НАША СЛОВА № 52 (1463), 25 снежня 2019 г.

Аўторак, Снежань 31, 2019 0

З Калядамі і Новым 2020 годам!

Самая папулярная кніга 2019 года  — «Каласы пад сярпом тваім»

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пад-вядзенне вынікаў года ў прафесій-ным асяроддзі выдаўцоў, палігра-фістаў і распаўсюджвальнікаў.

Арганізатарамі  яго высту-пілі Міністэрства інфармацыі Рэс-публікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыяналь-ная кніжная палата.

Упершыню ў Нацыяналь-най бібліятэцы на выставе » Кнігі года» прадстаўлена ўся палітра беларускага кнігавыдання за 2019 год. У Беларусі выдавецкай дзей-насцю займаюцца больш за 500 суб’ектаў гаспадарання, дзякую-чы якім у гэтым годзе было выда-дзена больш за 9 000 кніг агульным накладам больш за 20 мільёнаў асобнікаў.

Самай папулярнай кнігай 2019 года стаў раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Карат-кевіча, перавыдадзены выдавец-твам » Папуры».

Цырымонія ўзнагароджан-ня калектываў і супрацоўнікаў галіны, а таксама парт-нёраў кнігавыдавецкай сферы па выніках года сімвалічна прайшла ў сценах «алмаза ведаў». Адзначылі лепшых на-меснік міністра інфарма-цыі Ігар Бузоўскі і дырэктар Нацы-янальнай бібліятэкі Беларусі Ра-ман Матульскі.

У рамках навагодняй даб-рачыннай акцыі «Нашы дзеці» арганізатары мерапрыемства і ай-чынныя выдавецтвы падрыхтавалі падарунак для выхаванцаў Бялы-ніцкай школы-інтэрната для дзя-цей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі — лепшыя беларускія дзіцячыя кнігі 2019 года.

Прыемным сюрпрызам для гасцей стаў спектакль «Пяс-няр», прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Муляві-ну, у выкананні акцёраў Белару-скага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

На выставе «Кнігі года».

НАША СЛОВА № 51 (1462), 18 снежня 2019 г.

Серада, Снежань 25, 2019 0

Першы мемарыяльны знак Янку Маўру за межамі Беларусі

У  старажытнай ста-ліцы Балгарыі горадзе Плі-ска дзейнічае гістарычна-культурны комплекс «Двор кірыліцы». Яго ініцыятарам і стваральнікам з’яўляецца балгарскі мецэнат Карэн Алексанян. У дворыку ёсць цэлая алея помнікаў пісь-меннікам, якія пісалі на кі-рыліцы, сярод іх — балгарскія аўтары Йордан Йоўкаў, Аляксандр Тэадораў-Балан, Агоп Мелканян, пісьменнік з Арменіі Леанід Гурунц, пісьменнік з Чачэнскай Рэс-публікі Абузар Айдаміраў і іншыя. Нядаўна гэтую алею папоўніў бюст Янкі Купалы. Цікава, што Янка Купала не першы беларускі творца, які быў ушанаваны ў гіста-рычна-культурным комп-лексе «Двор кірыліцы».  Не-калькі год назад там з’явілася мемарыяльная дошка бела-рускаму дзіцячаму пісьмен-ніку Янку Маўру работы скульп-тара Валерыя Жэлязкова. Гэта першы мемарыяльны знак пачы-нальніку беларускай дзіцячай літаратуры за межамі Рэспублікі Беларусь. Янка Маўр свае творы прысвячаў розным краінам, якія апісаваў з такой дакладнасцю, што дзівіліся іх карэнныя жыхары і не маглі паверыць, што Маўр там ні-колі не быў. Янка Маўр добра ва-лодаў мовай эсперанта, што дазва-ляла яму атрымліваць цікавыя матэрыялы для сваіх твораў і ліставацца з людзьмі з розных краін свету. Шчырая падзяка спа-дару Алексаняну ад родных Янкі Маўра за ўшанаванне па-мяці беларускага дзіцяча-га пісьменніка.

Васіліна Міцкевіч,

праўнучка

Янкі Маўра і Якуба Коласа.

НАША СЛОВА № 50 (1461), 11 снежня 2019 г.

Аўторак, Снежань 24, 2019 0

ЗА  НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ!

7 і 8 снежня ў Менску прайшлі масавыя мірныя акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расеяй. Асноўнай рухальнай сілай акцый была беларуская моладзь.

Фота nn.by.

Лідскаму ТБМ — 30 гадоў

30 гадоў назад, 16 снежня 1989 года, была ўтворана Лідская гарадская арганізацыя ТБМ імя Францішка Скарыны.

У 1995 годзе ўтворана Лідская (ра-ённая) арганізацыя ТБМ, у якую пасля аб’яднання ў 2004 годзе горада і раёна ў адну адміністрацыйную адзінку ўвайшлі Лід-ская гарадская арганіза-цыя і суполкі Лідскага раёна.

17 снежня адбудзец-ца ўрачыстая вечарына з нагоды 30-годдзя Лідскага ТБМ. Вечарына пройдзе з 18.00 да 20.00 у малой зале Дзіцячай школы мастацтваў (былы Дом афіцэраў).

Уваход вольны.

НАША СЛОВА № 49 (1460), 4 снежня 2019 г.

Серада, Снежань 18, 2019 0

99-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

Выстава памяці гістарычных падзей

28 лістапада на сядзібе ТБМ адкрылася  выстава твораў маста-коў суполкі «Пагоня», прысвечаная  99-тым угодкам Слуцкага збройнага чыну.

— Мы вырашылі адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, і паколькі мы не заўсёды можам выста-ўляць свае творы ў Палацы мастацтва, то мы выкарысталі маг-чымасць разгарнуць выставу на сядзібе ТБМ, — адзначыў Алесь Цыркуноў.

На выставе пра-дстаўлены творы Але-ся Цыркунова, Лявона Грышчука, Эдварда Агуновіча, Генадзя Драздова, а таксама Свят-ланы Раманавай.

— Слуцкі збройны чын — адзін з яркіх момантаў барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасць, -адзначыў адзін з удзельнікаў выставы.

У цэнтры экспазіцыі знахо-дзіцца «Рэпрадукцыя Пагоні»  Алеся Цыркунова. На выставе ёсць яшчэ адна яго праца «Балот-ны волат у смутку».

Вядомы беларускі жыва-пісец Алесь Цыркуноў з’яўляецца аўтарам карцін на нацыянальна-патрыятычную тэматыку. У 2013- 2015 гадах  спадар Алесь быў іні-цыятарам адкрыцця выстаў на ся-дзібе ТБМ імя Ф. Скарыны, пры-свечаных Дню Волі і іншым важ-ным памятным датам у гісторыі краіны. Яго пэндзлю належаць па-ртрэты  М. Танка, Ул. Дубоўкі, А. Міцкевіча, Л. Лыча, У. Содаля, С. Новіка-Пяюна.  Яго натхнялі воб-разы Ефрасінні Полацкай, Ларысы Геніюш, Дануты Бічэль.

Алесь Цыркуноў нарадзіў-ся ў  в. Лясань Жлобінскага раёна, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, выкладаў жы-вапіс у сярэдняй школе № 75 г. Ме-нска і ў іншых установах, пры-свяціў сябе станкаваму жывапісу.

Лявон Грышчук прадставіў на выставе палотны «На Чорных Лядах» і «Сядзіба Тадэвуша Рэй-тана. На мяжы вякоў». Эдвард Агуновіч змясціў у экспазіцыі працу «Канцэпцыя. Слуцкім зма-гарам за волю». Генадзь Драздоў падзяліўся карцінай «За волю. Крок у будучыню».

— Вельмі важна, што мастакі адгукнуліся на гістарычную дату і прадэманстравалі сваю гатоў-насць адзначыць у наступным годзе 100-годдзе Слуцкага збро-йнага чыну, — адзначыў спадар Алесь Цыркуноў. — 17 снежня  ад-будзецца важная падзея — пройдзе з’езд Беларускага саюза мастакоў, і адбудуцца выбары яго старшыні. Творцаў цікавіць магчымасць удзельнічаць у міжнародных вы-ставах і культурных праектах, хва-люе дарагавізна арэнднай платы за майстэрні і іншыя праблемы.

У імпрэзе ўзялі ўдзел гана-ровы старшыня ТБМ Алег Ана-тольевіч Трусаў, Яўген Гу-чок, Уладзімір Раманоўскі і іншыя актывісты ТБМ і госці сядзібы.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: Алесь Цыркуноў.

НАША СЛОВА № 48 (1459), 27 лістапада 2019 г.

Панядзелак, Снежань 9, 2019 0

22 лістапада — перапахаванне паўстанцаў 1863 года ў Вільні

Годны фінал 150-гадовай трагедыі

Як у Вільні развіталіся з Каліноўскім і яго паплечнікамі

Развітанне з Кастусём Калі-ноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арга-нізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысут-ных на ўрачыстасці.

У 8.30 салдаты ротаў ганаро-вай варты Арміі Літвы і Войска По-льскага вынеслі два дзясяткі невялікіх драўляных трунаў з унутранага два-ра Палаца валадароў Вялікага Кня-ства Літоўскага.

Дзве першыя труны накры-тыя чырвоным штандарам з паўстан-цкім гербам — літоўскай «Пагоняй», польскім арлом і нябесным заступ-нікам арханёлам Міхаілам. У іх тое, што засталося ад камандзіраў — Кас-туся Каліноўскага і Зыгмунта Сера-коўскага.

Парэшткі ўсіх удзельнікаў на-роднага паўстання супраць расей-скага царызму даставілі ў Кафед-ра-льны сабор-базіліку Святых Стані-слава і Уладзіслава.

На плошчы тым часам сабра-ліся сотні ахвотных стаць сведкамі гістарычнай падзеі. Найбольш, як выглядала, было беларусаў, якіх лёгка было пазнаць па бел-чырвона-белых сцягах, партрэтах Каліноўскага і сама-робных плакатах з ягонымі цытатамі. З прыбыццём на вакзал кожнага но-вага цягніка ці аўтобуса людзей пры-бывала, і ўрэшце беларусы, на вока, склалі 2/3 ад усіх прысутных.

Некаторыя прызнаваліся, што ніводнага разу не былі ў Менску, але не маглі прапусьціць такую па-дзею ў гістарычнай сталіцы. Аргані-завана дабраліся выкладчыкі і наву-чэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя — адразу паўсотні чалавек.

Да неабыякавых людзей далу-чыліся палітыкі, грамадскія і куль-турныя дзеячы: Станіслаў Шушкевіч, персанальна запрошаны як першы кіраўнік незалежнай Бела-русі, а таксама Мікола Стат-кевіч, Алесь Бяляцкі, Лявон Баршчэўскі, Павел Севяры-нец, Аляксей Янукевіч, Ры-гор Кастусёў, Алена Анісім, Аляксей Марачкін, Генадзь Драздоў, Уладзімір Някляеў, Іосіф Сярэдзіч, Павел Жук, Генік Лойка, Зміцер Дашкевіч, Павел Белавус, Эдуард Пальчыс ды многія іншыя.

Адмыслова прыехалі ў Віль-ню кіраўнікі Рады Беларускай Народ-най Рэспублікі на чале з Івонкай Сур-вілай.

На развітанне ў саборы ад-вялі дзве гадзіны. Пасля прыбыцця афіцыйных асобаў і кіраўнікоў заме-жных дэлегацый доступ у храм часова прыпынілі. Але за тым, што адбыва-ецца ўнутры, можна было назіраць на вялікіх экранах.

Літва і Польшча былі прад-стаўленыя на найвышэйшым узроўні — прэзідэнтамі Гітанасам Наўседам і Анджэем Дудам. У ганаровым шэ-рагу і былыя літоўскія кіраўнікі — Вітаўтас Ландсбергіс, Валдас Адам-кус, Даля Грыбаўскайце. Беларусь, Украіна і Латвія абмежаваліся чыноў-нікамі менш высокага рангу.

Святую імшу служылі арцы-біскуп-мітрапаліт Гінтарас Грушас і біскупы ды вайсковыя капеланы з Літвы, Польшчы і Беларусі. У прыва-тнасці, слова пра Кастуся Каліноў-скага прамаўляў каталіцкі арцыбіскуп мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэ-вуш Кандрусевіч.

Тым часам да сярэдзіны дня на Кафедральнай плошчы заўважна паболела літоўскіх, польскіх, украін-скіх палотнішчаў. Прадстаўнікі гэтых краін воплескамі рэагавалі на высту-пы сваіх лідэраў, трансляваныя на экраны — тыя адзначалі неацэнны ўнёсак удзельнікаў вызвольнага руху, які праз паўтара стагоддзя прывёў да дэмакратычных працэсаў ва Усходняй Еўропе.

І вось настаў час для жалобнай працэсіі. На тэрыторыі зноў з’явіліся людзі ў парадных мундзірах, на дарозе выстраіўся ганаровы эскорт: лафет, прычэплены да вайсковага пазада-рожніка, і дзясятак катафалкаў. На першым — дзве труны з парэшткамі Каліноўскага і Серакоўскага, накры-тыя сцягам паўстанцаў. Паперадзе ру-шылі барабаншчыкі і святары. За імі — вышэйшыя асобы і святары.

У чорных легкавіках — астатнія паўстанцы. Следам стала доўгая кало-на пад нацыянальнымі сімваламі сваіх краінаў. Працэсія рушыла на могілкі Росы.

Непрацяглы прыпынак быў зроблены каля Вострай Брамы: вер-нікі памаліліся за душы забітых геро-яў, вышэйшыя асобы пераселі ў свае аўтамабілі і чакалі ўжо на месцы па-хавання.

Пасля развітальных прамо-ваў труны ўклалі ў адмысловыя ні-шы, абсталяваныя ў капліцы-некро-палі на Росах. Сцяг з труны Зыгмунта Серакоўскага атрымаў у памяць пра падзею Анджэй Дуда, з імем Каліноў-скага — Гітанас Наўседа.

З усіх відаў зброі прагрымеў памятны салют у гонар кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання — усіх, хто зма-гаўся і загінуў за свабоду.

У капліцы устаноўлены вянкі ад урадаў пяці краін, але беларускіх там два: ад урада і ад народа. Годна.

Ад вечара 22 лістапада пантэ-он герояў быў адкрыты для грамад-скага наведвання.

У Вільні ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў працягнулася 23 лістапада. «Каго любіш? Беларусь!»- гэты і шэраг іншых патрыятычных лозунгаў гучалі на вуліцах Вільні.

Памінальная літургія за супа-кой душаў паўстанцаў 1863-64 гадоў і асобна Кастуся Каліноўскага прайшла ў святыні Вільні, грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы, дзе пачынаў сваю рэлігійную дзейнасць Язафат Кунцэвіч, а насупраць, у базыльянскіх мурах, дзейнічала Віленская бела-руская гімназія.  На службе былі свя-тары і вернікі з розных гарадоў Бела-русі, вядомыя прадстаўнікі беларус-кай інтэлігенцыі з розных краін свету. Айцец Яўген Усошын сказаў:

— Мы ўзгадвалі ўсіх паўстан-цаў, якія былі пахаваны ўчора — Кас-туся Каліноўскага і яго паплечнікаў. Адбываецца гэткае выпраўленне крыўдаў, што былі зроблены людзям, якія маюць права на годнае пахаванне і належнае ўшанаванне. Тым больш, што гэтыя людзі не толькі для бела-рускага народа, але і для іншых на-родаў маюць вялікае значэнне. Гэта тым больш надае вялікую вагу гэта-му ўсяму.

Мірон Крывіч прамовіў:

— Кастусь Каліноўскі і іншыя паўстанцы сказалі — мы павінны наву-чыцца любіць. І гэта было іх галоўным паролем — любіць Беларусь! Гэта значыць — любіць і Бога, бо Бог даў нам гэтую зямлю, Бог даў нам нашу мову, і мы павіны гэта любіць. І тое, што адбылося зараз у Вільні, гэта вя-лікая падзея ў жыцці беларускага на-рода.

А вечарам у «Паўстанцкім ланцугу» жалобным шэсцем ад Вост-рай брамы да могілак Росы прайшло некалькі соцень беларусаў. Усё адбы-валася пры ўзнятым настроі са сця-гамі, знічамі і патрыятычнымі спевамі:

— Слава героям! Героям сла-ва! — Сёння ў нас чыста беларускі марш, каб паказаць, хто наш герой, як адносяцца нашыя землякі, усе бела-русы да нашага нацыянальнага героя.

— Для нас ён вельмі значная постаць. А што зараз навязваюць нашым дзецям? Хто яго ведае, як яно будзе далей. Для гэтага і трэба пры-язджаць, каб бачна было, што гэта для нас не пусты гук.

— Жыве Беларусь! Жыве Бе-ларусь!

— Нам, нашчадкам тых змага-роў, дастаткова перайсці гэтую мяжу да Вільні, а гісторыя сведчыць, што ўсе межы часовыя. І трапіўшы сюды, мы можам дыхаць тым паветрам зма-гання, якім дыхалі нашы папярэднікі. — Каго любіш? Беларусь!

Ігар Карней,

Радыё Свабода.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: Андрэй Шаўлюга (RFE/RL,

Надзеі Бужан, nn.by;

Якуба Сушчынскага і Ладзіка Майніча

(Беларускае Радыё Рацыя).

 

НАША СЛОВА № 47 (1458), 20 лістапада 2019 г.

Панядзелак, Снежань 2, 2019 0

22 лістапада — перапахаванне паўстанцаў 1863 года ў Вільні

Вільня 22 лістапада

Як стала вядома, афіцыйную дэлегацыю Беларусі на перапаха-ванні паўстанцаў 1863 года ў Вільні ўзначаліць намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Міністэрства замежных спраў Беларусі 18 лістапада перадало літоўскім калегам вынікі экспертызы матэрыялаў з меркаванага паха-вання Віктара Каліноўскага. Вынікі экспертызы МЗС Беларусі апуб-лікавала ў сваім фэйсбуку.

Меркаваныя парэшткі Віктара Каліноўскага літоўскаму боку не перадаваліся, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, які кантактуе ад імя Беларусі з Дзяржаўнай камісіяй у справе перапахавання, абнародаваў сцэнар жалобных імпрэзаў у Вільні на 22-24 лістапада.

НАША СЛОВА № 46 (1457), 13 лістапада 2019 г.

Аўторак, Лістапад 19, 2019 0

30 гадоў адраджэння Уніі

ў Беларусі

«Калі вы будзеце рабіць нешта з Богам, то гэтая справа будзе прасоўвацца, а калі без Бога, то гэтая справа загіне». Словы, якія сказаў святар, адзін з адраджэнцаў Беларускай Уніяцкай Царквы Ян Матусевіч.

Згадвалі добрыя абставіны, якія спрыялі адраджэнню Царквы 30 гадоў таму, пілігрымы з Беларусі ў санктуарыі абраза Маці Божай Барунскай у аднайменным мястэчку Ашмянскага раёна. Казанне ў рыма-каталіцкім храме падчас адмысловай літургіі сказаў апостальскі візітатар для беларусаў грэка-каталікоў Сяргей Гаек:

— Трыццаць год таму група моладзі, і не толькі моладзі, прыбыла сюды да айца Яна Матусевіча, які быў пробашчам гэтага санктуарыя. Мы лічым нашай гісторыяй, нашым кайрусам да айца Яна, які ўжо ў той час адважыўся на роднай мове вяшчаць Божае слова, падбадзёраны на самой справе сведчаннем і змаганнем айца Уладзіслава Чарняўскага.

Пілігрымы з розных парафіяў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы прыехалі ў Баруны з Менска, Маладзечна, Івацэвічаў, Гародні. Найдаўжэй да Барунаў даехаць гарадзенцам, бо Ашмяншчына — няблізкая. Кажа парах гарадзенскай парафіі Андрэй Крот:

— Гэта такое нашае духоўнае яднанне з братамі і сёстрамі з іншых парафій. Мы разам узгадваем тую важную падзею, пачаткі адраджэння нашай царквы, тых людзей, якія стаялі пры яе адраджэнні. Разам з тым мы знаходзімся ў святым для нас, грэка-каталікоў, месцы — у Барунскім касцёле, каля абраза Маці Божай Барунскай, бо гэта месца нам паказвае, што традыцыя грэка-каталіцкая сягае не толькі 90-х гадоў, але нашмат глыбей.

У Барунскім санктуарыі знаходзіцца цудоўная крыніца, ваду з якой узялі пілігрымы перад паездкай назад. Апрача Барунаў, некаторыя пілігрымы здолелі наведаць Гальшаны і Трабы. У Трабах яны пакланіліся і памаліліся за пяцёх загінулых рыма-каталіцкіх беларускіх святароў, якія былі закатаваныя і забітыя ці саветамі, ці гітлераўцамі на працягу 40-х гадоў мінулага ста-годдзя.

Якуб Сушчынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

НАША СЛОВА № 45 (1456), 6 лістапада 2019 г.

Серада, Лістапад 13, 2019 0

ДЗЯДЫ – 2019

3 лістапада ў Менску ад метро «Парк Чалюскінцаў» да Курапатаў прайшло традыцыйнае шэсце на Дзяды — дзень памяці продкаў. У Курапатах — месцы масавых рас-стрэлаў сталінскіх часоў — адбыўся мітынг, арганізаваны Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй БНФ. Свабода вяла жывую відэатрансляцыю.

На шэсце сабралася больш за дзве сотні ўдзельнікаў з бел-чырвона-белымі сцягамі, крыжамі і транспарантамі.

У час шэсця тры чальцы «Еўрапейскай Беларусі» запалілі фаеры — іншыя ўдзельнікі акцыі папрасілі іх згасіць піратэхніку і больш так не рабіць.

Сярод іншых у шэсці ўдзельнічалі нядаўна вызва-лены анархіст Зміцер Паліенка — ён і ягоная нявеста Наста Гусева збіралі грошы для іншых, каго лічаць палітычнымі зняволенымі. Грошы, кажуць яны, пойдуць на перадачы і аплату адвакатаў.

Акрамя звычайных для Дзядоў лозунгаў гучалі і вок-лічы супраць «паглыблення інтэграцыі» з Расеяй.

Паводле відавочцаў, праваахоўнікі фіксавалі нумары машынаў, якія сігналілі ў падтрымку акцыі, пасля спынялі машыны і за нешта штрафавалі.

Адказны сакратар КХП-БНФ і кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу Курапаты Алесь Чахольскі прапанаваў прадстаўнікам рэгіянальных ініцыятываў сабраць сваіх актывістаў і далучыцца да менскай акцыі на «Дзяды» з расцяжкамі, на якіх былі б назвы месцаў масавых расстрэлаў, мемарыялізацыяй якіх яны займаюцца. Такім чынам, на яго думку, будзе паказана, «што прыязджаюць людзі з усёй Беларусі і колькі такіх месцаў у краіне».

На мітынгу ў Курапатах быў зачытаны зварот ад старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка. Выканаўца абавязкаў старшыні КХП БНФ у Беларусі Юрась Беленькі ў свай прамове зрабіў акцэнт на небяспецы інтэграцыі з Расеяй. Паводле Юрася Беленькага і Алеся Чахольскага, карані курапацкіх забой-стваў месціліся ў Расеі, і цяперашняя інтэграцыя пагражае паўтарэннем гэтых трагічных падзеяў.

Першая масавая дэманстрацыя ў Курапатах пра-йшла ў 1988 годзе, тады людзей разагналі ўнутраныя войскі з прымяненнем слезагоннага газу і спецсродкаў. Першы сямімятровы крыж на тэрыторыі мемарыялу з’явіўся праз год, на Дзяды 1989-га. Яго на-звалі Крыж Па-куты.

Радыё Свабода.

Фота nn.by.

НАША СЛОВА № 44 (1455), 30 кастрычніка 2019 г.

Нядзеля, Лістапад 10, 2019 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас перапісу насельніцтва назваў роднай мовай беларускую

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у перапісе насельніцтва. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Карэспандэнт пацікавіўся ў прэс-сакратара, ці ўзяў Аляксандр Лукашэнка ўдзел у перапісе і якім чынам: сам запаўняў анкету або, магчыма, запланаваў сустрэчу з перапісчыкам.

— Пра важнасць гэтай маштабнай акцыі для далей-шага развіцця краіны залішне казаць не трэба. Таму Прэзідэнт, безумоўна, не застаўся ад яе ўбаку. Удзел у пе-рапісе кіраўнік дзяржавы ўжо ўзяў, яшчэ на мінулым тыдні. Запоўніў перапісныя лісты і перадаў іх у Белстат, — сказала Наталля Эйсмант.

Яна таксама адказала на папулярнае пытанне да-тычна моўнай часткі. У прыватнасці, на якой мове Лука-шэнка запаўняў анкету, і якую пазначыў у графе «родная мова».

— Тут усё проста: запаўняў анкету Прэзідэнт на рус-кай мове, у графе «родная мова» (засвоеная першай у раннім дзяцінстве) пазначыў беларускую, — паведаміла прэс-сакратар.

nn.by.

 

НАША СЛОВА № 43 (1454), 23 кастрычніка 2019 г.

Аўторак, Лістапад 5, 2019 0

Юбілей Інстытута гісторыі  НАН стаў стымулам для правядзення міжнароднага кангрэса

17-18 кастрыч-ніка ў Менску ў Інсты-туце гісторыі і акадэ-мічнай бібліятэцы НАН праходзіў IV Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, кан-цэпцыі, дасягненні.» Ён быў прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута гісторыі НАН Бела-русі.

Адбылося пле-нарнае пасяджэнне і выступленні ў чатырох секцыях. Праблемнае поле кангрэса ахоплівала такія пытанні, як: метадалогія  і гіс-тарыяграфія, крыніцазнаў-ства і археаграфія, сучас-ныя даследаванні ў галіне археалогіі і іншыя.

На форуме абмярко-ўваліся пытанні гісторыі бе-ларускай дзяржаўнасці, эт-нагенезу на беларускіх зем-лях, гістарычных формаў беларускай дзяржаўнасці. У фокусе даследаванняў гісто-рыкаў сёння — сацыяльна-эканамічныя трансфарма-цыі і грамадска-культурныя змены ў Беларусі (канец XVIII -XX ст.), генезіс бе-ларускай нацыі і нацыяна-льнай ідэі. Праводзяцца да-следаванні ў галіне сусвет-най гісторыі, Беларусь вы-вучаецца ў сістэме міжна-родных адносін. Суверэнная Рэспубліка Беларусь разгля-даецца як найвышэйшая ступень рэалізацыі белару-скай нацыянальнай дзяр-жаўнасці.

На IV Міжнародным кангрэсе абмяркоўваліся пытанні  ўкаранення канцэ-пцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў вучэбна-выхаваўчым працэсе школ, сярэдніх спецыяльных і вы-шэйшых навучальных уста-ноў, методыка выкладання гісторыі ў навучальных ус-тановах, фарміраванне гіс-тарычнага светапогляду ма-ладога пакалення.

Пра дзейнасць Цэнт-ра спецыяльных гістарыч-ных навук і антрапалогіі рас-павёў яго дырэктар, доктар гістарычных навук, прафе-сар Валянцін Фёдаравіч Го-лубеў:

— У склад Цэнтра ўвахо-дзяць чатыры аддзелы: ад-дзел антрапалогіі, крыніца-знаўства і археаграфіі, ад-дзел генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі, аддзел гіста-рыяграфіі і метадаў гіста-рычнага даследвання. Ас-ноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра — вывучэнне гістары-яграфіі сацыяльна-палітыч-най і эканамічнай гісторыі Беларусі, выяўленне і апра-цоўка  новых крыніц па гіс-торыі нашай краіны.

Прафесар Голубеў адзначыў працы такіх асо-баў, як Аляксандр Барысавіч Доўнар, Аляксей Іванавіч Шаланда, Андрэй Анатоль-евіч Мяцельскі, Аляксандр Анатольевіч Жлутка.

Пра метады выкла-дання гісторыі ў ВНУ паве-даміў у сваім выступленні прафесар Уладзімір Аляк-сандравіч Бажанаў (БНТУ). Пра працу з моладдзю па вывучэнні гісторыі Вялікай айчыннай вайны распавёў кандыдат гістарычных навук Альберт Іосіфавіч Котаў (БДУ), былы малагадовы вя-зень канцлагера ў Мар’інай Горцы. Пра развіццё канфе-сійнага вектара даследаван-няў і дыскусіі па канфесій-най тэрміналогіі паведаміла кандыдат гістарычных навук Раіса Уладзіміраўна Зянюк.

— Важна  перайсці ад наратыўнага  падыходу да глыбокага аналізу гістарыч-ных момантаў, звязваць на-шу гістарычную навуку з сусветнымі працэсамі, — падкрэсліў прафесар У.А. Бажанаў.

У дакладах былі ад-значаны дасягненні наву-коўцаў  і  рост іх узроўню, але разам з тым на кангрэсе прагучала інфармацыя пра так званую «аптымізацыю кадраў»  і скарачэнне фінан-савання некаторых мера-прыемстваў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

На здымках: удзель-нікі IV Міжнароднага

кангрэса гісторыкаў Беларусі.