НАША СЛОВА № 26 (1489), 24 чэрвеня 2020 г.

Чацвер, Ліпень 16, 2020 0

Заява Сакратарыяту Таварыства беларускай мовы ў сувязі з правядзеннем кампаніі па выбарах Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь                                                       

 

Шаноўныя грамадзяне Беларусі!

Поўным ходам ідзе выбарчая кампа-нія. Таварыства беларускай мовы выступае за справядлівыя выбары, на якіх грамадзяне Беларусі змогуць аддаць галасы за кандыдата, якога яны палічаць найбольш годным для пасады кіраўніка краіны, і асуджае любыя спробы парушэння правілаў сумленнай канкурэнцыі паміж кандыдатамі, у тым ліку выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу і рэпрэсій. У прыватнасці, нас абурае факт чарговага зняволення актыўнага сябра ТБМ Паўла Севярынца, сапраўднага патрыёта, які заўсёды паслядоўна і прынцыпова выступае ў абарону незалежнасці Беларусі. Наша грамадства патрабуе зменаў. Сёлетняя выбарчая кампанія вызначаецца з’яўленнем новых яскравых постацей, якія вылучылі свае канды-датуры, каб пазмагацца за самую высокую пасаду.

Разам з тым  звяртае на сябе ўвагу той прыкры факт, што шэраг асобаў, з  якімі вялікая колькасць грамадзян краіны звязвае надзеі на доўгачаканыя перамены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці, не валодае дзяржаўнай беларускай мовай і не выкары-стоўвае яе падчас збору подпісаў за сваё вылучэнне.  У сувязі з гэтым узнікае пытанне: ці здольныя гэтыя людзі належным чынам выконваць абавязкі першай асобы ў краіне, калі яны не адпавядаюць кваліфікацыйнаму патрабаванню, абавязковаму для службовай асобы любога ўзроўню? Дэманстратыўнае ігнараванне некаторымі кандыдатамі беларускай мовы падчас кампаніі збору подпісаў выглядае як абраза ўсім грамадзянам, якія разумеюць значэнне гэтай каштоўнасці для існавання Беларусі як суверэннай незалежнай дзяржавы. Прэзідэнт, які не валодае роднай мовай свайго народа, дыскрэдытуе сябе, а разам і краіну, якую ён прадстаўляе. Таварыства беларускай мовы заяўляе аб тым, што не будзе падтрымліваць тых, хто парушае Канстытуцыю і ігнаруе моўныя правы грамадзян, і раіць усім выбаршчыкам задумацца, ці варта галасаваць за такіх прэтэндэнтаў, якія не паважаюць свой народ.

16 чэрвеня 2020 г.

Менск. Беларускае Радыё Рацыя.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава возьме да ўвагі законапраект “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”

22 чэрвеня ў Лідзе прайшла суст-рэча Старшыні Савета Рэспублікі Нацыя-нальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай  з сябрамі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за альтэрнатыўных канды-датаў у Прэзідэнты.

Сярод іншых пытанняў да высокай госці было пытанне сябра ТБМ, старшыні Лідскай раённай арганізацыі БНФ “Адра-джэнне” Сяргея Пантуса, які паведаміў, што ТБМ распрацавала законапраект  “Аб дзяр-жаўнай падтрымцы беларускай мовы”, два разы спрабавала вынесці яго на разгляд Па-латы прадстаўнікоў, але абодва разы праект заварочвалі на дальніх подступах.

Сп. Качанава адказала, што возьме агучаную праблему пад увагу, перамовіцца па гэтым пытанні са старшынём Палаты прадстаўнікоў, са старшынёй ТБМ Аленай Анісім, а таксама з Алегам Трусавым.

Некалькі раней у Баранавічах на ана-лагічнай сустрэчы было зададзена пытанне пра прычыны нявыдачы ліцэнзіі Універ-сітэту імя Ніла Гілевіча, якім таксама зай-маецца ТБМ.

Будзем спадзявацца, што абяцанне не застанецца толькі словамі, што сябрам ТБМ удасца данесці да вярхоўнай улады журботны стан беларускай мовы і што гэтая вярхоўная ўлада не толькі зразумее праб-лему, а пачне нешта рабіць.

Наш кар.

 

Хто ўратуе  беларускі этнас  ад вымірання ў 21-м стагоддзі!?

Слова да кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта.

Чарговая кампанія выбараў Прэзі-дэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць у гіс-тарычны лёсавызначальны час: «стремите-льно созревает время неоокупации Бела-руси» па сцэнарыі “Крым-2”.

Шаноўныя кандыдаты ў Прэзідэнты, беларусы, як самабытны этнас, і суверэн-ная Рэспубліка Беларусь шпарка (у гіста-рычным вымярэнні) рухаюцца да выміран-ня,  знікнення беларускага этнасу і страты сваёй дзяржаўнасці, суверэннасці, сваёй адметнай культурна-дзяржаўнай ідэнтыч-насці.

Беларуская нацыя знаходзіцца на мяжы этнічнага вымірання. Навука і гісто-рыя сведчаць: са знікненнем роднай мо-   вы — знікае і нацыя. Страшна казаць: сёння дзеці беларусаў не разумеюць беларускую мову, цэлае пакаленне беларусаў без род-най мовы, роднай песні, беларускай гіста-рычнай памяці. Вяртанне гістарычнай памяці беларусам — адна з галоўных функ-цый дзяржавы. Сёння ж дзяржаўная сістэма выхавання і навучання ў нас амаль цалкам рускамоўная.

Канстытуцыйнае двухмоўе   факты-чна з’явілася лінгвацыдам беларускай мовы. За гэты час яна са статусу адзінай дзяржаўнай перайшла ў статус выміраючай мовы. Сярод суверэнных дзяржаў на пра-сторы гістарычнага СССР толькі ў нас канстытуцыйнае двухмоўе. Дык, мы разум-нейшыя ці дурнейшыя за ўсе былыя паня-воленыя народы!?

Мова — душа народа.  Для вяртання беларусам іх роднай мовы ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства трэба на дзяр-жаўным узроўні карэнным чынам выпра-віць моўную сітуацыю ў Беларусі.

У ідэале ўсім прэтэндэнтам на па-саду Прэзідэнта трэба выпрацаваць пра-грамы выратавання Беларусі ад сістэмнай катастрофы. Кожны прэтэндэнт, (у тым ліку і А.Г. Лукашэнка) аб’ектыўна вымушаны выбраць новы шлях, які выведзе Рэспубліку Беларусь да нацыянальнай Беларусі ў су-квецці моў і культур усіх народаў, якія абралі для жыцця нашу беларускую зямлю! Па законах міжнароднага права мы сябруем з усімі нашымі суседзямі  на роўных узаема-выгадных нацыянальных умовах.

Кандыдаты ў прэзідэнты аб’ектыўна не маюць права не акрэсліць сваю пазіцыю  па спыненні беларускамоўнага лінгвацыду і этнацыду. Прапаную ўключыць у свае адукацыйна-агітацыйныя матэрыялы ло-зунг: «За адзіную дзяржаўную беларускую мову!» Родная мова — найвялікшая каш-тоўнасць для кожнага чалавека.

Нацыянальна свядомы Прэзідэнт, як гарант Канстытуцыі, абавязаны давесці да кожнага беларуса і грамадзяніна рэспублікі, што  не па іх волі памірае родная беларуская  мова.  Кожны беларус на генным, родавым узроўні разумее, што для беларуса яна  най-вялікшая каштоўнасць. Прэзідэнт  павінен спыніць беларускамоўны лінгвацыд і эт-нацыд.

Для гэтага дастаткова вярнуць да жыцця гістарычныя здабыткі, амаль цалкам камуністычнага Вярхоўнага Савета Бела-рускай ССР 12 склікання. А менавіта адным з першых Указаў абранаму Прэзідэнту:

а) аднавіць дзейнасць гістарычных па сваім значэнні законаў аб мовах: «Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі “Аб мовах у Беларускай ССР» (26 студзеня 1990 г.), «Пастанова Вярхоўнага Савета Беларускай ССР “Аб парадку ўвядзення ў дзеянне закона Беларускай СССР “Аб мовах у Беларускай ССР» (26 студзеня 1990 г.) , «Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыя-нальных моў у Беларускай ССР», пастанова Савета міністраў № 240 ад 20.09.1990 г.

б) або прыняць новы Закон аб ста-тусе адзінай дзяржаўнай мовы — беларускай.

Рэкамендую ўсім прэтэндэнтам (ук-лючна і дзейнаму Прэзідэнту) уключыць гэтыя прапановы ў свае перадвыбарчыя праграмы на пасаду Прэзідэнта. Гэта па-трабаванне бягучага крызіснага моманту.  Гістарычная місія новага Прэзідэнта: паста-віць наш беларускі лакаматыў — у лёсавы-значальны час — на рэйкі далейшага цыві-лізаванага развіцця і не дапусціць смерці самабытнага, старажытнага беларускага этнасу і знікнення з карты свету рэальна су-верэннай дзяржавы Рэспубліка Беларусь.

Паважаныя кандыдаты ў Прэзідэн-ты! Паважайце найвышэйшую дзяржаў-ную пасаду ў Рэспубліцы Беларусь, сваю асобу і беларускі этнас і пры выкананні кан-стытуцыйных функцый у публічнай дзей-насці карыстайцеся беларускай мовай. Веру: пад Вашым мудрым і адказным кі-раўніцтвам ёй (беларускай мове) будзе вер-нуты статус адзінай дзяржаўнай.

Прэзідэнт узору 2020! Дзяржава Рэспубліка Беларусь у Вашых  далонях на наступныя 5 год. Не ўпусціце  свой шанец, вядзіце яе адказна не проста да квітнеючай, а беларускай Беларусі. Гэтага вымагае аб’ектыўны гістарычны момант, у якім мы апынуліся.

Вельмі складанай і важнай для за-хавання суверэнітэту ёсць таксама праб-лема дэнансацыі дамовы аб так званай саюзнай дзяржаве. Дзяржаўныя памылкі трэба выпраўляць. Прадоўжыць у 2020 годзе дэмаркацыю дзяржаўнай мяжы па ўсім перыметры з усімі суседнімі краінамі.

Мікола Савіцкі,

прафесар.

Да ўлады і народа — адкрыты ліст

Кіраўніку адміністрацыі

Прэзідэнта Беларусі

сп. Ігару Сергяенку;

 

Прэм’ер — міністру

Рэспублікі Беларусь

сп. Раману Гвалоўчанку;

 

Старшыні Менгарвыканкама

сп. Анатолю Сіваку;

 

Міністру інфармацыі

Рэспублікі Беларусь

сп. Ігару Луцкаму;

 

Дырэктару  Нацыянальнага

інстытута  адукацыі

сп. Валянціне Гінчук;

 

Старшыні Нацыянальнай

Белтэлерадыёкампаніі

сп. Івану Эйсманту;

 

Старшыні ГА «ТБМ

імя  Францішка Скарыны»

сп. Алене Анісім;

 

шырокай грамадскасці 

Беларусі.

 

 

Каронавірус бяспамяцтва

 

У № 15 за г.г. «Новага Часу» мы прачыталі артыкул Тамары Мац-кевіч «Тэст адукацыі на каронавірус», у якім аўтарка з разуменннем і тры-вогай канстатуе сумныя факты з галі-ны нацыянальнай адукацыі і, галоўнае, ставіць пытанне як зберагчы здароўе навучэнцаў ды студэнтаў і ўсё ж пра-цягваць працэс навучання. Галоўная думка аўтаркі: трэба рыхтаваць на-стаўнікаў да дыстанцыйнага навучан-ня. І гэта сапраўды было б вырашэн-нем праблемы ў галіне навучання. Гэтая практыка дала б і іншы плюс. Дзеці і многія студэнты ўжо залежныя ад гаджэтаў. Многія глядзяць усё запар і гуляюць у розныя віртуаль-ныя гульні. Навучанне з дапамогай кампутараў і іншых прыладаў дапа-магло б адарваць навучэнцаў ад пус-тога марнатраўства і пераарыентаваць іх на навучальныя праграмы.

Аднак міністр адукацыі, ві-даць, спазніўся перайсці з дваццатага стагоддзя ў дваццаць першае, з яго рэвалюцыйна новымі і віртуальнымі тэхналогіямі. Дыстанцыйнае віртуаль-нае навучанне ў нашых заходніх су-седзяў, у іншых краінах даўно не навіна, ды толькі не ў сістэме бела-рускай дзяржаўнай адукацыі. Вось з такімі «пераспектыўнымі» кіраўнікамі Беларусь зноў адстае ад  сусветнага досведу. Факт ёсць факт: калі іншыя краіны ва ўмовах пандэміі карона-віруса аператыўна змаглі пераклю-чыцца з вочнага навучання на дыстан-цыйна-віртуальнае, беларускія дзяр-жаўныя навучальныя ўстановы не змаглі. Вось таму ў гэты час школьнікі цэлымі днямі гулялі па падворках, кан-тактуючы з дарослымі і пашыраючы небяспеку распаўсюду заразы…

Хаця нам вядомыя факты ды-станцыйнага навучання ў нашай кра-іне, у некаторых каледжах і школах. Зразумела, гэта прыклады з уласнай ініцыятывы адміністрацыяў навуча-льных устаноў, а не дзяржаўныя за-хады. Пандэмія і яе наступствы вы-значацца пазней. А ўвесь духоўны каронавірус, вірус бяспамяцтва, не-вуцтва раз’ядае наша грамадства ўжо 25 гадоў! Усе міністры адукацыі з 1995 года прыклалі намаганні на лік-відацыю нацыянальнай беларускай школы так заўзята, што таварышу І. Карпенку ўжо нічога не засталося зачыняць, ліквідаваць, пераводзіць. Мы кожны год бываем сведкамі, як адчыняюць новыя рускія школы ў на-шай краіне. А вось адкрыццё бела-рускай школы, з удзелам высокай дзяржаўнай асобы, якая б і прамаўляла яшчэ на роднай мове нашай краіны, нават і ўявіць немагчыма. Таму задача ратунку школьніцтва, нацыянальнай адукацыі ад каронавіруса бяспамяц-тва павінна стаць штодзённым клопа-там усяго беларускага грамадства.

 

Культура і жыццё напракат

 

Апошнія  25 гадоў кіраўніцтва Беларусі прымала самыя энергічныя захады на замену беларускіх асноваў жыцця на формы прышлыя, не на-шыя, на чужыя для нашай краіны. Пры развітай нацыянальнай культу-ры і дасканалай сістэме нацыянальнай асветы наш народ быў бы нацыяна-льна і духоўна на вышыні культуры. Беларуская школа, як важнейшы сег-мент асветы і культуры народа — вялі-кая перашкода на шляху русіфікацыі, таму выхаванае на камуністычных стэрэатыпах кіраўніцтва пачало зніш-чаць беларускія нацыянальныя сім-валы і беларускія школы, касуючы некаторыя беларускія выдавецтвы і перыядычныя выданні, не дапуска-ючы беларусізацыі ўніверсітэта.

Ужо ў 1995 г. наша родная мова была на вышыні Адраджэння — блізу 80% вучняў вучыліся па-бела-руску. І гэты паказнік інтэнсіўна рос у сістэме беларускай школьнай аду-кацыі. Тэлебачанне і радыё былі фактычна беларускімі. Адраджэнне паступова ахоплівала многія сферы жыцця: садок, школа, радыё, тэлеба-чанне, тэатр, музеі, войска, міліцыя і да т.п. Беларускія радыё і тэлебачанне, візуальная рэклама і этыкеткі харчо-вых прадуктаў і іншых тавараў былі для многіх жыхароў школай роднай мовы.

І вось узнікла недарэчная думка: увесці  ў Беларусі другую дзяр-жаўную мову — рускую. Для чаго гэта рабілася, зразумела, — для хутчэйшай русіфікацыі беларусаў. Вынікі мы зараз і спажываем, цяпер у нашай дзяржаве фактычна пануе  мова адна — чужая, навязаная мова суседняй дзяржавы. Няма дэкларава-най Канстытуцыяй роўнасці дзяр-жаўных моў — беларускай і рускай. Родная беларуская мова дзяржаўнымі чыноўнікамі не паважаецца, не ўжы-ваецца, не лічыцца за неабходную. І на агульнадзяржаўным узроўні стаў-ленне да беларускай мовы, як да дру-гаснай, яе не пускаюць у шырокі свет, ва ўсе сферы ўжытку. У шапіках “Белсаюздруку”, нават не ва ўсіх, пра-даецца самы абмежаваны асартымент беларускай перыёдыкі. Нават афіцый-ныя выданні (“Полымя”, “Мала-досць”, “ЛіМ” і іншыя) не купіць. А ў кніжных аддзелах супермаркетаў прадаецца толькі маскоўская і піцер-ская прадукцыя, а беларускай газеты, часопіса ці кнігі са свечкаю не зной-дзеш. І, фактычна, напракат узята ўсё чужое: мова, песні, канцэрты, пера-важная колькасць перадач на радыё і тэлебачанні, і г.д. і да т.п. Рыхтуюць дзяцей да ўдзелу ў розных канцэртах і конкурсах спяваць песні рускамоў-ныя. Беларуская мова замоўшчыкамі і аўтарамі тых канцэртных праграмаў ігнаруецца. Маладыя выканаўцы спя-ваюць свае песні, ці іншых аўтараў, па-руску, па-ангельску. Такім чынам яны самі сябе выключаюць з  кантэк-сту беларускай культуры. І вярнуцца ў яе без асноваў той самай культуры будзе цяжка…

Журналісты, якія працуюць на 1-м радыёканале і радыёканале  «Культура», асабліва ў рубрыках «Дыялогі пра культуру» і ў дзіцячай перадачы «ДНК», часта толькі аб’яў-ляюць па-беларуску тых, хто прымае ўдзел у перадачы, а далей ідзе: «Здрав-ствуйте!» і г.д. У дадзеным выпадку дэманструецца ўпэўненасць, што га-варыць пра культуру на беларускай мове нязручна, неактуальна, па-про-сту не варта. Пра ўсё можна гаварыць на роднай мове, і пра культуру ў пер-шую чаргу — грунтоўна, пераканаўча, праўдзіва і ўпэўнена. Гэта добры пры-клад і школа — гаварыць і з дзецьмі, і з дарослымі на роднай мове. А ў нас, аказваецца, незлічоная колькасць дзеячоў культуры, нават тых, якія ве-даюць мову, каторыя лічаць, што гаварыць на беларускай мове зусім неабавязкова. Радуюць іншыя, ста-ноўчыя, факты, калі, напрыклад, на канале «Культура» дзеці, і нават зусім малыя, са сваёй шаноўнай выхаваце-лькай, а ў апошні час з журналісткай канала спадарыняй Наталляй, вядуць цікавыя перадачы і паказваюць вы-датныя веды роднай мовы, прымаюць удзел у цікавых перадачах, звязаных і з моваю, і з фальклорам, і з навыкамі маўлення. І на 1-м канале радыё шмат цікавых перадач на літаратурныя тэмы, па гісторыі, беларусазнаўству наогул.

Яшчэ прыкрыя факты. На кві-тках у Вялікім тэатры оперы і балету напісана лацінкаю «Bolschoy teatr»… А да 200-гадовага юбілею вялікага кампазітара С. Манюшкі на партрэце класіка было напісана «200 лет». Дык што нейкія квіткі?…  У тэатры ўсе спе-ктаклі ідуць на мове арыгіналу, а пус-ціць цітры па-беларуску ў дырэкцыі не хапае волі і жадання. І галоўнае, у тэатры фактычна адсутнічае белару-скі рэпертуар! А ў дзяржаўным ля-лечным тэатры ўжо з год як не ідуць беларускія ці беларускамоўныя спек-таклі, хаця і ў лепшыя часы існавання тэатра  ў яго рэпертуары былі адзін-два спектаклі беларускія. Ці не пад-става гэта для непакою Міністэрству культуры, ды і грамадству?  І раптам галоўны рэжысёр тэатра ўзнагародж-ваецца ордэнам Ф. Скарыны. За русі-фікацыю тэатра?!

Вялікіх артыстаў, якія пры-свяцілі сваё жыццё беларускай песні, такіх, як Міхась Забэйда-Суміцкі, Пётр Конюх, зусім не пачуеш на хвалях беларускага радыё, а на тэлебачанні — тым больш. Няма нават такой прак-тыкі, каб даць песні ў эфір, ці зрабіць перадачы пра выдатных выканаўцаў беларускай песні, як гэта было на пачатку 90-х гадоў. Праўда, на радыё-канале «Культура» адзін раз давялося паслухаць перадачу і кароткі канцэрт М. Забэйды-Суміцкага. Нарэшце! Не пачуеш ні на тэлебачанні, ні на радыё цяперашніх выдатных выканаўцаў — Данчыка, Сокалава-Воюша, В. Пар-хоменкі, дзесяткі іншых песняроў і гуртоў з Беларусі, якія ў спісе непа-жаданых для афіцыйнага эфіру — з падачы кантралёраў ад культуры і прыўладных сродкаў масавай інфар-мацыі. Замест сваіх артыстаў тут часта гасцююць заезджыя, кшталту  Пуга-човай, Галкіна, Кіркорава, Баскава ды шэрагу іншых выканаўцаў, якія да спадобы кіраўнікам Беларускай на-цыянальнай тэлерадыёкампаніі. Да спадобы ім і такі «шэдэўр» — «Ленін такой молодой…», які выцягнулі з нафталінавай скрыні.

Мультфільмы для дзяцей круцяць дзень і ноч, значная палова з іх — духоўнае смецце і перашкода для развіцця дзяцей. Круцяць тады, калі дзецям ужо трэба спаць і многія ўжо спяць. Усе мульцікі ідуць спрэс на рускай мове. Шмат у якіх мульціках мы бачым страшыдлаў, монстраў, пачварных стварэнняў. Выбухі, гру-кат, страляніна… А якія імёны ў гэтых «герояў» мультфільмаў: Арыстоцель, Леанарда, Данатэла, зялёная жаба Мона Ліза. І дзеці не разумеюць, чаму Мона Ліза — гераіня партрэта-шэдэўра выдатнага сусьветна-вядомага маста-ка і творцы Леанарда да Вінчы — не можа быць жабаю… Дзіця ж першы раз сустракаецца з гэтым імем, і мена-віта ў вобразе жабы. Навошта і каму патрэбна з такою «пашанаю» прад-стаўляць дзецям прозвішчы невядо-мых ім яшчэ славутых дзеячоў, якімі ганарыцца чалавецтва?! Ці не лепш аберагчы нашых дзяцей ад гэткіх «шэ-дэўраў» мультыплікацыі? Многія му-льтфільмы самі па сабе ўяўляюць жу-дасны набор карыкатурных вобра-заў. Памеры іх расцягнуты да велі-чыні кінасерыялаў, і так жа ідуць: бяс-конца, на некалькіх каналах. Гэта мож-на назваць мульцяшным нашэсцем, у якім няма ніякага сэнсу і прасвету. Дзеці прывязваюцца да гэтых паказаў, да тэлевізара, да любога гаджэта, і ўжо залежныя ад іх. Гэта перашкаджае дзецям нармальна развівацца, а часам спараджае канфліктную сітуацыю са старэйшымі людзьмі ў сям’і, якія не могуць пераносіць такога антымастац-тва. Вось, напрыклад, цытата з аднаго мульціка ў сцэне з пачварамі: «Отло-жим на завтра продолжение рода, а то у меня развяжутся яйца»…(?!)

Апрача гуманістычнага па-чатку, мультфільм, як любы твор мас-тацтва, павінен мець у аснове ясную, прыгожую фабулу і, не менш важна — нацыянальную аснову, родныя воб-разы, такія ж свойскія імёны герояў. Інакш, што дзеці вынясуць у сваё жыццё? Чужыя гісторыі, чужое на-ваколле, чужыя імёны!

Створана ўражанне, што ў Беларусі ў гэтай галіне — тундра, ні-чога няма. Нават пасля беларускай, усімі  любімай «Калыханкі» і кароткай  беларускай інтэрмедыі, абавязковы дадатак — мульцік па-руску. А дзе ж беларускія мультфільмы, пра якія часта пачуеш размовы на розных кі-нафорумах і на тым жа канале «Ку-льтура»? А для кіраўнікоў Белтэле-кампаніі прасцей браць напракат тое, што ляжыць побач, або нават за да-лёкай мяжой, чым ствараць сваё. Вось такія яны інтэрнацыяналісты! Але хопіць нам ужо такога інтэрнацыяна-лізму! Хопіць калечыць беларускіх дзяцей! Ёсць у Беларусі энтузіясты-патрыёты, якія ў гэтай галіне дзей-насці прадублявалі каля 30 кінафіль-маў і мультфільмаў. Ёсць у нашай культуры мультыплікацыі і свае шэ-дэўры, створаныя ўжо ў наш час. Гэта, напрыклад, мультфільм «Будзь-ма Беларусамі!», у якім за 10 хвілін можна ўбачыць шмат цікавых ста-ронак з гісторыі Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага, з гіс-торыі БНР і сённяшняга часу. Ёсць серыя пазнавальных мультфільмаў пра нацыянальныя гербы, замоўле-ныя Міністэрствам культуры ў На-цыянальнай кінастудыі «Беларусь-фільм». У гэтых фільмах галоўныя якасці — мова і выкананне. Хаця пера-важны матэрыял — пра гербы, якія прыдуманы ў ХХ — пач. ХХІ ст. Але кіраўнікам БТ, відаць, і гэта зусім не да спадобы, бо нават фільм пра гербы не дапушчаны ў пракат.

На Беларускім тэлебачанні ўжо колькі гадоў функцыянуе такая ж самая праграма, як і ў Маскве: «Времечко». З дабаўкаю — «Белорус-кое» (?!). Навошта шукаць беларускім журналістам і кіраўнікам тэлекампаніі штосьці сваё, арыгінальнае і нечака-нае? Калі за іх іншыя ўжо прыдумалі! Зразумела, што маскоўскія калегі не будуць спаганяць з беларускіх за ма-ральныя страты ад плагіяту (што ві-давочна). Яны ж яшчэ могуць ска-заць: «Отлично! Они же такие самые, как и мы!».

І, нарэшце, самае прыкрае, што існуе ў практыцы прыўладных начальнікаў, гэта  замоўчванне ў пра-грамах радыё, тэлебачання і СМІ леп-шых нацыянальных творцаў: пісь-меннікаў, паэтаў, мастакоў, музыкаў і спевакоў, іншых дзеячоў, якія пра-фесійна ведаюць беларускую куль-туру і з’яўляюцца носьбітамі яе, лю-дзей абазнаных і кампетэнтных. І на-бярэцца такіх людзей у краіне каля мільёна, калі ж улічыць іх родных, сем’і, сваякоў, то будзе ўжо каля 3 мільёнаў. Яны ўсе непажаданыя людзі для чыноўнікаў-русіфікатараў.

Кіно, як з’ява і прадукт бела-рускай нацыянальнай культуры, ад-сутнічае амаль цалкам. Ці можна з валу ўсёй  прадукцыі амаль 100-гад-овага творчага набытку набраць хаця б з пару дзясяткаў сапраўды нацыя-нальных карцін? Тут заўважым, што мова ў кіно, як наогул у мастацтве, важны элемент твора. Але мы глядзім армянскія, грузінскія, італьянскія, кіргізскія, французскія, японскія фі-льмы, дубляваныя, — і мы іх пазнаём  і ўспрымаем як аўтэнтык! Тут усё на месцы: і вобразная сістэма, і мянталь-насць, і характары, і паводзіны герояў, і іншыя складнікі твора кінамастацтва. А нам толькі даводзіцца шкадаваць, што з нашай багатай гісторыяй і куль-турай не знайшлося такіх майстроў кіно (або не былі запатрабаваныя), якія маглі б паставіць класны фільм пра Беларусь, пра нас. Варта прыга-даць, што на «Беларусьфільме» зды-малі фільм пра расейскага цара… Ка-ментары залішнія! Толькі пытанне ўзнікла: для чаго?! Для чаго гэта спа-трэбілася пастаноўшчыкам?! Ёсць і мастацкія ўспышкі — гэта калі над фільмамі працавалі  ці У. Корш-Саб-лін, ці В. Тураў, ці В. Коўтун, ці У. Караткевіч, ці А. Адамовіч, ці Л. Ша-піцька, ці мастацкі фільм «Чужая Бацькаўшчына» паводле В. Адам-чыка. А так, з большага, арсенал беларускай кінематаграфіі вельмі слабы, як прафесійна, так і з-за слабой прывязкі да беларушчыны, або зусім з-за адсутнасці гэтага важнага мас-тацкага кампанента. Рэпертуар пра-катных расейскіх кінастужак, якім запалонены ўсе тэлеканалы, — як пра-віла, гэта фільмы з крымінальным сюжэтам, дзе пануюць гвалт, страля-ніна, атручанне, забойствы, крадзеж і г.д. І гэта шматсерыйнае «кінама-стацтва» пануе на нашых экранах, разбураючы беларускую культуру і свядомасць народа.

А вось творчасць ужо Урада Беларусі. На ўсіх заправачных пунк-тах краіны красуецца такі лагатып — «Белоруснефть». Гэта ж каланіяльная назва! А чаму не «Беларусьнафта»? Нацыянальным парламентам нашай краіны зацверджана яе назва Рэспу-бліка Беларусь, і менавіта напісанне па-беларуску — Беларусь — абавязко-вае для ўжывання на афіцыйным узроўні і на іншых мовах свету. А гэты лагатып «красуецца» ужо 29 гадоў, калі не больш! Прыклады ігнараван-ня роднай мовы падаюць і іншыя дзяржаўныя манапалісты. За імі не адстаюць і прыватныя камерцыйныя аб’яднанні. Напрыклад, беларуская мова на ўпакоўцы малочных і іншых прадуктаў — рэдкае выключэнне. Мо-жна было б ганарыцца Брэст-Літоў-скай малочнай прадукцыяй, калі б кампанія не ігнаравала беларускую мову. Вытворцаў малочных прадук-таў, якія падаюць сваю прадукцыю на беларускай мове, можна палічыць на пальцах рукі. Сярод іх гарадзенскі «Малочны мір» (па сапраўднаму трэба «Малочны свет»), менскі ма-лочны завод (марка «Стары Менск»). І гэта выдатна! Гэта добры прыклад для ўсіх. У краіне вы не ўбачыце, бадай, ні адной крамы, дзе на пры-лаўках прапанаваліся б прадукты (тавары) па-беларуску (морква, буль-ба, цыбуля, алей, вяршкі і г.д.). А далей — больш: менавіта Саўмін Рэс-публікі Беларусь у свой час  выдаў Указ, згодна з якім беларускай мове не знайшлося месца на таварных эты-кетках. Ды і назвы крамаў, устаноў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання і іншых, у Менску, за Менскам, і паўсюль па Беларусі з большага рускамоўныя.

А цяпер увага!: у Менску асвойваецца новая, «сіндікатская», мова, і першыя яе крокі ўжо відавоч-ныя. Для тых, хто не разумее, пра што ідзе размова, інфармуем — на вуліцах Гарадскі вал і Харужай з’явіўся «Сіндікатъ». Сіндыкатчыкі стрыгуць, голяць і робяць прычоскі мужчынам. Напісана на рускай дарэформеннай мове, якая існавала да 1918 г. Наколькі трэба быць далёкім ад беларускіх праблем, як можна не паважаць Бе-ларусь, даючы чыноўніцкі дазвол на выкарыстанне такой бязглуздзіцы, на вяртанне імперскіх сімвалаў?! У Вер-хнім горадзе, дзе гістарычная забу-дова, і ў Віленчуках (так называюцца тут гандлёвыя рады), у візуальнай інфармацыі таксама ўжываецца рус-кая мова, ды яшчэ дарэформеннага часу. Тут уся архітэктура носіць бела-рускую адметнасць, беларускі нацы-янальны характар, а мова, чужая гэтай архітэктуры, разбурае вобраз гора-да, знішчае беларускі характар Высо-кага Рынку.

Значную ролю ў духоўнасці народа адыгрывае царква. Каталіцкі касцёл пайшоў на беларусізацыю сва-ёй дзейнасці, і гэта станоўча ўспры-маецца беларускім грамадствам і са-дзейнічае пашырэнню колькасці ка-талікоў. Уніяцкая царква духоўную службу вядзе традыцыйна па-бела-руску. Некаторыя рэфармацкія цэ-рквы не цураюцца беларускай мовы. А вось праваслаўная царква, дэкла-ратыўна беларуская, а па факту пад кантролем Маскоўскага патрыярхату падкрэслена вядзе неабмежаваную шавіністычную дзейнасць. Паглядзіце толькі на прадукцыю крамаў, у якіх прадаюцца рэлігійныя выданні з Ма-сквы, царкоўная літаратура, суве-ніры, абразы… Татальна тут усё на патрэбу не столькі хрысціянскай, колькі рускацэнтрычнай душы. На беларускай мове вы не знойдзеце нават кішэннага праваслаўнага ка-ляндарыка, не гаворачы ўжо пра не-шта большае. Сярод усяго, што пра-даецца, кідаецца ў вочы малітоўнік для праваслаўнага жаўнера пад тры-калорам расейскага сцяга і прапа-гандысцкімі клішэ «Моя Родина  Рос-сия» и г.д.  (прызначаны для бела-рускага маладога воіна?!..). Зра-зумела, гэтая царква, як пухліна на беларускім целе, патрабуе апера-тыўнага ўмяшальніцтва. Яна заста-ецца аўтарытэтам для ўсяго саста-рэлага і аджыўшага. У яе няма ніякай будучыні на нашай, беларускай зямлі. Апафеозам пракатных праектаў з’яў-ляецца парад у Менску 3 ліпеня. Тут цалкам скапіявана дзейства з Краснай плошчы. Тут роднай мовы і ў зародку няма. Гучаць пахвальныя словы пра ваеныя часткі, пра навучальныя ўста-новы, ці пра ўзнагароды імя Куту-зава, Суворава, барабаняць навучэн-цы Сувораўскай вучэльні і г.д. Вось такая беларуская незалежнасць з Суворавым! Без роднай мовы, без нацыянальных герояў! Дзе ўжо тут быць Усяславу Полацкаму, Вітаўту Вялікаму, Канстанціну Астрожска-му, Радзівілам, Кастусю Каліноў-скаму і іншым?! А больш чым 1000-гадовая ваярская слава нашых прод-каў замоўчваецца цалкам!

Незалежнасць — гэта якраз родная мова, у тым ліку і ў войску, у беларускіх ВНУ, у беларускай школе; гэта беларуская культура ва ўсіх яе праявах, якія робяць людзей На-родам.

Калі ж канцэрты ладзяць на тэму апошняй вайны, то тут нізка-паклонства зашкальвае: песні пра вай-ну і перамогу ўсе напракат. У чарговы раз ствараюць уражанне пра бед-насць беларускага рэпертуару, і на-огул нібыта Беларусь не суверэнная краіна, а Северо-Западный край. Але беларускі рэпертуар і на ваенную тэму зусім не бедны і бярэ пачатак яшчэ з ваеннага часу: Янка Купала ўжо ў 1941 г. напісаў свой геніяльны верш «Беларускім партызанам», а на-родны артыст Анатоль Багатыроў на гэтыя словы напісаў кантату; Якуб Колас, Аляксей Пысін, Пімен Панчан-ка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк ды іншыя літаратары напісалі шмат выдатных твораў на тэму вайны. То-лькі Адам Русак разам з кампазі-тарамі напісаў звыш 300 песень, сярод якіх нямала і пра вайну. Анатоль Ас-трэйка ў партызанскім атрадзе ў лесе выдаў кнігу паэзіі «Слуцкі пояс», а песні, хоры, кантаты Семянякі, Бага-тырова, Алоўнікава, Лучанка, Муля-віна і іншых аўтараў — гэта наша ду-хоўнае багацце, наша стратэгічная здабыча!  Нашыя выканаўцы іх веда-юць, але не выконваюць — такая замова!

Пасля 25 гадоў чакання мы павінны зразумець, што пытанні адра-джэння беларускай школы, беларус-кага тэлебачання, радыё, тэатра (у некаторых гарадах — рускамоўныя тэатры) і культуры  цалкам залежаць ад нас саміх. Ні ў воднай краіне Еў-ропы такога няма, каб маладыя людзі — выпускнікі школ, вышэйшых наву-чальных устаноў — не валодалі роднай моваю. А вось у нас гэта «нармальны» стан грамадства. У Беларусі нібыта можна выбіраць мову. А выбар маг-чымы пасля таго, як чалавек атрымаў сярэднюю адукацыю на чужой мове. Вось і выбар! Выбар не беларусаў, а ворагаў беларушчыны! Сённяшні стан беларускай мовы не можа не хва-ляваць здаровае беларускае грамад-ства, якое дбае пра развіццё чыннікаў, якія завязаны на мове, а ў выніку — на паступовае яе развіццё.

Дзеля паступовага адраджэн-ня роднай мовы ва ўсіх сферах гра-мадскага жыцця, а найперш у школе, неабходныя захады давайце зробім у галоўным:

v Беларускі Буквар прывесці да нормы, у адпаведнасці з бела-рускімі асаблівасцямі і часам (ХХІ ст.). Звярнуць асаблівую ўвагу на мастацкае аздабленне першага пад-ручніка беларускіх шкаляроў. Бук-вар павінен адпавядаць вышыні бела-рускага кніжнага мастацтва;

v Беларускі Буквар павінен вывучацца ва ўсіх школах краіны, у тым ліку ў рускамоўных, у польскіх і літоўскіх;

v запабегчы знішчэнню бела-рускіх школ там, дзе яны яшчэ фар-мальна існуюць. Ускласці адпаведныя абавязкі на мясцовыя ворганы ўлады і грамадскія структуры;

v прапануем аператарам ма-більнай і тэлефоннай сувязі ўклю-чыць у рэпертуар сваіх вяшчальных праграмаў лепшыя беларускія калы-ханкі, беларускія народныя казкі, дзіцячыя лічылкі, вершы, показкі, іншы дзіцячы фальклор, песні для дзяцей беларускіх аўтараў, мультфі-льмы, беларускую і сусветную музы-чную класіку, лепшыя беларускія песні. Гэты матэрыял часткова знахо-дзіцца ў архіве Беларускага радыё і тэлекампаніі;

v прапануем беларускім ка-мерсантам прыняць удзел у выданні гэтых матэрыялаў у выглядзе кніг, дыскаў, на іншых носьбітах інфар-мацыі;

v разам з тым аператарам тэ-лефоннай сувязі прапануем кры-тычна паставіцца да вяшчальнага рэпертуару і прывесці яго ў адпавед-насць з мастацкімі крытэрамі і задачай развіцця беларускай мовы, пазбавіцца ад антымастацкіх праяў у галіне му-зыкі і слова — творы на беларускай мове павінны стаць галоўным зместам вяшчання;

v вяшчальны рэпертуар усіх тэлефонных аператараў (A1-Velcom, MTC, Life) прывесці да высокіх узораў музычнай класікі, даваць у эфір самыя лепшыя музычныя творы класікі, эстрады, беларускага фальк-лору, народнай музыкі;

v усю візуальную інфарма-цыю ў Беларусі прывесці ў адпавед-насць з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16.11.2010 №190-З «О наименова-ниях географических объектов» (на рус. мове) — назвы вуліц, праспектаў, плошчаў, іншых геаграфічных  аб’ек-таў у першую чаргу пісаць абавяз-кова па-беларуску.

 

Мы заклікаем усіх патрыётаў краіны, якія не абыякавыя да лёсу сваёй Бацькашчыны, зрабіць важны крок па стварэнні новых беларускіх групаў у садках, першых класаў у школах, а то і школ — цалкам беларус-кіх. Важнай задачай таксама ёсць захаванне тых беларускіх школ і класаў, якія знаходзяцца ў вашым раёне ці мясцовасці. Усе навучэнцы 9-11 класаў прынцыпова павінны здаваць экзамен па беларускай мове, а значыць, імкнуцца да ведання роднай мовы. Студэнтаў заклікаем ствараць беларускамоўныя групы, курсы і плыні, скарыстоўваць любую магчы-масць вучыцца на роднай мове. Гэта будуць крокі да стварэння нацыяна-льнай сістэмы адукацыі.

У сучасным грамадстве радыё і тэлебачанне маюць вялікае значэнне як у сэнсе распаўсюду інфармацыі, камунікатыўным, так і ў сэнсе куль-турным, адукацыйным і асветным. Як ёсць у розных краінах свету, так і ў рэспубліцы Беларусь павінны быць нацыянальныя радыё і тэлебачанне — па сутнасці і па мове, а не толькі па назве. Гэта нам дазваляе стварыць Беларуская дзяржава,  Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і, урэшце, воля народа. Мы бачым развязанне гэтай праблемы наступным чынам: Нацы-янальная тэлерадыёкампанія стварае напачатку беларускі нацыянальны тэлеканал, а прадстаўнікі грамадства ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, ад Таварыства беларускай школы і іншых грамадскіх арганізацый ствараюць Грамадскую Назіральную Раду, якая і будзе ажыц-цяўляць кантроль над зместам і яка-сцю праграм тэлеканала. А затым, у бліжэйшы час, будзе створаны першы дзіцячы тэлеканал «АБВ», на якім  мы будзем весці культурную, моўную, гістарычную асвету, на якім будуць ісці кінафільмы пра беларуска-вялі-калітоўскую гісторыю, культуру, ма-стацтва. Тут можна будзе паглядзець мультыплікацыйныя, мастацкія і да-кументальныя фільмы для дзяцей і моладзі на роднай мове. Сваё пачэснае месца зойме на канале і беларуская анімацыя. Гэтыя ініцыятывы дапа-могуць нашай краіне ўзняцца з ба-лота, у якое нас апусціла кіраўніцтва краіны, і пачаць развіваць нашую адукацыю і культуру. Цяпер жа Бела-рускае тэлебачанне за нашыя сродкі праводзіць русіфікацыю беларусаў. Дык няхай жа нашыя падаткі паслу-жаць аднаўленню беларускай куль-туры. Мы спадзяёмся, што гэтая тэма знойдзе падтрымку ў высокіх чыноў-нікаў нашай краіны.

Дзеля аб’ектыўнага бачання сітуацыі мы павінны канстатаваць, з гонарам, і пра станоўчыя тэндэнцыі пашырэння роднай мовы ў нашым жыцці. Прыемна адначыць, што дакументальнае беларускае кіно кі-настудыі «Летапіс» — рэальна існы факт. Яно мае відавочныя поспехі. У гэтай галіне кінамастацтва існуюць вялікія традыцыі і не менш вялікія дасягненні. Але сёння, ва ўгоду існа-му рэжыму, не ўсё паказваецца, і но-выя фільмы здымаюцца ўжо на рус-кай мове, што парушае прынцып пе-раемнасці і закладзеныя традыцыі.

Дабратворная рэчаіснасць і адносна правільная моўная практыка склаліся за апошнія гадоў 10-ць у Менскім метрапалітэне. Візуальная інфармацыя падаецца на беларускай мове як кірыліцаю, так і беларускай лацінкаю, дзякуючы светлай памяці выдатнай мовазнаўцы, прафесару Ва-лянціне Лемцюговай — што ў свой час абяцаў зруйнаваць былы намеснік  старшыні Менгарвыканкама Карпен-ка. На вялікае шчасце, захоўваецца практыка напісання населеных пунк-таў па беларуску па ўсёй краіне. На жаль, не ўсе назвы адпавядаюць рэ-альным беларускім найменням, таму што не выконваецца, а часта байка-туецца мясцовымі ўладамі Закон Рэс-публікі Беларусь ад 16.11.2010 № 190-З «О наименованиях географи-ческих объектов» (на рус. мове), які патрабуе назвы геаграфічных аб’ек-таў, у тым ліку іх частак — вуліц, завул-каў, плошчаў і т.п. — абазначаць на беларускай мове з транслітарацыяй (а не ў перакладзе!) на рускую мову. Але гэта ў Менску… А за межамі Менска гэтая практыка не пашыра-ецца, нават новыя шыльды з назвамі вуліц, плошчаў, як і раней, падаюцца на рускай мове. Варта толькі пера-ступіць гарадскую мяжу і трапіць у Менскі раён: Паперня, Сёмкаў Гара-док, Тарасава, у многія іншыя вёскі і мястэчкі, то мы нібыта трапляем у Тамбоўскую або Калужскую губе-рню — усё па-руску: назвы вуліц, шы-льды на крамах, установах, аб’ектах сэрвісу і г.д. Як гэта тлумачыцца — няведаннем Закона мясцовым чы-навенствам, ці нежаданнем яго вы-конваць?! І пад прымусам закона вер-тыкальнае чынавенства не хоча ша-наваць беларускую мову.

У дадзеным пытанні Менгар-выканкам трымаецца артыкулаў зга-данага Закона. Аб’явы назваў пры-пынкаў у гарадскім транспарце пра-маўляюцца па беларуску. І, нарэшце, апошнім часам, назвы станцыяў пачалі абазначаць як кірыліцаю, так і бела-рускай лацінкаю, на чыгуначных станцыях у межах горада Менска. На вакзалах беларускіх гарадоў існуе сучасная тэхналогія падачы інфар-мацыі, дзе знойдзена месца і для род-най мовы, як мовы-гаспадыні ў нашай краіне.

Дык памножым гэты станоўчы досвед, даб’ёмся сапраўднага адра-джэння беларускай мовы. Без удзелу народа гэтая праблема не зрушыцца з месца.

За працу — усе разам! А га-лоўнае ў гэтай працы — стварэнне бе-ларускіх садкоў, беларускіх школ, беларускамоўнага  канала на Бела-рускім тэлебачанні, беларускага ўніверсітэта.

 

Акаловіч Леанід, святар, педагог, журналіст;

Купала Мікола, сябар Бе-ларускага саюза мастакоў;

Лагвінец Аляксандр, палі-толаг;

Крымоўскі Зміцер Леаніда-віч, філолаг;

Жлутка Алесь Анатолевіч, вяд. нав. супрацоўнік  інст-та гісторыі НАНБ;

Барвенава Ганна Аляксанд-раўна, кандыдат мастацтвазнаўства;

Качаноўская Наталля, лін-гвіст, сябра ТБМ;

Малаковіч Надзея, настаўні-ца беларускай мовы, сябра ТБМ;

Грынкевіч Ігар Уладзіміра-віч, вайсковы пенсіянер, фінансіст, дзед чатырох унукаў;

Жыбуль Віктар, літаратар;

Зайкоўскі Эдвард Міхайла-віч, кандыдат гістарычных навук;

Азёма Уладзімір Пятровіч, сябар ТБМ;

Кароткая Тамара Мікала-еўна, філолаг;

Латушка Кацярына Яўге-наўна, архітэктар;

Чайкоўскі Павел, філолаг, сябар ТБМ;

Міцкевіч Тамара Іванаўна, інжынер;

            Міцкевіч Сяргей Міхайла-віч, інжынер.

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Адным з асноўных пад-муркаў нацыянальна-культурнага Адраджэння з’яўляецца сярэдняя і вышэйшая школа. У сваю чаргу, нельга вырашыць задачы нацыя-нальнага Адраджэння без фар-міравання нацыянальнай сама-свядомасці.

Эфектыўнасць фарміра-вання нацыянальнай самасвядо-масці праяўляецца ў дзвюх фор-мах: тэарэтычнай і практычнай. Дзвюм формам, на наш погляд, адпавядаюць і дзве групы крытэ-рыяў эфектыўнасці.

Першая група: гэта веды нацыянальнай мовы, гісторыі і культуры, веды аб сутнасці нацыі і нацыянальных адносін.

Другая група: гэта выкары-станне атрыманых ведаў, іх пра- паганда, што праяўляецца ва ўчынках, дзеяннях і паводзінах асобы.

Вядомы рускі педагог К.Д. Ушынскі сцвярджаў, «што толькі тое выхаванне добратворнае, якое абапіраецца на нацыянальныя карані». Па-гэтаму, пакуль сярэд-няя і вышэйшая школа не стануць па-сапраўднаму нацыянальнымі, разлічваць на поспех у падрых-тоўцы нацыянальна-свядомых спецыялістаў немагчыма.

Сёння трэба не толькі гава-рыць, але і рабіць рашучыя крокі па стварэнні беларускай нацыяна-льнай педагогікі, найпершым аба-вязкам якой будзе пошук і выка-рыстанне формаў, метадаў, срод-каў фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай мо-ладзі.

Беларуская культура шмат страціла за вякі сваёй трагічнай гісторыі. Тым не менш на Беларусі яшчэ існуе многа мясцін, якія за-хавалі сваю этнаграфічную сама-бытнасць і непаўторнасць. Мена-віта праз веды прыгажосці і непаў-торнасці вось такіх мясцін выхоў-ваецца любоў да роднага краю, Радзімы ў моладзі. Па-гэтаму, на нашу думку, сёння трэба на ўсіх факультэтах універсітэтаў і педа-гагічных інстытутаў чытаць у да-статковым аб’ёме дысцыпліны «Краязнаўства», «Беларусазнаў-ства».

Мова — гэта не толькі сродак зносін, мыслення, захавання куль-туры, але яна і кансалідуе нацыю. Многія выкладчыкі не ўспрыма-юць дзяржаўную мову і тым са-мым з’яўляюцца асноўным тор-мазам у фарміраванні самасвядо-масці ў студэнтаў. Па-гэтаму сён-ня пры камплектаванні кафедр трэба адцаваць перавагу маладым выкладчыкам з добрымі ведамі беларускай мовы.

Што сёння засвоіць сту-дэнт, заўтра аддасць сваім выха- ванцам (навучэнцам). Па-гэтаму адной з асноўных задач вышэй- шай школы павінна быць задача выхавання нацыянальных педага- гічных кадраў з высокім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці і нацыянальнай годнасці.

Падводзячы вынікі сацыя-лагічнага даследавання, праведве- нага на аддзяленнях беларускай і рускай філалогіі двух дзяржаўных універсітэтаў (Беларускага і педа-гагічнага), хацелася б адзначыць, што пры аналізе атрыманай ін-фармацыі, на нашу думку, трэба ўлічваць тое, што ў даследаванні прыняла ўдзел амаль 100-працэнт-ная жаночая аўдыторыя. На філа-лагічных факультэтах студэнтаў-мужчын практычна няма. Па-гэ-таму, зыходзячы з сацыялагічнай практыкі, можна засведчыць, што ў адказах рэспандэнтах прысутні-чае завышаная самаацэнка, менш крытычныя адносіны да сваіх ве-даў, да сябе, як да асобы, чым, на-прыклад, у рэспандэнтаў-муж-чын.

Параўноўваючы вынікі са-цыялагічнага даследавання сярод студантаў філалагічных факуль-тэтаў з першапачатковымі выні- камі даследавання сярод студэнтаў гістарычных дысцыплін, можна зрабіць выснову: першыя лепш ведаюць беларускую мову, другія — гісторыю Беларусі.

Гэта і заканамерна, зыхо-дзячы з асноўных праграм і ме- тодык вучэбна-выхаваўчага пра-цэсу кожнага факультэта. Але ж хацелася б адзначыць наступнае: амаль палавіна студэнтаў-гісто-рыкаў лічыць, што далучэнне зя-мель Беларусі да Расіі затрымала яе эканамічнае і культурнае раз-віццё. Студэнты-філолагі амаль усе лічаць гэтае далучэнне адной з важнейшых гістарычных падзей Беларусі XI-XIX стагоддзя. Пры-чым студэнты факультэта рускай філалогіі нават пісалі не «далу-чэнне», а «аб’яднанне», «уз’яднан-не», мяркуючы, што гэта быў быц- цам бы добраахвотны саюз.

Вынікі даследавання свед-чаць, што як і ў студэнтаў бела-рускай філалогіі, так і рускай, адны і тыя ж любімыя беларускія пісь-меннікі, паэты, акцёры, рэжысё-ры. А гэта значыць, што яшчэ не ўсё знішчана, што не канчаткова яшчэ знішчана любоў да ўсяго бе-ларускага, да свайго краю нават у студэнтаў рускай філалогіі. Трэба толькі падмацоўваць гэтую любоў усімі магчымымі сродкамі: лекцы-ямі ў ВНУ, сродкамі масавай ін-фармацыі, сямейным выхаваннем і цесным кантактам сям’і і вы-шэйшай школы, правільным пад-борам педагагічных кадраў і г.д.

Вяртанне моцна асімілява-нага беларускага народа да сваіх каранёў — працэс вельмі цяжкі і складаны. I сёння ўсяму беларус-каму народу, і ў першую чаргу моладзі, трэба зразумець, што ўвайсці як у еўрапейскую, так і ў сусветную цывілізацыю можна толькі з высокім узроўнем нацы-яльнай самасвядомасці, з цвёрдым уяўленнем аб сабе як аб сама-стойным» народзе.

 

АНАЛІТЫЧНАЯ  ЗАПІСКА  ПА  ТЭМЕ  «ФАРМІРАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ  САМАСВЯДОМАСЦІ  ВУЧНЁУСКАЙ МОЛАДЗІ»

 

Заказчык: Камісія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.

Выканаўца: Навукова-даследчы калектыў кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адказны выканаўца тэмы: вядучы навуковы супрацоўнік К. Лапіч.

Навуковы кіраўнік: прафесар Г. Давідзюк.

 

З м е с т

 

Уступ.

  • 1. Нацыянальная самасвядомасць студэнтаў-юрыстаў (вынікі даследавання ў Беларускім інстытуце правазнаўства).
  • 2. Нацыянальная самасвядомасць і студэнцкая моладзь (вынікі даследавання на юрыдычным факультэце БДУ) .

Заключэнне.

Аўтарскі калектыў:

  • 1. Давідзюк Г.П.
  • 2. Лапіч К.Г. (уступ, заключэнне).

 

Уступ

 

Згодна з праграмай дасле-давання, навукова-даследчай гру-пай пры кафедры сацыялогіі Бел-дзяржуніверсітэта ў 1994 г. пра-цягвалася вывучэнне ўмоў фар-міравання нацыянальнай сама-свядомасці студэнцкай моладзі.

Пацверджаннем актуаль-насці распрацоўкі праблем фар-міравання нацыянальнай сама-свядомасці вучнёўскай моладзі з’яўляецца артыкул 4 Закона аб адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 г., дзе пад-крэсліваецца, што «адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўля-ецца для фарміравання і ўмаца-вання нацыянальнай самасвядо-масці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь…»

Сярэдняя і вышэйшая шко-лы павінны сёння рыхтаваць спе-цыялістаў не толькі з высокім уз-роўнем агульнай і прафесійнай адукацыі, але і з высокім пачуццём нацыянальнай самасвядомасці, здольных актыўна садзейнічаць нацыянальна-культурнаму Адра-джэнню.

Сацыялагічнае даследаван-не праводзілася сярод студэнтаў- юрыстаў двух вышэйшых навуча-льных устаноў: Беларускага дзяр-жаўнага ўніверсітэта і Беларускага інстытута правазнаўства па мета-дзе 25%-най квотнай выбаркі. Усяго ў анкетным апытанні пры-нялі ўдзел: 200 чал. (1- 4 курсы) — інстытут правазнаўства; 300 чал. (1- 5 курсы) — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Акрамя анкетнага апытан-ня ў працэсе даследавання былі прыменены метады: вывучэння дакументаў і нестандартызаванае інтэрв’ю.

 

  • 1. Нацыянальная самасвядомасць студэнтаў-юрыстаў

 

Аналіз матэрыялаў сацыя-лагічнага даследавання, праве-дзенага ў кастрычніку — лістападзе 1994 г. на правазнаўчым факуль-тэце Беларускага інстытута права-знаўства дазваляе зрабіць нека-торыя высновы аб становішчы фарміравання нацыянальнай са-масвядомасці ў студэнтаў гэтага інстытута.

Першае, пры гутарцы і ад-казах на пытанні студэнты праяў-лялі вялікую стрыманасць, скова-насць, больш таго, можна сказаць, запалоханасць. Хаця апытанне праводзіла студэнтка сацыялагіч-нага аддзялення БДУ, г.зн. па ўзро-сце і сацыяльным становішчы такая ж, як і апытваныя, цікавай гутаркі, дыскусіі па пастаўленых пытаннях не атрымалася, рэспан-дэнты стараліся адмаўчацца, а калі адказвалі на пытанні, то вельмі стрымана, з аглядкай, з выяўлен-нем страху. Пры гэтым праз ка-роткія, вылучаныя адказы свяціла-ся псіхалогія мазахізму, канфар-мізму. Самастойнасці, шырокага кругагляду, інтэлігентнасці, высо-кай свядомасці рэспандэнты не праявілі.

Другое, свядомасць сту-дэнтаў вельмі засмечана камуні-стычнай ідэалогіяй. Амаль на ўсе пытанні яны давалі адказы, якія выцякаюць з камуністычных даг-матаў, прынцыпаў, ідэй, шырока прапагандаваных сёння камуніс-тычнымі газетамі, часопісамі. Так, 69% апытаных студэнтаў лічаць, што ў Рэспубліцы Беларусь павін-на быць дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і расейская. На пытан-не «З якога гістарычнага перыяду, на ваш погляд, можна весці раз-мову аб беларусах як самастой-ным народзе?» толькі 27% апыта-ных адзначылі: з часоў узнікнення Полацкага княства. Астатнія па-казалі абсалютнае няведанне пы-тання. Некаторыя напісалі: з часоў аб’яднання Беларусі з Расеяй, іншыя — з часоў аб’яднання За-ходняй і Усходняй Беларусі (1939 г.), а каля 23 % апытаных такім перыядам назвалі ўтварэнне Рэс-публікі Беларусь, г.зн. назвалі тое, што 70 гадоў прапагандавалася ўсёй ідэалагічнай сістэмай КПСС. Такі накірунак свядомасці даслед-ваных студэнтаў становіцца яшчэ больш зразумелым, калі нагадаць, што 66% апытаных студэнтаў на-звалі сваімі любімымі рэспублі-канскімі газетамі «Советскую Бе-лоруссию» (23%) і «7 дней» (43%), газеты, якія прытрымліваюцца па-ранейшаму камуністычных пры-нцыпаў, адабраюць дзейнасць пракамуністычных партый, пра-пагандуюць іх лозунгі: «Далой Віскулі», «Вярнуць СССР», «Вяр-нуць планава-камандную сістэму гаспадарання» і інш.

Мала чаго добрага атрыма-юць тыя дзяржаўныя, гаспадар-чыя ўстановы, куды прыйдуць на працу гэтыя сённяшнія студэнты. «Новага струменя» ў дэмакраты-зацыю нашай дзяржавы, тым больш у працэс нацыянальнага адраджэння яны з такой сама-свядомасцю не прынясуць.

Трэцяе, студэнты паказалі слабыя веды па тэорыі дзяржавы і права, гісторыі беларускага права. Хаця ў анкетах прамых пытанняў па гэтых прадметах не было, але праз адказы на ўскосныя пытанні адлюстраваліся веды студэнтаў па гэтых дысцыплінах. На жаль, яны аказаліся не такімі, як хацелася б. Добра вядома, што дзяржава з’яў-ляецца крыніцай, сродкам і нось-бітам нацыянальнай свядомасці. Яна не толькі садзейнічае, але ўсі-мі сваімі сродкамі выхоўвае нацы-янальную самасвядомасць. У фра-нцузаў, англічан, італьянцаў вы-сокая нацыянальная самасвядо-масць таму, што тысячагоддзямі дзяржава там прывівала нацыя-нальны гонар, патрыятызм, павагу да ўсяго нацыянальнага, перш за ўсё гонар за сваю мову, дзяржа-ву.

Даследаваныя студэнты не разумеюць гэтай вялікай ролі дзя-ржавы. На пытанне «Што, на ваш погляд, вельмі садзейнічае росту нацыянальнай самасвядомасці?» толькі 33% апытаных назвалі па-літычны суверэнітэт рэспублікі, 64% з іх такім фактарам назвалі веды гісторыі свайго народа, 32% — эканамічную самастойнасць рэспублікі. Некаторыя такім фак-тарам назвалі нейкія тэрміновыя ўмовы. Напрыклад, 52% апытаных назвалі фактарам вельмі садзейні-чаючым росту нацыянальнай свя-домасці гонар за сваю дзяржаву, калі для гэтага ёсць эканамічныя і палітычныя падставы. Атрымлі-ваецца, што паколькі сёння ў нас дрэннае эканамічнае, палітычнае становішча, то мы ўжо і не павін-ны ганарыцца нашай роднай Бе-ларуссю, як бы яна вінавата ў тым, што яе да гэтага прывяла русіфі-кацыя, антыгуманная камандна-адміністратыўная камуністычная сістэма. Як бачым, прычына тут падмяняецца вынікам, пастаяннае — часовым.

(Працяг у наступным нумары.)

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк — нястомны арганізатар пілігрымак у Будслаў

У гэтым годзе ён прывёў у здзіўлен-не і захапленне парафіянаў і многіх людзей тым, што вырашыў здзейсніць незвычай-ную посную пілігрымку на монаколе з 29 чэрвеня па 2 ліпеня да абраза Маці Божай Будслаўскай.

Ксяндза Уладзіслава па праву можна лічыць ініцыятарам і нястомным захаваль-нікам традыцыі ўшанавання цудадзейнага Абраза Маці Божай Будслаўскай.

Яшчэ ў 90-х гадах мінулага стагоддзя манаграфія пра гісторыю Будслаўскай ба-зылікі была тэмай яго кандыдацкай дысер-тацыі. Настаяцель Чырвонага касцёла ў свой час прыкладаў шмат намаганняў па добра-ўпарадкаванні тэрыторыі вакол санкту-арыя, апякуецца і цяпер гэтым святым мес-цам. Дзякуючы ініцыятыве і непасрэднаму ўдзелу ксяндза-каноніка, копія цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, — як сімвал адзінства хрысціян свету, — прысутнічае ў святых мясцінах іншых краін: Ізраілі, Фра-нцыі.

Вялікая заслуга, як ініцыятара, ксян-дза-каноніка Уладзіслава мае месца ва ўклю-чэнні «Урачыстасці ў гонар ушанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаў-скі фэст)» у нематэрыяльную культурную спадчыну агульнанацыянальнага значэння і ўключэння гэтых урачыстасцей у ліста-падзе 2018 года ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай спадчыны UNESCO.

Падчас штогадовага святкавання ўшанавання Абраза Маці Божай Будслаў-скай ксёндз-канонік Уладзіслаў шмат гадоў узначальвае посную пешую пілігрымку з Менска да Будслава (каля 80 чалавек). Людзі з розных куткоў Беларусі запісваюцца ў посную пілігрымку. Дзякуючы пробашчу Чырвонага касцёла былі арганізаваны пілігрымкі на лодках з Вільні ў Будслаў (2007 г., 308 км.), на роварах. Ксёндз Уладзіслаў заахвочваў людзей не толькі аўтобуснымі, але і новымі формамі і шляхамі пілігры-мавання да Будслаўскай святыні. Па ініцы-ятыве святара-лётчыка Уладзіслава Зава-льнюка ў апошнія гады з’явілася паветраная пілігрымка на верталёце з Менска ў санкту-арый Будслава.

Нягледзячы на тое, што ў гэтым, 2020 годзе, з-за каронавіруснай пандэміі адменены ўсе пілі-грымкі, а дазволена толькі прыватна наведваць санк-туарый, няўрымслівы актыў-ны пілігрым з Чырвонага касцёла — ксёндз-канонік Ула-дзіслаў асвоіў «новы напра-мак і від» пілігрымавання — на монаколе.

29 чэрвеня ўсіх ахво-чых, хто любіць гэтую язду, чакае Чырвоны касцёл на Святой Імшы ў 9 гадзін ра-ніцы. Потым адбудзецца да-браслаўленне Мітрапаліта, Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і праезд па вуліцах Менска з ускладан-нем кветак да помніка Пера-могі.

А пасля гэтага мера-прыемства ксёндз-канонік Уладзіслаў будзе здзяйсняць чатырохдзённую посную пілігрымку на монаколе па прычыне сённяшняй аб’ек-тыўнай рэальнасці адзін.

Галіна Бельская.

 

Навіны Германіі

Старшыні дырэкцыі Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаганеса Рау Віктару Балакіраву ўручаны Крыж за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія на стужцы

4 чэрвеня 2020 года Пасол Манфрэд Хутарэр у рамках урачыстай цырымоніі ўручыў старшыні дырэкцыі Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаганеса Рау Віктару Балакіраву Крыж за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія на стужцы.

У сваёй прамове Пасол адзначыў шматгадовую працу Віктара Балакірава, якая накіравана на прымірэнне паміж немцамі і беларусамі, і яго дзейнасць у якасці дырэктара ММАЦ, які з’яўляецца найважнейшай двухбаковай платформай для грамадскага супрацоўніцтва.

Асабліва Пасол Хутарэр адзначыў унёсак Віктара Балакірава ў стварэнне ме-марыяльнага комплексу на месцы былого нацыянал-сацыялістычнага лагера смерці «Малы Трасцянец».

Сайт амбасады ФРГ.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА ВІКТАРА БАРАЎКО

(1940 — 1988)

 

Твой светлы плашч, як восеньскае лісце,

Зноў на табе ахоплены агнём,

З якога аніколі тут не выйсці

І не згубіцца пад начным дажджом.

Твой плашч, як крылы, на якіх лятаеш

Над горадам, дзе раніца ідзе,

Дзе фарба дзьмухаўцова-залатая,

Нібыта мёд, разліта па вадзе

На Свіслачы, дзе човен адзінока

Няспешна ля Траецкага плыве.

І ты малюеш птушак на аблоках

І дым-туман на маладой траве,

І сцежку, што вужакаю віецца,

Знікаючы між камянёў з расой.

І матылёк аб шыбу разаб’ецца,

Нібы аб неба, лятучы з табой,

Згараючы, як восеньскае лісце…

Ды застануцца вучні, для якіх

Ты ёсць і будзеш, як ты быў калісьці,

На век у фарбах супыніўшы міг…

29.04.2019 г.

 

БАЛАДА КАСТУСЯ ТАРАСАВА

(10.10.1940 —  20.03.2010)

З-пад снегу праразаюцца дарогі,

Як праз туман віднеюцца крыжы.

Крыжоў, нібыта лесу, густа, многа,

Але шчэ болей без крыжоў ляжыць

Тых, хто любіў няшчасную Айчыну,

Як сонца, што за хмарамі плыло.

Ты мог спакойна родны край пакінуць

І жыць чужым, нібы палын, святлом,

Не ўспамінаючы легенды, песні

Пра беларускіх волатаў, князёў.

На рэчках лёд, нібыта сцены, трэснуў,

І хлынула вада, нібыта кроў.

А кроў жа наша — не вада рудая,

Яна агонь: і ў слове, і ў зямлі,

Што нас, нібы грахі ў душу, прымае,

Каб мы яе пясчынкамі былі.

І пішаш ты пра нашы замкі, храмы,

І ў кожным сказе Беларусь жыве,

І Беларусь на карце — больш не пляма,

Не бруд дарожны на гнілой траве,

Калі з-пад снегу свецяцца дарогі,

Як праз туман віднеюцца крыжы,

З якімі ўсе ідзём, ідзём да Бога

Не паміраць, а ў Беларусі жыць…

23.03.2010 г.

 

БАЛАДА ВЯЧАСЛАВА МІХАСЁНКА

(9.01.1941 — 12.11.2002)

 

«Ветрам паўночным

не шэрую гуску адбіла

Люта ад выраю — шызую хмару ўзняло

Сіверам свежым…», —

чытаеш і ў хаце астылай

Ты, нібы прывід,

ляціш над Заходняй былой.

 

Спяць пад табой адзінока пустыя хаціны

Тых хутароў,

што яшчэ не зраўняны з зямлёй.

Дворышч аціхлых платы,

як сівыя плаціны,

Толькі самоту адну ўжо трымаюць сабой.

 

На курганах палыны і дзядоўнік высокі

І ўжо сцяжыны да іх патанулі ў траве.

Крыж прыдарожны ў тумане,

на дрэве сарокі,

Быццам анёлы ў вандроўніка на галаве.

 

Курыш цыгарку,

па хаце няспешліва крочыш

З покуця ў покуць,

як з года пражытага ў год,

Быццам прамову сказаць

ты вялікую хочаш

Нам, землякам,

як прыдзем да цябе мы на сход.

 

Верш зноў складаеш

і ў цьмянай маркотнае ночы

З рамак няхітрых

удумна глядзяць са сцяны

Вочы дзядоў-хутаранцаў, разумныя вочы,

Тых, што стаялі за долю сваёй стараны.

6.05.2019 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІМІРА МУЛЯВІНА

(12.01.1941 — 26.01.2003)

Чужое становіцца родным,

І песня спакойна плыве,

Нібыта па рэчцы палотны,

Нібыта буслы ў сіняве,

Праз душы людскія і сэрцы,

Праз вецер, снягі і гады

І нёманскай хваляю б’ецца

У бераг, дзе ў квеце сады…

Жывым будзе слова жывое,

Яно, як нябёсы, вада,

Люструе святло незямное,

Якое не ўсім тут відаць

У тым, што ў агні не згарае,

Не губіцца ў пыле гадоў,

А верыць усіх прымушае

У тое, што наша любоў,

Як замка высокага вежы,

Як зоры, як сонца, як Храм…

І раптам дарога, як снежань,

І раптам жыццё — напалам,

Нібыта гітара разбіта,

І струны парваны, і кроў,

Як сонца расплаўлены злітак,

Як наша да песні любоў…

4.06.2004 г.

 

БАЛАДА МІХАСЯ ТКАЧОВА

(10.03.1942 — 31.10.1992)

Нішто не страчана і не забыта.

Калі ёсць крона, ёсць і карані.

Кальчуга воева кап’ём прабіта,

І холад праз кальчугу ў нашы дні

З варонамі ссівелымі ўлятае.

І ты ў зямлі шукаеш продкаў шчыт.

І шчыт знаходзіш ты, і адступае

Ад нашых дзён, як азіят, нябыт.

І ты штодня вяртаеш славу воям,

Агучваеш імёны на крыжах,

Хоць ты не Бог і не герой… Героем

Табе не стаць, ты іншы выбраў шлях,

І гэты шлях — нібы  ўначы маланка,

Як лёт стралы, што ў ворага ляціць.

І Беларусь не плача паланянкай, —

Князёўнай на дзяцей сваіх глядзіць…

29.06.2008 г.

 

БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ

(20.09.1943 — 19.12.2008)

 

Хавацца ад людзей — не для паэта,

Якому родны край — зусім не рай,

Якога і не будзе — знаеш гэта,

Бо гэта наш, як перад прорвай, край,

Якому ты сваё люблю сказала

У кожным вершы, што ў душы кіпеў

І слова кожнае кроў апякала,

Як сонца, у якім любоў і гнеў

Жывуць і жыць даюць, калі жадаеш

Ты ў свеце жыць, дзе ўсім нялёгка жыць,

Дзе Млечны Шлях — не рэчка залатая,

А — у хрыстовае крыві глыжы.

І ты жыла, нібы малітва ў сэрцы

Манашкі, для якой яе жыццё,

Як матылёк, які аб неба б’ецца,

Самотнае, дзе зоркі, як лісцё

На шкле, па-за якім дажджы і восень,

І дзень, дзе ты з’явілася для нас,

Каб слова беларускае вялося

І нас вяло праз ветравейны час,

Дзе ты сваё люблю жыццю сказала

У кожным вершы, што ў душы кіпеў,

І слова кожнае кроў апякала,

Як сонца, у якім любоў і гнеў…

25.12.2008 г.

 

БАЛАДА МІХАСЯ РАМАНЮКА

(3.01.1944 — 4.09.1997)

Твой саламяны капялюш, нібыта німб,

Над беларускімі дарогамі плыве

Туды, дзе хат гасціннае святло, агні

Кастроў, крыжы,

што на касцёле, на царкве

І на магілах беларусаў, што ў траве

Не зніклі без пары, бо Беларусь жыве.

І кожны крок твой, як да прадзедаў зварот,

У душах светла адклікаецца людскіх.

Ёсць Беларусь,

а значыць быў і ёсць народ

І будзе тут, тут на зямлі, зямлі для ўсіх

Хто любіць беларускае жыццё, як мы,

Чыёй крывёй напоены лясы, трава

І сонца адзінокае, нібыта Бог,

Якому сінагога і касцёл, царква —

Адна дарога вечная з усіх дарог

Да Бога, у якога наша Беларусь жыве

І будзе вечна жыць, як валуны ў траве,

З якіх збудуецца вялікі белы Храм,

Дзе будзе Бог,

дзе будзеш ты і месца — нам…

5.10.2008 г.

(Працяг у наступным нумары.)

 

ЧАС І ПАМЯЦЬ УЛАДЗІМІРА БАРЫСЕНКІ

(Водгук-роздум на кнігу аўтара «Перамовы з жыццём»)

«Я думаю пра апошні пры-тулак, апошнюю надзею і стра-чаных людзей.

І чамусьці здаецца, што да-бро канчаткова страціла ўладу над чалавекам. Чаму іншы чалавек ніколі не вяртаецца ў асяроддзе тых, хто жыве здаровым жыццём? Чаму ён нікому не патрэбны, згублены для зямлі і неба?» — піша ў сваёй новай кнізе, што днямі пабачыла свет, бела-рускі паэт і публіцыст Уладзімір Ба-рысенка. На маю думку, яе назва «Перамовы з жыццём» удала, перадае філасофскую танальнасць гэтага мастацка-дакументальнага зборніка, а пададзеныя вышэй словы з’яўляюцца лейтматывам таго, што спяшаўся нам данесці аўтар.

Так, спяшаўся, зважаючы на свой узрост і стан здароўя, асабліва ў сённяшніх беспрэцэдэнтных умовах існавання, — спяшаўся распавесці пра галоўнае і важнае ў асабістым жыц-цёвым вымярэнні, а найперш пера-мовіцца з роднымі і блізкімі.

Цэнтральнае месца зборніка (па словах аўтара, дзеля чаго ён і рых-таваўся) займае ўпершыню апублі-каванае эсэ «Эхо эпохи», якое скла-даецца з эпісталярнага цыкла: лістоў-пасланняў да памерлага ў 1987-м ба-цькі-франтавіка Уладзіміра Лукіча. Усе яны анатаваныя разгорнутымі на-звамі з рэфрэнавым пачаткам: «На этой странице ты узнаешь не только о том…». І Барысенка-старэйшы праз палкія словы сына «дазнаецца» пра новае і ў зямны час яму невядомае: як паступова памірае на Аршан-шчыне родны Фабрычны — калісьці немалы пасёлак, што яшчэ ў 1980-я меў сваю бальніцу, аптэку, краму і лазню, бязлюднее, як і бліжэйшыя вёскі Лешча, Люціны, Раманоўка і Якаўлевічы, дзе ўжо няма 90-гадовай школы, у якую ён хадзіў; як змагаўся ў Першую сусветную з «немчурой» родны дзядзька Захар Паўлавіч Ба-рысенка, падпрапаршчык 103-га пяхотнага Петразаводскага палка, за што і атрымаў Георгіеўскія крыжы чатырох ступеняў; як у 1921-м чэ-кісты расстралялі барона Корфа — заснавальніка вядомай у Беларусі суконнай фабрыкі (якая і нарадзіла напачатку ХХ стагоддзя Фабрычны), дзе разам з аднавяскоўцамі працавалі бацькі Куліна Сямёнаўна і Лука Паў-лавіч — у 1920-х сакратар партыйнай ячэйкі прадпрыемства; як склаўся лёс землякоў, сяброў, сямейнікаў… Апа-феозам гучаць апошнія кранальныя словы сынавага паслання: «Повторяя маму, говорю тебе с Ирой и Любой (сёстры. — Ю. К.): «Мы тоже никогда не думали, что так сильно будем лю-бить тебя после смерти»».

У спрадвечнай беларускай традыцыі ўшаноўваць памяць прод-каў. З імі мы вядзём сакральную размову на памінальныя святы — Дзяды і Радаўніцу.

А вось каб у айчыннай літа-ратуры існавалі празаічныя творы ў форме падобных эпісталярных па-сланняў да памерлых родных, нешта не прыгадваю.

У кнізе У. Барысенкі яны, як і частка іншых эсэ і нарысаў, напісаны па-расейску. Зроблена гэта свядома. «На вялікі жаль, — падкрэсліў у гутар-цы са мной спадар Уладзімір, — мы давялі нашу мову да такога ганебнага стану, што простыя радкі, ужо не ка-жучы пра «філасафічныя», многія суайчыннікі не могуць нармальна ні прачытаць, ні зразумець нават у вёс-ках, з якіх жывая, не падпраўленая мова выйшла. Гэта вялікая бяда, з якой усё цяжэй і цяжэй змагацца. У такім становішчы, каб ахапіць як мага боль-шую аўдыторыю, вырашыў (гэтак, дарэчы, даводзіцца рабіць не толькі мне) частку твораў падаць на расей-скай мове». На ёй, упэўнены ён, усе, «каму трэба», прачытаюць. Спадар Уладзімір шчыра пры-знаецца, што на карысць ра-сейскай мовы пытанне кан-чаткова вырашылася пасля гутарак з блізкімі і дарагімі яму людзьмі, пра якіх гэтак-сама распавядаецца ў выданні.

Асабіста я — за няўхі-льнае ўкараненне, прасоўванне беларускай мовы ва ўсе сферы грамадскага жыцця, найперш  культуры, якая фарміруе і вызначае нацыю. Разам з тым не магу не пагадзіцца са словамі шаноўнага аўтара пра ганебны (дадаў бы — зняволены) стан роднай мовы ў роднай краіне. А вось пра ўнёсак Уладзіміра Барысенкі ў беларускасць ска-жу асобна напрыканцы арты-кула.

Зараз хачу звярнуць увагу яшчэ на два рускамоўныя эсэ з кнігі — «Нескорая помощь: рассказ о битве клятвы и кодекса» і «Розовые пионы: рассказ о воле и поступках».

Першым з іх распачынаюцца «Перамовы з жыццём». Гэта пра прафесіяналізм у працы, адказнасць і гуманізм у жыцці. Галоўны герой нарыса Леанід Ларыёнаў, колішні аршанскі лекар хуткай медыцынскай дапамогі, які адпрацаваў на ёй амаль 45 гадоў, і сябра аўтара з дзяцінства. Лічу, такіх, як ён, здольных нас лека-ваць і справай і словам, варта называць сапраўднымі дактарамі і эскулапамі, а астатніх, хто прымаў клятву Гіпакра-та, — проста людзьмі ў белых халатах. Але, каб не раскрываць сюжэт, пада-грэю цікавасць да асобы Леаніда Ла-рыёнава колькімі словамі пра яго дачку Наталлю, якой ён можа па праву ганарыцца. Менавіта Наталля Лары-ёнава, урач лабараторнай дыягносты-кі бальніцы хуткай меддапамогі ў Віцебску, не ў прыклад сваім шмат-лікім канфармісцкім і баязлівым калегам, у канцы сакавіка ўпершыню шырока і адкрыта праз сацыяльныя сеткі як спецыяліст забіла трывогу, ацаніўшы сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй у горадзе, якая пачала выходзіць з-пад кантролю. І сваім учынкам, што атрымаў грамадскі роз-галас, паспрыяла захадам, скіраваным на прадухіленне далейшага масавага захворвання.

«Розовые пионы» — шчым-лівая гісторыя пра землякоў Фёдара і Фядорку — унука і яго дзеда па маці, працавітага беларускага селяніна, іранічную мянушку якому далі ка-лісьці ў калгасе «из-за его детского телосложения, невысокого росточка, душевной простоты, непосредствен-ности, хитроватой наивности и фана-тической любви ко всему живому». Але названы ў гонар дзеда «разум-ный» і «вушлый» унучак, урэшце не ўпадабаў духоўны свет яго цёплых казак і мудрых павучанняў, якіх ён шмат пачуў у маленстве. А ўпадабаў хіба што «мінскі» матацыкл, які пада-раваў яму дзед на чатырнаццацігодзе, ды яшчэ… чарку-другую.

Слушна і ў кантэксце рэалій дзяржаўнай школы У. Барысенка піша: «…дети воспитываются той семейной жизнью, какая складыва-ется. Жизнь семьи тем и отличите-льна, что впечатления её постоянны, обыденны, что она действует на характер незаметно, укрепляет или отравляет дух ребенка, как воздух, которым мы дышим. …А что же школа? Кто-то из великих сказал, что её цель — воспитание и только вос-питание. И надо как можно больше заботиться о том, чтобы искусство внедрять настоящим образом нрав-ственность было поставлено в ней надлежащим образом, чтобы она действительно стала «мастерской людей». …в своей школе он (Фёдар. — Ю.К.) получил за девять лет одно-бокое, искусственное воспитание. Его цели были временными и приклад-ными. И это воспитание вступило в разлад с натуральной жизнью. Жи-знью, которая потребовала вдруг полноты и всестороннего развития. Дед Федорка свое дело сделал, а вот отец и мать его не продолжили».

Як рэха светлых, далёкіх успа-мінаў застаўся ў памяці Фёдара дзедаў кветнік з любімымі ружовымі піво-нямі, якія ён нечакана ўбачыў ля ўва-ходу ў калонію адкрытага тыпу, куды патрапіў падлеткам за групавое разам з п’янымі сябрукамі «Матыльком» і «Серым» збіванне і рабаванне, але выслухаць усё, што хацелі сказаць яму памятныя з дзяцінства кветкі, проста пабаяўся.

А Фядорка так і не дазнаўся: шкадуючы старога, дачка што-раз тлумачыла адсутнасць сына яго за-нятасцю «навукай» у каледжы…

У. Барысенку ўдалося па-мастацку рэалістычна перадаць у гэтыя хвіліны складаны эмацыяна-льна-псіхалагічны стан свайго героя: «По телу Федорки пробегает дрожь: невесело, неубедительно как-то го-ворит дочка. Он, опять же неспеша, выходит и направляется в палисадник. Пристально, со слезою смотрит на розовые пионы и каким-то непонят-ным для всей природы чувством догадывается — внуку надо лечить душу. …А было бы всё нормально — внук непременно заскочил бы». Пост-скрыптум аўтара: «Ни деда, ни внука я больше не видел, а очень хотелось бы… В деревне говорили, перед сво-ей смертью Федорка прошептал: «Федька, де Федька…»».

На маю думку, «Розовые пио-ны» — драматычны і балючы аповед пра нацыянальную праблему — пра пакаленне беларусаў, атручаных глабальным вірусам спажывецтва і слепатой інтэлекту, пра нашых шмат-лікіх і паўсюдных «Матылькоў» і «Серых» з бутэлькамі «Баброва» ці «Хмяльнога» і прымітыўным «бум-бум-бум» з навушнікаў. Для гэтых маладзёнаў камертон хараства — не ў мілагучнасці роднага слова і, безу-моўна, не ў вершах Янкі Сіпакова і Ніла Гілевіча, якім у кнізе з любоўю і пашанаю прысвечаны наступны твор — нарыс «Спадчына класікаў: расповед пра волатаў духу». Аўтар асабіста ведаў славутых творцаў і неаднаразова пісаў пра іх у розных выданнях.

Заўважу, адна з самых гру-нтоўных размоў з Народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам у перыёды-цы — юбілейнае інтэрв’ю з ім Ула-дзіміра Барысенкі «Я прысягнуў на вернасць Беларусі», надрукаванае 28 верасня 1996 года ў «Белорусской ниве». Дарэчы, там у кантэксце ўжо закранутага вышэй нацыянальнага нігілізму Ніл Сымонавіч адзначыў: «Агульны стан любой нацыянальнай культуры вызначаецца агульным станам нацыянальнай мовы, якая ёсць першааснова і для літаратуры, і для тэатра, і для кіно, і для песеннай тво-рчасці, і для эстрады, і наогул ады-грывае першаступенную ролю ў фарміраванні духоўнага аблічча нацыі. Ну, а па становішчы нашай мо-вы на нашай роднай зямлі Беларусь параўнаць няма з кім — нідзе да такой ганьбы грамадзяне краіны не апу-сціліся. …Пакуль карэнным чынам не зменіцца ў нас — і на дзяржаўным, і на бы-тавых узроўнях — адносіны да беларускай мовы, — пра паляпшэнне стану беларускай нацыянальнай культуры, тым больш пра яе ўздым, гаворкі не можа быць».

З лаўрэатам Дзяржаўнай прэ-міі БССР імя Янкі Купалы, пісьмен-нікам і перакладчыкам Янкам Сіпа-ковым — славутым земляком — Ула-дзіміра Барысенку звязвалі даўнія цёплыя таварыскія стасункі. Калі рых-таваў артыкул, я адмыслова папрасіў спадара Уладзіміра ўзгадаць неза-быўнае ў іх сустрэчах. І вось што ён адказаў: «Часцей звычайнага мы суст-ракаліся з Іванам Данілавічам увосень 1996-га, падчас напісання ім прадмовы да маёй другой кніжкі вершаў «Запа-ленне душы». Размаўляць з майстрам было вельмі цікава. Адным з галоўных умоў паспяховай творчасці пісьменні-ка ён лічыў… цярпенне. Сёння я хачу гэта ў чарговы раз пацвердзіць, а гэтаксама ўспомніць геніяльны наказ-навуку майстра. Ён казаў, што ніколі не трэба слухацца іншых паэтаў, хай сабе і «майстроў жанру». Бо кожны хваліць цябе часцяком за тое, што падабаецца ў цябе менавіта яму. А яму даспадобы якраз тое, што ты робіш у ягонай манеры, што кладзецца на ягоную асабістую  душу, што сугуч-на ягоным думкам і настроям. Вось гэта табе меней за ўсё і трэба, калі хочаш застацца самім сабой, а не тым, кім з’яўляецца твой дарадца і кумір. Таму адкрывай і пішы толькі тое, што табе падабаецца самому ў табе самім. Я прытрымліваўся гэтага ў кніжках, што пабачылі свет пасля той, прад-мову для якой рабіў старэйшы сябра-зямляк, прытрымліваўся і ў «Пера-мовах…»».

На ўсё жыццё запомніў аўтар і наступныя праўдзіва-вострыя словы свайго старэйшага сябра-зямляка, якія якраз прыводзіць у іншым нарысе «Аварыя сумлення: расповед пра па-сады і прынцыпы». Неяк у траўні 1988-га загадчык аддзела навін «Сельской газеты» Барысенка забег у «Мала-досць» да Сіпакова. Далей працытую з кнігі: «…Іван Данілавіч узначальваў аддзел мастацтва, крытыкі і біблія-графіі, потым працаваў адказным са-кратаром вядомага часопіса. Ён узяў у рукі апошні нумар маёй газеты: «Чытай, што вы друкуеце… Мне со-рамна, а табе?». Тыкнуў пальцам у вялікі водгук беларускага начальніка на чарговую саюзную пастанову і вымавіў: «З нашага ўгодлівага, ліс-лівага, падлізлівага запалу з нас смя-юцца ўжо ва ўсім свеце. Зноў будзем першымі ў Саюзе нешта перавыкон-ваць, як з разбурэннем храмаў, атручваннем зямлі, асушэннем балот, здзекам над нашымі рэчкамі, не кажу ўжо пра мову… Амаральна гэта, ра-зумееш, тым больш амаральна, калі выкарыстоўваеш для гэтага і чарговы падман…»».

Нарыс «Аварыя сумлення» пра Чарнобыльскую катастрофу, а дакладней — пра яе палітычнае вы-мярэнне і подзвіг ліквідатараў. А словы Я. Сіпакова пададзены ў кан-тэксце неадказных і злачынных дзеян-няў у той трагічны час партыйнага чынавенства рэспублікі, для якіх уз-нагароды, службовае становішча, кар’ера сталі галоўнымі.

Аўтар згадвае рэакцыю тага-часнага першага сакратара ЦК КПБ М. Слюнькова на настойлівыя пара-ды адразу пасля аварыі дырэктара Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР Васіля Несцярэнкі пра неад-кладную ёдавую прафілактыку насе-льніцтва і адсяленне бліжэйшай да станцыі яго часткі. Кіраўнік Беларусі раіў не панікаваць і не хваляваць народ — маўляў, на станцыі разбі-раюцца, — і казаў: «Нельга забываць: ідзе халодная вайна. Мы абкружаныя ворагамі…». А потым яшчэ, у про-цівагу ўкраінцам, якія дамагаліся ў Крамлі фінансаў, медыкаментаў, да-зіметрычнай апаратуры, за 15 хвілін адрапартаваўся «старэйшаму брату», што ў нас усё нармальна, справімся сваімі сіламі. Як вядома, у той горкі 1986-ы жыхароў Беларусі разам з дзецьмі паўсюдна вывелі на перша-майскую дэманстрацыю… І як ні сумна і ні драматычна, адразу ўзнікае паралель з вясной 2020-га…

Слушна і актуальна У. Бары-сенка падсумоўвае: «Наступствы тэхнагеннай аварыі, хоць і не да ас-татку, ліківідаваць можна. Каб лік-відаваць аварыю сумлення — сродкаў на зямлі яшчэ і не прыдумалі, дый ніколі іх не знойдуць».

Героі нарыса — ліквідатары-міліцыянеры, былыя су-працоўнікі падраздзя-ленняў аховы МУС. Чаму менавіта яны? Па-першае, міліцыя з’яўлялася адным з найбуйнейшых фарміра-ванняў ліквідатараў. Яе супрацоўнікі забяспечвалі эвакуацыю насельні-цтва з забруджаных тэрыторый, по-тым неслі службу па ахове грамад-скага парадку ў радыяцыйнай зоне. Па-другое, У. Барысенка мае непа-срэднае дачыненне да праваахоўнікаў, бо больш за 15 гадоў адпрацаваў на журналісцкай ніве спачатку ў міліцэй-скай шматтыражцы «На страже», а потым у цэнтры культурна-выха-ваўчай работы Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Заўважу: на старонках «На страже» за ўсю гісторыю газеты, па-чынаючы з выхаду яе першага ну-мара ў 1931 годзе, ніколі не друка-валася такіх аб’ёмістых па фармаце і змястоўных беларускамоўных матэ-рыялаў на розныя тэмы, найперш пра нацыянальную культуру, як тыя, што належалі аўтару  «Перамоў з жыццём» у ХХІ стагоддзі. Кажу гэта адказна, бо сам вывучаў усю шматгадовую падшыўку газеты. У. Барысенка пісаў пра Я. Брыля, З. Бядулю, М. Гарэц-кага, Я. Коласа, К. Крапіву, А. Куля-шова, Я. Купалу, Я. Маўра, П. Труса, Цётку… — пісаў цікава і прыгожа, пісаў, каб пазнаёміць зрусіфікаваных праваахоўнікаў з багатай спадчынай свайго народа і данесці да іх слова беларускае. Ён таксама з’яўляецца аўтарам першай кнігі на роднай мове па гісторыі стварэння, станаўлення і развіцця службы аховы МУС — «На варце грамадскага спакою» (2018). Гэта ўсё пра ўнёсак аўтара ў бела-рускасць.

Акрамя вышэйпералічаных беларускамоўную частку кнігі так-сама складаюць эсэ «Белыя ночы: расповед пра земляцкі трохкутнік» і два нарысы — «Друкарскі хлеб: рас-повед пра роднае выдавецтва» і «Па-этычная гісторыя: расповед пра Сема-шкевіча і Мяснікова». Спынюся на апошнім.

Мяркую, галоўны герой у ім усё-такі Міхась Чарот, стаўленне да асобы якога, паводле аповеду, па-рознаму выявілі нашы шаноўныя літаратары і навукоўцы — Рыгор Сема-шкевіч (1945 — 1982) і Анатоль Мяс-нікоў (1950 — 2011).

Зноў жа, дзеля цікавасці не буду пераказваць змест, але нагадаю пра малавядомую сёння публікацыю, на якую робіцца акцэнт у нарысе. Гэта артыкул А. Мяснікова (дарэчы, бліз-кага сябра аўтара) «Паэт-трыбун. Чалавек часу. Ахвяра рэжыму», на-друкаваны ў 1996 годзе ў «Звяздзе». Ён апавядае пра выкрывальніцкі верш М. Чарота «Суровы прыгавор пад-пісваю першым». Рэдакцыя атрымала на артыкул адзіны (!) водгук, але які! Быў ён ад вядомага літаратуразнаўца, прафесара Берасцейскага ўніверсі-тэта Цімоха Ліякумовіча.

«Такі ўрок, — пісаў прафесар, — трэба выкарыстоўваць дзеля таго, каб не паўтарыліся абставіны, якія прымушаюць чалавека забывацца аб сваім прызначэнні, аб тым лепшым, чым адаравала яго прырода. Кожнаму чалавеку ў любы момант наканавана праходзіць выпрабаванне на чэснасць і подласць. Вера ў перамогу гіста-рычнай праўды дапамагае зрабіць маральны выбар на карысць дабра. Толькі трэба глыбока ўнікаць у трагедыю эпохі, у трагедыю асабістых лёсаў».

Магу пашкадаваць, што ў кнігу не ўвайшло болей падобных твораў. Упэўнены, Уладзімір Бары-сенка можа яшчэ шмат цікавага рас-павесці пра знаных пісьменнікаў і паэтаў. За 45 гадоў журналісцкай дзейнасці яму давялося папрацаваць у розных рэспубліканскіх выданнях — «Знамя юности», «Сельской газете», «Белорусской ниве», «На страже», часопісе «Беларуская думка». Ягонымі калегамі ў гэтых калектывах былі Марыя Вай-цяшонак, Уладзімір Глушакоў, Васіль Жуковіч, Браніслаў Спрынчан (1928 — 2008), Віктар Супрунчук, Мікола Федзюковіч (1943 — 1997), Васіль Шырко, Яўгенія Янішчыц (1948 — 1988), першы айчынны Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч.

Падсумаваць водгук-роздум на кнігу аўтара хацелася б яго ўлас-нымі словамі: «Складальнікамі пра-панаванай кнігі сталі жыццё і аб-ставіны, час і памяць, якія выму-шаюць кожнага з нас заглянуць у свой унутраны свет і яшчэ раз задумацца пра мэту і сэнс не толькі свайго асабістага існавання. Аўтар падкрэслівае, што змагчы і паспець зрабіць радасць і задавальненне, задуму і прызначэнне больш рэаль-нымі, адчувальными і поўнымі, пры-цягнуць да жыццёвага імгнення водблеск вечнага, нецямнеючага святла, быць першапачаткова і даастатку застацца чалавекам — прэрагатыва выключна самой разум-най істоты».

Юры Кур’яновіч.

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *