НАША СЛОВА № 27 (1490), 1 ліпеня 2020 г.

Чацвер, Ліпень 16, 2020 0

Захаваем ТБМ разам!

Дарагія сябры!

Звяртаецца да вас Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.

З вашай дапамогай мы здолелі сабраць грошы на запазычанасць за кра-савік (ужо аплацілі), аднак сітуацыя не палепшылася, бо пандэмія працягваецца, а таксама наклалася перад-выбарчая кампанія з не-спакойнай абстаноўкай у краіне.

Зараз мы ўжо мусім сабраць каля 4000 рублёў, каб сплаціць арэнду за тра-вень і чэрвень. На жаль, кожны дзень адтэрміноўкі цягне за сабой дадатковя выдаткі (бо накладаецца пеня). На наш зварот да ўладаў Менска, каб у сувязі з пандэміяй нам часова зменшылі арэндную плату, мы сёння атрымалі здзеклівую адмову. Таму я звяртаюся ў першую чаргу да кіраўнікоў абласных і раённых арганізацый ТБМ і прашу тэрмінова сабраць сяброўскія складкі за гэты год і, калі будзе магчымасць, ахвяраванні. Бо страта офіса, у якім зарэгістраваныя Рэспубліканская арганізацыя ТБМ, выдавецтвы часопіса «Верасень», газет «Наша слова» і «Новы час», Менская гарадская і тры раённыя арганізацыі ТБМ г. Менска (Партызанская, Савецкая і Кастрычніцкая), пацягне за сабой закрыццё пералічаных арганізацый, а ў перспектыве і ўсяго ТБМ.

Спадзяюся, што з вашай падтрымкай мы справімся ў гэтай няпростай сітуацыі, як спраўляліся цягам усіх 30 год існавання ТБМ. Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ BY84BLBB30150100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні № 539 ААТ «Белінвест-банка» УНП 100129705. Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ BY91BLBB31350100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні № 539 ААТ «Белінвестбанка» УНП 100129705.

Нягледзячы на пандэмію за гэты час выйшаў новы «Верасень» № 22, працягвае выходзіць газета «Наша слова», літаратурна-мастацкі зборнік «Ад лідскіх муроў», працягваем аплочваць сайт https://tbm-mova.by, на якім можна спампаваць розныя матэ-рыялы, напрыклад, разнастайныя слоўнікі. Вядома, афлайнавыя мерапрыемствы, адукацыйныя і моўныя курсы прыпыніліся ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Дзякую ўсім, хто нас ужо падтрымаў ці толькі збіраецца гэта зрабіць, зычу ўсім здароўя, спакою і аптымізму ў гэтыя ня-простыя часы. Разам мы былі, ёсць і будзем моцныя!

Статут ААН выдадзены на беларускай мове

Прэзентацыя Статута ААН на бела-рускай мове адбылася 26 чэрвеня ў Ло-шыцкай сядзібе ў Менску на мерапрыем-стве з нагоды 75-годдзя падпісання Статута, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта першае ў суверэннай гісторыі дзяржавы выданне на беларускай мове асноўнага дакумента ААН (раней Статут перакладаўся ў БССР у 1963 г.). У цяперашні час новае выданне даступна для запампоўкі па спасылцы, а пазней будзе перададзена ў фонды Нацыя-нальнай бібліятэкі Беларусі і цэнтральных бібліятэк краіны. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы на мерапры-емстве, адзначыў, што выданне Статута ААН на беларускай мове будзе садзейні-чаць забеспячэнню пераемнасці пакален-няў і гістарычнай памяці пра ўклад Беларусі ва ўстанаўленне міжнароднага міру. Статут ААН быў падпісаны 26 чэрвеня 1945 года на Канферэнцыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска прадстаўнікамі 50 дзяржаў, у тым ліку Беларусі. Подпіс пад дакументам паставіў Народны камісар замежных спраў БССР Кузьма Кісялёў. Гэта стала сведчан-нем прызнання міжнароднай супольнасцю значнага ўкладу беларускага народа ў перамогу ў Другой сусветнай вайне, знакам павагі і памяці аб мільёнах беларусаў, якія аддалі свае жыцці і выстаялі ў барацьбе за свет, свабодны ад фашызму.

Лошыцкая сядзіба абрана для правя-дзення мерапрыемства невыпадкова. Тут у 1946-1947 гадах размяшчалася фактычна першае прадстаўніцтва ААН у Беларусі — гуманітарная місія ЮНРРА (Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных Нацый), мэтай якой было аказанне дапамогі Беларусі як адной з найбольш пацярпелых у выніку вайны дзяржаў. Фота Аксаны Манчук.

 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую «Канстытуцыю Піліпа Орліка»

Пра гэта паве-даміў намеснік гене-ральнага дырэктара Нацыянальнай біб-ліятэкі Беларусі Алесь Суша.

— Нашы паўд-нёвыя суседзі назы-ваюць яе «Першай Канстытуцыяй Укра-іны» і нават першай Канстытуцыяй у Еў-ропе, — распавёў ён. — Гэты знакавы гіста-рычны дакумент быў створаны яшчэ ў 1710 г. яркай асо-бай — гетманам Пілі-пам Орлікам, якому ўсталяваны прыгожы помнік у Кіеве, мемарыяльныя знакі ў розных месцах, яго іменем названыя вулі-цы… Але не ўсе ведаюць — і ва Украіне, і ў Беларусі, — што Піліп Орлік з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі, бо нарадзіўся ў вёс-цы Касута пад Вілейкай! Так, аўтар «Пер-шай Канстытуцыі Украіны» (арыгінальная назва «Устава правоў ды вольнасцей Войска Запарожскага») — родам з Беларусі».

Ініцыятарамі выдання сталі Менскае гарадское таварыства ўкраінцаў у Беларусі «Заповіт» і Пасольства Украіны ў Беларусі. Пераклаў тэкст Канстытуцыі на беларус-кую мову Ягор Сурскі. Усе выдавецкія і па-ліграфічныя работы выкананы ў Нацыя-нальнай бібліятэцы Беларусі.

Копія лацінамоўнай версіі «Кансты-туцыі Піліпа Орліка», перададзена ў свой час у Нацыянальную бібліятэку Беларусі паслом Швецыі Крысцінай Юханесан.

Паводле СМІ.

Фота дадзена

Алесем Сушам.

 

Беларуская мова: lost in translation?

Цяперашні хаос у беларускай мове з’яўляецца і прычынай, і насту-пствам распаду беларускамоўнай гра-мады. Ён перашкаджае выкарыстоў-ваць яе як эфектыўны сродак зносін для жыцця. І гэта праяўляецца, між іншага, у асаблівым, «перакладчы-цкім» спосабе карыстання мовай.

Ёсць жарт, які цудоўна тлу-мачыць гэту праблематыку. «Паняцце якасці перакладу з’явілася тады, калі з’явіўся другі перакладчык». Файны жарт. Вядома, што адну і тую ж думку можна перадаць рознымі словамі і фразамі. А пераклад аднаго і таго ж тэксту рознымі людзьмі практычна заўжды розны. І калі дадаць прынцып «лепшае — вораг добрага», то заўжды можна знайсці цудоўны пераклад, а астатнія ганіць як неідэальныя.

Але пры чым тут спецыфіка перакладу? Большасць актыўных ка-рыстальнікаў беларускай мовы вы-вучылі яе на аснове рускай і абапі-раюцца на яе як на мову арыгінала, перакладаюць з яе. Гэтая ж боль-шасць аточана рускамоўным асярод-дзем, чуючы і перапрацоўваючы рускія словы. Ці не чулі, як то тут, то там нехта пытае пра пераклад новага рускага мэма, жарганізму, анекдота? Ці не чулі, як абгрунтоўваюць выбар беларускага слова руска-беларускім слоўнікам? У выніку кожны пера-кладае па-рознаму, а потым кожны ацэньвае іншых.

Разнабой заканамерны, бо здаровае існаванне мовы — гэта калі яна служыць сродкам зносін, абмену думкамі ўнутры грамады і не звязана ні з якай іншай мовай як мовай ары-гінала; гэта калі маўленне людзей — унутраны абмен, а не перапрацоўка іншай мовы. У такой сітуацыі зносіны ў асяроддзі прыводзяць да пэўнай сін-хранізацыі, вылучэння больш распаў-сюджанага варыянта, фарміравання узусу і нормы. Але ў нас працэсы ідуць у іншым кірунку.

Да энтрапіі ў перакладах да-даюцца і іншыя фактары. Напрыклад, устаноўка саромецца слоў, падобных да рускай, бо нехта некалі высмейваў беларускую як пераробку рускай. «Перакладчыкі» гавораць па-бела-руску, азіраючыся на рускую, падбі-раючы непадобныя словы. І кожны выбірае сваё непадобнае.

Або такі фактар, як адпрэч-ванне літаратурнай мовы. Пачуўшы ад палітызаваных папулярызатараў, што літаратурная норма — русіфіка-ваная, г.зн. несапраўдная і чужая, падманутыя пачынаюць шукаць пера-клады ўсюды, але не ў «ганебнай» шко-льнай мове. Лагічным было б спытаць у папулярызатараў, а якой нормы трымацца, або папрасіць паказаць жывое аднамоўнае асяроддзе, дзе па-беларуску гавораць, не пераклада-ючы, і дзе кожны беларускамоўны аточаны іншымі беларускамоўнымі. Але не пакажуць. Яны раяць, як не рабіць, але не даюць прыкладу, як ра-біць. У выніку людзі знаходзяць кучу альтэрнатыўных слоўнікаў або бя-руць наўгад з тэкстаў. І пераклад па розных слоўніках заканамерна ва ўсіх выходзіць розны.

А яшчэ адрозніваюцца пера-клады на першую засвоеную (род-ную) мову і пераклады на замежную (вывучаную). У першым выпадку пе-ракладчыкі схіляюцца перакласці зго-дна з нормай, узусам, і кола вары-янтаў звужаецца, і ў розных пера-кладчыкаў варыянты перакладу менш адрозніваюцца. Калі ж пера-кладаць на вывучаную, то такога ад-чування мовы ў чалавека няма, ён можа выбіраць наўгад або з нейкіх суб’ектыўных меркаванняў.

Уявіце школьную алімпіяду па перакладзе на замежную мову складанага тэксту з незнаёмымі сло-вамі, дзе ўдзельнікам далі набор роз-ных слоўнікаў, у тым ліку аўтарскіх, паэтычных, гістарычных, дыялектных і г.д. Уявілі, якая стракатасць у пера-кладах атрымаецца? А цяпер уявім, што са слоўнікаў прыбралі сучасныя словы, ухваленыя афіцыйнымі мова-знаўчымі інстытутамі. Вось дзе вы-йдзе карнавал!

Ці дарма я вінавачу папуля-рызатараў, што яны спрыяюць узба-гачэнню ведаў пра мову, слоўнікавага запасу людзей, ці я заклікаю да абяд-нення мовы? Ні ў якім разе. Проста не трэба падманваць іншых і сябе самога — для мэтавай аўдыторыі ўсяго гэтага папулярызатарства асновай з’яўляецца не проста руская мова, а руская літаратурная мова, і гэта ас-нова ў большасці не развіваецца. То-бок, арганізатары модных курсаў могуць, колькі хочуць, казаць, што ніхто ў свеце не гаворыць на літара-турнай мове, але пры гэтым паказ-ваць пераклад з рускай літаратурнай і на рускую літаратурную.

І руская літаратурная (тая, якую вучаць у школах), гэта яшчэ гучна сказана. Часта гэта проста «ба-завы набор слоў», трохі большы за той, па якім у Расіі экзаменуюць гаст-арбайтараў. То-бок, нашы папуляры-затары неўсвядомлена падтрымліва-юць каштоўнасць літаратурнай мовы, але чамусьці толькі для рускай мовы, а не для беларускай. І падманваюць іншых і сябе, бо хочуць прышчапіць вучням вытанчаную эстэтыку вышэй-шага ўзроўню, мінаючы простыя ас-новы.

У выніку беларускамоўныя робяцца нібыта перакладчыкамі-эстэ-тамі, якія ацэньваюць пераклады адно аднаго і лаюць адно аднаго за «дрэн-ную» якасць.

Перакладаючы беларускія словы буякі, ровар і адзенне, папу-лярызатары заўжды скажуць голу-бика, велосипед і одежда. Куды па-дзелася імкненне да высокіх матэрый? Можна ж было ўжыць небанальныя словы гонобобель, самокат і платье?

Або ўзяць тое ж табло «Вы-конвайце хуткасны рэжым», якое А. Лукашэнка сказаў замяніць на рус-кае. Хаця пра існаванне табло патры-ёты беларушчыны ўспомнілі тады, калі яго загадалі зняць, яны былі шчо-дрыя на прапановы, як правільна мусіла перакладацца «Соблюдайте скоростной режим». І «датрым-лівайце», і «прытрымлівайцеся», і «захоўвайце», і «кіруйцеся», і «Не перавышайце хуткасць», і «Ездзіце паціху». І хоць бы хто паставіў пад сумненне рускую фармулёўку! Вось і атрымліваецца, што беларуская мова — нібы палігон для выпрабавання густаў, а руская застаецца сродкам зносін для практычнага жыцця, бо звязана наўпрост з думкамі і досведам і ўстоянасць, унармаванне, кадыфі-кацыя, пашыранасць дапамагаюць арыентавацца ў выпадку шмат-значнасці. Няўжо для беларускай гэта няважна?

Дрэнна, калі людзей пачына-юць вучыць з таго, як няправільна, або па якіх прыкметах вызначыць няправільнае. Заганнасць падыходу ў тым, што сапраўднае навучанне спа-чатку прышчапляе пэўныя ўзоры, паказвае, як трэба і з чаго пачынаць. Тое, што не ўваходзіць у першыя ста-дыі навучання, неабавязкова няпра-вільнае. Напрыклад, «гэта табе яшчэ рана ведаць». Або гэта для іншай сітуацыі, гэта для пэўнага кола, гэта з пэўнай вёскі і г.д., і ўжо канкрэтныя выпадкі сапраўды — няправільна. Прычым для носьбітаў мовы наву-чанне пачынаецца не са школы, яны спазнаюць яе ў асяроддзі. І толькі пасля гэтага ім можна прад’яўляць спіс непісьменных слоў, бо ў іх ужо ёсць даволі шырокі досвед у мове. Гэта не працуе з тым, хто вывучае мову як наступную, на аснове іншай, гэта збівае яго з панталыку.

Калі прышчапляць такую так-тыку ад пачатку, то вучань новай мовы робіцца абмежаваным. Ён вынес прысуд і не развіваецца. Тым больш, калі людзей навучаюць выбіраць між падобным да рускага і непадобным да рускага — бо тады замацоўваецца прэ-зумпцыя ведання рускай мовы. Каб ведаць, як правільна ў беларускай мове, прапануецца вылічваць праз рускую, то-бок для правільнага наву-чання беларускай трэба ведаць рус-кую? Гэта непрымальна. Роднасць любой мовы заключаецца ў яе перша-снасці пры фарміраванні сувязей з паняццямі ў галаве, гэта «мова думак». Калі адна мова вызначаецца праз дру-гую, то яна не родная.

А яшчэ страшна бачыць, якую блытаніну ўносяць у галовы дзяцей тыя з беларускамоўных баць-коў, калі аддаюць іх у школы, але пры гэтым крытыкуюць школьную мову як няправільную. Далёка не ўсе з ба-цькоў гавораць без памылак, далёка не ўсе з бацькоў маюць аднастайную мову з іншымі бацькамі, а фізічнае беларускамоўнае асяроддзе дарослых і дзяцей, дзе дзеці маглі б арыента-вацца на узус, адсутнічае. Вынік — кагнітыўны дысананс, калі дарослыя аддаюць дзяцей вучыць тое, у што самі не вераць, але і свайго не пра-паноўваюць. Заканамерна, што боль-шасць дзяцей беларускамоўных не заставалася беларускамоўнай.

Беларускай мове трэба вяр-таць яе ролю сродку зносін, безад-носнага да іншых моў. Для гэтага трэба раздзяляць яе самадастатковае, аўта-номнае ўжыванне і ўжыванне ў пера-кладах.

Віталь Станішэўскі,

НЧ.

 

РАСІЯ ЯК НІКОЛІ АКТЫЎНА ЎКЛЮЧЫЛАСЯ Ў БЕЛАРУСКІЯ ВЫБАРЫ НЕ ДЛЯ ТАГО, КАБ УСТАЛЯВАЦЬ У НАС ДЭМАКРАТЫЮ

… Пасля 1996 года верты-каль шэсць разоў прызначала дэпутатаў мясцовых Саветаў, шэсць разоў прызначала дэпу-татаў Палаты прадстаўнікоў і чатыры разы (2001, 2006, 2010, 2015) прызначала Прэзідэнта. 16 разоў была імітацыя выбараў, было менавіта прызначэнне, было 16 выбарчых спектакляў! З якога такога перапалоху сёлета мусіць быць па-іншаму?

Прыхільнікі ўдзелу ў вы-барах сцвярджаюць, што якраз у гэтым годзе можа быць па-інша-му, бо людзі стаміліся, людзі пра-гнуць пераменаў, і гэта бачна, што называецца, няўзброеным вокам. Так! Але, зноў жа але!

Стомленыя людзі вераць (хочуць верыць) у цуд, што вось прыйдзе хтось — асілак Ціханоўскі, Бабарыка, Цапкала — адхіліць Лу-кашэнку ад улады і вырашыць іх праблемы. Людзі не задаюць пы-танне, чаму асілак Бабарыка злез з рускай печы (газпрамаўскай трубы) не праз 33 гады, як Ілля Му-рамец, а праз 20 год. У гэтых лю-дзей Цапкала, які 26 год побач з Лукашэнкам будаваў «краіну для жыцця», раптам пераўтвараецца ў высакароднага асілка. Стомле-ных людзей прываблівае тое, што для здзяйснення цуду ад іх патра-буецца так мала — адно паставіць свой подпіс за будучых цудатвор-цаў і потым прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. Ну, гэта падобна, як хворы купляе абразок адпаведны, ставіць свечку ў царк-ве і чакае дзівоснага збаўлення ад хваробы.

Людзі павінны пазбавіцца іллюзіяў, што хтосьці за іх нешта зробіць. Людзі павінны зразумець, што «караля робіць світа». Світа сёлета ў чарговы раз за немалыя даброты забяспечыць чарговую «перамогу», бо сумленне даўно пакінула іх грэшныя целы і недзе блукае. Калі стомленыя людзі шчыра вераць, што гэтым разам будзе не прызначэнне, а сапраўд-ныя выбары кіраўніка дзяржавы, дык я з павагаю стаўлюся да іх веры. Але асабіста знаю слонім-цаў, якія ведаюць, што выбары не сапраўдныя, не чэсныя, але пага-джаюцца быць членамі  выбарчых камісій, удзельнічаюць у выбарах, загадзя ведаючы, што гэта насам-рэч фарс, спектакль. Такіх людзей я не паважаю.

Ёсць палітычныя сілы, якія заклікаюць 9 жніўня выйсці на плошчу. І зноў але! Задамо пытан-не. Што перашкаджае гэтым сілам рыхтаваць плошчу не падчас вы-бараў — «свята беларускай дэма-кратыі» — а, скажам так, у будні? Лічу, найперш у людзей мусіць хапіць розуму і смеласці не хадзіць на выбары, якія яны не лічаць выбарамі. Другое. У людзей павін-на хапіць розуму і смеласці вы-йсці з грамадскіх арганізацый, кі-раўніцтва якіх абараняе інтарэсы дзяржавы, а не сяброў арганіза-цыі. Калі людзі перастануць удзе-льнічаць у фальшывых выбарах, калі людзі аб’яднаюцца ў незалеж-ных арганізацыях, тады, магчыма, і плошча непатрэбна будзе. Сама болей улада баіцца, што людзі пе-растануць баяцца — перастануць хадзіць на выбары, пачнуць выхо-дзіць з афіцыйных арганізацый і да т.п.

Цяпер у прыхільнікаў ўдзе-лу ў выбарчым фарсе новы кумір — Бабарыка. Пра Ціханоўскага забыліся, бо ў стомленых людзей памяць кароткая, як у немаўляці.  Для мяне відавочна, што Баба-рыка не пасланец добрай волі ад дэмакратычнай Расіі, пра якую мараць лепшыя сыны і дочкі рус-кага народа, а марыянетка фээсбэ-шнай крымінальнай пуцінскай Расіі. А планы Расіі тыя ж, што былі і да Пуціна. Успомнім артыкул Зянона Пазняка «О русском импе-риализме и его опасности» («На-родная газета», 15-17.01.1994)! У 1996 годзе Расія ўжо «дапамагла» беларусам — падставіла плячо рэ-жыму, калі Вярхоўны Савет збі-раўся праз імпічмент адхіліць Лукашэнку ад улады. У 2008 годзе Расія «дапамагла» грузінам, у 2014 годзе — украінцам. Яшчэ ўчора Бабарыка зняважліва хіхікаў, га-ворачы пра нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Сён-ня духоўныя нашчадкі Каліноў-скага «б’юць у званы», каб вызва-ліць яго з-за кратаў. І гэта праві-льна. Кожны, у тым ліку і дыкта-тар, і марыянетка, мае права на не-залежны і бесстаронні суд.

Галоўная адметнасць сё-летніх выбараў у тым, што Расія як ніколі актыўна ўключылася ў беларускія выбары. Натуральна, не для таго, каб усталяваць у нас дэмакратыю. Баюся, Расія паспра-буе рэалізаваць у Беларусі ўкра-інскі сцэнар.

Нехта ўбачыць у маіх сло-вах песімізм, бязвыхаднасць, без-надзейнасць… . Не! Проста ў мяне няма надзеі на цуд. Ёсць мы, і ёсць наладжаная сістэма ўлады — вер-тыкаль і яе прыкормленая, добра ўзброеная ахова. Ніхто нам не да-паможа, акрамя саміх сябе. Вац-лаў Гавел, дысідэнт у сацыялісты-чнай Чэхаславаччыне, у сваім эсэ «Сіла бяссільных» (1978 г.) пісаў, што барацьбу з рэжымам трэба пачынаць з адмовы выконваць некаторыя патрабаванні сістэмы, пэўныя рэчы проста не рабіць:  не хадзіць на выбары, якія не лічыш выбарамі; не хаваць перад нача-льствам сваіх поглядаў. Гэта зусім не мала!

  Міхась ВАРАНЕЦ,

маёр у адстаўцы,

дэпутат Слонімскага гарсавета ў 1995-1999 гг.   

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

Прафесіянал юрыст паві-нен добра ведаць гісторыю і куль-туру сваёй дзяржавы. Толькі ў та-кім выпадку ён можа на высокім узроўні выконваць свае абавязкі, працуючы ў юрыдычнай уста-нове ці будучы юрыстам-кансуль-тантам у дзяржаўнай ці гаспа-дарчай арганізацыі. Гэтыя веды яму заўсёды патрэбны, каб лепш зразумець прычыны крыміналь-ных з’яўленняў, адкланяючыхся паводзін людзей, на якія заўсёды накладвае свой адбітак мінулае. На жаль, няма гэтых ведаў у даслед-ваных студэнтаў. Толькі 22% з іх заявілі, што добра ведаюць як гісторыю, так і культуру Беларусі. А 12% указалі, што не ведаюць ні той, ні другой. Астатнія адказалі, што ведаюць гісторыю, але не ве-даюць культуру, альбо, наадварот, ведаюць культуру, аднак не веда-юць гісторыю.

Высокакваліфікаваны юрыст сярод гістарычных падзей сваёй Радзімы ў першую чаргу назаве акт утварэння нацыяналь-най дзяржавы. Бо гэтым падкрэс-ліваецца павага да сваёй Радзімы, патрыятычнае адчуванне сябе як яе сына, гонар за яе веліч, гісто-рыю. Аднак малая колькасць да-следваных студэнтаў гэта праявіла праз свае адказы на пытанне «На-завіце, калі ласка, важнейшыя гістарычныя падзеі Беларусі ХІ -ХІХ стагоддзяў». Толькі 32% апы-таных студэнтаў такой падзеяй назвалі ўтварэнне Вялікага Літоў-ска-Руска-Жамойцкага княства, у якім Беларусь займала галоўнае становішча (тады яна называлася Літвой) і дзяржаўнай мовай тут была беларуская мова, на якой гаварылі ўсе вялікія князі і пра-цавала ўся служба вялікага князя як у ваяводствах, так і ў староствах.

Калі гаворка ідзе аб вялікіх асветніках Радзімы, то юрыст пры-памінае перш за ўсё тых асвет-нікаў, якія штосьці зрабілі, унеслі нейкі ўклад сваёй асветніцкай справай у тэорыю дзяржавы і пра-ва, у гісторыю нацыянальнага права і г.д. Праз гэта свеціць высокі ўзровень прафесіяналізму, нацы-янальнай юрыдычнай свядомасці. На жаль, гэта не праявілася ў апы-тваных студэнтаў, нават і ў сту-дэнтаў выпускнога чацвёртага ку-рса. З пазіцыі агульнай культуры яны правільна аднеслі сюды Ф. Скарыну, М. Гусоўскага, С. Буд-нага, В. Цяпінскага. Але ж тымі, хто тварыў у Залаты век» Беларусі і пакінуў вялікія літаратурныя пом-нікі, што маюць і юрыдычнае значэнне, былі перш за ўсё вялікі князь Вітаўт, вялікія гетманы Леў Сапега, Канстанцін Астрожскі, Януш Радзівіл, Ян Хадкевіч, вя-домы тэарэтык дзяржавы і права Астафій Валовіч. Аднак гэтых імёнаў ніхто з апытваных студэн-таў не назваў.

Праведзеныя дадзеныя све-дчаць аб тым, што студэнты да-следванага факультэта атрым-ліваюць мала ведаў з чытаных ім курсаў па нацыянальнай тэорыі дзяржавы і права, гісторыі бела-рускага права. Сама па сабе на-прошваецца выснова: трэба па-вялічыць колькасць навучальных гадзін па гэтых дысцыплінах. Гэта самае першае, што патрэбна зра-біць, каб павысіць узровень выха-вання нацыянальнай самасвядо-масці студэнтаў.

Чацвёртае, на фарміра-ванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці моладзі вельмі ўздзейнічае гістарычнае мінулае нацыі. Гэта вельмі яскрава ад-люстравалася ў самасвядомасці вывучаных студэнтаў.

Усё апошняе тысячагоддзе расіяне мелі моцную дзяржаву, стаўшую апошнія тры стагоддзі імперскай дзяржавай; багатую расейскую мову, заўсёды выкон-ваўшую функцыю дзяржаўнай мовы; магутную і вельмі моцна ўздзейнічаючую на самасвядо-масць людзей праваслаўную рэлі-гію; багатую культуру, вядомую ўсяму цывілізаванаму свету перш за ўсё праз яе мастацкія і літара-турныя творы. Усё гэта ад пака-лення да пакалення стагоддзямі выхоўвала ў расейскіх людзей глы-бокую нацыянальную самасвя-домасць, гонар за сваю нацыю, мову, культуру, дзяржаву. Па-гэтаму зусім не выпадкова тое, што студэнты-расіяне даследванага інстытута ў сваіх адказах на пы-танні анкеты падкрэслівалі роль праваслаўнай царквы, расейскай мовы, дзяржавы ў развіцці нацы-янальнай самасвядомасці чала-века. Так, на пытанне «Ці існуе, на вашу думку, сувязь паміж нацыя-нальнай свядомасцю і рэлігіяй?»  больш паловы апытаных студэн-таў-расіян адказала, што такая сувязь існуе. На пытанне «Калі такая сувязь існуе, то якая з рэлігій найбольш паўплывала на развіццё беларускай гісторыі і культуры?» 82% гэтых студэнтаў назвалі такой рэлігіяй праваслаўе, хаця са-праўды ў Беларусі праваслаўе заўсёды ваявала супроць беларус-кай ідэі» (г.зн. беларускай на-цыянальнай культуры і гісторыі) і актыўна насаджала «расейскую ідэю».

З такой жа ўпэўненасцю даследваныя студэнты-расіяне падкрэслівалі роль дзяржавы ў вы-рашэнні нацыянальных праблем. На пытанне «Што, на ваш погляд, вельмі садзейнічае росту нацыяна-льнай самасвядомасці?» 57% з іх назвалі палітычны суверэнітэт рэспублікі. А на пытанне «Якія прыкметы, на вашу думку, з’яўля-юцца галоўнымі пры вызначэнні той ці іншай нацыі?» 28% з іх адказалі — «нацыянальная дзяр-жаўнасць».

З такімі ж гонарам і павагай адазваліся студэнты-расіяне аб ролі мовы ў фарміраванні і развіцці самасвядомасці. 54% з іх здзначылі, ш’то родная мова — гэта дзяржаў-ная мова, а 87% на пытанне «Якой мовай вы валодаеце сёння вельмі добра?» адказалі — “расейскай”. Тут, як бачым, усё адпавядае нар-мальнаму ходу развіцця нацыі, а адсюль і нацыянальнай самасвя-домасці людзей.

Зусім іншае гістарычнае мінулае ўздзейнічала на фарміра-ванне нацыянальнай самасвядо-масці ў беларусаў. Калісьці бела-русы мелі вялікую дзяржаву, сваю мову, якая была дзяржаўнай, сваю вельмі гуманную рэлігію, сваю ба-гатую нацыянальную культуру, добра вядомую ўсёй Еўропе ўсімі сваімі накірункамі. Беларуская дзяржава бярэ свой пачатак з XI стагоддзя з часоў княжання Уся-слава Чарадзея. У ХV -ХVІ стагод-дзях Вялікае Літоўска-Руска-Жа-мойцкае княства, галоўную част-ку якога складала Беларусь, якая іменавалася тады Літвою, была найвялікшай і самай дэмакраты-чнай дзяржавай у Еўропе. Тут ужо дзейнічаў Статут Вялікага Кня-ства, які рэгуляваў адносіны дзяр-жавы да людзей і наадварот, адно-сіны паміж шляхтай і сялянствам, абшарнікамі і гарадамі, сістэму падаткаў і нормы іх збору. Усе ва-яводскія і амаль усе павятовыя гарады мелі магдэбургскае права. Вялікі князь выбіраўся на вальным сойме. У гэтай дзяржаве ўсё пі-салася на беларускай мове. На ёй быў надрукаваны і сам Статут Вялікага Княства.

Мелі калісьці беларусы і сваю рэлігію — уніяцкую. Хаця праваслаўе вельмі актыўна рас-паўсюджвала сярод беларусаў праваслаўная царква, галоўным чынам маскоўская епархія, ката-ліцызм — каталіцкі касцёл, перш за ўсё Кракаўскі епіскапат, у XVI стагоддзі нарадзілася беларуская ўніяцкая царква, узяўшая да сябе ўсё найбольш гуманнае з права-слаўя і каталіцызму. Пры канцы XVIII стагоддзя, напярэдадні ане-ксіі Расійскай імперыяй беларус-кіх земляў 90% насельніцтва Бе-ларусі былі ўніятамі. У гэтай цар-кве багаслужэнне вялося на бела-рускай мове. Тут захоўваліся тра-дыцыі, звычаі беларускага народа, засяроджвалася беларуская куль-тура, асабліва ў 90 уніяцкіх са-борах і пяці акадэміях.

Невыпадкова перыяд ХІV -ХVІ стагоддзяў лічыцца «Залатым векам» Беларусі. У гэты час не то-лькі беларуская дзяржава дасяг-нула вяршыні сваёй магутнасці, але меў месца вялікі росквіт бела-рускай культуры. Ужо ў XVI ста-годдзі ў Беларусі працавала больш за 10 друкарняў, прадукцыя якіх карысталася попытам не толькі ў Вялікім Княстве, але і ў краінах Заходняй Еўропы. У XVII ста-годдзі на тэрыторыі Беларусі дзей-нічала больш за 15 вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку 9 езуіцкіх калегіюмаў, дыпломы якіх прыраўноўваліся да дыпло-маў еўрапейскіх універсітэтаў. Ва ўсіх гэтых навучальных установах выкладанне вялося на беларускай мове і латыні. У гэты ж час жылі і працавалі такія вялікія творцы беларускай культуры, як Фран-цішак Скарына, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Леў Сапега, Астафій Валовіч, Язэп Руцкі, Казімір Семяновіч і іншыя. Беларускія гарады: Полацк, Наваградак, Бярэсце, Гародня, Магілёў, Слуцк, Нясвіж сваімі архітэктурнымі забудовамі, дой-лідскім вырашэннем, мастацкім багаццем здзіўлялі еўрапейскіх архітэктараў, дойлідаў, мастакоў.

Але ж усё гэта было! А ця-пер няма. За 200 гадоў расейскай акупацыі ўсё гэта знішчана, раз-рабавана, вывезена ў расейскія замкі, музеі, бібліятэкі. Пасля анек-сіі Беларусі сваім указам расейскі цар забараніў ужываць слова «Бе-ларусь», нашу радзіму царскія ўлады назвалі «паўночна-заходнім краем Расеі», дзяржаўнай мовай аб’явілі расейскую мову, на якой ішло навучанне ў школах, гімна-зіях, друкаванне кніг, працавала чыноўніцтва. У 1839 годзе па ўказу цара ўніяцкая царква была злікві-давана. Усе ўніяцкія манастыры, у тым ліку і Жыровіцкі, цэрквы былі перададзены праваслаўнай царкве. Большую частку ўніяцкіх святароў вывезлі ў Сібір. Уніяцкія кнігі, рэчы палілі праваслаўныя папы з дапамогай расейскіх салдат, каб запужаць беларускае насель-ніцтва. Бязлітасная расправа з уніяцтвам тварылася па той пры-чыне, што вернікі-ўніяты ў ад-розненне ад католікаў і права-слаўных былі найбольш устойлі-вымі супроць паланізацыі і русі-фікацыі. Уніяцтва — гэта духоўная сіла беларушчыны, носьбіт і пра-паганда беларускай гісторыі і ку-льтуры, мовы.

Вялікую духоўную сілу на-цыі складае інтэлігенцыя і яе нобілі (знакамітыя сем’і, роды). Белару-скую інтэлігенцыю і ўсе сем’і бе-ларускіх нобіляў за актыўны ўдзел у паўстаннях супроць расейскіх акупантаў, асабліва ў паўстаннях 1794, 1831, 1863-64 гг. часткова перабілі, а асноўную масу вывезлі ў Сібір. Іх маёмасць разрабавалі, вывезлі ў Расею (толькі з Нясвіж-скага замка адны кутузаўскія ін-тэнданты вывезлі 100 фургонаў золата, срэбра, рукапісаў і іншых каштоўнасцей). Іх землі аддалі ра-сейскім генералам, афіцэрам і ін-шым расейскім чыноўнікам, якія “праявілі адвагу” ў барацьбе су-проць беларускага народа. Усе лепшыя беларускія землі аказаліся ў расіян. Разам з зямлёй аддавалі новым уладарам і сялян.

Застаўшыся без сваёй дзя-ржавы, рэлігіі, мовы, культуры, бе-ларускі народ 200 гадоў атрымлі-ваў спачатку ад царскай, а потым ад бальшавіцкай дзяржавы ду-хоўную страву, веды, пранізаныя “рускай ідэяй”, якая на нашай тэрыторыі мела змест: «Беларусь  — гэта частка Расеі», гэтаму сла-вянскаму народу “трэба даць леп-шую славянскую мову — расей-скую”, “лепшую рэлігію ў свеце — праваслаўную”. Нічога дзіўнага няма, што праз стагоддзі з белару-са зрабілі манкурта. Таму і адказы студэнтаў-беларусаў даследва-нага інстытута на ўсе пытанні, якія высвятляюць узровень іх нацыя-нальнай самасвядомасці, выкліка-юць роспач, смутак і цяжкую дум-ку аб бліжэйшай будучыні нашай Беларусі.

На пытанне «Што асабіста для Вас азначае паняцце «родная мова?» толькі 7% апытаных сту-дэнтаў-беларусаў сказалі, што гэ-та мова, якой я валодаю лепш за іншыя мовы, 8% з іх адзначылі такую пазіцыю, як «родная мова -гэта мова, на якой гавораць у маёй сям’і». З усёй масы студэнтаў-бе-ларусаў (яны складаюць 79% усёй колькасці студэнтаў інстытута) толькі 3% напісалі, што вельмі до-бра ведаюць беларускую мову. Апошнія добра ведаюць і дома гавораць на расейскай мове.

Ярка праявілася ў свядо-масці студэнтаў-беларусаў нера-зуменне ролі дзяржавы ў адра-джэнні беларускай мовы. Толькі 25% з апытаных заявілі, што бела-руская мова павінна заставацца адзінай дзяржаўнай мовай. Яшчэ менш, толькі 24% апытаных напі-салі, што дзяржаўныя ўстановы і прадпрыемствы павінны праца-ваць на беларускай мове.

З манкурцтва выцякае і неразуменне студэнтамі-белару-самі і дзяржавы ў развіцці нацыя-нальнай самасвядомасці чалавека. На пытанне «Што, на ваш погляд, вельмі садзейнічае росту нацыяна-льнай самасвядомасці» толькі 30% апытаных адзначылі пазіцыю «па-літычны суверэнітэт рэспублікі». I толькі 18 % апытаных адказалі, што гэтаму вельмі садзейнічае вы-карыстанне роднай мовы кіраўні-камі дзяржаўных устаноў і ўрада рэспублікі. Толькі 11% апытаных студэнтаў-беларусаў на пытанне «Якія праблемы Вас сёння вельмі хвалююць?» адзначылі пазіцыю «праблемы нацыянальна-культур-нага адраджэння». Астатнія 89% так і не збіраюцца выбрацца са становішча манкурта. Яны яшчэ дагэтуль не зразумелі, што без на-цыянальна-культурнага адраджэн-ня наша дзяржава не ачысціцца ад расейскай шавіністычнай ідэа-логіі, не стане сапраўды незалеж-най дзяржавай, якую паважаюць дэмакратычныя краіны свету.

Толькі макурцтвам можна патлумачыць неведанне студэн-тамі-беларусамі існасці рэлігіі ўні-яцтва, яе ролі ў фарміраванні і на-цыянальнай самасвядомасці бела-русаў. Зусім не дзіўна, што на пытанне «Якая з рэлігій найбольш паўплывала на развіццё беларус-кай гісторыі і культуры?» толькі 7% апытаных студэнтаў-белару-саў назвалі такой рэлігіяй уніяцтва. Свядомасць манкурта ўплывае на тое, што толькі 20% студэнтаў-беларусаў штодзённа слухаюць беларускае нацыянальнае радыё і каля 40% зусім яго не слухаюць. Менш як 16% з іх штодзённа гля-дзяць беларускае тэлебачанне. То-лькі 34% апытаных студэнтаў чы-таюць беларускую літаратуру. У свядомасці беларускага манкурта амаль няма нацыянальнай годна-сці, цягі да крыніц беларускай ку-льтуры. Каб змяніць гэтае стано-вішча, спатрэбіцца значны час.

(Працяг у наст. нумары.)

 

Віншуем сяброў ТБМ,

якія нарадзіліся ў ліпені

Адамчык Надзея Іванаўна

Амбразевіч Людміла Мікал.

Амяльковіч Віталь Леанідавіч

Амяльковіч Павел Анатол.

Аніскевіч Ганна Уладзіміраўна

Арбузаў Анатоль Цімафеевіч

Арэшка Вераніка Вечаслав.

Аўдзейчык Ілля Анатольевіч

Аўласевіч Алеся Дзянісаўна

Аўсей Аляксандр

Бабенка Сяргей

Бабчанок Марына Сяргееўна

Балашка Алег

Баран Аляксандр

Бараноўскі Ігар Віктаравіч

Барболін Васіль Васільевіч

Бармута Юлія Уладзіміраўна

Бацілава Надзея Мікалаеўна

Бацян Пётр Дзмітрыевіч

Белан Наталля

Белы Іван Юр’евіч

Бельская Святлана

Блізнюк Аляксандр Аляксан.

Богдан Вадзім Міхайлавіч

Бразгуноў Алесь Уладзімір.

Бубешка Уладзімір

Бумажэнка Я. М.

Буцко Павел Анісімавіч

Быстрык Арцём Аляксандр.

Бязрукая Маргарыта Юр’еўна

Варачаева Анастасія Андр.

Васечка Іван Уладзіміравіч

Ваўчок Аляксандр

Верамоўскі Аляксей Мікал.

Вячорка Вінцук Рыгоравіч

Гайко Сяржук Анатольевіч

Галавань Алесь

Галай Аркадзь Апанасавіч

Гаўрыленка Вольга

Герасімовіч Казімір Станісл.

Гікс Станіслаў Анатольевіч

Гіркін Сяргей Уладзіміравіч

Глазко Дзмітры Мікалаевіч

Гняткоў Валеры

Голышаў Павел Сяргеевіч

Гоўша Ларыса Аляксандраўна

Грузноў Валер Іосіфавіч

Грынько М.У.

Гулевіч Пётар Фёдаравіч

Гуркоў Сяргей Мікалаевіч

Дабравольская Наталля Міх.

Данілава Таццяна

Данілаў Павел Фёдаравіч

Даніловіч Мар’яна

Даўмантовіч Іван Уладзімір.

Дзергачоў Аляксандр Март.

Дзянісаў Галляш

Дзяржаўцаў Ян Аляксеевіч

Дзяшук Юрый Віктаравіч

Догіль Андрэй Алегавіч

Дрожынава Іна Аркадзеўна

Ермакова Святлана Сяргееўна

Ермалёнак Вітольд Антонавіч

Ермаловіч Святлана

Жмачынскі Аляксандр Вікт.

Жук Марына Мікалаеўна

Жыгальская Вольга Анатол.

Завальнюк Уладзіслаў Мацв.

Залацілін Аляксандр Валер.

Звераў Юры

Звонік Святлана

Згурская Ганна

Здановіч Іван Юльянавіч

Зелянкевіч Наталля

Знавец Павел Кірылавіч

Зылева Святлана Васільеўна

Ільініч Наталля Валянцінаўна

Ішчанка Кацярына Сяргееўна

Кавалёнак Л. П.

Казак Алеся Дзмітрыеўна

Казакоў Ігар Яўгенавіч

Казлова Алена

Казлова Святлана Мікалаеўна

Казляк Любоў

Калеева Вераніка Уладзімір.

Кальцова Зінаіда Іванаўна

Камароў Васіль Васільевіч

Карабач Віталь Віктаравіч

Каракін Андрэй Анатольевіч

Кардаш Наталля Аляксандр.

Кароткі Мікалай Мікітавіч

Карп Алена Аляксандраўна

Картавенкава Галіна Пятроўна

Карчэўскі Анатоль

Касяк Кастусь Сяргеевіч

Кобер Таіса

Копаць Алег Міхайлавіч

Корзун Валянціна

Коцікаў Ян

Краснеўскі Віталь Сяргеевіч

Красноўскі Аляксандр Віктар.

Краўчанка Сяргей Канстанц.

Краўчук Маргарыта Дзмітр.

Крукоўскі Вадзім Віктаравіч

Крываручанка Ігар Мікал.

Крывашэеў Зміцер Сяргеевіч

Крывёнак Міхаіл Фадзеевіч

Крэнт Зміцер

Ксянзоў Кірыл Уладзіміравіч

Кузняцоў Ігар Мікалаевіч

Кузьміч Алег Андрэевіч

Кулак Жанна Язэпаўна

Кульбеда Дзмітры Сяргеевіч

Кульбіцкі Пятро С.

Кундас Ганна

Кухарчык Пётр Андрэевіч

Лабадзенка Глеб Паўлавіч

Лагутаў Віталь

Лажкова Наталля

Лапановіч Андрэй Васільевіч

Лапкоўскі Алег Мікалаевіч

Лаўнікевіч Дзяніс Эдуардавіч

Лесавы Кірыл

Лецяга Ігар

Ліннік Міхаіл Аляксандравіч

Ліннік Сяргей Мікалаевіч

Літвіненка Аляксандр

Лукін Ілля Міхайлавіч

Лява Арцём

Лявіцкі Антон Мікалаевіч

Ляўчук Вольга Васільеўна

Ляўчук Леанід Аляксандравіч

Макарыч Максім Міхайлавіч

Макоўская Алена Паўлаўна

Максімава Кацярына

Максуць Надзея Віктараўна

Маліцкая Кацярына Сяргееўна

Маоклы Дзяніс Ігаравіч

Мароз Наталля Алегаўна

Марчанка Пётр Георгіевіч

Машанскі Аляксандр Іванавіч

Машынская Ірына Антонаўна

Мікалаеўская Анастасія Іван.

Місцюкевіч Аляксандр Іван.

Місько Алег Пятровіч

Міхалевіч Аляксандр Анатол.

Млынарчык Марыя

Молчан Барыс Валянцінавіч

Мулашкіна Лізавета Дзмітр.

Муржак Эвеліна Ігараўна

Мядзведзеў Кірыл

Наварай Уладзімір Ціханавіч

Навіцкі Пётр Лявонавіч

Нагдаляп Андрэй Мікалаевіч

Назаранка Людміла Станіслав.

Найдзёнава Вера

Нашкевіч Дар’я Іванаўна

Недзялкоў Яраслаў

Нікалаеўская Вольга Ігараўна

Нікановіч Васіль Васільевіч

Новікава Марыя Сяргееўна

Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Пазняк Жанна

Панізнік Алена Іванаўна

Паплыка Аляксандра Сярг.

Парда Аліна Іванаўна

Пастарнак Барыс Натанавіч

Паўлоўская Ганна Валер’еўна

Пашкевіч Алег Эдуардавіч

Пашкевіч Мікалай Іванавіч

Пашкевіч Таццяна Валер’еўна

Піліпішын Павел Барысавіч

Піскун Андрэй Анатольевіч

Пракоф’ева Юлія

Прыбыткова Святлана

Пузанкевіч Сяргей Уладзім.

Пяткоўская Алена Іосіфаўна

Пятроў Аляксандр Аляксан.

Радзівонава Ірына Яўгенаўна

Радчук Віталь Дзмітрыевіч

Рамановіч Станіслаў Канстан.

Рамашкевіч Кацярына Уладзім.

Рамук Алена

Расказава Лізавета Пятроўна

Рашчэўскі Віталь Часлававіч

Розін Дзмітры Барысавіч

Рудовіч Мікалай

Русаў Пятро Аляксандравіч

Рымша Алесь Георгіевіч

Савік Мікола Пятровіч

Савіна Анастасія

Савіч Дзмітры Уладзіміравіч

Савянкова Таццяна Анатол.

Сагалец Ілля Фёдаравіч

Сакалоўскі Уладзімір

Самасюк Аляксандр Міхайл.

Сарокін Арцём Адамавіч

Саўчанка Андрэй Віктаравіч

Сахно Таццяна Анатольеўна

Сватко Павел Аляксандравіч

Семчык Ганна Аляксандраўна

Семяненка Максім Уладзімір.

Сінцова Таццяна

Скупановіч Уладзімір Леанід.

Смаль Валянцін Мікалаевіч

Смола Таццяна

Стрыгельская Наталля Анат.

Сухаверхі Міхаіл Пятровіч

Сыраваткаў Аляксандр Васіл.

Сыч Ніна Лявонцьеўна

Сюбарава Серафіма Іванаўна

Сяркоў Андрусь

Сяткоўская Вераніка Уладзім.

Талапіла Алесь Львовіч

Талатай Святлана

Танкевіч Аляксандр Яўгенавіч

Ткачова Вольга

Ткачэнка Антон Алегавіч

Трапашка Марыя

Трацяк Вера

Тумаш Генадзь

Тупік Кацярына Віктараўна

Турчак Наталля Уладзіміраўна

Уласава Руслана Ігараўна

Усцінава Людміла Нікіфараўна

Філіповіч Валер Аляксеевіч

Хаданёнак Віктар Мамертавіч

Хасанаў Ігар З.

Храпавіцкая Тамара Аркадз.

Хрол Часлаў Часлававіч

Цімохін Ілья Вітальевіч

Цітко Валянцін Уладзіміравіч

Ціцянкова Галіна

Цішкевіч Вольга Іосіфаўна

Цішко Валянцін Уладзіміравіч

Цыганкоў Генадзь Васільевіч

Цюшкевіч Сяргей Анатол.

Чапля Данута

Чарнышоў Алесь Ігаравіч

Чарткоў Мікола Алегавіч

Чувахова Алена Уладзіміраўна

Чыгір Клаўдзія Сцяпанаўна

Чысцякоў Аляксей Уладзімір.

Шалупенка Васіль Іванавіч

Шапуцька Ганна Віктараўна

Шарашовец Аляксандр Мік.

Шафаловіч Аляксандр Пятр.

Шкутко Анастасія Эдуардаўна

Шумскі Ягор Аляксандравіч

Шусціцкі Тадэвуш Віктаравіч

Шымірка Анатоль

Шынкевіч Уладзімір Мікал.

Шыпай Аляксандра Генадз.

Шычко Святлана Вячаслав.

Шэмет Антон Аляксандравіч

Шэравера Руслан Уладзімір.

Юран Антон

Ярмац Аляксандр Аляксанд.

Яскін Андрэй Алегавіч

Яўмен Настасся Мікалаеўна

Яўцюшкіна Таццяна Алякс.

Ячычка Віктар

 

Талака ў Погірах

9 чэрвеня 2020 года споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, доктара філасофіі, літаратуразнаў-ца, гармадска-палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі Ігната Сымонавіча Дварчаніна, помнік якому ўпрыгожвае цэнтральную плошчу нашага Дзятлава. Яшчэ ў студзені Дзятлаўскай раённай арганізацыяй ТБМ сумесна з ідэалагічным аддзелам райвыкан-кама быў складзены план святкавання гэта-га юбілею. Меркавалася правесці навукова-практычную канферэнцыю з запрашэннем вучоных з Акадэміі навук Бедарусі, мясцовых края-знаўцаў, настаўнікаў, вучняў старэйшых класаў, супра-цоўнікаў бібліятэк і ўсіх за-цікаўленых асоб. На радзіме Ігната Дварчаніна, у вёсцы Погіры і ў горадзе Дзятлаве, каля помніка рыхтавалі мі-тынгі з выступленнем сама-дзейных артыстаў, у тым ліку і погірскага народнага гурта, прамовы паэтаў і пісьмен-нікаў, конкурсы на лепшую дэкламацыю вершаў Ігната Дварчаніна, паэтаў з сусед-няй вёскі Зачэпічы і бела-рускіх класікаў. Бяда-пандэ-мія, якая звалілася нечакана, сарвала нашы планы.

Актывісты ТБМ у гэ-тых умовах прынялі рашэнне сумесна з кампаніяй «Зро-бім лепш — 2020″ надаць больш прывабны выгляд сядзібе ў вёсцы Погіры, на якой калісьці стаяла родная хата нашага вядомага зем-ляка, пазначаная сёння ме-марыяльнай дошкай. Трэба адзначыць, што цяперашняя гаспадыня гэтай хаты Надзея Лукашык — жанчына творчая, акуратная. Адна, без мужа, падтрымлівае ўзорны парадак. Сама і пакосіць, і пафарбуе, і пакапае, і кветкі пасадзіць, і дапаможа старэйшым за яе аднавяскоўцам.

Але каб у раёне з’явіўся яшчэ адзін лакальны турыстычны маршрут, мы выра-шылі каля хаты ўсталяваць памятны камень, пасадзіць кветкі і дэкаратыўныя кустарнікі, паставіць лаву для наведвальнікаў, а на шашы — адмысловы турыстычны ўказаль-нік. Сярод вучняў і аматараў паэзіі Дзятлаў-скага раёна ТБМ сумесна з раённай біблі-ятэкай аб’явілі ў відэафармаце конкурс на лепшую дэкламацыю вершаў беларускіх паэтаў (відэаролікі дасылаць на электронны адрас: cbs@tut.by). Спяшайцеся паўдзе-льнічаць. Тэмін — да 15 ліпеня 2020 года. Пераможцаў і прызёраў чакаюць каштоў-ныя прызы.

Каб не парушаць правілы паводзін падчас пандэміі, на грамадскую працу вы-язджаем невялікімі групамі на 3-5 чалавек. На сёння зрабілі нямала: пафарбавалі ва-роты, залілі фундаменты пад камень і лаўку, пасадзілі хосты, туі, заказаны выраб шыль-ды-ўказальніка. Запрашаем усіх, хто хоча чым-небудзь дапамагчы, далучацца да нас.

А 3 ліпеня, падчас святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-год-дзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна, з 16 да 18 гадзін на пляцоўцы каля Дзятлаўскага музея будзе праводзіцца конкурс чыталь-нікаў вершаў, прысвечаных Дзятлаўшчыне, Беларусі, яе вядомым людзям, прыродзе роднага краю. Любы ахвочы можа прачы-таць верш у рэальным фармаце.

Даведкі па тэлефоне: 8-029-906-40-97; 21-3-41 (музей).

Валерый Петрыкевіч,

краязнавец, старшыня

раённай арганізацыі ТБМ.

 

На Верхнядзвіншчыне

пройдзе конкурс чытальнікаў «Вечар Купалы»

Разам з раённым Цэнтрам культуры і народнай творчасці раённая арганізацыя ГА «Таварыста беларускай мовы» право-дзяць конкурс чытальнікаў «Вечар Купалы», які пройдзе ў інтэрнэт-фармаце. У кон-курснай праграме прадстаўляюцца вершы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Мэта конкурсу:

— Прапаганда і папулярызацыя нацыянальнай творчай спадчыны.

— Стымуляванне цікавасці насель-ніцтва да творчасці класікаў беларускай літаратуры.

— Фарміраванне маральных асноў актыўнай жыццёвай пазіцыі падрастаючага пакалення.

Задачы конкурсу:

Падтрымка цікавасці да літаратур-най гісторыі беларусаў.

Выяўленне лепшых чытальнікаў.

Арганізатары конкурсу:

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюц-ца ДУК «Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» і Верхня-дзвінская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы».

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца ўсе ахвочыя ў адпаведнасці з правіламі правядзення конкурсу.

Узроставыя катэгорыі для ўдзелу ў конкурсе:

— «малодшая катэгорыя» — ад 5 да 10 год;

— «дзіцячая катэгорыя» — ад 11 да 14 год;

— «юнацкая катэгорыя» — ад 14 да 18 год;

— «моладзевая катэгорыя» — ад 18 да 31 года;

— «дарослая катэгорыя» — ад 31 года.

 

Для ўдзелу ў конкурсе канкурсант павінен пакінуць заяўку з асабістым па-ведамленнем у групу сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» «Верхнедвинский районный центр культуры» https://vk.com/club 137825826 з пазначэннем прозвішча, імя выканаўцы, назвай верша Я. Купалы.

 

Конкурс будзе праходзіць 6 ліпеня 2020 года ў гарадскім парку г. Верхня-дзвінска, на беразе р. Дзвіна. Пачатак — а 20 гадзіне.

 

Раённая арганізацыя ГА «Тавары-ства беларускай мовы» — адна з заснава-льнікаў інфармацыйна-рэсурсовага цэнтра «Рубон».

 

Валянціна Болбат,

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

Ахвяраванні на ТБМ

  1. Чыгір Яўген — 20 р., г. Менск
  2. Жыдаль Дзяніс — 100 р., г. Менск
  3. Лісічонак Сяргей — 100 р., г. Менск
  4. Кукавенка Іван — 50 р., г. Менск
  5. Аглушэвіч — 20 р., г. Менск
  6. Джэгайла Уладзімір — 50 р., г. Менск
  7. Нямера Рыта — 100 р., г. Гародня
  8. Зыкунова Т. — 20 р., г. Магілёў
  9. Шэмянкова Наталля — 10 р., г. Магілёў
  10. Юнчыц Сяргей — 100 р., г. Менск
  11. Качаноўская Наталля — 25 р., г. Менск
  12. Максімчук Раман — 20 р., г. Менск
  13. Вяргейчык — 15 р., г. Барысаў
  14. Бойса Іосіф — 30 р., г. Ліда
  15. Стэпановіч Я. М. — 50 р., г. Менск
  16. Трусаў Алег — 20 р., г. Менск
  17. Ралько Леанід — 60 р., г. Баранавічы
  18. Бубен Кастусь — 154 р., г. Менск
  19. Кароль Галіна — 9 р., г. Менск
  20. Шкірманкоў Фелікс — 20 р., г. Слаўгарад
  21. Дарохін Павел — 20 р., г. Менск
  22. Сяменас Святлана — 35 р., г. Менск
  23. Птушка — 5 р., в. Хільчыцы
  24. Крыўко — 10 р., г. Наваполацк
  25. Рабека Мікалай — 20 р., г. Менск
  26. Лічык — 1 р., г. Менск
  27. Барыс Сымон — 10 р., г. Менск
  28. Лук’янава Надзея — 13 р., г. Магілёў
  29. Бялко — 10 р., г. Жыткавічы
  30. Кудзякін — 15 р., г. Менск
  31. Тамашэнка — 50 р., г. Гомель
  32. Малаковіч Надзея — 20 р., г. Менск
  33. Шнут Яўген — 2 р.
  34. Панасюк А.П. — 30 р., п. Лясны
  35. Камінская Аліна — 50 р., г. Менск

Дзейнасць ГА “ТБМ імя Францішка Скарыны” па наданні роднай мове рэа-льнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ – справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас: вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Ад-дзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN — BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.

 

Навіны Германіі

Германія назвала прыярытэт для свайго старшынства ў Радзе ЕС

З 1 ліпеня старшынства ў Радзе Еў-рапейскага саюза пераходзіць да Германіі.

Кіроўная ў ФРГ кааліцыя прыняла рашэнне, што галоўным у гэтым перыядзе будзе барацьба з пандэміяй каронавіруса, піша DW.

«Пандэмія COVID-19 ставіць Еўра-саюз перад лёсавызначальным выклікам», — гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках паседжання.

Германія, паводле дакумента, выкон-ваючы ролю старшыні Рады ЕС, будзе «прыкладваць усе сілы для таго, каб разам і, думаючы пра будучыню, справіцца з гэтай задачай і зноў зрабіць Еўропу моцнай».

Раней кіраўнік германскага ўрада Ангела Меркель заявіла, што бачыць у старшынстве ФРГ у Радзе ЕС магчымасць надаць новы імпульс адносінам з Расіяй. Канцлер аднесла да магчымых тэм для абмеркаванняў з Масквой сітуацыю ў Лівіі і Сірыі, абарону клімату і глабальную ахову здароўя.

Чакаецца, што праграма старшын-ства ў Радзе ЕС будзе прадстаўлена ўжо заўтра. Дзяржава-старшыня Рады Еўра-саюза абіраецца на шэсць месяцаў. Герма-нія, якая ў апошні раз займала гэты пост у 2007-м, 1 ліпеня па ратацыі зменіць на ім Харватыю, а з новага года перадасць эста-фету Партугаліі.

 

Кіраўнік МЗС Германіі не выключае паўторнага закрыцця межаў у Еўропе

Хайка Мас пры гэтым упэўнены, што такія меры павінны праходзіць галасаванне на ўзроўні Еўрасаюза.

 

Межы ў Еўропе зноў могуць быць закрыты ў выпадку рэзкага росту колькасці інфікаваных каронавірусам у той ці іншай краіне ЕС. Пра гэта ў суботу, 27 чэрвеня, за-явіў у інтэрв’ю dpa міністр замежных спраў Германіі Хайка Мас (Heiko Maas). Пры гэтым ён адзначыў, што такія рашэнні па-вінны быць скаардынаваны на агульнаеў-рапейскім узроўні і прайсці працэдуру га-ласавання.

Напачатку пандэміі каронавіруса многія краіны-чальцы ЕС, уключаючы Гер-манію, у аднабаковым парадку прымалі ра-шэнні пра закрыццё межаў. Пачынальна з траўня межы ў сярэдзіне Еўрасаюза  і  Шэн-генскай зоны паступова адкрываліся. Толькі Нарвегія і Фінляндыя не маюць намер ад-крываць свае межы да сярэдзіны ліпеня.

З 1 ліпеня Германія старшынюе ў Еўрасаюзе. Па словах Маса, чаканні дзяр-жаў-удзельнікаў арганізацыі ад Германіі вельмі вялікія ў сувязі з пандэміяй. Кіраўнік МЗС Германіі назваў тры найважныя мэты: дамова пра шматмільярдную праграму дапамогі эканоміцы краін ЕС да 2027 года, перамовы па «брэкзіту» і выразнае пазі-цыянаванне ЕС у канкурэнтных адносінах са ЗША, Кітаем і Расіяй.

Еўрасаюз абмяркоўвае далейшыя паслабленні для вандронікаў з іншых краін

Чакаецца, што ўжо ў ліпені могуць быць зняты абмежаванні на ўезд у ЕС для тызх, хто прыбывае з Паўднёвай Карэі і Новай Зеландыі. Тыя, хто прыбывае з Расіі, ЗША і Бразіліі, атрымаюць дазвол на ўезд толькі ў выключных выпадках. Канчаткова спіс краін, адкуль можна будзе беспера-шкодна заязджаць у зону Еўрасаюза, паві-нен быць зацверджаны ў панядзелак.

У далейшым ключавым фактарам для забароны ўезду ці, наадварот, дазволу, стане лік выпадкаў інфікавання каронаві-русам у краіне выезду на працягу апошніх двух тыдняў — на 100 000 жыхароў павінна быць 16 ці меней выпадкаў, што адпавядае сярэдняму паказчыку па ЕС. І гэтак жа важнае значэнне будзе мець тэндэнцыя на зніжэнне ліку заражаных.

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА РЫГОРА СЕМАШКЕВІЧА

(12.09.1945 — 11.06.1982)

Паэты адыходзяць маладымі

Не для таго, каб мы ў цыгарным дыме

За пляшкаю самотнага віна

Пра іх забытыя магілы й вершы

Ноч напралёт шумелі давідна,

І кожны думаў, што ён самы лепшы

І лепей ведаў і цаніў паэта,

Якога ўжо няма, як і не вернеш лета,

Калі ён адляцеў у свет высокі,

Туды, дзе нам ці знойдуцца аблокі,

Каб мы на іх плылі па-над зямлёй,

Дзе нашыя забытыя магілы,

Крыжы, нібы раcкінутыя крылы,

Спакойна зарасталіся травой…

Паэты адыходзяць маладымі

Сцяжынамі сваімі залатымі,

Каб мы прайшлі сваё выпрабаванне,

Нібыта не праспалі тое ранне,

Калі патрэбна будзе ўстаць, прызнацца,

Што мы сваіх паэтаў забывацца

Зарана пачалі, нібыта ў вечнасць

Свае ўпісалі дробныя імёны,

І свечак тонкіх белыя калоны

Пад рыфмы вершаў асвятляюць вечар

Паненкам гожым, для якіх таксама

Паэзія, нібы анёльскі замак,

Куды паэты адлятаюць маладымі

Не для таго, каб мы ў цыгарным дыме

За пляшкаю самотнага віна

Пра іх забытыя магілы й вершы

Ноч напралёт маўчалі давідна…

9.02.2004 г.

 

БАЛАДА ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН

(6.04.1946 — 30.04.2011)

 

На зломе вясновай маланкі

Твая адляцела душа…

 

І сонца ўзыйшло новым ранкам,

І ўспырхнулі птушкі з крыжа,

І ўсё, як было тут заўсёды,

Пайшло, пацякло, паплыло

У вечнасці мутныя воды,

Дзе ёсць Беларусі святло,

Дзе ёсць Ефрасіння і Цётка,

Якімі штодня ты жыла,

І ў кнігах, нібы ў белых лодках,

Ты з імі ад сэрца плыла

Да сэрца, якое не здрадзіць

Ні Богу, ні людзям, ні снам.

Калі мову родную страцім, —

Як мове, прапасці і нам.

І ты паўтарала штохвілі,

Нібыта малітву, заклён,

Каб мы родны край наш любілі,

Любоўю ўратуецца ён

Ад здрады, ад гвалту, ад хама,

Што ў кожным смяротным жыве.

Была Беларусь тваім Храмам

І будзе, не знікне ў жарстве,

Бо ёсць Ефрасіння і Цётка,

Бо ёсць беларусы, і ты,

І кнігі твае, што, як лодкі,

Нясуць нас усіх праз гады…

2.06.2011 г.

 

БАЛАДА ВАСІЛЯ ГАДУЛЬКІ

(17.05.1946 — 15.06.1993)

 

Нібы воран ляцеў над палямі,

Нібы воўк тут шукаў воўчы след,

Вершаванымі плакаў слязамі

Адзінокі, як неба, паэт,

У якога ёсць вецер і ціша,

У якога агонь і трава,

І сцяжына, якую калыша

Беларускае жыта…

Царква

Адзінока чакала паэта

І паэт, як малітва без слоў,

Праз маўчанне, нібы праз край свету

Да царквы і да нас не прыйшоў,

А застаўся, як неба над намі,

Як прад намі агонь і трава,

Дзе мы плачам паэта слязамі,

Дзе адвечнай слязою царква.

28 — 29.06.2005 г.

 

БАЛАДА МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА

(4.08.1947 — 25.09.1996)

З прыгожай і роднай самотнай краіны

Паехаць да мора і там — патануць…

 

Праз дождж па дарогах,

дзе плачуць рабіны,

Самотныя людзі самоту вязуць.

 

І дрэвы губляюць апошняе лісце,

І следам лятуць за машынай вятры,

І ты ўжо не можаш спыніць іх і выйсці,

Каб з лесам, каб з рэчкаю пагаварыць.

 

Ты едзеш не ў хату, ты едзеш пад крыж,

Дзе вечнасць чакае цябе на пагосце,

Таму так балюча і шчыра маўчыш…

 

Зноў мора чужое далёкае сніцца,

Дзе чорныя хвалі, як чорны пажар.

І раптам на бераг

вады бліскавіца,

І падае неба —

пад хвалямі

хмар…

 

І ціха ізноўку, і светла, бы ў Храме,

І свечкі, як зоркі ў Сусвеце, гараць.

І маці страчае…

І што скажаш маме,

І што тут Айчыне сказаць?..

14 — 15.12.1996 г.

 

БАЛАДА ВІТАЛЯ СКАЛАБАНА

(5.08.1947 — 20.08.2011)

 

Ад Бога планіда — знаходзіць імёны і даты,

Як цэглу старую,

з якой будаваўся наш Храм,

Які быў амаль што разбураны

ў час той пракляты,

Калі замест Храмаў

турма будавалася нам.

 

І гэтай святою планідай

ты жыў для Айчыны

І пылам, і попелам дыхаў, знаходзячы нам

Забытыя творы, нібыта ад Храма цагліны,

Каб чорнай турмой

не зрабіўся ніколі больш Храм.

 

І сонца ўзышло па-над вёскамі і гарадамі,

Як рыцарскі шчыт,

за якім стаяў рыцарам ты

З усмешкаю светлай,

як роднае неба, з вачамі,

Дзе поўна, як зорак калючых,

слязін залатых

 

Па скарбах,

якія не вернуцца ў нашыя хаты,

І што маладым

аніколі не ўстаць з курганоў

Закончыць пачатыя справы, а іх жа багата

Было й засталося

на шмат адраджэнцкіх гадоў,

 

Дзе слову твайму не згубіцца,

а жыць для Айчыны,

І іншай Айчыны для нас не было і няма,

Як гэта, дзе сумныя ў полі бярозы

й рабіны,

Дзе лета кароткае й доўгая восень-зіма,

 

А ў сэрцах вясна,

што дае нам надзею, як маці,

Што здзейсняцца нашыя светлыя

мары і сны,

І мы ўжо надзею і веру вякамі не трацім,

Жывём у змагарным чаканні

сапраўднай вясны.

 

І ты нечакана пакінуў наш свет,

як ад ветру

Патухла найсветлая свечка каля абразоў

І ўміг загарэлася зноўку ад нашае веры

У Бога і край, дзе твая засталася любоў,

 

З якою заўсёды нам жыць,

як ты жыў для Айчыны

І пылам, і попелам дыхаў, знаходзячы нам

Забытыя творы, нібыта ад Храма цагліны,

Каб чорнай турмой

не зрабіўся ніколі больш Храм…

25.08.2011 г.

(Працяг у наступным нрумары.)

 

В. Грыцкевіч

МАСАВАЯ МІГРАЦЫЯ РУСКІХ У ЛІТВУ І БЕЛАРУСЬ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVIII СТАГОДДЗЯ ЯК ФОРМА КЛАСАВАЙ БАРАЦЬБЫ СУПРАЦЬ УЗМАЦНЕННЯ ПРЫГОННІЦКАГА ПРЫГНЁТУ

(ПА АПУБЛІКАВАНЫХ РУСКІХ КРЫНІЦАХ)

Цікавая інфармацыя

 

Зараз я разбіраю свае вялі-кія хатнія архівы, каб найбольш цікавыя матэрыялы перадаць у дзяржаўныя архівы нашай кра-іны. Нядаўна я знайшоў адбітак з малавядомай публікацыі бела-рускага краязнаўца і гісторыка Валянціна Грыцкевіча, які надру-каваў яе на рускай мове ў Вільні ў амаль невядомым гістарычным зборніку ў 1984 г. У гэты час у БССР панавала гістарычная тэ-орыя Лаўрэна Абацэдарскага, у якой беларусам у школах і асаб-ліва ў ВНУ навязвалі думку, што тры падзелы Рэчы Паспалітай для беларусаў, асабліва сялян, з’ява добрая і прагрэсіўная і яны стагоддзямі марылі, каб трапіць пад уладу рускіх цароў і імпера-тараў. Але ў XVIII ст. усё было наадварот. Менавіта сяляне з Расіі тысячамі ўцякалі на Бела-русь, дзе прыгон з боку мясцовай шляхты быў значна меншы, чым ад рускіх дваран, якія маглі прадаць свайго селяніна на база-ры, як афрыканскага раба, альбо адправіць на ўсё жыццё ў войска, як рэкрута.

Спадзяюся, што публіка-цыя В. Грыцкевіча ў перакладзе на беларускую мову будзе  цікавай для чытачоў “Нашага слова”.

Алег Трусаў,

ганаровы старшыня ТБМ.

Першая палова XVIIІ ст. у Расіі характарызавалася ўмаца-ваннем феадальнай дзяржавы, узмацненнем прыгонніцкай экс-плуатацыі і абвастрэннем класа-вай барацьбы. Адным з праяў- ленняў гэтай барацьбы былі маса-вые ўцёкі сялян і дваровых людзей ад абшарнікаў.

Сяляне Сярэдняга Паволжа і Падмаскоўя, імкнучыся палеп-шыць сваё становішча, беглі на Ніз ці ў Сібір. Для іх субраццяў з паў-ночна-заходніх і заходніх губерняў і правінцый уцёкі ў гэтыя зоны было цяжка здзейсніць, і яны беглі бліжэй. Сысці ад феадала селянін імкнуўся звычайна са сваёй маё-масцю і, па магчымасці, з жывё-лай. А гэта было зручней рабіць у найболей блізкія месцы: за заход-нюю мяжу. Туды іх пераваблівалі зацікаўленыя ў працоўных руках замежныя феадалы, якія не скупі-ліся на шчодрыя абяцанні воль-насцяў, палёгак на многія гады, падмогі ў абзавядзенні гаспа-даркай

У сваёй надзеі на паляп-шэнне жыцця многія сяляне ўця-калі з Расіі ў Літву і Беларусь, а таксама ў Латвію і Эстонію .

Калі масавыя ўцёкі насель-ніцтва з захаду і цэнтра Расіі ў пер-шай палове XVIII ст. на поўдзень і ўсход краіны прыцягвалі ўвагу савецкіх даследчыкаў пастолькі, паколькі там яны спалучаліся з найболей вострымі формамі кла-савай барацьбы — сялянскімі вой-намі і паўстаннямі, то масавыя ўцёкі сялян за заходнюю мяжу ў Літву і Беларусь заставаліся за межамі інтарэсаў большасці гісто-рыкаў і пад адмысловыя даследа-ванні не патраплялі. Асобных эпі-зодаў гэтай мігрцыі краналіся да-рэвалюцыйныя гісторыкі С. М. Са-лаўёў, А. В. Рамановіч-Слава-цінскі, М. І. Лілееў, беларускі гісторык Н. М. Нікольскі, савецкія даследчыкі гісторыі Расіі XVIII ст. П. К. Алефірэнка, В. М. Кабузан, С. М. Троіцкі і інш.

Масавыя ўцёкі рускіх у Літву і Беларусь супадалі з суст-рэчнай міграцыйнай плынню лі-тоўцаў і беларусаў у Расію.

Мы абмежаваліся разгля-дам толькі перасялення рускіх у Літву і Беларусь, бо пэўныя пры-клады ўцёкаў літоўцаў і беларусаў у Расію ў згаданы перыяд даска-нала разгледзеў А. П. Ігнаценка.

Хоць масавая міграцыя рускага насельніцтва ў Літву і Бе- ларусь расхіствала асновы абшар-ніцкай гаспадаркі Расіі ў іншай ступені, чым уцёкі на поўдзень і паўстанні на Доне і Волзе, яе эка-намічныя наступствы; былі не меней згубнымі для феадальнай дзяржавы. Пра гэта сведчаць да-дзеныя многіх апублікаваных рус-кіх крыніц урадавага паходжання, да разгляду якіх мы і пяройдзем.

Сярод актавага матэрыялу асноўнымі з’яўляюцца сенацкія і імянныя ўказы пра меры да пра-духілення ўцёкаў і ліквідацыі іх наступстваў і высачайша зацвер-джаныя даклады кабінета міні-страў. Да іх прылягаюць матэры-ялы бягучага справаводства ўста-ноў: рэзалюцыі кабінет-міністраў на данясеннях і экстрактах да-кладаў ніжэйстаячых службоўцаў, данясенні, запіскі і даклады гене-рал-пракурора сената, губерната-раў, ваяводаў, афіцэраў, чалабіт-ныя і данясенні мясцовых абшар-нікаў, вопісы канцылярыі, акты, канфіскацыі. Звесткі пра ўцёкі ўтрымоўваюцца і ў следчых спра-вах так зв. Свяцейшага Сінода. Гэтыя крыніцы не могуць выклі-каць сумневу адносна іх сапраўд-насці і пэўнасці, і не давяраць ім у нас няма падстаў.

Паводле заўвагі А. В. Рама-новіча-Славацінскага, уцёкі сялян і спробы ўладаў зменшыць іхнія памеры «ад XVII стагоддзя пе-райшлі па спадчыне ў XVIII і XIX». Гэта і зразумела, калі ўлічыць, што ўцёкі з’яўляліся непазбежнай рэ-акцыяй сялян і чэлядзі на ўзмац-ненне феадальнай эксплуатацыі.

З сярэдзіны XVII ст. многія ўцекачы накіроўваліся за мяжу пад падставай адстойвання «ста-рой веры», хоць у руху масаў ідэі барацьбы за «старую веру» ігралі не галоўную ролю, а ўцёкі былі звязаны галоўным чынам з узмац-неннем сацыяльнага прыгнёту і абвастрэннем класавай барацьбы.

Больш за тое, для магчыма-га тлумачэння ўцёкаў матывамі абароны свабоды веравызнання, а не сацыяльна-эканамічнымі прычынамі, уцекачы часам звярта-ліся да маскіроўкі, выдаючы сябе за старавераў. Так, у слабодах на выспе Ветка і паблізу ад яе, па да-дзеных дакумента пачатку XVIII ст., «прамногі лік з розных гарадоў беглыя багатыя купцы, назаваючы сябе раскольнікамі (падкрэслена мною.- В. Г.), хаваюцца ад накла-дзеных на іх падаткаў і рэкруцкіх набораў» . Калі а 1744 г. у Валака-ламску былі схоплены 20 сялян, якія прабіраліся на Ветку, аказала-ся, што павадыр навучыў іх маліц-ца па-раскольніцку.

Нярэдка сяляне выязджалі дзясяткамі з надзейнымі правад-нікамі, спыняліся па дарозе ў адпа-ведных месцах у адмысловых «прыстаноўшчыкоў». Селянін вё-скі  Касанава Апочацкага павета Іван Парфёнаў паказаў у сінодзе, што ў 1699 г. перабраўся за мяжу ў суседні Невельскі павет з абозам у 40 падвод, з якім ішлі 100 з лішнім стараабрадцаў.

З нагоды падобнага маса-вага руху рускіх сялян на поўдзень краіны ў першай палове XVII ст. А. А. Навасельскі пісаў: “Адносна ўсяго гэтага руху тэрміны «ўцёкі» і «ўцекачы» маюць толькі фарма-льную гісторыка-юрыдычную падставу, але не адлюстроўваюць сутнасці працэсу. Адбывалася вы-сяленне, сыход, часта абсалютна адкрыты, які арганізоўваўся па- гаспадарску і прадугледжваў роз-ныя магчымасці ўладкавання на месцы, новага пасялення».

Урад спрабаваў караць злоўленых «падгаворшчыкаў» больш сурова, чым уцекачоў, ссы-лаючы іх «у вечную работу на ка- таргу», як абвяшчаў указ ад 19 лю-тага 1721 г. Уцекачоў па гэтым указе каралі бізуном. Але пагроза такога пакарання, па меркаванні дваранскага гісторыка Н. А. Фір-сава, мела мала поспеху: “Пака-ранне бізуном (…) не магло быць страшным для тых, каму дома да-водзілася цярпець гэтае пакаран-не. Салдаты памежнай варты, здаралася (…) самі ўцякалі з уце-качамі”.

Уцёкі з паўночна-заходніх і заходніх абласцей Расіі набылі вялікія памеры ў першай чвэрці XVIII ст. Яны былі наступствам сацыяльнай барацьбы, абвостра-най реформамі Пятра І, якія ажыц-цяўляліся за кошт народных мас і клаліся на іх цяжкім грузам. Гэты рэгіён цярпеў дадатковыя цяжкасці з-за блізкасці тэатра Паўночнай вайны ў сувязі з мабілізацыяй ся-лян на будаўнічыя работы, пад-воднай і іншымі адпрацоўвач-нымі павіннасцямі.

За мяжу сыходзілі і замож-ныя людзі, у тым ліку і купцы. З 1716 г. старадубскія купцы ўвесь час скардзіліся на канкурэнцыю старавераў, пасяліўшыхся на Вет-цы, у раёне якой у 1722-1732 гг. налічвалася больш за 20 слабод з насельніцтвам у 40 тыс. жыхароў.

Н. М. Нікольскі лічыць, што Пётр I  і першыя яго пераемнікі не прымалі мер па ліквідацыі гэтага агменя ўцекачоў таму, што былі звязаны з Рэччу Паспалітай союз-най дамовай і агульнай барацьбой супраць Швецыі. Нельга выклю-чыць і іншага: па звестках рускага пасланніка ў Варшаве Генрыха Гроса, вялікі канцлер літоўскі Ф.М. Чартарыйскі падчас перамоў пра выдачу рускіх уцекачоў з Рэчы Паспалітай у 1754 г. нагадаў, што ў 1708 годзе, калі Карл XII пайшоў на Украіну, Пётр Вялікі ўсіх жыха-роў польскіх памежных абласцей адправіў у Расію, адкуль (яны), нягледзячы на частыя патраба-ванні, вернутыя не былі». Не вы-ключана, што ў сувязі з гэтым было непажадана прымаць меры супраць уцекачоў у Літву і Бела-русь.

Жадаючы прыпыніць уцё-кі, сенат выдаў 8 сакавіка 1723 г. указ пра будаўніцтва застаў для лоўлі ўцекачоў і пасылкі туды воінскіх каманд на чале з афіцэ-рамі. Падставай для ўказу служыў той факт, што «з многіх паветаў многія сяляне, сабраўшыся з жон-камі і з дзецьмі і з пажыткамі, бя-гуць у Польшчу і за іншыя межы».

С. М. Троіцкі мяркуе, што гэты ўказ быў рэалізаваны не ад-разу, паколькі ўвесну і ўлетку таго ж года ў сталіцу паступілі даня-сенні ад ваявод і дваран Наўгарод-скай, Пскоўскай і іншых правін-цый Паўночнага Захаду. У іх утры-моўваліся просьбы паскорыць уладкаванне застаў і ўзмацніць барацьбу супраць уцёкаў. Двара-не Наўгародскага павета ў сваёй чалабітнай цару ад 24 траўня 1723 г. звярталі ўвагу на тое, што ўцёкі сялян учасціліся пасля «паверак» рэвізскіх дадзеных у 1720-1722 гг. Дваране Пскоўскага, Вялікалук-скага, Тарапецкага і Пустаржэў-скага паветаў у сваёй чалабітнай ад 7 ліпеня 1723 г. прасілі аднавіць адмысловую пасаду «памежнага суддзі», які раней займаўся вышу-кам збеглых сялян у Літве, Бела-русі і «Польскіх Інфлянтах» (цяпер Латгалія) і вырашаў усе спрэчныя справы пра ўцёкі. Гэтая просьба была задаволена.

(Працяг у наст. нумары.)

 

ДЗЕЛЯ БЕЛАРУСКАЙ СПРАВЫ

Мы з Латвіяй даўно ў сваяцтве.

Князь Вячка з Кокнэсэ — радня.

З ім Вячка Целеш у мастацтве

латышызуецца штодня.

Ён мае гонар! І каханак

не піша дрогкіх, у расе, —

ды ў Рызе нарадзіў «Сьвітанак»,

Сцяг беларускасці нясе !

Пяць творцаў: Пётра Мірановіч, Аркадзь Салаўёў, Міхась Калінін, Аляксандра Бельцава, Дзімітры Гадынец-Цвірка прадстаўлены ў кнізе Вячкі Целеша «Беларускія мастакі Латвіі» (1920-1990). Іскрынкі з яго манаграфіі трапечуцца і на гэтай старонцы майго паслання з нагоды такой падзеі. Так, веру, што будзе створаны агляд творчага шляху апантанага дзеяча Вячкі Целеша, які «нарадзіў» Латвійскае таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» (1988), Аб’яднанне мастакоў-беларусаў «Маю гонар» (1991), заснаваў беларускую школу, якая і сёння дзейнічае ў Рызе пад імем Янкі Купалы. За заслугі перад Латвіяй у 2006 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Трох Зорак. І калі я з нагоды  80-годдзя Вячкі Целеша паслаў яму некалькі сказаў, то закончыў вітанне-віншаванне такімі радкамі:

Слаўка! Дружа!

Жменю ружаў

пасылаю праз прасцяг.

Будзь жа дужы —

на ўвесь Шлях!

З вераснёвых свежых дзей —

маеш гонар! Маладзей,

наш латвійскі дабрадзей!

 

А для будучага агляду жыццёвых сцежак Вячкі Целе-ша — мастака, педагога, гісторыка, фалькларыста, краязнаў-ца, філакартыста, даследчыка творчасці  выдатных дзеячаў мастацтва і культуры — пазначаю некаторыя іскрынкі з напоўненага за паўвека целешаўскага архіва: аўтапартрэт Міхася Калініна, 1944 г. + «Сяргей Сахараў», партрэт Пётры Мірановіча. + «Францыск Скарына», + » На лявонпальскім беразе»,  так я выглядаю з-пад пэнзля Вячкі Целеша, 1978 г. + Міхась Калінін «Вясна», + некалькі экслібрысаў Вячкі + партрэт Ганны Рыгораўны Панізьнік, маёй мамы.

Вячка! На краю зямлі

росы Росі высвеці,

Беларусі караблі

смела ў мора выведзі.

Мнагалікасцю сяброў

сёння ты уквечаны.

А будзь, Вячка наш, здароў

з раніцы да вечара!

У паклоне кавалер ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі  Сяргей Панізьнік.

 

На здымку: Сяргей Панізьнік уручае Вячку «Вы-браныя творы» Вольгі і Сяргея Сахаравых, выдадзеныя маладзечанцам Міхасём Казлоўскім (сядзіць за сталом). Рыга, 20.ХІ.2015 г.

 

Не ад Эзопа, а ад Язэпа

Як я сала ў Турцыю прадаваць вазіў

Цудоўны час! Перабудову закончылі паспяхова і да-тэрмінова. З самастойнасцю на «ты», каму хочам — таму аддаем. На базар завітаеш — ад разнастайных твараў вочы разбягаюцца. Адна толькі скруха. Да грошай усе нізкія на вочы сталі. У кішэню глянеш — нічога не відаць.

З тае нагоды жонка «лагодна і пяшчотна», як і належыць лепшай палове чалавецтва, прапануе:

— Давай, заколем вепрука! Сала будзе! Махнеш з ім за кардон, у родную Вільню. Яны там капіталістамі сталі. Суседка казала: «Сала ўсё з’елі, а грошай куры не дзяўбуць».

Зрабілі мы са шваграм тую справу. Свежыну добра абмылі. Раніцай, калі яшчэ ад сну вочы зліпаюцца, а галава, пасля ўчарашняга, гудзе як пусты збан на плоце, штурхае «каханенькая-родненькая»: «У дарогу».

На сталічным вакзале мне трапляецца такі сур’ёзны, з вусамі джыгіта, пры гальштуку мужчына. Слова за слова, распачалася гутарка.

— У Турцыю едзь, — горача цвердзіць ён. — Усе туркі любяць сала і баксамі плацяць.

Ён прадстаўнік нейкай фірмы, што арганізуе паездкі ў Турцыю. Угаварыў. Ён мне пячатку ў замежны пашпрт, нейкую паперку і квіткі да самага Стамбула. Узамен аддаў квікі да Вільні.

Еду. Суседкі па купэ — бабулькі-камерсанткі з вялізнымі клункамі па пяць на кожную руку. Адну б такую торбу знакаміты ў мінулым волат Аляксееў наўрад ці з трэцяга разу падняў бы. Сядзяць, скручанымі пальцамі хлеб шчыпаюць ды прафесійна абмяркоўваюць курс даляра да мангольскага тугрыка.

Хлопец я вясковы, дастаў пляшку ды сала. Бабулек запрасіў. Не адмовіліся. Сала ядуць, гарэлку п’юць, а хлеб схавалі.

Выпілі, яшчэ больш зашчабяталі ды яшчэ распачалі даваць парады, як пачынаючаму камерсанту.

У суседнім купэ некалькі маладух і хлопцаў каньяк глушаць і з мяне збыткуюць:

— Дзяроўня! Мусульмане сала не ядуць.

Ядуць не ядуць. Білет ёсць, і таму ехаць мушу.

Тут прыехалі на мяжу Бацькаўшчыны. Нашы мытнікі бадзёра ўскочылі ў вагон, схапілі крайнюю бабку ды пацягнулі яе на выхад. Кабета ўпіралася нагамі ва ўсе выступы, кусалася, лямантавала, але хлопцы трапіліся дужыя і… за пятнаццаць хвілін выцягнулі старэчу.

Гоман у вагоне сціх. Народ затаіўся: хто будзе на-ступны?

Нашыя мытнікі выканалі заданне і болей ні да кога не чапляліся.

Праз паўгадзіны ў вагон завіталі ўкраінскія памежнікі. Бабуляк яны не чапалі. Бралі ўсё, што дадуць. Падыйшлі да мяне. Старшы носам пашмыргаў і кажа падначаленаму:

— Пэтро, пэўна, сало!

Пятро таксама абнюхаў торбы і радасна бліснуў вачыма:

— Тэ ж сало!

Я струпянеў ад страху. Адбяруць. Тады заб’е мяне жонка.

Начальнік грозна загадаў падначаленаму:

— Пэтро! Цыбулю шукай.

Пэтро знік, а старшы, як тыя бабкі, пачаў шчыпаць сала пальцамі.

Адна з бабуляк пачала касіць вока і сліну коўтаць. Бачна, таксама хоча. Урэшце не сцярпела і кажа:

— Не еш, чалавек, сала, яно з радыяцыяй.

— Дакумэнт, — грозна запытаў старшы.

Супакоіўся толькі тады, калі даведаўся, што я еду ў Турэччыну.

Тым часам у суседнім купэ працягвалася гулянка. А цягнік імчаў і імчаў уперад. Неўзабаве распачаліся першыя цяжкасці. У вагоне стала брак пітной вады, потым у рэстаране зніклі перасмажаныя катлеты. Урэшце рэшт у суседнім купэ выпілі кан’як і з’елі сэрвілат. Мяне пачалі адольваць сумненні. Туркі — мусульмане. Рэлігія забараняе ім есці сала. Дрэнь мае справы. Уліп, Піліп! Не бачыць мне заробку, як уласных вушэй. Утопіць мяне жонка, як таго шчанюка летась.

Першымі здаліся бабкі.

— Ты нам кілю-другую сала адпусці. Як на Камароўцы, заплацім.

Тут у мяне ўзнік імпэт гандляра.

— Э-э! Не, — кажу, — надта танна, транспартныя выдаткі і ўсё астатняе.

Гадзінку слінку пакоўталі, пашапталіся ды пук украінскіх купонаў падаюць.

— Не, — цверджу сваё. — Зялёненькія ганіце.

Змоўклі. Голад не цётка. Хуценька дасталі з патаемных сховаў неабходную валюту. Згандляваліся. Еду далей. Тут з суседняга купэ маладуха падвальвае.

— Будзем мяняць сала на сала, — а сама і без таго кароткую спаднічку вышэй задзірае, вышэй.

— У маёй жонкі такое сала лепшае, — адказваю пад пільныя позіркі бабуль.

Пакрыўдзілася. Пайшла.

Адразу заходзіць другая. Такая цыбатая, танклявая. Як усходняя гейша. Спакуса, не ўтрываць. Пачынаецца дробнае варушэнне ў нагавіцах. І сала ўжо не надта шкада стала. Але тут — бац! Прасвятленне наступіла. Бабкам сказаў, адкуль я. А калі адна з іх расколецца, і да жонкі дойдзе, што я сала на кабету прамяняў. Тапіць яна мяне ўжо не будзе. Павесіць, як таго коціка, што нагадзіў на дыван. Э-эх! Адмовіў.

— Пачакай. Я на цябе Крутога нацкую. Будзеш ведаць, што такое рэкет. Сам усё аддасі.

Заходзіць амбал. Столь у вагоне галавою чапляе. Тут не толькі сала аддасі, але і Богу душу. Глянуў! Ба-а! Кумы сын. Я ж яму, падшыванцу, крапіву ў нагавіцы клаў, калі ён мае гуркі краў. Ён таксама пазнаў мяне. Засаромеўся. Павітаўся, пра здароўе запытаў, а потым кажа:

— Дзядзечка, дай сала! Усяроўна яго ў Турцыі ніхто купляць не будзе. Не ядуць яго масульмане.

— Будзе не будзе, не твая справа, — адказваю. — Табе аднаму даў бы шматок. А ў вашым купэ процьма народу. Яны ўсё сала ўмомант заглыкнуць. Не хочаце купляць, ешце свае каўбасы і піце каньякі.

— Усё з’елі і выпілі,  — праслязіўся Круты.

— Тады памірайце з голаду, — кажу абыякава, а сам называю кошт удвая большы, чым бабкам. (Гэта табе за здра-таваныя грады!)

Купіў, як міленькі! Не толькі сала, але і самагонку, коштам кан’яку.

Надарыліся і непрадбачныя выдаткі. Сходзіў па сваёй патрэбе, бачу, адзін аполец паменшыў на вузкую стужачку. Бабкі-праныры скарысталі момант. Калі заснулі бабкі, цыбатая дамаглася свайго — давялося плаціць салам. Надалей вымушаны быў шукаць паразумення з былымі братнімі малдаўскімі і балгарскімі сябрамі — мяняць віно на сала.

Ура-а! Нарэшце даехаў. Слынны канстанцінопальскі Стамбул.

За доўгую дарогу сала аслізла, месцамі пакрылася плесенню. Настрой упаў да долу. Коцік са шчанюком паўсталі перад вачыма. Куды дзенешся — лёс мой такі недарэчны. Пайшоў з гэтым таварам на іхні базар. Чаго там толькі няма. Усё ёсць! Усё-ё! Няма толькі сала. Яшчэ горай стала на душы. Мой тавар нікому не патрэбны. Хто яго купіць? Гадзіну стаю, другую. Наўкола снуюць адны толькі нашыя. Нешта купляюць, нешта прадаюць. Да мяне ніхто не падыходзіць. Толькі пад вечар на гэты людны рынак завітаў першы турак. Ходзіць, глядзіць, але нічога не купляе.

Падыходзіць да мяне.

— Сала, —  радасна закрычаў ён па-руску.

— Сала-сала, —  абыякава адказаў я.

— Купляю усё!

Разлічыўся са мною шчодра. Пасля ўсяго пытаю ў яго:

— Навошта вам? Вы ж — масульмане! Сала не ясце.

— Рускі, як нап’ецца, дык сала просіць і плаціць добра, — з задавальненнем адказаў турак і пацягнуў торбы з набыткам.

Памчаў на вакзал, каб хутчэй вярнуцца дамоў. Пэўна, жонка зачакалася.

Вярнуўся на досвітку. Сусед дровы коле, жонка складвае. Не дачакалася, аднак на мяне наскочыла: дзе бадзяўся сякі-такі столькі часу.

— Сала ў Турцыі прадаваў, — кажу так і дастаю пук «зялё-ненькіх».

Супакоілася, палагоднела, суседа дамоў прагнала.

З таго часу я не важу прадаваць сала нікуды, але суседкам дровы секчы не адмаўляюся.

Язэп Палубятка.

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *