Навіны Германіі. У Германіі пабудавалі самы высокі ў свеце пясочны замак

Серада, Верасень 13, 2017 0

У нямецкім горадзе Дуйсбургу з’явіўся самы высокі пяшчаны замак у свеце. Яго вышыня складае каля 16,7 метра. 1 верасня рэкорд прызнала камісія Кнігі рэкордаў Гінэса.

Будаўніцтва замка заняло каля трох тыдняў і запатрабавала парадку 3,5 тысячы тон пяску. Самы высокі замак у свеце можна ўбачыць у Дуйсбургу да 24 верасня.

Над замкам у Германіі працавалі скульптары 10 нацыянальнасцяў, таму на ім можна заўважыць архітэктурныя элементы і выбітнасці з усяго свету: Пізанскую вежу, пару, якая танцуе фламенка, гандальера з Венецыі, знакаміты храм Святой Сям’і (Саграда Фамілія) у Барселоне, нават Буду. І, вядома, як можна было абыйсціся без егіпецкіх пірамід і Сфінкса?

A close-up picture from the world's highest sand castle shows the famous "Leaning Tower of Pisa" and the Rome "Collosseum" following the official confirmation by a judge of Guinness World Records with the new record heights of 16.68 metres, in Duisburg, Germany, September 1, 2017. REUTERS/Wolfgang Rattay - RC1177786870

A close-up picture from the world’s highest sand castle shows the famous «Leaning Tower of Pisa» and the Rome «Collosseum» following the official confirmation by a judge of Guinness World Records with the new record heights of 16.68 metres, in Duisburg, Germany, September 1, 2017. REUTERS/Wolfgang Rattay — RC1177786870

A close-up picture from the world's highest sand castle shows a life-seize couple dancing the traditional Spanish dance "Flamenco" following the official confirmation by a judge of Guinness World Records with the new record heights of 16.68 metres in Duisburg, Germany, September 1, 2017.  REUTERS/Wolfgang Rattay - RC1C19C41890

A close-up picture from the world’s highest sand castle shows a life-seize couple dancing the traditional Spanish dance «Flamenco» following the official confirmation by a judge of Guinness World Records with the new record heights of 16.68 metres in Duisburg, Germany, September 1, 2017. REUTERS/Wolfgang Rattay — RC1C19C41890

Дарэчы, пры будаўніцтве замка не выкарыстоўвалася нічога, акрамя пяску і вады.

Паводле СМІ.

Навіны Германіі. Кіраўнік МЗС Германіі папярэдзіў пра пагрозу «халоднай вайны 2.0″

Аўторак, Верасень 5, 2017 0

Міністр замежных спраў ФРГ Зігмар Габрыэль заявіў, што Германія знаходзіцца на лініі фронту новай халоднай вайны, а канцлер Ангела Меркель зрабіла сур’ёзную памылку, далучыўшыся да закліку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і стаўшы на шлях пераўзбраення. Такую думку кіраўнік МЗС ФРГ выказаў у інтэрв’ю Bild, паведамляе Reuters.

Па словах міністра, маючы справу з Трампам і прэзідэнтам Расіі Ўладзімірам Пуціным, Германія атрымала суседзяў з Усходу і Захаду, якія вераць «не ў сілу права, а права моцнага».

— Мы знаходзімся ў стане халоднай вайны 2.0. Проста ў цэнтры. Мы апынуліся перад новай фазай ядзернага ўзбраення на Усходзе і Захадзе, — сказаў міністр.

Ён таксама раскрытыкаваў рашэнне Меркель павялічыць вайсковыя выдаткі да $ 70 млрд.

— Я лічу, што гэта сур’ёзная памылка, — заявіў Габрыэль.

Германія і іншыя чальцы НАТА яшчэ да абрання Трампа паабяцалі павялічыць свае выдаткі на абарону да 2% ВУП. Нягледзячы на тое, што большасць з краін-удзельніц альянсу ўжо павялічылі свае вайсковыя выдаткі, толькі нямногія дасягнулі мэты ў 2%. І Германія пакуль не ўвайшла ў іх лік, дадае агенцтва.

Навіны Германіі. Семінар у Гародні: «Зялёная эканоміка: мадэлі, фінансы, пасоўванне»

Аўторак, Жнівень 29, 2017 0

Берлінская школа «Ўсходняе партнёрства» запрашае дзейсных аўтараў і пачаткоўцаў сацыяльна значных праектаў у сферы рэгіянальнага развіцця і зялёнай эканомікі на семінар па тэме развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі і свеце. Семінар пройдзе 29-30 жніўня 2017 г. у Гарадзенскім філіяле Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі па адрасе: г. Гародня вул. Горкага 72 а.

Часавыя рамкі семінара:

29 жніўня 2017 г.  13:00 — 20:30

30 жніўня 2017 г.   09:00 — 14:00

 

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць прадставіць ідэі развіцця сацыяльнага бізнэсу ў сферы зялёнай эканомікі, пазнаёмяцца з асновамі стварэння сацыяльнага стартапа і ўстойлівымі бізнэс-мадэлямі сацыяльнага прадпрымальніцтва, а таксама абмяркуюць з экспертамі і прадпрымальнікамі са сферы зялёнай эканомікі магчымасці сацыяльных інавацый у гэтай сферы. Увечар 29 жніўня ў рамках семінара пройдзе публічная дыскусія з міжнароднымі экспертамі па пытаннях развіцця сацыяльных інавацый у вобласці зялёнай эканомікі ў Германіі і Беларусі.

Лепшыя праекты ўдзельнікаў змогуць прыняць удзел у акселерацыйнай праграме “Soin” і актыўна прапрацаваць свой праект у рамках Восеньскай школы ў Берліне. Праграма праводзіцца па ініцыятыве нямецкай няўрадавай арганізацыі «Снежаньцы» ў супрацоўніцтве з “Часопісам” і “Impact Hub Odessa” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

 

Каб стаць удзельнікам неабходна да 24 жніўня 2017 г. адказаць на пытанні анкеты. Семінар праводзіцца па ініцыятыве Берлінскай школы сацыяльных інавацый «Усходняе партнёрства» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ў супрацоўніцтве з АДБ Брусель.

 

Нашы эксперты:

Крысціян Хейман, фермер, чалец сеткі SOLAWI (салідарная сельская гаспадарка) (Германія).

Віктар Велясніцкі, дырэктар Цэнтра сельскага развіцця і прадпрымальніцтва Столінскага раёна, заснавальнік прадпрыемства «Сельская Століншчына» (Беларусь).

Сяргей Тарасюк, дырэктар міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый (Беларусь).

Франц Мамуль, каардынатар Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі па Гарадзенскай вобласці (Беларусь).

Сяргей Мядзведзеў, кіраўнік Берлінскай школы сацыяльных інавацый (Германія).

Іван Вядзенін, крэатыўны дырэктар краўд-платформы “Талака” (Беларусь).

Максім Падбярозкін, каардынатар праграм у Беларусі, АДБ Брусель (Бельгія-Бе-ларусь).

АДБ Брусель.

Філіял «МОСТААТРАД № 88″ запрашае на працу

Аўторак, Жнівень 29, 2017 0

Філіял «МОСТААТРАД № 88″ запрашае на працу:

— бетоншчыкаў,

— цесляроў (плотнікаў),

— арматуршчыкаў

з досведам працы на будаўнічых пляцоўках.

Заработная плата ад 500 руб.

Тэлефон для даведак: 8(044)755-74-32, вэлкам; (017)345-86-72 (аддзел кадраў).

Адрас прадпрыемства: г. Мінск, вул. Прамысловая, д. 16

(аўт. № 66 ад станцыі метро «Магілёўская» да канчатковага прыпынку «Прамысловая»).

Навіны Германіі. Завяршыўся самы буйны фэст цяжкага рока

Панядзелак, Жнівень 21, 2017 0

У вёсцы Вакен, што ў федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, прайшоў самы вялікі ў свеце фэст цяжкага металу пад адкрытым небам.

Wacken Open Air праходзіць з 1990 года. Вёсачка размешчана на паўдарогі паміж Гамбургам і Фленсбургам і вызначаецца характэрнымі для поўначы Нямеччыны прыроднымі асаблівасцямі: паплавамі з рэдкімі дрэвамі, адзначае DW.

Wacken Open Air 2017

У першы год на фэст прыехалі некалькі сотняў чалавек: шэсць груп гралі на полі, дзе звычайна пасвяцца каровы, у наваколлях вёскі, якая налічвае меней за дзве тысячы жыхароў. У нашы дні ў Вакене збіраюцца дзясяткі тысяч аматараў цяжкай музыкі, граюць больш за сотню груп, а квіткі распрадаюцца за год наперад.

Сёлета арганізатары паведамілі пра 150 груп і 75 тысяч наведвальнікаў. Рок-фэст праходзіў з серады па суботу (2-5 жніўня).

Пасля дажджоў у чацвер госці перасоўваліся па тэрыторыі на надзіманых матрацах ці санках.

Аматары рока шмат п’юць, аднак паліцыя і службы выратавання апісваюць іх як «пераважна вясёлых і мірных», адзначае europe-today.ru.

З меркаванняў бяспекі, як і летась, дзейнічала забарона на заплечнікі і торбы. Упершы-ню тэрыторыю фэсту забяспечваў півам трубаправод. Пры поўнай нагрузцы ў 10 разлівачных установак паступала 10 000 літраў напою ў гадзіну.

Wacken Open Air 2017

Галоўнымі падзеямі сталі выступы спевакоў Эліса Купера і Мэрыліна Мэнсана, а таксама груп Turbonegro, Accept і Megadeth. З сямейнага свята, якое адбылося 20 гадоў назад, вырасла буйное камерцыйнае мерапрыемства.

Пры канцэртах у Вакене гучнасць дасягае 120 дэцыбел. Потым у кемпінгах пачынаецца вечарынка. Калі адзін з гасцей пажаліўся на гучную музыку, паліцыянты параілі яму заткнуць вушы.

Прыкладна адна траціна наведвальнікаў прыехалі з-за мяжы. Частку прыхільнікаў прывезлі спеццягнікі, у ліку якіх Metal-Train. У аэрапорце Гамбурга пасажыры, якія паказвалі квіток на фэст, мелі зніжку на ежу і напоі.

  1. Фота з сайта europe-today.ru.

Навіны Германіі. Стыпендыяльная праграма DAAD для навучання на праграмах развіцця (Германія)

Аўторак, Жнівень 15, 2017 0

Арганізацыя The German Academic Exchange Service (DAAD) прапануе стыпендыі для навучання ў Германіі для замежных студэнтаў на праграмах магістратуры і аспірантуры ва ўніверсітэтах Германіі. Мэта праграмы падрыхтаваць высокакваліфікаваных спецыялістаў з краін, якія развіваюцца. Спіс праграм, навучаючыся на якіх можна атрымаць стыпендыю, можна паглядзець перайшоўшы па спасылцы. Стыпендыі выплачваюцца ў перыядзе ад 12 да 24 месяцаў, дэдлайн 30 кастрычніка.

Стыпендыя складаецца з:

— штомесячнай стыпендыі памерам у 750 €, для кандыдатаў, якія маюць доктарскую ступень стыпендыя складае 1000 € у месяц;

— транспартных выдаткаў;

— аплаты медыцынскай страхоўкі і страхоўкі ад няшчасных выпадкаў (калі гэтыя выдаткі не аплачваюцца іншай арганізацыяй).

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

— працуюць альбо ў грамадскай арганізацыі, альбо ў прыватнай ці дзяржаўнай кампаніі ў адной з краін, якія развіваюцца і ўцягнутыя ў пла-наванне і правядзенне праектаў, якія маюць акцэнт на палітыцы развіцця ў тэхналагічнай, эканамічнай, або сацыяльнай сферах;

— маюць дыплом бакалаўра, або эквівалент у адпаведнай дысцыпліне;

— атрымалі ступень з добрымі адзнакамі (кандыдаты павінны быць у ліку лепшых студэнтаў) і маюць не менш 2-х гадоў вопыту работы ў адпаведнай сферы;

— атрымалі навуковую ступень не больш за шэсць гадоў таму;

— хочуць навучацца на нямецкай мове павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: DSH 2 ці TestDaF 4, ведаць нямецкую мову на ўзроўні А2, або В1;

— хочуць навучацца на англійскай мове павінны мець такія вынікі аднаго з тэстаў на веданне мовы: IELTS (вынік 6), або TOEFL (мінімум: 550 пісьмовы тэст, 213 тэст здадзены на кампутары, 80 тэст здадзены праз інтэрнэт);

Заяўкі на паступленне разам з дакументамі варта адпраўляць непасрэдна на электронны адрас абранай праграмы. Дэдлайн для падачы заяўкі для розных курсаў розны, і можа быць у перыядзе са жніўня па кастрычнік.

Неабходныя дакументы:

— рэгістрацыйная форма;

— СV з подпісам (для напісання CV неабходна выкарыстоўваць узор http://europass.cedefop.europa.eu/);

— матывацыйны ліст з подпісам;

— рэкамендацыйны ліст з універсітэта, які павінен мець подпіс і штамп і таксама мець свежую дату;

— рэкамендацыйны ліст ад працадаўцы, які павінны мець подпіс і штамп і таксама мець свежую дату;

— пацверджанне аб пра-цаўладкаванні ў роднай краіне кандыдата і, калі магчыма, га-рантыю аб вяртанні на пасаду пасля заканчэння навучання;

— пацверджанне ведан-ня мовы: англійскай — IELTS МЛМ TOEFL, нямецкай — не-абходна для курсаў, якія вы-кладаюцца на нямецкай;

— копіі атрыманых вучо-ных ступеняў:

— копіі акадэмічнай вы-піскі з ацэнкамі;

— копія сертыфіката аб заканчэнні школы.

Для паступлення на некаторыя курсы магчыма спатрэбяцца дадатковыя даку-менты.

АДБ “Брусель”.

 

Раённае свята «Згукі Бацькаўшчыны»

Панядзелак, Жнівень 7, 2017 0

Шмат філіялаў ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» прыняло ўдзел у раённым свяце фальклору «Згукі Бацькаўшчыны», якое адбылося мінулай суботай у Лідскім замку, у рамках праекту «Замкавы гасцінец».

бычокксцэнакаладкік

Мова, звычаі, традыцыі, рамёствы — усё перададзена нам продкамі  скрозь вякі, як каштоўныя знакі памяці. Яны могуць знікнуць назаўсёды, калі не захаваем іх, каб перадаваць і надалей сваім дзецям і ўнукам, з пакалення ў пакаленне. Вось чаму, мы імкнемся зберагчы гэтае багацце. Доказ — народныя песні, якія гучалі на свяце ў выкананні народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі  гармонік» Гудскага ЦТіВЧ, ансамбля бытавых інструментаў «Каханачка» Мажэйкаўскага ДК, народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў з Бердаўскага ЦКіВЧ. Дзітвянскі Дом культуры прадставіў абрад «Дажынкі», а пагуляць ў народныя гульні запрашаў народны тэатр «Бераг» Мінойтаўскага ЦКіВЧ. Знайшлося месца і частаванню стравамі традыцыйнай кухні. Напрыканцы фальклорны гурт «Талер» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры запрасіў на этнадыскатэку.

Па ўсяму было бачна, што свята спадабалася і гледачам, і тым, хто напасрэдна ладзіў яго. А гэта заўжды натхняе на перспектыву праводзіць такія мерапрыемствы.

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі РЦ культуры і народнай творчасці.

Свята яйка

Аўторак, Жнівень 1, 2017 0

Кожны філіял ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» мае сваё брэндавае мерапрыемства. Работнікі філіяла «Крупаўскі Дом культуры» вырашылі зрабіць брэндам свята яйка. Існуюць жа святы: бульбы , хлеба, малака, сала, агурка. Чаму б не яйка? На самой справе адзначаць такое свята прычын шмат. І найпершая — гэта харчовая каштоўнасць яек. Іх карысць і дзяшавізна робяць гэты прадукт амаль што адным з самых галоўных прадуктаў. А яшчэ — добрая палова жыхароў аграгарадка Крупава працуе на птушкафабрыцы філіяла «Дзітва» ААТ «Лідахлебапрадукт».

яйкак

Ніхто нават з арганізатараў і не падазраваў, што атрымаецца такое незвычайнае свята, яйкавая накіраванасць якога вытрымлівалася на працягу ўсяго мерапрыемства.

Вядоўцы, мясцовыя жыхаркі Алена Войсят і Валянціна Бальцэвіч, як сапраўдныя артысткі, з вясковым каларытам вялі праграму, утрымліваючы ўвагу землякоў. Праграма пачыналася з выступлення народнага мужчынскага вакальнага ансамбля «Кронан» Бярозаўскага Дома культуры. Вяселля і гумару хапіла на ўсіх прысутных. Гумарыстычныя байкі расказваў Мікалай Мінько, тэатр мініяцюр «Балагур» з Ганчарскага Дома культуры парадаваў крупаўчан гумарыстычным прадстаўленнем на тэму свята. А народны тэатр «Бераг» Мінойтаўскага цэнтра культуры і вольнага часу прадставіў казку «Курачка Раба на новы лад», якая спадабалася і дзецям, і дарослым.

Напрыканцы свята ўсе прысутныя танчылі кракавяк, а затым удзельнічалі ў гульнях і атрымлівалі падарункі. Смачны момант свята: дэгустацыя страў з яек, прыгатаваных крупаўскімі гаспадынямі. А ў спаборніцтве паміж вуліцамі аграгарадка на выпяканне пірагоў перамаглі Таццяна Вінча з вуліцы Маладзёжнай і Вольга Часноўская з вуліцы Азёрная.

На пажаданне вяскоўцаў і ў наступным годзе правесці такое свята, работнікі Крупаўскага Дома культуры паабяцалі, што абавязкова арганізуюць, толькі ўжо ў кастрычніку, калі святкуецца Міжнародны дзень яйка.

 

Ганна Некраш,

вядучы метадыст ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці».

Навіны Германіі. Пра выплату кампенсацыі былым савецкім ваеннапалонным у Германіі

Аўторак, Ліпень 25, 2017 0

Федэральнае ведамства цэнтралізаваных службаў і нявырашаных маёмасных пытанняў ФРГ (BADV) нагадвае пра працяг прыёму заявак на атрыманне былымі савецкімі ваеннапалоннымі ў Германіі адначасовай грашовай дапамогі ў памеры 2500 еўра на падставе прынятага германскім Бундэстагам рашэння 21 траўня 2015 г.

Права атрымання выплат распаўсюджваецца на вайскоўцаў Узброеных Сіл СССР, якія знаходзіліся ў перыяд з 22 чэрвеня 1941 г. па 8 траўня 1945 г. у германскіх лагерах ваеннапалонных. Дапамога выплачваецца германскім бокам на добраахвотнай аснове і адрасуецца  непасрэдна пацярпелым або ўпаўнаважаным імі асобам.

BADV звяртаецца з просьбай апавясціць зацікаўленых у Беларусі і нагадвае пра тое, што крайні тэрмін падачы заявак мінае 30 верасня 2017 г.

Форма заяўкі прадстаўлена на сайце BADV.

Сайт пасольства Беларусі ў Германіі.

На Замкавым гасцінцы ў Лідзе

Аўторак, Ліпень 25, 2017 0

15 ліпеня Альтанкау ТБМ на Замкавым гасцінцы ў Лідзе наведалі паэты літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай газеце”. Арганізаваў паэтычны дэсант акцёр Лідскага народнага тэатра, сябар ТБМ Алег Лазоўскі. Пачытаць свае вершы прыйшлі паэты Ганна Рэлікоўская, Алесь і Валера Мацулевічы.

ганнаквалерак

Прыемна ўразіла дэкламацыя вершаў лаўрэата прэміі імя Веры Навіцкай патэсы Ганны Рэлікоўскай, якая ў камерных умовах залы чытае свае вершы спакойна, а тут змагла прадэманстраваць і мастацтва дэкламатара з цудоўным голасам.

“Баладу пра беларускую школу” і баладу “Тодар з Нарбутаў Лідскіх” Станіслава Судніка прачытаў Алег Лазоўскі.

Свой чуць не адзіны верш прачытаў Валеры Мінец, а верш Ларысы Геніюш агучыў Вітольд Ашурак.

Дабразычліва аднесліся да паэтаў у бліжнім наваколлі. Так, гаспадар крамы сувеніраў дазволіў падключыць гукаўзмацняльнае абсталяванне, а што тычыцца слухачоў, то і іх хапала. Мінакі спыняліся, слухалі, ішлі далей, падыходзілі новыя.

Такая паэтычная дзея з чытаннем вершаў на вуліцы — для Ліды навіна, але навіна цікавая, і на наступную альтанку 22 ліпеня просяцца ўжо і празаікі. Калі ласка, час не абмежаваны, рэгламент вольны. Гучы беларускае слова свабодна. Завяршылася чарговая альтанка харавым выкананнем песні “Простыя словы” з удзелам лідскага барда Сяржука Чарняка.

Яшчэ некалькі выхадаў, і трэба думаць — вымалюецца нейкі стабільны фармат, тым больш, што паэтаў у Лідзе шмат, хопіць, каб рабіць кожную альтанку непаўторнай.

Наш кар.

Фота Сяргея Пантуса.