Навіны Германіі Новы амбасадар Беларусі ў ФРГ: «Мы не павінны балансаваць паміж Расіяй і Еўразвязам. Важныя абодва кірункі»

Панядзелак, Снежань 5, 2016 0

Месяц таму, 25 кастрычніка 2016 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Германіі 40-гадовага Дзяніса Сідарэнку. Да гэтага Сідарэнка ачольваў Упраўленне агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС.

Новы амбасадар прапрацаваў у Берліне на новай пасадзе 5 дзён і прыехаў у Беларусь на XIV Менскі форум. Дзяніс Сідарэнка на адкрыцці Форуму ўдзельнічаў у дыскусіі «Беларусь — Германія — Еўразвяз: перспектывы еўрапейскага суседства і бяспекі», а потым даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.

 

— Я толькі ў мінулую пятніцу з’ехаў у Германію на новую працу, але праз пяць дзён вымушаны быў вярнуцца ў Беларусь, таму што Менскі форум — гэта вельмі сур’ёзнае, уплывовае мерапрыемства, дзе ёсць магчымасць паразмаўляць з усімі ўплывовымі асобамі, хто цікавіцца беларуска-нямецкімі дачыненнямі, і хутчэй уліцца ў мой новы мандат, які зусім нядаўна атрымаў, і стварыць своеасаблівую мапу працы на будучыню.

— Чым асаблівыя адносіны Беларусі з Германіяй?

— Так, нашы адносіны з Германіяй — гэта стасункі са стратэгічным партнёрам, які сёння з’яўляецца адным з лідараў Еўразвязу. Таму для нас гэтыя адносіны вельмі важная і патрэбныя. Я не магу сказаць, што на новай пасадзе я пачынаю з нуля. Ёсць шмат плыняў, шмат вектараў, шмат кірункаў, дзе мы працуем не толькі на дзяржаўным узроўні, але і паміж эканамічнымі суб’ектамі, паміж прадпрыемствамі, паміж людзьмі. Я як амбасадар Беларусі ў Германіі зраблю ўсё магчымае, каб падтрымаць, надаць нашым узаемаадносінам паскарэнне. Так, нашы адносіны сёння развіваюцца, але патэнцыял іх у поўнай меры яшчэ не выкарыстаны. Я таксама сканцэнтруюся, каб прывесці ў Беларусь яшчэ больш інвестараў.

Польскі лінгвіст: Палякі Віленшчыны дагэтуль размаўляюць па-беларуску

Чацвер, Верасень 10, 2015 0

У Літве на Віленшчыне жыве шмат людзей, якія лічаць сябе палякамі, але размаўляюць пры гэтым «па-просту». Пра гэта заявіў у інтэрв’ю Zw.lt польскі лінгвіст, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Міраслаў Янкавяк.

— Я беларусіст і ведаю беларускую дыялекталогію, і «простая мова» для мяне з’яўляецца сінонімам беларускай», — адзначыў ён, падкрэсліўшы, што польская мова для гэтых людзей ёсць мовай «культурнай, высокай і мовай інтэлігенцыі».

Навуковец паведаміў таксама пра рознасць беларускіх гаворак у Літве. Так, у Рымшанах (Ігналінскі раён) моцныя ўплывы паўночных беларускіх гаворак і шмат рускіх словаў, тады як у астатніх раёнах Літвы пераважаюць цэнтральныя беларускія гаворкі.

Іван Шэга: Калі вы адмаўляецеся ад роднае мовы, то каго вы наогул з сябе ўяўляеце…

Панядзелак, Жнівень 31, 2015 0

Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Іван Шэга звярнуўся з лістом да старшыні райвыканкама Алега Таргонскага з прапановай увесці на афіцыйным сайце Слонімскага райвыканкама беларускую мову. Цяпер сайт райвыканкама працуе на расейскай і ангельскай мовах. Адказ не прымусіў сябе доўга чакаць, старшыня райвыканкама напісаў Івану Шэгу, што зараз дзеля гэтага няма тэхнічнай магчымасці, паколькі сайт райвыканкама не можа падтрымліваць тры мовы.

Карэспандэнт: “Наколькі я разумею вы невыпадкова напісалі такі ліст старшыні райвыканкама?” 

Шэга: “Мы апошнім часам праводзім маніторынг узаемадачыненняў улады і апазіцыйных структураў у нашым горадзе. Таму часта даводзіцца заходзіць на сайт райвыканкама, аналізаваць інфармацыю і заўсёды рэжа вока тое, што сайт можна прачытаць альбо па-расейску, альбо па-ангельску, а беларускай мовы няма. Я і напісаў ліст да старшыні райвыканкама з тым, каб ён патлумачыў, чаму няма беларускай мовы, бо такое ўяўленне, што ў Слоніме жывуць толькі расейцы і брытанцы. Ці сайт наагул разлічаны толькі на іншаземцаў, а сваім людзям інфармацыя не патрэбная?”

Іспанка праз інтэрнэт вывучыла беларускую як родную і арганізавала курсы ва ўніверсітэце Гранады

Чацвер, Ліпень 30, 2015 0

Студэнтка Анхэла Эспіноса з Малагі ніколі не была ў Беларусі, вывучыла мову па падручніках у інтэрнэце і чакае выдання кнігі беларускіх вершаў «Раяль ля мора». А ва ўніверсітэце Гранады арганізавала курсы «Мова Нанова» для трох іспанскіх студэнтак.

іспанкік

Анхэла вядзе блог пад назвай «Іншаземка, якая піша па-беларуску».

Алег Трусаў: Кодэкс аб культуры нельга прымаць — гэта вельмі шкодная рэч!

Серада, Ліпень 22, 2015 0

Аўтар першага ў Савецкім Саюзе Закона аб культуры, старшыня Таварыства беларускай мовы і гісторык Алег Трусаў далучыўся да дыскусіі экспертаў датычна вынікаў маніторынгу «Культура як фактар развіцця» — супольнага даследвання навукоўцаў ЦЭТ на тэму рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення».

трусаўк  

Да таго ж, літаральна тыдзень таму гісторык скончыў аўтарскі варыянт новага Закона аб культуры — адпаведнага Кодэксу, які могуць прыняць ў Беларусі ўжо сёлета. Чаму нельга прымаць дзяржаўны варыянт дакумента, Алег Трусаў падрабязна распавёў «ЕўраБеларусі»:

З любоўю і даверам да людзей

Пятніца, Ліпень 10, 2015 0

Падышоў пад канец год сустрэч і трэнінгаў Школе асобаснага росту «ШАР» на сядзібе ТБМ у Менску. Яе вядоўца, Людміла Мікалаеўна Дзіцэвіч, педагог, псіхолаг, грамадскі дзеяч, пяшчотная матуля напаўняе прастору вакол сябе аптымізмам і пазітывам. У яе  асобе акумулююцца добрая энергетыка, чуллівасць і гуманнасць,  чалавечнасць і спагада,  патрабавальнасць і дабрыня,  прыгажосць душы і мастацкі густ. Мы сустрэліся са сп. Людмілай і ўзгадалі пра розныя праявы яе дзейнасці.

дзіцкшколак

— Лепшыя рысы беларусаў, добрае і пазітыўнае перадалі Вам бацькі?

— Я нарадзілася  4 лістапада 1953 года ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям’і настаўніка Мікалая Міхайлавіча Дзіцэвіча. Маці звалі Юлія Бенедыктаўна (у дзявоцтве Дзядовіч), у сям’і нарадзілася шасцёра дзяцей, засталіся жыць трое з іх. Бацька працаваў настаўнікам пачатковай школы. Мне падабалася, як ён, высокі, мажны прыходзіць дадому з кніжкамі і сшыткамі, я кручуся каля яго, гляжу, якія ён ставіць адзнакі. Я бачыла, як ён выкладае: спакойна, разважліва. І мне захацелася быць настаўніцай.

Інтэрвію з новым Старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: пра працу, супрацоўніцтва і змены

Чацвер, Чэрвень 25, 2015 0

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 3 чэрвеня быў абраны Старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Разам з новым Старшынём з’явіліся новы Віцэ-старшыня, якім абралі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, і Генеральны cакратар, якім стаў дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Старшыня ККББ, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрвію для catholic.by. кандруск   — Ваша Эксцэленцыя, што сабой уяўляе Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі як орган касцельнай улады? Якія выконвае функцыі?