прамудрай сталінскай паліты-чнай лініі. З таго боку мяжы марксізм трэба разумець па-іншаму, і бедны былы вязень не доўга мае мажлівасць захапляцца будаўніцтвам сацыялізму — ён хутка трапляе ў няміласць і зноў за краты.

Ахвярай такога павучальнага непрыстасавання да савецкага каму-нізму стаў шырока вядомы ў Вільне былы пасол у Сейм др. Дварчанін. У Заходняй Беларусі гэта быў перака-наны і актыўны саветафільскі дзеяч. На фабрыках і публічных пляцоўках ён арганізоўваў масавыя сходы на якіх не раз быў «турбаваны» нейкімі «не-вядомымі» асобамі. У Сейме кідаў, чырвоныя як савецкі сцяг, дэманстра-цыйныя ўнёскі і палымяныя выкрыкі супраць т. зв. інтэрвенцыі. З жоўцю пісаў артыкулы пра фашызацыю Еўропы, прыўзносіў ролю і заслугі СССР. І ўсё гэта «для дабра пра-цоўнага люду».

Ніхто не сумняваўся, што ра-біў ён гэта шчыра. Праз нейкі час лёс прывёў яго на лаву падсудных. Як не дзіўна, але менавіта лёс, бо сярод зна-ёмых ён меў звычку казаць: «Справа патрабуе ахвяр, а мне патрэбны час каб папрацаваць над сабой у турме»  Сваю ўніверсітэцкую адукацыю ён лічыў недастатковай для актыўнага палітыка.

Яго прамовы на лаве падсуд-ных пацвердзіла тэзісы пракурора і ён атрымаў 8 гадоў вязніцы (у 1930 г., арыштаваны польскімі ўладамі — Л.Л.) Праз нейкі час разам з калегамі з сеймавага клуба «Змаганне» атрымаў волю праз абмен вязнямі паміж По-льшчай і СССР (абмен адбыўся ў 1932 г. — Л. Л.) Тыповая кар’ера беларускага радыкальнага палітыка.

Далей была сустрэча з помпай у Негарэлым (памежная станцыя — Л.Л.), даклады пра Польшчу, вінша-ванні ад збеглых братоў і г. д.

Але гэта не цягнулася доўга. Маўр зрабіў сваю справу … Сёння добра інфармаваная камуністычная прэса ў Польшчы не цырымоніцца з учарашнімі героямі і называе Двар-чаніна «ворагам народна-вызвален-чага руху». Ці знаходзіцца ён на волі невядома  Мажліва, яго чакае лёс Фр. Аляхновіча.

(У камеры менскай турмы беларускі палітык і ўцякач з Польш-чы Іван Дрозд сядзеў у адной камеры з Іг-натам Дварчаніным. Былы бела-рускі пасол, якога прывезлі з паўноч-ных лагераў па нейкай справе, паве-даміў «жудасную гісторыю, як іх рых-тавалі да самапаклёпніцтва, перакон-валі, што гэта патрэбна і карысна пар-тыі, што партыя павінна належным чынам ацаніць іх учынак. Яны пера-сварыліся паміж сабой… Адмовіліся размаўляць са следчым па гэтым пы-танні. Прыйшоў прадстаўнік ЦК і аб’явіў, што гэта воля партыі». Як бачым, савецкая турма не была месцам для самаўдасканалення. — Л.Л.)

Мала гэтага: у Вільні з’явіліся ўлёткі, якія абвінавачваюць усіх (за выняткам Тарашкевіча), хто выехаў у Менск у тых жа злачынствах, што і Дварчаніна.

Калі гэтая інфармацыя з’яўля-ецца праўдай, яна будзе несумненна сведчыць не пра індывідуальную ня-ласку да др. Дварчаніна, а пра максі-мальнае абвастрэнне антыбеларускага курсу ў Савецкай Беларусі. Ці зыхо-дзіць гэты курс з новага кірунку са-вецкай замежнай палітыкі? (Маецца на ўвазе савецка-польская дамова аб ненападзенні ад 1932 г. — Л. Л.)

S-wicz. (Антон Луцкевіч).

Murzyn zrobil swoje … // Preglad Wilenski. 1934. № 1. S. 7.

Савецкае цэментаванне «адзінай і непадзельнай» Расіі

 

Самыя горшыя весткі белару-сы атрымліваюць з Менска. Асобы, якія некалькі тыдняў таму пакінулі сталіцу Савецкай Беларусі, апісваюць палітычнае і эканамічнае жыццё за ўсходнім кардонам у самых чорных фарбах. Сапраўды, Менск добра раз-будаваўся, з’явіліся ўзорныя гмахі, вуліцы з цвёрдым пакрыццём, хоць і дрэнна, але ўжо некалькі гадоў кур-суюць электрычныя трамваі. Знешне горад моцна памяняўся да лепшага. Відавочна, савецкі ўрад апякуецца выглядам горада, які ляжыць на рух-лівым шляху паміж сталіцай СССР і Захадам. Не можна таксама змаўчаць пра шматлікія культурныя здабыткі і найперш пра пашырэнне школьніц-тва. Але ўсё гэта не можа радаваць назіральніка-беларуса, які жыве на гэтым баку мяжы (маюцца на ўвазе беларусы Заходняй Беларусі). Не ра-дуецца таксама і прыціснутае бела-рускае грамадства ў межах СССР. Раней шмат дэкларавалася пра зда-быткі, але яны бляднеюць на фоне сапраўднага пагрому лепшай і заслу-жанай беларускай інтэлігенцыі.

Згодна з расказамі асоб, якія вярнуліся з Менска, вязні, раней прыгавораныя польскім судом: Двар-чанін, Рак-Міхайлоўскі, Гаўрылік, Валошын, Мятла і Бурсевіч, атрыма-лі ў СССР вырак на 10 гадоў і былі сасланы на Салавецкія астравы. Іх се-м’ям забаронены жыць у Менску. Сына былога пасла Рак-Міхайлоў-скага, пасла арышту бацькі, выгналі з Менскага ўніверсітэта. Іншыя бела-русы, якія раней не маглі пагадзіцца са станам рэчаў, які існаваў у нас, і выехалі ў БССР, былі павысыланы ў самыя далёкія закуткі Савецкага Са-юза. Былых паслоў Кахановіча і Бара-на, падобна, расстралялі. Псіхічна хворы Валынец памёр у вязніцы. На-суперак існаваўшаму звычаю, абме-нены на Аляхновіча Браніслаў Тараш-кевіч не толькі не быў уганараваны ў Менску але пасля прыезду ў сталіцу БССР яму нават забаранілі выйсці з цягніка. Пра яго прыезд «знать не велено». Згодна з адной з версій, зараз ён знаходзіцца ў цэнтральнай Расіі на пасадзе … старшыні калгаса. Згодна з іншай версіяй, яго ангажыравалі для напісання прапагандысцкіх прац.

(У СССР Б. Тарашкевіч быў вымушаны працаваць загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква), хаця з’яўляўся правадзей-ным членам АН Беларусі. 6 траўня 1937 года арыштаваны. 5 студзеня 1938 «двойкай» НКУС і Пракура-туры СССР прыгавораны да расстрэ-лу. Як сцвярджае афіцыйная версія, ён быў расстраляны 29 кастрычніка 1938 у Менску. Даследчык Л. Мара-коў меркуе, што Б. Тарашкевіч загі-нуў у часе катаванняў, якія доўжыліся дзевяць месяцаў. — Рэд.).

Праследаванне падазраваных у нацыяналізме ці дэмакратызме бе-ларусаў ужо стала ў БССР сталым звычаем. Так, напрыклад, вядомы беларускі педагог, аўтар шэрагу на-вуковых прац і член Беларускай ака-дэміі навук Нарушэвіч, які здаўна знаходзіцца ў вязніцы, па прыкладзе прафесара Ігнатоўскага і іншых спра-баваў здзейсніць самазабойства.

Нічога не чулі ўцекачы з Мен-ску пра лёс былога пасла Карузы. Ру-ская эміграцыйная прэса, абапіраю-чыся на брашуру прысвечаную бара-цьбе з уплывамі Беларускай хрысці-янскай дэмакратыі, пісала пра яго «ліквідацыю» органамі ГПУ. Я меў магчымасць пазнаёміцца з гэтай бра-шурай, яе змест выразна пярэчыць навіне, якую падае руская прэса. З брашуры вынікае толькі, што Каруза патрапіў у ГПУ і быў абвінавачаны ў спробе з антыбальшавіцкімі мэтамі пранікнуць у камуністычную пар-тыю.

З-за гэтых неверагодных вес-так з Менска, прыходзяць розныя ду-мкі аб прычынах савецкага пераследу.

«Беларускі спіс», пра які часам піша савецкая прэса, відавочна ёсць недарэчнай выдумкай. Гэта састарэла. Невядома, ці нацыяналізм з дэмакра-тызмам сам па сабе з’яўляецца пры-чынай пераследу. Складаецца ўра-жанне, што гэтым паняццем ГПУ за-раз надае не такі сэнс, як раней. Асоба, якую там называюць «нацдэ-мам» не талеруецца не таму, што хоча захаваць і развіваць сваю мову і куль-туру ці браць удзел у грамадскім жыцці на падставе дэмакратыі. Бо і Ленін, які пісаў пра гонар рускага на-рода, у нейкім сэнсе быў рускім на-цыяналістам. Нацыяналізм і дэмакра-тызм там сёння разумеюць як далёка ідучы ўкраінскі і беларускі сепара-тызм. Гэта плынь абапіраецца на лозунг кінуты савецкай уладай аб праве народаў на самавызначэнне ажно да аддзялення і ўсё выразней кажа пра незалежнасць беларускай і украінскай дзяржаў, Тым самым, у разуменні савецкіх палітыкаў, гэта плынь ідзе не толькі супраць цэнтра-лізму і ўлады Крамля, але і супраць асноў самой савецкай улады. Вызва-ленне ад савецкай улады ці толькі з-пад маскоўскага цэнтралізму сталася б небяспечным прэцэдэнтам для наро-даў іншых савецкіх рэспублік і па-чаткам распаду імперыі.

Паколькі для Саветаў міжна-родная сітуацыя складваецца цалкам добра, яны не могуць пужаць сваіх грамадзян капіталістычнай інтэрвен-цыяй і ўзбройвацца, а таксама тры-маць грамадзян у стане перманентнай трывогі за сваё жыццё з-за нападу су-седзяў. У гэтакай атмасферы, каб пазбегнуць перавароту, можна тры-маць грамадства толькі праз прамую дыктатуру, цэнтралізацыю і уніфіка-цыю. Беларускі сепаратызм цалкам дарос да ўкраінскага і, відавочна, ба-чыцца Крамлю самай вялікай пагро-зай пад назвай «нацдэмаўшчына». Вось гэнеза пераследу беларусаў у Саветах, пераследу, які з’яўляецца адбіткам падзей на Украіне, адкуль беларусы, без сумневу, чэрпаюць на-тхненне і надзею на будучыню.

Трэба сказаць, што гэтакія ж нацыянальныя праблемы ёсць і ў ін-шых дзяржавах Еўропы. Асноўным падабенствам, відавочна, ёсць тое, што ідэя, выказаная на паперы аб поўнай магчымасці развіцця нацыянальных меншасцяў, на практыцы і з розных прычын усяляк абмяжоўваюцца, а меншасці прыгаварваюцца да асімі-ляцыі. Да спроб вялікарускай асімі-ляцыі ўкраінцаў і беларусаў саветы прыйшлі, магчыма, найпазней, але сва-імі «ўдарніцкімі» тэмпамі хутка адраб-ляюць страчаны час. Без сумнення, ім гэта не ўдасца. Запозна. Але такая палітыка павінна выклікаць адпор дыктатарству і ўзмацніць ідэю неза-лежнасці.

Паварот у Саветах да старога спосабу цэментавання народаў не застанецца без рэха па гэты бок мяжы. Тое, што з вялікімі цяжкасцямі баль-шавікі здолелі прышчапіць у Заход-няй Беларусі, зараз  адразу закончы-лася. Саветафільская арыентацыя беларусаў зламалася па ўсёй лініі.

S-wisz. (псеўданім Антона Луцкевіча).

Sowieckie cementowanie «jedynej i niepodzielnej» Rosji  // Preglаd Wilenski. 1938, № 12. S. 6-7.

Пераклад Леаніда Лаўрэша.

 

«Ой, Нёман, і песня, і слава народа майго і зямлі!»

Неманец, Нёман, Нямунас, Мемель. Гэта розныя назвы адной і той жа ракі. Ракі, добра вядомай у Еўропе, але найперш белару-сам, літоўцам і палякам. У сярэд-нявечнай магутнай дзяржаве ВКЛ Нёман быў вялікай воднай магіст-раллю. Вытокі яго на захадзе ад Менска. Зліваючыся ў адно русла, Уса, Лоша і Неманец ператвара-юцца ў Нёман. Звыш 900 кіламет-раў, агінаючы Наваградскае ўзвышша, прабіваючы шлях праз марэнную Гарадзенскую граду, збіраючы воды з заходне-паўноч-най тэрыторыі Беларусі і часткі Палесся, коціць Нёман свае воды ў Балтыйскае мора.

Сёння ў кожнага рэчка Нё-ман выклікае свае асацыяцыі: вялі-кі старажытны гандлёвы шлях, да-рога для заваёўнікаў, рака замкаў і цвердзяў, радзіма вялікіх людзей, пісьменнікаў і песняроў, рака ба-явой славы беларускіх партызан і французскіх лётчыкаў дывізіі «На-рмандыя-Нёман», месца, дзе бя-розаўскія майстры-гутнікі тво-раць «цуды» з крышталю. У апош-нія гады дадаюць аўтарытэту гэ-тай рацэ і хакеісты гарадзенскага «Нёмана», выдатна выступаючы на еўрапейскай арэне. Набірае па-пулярнасць у аматараў літаратуры і паэзіі часопіс «Нёман».

Нёман — рака-легенда. Мно-гія знакамітыя людзі, якім хоць раз давялося пабыць на яе берагах, па-кінулі запамінальныя ўспаміны ў сваіх творах. Нагадваем двух Міц-кевічаў — Адама і Канстанціна (Якуба Коласа), Яна Чачота, Вінцэ-ся Каратынскага, Уладзіслава Сы-ракомлю, Элізу Ажэшку, Янку Брыля, Уладзіміра Калесніка, кам-пазітараў А. Шыдлоўскага і М. Са-калоўскага і дзясяткі іншых.

У народзе да назвы гэтай ракі амаль заўсёды дадаюць слова «бацька». Бо ён, як сапраўдны ба-цька, беларус і па паходжанні, бо бярэ пачатак у самым цэнтры на-шай краіны, і па сваіх справах, бо дае людзям працу і прыбытак: з водаў — рыбу, з прыбярэжных ля-соў і пушчаў — першагатунковы карабельны лес, драўняны вугаль, жывіцу, мяса і футра дзічыны, грыбы, ягады. Прыбярэжныя за-ліўныя лугі былі і ёсць раздоллем для выпасу хатняй жывёлы, а ўрад-лівыя глебы — для вырошчвання зерня і льну. Менавіта тут, паблізу Шчорсаў, графу Храптовічу ўда-лося наладзіць яшчэ ў 18 стагоддзі перадавую сельскую гаспадарку, якая грымела на ўсю Еўропу. Гэты мецэнат зрабіў Шчорсы вядомымі ў свеце і сваёй бібліятэкай, на па-ліцах якой было звыш 26 тысяч кніг, паўтары сотні з якіх былі аса-бліва старажытныя і рэдкія. У яго калекцыі захоўвалася таксама каля сямі тысяч гравюр.

Мне пашчасціла з’явіцца на свет у наднёманскай старажыт-най Любчы, вядомай сваім сярэднявечным замкам і друкарняй, магдэбургскім правам з 1590 года, парты-занскай славай, урадлівымі глебамі і працавітым людам. Тут прайшлі мае дзіцячыя гады. Тут штогод я бавіў лет-нія школьныя канікулы. Лю-бча ў той час была для мяне ледзьве не цэнтрам Еўропы. Чыгунка, хоць і вузкакалей-ная, жоўта-чырвоны вялікі аўтобус, што раз на тыдзень мог давезці любога ў нейкія там Баранавічы, дзясяткі рачных «караблёў»- буксі-раў, што снавалі туды-сюды па Нёмане, берагі якога былі завалены тысячамі кубаметраў спілаванага лесу. На маю думку, кожны такі «карабель», напэўна, дасягаў Балтыйскага мора. Як ўсё гэта абуджала маю дзіцячую фан-тазію, як мне хацелася трапіць на гэты борт, дабрацца да мора-акіяна!

А якога каларыту да ўсяго гэтага дадаваў штотыднёвы базар, для якога быў адведзены вялікі пляц за плотам дзедавай хаты! За-доўга да світання з’язджаліся сотні падводаў з блізкіх і далёкіх вёсак, людзі плылі на лодках, ішлі пешшу. Да паўдня пішчалі парасяты, ры-калі каровы, бляялі авечкі, падаваў голас на розны лад і іншы жывы тавар. А колькі выстаўлялася зба-ноў, гаршкоў, бочак, дзежак, кубе-льцаў, балеяў, прыладаў для хат-няга абіходу, кавальскіх і іншых вырабаў майстроў-рамеснікаў!

А як здзіўляла разнастай-насць у харчовых павільёнах! Тут былі масла і смятана, сыры клін-ковыя і «галандскія», каўбасы і кумпякі вяленыя і вэнджаныя, хлеб хатняй выпечкі, яйкі, мёд, арэхі, чырвоныя пеўнікі з карамелізава-нага цукру, яблыкі, ігрушы, вішні, чарэшні, лясныя ягады і шмат ін-шага. Страціўшы статус раённага цэнтра ў 1956 годзе, Любча пасту-пова ператваралася ў невялікае па-селішча з менш чым тысячай жы-хароў (у 50-я гады там жыло 5 ты-сяч жыхароў).

Але багатая шматвяковая гісторыя гэта краю не прапала. Яна захоўваецца сёння ў школь-ным краязнаўчым музеі, які мае статус народнага, дзякуючы ў пер-шую чаргу апантанаму мясцова-му краязнаўцу М.М. Карповічу. Сёння экспазіцыя гэтага музея па колькасці і вартасці сваіх экспа-натаў не саступае дзясяткам музе-яў раённага маштабу. Другі, мало-дшы любчанец, І.А. Пячынскі, бязмерна ўлюбёны ў сваю малую радзіму, стварыў дабрачынны фонд «Любчанскі замак» і звыш дваццаці гадоў днём і ноччу з кельмай ці рыдлёўкай сам разам з валанцёрамі, з неабы-якавымі любчанцамі і іншымі жыхарамі Наваградчыны і Беларусі, збіраючы па капейцы, па рублю, па цаглінцы, надаў яму першапачатковы сярэднявечны выгляд. Пры гэтым вельмі часта за-мест дапамогі ад зацікаўленых дзяржаўных ці грамадскіх структур трапляў пад крытыку.

А зараз уявіце, якую па-мылку ў свой час нехта зрабіў, лік-відаваўшы вузкакалейную чыгун-ку. Айчынныя і замежныя туры-сты, студэнты, школьнікі, навукоў-цы, ураджэнцы Наваградчыны, пазнаёміўшыся з першай сталіцай ВКЛ, мелі б магчымасць у «ца-цачным» вагончыку, па рэйках пятляючы паміж далінаў і ўзгор-каў, любуючыся непаўторнымі краявідамі, прыехаць у Любчу на бераг Нёмана. Тут са сцен адноў-ленага замка паглядзець на Налі-боцкую пушчу, папалуднаваць, за-мовіць вячэру, пераначаваць у ат-масферы сярэднявечча, зрабіць на рыбным кацеры прагулку па рацэ ў бок Дзяляцічаў ці Купіска, наве-даць музей, пагаварыць са стара-жыламі, некалькі дзясяткаў якіх яшчэ жыве. Яны добра памятаюць жыццё былога раённага цэнтра, атмасферу любчанскіх базараў і іншых пасляваенных падзей. Да-вайце ж хутчэй ад размоў аб раз-віцці турыстычнай індустрыі пера-ходзіць да дзеяння, да адраджэння гэтай справы на практыцы!

Канешне ж, Шчорсы і Люб-ча — найважнейшыя пасяленні на верхнім Нёмане, але ёсць яшчэ Дзяляцічы, знакамітыя сваімі плы-тагонамі, Морына з калісьці магу-тным цагляным заводам, які ад-праўляў баржамі чырвоную цэглу на будоўлю Гародні, Бярозаўка з найстарэйшым у Беларусі шклоза-водам і музеем непаўторных вы-рабаў мясцовых майстроў-гут-нікаў.

На правым беразе Нёмана, ніжэй Бярозаўкі, акурат насуп-раць сярэднявечных бродаў, па прамым шляху з Наваградка на Га-родню, раскінулася старасвецкае мястэчка Беліца. У 15 стагоддзі гэ-та было вялікакняскае ўладанне, а пазней магнатаў Глінічаў-Радзіві-лаў. Гетман Радзівіл Руды ў 1553 годзе заснаваў тут кальвінскі збор, у якім пазней праходзілі кальвінсц-кія сіноды. У 19 стагоддзі тут дзей-нічалі праваслаўная царква, кас-цёл і сінагога, штогод праводзіліся чатыры кірмашы, а да 60-х гадоў 20 стагоддзя ў мястэчка здалёк з’яз-джаліся людзі на знакамітыя «сві-ныя» базары. На паўночна-ўсход-няй ускраіне Беліцы бескурганны могільнік, а ў яе ваколіцах — дзясяткі стаянак старажытнага чалавека. Сёння праз Беліцу ідуць аўтама-більныя трасы М11 і Р141.

Ніжэй за Беліцу ўздоўж Нё-мана будуць вартымі ўвагі туры-стаў-воднікаў Збляны з цікавай праваслаўнай царквой, багатымі традыцыямі народнага ткацтва. Далей — Панямонцы, вёска «прафе-сійных» рыбакоў (яшчэ з часоў панскай Польшчы тут дзейнічала рыбалоўная арцель), а за ёй — агра-гарадок Пескаўцы з сярэдняй шко-лай, паштовым аддзяленнем, мага-зінам. Насупраць Панямонцаў, на левым беразе — вёска Дзятлаўскага раёна з цікавай назвай Латышы, каля вёскі некалькі стаянак і гара-дзішча першабытнага чалавека. У самой вёсцы засталося жыць не больш за 3-4 чалавекі. За Латыша-мі клінам у тэрыторыю Дзятлаў-скага раёна на левым беразе Нё-мана ўразаліся землі Лідскага раё-на з вёскай Карытніца, якая раскі-нулася нібы ў вялікім «карыце» паміж дзвюма доўгімі пясчанымі гарбамі-дзюнамі. Нядаўна Карыт-ніцу перадалі-такі ў Дзятлаўскі раён, мабыць, каб не адбудоўваць мост, у чарговы раз знесены баць-кам Нёманам.

За Карытніцай на левым беразе Нёмана яшчэ тры вёскі Дзятлаўскага раёна. Праўда, сама рака за многія стагоддзі на кіла-метр-два адышла ад Дзямянаўцаў, Шаршнёў і Гузнёў, пакінуўшы жыхарам гэтых вёсак старыцы, а паміж імі і берагам сучаснага ру-сла — маляўнічыя дубравы з века-вымі дубамі-волатамі, з прыгожымі палянамі і пясчанымі пляжамі. Менавіта тут мы, дзятлаўскія турысты-воднікі, звычайна і заканчваем свае мар-шруты, пачынаючы іх ці на Моў-чадзі, ці на Нёмане з Любчы, Шчо-рсаў або з-пад Стоўбцаў.

Шаноўныя аматары пада-рожжаў, калі ў вас ёсць некалькі вольных летніх дзён і вам хочацца правесці іх запамінальна, калі ёсць жаданне пажыць у атмасферы плытагонаў ці купцоў, якія плылі крамянёвым і бурштынавым шля-хам з «варагаў у грэкі», ці рыбакоў, якія здабывалі невадам сродкі на жыццё, папоўніць свае веды па гісторыя прынёманскага краю ці проста адпачыць ад гарадскога шуму, смела пакуйце заплечнікі, рыхтуйце намёты, спальныя мяхі. Нёман чакае вас! Рака гэта хоць і глыбокая месцамі, хоць і забрала жыццё ў тысяч заваёўнікаў, а бы-вала, і ў сваіх неасцярожных лю-дзей, на самой справе мірная, прыгожая, дазваляе тым, хто ўпер-шыню апынецца на яе водах і будзе выконваць элементарныя правілы паводзін, цудоўна адпа-чыць, яшчэ больш палюбіць і аца-ніць свой край, сваю малую радзі-му, сваю Беларусь.

У 1975 годзе мне давялося за адно лета ў два прыёмы прайсці гэтую раку амаль ад вытокаў з Мі-калаеўшчыны да яе вусця і праз Куршскую затоку да Клайпеды. Праўда, шлях ад Каўнаса да мора быў на камфартабельным рач-ным цеплаходзе, на падводных крылах. Уражанні і бязмерная любоў да гэтай ракі засталіся на ўсё жыццё. Пасля таго мяне заха-піў неадольны спартыўны азарт, што пацягнуў пакараць адну за адной бурлівыя горныя рэкі ў розных кутках былога СССР. Але Нёман застаўся для мяне, па словах Адама Міцкевіча, радзін-най ракой.

Цяпер, калі мне ўжо даўно за 70 і здароўе не вельмі дазваляе шмат дзён жыць у паходных умо-вах, з надыходам цяпла ўсё часцей усплываюць у памяці то асобныя эпізоды і моманты, то нават і цэ-лыя дні, праведзеныя на экваторыі бацькі-Нёмана.

Нёман вас чакае! Ён вам гатовы аддзячыць сваёй прыгажо-сцю, некранутай цішынёй, летнім сонцам і цёплым дажджом, гры-бамі і ягадамі з прыбярэжных ля-соў. А некаторым падорыць і пару акунёў ці плотак на юшку.

Дзятлаўскі раённы спар-тыўны клуб прапануе дапамогу ў арганізацыі водных турпаходаў.

Тэлефон для даведак: 8-015-63-62-1-95, +375445227175 (пы-таць Васіленка Вольгу).

 

Валерый Петрыкевіч, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ТБМ, краязнавец, турыст-воднік.

 

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *