НАША СЛОВА № 28 (1491), 8 ліпеня 2020 г.

Чацвер, Ліпень 16, 2020 0

Ганаруся маёй Беларуссю

Калі дзень Перамогі — свята са слязамі на вачах, то Дзень Незалеж-насці — урачыс-тасць, якая надае неймаверны пры-ліў сіл і гонару за сваю краіну.

Таму дзень 2 ліпеня напярэдадні свята ў летнім аз-дараўленчым лаге-ры «ЛІДАТУР» СШ № 11 г. Ліды прайшоў пад дэ-візам «Ганаруся маёй Беларуссю». Святочны настрой панаваў з самай раніцы, паўсюль можна было па-чуць радасныя ме-лодыі пра родную краіну, шчаслівае мірнае жыццё, каханне. Увесь дзень дзейнічала акцыя «Гавары са мной па-беларуску». У кожным атрадзе прайшлі цікавыя і змястоўныя ме-рапрыемствы, накіраваныя на тое, каб дзеці яшчэ больш даведаліся пра культуру і гісторыю нашай краіны. Спачатку выхаванцы з нат-хненнем выконвалі заданні, размешчаныя на тэрыторыі лагера, у квэст-гульні «Я нарадзіўся беларусам». Кожнае з іх было вясёлым, эмацыйным і напоўненым сэнсам. Дзецям прапаноў-валася скласці мазаіку з выявай карты Беларусі, успомніць славутасці нашай кра-іны, зрабіць бусліка сваі-мі рукамі, прадэклама-ваць вершы беларускіх класікаў. Затым з вуснаў дзяцей загучалі «Купалінка», «Рэчанька», «Бывайце здаровы» ў карао-ке-шоу «Вянок беларускіх песень». Вельмі стараліся і спявалі ад душы нават са-мыя маленькія спевакі. Яр-кай падзеяй стала тэматыч-ная дыскатэка «Беларускі карагод».

Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі, што дзень у ла-геры прайшоў хутка і быў вельмі насычаным. Галоў-нае, што ён прайшоў не-дарма. Таму што захоўваю-чы спадчыну, мы  заклад-ваем новыя традыцыі.

Намеснік дырэктара лагера

Ларыса Барэйша.

Дарагія сябры “Нашага слова”!

У ліпені мы захавалі колькасць падпісчыкаў, але падзенне красавіка — катастрофа, якая не перадолена, хаця многія арганізацыі імкнуліся паправіць сітуацыю. Па факту гэта ўдалося толькі Магілёву, дзе колькасць падпісчыкаў падвоілася. І што рабіць? Першы крок — зніжаем наклад, што далей — пакуль абсалютна не ясна.

Красавік Ліпень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       13    19

Бяроза р.в.                8      9

Белаазёрск р.в.         —       —

Бярэсце гор.             7      5

Ганцавічы р.в.          1      1

Драгічын р.в.           —        —

Жабінка р.в.             —        —

Іванава р.в                —       —

Івацэвічы р. в.          2       3

Камянец р.в.             1       2

Кобрын гор.             1       1

Лунінец гор.             2       1

Ляхавічы р.в.            —       —

Маларыта р.в.          —       —

Пінск  гор.                5       6

Пружаны р.в.           3       5

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     43      52

 

Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в.      1       1

Браслаў р.в.              1       1

Віцебск гор.            18     16

Верхнедзвінск р.в.    5      4

Глыбокае р.в.            5      4

Гарадок р.в.              2      1

Докшыцы р.в.           3      3

Дуброўна р.в.           —      —

Лёзна р.в.                  1      1

Лепель р. в.               1      1

Міёры р.в.                1      1

Наваполацк гор.     18     17

Орша гор.                 3      3

Полацк гор.              3       3

Паставы р.в.             2       3

Расоны р.в.               1       1

Сянно р.в.                 —       1

Талочын р.в.            1       1

Ушачы р.в.               3       3

Чашнікі р.в.              1       1

Шаркоўшчына р.в.  6       6

Шуміліна р.в.           —       1

Усяго:                    76      73

 

Менская вобласць:

Беразіно р.в.             3       3

Барысаў гор.            4       3

Вілейка гор.              1       1

Валожын гор.           7       6

Дзяржынск р.в.        6       6

Клецк р.в.                 —       —

Крупкі р.в.               1       2

Капыль р.в.              1       2

Лагойск                     7       5

Любань р.в.              1       1

Менск гор.           163    147

Менск РВПС           9       9

Маладзечна гор.      6       9

Мядзель р.в.            2       2

Пухавічы РВПС      4       3

Нясвіж р.в.              6       8

Смалявічы р.в.        5       3

Слуцк гор.               6       4

Салігорск гор.         3       1

Ст. Дарогі р.в.          —        —

Стоўбцы р.в.            4       4

Узда р.в.                   1       1

Чэрвень р.в.             1       1

Усяго:                   241   221

Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва          3       1

Брагін р.в.                 1       1

Ветка р.в.                  —        —

Гомель гор.             15     20

Добруш р.в.              1      1

Ельск р.в.                  1      1

Жыткавічы р.в.       13    12

Жлобін гор.               —      1

Калінкавічы гор.       1      1

Карма р.в.                  2      2

Лельчыцы р.в.           —       —

Лоеў р.в.                    —       —

Мазыр гор.               1       1

Акцябарскі р.в.        1       1

Нароўля р.в.             1       1

Петрыкаў р.в.           1       1

Рэчыца гор.               2       1

Рагачоў гор.              1       1

Светлагорск гор.      —       —

Хойнікі р.в.               —        —

Чачэрск р.в.              —       —

Усяго:                     44      46

 

Гарадзенская вобласць:

Бераставіца                2       2

Ваўкавыск гор.         3       3

Воранава р.в.            2       2

Гародня гор.           25     24

Гародня РВПС        13    14

Дзятлава р.в.             5      7

Зэльва р.в.                 1       1

Іўе р.в.                       3       4

Карэлічы р.в.            2       2

Масты р.в.                1       1

Наваградак гор.       8       3

Астравец р.в.            2       2

Ашмяны р.в.             3       3

Смаргонь гор.           6      5

Слонім гор.               8       8

Свіслач р.в.               4       4

Шчучын р.в.             1       1

Ліда                          10       9

Усяго:                      99     95

 

Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор.           1      1

Бялынічы р.в.           —        —

Быхаў р.в.                 1       1

Глуск р.в.                  1      1

Горкі гор.                  1      1

Дрыбін р.в.                —       —

Кіраўск р.в.               —       —

Клічаў р.в.                 2      2

Клімавічы р.в.           —       —

Касцюковічы р.в.      —       —

Краснаполле р.в.       —       —

Крычаў р.в.               —       —

Круглае р.в.              1       1

Мсціслаў р.в.            2       2

Магілёў гор.            18     36

Асіповічы гор.          9       7

Слаўгарад р.в.          1       1

Хоцімск р.в.               —       —

Чэрыкаў р.в.             1       1

Чавусы  р.в.              —       —

Шклоў р.в.                2       1

Усяго                       40     55

Усяго на краіне:  543   542

 

Адчыніла дзверы паўднёва-заходняя вежа Лідскага замка

Пасля завяршэння компле-ксу рэстаўрацыйных работ ва ўра-чыстай абстаноўцы адчыніла дзверы вежа Гедыміна. Сімваліч-на, але значная падзея адбылася ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дакрануцца да сярэдня-вечнай гісторыі змаглі не толькі жыхары горада, але і шматлікія яго госці.

На працягу многіх гадоў не спыняліся работы па аднаўленні замка. Унікальны помнік абарон-чага дойлідства прайшоў доўгі шлях да адраджэння. У 2001 годзе на рэспубліканскім узроўні было прынята рашэнне пра распрацоў-ку праекта па правядзенні перша-чарговых супрацьаварыйных ра-бот. А ўжо ў 2005 годзе ўпершыню на тэрыторыі замка было праве-дзена маштабнае мерапрыемства — рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка». У наступныя гады яно не аднойчы збірала ўдзячных гледа-чоў, рыцарскія клубы, гасцей з ін-шых краін. Падзеяй канца 2017 года для горада стала адкрыццё ве-жы Вітаўта. А сёння даступная для наведвання вежа Гедыміна.

— Паралельна з будаўнічымі работамі (унутраным аздаблен-нем, правядзеннем цепла-, элек-тра-, вентыляцыйных, супрацьпа-жарных і іншых сістэм) право-дзілася праца і па музеяфікацыі вежы, — распавядае дырэктар Лід-скага гістарычна-мастацкага му-зея Вольга Піліпчук. — Як вынік: падрыхтавана выставачная экспа-зіцыя, канцэпцыя якой выклікае пэўную цікавасць. Першы ярус паўднёва-заходняй вежы цалкам прысвечаны князю Гедыміну. Экскурсія пачынаецца з агляду ўсталяванай тут скульптурнай кампазіцыі скульптара Вадзіма Ве-раб’ёва (варта адзначыць, што ідэя пра ўсталяванне помніка заснава-льніку горада лунала яшчэ трыц-цаць гадоў назад). Тут жа змеш-чана скульптура Гедыміна, аўта-рам якой з’яўляецца Аляксандр Лышчык. І ўжо вядуцца перамо-вы з уладальнікамі праектных даку-ментаў, якія падаваліся на конкурс «Заснавальнік замка — князь Геды-мін» два гады назад. Магчыма, яны таксама зоймуць ганаровае месца ў гэтай экспазіцыі.

Як вядома, для абароны земляў Вялікага Княства Літоў-скага ад ворагаў (а ў XIV стагоддзі беларускія тэрыторыі падвярга-ліся масаваму нашэсцю крыжа-коў) і будаваліся замкі. Экспазіцыя другога паверха цалкам прысве-чана гэтаму перыяду гісторыі. Наведвальнікі змаглі даведацца, як зараджалася Вялікае Княства Лі-тоўскае ў кантэксце Еўропы, раз-вівалася, пашырала свае межы. У зале размясціліся макеты замкаў, прыведзены цікавыя факты пра будаўніцтва магутных сярэднявеч-ных сцен. Тут жа ўсталявана інтэр-актыўная панэль, на якой дэманст-руюцца ўсе этапы станаўлення дзяржавы ад яе вытокаў.

На трэцім паверсе вежы можна ўбачыць аўтэнтычныя прадметы, якія былі знойдзены на тэрыторыі аб’екта падчас археа-лагічных раскопак. Напрыклад, прадстаўлена цэгла-пальчатка. За-хаваўся да нашых дзён і сам раст-вор — фрагмент застылага вапна-вага раствору той пары. Тут жа працуе інтэрактыўная зона, дзе дзеці змогуць паспрабаваць зля-піць цагліну, даведацца тэхналогію вытворчасці цэглы.

— Некаму можа здацца, што ў вежы шмат вольнай прасторы, — заўважыла Вольга Піліпчук. — Гэта звязана з тым, што мы і ў далей-шым намераны вывучаць гэты аб’ект, аб’яднаўшы высілкі не то-лькі з беларускімі музеямі, але і з калегамі з іншых краін. Запла-навана, што абавязкова будзем весці абмен выставамі і аўтэнты-чнымі прадметамі, таму што не можам пахваліцца велізарнымі калекцыямі. У розныя часы, не толькі айчынныя навукоўцы выву-чалі Лідскі замак і вялі тут раскопкі. Гэта былі і польскія навукоўцы, і Пецярбургская акадэмія навук. Таму шмат унікальных артэфак-таў знаходзіцца сёння ў Літве, Польшчы, Расіі.

Далей — больш. Чацвёрты паверх вежы па праве займаюць пакоі князя. Галоўная задача, якую ставілі перад сабой музейшчыкі, — узнаўленне тых інтэр’ераў, якія бы-лі, а значыць, і духу збудавання. Як ужо гаварылася вышэй, замак вы-конваў абарончую функцыю. Таўшчыня яго сцен — ад двух да паўтара метраў. Натуральна, аба-грэць такія сцены стандартным ка-мінам было нерэальна. У пакоях увесь час трымалася высокая віль-готнасць і падтрымліваць кам-фортную тэмпературу паветра для пражывання было вельмі скла-дана. У экспазіцыі можна ўбачыць ложак з полагам, стол, лаўкі, ку-фар, шкуры жывёл на сценах, якія служылі для ўцяплення. Гэта ўся абстаноўка? Сапраўды, уся! Князь спыняўся ў замку на некалькі дзён. Па гэтых прычынах убранне яго пакояў не ўражвала багаццем. Ні-якіх вычурнасцяў, пампезнасці на-ведвальнік не ўбачыць. Уся мэбля лічылася паходнай: яе можна было разабраць і павезці.

І на закуску — выстава мен-скага выдаўца, блогера і фота-мастака Сяргея Плыткевіча, які таксама прысутнічаў на адкрыцці вежы. Аўтар праекта «Планета Беларусь» ажыццявіў больш за сто авіяпалётаў над самымі маляў-нічымі куткамі краіны. У фотара-ботах прадстаўлены ўнікальныя, найпрыгажэйшыя месцы нашай краіны — помнікі архітэктуры, ку-льтуры, прыродныя запаведнікі. Пазнаёміўшыся з Лідскім замкам, госць горада абавязкова зможа скласці сваю асабістую карту па-дарожжа, пазначыўшы на ёй свой далейшы шлях. Яшчэ адна ра-зыначка верхніх ярусаў — гэта тое, што яны з’яўляюцца ўнікальнай назіральнай пляцоўкай, з якой мо-жна ўбачыць замкавы двор, го-рад, помнікі архітэктуры, размеш-чаныя ў непасрэднай блізкасці да вежы Гедыміна з 25-мятровай вышыні. Магу запэўніць: дух зай-мае.

— Гэтая экспазіцыя — не канчатковы вынік працы калек-тыва. У перспектыве будзем ра-біць усё магчымае, каб любімы ўсімі жыхарамі горада аб’ект маглі наведаць як мага больш людзей. Ну і, вядома, прагназуем значнае павелічэнне ліку гасцей, у тым ліку замежных, — заўважыла Вольга Піліпчук.

Вольга Капцэвіч,

lidanews.by.

 

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучнёўскай моладзі

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Пятае, у свядомасці сту-дэнтаў пануе дух апалітычнасці. Крах палітычных ідэалаў, ідэалагіч-ныя мукі бацькоў, неразуменне  ролі ў ратаванні Радзімы прывялі да таго, што беларускае студэнц-тва аказалася маўклівай масай у час цяжкага крызісу сваёй Айчы-ны. Ні ў якіх палітычных акцыях студэнты не ўдзельнічаюць, не хочуць быць членамі тых ці іншых палітычных партый. Толькі 11% даследваных студэнтаў з’яўляюцца членамі 11 беларускіх палітычных партый, прычым палавіна з іх — гэта члены партыі Беларускага народ-нага фронта «Адраджэнне». Усё гэта зусім не ўпрыгожвае палітыч-ны твар маладога юрыдычна аду-каванага беларуса. Памяць аб прававой расправе над нашымі дзядамі, прадзедамі за ўдзел у палітычнай дзейнасці вісіць да-моклавым мячом над беларускім студэнцтвам.

Шостае, даследваныя сту-дэнты знаходзяцца ў абдымках літаратуры, выданай у часы каму-ністычнага кіравання. Яны яе чы-таюць у першую чаргу, веды ат-рымліваюць з гэтых крыніц. Не чытаюць нацыянальную прагрэ-сіўную дэмакратычную літарату-ру, раней забароненую, а зараз ужо выданую масавым тыражом. Так, на пытанне «Назавіце, калі ласка, асноўныя крыніцы вашых ведаў па гісторыі і культуры Бела-русі» 50% апытаных студэнтаў назвалі школьныя падручнікі і толькі 26% з іх адзначылі — спе-цыяльная літаратура. У адказ на пытанне «Назавіце, калі ласка, імёны вашых любімых сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў» былі названы імёны Быкава (42% апытаных), У. Караткевіча (35 %), Я. Купалы, Я. Коласа (11%), Н. Гілевіча (10%), І. Шамякіна і І. Мележа (17%). Але ніхто не назваў ні адно імя з вялікіх беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, замучаных камуністамі, ці выехаўшых у эмі-грацыю. За апошнія тры гады вы-дадзены творы такіх вялікіх нацы-янальных беларускіх паэтаў як Наталля Арсеннева, Ларыса Ге-ніюш, Масей Сяднёў, Алесь Са-лавей, Алесь Гарун, Уладзіслаў Галубок, Сяргей Грахоўскі, пісь-меннікаў — Маскім Гарэцкі, Цішка Гартны, Уладзімір Дубоўка, Мі-хась Чарот, Андрэй Мрый, Лявон Пястрак і інш. Не ведаюць і су-часных маладых пісьменнікаў, такіх як Леанід Дайнека, Уладзімір Арлоў, Вітаўт Чаропка. Зместам, формай, майстэрствам напісання іх творы на галаву вышэй, чым творы пісьменнікаў, чые імёны ўпісаны ў школьныя і ўніверсі-тэцкія падручнікі. Уся прагрэсіў-ная беларуская моладзь зачыт-ваецца нядаўна выдадзенымі кні-жкамі гэтых аўтараў. А апытаныя студэнты нічога не ведаюць аб гэ-тых паэтах, пісьменніках.

Сёмае, апісаны вышэй уз-ровень нацыянальнай самасвя-домасці даследаваных студэнтаў тлумачыцца ў нейкай меры ўзроў-нем агульнай спецыяльнай культу-ры выкладчыкаў інстытута. Па ацэнцы саміх студэнтаў гэты ўзро-вень далёкі ад жаданага. На пытан-не анкеты “Назавіце, калі ласка, узровень ведаў беларускай гісто-рыі і культуры вашых выклад-чыкаў» атрыманы наступныя ад-казы студэнтаў: па гісторыі далі вы-сокую ацэнку выкладчыкам 40% апытаных, сярэднюю — 36%, нізкую — 33%; па культуры адпаведна — 24, 35, 13 і 21% напісалі «не магу сказаць». Працэнт гэты, хутчэй за ўсё, завышаны, бо студэнту не ве-льмі хочацца дрэнна пісаць аб вы-кладчыках. Тым не менш, гэтыя лічбы прымушаюць задумацца і паставіць пытанне: ці ўсё зроблена для таго, каб у недзяржаўнай вы-шэйшай установе працавалі най-лепшыя выкладчыкі?

Вышэйвыкладзенае дазва-ляе зрабіць некаторыя практыч-ныя прапановы:

Першае, рэктарату інсты-тута неабходна звярнуць увагу на тое, што амаль 80% студэнтаў інстытута — беларусы. Годнасцю прафесараў і студэнтаў белару-скай вышэйшай навучальнай ус-тановы з’яўляецца дапамагчы гэ-тым маладым людзям вырвацца з абдымкаў манкурцтва і больш даведацца аб тым, што іх Радзіма мае вялікую і багатую гісторыю, культуру, што гэта адна з першых еўрапейскіх дзяржаў.

На вырашэнне гэтай вялі-кай задачы павінен быць складзе-ны план выхавання ў студэнтаў на-цыянальнай самасвядомасці.

Другое, паколькі студэнты паказалі слабыя веды па гісторыі і культуры Беларусі, вельмі неаб-ходна павялічыць колькасць гадзін па гэтых прадметах. Пры гэтым трэба дабавіць колькасць наву-чальных гадзін па курсах гісторыі і культуры Беларусі менавіта па перыяду «Залатога века» Беларусі, бо гісторыя рэспублікі часоў ра-сейскай акупацыі і камуністыч-нага ўладарання ў савецкіх пад-ручніках апісана, хоць і з пазіцый «расейскай ідэі», але апісана. А вось перыяд «Залатога века» Бела-русі ў гэтых падручніках і не ўпамі-наецца, а калі і гаворыцца ў нека-торых з іх аб Вялікім Літоўска-Беларуска-Жамойцкім княстве, то матэрыял падаецца пад ідэяй «за-няволення Беларусі Літвою», чаго сапраўды ніколі не было.

Трэцяе, з мэтай ачышчэння свядомасці студэнтаў ад камуніс-тычнага засмечання трэба было б сур’ёзна змяніць структуру кур-саў філасофіі і паліталогіі. У гэтых курсах галоўную частку павінны складаць заходняеўрапейская, амерыканская філасофія і палі-талогія ў першую чаргу. Курсы аб сучасных філасофскіх і паліта- лагічных школах. Менавіта тэорыі гэтых школ складаюць метадала-гічную аснову сучасных прававых навук заходніх краін, без ведаў чаго няма юрыста дзяржавы з рыначнай эканомікай. А Беларусь імкнецца быць краінай з такой эканомікай.

Чаацвёртае, практыка ўдзе-лу нашых студэнтаў у міжнарод-ных канферэнцыях, паводзіны сту-дэнтаў Беларускага інстытута пра-знаўства ў час нашага даследа-вання паказваюць, што нашы сту-дэнты не ўмеюць дыскутаваць, аргументаваць пазіцыю. Для юры-ста майстэрства весці дыскусію — адна з важнейшых прыкмет высо-кай кваліфікацыі. Па-гэтаму па-трэбна ўвесці ў навучальны план навучальныя семінары па наву-чанні вопыту вядзення дыскусіі.

Пятае, выпускнікі даследва-нага інстытута мараць працаваць у пракуратуры і іншых юрыдыч-ных установах рэспублікі. А ў гэ-тых установах дзяржаўная мова — беларуская. Калі не сёння, то заў-тра так будзе. Ад гэтага нікуды не ўцячы. Як бы там не пярэчылі са-батажам прадстаўнікі пракамуні-стычных і фашысцкіх партый бе-ларусізацыя ідзе і набірае тэмпы. Сучасным студэнтам давядзецца весці юрыдычныя справы на бела-рускай мове. Па-гэтаму студэнтам даследванага інстытута трэба мець асяроддзе, дзе яны праходзілі б практыку беларускай мовы. Леп-шым такім асяроддзем для іх былі б службы інстытута, выкладчыкі. Кіраўніцтва інстытута вельмі да-магло б студэнтам у гэтай справе, калі б на беларускую мову пера-вяло працу ўсіх службаў інстытута і вядзенне заняткаў са студэнтамі на беларускай мове. Гэта і было б выкананнем Закона аб адукацыі ў Беларусі.

 

  • 2. Нацыянальная самасвядомасць і студэнцкая моладзь

(Вынікі даследавання на юрыдычным факультэце БДУ)

 

На развіццё і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці ўплываюць як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя фактары. Гэта са-цыяльна-эканамічная і палітычная сітуацыі ў грамадстве, канкрэтныя ўмовы жыцця чалавека і яго све-таўспрыманне, галоўныя арыен-тацыі.

Згодна з вынікамі сацыяла-гічнага даследавання, росту нацы-янальнай самасвядомасці най-больш садзейнічаюць наступныя фактары: «веды гісторыі свайго народа» (63,5%), «гонар за сваю дзяржаву, калі для гэтага ёсць эка-намічныя і палітычныя падставы» (59,0%), «эканамічная самастой-насць» (32,8%), «палітычны су-верэнітэт» (31,9%), «веды нацыя-нальнай мовы» (29%), «вольнае развіццё культуры свайго народа» (27,9%).

Аналізуючы дадзеныя табл. № 1, мы бачым, што такі фактар росту нацыянальнай самасвядо-масці як «эканамічная самастой-насць рэспублікі» больш значны для студэнтаў-юрыстаў старэй-шых курсаў, а «веды нацыяна-льнай мовы» больш значныя для студэнтаў малодшых курсаў. Такі фактар росту нацыянальнай сама-свядомасці, як «вольнае развіццё культуры свайго народа» най-больш значны для студэнтаў 1-га курса.

Нам здаецца, што на адка-зы рэспандэнтаў у першую чаргу паўплывала сама сістэма прафе-сійнай адукацыі на юрыдычным факультэце, звязаная з законатвор-чай дзейнасцю, з усімі структур-нымі і функцыянальнымі зменамі ў дзяржаўным кіраванні.

Нацыянальная самасвядо-масць не існуе абстрактна, без сва-йго носьбіта і выразніка. Ім вы-ступае ўся нацыянальная суполь-насць, прадстаўленая рознымі са-цыяльнымі суб’ектамі. Але гэтыя сацыяльныя суб’екты ў рознай ступені выяўляюць тую ж нацыя-нальную самасвядомасць. Па меркаванні большасці рэспан-дэнтаў галоўнымі носьбітамі нацыянальнай самасвядомасці з’яўляюца: мастацкая інтэлігенцыя (49,5%), сяляне (36,8%), выклад-чыкі ВНУ (33,6%), настаўнікі сярэдніх школ, ВТУ (21,8%).

Носьбітам нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца і сту-дэнцкая моладзь. На ўзровень яе нацыянальнай самасвядомасці, згодна з вынікамі нашых сацыя-лагічных даследаванняў, уплы-ваюць такія фактары, як веды мовы, гісторыі, культуры свайго народа. Якія ж гэтыя веды ў нашых рэспандэнтаў? Добра валодаюць беларускай мовай 46,6%, рускай — 61,2%, і той і другой — 37,1%.

Пры карэляцыі ведаў рус-кай і беларускай моў з курсам на-зіраецца такая тэндэнцыя: з рос-там курса зніжаюцца веды бела-рускай мовы, а таксама зніжаюц-ца веды абедзвюх моў: беларускай і рускай. Прычым прыкметна, што абедзвюма мовамі лепей ва-лодаюць беларусы (40,5%) (рускія — 18,4%). Якое ж жаданне ў рэс-пандэнтаў вывучаць беларускую мову? Большасць апытаных (43,7%) будуць вывучаць беларус-кую мову толькі ў тым выпадку, калі гэтага запатрабуе будучая прафесія, а 37,8% — хацелі б яе вывучаць.

 

Вельмі цікавымі, на наш погляд, атрымаліся адказы на пы-танне анкеты «Што для вас азначае паняцце «родная мова?» і карэля-цыя гэтага прызнака з нацыяналь-насцю. Для беларусаў «родная мова»:

— гэта мова маёй нацыяна-льнасці — 59,4%;

—  гэта мова, на якой ства-ралася культура маёй Радзімы — 37,7%;

— гэта дзяржаўная мова — 34,4%;

— гэта мова, з якой я звязваю будучыню сваёй дзяржавы — 28,3%.

Для рускіх «родная мова»:

— гэта мова маёй нацыяна-льнасці — 41,7%;

— гэта мова, на якой гаво-раць у маёй сям’і — 41,7%;

— гэта мова, якой я валодаю лепш за іншыя мовы — 30,5%;

гэта мова, на якой ства-ралася культура маёй Радзімы — 30,6%.

 

Такім чынам, мы бачым, што большасць рэспандэнтаў не атаясамляе родную мову з дзяр-жаўнай мовай. I, як вынік, боль-шасць рэспандэнтаў — за дзве дзяр-жаўныя мовы (64,5%). Прычым, назіраецца такая тэндэнцыя, чым вышэй курс, тым большасць сту-дэнтаў за двухмоўе.

Табліца № 1

Фактары, садзейнічаючыя росту нацшнальнай сагласвядогласці

 

№                       Фактары                                                                    Курс                                      Нацыянальнасць

п/п                                                                                              1-ы       2-і        3-і        4-ы       5-ы        беларус     рускі

 

  1. Палітычны суверэнітэт рэспублікі                     23,0      34,3      48,1     31, 8        28,6       33,2             36,8
  2. Эканамічная самастойнасць рэспублікі           27,0      22,9      34,6      43,2        44,4          33,6          36,8
  3. Глыбокая распрацоўка і ўлік

нацыянальных інтарэсаў у сферы

экалогіі                                                                  1,4      2,9        1,9         4,6  4,8              2,5               5,3

  1. Веды нацыянальнай мовы                                              44,6     35,7      28,9       22,7          9,5             31,2             21,1
  2. Веды гісторыі свайго народа                            71,6     72,9       53,9       61,4      57,1           65,2             65,8
  3. Вольнае развіццё культуры свайго народа     40,5     17,1       13,5        34,1   33,3           26,6             23,7
  4. Выкарыстанне роднай мовы

кіраўнікамі дзяржаўных устаноў

і ўрада рэспублікі                                                                6,8       7,1       23,1      4,6         12,7                   11,1           13,2

  1. Гонар за сваю дзяржаву, калі для гэтага

ёсць эканамічныя і палітычныя падставы        51,4     64,3      53,8      65,9         65,1               59,4            55,3

(Працяг у наст. нумары.)

 

Рэгіянальныя музеі — захавальнікі гісторыі і традыцый

Не толькі цэнтральныя ста-лічныя музеі ад-чынілі свае дзве-ры пасля доўгага перапынку для наведвальнікаў, але і маленькія рэгіянальныя.

Гасцінна сустрэў аматараў падарожжаў па родным краі Ка-рэліцкі краязнаў-чы музей.

 

Установа  была створана 23 траўня 1969 года як раённы музей народнай славы. У 1972 годзе быў выдзелены буды-нак для гістарыч-на-краязнаўчага музея. Цяперашняя экспазіцыя была адкрыта 4 чэрвеня 1995 года да 600-годдзя з дня першага згад-вання пра Карэлічы ў пісьмовых крыніцах.

Петр Мікалаевіч Капура, у мінулым — выкладчык гісторыі, ахвотна распавёў пра цікавосткі Карэлічаў і Міра.

Упершыню Карэлічы ўзгад-валіся ў Хроніцы Ліндэнблата ў 1395 годзе у сувязі з нападам вой-скаў Тэўтонскага ордэна на Мір. Іншая дата звязана з 1434 годам, калі Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч падараваў Мір і нава-кольныя землі, у тым ліку Карэ-лічы, свайму паплечніку віленска-му кашталяну Сеньку Гедыгольда-вічу. У ХVI cтагоддзі Карэлічы былі сядзібай вялікіх князёў ВКЛ, а з другой паловы ХVII cтагоддзя мя-стэчка належала Радзівілам. Ка-рэлічы мелі магдэбурскае права, у гарадку існаваў будынак ра-тушы.

У 1736 годзе тут пачала працаваць мануфактура ткацкіх габеленаў. Карэліцкія шпалеры не адно дзесяцігоддзе ўпрыгожвалі інтэр’еры замка ў Нясвіжы.

Экспазіцыя музея знаёміць наведвальнікаў з помнікамі ар-хеалогіі на тэрыторыі раёна (сярод экспанатаў ёсць матэрыялы рас-копак з неалітычнай стаянкі ля в. Ярэмічы і гарадзішча жалезнага веку ля в. Варонча), з гісторыяй края ў перыяд сярэднявечча (зме-шчаны археалагічныя знаходкі з раскопак ў г. п. Мір і Мірскім замку, скарб медных манет солі-даў XVIII ст., рукапісныя кнігі XVIII — XIX ст. і інш.), з земля-робчымі каляндарнымі абрадамі беларусаў.

Карэліцкі музей багаты на этнаграфічныя экспанаты, гаспа-дарчыя прылады — бароны, плугі, ступы, жорны, якія адлюстроў-ваюць фізічную моц, з якой жы-хары гэтых мясцін працавалі на зямлі. Экскурсавод  таксама пра-дэманстраваў узбраенне рыцара, якое важыла 60 кілаграмаў.

Вялізны куфар, дзе захоў-валіся ручнікі і строі, тканыя і вышываныя ў пасаг, сведчыць пра адвечныя жаночыя клопаты і ўмельства мясцовых майстрыц.

У музея захоўваюцца і экс-пануюцца шматлікія матэрыялы, якія расказваюць пра жыццё, на-вуковую і творчую дзейнасць сла-вутых людзей Карэліччыны (Я. Чачота, І. Дамейку, А. Мілюця, А. Бажко, Я. Брыля, А. Дзеркача, В. Іпатаву, Р. Тармолу, У. Калесніка, П. Конюха, А. Ільінскага, П. Ламана і інш.). Значны раздзел экспазіцыі музея прысвечаны падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Наведвальнікі могуць убачыць да-кументы акупацыйнага перыяду, фотаздымкі загінуўшых жыхароў раёна, даведацца пра трагедыю спаленых на Карэліччыне вёсак.

У музеі праводзяцца агляд-ныя і тэматычныя экскурсіі, суст-рэчы з ветэранамі вайны і мера-прыемствы, прысвечаныя нашым славутым землякам. Кожны год супрацоўнікі рыхтуюць перасоў-ныя выставы, з якімі жыхары Ка-рэліччыны знаёмяцца на раённых святах, у школах і іншых установах. Для школьнікаў і да-рослага насельніц-тва чытаюцца лек-цыі на краязнаўчую тэматыку. Кожнае летняе падарожжа нават у маленькі га-радок можа стаць крыніцай вывучэння гісторыі роднага краю.

Па дарозе да-вялося наведаць вё-сачку Любанічы ў Карэліцкім раёне на рацэ Сэрвач. На ўзгорку між ліпаў знаходзіцца невялікі храм Успення Пра-святой Багародзіцы.

Эла Дзвінская,

фота аўтара і з сайта  http://korelichi-museum.by.

 

Юрка Нагорны

 

Лістапад.

Першае паляванне

 

1.

 

— Сёння пстрангоў

лавіць пойдзем, —

бацька паведаміў гучна.

Быццам на свята збірацца

знак быў пададзены ў хаце.

Мама клубок старых нітак,

што не саткала ў кроснах,

недзе з-за печы дастала.

Ніткі буцвець пачалі —

моль іх крыху папсавала.

Газы наліўшы ў банку,

тата клубок апусціў той:

— Хай набрыняе, гарэў каб

пару гадзінаў — не меней.

Сам жа, узяўшы напільнік,

восці падточваць пачаў ён,

пальцам спрабуючы джала.

Я паглядаў з захапленнем

і прадчуваў ужо свята.

Той лістападаўскі вечар

помню ў дэталях да сёння…

Нёўда звівалася ўнізе,

метраў, мо, трыста ад хаты.

Ўперадзе бацька з васцямі,

як той Няптун на малюнку,

з торбай, дзе будзе здабыча.

 

2.

 

Я ж паспяваю ледзь ззаду

з банкай, клубок дзе шархоча.

Вось і рака ўжо струменіць,

плынь пясок донны шліфуе,

і ў карчах заціхае…

— Тут, з-пад карчоў

яны выйдуць

церціся пузам на плыні, —

бацька прамовіў нягучна.

Выняўшы з торбы сякерку,

высек з алешыны жэрдку,

газай клубок набрынялы

ён насадзіў на жардзіну,

дротам яшчэ абкруціўшы,

каб не зваліўся з дзяржання.

Сам закурыў цыгарэту,

вочы ў раку ўтаропіў.

— Што ж, пачынаем, — прамовіў.

І, запаліўшы паходню,

даў у руку мне, сказаўшы:

— Тут вось ты стой і свяці,

плёс каб пясчаны быў відзен.

Сам хутка ўбачыш, як выйдзе

з тых вунь карчоў дуплаватых,

моцна ўляпіўшыхся ў жэрдку,

купка пстрангоў

серабрыстых.

 

3.

 

Тую паходню трымаў я

і на плёс жоўты ўзіраўся…

І, сапраўды, неўзабаве

дзве серабрыстыя стронгі

выйшлі нясмела.

Бацька, хвіліну счакаўшы,

восці трымаючы крэпка,

ціха падкраўшыся к плыні,

рэзка васцямі ўдарыў,

жоўтую муць ўскалаціўшы.

— Пацэліў, — усклікнуў ён гучна

і на васцях, ўверх паднятых,

цела пстранга затрымцела.

Зняўшы з зазубрын яго,

у торбу з травою ўкінуў.

— Добры пачатак:

два фунты, не меней, —

бацька лагодна прамовіў.

Тры яшчэ плёсы прайшлі мы,

покуль паходня гарэла.

І серабрыстую стронгу

бацька яшчэ раз уцэліў…

Пэўна, той восеньскі вечар

старт даў таму, што завецца

жарсцю рыбацкай таемнай,

што нас да сёння трымае,

быццам кручком падчапіўшы.

 

У Селішча да дзедавай хаты

 

Сцяжынка бяжыць ля рачулкі,

абыходзіць кусты, камяніскі —

спяшаецца ў Селішча,

да дзедавай хаткі.

Іду ля сяліб хутаранскіх,

слухаю: ці не забрэша сабака,

а мо да мяне кінецца…

Рука моцна трымае кіёк

з цвіком у канчары.

Вось і ўзгорак віднеецца —

дзве бярозкі растуць за ім.

Тут сяліба была

Зосі — бабулі і Костуся — дзеда,

яе ўжо няма

гадоў шэсцьдзясят.

Вывезлі хату на дровы…

Арэшнік вакол пассякалі.

Ажыннік, асіннік, кустоўе

запаланілі пагорак.

І знаку ні-ні ад сялібы…

Толькі стаіліся ў цёплай зямлі

цагліны ад коміна

і слухаюць крокі мае…

 

 

Тамары Краўчанка

 

Зборнік вершаў чытаю

Былой аднакурсніцы.

Колькі ж часу прайшло?

Бадай, паўстагоддзя.

З нейкай трывогай шукаю

партрэт на старонцы:

ці пазнаю Тамару?

Помню яе маладой,

чарнабровай, агністай,

з паглядам гарэзлівым.

 

… Глядзіць на мяне жанчына

зусім незнаёмая,

каб сустрэў дзе на вуліцы —

нізашто не пазнаў бы.

Як гады нас мяняюць…

Стаў чытаць яе вершы —

і голас здалёку наблізіўся,

і міла ўсміхнулася мне

Тамара-Кармэн аднакурсніца.

 

70-гадовы ксёндз Уладзіслаў Завальнюк даехаў на фэст у Будслаў на монаколе

Пробашч менскага Чырвонага кас-цёла, 70-гадовы ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк завершыў 4-дзённую адзіноч-ную пілігрымку з Менска ў Будслаў.

Там 2 ліпеня фэстам адзначаюць свята Будслаўскага абраза Божай Маці. Праз пандэмію пілігрымкі вялікімі групамі адме-нены, таму ксёндз выправіўся туды сама-стойна. У якасці транспартнага сродку выбраў монакола, ездзіць на якім наву-чыўся не так даўно, паведамляе агенцтва «Минск-новости».

29 чэрвеня ў Чырвоным касцёле прайшла імша. Праводзіць ксяндза прыехалі тры дзясяткі чалавек з монаколамі. Пасля гэтага ён выправіўся ў 132-кіламятровую вандроўку. За гарадской рысай святара суправаджаў легкавы аўтамабіль.

Загадчыца гаспадаркі Чырвонага касьцёла Алена Кабяк расказала агенцтву:

— Зрабілі прыпынак у Даўгінаве, пробашч адпачывае, — сказала яна. — У пер-шы дзень, як выправіліся з Менска, праехалі ад МКАД адрэзак 31 км. Цяжкім выдаўся аўторак 30 чэрвеня, калі ліў моцны дождж. У нашай машыне залівае лабавое шкло, а ксёндз Уладзіслаў едзе на монаколе. Ягоны жоўты плашч хоць лічыцца непрамакаль-ным, але ўсё ж… 1 ліпеня прайшлі 22 км. Надвор’е было нядрэннае, свяціла сонца.

Па словах спадарыні Алены, про-башч рухаўся з хуткасцю прыкладна 25 км/г, праз 5-7 км рабіў прыпынак, адпачываў 15-20 хвілін і ехаў далей. У дарозе праводзіў імшу і абрад адарацыі.

Ехаць на монаколе вялікую дыстан-цыю няпроста: моцна стамляюцца спіна, бо трэба трымаць раўнавагу, і ногі, якія знахо-дзяцца бяз руху ў адным становішчы. І ўсё гэта чалавеку ва ўзросце.

Да таго ж паломнік трымаўся посту, на працягу 9 дзён нічога не еў, піў толькі ва-ду. Дзе б ён ні спыніўся, усюды яго гасцінна сустракалі.

2 ліпеня ксёндз Уладзіслаў працягнуў свой маршрут, заключны адрэзак крыху перавышаў 20 км. У першай палове дня ён дасягнуў фінішу.

2 ліпеня ў Будславе прайшла імша з удзелам айца Уладзіслава Звальнюка і міт-рапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Радыё Свабода.

 

Навіны Германіі

У Германіі ідуць акцыі за вольныя выбары ў Беларусі

Каля 170 чалавек прынялі ўдзел у акцыі са-лідарнасці з Беларуссю, якая прайшла ў Берліне 27 чэр-веня.

Удзельнікі акцыі са-браліся ў цэнтры нямецкай сталіцы на Бернаўэрштрасэ перад захаваным фрагмен-там Берлінскай сцяны.

У акцыі, па інфарма-цыі яе арганізатараў, апроч прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Берліне таксама прынялі ўдзел былы міністр замежных спраў ГДР Мар-кус Мекель, дэпутат бундэс-тага Сандра Бубендорфер-Ліхт, а таксама іншыя прад-стаўнікі нямецкай палітыкі.

Акцыя была ўзгод-нена з гарадскімі ўладамі.

 

Аналагічныя мера-прыемствы 27 чэрвеня так-сама прайшлі ў Брэмене і Гамбургу.

 

У горадзе Дзюсель-дорф на паўночным захадзе Германіі некалькі дзясяткаў беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі 3 ліпеня другі раз за тыдзень выйшлі на акцыю салідарнасці, піша «Радыё Свабода».

Яны пратэставалі супраць рэпрэсій у Бела-русі.

 

Яшчэ адна акцыя са-лідарнасці з Беларуссю за-планавана ў Берліне на 18 ліпеня.

Паводле СМІ.

 

Гадавіна перамогі Рэчы Паспалітай над Маскоўскай дзяржавай

Баранавіцкія актывісты адзначылі 360-ую гадавіну перамогі Рэчы Паспалітай над Маскоўскай дзяржавай пад Палонкай. З Палонкаўскай бітвы пачаўся фактычна пералом у цяжкай для Рэчы Паспалітай 13-гадовай вайне. Ушанаванне нашых продкаў-ваяроў стала даўняй традыцыяй у бара-навіцкіх актывістаў-патрыётаў, кажа аргані-затар паездкі Уладзімір Гундар:

— Вось з гэтай палонкаўскай перамогі фактычна пачаўся пералом па ўсёй вайне. Пачалося вызваленне земляў Вялікага Кня-ства Літоўскага ад маскоўскага захопніка.

Актывісты прыбралі тэрыторыю ля помніка, усклалі кветкі, паставілі прыгожы кошык са стужкамі колеру польскага сцяга і нашага нацыянальнага вялікалітоўскага, бел-чырвона-белага, запалілі знічы, памалі-ліся, паспявалі песні і пачыталі вершы. Свя-точны настрой быў крыху сапсаваны стар-шынёй Палонкаўскага сельвыканкама, якая пад’ехала на правах гаспадыні да святку-ючых і грозна дапытала, хто такія, ці ёсць у іх дазвол на мерапрыемства і прыгразіла выклікаць міліцыю. Кажа ўдзельнік акцыі Юрый Казакевіч:

— Самае страшнае тое, што гэтыя людзі лічаць, быццам маюць права дыкта-ваць нам умовы жыцця, дыктаваць нам, як сябе паводзіць, каго нам ушаноўваць, каго нам памятаць. Яны, па сутнасці, як ланцу-говыя сабакі існага рэжыму.

Паводле баранавіцкай спявачкі Галі-ны Ярашэвіч, ушанавалі не толькі памяць продкаў-ваяроў, але і тых, хто працягнуў іх справу ў барацьбе за свабоду і волю —  бара-навіцкага паэта, які памёр нядаўна ў Расеі ад каронавіруса, Яўгена Савельева і былога кіраўніка Баранавіцкага ТБМ, якога ўжо 5 гадоў няма з намі, Віктара Сырыцу.

Беларускае Радыё Рацыя.

Баранавічы.

 

Віктар Шніп

БЕЛАРУСКІ  ПАНТЭОН

 Балады крыві і любові

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

 

БАЛАДА МІКОЛЫ ТРУХАНА

(18.08.1947 — 20.03.1999)

На сцэну выйсці і на ёй застацца,

Як застаюцца зоры над зямлёй,

Каб разам з намі плакаць і смяяцца,

І падаць на дарогу прад сабой,

Нібы на вогнішча, якое гіне

У цемры, дзе вятры, снягі, дажджы…

Жывём — пакуль патрэбныя Айчыне,

Айчына ж вечная, як і глыжы

На тых грудах, дзе нашы спяць героі

Забытыя, якія ўсё ж былі,

Як — на абрыве залатыя хвоі,

Што падалі ў раку і ў свет плылі,

Каб расказаць аб Беларусі далям…

І ты на сцэну выйшаў, каб сказаць,

Што Беларусь — не край балот і жалю,

А край любові светлай, як сляза

Каханай над магілай інсургента,

З крыві якога пачаліся мы

Не для таго, каб век па свеце швэндаць,

А берагчы  бацькоўскія дамы

І слова роднае, што тут спрадвеку

Было і будзе тут, пакуль жывём

І зоры адлюстроўваюцца ў рэках,

Бо зоры нашым поўняцца святлом,

Як вочы беларускія анёлаў,

Што ў нашы душы праз вякі глядзяць

І бачаць наша маладое Ўчора

І наша Заўтра, дзе не сумаваць…

5,7.01.2009 г.

 

БАЛАДА СВЯТАРА ЯНА МАТУСЕВІЧА

(21.06.1948 — 2.09.1998)

 

На Кальварыйскіх могілках спакой

І чуюцца малітвы ў жоўтым лісці

Высокіх дрэў, якія над табой

Самотныя цяпер, як і калісьці

Былі самотныя, бо гэты свет

Не самы лепшы, лепшага й не трэба,

Бо ўсё тут з намі і без нас жыве,

Яднаючы сабой зямлю і неба,

І нашы сэрцы, для якіх і ты

Дарогу асвятляў і быў дарогай

Да роднай мовы з рабскай нематы,

Каб з роднай мовай мы ішлі да Бога,

Бо толькі гэтак зразумее Бог,

Што хочам мы, нядаўна шчэ сляпыя.

І мы ідзём, і не расце быльнёг

На сцежках, над якімі залатыя

Лісты кляновыя, як ліхтары

У замках, што разбураны дазвання.

І першымі прыходзяць святары

Да Бога, каб прасіць нам даравання

За ўсё, што мы не збераглі, святое.

На Кальварыйскіх могілках спакой.

І чуецца ў лістоце трапяткое

Твая малітва над маёй слязой…

16.09.2011 г.

 

БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ

(20.11.1948 — 25.11.1988)

Жыццё кароткае, як ноч, што забівае,

І вечнае, як верш, які з душы ўсплывае,

Як з неба зорка, да якой ісці

Па вострых травах, залатым лісці

І быць сабой, як ластаўцы ў палёце,

Як водсвету агню на тонкім лёдзе,

Што ў лістападзе, як лязо нажа

Блішчыць і, як матыль, імкне душа

Ягонай наталіцца адзінотай,

Нібы агонь — апалаю лістотай…

Жыццё, нібыта геніяльны верш,

Кароткае, і ў вершы ты жывеш,

Які ты нам, самотным, прысвячала,

Нібыта з неба зорку даставала,

Каб без цябе застаўшыся адны

Праз ноч змаглі дайсці мы да вясны,

Дзе зразумець, што ластаўка ў палёце,

Як водсветы агню ў анёльскім лёдзе…

23.10.2003 г.

 

БАЛАДА МАР’ЯНА ВІЖА

(23.02.1949 — 1.04.1999)

 

Ля інсургентаў Каліноўскага сядзіш

Прад зорным вогнішчам,

што цепліцца ўначы.

Ты не віжуеш, хоць даўно завешся Віж.

З табой твой крыж

і шлях — ад вечнасці ключы.

 

Ты лабірынт стварыў і сам яго прайшоў

І гарадскія кветкі ты пакінуў нам,

А ў кветках мёд — твая да горада любоў,

Дзе нарадзіўся ты,

дзе ёсць твой белы Храм.

 

Ля інсургентаў Каліноўскага сядзіш

І сам, як інсургент, у пыле тых дарог,

Што нас да волі прывядуць, а не ў Парыж,

Не для Парыжа разбураўся тут астрог.

З трывогаю глядзіш на родны мілы кут,

Дзе мала помніць хто не толькі пра цябе,

А пра герояў тых, што гінулі, каб тут

Была краіна, не прастор зямны ў журбе.

 

Ля інсургентаў Каліноўскага сядзіш,

Запісваеш дыханне і сэрцабіццё.

Ты не віжуеш, хоць даўно завешся Віж.

З табой наш свет, што вечны,

як само жыццё.

6.05.2019 г.

 

БАЛАДА УЛАДЗІМІРА БУДНІКА

(28.04.1949 — 8.08.2007)

 

Сваю душу напоўніўшы вятрамі,

А музыкай, нібы душою, Храм,

Трымаць ты ўзяўся неба па-над намі

Сваім  крыжом, каб пажылося нам

Яшчэ пад гэтым небам, дзе з бусламі

Анёлы нашы ткуць для нас святло,

Якое нам не бачыцца вачамі,

А сэрцам адчуваецца…

Было

І ты не верыў, што далёка тыя

Вясёлыя дзянькі і залатыя,

Калі і музыка, і слова наша

У нас пачуюцца не толькі намі…

Нябёсы чорныя, нібыта сажа

Ад свечак, што без нас згарэлі ў Храме

У час малітвы за цябе й мяне,

Бо ты, душу напоўніўшы вятрамі,

А музыкай, нібы малітвай, час,

Трымаць узяўся неба па-над намі

Сваім крыжом, не запытаўшы нас…

10.08.2007 г.

 

 

БАЛАДА АЛЕСЯ ЕМЕЛЬЯНАВА

(20.03.1952 — 6.10.2005)

У пачку цыгарэты, як патроны,

Якімі забіваеш сам сябе,

Бо немагчыма жыць і быць штодзённа

Спакойным у краіне, дзе ў журбе

Далёкіх продкаў курганы сівыя

І рэшткі замкаў у палын-траве,

Дзе вецер, нібы воўк галодны, вые…

 

І тое, што ўсё ж Беларусь жыве

На пляцах чутна, на якіх збірацца

Няма дазволу, ды народ прыйшоў,

Які не будзе пра дазвол пытацца

На веру, на надзею, на любоў…

 

І любіш ты глядзець, як бусел кружыць

Над хатамі, дзе Беларусь жыве

І сонца ў небе залатою ружай

У будучынь з мінулага плыве

І не знікае, бо яно ад Бога,

Як Беларусь ад Бога, дзе ёсць нам

Для кожнага, як для цябе, дарога

У беларускі самы белы Храм…

30.06.2011 г.

 

(Працяг у наступным нумары.)

 

В. Грыцкевіч

МАСАВАЯ МІГРАЦЫЯ РУСКІХ У ЛІТВУ І БЕЛАРУСЬ У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVIII СТАГОДДЗЯ ЯК ФОРМА КЛАСАВАЙ БАРАЦЬБЫ СУПРАЦЬ УЗМАЦНЕННЯ ПРЫГОННІЦКАГА ПРЫГНЁТУ

(ПА АПУБЛІКАВАНЫХ РУСКІХ КРЫНІЦАХ)

(Працяг. Пачатак у папяр. нумары.)

Увесну і ўлетку 1723 г. ваен-ная калегія ўладкавала заставы для лоўлі ўцекачоў па лініі Рыга-Вялі-кія Лукі-Смаленск і далей. Толькі ў Смаленскай губерні і Вяліка-лукскай правінцыі былі створаны 109 застаў, якія абслугоўвалі 304 салдаты і афіцэры.

У наступныя гады коль-касць дваранскіх скаргаў на ся-лянскія ўцёкі і хваляванні павя-лічылася. 1 лютага 1725 г. генерал-пракурор сената П. І. Ягужынскі, абагульняючы патрабаванні, якія ўтрымоўваліся ў дваранскіх чала-бітных, падаў Кацярыне I запіску пра неабходнасць зніжэння паду-шнага абкладу для сялян, спасы-лаючыся на тое, што «мноства (іх) уцякае за рубеж польскі і ў Баш-кіры, чаму і заставы не дапама-гаюць».

Улады былі змушаны пай-сці на некаторыя саступкі сяля-нам. Кацярына I падпісала праз тыдзень указ пра паніжэнне па-душнага падатку з 74 да 70 копеек, але гэта не дапамагала, і сенат пра-панаваў зменшыць гэты падатак на 1726 г. да 60 капеек з душы. Такія часовыя меры не давалі жаданых вынікаў, і ўраду давялося прыняць указ ад 5 сакавіка 1728 г. пра ўма-цаванне збудаванай у 1723 г. лініі на заходняй мяжы для лову ўце-качоў.

Мясцовыя ўлады, спрабу-ючы спыніць уцёкі, каралі бізу-ном не толькі злоўленых уцека-чоў, але і добраахвотна вяртаў-шыхся з уцёкаў асоб. Гэта выму-сіла сенат выдаць 5 ліпеня 1728 г. указ пра непрымяненне ў адно-сінах да добраахвотных, «вяртан-цаў» падобных мер, паколькі «якога дзеля пакарання, з уцёкаў на ранейшае жыллё (ўцекачы) прыходзіць асцерагаюцца».

П. К. Алефірэнка прыво-дзіць дадзеныя вопісаў канцыля-рыі канфіскацыі (1730-х гг.), якія сведчаць пра абязлюдзенне шэ-рагу вёсак Смаленскай губерні ў выніку ўцёкаў іх жыхароў у Бела-русь. У некаторых паселішчах пры вопісе не аказвалася жыхароў, бо «яны ўцяклі за польскую мяжу». Пра масавыя ўцёкі абшарніцкіх сялян і дваровых людзей з Сма-ленскай і Наўгародскай губерній сведчаць і некаторыя ўрадавыя акты таго часу. 15 верасня 1732 г. сенат выдаў указ «Пра пастаноўку войскаў на польскай мяжы для знішчэння перабежчыкаў; пра падачу ведамасцяў жыхарам па-межных губерняў пра прычыня-ныя ім крыўды з польскага боку памежным камісарам, губерната-рам і ваяводам (…)». Пры гэтым прадугледжвалася даслаць у ваен-ную калегію ўказ пра пастаноўку неабходных вайсковых кантын-гентаў на заставы, а ў губерні, якія мяжуюць з Рэччу Паспалітай, паведаміць, каб тамашнія абшар-нікі паведамлялі памежным камі-сарам, а таксама вялікалукскаму ваяводзе і кіеўскаму губернатару «пра сыходзячых ад іх за мяжу польскую расійскіх людзей, і ся-лян, калі, у каго што ўкраўшы, знясуць». Гэта патрабавалася, каб згаданыя чыноўнікі «маглі ў за-давальненне прызначаным ад по-льскага боку камісарам прадста-віць і з імі пра тыя справы без затрымкі ў камісію ўступіць».

Выданне гэтага ўказу супа-дае па часе з распачаўшымся ў 1732 г. у Смаленскай губерні не-дародам, які ў наступныя гады распаўсюдзіўся па ўсёй Расіі. Ко-лькасць уцекачоў і жабракоў пры гэтым, па дадзеных С. М. Троіц-кага, дасягнула некалькіх сот ты-сяч человек.

Улады выдавалі ў 1733 і 1734 гг. маніфесты з заклікамі да ўцекачоў вярнуцца ў Расію і абя-цаннем за гэта даравання. Аднак, як сведчыць высачайша зацвер-джаны даклад: кабінет-міністраў ад 31 ліпеня 1734 г., па гэтых закліках «малая колькасць такіх з’явілася». Гэты даклад прадугледжваў адтэр-міноўку плацяжоў да 1735 г. сяля-нам памежных паветаў, паколькі з пацярпелых ад недароду Смален-скай і Наўгародскай губерняў узмацніліся масавыя ўцёкі жыха-роў. Добраахвотным «вяртанцам» ізноў былі абяцаны палёгкі.

Больш надзей ускладалася, аднак, на іх гвалтоўнае вяртанне рускімі войскамі, якія знаходзіліся ў Літве і Беларусі ў сувязі з вайной за польскую спадчыну, у якой Ра-сія і Аўстрыя выступалі супраць выбару соймам Рэчы Паспалітай караля Станіслава Ляшчынскага.

Паводле высачайша за-цверджанага даклада кабінет-міністраў «Пра ўтрыманне ў Смаленскай губерні сялян ад уцё-каў і пра забранні ў Польшчы расійскіх уцекачоў размешчанымі там расійскімі войскамі» ад 31 ліпеня 1734 г. камандзіры вяртаў-шыхся войскаў павінны былі вы-ведваць «пра тых уцекачоў (…) дзе і ў якіх месцах і ў каго больш знаходзяцца», прычым рабіць гэта асцярожна, каб уцекачы «пра тое не маглі даведацца і ў іншыя месцы разысціся». Войскам пра-паноўвалася ісці тымі трактамі, «дзе найбольш па іх разведанні тыя ўцекачы знаходзяцца, лавіць іх і весці з Літвы і Беларусі ў Рыгу, Смаленск і іншыя памежныя га-рады». На Ветку ж па гэтым да-кладзе было вырашана накіраваць «асаблівую каманду ад генерала Вейсбаха» з тым, каб яна раптам акружыла тамтэйшыя слабоды і вывела ў Расію іх жыхароў, «а жыллё іх разарыць, каб надалей прытулку для пасялення ў іх не было».

Да пытання пра ўцекачоў у Літву і Беларусь ізноў вярнуліся ў кабінеце напачатку 1735 г. На паседжанні кабінета сенатар М. Г. Галоўкін ізноў прапанаваў па-слаць у Літву і Беларусь «значнае войска і загадаць не толькі ўце-качоў вярнуць, але і польскіх пад-даных, забраўшы, перавесці на Царыцынскую Лінію».

1 красавіка 1735 г. пяць рускіх палкоў пад камандай дра-гунскага палкоўніка Я. Г. Сыціна перайшлі мяжу ў лютым і зрабілі «першую веткаўскую выгнанку»: у траўні 1735 г. Сыцін дакладваў, што вывеў у Расію з Веткі і сусед-ніх слабод 10662 чалавекі.

Акрамя вышэйзгаданых каманд ва ўсходнебеларускія паветы са Смаленска былі накі-раваны адмысловыя каманды для пошуку ўцекачоў. Іх прысутнасць там падбадзёрыла некаторых сма-ленскіх і велікалукскіх дваран, якія пачалі выязджаць у гэтыя паветы на пошукі сваіх беглых прыгонных. Такая прыватная ініцыятыва вы-клікала незадаволенасць мсці-слаўскай і полацкай шляхты, прад-стаўнікі якой звярнуліся да смален-скага губернатара А. Б. Бутурліна і сталічных уладаў са скаргамі на сваволле рускіх дваран, якія збівалі шляхціцаў і забіралі з сабой на-ўзамен сваіх уцекачоў мясцовых беларускіх сялян, а таксама «шля-хочых коней, і пажыткі» са спа-сылкай на тое, «быццам людзі і сяляне, якія ўцяклі ад іх, звезлі ў Літву вялікія зносы з іх пажыткаў». Вайсковыя ж каманды, па свед-чанні скаржнікаў, «на гарады, мяс-тэчкі і вёскі наезды чыняць і му-жыкоў ловяць, вяжуць, бізунамі б’юць і, хто дасць выкуп, тых ужо вызваляюць». Аналагічныя звесткі паступілі ў сенат і ад гвардыі падпа-ручніка Дубровіна, накіраванага ў Паўночную Беларусь «для вы-шуку ўцекачоў расійскіх».

Паколькі ў чэрвені 1736 г. меўся сабрацца сойм, на якім па-вінны былі абраць на пасад Рэчы Паспалітай расійскага кандыдата Аўгуста III Саксонскага, у планы царскай дыпламатыі не ўваходзіла раздражняць тамтэйшую шляхту. Таму сенат выдаў 4 чэрвеня 1736 г, указ аб строгім наглядзе над тым, каб памежныя дваране не ездзілі ў беларускія паветы на пошукі сваіх збеглых падданых.

Для пазбягання «скарг, пратэстацый і нараканняў да  ра-сійскага боку» на сойме А. Б. Бутурліну было прадпісана адклі-каць і пасланыя ім каманды, «па-колькі хоць некаторыя звыш ада-браных і засталіся, яны без сум-нення ад стараннага розных ка-манд вышуку ў далеч разбегліся».

З прычыны таго, што маса-выя ўцёкі ў Літву і Беларусь не спыняліся, 16 траўня, 1739 г. быў выпушчаны імянны ўказ “Аб адпраўленні Смаленскага гарні-зоннага палка на Вялікія Лукі для размеркавання па фарпостах да самай ліфляндскай мяжы і аб ўтрыманні сялян ад уцёкаў у По-льшчу». І хоць ва ўказе было ад-значана, што сяляне пакідаюць пераважна Наўгародскую, Пскоў-скую і Вялікалукскую правінцыі, пяццю гадамі раней, 16 сакавіка 1734 г. генерал фон Вейсбах, які разглядаў просьбы асобных ста-равераў пра вяртанне ў Расію, да-кладваў у кабінет (міністраў), што «некаторыя са з’явіўшыся такіх раскольнікаў аб’яўляюць, што яны ранейшае сваё жыллё маюць» не толькі ў Наўгародскім павеце, але «і ў іншых вельмі аддаленых мес-цах».

Ні заклікі да ўцекачоў вяр-нуцца ў Расію, ні фарпосты на мя-жы, ні накіроўваныя ў Беларусь і Літву каманды не дапамагалі. Па ўказах царыцы да 1 чэрвеня 1740 г. вярнулася толькі 275 чалавек, у той час як у слабодах паўднёва-ўсходняй Беларусі, на адлегласці 50-100 вёрст ад рускай мяжы, нават пасля «першай выгнанкі» (па звестках бургамістра расколь-ніцкіх слабод Старадубскага і Чар-нігаўскага палкоў Гаўрылы Кар-пава) заставалася 402 двары збег-лых рускіх у маёнтках 14-ці бела-рускіх абшарнікаў. А. П. Ігнаценка прыводзіць паведамленне расій-скай калегіі замежных спраў ваен-най калегіі ад 14 снежня 1749 г. пра яўку «чалабітчыка ад расійскіх збеглых людзей, якія жывуць у Польшчы і якіх лікам больш за дваццаць тысяч душ».

Перасяленне за мяжу цяг-нула за сабой змяншэнне насель-ніцтва і наносіла шкоду гаспа-дарцы краіны. Так, паміж I і II рэвізіямі, з 1719 па 1744 г., у Сма-ленскай губерні адзначаўся пры-рост мужчынскага насельніцтва на 24,4% з сярэднегадовым пры-ростам 0,72%, у той час як па ўсёй Расіі гэтыя лічбы складалі толькі 16,88% і 0,62%. Тым часам, мена-віта з гэтай губерні, больш станоў-чай па дэмаграфічных паказчы-ках, па дадзеных сената, адзнача-ліся масавыя ўцёкі сялян. У сваім дакладзе «Аб учыненні новай рэвізіі» ад 17 верасня 1742 г. сенат прама адзначае, што ўцёкі мена-віта са Смаленскай губерні ў  Бе-ларусь і Літву прынялі пагроз-лівыя памеры. Колькасна выразіць іх пры ўліку змяншэння народана-сельніцтва напярэдадні 2-й рэвізіі не ўяўлялася магчымым, паколькі са «Смаленскай губерні вялікая колькасць за мяжу ў Польшчу вы-йшла і вывезена не толькі вялікая колькасць людзей, але і цэлыя вёскі».

Можна ўявіць сабе, якім мог быць сапраўдны прырост насельніцтва ў губерні, калі б не ўцёкі, раз, нават пры адтоку насе-льніцтва ў Беларусь і Літву, ён быў вышэй ад сярэдняга.

Прычыны масавых уцёкаў у Літву і Беларусь былі разна-стайнымі, але першым чынам тлу-мачыліся ростам абшарніцкай эксплуатацыі і цяжарам дзяр-жаўных падаткаў». П. К. Алефі-рэнка адзначае, што прычыны ўцёкаў «караніліся ў існых пры-гонніцкіх адносінах, якія тармазілі гаспадарчую дзейнасць прыгон-ных». Сялянства ўцякала ў мяс-цовасці, дзе было больш магчы-масцяў для яго гаспадарчай дзей-насці як дробнага вытворцы. Гэ-тым і тлумачыцца, што нароўні з беднымі ўцякалі і маёмасныя, ці дастатковыя сяляне, хоць апошнія мелі большую магчымасць сысці на заробкі і займацца прадпры-мальніцтвам, набываючы за хабар у стараст і прыказчыкаў пакар-мёжные лісты і пашпарты. Аднак сыход у горад і на мануфактуру для абшарніцкіх сялян быў значна абцяжараны. Крыніцы пацвяр-джаюць факты ўцёкаў у Ветку за-можных людзей.

Нельга не пагадзіцца з А. Н. Сахаравым, калі ён падкрэслівае, што ўцёкі сялян трэба, разглядаць, не толькі з пазіцый «узмацнення прыгону і барацьбы сялян суп-раць гэтага ўзмацнення»; але і з пункту гледжання шырокага руху насельніцтва ў гарады, у асвой-ваныя раёны, на заработкі.

«Што да ўцёкаў, — піша гэты даследчык, — то на гэты конт розна-галоссяў няма; сяляне ўцякалі га-лоўным чынам ад феадальных уласнікаў туды, дзе феадальная за-лежнасць была слабейшая».

Як вядома, у Літве і Бела-русі ў выніку эпідэмій і войн на-пачатку XVIII ст. скарацілася коль-касць сельскага насельніцтвы, а вытворчыя сілы сельскай гаспа-даркі былі падарваны. Таму бела-рускія прыгоннікі не ўпускалі  маг-масці выкарыстоўваць рускіх ся-лян для працы ў сваіх маёнтках (так жа, як іх рускія субрацці рабілі гэта адносна беларусскіх сялян у аналагічных умовах у другой па-лове XVII ст.).

Рускія сяляне і гараджане, якія перасяліліся ў Літву і Беларусь  (так жа, як і беларускія ды літоўскія сяляне і гараджане, што перася-ліліся ў другой палове XVII ст. у Расію) карысталіся адпаведнымі палёгкамі.

У апошняй траціне XVII і асабліва ў другой чвэрці XVIII ст. значныя памеры набыло засялен-не пустуючых земляў збеглымі ся-лянамі, якія вярталіся да ранейшых уладальнікаў, а таксама перася-ленцамі з Падляшша, з Украіны і з Расіі. Феадалы вызвалялі іх на некалькі гадоў ад усіх ці большасці павіннасцяў.

(Заканчэнне ў наст нумары.)

 

У СУЗОР’І ПАГОНІ

Выстава мастакоў, сяброў суполкі «Пагоня», юбіляраў 2020 года

Групавая выстава сямі сяброў суполкі «Пагоня» — ПЁТРЫ БАГДАНАВА, ВОЛЬГІ БЫЧКО, АНАТОЛЯ ВОЛКАВА, АЛЕГА І АЛЕНЫ КАРПОВІЧАЎ, ВІКТАРА МІКІТЫ І ЮРЫЯ ПІСКУНА адкрыецца ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» Беларускага саюза мастакоў 8 ліпеня 2020 года.

Выстава прысвечана 30-гадоваму юбілею суполкі «Пагоня». Сем творцаў маладзейшай і сярэдняй генерацыі суполкі таксама адзначаюць у 2020 годдзе свае юбілейныя даты. Насамрэч іх сумесная экспазіцыя — гэта сем самастойных персанальных выставак, якія аб’яднаны адзінай для ўсіх «пагоняўцаў» любоўю да Беларусі. Кожны з мастакоў у сваёй адметнай творчай манеры апявае сваю Радзіму, услаўляе беларускую ідэю.

Самая маладая з удзельнікаў — ВОЛЬГА БЫЧКО. Для яе гэта першая юбілейная персанальная выстава. На ёй прад-стаўлены творы апошніх гадоў: сімволіка-рамантычныя жыва-пісныя кампазіцыі, стрыжнёвая тэма якіх — сувязь гісторыі і сучас-насці. Галоўнымі героямі палотнаў часта выступаюць дзеці мастачкі.

Рэтраспекцыя жывапісу ПЁТРЫ БАГДАНАВА скла-дзена з найбольш значных твораў мастака — адухоўленых жаночых вобразаў анёльскай прыгажосці.

У АНАТОЛЯ ВОЛКАВА асноўная тэма творчасці — беларуская гісторыя, апяванне часоў славы Вялікага Княства Літоўскага. Вельмі цікавая і разнастайная экспазіцыя яго работ уключае і жывапісныя пано, і зброю, і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, і інсталяцыі. Шэраг новых твораў мастак выканаў спецыяльна для гэтай выставы.

Муж і жонка АЛЕГ і АЛЕНА КАРПОВІЧЫ дэман-струюць у сваіх экспазіцыях творы графікі. У Алены — гэта тон-кія, паэтычныя акварэлі і кніжныя ілюстрацыі. У Алега Карповіча — малюнкі, сяброўскія шаржы і карыкатуры, якія карыстаюцца нязменным поспехам на яго шматлікіх персанальных выставах.

ВІКТАР МІКІТА — мастак, які выдатна працуе як у галіне графікі, кніжнай ілюстрацыі, так і жывапісу. На выставе ў «Палацы мастацтва» можна пабачыць найбольш знакамітыя графічныя серыі і жывапісныя творы ў аўтарскай тэхніцы.

Мастак-жывапісец і вядомы ў краіне майстар-дызайнер сцэнічнага касцюма і мастацтвазнаўца ЮРЫЙ ПІСКУН дэманструе свае жывапісныя творы розных гадоў. Найперш гэта партрэты блізкіх яму людзей.

Усе сем экспазіцый выставы «У сузор’і Пагоні» даюць магчымасць гледачу больш блізка пазнаёміцца з разнастайнасцю творчых пошукоў сябраў суполкі «Пагоня», з іх адданасцю высакароднай місіі служэння Беларусі.

 

«Мастакі Бабруйска»

8 ліпеня 2020 года а 17-й гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул. Казлова, 3) адкрыецца выстава твораў «Мастакі Бабруйска», прысвечаная 30-годдзю Бабруйскай гарадской арганізацыі ГА «БСМ». Арганізатары выставы — Бабруйская гарадская арганізацыя ГА «БСМ» і Бабруйскі мастацкі музей.

«Шаноўны, спадзяюся, невыпадковы наведвальнік выставы!

Калі ласка, прыйшоўшы на выставу, уважліва, удумліва прачытайце анатацыю да яе і нетаропка прайдзіцеся па экспазіцыі ад працы да працы. І пастарайцеся ўявіць сабе трыццацігадовы жыццёвы і творчы шлях невялікай першаснай структуры БСМ у правінцыйным горадзе Бабруйску. Гэта шлях няпросты, поўны дасягненняў, расчараванняў, праблем і, у чымсьці, драматызму.

У цяперашні час Бабруйская гарадская арганізацыя самая невялікая, налічвае ў сваіх шэрагах усяго 10 чалавек і стваралася ў тыя часы, калі па Статуту СМ СССР гэтая магчымасць існавала пры наяўнасці 10-ці сяброў. Трыццаць гадоў — для чалавечага жыцця з дня нараджэння — гэта перыяд пачатку, пошуку і фарміравання жыццёвай пазіцыі, а для арганізацыі, на жаль, пэўная, не вельмі радасная пара падвядзення вынікаў.

90-я гады мінулага стагоддзя — гэта наша актыўная маладосць у творчасці, поўная сіл, жаданняў, энтузіязму, ілюзій, шчасця барацьбы і стварэння, рэальнага адчування сваёй значнасці ў культурным жыцці горада. Гэты час сур’ёзных перамен у краіне, вялікіх, часта непасільных у вырашэнні, праблем эканамічнага і фінансавага характару. Падобныя, у той ці іншай меры, крытычныя сітуацыі тады перажылі ўсе абласныя арганізацыі. І перажываюць да гэтага часу. Да чаго мы прыйшлі ў сваіх жыццёвых перыпетыях ў 20-м годзе гэтага стагоддзя — выстава вельмі паказальная.

Мы вырашылі паказаць сучаснаму гледачу ўвесь творчы патэнцыял, які існаваў у маладой гарадской арганізацыі з 1990 па 2020 гады. Страта яго адчувальная і незаменная.

З 1998 г. па 2012 г. з жыцця і творчасці сышлі адзін за адным вядучыя бабруйскія мастакі, якія працавалі актыўна і сур’ёзна: Э. Белагураў, Ю. Нікіфараў, У. Дамарад, У. Рубцоў, А. Ясюкайць.

З 2003 года па ініцыятыве арганізацыі ў Бабруйску рэгулярна праводзяцца міжнародныя пленэры па кераміцы «Арт-Жыжаль». Але гэта ўжо асобная тэма для размовы, пра творчасць у кераміцы.

Такім чынам, у мінулыя 30 гадоў.»

Валерый Калтыгін,

старшыня Бабруйскай

гарадской арганізацыі ГА «БСМ».

Выстава працуе да 19 ліпеня 2020 года.

 

ВЫСТАВА ВАСІЛЯ БАРАНАВА

8 ліпеня 2020 года а 17-й гадзінев ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» (Казлова, 3) адкрываецца выстава графікі і жывапісу сябра суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Васіля Баранава.

«Васіль Баранаў не шукае новых тэхнічных сродкаў, не здзіўляе і новымі тэмамі, аднак яго графічныя аркушы прыцягваюць увагу аматараў прыгожага. Яго мастацтва спакойнае, нібы свабоднае цячэнне глыбокай раўніннай ракі. Рэальныя пейзажы ён доводзіць да высокага абагульнення, як быццам «выпадкова губляе» нязначныя дэталі і пакідае на паперы толькі самае важнае, амаль сімвал. З «маленькай» рэчы нечакана нараджаецца вялікі эпічны вобраз і трэба сказаць, што гэта не канкрэтны пейзаж, не канкрэтная вёска, гэта часцінка нейкі таямніцы, якую глыбока перажыў сам мастак пры назіранні за навакольным светам. Вёска сярод палёў і пералескаў устае як вялікі вобраз усёй роднай зямлі.

Натхнёны ідэяй хрысціянскага адзінства, ён шукае адэкватныя манументальныя формы для яго выяўлення. Такія працы як літаграфіі «Архангел Міхаіл», «Архангел Гаўрыіл», гравюры на дрэве «Ян Хрысціцель» і «Анёл-ахоўнік» гавораць пра яго, што ён знаходзіць уласную інтанацыю ў выразе тэмы і дамагаецца самастойнасці як мастак…

Не пазбягае ён і фальклорных тэм. Яны арганічна ўваходзяць у графічныя кампазіцыі, такія як «Калядная зорка вёскі Лялечы», «Птушкі Барбары Арэф’еўны», «Чорная кераміка Такарэўскага».

На змену акадэмічнай школе прыходзіць пошук новых форм. І тады з’яўляюцца «нечаканыя» вялікія кампазіцыі графітнымі алоўкамі… Мастак нібыта раскрывае перад гледачом заслону сталых паняццяў і шчодра дзеліцца адкрытым ім светам, поўным стыхійных жыццёвых сіл.

Прыпомніліся словы вядомага чэшскага мастака Мілаша Іранэка: «Добрая акварэль або малюнак могуць размясціць на некалькіх квадратных сантыметрах свайго фармату такую ж дозу мастацтва як і вялікае палатно». Графіка Васіля Баранава цалкам адпавядае гэтым мудрым словам.»

Мікалай Паграноўскі,

мастацтвазнавец.

Выстава працуе да 19 ліпеня 2020 года.

 

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва».

Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49; +375 (29) 844 99 68 (МТС);  +375 (29) 264 68 48 (МТС).

 

 

Каментароў няма.

Дадаць каментар

Ваш email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *