У Беліцкім Доме культуры правялі раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні»

Серада, Люты 26, 2020 0

Вось  ужо ў шосты раз у мінулую нядзелю — 16 лютага — аграгарадок Беліца Лідскага раёна прымаў раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні». На гэты раз установы культуры Лідскага раёна прэзентавалі стравы з дароў прыроды. Тэма вельмі актуальная ў наш час, бо дары прыроды спрадвеку служаць на карысць здароўю чалавецтва і ўсё больш людзей імкнецца весці здаровы лад жыцця і надае вялікую ўвагу свайму харчаванню. Работнікі ўстаноў рыхтавалі стравы па рэцэптах продкаў, таму атрымаліся сапраўдныя экалагічныя шэдэўры, і ўвачавідкі, што нашы продкі мелі рацыю.

сталоўкакі

Карп па-царску і карп па-беліцку, галкі рыбныя і грыбныя па-тарноўску, пірагі рыбныя, камы грыбныя і рыбныя, юшка па-пескаўску, блінны пірог з сушанай садавіной, яблыкі печаныя з мёдам і яблыкі мочаныя, збіцень і розныя напоі з ягад. Усё проста немагчыма пералічыць.

Фактычна асноўнымі элементамі дзікай прыроды, якія былі задзейнічаны кухарамі, сталі грыбы, ягады, арэхі, рыба (лешч, карасі). Спрэчка, ці лічыць карпа, выгадаванага ў сажалцы, і яблыкі, выгадаваныя ў садзе, дарамі прыроды, развязкі не мела. Кожны застаўся пры сваім.

ганчарыкіпершамайсккімажэйкавакібердаўкакіжурыкі

Удала ўпісаліся ў свята традыцыйнай кухні і міфалагічныя беларускія персанажы, якія рыхтавалі касцюміраванае дэфіле. Кожная клубная ўстанова паказвала свайго персанажа, які быў ім бліжэй: русалак паказвала прынёманская Беліца, а паўночнае Дворышча паказвала Зюзю. Паказвалі і Хатніка, і Вадзеніка, і Жыценя, і Цёцю, і Лёлю, і Ладу, і Оха, і Белуна ці Белабога. А вось Перуна не было, хай спіць сабе недзе да вясны, не яго пара.

міфыкі

Пескаўцы прадставілі сваю мясцовую істоту — Пачастунка, які жыве ў каморы з прыпасамі і спрыяе іх папаўненню, калі гаспадар шчодры і гасцінны. А калі гаспадар сквапны, то Пачастунак не дбае, каб прыпасы папаўняліся, а наадварот насылае на іх то плесень, то гніль, то цвіль. За гэтага Пачастунка журы вывела Пескаўцы на трэцяе месца.

У журы ўваходзілі спецыялісты з Гародні і Ліды. Узначальваў журы ўжо не першы раз старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, рэдактар “Нашага слова” і “Лідскага летапісца” Станіслаў Суднік, які падчас узнагароджання сказаў, што Лідчына стаіць на парозе стварэння Музея беларускай міфалогіі, але калі і як гэта рэалізуецца, ведае, мабыць, толькі яго будучы  Хатнік, які пакуль на людзі не паказваецца.

залакі

У выніку пераможцамі раённага конкурсу «Спазнай смак сваёй кухні» сталі Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр — I месца, Першамайскі Дом культуры — II  месца, Пескаўскі і Ваверскі Дамы культуры падзялілі III месца. Астатнія клубныя ўстановы таксама атрымалі дыпломы і падарункі.

Трэба адзначыць вялікі ўклад і клопат, якія праявіла пры арганізацыі свята метадыст Цэнтра народнай творчасці Ганна Некраш, бо падобныя конкурсы фінансуюцца вельмі слаба, а часцей — ніяк. Патрэбны велізарны досвед і аўтарытэт, каб арганізаваць нешта падобнае.

усекі

Традыцыйна і бліскуча вяла ўсю імпрэзу Тамара Зенюкевіч.

Вялікі дзякуй усім, хто спрычыніўся да гэтай цудоўнай, выключна беларускай дзеі.

Яраслаў Грынкевіч.

У Доме Таўлая з іх кожны бывае, бо нават дыктоўку яны пішуць лоўка

Серада, Люты 26, 2020 0

Ужо не першы год у Доме Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея стала традыцыяй пісаць беларускія дыктоўкі, прысвечаныя да Міжнароднага дня роднай мовы. На гэты раз, 19 лютага, зноў з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гэтым значным мерапрыемстве ўдзельнікі праекта — гістарычнай гасцёўні «Памяць за сабою пакліч». Паколькі ўдзельнікі — людзі сталага ўзросту, людзі, якія пабачылі на сваіх вачах страх, голад, холад у гады ваеннага ліхалецця, то і тэкст быў падобраны па іх тэме — урывак з аповесці Аляксея Карпюка «Данута». Тым больш, што ў гэтым годзе творчая інтэлігенцыя будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Тэкст чытаў навуковы супрацоўнік Дома Таўлая Алесь Хітрун.

хітрункі

Трэба зазначыць, што нягледзячы на сталы ўзрост удзельнікаў, дыктоўка напісана нядрэнна. Адчуваецца ў іх граматны падыход да мерапрыемства, бы ведаюць, што ў Доме Таўлая павінна гучаць беларуская мова, хоць бы нават у такі значны дзень. Пасля яго напісання прайшла праверка, у выніку чаго былі падведзены вынікі. І так, І месца занялі Букоўская Таццяна Георгіеўна і куратар праекта — гістарычнай гасцёўні «Памяць за сабою пакліч» Каладзяжная Анастасія Аляксандраўна, ІІ месца падзялілі паміж Хейфец Наталляй Яўхімаўнай і Малахавай Зінаідай Васільеўнай, а трэцяе адпаведна атрымалі ўсе астатнія ўдзельнікі — Хейфец Лазар Лейвікавіч і Кобец Ніна Ягораўна.

Наш кар,

г. Ліда

Дыктоўка ў Бярозаўцы

Серада, Люты 26, 2020 0

15 лютага ў 13.00 пачалася 13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Бярозаўскім доме культуры. Дыктоўку па тэксце Васіля Быкава “На Чорных лядах” пісалі ў гэты дзень сябры Бярозаўскай арганізацыі ТБМ. Чытаў дыктоўку намеснік старшыні ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік. У дыктоўцы браў удзел намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк, які завяршыў імпрэзу нізкай патрыятычных песень.

чарняккін

Найлепш напісаў старшыня Бярозаўскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Дычок, на другім і трэцім месцы адпаведна — Сяргей Пантус і Вітотльд Ашурак. Пераможцы, ды і ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад ТБМ.

З дыктоўкі ТБМ пачаўся Тыдзень роднай мовы ў Бярозаўцы, які прадугледжвае цэлы шэраг самых розных мерапрыемстваў

Яраслаў Грынкевіч.

Дыктоўка ў Мінойтах

Серада, Люты 26, 2020 0

15 лютага ў 11.00 13-ю Агульнанацыянальную дыктоўку післі ў бібліятэцы в. Мінойты Лідскага раёна. Дыктоўку тут пісалі недзе ў шосты раз. У дыктоўцы сёлета бралі ўдзел жыхары вёскі Мінойты, а таксама старшыня і намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк. Быў выбраны тэкст з аповесці А. Карпюка “Данута”. Тэкст чытала настаўніца мовы і літаратуры Мінойтаўскай СШ Алена Іосіфаўна Скерсь.

На 10 балаў дыктоўку напісала Галіна Іванаўна Сідарэвіч. Дзявяткі атрымалі Валянціна Уладзіміраўна Станюкевіч, Валянціна Сяргееўна Някрасава і Станіслаў Вацлававіч Суднік. Вельмі добра напісалі і астатнія.

Пакуль ішла дасканалая праверка дыктовак перад прысутнымі з невялікім канцэртам выступіў бард Сяргей Чарняк.

чарнмінкін

На завяршэнне пераможцы дыктоўкі, а таксама і ўсе прысутныя атрымалі падарункі ад Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ — кнігі і асобнікі часопіса “Лідскі  летапісец”.

Яраслаў Грынкевіч.   

13-ю Агульнацыянальную дыктоўку на Лідчыне распачаў Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Серада, Люты 26, 2020 0

13 лютага на базе Аддзела рамёслаў і традыцыйнай культуры г. Ліды адбылася Агульнанацыянальная дыктоўка для работнікаў культуры (15 устаноў культуры). Колькасць удзельнікаў — 22 чалавекі. Тэкст паводле тво-ра Васіля Быкава «Кар’ер» дыктавала метадыст па аматарскіх аб’яднаннях Струмскіс Ірына Эдмундаўна.

экранкі

Да дыктоўкі былі падрыхтаваны мастацкія аркушы паперы. На экране высвечваўся партрэт Васіля Быкава і яго выказванне, а таксама выказванне Рыгора Барадуліна: “Голас Васіля Быкава — голас сумлення нацыі, голас часу…”

Дыктоўка рушыла.

Наш кар.

13-я Агульнанацыянальная дыктоўка наЛідчыне

Аўторак, Люты 18, 2020 0

22 лютага ў 12.00 на 3-м бібліятэчным філіяле, у мікрараёне Маладзёжны г. Ліды пройдзе 13-я Агульнанацыянальная дыктоўка для сяброў лідскіх арганізацый і суполак ТБМ і для ўсіх грамадзян, хто пажадае далучыцца.

Лідская гарадская рада ТБМ.

Помняць у Лідзе Адама…

Серада, Студзень 8, 2020 0

24 снежня ў 29-ты раз сабралася грамадскасць Ліды на аплатку да помніка Адаму Міцкевічу на вуліцы Адама Міцкевіча. У асноўным гэта былі сябры Таварыства польскай культуры на Лідчыне на чале з Аляксандрам Колышкам, але на гэты раз прысутнічаў і старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, і ксёндз, таксама Станіслаў.

Прагучалі цёплыя словы пра Адама Міцкевіча. Ксенія Райко прачытала па-польску адрывак з “Пана Тадэвуша”, а Станіслаў Суднік па-беларуску — свой верш “Заполле” пра наведванне Адамам Міцкевічам свайго сябра Ігната Дамейкі ў Заполлі на Лідчыне.

ксеніяк

Пасля паэтычнай часткі ўсе дваццаць чалавек падзяліліся паміж сабой каляднымі аплаткамі і выказалі добрыя пажаданні.

Яраслаў Грынкевіч. 

Навіны Германіі. Святкаванне Каляд у Германіі — нямецкія традыцыі і звычаі

Серада, Снежань 25, 2019 0

Як немцы рыхтуюцца да Каляд. Калядныя кірмашы ў Германіі. Калі святкуецца, графік працы.

 

Каб адчуць сапраўдную калядную атмасферу, адпраўляйцеся ў Германію перад Калядамі! Святкаванні тут праходзяць весела і з размахам. У немцаў адмысловае стаўленне да гэтага свята. Нямецкія калядныя традыцыі гістарычна налічваюць не адну сотню гадоў. Як сёння адзначаюць Каляды ў Германіі?

 

Працоўны каляндар на Каляды ў Германіі

 

Пералік устаноўленых святочных непрацоўных дзён у розных землях (рэгіёнах) адрозніваецца. Каляды ў Германіі — агульнанацыянальнае свята. У краіне 25 і 26 снежня з’яўляюцца непрацоўнымі днямі. Многія кампаніі і крамы цалкам спыняюцца і не працуюць з 25 па 31 снежня.

Святкаваць Каляды немцы пачынаюць на Куццю — 24 снежня. Яна не з’яўляецца афіцыйным выходным. Але большасць крам і фірмаў на Куццю працуе да абеду. Гэта апошні шанец дакупіць падарункі блізкім і назапасіцца прадуктамі.

Шкада, але большасць фірмаў паступова прыходзяць да варыянту 24 і 31 снежня адправіць працаўнікоў у прымусовы адпачынак, а офіс зачыніць.

Днём кампаніі, крамы і шапікі зачыняюцца, аўто раз’язджаюцца па дамах, вуліцы пусцеюць, Германія заціхае ў прадчуванні цудаў. Настае Святы Вечар (Heiligabend).

 

Як немцы ўпрыгожваюць жыллё перад Калядамі

аленік

Абмежавацца ўпрыгожваннем ёлкі на Каляды — не пра немцаў. Яны вельмі старанна падыходзяць да дэкарыравання жылля.

Звычайна жыллё ўпрыгожваюць ужо напачатку снежня. Кладуць на стол прыгожы абрус і хваёвы вянок, у вазу ставяць пару яловых галінак. На паліцах расстаўляюць фігуркі і свечкі.

Дамы ператвараюцца ў сапраўдную выставу каляднага дэкору. На дрэвах і дамах з’яўляюцца рознакаляровыя гірлянды, на дзверы навешваюць вянкі, упрыгожаныя яркімі стужкамі. На падаконнікі ставяць хаткі, якія свецяцца, развешваюць драўляныя фігуркі. Шыбы распісваюць сняжынкамі, малюнкамі.

У нямецкіх крамах прадаецца вялікае мноства разнастайных дэкарацый, гірлянд, падвесак, статуэтак і іншых прыгожых штук для ўпрыгожвання вокнаў. Самымі простымі з’яўляюцца розныя аплікацыі, якія трымаюцца  і выдаляюцца з шыбы без следу. Такія ўпрыгожванні майструюцца і самастойна, хто ж не ведае, як выразаць сняжынкі? У Германіі да іх дадаюць анёлачкаў, зоркі ці званочкі.

Знадворку падвешваюцца ліхтарыкі ў выглядзе велізарных зорак ці сняжынак. Платы, расліннасць у дварах, а парой і акантоўка дахаў аблытваюцца гірляндамі. На лужках выстаўляюцца папасвіцца аленяў і зайцоў, якія свецяцца. У вокны хат па зіхатлівых усходах лезуць мігатлівыя Дзяды Маразы Weihnachtsmann. Да Каляд усё дасягае апагею.

 

Біблейскія сюжэты

яслік

На гарадскіх пляцах, у дварах хат, вітрынах крам усталёўваюцца маляўнічыя батлейкі — Weihnachtskrippe. Яны ўзнаўляюць пячору, у якой нарадзіўся Ісус, з яслямі і постацямі некаторых герояў Бібліі. У нямецкім жыллі выстаўленне Weihnachtskrippe — такі ж звычай, як і выстаўленне каляднай ёлкі.

Асноўныя калядныя колеры: чырвоны і зялёны. Такая каляровая гама першапачаткова дыктавалася рэлігійным складнікам імпрэзы. Чырвоны — увасабленне крыві Хрыста, зялёны — веры і надзеі.

 

Зорка нямецкіх Каляд — Пуансетыя

 

Незвычайнае каляднае «ўпрыгожванне», якое сустракаецца ў хатах немцаў — кветка Пуансетыя, ці багатка найпрыгажэйшая. Яна не туліцца на падаконніку ці ў куце, а займае самае ганаровае месца, часта — побач з калядным вянком. Пуансетыю завуць «Каля-дная зорка», за ярка-чырвонае верхняе лісце, якія, нібы кветка, распускаюцца над зялёным ніжнім лісцем. Спалучэнне чырвона-зялёнага і прыгажосць хатняй кветкі зрабілі яго сучасным калядным знакам Германіі, хоць радзімай кветкі з’яўляецца Мексіка.

 

Калядныя традыцыі, якія захаваліся ў Германіі

 

Адвэнт паходзіуь ад лацінскага «adventus», што азначае «прышэсце». Гэта назва перыяду перад Калядамі, якое было прынята ў хрысціян Каталіцкай царквы. Нямецкія Каляды сёння не маюць цеснай сувязі з рэлігійнымі канонамі. Але перадкалядны адвэнт захаваўся, і актыўна пераймаецца прадстаўнікамі іншых культур і нацый. Пачынаецца ён 1 снежня і доўжыцца да самых Каляд (25 снежня).

Яркімі атрыбутамі з’яўляюцца хваёвы вянок з 4 свечкамі і адвэнт-каляндар.

Adventskranz — хваёвы вянок

вянокк

Перадкалядны вянок, упрыгожаны хвояй, шышкамі, кавалачкамі высушанага апельсіна, мішурой і яловымі галінкамі. У першую нядзелю Адвэнта запальваюць адну свечку. У другі тыдзень павінны гарэць ужо дзве, і гэтак далей, да Каляд.

Адвэнт стварае адчуванне свята і дорыць пачуццё чакання каляднага цуду. Таму традыцыя так моцна ўкаранілася ў нямецкай культуры.

 

Каляндар з ласункамі

каляндарк

Ніводнае нямецкае дзіця не можа ўявіць перыяд да наступлення Каляд без Adventskalender — дзіцячы каляндар з 24 акенцамі, якія трэба адкрываць па адным кожны дзень з 1 да 24 снежня. Калядны каляндар карыстаецца папулярнасцю не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.

 

Дзень Святога Нікалаўса

мікалайк

У перадкалядны перыяд немцы адзначаюць свята, якое чакаюць дзеткі, 6 снежня — der Nikolaus ist da. Ад імя святога Нікалаўса дзеці атрымліваюць прэзенты ў дзень шанавання па царкоўным календары. Не трэба атаясамляць Нікалаўса з нямецкім Дзедам Марозам (Weihnachtsmann), які прыходзіць у Каляды. А ўвечар, 5 снежня дзеці каля дзвярэй пакідаюць шкарпэтку, начышчаны чаравік ці невялікі мяшок, каб Нікалаўс паклаў туды цукеркі, мандарыны, слодычы і маленькія прэзенты.

 

Навагодняя ёлка ў Германіі

ёлкак

Ну і, вядома ж, немагчыма ўявіць Каляды ў Германіі без ялін-кі! Калядная ёлка — у некаторых нямецкіх рэгіёнах яшчэ завуць Christbaum ці Tannenbaum — традыцыйны атрыбут святкавання Каляд і Новага года.

Паўстаў ён менавіта ў Германіі. Звычай упрыгожваць вечназялёнае дрэва на Каляды ўзнік у сярэднія вякі. Тады перад дзвярамі хрысціянскіх цэркваў разыгрывалі сцэну грэхападзення Адама і Евы і выгнання з рая на зямлю. Калі памятаеце, людзі паспыталі забароненага плоду і былі за гэта пакараны. Вось у ролі таго самага дрэва, з якога Адам сарваў забаронены плод, і выступала елка, з прывязанымі да галін чырвонымі яблыкамі.

Упрыгожаныя ёлкі ўсталёўваюць падчас правядзення свят не толькі ў нямецкіх хатах, але і на вуліцах, пляцах, у гандлёвых цэнтрах, рэстаранах. Дрэва ўпрыгожваюць разнастайнымі ёлачнымі цацкамі, свечкамі, гірляндамі і лямпачкамі. Верхавіну вянчае Віфліемская зорка ці анёлачак з залатымі крыламі.

А дома можна выкарыстоўваць і ядомыя ўпрыгожванні: хатняе печыва, арэхі і шакаладныя цукеркі. Адмысловым задавальненнем сям’і з’яўляецца рабаванне такой «смачнай» ялінкі пасля свят.

Традыцыйна ёлка ўсталёўваецца ў цэнтры пакоя напярэдадні ці прама ў Куццю. Але штучныя ставяць з пачаткам адвэнту.

 

Купля ёлкі ў Германіі

 

Звычайна самыя танныя калядныя хвоі і ёлкі каштуюць 15€ за метр. Кошт залежыць ад якасці ігліцы і ад пароды. Асабліва пухнатыя — куды даражэй.

Прадаюцца ёлкі каля супермаркетаў. Прадавец дапамагае падабраць дрэва па вышыні, узроўню пухнатасці, ну і па кошце, зразумела.

Няма праблем замовіць ёлку і па інтэрнэце. Прыкладна пятая частка калядных дрэў Германіі купляецца менавіта так. Прыгажуня дастаўляецца да дзвярэй па ўказаным адрасе ў зручны пакупніку час.

Важна! Пасля 25 снежня купіць навагоднюю ялінку не атрымаецца. Калі адкласці куплю да 30 снежня, давядзецца ехаць у звычайную краму кветак і купляць жывую ў гаршку.

Прыбіраюць ёлку адразу пасля Новага Года. Звычайна даты выкідвання калядных дрэў прызначаюцца на 2 ці 3 студзеня. Бюргеры выносяць ёлкі на вуліцу напярэдадні ўвечар, а раніцай смецяры прыбіраюць хвою з вуліц. Добрым тонам лічыцца прыматаць скотчам да верхавіны манетку ў 2€ — плата за ўборку!

 

Святкаванне Каляд

 

Каляды аддаляюцца ад рэлігійных вытокаў. Прайграванне сцэны нараджэння Хрыста з выкарыстаннем аб’ёмных постацяў — хутчэй даніна традыцыям. Служба ў царкве на Каляды перастала быць абавязковым атрыбутам свята. Апошнія апытанні паказалі — толькі 29% немцаў наведваюць калядныя службы.

Нямецкія Каляды лічаць галоўным святам. Навагодняя ноч для немцаў — нагода для сустрэчы з сябрамі, моладзевых вечарынак, паходу ў клуб ці рэстаран.

Каляды немцы святкуюць даволі ціха, стала. Збіраюцца сем’ямі, доўга сядзяць, ядуць, вядуць мірныя гутаркі, папіваюць віно.

Каляды ў Германіі — свята, якое збірае сям’ю за адным сталом. Нават падлеткі і моладзь адкладаюць справы і прысвячаюць час родным. Дух Каляд ахутвае ўсё вакол.

 

Святочны стол

 

Сучасныя немцы не прытрымваюцца старых традыцый адносна каляднага стала. Раней на стол ставілі 7-9 страў, сярод якіх цэнтральнае месца займаў запечаны гусак з яблыкамі. Прысутнічалі тушаная свініна і печаны карп, квашаная капуста, агарод-ніннае рагу і пшанічная каша, прыпраўленая алеем, мёдам і макам.

Сёння меню адвольнае. Кожная нямецкая гаспадыня імкнецца сфармаваць уласную сямейную традыцыю і ўпрыгожваць калядны стол унікальнай фірмовай стравай, якая атрымоўваецца лепш за ўсё.

Часцей смажаць калядных гусакоў і індыкоў. Замарожаныя тушкі птушак к поўдню Куцці адшукаць у супермаркетах немагчыма. На другім месцы па папулярнасці качкі.

На поўначы Германіі бюргеры запякаюць карпаў.

Госці Германіі могуць паспытаць любыя стравы на шматлікіх кірмашах і калядных кірмашах.

На кожным стале ў Германіі ёсць традыцыйная калядная выпечка: штолен (рэзкі пірог з разынкамі, апельсінавай цэдрай, анісам, карыцай, міндалем і ро-мам), марцыпаны, печыва з каляднымі прадказаннямі.

Соня Шаўчэнка.

Навіны Германіі. Маладыя ў Германіі запусцілі паветраны шарык з паштоўкай, а ён прызямліўся ў Ружанах

Аўторак, Снежань 24, 2019 0

Ёсць у немцаў такая вясельная традыцыя, як запусканне ў не-ба паветраных шарыкаў, надзіманых геліем, у гонар маладых. Да іх прымацоўваюць паштоўкі, на якія просяць адгукнуцца людзей, што знойдуць вясельнае пасланне. Цяпер пра гэтую традыцыю ведае і сям’я Жыеўскіх з Ружан, якая ста-ла выпадковым адрасатам такога нямецкага прывітання, піша газета “Раённыя будні”.

лістк

Іна Андрэеўна вярталася з работы, калі раптам у двары пад акном іх прыватнага дома заўважыла нейкае «смецце». Гаспадыня падняла паперку і пацягнула за прымацаваны да яе «хвост», калі раптам з вазона з петуніямі паказаўся шарык. Выгараўшая за час няблізкага палёту паштоўка ўражання не зрабіла. Жанчына прызнаецца, што ўжо несла «смецце» да сметніцы, калі звярнула ўвагу, што паштоўка не айчынная, а надпісы на ёй на замежнай мове.

— Сфатаграфавала паштоўку, адправіла фота дачцэ, — расказвае Іна Жыеўская. — Яна і пераклала тэкст, растлумачыўшы, што гэтая паштоўка — прывітанне ад Лізы і Енса, пары з Германіі, якія 10 жніўня гэтага года гулялі вяселле. Яны прасілі яго атрымальніка напісаць на згаданы зваротны адрас, хто і дзе знайшоў пасланне. Шчыра кажучы, адразу падумала, што гэта нейкі розыгрыш. Але дачка сказала, што ў Германіі сапраўды ёсць традыцыя запускаць на вяселлі паветраныя шарыкі. Ну, і муж пераканаў: раз людзі просяць, трэба адказаць.

З дапамогай інтэрнэт-перакладчыка Іна і Валерый Жыеўскія напісалі ліст і адправілі яго поштай. Указалі і адрас сваёй электроннай пошты, на які неўзабаве і прыйшоў адказ ад маладой сям’і. Як высветлілася, пара жыве пад Мюнхенам. Маладыя былі вельмі здзіўлены, што шарык з пасланнем адляцеў настолькі далёка ад іх дома… Адным словам, паміж беларусамі і немцамі завязалася перапіска.

— Няхай прызямліўся б гэты шарык у іншым месцы! Дык не! — гаворыць спадарыня Іна.

Справа ў тым, што Жыеўскія аб’ездзілі амаль усю Германію: Валерый з сынам і сёння рэгулярна бываюць там у рабочых камандзіроўках, шмат гадоў кіроўцам-«дальнабойшчыкам» была і Іна Андрэеўна. Дзякуючы рабоце, яны знайшлі ў гэтай краіне нямала знаёмых, з якімі падтрымліваюць цёплыя, сяброўскія адносіны. Цяпер, верагодна, набылі яшчэ адных: чакаюць магчымасці сустрэцца з сям’ёй, ад якой атрымалі вось такое незвычайнае прывітанне.

 

NN.by.

Навіны Германіі. Ангела Меркель: “NATO для Германіі важнейшае, чым у часы халоднай вайны”

Серада, Снежань 18, 2019 0

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што захаванне звязу NATO з’яўляецца найважнейшым прыярытэтам для краіны.

 

Як заявіла Меркель, выступаючы ў Бундэстагу, захаванне NATO зараз нават больш важнае для Германіі, чым падчас халоднай вайны, — ці, ва ўсякім разе, так жа важна. Канцлер прызнала, што Еўропа ў адзіночку, без Злучаных Штатаў, не здольная абараніць сябе ад усіх пагрозаў.

Канцлер таксама сказала, што Германія паступова павышае ваенныя выдаткі і гатовая давесці іх да 2 працэнтаў ВУП, аднак не раней чым праз 10 гадоў.

Заява Меркель зроблена на фоне палемікі аб сучаснасці і будучыні Паўночнаатлантычнага звязу, якую пачаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Ён заявіў, што NATO «адчувае смерць мозгу», прывёўшы ў якасці прыкладу адсутнасць адзінай пазіцыі саюзнікаў у адносінах да аперацыі Турцыі на поўначы Сірыі. Шэраг прадстаўнікоў NATO і лідараў еўрапейскіх дзяржаў не пагадзіўся з Макронам. Напярэдадні пра сваю нязгоду заявіў і кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заклікаў саюзнікаў ЗША па NATO павялічыць ваенныя выдаткі і давесці іх хоць бы да 2 працэнтаў ВУП у кожнай з краін. Крытыкі Трампа абвінавачваюць яго ў тым, што ён хоча разбурыць NATO, высоўваючы саюзнікам невыканальныя ўмовы.

Радыё Свабода.