Леанід Лаўрэш. Новае з гісторыі лідскай архітэктуры

Панядзелак, Чэрвень 19, 2017 0

Лідская гімназія. Першасны праект Лідскай гімназіі Ежы Бейля не дачакаўся рэалізацыі, бо верагодна, быў занадта дарагі. Аднак планы пабудовы гімназіі не былі адкладзены. Тады Бейль зрабіў пэўную карэктуру першаснага праекту. Памеры будынка былі паменшаны, зменены формы фасадаў. Замест прыгожага, класічнага будынка з цэнтральным рызалітам і багатай дэкарацыяй з «дыяментавай» рустоўкай1 сцен быў спраектаваны, а потым пабудаваны больш сціплы будынак з выразным ухілам у мадэрнізм. Уплыў функцыяналізму адчуваецца ў бакавых фасадах, апаясаных гарызантальнымі пасамі вокнаў. Гэта яшчэ не ёсць стужкавыя вокны ў стылі Ле Карбюззе (дзякуючы каркаснай канструкцыі і адсутнасці апорных сценаў у сучасным будынку, стужачныя вокны Ле Карбюззе рабіліся практычна любой велічыні і канфігурацыі, у тым ліку маглі быць свабодна працягнуты стужкай ўздоўж усяго фасада), пры традыцыйнай канструкцыі будынка гэта было зрабіць немагчыма, аднак аконныя праёмы кожнага з паверхаў злучаны гарызантальнымі ліштвамі ў форме паласы — гэта і стварае выгляд вокнаў Ле Карбюззе. Таксама ідэі функцыяналізму праяўляюцца ў выкарыстанні прынцыпу залежнасці функцыі ад формы. Гэта добра бачна на прыкладзе пабудовы паўдзённага фасада, дзе ад абрысаў агульнага будынка выразна аддзелены аб’ём гімнастычнай залы.

гімназіячб

Навіны Германіі. Беларуска распавядае з Германіі

Панядзелак, Травень 1, 2017 0

25-гадовая Таццяна Банцэвіч распавяла intex-press.by пра сваё жыццё ў горадзе Кіль, пра тое, як немцы здаюць жыллё і якая тыпова нямецкая рыса з’явілася ў яе за гэты час.

 

Пра пераезд і працу:

— У дзяцінстве я часта наведвала Германію. Наша сям’я мела зносіны з нямецкай сям’ёй, і аднойчы немцы прапанавалі знайсці мне працу няняй у Германіі. Мая мама была не супраць, і праз паўгода ў мяне на руках былі ўсе неабходныя дакументы. Я заўсёды марыла пераехаць у іншую краіну, і прапусціць такую прапанову было б памылкай. Нават тое, што я на той момант вучылася ў БарДУ, мяне не спыніла.

Працу мне прапанавалі ў нямецкай сям’і, дзе было ўсяго адно дзіця — 7-гадовая дзяўчынка. Сям’я мне спадабалася, ніякіх цяжкасцяў з дзіцем не ўзнікала. Дзяўчынка лічыла мяне часткай сям’і і нават звала старэйшай сястрой. Паралельна я паступіла ва ўніверсітэт на курсы нямецкай мовы для замежных студэнтаў.

з дзіцемк

Калі кантракт з сям’ёй скончыўся, я ўладкавалася працаваць у піцэрыю. Адпрацавала два тыдні і працаўладкавалася ў фінансавую кампанію, дзе ў мае абавязкі ўваходзіла праца з дакументацыяй і лістамі. Пазней уладкавалася працаваць афіцыянткай у яхт-клуб, дзе працягваю працаваць дагэтуль.

Навіны Германіі. Германія — Беларусь. Чым гандлюем?

Аўторак, Красавік 11, 2017 0

Пералік тавараў, якія Беларусь пастаўляла ў Германію ў студзені-ліпені 2016 г., прыкладна ў чатыры разы менш пераліку закупленых па імпарце нямецкіх тавараў.

 

ПРАДАЁМ З ДЫСКОНТАМ

У першую пяцёрку найболей запатрабаваных у Германіі беларускіх тавараў увайшлі сырая нафта, уключаючы газавы кандэнсат, гарачакатаныя пруткі з нелегіраванай сталі, падоўжна-распілаваныя матэрыялы, легкавыя аўтамабілі і мэбля. Аб’ёмы паставак гэтай прадукцыі нарасцілі, але прадавалі па ніжэйшым, чым летась, кошце.

Амаль палову беларускага экспарту ў Германіі займае сырая нафта — каля 48%. Усяго ў Германію было пастаўлена 945,9 тыс. т сырой нафты на суму 253,704 млн. дол. Пастаўкі ў натуральным выразе ўзраслі на 0,7 %, але ў грашовым выразе зменшыліся амаль на адну траціну — на 32,3 %.

Другая па аб’ёме пазіцыя беларускага экспарту — гарачакатаныя пруткі з нелегіраванай сталі. У натуральным выразе экспарт гэтай прадукцыі вырас на 10,8 % да 88,1 тыс. т, у грашовым выразе зменшыўся на 17,5 % да 26,202 млн. дол. Прыкладна такая ж сітуацыя з пастаўкай падоўжна-распілаваных матэрыялаў: у натуральным выразе экспарт узрос на 10,5 % да 240,4 тыс. кв. м, у грашовым выразе зменшыўся на 1,4% да 24,711 млн. дол.

Навіны Германіі. Калядныя традыцыі ў Германіі

Аўторак, Студзень 3, 2017 0

Перадкалядныя тыдні («Aдвент») маюць для хрысціян абедзвюх канфесій у Германіі вялікае значэнне.

Сімвалам перадкаляднага перыяду з’яўляецца калядны вянок. Першы вянок вісеў у снежні 1839 года ў малельнай зале сіроцкага дома «Раўэс Хаўс» у Гамбургу. Колькасць свечак у вянку, сплеценым з яловых галінак, на працягу дзесяцігоддзяў скарацілася з першапачковых 24-х – на кожны дзень па адной – да 4-х – па адной свечцы на кожную нядзелю. Часам вянок замяняюць на яловую галінку з адной вялікай свечкай.

vyanokk

Першапачатковая ідэя працягвае жыць у калядным календары з 24 акенцамі. Гэты каляндар з’явіўся на пачатку XX стагоддзя ў Германіі. Каля 50 год таму ён пачаў пераможнае шэсце па ўсім свеце.

Сёння за акенцамі календара хаваюцца слодычы і невялікія падарункі. У цэнтры гістарычнага гарадка Гегэнбах на поўдні Германіі ўсталяваны, бадай, самы вялікі экзэмпляр календара: 24 акны ратушы ўяўляюць сабой карціны з каляднымі матывамі.

500-годдзе Рэфармацыі

Аўторак, Лістапад 29, 2016 0

31 кастрычніка ў Германіі афіцыйна стартаваў юбілейны год, прысвечаны Марціну Лютару. Па ўсёй краіне будуць праходзіць культурныя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі, а саму круглую дату адзначаць у 2017 годзе.

LUTHER_CDShorts

Blindausgaben welche das zukünftige Aussehen der neuen Lutherbibel zeigen, liegen am 16.06.2016 in Einer Druckerei in Nördlingen (Bayern). Fünf Jahre wurde der Text der Bibel geprüft und überarbeitet, nun geht sie in den Druck. Foto: Karl-Josef Hildenbrand/dpa |

Blindausgaben welche das zukünftige Aussehen der neuen Lutherbibel zeigen, liegen am 16.06.2016 in Einer Druckerei in Nördlingen (Bayern). Fünf Jahre wurde der Text der Bibel geprüft und überarbeitet, nun geht sie in den Druck. Foto: Karl-Josef Hildenbrand/dpa |

31 кастрычніка лічыцца зыходнай кропкай у гісторыі Рэфармацыі. Менавіта ў гэты дзень у 1517 годзе заснавальнік пратэстантызму святар Марцін Лютар прыбіў да брамы Замкавай царквы ў Вітэнбергу свае славутыя «95 тэзісаў». У гэтым дакуменце багаслоў раскрытыкаваў ролю царквы ва ўратаванні, практыку продажу індульгенцый, права рымскіх пап на адпушчэнне грахоў і заклікаў лічыць адзінай крыніцай хрысціянскіх ісцін не царкву і яе функцыянераў, а Біблію.

Навіны Германіі Немка на дарогах Беларусі

Чацвер, Лістапад 3, 2016 0

Ужо некалькі гадоў спадарыня Краўс выкладае ў нашай краіне нямецкую мову: спачатку ў Менску, потым у Берасці. Навошта? Таму што пагадзілася на прапанову Канферэнцыі міністраў культуры і адукацыі земляў ФРГ рыхтаваць вучняў да здачыы «Шпрахдыплома II ступені» (DЅD). Ён прызнаецца ўсімі ВНУ Германіі як сертыфікат, які сведчыць пра ўзровень валодання нямецкай мовай, неабходным для навучання ў нямецкіх універсітэтах. Карын з’ехала з Цвікаў (Zwickau), горада ва Усходняй Германіі (Саксонія), дзе калісьці выраблялі аўтамабільны знак ГДР — знакамітыя Trabant-ы. Так яна апынулася ў Беларусі, сярод яе спецыфічных дарог і кіроўцаў.

У першыя гады Карын каталася па сталіцы на аўтобусе. Успамінае пра гэтыя часы не без эмоцый:

Навіны Германіі. Супрацоўніцтва Беларусь — Германія ў галіне навукі і культуры

Серада, Верасень 14, 2016 0

Двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Германіі абапіраецца на трывалы падмурак з амаль 30 міжурадавых і міжведамасных дамоў.

Значнай складовай часткай беларуска-германскіх адносін з’яўляюцца прамыя кантакты з федэральнымі землямі ФРГ, першым чынам, з Брандэнбургам, Саксоніяй, Паўночным Рэйнам-Вестфа-, Ніжняй Саксоніяй.

Узаемадзеянне на мясцовым узроўні на працягу працяглага часу з’яўляецца адной з найболей паспяховых формаў двухбаковага супрацоўніцтва. У гэтай сувязі варта асоба адзначыць наяўнасць 19 пар пародненых гарадоў, у тым ліку Менск — Бон, Магілёў — Айзенах, Віцебск — Франкфурт-на-Одары, Віцебск — Нінбург, Полацк — Фрыдрыхсхафен, Кобрын — Ульцен, Светлагорск —  Хельмштадт. Патэнцыял далейшага развіцця супрацоўніцтва далёка не вычарпаны.

Навіны Германіі. Уладзімір Скрабатун. Цэгла, цэбар, вага, шафа, цвік, швагер…

Серада, Верасень 7, 2016 0

Якія яшчэ падобныя па гучанні і сэнсе беларускія словы ёсць у нямецкай мове!

Не так даўно аўтар гэтай публікацыі размаўляў з Яўгенам Бабічам, выкладчыкам нямецкай мовы Глыбоцкага дзяржаўнага прафліцэя.

Натуральна, аўтар звярнуў увагу на дзясяткі моўных паралелях у беларускай і нямецкай мовах. На што Яўген Бабіч рэзюмаваў: калі трэба знайсці 100 моўных паралеляў — знайду! Калі трэба знайсці 500 беларуска-нямецкіх моўных паралеяў — таксама, знайду!

цвіккцэбаркцэглак

Заўсёды ўзнікае пытанне: як пэўныя словы з нямецкай мовы патрапілі ў нашу мову? Ёсць і адказ на гэтае пытанне! Адны з іх маглі патрапіць ад наўпроставых кантактаў беларусаў з немцамі, іншыя — праз польскія запазычанні з нямецкай, а іх нам маглі прынесці манахі каталіцкіх ордэнаў, рэшта — праз яўрэйскую мову, у якой было шмат германізмаў, і яўрэі жылі сярод нас стагоддзямі. Ёсць і запазычанні нямецкай мовы з лацінскай, якія таксама потым трапілі ў нашу мову.

На гэтую тэму даўно праведзены адпаведныя наву-ковыя даследаванні. Мы іх скарыстаем! Дык, якія ж гэта словы? Працытуем:

абцас — каблук, пол. obcas з ням. Absatz;

балея — большая лохань для мытья белья, польскае baleja, balja з н.- нямецкага Balje;

бохан — каравай хлеба, пол. bochen з ням. Bache;

Дзяржаўнасць. Дэмакратыя. Дабрабыт. Гутарка кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Лідскай выбарчай акрузе № 55 Станіслава Судніка з жыхарамі слаўнага горада Ліды

Серада, Верасень 7, 2016 0

Суднік Станіслаў Вацлававіч, сябар Рады ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Ф. Скарыны. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сябар Сойму Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі ГА БНФ “Адраджэньне”. 

Нарадзіўся 21 верасня 1954 года ў вёсцы Сейлавічы Нясвіжскага р-на, Менскай вобласці. Скончыў Менскае вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча ЗРВ СПА з адзнакай і Камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава з адзнакай. Служыў ва Узброеных Сілах СССР на Урале і ў Казахстане. Удзельнічаў у больш, чым 300 баявых пусках ракет. Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: ордэн “За службу Радзіме” 3-й ступені, медаль “За баявыя заслугі”, іншыя медалі і адзнакі. Майстар баявой кваліфікацыі. Вайсковы перакладчык (нямецкая мова).

У Беларусі служыў у Мастах і Росі. Падпалкоўнік запасу. З 1994 года ў Лідзе.

З 1997 г. рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдагуе і выдае часопіс “Лідскі летапісец” і альманах “Ад лідскіх муроў”. Паэт. Аўтар сямі кніг. Шмат перакладае з польскай мовы.

 

Шаноўныя лідзяне!

 

Я перш за ўсё хачу паведаміць, што на ўдзел у гэтых выбарах мяне зрушыла любоў да Беларусі і да нашага горада Ліды. Бачачы, колькі ўсяго робіцца не так, або не робіцца зусім, маючы адвагу і сілы, я хачу прапанаваць свой жыццёвы досвед і веды ў шмат якіх галінах для таго, каб паслужыць Бацькаўшчыне вялікай і малой.

Навіны Германіі. Дарога ўзаемапаразумення Майнц-Менск

Аўторак, Жнівень 30, 2016 0

Гісторыю сяброўства  з Майнцам і фраў Герліндай прыгадала мне энергічная віцебская кабета Яўгенія Міхееўна Вырвіна. Яна нарадзілася ў горадзе над Дзвіной  у 1940 годзе. З матуляй і 19-гадовай сястрой Ганнай іх вывезлі ў Германію ў студзені 1944 года. У мястэчку Заафельзале яны працавалі на фабрыцы пральных машын, выраблялі міны і снарады. Кармілі палонных баландай, кавалак хлеба здаваўся самай смачнай ежай. Усе захварэлі тыфам. Маці ў 48 гадоў памерла.

Маленькая Жэня Дегцярова захавала ў памяці толькі некаторыя моманты з дзяцінства. Калі яны з дапамогай амерыканцаў вярнуліся ў Віцебск, сястра вырашыла, што лепшым для іх лёсу будзе забыццё перажытага і захаванне таямніцы. Дзяўчынкі страцілі і бацьку. «Ніхто не бача, як сірата плача», — кажуць у народзе. І Жэня заўсёды старалася глядзець наперад з аптымізмам і не паказваць свайго суму. Яна скончыла тэхнікум і інстытут у Менску, улілася ў калектыў, працавала на заводзе, выйшла замуж. Толькі ў 1991 годзе Ганна распавяла Яўгеніі праўду: «Мы былі вывезеныя ў Нямеччыну».