ТЭКСТЫ ДА 11-й АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЫКТОЎКІ, рэкамендаваныя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

Чацвер, Люты 15, 2018 0

3-я УСТАЎНАЯ ГРАМАТА

Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Год назад народы Беларусі разам з народамі Расеі скінулі ярмо Расейскага царызму, які найцяжэй прыціснуў быў Беларусь, не пытаючыся народа, укінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю і вольнаю дзяржавай. Самі народы Беларусі ў асобе свайго Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных звязах Беларусі.

На моцы гэтага трацяць сілу ўсе старыя дзяржаўныя сувязі, якія далі магчымасці чужому ўраду падпісаць і за Беларусь трактат у Берасці, што забівае на смерць беларускі народ, дзелячы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі бакамі, прапануючы ім перагледзець тую часціну Берасцейскага трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць мірную ўмову з усімі ваяваўшымі дзяржавамі.

Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбавую перавагу беларускі народ, а ўласна: Магілёўшчыну, беларускія часткі Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднам, Беластокам і інш), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі суседніх губерняў, заселеныя беларусамі.

Беларуская Народная Рэспубліка пацвярджае ўсе тыя правы і вольнасць грамадзян і народаў Беларусі, якія абвешчаны Устаўной граматай ад 9 сакавіка 1918 года.

Абвяшчаючы аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры здзейсніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дана ў Менску-Беларускім

24 сакавіка 1918 года.

НАША СЛОВА № 3 (1362), 17 студзеня 2018 г.

Аўторак, Студзень 23, 2018 0

Акадэмік А. Лукашанец:

“Наспела неабходнасць увесці абавязковае тэсціраванне па беларускай мове пры паступленні ў любую ВНУ”

Першы намеснік ды-рэктара па навуковай працы Цэнтра даследаванняў бела-рускай культуры, мовы і літа-ратуры Акадэміі навук, акадэ-мік Аляксандр Лукашанец мяркуе, што наспела неабход-насць увядзення абавязковага тэсціравання па беларускай мове. Пра гэта ён заявіў у інтэ-рв’ю агенцтву «Мінск-Наві-ны».

— Самым важным і ак-туальным для пашырэння сфе-ры выкарыстання беларускай мовы становіцца адукацыйны аспект. Абедзве мовы ў сістэме адукацыі неабходна паставіць у аднолькавыя ўмовы.

Кожны вучань, заканч-ваючы школу, абавязаны вало-даць дзвюмя дзяржаўнымі мо-вамі настолькі, каб вольна ка-рыстацца імі ў любой сферы, а выпускнік ВНУ — свабодна ажыццяўляць сваю прафесій-ную дзейнасць.

Асабліва гэта тычыцца педагогаў.

Лічу, што наспела неаб-ходнасць увесці абавязковае тэсціраванне па абедзвюх мо-вах пры заканчэнні сярэдняй школы і пры паступленні ў ВНУ незалежна ад абранай спецыяльнасці…

… Для службовых асоб валоданне дзвюма дзяржаў-нымі мовамі павінна стаць аба-вязковай умовай прафесійнай падрыхтоўкі. Зразумела, каб сітуацыя змянілася, трэба па-шырыць беларускамоўнае ася-роддзе, — заявіў акадэмік Лу-кашанец.

НАША СЛОВА № 51 (1358), 20 снежня 2017 г.

Серада, Снежань 27, 2017 0

З Калядамі і Божым Нараджэннем!

* * *

 

Каляды. Маленства. Маці.

У ясельках Езус малы.

Так светла ў нашай хаце,

Так блізка да Божай хвалы.

 

Ялінка зіхціць святочна,

Калядкі спяваем з мамай.

I ў кожным сэрца куточку

Усё для свята прыбрана.

 

Такая была там казка,

У тым маленстве далёкім!

Дзякуй Богу за ласку,

За зорку ў небе высокім.

 

Яна й гэты год заззяе

У ціхі святочны вечар…

Ды хата стаіць пустая,

Без тых,

      што пайшлі ў вечнасць.

Хрысціна Лялько.

 

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. «Я родам з Адраджэння, і цяпер усім часам, прасторам я належу

Серада, Верасень 27, 2017 0

Кніжныя выставы, песні, танцы і многае іншае, і ўсё гэта — проста ў скверы, пад адкрытым небам, на вачах у соцень мінакоў… Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і да Дня бібліятэк быў прымеркаваны фестываль лідскай кнігі і друку «Зоркі лідскіх небасхілаў», які адбыўся ў мінулую пятніцу каля помніка Францішку Скарыну. Зразумела, што арганізатарам гэтага свята кнігі выступіла Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы — галоўны лідскі дом кніг.

банерыклілякмельніккдырэктаркскоблак

Яшчэ перад пачаткам мерапрыемства ля помніка беларускаму першадрукару гучала сярэднявечная музыка ў выкананні гурта «Скудрынка» — музыканты як бы заклікалі мінакоў не праходзіць міма, спыніцца, папрысутнічаць на свяце, пранікнуцца духам даўніны. А яшчэ — ушанаваць памяць беларускага асветніка, які пяць стагоддзяў назад выданнем друкаваных кніг Бібліі паспрыяў увядзенню Беларусі ў «сям’ю» перадавых еўрапейскіх краін.

НАША СЛОВА № 35 (1342), 30 жніўня 2017 г.

Аўторак, Верасень 5, 2017 0

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Спецыяльная сесія Су-светнага бібліятэчнага і інфа-рмацыйнага кангрэсу 21 жніў-ня, якая прайшла ў польскім Уроцлаве, была прысвечана 500-годдзю беларускага кніга-друкавання. Спецыяльная се-сія «500-годдзе беларускага кнігадрукавання» стала пер-шым мерапрыемствам у гісто-рыі штогадовага Сусветнага бібліятэчнага і інфармацыйнага кангрэсу, ініцыіраваным і ар-ганізаваным Беларуссю. Гэты факт нараўне з уключэннем юбілею ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА пацвярджае значнасць спадчыны Франці-шка Скарыны для беларускай, усходнеславянскай і ў цэлым еўрапейскай культуры, адзна-чылі ў бібліятэцы. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Бе-ларусі Раман Матульскі прэ-зентаваў удзельнікам міжна-родны навуковы і выдавецкі праект па факсімільным аднаў-ленні кніжнай спадчыны Фран-цішка Скарыны і расказаў аб гісторыі рэалізацыі праекту. Ініцыятары і асноўныя выка-наўцы — Нацыянальная біблія-тэка Беларусі і Банк БелВЭБ. Зладжаная работа дала магчы-масць дасягнуць мэты — са-браць электронныя копіі раз-групаваных па ўсім свеце эк-земпляраў выданняў Франці-шка Скарыны і аднавіць іх у выглядзе калекцыі факсіміль-ных выданняў. Як вынік, на працягу пяці гадоў (з 2013 па 2017 год) свет убачыў 21 том унікальнага выдання. На ме-рапрыемстве прайшла цыры-монія дарэння шматтомнага факсімільнага выдання «Кніж-ная спадчына Францыска Ска-рыны» Нацыянальнай бібліятэ-цы Польшчы, бібліятэкам Уроцлаўскага і Ягелонскага ўніверсітэтаў. Намеснік ды-рэктара Нацыянальнай біблія-тэкі Аляксандр Суша выступіў з дакладам «Выданні Фран-цыска Скарыны ў дзяржаўных і прыватных зборах Беларусі і замежных краін». Таксама ў час сесіі прагучалі даклады па спадчыне Скарыны прадстаў-нікоў Расеі і Польшчы.

Удзельнікі сесіі атры-малі запрашэнне на міжнарод-ны кангрэс «500 гадоў беларус-кага кнігадрукавання» і выста-ўку «Францыск Скарына і яго эпоха», якія пройдуць у Мен-ску ў верасні.