НАША СЛОВА № 10 (1369), 7 сакавіка 2018 г.

Аўторак, Сакавік 13, 2018 0

9 сакавіка — 100 гадоў таму назад прынята Другая Устаўная грамата да народаў Беларусі

 

Дарагія нашы беларусачкі, каханыя жанчыны!

Таварыства беларускай мовы віншуе вас са святам Вясны — Міжнародным жаночым Днём!

Вы спрадвеку былі захавальніцамі сапраўдных традыцыйных культурных каштоўнасцей — найперш роднай матчынай мовы. Ваша пяшчота і любоў выхавалі многія пакаленні беларусаў у любові і павазе да сваёй бацькоўскай спадчыны праз спевы калыханкі, чытанне беларускіх кніжак, аповеды пра жыццё прадзедаў. Многія з вас і сёння незалежна ад узросту ахвяруюць свой талент і вольны час для працы з моладдзю, выхоўваючы патрэбу ў роднай беларускай мове.

Мы ўдзячныя вам за вашу пазіцыю і ўзаемападтрымку і жадаем здароўя, моцы, аптымізму, веры і непагаснай надзеі на тое, што роднае слова выведзе наш беларускі народ да нацыянальнага яднання, дабрабыту і дзяржаўнага росквіту.

Сакратарыят ТБМ.

 

НАША СЛОВА № 9 (1368), 28 лютага 2018 г.

Аўторак, Сакавік 6, 2018 0

11-я Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка

БЕЛАРУСКАЯ ДЫКТОЎКА Ў ФРУНЗЕНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ г. МЕНСКА

21 лютага ў бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча ў Менску прайшла беларуская дыктоўка з нагоды Міжнарод-нага дня роднай мовы. Дык-тоўку правяла Фрунзенская арганізацыя ТБМ г. Менска. Вёў дыктоўку выкладчык, ся-бар Рады ТБМ — Алесь Чэчат. Апрача сяброў ТБМ, бралі ўдзел у ёй і навучэнцы лінгва-гуманітарнага каледжа. Дык-тоўка прайшла ў святочнай атмасферы і засведчыла, што любоў да роднай мовы і сёння жыве ў сэрцах людзей.

Павел Чайкоўскі. Менск.

НАША СЛОВА № 8 (1367), 21 лютага 2018 г.

Панядзелак, Люты 26, 2018 0

21 лютага – Міжнародны  дзень роднай мовы

Найперш гэта помнік сапраўднаму дзяржаўнаму дзеячу

Сумесная праца скуль-птараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава стала пераможцай кон-курсу эскізаў помніка князю Гедыміну ў Лідзе, што ладзіў райвыканкам. У ім бралі ўдзел 28 эскізаў. Скульптуру маюць устанавіць у скверы на скры-жаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

Вольга Нячай — мастак, скульптар, дызайнер, магістр мастацтвазнаўства.

Сяргей Аганаў — мас-так, скульптар. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе.

Наш кар.

НАША СЛОВА № 7 (1366), 14 лютага 2018 г.

Панядзелак, Люты 19, 2018 0

На Верхнядзвіншчыне «Чытаем па-беларуску з Velcom»

Школьнікі з Верхня-дзвінска Ваня Вашкевіч і Кірыл Шульга сталі пераможцамі пер-шага этапe рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-белару-ску з Velcom».

Конкурс для вучняў 7-8 класаў прайшоў па ўсёй Бела-русі, а ініцыятарам яго стала кампанія Velkam пры падтрым-цы Міністэрства адукацыі Рэс-публікі Беларусь. З Віцебскай вобласці на конкурс было заяў-лена 265 відэа, і 30 удзельнікаў сталі яго пераможцамі. Кон-курсныя матэрыялы размяш-чаліся ў сацыяльных сетках-Вконтакте, Facebook або Instagram.

У складзе журы — рэда-ктар часопіса «Вясёлка» Ула-дзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, спецыяліст Міні-стэрства адукацыі Ірына Бу-лаўкіна, акцёр і тэлевядовец Юры Жыгімонт, паэткі Каця-рына Масэ і Маргарыта Латы-шкевіч. На заключным этапе конкурсу, які пройдзе ў траўні бягучага года, пераможцы ма-юць шанец атрымаць смартфо-ны маркі Apple.

У прайшоўшую субо-ту, падчас сустрэчы з творчым дэсантам з Віцебска , у складзе якога былі сябры Саюза бела-рускіх пісьменнікаў — Уладзі-мір Папковіч, Галіна Сінякова, Алена Гінько і Аляксандр Піш-чык, ад імя раённай арганізацыі ГА»Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» пера-можцам першага этапа спабор-ніцтваў рэспубліканскага кон-курсу «Чытаем па-беларуску з Velcom» былі перададзены дыскі з запісамі песень вядо-мых беларускіх музыкаў — Змі-цера Вайцюшкевіча і Лявона Вольскага.

А настаўніцы СШ № 2, дзе праходзіла сустрэча з пісь-меннікамі Віцебшчыны, Свят-лане Тадэвушаўне Антановіч уручаны дыскі з метадычнымі матэрыяламі «Гадуем белару-саў».

Валянціна Болбат,

ТБМ,

Верхнядзвінск.

 

НАША СЛОВА № 6 (1365), 7 лютага 2018 г.

Панядзелак, Люты 12, 2018 0

Памёр найстарэйшы беларус свету і найстарэйшы сябар ТБМ

Барыс Кіт

1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзяяч замежжа, грамадзянін ЗША, сябар ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” Барыс Кіт. Мы страцілі най-старэйшага сябра нашай арганізацыі. Для ўсіх беларусаў гэта — Чалавек-легенда. Ён быў адданы сваёй радзіме ва ўсе часы, у любой сітуацыі. Ён любіў Беларусь і хацеў, каб яна была свабоднай. Яго няпростае жыццё сведчыць: можна і трэба быць паслядоўным у сваіх поглядах, прынцыпах, незалежна ад абставін.

Яго моцная энергія сілкавала шмат каго, акрыляла і натхняла з-за акіяна аднадумцаў і паплечнікаў. Яго зорка будзе асвятляць шлях кожнаму сапраўднаму беларусу і дапаможа захаваць сістэму сапраўдных каштоўнасцей, у якой найважнейшае месца для яго займала родная беларуская мова.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і беларуса. Пасля рэвалюцыі з’ехаў на радзіму бацькі ў вёску Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Наваградскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Па адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Наваградскай гімназій. Па вайне эміграваў у ЗША.

Барыс Кіт — амерыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку. Ён з’яўляецца суаўтарам падручніка па ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (у суаўтарстве; Boris Kit, Douglas S. Evered), 1st ed. — New York: The Macmillan Company, 1960., якім дасюль карыстаюцца ў амерыканскіх універсітэтах.

Паводле Белстату, сярод мужчын на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь няма людзей, старэйшых за Барыса Кіта.

4 лютага адпяванні Барыса Кіта прайшлі ў Менску і Наваградку.

Светлая памяць і наша бясконцая ўдзячнасць слыннаму сыну Беларусі!

НАША СЛОВА № 5 (1364), 31 студзеня 2018 г.

Серада, Люты 7, 2018 0

155 гадоў таму назад — 1 лютага 1863 г. — Літоўскі правінцыйны камітэт заклікаў усіх ліцвінаў узяцца за зброю, Беларусь паўстала

1 лютага 1863 г. Літоўскі правінцыйны камітэт заклікаў усіх «ліцвінаў» узяцца за зброю і падтрымаць паўстанне ў Польшчы. Абвяшчаўся Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.

13 лютага 1863 г. у Шаўры да Людвіка Нарбута прыбыў ганец Вiленскага камiтэта з загадамi, адным з загадаў Людвiк прызначаўся вайсковым начальнiкам Лiдскага павета. Атрымаў ён i загад пра пачатак паўстання.

Нядоўга доўжылася падрыхтоўка да ад’езду, усё ўжо было гатова. Перад ад’ездам сабралася ўся вялiкая сям’я Нарбутаў. Людвiк быў апрануты ў старую камiзэльку, падбiтую аўчынай, i ўзброены рэвальверам, на баку вiсела старая каўказская шабля. Сястра Тэадора ўручыла яму харугву, вышытую ўласнымi рукамi, а ён перадаў ёй манiфест Камiтэта для ксяндза з Начы, каб заўтра прачытаць вернiкам. Людвiк захоўваў поўны спакой i пасля дабраславення бацькамi i развiтання з маладой жонкай i сваякамi, у суправаджэннi брата Баляслава i шасцi блiзкiх паплечнiкаў — сяброў маладосцi i сялян роднага маёнтка — з’ехаў з хаты. Праз некалькi кiламетраў ад хаты, у Салапацiскiм лесе, каля Эйшышскага гасцiнца, аддзел спынiўся — тут было месца збору паўстанцаў.

У першы лагер нарбутаўцаў, заложаны за тры вярсты ад Начы, у ноч з 13 на 14 лютага з групай у сем чалавек прыйшоў Леў Краiнскi з Грышанiшак.

Назаўтра, 14 лютага, сястра Тэадора прыехала да нацкага пробашча ксендза Готаўта i перадала яму манiфест. Готаўт у той жа дзень зачытаў манiфест паўстанцаў.

Паўстанне на землях былога Вялікага Княства Літоўскага перайшло ва ўзброеную фазу.

НАША СЛОВА № 4 (1363), 24 студзеня 2018 г.

Панядзелак, Студзень 29, 2018 0

Паседжанне Рады ТБМ

21 студзеня ў Меску прайшло паседжанне Рады ТБМ. Рада разгледзела наступ-ныя пытанні:

  1. Святкаванне 100-га-довага юбілею БНР.
  2. Справаздача стар-шыні ТБМ за 2017 г.
  3. Абмеркаванне і пры-няцце плана дзейнасці ТБМ на 2018 г.
  4. Аб фінансавым ста-новішчы арганізацыі.
  5. Прыняцце Пастано-вы аб памеры штогадовых складак.
  6. Прыняцце звароту да ўдзельнікаў мясцовых вы-бараў.
  7. Аб зменах у рэдкале-гіі газеты «Наша слова».
  8. Рознае.

НАША СЛОВА № 2 (1361), 10 студзеня 2018 г.

Панядзелак, Студзень 15, 2018 0

Дарагія сябры “Нашага слова”!

Падпіска рэзка ўпала. З аднаго боку, гэта звязана з адсутнасцю сацыяльнай падпіскі на пачатак года, з другога, відаць, што толькі некалькі арганізацый прадаўжаюць працаваць на падпіску. Рэальна папрацаваў і  падняў падпіску толькі Слонім, некаторыя арганізацыі захавалі статус, або паднялі падпіску на 1-2 асобнікі. Таму лозунг “Падпісаўся сам — падпішы суседа” прадаўжае заставацца актуальным як ніколі.

Лістапад Студзень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в.       17    18

Бяроза р.в.                8      8

Белаазёрск р.в.         1      —

Бярэсце гор.             6      6

Ганцавічы р.в.        18       —

Драгічын р.в.           —       —

Жабінка р.в.             —       —

Іванава р.в                1       1

Івацэвічы р. в.          4       4

Камянец р.в.             1       1

Кобрын гор.             2       2

Лунінец гор.             2       3

Ляхавічы р.в.            1       2

Маларыта р.в.          1       1

Пінск  гор.                6       7

Пружаны р.в.         19       7

Столін р.в.                —        —

Усяго:                     87      60

НАША СЛОВА № 1 (1360), 3 студзеня 2018 г.

Панядзелак, Студзень 8, 2018 0

З Калядамі!

Мы чакалi Калядаў з маленства…

 

Мы чакалi Калядаў з маленства

I нiяк не маглi дачакацца,

Тату трэба было на работу,

Мацi трэба было на працу.

 

А Гагарын ляцеў на ракеце

Па-над нашым дваром ды садам,

Мы глядзелi ўслед

са здзiўленнем

I мiжволi чакалi Калядаў.

 

Мы ўвосень падпальвалi лiсце,

Мы ўзiмку хварэлi на гланды

I, прыклаўшы далонi да вуснаў,

У цямрэчы чакалi Калядаў.

 

Мы пiсалi ў школе дыктоўкi,

Нас вадзiлi глядзець на парады,

Прафсаюз выдаваў карамелькi,

Мы бралi i чакалi Калядаў.

 

Нам даводзiлi, хто мы i што мы,

Нас вучылi выконваць загады,

Нам казалi, ды мы не чулi,

Мы ўпотай чакалi Калядаў.

 

Мы рабiлi высновы хутка,

Мы павольна спявалi балады,

Мы назлосць валасы расцiлi

I ўпарта чакалi Калядаў.

 

Што з таго, што ўсё гэта знiкла,

Быццам бурбалкi ад лiманаду,

Засталiся сям’я i дзеткi,

Засталося чаканне Калядаў.

 

Засталiся сябры ды праца,

А адзiн, дык «вабшчэ» ў Канадзе,

Мы на святы дашлём паштоўку,

Будзем разам чакаць Калядаў.

 

Позна ўвечары посуд памыем

I пакiнем, каб сохнуў на тацы.

Мы чакаем Каляды з маленства

I не можам нiяк дачакацца.

Міхал Анемпадыстаў.

НАША СЛОВА № 52 (1358), 27 снежня 2017 г.

Аўторак, Студзень 2, 2018 0

З Новым 2018 годам!

У нядзелю ў Менску адкрылі памятную дошку Рыгору Барадуліну

Памятную дошку Ры-гору Барадуліну ўрачыста адкрылі 24 снежня 2017 года,  на доме, дзе ён пражыў 34 гады, па адрасе: Мележа, 4. Ініцы-ятыва паходзіць ад журналіста Глеба Лабадзенкі, які аргані-заваў збор сродкаў.

«Штурхальніку» ідэі журналісту Глебу Лабадзенку і старшыні Саюза мастакоў Беларусі Рыгору Сітніцу апе-ратыўна ўдалося ўзгадніць усе пытанні з гарадскімі ўладамі. На барэльефе пазначана, што ў гэтым доме цягам 1980-2014 гадоў жыў і ствараў народны паэт Беларусі Рыгор Бараду-лін.

Сабралася шмат лю-дзей — у асноўным, мясцовых жыхароў. Прамаўляла жонка Валянціна Міхайлаўна Бараду-ліна, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, аўтар дошкі скульптар Ігар За-сімовіч, паэты Уладзімір Няк-ляеў і Міхась Скобла, мастак Аляксей Марачкін. Як адзна-чае Глеб Лабадзенка, «дошка выйшла ладная» — больш за 100 кілаграмаў бронзы памерам 140 на 70 сантыметраў. Аўтар праекту, як і валуна на магіле літаратара на Ушаччыне — ску-льптар Ігар Засімовіч.

— Справа зробленая — як гара з плеч, асабліва цешуся, што паспелі да Калядаў. Роўна ў гэтыя дні два гады таму мы адкрывалі «валун сівы і крыж на валуне» на магіле дзядзькі Рыгора ва Ушачах. Цяпер трохі спакайней, што ўдалося хоць нешта зрабіць для ягонай памяці, — дадаў ён.

Глеб Лабадзенка такса-ма выразіў падзяку «тым 145 АСОБАМ, якія ахвяравалі на гэтую дошку праз сайт talaka. by. Гэта МЫ яе павесілі, не на-ракаючы, што нехта там нам не вешае і не робіць».

Наступнай паводле Г. Лабадзенкі павінна быць дошка В. Быкаву.

Паводле СМІ.

На здымках:

  1. Адкрыццё дошкі. 2. Глеб Лабадзенка, скульптар Ігар Засімовіч, Валянціна Ба-радуліна.