Ганаруся маёй Беларуссю

Чацвер, Ліпень 16, 2020 0

Калі дзень Перамогі — свята са слязамі на вачах, то Дзень Незалежнасці — урачыстасць, якая надае неймаверны прыліў сіл і гонару за сваю краіну.

Таму дзень 2 ліпеня напярэдадні свята ў летнім аздараўленчым лагеры «ЛІДАТУР» СШ № 11 г. Ліды прайшоў пад дэвізам «Ганаруся маёй Беларуссю». Святочны настрой панаваў з самай раніцы, паўсюль можна было пачуць радасныя мелодыі пра родную краіну, шчаслівае мірнае жыццё, каханне. Увесь дзень дзейнічала акцыя «Гавары са мной па-беларуску». У кожным атрадзе прайшлі цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб дзеці яшчэ больш даведаліся пра культуру і гісторыю нашай краіны. Спачатку выхаванцы з натхненнем выконвалі заданні, размешчаныя на тэрыторыі лагера, у квэст-гульні «Я нарадзіўся беларусам». Кожнае з іх было вясёлым, эмацыйным і напоўненым сэнсам. Дзецям прапаноўвалася скласці мазаіку з выявай карты Беларусі, успомніць славутасці нашай краіны, зрабіць бусліка сваімі рукамі, прадэкламаваць вершы беларускіх класікаў. Затым з вуснаў дзяцей загучалі «Купалінка», «Рэчанька», «Бывайце здаровы» ў караоке-шоу «Вянок беларускіх песень». Вельмі стараліся і спявалі ад душы нават самыя маленькія спевакі. Яркай падзеяй стала тэматычная дыскатэка «Беларускі карагод».

помніккс

Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі, што дзень у лагеры прайшоў хутка і быў вельмі насычаным. Галоўнае, што ён прайшоў недарма. Таму што захоўваючы спадчыну, мы  закладваем новыя традыцыі.

Намеснік дырэктара лагера

Ларыса Барэйша.

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *